Раздзел 50
Пятроній падаўся да сябе, Нярон жа з Тыгелінам прайшлі ў атрый Папеі, дзе іх чакалі людзі, з якімі раней прэфект размаўляў.Было там два святары з Затыбра, прыбраных ў доўгія ўрачыстыя адзенні з мітрамі на галовах, іх памочнік, малады пісар і Хілон. Ад выгляду імператара святары пабялелі ад узрушэння і ўзняўшы на вышыню плеч рукі, схілілі галовы аж да кален.
– Вітаем цябе, манарх з манархаў і цар з цароў, - сказаў старэйшы, - вітаем, валадар зямлі, апякун абранага народу і імператар, леў сярод людзей, панаванне якога, нібы сонечнае святло і як кедр ліванскі, і як крыніца, і як пальма, і як бальзам іерыхонскі!...
– Вы не называеце мяне богам? – спытаў імператар.
Святары збялелі яшчэ мацней, старэйшы зноў узяўся гаварыць:
- Твае словы, шаноўны, салодкія, як вінаград і як спелая фіга, бо Іегова напоўніў дабром сэрца твае.Але папярэднік твайго бацькі, імператар Гай, быў вельмі жорсткім, аднак нашы пасланцы не называлі яго богам, абіраючы лепш смерць, чым абразу Закону.
– І Калігула загадаў кінуць іх ільвам!
– Не, шаноўны, Гай Цэзар баяўся гневу Іеговы.
І яны паўзнімалі галовы, бо імя магутнага Іеговы дадало ім адвагі.Верачы ў яго моц, яны смялей пазіралі ў вочы Нярона.
– Вы абвінавачваеце хрысціян у спаленні Рыма?
– Мы вінавацім іх толькі ў тым, што яны ворагі Закону, ворагі роду чалавечага, ворагі Рыма і твае ворагі, якія даўно пагражалі гораду і свету агнем. Рэшту даскажа табе гэты чалавек, вусны якога не хлусяць, бо ў жылах яго маці цякла кроў абранага народу.
Нярон звярнуўся да Хілона: - Хто ты такі?
– Твой прыхільнік, Азірыс, і пры гэтым бедны стоік.
– Я ненавіджу стоікаў, Музонія і Карнута. Непрыемная для мяне іх мова, іх пагарда да мастацтва, іх дабраахвотнае жабрачае існаванне і неахайнасць.
– Шаноўны, у твайго філосафа Сенэкі мо тысяча лімонных сталоў.Калі ты толькі захочаш, у мяне будзе ў два разы больш. Я стоік па патрэбе. Прыбяры, о прамяністы, мой стаіцызм ў вянок з ружаў і пастаў прад ім жбан віна, і я пачну спяваць Анакрэонта так, што заглушу ўсіх эпікурэйцаў.
Нярон, якому прыйшлася даспадобы назва “прамяністы” ўсміхнуўся і сказаў:
- Ты падабаешся мне!
– Гэты чалавек варты столькі золата, колькі сам важыць, - закрычаў Тыгелін.
Хілон жа адказаў:
- Дадай жа, шаноўны, да маей вагі тваей шчодрасці, інакш вецер знясе заплочанае.
– Сапраўды, не пераважыў бы ты Вітэлія, - пакпіў імператар.
-Эгей, Сярэбналукі, мой досціп не з волава.
– Я бачу, што твой Закон не забараняе табе назваць мяне богам.
- О, бессмярротны! Мой Закон – гэта ты: хрысціяне блюзнерылі супраць гэтага Закону, і таму я іх стаў ненавідзець.
– Што ведаеш ты аб хрысціянах?
- Ты дазволіш мне плакаць, боскі?
– Не, - сказаў Нярон, - гэта наводзіць на мяне сум.
– І ты тройчы маеш рацыю, бо вочы, якія цябе бачылі, павінны раз і назаўжды высахнуць ад слез.
– Кажы пра хрысціян, - папрасіла Папея з адценнем нецярплівасці.
– Будзе так, як ты загадаеш, Ізіда, - адказаў Хілон. – Я з маладосці прысвяціў сябе філасофіі і шукаў праўды.Я шукаў яе і ў ранейшых боскіх мудрацоў і ў Акадэміі ў Афінах, і ў Серапіуме александрыйскім. Пачуўшы аб хрысціянах, я думаў, што гэта новая нейкая школа, у якой я змагу знайсці некалькі зярнят ісціны і пазнаеміўся з імі, на мае няшчасце! Першым хрысціянінам, да якога мяне наблізіў лес, быў Глаўк, лекар з Неапаліса.Ад яго я і даведаўся з часам, што яны шануюць нейкага Хрыста, які ім абяцаў патапіць ўсіх людзей і знішчыць ўсе гарады на зямлі, а іх пакінуць, калі яны яму дапамогуць ў патапленні Дэўкаліонавых дзяцей. Таму, о боскі, яны ненавідзяць людзей, таму труцяць фантаны, на сходах сваіх шлюць праклены Рыму і ўсім храмам, у якіх шануюцца нашы богі. Хрыстос быў раскрыжаваны, але ен абяцаў ім, што калі Рым будзе знішчаны агнем, тады ен у другі раз прыйдзе на свет – і аддасць ім панаванне над зямлею...
– Цяпер народ зразумее, чаму Рым спалены – перапыніў яго Тыгелін.
– Шмат ужо разумее, шаноўны, - адказаў Хілон, - бо я хаджу па парках, па Марсавым полі і вучуся. Але калі вы мяне захочаце выслухаць да канца, то вы зразумееце, якія ў мяне прычыны для помсты: Глаўк лекар не расказваў мне спачатку, што іх навука загадвае ненавідзець людзей.Увогуле, ен казаў мне, што Хрыстос – добрае баство і што падстава для яго вучэння – любоў. Мае чуллівае сэрца не магло супраціўляцца такім ісцінам, і я палюбіў Глаўка і паверыў яму.Я дзяліўся з ім кожным кавалкам хлеба, кожным грошам, і ты ведаеш, як ен мне аддзячыў? Па дарозе з Неапаліса ў Рым ен прапхнуў мяне нажом, мая ж жонка, прыгожая і маладая Бераніка была прададзена гндлярам нявольнікамі. Калі б Сафокл ведаў мае ўчынкі!... Але што я кажу!... Мяне слухае нехта, хто нашмат лепшы за Сафокла...
– Бедны чалавек! – сказала Папея.
– Хто ўбачыў аблічча Афрадыты, той не бедны, боская, а я бачу яе ў гэту хвіліну....Але ў той час я шукаў суцяшэння ў філасофіі.Прыбыў у Рым і стараўся трапіць да старэйшых хрысціян, каб справядлівасць ў дачыненні Глаўка была выканана. Я думаў, што яго змусяць аддаць мне жонку... Я пазнаеміўся з іншым, якога клічуць Павел, які быў тут вязнем, а потым яго вызвалілі, я пазнеміўся і з сынам Зэбедэя, з Лінусам і Клетам і з шмат кім яшчэ. Я ведаю, дзе яны жылі перад пажарам, я ведаю, дзе яны збіраюцца, магу паказаць адно падзем’е пад Ватыканскім узгоркам і адны могілкі за Наментанскай брамай, на якіх яны спраўляюць свае бясслаўныя абрады. Я бачыў там апостала Пятра, я бачыў Глаўка, як той забіваў дзяцей, каб у Апостала было чым крапіць галовы прысутных, і я бачыў Лігію, выхаванку Пампоніі Грэцыны, якая задаволена была тым, што не могучы прынесці крыві дзіцячай, яна ўсе ж ахвяруе смерць дзіцяці, бо гэта яна зракла малую Аўгусту, тваю дачушку, о Азірыс, і тваю, о, Ізіда!
– Ты чуеш, імператар? – ускрыкнула Папея.
- Як гэта можа быць? – закрычаў Нярон.
– Я мог не зважаць на ўласныя крыўды, - казаў далей Хілон, - але пачуўшы пра вашы я хацеў яе праткнуць нажом. Але перашкодзіў мне шляхетны Вініцый, які яе кахае.
– Вініцый? Дык яна ж ад яго ўцекла?
– Яна ўцекла, але ен яе шукаў, бо не мог без яе жыць.За жабрачую плату я дапамагаў яму ў пошуках і гэта я паказаў яму дом, дзе яна жыла сярод хрысціян на Затыбры. Мы пайшлі туды разам, а з намі і твой запаснік Крота, якога высакародны Вініцый наняў для бяспекі. Але Урс, нявольнік Лігіі, задушыў Кратона.Гэта чалавек страшнай сілы, о пане, які быкам адкручвае галовы так легка, як іншы адкручваў бы макаўкі. Аўл і Пампонія любілі яго за гэта.
– Клянуся геркулесам! – сказаў Нярон, - смяротны, які задушыў Кратона, годны мець статую на форуме, але ты памыляешся ці выдумляеш, старэча, бо Кратона забіў нажом Вініцый.
– Так вось людзі хлусяць багам. О пане, я сам бачыў, як рэбры Кратона ламаліся ў руках Урса, які потым паваліў і Вініцыя.Ен бы забіў яго, калі б не Лігія.Вініцый доўга потым хварэў, але яны даглядалі яго, маючы надзею, што ен па сваей сволі стане хрысціянінам.І ен ім стаў.
– Вініцый?
– Так.
– А можа і Пятроній? – спытаў з’едліва Тыгелін.
Хілон пачаў віцца, паціраць рукі і гаварыць:
- Я здзіўляюся з тваей праніклівасці, шаноўны.О!... можа быць! Вельмі нават можа быць.
– Цяпер я разумею, чаму ен так бараніў хрысціян.
Але Нярон пачаў смяяцца.
– Пятроній хрысціянін? ... Пятроній - вораг жыцця і багацця? Не будзьце дурнямі і не думайце, што я ў гэта веру, бо тады гатовы не паверыць ўсяму ўвогуле.
– Але высакародны Вініцый стаў хрысціянінам, шаноўны.Я клянуся гэтым бляскам, які б’е ад цябе, што кажу праўду і што нічога мне так не брыдка, як мана. Пампонія – хрысціянка, малы Аўл – хрысціянін і Лігія, і Вініцый.Я служыў яму верна, ен жа ва ўзнгароду мне па жаданню лекара Глаўка загадаў мяне адлупцаваць, хоць я і стары, да таго ж быў хворы і галодны.І я прысягаю Гадэсам, што яму гэта прыгадаю. О шаноўны, адпомсці ім за мае крыўды, а я вам выдам Апостала Пятра і Лінуса, і Клета, і Глаўка, і Крыспа, самых старэйшых, і Лігію, і Урса, пакажу вам іх сотні, тысячы, пакажу дамы малітваў, могілкі, - усе вашы арышты іх не ахопяць!.. Без мяне вы не зможаце іх знайсці. Да гэтага часу ў бедах маіх я шукаў уцех толькі ў філасофіі, няхай жа іх цяпер я знайду ў ласках, якія сыйдуць на мяне... Я стары, але не спазнаў жыцця, дык хоць адпачну!
– Ты хочаш быць стоікам перад поўнай місай, - сказаў Нярон.
– Хто аказвае табе паслугу, тым самым яе напаўняе.
– Ты не памыляешся, філосаф!
Але Папея не губляла думку аб сваіх ворагах. Захапленне яе Вініцыем было сапраўды хутчэй хвілінным, што з’явілася пад уплывам рэўнасці, гневу і абражанага самалюбства... І халоднасць маладога патрыцыя параніла яе глыбока і напоўніла яе сэрца вялікай абразай.Ужо тое адно, што ен пасмеў узносіць не яе, а іншую, падавалася ей учынкам, які кліча да помсты.Што ж да Лігіі, дык узненавідзела яе ад першай хвіліны, калі занепакоіла яе прыгажосць гэтай паўночнай лілеі.Пятроній, які гаварыў аб вельмі вузкіх бедрах дзяўчыны, мог ўвесці ў вушы імператару, што хацеў, але не ей. Як знаўца Папея з першага позірку зразумела, што ва ўсім Рыме адна Лігія можа з ей зраўняцца, і нават яе пераўзыходзіць.І з гэтай хвіліны яна паклялася, што яе знічтожыць.
– Боскі, - сказала яна, - адпомсці за наша дзіця!
– Спяшайцеся! – закрычаў Хілон. – Спяшайцеся! Бо інакш Вініцый яе схавае.Я пакажу дом, у які яны вярнуліся пасля пажару.
– Я дам табе дзесяць людзей і ідзі туды – сказаў Тыгелін.
– Боскі! Ты не бачыў Кратона ў руках Урса і калі ты дасі пяцьдзесят, я пакажу дом толькі здалек.Але калі вы не арыштуеце і Вініцыя, я загіну.
Тыгелін зірнуў на Нярона.
- Ці не было б добра, о боскі, разабрацца адразу з дзядзькам і з пляменнікам?
Нярон падумаў хвіліну і адказаў:
- Не! Не цяпер!..Людзі не паверылі б, калі б хацелі ім ўвесці ў вушы, што Пятроній, Вініцый ці Пампонія Грэцына падпалілі Рым.Надта прыгожыя былі ў іх дамы...Сення патрэбны іншыя ахвяры, а тых чарга прыйдзе пазней.
– Тады дай мне салдат, каб мяне аберагалі, - папрасіў Хілон.
– Тыгелін падумае аб гэтым.
– Пажывеш пакуль у мяне, - сказаў прэфект.
Радасцю прамяніўся твар Хілона.
– Я выдам усіх.Толькі паспяшайцеся! Спяшайцеся! – крычаў ен ахрыплым голасам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий