Раздзел ХХІ
Кожная кропелька крыві адазвалася ў маладога патрыцыя ад яе
выгляду.Забыўся на сабраных, старога, на ўласнае здзіўленне ад гэтых
незразумелых рэчаў, пра якія чуў, і бачыў перад сабой толькі яе адзіную.Вось
нарэшце пасля ўсіх высілкаў, пасля доўгіх дзён непакою, хваляванняў,
засмучэння, ён знайшоў яе! Першы раз у жыцці ён адчуў, што радасць можа кінуцца
на грудзі раптам, як дзікі звер, і сціснуць іх аж да страты дыхання. Ен, які
дасюль лічыў, што фартуна абавязана выконваць ўсе яго жаданні, цяпер ледзь
верыў уласным вачам і ўласнаму шчасцю. Калі б не гэты недавер, яго палкая
натура магла б яго скіраваць на неабдуманы крок, але ён хацеў перш пераканацца,
што гэта не далейшы працяг тых цудаў, якімі поўніўся яго розум, і што ён не
спіць. Але сумнення не было: ён бачыў Лігію і аддзяляла яго ад яе адлегласць - некалькі дзесяткаў метраў.Яна стаяла на святле, таму мог любавацца ёю, колькі
хацеў.Каптур ссунуўся з яе галавы і параскідаў валасы, вусны былі прыадкрытыя,
вочы узнесеныя на Апостала, твар уважлівы і захоплены.У плашчы з цёмнай воўны
яна выглядала як дзяўчына з народу, аднак Вініцый ніколі не бачыў яе больш
прыгожай, нягледзячы на ўсё замяшанне, якое яго апанавала, яго ўражвала у
параўнанні з тым амаль нявольніцкім адзеннем высакароднасць гэтай цудоўнай
патрыцыянскай галавы.Каханне пранеслася па ім, як полымя, вялікае і перамешанае з
дзіўным пачуццем суму, замілавання, павагі і жадання.Ён адчуваў асалоду толькі
ад яе выгляду і напіваўся ім нібы жывой вадой пасля доўгай смагі. Яна стаяла
каля вялізнага лігійца і здавалася яму меншай, чым была раней, амаль дзіцем;
заўважыў таксама, што схуднела.Цела яе было амаль празрыстым і рабіла на яго
ўражанне кветкі ці душы.Але тым больш толькі прагнуў валодаць гэтай істотай,
такой адрознай ад жанчын, якіх бачыў ці якімі валодаў на Усходзе ці ў
Рыме.Адчуваў, што аддаў бы за яе ўсіх тых былых, а з імі Рым і свет у дадатак.
Зусім быў загледзеўся на яе і забыўся, каб не Хілон, які цягнуў яго за
край плашча перасцерагаючы, каб не зрабіў чаго-небудзь, што магло б быць
небяспечным.Хрысціяне ў гэты час пачалі маліцца і спяваць.Праз хвіліну
загучала: Мараната! А потым Вялікі
апостал пачаў хрысціць вадой з фантана тых, каго прасвітары прадставілі як
прыгатаваных да хрышчэння.
Вініцыю здавалася, што гэта ноч ніколі не скончыцца.Хацеў цяпер ісці як
мага хутчэй за Лігіяй і скрасці яе па дарозе ці ў яе жытле.
Нарэшце некаторыя пачалі пакідаць могілкі.Хілон шапнуў:
-
Выйдзем за браму, бо мы не знялі
каптуры, і людзі пазіраюць на нас.
Так было на самой справе.Калі на словы Апостала ўсе адкінулі каптуры,
каб лепш чуць, яны не зрабілі, як усе. Парада Хілона была вельмі дарэчы.Стоячы
ля брамы, яны маглі бачыць усіх, хто выходзіў.Урса няцяжка было пазнаць па
росту і паставе.
-
Пойдзем за імі, - сказаў Хілон,
- убачым, у які дом увойдуць, каб заўтра ці ўжо сёння абкружыць усе ўваходы ў
дом нявольнікамі і тады, шаноўны, ты яе забярэш.
-
Не! – сказаў Вініцый.
-
А што ты хочаш зрабіць,
высакародны?
-
Увойдзем за ёю ў дом і забяром тут
жа.Здолееш, Кратон?
-
Так, адказаў асілак, - і здамся табе
як нявольнік, калі не пераламлю хрыбет гэтаму быку, які яе ахоўвае.
Але Хілон пачаў іх адгаворваць і заклінаць усімі багамі, каб не рабілі
гэтага.Кратон павінен быў быць узяты толькі для абароны, на выпадак, калі б іх
пагналі, а не для захопу дзяўчыны.А вырашыўшы забраць яе толькі ўдвох, самі
ідуць на смерць і могуць яе выпусціць з рук, а тады яна схаваецца ў іншым месцы
ці пакіне Рым.І што тады мусяць рабіць? Чаму не дзейнічаць напэўна, навошта
рызыка і ўсе дзеянні на невядомы лёс.
Вініцый, нягледзячы што з вялікімі высілкамі стрымліваўся, каб зараз
жа на могілках не схапіць Лігію ў абдымкі, адчуваў, што грэк мае слушнасць і
быць можа паслухаў бы яго парады, каб не Кратон, якому патрэбна была ўзнагарода.
-
Загадай маўчаць гэтаму старому
дурню ці дазволь мне даць яму кулаком па галаве.Аднойчы ў Буксэтуме, куды на арэну адправіў мяне Луцый Сатурнінус, напалі на мяне ў гасподзе сем п’яных
гладыятараў, і ніводзін з іх не выйшаў з цэлымі рэбрамі.Не кажу, каб дзяўчыну
выкрасці цяпер, пасярод тлуму, бо яны могуць нам кінуць пад ногі каменне, але
калі яна будзе дома, я выкраду яе табе і занясу, куды хочаш.
Вініцый ўзрадаваўся, чуючы гэтыя словы і адказаў:
-
Так і будзе, клянуся Геркулесам!
Заўтра мы маглі б выпадкова і не знайсці яе ў доме, калі б пасеялі сярод іх
спалох, то згубілі б яе напэўна.
-
Гэты лігіец здаецца мне вельмі
моцным! – заенчыў Хілон.
-
Не табе загадваюць трымаць яму
рукі, - адказаў Кратон.
Яны мусілі аднак чакаць яшчэ досыць доўга, і пеўні пачалі спяваць на
світанні, у гэты ж час яны і ўбачылі Урса, які выходзіў з брамы, а з ім Лігію. З
імі было яшчэ некалькі чалавек.Хілону здалося, што пазнае сярод іх Вялікага
Апостала, побач ішоў іншы стары, ніжэйшы, дзве немаладыя жанчыны і хлопчык, які
свяціў ліхтаром. За гэтай групай ішоў натоўп лікам на дзвесце чалавек.Вініцый,
Хілон і Кратон змяшаліся з імі.
-
так, высакародны, - сказаў Хілон,
- твая дзяўчына пад вялікай апекай.Гэта ён з ёю – Вялікі Апостал, бо паглядзі,
як людзі кленчаць перад ім .Людзі сапраўды кленчылі, але Вініцый не глядзеў на
іх. Не выпускаў Лігію ні на хвіліну з поля зроку і думаў толькі аб яе
выкраданні. Прызвычаены ў войнах да складання ўсялякага кшталту планаў і цяпер
складаў у думках з ваеннай сцісласцю ўвесь план выкрадання.Адчуваў, што крок,
на які ішоў, быў рызыкоўны, але добра ведаў, што рызыкоўныя напады звычайна
заканчваюцца перамогай. Дарога была доўгая, але часам ён думаў аб бездані, якую стварыла між ім і Лігіяй гэта дзіўнае вучэнне, якое яна шанавала. Ен разумеў
цяпер усё, што адбылося раней, і разумеў, чаму так адбылося.Быў дастаткова
разумным. Вось ён дасюль Лігіі не ведаў.Бачыў у ёй самую цудоўную дзяўчыну, да
якой палаў жаданнямі, цяпер жа даведаўся, што гэта вучэнне рабіла з яе нейкую
іншую істоту, адрозную ад іншых жанчын, і што надзея, каб яе таксама цікавілі
жаданні, багацце, раскошы, - папросту немагчымая. Ен зразумеў нарэшце тое, чаго
не разумелі разам з Пятроніем, што гэта новая рэлігія ўсяляла ў душу штосьці
невядомае гэтаму свету, у якім ён жыў, і што Лігія, калі б яго нават кахала,
нічога са сваіх хрысціянскіх ісцін дзеля яго не пакіне.Што калі існуе для яе
раскоша, то зусім не тая, за якой насіўся ўвесь Рым.Кожная іншая з жанчын, якіх ён ведаў, магла быць толькі ахвярай. І думаючы аб гэтым, ен адчуваў пякучы боль
і гнеў, усведамляючы, што гнеў гэты бяссільны. Украсці Лігію здавалася яму
рэччу мажлівай і быў упэўнены ў гэтым, але таксама ўпэўнены быў, што паводле
вучэння ён сам, яго мужчынскі пачатак, яго сіла – нішто і імі ён сабе не
дапаможа.Ен рымскі вайсковы трыбун перакананы, што гэта сіла мяча і кулака,
якая завалодала светам, заўсёды будзе яму дапамагаць, першы раз у жыцці ўбачыў,
што акрамя яе можа быць штосьці іншае і са здзіўленнем задаваў сабе пытанне –
што?
Комментариев нет:
Отправить комментарий