Пятроній выйшаў ад імператара, загадаў несці яго да
свайго дому на Карынах, які, абкружаны з трох бакоў садам, пераду малым Форумам
Цэцыліяў, выпадкова застаўся цэлым у час пажару. З гэтай прычыны іншыя
аўгустыяне, якія страцілі дамы, а ў іх мноства багацця і прадметаў мастацтва,
называлі Пятронія шчаслівым.Казалі аб ім даўно, што ен першародны сын Фартуны,
і усе большая прыхільнасць, якую аказваў яму ў апошні час Нярон, здавалася,
пацвярджала слушнасць гэтага дапушчэння. Але гэты першародны сын Фартуны мог
разважаць цяпер хіба што над зменлівасцю гэтай сваей маці, а хутчэй падобнасцю
яе да Хронаса, які з’ядае ўласных дзяцей.Калі б мой дом згарэў – казаў ен сабе,
- а з ім разам мае гемы, мой этрускі посуд, александрыйскае шкло і карынфская
медзь, то можа Нярон сапраўды забыўся б на абразу.Клянуся Палуксам! І падумаць
толькі, што ад мяне толькі залежала, каб у гэту хвіліну быць прэфектам
прэтарыянцаў. Я б абвясціў Тыгеліна падпальшчыкам, якім ен дарэчы і есць, я б
яго апрануў у“ балесную туніку”, выдаў люду, абараніў бы хрысціян і адбудаваў
Рым.Хто ведае, ці паважлівым людзям не пачало б рабіцца лепш. Я павінен быў
гэта зрабіць хаця б дзеля Вініцыя. У выпадку цяжкасцей у працы я яму аддаў бы
месца прэфекта – і Нярон не паспрабаваў бы нават запярэчыць... Няхай бы сабе Вініцый
пахрысціў потым усіх прэтарыянцаў і нават самога імператара, хіба мне гэта
магло б пашкодзіць? Нярон набожны, цнатлівы і міласэрны – гэта быў бы выгляд
пацешны...” І яго незаклапочанасць была такой вялікай, што ен пачаў усміхацца, але
праз хвіліну думкі яго павярнуліся ў іншы бок.Яму здавалася, што ен у Анцыі і
што Павел з Тарсу кажа яму: “Называеце нас ворагамі жыцця, але адкажы мне,
Пятроній: калі б імператар быў
хрысціянінам і дзейнічаў паводле нашага вучэння, ці жыцце ваша не было б больш
пэўнае і бяспечнае.І калі ен успомніў гэтыя словы, то гаварыў сабе далей.
“Клянуся Кантарам! Колькі тут хрысціян заб’юць, столькі Павел знойдзе новых, бо
калі свет не можа стаяць на злачынстве, то ен мае слушнасць...Але хто ведае,
можа ці не, калі стаіць жа... Я сам, хто навучыўся многаму, не навучыўся, як
быць надта вялікім прайдзісветам, і таму мабыць прыйдзецца ўскрыць сабе жылы...
Але на гэтым ўсе павінна скончыцца, а калі б нават не скончылася так, то
скончылася б інакш. Шкада мне Эўніку і маю мірэнскую вазу, але Эўніка вольная,
а ваза пойдзе са мной.Агенабарб не атрымае яе ні ў якім разе! Шкада таксама і
Вініцыя.Зрэшты, паколькі я менш сумаваў у апошні час, чым раней, то я ўжо
гатовы. На свеце есць прыгожыя рэчы, але людзі ў большасці сваей такія
плюгавыя, што няварта шкадаваць жыцце.Хто ўмеў жыць, той павінен умець
памерці.Паколькі я належаў да аўгустыян, я быў чалавек больш вольны, чым яны
там дапускаюць. Тут ен павеў плячыма: “Яны там можа думаюць, што ў гэту хвіліну
дрыжаць мае калены і страх узнімае валасы на маей галаве, а я вярнуся дадому і
выкупаюся ў ванне з фіялкавай вадой, пасля мая Залатавалосая сама мяне
намасціць і пасля сілкавання мы загадаем спяваць уголас той самы гімн да
Апалона, які склаў Антэміас.Я сам калісьці сказаў: “Аб смерці няварта думаць,
бо яна без нашай дапамогі аб нас думае. Было б аднак рэччу годнай здзіўлення,
калі б сапраўды існавалі нейкія Елісейскія Палі,а на іх блукалі б цені...
Эўніка прыйшла б з часам да мяне і мы
блукалі б разам па лугах, парослых асфадэлем.Я знайшоў бы таксама таварыства
лепшае, чым тут.Што за блазны! Што за падманшчыкі!, што за безгустоўны
народ.Дзесяць арбітраў элегантарыум не перарабілі б гэтых Трымальхіенаў у
звычайных людзей.Клянуся Персефонай! Мне іх досыць! І ен са здзіўленнем
заўважыў, што ўжо штосьці аддзяліла яго ад гэтых людзей. Ведаў ен іх дастаткова
добра і ведаў пры гэтым, што пра іх думаць, але аднак здаліся яму цяпер нейкімі
больш далекімі і больш годнымі пагарды, чым звычайна. Сапраўды яны яму
надакучылі.Але хутка ен пачаў разважаць аб становішчы.Дзякуючы сваей
праніклівасці, ен зразумеў, што згуба на гэты час яму не пагражае. Нярон
выкарыстаў дастаткова ў адпаведную хвіліну некалькі прыгожых, узнеслых слоў аб
прыхільнасці, аб прабачэнні, і пакуль што імі звязаны. Ен цяпер шукае прычын, а
пакуль іх знойдзе, можа сплыць шмат часу. “Перадусім ен арганізуе “відовішча” з
удзелам хрысціян, - гаварыў сабе Пятроній, - потым толькі падумае пра мяне, а калі
так, то няварта хвалявацца аб гэтым і змяняць лад жыцця. Бліжэйшая небяспека
пагражае Вініцыю!...” І цяпер ен думаў толькі пра Вініцыя, якога вырашыў
ратаваць. Нявольнікі неслі хутка паланкін сярод руін, папялішчаў і комінаў,
якімі былі запоўнены Карыны, але ен загадаў ім бегчы, каб як найхутчэй быць
дома. Вініцый, якога інсула згарэла, жыў цяпер у яго і на шчасце, быў дома.
-
Ты бачыў сення
Лігію? – спытаў яго на ўваходзе Пятроній.
– Я вярнуўся ад яе.
–Паслухай жа, што
я табе скажу і не страчвай час на пытанні. Сення вырашылі ў імператара ўскласці
віну за падпал Рыма на хрысціян, ім пагражаюць праследаванні і пакуты. Пагоня
пачнецца ў любую хвіліну.Бяры Лігію і ўцякайце пакуль хоць за Альпы ці ў Афрыку
і спяшайцеся, бо з Палатыну бліжэй да Затыбра, чым ад мяне.Вініцый быў па
сутнасці сваей воінам, каб страчваць час на лішнія пытанні. Ен слухаў з
наморшчаным ілбом, з сабраным выразам твару і суровым, але без страху.Відавочна
першым пачуццем, якое абуджалася ў гэтай натуры акрамя небяспекі, была ахвота
да бойкі і абароны.
– Я іду. – сказаў
ен.
- Яшчэ адно слова: вазьмі золата, зброю і тваіх людзей з
хрысціян.У выпадку патрэбы, адбівайся! Вініцый быў ужо ў дзвярах атрыя.
– Дашлі мне
звестку праз нявольніка, - закрычаў услед яму Пятроній. І застаўся адзін, і
пачаў хадзіць уздоўж калон, аздабляючых атрый, разважаючы над тым, што будзе
адбывацца далей.Ен ведаў, што Лігія і Лінус вярнуліся пасля пажару ў ранейшы дом, які, як і большая
частка Затыбра, не згарэў, і гэта была акалічнасць не з лепшых, бо інакш
нялегка было б іх знайсці сярод натоўпаў. Ен спадзяваўся, што і так ніхто на
Палатыне не ведае, дзе яны жывуць, а значыць у любым выпадку Вініцый апярэдзіць
прэтарыянцаў.Яму прыйшло на думку, што Тыгелін, які хацеў за адзін раз спаймаць
як найбольш хрысціян, павінен расцягнуць сетку на ўвесь Рым, гэта значыць
падзяліць прэтарыянцаў на малыя групы.Калі прышлюць па яе не больш за дзесяць
чалавек, - думаў ен, - то адзін велікан-лігіец паламае ім косці, ды яшчэ, калі
на дапамогу яму прыйдзе Вініцый. Падумаў гэтак, і яму дадалося
смеласці.Сапраўды, аказаць узброены адпор прэтарыянцам – гэта было тое ж самае,
што распачаць вайну з імператарам.Пятроній ведаў таксама, што калі Вініцый
пазбегне помсты Нярона, то помста можа натрапіць на яго самога, але не вельмі
пра гэта дбаў.Увогуле, думка перашкодзіць славе Нярона і Тыгеліна развесяліла
яго.Ен вырашыў не пашкадаваць на гэта ні грошай, ні людзей, тым больш што Павел
з Тарсу намовіў яшчэ ў Анцыі большую
частку яго нявольнікаў, таму ен мог быць упэўнены, што ў справе абароны
хрысціянкі ен можа разлічваць на іх гатоўнасць і дапамогу. Увайшла Эўніка, і яго развагі спыніліся.Ад
яе выгляду ўсе яго клопаты і перажыванні бясследна зніклі.Ен забыўся пра
імператара, пра яго няміласць, у якую трапіў, аб змізарнелых аўгустыянах, аб
ганенні, што пагражала хрысціянам, аб Вініцыі і Лігіі, а пазіраў толькі на яе
вачыма эстэта, замілаванага цуднымі рысамі, і каханка, для якога ад гэтакіх
рысаў павявае каханнем. Яна, апранутая ў празрыста-фіялетавае адзенне,
называнае Коа Вестыс, праз якое было відаць яе прывабнае цела, была падобная да
баства.Адчуваючы, што ен ею замілаваны і кахаючы яго ўсей душой, яна, што заўседы
прагнула яго пяшчот, заззяла ад радасці, як нібы была не наложніца, а нявіннае
дзяўчо. – Што ты скажаш мне, Харыта? – спытаў Пятроній, прасцягваючы да яе рукі.
Яна ж пахілілася да яго сваей залатой галавой адказала:
- Пане, прыйшоў
Антэміас са спевакамі і пытаецца, ці захочаш ты яго сення слухаць?”
– Няхай пачакае.
Заспявае нам падчас абеду гімн да Апалона.
- Навокал яшчэ папялішча і астанкі людзей, а мы будзем
слухаць гімн да Апалона!
- Клянуся гаямі
Пафійскімі! Калі я бачу цябе ў гэтым адзенні, мне здаецца, што Афрадыта
прыкрылася кавалачкам неба і стаіць перада мной.
– О, пане! – змагла адказаць Эўніка.
-Падыйдзі сюды, Эўніка, абдымі мяне і дай мне дакрануцца
да тваіх вуснаў... Ты мяне кахаеш?
– Нават Зеўса я не магла б кахаць больш.
Сказаўшы гэтак, яна пацалавала яго, дрыжучы ў яго
абдымках ад шчасця. Але праз хвіліну Пятроній спытаў:
- А калі б нам
прыйшлося растанне?...
Эўніка са страхам зірнула яму проста ў вочы:
- Як гэта,
пане?...
– Не бойся! Бо
бачыш, хто ведае, ці не трэба мне будзе раптам выбрацца ў далекае падарожжа?
– Вазьмі мяне з
сабою.
Але Пятроній змяніў раптам прадмет размовы і запытаў:
- Скажы мне, ці на клумбах ў садзе есць асфадэлі?
– У садзе клумбы і
кіпарысы пажоўклі ад пажару, з міртаў апала лісце і ўвесь сад выглядае, як
памерлы.
- Увесь Рым так выглядае, а хутка будзе сапраўднымі
могілкамі.Ці ведаеш, што хутка выйдзе эдыкт супраць хрысціян і пачнецца іх
праследаванне, у час якога загінуць тысячы людзей?
- А за што іх будуць караць, пане? Гэта добрыя і
спакойныя людзі.
– Вось за гэта і
будуць.
– Тады паедзем за
мора. Твае боскія вочы не любяць бачыць кроў.
- Добра, але цяпер я павінен выкупацца. Прыйдзі ў
элеатэзіум намасціць мне плечы.Клянуся поясам Кіпрыды!.Ніколі ты не здавалася
мне яшчэ такой прыгожай. Я загадаю зрабіць табе ванну ў выглядзе ракаўкі, а ты
будзеш у ей, як каштоўная перліна...Прыходзь, Залатавалосая.
І пайшоў, а гадзінай пазне абое ў вянках з руж і
затуманенымі ад шчасця вачыма селі за стол, застаўлены залатым посудам. Ім
прыслужвалі падлеткі, прыбраныя ў Амураў, яны ж, папіваючы віно з плюшчавых
круж, слухалі гімн Апалону, які спяваўся пад гук арфаў пад кіраўніцтвам
Антэмія. Нішто іх не кранала: ні што навокал вілы тырчэлі з папялішчаў коміны
дамоў, ні што павевы ветру разносілі попел спаленага Рыма.Яны адчувалі сябе
шчаслівымі і думалі толькі пра каханне, якое ім змяняла жыцце нібы ў боскі
сон.Але потым гімн скончыўся, у залу ўвайшоў нявольнік, галоўны па атрыю.
– Гаспадар, -
сказаў ен голасам, у якім гучаў непакой, - цэнтурыен з атрадам прэтарыянцаў стаіць
перад брамай і па загаду імператара прагне бачыць цябе.
Спеў і гукі арфаў спыніліся. Непакой перадаўся ўсім
прысутным, бо імператар ў адносінах з сябрамі не карыстаўся звычайна
прэтарыянцамі і іх прыбыцце не абяцала ў гэты час нічога добрага.Адзін толькі
Пятроній не паказаў найменшага занепакоення і сказаў, нібы гаварыў чалавеку,
якога бесперапынна абцяжарваюць такімі рэчамі:
- Маглі б хаця
даць мне спакойна з’есці абед.
Пасля ен звярнуўся
да галоўнага па атрыю: - Няхай уваходзяць.
Нявольнік знік за заслонай, праз хвіліну пачуліся цяжкія
крокі і ў залу увайшоў знаемы Пятронію сотнік Апер, узброены і ў жалезным
шлеме.
– Высакародны
пане, - вось ліст ад цэзара.
Пятроній высцягнуў ляніва сваю белую руку, узяў таблічкі
і зірнуўшы на іх, аддаў з поўным спакоем Эўніцы
.- Ен будзе чытаць вечарам новую песню з Троікі, - сказаў
Пятроній, - і кліча мяне, каб я прысутнічаў.
– У мяне толькі
загад аддаць ліст, - азваўся сотнік.
– Так. Адказу не
будзе. Але можа быць ты, сотнік, адпачыў бы можа з намі ды выпіў бы віна ? – - Не, дзякуй табе, высакародны пане. Кратар
віна я вып’ю ахвотна за твае здароўе, але адпачываць не магу, бо я на службе.
– Чаму гэта табе
аддалі ліст замест таго, каб даслаць яго з нявольнікам?
– Не ведаю, пане.
Можа таму, што мяне пасылалі ў гэты бок па іншай справе.
– Я ведаю,
-прамовіў Пятроній. - Супраць хрысціян.
– Так, пане.
-
І ці даўно паслалі пагоню?
– Некаторыя атрады
выслалі на Затыбра яшчэ перад апоўднем.
Сказаўшы гэта, сотнік выліў з чашы крыху віна ў гонар
Марса, потым выпіў яе да дна яе і сказаў: - Няхай богі дадуць табе, пане, чаго
пажадаеш.
– Вазьмі яшчэ
адзін кратар, - прамовіў Пятроній. Пасля падаў знак Атэміасу, каб той закончыў
гімн Апалону.”Меднабароды пачынае гуляць са мной і з Вініцыем, - сказаў ен сам
сабе, калі ізноў пачуліся арфы. Я прадбачу яго намер!Ен хацеў мяне напужаць,
прыслаўшы запрашэнне праз цэнтурыена.Увечары яны будуць выпытваць у сотніка, як
я яго прыняў.Не, не! Надта не парадуешся, злоснае і жорсткае пудзіла! Я ведаю,
што абразы не забудзеш, вядома, што згуба мяне не абміне, але калі ты думаеш,
што я буду табе глядзець у вочы з просьбай, што ўбачыш на маім твары страх і
пакору, то ты памыляешся.”
– Цэзар піша,
гаспадар: “Прыйдзіце, калі ў вас есць жаданне, - прамовіла Эўніка. – Ты
пойдзеш? – У мяне цяпер асаблівае становішча, і я магу слухаць нават яго вершы,
адказаў Пятроній, - таму я пайду тым больш, што Вініцый пайсці не можа.
Так, пасля заканчэння вячэры і пасля звыклай прагулкі ен
аддаўся ў рукі нявольніц, якія заняліся яго валасамі і ўкладаннем фалдаў, а
гадзінай пазней, прыгожы , як бажок, загадаў занесці яго на Палатын.Час быў
позні, вечар ціхі, цеплы, месяц свяціў так моцна, што лампадарыі, якія ішлі
перад лектыкай, згасілі паходні. Па вуліцах і сярод развалін снавалі людзі,
якія былі ў добрым падпіцці, прыбраныя ў плюшч і жымаласць, якія неслі галінкі
мірту і лаўру, вынесеныя з садоў Цэзара. Насычаныя раздачай збожжа і з надзеяй
на вялікія відовішчы яны былі людзьмі з радасцю ў сэрцы. Дзе-нідзе спявалі
песні, якія ўслаўлялі боскую ноч і каханне, дзе-нідзе танцавалі пад месяцавым
святлом; некалькі разоў нявольнікі мусілі патрабаваць месца для лектыкі
“высакароднага Пятронія” і тады натоўп рассоўваўся з вокрыкамі ў гонар свайго
улюбенца.Ен жа ў гэты час думаў пра Вініцыя і дзівіўся, што няма ад яго аніякіх
вестак. Ен быў эпікурэйцам і эгаістам, але перасякаючыся то з Паўлам з Тарсу,
то з Вініцыем і чуючы штодня аб хрысціянах, ен крыху змяніўся, хаця сам аб
гэтым і не здагадваўся. Ад іх павеяў на яго нейкі вецер, які пасеяў ў яго душы
незаўважныя зярняткі.Акрамя ўласнай асобы яго пачалі цікавіць іншыя людзі, а да
Вініцыя ен дарэчы заўседы ставіўся з прыхільнасцю, бо ў дзяцінстве любіў моцна
яго маці, сваю сястру, цяпер жа прымаючы ўдзел у яго лесе, глядзеў на гэта
амаль як на пэўную трагедыю.Ен не страчваў надзею на тое, што Вініцый апярэдзіў
прэтарыянцаў і ўцек з Лігіяй ці хаця б на тое, што яе ў іх адабраў. Але ен
хацеў бы быць упэўненым, калі ўяўляў сабе, што магчыма яму прыйдзецца адказваць
на розныя пытанні, да чаго лепш за ўсе было б быць яму прыгатаваным. Спыніўшыся
перад домам Тыберыя, ен выйшаў з паланкіну і праз хвіліну ўвайшоў у атрый,
напоўнены ўжо аўгустыянамі.Учарашнія былыя сябры…, і як жа іх здзіўляла тое,
што яго таксама запрасілі…, адварочваліся яшчэ ад яго, але ен пасоўваўся сярод
іх, прыгожы, свабодны, спакойны і настолькі ўпэўнены ў сабе, нібы сам мог
адорваць міласцю.Некаторыя ж, бачачы яго такім, занепакоіліся ў душы, ці не
рана было паказаць яму свае раўнадушша. Цэзар рабіў выгляд, што не бачыць яго і
не адказаў на яго паклон, нібыта вельмі заглыбіўшыся ў размову. Затое Тыгелін
наблізіўся і сказаў:
- Добры вечар,
арбітр элегантарыум.Ты ўсе яшчэ сцвяржаеш, што гэта не хрысціяне спалілі Рым? А
Пятроній павеў плячыма і пастукваючы яго па спіне як нвольніка адказаў:
- Ты ведаеш добра таксама, як і я, што думаць аб гэтым.
– Я нават не дазваляю параўнацца з тваею мудрасцю.
– І пакуль што ты
маеш рацыю, бо ў такім выпадку, калі Цэзар прачытае нам новую песню з Троікі,
ты павінен быў бы замест крыкаў паўліна выказаць пэўнае дарэчнае цверджанне.
Тыгелін прыкусіў
губу.Ен быў не вельмі радасны, што Цэзар вырашыў спець сення новую песню, бо
гэта адкрывала тую прастору, дзе ен не мог супернічаць з Пятроніем.Падчас
спеваў Нярон мімаволі, па даўняй звычцы, паглядаў на Пятронія, часам пільна ўглядаючыся
і намагаючыся чытаць па яго твары.Той жа слухаў, узнімаючы бровы, месцамі
выказваючы адабрэнне, месцамі канцэнтруючы ўвагу, нібы хацеў праверыць, ці
добра ен пачуў.І потым то хваліў, то крытыкаваў, патрабуючы правак ці паліроўкі
асобных вершаў.Сам Нярон адчуваў, што іншыя праз свае ўзнеслыя ўхваленні дбаюць
толькі пра сябе, а гэты, адзіны толькі, займаецца паэзіяй дзеля самой паэзіі,
адзіны разбіраецца і, калі штосьці пахваліць, то можна быць упэўненым, што
вершы годныя. Паціху ен пачаў з Пятроніем размаўляць, спорыць, а калі
нарэшцеПятроній звярнуў увагу на трапнасць пэўнага слова, сказаў яму:
- Ты ўбачыш ў
апошняй песні, навошта я яго ўжываю.
”Ах, - падумаў Пятроній, - я дачакаюся апошняй песні!”
Не адзін з тых,
хто чуў гэта, сказаў сабе ў душы: “Гора мне! Пятроній, маючы час, можа вярнуцца
ізноў у міласць і пераскочыць нават Тыгеліна!”
.І ўсе пачалі зноў набліжацца да яго.Але канец вечара быў
меншў шчаслівы, бо Цэзар у хвіліну, калі Пятроній з ім развітваўся, запытаў
раптам, прышчурыўшы вочы і са злавеснай усмешкай:
- А Вініцый чаму
не прыйшоў?
Калі б Пятроній быў упэўнены, што Вініцый з Лігіяй ужо за
брамамі горада, ен бы адказаў: “ Ажа ніўся з твайго дазволу і выехаў.” Але
бачачы крывую ўсмешку Нярона, адказаў:
- Твае запрашэнне,
боскі не застала яго дома.
– Перадай яму, што
я буду рады яго бачыць, адказаў Нярон. – і скажы ад мяне яму, каб не прапускаў
відовішчы з удзелам хрысціян.
Пятронія занепакоілі гэтыя словы, бо яму здалося, што яны
датычаць наўпрост да Лігіі.Ен сеў у паланкін і загадаў несці яго дадому перш, чым
настала ранне. Але гэта не было справай легкай.Каля дому Тыберыя быў шчыльны
натоўп, шумны і п’яны, як і раней, але ўжо без спеваў і танцаў, затое ўзрушаны.Здалек даносіліся
нейкія вокрыкі, якіх Пятроній не мог
адразу зразумець, але якія ўзмацняліся, раслі, аж нарэшце змяніліся ў
адзін дзікі крык:
- Хрысціян ільвам!
Уквечаныя паланкіны прыдворных пасоўваліся сярод выючага
натоўпу.З глыбінь спаленых вуліц прыбывала ўсе больш люду, які, чуючы той крык,
стаў яго паўтараць.З вуснаў у вусны перадавалася вестка, што пагоня трывае ўжо ад апоўдня, што пахапалі ўжо шмат
падпальшчыкаў, а хутка па зноў азначаных старых вуліцах, па завулках, якія
ляжалі пад смеццем, навокал Палатыну, па ўсіх пагорках і садах разлягаліся, як
доўгі і шырокі Рым, штораз мацнейшыя крыкі:
- Хрысціян ільвам!
– Статак! – з
пагардай паўтараў Пятроній. – Народ годны свайго імператара.
І ен падумаў, што такі свет, які абапіраецца на сілу і
жорсткасць, аб якім нават варвары не ўяўлялі, на злачынствы і шаленую распусту,
не можа доўга заставацца гэткім. Рым быў валадаром свету, але разам з тым і
пеклам свету. Ад яго несла трупным смуродам.На падгніўшае жыцце падаў цень
смерці. Неаднойчы гаварылася гэта і сярод аўгустыянаў, але Пятронію ніколі яшчэ
не была так выразна перад вачыма гэта праўда, што той увенчаны воз, на якім у
постаці трыумфатара стаіць Рым, валачэ за сабой неарганізаваны статак народаў і
рухаецца да бездані. Жыцце горада-валадара свету здалося яму якімсьці карагодам
блазнаў і нават оргіяй, якая ў пэўны момант павінна скончыцца. Ен разумеў
цяпер, што ў адных толькі хрысціян есць падставы жыць, але ен лічыў, што хутка
ад іх не застанецца і следу. І што тады? Блазнаваты карагод пойдзе далей пад
уладай Нярона, а калі Нярона не стане, знойдзецца іншы такі самы ці яшчэ горшы,
бо з такім народам і такімі патрыцыямі няма ніводнай прычыны, каб знайшоўся
хтосьці лепшы.Будзе новая оргія, а ў дадатак яшчэ больш агідная і страшная. Але
ж оргія не можа трываць вечна і пасля яе трэба ісці на спачын хаця б таму, што
яна вычэрпвае сілы.Думаючы аб гэтым, Пятроній сам адчуваў сябе надта
стомленым.Ці варта жыць і жыць з няўпэўненасцю ў будучым толькі дзеля таго, каб
бачыць падобны парадак свету? Анел смерці не менш прывабны, чым анел сну, і ен
таксама з крыламі за плячыма.Паланкін прыпыніўся перад дзвярыма дому, якія тут
жа перад Пятроніем адчыніў верны служка.
– Ці вярнуўся
высакародны Вініцый? – спытаў у яго Пятроній.
– Толькі што,
гаспадар, - адказаў няволдьнік.
“І значыць яе не
адабраў.”- падумаў Пятроній.І скінуўшы тогу, літаральна пабег у атрый. Вініцый
сядзеў на трыножніку, нізка схіліўшы галаву і абхапіўшы яе рукамі, але пачуўшы
крокі, узняў свой скамянелы твар, на якім толькі вочы ліхаманкава свяціліся.
– Ты спазніўся? –
спытаў Пятроній.
– Так.Яе звезлі
яшчэ перад апоўднем.
Памаўчалі.
– Ты яе бачыў?
– Так.
– І дзе яна?
– Яна ў астрозе
Мамертынскім.
Пятроній
схамянуўся і паглядзеў на Вініцыя з запытаннем у позірку. Той зразумеў пытанне.
– Не, адказаў ен,
- Яе не змясцілі ні ў Туліянуме, ні нават у цэнтральную турму. Я заплаціў
стражніку, каб той даў ей свае жытло.Урс лег ля парога і ахоўвае яе.
– Чаму ж Урс яе
не абараніў?
– Бо прыслалі пяцьдзесят прэтарыянцаў.Дарэчы, і Лінус яму
забараніў
- А Лінус?
– Лінус
памірае.Таму яго не забралі.
- Што думаеш рабіць?
– Выратаваць яе ці
памерці з ей разам. І я веру ў Хрыста.
Вініцый гаварыў спакойна, але ў яго голасе было штосьці
настолькі шчымлівае, што сэрца Пятронія забілася ад шчырага спачування.
– Я цябе разумею,
- сказаў ен, - але як ты хочаш яе ратаваць?
– Я заплаціў
стражнікам наперад па-першае таму, каб зберачы яе ад зняваг, а па-другое, каб
не перашкаджалі ей ва ўцеках
. – І калі гэта адбудзецца?
– Яны адказалі,
што змогуць аддаць яе мне зараз жа, бо баяцца адказнасці.Калі астрог
напаўняецца мноствам людзей і калі страчваецца падлік вязняў, у такі час мне яе
і аддадуць. Але гэта другасна! Перш ты ратуй яе і мяне! Ты сябар імператара.Ен
сам мне яе аддаў. Ідзі да яго і выратуй мяне!
Пятроній замест адказу паклікаў нявольніка і загадаў
прынесці два цемных плашчы і два мячы, звяртаючыся і да Вініцыя:
- Па дарозе я табе адкажу, - сказаў ен.
– Ты ж вазьмі
плашч, зброю, і пойдзем да астрога.Там дай стражнікам сто тысяч сестэрцый, дай
у два, у пяць разоў больш, каб яны выпусцілі Лігію зараз жа. Інакш будзе позна.
– Пойдзем жа! – адказаў Вініцый. І праз хвіліну абодва
былі ўжо на вуліцы.
– А цяпер слухай
мяне, - сказаў Пятроній.- Я не хацеў страчваць час. З сенняшняга дня я ў
няміласці.Мае ўласнае жыцце вісіць на валаску, і таму я не магу нічога
папрасіць у імператара. Горш таго! Я ўпэўнены, што ен зробіць насуперак маей
просьбе. Калі б не гэта, хіба я б табе раіў уцякаць з Лігіяй ці выбаўляць яе.
Дарэчы, калі б табе ўдалося збегчы, то гнеў Цэзара абрушыўся б на мяне. Але ен
хутчэй бы сення рабіў бы што-небудзь па тваей просьбе, чым па маей.Аднак не
разлічвай на гэта.Выбаўляй яе з астрогу і ўцякайце! Нічога больш табе не
застаецца. Калі гэта табе не ўдасца, тады і пагаворым пра іншыя варыянты. Ведай
жа і тое, што Лігію звезлі не толькі за веру ў Хрыста! І яе, і цябе можа
датычыць гнеў Папеі. Ты памятаеш, што абразіў Аўгусту, што ты ей адмовіў? І яна
ведае, што адмовіў ты ей з-за Лігіі, якую яна ўзненавідзела з першага позірку.
Паколькі ўжо і раней яна рабіла высілкі яе загубіць, прыпісваючы яе чарам
смерць свайго дзіцяці. У гэтым, што адбылося, адчуваецца рука Папеі. Чым жа
яшчэ ты вытлумачыш, што Лігію першай арыштавалі? Хто мог паказаць дом Лінуса? І
ятабе кажу, што сачылі за ей даўно. Я ведаю, што раздзіраю табе душу і забіраю
апошнюю надзею, але кажу табе гэта наўмысна дзеля таго, каб калі ты яе не
вызваліш, пакуль яны не здагадаюцца, што ты будзеш спрабаваць гэта зрабіць, то
загінеце абое.
– Канешне! Я разумею! – адказаў прыглушаным голасам
Вінірцый.
Паколькі быў позні час, то вуліцы пуставалі, аднак
далейшую размову перапыніў п’яны гладыятар, які ішоў ім насустрач і заваліўся
на Пятронія так, што датыкнуўся далонню да яго пляча, абдаючы твар насычаным
віном дыханнем і крычучы ахрыплым голасам:
- Хрысціян –
ільвам!
– Паслухай,
найяснейшы, - абазваўся спакойна Пятроній, - паслухай добрай парады і ідзі
сваей дарогай.
Потым п’яны схапіў яго і другой рукой.
– Крычы са мной,
інакш звярну табе шыю: хрысціян – ільвам!
Але Пятронію ўжо абрыдлі гэтыя крыкі.Ад часу выезду з
Палатына яны яго літаральна гнялі, як змор, і здавалася, раздзіралі яго слых,
але калі пры гэтым ен яшчэ ўбачыў ўзнесены над сабой кулак гладыятара, яго
цярплівасць скончылася.
– Прыяцель, -
сказаў ен, - ад цябе вінны смурод, і ты мяне нервуеш. І кажучы гэтак, ен ударыў
яго ў грудзі кароткім мячом, які ўвайшоў аж па рукаятку, пасля чаго ен узяў пад
руку Вініцыя загаварыў далей, нібы нічога не адбылося:
- Цэзар сказаў мне
сення : “ Скажы ад мяне Вініцыю, каб быў на відовішчах, на якіх будуць
удзельнічаць хрысціяне.” Ты разумееш, што гэта азначае? Азначае гэта, што яны
хочуць стварыць для сябе відовішча з твайго болю.Гэта ясная рэч.Можа таму мы з
табой дасюль і не вязні. Калі ўжо ты не здолееш вызваліць яе да таго часу,
тады... не ведаю!... Можа Акта заступіцца за цябе, але ці дапаможа гэта? Твае
сіцылійскія землі маглі б таксама зацікавіць Тыгеліна. Спробуй!
– Ды я аддам яму
ўсе, што маю, - адказаў Вініцый.
З Касын да Форума
не было надта далека, таму яны хутка дабраліся да месца.Ноч ужо пачала святлець
і муры замку выхіляліся выразней з ценю. Раптам, калі яны звярнулі да Мамертынскага
астрогу, Пятроній спыніўся і сказаў:
- Прэтарыянцы! Мы
спазніліся?..
А астрог абкружаў падвойны рад вайскоўцаў.Іх жалезныя
шлемы серабрыліся як і вастрыі іх зброі. Твар Вініцыя збялеў, нібы мармур.
– Пойдзем,
прамовіў ен.
Праз хвіліну яны апынуліся перад салдатамі.Пятроній, які
быў адораны незвычайнай памяццю, ведаў не толькі старэйшага, але амаль усіх
салдат прэторыі, таму і ўбачыў знаемага яму камандзіра кагорты і падыйшоў да
яго.
– А што гэта,
Нігр? – звярнуўся ен. – У вас загад пільнаваць астрог?
– Так, высакародны
Пятроній.Прэфект хваляваўся, каб не было
спробы адбіць падпальшчыкаў!
– У вас пэўна
загад нікога не пускаць? – спытаў Вініцый.
– Не,
высакародны.Знаемыя будуць наведваць арыштантаў і, такім чынам, мы схопім больш
хрысціян
. – Тады прапусці мяне, - папрасіў Вініцый.
І, сціснуўшы
далонь Пятронія, сказаў яму :
- Ты сустрэнься з
Актай, а я прыйду даведацца, што яна табе адказала.
– Добра, прыходзь, - адказаў Пятроній.
У гэту хвіліну пад
зямлей і за вялікімі мурамі пачуліся спевы.Песня, адразу прыглушаная і
неразборлівая, усе больш мацнела. Галасы мужчын, жанчын і дзяцей злучаліся ў
адзін стройны хор. Увесь астрог у цішы світання загучаў, як арфа. Але гэта не
былі галасы скаргі ці роспачы.Увогуле ў іх гучалі радасць і трыумф. Салдаты
паглядалі адзін на аднаго з непакоем.На небе ж з’явіліся першыя залатыя і
ружовыя пробліскі світання.
Комментариев нет:
Отправить комментарий