вторник, 3 февраля 2015 г.

Раздзел 49 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 49

Лагерамі людзі размясціліся ў знакамітых садах імператара, ранейшых садах Даміцыі і Агрыпіны, на Марсавым полі, у парках Пампея, Салюстыя,Мецэнаса. Яны пазаймалі портыкі, будынкі, прызначаныя для гульні ў мяч, раскошныя летнія дамы і пабудовы для жывелы. Павы і фламінга, лебедзі і страусы, газэлі і антылопы з Афрыкі, алені і серны, якіх утрымлівалі для аздобы паркаў, пайшлі пад нож натоўпу. Жыўнасць пачалі дастаўляць з Остыі і так шмат, што па рознага роду статках можна было пераходзіць з аднаго боку Тыбра на другі, як па мосце. Раздавалі збожжа па нечувана нізкаму кошту – па тры сестэрцыі, а бяднейшым – зусім без грошай. Сабрана была незлічоная колькасць запасаў віна, алівы і каштанаў; з гор прыганялі штодзень статкі валоў і авечак. Жабракі, хаваючыся перад пажарам у завулках Субуры і трываючы звычайна голад, жылі цяпер лепш, чым раней. Пагроза голаду была ліквідавана хутка, затое цяжэй было процістаяць разбоям, зладзействам і ўсялякага роду перабору меры. Качэўніцкае жыцце забяспечвала беспакараныя крадзяжы, тым больш, што рабаўнікі абвяшчалі сябе прыхільнікамі імператара і не шкадавалі яму апладысментаў, калі ен з’яўляўся дзе-небудзь. Калі пры гэтым урадавыя установы былі зачынены, а разам з тым не хапала на месцах і узброенай сілы, якая магла б самаўладдзе спыніць, у горадзе, дзе жылі людзі з усяго тагачаснага свету, адбываліся рэчы, недасяжныя для чалавечага розуму. Кожную ноч здараліся бойкі, забойствы, гвалтаванні жанчын і падлеткаў. Ля Порта Мугіонус, дзе быў пастой для прыгнаных з кампаніі статкаў, даходзіла да боек, у якіх гінулі сотні людзей.Кожны ранак берагі Тыбра былі ўсыпаны целамі тапельцаў, якіх ніхто не хаваў, і якія хутка гніючы ад спякоты, павялічанай пажарам, напўнялі паветра смуродам.У лагерах усчаліся хваробы і больш баязлівыя прадказвалі вялікае заражэнне. А горад яшчэ палаў. На шосты дзень пажар патрапіў на прастору Эсквіліну, дзе разбурана было наўмысна вялікая колькасць дамоў, і пачаў слабець Але груды гарачага вуголля свяціліся яшчэ так моцна, што люд не хацеў верыць у спыненне бедства. І калі на сёмую ноч пажар выбухнуў з новай сілай у будынках Тыгеліна, то з-за недахопу спажывы быў кароткім. Толькі спаленыя дамы падалі яшчэ тут і там, выкідваючы ўгару языкі полымя і слупы іскраў. Але павольна тлеючыя папялішчы ў глыбіні пажарышча пачалі чарнець зверху. Неба пасля захаду сонца перастала свяціцца крывавым зарывам і толькі ноччу на шырокай чорнай пустцы скакалі блакітныя языкі, якія з’яўляліся яшчэ з грудаў вуголля.З чатырнаццаці раенаў Рыму засталіся хіба што чатыры, улічваючы і Затыбра, астатнія паглынула полымя. Калі ўрэшце рэшт горы вуголляў сталі попелам, відаць было пачынаючы ад Тыбра аж да Эсквіліна вялізную прастору – шэрую, сумную, мертвую, на якой ўзвышаліся шэрагі комінаў накшталт надгробных калон на могілках. Між гэтымі калонамі снавалі сумныя грамады людзей, якія шукалі то дарагія рэчы, то косці блізкіх людзей.Па начах сабакі вылі на папялішчах і рэштках былых дамоў.Уся шчодрасць і дапамога, аказаная імператарам, народу не стрымала злых языкоў і абурэння.Задаволены быў толькі натоўп злодзеяў, кішэннікаў і бяздомных жабракоў, якія маглі ўволю есці, піць і рабаваць.Але людзі, якія страцілі родных і блізкіх, жытло, не паддаліся да  аб’яднання ні адкрыццем паркаў, ні раздачай збожжа, ні абяцаннем відовішчаў і падарункаў. Няшчасце было надта вялікім і надта нечуваным.Іншых, у якіх тлела яшчэ нейкая іскра любові да горада – Айчыны, прыводзіла ў роспач вестка, што ранейшая назва Рыма павінна знікнуць з паверхні зямлі і што імператар мае намер узвесці з руін новы горад пад назвай Няропаліс.Хваля незадаволенасці расла з кожным днем і, нягледзячы на падхалімства аўгустыян, на ману Тыгеліна, Нярон, уважлівы, як ніводзін з яго папярэднікаў, да пахвальбы натоўпаў, з трывогай раздумваў, што у безнадзейнай барацьбе за смерць ці жыцце, якую ен веў з патрыцыямі і сенатам, яму можа не хапіць падтрымкі. Самі аўгустыяне былі не менш занепакоеныя, бо кожны наступны дзень мог ім прынесці пагібель.Тыгелін задумаў аб пераправе некалькіх легіенаў з Малой Азіі; Ватыній, які смяяўся нават тады, калі яго білі па твары, страціў настрой; Вітэлій страціў апетыт.Іншыя згаварыліся паміж сабой, як адвесці небяспеку, бо ні для каго не было таямніцай, што калі які выбух паўстання знішчыў бы імператара, то за выключэннем можа толькі Пятронія ні адзін з аўгустыян не пайшоў бы з жыцця. Гэта дарэчы іх уплывам прыпісвалі шаленствы Нярона, іх намовам – усе злачынствы, якія ен учыніў. Нянавісць супраць іх была большая, чым супраць яго.І тады яны пачалі ламаць галовы, як скінуць з сябе адказнасць за спаленне горада. Але хочучы скінуць гэта з сябе, трэба было ачысціць ад розных асуджэнняў і імператара, бо інакш бы ніхто не паверыў, што яны не былі выканаўцамі. Тыгелін раіўся з гэтай мэтай з Даміцыем Афрам і нават з Сенэкам, хаця і ненавідзеў яго.Папея таксама разумела, што пагібель Нярона была б прысудам і ей, і прасіла парад у сваіх павераных і іудзейскіх капланаў, бо ўсюды пагаворвалі, што ўжо некалькі гадоў яна была верніцай Іеговы. Нярон знаходзіў спосабы самастойна, часта страшныя, яшчэ часцей – блазнаватыя і то ўпадаў у страх, то гуляў, як дзіця, але ад усяго адракаўся.Аднойчы ў ацалелым ад пажару доме Тыберыя адбывалася доўгая і безвыніковая нарада.Пятроній лічыў, што пазбегнуць клопатаў можна, паехаўшы ў Грэцыю, потым у Егіпет і Малую Азію.Падарожжа было запланавана ўжо даўно, дык навошта яго адкладваць, калі ў Рыме і сумна, і небяспечна.Імператар прыняў параду з ахвотай, але Сенэка падумаў хвіліну і прамовіў:
- Паехаць легка, але вярнуцца потым будзе цяжэй.
 – Клянуся Гераклам! – адказаў Пятроній – вярнуцца можна было б і на чале азіяцкіх легіенаў.
- Я так і зраблю! – закрычаў Нярон.
Але Тыгелін пачаў супраціўляцца.Ен не мог ні да чаго дадумацца, і калі б намер Пятронія прыйшоў яму на думку, ен бы агучыў яго напэўна як выратавальны, але справа была ў тым, каб Пятроній не апынуўся ізноў адзіным чалавекам, які ў цяжкія хвіліны здолее ўсё і ўсіх выратаваць – Паслухай мяне, боскі! – сказаў ён – Парада гэта дрэнная! Пакуль ты даедзеш да Остыі, распачнецца грамадзянская вайна. Хто ведае, ці хто з далекіх нашчадкаў боскага Аўгуста, якія яшчэ пры жыцці, не назаве сябе імператарам, і тады, што мы зробім, калі легіены будуць на яго баку?
-          Мы адправімся ў падарожжа, – адказаў Нярон, - але перад тым пастараемся, каб не было нашчадкаў Аўгуста Няшмат іх ужо, таму вызваліцца ад іх легка. – зрабіць гэта можна, але ці толькі ў іх справа? Мае людзі не даўней, як учора чулі ў натоўпе, што імператарам павінен быць такі чалавек як Тразея.
Нярон прыкусіў губу. Праз хвіліну аднак ен узняў погляд і сказаў:
 – Яны ненасытныя і няўдзячныя У іх досыць збожжа і вуголляў, на якіх яны могуць пячы аладкі, чаго ж яны хочуць?
На што Тыгелін адказаў:
 - Помсты.
Настала ціша.Раптам імператар узняўся, падняў руку і пачаў дэкламаваць: “Сэрцы хочуць помсты, а помста – ахвяр”. Пасля чаго забыўся аб усім, закрычаў з прасветленым тварам:
 – Няхай мне пададуць таблічкі і стыль, каб я запісаў гэты верш.Ніколі Лукан не склаў нічога падобнага.Вы заўважылі, што я напісаў яго ў імгненне вока?
 – О, непараўнальны! – азваліся некалькі галасоў
Нярон запісаў верш і сказаў:
 - Так! Помста патрабуе ахвяр.
 Пасля гэтага ен правеў позіркам па прысутных:
- А што калі б пусціць звестку, што гэта Ватыній загадаў падпаліць горад і аддаць яго людскому гневу?
 - О боскі! Ды хто ж я такі? – усклікнуў Ватыній.
 – Сапраўды! Трэба некага больш значнага, чым ты... Вітэлія?..
Вітэлій збялеў, але засмяяўся.
 – Мой тлушч, - адказаў ен, - мог бы хіба што наноў раздзьмуць пажар.
Але Нярон меў штосьці іншае ў думках, бо ў душы шукаў ахвяр, якія б сапраўды маглі задаволіць гнеў народу і знайшоў такую менавіта.
 – Тыгелін, - сказаў ен праз хвіліну, - ты спаліў Рым!
У прысутных прабеглі дрыжыкі.Яны зразумелі, што імператар цяпер не жартуе і што надыходзіць значная хвіліна. А твар Тыгеліна скурчыўся, як пашча бульдога, гатовага ўкусіць.
- Я спаліў Рым па твайму загаду, – так ен адказаў.
І яны паглядзелі адзін на аднаго, як два дэманы.Настала такая ціша, што чуваць было, як звіняць крылы мухі, якая пралятала праз атрый.
 – Тыгелін, - прамовіў Нярон, - ты сапраўды мяне любіш?
 – Ты ведаеш, боскі.
 – Тады прысвяці сябе мне!
 – Боскі імператар, - адказаў Тыгелін, - чаму ты падаеш мне салодкі напой, які мне нельга падносіць да вуснаў! Народ абураецца, і няўжо ты хочаш, каб узняліся і прэтарыянцы?
Пачуцце пагрозы сцісла сэрцы прысутных.Тыгелін быў прэфектам прэторыі, і яго словы мелі значэнне пагрозы.Сам Нярон зразумеў гэта, і твар яго пакрыху пачаў бялець.Тады выйшаў Епафрыдыт, вызваленец імператара, з весткай, што боская Аўгуста жадае бачыць Тыгеліна, бо ў яе людзі, якіх прэфект павінен выслухаць. Тыгелін пакланіўся імператару і выйшаў з тварам спакойным і пагардлівым.Вось, калі яго хацелі ўдарыць, ен паказаў зубы; даў зразумець, хто ен, і ведаючы баязлівасць Нярона, ен быў упэўнены, што гэты ўладар свету ніколі не вырашыць узняць на яго руку. Нярон жа сядзеў хвіліну моўчкі, але бачачы, што прысутныя чакаюць ад яго нейкага слова сказаў:
 - Я прыгрэў вужаку на грудзях!
Пятроній павеў плячыма, нібы хацеў сказаць, што такой вужацы няцяжка адарваць галаву.
- Што скажаш? Кажы, дай параду! – закрычаў Нярон, калі ўбачыў гэты рух. – Я давяраю аднаму табе, бо ў цябе больш розуму, чым у іх ўсіх і ты любіш мяне!
У Пятронія ўжо было на вуснах: “ Прызнач мяне прэфектам прэторыі, а я выдам народу Тыгеліна і супакою горад за адзін дзень.” Але прыроджаная лянота перамагла.Быць прэфектам азначала літаральна цягнуць на карку асобу імператара і тысячы спраў публічных І навошта яму гэта праца? Ці не лепш чытаць у раскошнай бібліятэцы вершы, разглядаць вазы і скульптуры ці трымаючы на ўлонні боскае цела Эўнікі, перабіраць пальцамі яе залатыя валасы і цалаваць яе каралавыя вусны. Тады ен прамовіў:
 - Я раю ехаць у Ахаю.
 – Ах, - адказаў Нярон, - я чакаў ад цябе чагосьці большага. Сенат мяне ненавідзіць.Калі я ад’еду, то хто заручыцца, што яны не ўзбунтуюцца супраць мяне і не назавуць імператарам каго іншага? Народ раней быў мне верны, але цяпер ен пойдзе за імі... Клянуся Гадэсам! Калі б гэты сенат і гэты народ мелі адну галаву!
- Дазволь сказаць табе, о боскі, што калі ты хочаш захаваць Рым, то трэба захаваць хоць некалькі рымлян... – сказаў з усмешкай Пятроній.
Але Нярон пачаў наракаць:
 - Што мне да Рыма і рымлян! Слухалі б мяне ў Ахаі.Тут вакол мяне толькі здрада.Усе мяне пакідаюць! І вы гатовы мне здрадзіць! Я ведаю гэта, ведаю!.. Вы нават не падумеце, што скажуць пра вас нашчадкі ў вяках, калі вы пакінеце такога мастака, як я.
Тут ен раптам ударыў сябе па ілбе і закрычаў:
- Праўда!.. Сярод гэтых клапот я забываюся, хто я ўсе-ткі!
Сказаўшы гэта, ен звярнуўся да Пятронія з тварам, цалкам прасветленым.
 – Пятроній, - сказаў ен,- народ наракае, але калі б я ўзяў лютню і выйшаў з ей на Марсава поле, калі б заспяваў яму гэту песню, якую спяваў вам падчас пажару, ці не лічыш ты, што не супакоіў яго сваім спевам, як некалі Арфей супакойваў дзікіх жывел?
На гэта Тулій Сенецыё, якому хутка трэба было вярнуцца да сваіх нявольніц, прывезеных з Анцыя і якому даўно ўжо не цярпелася, сказаў:
 - Без сумнення, імператар, калі б табе дазволілі пачаць.
 – Паехалі ў Эладу! – закрычаў з неахвотай Нярон.
Але ў гэты момант увайшла Папея, а за ей Тыгелін.Позіркі прысутных звярнуліся мімаволі да яго, бо ніколі ніводзін трыумфатар не ўязджаў з такой гордасцю на Капітолій, з якой той стаяў перад імператарам. Пасля ен загаварыў павольна і такім голасам, у якім нібы быў лязгат жалеза:
 - Выслухай мяне, імператар, бо я магу табе сказаць: я знайшоў.Народу трэба помста і ахвяра, але не адна, а сотня, тысячы. Ці чуў ты калі, боскі, хто такі быў Хрыстос, той самы, каго ўкрыжаваў Понцій Пілат? І ці ведаеш ты, хто такія хрысціяне? Ці я табе не казаў аб іх злачынствах і страшных абрадах, аб іх пропаведзях, што агонь прывядзе да канца свету? Народ ненавідзіць іх і падазрае. Ніхто іх не бачыў у храмах, бо нашых багоў яны лічаць злымі духамі; няма іх у стадыуме, бо пагарджаюць спаборніцтвамі.Ніколі далоні ніводнага хрысціяніна не ўшанавалі цябе апладысментамі. Люд наракае на цябе, але не ты, імператар, загадаў мне спаліць Рым і не я яго спаліў...ніколі і ніводзін з іх не прызнаў цябе богам.Яны ворагі роду людскога, ворагі горада і твае ворагі.Народ прагне помсты, дык няхай яна будзе Народ прагне крыві і відовішчаў, няхай жа ен іх атрымае.Народ падазрае цябе, няхай яго падазрэнні звернуцца ў іншы бок.
Нярон слухаў спачатку з захапленнем.Але па меры таго, як гаварыў Тыгелін, акцерскі твар яго пачаў змяняцца і прымаць выраз гневу, жалю, спачування і абурэння. Раптам ен усхапіўся і скінуўшы з сябе тогу, якая спусцілася да яго стоп, узняў абедзве рукі ўверх і хвіліну заставаўся так моўчкі. Нарэшце ен азваўся голасам трагіка:
 - Зеўс! Апалон! Хіро! Афіна! Персефона! І вы ўсе, бессмяротныя богі, чаму вы не прыйшлі нам на дапамогу? Што гэты няшчасны горад зрабіў гэтым злодзеям, што яны яго так па-нялюдску спалілі?
 – Бо яны ворагі роду чалавечага і твае ворагі, - прамовіла Папея.
А іншыя пачалі крычаць:
 - Учыні справядлівасць! Пакарай падпальшчыкаў! Самі богі хочуць помсты!
Ен жа сеў, апусціў галаву і зноў маўчаў, нібы нягоднасць, аб якой ен пачуў, аглушыла яго.Але праз хвіліну ен патрос рукамі і абазваўся:
 - Якія ж кары і пакуты годныя такога злачынства? ...Але богі мяне натхняць і з дапамогай сіл Тартару я дам майму беднаму люду такое відовішча, што праз стагоддзі мяне будуць узгадваць з удзячнасцю.
 Твар Пятронія раптам спахмурнеў:.ен падумаў пра небяспеку, якая завісне над Лігіяй, над Вініцыем, якога ен любіў, як сына, і над усімі гэтымі людзьмі, вучэнне якіх ен адмаўляў, але ў бязвіннасці якіх быў перакананы. Ен падумаў таксама, што распачнецца адна з такіх крывавых оргій, якіх не пераносілі яго вочы эстэта.Але перадусім ен сказаў сабе: “ Я павінен выратаваць Вініцыя, які пазбавіцца розуму, калі тая дзяўчына загіне...”, і гэты пункт гледжання пераважыў усе іншыя. Бо Пятроній разумеў добра, што пачынае гульню такую небяспечную, як ніколі ў жыцці. Усе ж пачаў гаварыць свабодна і нядбайна, як гаварыў звычайна, калі крытыкаваў ці высмейваў не досыць эстэтычныя намеры імператара і аўгустыянаў:
 - Ну, знайшлі вы ахвяры! Добра! Можаце паслаць іх на арэны ці апрануць у тунікі для хворых. Таксама добра! Але паслухайце мяне.У вас улада, у вас прэтарыянцы, сіла, дык будзьце шчырыя хаця б тады, калі вас ніхто не чуе.Ашуквайце народ, але не саміх сябе.Выдайце народу хрысціян, аддайце іх на якія хочаце пакуты, аднак майце адвагу сказаць сабе, што не яны спалілі Рым.!.. Вы называеце мяне арбітрам элегантарыум, дык я вам кажу, што не пераношу бедных камедый! Ах, як гэта ўсе нагадвае тэатральныя пабудовы каля Порта Асінарыя, у якіх акцеры іграюць для ўцехі прыгараднай беднаты багоў і каралеў, а пасля прадстаўлення запіваюць цыбулю кіслым віном ці атрымліваюць розак.Будзьце сапраўднымі багамі і каралямі, бо я кажу вам, што можаце сабе гэта дазволіць.Што тычыцца цябе, імператар, то ты пагражаў нам судом нашчадкаў у вяках, але падумай, што яны выдадуць прысуд і табе. Клянуся боскай Кліа! Нярон, уладар свету, бог, спаліў Рым, бо быў такім моцным на зямлі, як Зеўс на Алімпе. Нярон, паэт, так любіў паэзію, што прысвяціў ей Айчыну! Спакон вякоў ніхто нічога падобнага не зрабіў не адважыўся ні на што падобнае.Я заклінаю цябе ад імя дзевяці Лібертыд, не адмаўляйся ад такой славы, бо песні аб табе будуць гучаць да сканчэння вякоў. Кім у параўнанні з табой будзе Прыям ці Агамемнан, кім Ахілес, нават самі богі? Меншая справа, ці падпал Рыму – добрая рэч, але затое гэта велічна і нязвыкла! А пры гэтым кажу табе, што народ не ўзніме на цябе рукі.Гэта няпраўда! Але будзь адважным.Сцеражыся ўчынкаў, нягодных цябе, бо табе пагражае толькі тое, што нашчадкі ў вяках змогуць сказаць: “Нярон спаліў Рым, але як маладушны імператар і паэт, адмовіўся ад вялікага ўчынку са страху і перанес віну на нявінных!”
Словы Пятронія звычайна рабілі моцнае ўражанне на Нярона, але на гэты раз сам Пятроній не быў упэўнены, бо разумеў, што тое, што гаворыць, неабходны сродак, які можа сапраўды ў шчаслівым выпадку ўратаваць хрысціян, але яшчэ хутчэй можа загубіць яго самога. Аднак ен не вагаўся, бо справа была і ў Вініцыю, якога ен любіў, і ў азарце, якім ен бавіўся.
“Косці кінуты – сказаў ен сабе,- і паглядзім, наколькі ў малпы страх за ўласную скуру пераважыць любоў да славы.”
І ў душы ен не сумняваўся, што аднак пераважыць страх. Тымчасам пасля яго слоў трывала цішыня.Папея і ўсе астатнія глядзелі, як на вяселку, на пераменлівы позірк Нярона, той жа пачаў адтапырваць губы, узнімаючы іх аж да самых ноздраў, як рабіў звычайна, калі не ведаў, што прадузяць. Нарэшце заклапочанасць і неахвота адбіліся выразна на яго твары.
 – Боскі,- закрычаў, бачачы гэта, Тыгелін, - дазволь мне пайсці, бо калі хочуць выставіць на пагібель тваю асобу і пры гэтым называюць цябе маладушным імператарам, маладушным паэтам, падпальшчыкам і камедыянтам, вушы мае не могуць стрываць такіх слоў.
 “Я прайграў!” – падумаў Пятроній. Але павярнуўшыся да Тыгеліна, ен змерыў яго позіркам, у якім была пагарда велічнага гаспадара жыцця і вытанчанага чалавека да жабрака, пасля чаго прамовіў:
 - Тыгелін, гэта цябе я назваў камедыянтам, бо ты і цяпер з’яўляешся такім.
 – Ці не таму, што не хачу слухаць тваіх прыдумак?
 – Таму, што ты паказваеш любоў без межаў да імператара, а перад гэтым ты пагражаў яму прэтарыянцамі, што мы ўсе зразумелі і ен, дарэчы, таксама.
 Тыгелін, які не спадзяваўся, што Пятроній асмеліцца кінуць на стол “косці” падобнага кшталту, збялеў, страціў розум і знямеў. Але была гэта апошняя перамога арбітра элегантарыум над Тыгелінам, бо ў гэтую хвіліну Папея прамовіла:
 - Боскі, як ты можаш дазволіць, каб нават думка такая прыйшла каму-небудзь у галаву, а тым больш, каб хто-небудзь асмеліўся выказаць яе ўголас адносна цябе
. – Пакарай дзёрзкага! – закрычаў Вітэлій.
 Нярон ізноў адтапырыў губы, узняўшы іх амаль не да носа, і пазіраючы на Пятронія сваімі шклопадобнымі вачыма блізарукага, сказаў:
 - Вось так ты плоціш мне за прыязнасць, якую я да цябе адчуваў?
 – Калі я памыляюся, то дакажы мне гэта, - адказаў Пятроній, - але ведай, што я кажу тое, што мне падказвае любоў да цябе.
 – Пакарай дзёрзкага! – паўтарыў Вітэлій.
- Зрабі гэта! – раздалося некалькі галасоў.
У атрыі узняўся шум і рух, бо людзі пачалі адсоўвацца ад Пятронія. Адсунуўся нават Тулій Сенецыё, яго даўні таварыш у двары, і малады Нерва, які аказваў яму да гэтай пары найвышэйшую павагу. Праз хвіліну Пятроній застаўся адзінока стаяць на левым баку атрыя і з усмешкай на вуснах, распраўляючы рукою фалды тогі, яшчэ чакаў, што скажа ці прадпрыме імператар.Імператар жа сказаў:
 - Вы хочаце, каб я яго пакараў, але гэта мой таварыш і сябар, таму хоць ен і параніў мае сэрца, няхай ведае, што гэта сэрца мае для сяброў толькі...прабачэнне.
 - я прайграў і загінуў, - падумаў Пятроній.

Тымчасам імператар узняўся, нарада была закончана.

понедельник, 2 февраля 2015 г.

Раздзел 48 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Словы Апостала ўсялілі надзею ў душы хрысціян. Канец свету здаваўся ім заўседы блізкім, і яны пачалі верыць, што страшны суд не наступіць ў дадзены момант і што перад ім яны яшчэ ўбачаць магчыма канец панавання Нярона, якое яны лічылі панаваннем антыхрыста, і кару Боскую за яго злачынствы, што патрабавалі помсты. Моцныя ў сэрцы верай, яны пачалі разыходзіцца пасля заканчэння малітваў з падзем’я і вяртацца да сваіх часовых сховішчаў, і нават на Затыбры, калі прыйшлі звесткі, што агонь, падкладзены ў шматлікіх месцах, павярнуўся разам са зменай напрамку ветра зноў да ракі і перакінуўся там-сям, наколькі мог, перастаў пашырацца.
Апостал з Вініцыем і Хілонам, які ішоў за імі, пакінулі таксама падзем’е.Малады трыбун не смеў перапыняць сваю малітву, таму некаторы час ішоў моўчкі, толькі вачыма просячы аб літасці, і дрыжаў ад непакою. Але шмат людзей прыходзіла яшчэ цалаваць рукі і край адзення Апостала, маці працягвалі да яго дзяцей, іншыя кленчылі ў цемным, доўгім пераходзе і ўзнімалі ўгару каганкі, просячы блаславення; іншыя ўрэшце, ідучы побач, спявалі, так што не было моманту ні на запытанне, ні на адказ. Так было і ў пячоры. Толькі калі яны выйшлі на больш свабодную прастору, адкуль відаць ужо было палаючы горад, апостал тройчы іх перахрысціў і звярнуўся да Вініцыя:
 - Не трывожся Недалека адсюль дом фосара, у якой мы адшукаем Лігію з Лінусам і з верным ёй слугой.Хрыстос, які табе яе спаслаў, захаваў яе для цябе.
А Вініцый захістаўся і абаперся рукой аб скалу.Дарога з Анцыя, выпадкі ля сцен горада, пошукі Лігіі сярод гарачага дыму, бяссонне і страшны непакой аб ей вычарпалі яго сілы, а рэшты сіл пазбавіла звестка, што гэта найдаражэйшая ў свеце істота блізка і што праз хвіліну ен яе ўбачыць.Яго агарнула незвычайная немач, такая вялікая, што ен літаральна абсунуўся да стоп Апостала і, абхапіўшы яго калены, так і заставаўся, бо не мог вымавіць слова. Апостал, баронячыся ад падзяк і ўхваленняў гаварыў :
 - Не мне, не мне, а Хрысту!
 – Што гэта за выключнае баство! – азваўся ззаду Хілон. - Але я не ведаю, што павінен рабіць з муламі, якія тут чакаюць паводаль.
 – Устань і ідзі за мной, - сказаў Пётр, беручы за руку маладога чалавека.
Вініцый узняўся. Пры святле зарыва відаць былі слезы, якія сцякалі ў яго па бледнаму ад хвалявання твару. Вусны дрыжалі: ен маліўся.
 – Пайшлі, - сказаў ен.
Але Хілон зноў паўтарыў: – Шаноўныя, а што мне рабіць з муламі, якія чакаюць? Можа б гэты годны прарок хацеў бы лепш ехаць, чым ісці…
Вініцый сам не ведаў, што адказаць, але пачуўшы ад Пятра, што дом побач, адказаў :
 - Адвядзі мулаў да Макрынуса.
 – Выбачай, шаноўны, што я табе нагадаю пра дом у Амерыолі. У параўнанні з гэтым вялікім пажарам легка забыць пра такую дробную рэч…
 – Ты яго атрымаеш.
 – О, унук Нумы Пампілія, я заўседы быў упэўнены, але цяпер, калі пачуў абяцанне, не ўспамінаю табе нават таго, што ты абяцаў мне і вінніцу… Пакс вобіскум!. Я цябе знайду, шаноўны. Пакс вобіскум!
Яны ж па чарзе адказалі: - І табе мір !
Пасля таго абодва павярнулі направа да ўзгоркаў. Па дарозе Вініцый прамовіў:
- Ойча! Абмый мяне вадой хрышчэння, каб я мог называцца сапраўдным вернікам Хрыста, бо люблю яго ўсімі сіламі маей душы. Абмый мяне хутчэй, бо сэрца мае ўжо гатова. І што яно мне загадае, тое я і зраблю, але ты скажы мне, што мне зрабіць для гэтага?
- Любі людзей, як братоў сваіх, - адказаў Апостал, - бо толькі любоўю ты можаш Яму служыць. –  - Так. Гэта я ўжо разумею і адчуваю. Будучы дзіцем, я верыў у рымскіх багоў, але я іх не любіў, а гэтага Адзінага люблю так, што аддаў бы за Яго з радасцю жыцце.
І ен пачаў пазіраць на неба, паўтараючы з пачуццем : - Бо ен адзіны! Бо ен адзін добры і міласэрны. Няхай бы гінуў не толькі гэты горад, але і ўвесь свет, я Яго аднаго буду прызнаваць і буду верыць у Яго!
-          Ён будзе бласлаўляць цябе і твой дом – дадаў апостал.
Тымчасам яны звярнулі ў іншы праход, у канцы якога відаць было ледзь бачнае святло. Пётр паказаў на яго рукой і прамовіў: - Гэта дом чалавека, які і даў нам прытулак, калі  мы вярнуліся з Астрыянума з хворым Лінусам і не маглі дайсці да Затыбра.
Праз хвіліну яны былі на месцы. Дом быў хутчэй пячорай, што змяшчалася ў шчыліне гары, і яго знутры  засланяла сцяна, злепленая з гліны і трыснягу. Дзверы былі зачыненыя, але праз дзірку, якая была замест вакна, было бачна асветленае вогнішчам сярэдзіна.Нейкая цемная, вялізная постаць ўзнялася спаткаць прыйшоўшых і спытала: - Хто вы ? – Мы слугі Хрыста, - адказаў Пётр. – Мір табе, Урс! Урс схіліўся да стоп Апостала, пасля чаго пазнаў Вініцыя, схапіў яго руку і паднес да вуснаў.
-          І ты, высакародны, тут? – спытаў ен. - Няхай будзе блаславенае імя Хрыста за радасць, якую ты прынясеш Каліне.
Гэтак ен сказаў, адчыніў дзверы і яны ўвайшлі. Хворы Лінус ляжаў на стосе саломы, твар яго быў схуднелы і жоўты, як слановая косць. Каля вогнішча сядзела Лігія, трымаючы ў руцэ нізку малых рыбінак на шнурку і прызначаных відавочна для вячэры. Занятая зняццем гэтых рыбін са шнурка і перакананая, што гэта ўваходзіць Урс, яна нават вачэй не ўзняла. Але Вініцый наблізіўся і, вымавіўшы яе імя, працягнуў да яе рукі. Тады яна хутка ўзнялася: бліскавіца здзіўлення і радасці прабегла па яе твары і без слова, як дзіця, якое пасля дзен трывог і гора адшуквае бацьку ці маці, кінулася ў яго абдымкі. Ен жа абняў яе і нейкі час прыціскаў да грудзей таксама з такім пачуццем, нібы яе ўратавала цуда.Потым расшчапіўшы абдымкі ен дакрануўся да яе скроняў, пацалаваў яе лоб, вочы і зноў абдымаў, паўтараў яе імя, потым схіляўся да яе кален і да далоні, вітаўся з ей, зноў абдымаў, абагаўляў.Яго радасць была проста бязмежнай, як і яго каханне і шчасце. Урэшце ен пачаў ей расказваць, як прыехаў з Анцыя, як шукаў яе ля сцен і сярод дыму ў доме Лінуса, колькі напакутваўся і натрывожыўся, а колькі вытрываў, пакуль Апостал падказаў яму яе сховішча.
– Але цяпер, - сказаў ен, калі я цябе знайшоў, я цябе тут не пакіну.сярод гэтага агню і ашалелых натоўпаў...Людзі забіваюць адно аднаго ля сцен, абурэнне расце, нявольнікаў б’юць.Адзін Бог ведае, якія яшчэ бедствы могуць спасцігнуць Рым. Але я выратую цябе і вас усіх. О, мая дарагая!...Вы хочаце паехаць са мной у Анцый? Там мы сядзем на карабель і паплывем на Сіцылію.Мае землі – гэта і вашы землі, мае дамы, - гэта і вашы дамы! Паслухай мяне! На Сіцыліі ты знойдзеш Аўлаў, я вярну цябе Пампоніі і вазьму цябе потым ужо з яе рук. Напэўна ты, о карысіма, не баішся мяне больш. Я яшчэ непахрышчаны, але аб гэтым спытай у Пятра , ці хвіліну таму ідучы з ім да цябе, я не казаў яму, што хачу быць сапраўдным вернікам Хрыста, і ці я не прасіў яго, каб ен мяне пахрысціў хоць бы і ў гэтым доме.Павер мне ты і паверце мне ўсе прысутныя тут.
Лігія слухала з прасветленым тварам гэтыя словы. Усе тут, спачатку ад праследаванняў з боку іудзеяў, а цяпер і ад пажару і бязладу, выкліканага бедствам, жылі папраўдзе ў пастаяннай няўпэўненасці і трывозе. Выезд на спакойную Сіцылію паклаў бы канец усім трывогам, а разам з тым адкрыў бы новую эпоху шчасця ў іх жыцці. Калі б Вініцый хацеў пры гэтым забраць толькі адну Лігію, то напэўна адмовілася б ад спакусы, не жадаючы пакідаць апостала Пятра і Лінуса, але Вініцый прапанаваў ім усім: “Паехалі са мной! Мае землі – гэта і вашы землі, а дамы мае – і вашы дамы!
І нахіліўшыся да яго рукі, каб яе пацалаваць у знак згоды, сказала: - Твае вогнішча – мае вогнішча.Пасля чаго засаромелася, што вымавіла словы, якія паводле рымскага звычая гаварыліся толькі маладымі у час шлюбу, залілася чырванню і стаяла так ў бляску агня з апушчанай галавой, няўпэўненая, ці словы гэтыя будуць успрынятыя правільна.Але ў позірку Вініцыя адбівалася толькі бязмежнае каханне. Ен звярнуўся потым да Пятра і загаварыў : - Рым палае па загаду імператара.Ужо ў Анцыі ен скардзіўся, што не бачыў ніколі вялікага пажару. Але калі ен не спыніўся перад такім злачынствам, то падумайце, што можа адбыцца яшчэ. Хто ведае, можа ен збярэ войска і загадае пазабіваць астатніх жыхароў.Хто ведае, якія будуць яго намеры, хто ведае, можа пасля пажара настане бедства грамадзянскай вайны, забойстваў і голаду. Хавайцеся, і давайце схаваем Лігію На Сіцыліі перачакаеце буру ў спакоі, а калі усе міне, вернецеся зноў сеяць зерне ваша.Звонку, з боку Агер Ватыканус як пацверджанне перасцярог Вініцыя, пачуліся нейкія далекія крыкі, поўныя жаху і абурэння. У гэты момант падыйшоў таксама камняцёс, гаспадар дому і зачыніў хутка дзверы, пасля закрычаў: - Людзі забіваюць адно аднаго каля цыркуНярона. Нявольнікі і гладыятары пайшлі на грамадзян.
-          Чуеце? – спытаў Вініцый.
 – Перапоўніцца чаша, - прамовіў Апостал, - і бедствы будуць, як мора невычэрпнае.
Пасля ен звярнуўся да Вініцыя і, паказваючы на Лігію, прамовіў:
 - Вазьмі гэту дзяўчынку, якая дадзена табе Богам і выратуй яе, а Лінус і Урс няхай едуць з вамі.
Але Вініцый, які палюбіў Апостала усей сілай сваей шырокай душы, закрычаў:
-          Я клянуся табе, настаўнік мой, што я цябе тут не пакіну на пагібель!
 – І няхай блаславіць цябе Бог за твае жаданне – адказаў апостал, - але ці ты не чуў, што Хрыстос тройчы паўтарыў ля возера: “Пасі авечак маіх!”
Вініцый змоўк.
-          Тады калі ты, якому ніхто не даверыў апеку нада мной, кажаш, што мяне тут не пакінеш на пагібель, як жа ты хочаш, каб я кінуў мой статак у дні бедства? Калі была бура на возеры і калі мы трывожыліся ў душы, ен не пакінуў нас, як жа я , слуга Яго, не павінен ісці па прыкладу Госпада майго?
Тады Лінус узняў свой схуднелы твар і запытаў:
 - А як я, намеснік Божы, не павінен ісці па твайму прыкладу?
Вініцый пачаў прыгладжваць валасы, нібы змагаючыся з сабой у думках, пасля чаго схапіў Лігію за руку і сказаў такім голасам, у якім чулася энергія рымскага воіна:
- Слухайце мяне, Пётр, Лінус і ты, Лігія! Я гаварыў, што мне падказаў мой чалавечы розум, але ў вас іншы розум, які кіруецца не  сваей бяспекай, а наказамі Хрыста.Так! Я гэтага не разумеў і памыліўся, бо з вачэй маіх яшчэ не знялі бяльмо і ранейшая прырода адгукаецца ўва мне.Але паколькі я палюбіў Хрыста і хачу быць Яго вернікам, таму, хоць справа тут у большым, чым проста ва ўласнай галаве, я апускаюся на калены перад вамі і клянуся, што і я выканаю наказ любові і не пакіну братоў маіх у дні бедства.
Сказаўшы гэта, ен стаў на калены, і ахапіла раптам яго пачуцце: вочы і рукі ен узняў і стаў крычаць:
 – Няўжо я разумею Цябе, о Хрыстос? Няўжо я годны Цябе?
Рукі яго трымцелі, вочы блішчалі ад слез, цела працінала вера і любоў, тады Пётр Апостал узяў гліняную амфару з вадой і наблізіўшыся да Вініцыя, урачыста прамовіў:
 - Хрышчу цябе ў імя Бацькі і Сына і Духа Святога! Амінь!
У гэты момант рэлігійнагы экстаз ахапіў усіх прысутных.Ім здалося, што хаціна напоўнілася нейкім незямным святлом, што дах пячоры адкрываецца над іх галовамі, і што з неба спускаецца мноства анёлаў, а там, уверсе, бачны крыж і прабітыя рукі, якія таксама бласлаўляюць...

У гэты час звонку пачуліся крыкі людзей, якія змагаліся, і гукі палаючага горада.

Раздзел 47 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 47

Полымя тымчасам дасягнула Віа Наментана, а ад яе разам са зменай напрамку ветра павярнула да Віа Лата і да Тыбра, абкружыла Капітолій, разлілося па Форуму Баарыум і знішчаючы ўсе, што абмінула на першы раз, наблізілася зноў да Палатыну.Тыгелін сабраў усе сілы прэтарыянцаў і адсылаў да імператара, які набліжаўся, ганца за ганцом з паведамленнямі, што нічога не страціць ад прыгажосці відовішча, бо пажар яшчэ павялічыўся.Але Нярон хацеў бы прыбыць уночы, каб атрымаць больш задавальнення ад выгляду пагібелі горада. Таму ен затрымаўся ў ваколіцах Аква Албана і паклікаў у свой шацер трагіка Алітуруса, рыхтаваў з яго дапамогай паставу, выраз твару, позірк і вучыўся адпаведным рухам, абмяркоўваючы з ім тое, ці пры словах “О святы горад! Які здаваўся больш трывалым, чым Іда” – трэба узняць угору абедзве рукі, ці трымаючы ў адной фармінгу, апусціць яе ўздоўж цела, а падняць другую.І пытанне гэта здавалася яму ў гэту хвіліну самай значнай справай.Выехаўшы нарэшце на змярканні, ен яшчэ прасіў парады ў Пятронія: ці ў вершы, прысвечаным бедству, не змясціць некалькі вядомых блюзнерстваў супраць багоў і ці яны, як у лепшых творах мастацтва, не павінны былі б самі па сабе вырвацца з вуснаў у падобным становішчы ў чалавека, які страчвае Радзіму. Каля апоўначы ен наблізіўся нарэшце да сцен са сваім незлічоным дваром, які складаўся з усіх сенатараў, рыцараў, вызваленцаў, нявольнікаў, жанчын і дзяцей.Шаснаццаць тысяч прэтарыянцаў, пастаўленых у баявую гатоўнасць па дарозе, сачылі за спакоем і бяспекай яго ўезду, утрымліваючы разам з гэтым на адпаведнай адлегласці ўзрушаны народ.Народ жа сапраўды праклінаў, крычаў і абсвістваў, бачачы світу Цэзара, але не смеў на яе напасці.У шматлікіх месцах раздаваліся аднак і апладысменты, якімі адорвала імператара галота, якая не маючы нічога, нічога і не страціла ў пажары, а спадзявалася на больш шчодрую чым звычайна, раздачу збожжа, алівы, адзення і грошай.Урэшце вокрыкі і свіст, як і апладысменты, былі заглушаны гукам труб і рагоў, у якія загадаў дзьмуць Тыгелін. Нярон пасля прыбыцця да Астыйскай брамы затрымаўся на хвіліну і прамовіў: “ Бяздомны ўладар бяздомнага народа – дзе ж я пакладу ўночы няшчасную сваю галаву?” Пасля ен перайшоў Клівіус Дэльфій зайшоў па прыгатаваных для яго сходах на Апійскі акведук, а за ім прайшлі аўгустыяне і хор спевакоў, якія неслі цытры, лютні і іншыя музычныя інстументы. І ўсе затрымалі дыханне, чакаючы, ці не скажа ен нейкіх велічных слоў, якія для ўласнай бяспекі належала б запомніць. Але ен стаяў ўрачысты, маўклівы, апрануты ў пурпуровы плашч з вянцом з залатымі лаўрамі на галаве, узіраючыся у шалеючае полымя. Калі Тэрпнас падаў яму залатую лютню, ен узняў вочы да залітага зарывам неба, нібы чакаў натхнення...Народ паказваў на яго, аблітага крывавым бляскам, толькі здалек рукамі.Непадалек сычэла, як вужака, полымя і палалі адвечныя, найсвяцейшыя помнікі: палаў храм Геркулеса, які пабудаваў Эвандэр і храм Юпітэра Статара, і храм Луны, пабудаваны яшчэ Сервіем Туліем і дом Нумы Пампілія і храм Весты з пенатамі рымскага народу, у грывах агню паказваліся часам Капітолій, палала мінулае і душа Рыму, ен жа, імператар, стаяў з лютняй у руцэ з тварам трагічнага акцера і з думкай не аб гібелі Радзімы, а аб уласнай паставе і патэтычных словах, якімі ен мог бы перадаць “велічнасць хвіліны”, абудзіць найбольшае захапленне і атрымаць найгарачэйшыя апладысменты.Ен ненавідзеў  гэты горад, яго жыхароў, любіў жа толькі свае песні і вершы; таму радаваўся ў душы, што нарэшце ўбачыў трагедыю, падобную да той, якую апісваў. Як вершаплет адчуваў сябе шчаслівым, як дэкламатар – натхненым, як шукальнік вострых адчуванняў – атрымліваў асалоду ад страшэннага відовішча і з задавальненнем думаў, што нават пагібель Троі была нічым у параўнанні з пагібеллю гэтага велічнага горада. Чаго яшчэ ен мог жадаць? Вось Рым, Рым, які валодаў светам, палае, а ен стаіць на сходах акведука з залатой лютняй у руцэ, самавіты,  у пурпуры, захоплены, прыгожы і паэтычны. Дзесьці там, ніжэй, у цемры,  абураецца і хвалюецца народ.Але няхай сабе абураецца…стагоддзі пройдуць, тысячы гадоў пройдуць, а людзі будуць памятаць і ўслаўляць яго як паэта, які ў такую ноч спяваў пра ўпадак і пажар у Троі. Хто ў параўнанні з ім Гамер? Хто сам Апалон са сваей знакамітай фармінгай.Тут ен узняў рукі і, ударыўшы па струнах, прадэкламаваў словы Прыяма: “О гняздо маіх бацькоў, о дарагая мая калыска!” голас яго на адкрытым паветры пры гуку пажару і пры далекім шуме тысячных натоўпаў здаваўся, што дзіўна, ледзь чутным, дрыжачым, слабым, а гук падпяваючых быў падобны да гуку ад крылаў аслаблай мухі.Але сенатары, начальнікі і аўгустыяне, сабраныя на акведуку, схілілі галовы, слухаючы ў маўклівым захаплені.Ён жа спяваў доўга і ўсе жаласней.У хвіліны, калі перапыняўся, каб набраць паветра, хор спевакоў паўтараў вершы, пасля чаго Нярон зноў скідваў вывучаным з Алітурусам рухам з пляча “сірэну” трагіка, біў па струнах і спяваў далей.Скончыўшы нарэшце складзеную раней песню, ен пачаў імправізаваць, шукаючы велічных параўнанняў для таго, што бачыў перад сабой.І твар яго пачаў змяняцца. Не ўзрушыла яго папраўдзе гібель роднага горада, але ен быў апоены і ўсхваляваны пафасам ўласных слоў да такой ступені, што раптам выпусціў з грукатам лютню пад ногі і, абкрыўшыся шырмай, застаўся скамянелы, падобны да адной з тых статуй Ніабідаў, якія аздаблялі дзядзінец Палатыну. Праз кароткі час маўчання пачуўся шквал апладысментаў.
Але здалек адказалі яму выццем натоўпы.Цяпер ніхто ўжо там не меў сумніву, што гэта імператар загадаў спаліць горад, каб арганізаваць сабе відовішча і спяваць пры гэтым песні.
Нярон, пачуўшы гэты крык соцен тысяч галасоў, звярнуўся да аўгустыянаў з сумным, поўным расчаравання тварам і ўсмешкай чалавека, якога крыўдзяць і сказаў: - Вось як квірыты ўмеюць цаніць мяне і паэзію.
 – Подлыя, - адказаў Ватыній, - загадай ударыць па іх прэтарыянцам:
Нярон звярнуўся да Тыгеліна: - Ці магу я разлічваць на вернасць салдат?
 – Так, боскі, - адказаў прэфект.
Але Пятроній павеў плячыма: - На іх вернасць, але не на колькасць, - сказаў ен. – Застанься тут пакуль, дзе знаходзішся, бо тут найбольш бяспечна, а гэты люд трэба супакоіць.
Так лічыў і Сенэка, і консул Ліцыній. Тымчасам на доле хваляванне нарастала.Люд уззбройваўся каменнем, каламі ад шалашоў, дошкамі з вазоў і тачак і розным жалеззем. Праз некаторы час некалькі начальнікаў кагорт прыйшлі з абвяшчэннем, што прэтарыянцы, якіх зміналі натоўпы, захоўваюць  з вялікімі высілкамі баявую лінію і не маючы загаду атакаваць не ведаюць, што рабіць.
-          Богі! – сказаў Нярон, - Што за ноч! З аднаго боку пажар, а з другога – усхваляванае мора людзей…
І ен пачаў шукаць далей выразы, якія б найлепш маглі акрэсліць небяспеку гэтай хвіліны, але бачачы навокал бледныя твары і неспакойныя позіркі, таксама спужаўся.
 – Дайце мне цёмны плашч з каптуром! – закрычаў ен
-          Няўжо сапраўды будзе бітва?
-          Боскі, - адказаў няпэўным голасам Тыгелін, - я зрабіў усе, што мог, але пагражае небяспека...Боскі, звярніся да народа і паабяцай ім што-небудзь.
-          І што, імператар павінен звяртацца да чэрні? Няхай гэта зробіць хто іншы ад майго імя.Хто здольны выканаць гэта?
-          Я – азваўся Пятроній.
-          Ідзі, дружа! Ты самы адданы мне ў любой справе...Ідзі і не шкадуй абяцанняў. Пятроній звярнуўся да світы з тварам са з’едлівай усмешкай і невялікай павагай:
. – сенатары, прысутныя тут, - сказаў ен, - а апрача іх: Пізо, Нерва і Сенецыё паедуць са мной.
Пасля гэтага ен павольна сыйшоў з акведука, тыя ж, каго ен назваў, ішлі за ім не без ваганняў, але і з пэўнай надзеяй, якой акрыляў іх ягоны спакой.Пятроній стаў ля падножжа аркад, загадаў прывесці белага каня і ўзлезшы на яго, паехаў на чале названых ім праз шчыльныя прэтарыянскія шэрагі да чорнай, выючай грамады. Безабаронны, толькі з тонкім кійком са слановай косці ў руцэ, на які ен звычайна абапіраўся. І пад’ехаўшы, ен накіраваў каня ў натоўпы.Навокал, пры святле пажарышча, відаць былі ўзнятыя рукі са зброяй усялякага роду, вочы з бляскам гневу, спацелыя твары і вусны з пенай ад злоці і пагрозлівымі вокрыкамі, што рваліся з грудзей. Ашалелая хваля адразу абкружыла яго і світу, за ей відаць было сапраўды нібыта мора галоў, рухомае, хвалюемае, страшнае.
Крык узмацніўся яшчэ больш і перайшоў ў нечалавечы; палкі, вілы і нават мячы мільгалі над галавой Пятронія, драпежныя рукі высцягваліся да цугляў яго каня і да яго самога, але ен заглыбляўся ў натоўп, застаючыся халодным, абыякавым і пагардлівым.Часам ен штурхаў кійком найбольш актыўных, нібы прабіваў сабе дарогу ў звычайным сціску, і гэта яго ўпэўненасць, гэты спакой супакойвалі раз’юшаны народ. Яго нарэшце пазналі, і шматлікія галасы пачалі крычаць
- Пятроній! Арбітр элегантарыум! Пятроній!... Пятроній – загучала з усіх бакоў.
І па меры таго, як паўтаралася гэта імя, твары навокал станавіліся менш пагрозлівыя, а крыкі супакойваліся, бо гэты вытанчаны патрыцый, які хаця ніколі і не патрабаваў народнай любові, быў усе ж яго ўлюбёнцам. Яго ведалі як чалавечнага і шчодрага, папулярнасць яго ўзрасла асабліва ад часу справы Педанія Секунды, дзе ен прасіў аб змякчэнні жорсткага прысуду, які азначаў смерць усім нявольнікам прэфекта.Яшчэ больш натоўпы нявольнікаў любілі яго з таго часу непамернай любоўю, як людзі прыгнечаныя і няшчасныя прывыклі любіць тых, хто аказвае ім хоць крыху спачування.Апрача гэтага ў цяперашні момант далучылася і цікаўнасць, што скажа пасланец імператара, бо ніхто больш не сумняваўся, што той выслаў яго наўмысна. Ен жа, зняўшы з сябе сваю белую, абшытую чарапахавым панцырам тогу, узняў яе ўгару і пачаў ей махаць над галавой у знак таго, што хоча гаварыць.
- Маўчаць! Маўчаць! – крычалі з усіх бакоў. Праз хвіліну сціхла усё разам. Тады ен выпрастаўся на кані і загаварыў даходліва і спакойна:
- Грамадзяне! Няхай тыя, хто мяне пачуе, паўтораць словы мае тым, хто стаіць далей, усе няхай паводзяць сябе па-чалавечы, а не як жывелы на арэнах.
- Мы слухаем! Мы слухаем!
- Слухайце! Горад будзе адбудаваны.Сады Лукула, Мецэнаса, Цэзара і Агрыпіны будуць адчыненыя для вас. З заўтрашняга дня пачнуць раздаваць збожжа, віно і аліву, так каб кожны мог напоўніць пуза аж па горла.Потым імператар арганізуе для вас відовішчы, якіх свет не бачыў, дзе вас будуць чакаць пір і падарункі.Вы будзеце багацейшыя пасля пажару, чым перад ім.!
Яму адказвалі нягучным гулам, які разыходзіўся ад сярэдзіны ва ўсе бакі, як разыходзяцца хвалі па вадзе ад кінутага кімсьці каменя: гэта бліжэйшыя паўтаралі далейшым ягоныя словы. Потым тут і там пачуліся то гнеўныя галасы, то згодныя, якія змяніліся ўрэшце ў адзін агульны, вялізны крык:
-          Хлеба і відовішчаў!
Пятроній абкрыўся тогай і нейкі час слухаў нерухома, у сваім белым адзенні падобны да мармуровай статуі. Крык узмацняўся, заглушаў рэха пажару, раздаваўся з усіх бакоў, з усе большых глыбінь натоўпу, але пасланец відавочна хацеў яшчэ штосьці сказаць, бо чакаў. І нарэшце, загадаўшы узнесенай рукой маўчаць, паведаміў:
- Я абяцаю вам хлеба і відовішчаў, а цяпер ўхваліце імператара, які вас корміць, апранае, пасля чаго ідзіце спаць, бедакі, бо хутка пачне світаць.
Сказаўшы гэта, ен павярнуў каня і, расштурхоўваючы злегку кійком тых, хто стаяў у яго на дарозе, ад’ехаў павольна да прэтарыянскіх шарэнгаў.Праз момант ен быў ужо каля вадаправода. Наверсе перапужаліся.Не зразумелі просьбы – хлеба і відовішчаў, - і лічылі, што гэта новы выбух шаленства натоўпу. Нават не спадзяваліся, што Пятроній зможа выратавацца, таму Нярон, клі яго ўбачыў, прыбег аж да сходаў і са збялелым ад хвалявання тварам пачаў распытваць:
- І што? Што там адбываецца? Там ужо разня?
Пятроній набраў паветра ў легкія, глыбока уздыхнуў і адказаў:
-          Клянуся Палуксам! Яны потныя і дрэнна смярдзяць.Няхай бы хто падаў мне эпіліму, бо я самлею зараз.
Пасля ен звярнуўся да імператара:
 - Я абяцаў ім , - сказаў ен ,- збожжа, аліву, адкрыцце садоў і відовішча. Яны зноў цябе абагаўляюць і крычаць праз засмяглыя вусны хвалу табе.Богі, які ж гэты плебс мае непрыемны пах…
-          Прэтарыянцы былі напагатове, - закрычаў Тыгелін, - і калі б ты не супакоіў натоўпы, то гэтыя крыкуны замоўклі б назаўседы.Шкада, Цэзар, што ты не дазволіў мне ўжываць сілу.
Пятроній паглядзеў на яго, павеў плячыма і сказаў:
 - Гэта яшчэ можа быць Можа табе патрэбна будзе ўжыць яе заўтра.
– Не, не – прамовіў імператар.- я загадаю для іх адчыніць паркі і сады і раздаць збожжа.Дзякуй табе, Пятроній! Відовішчы я арганізую, а гэту песню, якую я вам спяваў сення, праспяваю публічна.
Сказаўшы гэта, ен паклаў руку на плечы Пятронія, памаўчаў з хвіліну і нарэшце спытаў супакоены:
- Скажы шчыра: як я табе, калі спяваў?
– Ты быў годным гэтага відовішча, як і яно было годным цябе.- адказаў Пятроній.Пасля павярнуўся ў бок пажару:

- Паглядзім яшчэ – і развітаемся са старым Рымам.

Раздзел 46 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 46


Горад палаў доўга... Вялікі цырк стаў руінамі, потым у частках горада, якія першымі пачалі гарэць, сталі рушыцца цэлыя завулкі і вуліцы.Пасля кожнага такога абрушэння слупы полымя ўзнімаліся на працягу хвіліны ў неба. Вецер пераменьваўся і веяў цяпер з непамернай сілай з боку мора, несучы на Цэліус, Эсквілінус і на Віміналіс хвалі агню, галаўні і вуглі. Аднак ужо думалі пра ратунак. Па загаду Тыгеліна, які трэцяга дня вярнуўся з Анцыя, пачалі разбураць дамы на Эсквіліне, каб агонь, калі трапіць на пустыя месцы, згасаў сам па сабе. Аднак гэта было позняе рашэнне аб ратунку горада, якое бало прадпрынята для захавання хаця б рэштак горада, бо аб захаванні таго, што гарэла, не было ўжо і размовы.Пры гэтым належала прадухіліць і далейшыя наступствы бедства.Разам з Рымам гінулі незлічоныя багацці, гінуў увесь набытак яго жыхароў, таксама як вакол сцен валакаліся сотні тысяч самых сапраўдных жабракоў. Ужо на другі дзень голад пачаў даваць аб сабе знак гэтым людзям, бо нязмерныя запасы спажыўнасці, сабраныя ў горадзе, гарэлі з ім разам, а ў паўсюднай мешаніне і безуладдзі ніхто не падумаў дасюль, каб назапасіць новай. Толькі пасля прыбыцця Тыгеліна у Остый пайшлі адпаведныя загады, але ў гэты час народ пачаў набіраць усе больш пагрозлівую паставу.Дом ля Аква Апія, у якім на гэты час жыў Тыгелін, абкружалі натоўпы жанчын, якія крычалі ад ранку да позняй ночы: “Хлеба і даху над галавой!” Марна прэтарыянцы, адпраўленыя з вялікага лагера, які стаяў між ВІА Салярыя і Наментанай, намагаліся утрымліваць сякі-такі парадак.Тут і там яны натыкаліся на ўзброены адпор, а дзесьці безабаронныя грамады паказвалі на палаючы горад і крычалі: “Забівайце нас на фоне гэтага полымя!”. Жадалі зла імператару, аўгустыянам, прэтарыянцам, салдатам і абурэнне іх расло з кожнай гадзінай так, што Тыгелін, пазіраючы ноччу на тысячы вогнішчаў, раскладзеных вакол горада, казаў сабе, што гэта вогнішчы варожых яму лагераў. Па загаду яго адпраўлена было апрача мукі як найбольш гатовага хлеба, які сабраны быў не толькі з Остыя, але з усіх навакольных гарадоў і весак, але калі першыя перасылкі прыйшлі ноччу на Эмпорый, то люд вынес галоўную браму з боку Авентына і расхапаў у імгненне вока запасы, ствараючы пры гэтым страшэнную штурханіну.пад святлом месяца  - Біліся за хлеб, мноства якога паўтаптвалі проста ў зямлю. Мука з падраных мяхоў пакрыла нібы снегам цэлую прастору ад зернясховішчаў да аркі Друсуса і Германіка, і разруха гэткая трывала датуль, пакуль салдаты не асадзілі ўсе будынкі і не пачалі адцясняць натоўп з дапамогай стрэл і даўкі. Ніколі з часоў нашэсця галаў пад Брэнусам Рым не бачыў падобнага бедства. З роспаччу параўноўвалі абодва гэтыя пажары.Але тады застаўся хаця б Капітолій.Цяпер жа і ен быў абкружаны страшэнным вянцом полымя. Мармур, папраўдзе, не плавіўся, але начамі, калі вецер на хвіліну змяншаў полымя, быў бачны шэраг калон вышэйшага храма Юпітэра, напаленых аж да ружова-чырвонага святла ад іх.Нарэшце у часы Брэнуса у Рыме быў народ паднявольны, маналітны і прывязаны да горада і алтароў, цяпер жа навокал муроў палаючага горада туляліся натоўпы разнамоўных, складзеныя  ў большасці сваей з нявольнікаў і вызваленцаў, раздражненыя, няўтрымныя і гатовыя пад націскам нішчымніцы і голаду пайсці супраць улады і горада.Але сам выгляд і вынік пажару напаўняў іх сэрцы шкадаваннем і абяззбройваў іх да пэўнай ступені.За бедствам пажару магло прыйсці бедства – голад і хваробы, бо да ўсіх няшчасцяў настала яшчэ і страшэнная ліпеньская спякота. Паветрам, нагрэтым ад агню і сонца, немагчыма было дыхаць. Ноч не толькі не прыносіла палегкі, але станавілася пеклам. Удзень адкрываўся уражны і нядобры від. Усярэдзіне - вялізны горад на ўзгорках, які ператварыўся ў вулкан, што прачнуўся, навокал жа аж да Албанскіх гор адно неабсяжнае мора качэўнікаў, складзенае з бівакоў, палатак, шалашоў, вазоў, тачак, клункаў, вогнішчаў, - задымленае, запыленае, асветленае рудымі промнямі сонца, якія праходзілі праз пажарышча, поўнае шуму, крыкаў, пагроз, нянавісці,страху, - жудасная карціна для тых, хто там быў - мужчын, жанчын і дзяцей.Сярод квірытаў былі грэкі, кудлатыя яснавокія прадстаўнікі поўначы, афрыканцы і азіяты; сярод грамадзян - нявольнікі, вызваленцы, гладыятары, купцы, рамеснікі, слугі і салдаты, - сапраўднае людское мора, якое нібы аблівала востраў агня.Розныя звесткі калыхалі гэта мора, як вецер, сапраўднай хваляй.Былі праўдападобныя і не вельмі. Казалі пра нязмерныя запасы збожжа і вопраткі, якія павінны былі прыбыць у Эмпорый і раздавацца бясплатна. Расказвалі таксама, што па загаду імператара ў правінцыях у Азіі і Афрыцы будуць сабраныя ўсе багацці, скарб жа, сабраны такім чынам, будзе падзелены сярод жыхароў Рыму, так каб кожны змог сабе пабудаваць уласны дом. Але адначасова запускалі і такія плеткі, што вада ў вадаправодах атручаная і што Нярон хоча вынішчыць горад да апошняга жыхара, каб перабрацца ў Грэцыю ці Егіпет і адтуль валодаць светам. Кожная звестка разляталася з хуткасцю бліскавіцы і кожнай верылі, што спрычыняла то выбухі надзеі, то гневу, то страху ці сумнення.Нарэшце нейкая ліхаманка апанавала гэтыя тысячы бяздомных. Прымха, што канец свету ад полымя блізіцца, шырылася і сярод прыхільнікаў іншых багоў з кожным днем усе больш. Людзі дранцвелі або шалелі. Сярод аблокаў, асветленых зарывам, ім бачыліся богі, якія прыглядаліся да таго, як гіне зямля, а люзі прасцягваюць да іх рукі з просьбамі аб літасці ці з пракленамі.Тымчасам салдаты, якім дапамагалі пэўныя жыхары, усе яшчэ разбуралі дамы на Эсквіліне, на Цэліусе і на Затыбры, якое ў выніку гэтага ў значнай частцы сваей захавалася. Але ў самім горадзе палалі незабраныя пажыткі, скарб, сабраны вякамі перамог, бясцэнныя творы мастацтва, знакамітыя храмы і найдаражэйшыя помнікі рымскага мінулага і рымскай славы. Прадбачылі, што ад усяго горада захаваецца ўсяго некалькі пабудаваных на кранцах раенаў і што сотні тысяч людзей застануцца без даху над галавой. Іншыя разносілі аднак такую звестку, што маўляў салдаты разбураюць дамы не для затрымвання агню, а таму, каб ад горада нічога не засталося. Тыгелін прасіў у кожным лісце да імператара, каб той прыехаў і сваей прысутнасцю супакоіў абураны люд. Але Нярон рушыў толькі тады, калі полымя ахапіла Домус Транзіторыя, і спяшаўся, каб не прапусціць хвіліну, калі пажар набярэ найбольшую сілу.

воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 45 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Ткач Макрынус, у дом якога прынеслі Вініцыя, абмыў яго, пераапрануў і падсілкаваў, пасля чаго малады трыбун прыйшоў цалкам у свядомасць і засведчыў, што ў гэтую ж ноч распачне далейшыя пошукі Лінуса.Макрынус, які быў хрысціянінам, падцвердзіў словы Хілона, што Лінус разам са старэйшым жрацом Клеменсам падаліся на Астрыянум, дзе Пётр павінен быў хрысціць мноства прыхільнікаў новага вучэння.У ваколіцы вядома было хрысціянам, што Лінус апеку над сваім домам даверыў два дні таму нейкаму Гаю. Для Вініцыя гэта быў доказ, што ні Лігія, ні Урс не засталіся ў доме і што яны павінны былі падацца таксама на Астрыянум.Думка аб гэтым дала яму вялікую палегку.Лінус быў старым чалавекам, якому цяжка было хадзіць штодзенна з Затыбра аж за далекую Наментанскую браму і вяртацца зноў адтуль на Затыбра, таму верагодна, што ен жыў гэтыя некалькі дзен у некага з адзінаверцаў, за сценамі горада, а разам з ім і Лігія, і Урс.У такім выпадку яны пазбеглі пажару, які ўвогуле не перакінуўся на другі схіл Эсквіліну.Вініцый бачыў у гэтым усім апеку Ісуса; Ен і над сабой адчуваў яго апеку і з сэрцам, поўным большай, чым калі-небудзь любові, прысягнуў яму ў душы заплаціць усім сваім жыццем за гэтыя відавочныя азнакі ласкі.Тым хутчэй яму трэба было на Астрыянум.Ён знойдзе Лігію, Лінуса, Пятра і забярэ іх куды-небудзь далека, у якую-небудзь са сваіх зямель, хоць бы аж у Сіцылію. Рым палае і праз некалькі дзен застанецца пасля яго толькі груда попелу, пасля чаго навошта ім тут заставацца, сярод бедства і сярод узбударажанага люду.Там абкружаць іх атрады пакараных нявольнікаў, ціша вескі і будуць яны жыць спакойна пад крыламі Хрыста і блаславеныя Пятром.Толькі б іх цяпер знайсці.Гэта было нялегка зрабіць.Вініцый памятаў, з якой цяжкасцю ен трапіў з Віа Апія на Затыбра. І як павінен быў кружляць, каб выйсці на Партовую дарогу, але вырашыў цяпер абыйсці горад з супрацьлеглага боку. Ідучы Трыумфальнай дарогай, можна было трапіць, пасоўваючыся ўздоўж ракі аж да маста Эмілія, адтуль мінаючы Пінцыус, уздоўж Марсавага поля, каля садоў Пампея, Лукула і Салюстыя, прабрацца на Віа Наментана. Гэта была найкарацейшая дарога, але і Макрынус, і Хілон не раілі па ей ісці. Агонь не ахапіў папраўдзе да гэтага часу той часткі горада, але ўсе рынкі і вуліцы маглі быць папросту запруджаныя людзьмі і іх рэчамі.Хілон раіў падацца праз Агер Ватыканус аж да Порта Фламіна, там перайсці раку і ісці далей – за мурамі, за садам Ацылія, да Порта Салярыя.Вініцый праз хвіліну ваганняў пагадзіўся з гэтай парадай. Макрынус мусіў застацца сцерагчы дом, але вынайшаў двух мулаў, якія маглі паслужыць і для далейшага падарожжа з Лігіяй. Ен хацеў даць таксама і нявольніка, але Вініцйы адмовіўся, лічачы, што як гэта ўжо здарылася раней, першы лепшы атрад прэтарыянцаў, напатканы па дарозе, стане яму падпарадкоўвацца.І праз хвіліну разам з Хілонам ен рушыў праз Пагус Янікулензіс да Трыумфальнай дарогі.на адкрытых месцах былі і тут бівакі, але яны праціскваліся паўз іх з меншай цяжкасцю, бо большая частка гараджан уцякала да мора Партовай дарогай. За брамай Септымянскай яны ехалі паміж ракой і знакамітымі садамі Даміцыі, моцныя кіпарысы якіх свяціліся чырванню ад пажару, нібы ад захаду сонца. Дарога станавілася больш свабоднай, часам толькі прыходзілася ім змагацца з вялікай плынню вяскоўцаў.Вініцый паганяў мула, наколькі мог, Хілон жа, едучы тут жа за ім, размаўляў усю дарогу сам з сабой: “Вось ужо і пажар застаўся ззаду і цяпер грэе нам спіны.Ніколі яшчэ на гэтай дарозе не было так бачна ўночы.О, Зеўс! Калі ты не спусціш лівень на гэты пажар, то значыць, ты не любіш Рым! Моц людская не спыніць гэты агонь.А такі быў  горад, якому служыла Грэцыя і ўвесь свет!А цяпер першы не самы лепшы грэк зможа пражыць свой боб у попеле ад Рыма.Хто б спадзяваўся, што будзе гэтак!.. І не будзе ўжо Рыма і яго валадароў...А хто захоча хадзіць па папялішчах, калі яны астынуць і пасвістваць, той зможа бяспечна зрабіць гэта.О богі! Свіст над такім велічным горадам! Хто б з грэкаў ці нават з  варвараў мог чакаць гэтага? Але аднак жа можна пасвістваць, бо груда попелу ці застаецца пасля кастра пастухоў ці пасля спаленага горада, гэта ўсяго толькі груда попелу, якую раней ці пазней разнясе вецер.” Так гаворачы ен паглядаў хвілінамі ў бок пажару і на хвалі агню з тварам адначасова злавесным і радасным. Пасля чаго гаварыў далей: “ Гіне! Гіне! І не будзе ўжо больш яго на зямлі. Куды цяпер свет будзе высылаць сваё збожжа, сваю аліву і свае грошы? Хто яму будзе выціскаць золата і слезы? Мармур не гарыць, але ад полымя становіцца крохкім.Капітолій ператворыцца ў руіны і Палатын таксама.О Зеўсе! Рым быў, як пастух, а іншыя народы як авечкі.Калі пастух быў  галодны, то рэзаў адну з авечак, з’ядаў мяса, а табе, бацька багоў, у ахвяру прыносіў толькі скуру.Хто, о Хмараўладны, будзе цяпер іх рэзаць і ў чые рукі ты аддасі пугу пастуха, бо Рым гарыць, бацька, так добра, нібы ты сам запаліў яго перуном
.- Паспяшайся! – падганяў яго Вініцый.- Што ты там робіш?- я плачу над Рымам, высакародны, - адказаў Хілон.- Такі горад Юпітэра! І нейкі час яны ехалі моўчкі, услухоўваючыся ў гукі ад пажару і ў шум ад птушыных крылаў.Галубы, якіх мноства гнездавала ля вілаў і ў мястэчках кампаніі, а разам і ўсялякага роду палявыя птушкі з берага мора і з гор бліжэйшых, відавочна ўспрымаючы бляск пажару за святло сонца, ляцелі цэлымі стаямі аслепленыя на агонь.
Вініцый першым перапыніў маўчанне. –Дзе ты быў, калі усчаўся пажар?
-Я ішоў да майго таварыша Эўрыцыя, высакародны, які трымаў краму каля Вялікага цырку і думаў пра вучэнне Хрыста, калі пачалі крычаць: “Агонь!” Людзі зграмадзіліся ля Цырку для ратунку і з- за цікаўнасці.Але калі полымя ахапіла увесь цырк, а апроч гэтага пачало паказвацца і ў іншых месцах, трэба было думаць аб уласнай бяспецы.
- Ці бачыў ты людзей, якія кідалі паходні ў дамы?
Вось гэтага я не бачыў, унук Энея! Я бачыў людзей, што прабіраліся праз натоўп з дапамогай мячоў, бачыў бойкі і растаптаныя па бруку вантробы чалавечыя. Ах, высакародны, калі  б ты на гэта глядзеў, то думаў бы, што варвары захапілі горад і ўтварылі разню. Людзі навокал крычалі, што надыйшоў канец свету,некаторыя страцілі цалкам розум і не ўцякалі, чакалі бяздумна,пакуль іх не ахопіць полымя. Іншыя паўпадалі ў паніку і вылі ў роспачы але я бачыў і такіх, якія вылі ад радасці, бо, шаноўны, шмат на свеце есць нядобрых людзей, якія не могуць ацаніць дабра ад вашай ўлады і тых слушных законаў, на аснове якіх вы адбіраеце ва ўсіх тое, што ў іх есць, і забіраеце сабе. Людзі не ўмеюць згаджацца з воляй багоў.
Вініцый быў надта заняты ўласнымі думкамі, каб заўважыць іронію, што прысутнічала ў словах Хілона.Дрыжыкі страху прабягалі па яго спіне ад адной думкі, што Лігія магла знаходзіцца сярод гэтага натоўпу, на гэтых страшных вуліцах, дзе тапталіся па вантробах людзей. І ўжо хаця можа дзесяць разоў запытваў Хілона аб усім, што той мог ведаць, звярнуўся да яго яшчэ раз:
-          А іх ты бачыў на Астрыянуме ўласнымі вачыма?
-          Я бачыў, сын Венеры, бачыў дзяўчыну, добрага лігійца, святога Лінуса і апостала Пятра.
-          Перад пажарам?
-          Так, перад пажарам, мітра!
Але ў душы Вініцый сумняваўся, ці не хлусіць Хілон і прытрымаўшы мула, пагрозліва паглядзеў на старога грэка і спытаў:
-          Што ты там рабіў?
Хілон замяшаўся. Папраўдзе, як большасці людзей, так і яму здавалася, што разам з пагібеллю Рыма надыходзіць канец рымскай ўлады, але тымчасам ен быў сам-насам з Вініцыем і успамінаў, як той загадаў яму пад страшнай пагрозай сачыць за хрысціянамі, а асабліва за Лінусам і Лігіяй.
-          Шаноўны, сказаў ен, - чаму ты мне не верыш, што я іх люблю? Гэта так! Я быў на Астрыянуме, бо я напалову хрысціянін. Пётр навучыў мяне цаніць дабрачыннасць больш, чым філасофію, і я ўсе больш належу да людзей дабрачынных. А пры гэтым я бедны, і калі ты, Юпітэр, бавіўся ў Анцыі, я часта паміраў ад голаду над кнігамі і сядзеў ля сцяны на Астрыянуме, бо хрысціяне, паколькі самі бедныя, больш падаюць ахвяраванняў, чым усе іншыя разам узятыя жыхары Рыма.Прычына такая здалася Вініцыю праўдзівай і ен спытаў менш пагрозліва:
-          - І ты не ведаеш, дзе цяпер спыніўся Лінус?
-          Ты пакараў аднойчы мяне за цікаўнасць, шаноўны, і жорстка пакараў, - адказаў грэк.
Вініцый замоўк і яны ехалі далей.
-          Шаноўны, - сказаў праз хвіліну Хілон, - не знайшоў бы ты дзяўчыну, калі б не я, але калі мы яе знойдзем цяпер, то не забудзь пра беднага мудрага старога.
-          У цябе будзе дом з вінніцай пад Амерыолай – адказаў Вініцый. – дзякую табе, геркулесе! З вінніцай? Дзякую! О, так! З вінніцай! Яны абміналі цяпер Ватыканскі узгорак, які свяціўся чырвоным колерам ад пажару, але за Наўмахіяй яны звярнулі направа, каб пасля Ватыканскага поля наблізіцца да ракі і пераправіцца праз яе, ды трапіць на Порта Фламінія.Раптам Хілон прытрымаў мула іпрамовіў:
-          Шаноўны! Да мяне прыйшла добрая думка.
-          Кажы, - адказаў Вініцый.
-          Паміж узгоркамі Янікульскім і Ватыканам, за садамі Агрыпіны есць падзем’і, з якіх выбіралі каменне і пясок для пабудовы цырку Нярона.паслухай мяне, высакародны, У апошні час іудзеі, якіх, як ты ведаеш, шмат на Затыбры, пачалі жорстка праследаваць хрысціян.ты памятаеш, што ўжо ў час боскага Клаўдзія такія там былі бойкі, што імператар вымушаны быў выгнаць іх з рыму.Сення ж, калі яны вярнуліся, і калі, дзякуючы апекаванню Аўгусты адчуваюць сябе бяспечна, тым больш настроены супроць хрысціян. Я гэта ведаю.Я бачыў! Ніводзін эдыкт не выдадзены супраць хрысціян, але іудзеі нагаворваюць на іх прэфекту горада, што нібыта яны  забіваюць дзяцей, шануюць асла і прапаведуюць вучэнне, неадобранае сенатам, а самі забіваюць іх і напаадаюць на дамы малітваў так заўзята, што хрысціяне мусяць хавацца ад іх.
-          І што ты хочаш гэтым сказаць? – спытаў Вініцый
-          А тое, што храмыі існуюць адкрыта на Затыбры, але хрысціяне, пазбягаючы праследаванняў, мусяць маліцца ў сховішчы і збіраюцца ў падзем’ях за горадам ці ў арэнарыях.Тыя, хто жыве на Затыбры, выбралі сабе гэта таму, што уздоўж Тыбра будуюцца дамы і цыркі.Цяпер, калі гіне  гэты горад, відавочна вернікі Хрыста моляцца .Верагодна, што мы знойдзем незлічонае мноства іх у падзем’ях, таму я табе раю, высакародны, пайсці па той дарозе.
-          Ты ж казаў, што Лінус падаўся на Астрыянум! – закрычаў нецярпліва Вініцый.
-          А ты мне паабяцаў дом з вінніцай пад Амерыелай, - адказаў Хілон. – таму я хачу шукаць дзяўчыну ўсюды, дзе есць надзея яе знайсці. Пасля выбуху пажару яны маглі вярнуцца на Затыбра...Маглі абыйсці горад, як яго абыходзім мы, у Лінуса есць дом, можа ен хацеў быць бліжэй да яго, каб наглядаць , ці не ахопіць пажар і гэтую частку горада.Калі яны вярнуліся, тады я клянуся табе, шаноўны, Персефонай, што мы адшукаем іх на малітве ў падзем’ях, а ў найгоршым выпадку атрымаем звесткі пра іх.
-          Ты маеш рацыю, і таму вядзі мяне! – сказаў трыбун.Хілон Хілон доўга не разважаючы звярнуў налева, да ўзгорка. На хвіліну схіл гэтага узгорка закрыў для іх пажар так, што паколькі бліжэйшыя ўзвышшы былі асветленыя, то самі яны апынуліся ў ценю.Прамінулі цырк і звярнулі яшчэ раз налева, пасля чаго увайшлі ў месца накшталт яру, дзе было зусім цемна. Але ў гэтай цемені Вініцый убачыў шмат міргаючых ліхтароў.
-          Гэта яны! – прамовіў Хілон – іх тут будзе больш, чым калі-небудзь, бо іншыя дамы малітвы пагарэлі ці запоўненыя дымам, як і ўсе Затыбра.
-          Так! І я чую спевы – сказаў Вініцый.
І сапраўды з цемнай пячоры ў гары даносіліся спевы людзей, ліхтары ж губляліся ў яе глыбіні адзін за адным. Але з бакавых праходаў з’яўляліся ўсе новыя постаці, так што праз некаторы час Вініцый і Хілон апынуліся сярод цэлай грамады хрысціян.
Хілон злез з мула і падаў знак падлетку, які ішоў побач, сказаўшы яму:
-          Я жрэц Хрыста і біскуп.Патрымай нашых мулаў і атрымаеш мае блаславенне і адпушчэнне грахоў.Потым не чакаючы адказу, усунуў яму ў рукі цуглі, сам жа далучыўся  з Вініцыем да грамады. Праз хвіліну яны ўвайшлі ў падзем’е і пасоўваліся пад малым бляскам ліхтароў па цемнаму калідору, пакуль не дайшлі да прасторнай пячоры, з якой відавочна раней выбіралі камень, бо сцены былі яшчэ з нядаўнімі адломамі. Там было святлей, чым у калідоры, бо акрамя ліхтароў і каганкоў гарэлі і паходні. Пры іх святле Вініцый убачыў цэлы натоўп, укленчыўшы з прасцягнутымі ўгору рукамі. Лігіі, Апостала Пятра і Лінуса ен нідзе не мог знайсці, затое навокал акружалі яго твары ўрачыстыя і ўзрушаныя.На некаторых відаць было чаканне, трывога, надзея.Бляск святла адбіваўся ва ўзнесеных позірках, пот сплываў па бледных, як крэйда, ілбах; некаторыя пелі, іншыя паўтаралі ліхаманкава імя Ісуса, некаторыя білі сябе ў грудзі.Па ўсім было бачна, што праз хвіліну яны чакаюць чагосьці надзвычайнага.Потым песні змоўклі і над сабранымі у нішы ад вынятага вялізнага каменя паказаўся знаемы Вініцыю Крысп, у якога быў твар напаўпрытомны, бледны, фанатычны і сур’езны. Позіркі ўсіх звярнуліся на яго, нібы ў чаканні слоў падтрымкі і надзеі, а ен перахрысціў прысутных і загаварыў хутка, хутчэй нават закрычаў:
-          Прасіце прабачэння за грахі вашы, бо час надыйшоў. Бо на горад распусты і зла, на новы Вавілон гасподзь пусціў знішчальны агонь.Прабіў час суду, гневу і бедства... Гасподзь прадказваў Прышэсце і зараз вы ўбачыце яго. Але Ен не прыйдзе ўжо як агнец, які ахвяраваў кроў за грахі вашы, а як суровы суддзя, які ў справядлівасці сваей адправіць у пекла грэшных і бязверных...Гора свету і гора грэшным, бо не будзе ўжо для іх прабачэння...Я бачу Цябе, Хрыстос! Зоркі падаюць дажджом на зямлю, сонца зацямняецца, зямля адкрывае бездань і памерлыя паўстаюць, а Ты ідзеш сярод гуку труб і сярод анелаў, сярод грымот і грукату. Я бачу і чую Цябе, о Хрысце! Тут ен замоўк, узняў твар і здавалася, углядаўся ў штосьці далекае і страшнае. І тады ў падзем’і пачулася глухое водгулле грымот, адно, другое, дзесятае. Гэта ў палаючым горадзе цэлыя вуліцы падпаленых дамоў пачалі валіцца з грукатам. Але большасць хрысціян успрыняла гэтыя гукі за відавочны знак таго, што страшны час настае, бо вера ў хуткае прышэсце Хрыста і ў канец свету былі і так паміж іх распаўсюджаныя, цяпер жа гэта ўзмацніў пажар у горадзе. Таксама трывога Божая ахапіла сабраных. Шматлікія галасы сталі паўтараць: “Судны дзень! .. Ідзе!” Некаторыя закрывалі далонямі твары з перакананнем, што зараз зямля затрасецца знутры і з яе павыходзяць пякельныя бестыі, каб кінуцца на грэшнікаў.Іншыя крычалі: “Хрысце, змілуйся! Збавіцелю, будзь ласкавы!... Іншыя ж выкрыквалі ўголас грахі, некаторыя кідаліся адно аднаму ў абдымкі, каб у страшную хвіліну блізкія сэрцы былі побач. Але былі і такія, твары якіх, нібы ў райскай асалодзе, неяк па –незямному ўсміхаліся і на іх не адбіваліся трывогі. У некалькіх месцах пачуліся галасы: гэта людзі у рэлігійным экстазе пачалі выкрыкваць незразумелыя словы на незразумелых мовах. Хтосьці з цемнага кутка пячоры закрычаў: “ Прачніся, хто спіць! Над усім гэтым стаяў крык крыспа:”Слухайце!Слухайце! Аднак часам надыходзіла ціша, нібы ўсе затрымлівалі дыханне ў грудзях і чакалі таго, што адбудзецца.а ў гэты час чуваць быў далекі гром ад падаючых у руіны гарадскіх пабудоў, пасля чаго разносіліся енкі, малітвы, галасы: “Збавіцель, злітуйся!! Хвілінамі Крысп крычаў : “Адрачыцеся ад зямных даброт, бо хутка не будзе  ў вас зямлі пад нагамі.Адрачыцеся ад зямнога кахання,бо Гасподзь пакарае тых, хто больш , чым яго , любіў жонак ці дзяцей.Гора таму, хто палюбіў божае стварэнне больш, чым самога творцу! Гора заможным! Гора і таму, хто мае лішкі! Гора распусным! Гора мужчыну, жанчыне і дзіцяці...”
Раптам мацнейшы, чым раней гук страсянуў каменаломню.Усе пападалі на зямлю, склаўшы накрыж рукі, каб так бараніцца ад злых духаў. Настала ціша, у якой чуваць было толькі перарывістае дыханне, поўнае страху і шэпты: “Ісус, Ісус, Ісус!, і дзе-нідзе чуўся дзіцячы плач.І тады па-над гэтай ляжачай людской грамадою пачуўся нечы спакойны голас:”Мір Вам!”Гэта быў голас Апостала Пятра, які хвіліну таму ўвайшоў у пячору. Ад гуку яго слоў страх рассеяўся ў адно імгненне, як рассейваецца страх статку, калі з’яўляецца пастух.Людзі паўзнімаліся з зямлі, хто быў бліжэй, той стаў гарнуцца да яго кален, нібы шукаючы апекі пад яго крыламі, ен жа высцягнуў над імі рукі і прамовіў:
-          Чаму трывога пасялілася ў сэрцах вашых? Хто з вас ведае, што яго можа напаткаць, калі прыйдзе яго час.? Гасподзь пакараў агнем Вавілон, але над вамі, каго абмыла хрышчэнне і чые грахі выкупленыя крывею агнца, будзе ласка Яго, і вы памрэце з імем Яго на вуснах вашых! Мір вам!
Пасля жахлівых і неміласэрных слоў Крыспа словы Пятра сышлі, як бальзам, на прысутных. Замест трывогі авалодала іх душамі ласка Божая. Людзі гэтыя спазналі такога Хрыста, якога палюбілі па расповядах апостала і не бязлітаснага суддзю, а добрага і цярплівага агнца, міласэрнасць якога у сто разоў перавышала чалавечае зло.Пачуцце палегкі ахапіла ўсіх прысутных, і надзея ў спалучэнні з удзячнасцю Апосталу перапоўніла іх сэрцы. Галасы з усіх бакоў загучалі так: “ Мы авечкі твае, пасі нас!” Бліжэйшыя ж гаварылі: “Не пакідай нас у дні бедства!” І кленчылі ля яго ног, што бачачы Вініцый наблізіўся, схапіў край плашча Апостала і пахіліўшы галаву, сказаў: - Гасподзь, выратуй мяне! Я шукаў яе ў дыме пажару і ў людскім натоўпе і нідзе не мог адшукаць, але я веру, што ты можаш мне вярнуць яе.

Пётр жа паклаў руку яму на галаву і  сказаў: “Веруй – і ідзі за мной!”