среда, 4 февраля 2015 г.

РАЗДЗЕЛ 53 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

І ўсе завярцелася. Вініцый сыйшоў да таго, што шукаў падтрымкі ў вызваленцаў і нявольнікаў, у імператара і Папеі, абяцаў ім падарункі, падзяляў нават іх погляды. Ен знайшоў першага мужа Аўгусты, Руфія Крыспіна, і атрымаў ад яго ліст, падараваў вілу ў Анцыі яе сыну ад першага мужа, Руфію, але гэтым толькі ўгнявіў Цэзара, які ненавідзеў пасынка.Праз спецыяльнага ганца ен даслаў ліст другому мужу Папеі, Атону, у Іспанію, дзе ахвяраваў усё свае багацце і сябе самога,аж нарэшце заўважыў, што быў толькі забаўкай для людзей і што калі б ен менш паказваў, што арышт Лігіі яго кранае, то хутчэй бы яе вызваліў.Гэта ж заўважыў і Пятроній.Тымчасам дзень ішоў за днем. Амфітэатры былі завершаныя. Раздаваліся ўжо тэсэры, гэта значыць білеты для ўваходу на публічныя відовішчы.Але на гэты раз відовішча “світальнае” з прычыны небывалай колькасці ахвяр павінна было расцягнуцца на дні, тыдні і, нават, месяцы.Ужо не ведалі, дзе размяшчаць арыштаваных хрысціян. Турмы былі перапоўненыя, і ў іх гуляла ліхаманка.Путыкулі, злучаныя падзем’і, дзе хавалі нявольнікаў, пачалі таксама перапаўняцца. Сталі непакоіцца, каб хваробы не пашырыліся на астатніх у горадзе, таму вырашылі спяшацца. І ўсе гэтыя весткі траплялі да Вініцыя, у якога згасалі апошнія іскры надзеі. Пакуль быў час, ен мог яшчэ спадзявацца, што што-небудзь яшчэ паспее зрабіць, але цяпер ужо не было і часу. Відовішчы павінны былі вось-вось распачацца.Лігія хіба толькі адзін дзень магла яшчэ знаходзіцца ў кунікуле цырку, адкуль выйсце было ўжо толькі на арэну. Вініцый не ведаючы, куды яе кіне лес і жорсткасць улад, пачаў абыходзіць усе цыркі, падкупляць стражнікаў і бестыярыяў, даючы ім загады, якія тыя не маглі выканаць.Часам ен заўважаў, што ўжо працуе толькі над тым, каб смерць яе была менш страшная, і тады ен адчуваў, што замест мазгоў ў яго чырвонае вуголле пад чэрапам. Ен не думаў, што зможа без яе жыць і вырашыў загінуць разам з ей. Але Вініцый спадзяваўся, што можа боль выпаліць у ім жыцце хутчэй, чым надыйдзе страшная хвіліна.Яго сябры і Пятроній думалі таксама, што хутка настане той дзень, які адчыніць перад ім царства ценяў. Твар Вініцыя счарнеў і стаў падобны да тых васковых масак, якія захоўвалі ў ларарыях..У яго рысах застыла здзіўленне, нібы ен не мог зразумець, што адбылося і што можа яшчэ адбыцца. Калі хтосьці звяртаўся да яго, ен падносіў механічным рухам рукі да галавы і сціскаючы далонямі скроні пазіраў на таго, хто звяртаўся да яго, са страхам і запытаннем у вачах. Ночы ен праводзіў разам з Урсам пад дзвярыма Лігіі, у астрозе, а калі яна прасіла яго пайсці і адпачыць, ен вяртаўся да Пятронія і хадзіў да рання па атрыі. Нявольнікі бачылі яго таксама часта то на каленах з узнятымі рукамі, то ляжачага ніцма.Ен маліўся да Хрыста, бо гэта была яго апошняя надзея.Усе перавярнулася, і Лігію выратаваць можна было толькі цудам, таму Вініцый біўся ілбом аб каменныя пліты і прасіў цуда.Але заставалася ў яго яшчэ настолькі свядомасці, каб разумець тое, што малітва Пятра важыць больш, чым яго малітва. Лігія была нарачонай яму Пятром.Петр яго хрысціў, Петр адзіны тварыў цуды, дык няхай жа дасць яму выратаванне і дапамогу. І аднойчы ноччу ен пайшоў шукаць Пятра. Хрысціяне, якіх няшмат ужо засталося, хавалі яго старанна, не кажучы нават адзін аднаму, дзе, каб хто-небудзь, слабейшы духам, не здрадзіў міжвольна ці наўмысна.Вініцый сярод агульнага тлуму і пагрому, заняты пры гэтым цалкам спосабамі выратавання Лігіі з астрогу, згубіў Апостала з вачэй, так што ад часу свайго хрышчэння спаткаў яго можа адзін раз, яшчэ перад пачаткам пагоні.Але падаўшыся да таго далакопа, у хаце якога ен быў пахрышчаны, даведаўся ад яго, што ў весцы, якая знаходзіцца за Порта Салярыя, і належыць Карнэлію Пудэнсу, адбудзецца збор хрысціян.Далакоп паабяцаў правесці туды Вініцыя, запэўніваючы яго, што знойдуць на ім Пятронія.І вось у змроку яны выбраліся і апрануўшыся за мурамі, пайшлі сярод яроў, зарослых трыснягом, трапілі ў здзічэлую веску, што была невядома дзе.Збор быў у будыніне, дзе звычайна ціслі віно.Да вушэй Вініцыя даляцеў пры ўваходзе шум ад малітвы,а ўвайшоўшы, ен убачыў пры невялікім святле ліхтароў некалькі дзесяткаў постацей, укленчыўшых і паглыбленых у малітву.Яны паўтаралі адну з літаній: хор галасоў, як мужчынскіх, так і жаночых гучаў кожную хвіліну:”Хрысце, злітуйся!”І быў у тых галасах глыбокі і ўсепаглынаючы смутак і жаль.Петр быў тут. Ен стаяў наперадзе, перад драўляным крыжам, прыбітым да сцяны будыніны і маліўся.Вініцый пазнаў здалек яго белыя валасы і ўзнесеныя рукі.Першай думкай маладога патрыцыя было прайсці скрозь сабраных, кінуцца ў ногі Апосталу і крычаць: “Выратуй!”Але ці то ўрачыстасць малітвы, ці то слабасць падагнулі яго ногі і ўкленчыўшы ля ўваходу, ен пачаў паўтараць і, сціснуўшы далоні, ен пачаў паўтараць:  “Хрысце, злітуйся!” Калі б ен быў прытомны, то зразумеў бы, што не толькі ў яго просьбе гучаў стогн ішто не ен толькі прынес сюды свой боль і свае жаль і трывогу.Не было сярод гэтага сабрання ні адной чалавечай душы, што не страціла б дарагіх сэрцу істот, а калі самыя адважныя вернікі былі ўжо арыштаваныя, калі з кожнай хвілінай разыходзіліся звесткі аб знявагах і пакутах, якія трывалі ў турмах, калі размах бойні перарос ўсялякія дапушчэнні, калі засталася ўжо толькі гэтая горстка, не было сярод іх ніводнага сэрца, якое б не засумнявалася і не пыталася з хваляваннем: “ Дзе Хрыстос? І чаму ен дазваляе, каб зло стала мацнейшым за Бога?” Але ў гэты час яны прасілі яго з роспаччу аб міласэрнасці, бо ў кожнай душы цеплілася надзея, што ЕН прыйдзе, знішчыць зло, скіне ў бездань Нярона і запануе над светам.Яшчэ глядзелі на неба, яшчэ прыслухоўваліся, яшчэ маліліся з вераю. Вініцыя таксама, па меры таго, як паўтараў “Хрысце, злітуйся”, - пачала ахопліваць такая легкасць, як у хаце далакопа.Вось яны клічуць Яго з глыбінь болю, з бездані, вось кліча яго Петр, дык можа праз хвіліну неба разыйдзецца, задрыжаць зямныя  асновы і сыйдзе Ен, у непамерным бляску, з зоркамі ля стоп, міласэрны, але і грозны, які ўзніме сваіх вернікаў і загадае безданню паглынуць пераследнікаў.Вініцый закрыў твар рукамі і прапаў да зямлі.Адразу абкружыла яго цішыня, як калі б страх спыніў наступныя кліканні ў вуснах усіх прысутных. І яму здавалася, што павінна абавязкова штосьці адбыцца, што настане хвіліна цуда.Ен быў упэўнены, што калі ен узнімецца і адкрые вочы, то ўбачыць святло, ад якога слепнуць вочы смяротных і пачуе голас, ад якога скаланаецца сэрца.Але цішыня доўжылася.Яе спыніў нарэшце жаночы плач.Вініцый узняўся і пачаў аслупянела глядзець перад сабой. У будыніне замест  незямнога бляску мігцелі няяркія пламеньчыкі ліхтароў і бачныя былі промні ад месяца, якія траплялі сюды праз дзірку ў страсе, напаўнячы ўсе тут срэбным святлом.Людзі, якія стаялі побач з Вініцыем, узнімалі моўчкі поўныя слез вочы да крыжа, тут і там чуўся плач, а звонку чуваць былоо асцярожнае перасвістванне ахоўнікаў.Потым Петр устаў і звярнуўся да грамады:
- Дзеці мае, адкрыйце сэрцы свае Збавіцелю нашаму і ахвяруйце яму вашы слезы.
 І змоўк.Раптам над галовамі сабраных пачуўся жаночы голас, поўны жалобнай скаргі і непамернага болю:
 - Я, удава, у мяне быў адзіны сын, якім я жыла...Вярні мне яго, Гасподзь!
 Настала зноў ціша. Петр стаяў перад укленчыўшай грамадой, стары, шмат перажыўшы, і здаваўся ім у гэту хвіліну нібы ўвасабленнем старасці і немачы. Тады пачаў скардзіцца другі голас:
- Каты зняважылі маіх дачок, і Хрыстос дазволіў гэта.
Пасля трэці:
- Я засталася адна з дзецьмі, а калі мяне забяруць, хто дасць ім хлеба і вады?
Пасля чацверты:
 - Лінуса, якога адпусцілі, узялі зноў і паклалі пакутваць.
Пасля пяты:
- Калі павяртаемся ў дамы, нас схопяць прэтарыянцы.Мы не ведаем, дзе хавацца.- Гора нам! Хто за нас заступіцца?
І так у начной цішыні гучалі скарга за скаргай.Стары рыбак прыкрыў вочы т трос сваей белай галавой ад гэтага людскога болю і трывогі.Узнавілася маўчанне, толькі ахоўнікі паціху пасвіствалі звонку будыніны.Вініцый ізноў памкнуўся, каб прабіцца скрозь грамаду да Апостала і папрасіць у яго ратунку, але раптам убачыў перад сабой нібыта бездань, выгляд якой адабраў сілу ў яго ног.Што будзе, калі Апостал прызнае свае бяссілле, калі пацвердзіць, што рымскі іператар мацнейшы за Хрыста Назарэтскага? І ад гэтай страшнай думкі валасы ўзняліся на яго галаве, калі ен адчуў, што зараз у гэту бездань упадзе не толькі рэшта яго надзеі, але і ен сам, і яго Лігія, і яго любоў да Хрыста, і яго вера, і ўсе, чым ен жыў, а застануцца толькі смерць і ноч, як мора без берагоў.А ў гэты час Петр загаварыў голасам, спачатку такім ціхім, што ледзь можна было яго пачуць:
- Дзеці мае! На Галгофе я бачыў, як Бога прыбівалі да крыжа.Я чуў гук малатоў і бачыў, як узнялі крыж угору, каб усе глядзелі на смерць Сына чалавечага...І я бачыў, як працялі яму бок і як ен памер. І тады, вяртаючыся ад крыжа, я крычаў з болем, як і вы крычыце: “Гора! Гора! Божа! Ты ж Бог! Чаму ж Ты гэта дазволіў, чаму Ты памер і чаму Ты заставіў пакутаваць нашы сэрцы, якімі мы верылі, што прыйдзе царства Твае?....А ен, наш Божа, на трэці дзень уваскрос і быў сярод нас, пакуль у вялікім святле не сыйшоў у Царства Яго...А мы, зразумеўшы наша малавер’е, узмацніліся сэрцамі і ад таго часу сеем зерне Яго...
Тут ен павярнуўся ў бок, адкуль пачуў першую скаргу і загаварыў мацнейшым ужо голасам:
 - Чаму вы скардзіцеся?.. Бог сам аддаўся на пакуту і смерць, і вы хочаце, каб вас ад гэтага захаваў? Людзі малаверныя! Ці сапраўды вы зразумелі Яго навуку, і хіба Ен вам абяцаў гэтае адно жыцце? Вось ен прыходзіць да вас і кажа вам : “Ідзіце маім шляхам!” – вось Ен узнімае вас да сябе, а вы чапляецеся рукамі за зямлю крычачы: “Божа, ратуй! Я, смецце перад Богам, але для вас Апостал божы і Яго намеснік, кажу вам у імя Хрыста: не смерць перад вамі, а жыцце, не пакуты, а невызнавальная радасць, не слезы і стогны, а спевы, не няволя, а цараванне! Я, Апостал Божы, кажу табе, удава: сын твой не памрэ, бо народзіцца ў славе на жыцце вечнае і ты з ім злучышся! Табе, бацька, у якога каты зганьбілі нявінных дачок, я абяцаю, што знойдзеш іх бялейшымі, чым лілеі Нелбона!Вам, маці, якіх забяруць ад сірот, вам, што страцяць бацькоў, вам, што скардзіцеся, вам, што будзеце глядзець на смерць любых, вам, што шмат перажылі, няшчасныя і стрывожаныя, і вам, што павінны памерці, у імя Хрыста кажу,што прачнецеся , як ад сну шчаслівым прабуджэннем і як з ночы пяройдзеце ў свет Божы. У імя Хрыста, няхай спадзе заслона з вачэй вашых і разгарацца верай сэрцы!
Сказаўшы гэтак, ен узняў руку, нібы загадваў ім, а яны адчулі, як новая кроў пабегла ў жылах і разам з тым іх трэсла, бо стаяў ужо перад імі не старац нямоглы і хворы, а асілак, які браў іх душы і ўзнімаў іх з попелу і трывогі.
 – Амінь! – прагучала некалькі галасоў.З яго ж вачэй біла ўсе большае святло і сыходзіла ад яго сіла, цудатворнасць, святасць. Галовы схіляліся перад ім, а ен, калі змоўкла “амінь” працягваў:
 - Сейце ў слязах, каб збіраць у радасці. Чаму ад сумненняў павялічваецца зло?Над зямлею, над Рымам, над мурамі гарадоў есць Бог, які жыве ў вас.Камяні стануць вільготнымі ад слез, пясок набрыняе крывею, поўныя даліны будуць целаў вашых, а я вам кажу: вы – пераможцы! Бог ідзе на выратаванне гэтага горада злачынства, цемрашальства і злобы, а вы – Яго легіен.! І як Ен сам выкупіў пакутай і крывею грахі свету, так я хачу, каб вы выкупілі пакутамі і крывею гэта гняздо беззаконня.Гэта Ен вам гаворыць маімі вуснамі! І раскінуў рукі, а погляд узнес угору, а ў прысутных амаль што сціхла біцце сэрцаў, бо адчулі, што яго позірк бачыць штосьці, чаго не могуць убачыць вочы смяротных.А яго твар перамяніўся і нібы засвяціўся знутры, а ен пазіраў нейкі час моўчкі, нібы анямеў ад захаплення, але праз хвіліну яны пачулі яго голас:
 - Ты есць, Божа, і паказваеш мне дарогі свае!...Як гэта, о, Хрысце!... Не ў Іерусаліме, аў гэтым горадзе хочаш Ты закласці сталіцу Тваю?Тут, з гэтых слез і з гэтай крыві ты  хочаш збудаваць храм Твой?тут, дзе сення пануе Нярон павінна быць Царства Твае? О, Божа, Божа!І ты кажаш гэтым людзям з сумненнем у сэрцы, каб з касцей сваіх збудавалі падмурак пад Сіён свету, а духу майму ты кажаш кіраваць ім  і кіраваць народамі свету?..Ты ліеш моц сваю на слабых, каб яны сталі моцнымі, і ты гаворыш мне пасці ад гэтага часу Тваіх агнцаў аж да сканчэння вякоў..О будзь жа услаўлены Тваімі вырачэнцамі, якіх ты наказваеш перамагаць.Асанна! Асанна!
Тыя, хто скардзіўся, паўставалі, а ў тых, якія зусім згубілі веру, яна ўплыла светлым струменем.І загуло: “Асанна! За Хрыста!”
Пасля чаго настала ціша. Летнія зарніцы асвятлялі будыніну знутры і твары, якія пабляднелі ад узрушэння.Петр, які быў заглыблены ў тое, што бачыў, доўга яшчэ маліўся, але нарэшце абудзіўся, павярнуў да сабраных свой натхнены, поўны святла твар і сказаў:
 -Вось як Бог перамог у вас адчай, так і вы ідзіце перамагаць у імя Яго! І хаця ен ужо ведаў, што яны перамогуць, ведаў, што вырасце з іх слез і крыві, аднак голас яго задрыжаў ад узрушэння, калі ен пачаў бласлаўляць іх , прамаўляючы:
 - А цяпер бласлаўляю вас, дзеці мае, на пакуты, на смерць, на жыцце вечнае!
 Але яны пападалі вакол яго, кажучы:”Мы ўжо гатовы, але ты, святая галава, беражы сябе, бо ты намеснік, які закладае панаванне Хрыста!”
 І так кажучы, яны чапляліся за яго адзенне, ен жа ускладваў рукі на іх галовы і хрысціў кожнага паасобку, як бацька хрысціць дзяцей, якіх высылае ў далекую дарогу.І хутка яны пачалі выходзіць з будыніны, бо ім хацелася хутчэй дадому, а адтуль – у турмы і на арэны.Думкі іх адарваліся ад зямлі, душы ўзялі напрамак да вечнасці і яны ішлі, нібы ў сне ці ў захапленні процістаяць той сіле, якая ў іх жыла, сіле і жорсткасці “жывеліны”.
Апостала ж забраў Нерэй, слуга Пудэнса, і павеў яго схаванай ў ваколіцы сцежкай да свайго дому.Але сярод яснай ночы пашпацыраваў за імі і Вініцый, і калі нарэшце яны дайшлі да хаты Нерэя, ен кінуўся проста да ног Апостала.Той жа, пазнаўшы яго, запытаў:
 - Чаго ты хочаш, сын мой?
Але Вініцый пасля таго, што чуў у будыніне, не смеў ужо яго ні аб чым прасіць.Толькі абняўшы аберуч яго стопы, ен прыціскаўся да іх са слязьмі, просячы такім чынам моўчкі літасці.Апостал жа прамовіў: -  - Я ведаю.Забралі ў цябе дзяўчыну, якую ты пакахаў.Маліся за яе.
- Божа! – усхліпнуў Вініцый, абдымаючы яшчэ мацней ногі Апостала. – Божа! Я паганае стварэнне, а ты ведаў Хрыста, ты Яго прасі, ты заступіся за яе.
І дрыжаў ад болю, як ліст, і біўся ілбом аб зямлю, бо пазнаўшы сілу Апостала, ведаў што ен адзіны можа яе вярнуць.А Пётр узрушыўся ад такога чалавечага стану. Узгадаў, як некалі і Лігія, узрушаная гісторыяй з Крыспам, ляжала таксама ля ног  Апостала, просячы літасці.Узгадваў, як яе узняў і суцешыў, таму цяпер узняў і Вініцыя.
 – Сыночак, - сказаў ен, я буду маліцца за яе, але ты памятай, што я казаў тым, выракшымся, што сам Бог прайшоў праз раскрыжаванне, і памятай, што пасля гэтага жыцця пачынаецца іншае, вечнае.
 – Я ведаю!.. Я чуў, - адказаў Вініцый, хапаючы збялелымі вуснамі паветра, - але бачыш, не магу! Калі трэба крыві, прасі Хрыста, каб узяў маю... Я салдат.Няхай мне падвоіць, патроіць пакуту, прызначаную ей, я вытрымаю, але няхай яе выратуе! Гэта яшчэ дзіця, а Ен мацнейшы за Цэзара, я веру! Мацнейшы! Ты ж сам яе любіў.Ты нас блаславіў! Гэта яшчэ дзіця непавіннае!Тут ен зноў схіліўся і прыклаў твар да кален Пятра, паўтараючы: - Ты ведаў Хрыста! Ты ведаў, Ен цябе выслухае! Заступіся за яе!
А Петр прыкрыў вочы і горача маліўся. Летнія бліскавіцы сталі зноў асвятляць неба.Вініцый углядаўся пры іх бляску ў вусны Апостала, чакаючы з іх прысуду: жыцця або смерці.У цішыні чуваць было перапелак ў весках і глухое, далекае рэха з месцаў для шпацыру, што былі ля вуліцы Віа Салярыа.
 – Вініцый, - запытаў нарэшце Апостал,  - ты верыш?
– Апостале, ці ж бы інакш я сюды прыйшоў? – адказаў Вініцый.
-          Тады веруй да канца, бо вера горы зрушвае.Нават калі б ты ўбачыў гэту дзяўчынку пад мячом ката ці ў пашчы льва, вер і тады яшчэ, што Хрыстос можа яе выбавіць.Вер і маліся Яму, а я буду маліцца разам з табой.
Пасля ен узняў твар да неба і гучна прамовіў:
 - Хрысце міласэрны, паглядзі на гэта збалелае сэрца і суцеш яго! Хрысце міласэрны, прынясі вецер да воўны ягняці! Хрысце міласэрны, як ты прасіў Бацьку свайго, каб Ен адвярнуў келіх горычы ад вуснаў тваіх, адвярні гэтак яго і ад вуснгаў гэтага служкі Твайго! Амінь!
 А Вініцый, прасцягваючы рукі да зорак, гаварыў наўзрыд далей:
- О, Хрысце! Я Твой! Вазьмі мяне замест яе!

На ўсходзе неба пачало святлець.

Раздзел 52 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 52

Вокрык “Хрысціян ільвам!” доўга гучаў па ўсіх раенах горада. У першы момант ніхто не сумняваўся, што яны былі сапраўднымі зачыншчыкамі бедства, але ніхто і не хацеў сумнявацца, бо пакаранне павінна было стаць цікавай забавай для народа.Але шырылася думка, што бедства не прыняло б такіх страшэнных памераў, калі б не гнеў багоў, таму было загадана ў храмах прыносіць піякулы, ці ачышчальныя ахвяры. Па парадзе Кніг Сівілы сенат абвясціў урачыстасці і публічныя малітвы да Вулкана, Цэрэры і Празерпіны. Матроны прыносілі ахвяры Юноне; уся іх працэсія падалася аж на бераг мора, каб зачэрпнуць вады і акрапіць ей статую багіні.Замужнія маладзіцы рыхтавалі пір для багоў і начныя спевы.Увесь Рым ачышчаўся ад грахоў, прыносіў ахвяры і аб’ядноўваў бессмяротных.А ў гэты час сярод папялішчаў пазначалі новыя шырокія вуліцы. Тут і там ужо былі закладзены падмуркі дзівосных дамоў, палацаў і храмаў. Перадусім будаваліся з нечуванай скорасцю вялікія драўляныя амфітэатры, дзе павінны былі паміраць хрысціяне. Адразу пасля нарады ў доме Тыберыя пайшлі загады да праконсулаў, каб тыя даставілі дзікіх жывел. Тыгелін апусташаў віварыі ўсіх італійскіх гарадоў, не вылучаючы найменшых.У Афрыцы былі па яго загаду праведзены маштабныя ловы, у якіх увесь мясцовы люд павінен быў браць удзел. Прыведзены былі сланы і тыгры з Азіі, алігатары і гіпапатамы з-над Ніла, львы з Атласу, ваўкі і мядзведзі з Пірэнеяў, жорсткія сабакі з Гіберніі, горныя сабакі з Эпіру, буйвалы і вялізныя грозныя туры з Германіі.З прычыны вялікай колькасці арыштаваных відовішчы павінны былі пераўзысці сваімі памерамі ўсе, што да гэтага часу бачыў свет. Імператар пажадаў затапіць успаміны аб пажару крывею і абпаіць ею Рым, бо ніколі яе праліцце не было для яго такім прывабным. Разахвочаны люд дапамагаў жрацам і прэтарыянцам ў пагоні за хрысціянамі.Не было гэта цяжка, бо цэлай грамадой, разбіўшы лагер з іншымі людзьмі сярод садоў, хрысціяне выказваліся ўголас аб сваей веры. Калі іх абкружалі, яны станавіліся на калены і спявалі песні, дазваляючы забіраць сябе без адпору. Але іх цярпенне толькі павялічвала гнеў натоўпу, які, не разумеючы яго вытокаў, лічыў хрысціянства дзікунствам і падцверджаннем злачынства. Шаленства ахоплівала праследнікаў.Здаралася, што чэрнь выхоплівала хрысціян з рук прэтарыянцаў і літаральна раздзірала іх рукамі.Жанчын цягнулі за валасы да турмаў, дзецям разбівалі галовы аб каменне.Тысячы людзей удзень і ўночы прабягалі з выццем па вуліцах.Яны шукалі ахвяр сярод папялішчаў, у комінах і пограбах.Перад вязнямі спраўлялі ля вогнішчаў, навокал бочак з віном, вакхічныя піры і танцы.Вечарамі слухалі з асалодай падобныя да грымот рыкі, якімі быў напоўнены ўвесь горад.Астрогі былі перапоўненыя тысячамі людзей, і кожны дзень чэрнь і прэтарыянцы прыводзілі новых ахвяр.Літасці як ніколі і не было.Здавалася, што людзі забыліся, як размаўляць і ў дзікім дурмане запомнілі адзін толькі выраз : “Хрысціян – ільвам.”Насталі дзіўна спякотныя дні і ночы такія душныя, якіх ніколі раней не было: само паветра было нібы насычана шаленствам, крывею і забойствам.А такой перабольшанай меры жорсткасці адпавядала таксама перабольшаная мера жадання пакут.Вернікі хрысціяне ішлі добраахвотна на смерць ці нават шукалі яе, пакуль іх не пачалі стрымліваць суровыя забароны іх вышэйшых. Па іх наказу збіраліся ўжо толькі за горадам, у падзем’ях па дарозе Апійскай і ў прыгарадных весках, якія належалі патрыцыям з хрысціян, сярод якіх дасюль яшчэ нікога не арыштавалі.На Палатыне ведалі дакладна, што да вернікаў Хрыста належаць і Флавій, і Дамітыла, і Пампонія Грэцына, і Карнэлій Пудэнс і Вініцый; сам імператар непакоіўся аднак, што чэрнь не дасць веры таму, што такія людзі падпалілі Рым, што рэч ішла перадусім аб перакананні людзей, але пакаранне і помста адкладаліся на наступныя дні. Іншыя лічылі, што гэтых патрыцыяў збярог уплыў Акты.Дапушчэнне было слабае.Пятроній пасля развітання з Вініцыем сапраўды падаўся да Акты па дапамогу для Лігіі, але тая магла ахвяраваць яму толькі слезы, бо жыла ў забыцці і болю, настолькі, што толькі пакутавала, паколькі хавалася ад Папеі і імператара. Яна наведала Лігію ў астрозе, прынесла ей адзенне і ежу, і абараніла яе гэтым больш за ўсе ад зняваг з боку і так ужо падкупленых астрожных стражнікаў. Паколькі Пятроній не мог забыцца, што калі б не ен і не яго думкі пра забранне Лігіі з дому Аўлаў, то хутчэй, не была б зараз астрожніцай, а апрача таго, жадаючы выйграць гульню з Тыгелінам, ен не шкадаваў ні часу, ні сродкаў. На працягу некалькіх дзен ен бачыўся з Сенэкам, з Даміцыем Афрам, з Крыспінілай, з дапамогай якой ен хацеў трапіць да Папеі, з Тэрпнасам, з Дыядорам, з прыгожым Піфагорам і нарэшце, з Алітурам і Парысам, якім звычайна імператар не адмаўляў.З дапамогай Хрысатэміды, якая цяпер была каханкай Ватынія, намагаўся праз яе шукаць нават і яго дапамогі, не шкадуючы і яму, і іншым абяцанняў і грошай.Але ўсе гэтыя высілкі засталіся без выніку.Сенэка, які быў няўпэўнены ў сваім будучым, пачаў даводзіць яму, што хрысціяне, калі нават сапраўды і не спалілі Рым, павінны быць знішчаны дзеля яго ж дабра, словам, ен апраўдваў будучую разню існуючым станам рэчаў. Тэрпнас і Дыядор ўзялі грошы і не зрабілі ўзамен нічога. Ватыній данес імператару, што яго хацелі падкупіць. Адзін толькі Аліур, які спачатку варожа ставіўся да хрысціян, цяпер іх шкадаваў, асмеліўся нагадаць імператару аб дзяўчыне-паланянцы і прасіць за яе, але не атрымаў нічога апроч адмовы..
 – Няўжо ты думаеш, што ў мяне душа меншая, чым у Брута, які дзеля Рыма не пашкадаваў уласных сыноў?І калі Алітур пераказаў гэтыя словы Пятронію, той адказаў:
 - Калі ен пачаў ужо параўноўваць сябе з Брутам, то ратунку ўжо няма аніякага.
Аднак яму было шкада Вініцыя і разбіраў яго страх, каб той не сабраўся скончыць жыцце.”Цяпер, - казаў ен сам сабе, - яго падтрымліваюць яшчэ намаганні, якія ен робіць для яе ратунку, яе вобраз і сама пакута, але калі ўсе варыянты знікнуцьі згасне апошняя іскра надзеі, клянуся Кастарам! Ен яе не перажыве і кінецца на меч.” Пятроній разумеў лепш, што можна так скончыць жыцце, чым тое, што можна так пакахаць і так пакутваць.Тымчасам Вініцый рабіў яшчэ ўсе, да чаго мог дайсці яго розум, каб выратаваць Лігію. Ен наведваў аўгустыянаў і, некалі такі горды, шукаў цяпер у іх дапамогі.Праз Вітэлія ен  хацеў ахвяраваць Тыгеліну свае сіцылійскія землі і усё, чаго б той ні пажадаў.Тыгелін жа, не хочучы супроцьстаяць Аўгусце, адмовіў. Пайсці да самога Цэзара, абняць яго калены і прасіць аб літасці не пакідала жадаць лепшага. Вініцый сапраўды гатовы быў і  гэта зрабіць, але Пятроній, калі пачуў пра задуму, спытаў у яго:
 - А калі ен табе адмовіць, калі адкажа жартам ці страшнай пагрозай, што ты тады будзеш рабіць?
Пры гэтым твар Вініцыя працяў сапраўдны боль і ен заскрыгатаў сціснутымі зубамі.
– Так, - працягваў пятроній. – таму я цябе і адгаворваю.Ты закрыеш гэтак усе дарогі да выратавання.! Але Вініцый задумаўся і, выціраючы рукою з ілба халодны пот, сказаў:
 - Не! Не! Я – хрысціянін...
 – І ты забудзешся аб гэтым, як забыўся хвілінай раней. У цябе есць права загубіць сябе, але не яе. Памятай перш за ўсе, што прайшла перад смерцю дачка Сеяна...
 І кажучы гэтак, ен не быў шчырым да канца, бо хваляваўся больш з-за Вініцыя, чым з-за Лігіі.Але ен ведаў, што нічым так не ўтрымае яго ад настолькі небяспечнага кроку, як толькі малюючы карціны аб магчымай згубе Лігіі з-за яго.Дарэчы, ен меў рацыю, бо на Палатыне прыходу  маладога трыбуна чакалі і прадузялі адпаведныя сродкі перасцярогі.Аднак пакута Вініцыя прайшла ўсе, што сілы чалавечыя могуць вытрываць.Ад часу, калі Лігія была арыштаваная і калі на яе паў цень будучых пакут, то ен не толькі пакахаў яе ў сто разоў больш, але папросту пачаў аддаваць у душы ей частку амаль рэлігійную, нібы боскай істоце.А цяпер ад думкі, што гэту істоту, каханую і і разам з тым святую, ен павінен страціць, і што апрача смерці яе могуць чакаць смяртэльныя пакуты, страшнейшыя, чым сама смерць, кроў стыгла ў яго жылах, душа ператваралася ў адзіны крык, мяшаўся розум.
Часам яму здавалася,  што чэрап яго паліць сапраўдны агонь, ад чаго ен ці стане попелам, ці трэсне.Ен перастаў разумець, што робіцца, перастаў разумець, чаму Хрыстос, той міласэрны, той Бог, не прыходзіць на дапамогу сваім вернікам, чаму задымленыя муры Палатыну не правальваюцца пад зямлю, а разам з імі і Нярон, аўгустыяне, лагер прэтарыянцаў і ўвесь гэты горад злачынстваў. Ен думаў, што не можа і не павінна быць інакш, што ўсе тое, што бачаць яго вочы, ад чаго разрываецца душа і плача сэрца, - усе гэта сон. Але рык звяроў казаў яму, што гэта рэальнасць, гук сякер, з-пад якіх узнімаліся арэны, казаў яму, што гэта – рэальнасць, і падцверджвалі гэта людзі, якія крычалі і перапоўненыя астрогі. У гэты час нараджалася ў ім вера ў Хрыста, і гэта было новай пакутай, можа быць самай страшнай з усіх. А ў гэты час Пятроній гаварыў яму :

- Памятай перадусім, праз што перад смерцю прайшла дачка Сеяна.

Раздзел 51 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Пятроній выйшаў ад імператара, загадаў несці яго да свайго дому на Карынах, які, абкружаны з трох бакоў садам, пераду малым Форумам Цэцыліяў, выпадкова застаўся цэлым у час пажару. З гэтай прычыны іншыя аўгустыяне, якія страцілі дамы, а ў іх мноства багацця і прадметаў мастацтва, называлі Пятронія шчаслівым.Казалі аб ім даўно, што ен першародны сын Фартуны, і усе большая прыхільнасць, якую аказваў яму ў апошні час Нярон, здавалася, пацвярджала слушнасць гэтага дапушчэння. Але гэты першародны сын Фартуны мог разважаць цяпер хіба што над зменлівасцю гэтай сваей маці, а хутчэй падобнасцю яе да Хронаса, які з’ядае ўласных дзяцей.Калі б мой дом згарэў – казаў ен сабе, - а з ім разам мае гемы, мой этрускі посуд, александрыйскае шкло і карынфская медзь, то можа Нярон сапраўды забыўся б на абразу.Клянуся Палуксам! І падумаць толькі, што ад мяне толькі залежала, каб у гэту хвіліну быць прэфектам прэтарыянцаў. Я б абвясціў Тыгеліна падпальшчыкам, якім ен дарэчы і есць, я б яго апрануў у“ балесную туніку”, выдаў люду, абараніў бы хрысціян і адбудаваў Рым.Хто ведае, ці паважлівым людзям не пачало б рабіцца лепш. Я павінен быў гэта зрабіць хаця б дзеля Вініцыя. У выпадку цяжкасцей у працы я яму аддаў бы месца прэфекта – і Нярон не паспрабаваў бы нават запярэчыць... Няхай бы сабе Вініцый пахрысціў потым усіх прэтарыянцаў і нават самога імператара, хіба мне гэта магло б пашкодзіць? Нярон набожны, цнатлівы і міласэрны – гэта быў бы выгляд пацешны...” І яго незаклапочанасць была такой вялікай, што ен пачаў усміхацца, але праз хвіліну думкі яго павярнуліся ў іншы бок.Яму здавалася, што ен у Анцыі і што Павел з Тарсу кажа яму: “Называеце нас ворагамі жыцця, але адкажы мне, Пятроній: калі б  імператар быў хрысціянінам і дзейнічаў паводле нашага вучэння, ці жыцце ваша не было б больш пэўнае і бяспечнае.І калі ен успомніў гэтыя словы, то гаварыў сабе далей. “Клянуся Кантарам! Колькі тут хрысціян заб’юць, столькі Павел знойдзе новых, бо калі свет не можа стаяць на злачынстве, то ен мае слушнасць...Але хто ведае, можа ці не, калі стаіць жа... Я сам, хто навучыўся многаму, не навучыўся, як быць надта вялікім прайдзісветам, і таму мабыць прыйдзецца ўскрыць сабе жылы... Але на гэтым ўсе павінна скончыцца, а калі б нават не скончылася так, то скончылася б інакш. Шкада мне Эўніку і маю мірэнскую вазу, але Эўніка вольная, а ваза пойдзе са мной.Агенабарб не атрымае яе ні ў якім разе! Шкада таксама і Вініцыя.Зрэшты, паколькі я менш сумаваў у апошні час, чым раней, то я ўжо гатовы. На свеце есць прыгожыя рэчы, але людзі ў большасці сваей такія плюгавыя, што няварта шкадаваць жыцце.Хто ўмеў жыць, той павінен умець памерці.Паколькі я належаў да аўгустыян, я быў чалавек больш вольны, чым яны там дапускаюць. Тут ен павеў плячыма: “Яны там можа думаюць, што ў гэту хвіліну дрыжаць мае калены і страх узнімае валасы на маей галаве, а я вярнуся дадому і выкупаюся ў ванне з фіялкавай вадой, пасля мая Залатавалосая сама мяне намасціць і пасля сілкавання мы загадаем спяваць уголас той самы гімн да Апалона, які склаў Антэміас.Я сам калісьці сказаў: “Аб смерці няварта думаць, бо яна без нашай дапамогі аб нас думае. Было б аднак рэччу годнай здзіўлення, калі б сапраўды існавалі нейкія Елісейскія Палі,а на іх блукалі б цені... Эўніка прыйшла  б з часам да мяне і мы блукалі б разам па лугах, парослых асфадэлем.Я знайшоў бы таксама таварыства лепшае, чым тут.Што за блазны! Што за падманшчыкі!, што за безгустоўны народ.Дзесяць арбітраў элегантарыум не перарабілі б гэтых Трымальхіенаў у звычайных людзей.Клянуся Персефонай! Мне іх досыць! І ен са здзіўленнем заўважыў, што ўжо штосьці аддзяліла яго ад гэтых людзей. Ведаў ен іх дастаткова добра і ведаў пры гэтым, што пра іх думаць, але аднак здаліся яму цяпер нейкімі больш далекімі і больш годнымі пагарды, чым звычайна. Сапраўды яны яму надакучылі.Але хутка ен пачаў разважаць аб становішчы.Дзякуючы сваей праніклівасці, ен зразумеў, што згуба на гэты час яму не пагражае. Нярон выкарыстаў дастаткова ў адпаведную хвіліну некалькі прыгожых, узнеслых слоў аб прыхільнасці, аб прабачэнні, і пакуль што імі звязаны. Ен цяпер шукае прычын, а пакуль іх знойдзе, можа сплыць шмат часу. “Перадусім ен арганізуе “відовішча” з удзелам хрысціян, - гаварыў сабе Пятроній, - потым толькі падумае пра мяне, а калі так, то няварта хвалявацца аб гэтым і змяняць лад жыцця. Бліжэйшая небяспека пагражае Вініцыю!...” І цяпер ен думаў толькі пра Вініцыя, якога вырашыў ратаваць. Нявольнікі неслі хутка паланкін сярод руін, папялішчаў і комінаў, якімі былі запоўнены Карыны, але ен загадаў ім бегчы, каб як найхутчэй быць дома. Вініцый, якога інсула згарэла, жыў цяпер у яго і на шчасце, быў дома.
-          Ты бачыў сення Лігію? – спытаў яго на ўваходзе Пятроній.
– Я вярнуўся ад яе.
 –Паслухай жа, што я табе скажу і не страчвай час на пытанні. Сення вырашылі ў імператара ўскласці віну за падпал Рыма на хрысціян, ім пагражаюць праследаванні і пакуты. Пагоня пачнецца ў любую хвіліну.Бяры Лігію і ўцякайце пакуль хоць за Альпы ці ў Афрыку і спяшайцеся, бо з Палатыну бліжэй да Затыбра, чым ад мяне.Вініцый быў па сутнасці сваей воінам, каб страчваць час на лішнія пытанні. Ен слухаў з наморшчаным ілбом, з сабраным выразам твару і суровым, але без страху.Відавочна першым пачуццем, якое абуджалася ў гэтай натуры акрамя небяспекі, была ахвота да бойкі і абароны.
 – Я іду. – сказаў ен.
- Яшчэ адно слова: вазьмі золата, зброю і тваіх людзей з хрысціян.У выпадку патрэбы, адбівайся! Вініцый быў ужо ў дзвярах атрыя.
 – Дашлі мне звестку праз нявольніка, - закрычаў услед яму Пятроній. І застаўся адзін, і пачаў хадзіць уздоўж калон, аздабляючых атрый, разважаючы над тым, што будзе адбывацца далей.Ен ведаў, што Лігія і Лінус вярнуліся пасля  пажару ў ранейшы дом, які, як і большая частка Затыбра, не згарэў, і гэта была акалічнасць не з лепшых, бо інакш нялегка было б іх знайсці сярод натоўпаў. Ен спадзяваўся, што і так ніхто на Палатыне не ведае, дзе яны жывуць, а значыць у любым выпадку Вініцый апярэдзіць прэтарыянцаў.Яму прыйшло на думку, што Тыгелін, які хацеў за адзін раз спаймаць як найбольш хрысціян, павінен расцягнуць сетку на ўвесь Рым, гэта значыць падзяліць прэтарыянцаў на малыя групы.Калі прышлюць па яе не больш за дзесяць чалавек, - думаў ен, - то адзін велікан-лігіец паламае ім косці, ды яшчэ, калі на дапамогу яму прыйдзе Вініцый. Падумаў гэтак, і яму дадалося смеласці.Сапраўды, аказаць узброены адпор прэтарыянцам – гэта было тое ж самае, што распачаць вайну з імператарам.Пятроній ведаў таксама, што калі Вініцый пазбегне помсты Нярона, то помста можа натрапіць на яго самога, але не вельмі пра гэта дбаў.Увогуле, думка перашкодзіць славе Нярона і Тыгеліна развесяліла яго.Ен вырашыў не пашкадаваць на гэта ні грошай, ні людзей, тым больш што Павел з Тарсу  намовіў яшчэ ў Анцыі большую частку яго нявольнікаў, таму ен мог быць упэўнены, што ў справе абароны хрысціянкі ен можа разлічваць на іх гатоўнасць і  дапамогу. Увайшла Эўніка, і яго развагі спыніліся.Ад яе выгляду ўсе яго клопаты і перажыванні бясследна зніклі.Ен забыўся пра імператара, пра яго няміласць, у якую трапіў, аб змізарнелых аўгустыянах, аб ганенні, што пагражала хрысціянам, аб Вініцыі і Лігіі, а пазіраў толькі на яе вачыма эстэта, замілаванага цуднымі рысамі, і каханка, для якога ад гэтакіх рысаў павявае каханнем. Яна, апранутая ў празрыста-фіялетавае адзенне, называнае Коа Вестыс, праз якое было відаць яе прывабнае цела, была падобная да баства.Адчуваючы, што ен ею замілаваны і кахаючы яго ўсей душой, яна, што заўседы прагнула яго пяшчот, заззяла ад радасці, як нібы была не наложніца, а нявіннае дзяўчо. – Што ты скажаш мне, Харыта? – спытаў Пятроній, прасцягваючы да яе рукі. Яна ж пахілілася да яго сваей залатой галавой адказала:
 - Пане, прыйшоў Антэміас са спевакамі і пытаецца, ці захочаш ты яго сення слухаць?”
 – Няхай пачакае. Заспявае нам падчас абеду гімн да Апалона.
- Навокал яшчэ папялішча і астанкі людзей, а мы будзем слухаць гімн да Апалона!
 - Клянуся гаямі Пафійскімі! Калі я бачу цябе ў гэтым адзенні, мне здаецца, што Афрадыта прыкрылася кавалачкам неба і стаіць перада мной.
– О, пане! – змагла адказаць Эўніка.
-Падыйдзі сюды, Эўніка, абдымі мяне і дай мне дакрануцца да тваіх вуснаў... Ты мяне кахаеш?
 – Нават Зеўса я  не магла б кахаць больш.
Сказаўшы гэтак, яна пацалавала яго, дрыжучы ў яго абдымках ад шчасця. Але праз хвіліну Пятроній спытаў:
 - А калі б нам прыйшлося растанне?...
Эўніка са страхам зірнула яму проста ў вочы:
 - Як гэта, пане?...
 – Не бойся! Бо бачыш, хто ведае, ці не трэба мне будзе раптам выбрацца ў далекае падарожжа?
 – Вазьмі мяне з сабою.
Але Пятроній змяніў раптам прадмет размовы і запытаў:
- Скажы мне, ці на клумбах ў садзе есць асфадэлі?
 – У садзе клумбы і кіпарысы пажоўклі ад пажару, з міртаў апала лісце і ўвесь сад выглядае, як памерлы.
- Увесь Рым так выглядае, а хутка будзе сапраўднымі могілкамі.Ці ведаеш, што хутка выйдзе эдыкт супраць хрысціян і пачнецца іх праследаванне, у час якога загінуць тысячы людзей?
- А за што іх будуць караць, пане? Гэта добрыя і спакойныя людзі.
 – Вось за гэта і будуць.
 – Тады паедзем за мора. Твае боскія вочы не любяць бачыць кроў.
- Добра, але цяпер я павінен выкупацца. Прыйдзі ў элеатэзіум намасціць мне плечы.Клянуся поясам Кіпрыды!.Ніколі ты не здавалася мне яшчэ такой прыгожай. Я загадаю зрабіць табе ванну ў выглядзе ракаўкі, а ты будзеш у ей, як каштоўная перліна...Прыходзь, Залатавалосая.
І пайшоў, а гадзінай пазне абое ў вянках з руж і затуманенымі ад шчасця вачыма селі за стол, застаўлены залатым посудам. Ім прыслужвалі падлеткі, прыбраныя ў Амураў, яны ж, папіваючы віно з плюшчавых круж, слухалі гімн Апалону, які спяваўся пад гук арфаў пад кіраўніцтвам Антэмія. Нішто іх не кранала: ні што навокал вілы тырчэлі з папялішчаў коміны дамоў, ні што павевы ветру разносілі попел спаленага Рыма.Яны адчувалі сябе шчаслівымі і думалі толькі пра каханне, якое ім змяняла жыцце нібы ў боскі сон.Але потым гімн скончыўся, у залу ўвайшоў нявольнік, галоўны па атрыю.
 – Гаспадар, - сказаў ен голасам, у якім гучаў непакой,  - цэнтурыен з атрадам прэтарыянцаў стаіць перад брамай і па загаду імператара прагне бачыць цябе.
Спеў і гукі арфаў спыніліся. Непакой перадаўся ўсім прысутным, бо імператар ў адносінах з сябрамі не карыстаўся звычайна прэтарыянцамі і іх прыбыцце не абяцала ў гэты час нічога добрага.Адзін толькі Пятроній не паказаў найменшага занепакоення і сказаў, нібы гаварыў чалавеку, якога бесперапынна абцяжарваюць такімі рэчамі:
 - Маглі б хаця даць мне спакойна з’есці абед.
 Пасля ен звярнуўся да галоўнага па атрыю: - Няхай уваходзяць.
Нявольнік знік за заслонай, праз хвіліну пачуліся цяжкія крокі і ў залу увайшоў знаемы Пятронію сотнік Апер, узброены і ў жалезным шлеме.
 – Высакародны пане, - вось ліст ад цэзара.
Пятроній высцягнуў ляніва сваю белую руку, узяў таблічкі і зірнуўшы на іх, аддаў з поўным спакоем Эўніцы
.- Ен будзе чытаць вечарам новую песню з Троікі, - сказаў Пятроній, - і кліча мяне, каб я прысутнічаў.
 – У мяне толькі загад аддаць ліст, - азваўся сотнік.
 – Так. Адказу не будзе. Але можа быць ты, сотнік, адпачыў бы можа з намі ды выпіў бы віна ? –  - Не, дзякуй табе, высакародны пане. Кратар віна я вып’ю ахвотна за твае здароўе, але адпачываць не магу, бо я на службе.
 – Чаму гэта табе аддалі ліст замест таго, каб даслаць яго з нявольнікам?
 – Не ведаю, пане. Можа таму, што мяне пасылалі ў гэты бок па іншай справе.
 – Я ведаю, -прамовіў Пятроній. - Супраць хрысціян.
 – Так, пане.
-           І ці даўно паслалі пагоню?
 – Некаторыя атрады выслалі на Затыбра яшчэ перад апоўднем.
Сказаўшы гэта, сотнік выліў з чашы крыху віна ў гонар Марса, потым выпіў яе да дна яе і сказаў: - Няхай богі дадуць табе, пане, чаго пажадаеш.
 – Вазьмі яшчэ адзін кратар, - прамовіў Пятроній. Пасля падаў знак Атэміасу, каб той закончыў гімн Апалону.”Меднабароды пачынае гуляць са мной і з Вініцыем, - сказаў ен сам сабе, калі ізноў пачуліся арфы. Я прадбачу яго намер!Ен хацеў мяне напужаць, прыслаўшы запрашэнне праз цэнтурыена.Увечары яны будуць выпытваць у сотніка, як я яго прыняў.Не, не! Надта не парадуешся, злоснае і жорсткае пудзіла! Я ведаю, што абразы не забудзеш, вядома, што згуба мяне не абміне, але калі ты думаеш, што я буду табе глядзець у вочы з просьбай, што ўбачыш на маім твары страх і пакору, то ты памыляешся.”
 – Цэзар піша, гаспадар: “Прыйдзіце, калі ў вас есць жаданне, - прамовіла Эўніка. – Ты пойдзеш? – У мяне цяпер асаблівае становішча, і я магу слухаць нават яго вершы, адказаў Пятроній, - таму я пайду тым больш, што Вініцый пайсці не можа.
Так, пасля заканчэння вячэры і пасля звыклай прагулкі ен аддаўся ў рукі нявольніц, якія заняліся яго валасамі і ўкладаннем фалдаў, а гадзінай пазней, прыгожы , як бажок, загадаў занесці яго на Палатын.Час быў позні, вечар ціхі, цеплы, месяц свяціў так моцна, што лампадарыі, якія ішлі перад лектыкай, згасілі паходні. Па вуліцах і сярод развалін снавалі людзі, якія былі ў добрым падпіцці, прыбраныя ў плюшч і жымаласць, якія неслі галінкі мірту і лаўру, вынесеныя з садоў Цэзара. Насычаныя раздачай збожжа і з надзеяй на вялікія відовішчы яны былі людзьмі з радасцю ў сэрцы. Дзе-нідзе спявалі песні, якія ўслаўлялі боскую ноч і каханне, дзе-нідзе танцавалі пад месяцавым святлом; некалькі разоў нявольнікі мусілі патрабаваць месца для лектыкі “высакароднага Пятронія” і тады натоўп рассоўваўся з вокрыкамі ў гонар свайго улюбенца.Ен жа ў гэты час думаў пра Вініцыя і дзівіўся, што няма ад яго аніякіх вестак. Ен быў эпікурэйцам і эгаістам, але перасякаючыся то з Паўлам з Тарсу, то з Вініцыем і чуючы штодня аб хрысціянах, ен крыху змяніўся, хаця сам аб гэтым і не здагадваўся. Ад іх павеяў на яго нейкі вецер, які пасеяў ў яго душы незаўважныя зярняткі.Акрамя ўласнай асобы яго пачалі цікавіць іншыя людзі, а да Вініцыя ен дарэчы заўседы ставіўся з прыхільнасцю, бо ў дзяцінстве любіў моцна яго маці, сваю сястру, цяпер жа прымаючы ўдзел у яго лесе, глядзеў на гэта амаль як на пэўную трагедыю.Ен не страчваў надзею на тое, што Вініцый апярэдзіў прэтарыянцаў і ўцек з Лігіяй ці хаця б на тое, што яе ў іх адабраў. Але ен хацеў бы быць упэўненым, калі ўяўляў сабе, што магчыма яму прыйдзецца адказваць на розныя пытанні, да чаго лепш за ўсе было б быць яму прыгатаваным. Спыніўшыся перад домам Тыберыя, ен выйшаў з паланкіну і праз хвіліну ўвайшоў у атрый, напоўнены ўжо аўгустыянамі.Учарашнія былыя сябры…, і як жа іх здзіўляла тое, што яго таксама запрасілі…, адварочваліся яшчэ ад яго, але ен пасоўваўся сярод іх, прыгожы, свабодны, спакойны і настолькі ўпэўнены ў сабе, нібы сам мог адорваць міласцю.Некаторыя ж, бачачы яго такім, занепакоіліся ў душы, ці не рана было паказаць яму свае раўнадушша. Цэзар рабіў выгляд, што не бачыць яго і не адказаў на яго паклон, нібыта вельмі заглыбіўшыся ў размову. Затое Тыгелін наблізіўся і сказаў:
 - Добры вечар, арбітр элегантарыум.Ты ўсе яшчэ сцвяржаеш, што гэта не хрысціяне спалілі Рым? А Пятроній павеў плячыма і пастукваючы яго па спіне як нвольніка адказаў:
- Ты ведаеш добра таксама, як і я, што думаць аб гэтым.
– Я нават не дазваляю параўнацца з тваею мудрасцю.
 – І пакуль што ты маеш рацыю, бо ў такім выпадку, калі Цэзар прачытае нам новую песню з Троікі, ты павінен быў бы замест крыкаў паўліна выказаць пэўнае дарэчнае цверджанне.
 Тыгелін прыкусіў губу.Ен быў не вельмі радасны, што Цэзар вырашыў спець сення новую песню, бо гэта адкрывала тую прастору, дзе ен не мог супернічаць з Пятроніем.Падчас спеваў Нярон мімаволі, па даўняй звычцы, паглядаў на Пятронія, часам пільна ўглядаючыся і намагаючыся чытаць па яго твары.Той жа слухаў, узнімаючы бровы, месцамі выказваючы адабрэнне, месцамі канцэнтруючы ўвагу, нібы хацеў праверыць, ці добра ен пачуў.І потым то хваліў, то крытыкаваў, патрабуючы правак ці паліроўкі асобных вершаў.Сам Нярон адчуваў, што іншыя праз свае ўзнеслыя ўхваленні дбаюць толькі пра сябе, а гэты, адзіны толькі, займаецца паэзіяй дзеля самой паэзіі, адзіны разбіраецца і, калі штосьці пахваліць, то можна быць упэўненым, што вершы годныя. Паціху ен пачаў з Пятроніем размаўляць, спорыць, а калі нарэшцеПятроній звярнуў увагу на трапнасць пэўнага слова, сказаў яму:
 - Ты ўбачыш ў апошняй песні, навошта я яго ўжываю.
”Ах, - падумаў Пятроній, - я дачакаюся апошняй песні!”
 Не адзін з тых, хто чуў гэта, сказаў сабе ў душы: “Гора мне! Пятроній, маючы час, можа вярнуцца ізноў у міласць і пераскочыць нават Тыгеліна!”
.І ўсе пачалі зноў набліжацца да яго.Але канец вечара быў меншў шчаслівы, бо Цэзар у хвіліну, калі Пятроній з ім развітваўся, запытаў раптам, прышчурыўшы вочы і са злавеснай усмешкай:
 - А Вініцый чаму не прыйшоў?
Калі б Пятроній быў упэўнены, што Вініцый з Лігіяй ужо за брамамі горада, ен бы адказаў: “ Ажа ніўся з твайго дазволу і выехаў.” Але бачачы крывую ўсмешку Нярона, адказаў:
 - Твае запрашэнне, боскі не застала яго дома.
 – Перадай яму, што я буду рады яго бачыць, адказаў Нярон. – і скажы ад мяне яму, каб не прапускаў відовішчы з удзелам хрысціян.
Пятронія занепакоілі гэтыя словы, бо яму здалося, што яны датычаць наўпрост да Лігіі.Ен сеў у паланкін і загадаў несці яго дадому перш, чым настала ранне. Але гэта не было справай легкай.Каля дому Тыберыя быў шчыльны натоўп, шумны і п’яны, як і раней, але ўжо без спеваў і  танцаў, затое ўзрушаны.Здалек даносіліся нейкія вокрыкі, якіх Пятроній не мог  адразу зразумець, але якія ўзмацняліся, раслі, аж нарэшце змяніліся ў адзін дзікі крык:
 - Хрысціян ільвам!
Уквечаныя паланкіны прыдворных пасоўваліся сярод выючага натоўпу.З глыбінь спаленых вуліц прыбывала ўсе больш люду, які, чуючы той крык, стаў яго паўтараць.З вуснаў у вусны перадавалася вестка, што пагоня  трывае ўжо ад апоўдня, што пахапалі ўжо шмат падпальшчыкаў, а хутка па зноў азначаных старых вуліцах, па завулках, якія ляжалі пад смеццем, навокал Палатыну, па ўсіх пагорках і садах разлягаліся, як доўгі і шырокі Рым, штораз мацнейшыя крыкі:
 - Хрысціян ільвам!
 – Статак! – з пагардай паўтараў Пятроній. – Народ годны свайго імператара.
І ен падумаў, што такі свет, які абапіраецца на сілу і жорсткасць, аб якім нават варвары не ўяўлялі, на злачынствы і шаленую распусту, не можа доўга заставацца гэткім. Рым быў валадаром свету, але разам з тым і пеклам свету. Ад яго несла трупным смуродам.На падгніўшае жыцце падаў цень смерці. Неаднойчы гаварылася гэта і сярод аўгустыянаў, але Пятронію ніколі яшчэ не была так выразна перад вачыма гэта праўда, што той увенчаны воз, на якім у постаці трыумфатара стаіць Рым, валачэ за сабой неарганізаваны статак народаў і рухаецца да бездані. Жыцце горада-валадара свету здалося яму якімсьці карагодам блазнаў і нават оргіяй, якая ў пэўны момант павінна скончыцца. Ен разумеў цяпер, што ў адных толькі хрысціян есць падставы жыць, але ен лічыў, што хутка ад іх не застанецца і следу. І што тады? Блазнаваты карагод пойдзе далей пад уладай Нярона, а калі Нярона не стане, знойдзецца іншы такі самы ці яшчэ горшы, бо з такім народам і такімі патрыцыямі няма ніводнай прычыны, каб знайшоўся хтосьці лепшы.Будзе новая оргія, а ў дадатак яшчэ больш агідная і страшная. Але ж оргія не можа трываць вечна і пасля яе трэба ісці на спачын хаця б таму, што яна вычэрпвае сілы.Думаючы аб гэтым, Пятроній сам адчуваў сябе надта стомленым.Ці варта жыць і жыць з няўпэўненасцю ў будучым толькі дзеля таго, каб бачыць падобны парадак свету? Анел смерці не менш прывабны, чым анел сну, і ен таксама з крыламі за плячыма.Паланкін прыпыніўся перад дзвярыма дому, якія тут жа перад Пятроніем адчыніў верны служка.
 – Ці вярнуўся высакародны Вініцый? – спытаў у яго Пятроній.
 – Толькі што, гаспадар, - адказаў няволдьнік.
 “І значыць яе не адабраў.”- падумаў Пятроній.І скінуўшы тогу, літаральна пабег у атрый. Вініцый сядзеў на трыножніку, нізка схіліўшы галаву і абхапіўшы яе рукамі, але пачуўшы крокі, узняў свой скамянелы твар, на якім толькі вочы ліхаманкава свяціліся.
 – Ты спазніўся? – спытаў Пятроній.
 – Так.Яе звезлі яшчэ перад апоўднем.
 Памаўчалі.
 – Ты яе бачыў?
 – Так.
 – І дзе яна?
 – Яна ў астрозе Мамертынскім.
 Пятроній схамянуўся і паглядзеў на Вініцыя з запытаннем у позірку. Той зразумеў пытанне.
 – Не, адказаў ен, - Яе не змясцілі ні ў Туліянуме, ні нават у цэнтральную турму. Я заплаціў стражніку, каб той даў ей свае жытло.Урс лег ля парога і ахоўвае яе.
 – Чаму ж Урс яе не  абараніў?
– Бо прыслалі пяцьдзесят прэтарыянцаў.Дарэчы, і Лінус яму забараніў
- А Лінус?
 – Лінус памірае.Таму яго не забралі.
- Што думаеш рабіць?
 – Выратаваць яе ці памерці з ей разам. І я веру ў Хрыста.
Вініцый гаварыў спакойна, але ў яго голасе было штосьці настолькі шчымлівае, што сэрца Пятронія забілася ад шчырага спачування.
 – Я цябе разумею, - сказаў ен, - але як ты хочаш яе ратаваць?
 – Я заплаціў стражнікам наперад па-першае таму, каб зберачы яе ад зняваг, а па-другое, каб не перашкаджалі ей ва ўцеках
. – І калі гэта адбудзецца?
 – Яны адказалі, што змогуць аддаць яе мне зараз жа, бо баяцца адказнасці.Калі астрог напаўняецца мноствам людзей і калі страчваецца падлік вязняў, у такі час мне яе і аддадуць. Але гэта другасна! Перш ты ратуй яе і мяне! Ты сябар імператара.Ен сам мне яе аддаў. Ідзі да яго і выратуй мяне!
Пятроній замест адказу паклікаў нявольніка і загадаў прынесці два цемных плашчы і два мячы, звяртаючыся і да Вініцыя:
- Па дарозе я табе адкажу, - сказаў ен.
 – Ты ж вазьмі плашч, зброю, і пойдзем да астрога.Там дай стражнікам сто тысяч сестэрцый, дай у два, у пяць разоў больш, каб яны выпусцілі Лігію зараз жа. Інакш будзе позна.
– Пойдзем жа! – адказаў Вініцый. І праз хвіліну абодва былі ўжо на вуліцы.
 – А цяпер слухай мяне, - сказаў Пятроній.- Я не хацеў страчваць час. З сенняшняга дня я ў няміласці.Мае ўласнае жыцце вісіць на валаску, і таму я не магу нічога папрасіць у імператара. Горш таго! Я ўпэўнены, што ен зробіць насуперак маей просьбе. Калі б не гэта, хіба я б табе раіў уцякаць з Лігіяй ці выбаўляць яе. Дарэчы, калі б табе ўдалося збегчы, то гнеў Цэзара абрушыўся б на мяне. Але ен хутчэй бы сення рабіў бы што-небудзь па тваей просьбе, чым па маей.Аднак не разлічвай на гэта.Выбаўляй яе з астрогу і ўцякайце! Нічога больш табе не застаецца. Калі гэта табе не ўдасца, тады і пагаворым пра іншыя варыянты. Ведай жа і тое, што Лігію звезлі не толькі за веру ў Хрыста! І яе, і цябе можа датычыць гнеў Папеі. Ты памятаеш, што абразіў Аўгусту, што ты ей адмовіў? І яна ведае, што адмовіў ты ей з-за Лігіі, якую яна ўзненавідзела з першага позірку. Паколькі ўжо і раней яна рабіла высілкі яе загубіць, прыпісваючы яе чарам смерць свайго дзіцяці. У гэтым, што адбылося, адчуваецца рука Папеі. Чым жа яшчэ ты вытлумачыш, што Лігію першай арыштавалі? Хто мог паказаць дом Лінуса? І ятабе кажу, што сачылі за ей даўно. Я ведаю, што раздзіраю табе душу і забіраю апошнюю надзею, але кажу табе гэта наўмысна дзеля таго, каб калі ты яе не вызваліш, пакуль яны не здагадаюцца, што ты будзеш спрабаваць гэта зрабіць, то загінеце абое.
– Канешне! Я разумею! – адказаў прыглушаным голасам Вінірцый.
Паколькі быў позні час, то вуліцы пуставалі, аднак далейшую размову перапыніў п’яны гладыятар, які ішоў ім насустрач і заваліўся на Пятронія так, што датыкнуўся далонню да яго пляча, абдаючы твар насычаным віном дыханнем і крычучы ахрыплым голасам:
 - Хрысціян – ільвам!
 – Паслухай, найяснейшы, - абазваўся спакойна Пятроній, - паслухай добрай парады і ідзі сваей дарогай.
Потым п’яны схапіў яго і другой рукой.
 – Крычы са мной, інакш звярну табе шыю: хрысціян – ільвам!
Але Пятронію ўжо абрыдлі гэтыя крыкі.Ад часу выезду з Палатына яны яго літаральна гнялі, як змор, і здавалася, раздзіралі яго слых, але калі пры гэтым ен яшчэ ўбачыў ўзнесены над сабой кулак гладыятара, яго цярплівасць скончылася.
 – Прыяцель, - сказаў ен, - ад цябе вінны смурод, і ты мяне нервуеш. І кажучы гэтак, ен ударыў яго ў грудзі кароткім мячом, які ўвайшоў аж па рукаятку, пасля чаго ен узяў пад руку Вініцыя загаварыў далей, нібы нічога не адбылося:
 - Цэзар сказаў мне сення : “ Скажы ад мяне Вініцыю, каб быў на відовішчах, на якіх будуць удзельнічаць хрысціяне.” Ты разумееш, што гэта азначае? Азначае гэта, што яны хочуць стварыць для сябе відовішча з твайго болю.Гэта ясная рэч.Можа таму мы з табой дасюль і не вязні. Калі ўжо ты не здолееш вызваліць яе да таго часу, тады... не ведаю!... Можа Акта заступіцца за цябе, але ці дапаможа гэта? Твае сіцылійскія землі маглі б таксама зацікавіць Тыгеліна. Спробуй!
 – Ды я аддам яму ўсе, што маю, - адказаў Вініцый.
 З Касын да Форума не было надта далека, таму яны хутка дабраліся да месца.Ноч ужо пачала святлець і муры замку выхіляліся выразней з ценю. Раптам, калі яны звярнулі да Мамертынскага астрогу, Пятроній спыніўся і сказаў:
 - Прэтарыянцы! Мы спазніліся?..
А астрог абкружаў падвойны рад вайскоўцаў.Іх жалезныя шлемы серабрыліся як і вастрыі іх зброі. Твар Вініцыя збялеў, нібы мармур.
 – Пойдзем, прамовіў ен.
Праз хвіліну яны апынуліся перад салдатамі.Пятроній, які быў адораны незвычайнай памяццю, ведаў не толькі старэйшага, але амаль усіх салдат прэторыі, таму і ўбачыў знаемага яму камандзіра кагорты і падыйшоў да яго.
 – А што гэта, Нігр? – звярнуўся ен. – У вас загад пільнаваць астрог?
 – Так, высакародны Пятроній.Прэфект хваляваўся, каб  не было спробы адбіць падпальшчыкаў!
 – У вас пэўна загад нікога не пускаць? – спытаў Вініцый.
 – Не, высакародны.Знаемыя будуць наведваць арыштантаў і, такім чынам, мы схопім больш хрысціян
. – Тады прапусці мяне, - папрасіў Вініцый.
 І, сціснуўшы далонь Пятронія, сказаў яму :
 - Ты сустрэнься з Актай, а я прыйду даведацца, што яна табе адказала.
– Добра, прыходзь, - адказаў Пятроній.

 У гэту хвіліну пад зямлей і за вялікімі мурамі пачуліся спевы.Песня, адразу прыглушаная і неразборлівая, усе больш мацнела. Галасы мужчын, жанчын і дзяцей злучаліся ў адзін стройны хор. Увесь астрог у цішы світання загучаў, як арфа. Але гэта не былі галасы скаргі ці роспачы.Увогуле ў іх гучалі радасць і трыумф. Салдаты паглядалі адзін на аднаго з непакоем.На небе ж з’явіліся першыя залатыя і ружовыя пробліскі світання.

Раздзел 50 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 50

Пятроній падаўся да сябе, Нярон жа з Тыгелінам прайшлі ў атрый Папеі, дзе іх чакалі людзі, з якімі раней прэфект размаўляў.Было там два святары з Затыбра, прыбраных ў доўгія ўрачыстыя адзенні з мітрамі на галовах, іх памочнік, малады пісар і Хілон. Ад выгляду імператара святары пабялелі ад узрушэння і ўзняўшы на вышыню плеч рукі, схілілі галовы аж да кален.
– Вітаем цябе, манарх з манархаў і цар з цароў, - сказаў старэйшы, - вітаем, валадар зямлі, апякун абранага народу і імператар, леў сярод людзей, панаванне якога, нібы сонечнае святло і як кедр ліванскі, і як крыніца, і як пальма, і як бальзам іерыхонскі!...
 – Вы не называеце мяне богам? – спытаў імператар.
Святары збялелі яшчэ мацней, старэйшы зноў узяўся гаварыць:
 - Твае словы, шаноўны, салодкія, як вінаград і як спелая фіга, бо Іегова напоўніў дабром сэрца твае.Але папярэднік твайго бацькі, імператар Гай, быў вельмі жорсткім, аднак нашы пасланцы не называлі яго богам, абіраючы лепш смерць, чым абразу Закону.
 – І Калігула загадаў кінуць іх ільвам!
– Не, шаноўны, Гай Цэзар баяўся гневу Іеговы.
І яны паўзнімалі галовы, бо імя магутнага Іеговы дадало ім адвагі.Верачы ў яго моц, яны смялей пазіралі  ў вочы Нярона.
 – Вы абвінавачваеце хрысціян у спаленні Рыма?
– Мы вінавацім іх толькі ў тым, што яны ворагі Закону, ворагі роду чалавечага, ворагі Рыма і твае ворагі, якія даўно пагражалі гораду і свету агнем. Рэшту даскажа табе гэты чалавек, вусны якога не хлусяць, бо ў жылах яго маці цякла кроў абранага народу.
Нярон звярнуўся да Хілона: - Хто ты такі?
– Твой прыхільнік, Азірыс, і пры гэтым бедны стоік.
 – Я ненавіджу стоікаў, Музонія і Карнута. Непрыемная для мяне іх мова, іх пагарда да мастацтва, іх дабраахвотнае жабрачае існаванне і неахайнасць.
– Шаноўны, у твайго філосафа Сенэкі мо тысяча лімонных сталоў.Калі ты толькі захочаш, у мяне будзе ў два разы больш. Я стоік па патрэбе. Прыбяры, о прамяністы, мой стаіцызм ў вянок з ружаў і пастаў прад ім жбан віна, і я пачну спяваць Анакрэонта так, што заглушу ўсіх эпікурэйцаў.
Нярон, якому прыйшлася даспадобы назва “прамяністы” ўсміхнуўся і сказаў:
- Ты падабаешся мне!
 – Гэты чалавек варты столькі золата, колькі сам важыць, - закрычаў Тыгелін.
 Хілон жа адказаў:
 - Дадай жа, шаноўны, да маей вагі тваей шчодрасці, інакш вецер знясе заплочанае.
– Сапраўды, не пераважыў бы ты Вітэлія, - пакпіў імператар.
 -Эгей, Сярэбналукі, мой досціп не з волава.
 – Я бачу, што твой Закон не забараняе табе назваць мяне богам.
- О, бессмярротны! Мой Закон – гэта ты: хрысціяне блюзнерылі супраць гэтага Закону, і таму я іх стаў ненавідзець.
 – Што ведаеш ты аб хрысціянах?
- Ты дазволіш мне плакаць, боскі?
– Не, - сказаў Нярон, - гэта наводзіць на мяне сум.
 – І ты тройчы маеш рацыю, бо вочы, якія цябе бачылі, павінны раз і назаўжды высахнуць ад слез.
 – Кажы пра хрысціян, - папрасіла Папея з адценнем нецярплівасці.
 – Будзе так, як ты загадаеш, Ізіда, - адказаў Хілон. – Я з маладосці прысвяціў сябе філасофіі і шукаў праўды.Я шукаў яе і ў ранейшых боскіх мудрацоў і ў Акадэміі ў Афінах, і ў Серапіуме александрыйскім. Пачуўшы аб хрысціянах, я думаў, што гэта новая нейкая школа, у якой я змагу знайсці некалькі зярнят ісціны і пазнаеміўся з імі, на мае няшчасце! Першым хрысціянінам, да якога мяне наблізіў лес, быў Глаўк, лекар з Неапаліса.Ад яго я і даведаўся з часам, што яны шануюць нейкага Хрыста, які ім абяцаў патапіць ўсіх людзей і знішчыць ўсе гарады на зямлі, а іх пакінуць, калі яны яму дапамогуць ў патапленні Дэўкаліонавых дзяцей. Таму, о боскі, яны ненавідзяць людзей, таму труцяць фантаны, на сходах сваіх шлюць праклены Рыму і ўсім храмам, у якіх шануюцца нашы богі. Хрыстос быў раскрыжаваны, але ен абяцаў ім, што калі Рым будзе знішчаны агнем, тады ен у другі раз прыйдзе на свет – і аддасць ім панаванне над зямлею...
– Цяпер народ зразумее, чаму Рым спалены – перапыніў яго Тыгелін.
– Шмат ужо разумее, шаноўны,  - адказаў Хілон, - бо я хаджу па парках, па Марсавым полі і вучуся. Але калі вы мяне захочаце выслухаць да канца, то вы зразумееце, якія ў мяне прычыны для помсты: Глаўк лекар не расказваў мне спачатку, што іх навука загадвае ненавідзець людзей.Увогуле, ен казаў мне, што Хрыстос – добрае баство і што падстава для яго вучэння – любоў. Мае чуллівае сэрца не магло супраціўляцца такім ісцінам, і я палюбіў Глаўка і паверыў яму.Я дзяліўся з ім кожным кавалкам хлеба, кожным грошам, і ты ведаеш, як ен мне аддзячыў? Па дарозе з Неапаліса ў Рым ен прапхнуў мяне нажом, мая ж жонка, прыгожая і маладая Бераніка была прададзена гндлярам нявольнікамі. Калі б Сафокл ведаў мае ўчынкі!... Але што я кажу!... Мяне слухае нехта, хто нашмат лепшы за Сафокла...
 – Бедны чалавек! – сказала Папея.
– Хто ўбачыў аблічча Афрадыты, той не бедны, боская, а я бачу яе ў гэту хвіліну....Але ў той час я шукаў суцяшэння ў філасофіі.Прыбыў у Рым і стараўся трапіць да старэйшых хрысціян, каб справядлівасць ў дачыненні Глаўка была выканана. Я думаў, што яго змусяць аддаць мне жонку... Я пазнаеміўся з іншым, якога клічуць Павел, які быў тут вязнем, а потым яго вызвалілі, я пазнеміўся і з сынам Зэбедэя, з Лінусам і Клетам і з шмат кім яшчэ. Я ведаю, дзе яны жылі перад пажарам, я ведаю, дзе яны збіраюцца, магу паказаць адно падзем’е пад Ватыканскім узгоркам і адны могілкі за Наментанскай брамай, на якіх яны спраўляюць свае бясслаўныя абрады. Я бачыў там апостала Пятра, я бачыў Глаўка, як той забіваў дзяцей, каб у Апостала было чым крапіць галовы прысутных, і я бачыў Лігію, выхаванку Пампоніі Грэцыны, якая задаволена была тым, што не могучы прынесці крыві дзіцячай, яна ўсе ж ахвяруе смерць дзіцяці, бо гэта яна зракла малую Аўгусту, тваю дачушку, о Азірыс, і тваю, о, Ізіда!
– Ты чуеш, імператар? – ускрыкнула Папея.
- Як гэта можа быць? – закрычаў Нярон.
 – Я мог не зважаць на ўласныя крыўды, - казаў далей Хілон, - але пачуўшы пра вашы я хацеў яе праткнуць нажом. Але перашкодзіў мне шляхетны Вініцый, які яе кахае.
 – Вініцый? Дык яна ж ад яго ўцекла?
 – Яна ўцекла, але ен яе шукаў, бо не мог без яе жыць.За жабрачую плату я дапамагаў яму ў пошуках і гэта я паказаў яму дом, дзе яна жыла сярод хрысціян на Затыбры. Мы пайшлі туды разам, а з намі і твой запаснік Крота, якога высакародны Вініцый наняў для бяспекі. Але Урс, нявольнік Лігіі, задушыў Кратона.Гэта чалавек страшнай сілы, о пане, які быкам адкручвае галовы так легка, як іншы адкручваў бы макаўкі. Аўл і Пампонія любілі яго за гэта.
– Клянуся геркулесам! – сказаў Нярон, - смяротны, які задушыў Кратона, годны мець статую на форуме, але ты памыляешся ці выдумляеш, старэча, бо Кратона забіў нажом Вініцый.
 – Так вось людзі хлусяць багам. О пане, я сам бачыў, як рэбры Кратона ламаліся ў руках Урса, які потым паваліў і Вініцыя.Ен бы забіў яго, калі б не Лігія.Вініцый доўга потым хварэў, але яны даглядалі яго, маючы надзею, што ен па сваей сволі стане хрысціянінам.І ен ім стаў.
– Вініцый?
– Так.
 – А можа і Пятроній? – спытаў з’едліва Тыгелін.
Хілон пачаў віцца, паціраць рукі і гаварыць:
- Я здзіўляюся  з тваей праніклівасці, шаноўны.О!... можа быць! Вельмі нават можа быць.
 – Цяпер я разумею, чаму ен так бараніў хрысціян.
Але Нярон пачаў смяяцца.
 – Пятроній хрысціянін? ... Пятроній - вораг жыцця і багацця? Не будзьце дурнямі і не думайце, што я ў гэта веру, бо тады гатовы не паверыць ўсяму ўвогуле.
– Але высакародны Вініцый стаў хрысціянінам, шаноўны.Я клянуся гэтым бляскам, які б’е ад цябе, што кажу праўду і што нічога мне так не брыдка, як мана. Пампонія – хрысціянка, малы Аўл – хрысціянін і Лігія, і Вініцый.Я служыў яму верна, ен жа ва ўзнгароду мне па жаданню лекара Глаўка загадаў мяне адлупцаваць, хоць я і стары, да таго ж быў хворы і галодны.І я прысягаю Гадэсам, што яму гэта прыгадаю. О шаноўны, адпомсці ім за мае крыўды, а я вам выдам Апостала Пятра і Лінуса, і Клета, і Глаўка, і Крыспа, самых старэйшых, і Лігію, і Урса, пакажу вам іх сотні, тысячы, пакажу дамы малітваў, могілкі,  - усе вашы арышты іх не ахопяць!.. Без мяне вы не зможаце іх знайсці. Да гэтага часу ў бедах маіх я шукаў уцех толькі ў філасофіі, няхай жа іх цяпер я знайду ў ласках, якія сыйдуць на мяне... Я стары, але не спазнаў жыцця, дык хоць адпачну!
– Ты хочаш быць стоікам перад поўнай місай, - сказаў Нярон.
– Хто аказвае табе паслугу, тым самым яе напаўняе.
 – Ты не памыляешся, філосаф!
 Але Папея не губляла думку аб сваіх ворагах. Захапленне яе Вініцыем было сапраўды хутчэй хвілінным, што з’явілася пад уплывам рэўнасці, гневу і абражанага самалюбства... І халоднасць маладога патрыцыя параніла яе глыбока і напоўніла яе сэрца вялікай абразай.Ужо тое адно, што ен пасмеў узносіць не яе, а іншую, падавалася ей учынкам, які кліча да помсты.Што ж да Лігіі, дык узненавідзела яе ад першай хвіліны, калі занепакоіла яе прыгажосць гэтай паўночнай лілеі.Пятроній, які гаварыў аб вельмі вузкіх бедрах дзяўчыны, мог ўвесці ў вушы імператару, што хацеў, але не ей. Як знаўца Папея з першага позірку зразумела, што ва ўсім Рыме адна Лігія можа з ей зраўняцца, і нават яе пераўзыходзіць.І з гэтай хвіліны яна паклялася, што яе знічтожыць.
 – Боскі, - сказала яна, - адпомсці за наша дзіця!
– Спяшайцеся! – закрычаў Хілон. – Спяшайцеся! Бо інакш Вініцый яе схавае.Я пакажу дом, у які яны вярнуліся пасля пажару.
– Я дам табе дзесяць людзей і ідзі туды – сказаў Тыгелін.
– Боскі! Ты не бачыў Кратона ў руках Урса і калі ты дасі пяцьдзесят, я пакажу дом толькі здалек.Але калі вы не арыштуеце і Вініцыя, я загіну.
Тыгелін зірнуў на Нярона.
- Ці не было б добра, о боскі, разабрацца адразу з дзядзькам і з пляменнікам?
Нярон падумаў хвіліну і адказаў:
- Не! Не цяпер!..Людзі не паверылі б, калі б хацелі ім ўвесці ў вушы, што Пятроній, Вініцый ці Пампонія Грэцына падпалілі Рым.Надта прыгожыя былі ў іх дамы...Сення патрэбны іншыя ахвяры, а тых чарга прыйдзе пазней.
– Тады дай мне салдат, каб мяне аберагалі, - папрасіў Хілон.
 – Тыгелін падумае аб гэтым.
 – Пажывеш пакуль у мяне, - сказаў прэфект.
Радасцю прамяніўся твар Хілона.
 – Я выдам усіх.Толькі паспяшайцеся! Спяшайцеся! – крычаў ен ахрыплым голасам.

вторник, 3 февраля 2015 г.

Раздзел 49 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 49

Лагерамі людзі размясціліся ў знакамітых садах імператара, ранейшых садах Даміцыі і Агрыпіны, на Марсавым полі, у парках Пампея, Салюстыя,Мецэнаса. Яны пазаймалі портыкі, будынкі, прызначаныя для гульні ў мяч, раскошныя летнія дамы і пабудовы для жывелы. Павы і фламінга, лебедзі і страусы, газэлі і антылопы з Афрыкі, алені і серны, якіх утрымлівалі для аздобы паркаў, пайшлі пад нож натоўпу. Жыўнасць пачалі дастаўляць з Остыі і так шмат, што па рознага роду статках можна было пераходзіць з аднаго боку Тыбра на другі, як па мосце. Раздавалі збожжа па нечувана нізкаму кошту – па тры сестэрцыі, а бяднейшым – зусім без грошай. Сабрана была незлічоная колькасць запасаў віна, алівы і каштанаў; з гор прыганялі штодзень статкі валоў і авечак. Жабракі, хаваючыся перад пажарам у завулках Субуры і трываючы звычайна голад, жылі цяпер лепш, чым раней. Пагроза голаду была ліквідавана хутка, затое цяжэй было процістаяць разбоям, зладзействам і ўсялякага роду перабору меры. Качэўніцкае жыцце забяспечвала беспакараныя крадзяжы, тым больш, што рабаўнікі абвяшчалі сябе прыхільнікамі імператара і не шкадавалі яму апладысментаў, калі ен з’яўляўся дзе-небудзь. Калі пры гэтым урадавыя установы былі зачынены, а разам з тым не хапала на месцах і узброенай сілы, якая магла б самаўладдзе спыніць, у горадзе, дзе жылі людзі з усяго тагачаснага свету, адбываліся рэчы, недасяжныя для чалавечага розуму. Кожную ноч здараліся бойкі, забойствы, гвалтаванні жанчын і падлеткаў. Ля Порта Мугіонус, дзе быў пастой для прыгнаных з кампаніі статкаў, даходзіла да боек, у якіх гінулі сотні людзей.Кожны ранак берагі Тыбра былі ўсыпаны целамі тапельцаў, якіх ніхто не хаваў, і якія хутка гніючы ад спякоты, павялічанай пажарам, напўнялі паветра смуродам.У лагерах усчаліся хваробы і больш баязлівыя прадказвалі вялікае заражэнне. А горад яшчэ палаў. На шосты дзень пажар патрапіў на прастору Эсквіліну, дзе разбурана было наўмысна вялікая колькасць дамоў, і пачаў слабець Але груды гарачага вуголля свяціліся яшчэ так моцна, што люд не хацеў верыць у спыненне бедства. І калі на сёмую ноч пажар выбухнуў з новай сілай у будынках Тыгеліна, то з-за недахопу спажывы быў кароткім. Толькі спаленыя дамы падалі яшчэ тут і там, выкідваючы ўгару языкі полымя і слупы іскраў. Але павольна тлеючыя папялішчы ў глыбіні пажарышча пачалі чарнець зверху. Неба пасля захаду сонца перастала свяціцца крывавым зарывам і толькі ноччу на шырокай чорнай пустцы скакалі блакітныя языкі, якія з’яўляліся яшчэ з грудаў вуголля.З чатырнаццаці раенаў Рыму засталіся хіба што чатыры, улічваючы і Затыбра, астатнія паглынула полымя. Калі ўрэшце рэшт горы вуголляў сталі попелам, відаць было пачынаючы ад Тыбра аж да Эсквіліна вялізную прастору – шэрую, сумную, мертвую, на якой ўзвышаліся шэрагі комінаў накшталт надгробных калон на могілках. Між гэтымі калонамі снавалі сумныя грамады людзей, якія шукалі то дарагія рэчы, то косці блізкіх людзей.Па начах сабакі вылі на папялішчах і рэштках былых дамоў.Уся шчодрасць і дапамога, аказаная імператарам, народу не стрымала злых языкоў і абурэння.Задаволены быў толькі натоўп злодзеяў, кішэннікаў і бяздомных жабракоў, якія маглі ўволю есці, піць і рабаваць.Але людзі, якія страцілі родных і блізкіх, жытло, не паддаліся да  аб’яднання ні адкрыццем паркаў, ні раздачай збожжа, ні абяцаннем відовішчаў і падарункаў. Няшчасце было надта вялікім і надта нечуваным.Іншых, у якіх тлела яшчэ нейкая іскра любові да горада – Айчыны, прыводзіла ў роспач вестка, што ранейшая назва Рыма павінна знікнуць з паверхні зямлі і што імператар мае намер узвесці з руін новы горад пад назвай Няропаліс.Хваля незадаволенасці расла з кожным днем і, нягледзячы на падхалімства аўгустыян, на ману Тыгеліна, Нярон, уважлівы, як ніводзін з яго папярэднікаў, да пахвальбы натоўпаў, з трывогай раздумваў, што у безнадзейнай барацьбе за смерць ці жыцце, якую ен веў з патрыцыямі і сенатам, яму можа не хапіць падтрымкі. Самі аўгустыяне былі не менш занепакоеныя, бо кожны наступны дзень мог ім прынесці пагібель.Тыгелін задумаў аб пераправе некалькіх легіенаў з Малой Азіі; Ватыній, які смяяўся нават тады, калі яго білі па твары, страціў настрой; Вітэлій страціў апетыт.Іншыя згаварыліся паміж сабой, як адвесці небяспеку, бо ні для каго не было таямніцай, што калі які выбух паўстання знішчыў бы імператара, то за выключэннем можа толькі Пятронія ні адзін з аўгустыян не пайшоў бы з жыцця. Гэта дарэчы іх уплывам прыпісвалі шаленствы Нярона, іх намовам – усе злачынствы, якія ен учыніў. Нянавісць супраць іх была большая, чым супраць яго.І тады яны пачалі ламаць галовы, як скінуць з сябе адказнасць за спаленне горада. Але хочучы скінуць гэта з сябе, трэба было ачысціць ад розных асуджэнняў і імператара, бо інакш бы ніхто не паверыў, што яны не былі выканаўцамі. Тыгелін раіўся з гэтай мэтай з Даміцыем Афрам і нават з Сенэкам, хаця і ненавідзеў яго.Папея таксама разумела, што пагібель Нярона была б прысудам і ей, і прасіла парад у сваіх павераных і іудзейскіх капланаў, бо ўсюды пагаворвалі, што ўжо некалькі гадоў яна была верніцай Іеговы. Нярон знаходзіў спосабы самастойна, часта страшныя, яшчэ часцей – блазнаватыя і то ўпадаў у страх, то гуляў, як дзіця, але ад усяго адракаўся.Аднойчы ў ацалелым ад пажару доме Тыберыя адбывалася доўгая і безвыніковая нарада.Пятроній лічыў, што пазбегнуць клопатаў можна, паехаўшы ў Грэцыю, потым у Егіпет і Малую Азію.Падарожжа было запланавана ўжо даўно, дык навошта яго адкладваць, калі ў Рыме і сумна, і небяспечна.Імператар прыняў параду з ахвотай, але Сенэка падумаў хвіліну і прамовіў:
- Паехаць легка, але вярнуцца потым будзе цяжэй.
 – Клянуся Гераклам! – адказаў Пятроній – вярнуцца можна было б і на чале азіяцкіх легіенаў.
- Я так і зраблю! – закрычаў Нярон.
Але Тыгелін пачаў супраціўляцца.Ен не мог ні да чаго дадумацца, і калі б намер Пятронія прыйшоў яму на думку, ен бы агучыў яго напэўна як выратавальны, але справа была ў тым, каб Пятроній не апынуўся ізноў адзіным чалавекам, які ў цяжкія хвіліны здолее ўсё і ўсіх выратаваць – Паслухай мяне, боскі! – сказаў ён – Парада гэта дрэнная! Пакуль ты даедзеш да Остыі, распачнецца грамадзянская вайна. Хто ведае, ці хто з далекіх нашчадкаў боскага Аўгуста, якія яшчэ пры жыцці, не назаве сябе імператарам, і тады, што мы зробім, калі легіены будуць на яго баку?
-          Мы адправімся ў падарожжа, – адказаў Нярон, - але перад тым пастараемся, каб не было нашчадкаў Аўгуста Няшмат іх ужо, таму вызваліцца ад іх легка. – зрабіць гэта можна, але ці толькі ў іх справа? Мае людзі не даўней, як учора чулі ў натоўпе, што імператарам павінен быць такі чалавек як Тразея.
Нярон прыкусіў губу. Праз хвіліну аднак ен узняў погляд і сказаў:
 – Яны ненасытныя і няўдзячныя У іх досыць збожжа і вуголляў, на якіх яны могуць пячы аладкі, чаго ж яны хочуць?
На што Тыгелін адказаў:
 - Помсты.
Настала ціша.Раптам імператар узняўся, падняў руку і пачаў дэкламаваць: “Сэрцы хочуць помсты, а помста – ахвяр”. Пасля чаго забыўся аб усім, закрычаў з прасветленым тварам:
 – Няхай мне пададуць таблічкі і стыль, каб я запісаў гэты верш.Ніколі Лукан не склаў нічога падобнага.Вы заўважылі, што я напісаў яго ў імгненне вока?
 – О, непараўнальны! – азваліся некалькі галасоў
Нярон запісаў верш і сказаў:
 - Так! Помста патрабуе ахвяр.
 Пасля гэтага ен правеў позіркам па прысутных:
- А што калі б пусціць звестку, што гэта Ватыній загадаў падпаліць горад і аддаць яго людскому гневу?
 - О боскі! Ды хто ж я такі? – усклікнуў Ватыній.
 – Сапраўды! Трэба некага больш значнага, чым ты... Вітэлія?..
Вітэлій збялеў, але засмяяўся.
 – Мой тлушч, - адказаў ен, - мог бы хіба што наноў раздзьмуць пажар.
Але Нярон меў штосьці іншае ў думках, бо ў душы шукаў ахвяр, якія б сапраўды маглі задаволіць гнеў народу і знайшоў такую менавіта.
 – Тыгелін, - сказаў ен праз хвіліну, - ты спаліў Рым!
У прысутных прабеглі дрыжыкі.Яны зразумелі, што імператар цяпер не жартуе і што надыходзіць значная хвіліна. А твар Тыгеліна скурчыўся, як пашча бульдога, гатовага ўкусіць.
- Я спаліў Рым па твайму загаду, – так ен адказаў.
І яны паглядзелі адзін на аднаго, як два дэманы.Настала такая ціша, што чуваць было, як звіняць крылы мухі, якая пралятала праз атрый.
 – Тыгелін, - прамовіў Нярон, - ты сапраўды мяне любіш?
 – Ты ведаеш, боскі.
 – Тады прысвяці сябе мне!
 – Боскі імператар, - адказаў Тыгелін, - чаму ты падаеш мне салодкі напой, які мне нельга падносіць да вуснаў! Народ абураецца, і няўжо ты хочаш, каб узняліся і прэтарыянцы?
Пачуцце пагрозы сцісла сэрцы прысутных.Тыгелін быў прэфектам прэторыі, і яго словы мелі значэнне пагрозы.Сам Нярон зразумеў гэта, і твар яго пакрыху пачаў бялець.Тады выйшаў Епафрыдыт, вызваленец імператара, з весткай, што боская Аўгуста жадае бачыць Тыгеліна, бо ў яе людзі, якіх прэфект павінен выслухаць. Тыгелін пакланіўся імператару і выйшаў з тварам спакойным і пагардлівым.Вось, калі яго хацелі ўдарыць, ен паказаў зубы; даў зразумець, хто ен, і ведаючы баязлівасць Нярона, ен быў упэўнены, што гэты ўладар свету ніколі не вырашыць узняць на яго руку. Нярон жа сядзеў хвіліну моўчкі, але бачачы, што прысутныя чакаюць ад яго нейкага слова сказаў:
 - Я прыгрэў вужаку на грудзях!
Пятроній павеў плячыма, нібы хацеў сказаць, што такой вужацы няцяжка адарваць галаву.
- Што скажаш? Кажы, дай параду! – закрычаў Нярон, калі ўбачыў гэты рух. – Я давяраю аднаму табе, бо ў цябе больш розуму, чым у іх ўсіх і ты любіш мяне!
У Пятронія ўжо было на вуснах: “ Прызнач мяне прэфектам прэторыі, а я выдам народу Тыгеліна і супакою горад за адзін дзень.” Але прыроджаная лянота перамагла.Быць прэфектам азначала літаральна цягнуць на карку асобу імператара і тысячы спраў публічных І навошта яму гэта праца? Ці не лепш чытаць у раскошнай бібліятэцы вершы, разглядаць вазы і скульптуры ці трымаючы на ўлонні боскае цела Эўнікі, перабіраць пальцамі яе залатыя валасы і цалаваць яе каралавыя вусны. Тады ен прамовіў:
 - Я раю ехаць у Ахаю.
 – Ах, - адказаў Нярон, - я чакаў ад цябе чагосьці большага. Сенат мяне ненавідзіць.Калі я ад’еду, то хто заручыцца, што яны не ўзбунтуюцца супраць мяне і не назавуць імператарам каго іншага? Народ раней быў мне верны, але цяпер ен пойдзе за імі... Клянуся Гадэсам! Калі б гэты сенат і гэты народ мелі адну галаву!
- Дазволь сказаць табе, о боскі, што калі ты хочаш захаваць Рым, то трэба захаваць хоць некалькі рымлян... – сказаў з усмешкай Пятроній.
Але Нярон пачаў наракаць:
 - Што мне да Рыма і рымлян! Слухалі б мяне ў Ахаі.Тут вакол мяне толькі здрада.Усе мяне пакідаюць! І вы гатовы мне здрадзіць! Я ведаю гэта, ведаю!.. Вы нават не падумеце, што скажуць пра вас нашчадкі ў вяках, калі вы пакінеце такога мастака, як я.
Тут ен раптам ударыў сябе па ілбе і закрычаў:
- Праўда!.. Сярод гэтых клапот я забываюся, хто я ўсе-ткі!
Сказаўшы гэта, ен звярнуўся да Пятронія з тварам, цалкам прасветленым.
 – Пятроній, - сказаў ен,- народ наракае, але калі б я ўзяў лютню і выйшаў з ей на Марсава поле, калі б заспяваў яму гэту песню, якую спяваў вам падчас пажару, ці не лічыш ты, што не супакоіў яго сваім спевам, як некалі Арфей супакойваў дзікіх жывел?
На гэта Тулій Сенецыё, якому хутка трэба было вярнуцца да сваіх нявольніц, прывезеных з Анцыя і якому даўно ўжо не цярпелася, сказаў:
 - Без сумнення, імператар, калі б табе дазволілі пачаць.
 – Паехалі ў Эладу! – закрычаў з неахвотай Нярон.
Але ў гэты момант увайшла Папея, а за ей Тыгелін.Позіркі прысутных звярнуліся мімаволі да яго, бо ніколі ніводзін трыумфатар не ўязджаў з такой гордасцю на Капітолій, з якой той стаяў перад імператарам. Пасля ен загаварыў павольна і такім голасам, у якім нібы быў лязгат жалеза:
 - Выслухай мяне, імператар, бо я магу табе сказаць: я знайшоў.Народу трэба помста і ахвяра, але не адна, а сотня, тысячы. Ці чуў ты калі, боскі, хто такі быў Хрыстос, той самы, каго ўкрыжаваў Понцій Пілат? І ці ведаеш ты, хто такія хрысціяне? Ці я табе не казаў аб іх злачынствах і страшных абрадах, аб іх пропаведзях, што агонь прывядзе да канца свету? Народ ненавідзіць іх і падазрае. Ніхто іх не бачыў у храмах, бо нашых багоў яны лічаць злымі духамі; няма іх у стадыуме, бо пагарджаюць спаборніцтвамі.Ніколі далоні ніводнага хрысціяніна не ўшанавалі цябе апладысментамі. Люд наракае на цябе, але не ты, імператар, загадаў мне спаліць Рым і не я яго спаліў...ніколі і ніводзін з іх не прызнаў цябе богам.Яны ворагі роду людскога, ворагі горада і твае ворагі.Народ прагне помсты, дык няхай яна будзе Народ прагне крыві і відовішчаў, няхай жа ен іх атрымае.Народ падазрае цябе, няхай яго падазрэнні звернуцца ў іншы бок.
Нярон слухаў спачатку з захапленнем.Але па меры таго, як гаварыў Тыгелін, акцерскі твар яго пачаў змяняцца і прымаць выраз гневу, жалю, спачування і абурэння. Раптам ен усхапіўся і скінуўшы з сябе тогу, якая спусцілася да яго стоп, узняў абедзве рукі ўверх і хвіліну заставаўся так моўчкі. Нарэшце ен азваўся голасам трагіка:
 - Зеўс! Апалон! Хіро! Афіна! Персефона! І вы ўсе, бессмяротныя богі, чаму вы не прыйшлі нам на дапамогу? Што гэты няшчасны горад зрабіў гэтым злодзеям, што яны яго так па-нялюдску спалілі?
 – Бо яны ворагі роду чалавечага і твае ворагі, - прамовіла Папея.
А іншыя пачалі крычаць:
 - Учыні справядлівасць! Пакарай падпальшчыкаў! Самі богі хочуць помсты!
Ен жа сеў, апусціў галаву і зноў маўчаў, нібы нягоднасць, аб якой ен пачуў, аглушыла яго.Але праз хвіліну ен патрос рукамі і абазваўся:
 - Якія ж кары і пакуты годныя такога злачынства? ...Але богі мяне натхняць і з дапамогай сіл Тартару я дам майму беднаму люду такое відовішча, што праз стагоддзі мяне будуць узгадваць з удзячнасцю.
 Твар Пятронія раптам спахмурнеў:.ен падумаў пра небяспеку, якая завісне над Лігіяй, над Вініцыем, якога ен любіў, як сына, і над усімі гэтымі людзьмі, вучэнне якіх ен адмаўляў, але ў бязвіннасці якіх быў перакананы. Ен падумаў таксама, што распачнецца адна з такіх крывавых оргій, якіх не пераносілі яго вочы эстэта.Але перадусім ен сказаў сабе: “ Я павінен выратаваць Вініцыя, які пазбавіцца розуму, калі тая дзяўчына загіне...”, і гэты пункт гледжання пераважыў усе іншыя. Бо Пятроній разумеў добра, што пачынае гульню такую небяспечную, як ніколі ў жыцці. Усе ж пачаў гаварыць свабодна і нядбайна, як гаварыў звычайна, калі крытыкаваў ці высмейваў не досыць эстэтычныя намеры імператара і аўгустыянаў:
 - Ну, знайшлі вы ахвяры! Добра! Можаце паслаць іх на арэны ці апрануць у тунікі для хворых. Таксама добра! Але паслухайце мяне.У вас улада, у вас прэтарыянцы, сіла, дык будзьце шчырыя хаця б тады, калі вас ніхто не чуе.Ашуквайце народ, але не саміх сябе.Выдайце народу хрысціян, аддайце іх на якія хочаце пакуты, аднак майце адвагу сказаць сабе, што не яны спалілі Рым.!.. Вы называеце мяне арбітрам элегантарыум, дык я вам кажу, што не пераношу бедных камедый! Ах, як гэта ўсе нагадвае тэатральныя пабудовы каля Порта Асінарыя, у якіх акцеры іграюць для ўцехі прыгараднай беднаты багоў і каралеў, а пасля прадстаўлення запіваюць цыбулю кіслым віном ці атрымліваюць розак.Будзьце сапраўднымі багамі і каралямі, бо я кажу вам, што можаце сабе гэта дазволіць.Што тычыцца цябе, імператар, то ты пагражаў нам судом нашчадкаў у вяках, але падумай, што яны выдадуць прысуд і табе. Клянуся боскай Кліа! Нярон, уладар свету, бог, спаліў Рым, бо быў такім моцным на зямлі, як Зеўс на Алімпе. Нярон, паэт, так любіў паэзію, што прысвяціў ей Айчыну! Спакон вякоў ніхто нічога падобнага не зрабіў не адважыўся ні на што падобнае.Я заклінаю цябе ад імя дзевяці Лібертыд, не адмаўляйся ад такой славы, бо песні аб табе будуць гучаць да сканчэння вякоў. Кім у параўнанні з табой будзе Прыям ці Агамемнан, кім Ахілес, нават самі богі? Меншая справа, ці падпал Рыму – добрая рэч, але затое гэта велічна і нязвыкла! А пры гэтым кажу табе, што народ не ўзніме на цябе рукі.Гэта няпраўда! Але будзь адважным.Сцеражыся ўчынкаў, нягодных цябе, бо табе пагражае толькі тое, што нашчадкі ў вяках змогуць сказаць: “Нярон спаліў Рым, але як маладушны імператар і паэт, адмовіўся ад вялікага ўчынку са страху і перанес віну на нявінных!”
Словы Пятронія звычайна рабілі моцнае ўражанне на Нярона, але на гэты раз сам Пятроній не быў упэўнены, бо разумеў, што тое, што гаворыць, неабходны сродак, які можа сапраўды ў шчаслівым выпадку ўратаваць хрысціян, але яшчэ хутчэй можа загубіць яго самога. Аднак ен не вагаўся, бо справа была і ў Вініцыю, якога ен любіў, і ў азарце, якім ен бавіўся.
“Косці кінуты – сказаў ен сабе,- і паглядзім, наколькі ў малпы страх за ўласную скуру пераважыць любоў да славы.”
І ў душы ен не сумняваўся, што аднак пераважыць страх. Тымчасам пасля яго слоў трывала цішыня.Папея і ўсе астатнія глядзелі, як на вяселку, на пераменлівы позірк Нярона, той жа пачаў адтапырваць губы, узнімаючы іх аж да самых ноздраў, як рабіў звычайна, калі не ведаў, што прадузяць. Нарэшце заклапочанасць і неахвота адбіліся выразна на яго твары.
 – Боскі,- закрычаў, бачачы гэта, Тыгелін, - дазволь мне пайсці, бо калі хочуць выставіць на пагібель тваю асобу і пры гэтым называюць цябе маладушным імператарам, маладушным паэтам, падпальшчыкам і камедыянтам, вушы мае не могуць стрываць такіх слоў.
 “Я прайграў!” – падумаў Пятроній. Але павярнуўшыся да Тыгеліна, ен змерыў яго позіркам, у якім была пагарда велічнага гаспадара жыцця і вытанчанага чалавека да жабрака, пасля чаго прамовіў:
 - Тыгелін, гэта цябе я назваў камедыянтам, бо ты і цяпер з’яўляешся такім.
 – Ці не таму, што не хачу слухаць тваіх прыдумак?
 – Таму, што ты паказваеш любоў без межаў да імператара, а перад гэтым ты пагражаў яму прэтарыянцамі, што мы ўсе зразумелі і ен, дарэчы, таксама.
 Тыгелін, які не спадзяваўся, што Пятроній асмеліцца кінуць на стол “косці” падобнага кшталту, збялеў, страціў розум і знямеў. Але была гэта апошняя перамога арбітра элегантарыум над Тыгелінам, бо ў гэтую хвіліну Папея прамовіла:
 - Боскі, як ты можаш дазволіць, каб нават думка такая прыйшла каму-небудзь у галаву, а тым больш, каб хто-небудзь асмеліўся выказаць яе ўголас адносна цябе
. – Пакарай дзёрзкага! – закрычаў Вітэлій.
 Нярон ізноў адтапырыў губы, узняўшы іх амаль не да носа, і пазіраючы на Пятронія сваімі шклопадобнымі вачыма блізарукага, сказаў:
 - Вось так ты плоціш мне за прыязнасць, якую я да цябе адчуваў?
 – Калі я памыляюся, то дакажы мне гэта, - адказаў Пятроній, - але ведай, што я кажу тое, што мне падказвае любоў да цябе.
 – Пакарай дзёрзкага! – паўтарыў Вітэлій.
- Зрабі гэта! – раздалося некалькі галасоў.
У атрыі узняўся шум і рух, бо людзі пачалі адсоўвацца ад Пятронія. Адсунуўся нават Тулій Сенецыё, яго даўні таварыш у двары, і малады Нерва, які аказваў яму да гэтай пары найвышэйшую павагу. Праз хвіліну Пятроній застаўся адзінока стаяць на левым баку атрыя і з усмешкай на вуснах, распраўляючы рукою фалды тогі, яшчэ чакаў, што скажа ці прадпрыме імператар.Імператар жа сказаў:
 - Вы хочаце, каб я яго пакараў, але гэта мой таварыш і сябар, таму хоць ен і параніў мае сэрца, няхай ведае, што гэта сэрца мае для сяброў толькі...прабачэнне.
 - я прайграў і загінуў, - падумаў Пятроній.

Тымчасам імператар узняўся, нарада была закончана.