Словы Апостала ўсялілі надзею ў душы хрысціян. Канец
свету здаваўся ім заўседы блізкім, і яны пачалі верыць, што страшны суд не наступіць
ў дадзены момант і што перад ім яны яшчэ ўбачаць магчыма канец панавання
Нярона, якое яны лічылі панаваннем антыхрыста, і кару Боскую за яго злачынствы,
што патрабавалі помсты. Моцныя ў сэрцы верай, яны пачалі разыходзіцца пасля
заканчэння малітваў з падзем’я і вяртацца да сваіх часовых сховішчаў, і нават
на Затыбры, калі прыйшлі звесткі, што агонь, падкладзены ў шматлікіх месцах,
павярнуўся разам са зменай напрамку ветра зноў да ракі і перакінуўся там-сям, наколькі
мог, перастаў пашырацца.
Апостал з Вініцыем і Хілонам, які ішоў за імі, пакінулі
таксама падзем’е.Малады трыбун не смеў перапыняць сваю малітву, таму некаторы
час ішоў моўчкі, толькі вачыма просячы аб літасці, і дрыжаў ад непакою. Але
шмат людзей прыходзіла яшчэ цалаваць рукі і край адзення Апостала, маці
працягвалі да яго дзяцей, іншыя кленчылі ў цемным, доўгім пераходзе і ўзнімалі
ўгару каганкі, просячы блаславення; іншыя ўрэшце, ідучы побач, спявалі, так што
не было моманту ні на запытанне, ні на адказ. Так было і ў пячоры. Толькі калі яны
выйшлі на больш свабодную прастору, адкуль відаць ужо было палаючы горад,
апостал тройчы іх перахрысціў і звярнуўся да Вініцыя:
- Не трывожся
Недалека адсюль дом фосара, у якой мы адшукаем Лігію з Лінусам і з верным ёй
слугой.Хрыстос, які табе яе спаслаў, захаваў яе для цябе.
А Вініцый захістаўся і абаперся рукой аб скалу.Дарога з
Анцыя, выпадкі ля сцен горада, пошукі Лігіі сярод гарачага дыму, бяссонне і
страшны непакой аб ей вычарпалі яго сілы, а рэшты сіл пазбавіла звестка, што
гэта найдаражэйшая ў свеце істота блізка і што праз хвіліну ен яе ўбачыць.Яго
агарнула незвычайная немач, такая вялікая, што ен літаральна абсунуўся да стоп
Апостала і, абхапіўшы яго калены, так і заставаўся, бо не мог вымавіць слова.
Апостал, баронячыся ад падзяк і ўхваленняў гаварыў :
- Не мне, не мне,
а Хрысту!
– Што гэта за
выключнае баство! – азваўся ззаду Хілон. - Але я не ведаю, што павінен рабіць з
муламі, якія тут чакаюць паводаль.
– Устань і ідзі за
мной, - сказаў Пётр, беручы за руку маладога чалавека.
Вініцый узняўся. Пры святле зарыва відаць былі слезы,
якія сцякалі ў яго па бледнаму ад хвалявання твару. Вусны дрыжалі: ен маліўся.
– Пайшлі, - сказаў
ен.
Але Хілон зноў паўтарыў: – Шаноўныя, а што мне рабіць з
муламі, якія чакаюць? Можа б гэты годны прарок хацеў бы лепш ехаць, чым ісці…
Вініцый сам не ведаў, што адказаць, але пачуўшы ад Пятра,
што дом побач, адказаў :
- Адвядзі мулаў да
Макрынуса.
– Выбачай,
шаноўны, што я табе нагадаю пра дом у Амерыолі. У параўнанні з гэтым вялікім
пажарам легка забыць пра такую дробную рэч…
– Ты яго атрымаеш.
– О, унук Нумы
Пампілія, я заўседы быў упэўнены, але цяпер, калі пачуў абяцанне, не ўспамінаю
табе нават таго, што ты абяцаў мне і вінніцу… Пакс вобіскум!. Я цябе знайду,
шаноўны. Пакс вобіскум!
Яны ж па чарзе адказалі: - І табе мір !
Пасля таго абодва павярнулі направа да ўзгоркаў. Па
дарозе Вініцый прамовіў:
- Ойча! Абмый мяне вадой хрышчэння, каб я мог называцца
сапраўдным вернікам Хрыста, бо люблю яго ўсімі сіламі маей душы. Абмый мяне
хутчэй, бо сэрца мае ўжо гатова. І што яно мне загадае, тое я і зраблю, але ты
скажы мне, што мне зрабіць для гэтага?
- Любі людзей, як братоў сваіх, - адказаў Апостал, - бо
толькі любоўю ты можаш Яму служыць. – - Так.
Гэта я ўжо разумею і адчуваю. Будучы дзіцем, я верыў у рымскіх багоў, але я іх
не любіў, а гэтага Адзінага люблю так, што аддаў бы за Яго з радасцю жыцце.
І ен пачаў пазіраць на неба, паўтараючы з пачуццем : - Бо
ен адзіны! Бо ен адзін добры і міласэрны. Няхай бы гінуў не толькі гэты горад,
але і ўвесь свет, я Яго аднаго буду прызнаваць і буду верыць у Яго!
-
Ён будзе
бласлаўляць цябе і твой дом – дадаў апостал.
Тымчасам яны звярнулі ў іншы праход, у канцы якога відаць
было ледзь бачнае святло. Пётр паказаў на яго рукой і прамовіў: - Гэта дом
чалавека, які і даў нам прытулак, калі
мы вярнуліся з Астрыянума з хворым Лінусам і не маглі дайсці да Затыбра.
Праз хвіліну яны былі на месцы. Дом быў хутчэй пячорай,
што змяшчалася ў шчыліне гары, і яго знутры
засланяла сцяна, злепленая з гліны і трыснягу. Дзверы былі зачыненыя, але
праз дзірку, якая была замест вакна, было бачна асветленае вогнішчам сярэдзіна.Нейкая
цемная, вялізная постаць ўзнялася спаткаць прыйшоўшых і спытала: - Хто вы ? –
Мы слугі Хрыста, - адказаў Пётр. – Мір табе, Урс! Урс схіліўся да стоп
Апостала, пасля чаго пазнаў Вініцыя, схапіў яго руку і паднес да вуснаў.
-
І ты, высакародны,
тут? – спытаў ен. - Няхай будзе блаславенае імя Хрыста за радасць, якую ты
прынясеш Каліне.
Гэтак ен сказаў, адчыніў дзверы і яны ўвайшлі. Хворы
Лінус ляжаў на стосе саломы, твар яго быў схуднелы і жоўты, як слановая косць.
Каля вогнішча сядзела Лігія, трымаючы ў руцэ нізку малых рыбінак на шнурку і
прызначаных відавочна для вячэры. Занятая зняццем гэтых рыбін са шнурка і перакананая,
што гэта ўваходзіць Урс, яна нават вачэй не ўзняла. Але Вініцый наблізіўся і,
вымавіўшы яе імя, працягнуў да яе рукі. Тады яна хутка ўзнялася: бліскавіца
здзіўлення і радасці прабегла па яе твары і без слова, як дзіця, якое пасля
дзен трывог і гора адшуквае бацьку ці маці, кінулася ў яго абдымкі. Ен жа абняў
яе і нейкі час прыціскаў да грудзей таксама з такім пачуццем, нібы яе ўратавала
цуда.Потым расшчапіўшы абдымкі ен дакрануўся да яе скроняў, пацалаваў яе лоб,
вочы і зноў абдымаў, паўтараў яе імя, потым схіляўся да яе кален і да далоні,
вітаўся з ей, зноў абдымаў, абагаўляў.Яго радасць была проста бязмежнай, як і
яго каханне і шчасце. Урэшце ен пачаў ей расказваць, як прыехаў з Анцыя, як
шукаў яе ля сцен і сярод дыму ў доме Лінуса, колькі напакутваўся і
натрывожыўся, а колькі вытрываў, пакуль Апостал падказаў яму яе сховішча.
– Але цяпер, - сказаў ен, калі я цябе знайшоў, я цябе тут
не пакіну.сярод гэтага агню і ашалелых натоўпаў...Людзі забіваюць адно аднаго
ля сцен, абурэнне расце, нявольнікаў б’юць.Адзін Бог ведае, якія яшчэ бедствы
могуць спасцігнуць Рым. Але я выратую цябе і вас усіх. О, мая дарагая!...Вы
хочаце паехаць са мной у Анцый? Там мы сядзем на карабель і паплывем на Сіцылію.Мае
землі – гэта і вашы землі, мае дамы, - гэта і вашы дамы! Паслухай мяне! На
Сіцыліі ты знойдзеш Аўлаў, я вярну цябе Пампоніі і вазьму цябе потым ужо з яе
рук. Напэўна ты, о карысіма, не баішся мяне больш. Я яшчэ непахрышчаны, але аб
гэтым спытай у Пятра , ці хвіліну таму ідучы з ім да цябе, я не казаў яму, што
хачу быць сапраўдным вернікам Хрыста, і ці я не прасіў яго, каб ен мяне
пахрысціў хоць бы і ў гэтым доме.Павер мне ты і паверце мне ўсе прысутныя тут.
Лігія слухала з прасветленым тварам гэтыя словы. Усе тут,
спачатку ад праследаванняў з боку іудзеяў, а цяпер і ад пажару і бязладу,
выкліканага бедствам, жылі папраўдзе ў пастаяннай няўпэўненасці і трывозе.
Выезд на спакойную Сіцылію паклаў бы канец усім трывогам, а разам з тым адкрыў
бы новую эпоху шчасця ў іх жыцці. Калі б Вініцый хацеў пры гэтым забраць толькі
адну Лігію, то напэўна адмовілася б ад спакусы, не жадаючы пакідаць апостала
Пятра і Лінуса, але Вініцый прапанаваў ім усім: “Паехалі са мной! Мае землі –
гэта і вашы землі, а дамы мае – і вашы дамы!
І нахіліўшыся да яго рукі, каб яе пацалаваць у знак
згоды, сказала: - Твае вогнішча – мае вогнішча.Пасля чаго засаромелася, што
вымавіла словы, якія паводле рымскага звычая гаварыліся толькі маладымі у час
шлюбу, залілася чырванню і стаяла так ў бляску агня з апушчанай галавой,
няўпэўненая, ці словы гэтыя будуць успрынятыя правільна.Але ў позірку Вініцыя
адбівалася толькі бязмежнае каханне. Ен звярнуўся потым да Пятра і загаварыў :
- Рым палае па загаду імператара.Ужо ў Анцыі ен скардзіўся, што не бачыў ніколі
вялікага пажару. Але калі ен не спыніўся перад такім злачынствам, то падумайце,
што можа адбыцца яшчэ. Хто ведае, можа ен збярэ войска і загадае пазабіваць
астатніх жыхароў.Хто ведае, якія будуць яго намеры, хто ведае, можа пасля пажара
настане бедства грамадзянскай вайны, забойстваў і голаду. Хавайцеся, і давайце
схаваем Лігію На Сіцыліі перачакаеце буру ў спакоі, а калі усе міне, вернецеся
зноў сеяць зерне ваша.Звонку, з боку Агер Ватыканус як пацверджанне перасцярог
Вініцыя, пачуліся нейкія далекія крыкі, поўныя жаху і абурэння. У гэты момант
падыйшоў таксама камняцёс, гаспадар дому і зачыніў хутка дзверы, пасля закрычаў:
- Людзі забіваюць адно аднаго каля цыркуНярона. Нявольнікі і гладыятары пайшлі
на грамадзян.
-
Чуеце? – спытаў
Вініцый.
– Перапоўніцца
чаша, - прамовіў Апостал, - і бедствы будуць, як мора невычэрпнае.
Пасля ен звярнуўся да Вініцыя і, паказваючы на Лігію,
прамовіў:
- Вазьмі гэту
дзяўчынку, якая дадзена табе Богам і выратуй яе, а Лінус і Урс няхай едуць з
вамі.
Але Вініцый, які палюбіў Апостала усей сілай сваей
шырокай душы, закрычаў:
-
Я клянуся табе,
настаўнік мой, што я цябе тут не пакіну на пагібель!
– І няхай
блаславіць цябе Бог за твае жаданне – адказаў апостал, - але ці ты не чуў, што
Хрыстос тройчы паўтарыў ля возера: “Пасі авечак маіх!”
Вініцый змоўк.
-
Тады калі ты, якому
ніхто не даверыў апеку нада мной, кажаш, што мяне тут не пакінеш на пагібель, як
жа ты хочаш, каб я кінуў мой статак у дні бедства? Калі была бура на возеры і
калі мы трывожыліся ў душы, ен не пакінуў нас, як жа я , слуга Яго, не павінен
ісці па прыкладу Госпада майго?
Тады Лінус узняў свой схуднелы твар і запытаў:
- А як я, намеснік
Божы, не павінен ісці па твайму прыкладу?
Вініцый пачаў прыгладжваць валасы, нібы змагаючыся з
сабой у думках, пасля чаго схапіў Лігію за руку і сказаў такім голасам, у якім
чулася энергія рымскага воіна:
- Слухайце мяне, Пётр, Лінус і ты, Лігія! Я гаварыў, што
мне падказаў мой чалавечы розум, але ў вас іншы розум, які кіруецца не сваей бяспекай, а наказамі Хрыста.Так! Я
гэтага не разумеў і памыліўся, бо з вачэй маіх яшчэ не знялі бяльмо і ранейшая
прырода адгукаецца ўва мне.Але паколькі я палюбіў Хрыста і хачу быць Яго
вернікам, таму, хоць справа тут у большым, чым проста ва ўласнай галаве, я
апускаюся на калены перад вамі і клянуся, што і я выканаю наказ любові і не
пакіну братоў маіх у дні бедства.
Сказаўшы гэта, ен стаў на калены, і ахапіла раптам яго пачуцце:
вочы і рукі ен узняў і стаў крычаць:
– Няўжо я разумею
Цябе, о Хрыстос? Няўжо я годны Цябе?
Рукі яго трымцелі, вочы блішчалі ад слез, цела працінала
вера і любоў, тады Пётр Апостал узяў гліняную амфару з вадой і наблізіўшыся да
Вініцыя, урачыста прамовіў:
- Хрышчу цябе ў
імя Бацькі і Сына і Духа Святога! Амінь!
У гэты момант рэлігійнагы экстаз ахапіў усіх прысутных.Ім
здалося, што хаціна напоўнілася нейкім незямным святлом, што дах пячоры
адкрываецца над іх галовамі, і што з неба спускаецца мноства анёлаў, а там,
уверсе, бачны крыж і прабітыя рукі, якія таксама бласлаўляюць...
У гэты час звонку пачуліся крыкі людзей, якія змагаліся,
і гукі палаючага горада.
Комментариев нет:
Отправить комментарий