Раздзел 49
Лагерамі людзі размясціліся ў знакамітых садах
імператара, ранейшых садах Даміцыі і Агрыпіны, на Марсавым полі, у парках
Пампея, Салюстыя,Мецэнаса. Яны пазаймалі портыкі, будынкі, прызначаныя для
гульні ў мяч, раскошныя летнія дамы і пабудовы для жывелы. Павы і фламінга,
лебедзі і страусы, газэлі і антылопы з Афрыкі, алені і серны, якіх утрымлівалі
для аздобы паркаў, пайшлі пад нож натоўпу. Жыўнасць пачалі дастаўляць з Остыі і
так шмат, што па рознага роду статках можна было пераходзіць з аднаго боку
Тыбра на другі, як па мосце. Раздавалі збожжа па нечувана нізкаму кошту – па
тры сестэрцыі, а бяднейшым – зусім без грошай. Сабрана была незлічоная
колькасць запасаў віна, алівы і каштанаў; з гор прыганялі штодзень статкі валоў
і авечак. Жабракі, хаваючыся перад пажарам у завулках Субуры і трываючы
звычайна голад, жылі цяпер лепш, чым раней. Пагроза голаду была ліквідавана
хутка, затое цяжэй было процістаяць разбоям, зладзействам і ўсялякага роду
перабору меры. Качэўніцкае жыцце забяспечвала беспакараныя крадзяжы, тым больш,
што рабаўнікі абвяшчалі сябе прыхільнікамі імператара і не шкадавалі яму
апладысментаў, калі ен з’яўляўся дзе-небудзь. Калі пры гэтым урадавыя установы былі
зачынены, а разам з тым не хапала на месцах і узброенай сілы, якая магла б самаўладдзе
спыніць, у горадзе, дзе жылі людзі з усяго тагачаснага свету, адбываліся рэчы,
недасяжныя для чалавечага розуму. Кожную ноч здараліся бойкі, забойствы,
гвалтаванні жанчын і падлеткаў. Ля Порта Мугіонус, дзе быў пастой для прыгнаных
з кампаніі статкаў, даходзіла да боек, у якіх гінулі сотні людзей.Кожны ранак
берагі Тыбра былі ўсыпаны целамі тапельцаў, якіх ніхто не хаваў, і якія хутка
гніючы ад спякоты, павялічанай пажарам, напўнялі паветра смуродам.У лагерах
усчаліся хваробы і больш баязлівыя прадказвалі вялікае заражэнне. А горад яшчэ
палаў. На шосты дзень пажар патрапіў на прастору Эсквіліну, дзе разбурана было
наўмысна вялікая колькасць дамоў, і пачаў слабець Але груды гарачага вуголля
свяціліся яшчэ так моцна, што люд не хацеў верыць у спыненне бедства. І калі на
сёмую ноч пажар выбухнуў з новай сілай у будынках Тыгеліна, то з-за недахопу
спажывы быў кароткім. Толькі спаленыя дамы падалі яшчэ тут і там, выкідваючы
ўгару языкі полымя і слупы іскраў. Але павольна тлеючыя папялішчы ў глыбіні
пажарышча пачалі чарнець зверху. Неба пасля захаду сонца перастала свяціцца
крывавым зарывам і толькі ноччу на шырокай чорнай пустцы скакалі блакітныя
языкі, якія з’яўляліся яшчэ з грудаў вуголля.З чатырнаццаці раенаў Рыму
засталіся хіба што чатыры, улічваючы і Затыбра, астатнія паглынула полымя. Калі
ўрэшце рэшт горы вуголляў сталі попелам, відаць было пачынаючы ад Тыбра аж да
Эсквіліна вялізную прастору – шэрую, сумную, мертвую, на якой ўзвышаліся шэрагі
комінаў накшталт надгробных калон на могілках. Між гэтымі калонамі снавалі
сумныя грамады людзей, якія шукалі то дарагія рэчы, то косці блізкіх людзей.Па
начах сабакі вылі на папялішчах і рэштках былых дамоў.Уся шчодрасць і дапамога,
аказаная імператарам, народу не стрымала злых языкоў і абурэння.Задаволены быў
толькі натоўп злодзеяў, кішэннікаў і бяздомных жабракоў, якія маглі ўволю есці,
піць і рабаваць.Але людзі, якія страцілі родных і блізкіх, жытло, не паддаліся
да аб’яднання ні адкрыццем паркаў, ні
раздачай збожжа, ні абяцаннем відовішчаў і падарункаў. Няшчасце было надта
вялікім і надта нечуваным.Іншых, у якіх тлела яшчэ нейкая іскра любові да
горада – Айчыны, прыводзіла ў роспач вестка, што ранейшая назва Рыма павінна
знікнуць з паверхні зямлі і што імператар мае намер узвесці з руін новы горад
пад назвай Няропаліс.Хваля незадаволенасці расла з кожным днем і, нягледзячы на
падхалімства аўгустыян, на ману Тыгеліна, Нярон, уважлівы, як ніводзін з яго
папярэднікаў, да пахвальбы натоўпаў, з трывогай раздумваў, што у безнадзейнай
барацьбе за смерць ці жыцце, якую ен веў з патрыцыямі і сенатам, яму можа не
хапіць падтрымкі. Самі аўгустыяне былі не менш занепакоеныя, бо кожны наступны
дзень мог ім прынесці пагібель.Тыгелін задумаў аб пераправе некалькіх легіенаў
з Малой Азіі; Ватыній, які смяяўся нават тады, калі яго білі па твары, страціў
настрой; Вітэлій страціў апетыт.Іншыя згаварыліся паміж сабой, як адвесці
небяспеку, бо ні для каго не было таямніцай, што калі які выбух паўстання
знішчыў бы імператара, то за выключэннем можа толькі Пятронія ні адзін з
аўгустыян не пайшоў бы з жыцця. Гэта дарэчы іх уплывам прыпісвалі шаленствы
Нярона, іх намовам – усе злачынствы, якія ен учыніў. Нянавісць супраць іх была
большая, чым супраць яго.І тады яны пачалі ламаць галовы, як скінуць з сябе адказнасць
за спаленне горада. Але хочучы скінуць гэта з сябе, трэба было ачысціць ад
розных асуджэнняў і імператара, бо інакш бы ніхто не паверыў, што яны не былі
выканаўцамі. Тыгелін раіўся з гэтай мэтай з Даміцыем Афрам і нават з Сенэкам,
хаця і ненавідзеў яго.Папея таксама разумела, што пагібель Нярона была б
прысудам і ей, і прасіла парад у сваіх павераных і іудзейскіх капланаў, бо
ўсюды пагаворвалі, што ўжо некалькі гадоў яна была верніцай Іеговы. Нярон
знаходзіў спосабы самастойна, часта страшныя, яшчэ часцей – блазнаватыя і то
ўпадаў у страх, то гуляў, як дзіця, але ад усяго адракаўся.Аднойчы ў ацалелым
ад пажару доме Тыберыя адбывалася доўгая і безвыніковая нарада.Пятроній лічыў,
што пазбегнуць клопатаў можна, паехаўшы ў Грэцыю, потым у Егіпет і Малую
Азію.Падарожжа было запланавана ўжо даўно, дык навошта яго адкладваць, калі ў
Рыме і сумна, і небяспечна.Імператар прыняў параду з ахвотай, але Сенэка
падумаў хвіліну і прамовіў:
- Паехаць легка, але вярнуцца потым будзе цяжэй.
– Клянуся
Гераклам! – адказаў Пятроній – вярнуцца можна было б і на чале азіяцкіх
легіенаў.
- Я так і зраблю! – закрычаў Нярон.
Але Тыгелін пачаў супраціўляцца.Ен не мог ні да чаго
дадумацца, і калі б намер Пятронія прыйшоў яму на думку, ен бы агучыў яго
напэўна як выратавальны, але справа была ў тым, каб Пятроній не апынуўся ізноў
адзіным чалавекам, які ў цяжкія хвіліны здолее ўсё і ўсіх выратаваць – Паслухай
мяне, боскі! – сказаў ён – Парада гэта дрэнная! Пакуль ты даедзеш да Остыі,
распачнецца грамадзянская вайна. Хто ведае, ці хто з далекіх нашчадкаў боскага
Аўгуста, якія яшчэ пры жыцці, не назаве сябе імператарам, і тады, што мы
зробім, калі легіены будуць на яго баку?
-
Мы адправімся ў
падарожжа, – адказаў Нярон, - але перад тым пастараемся, каб не было нашчадкаў
Аўгуста Няшмат іх ужо, таму вызваліцца ад іх легка. – зрабіць гэта можна, але
ці толькі ў іх справа? Мае людзі не даўней, як учора чулі ў натоўпе, што
імператарам павінен быць такі чалавек як Тразея.
Нярон прыкусіў губу. Праз хвіліну аднак ен узняў погляд і
сказаў:
– Яны ненасытныя і
няўдзячныя У іх досыць збожжа і вуголляў, на якіх яны могуць пячы аладкі, чаго
ж яны хочуць?
На што Тыгелін адказаў:
- Помсты.
Настала ціша.Раптам імператар узняўся, падняў руку і
пачаў дэкламаваць: “Сэрцы хочуць помсты, а помста – ахвяр”. Пасля чаго забыўся
аб усім, закрычаў з прасветленым тварам:
– Няхай мне
пададуць таблічкі і стыль, каб я запісаў гэты верш.Ніколі Лукан не склаў нічога
падобнага.Вы заўважылі, што я напісаў яго ў імгненне вока?
– О,
непараўнальны! – азваліся некалькі галасоў
Нярон запісаў верш і сказаў:
- Так! Помста
патрабуе ахвяр.
Пасля гэтага ен правеў
позіркам па прысутных:
- А што калі б пусціць звестку, што гэта Ватыній загадаў
падпаліць горад і аддаць яго людскому гневу?
- О боскі! Ды хто
ж я такі? – усклікнуў Ватыній.
– Сапраўды! Трэба
некага больш значнага, чым ты... Вітэлія?..
Вітэлій збялеў, але засмяяўся.
– Мой тлушч, -
адказаў ен, - мог бы хіба што наноў раздзьмуць пажар.
Але Нярон меў штосьці іншае ў думках, бо ў душы шукаў
ахвяр, якія б сапраўды маглі задаволіць гнеў народу і знайшоў такую менавіта.
– Тыгелін, -
сказаў ен праз хвіліну, - ты спаліў Рым!
У прысутных прабеглі дрыжыкі.Яны зразумелі, што імператар
цяпер не жартуе і што надыходзіць значная хвіліна. А твар Тыгеліна скурчыўся,
як пашча бульдога, гатовага ўкусіць.
- Я спаліў Рым па твайму загаду, – так ен адказаў.
І яны паглядзелі адзін на аднаго, як два дэманы.Настала
такая ціша, што чуваць было, як звіняць крылы мухі, якая пралятала праз атрый.
– Тыгелін, - прамовіў
Нярон, - ты сапраўды мяне любіш?
– Ты ведаеш,
боскі.
– Тады прысвяці сябе
мне!
– Боскі імператар,
- адказаў Тыгелін, - чаму ты падаеш мне салодкі напой, які мне нельга падносіць
да вуснаў! Народ абураецца, і няўжо ты хочаш, каб узняліся і прэтарыянцы?
Пачуцце пагрозы сцісла сэрцы прысутных.Тыгелін быў
прэфектам прэторыі, і яго словы мелі значэнне пагрозы.Сам Нярон зразумеў гэта,
і твар яго пакрыху пачаў бялець.Тады выйшаў Епафрыдыт, вызваленец імператара, з
весткай, што боская Аўгуста жадае бачыць Тыгеліна, бо ў яе людзі, якіх прэфект
павінен выслухаць. Тыгелін пакланіўся імператару і выйшаў з тварам спакойным і
пагардлівым.Вось, калі яго хацелі ўдарыць, ен паказаў зубы; даў зразумець, хто
ен, і ведаючы баязлівасць Нярона, ен быў упэўнены, што гэты ўладар свету ніколі
не вырашыць узняць на яго руку. Нярон жа сядзеў хвіліну моўчкі, але бачачы, што
прысутныя чакаюць ад яго нейкага слова сказаў:
- Я прыгрэў вужаку
на грудзях!
Пятроній павеў плячыма, нібы хацеў сказаць, што такой
вужацы няцяжка адарваць галаву.
- Што скажаш? Кажы, дай параду! – закрычаў Нярон, калі
ўбачыў гэты рух. – Я давяраю аднаму табе, бо ў цябе больш розуму, чым у іх ўсіх
і ты любіш мяне!
У Пятронія ўжо было на вуснах: “ Прызнач мяне прэфектам
прэторыі, а я выдам народу Тыгеліна і супакою горад за адзін дзень.” Але прыроджаная
лянота перамагла.Быць прэфектам азначала літаральна цягнуць на карку асобу
імператара і тысячы спраў публічных І навошта яму гэта праца? Ці не лепш чытаць
у раскошнай бібліятэцы вершы, разглядаць вазы і скульптуры ці трымаючы на
ўлонні боскае цела Эўнікі, перабіраць пальцамі яе залатыя валасы і цалаваць яе
каралавыя вусны. Тады ен прамовіў:
- Я раю ехаць у
Ахаю.
– Ах, - адказаў
Нярон, - я чакаў ад цябе чагосьці большага. Сенат мяне ненавідзіць.Калі я
ад’еду, то хто заручыцца, што яны не ўзбунтуюцца супраць мяне і не назавуць
імператарам каго іншага? Народ раней быў мне верны, але цяпер ен пойдзе за
імі... Клянуся Гадэсам! Калі б гэты сенат і гэты народ мелі адну галаву!
- Дазволь сказаць табе, о боскі, што калі ты хочаш
захаваць Рым, то трэба захаваць хоць некалькі рымлян... – сказаў з усмешкай Пятроній.
Але Нярон пачаў наракаць:
- Што мне да Рыма
і рымлян! Слухалі б мяне ў Ахаі.Тут вакол мяне толькі здрада.Усе мяне
пакідаюць! І вы гатовы мне здрадзіць! Я ведаю гэта, ведаю!.. Вы нават не
падумеце, што скажуць пра вас нашчадкі ў вяках, калі вы пакінеце такога
мастака, як я.
Тут ен раптам ударыў сябе па ілбе і закрычаў:
- Праўда!.. Сярод гэтых клапот я забываюся, хто я
ўсе-ткі!
Сказаўшы гэта, ен звярнуўся да Пятронія з тварам, цалкам
прасветленым.
– Пятроній, -
сказаў ен,- народ наракае, але калі б я ўзяў лютню і выйшаў з ей на Марсава
поле, калі б заспяваў яму гэту песню, якую спяваў вам падчас пажару, ці не
лічыш ты, што не супакоіў яго сваім спевам, як некалі Арфей супакойваў дзікіх
жывел?
На гэта Тулій Сенецыё, якому хутка трэба было вярнуцца да
сваіх нявольніц, прывезеных з Анцыя і якому даўно ўжо не цярпелася, сказаў:
- Без сумнення,
імператар, калі б табе дазволілі пачаць.
– Паехалі ў Эладу!
– закрычаў з неахвотай Нярон.
Але ў гэты момант увайшла Папея, а за ей Тыгелін.Позіркі
прысутных звярнуліся мімаволі да яго, бо ніколі ніводзін трыумфатар не ўязджаў
з такой гордасцю на Капітолій, з якой той стаяў перад імператарам. Пасля ен
загаварыў павольна і такім голасам, у якім нібы быў лязгат жалеза:
- Выслухай мяне,
імператар, бо я магу табе сказаць: я знайшоў.Народу трэба помста і ахвяра, але
не адна, а сотня, тысячы. Ці чуў ты калі, боскі, хто такі быў Хрыстос, той
самы, каго ўкрыжаваў Понцій Пілат? І ці ведаеш ты, хто такія хрысціяне? Ці я
табе не казаў аб іх злачынствах і страшных абрадах, аб іх пропаведзях, што
агонь прывядзе да канца свету? Народ ненавідзіць іх і падазрае. Ніхто іх не
бачыў у храмах, бо нашых багоў яны лічаць злымі духамі; няма іх у стадыуме, бо
пагарджаюць спаборніцтвамі.Ніколі далоні ніводнага хрысціяніна не ўшанавалі
цябе апладысментамі. Люд наракае на цябе, але не ты, імператар, загадаў мне
спаліць Рым і не я яго спаліў...ніколі і ніводзін з іх не прызнаў цябе богам.Яны
ворагі роду людскога, ворагі горада і твае ворагі.Народ прагне помсты, дык
няхай яна будзе Народ прагне крыві і відовішчаў, няхай жа ен іх атрымае.Народ падазрае
цябе, няхай яго падазрэнні звернуцца ў іншы бок.
Нярон слухаў спачатку з захапленнем.Але па меры таго, як
гаварыў Тыгелін, акцерскі твар яго пачаў змяняцца і прымаць выраз гневу, жалю,
спачування і абурэння. Раптам ен усхапіўся і скінуўшы з сябе тогу, якая
спусцілася да яго стоп, узняў абедзве рукі ўверх і хвіліну заставаўся так
моўчкі. Нарэшце ен азваўся голасам трагіка:
- Зеўс! Апалон!
Хіро! Афіна! Персефона! І вы ўсе, бессмяротныя богі, чаму вы не прыйшлі нам на
дапамогу? Што гэты няшчасны горад зрабіў гэтым злодзеям, што яны яго так
па-нялюдску спалілі?
– Бо яны ворагі
роду чалавечага і твае ворагі, - прамовіла Папея.
А іншыя пачалі крычаць:
- Учыні
справядлівасць! Пакарай падпальшчыкаў! Самі богі хочуць помсты!
Ен жа сеў, апусціў галаву і зноў маўчаў, нібы нягоднасць,
аб якой ен пачуў, аглушыла яго.Але праз хвіліну ен патрос рукамі і абазваўся:
- Якія ж кары і
пакуты годныя такога злачынства? ...Але богі мяне натхняць і з дапамогай сіл
Тартару я дам майму беднаму люду такое відовішча, што праз стагоддзі мяне
будуць узгадваць з удзячнасцю.
Твар Пятронія
раптам спахмурнеў:.ен падумаў пра небяспеку, якая завісне над Лігіяй, над Вініцыем,
якога ен любіў, як сына, і над усімі гэтымі людзьмі, вучэнне якіх ен адмаўляў,
але ў бязвіннасці якіх быў перакананы. Ен падумаў таксама, што распачнецца адна
з такіх крывавых оргій, якіх не пераносілі яго вочы эстэта.Але перадусім ен
сказаў сабе: “ Я павінен выратаваць Вініцыя, які пазбавіцца розуму, калі тая
дзяўчына загіне...”, і гэты пункт гледжання пераважыў усе іншыя. Бо Пятроній
разумеў добра, што пачынае гульню такую небяспечную, як ніколі ў жыцці. Усе ж
пачаў гаварыць свабодна і нядбайна, як гаварыў звычайна, калі крытыкаваў ці
высмейваў не досыць эстэтычныя намеры імператара і аўгустыянаў:
- Ну, знайшлі вы
ахвяры! Добра! Можаце паслаць іх на арэны ці апрануць у тунікі для хворых.
Таксама добра! Але паслухайце мяне.У вас улада, у вас прэтарыянцы, сіла, дык
будзьце шчырыя хаця б тады, калі вас ніхто не чуе.Ашуквайце народ, але не саміх
сябе.Выдайце народу хрысціян, аддайце іх на якія хочаце пакуты, аднак майце
адвагу сказаць сабе, што не яны спалілі Рым.!.. Вы называеце мяне арбітрам
элегантарыум, дык я вам кажу, што не пераношу бедных камедый! Ах, як гэта ўсе
нагадвае тэатральныя пабудовы каля Порта Асінарыя, у якіх акцеры іграюць для
ўцехі прыгараднай беднаты багоў і каралеў, а пасля прадстаўлення запіваюць
цыбулю кіслым віном ці атрымліваюць розак.Будзьце сапраўднымі багамі і каралямі,
бо я кажу вам, што можаце сабе гэта дазволіць.Што тычыцца цябе, імператар, то
ты пагражаў нам судом нашчадкаў у вяках, але падумай, што яны выдадуць прысуд і
табе. Клянуся боскай Кліа! Нярон, уладар свету, бог, спаліў Рым, бо быў такім
моцным на зямлі, як Зеўс на Алімпе. Нярон, паэт, так любіў паэзію, што
прысвяціў ей Айчыну! Спакон вякоў ніхто нічога падобнага не зрабіў не адважыўся
ні на што падобнае.Я заклінаю цябе ад імя дзевяці Лібертыд, не адмаўляйся ад
такой славы, бо песні аб табе будуць гучаць да сканчэння вякоў. Кім у
параўнанні з табой будзе Прыям ці Агамемнан, кім Ахілес, нават самі богі? Меншая
справа, ці падпал Рыму – добрая рэч, але затое гэта велічна і нязвыкла! А пры
гэтым кажу табе, што народ не ўзніме на цябе рукі.Гэта няпраўда! Але будзь
адважным.Сцеражыся ўчынкаў, нягодных цябе, бо табе пагражае толькі тое, што
нашчадкі ў вяках змогуць сказаць: “Нярон спаліў Рым, але як маладушны імператар
і паэт, адмовіўся ад вялікага ўчынку са страху і перанес віну на нявінных!”
Словы Пятронія звычайна рабілі моцнае ўражанне на Нярона,
але на гэты раз сам Пятроній не быў упэўнены, бо разумеў, што тое, што
гаворыць, неабходны сродак, які можа сапраўды ў шчаслівым выпадку ўратаваць
хрысціян, але яшчэ хутчэй можа загубіць яго самога. Аднак ен не вагаўся, бо
справа была і ў Вініцыю, якога ен любіў, і ў азарце, якім ен бавіўся.
“Косці кінуты – сказаў ен сабе,- і паглядзім, наколькі ў
малпы страх за ўласную скуру пераважыць любоў да славы.”
І ў душы ен не сумняваўся, што аднак пераважыць страх.
Тымчасам пасля яго слоў трывала цішыня.Папея і ўсе астатнія глядзелі, як на
вяселку, на пераменлівы позірк Нярона, той жа пачаў адтапырваць губы, узнімаючы
іх аж да самых ноздраў, як рабіў звычайна, калі не ведаў, што прадузяць.
Нарэшце заклапочанасць і неахвота адбіліся выразна на яго твары.
– Боскі,-
закрычаў, бачачы гэта, Тыгелін, - дазволь мне пайсці, бо калі хочуць выставіць
на пагібель тваю асобу і пры гэтым называюць цябе маладушным імператарам,
маладушным паэтам, падпальшчыкам і камедыянтам, вушы мае не могуць стрываць
такіх слоў.
“Я прайграў!” –
падумаў Пятроній. Але павярнуўшыся да Тыгеліна, ен змерыў яго позіркам, у якім
была пагарда велічнага гаспадара жыцця і вытанчанага чалавека да жабрака, пасля
чаго прамовіў:
- Тыгелін, гэта
цябе я назваў камедыянтам, бо ты і цяпер з’яўляешся такім.
– Ці не таму, што
не хачу слухаць тваіх прыдумак?
– Таму, што ты
паказваеш любоў без межаў да імператара, а перад гэтым ты пагражаў яму
прэтарыянцамі, што мы ўсе зразумелі і ен, дарэчы, таксама.
Тыгелін, які не
спадзяваўся, што Пятроній асмеліцца кінуць на стол “косці” падобнага кшталту,
збялеў, страціў розум і знямеў. Але была гэта апошняя перамога арбітра элегантарыум
над Тыгелінам, бо ў гэтую хвіліну Папея прамовіла:
- Боскі, як ты
можаш дазволіць, каб нават думка такая прыйшла каму-небудзь у галаву, а тым больш,
каб хто-небудзь асмеліўся выказаць яе ўголас адносна цябе
. – Пакарай дзёрзкага! – закрычаў Вітэлій.
Нярон ізноў
адтапырыў губы, узняўшы іх амаль не да носа, і пазіраючы на Пятронія сваімі
шклопадобнымі вачыма блізарукага, сказаў:
- Вось так ты
плоціш мне за прыязнасць, якую я да цябе адчуваў?
– Калі я
памыляюся, то дакажы мне гэта, - адказаў Пятроній, - але ведай, што я кажу тое,
што мне падказвае любоў да цябе.
– Пакарай
дзёрзкага! – паўтарыў Вітэлій.
- Зрабі гэта! – раздалося некалькі галасоў.
У атрыі узняўся шум і рух, бо людзі пачалі адсоўвацца ад
Пятронія. Адсунуўся нават Тулій Сенецыё, яго даўні таварыш у двары, і малады
Нерва, які аказваў яму да гэтай пары найвышэйшую павагу. Праз хвіліну Пятроній
застаўся адзінока стаяць на левым баку атрыя і з усмешкай на вуснах,
распраўляючы рукою фалды тогі, яшчэ чакаў, што скажа ці прадпрыме
імператар.Імператар жа сказаў:
- Вы хочаце, каб я
яго пакараў, але гэта мой таварыш і сябар, таму хоць ен і параніў мае сэрца,
няхай ведае, што гэта сэрца мае для сяброў толькі...прабачэнне.
- я прайграў і
загінуў, - падумаў Пятроній.
Тымчасам імператар узняўся, нарада была закончана.
Комментариев нет:
Отправить комментарий