воскресенье, 8 февраля 2015 г.

ЭПІЛОГ QUO VADIS? Г.Сенкевіч (пераклад з польскай мовы на беларускую мову)

Спачатку бунт гальскіх легіенаў на чале з Віндэксам не здаваўся надта пагрозлівым. Цэзар пражываў толькі трыццаць першы год жыцця, і ніхто не асмельваўся спадзявацца, што свет павінен стаць ужо вольным ад здані, якая яго душыла.
Успаміналі, што сярод легіенаў ужо неаднойчы, яшчэ пры былых імператарах, адбываліся хваляванні, якія праходзілі не цягнучы за сабой змены ўлады. Так пры Тыберыі Друсу супакоіў бунт панонскіх легіенаў, а Германікус – надрэнскіх. “Хто б дарэчы, - казалі людзі, - мог прыняць пасля Нярона ўладу, калі ўсе нашчадкі боскага Аўгуста загінулі па яго ж загаду?” Іншыя, пазіраючы на Калосы, у вобразах якіх цэзар прадставаў як Геркулес, міжволі ўяўлялі сабе, што ніякая сіла такой моцнасці не пераадолее. Былі і такія, хто ад часу, як ен выехаў ў Ахаю, сумавалі па ім, бо Геліус і Палітэт, якім ен пакінуў кіраванне Рымам і Італіяй, кіравалі яшчэ больш крывава, чым ен.
Ніхто не быў упэўнены ў жыцці і сваім маентку. Закон перастаў абараняць. Згасла годнасць людская і цнота, паразвязваліся вузлы сямейныя, а змізарнелыя сэрцы баяліся быць адкрытымі нават надзеі. З Грэцыі даходзіла рэха аб нечуваных трыумфах цэзара, аб тысячах вянцоў, якія ен здабыў, і тысячах паплечнікаў, якіх ен перамог. Свет здаваўся адной оргіяй, крывавай і блазанскай, але разам з тым шырылася такое меркаванне, што прыйшоў канец цноце, значным рэчам, што прыйшоў час танцаў, музыкі, распусты, крыві і што ад гэтага часу так жыцце і павінна ісці. Сам цэзар, якому бунт адчыняў дарогу для новых пакаранняў, не вельмі хваляваўся аб бунце легіенаў і Віндэкса, і нават часта выказваў сваю радасць наконт гэтага. З Ахаі не хацеў ад’язджаць і толькі калі Геліус давеў да яго, што далейшы ход бунту можа прывесці да страты краіны, рушыў да Неапаліса. Там ізноў іграў і спяваў, прапускаючы міма вушэй звесткі аб усе больш пагрозлівым ходзе здарэнняў. Безвынікова Тыгелін тлумачыў яму, што былыя бунты легіенаў былі без кіраўніка, цяпер жа на чале іх стаіць годны муж з белых каралеў аквітанскага паходжання і пры гэтым слаўны і дасведчаны воін. “Тут, - адказаў Нярон, - слухаюць мяне грэкі, якія адзіныя толькі і ўмеюць слухаць і адзіныя толькі годныя майго спеву.” Ен гаварыў, што першы яго абавязак – гэта мастацтва і слава. Але калі нарэшце да яго дайшла звестка, што Віндэкс абвясціў яго дрэнным артыстам, сарваўся і выехаў у Рым. Раны, якія ен атрымаў ад Пятронія, і якія загаіў побыт у Грэцыі, адкрыліся ў яго сэрцы наноў і ен хацеў у сената шукаць справядлівасці за такую нечуваную крыўду.
Па дарозе ен убачыў скульптурную групу, адлітую з бронзы: воіна-гала, пераможанага рымскім рыцарам, - і палічыў гэта за добрае прадказанне і ад гэтага часу, калі ен успамінаў пра ўзбунтаваныя легіены і Віндэкса, то таму толькі, каб з іх панасміхаца. Уязджаў ен у горад так, што пераўзышоў усе, што дасюль бачылі. Ехаў на тым самым возе, на якім некалі Аўгуст адбываў трыумф.Нават разбурылі адну арку ў цырку, каб адкрыць уваход працэсіі. Сенат, воіны і незлічоныя натоўпы людзей выйшлі яго сустрэць. Сцены дрыжалі ад воклічаў: “Вітаем, Аўгуст! Вітаем, Геркулес! Вітаем, боскі, адзіны, алімпійскі, бессмяротны!” За ім неслі здабытыя вянцы, назвы гарадоў, у якіх ен трыумфаваў і выпісаныя на табліцах імены майстроў, якіх ен перамог. Нярон сам быў задаволены і пытаў з узрушэннем акаляючых яго аўгустыянаў, чым быў трыумф Цэзара ў параўнанні з яго трыумфам? Думка, каб хто-небудзь са смяротных пасмеў узняць руку на такога майстра-паўбога, не змяшчалася ў яго галаве. Ен адчуваў сябе сапраўды алімпійцам і ад гэтага бяспечным. Запал і шаленства натоўпаў абуджалі яго ўласны шал. Як магло падацца ў дзень гэтага трыумфа, што не толькі цэзар і горад, але і ўвесь свет страціў розум.
Пад кветкамі і стосамі вянцоў ніхто не бачыў бездані. Аднак яшчэ ў той жа вечар калоны і муры храмаў пакрыліся надпісамі, у якіх выкрываліся злачынствы імператара, дзе яму пагражалі блізкай смерцю і высмейвалі яго, як артыста. З вуснаў у вусны пераходзіў выраз: “Спяваў датуль, пакуль пеўняў не абудзіў!” Трывожныя звесткі пачалі разносіцца па горадзе і раслі да небывалых памераў. Непакой ахапіў аўгустыянаў. Людзі у няўпэўнасці, што пакажа будучае, не смелі выказваць жаданняў, надзей, не смелі амаль чуць і думаць!
Ен жа жыў далей толькі тэатрам і музыкай. Яго займалі вынайдзеныя новыя музычныя інструменты і новы водны арган, на якім спрабавалі іграць на Палатыне. У здзяцінелым і няздольным да адной хаця б парады ці дзеяння розуме ен уяўляў сабе, што намеры да прадстаўленняў і відовішчаў, якія далека сягаюць у будучыню, адвернуць тым самым небяспеку. Найбліжэйшыя асобы бачылі, што замест таго, каб знаходзіць сродкі і войскі, ен намагаецца адно толькі трапна выказаць пагрозу, таму пачалі страчваць розум. Іншыя ж думалі, што ен толькі заглушае сябе і іншых цытатамі, а ў душы яго жывуць трывога і непакой. Усе ж учынкі яго сталі ліхаманкавыя. Штодзень тысячы намераў праносіліся праз яго розум. Хвілінамі ен парываўся збегчы ад небяспекі, загадваў пакаваць на вазы цытры і лютні, узбройваць маладых нявольніц, як амазонак, а разам з тым падцягваць легіены з Усходу. Часам ен зноў думаў, што не вайной, а спевам скончыць бунт гальскіх легіенаў. І душа яго радавалася ад такога відовішча, якое павінна было адбыцца пасля аб’яднання песняй воінаў. Вось легіянеры абкружаюць яго са слязьмі на вачах, а ен заспявае ім эпініцый, пасля якога залаты век пачнецца для яго і для Рыма. Часам ен зноў жадаў кровапраліцця, часам сведчыў, што спыніцца на панаванні ў Егіпце, успамінаў варажбітоў, якія прадказвалі яму панаванне ў Іерусаліме ці расчульваўся ад думкі, што як вандроўны спявак ен будзе зарабляць на хлеб, а гарады і краіны будуць шанаваць яго не як імператара, гаспадара зямнога свету, а як песняра, якога дасюль не чуў род людскі.
І так ен кідаўся, шалеў, іграў, спяваў, змяняў намеры, цытаты, свае жыцце і жыцце свету ў нейкі недарэчны сон, фантастычны і страшны, у крыклівую звадку, якая складалася з пустых выразаў, дрэнных вершаў, стогнаў, слез крыві, а ў гэты час хмара на Захадзе расла і мацнела з кожным днем. Мера была перабраная, блазнаватая камедыя павінна была скончыцца. Калі звесткі аб Гальбе і далучэнні Іспаніі да бунту дайшлі да яго вушэй, ен стаў злосны і шалены. Паразбіваў чары, перавярнуў стол на піры і аддаў загады, якіх ні Геліус , ні сам Тыгелін не маглі выканаць. Пазабіваць усіх галаў, якія жывуць у Рыме, пасля падпаліць яшчэ раз горад, выпусціць жывел з арэнарыяў, а сталіцу перанесці ў Александрыю, - і гэта ўсе падалося яму вялікай справай, годнай здзіўлення і легкай разам з тым. Але ўжо дні яго ўсемагутнасці прайшлі, і нават паплечнікі па былых злачынствах пачалі на яго пазіраць, як на вар’ята.
Смерць Віндэкса і няўзгодненасць узбунтаваных легіенаў здавалася зноў пераважвалі шалі на яго бок. Ужо новыя піры, новыя трыумфы і новыя прысуды былі абвешчаны ў Рыме, калі аднойчы ўночы з атраду прэтарыянцаў прыбыў пасланец з весткай, што ў самім горадзе салдаты ўзнялі сцяг бунту і абвясцілі Гальбу імператарам.
Цэзар спаў у гэту хвіліну, але прачнуўся і дарэмна клікаў стражнікаў-целаахоўнікаў, якія не спалі начамі ля дзвярэй яго пакояў. У палацы было ўжо пуста. Толькі нявольнікі рабавалі ў далейшых закутках, што можна было забраць. Але яго выгляд напужаў іх, ен жа блукаў самотна па доме, напаўняючы яго крыкам трывогі і роспачы.
Нарэшце яго вызваленцы Фаон, Спірус і Эпафрадыт прыйшлі яму на дапамогу. Яны хацелі, каб ен уцякаў, кажучы, што ен не мае зусім часу, але усе яшчэ чакаў. А калі б прыбраны ў жалобнае адзенне звярнуўся да сенату, наўжо б сенат адмовіў слязам і пакаянню? Калі б ен ужыў усе мастацтва красамоўства і акторскія здольнасці, дык хіба хто-небудзь у свеце здолеў бы яму адмовіць? Ці не далі б яму хаця б прэфектуру ў Егіпце? А яны прывыклі да ўсхваленняў і не смелі проста яму запярэчыць, толькі засцераглі, што пакуль ен здолее дайсці да Форума, люд раздзярэ яго на часткі, і пагражалі, што калі ен зараз жа не сядзе на каня, то яны яго пакінуць таксама. Фаон ахвяраваў яму схованку на сваей віле, якая была за Наментанскай брамай. Праз хвіліну яны селі на коней і, абкрыўшы галовы плашчамі, паімчаліся да ускраін горада. Ноч ужо мінала. Аднак на вуліцах панаваў рух, які гаварыў аб надзвычайнасці моманту. Салдаты то па аднаму, то малымі групкамі рассейваліся па горадзе. Недалека ад лагера конь імператара скочыў раптам убок ад выгляду трупа. У гэты час плашч ссунуўся з галавы вершніка, і салдат, які ў гэты ж момант ехаў побач, пазнаў імператара, але спужаны неспадзяваным спатканнем, аддаў яму вайсковы паклон. Праязджаючы каля лагера прэтарыянцаў, яны пачулі вокрыкі ў гонар Гальбы. Нярон нарэшце зразумеў, што набліжаецца гадзіна смерці. Яго апанаваў жах і пакуты ад апошняга сумлення. Ен казаў, што бачыць перад сабой цемру накшталт цемнай хмары, а з яе выхіляюцца да яго твары, у якіх ен пазнае маці, жонку, брата. Зубы яго стукалі ад страху, аднак яго камедыянцкая душа знаходзіла нібы нейкае прадказанне ў страшную хвіліну. Быць усемагутным валадаром зямлі і страціць ўсе здавалася яму вяршыняй трагедыі. І верны сабе, ен іграў у ей першую ролю да канца. Яго ахапіла ліхаманка цытавання і жаданне, каб прысутныя запомнілі гэтыя цытаты для нашчадкаў.
Часам ен гаварыў, што хоча памерці і клікаў Спікулуса, які забіваў лепш за астатніх гладыятараў. Часам крычаў: “Маці, жонка, бацька на смерць мяне клічуць!” Пробліскі надзеі абуджаліся ў ім час ад часу, годныя і дзіцячыя. Ен ведаў, што ідзе паміраць і не верыў у гэта. Наментанская брама была адчынена. Едучы далей, яны мінулі Астрыянум, дзе прапаведаваў і хрысціў Петр. На світанні яны былі на віле Фаона. Там вызваленцы ўжо не хавалі ад яго, што час паміраць, таму ен загадаў капаць для сябе дол і лег на зямлю, каб маглі дакладна яго памераць. Але ад выгляду выкідваемай з яміны зямлі апанаваў яго страх. Тлусты твар збялеў, а на ілбе, нібы кроплі ранішняй расы, з’явіліся кроплі поту. Пачаў хітраваць. Дрыжачым і акцерскім голасам ен паведаміў, што час яшчэ не прыйшоў, пасля зноў пачаў цытаваць. У канцы ен прасіў, каб яго спалілі.”Які артыст гіне!” – паўтараў ен нібы са здзіўленнем. У гэты час прыбыў пасланец Фаона з данясеннем, што сенат вынес ужо прысуд, і што парысіда павінен быць пакараны паводле былога звычая.
-          Які гэта звычай? – спытаў збялелымі вуснамі Нярон
-          Шыю тваю возьмуць у вілы і заб’юць цябе да смерці, а цела выкінуць у Тыбр, - адказаў з’едліва Эпафрадыт.
Цэзар жа раскрыў плашч на грудзях:
-          І значыць час прыйшоў! – сказаў ен, паглядзеўшы на неба. І яшчэ раз паўтарыў: “Які артыст гіне!”
У гэту хвіліну раздаўся тупат коней. Гэта цэнтурыен на чале салдат прыбываў па галаву Вогнебародага.
-           Спяшайся! – закрычалі вызваленцы
Нярон прыклаў нож да шыі, але калоў сябе баязліва далонню і відаць было, што ніколі не асмеліцца заглыбіць вастрые. У гэты час неспадзявана Эпафрадыт падапхнуў яго руку, і нож прайшоў  аж праз усю шыю, а вочы вылезлі наверх, страшныя, вялікія, спужаныя.
-          Я прынес табе жыцце! – закрычаў уваходзячы цэнтурыен.
-          Надта позна, адказаў хрыплым голасам Нярон. Пасля дадаў: - Гэта факт!
У імгненне вока смерць пачала абдымаць яго за галаву. Кроў з тоўстага карку пырскала чорным струменем на садовыя кветкі, а ногі яго пачалі капаць зямлю – і ен сканаў.
Верная Акта абкрыла яго назаўтра каштоўнымі тканінамі і спаліла на стосе з пахамі.
І так мінуў Нярон, як мінае віхура, бура, пажар, вайна ці мор, а базіліка Пятра пануе дасюль з Ватыканскіх вышынь гораду і свету.

Побач з былой Капенскай брамай узносіцца цяпер невялікая каплічка з крыху зацёртым надпісам : “Quo vadis, Domine?”

суббота, 7 февраля 2015 г.

Раздзел 74 QUO VADIS? Г. Сенкевіч


І Пятроній не памыляўся. Праз два дні малады Нерва, заўседы прыязны і адданы, прыслаў у Кумэ свайго вызваленца з весткамі аб усім, што рабілася ў двары імператара.
Загубіць Пятронія ўжо было справай вырашанай. Назаўтра вечарам ужо павінны выслаць да яго цэнтурыена з загадам, каб ен затрымаўся ў Кумэ і чакаў далейшых распараджэнняў. Наступны пасланец, якога пашлюць праз некалькі дзен, павінен быў прынесці прысуд смерці.
Пятроній слухаў вызваленца з бязмежнай лагодай, пасля чаго сказаў:
 - Занясеш свайму гаспадару адну з маіх ваз, якую я табе аддам перад дарогай. Скажы яму ад мяне, што я ўдзячны яму ад усей душы, бо такім чынам я змагу апярэдзіць прысуд.
І раптам ен пачаў смяяцца, як чалавек, які вынайшаў патрэбнае рашэнне і вельмі радуецца ходу думак.
У гэты ж вечар яго нявольнікі разбегліся, запрашаючы ўсіх, хто бавіўся ў Кумэ з аўгустыянаў і ўсіх аўгустыянак на пір, які адбудзецца на непараўнальнай віле арбітра элегантарыум.
Сам жа ен пісаў ў гадзіны пасля апоўдня ў бібліятэцы, пасля прыняў ванну, пасля якой загадаў прыбраць яго вестыплікам, і прыгожы, стройны, падобны да багоў, зайшоў у трыкліній, каб кінуць вокам знаўцы на прыгатаванні, а потым – у сады, дзе падлеткі і дзяўчаты-грачанкі з астравоў звівалі вянцы з руж да вячэры.
На твары яго не было бачна найменшага клопату. Слугі пазналі, што пір будзе чымсьці надзвычайным, толькі па тым, што ен ен загадаў даць надзвычайныя ўзнагароды тым, кім быў задаволены, і злёгку розак усім тым, чыя праца не спадабалася яму ці якія перад гэтым яшчэ заслужылі сабе пакаранне. Кіфарыстам і спевакам ен загадаў заплаціць больш, чым звычайна, а ў канцы сеў у садзе пад букам, праз лістоту якога праходзілі сонечныя промні, усейваючы зямлю светлымі плямамі, ды пазваў к сабе Эўніку.
Яна прыйшла, у белым, з галінкай мірту ў валасах, цудоўная, як Харыта, ен жа пасадзіў яе каля сябе, легка дакрануўся пальцамі да яе скроняў і пазіраў на яе з такім замілаваннем, з якім знаўца глядзіць на статую бога, якая выйшла з-пад долата майстра.
-          Эўніка, - сказаў ен ей, - ці ведаеш ты, што ўжо даўно не з’яўляешся нявольніцай?
 А яна ўзняла на яго свае вочы, спакойныя, блакітныя, як неба, і запярэчыла яму рухам галавы.
-          Я заўседы твая нявольніца, - адказала яна.
-          Але можа ты таго не ведаеш, - казаў далей Пятроній, - што гэта віла і гэтыя нявольнікі, якія там звіваюць вянцы і ўсе, што есць у ей, і палі, і статкі належаць ад сенняшняга дня табе.
Эўніка, пачуўшы гэта, адсунулася раптам ад яго і занепакоеным голасам спытала:
-          Чаму ты так гаворыш, гаспадар?
Потым зноў наблізілася і пачала пазіраць на яго, міргаючы ад страху вачыма. Праз хвіліну твар яе стаў белы, як палатно, ен жа ўсміхаўся і нарэшце сказаў адно толькі слова:
-          Так!
Настала хвіліна цішы, толькі легкі павеў ветра варушыў лістоту буку. Пятроній мог бы падумаць, што перад ім статуя, выкутая з белага мармуру.
-          Эўніка! – сказаў ен. – Я хачу памерці прыгожа.
А дзяўчына, глянуўшы на яго з шырокай усмешкай, прашаптала:
- Я слухаю цябе, гаспадар!
Вечарам госці, якія бывалі неаднойчы ўжо на пірах Пятронія і ведалі, што ў параўнанні з імі нават піры цэзара падаюцца нуднымі і варварскімі, пачалі збірацца, і нікому нават да галавы не прыйшла думка, што гэта будзе “сымпозіон” апошні.Шмат з іх ведала, што над вытанчаным арбітрам навіслі хмары няміласці цэзара, але здаралася гэта ўжо столькі разоў і столькі разоў Пятроній умеў іх разагнаць адным якім-небудзь учынкам ці адным смелым словам, што ніхто не дапускаў, каб яму пагражала сапраўдная небяспека. Яго вяселы твар і звыклая непадробная ўсмешка запэўнілі ўсіх  у гэтым меркаванні. У прыгожай Эўнікі, якой ен паведаміў, што хацеў бы памерці прыгожа, і для якой кожнае яго слова было нібы словам баства, боскія рысы былі спакойныя і былі ў яе вачах нейкія дзіўныя агні, якія можна было прыняць за аганькі радасці.
 Ля дзвярэй трыклінія падлеткі з залатымі сеткамі на валасах ўкладалі на галовы прыбываючых вянцы з ружаў, засцерагаючы іх па звычаю, каб пераступалі парог правай нагой. У зале разносіўся легкі пах фіялак, агні палалі ў рознакаляровых александрыйскіх шклянках.Перад лавамі стаялі дзяўчаты-грачанкі, якія павінны былі намазваць пахучымі алеямі стопы гасцей. Ля сценаў цытрысты і афінскія спевакі чакалі знаку свайго дырыжора.
Стол быў накрыты з раскошай, але раскоша гэта не перашкаджала нікому і здавалася створанай сама сабой. Весялосць і свабода разыходзіліся разам з пахам фіялак па зале. Госці, якія ўваходзілі сюды, адчувалі, што тут не будзе ні прымусу, ні пагрозы, як гэта бывала ў цэзара, дзе за не досыць высокія ці нятрапныя ўхваленні спеваў ці вершаў можна было заплаціць жыццем. У адзін момант ад выгляду агней, плюшчавых чашаў, він, якія астужаліся ў снежнай пасцелі і вышуканых страў сэрцы прыбылых закалаціліся. Размовы пачалі гучаць аб розным, як гучыць рой пчолаў над уквечанай яблыняй. Часам толькі перапыняў яе выбух вяселага смеху, часам гоман ухвалення, часам вельмі гучны пацалунак у белае плячо.
Госці пілі віно і страсалі з чашаў па некалькі кропель бессмяротным багам, каб папрасіць іх апекі і прыхільнасці для гаспадара. Нічога з таго, што большасць не верыла ў багоў. Так наказваў звычай і закон. Пятроній, лежачы каля Эўнікі, размаўляў пра рымскія навіны, пра нядаўнія разводы, пра каханне, пра спаборніцтвы, пра Спікулюса, які ў апошія часы праславіўся на арэне і пра навамодныя кнігі, якія выйшлі ў Атрактуса і Созыяў. Страсаючы кроплі віна, ен гаварыў,што страсае толькі ў гонар Пані Кіпрскай, якая старэйшая і большая за ўсіх багоў, адна бессмяротная, пануючая і трывалая.
Размова яго была, як промень сонца, які з кожным разам асвятляе ўсе новы прадмет, ці як летні подых ветра, які раптам зварухне кветкі ў садзе. Нарэшце ен кіўнуў дырыжору: загучалі легка цытры, пасля пачуліся маладыя галасы. Потым танцоўшчыцы з Кос, родныя Эўніцы, пачалі мільгаць ружовымі целамі з-пад празрыстых строяў. У канцы егіпецкі варажбіт стаў прадказваць гасцям будучыню па руху вяселкавых шкельцаў, зачыненых ў крыштальным посудзе. Але калі ўжо гэтых забаў было досыць, Пятроній узняўся на сваім сірыйскім падгалоўі і сказаў з неахвотай:
-          Сябры! Выбачайце мяне за тое, што на піры я да вас звярнуся з просьбай. Няхай кожны прыме ад мяне ў падарунак гэтую чару, з якой я раней страсаў кроплі віна ў гонар багоў і свайго розуму.
Чары пятронія блішчалі ад золата, каштоўнасцей і разьбы майстроў, таму паколькі раздача падарункаў была звычайнай рэччу ў Рыме, радасць заліла сэрцы піруючых. Адны пачалі дзякаваць яму і ўслаўляць яго ўголас; іншыя казалі, што нават сам Юпітэр не ўшанаваў багоў Алімпа падобнымі дарамі; былі і такія, якія вагаліся  - прыняць падарунак ці не, так рэч гэта пераўзыходзіла паўсюдную меру. Ен жа ўзняў міррэнскую чару, падобную па святлу да вяселкі, і проста бясцэнную, пасля сказаў:
 - А гэта мая, з якой я страсаў у гонар пані Кіпрскай. Няхай ад гэтага часу нічые вусны не дакрануцца да яе і ніводныя рукі у гонар іншай багіні з яе не адальюць.
І кінуў каштоўны посуд на пасыпаную кветкамі шафрану падлогу, а калі той разбіўся на дробныя аскепкі, то сказаў, бачачы навокал здзіўленыя позіркі:
 - Дарагія мае, весяліцеся замест таго, каб здзіўляцца надта. Старасць, немач – гэта сумныя сябры апошніх гадоў жыцця. Але я пакажу вам добры прыклад і дам добрую параду: можна, як бачыце, іх не чакаць, і так прыйдуць, а адыйсці добраахвотна, як адыходжу я.
- Што ты хочаш зрабіць? – спыталі некалькі чалавек з непакоем.
 - Я хачу весяліцца, піць віно, слухаць музыку, глядзець на гэтыя боскія рысы, якія вы бачыце побач са мной, а потым заснуць з вянцом на галаве. Я ўжо развітаўся з цэзарам і ці хочаце вы паслухаць, што на развітанне я яму напісаў?
 Сказаў гэтак і дастаў з-пад пурпуровага падгалоўя ліст і пачаў чытаць:
“ Я ведаю, о імператар, што ты чакаеш з нецярплівасцю майго прыбыцця і што твае вернае сэрца сябра сумуе па мне ўдзень і ўночы. Я ведаю, што ты абсыпаў бы мяне падарункамі, даверыў бы прэфектуру прэторыі, а Тыгеліну загадаў бы быць тым, для чаго стварылі яго богі: наглядчыкам за муламі ў тых сваіх землях, якія ты яму пасля атручэння Даміцыі аддаў у спадчыну. Выбачай мяне, бо прысягаю табе Гадэсам, а ў ім ценем тваіх маці і жонкі, брата і Сенэкі, што прыбыць да цябе я не магу. Жыцце – вялікі скарб, мой дарагі, я ж умеў з гэтага скарбу выбіраць самыя лепшыя каштоўнасці. Але ў жыцці есць таксама рэчы, якіх ужо даўжэй вытрываць не змагу. Ох, не думай, калі ласка, што мяне ўразіла тое, што ты забіў маці, жонку і брата, і што ты спаліў Рым і выслаў да Эрэба ўсіх шануемых людзей у тваей краіне.
Не, мой праўнук Хронаса! Смерць – гэта лёс чалавечага роду, а ад цябе іншых учынкаў можна было і не чакаць. Але калечыць сабе вушы яшчэ цэлымі гадамі тваім спевам, бачыць твае даміцыенскія тонкія ногі пад час пірэйскага танца, слухаць тваю ігру, твае дэкламаванне і твае паэмы, бедны паэт з прадмесця, вось што перавысіла мае сілы і абудзіла жаданне памерці. Рым затыкае вушы, слухаючы цябе, свет цябе высмейвае, я ж больш ужо не хачу за цябе заступацца, не магу. Выцце Цэрбера, мой мілы, хоць і падобнае да твайго спеву, ды будзе менш брыдкім для мяне, бо я ніколі не быў яму сябрам, і за яго голас мне не сорамна.
Будзь здаровы, але не спявай, забівай, але не пішы вершаў, атручвай, але не танцуй, падпальвай, але не іграй на цытры, гэтага я жадаю табе, і гэту апошнюю сяброўскую параду дасылае табе Арбітр Элегантарыум.”
Прысутныя спужаліся, бо ведалі, што калі б Нярон страціў краіну, то удар быў бы для яго менш жорсткім. Зразумелі яны і што чалавек, які напісаў такі ліст, павінен памерці, а ад гэтага іх саміх ахапіў страх, што такі ліст слухалі.
Але Пятроній рассмяяўся так шчыра і весела, нібы гэта быў бязвінны жарт, пасля правеў вачыма па прысутных і азваўся:
-          Весяліцеся і адкіньце далека трывогі. Ніхто не патрабуе ад вас хваліцца, што вы гэты ліст выслухалі, я ж скажу пра гэта хіба толькі Харону пад час пераправы.
Пасля чаго ен кіўнуў лекару-грэку і працягнуў да яго руку. Беглы грэк у імгненне вока перавязаў яе залатым паяском і ускрыў жылу на згібе ррукі. Кроў пырснула на падгалоўе і абліла Эўніку, якая падхапіла галаву Пятронія, нахілілася над ім і прамовіла:
-          Мой каханы, няўжо ты думаў, што я цябе пакіну? Калі б богі хацелі даць мне бяссмерце, а імператар валодаў светам, то і тады я б пайшла за табой.
Пятроній усміхнуўся, крыху узняўся, крануў вуснамі яе вусны і адказаў:
-          Ідзі са мною!
Потым дадаў:
-          Ты мяне сапраўды кахала, мая боская!
А яна працягнула лекару свае ружовыя рукі, і праз хвіліну кроў яе пачала вылівацца і злучылася з крывею Пятронія.
Але той даў знак дырыжору і зноў пачулася музыка і спевы, раней спявалі Гармодыяса, а потым загучала песня Анакрэонта, у якой паэт скардзіцца, што знайшоў аднойчы ля дзвярэй змерзлае і заплаканае дзіця Афрадыты: забраў яго, адагрэў, высушыў крыльцы, а яно, няўдзячнае, працяла яго сэрца ва ўзнагароду сваім дроцікам і ад таго часу пакінуў яго спакой...
Яны ж, абапіраючыся адзін на аднаго, прыгожыя, як два баствы, слухалі усміхаючыся і бляднеючы. Пятроній пасля сканчэння песні загадаў разносіць далей віно і стравы, потым стаў размаўляць з тымі, хто сядзеў паблізу аб благіх рэчах, але прыемных, аб якіх звычайна размаўляюць на пірах. Нарэшце ен паклікаў грэка, каб той перавязаў яму на хвіліну жылы, бо яго перамагае сон і ен хацеў бы яшчэ аддацца Гіпнасу, пакуль Танатас не ўсыпіць яго назаўседы.
І ен заснуў.А калі абудзіўся, то галава дзяўчыны ляжала ужо, падобная да белай кветкі, на яго грудзях. У гэты час ен абаперся на падгалоўе, каб яшчэ раз на яе зірнуць. Пасля зноў адвязалі яму жылы.
Спевакі па яго знаку заспявалі новую песню Анакрэонта, а цытры ім таварышылі ціха, так каб не заглушыць словы. Пятроній усе больш бялеў, калі апошнія гукі змоўклі, ен звярнуўся яшчэ раз да прысутных:
 - Сябры, прызнайцеся, што разам з намі гіне...
але не мог скончыць, руку яго абняла апошнім рухам Эўніка, пасля яго галава апала на падгалоўе і ен памер.

Прысутныя ж, гледзячы на гэтыя два белыя целы, падобныя да дзівосных статуй, добра зразумелі, што разам з імі гіне тое, што адзінае яшчэ засталося ў іх свеце, - гэта яго паэзія і прыгажосць.

Раздзел 73 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Ліст Вініцыя да Пятронія:
“Мы ведаем і тут, дарагі мой, што робіцца ў Рыме, а чаго не ведаем, то нам распавядаюць твае лісты. Калі кінеш камень у ваду, хвалі разыходзяцца ўсе далей і далей навокал, таму такая хваля шаленства і злосці дайшла з Палатыну аж да нас. Па дарозе ў Грэцыю быў сюды адасланы імператарам Карынас, які рабаваў гарады і храмы, каб папоўніць пусты скарб. Цаною поту і чалавечых слез будуецца ў Рыме Домус Аўрэа (Залаты дом). Быць можа, што свет і не бачыў дасюль такога дому, але і крыўд такіх не бачыў. Ты ж ведаеш Карынаса. Падобным да яго быў Хілон, які можа і смерцю нават не выкупіў жыцця. Але да мястэчак, што паблізу нас, яшчэ не дайшлі яго людзі, можа таму, што нічога няма ў іх: ні храмаў, ні багацця. Ты пытаеш, ці мы ў бяспецы. Я адкажу табе толькі, што пра нас забыліся, і няхай табе гэтага будзе дастаткова. Вось у гэту хвіліну з портыку, пад якім я пішу, бачу нашу спакойную затоку, а на ей Урса ў чоўне, які апускае сетку ў светлыя тоні. Жонка мая прадзе чырвоную воўну каля мяне, а ў садзах пад ценем дрэваў міндальных спяваюць нашы нявольнікі. О, што за спакой, мой дарагі, і якое забыцце ранейшых трывог і болю! Але гэта не Паркі, як ты пішаш, прадуць так соладка нітку нашага жыцця, гэта блаславіў нас Хрыстос, любімы намі Бог і Збавіцель! Жаль і слезы ведаем, бо наша Ісціна кажа нам плакаць над нядоляй іншых, але нават і ў гэтых слязах змяшчаецца невядомае вам суцяшэнне, што некалі, калі скончыцца час нашага жыцця, мы сустрэнем усіх нам дарагіх, якія загінулі, і за Боскае вучэнне яшчэ загінуць. Для нас Пётр і Павел не памерлі, а адрадзіліся ў славе. Душы нашы іх бачаць, і калі вочы плачуць, то сэрцы радуюцца іх радасцю. О так, дарагі, мы шчаслівыя ад шчасця, якога нішто не здолее знішчыць, нават смерць, якая для вас есць канцом усяго, а для нас будзе толькі пераходам да большага яшчэ спакою, большай Любові, большай радасці.
І так праходзяць тут дні і месяцы ў яднанні сэрцаў. Слугі нашы і нявольнікі таксама вераць, як і мы, у Хрыста, а ен наказваў любіць, і мы любім усе адзін аднаго. Неаднойчы, калі сонца заходзіць ці месяц блішчыць на вадзе, мы размаўлялі з Лігіяй пра былы час, які цяпер падаецца нам сном, а калі я падумаю, як гэта дарагая галава, якую цяпер штодня я закалыхваю на грудзях, была блізка ад пакуты і пагібелі, то ўсей душой люблю свайго Бога, бо з тых рук ен адзіны мог яе вырваць, выратаваць на арэне і вярнуць мне назаўседы. О Пятроній, ты бачыў, колькі гэта вучэнне дае радасці і трывання нядолі, колькі цярплівасці і адвагі наконт смерці, таму прыедзь, паглядзі, колькі яно дае шчасця ў звычайных, будніх днях жыцця. Людзі, ці бачыш, не ведалі дасюль Бога, якога б можна было любіць, таму і не любілі адно аднаго і ад гэтага ішла іх нядоля, бо як святло ад сонца, так шчасце з любові сыходзіць. Не навучылі іх гэтай праўдзе ні законы, ні філосафы, і не было яе ні ў Грэцыі, ні ў Рыме, а калі я кажу: ні ў Рыме, гэта значыць – на усей зямлі. Сухая і халодная навука стоікаў, да якой схіляюцца людзі дабрачынныя, гартуе сэрцы, як зброю, але робіць іх абыякавымі замест таго, каб рабіць лепшымі. Але навошта я кажу гэта табе, які больш вучыўся, і больш разумее, чым я. Ты ж ведаў Паўла з Тарсу і неаднойчы доўга з ім размаўляў, таму ведаеш найлепш наконт праўды, якую ен прапаведаваў, уся навука вашых філосафаў і рытараў ці не есць мыльнымі бурбалкамі і пустым гукам слоў без сэнсу? Ты памятаеш пытанне, якое ен табе задаў: “ А калі б цэзар быў хрысціянінам, ці не адчувалі б вы сябе ў большай бяспецы, упэўненасці ў прымаемых рашэннях, не трывожыліся б і больш былі б спакойныя за ваша заўтра?” Але ж ты казаў мне, што наша Ісціна не прымае жыцця, а я адказваю табе цяпер, што калі б ад пачатку ліста я паўтараў толькі два словы: “ Я шчаслівы!” – то яшчэ і тады не здолеў бы выразіць свайго шчасця. Ты скажаш мне на гэта, што мае шчасце – гэта Лігія! Так, дарагі! Таму што я люблю яе душу бессмяротную і абое мы любім Хрыста, а ў такой любові няма ні растанняў, ні здрад, ні змяненняў, ні старасці, ні смерці. Бо калі міне маладосць і прыгажосць, калі звянуць нашы целы і прыйдзе смерць, Любоў застанецца, бо застануцца нашы душы. Пакуль вочы мае адкрыліся для святла, я гатовы быў для Лігіі аддаць нават ўласны дом, а цяпер я кажу табе: я не любіў яе, бо любіць толькі Хрыстос мяяне навучыў. У ім крыніца шчасця і спакою. Гэта не я кажу, а сама відавочнасць. Параўнай вашы багацці, ад якіх трывога, вашы задавальненні і няўпэўненасць ў заўтрашнім дні, вашы оргіі, падобныя да пахавальных, з жыццем хрысціян і знойдзеш гатовы адказ. Але каб ты мог лепш параўнаць, прыедзь у нашы горы, дзе пах чабору, у нашы цяністыя гаі з аліў, на нашыя пакрытыя плюшчам берагі. Цябе чакае тут спакой, якога ты даўно не адчуваў, і сэрцы, якія цябе сапраўды любяць. Ты, маючы душу высокую і добрую, павінен быць шчаслівы. Твой хуткі розум здолее распазнаць ісціну, а калі ты яе пазнаеш, то і палюбіш, бо магчыма і можна быць яе ворагам, як цэзар і Тыгелін, але абыякавым да яе быць ніхто не зможа. О мой Пятроній, мы з Лігіяй цешым сябе надзеяй, што хутка цябе ўбачым. Будзь здаровы, шчаслівы і прыязджай!”
Пятроній атрымаў ліст Вініцыя ў Кумэ, куды выехаў з іншымі аўгустыянамі, якія спяшаліся за цэзарам. Шматгадовая яго барацьба з Тыгелінам ішла к канцу. Пятроній ужо ведаў, што павінен у ей загінуць і разумеў прычыны гэтага. Паколькі імператар з кожным днем апускаўся усе ніжэй да ролі камедыянта, блазна і вазніцы,  і па меры таго, як ен тапіўся ў хваравітай, брыдкай і грубай распусце, вытанчаны арбітр элегантарыум станавіўся яму нібы цяжарам. Калі Пятроній маўчаў, то Нярон бачыў ў яго маўчанні ганьбу, нават калі яго хваліў, то бачыў леснасць. Знакаміты патрыцый раздражняў яго самалюбства і абуджаў зайздрасць. Яго багацце і прыгожыя творы мастацтва сталі прадметам пажадлівасці і імператара, і ўсемагутнага міністра. Яго бераглі дасюль толькі для выезду ў Ахаюі, дзе яго густ, яго знаемства з грэцкім светам маглі спатрэбіцца. Але паціху Тыгелін пачаў тлумачыць цэзару, што Карынас пераўзыходзіць і густам, і ведамі Пятронія, і што лепш чым апошні зможа  арганізаваць відовішчы ў Ахаі, а таксама прыёмы і трыумфальныя шэсці. Ад гэтага часу Пятроній быў ужо пэўна загублены. Аднак баяліся паслаць яму прысуд ў Рыме. І цэзар, і Тыгелін прыгадвалі між сабой, што гэты нібы жанкападобны эстэт, які “робіць з ночы дзень”, заняты толькі задавальненнямі, мастацтвам і пірамі,калі быў праконсулам у Абісініі, а потым консулам у сталіцы, паказаў здзіўляючую працаздольнасць і энергію. Яго лічылі здольным да ўсяго, і ведалі, што ў Рыме яго любіць не толькі народ, але і прэтарыянцы. Ніхто з давераных імператара не мог прадбачыць, як у дадзеным выпадку ен патрапіць зрабіць, таму здавалася прыдатнай рэччу выклікаць Пятронія з горада і дабрацца да яго толькі ў правінцыі.
З гэтай нагоды ен атрымаў запрашэнне прыбыць з іншымі аўгустыянамі ў Кумэ. Ен жа, хаця і здагадваўся аб усім, выехаў можа таму, каб не выступіць з відавочнай абаронай, а можа, каб паказаць цэзару яшчэ раз ды і аўгустыянам вяселы, бесклапотны твар і атрымаць апошнюю перадсмяротную перамогу над Тыгелінам.
У гэты час Тыгелін падказаў цэзару яго нібыта прыязнасць да сенатара Сцэвінуса, які быў цэнтральнай фігурай у спісе Пізона.Людзей Пятронія, якія засталіся ў Рыме, арыштавалі, каля дома паставілі стражнікаў-прэтарыянцаў. Але ен, калі даведаўся аб гэтым, не паказаў ні трывогі, ні нават заклапочанасці, і з усмешкай сказаў аўгустыянам, якіх прымаў ва ўласнай прыгожай віле ў Кумэ:
 - Вогнебароды не любіць пытанняў у твар, таму ўбачыце, як ен схамянецца, калі я ў яго запытаю, ці гэта ен загадаў арыштаваць маіх людзей у сталіцы.
Пасля чаго ен абяцаў ім пір “перад далейшым падарожжам” і заняўся прыгатаваннямі да яго, калі і прыйшоў ліст ад Вініцыя.
Пятроній прачытаў яго і крыху задумаўся, аднак праз момант твар яго засвяціўся звыклай ўлагоджанасцю і вечарам гэтага ж дня ен адпісаў наступнае:
“ Я рады вашаму шчасцю і дзіўлюся з вашых сэрцаў, дарагія мае, бо не думаў, што двое закаханых маглі аб кімсьці трэцім і далекім памятаць. Вы ж не толькі не забыліся пра мяне, але і хочаце мяне бачыць на Сіцыліі, каб падзяліцца са мной вашым хлебам і вашым Хрыстом, які, як ты пішаш, так шмат вам дадае шчасця.
Калі так і есць, то шануйце Яго. Я думаю, дарагі мой, што Лігію вярнуў табе крыху і Урс, а крыху – рымскі народ. Калі б цэзар быў іншым чалавекам, я б думаў нават, што забаронены далейшыя праследаванні з-за твайго з ім далекага сваяцтва праз тую ўнучку, якую Тыберый аддаў у свой час аднаму з Вініцыяў. Аднак паколькі ты лічыш, што гэта Хрыстос вярнуў яе, то я не буду спрачацца з табою. Так! Не шкадуйце яму ахвяр! Праметэй таксама прысвяціў сябе людзям, але гэта крыху не тое! Праметэй, падобна, есць толькі выдумка паэтаў, людзі ж пэўныя казалі мне, што Хрыста бачылі на ўласныя вочы. Я разам з вамі думаю, што гэта вельмі паважаны бог.
Пытанне Паўла з Тарсу я памятаю і згаджаюся, што калі б напрыклад Вогнебароды жыў паводле вучэння Хрыста, то можа я і меў бы час прыехаць да вас, на Сіцылію. У гэты час пад ценем дрэў, ля крыніц, мы вялі б гаворку пра ўсіх багоў і пра ўсе Ісціны, як вялі яе некалі грэцкія філосафы. Сення я табе мушу даць кароткі адказ.
Я хацеў бы ведаць толькі двух філосафаў: аднаго клічуць Пізон, другі Анакрэонт. Рэшту я табе магу прадаць вельмі танна разам з усей школай грэцкіх і рымскіх стоікаў. Праўда жыве дзесьці так высока, што самі богі не могуць яе ўбачыць з гары Алімп. Табе, дарагі мой, здаецца, што ваш Алімп яшчэ вышэйшы, і стоячы на ім ты клічаш мяне: “Узыйдзі і ўбачыш такія віды, якіх не бачыў дасюль. Можа быць. Але я табе адкажу: “Сябар мой, у мяне няма ног” І калі ты дачытаеш да канца гэты ліст, то лічу, што прызнаеш, што гэта слушна.
Не! Шчаслівы муж каралеўны- ранішняй зоркі! Ваша вучэнне не для мяне. Што? Я павінен любіць абісінцаў, якія носяць мой паланкін, егіпцян, якія падаграюць ваду ў маіх ваннах, Вогнебародага і Тыгеліна? Прысягаю табе белымі каленамі харытак, што калі б я і хацеў, не змог бы. У Рыме есць не менш чым тысячы людзей, у якіх то крывыя лапаткі, то тоўстыя калены, то худыя лыткі ці круглыя вочы, ці надта вялікія галовы. Ты скажаш мне іх любіць таксама? Дзе я павінен знайсці гэту любоў, калі я не адчуваю яе ў сэрцы? А калі ваш Бог хоча, каб я іх усіх любіў, то чаму сваей усемагутнасцю не даў ім кшталту напрыклад ніябідаў, якіх на Палатыне ты пэўна бачыў? Хто любіць прыгажосць, той таму і не можа любіць брыдкасць.
Іншая рэч – не верыць у нашых багоў, але любіць іх можна, як гэта рабіў Фідыя і Праксытэль, і Мірон, і Скопас, і Лісіп.
Калі б я нават хацеў ісці туды, куды ты мяне вядзеш, дык не магу. І ад таго, што не хачу, то ўдвая не магу. Ты верыш, як Павел з Тарсу, як некалі з другога берага Стыкса, на нейкіх Елісейскіх палях вы ўбачыце вашага Хрыста. Добра! Няхай табе сам тады скажа, ці прыняў бы ен мяне з маімі гемамі, з маей мірэнскай вазай і з выданнямі ад Созіяў і з маей Залатавалосай. Пры такіх думках мне хочацца смяяцца, мой даргі,бо нават і Павел з Тарсу казаў мне, што дзеля Хрыста трэба адрачыся ад вянцоў з руж, ад піроў і раскошы. Папраўдзе іншае шчасце ен мне абяцаў, але я яму адказаў, што на такое я занадта стары., і што ружы заўседы будуць усцешваць мой позірк, а пах фіялак таксама будзе мне заўседы мілейшы, чым смурод ад бруднага “бліжняга” з Субуры. Гэта і есць прычыны, з-за якіх ваша шчасце не для мяне. Але есць апрача гэтага яшчэ адна прычына, якую я табе прыхаваў на канец. Кліча мяне Танатас. Для вас пачынаецца ранне жыцця, а для мяне сонца ўжо зайшло, і цемра абкружае мне галаву. Іншымі словамі, я мушу памерці, дарагі.
Няварта аб гэтым гаварыць доўга. Так павінна было скончыцца. Ты, хто ведае Вогнебародага, з легкасцю гэта зразумееш. Тыгелін мяне перамог, але хутчэй не! Гэта толькі мае перамогі падыйшлі да канца. Я жыў, як хацеў, і памру, як мне падабаецца. Не бярыце гэтага да сэрца. Ніводзін бог не абяцаў мне бессмяротнасці, таму для мяне гэта не неспадзявана. Пры гэтым ты памыляешся, Вініцый, сцвярджаючы, што толькі ваша баство вучыць паміраць спакойна. Не. Свет наш ведаў і перад вамі, што калі апошняя чара выпітая, час адыйсці, спачыць, і ўмець гэта яшчэ зрабіць з прыемнасцю. Платон кажа, што дабрачыннасць есць музыка, а жыцце мудрага – гармонія. Калі так і есць, то я памру, як жыў, цнатліва.
Я хацеў бы развітацца з тваей боскай жонкай словамі, якімі прывітаў яе некалі ў доме Аўлаў: “ Розных-размаітых я нагледзеўся народаў, але роўнай табе я не ведаю.”
Таму калі душа - штосьці большае, чым думае Пірон, то мая заляціць да вас па дарозе на ўскраіны Акіянаса і сядзе ля вашага дому можа матыльком, а можа, як вераць егіпцяне, ястрабам.

Па-іншаму з’явіцца ў вас я не магу. А тымчасам няхай Сіцылія для вас ператворыцца ў сад Гесперыд, няхай палявыя, лясныя і ручайковыя багінькі сыплюць вам кветкі па дарозе, а па ўсіх акантах у калонах вашага дому няхай гняздуюцца белыя галубы.”

Раздзел 72 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

А Рым вар’яцеў, як і раней, так што здавалася, што гэты горад, які падтрымліваў свет, пачынае ад недахопу разумнага кіравання пажыраць сам сябе. Яшчэ перад тым, як аддалі на смерць Апосталаў, прыйшоў спіс Пізона, а пасля яго пачалі няўмольна падаць найвышэйшыя галовы ў Рыме, ды так, што тым нават, хто бачыў у Няроне баство, ен падаўся нарэшце баством смерці.
Жалоба ўпала на горад, страх рассеяўся па дамах і па сэрцах, але портыкі ўпрыгожвалі плюшчам і кветкамі, бо нельга было паказваць смутак па памерлых. Людзі, якія прачыналіся зранку задавалі сабе пытанее, чыя чарга надыйдзе сення.
Світа зданяў, што цягнулася за цэзарам, павялічвалася з кожным днем.
Пізон заплаціў галавой за спіс, а за ім пайшлі Сенэка і Лукан, Феній Руфус і Плаўцій Латэранус, і Флавій Сцэвінус, і Афраній Квінцыянус, і распусны таварыш па шаленствах цэзара Тулій сенецыё, і Прокулус, і Арарыкус, і Тугурынус, і Гратус, і Сіланус, і Проксімус, і Субрый Флавій, некалі адданы ўсей душой Нярону, і Супліцый Аспер. Адных губіла ўласная нікчэмнасць, іншых – страх, іншых – багацце, іншых – мужнасць. Цэзар, напужаны самой лічбай у спісе, абкружыў салдатамі сцены і трымаў горад нібы ў асадзе, высылаючы штодня цэнтурыенаў з прысудамі смерці да падазроных дамоў. Асуджаныя яшчэ пісалі лісты, поўныя ілжы, дзякавалі цэзару за прысуд і адпісваючы яму частку маентку, каб рэшту выратаваць для дзяцей. Здавалася нарэшце, што Нярон наўмысна перабірае ўсялякую меру, каб пераканацца, да якой ступені памізарнелі людзі і як доўга яны будуць цярпець крывавыя загады. Пасля тых, хто ў спісе быў, знішчаліся іх родныя, сябры і простыя знаемыя. Жыхары прыгожых, адбудаваных пасля пажару дамоў, выходзячы на вуліцы, былі ўпэўнены, што ўбачаць цэлыя шэрагі пахаванняў. Пампей, Карнелій Марцыяліс, Флавій Непас, Стацый Даміцый загінулі за недахоп любові да цэзара; Новій Прыскус як сябар Сенэкі; Руфія Крыспіна пазбавілі закона вады і агню, таму што некалі ен быў мужам Папеі. Вялікага Тразею згубіла дабрачыннасць, шмат заплаціла жыццем за высакароднае паходжанне, наваі і Папея стала ахвярай хвіліннага гневу імператара.
А сенат прасмыкаўся перад страшным гаспадаром, узносіў у яго гонар храмы, падносіў дары за яго голас, ускладваў вянцы на яго статуі і прызначаў яму жрацоў як баству. Сенатары са страхам у душы ішлі на Палатын, каб услухоўвацца ў спевы “ Перыадонікеза” і шалець з ім разам між оргій голых целаў, віна і кветак.

А тымчасам з долу, на раллі, палітай крывею і слязьмі, узрастала ціха, але усе мацней, сяўба Пятра.

Раздзел 71 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

І нарэшце прыйшоў час для абодвух Апосталаў. Але нібы на заканчэнне службы дадзена было Божаму рыбаку злавіць дзве душы нават і ў турме. Салдаты Працэсус і Мартыніанус, якія пільнавалі яго ў Мамертынскай турме, прынялі хрысціянства. Пасля надыйшла гадзіна пакуты. Нярона не было ў гэты час у Рыме. Прысуд выдалі Геліюс і Палітэт, два вызваленцы, якім цэзар даверыў на час сваей адсутнасці кіраванне Рымам. Старога Апостала прысудзілі раней прадпісаным законам да біцця, а на наступны дзень вывелі за муры горада, да ўзгорка Ватыканскага, дзе яго павінны былі раскрыжаваць. Салдаты дзівіліся з народу, які сабраўся перад турмой, бо ў іх паняццях смерць простага чалавека і да таго ж чужаземца не павінна была абуджаць столькі ўвагі, яны не разумелі, што гэта былі не проста цікаўныя, а вернікі, якія жадалі правесці да месца казні Вялікага Апостала. Пасля апоўдня адчыніліся брамы турмы, і Пётр паказаўся сярод атраду прэтарыянцаў. Сонца знізілася ўжо к Остыі, дзень быў ціхі і пагодлівы. Пятру ўлічылі яго ўзрост і не загадалі несці крыж, бо падумалі, што ен не здолее яго ўздзвігнуць, таксама не ўзялі яго шыю ў вілы, каб не абцяжарваць яму хаду. Ен ішоў свабодна і вернікі маглі яго бачыць добра. У хвіліны, калі сярод жалезных шлемаў салдат паказалася яго сівая галава, плач усчаўся сярод тлумаў, але хутка скончыўся, бо твар старога быў такі спакойны і так свяціўся радасцю, што ўсе зразумелі, што гэта не ахвяра ідзе на смерць, а пераможца трымае паход трыумфу. Так і было. Рыбак, звычайна пакорлівы і згорблены, ішоў цяпер выпрастаўшыся, вышэйшы ростам за салдат, поўны павагі. Ніколі ў яго паставе не бачылі столькі гордасці. Здавалася, што гэта манарх ідзе, абкружаны людзьмі і воінамі. З усіх бакой чуліся галасы: “ Вось Петр адыходзіць да Бога!” Усе забыліся нібы, што яго чакае пакута і смерць. Ішлі ўрачыста і спакойна, адчуваючы, што ад смерці на Галгофе не адбылося дасюль нічога такога велічнага і што як тая выкупіла ўвесь свет, так гэта павінна выкупіць гэты горад.
Па дарозе людзі спыняліся са здзіўленнем, пазіраючы на гэтага старога, вернікі ж абдымалі іх і спакойна гаварылі: “ Глядзіце, як памірае справядлівы чалавек, які ведаў Хрыста і правяшчаў Любоў на свеце” А тыя задумваліся, пасля адыходзілі, кажучы сабе: “ Сапраўды, гэты не мог быць несправядлівы”
Па дарозе змаўкалі вулічныя крыкі і воклічы. Працэсія пасоўвалася сярод дамоў, якія нядаўна адбудавалі, сярод белых калон храмаў, над налобнікамі якіх вісела неба, глыбокае, спакойнае і блакітнае.Яны ішлі ў цішыні, часам толькі бразгалі даспехі салдат ці ўзнімаўся гул малітваў. Петр слухаў іх, і твар яго асвятляўся усе большай радасцю, бо позіркам ен ледзь мог ахапіць гэтыя тысячы вернікаў. Ен адчуваў, што справу зрабіў і ведаў ужо, што гэта Ісціна, якую ўсе жыцце ен прапаведаваў, заліе ўсё, як хваля, і што нічога ўжо не здолее яе стрымаць. І так думаючы, ен узнімаў позірк уверх і гаварыў :
-          Божа! Ты казаў мне падтрымаць гэты горад, які пануе над светам, і я падтрымаў яго вянцом. Ты наказваў мне закласці ў ім сталіцу Тваю, і я яе заклаў. Гэта Твой горад цяпер, Божа, а я іду к табе, бо вельмі стаміўся.
 Праходзчы каля храмаў, казаў ім: “Хрыстовымі храмамі быць вам!” Гледзячы на раі людзей, якія праходзілі перад яго вачыма, казаў ім: “ Хрыстовымі слугамі будуць дзеці вашы.” І ішоў з пачуццем выкананага абавязку, усведамляючы свае заслугі і сваю моц, спакойны і велічны. Салдаты праводзілі яго праз Трыумфальны мост, нібы мімаволі аддаючы сведчанне яго трыумфу, і вялі далей к Наўмахіі і цырку. Вернікі з Затыбра далучыліся да працэсіі, і людзей стала так шмат, што цэнтурыен, які веў прэтарыянцаў, здагадаўся нарэшце, што праводзіць нейкага вярхоўнага святара, якога акружаюць вернікі, і занепакоіўся з-за невялікай колькасці салдат. Але ніводнага крыку абурэння ці злосці не чуваць было сярод сабраных. Твары іх былі ўзнеслыя ад велічнасці моманту, урачыстыя і разам з тым поўныя чакання, бо некаторыя вернікі прыгадвалі сабе, што ў хвіліну смерці Бога зямля расступалася ад уражання, а памерлыя ўзнімаліся з магіл, цяпер жа думалі, што і зараз будуць якія-небудзь бачныя знакі, пасля якіх на вякі застанецца памяць аб смерці Апостала. Іншыя казалі сабе нават: “ А вось калі Бог выбярэ хвіліну смерці Пятра, каб сыйсці з нябесаў, як і паабяцаў і ўчыніць суд над светам!” Ад гэтай думкі яны маліліся аб міласэрнасці Збавіцеля.
Але навокал было спакойна. Пагоркі, здавалася, выграваюцца і адпачываюць пад сонцам. Нарэшце ўсе спыніліся паміж цыркам і Ватыканскім пагоркам. Салдаты сталі капаць яміну, іншыя паклалі на зямлю крыж, малаты і цвікі, чакаючы, пакуль прыгатаванні закончацца, народ жа, заўседы ціхі і сканцэнтраваны, навокал паўставаў на калены.
Апостал, галава якога была ў промнях залатога святла, павярнуўся ў апошні раз да горада.
 Здалек, унізе, быў бачны Тыбр, які свяціўся на сонцы, на другім беразе – Марсава поле, вышэй – Маўзалей Аўгуста, ніжэй – вялізныя тэрмы, якія менавіта Нярон  пачаў узводзіць, яшчэ ніжэй – тэатр Пампея, а за ім месцамі бачнае, месцамі закрытае іншымі пабудовамі Сэпта Юлія, мноства портыкаў, храмаў, калон, гмахаў на некалькі паверхаў і нарэшце, у далечыні – пагоркі, аблепленыя дамамі, вялізнае сабранне людзей, ускрайкі якога знікалі ў блакітнай імгле, гняздоўе зладзейства, але і моцы, шаленства, але і ладу, якое стала вяршыняй свету, яго ж прыгнятальнікам, але разам з тым і законам і спакоем, усемагутнае непераможнае, вечнае.
Петр жа, абкружаны салдатамі, пазіраў на яго так, нібы валадар і цар на свае ўладанні. І казаў:
 “Выкуплены ты і мой” І ніхто не толькі сярод воінаў, што капалі яму, у якую павінны былі паставіць крыж, але нават сярод вернікаў ніхто не здагадваўся, што насамрэч стаіць між іх сапраўдны валадар гэтага горада і што мінуць цэзары, хвалі варвараў, вякі, а гэты стары будзе тут панаваць назаўжды.
Сонца хілілася яшчэ больш да Остыі і стала вялікім і чырвоным. Увесь заходні бок неба пачаў палаць недасяжным бляскам. Салдаты падыйшлі да Пятра, каб яго забраць. Але ен, молячыся, выпрастаўся раптам і высцягнуў высока правую руку. Каты затрымаліся, бачачы такую яго паставу, вернікі затрымалі дыханне ў грудзях, лічачы, што ен хоча прапаведаваць і настала ціша. Ен жа, стоячы на ўзвышэнні, пачаў высцягнутай рукой хрысціць, бласлаўляючы у час смерці:
 - Урбі эт орбі! Гораду і свету!
А ў гэты самы цудоўны вечар іншы атрад салдат веў Астыйскай дарогай Паўла з Тарсу к мясцовасці, называемай Аквэ Сальвія. І за ім таксама ішла грамада вернікаў, якіх ен звярнуў да веры Хрыста, а ен пазнаваў блізкіх знаемых, спыняўся і размаўляў з імі, бо як рымскаму грамадзяніну, стража дазваляла яму некаторыя крокі. За брамай, называемай Тэргеміна, ен сустрэў Плаўтылу, дачку прэфекта Флавія Сабінуса і, бачачы яе твар, заліты слязьмі, прамовіў:
“ Плаўтыла, дачка вечнага Збавіцеля, адыйдзі і супакойся. Пазыч мне толькі заслону, якая закрые мне вочы ў час, калі я буду адыходзіць да Бога” І ўзяўшы заслону, ен ішоў далей з тварам, настолькі поўным радасці, з якім працаўнік, што адпрацаваў цэлы дзень, вяртаецца дадому. Яго думкі, падобна да думак Пятра, былі спакойныя і добрыя, як гэта вячэрняе неба. Вочы пазіралі ў задуменні на раўніну, якая цягнулася перад ім, на Албанскія асветленыя горы. Ен успамінаў свае падарожжы, свае намаганні і працу, барацьбу, у якой ен перамагаў, і касцелы, якія па ўсіх землях і за ўсімі морамі паспеў закласці, і думаў, што добра зарабіў сабе на спачынак. І ен таксама справу скончыў. Адчуваў, што сяўбу яго не развее ўжо вецер зла. Адыходзіў з упэўненасцю, што ў барацьбе, калі яго Ісціна адкрылася свету, яна  пераможа і непамерная дабрыня сыходзіла на яго душу.
Дарога да месца казні была далекай і вечар настаў. Горы зрабіліся пурпурныя, а іх падножжы западалі паволі ў цень. Статкі вярталіся дадому. Дзе-нідзе ішлі грамадкі нявольнікаў з прадметамі працы на плячах. Перад дамамі на дарозе бавіліся дзеці, пазіраючы з цікавасцю на атрад салдатаў, які праходзіў. У гэтым вечары быў не толькі спакой і задавальненне, але і пэўная гармонія, якая, здавалася, ад зямлі ўзносіцца да неба. А Павел адчуваў яе, і сэрца яго перапаўнялася радасцю ад думкі, што да гэтай музыкі свету ен дадаў адзін гук, якога не было дасюль і без якога ўся зямля была “як бразгатанне медзі і як гук цымбалаў”. І ен прыгадаў, як вучыў людзей любіць, як гаварыў ім, што хоць бы ведалі ўсе мовы і таямніцы і ўсе навукі, то будуць нічым без любові, якая ласкавая, цярплівая, не пажадае дрэннага, не прагне пашаны, усе сцерпіць, усяму верыць, на ўсе спадзяецца і ўсе вытрымае.
Вось ягоны век і прайшоў ў навучэнні людзей такой Ісціне. А цяпер ен казаў сам сабе: “Якая ж сіла яе простая, і што яе пераможа? Няўжо яе здолее знішчыць цэзар, хоць бы ен удвая больш меў легіенаў, гарадоў, мораў, зямель і народаў?”
І ен ішоў расплочвацца як пераможца.
Атрад сыйшоў нарэшце з вялікай дарогі і звярнуў на ўсход вузкай сцежкай да Сальвійскіх Вод. На верасе ляжала чырвонае святло сонца. Ля крыніцы цэнтурыен спыніў жаўнераў, бо надыйшоў час.
Але Павел ускінуў на плячо заслону Плаўтылы, каб пасля завязаць сабе вочы, узняў позірк, дарэчы поўны непамернага спакою, у апошні раз да адвечных вечаровых зор і маліўся. Так! Хвіліна прыйшла, але ен бачыў прад сабою вялікі зорны шлях, які веў на неба, і ў душы ен казаў сабе тыя самыя словы, якія раней адчуваючы свой выкананы абавязак і блізкі канец, напісаў:

 “ Змаганнем добрым я змагаўся, веру захаваў, справу выканаў, на канец жа прызначаны мне вянец справядлівасці.”

Раздзел 70 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

На світанні наступнага дня дзве цемныя постаці пасоўваліся Апійскай дарогай к раўнінам Кампаніі. Адной з іх быў Назарый, другой – Апостал Пётр, які пакідаў Рым і замучаных у ім вернікаў-братоў. Неба на ўсходзе ўжо набірала легкае зеленаватае адценне, якое павольна ды ўсе выразней набірала знізу барву шафрану. Дрэвы, іх срэбная лістота, белыя мармуры вілаў і дугі акведукаў, што беглі праз раўніну к гораду, з’яўляліся з ценю. Асвятлілася паступова зеляніна неба, насычаючыся золатам. Пасля ўсход пачаў ружавець і асвятліліся Албанскія горы, якія падаліся дзівоснымі, ліловымі, створанымі нібы толькі з адных бляскаў.
Світанне адбівалася ў дрыжачых на лістоце дрэваў кроплях расы. Імгла разыходзілася, адкрываючы ўсе шырэйшы від на раўніну, на ляжачыя на ей дамы, могілкі, астраўкі, мястэчкі і купы дрэў, сярод якіх бялеліся калоны храмаў.
Дарога была пустой. Вяскоўцы, якія звозілі гародніну ў горад, не паспелі яшчэ відавочна пазапрагаць вазы. Ад каменных пліт, якімі аж да гор быў выкладзены гасцінец, ішло ў цішыні рэха драўлянага абутку, які быў у падарожных на нагах.
Потым сонца выйшла з-за гор, але разам з гэтым дзіўны від адкрыўся Апосталу. Яму здалося, што залацісты шар замест таго, каб узносіцца вышэй і вышэй на неба, скаціўся з пагоркаў і коціцца па дарозе. Тады Пётр затрымаўся і прамовіў:
 - Ты бачыш гэта святло, якое набліжаецца да нас?
 – Я нічога не бачу, - адказаў Назарый. Але Петр праз хвіліну азваўся , прыкрываючы далонню вочы. – Нейкая постаць ідзе да нас ў сонечным бляску. ..
Але вушы іх не чулі найменшага рэха ад крокаў. Навокал было зусім ціха. Назарый бачыў толькі, што ў далечыні дрыжаць дрэвы, нібы хтосьці іх патрос, а бляск разліваецца ўсе шырэй па раўніне. І паглядзеў на Апостала здзіўлена:
 - Што гэта? – усклікнуў ен занепакоена. А з рук Пятра падарожны кій выслізнуў на зямлю, позірк знерухомеў і быў скіраваны проста перад сабой, вусны прыадкрыліся, на твары адбіваліся здзіўленне, радасць, захапленне. Раптам ен кінуўся на калены з выцягнутымі перад сабой рукамі, а з вуснаў яго вырваўся вокліч:
 - Хрыстос! Хрыстос!
 І ен прыпаў галавой да зямлі, нібы цалуючы чыесьці стопы. Доўга цягнулася маўчанне, пасля чаго ў цішыні пачуліся перарываемыя слязьмі словы старога:
 - Куды ідзеш, Божа?
 І не чуў адказу Назарый, а да вушэй Пятра даляцеў голас сумны і прыемны, які мовіў:
 - Калі ты пакідаеш народ мой, то я іду ў Рым, каб мяне раскрыжавалі ў другі раз.
Апостал ляжаў на зямлі, з тварам ў пыле, без руху і слова. Назарыю падалося, што ен ці самлеў, ці памер, але Пётр нарэшце узняўся, дрыжачымі рукамі падняў падарожны кій і нічога не кажучы павярнуў да сямі узгоркаў горада. Хлапчук жа, бачачы гэта, паўтарыў, як рэха:
 - Куды ідзеш, Божа?
 – У Рым, - ціха адказаў Апостал.
 І вярнуўся. Павел , Іаан, Лінус і ўсе вернікі прынялі яго са здзіўленнем і з трывогай тым большай, што якраз на світанні, адразу пасля яго выйсця, прэтарыянцы абкружылі дом Мірыям і шукалі ў ім Апостала. Але ен на ўсе пытанні адказваў ім толькі з радасцю і спакоем:
 - Я бачыў Бога!
 І ў гэты ж вечар ен падаўся на могілкі Астрыянум, каб вучыць і хрысціць тых, якія хацелі абмыцца вадой жыцця. І ад той пары ен прыходзіў туды штодня, а за ім ішло з кожным днем усе больш людзей. Здавалася, што з кожнай пакутніцкай слязы нараджаюцца новыя вернікі і што кожны стогн на арэне адбіваецца рэхам ў тысячах грудзей. Цэзар плаваў у крыві, Рым і ўвесь паганскі свет вар’яцеў. Але тыя, якім досыць было забойстваў і шаленства, тыя, якіх тапталі, чые жыцце было жыццем нядолі і прыгнету, усе прыгнечаныя, усе засмучаныя, усе няшчасныя прыходзілі слухаць дзіўныя расповеды пра Бога, які з-за любові да людзей пайшоў на раскрыжаванне, каб выкупіць іх грахі.

Знаходзячы Бога, якога яны маглі любіць, знаходзілі тое, чаго не мог даць дасюль нікому сучасны свет – шчасце ад любові. А Петр зразумеў, што ні цэзар, ні яго легіены не перамогуць сапраўднай ісціны, што не шкадуюць ей ні слез, ні крыві, і што цяпер толькі пачынаецца яе перамога. Ен зразумеў таксама, чаму Бог вярнуў яго з дарогі: гэты горад гардыні, забойстваў, распусты і сілы пачынаў станавіцца Яго горадам і падвойнай сталіцай, з якой сыходзіла на свет панаванне над целамі і душамі. 

Раздзел 69 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Вестка аб цудоўным выратаванні Лігіі хутка разнеслася сярод лагераў хрысціян, якія засталіся дасюль нягледзячы на пагромы. Вернікі пачалі сыходзіцца ў меркаваннях на тым, што трэба паглядзець на тую, якую выратаваў Хрыстос. Спачатку прыйшоў малады Назарый з Мірыям, у якіх дагэтуль хаваўся Апостал Пётр, а за імі збіраліся і іншыя. Усе разам з Вініцыем, з Лігіяй і хрысціянамі-нявольнікамі Пятронія слухалі з увагай расповеды Урса аб голасе, які пачуўся ў яго душы і наказаў яму змагацца з дзікім зверам, і ўсе выходзілі з верай і надзеяй, што Хрыстос не дазволіць знішчыць на зямлі дарэшты сваіх усіх вернікаў, а пасля сам прыйдзе на страшны суд. І гэтая надзея падтрымлівала іх сэрцы, бо праследаванне дагэтуль не спынілася. На каго толькі голас грамадства указваў як на хрысціяніна, таго вігілы горада забіралі зараз жа ў турмы. Ахвяр папраўдзе было ўжо менш, бо шмат вернікаў пахапалі ўжо і замучылі, засталіся ж ці сыйшлі з Рыма тыя, хто вырашыў у далекіх правінцыях перачакаць буру, бо ўкрываліся ўжо старанней, не адважваючыся збірацца на агульныя малітвы інакш, чым на арэнах, якія былі за горадам. Аднак за імі яшчэ і сачылі, і хаця відовішчы ўжо скончыліся, схопленых трымалі на наступныя ці асуджалі асобна. І хаця рымскі люд ужо не верыў, што хрысціяне былі арганізатарамі падпалу горада, аднак жа іх абвясцілі ворагамі чалавецтва і краіны, і эдыкт супраць іх усе яшчэ дзейнічаў з былой моцай.
Апостал Пётр доўга не смеў паказвацца ў доме Пятронія, аднак нарэшце аднойчы вечарам Назарый паведаміў, што ен прыйдзе. Лігія, якая ўжо хадзіла сама, і Вініцый выбеглі яго сустрэць і пачалі абдымаць яго ногі, ен жа вітаў іх з узрушэннем тым большым, таму што няшмат засталося авечак у яго статку, над якім апеку дазволіў яму Хрыстос, і над лёсам якога плакала яго вялікае сэрца. Таму калі Вініцый прамовіў: “Высакародны! Дзякуючы табе Збавіцель вярнуў мне яе”, ен адказаў:” Ен вярнуў яе табе з-за веры тваей і яшчэ таму, каб не замоўклі ўсе вусны, якія ўслаўляюць Яго імя.”
 І відавочна ен думаў у гэту хвіліну аб тых тысячах сваіх дзяцей, якіх параздзіралі дзікія жывелы, аб тых крыжах, якімі былі пазастаўляныя арэны і аб тых вогненных слупах у садах “бестыі”, бо гаварыў ен гэта з вялікім смуткам. Вініцый і Лігія заўважылі таксама, што яго валасы ссівелі цалкам, постаць згорбілася, а на твары адбіліся столькі смутку і пакуты, нібы ен сам прайшоў праз усе, што прайшлі ахвяры жорсткасці і шаленстваў Нярона. Але абое разумелі ўжо, што калі Хрыстос сам пайшоў на пакуту і смерць, то не можа ад іх ўхіліцца ніхто. Аднак іх сэрцы сціскаліся ад выгляду Апостала, прыгнечанага бярэмем гадоў, высілкаў і болю. Таму Вініцый, які праз некалькі дзен збіраўся адвезці Лігію ў Неапаліс, дзе яны павінны былі спаткаць Пампонію і падацца далей на Сіцылію, ен пачаў яго прасіць, каб разам з імі Апостал пакінуў Рым. Але Пётр паклаў руку на яго галаву і адказаў:
 - Я чую ў душы словы Бога, які на возеры Тыберыяцкім гаварыў мне: “Калі ты быў маладзейшы, ты падвізаўся і ішоў, куды хацеў, але калі састарэеш, то прасцягнеш рукі твае, і іншы цябе паверне не туды, і правядзе, куды ты не хочаш.” Таму гэта слушна, каб я пайшоў за статкам маім.  А калі яны замоўклі, не разумеючы, пра што ен гаворыць, то дадаў:
 - Ідзе к канцу мая праца, але гасціннасць і адпачынак я знайду толькі ў доме Божым.
 Пасля звярнуўся да іх: “Памятайце мяне, бо я вас палюбіў, як бацька любіць дзяцей сваіх, а што ў жыцці рабіць будзеце, рабіце на славу Бога” . Так кажучы, ен узняў над імі свае старыя дрыжачыя далоні і блаславіў іх, яны ж туліліся да яго, адчуваючы, што гэта можа апошняе бласлаўленне, якое яны атрымліваюць з яго рук.
Аднак было прадвызначана ім убачыць яго яшчэ раз. Праз некалькі дзен Пятроній прынес грозныя весткі з Палатыну. Там стала вядома, што адзін з вызваленцаў імператара быў хрысціянінам і ў яго знайшлі лісты Апосталаў Пятра і Паўла з Тарсу, а таксама лісты Іакава, Іуды і Іаана. Пра знаходжанне Пятра ў Рыме было ўжо раней вядома Тыгеліну, аднак ен лічыў, што той загінуў разам з тысячамі іншых вернікаў. Цяпер жа аказалася, што два начэльнікі новай веры да гэтага часу жывыя і знаходзяцца ў сталіцы, таму вырашылі іх знайсці і захапіць любой цаной, бо спадзяваліся, што толькі з іх смерцю апошнія карэнні ненавіснай секты будуць знішчаны.
 Пятроній чуў ад Вестынуса, што сам цэзар выдаў загад, каб на працягу трох дзен і Пётр, і Павел з Тарсу былі ўжо ў Мамертынскай турме, і што цэлыя атрады прэтарыянцаў выслалі для вобыску па ўсіх дамах на Затыбры. Вініцый, пачуўшы гэта, вырашыў пайсці папярэдзіць Апостала. Вечарам разам з Урсам, накінуўшы гальскія плашчы, якія прыкрывалі твары, падаліся ў дом Мірыям, дзе Петр жыў і які знаходзіўся на самым ускраі затыбранскай часткі горада, ля падножжа Янікульскага ўзгорка. Па дарозе яны бачылі дамы, абкружаныя салдатамі, якіх праводзілі нейкія невядомыя людзі. Увесь раен быў узварушаны, а мецамі збіраліся групы цікаўных. Тут і там цэнтурыены дапытвалі схопленых наконт таго, дзе знаходзяцца Петр Сімяон і Павел з Тарсу.
Урс і Вініцый, апярэджваючы салдат, дайшлі спакойна да жытла Мірыям, дзе засталі Пятра, абкружанага невялікай колькасцю вернікаў.Таматэй, памочнік Паўла з Тарсу, і Лінус знаходзіліся таксама разам з Апосталам. На звестку аб небяспецы Назарый вывеў усіх схаваным праходам да садовай каліткі, а потым да пакінутых каменяломняў, якія знаходзіліся ў некалькіх сотнях крокаў ад Янікульскай брамы. Урс пры гэтым нес Лінуса, косці якога паламаныя пад час катавання, да гэтай пары не пазрасталіся. Аднак апынуўшыся ў падзем’і, яны адчулі сябе ў бяспецы і пры святле каганка, якое распаліў Назарый, пачалі ціха раіцца, як ратаваць дарагое ім жыцце Апостала.
 – Шаноўны, - сказаў яму Вініцый, - няхай заўтра на світанні Назарый выведзе цябе з горада к Албанскім гарам. Там мы цябе знойдзем і забяром у Анцый, дзе чакае карабель, які павінен нас пераправіць абоіх у Неапаліс і потым на Сіцылію. Шчаслівы будзе той дзень і часіна, калі ты ўвойдзеш у мой дом і блаславіш мае вогнішча.
Іншыя слухалі яго з радасцю і гаварылі Апосталу:
- Беражыся, пастыр наш, бо нельга табе заставацца ў Рыме. Схавай жывую ісціну, каб яна не загінула разам з намі і з табой. Паслухай нас, мы просім цябе як бацьку.
 – Зрабі гэта ў імя Хрыста! – казалі іншыя, кранаючыся яго адзення. Ен жа адказаў:
 - Дзеці мае! Хто ж ведае, калі яму Бог прызначыць канец жыцця?
Але не сказаў, што не пакіне Рым, і сам вагаўся, што рабіць, бо ўжо даўно закралася ў яго душу няпэўнасць і нават трывога. Бо статак яго быў раздроблены, справа раскіданая, сабор, які перад пажарам горада вырас, як прыгожае дрэва, ператварыла ў попел сіла “бестыі”. Не засталося нічога апрача слез, успамінаў, пакут і смерці. Сяўба дала плён, але шатан утаптаў яго ў зямлю. Атрады анелаў не прыйшлі на дапамогу гінучым , і вось Нярон уссядае ў славе над светам, страшны, мацнейшы, чым калі-небудзь, уладар усіх мораў і зямель. Неаднойчы ўжо Божы рыбак высцягваў у самоце рукі да неба і пытаўся: “Божа, што мне рабіць?” Ці мне заставацца? І ці я стары і немачны павінен змагацца з гэтай непераадольнай сілай зла, якому ты дазволіў валадарыць і перамагаць?”
І зваў гэтак з глыбіні бязмежнага болю, паўтараючы ў душы: “ У цябе няма ўжо тых авечак, якіх ты загадаў мне пасвіць, няма Твайго Храма, пустка і жалоба ў тваей сталіцы, таму што ж цяпер ты мне загадаеш? Ці я павінен застацца тут ці вывесці рэшту статку, каб мы дзесьці за морам славілі ва ўкрыцці Твае імя?” І вагаўся. Ен верыў, што праўда жывая не згіне і павінна пераважыць, але хвілінамі думаў, што не прыйшоў яшчэ яе час, які надыйдзе тады толькі, калі Бог сыйдзе на зямлю ў дзень суда ў славе і сіле стокроць мацнейшай за Няронаву. Часта яму здавалася, што калі сам ен пакіне Рым, вернікі пойдуць за ім, а ен завядзе іх тады аж да цяністых гаеў Галілеі, да ціхай гладзі Тыберыяцкага Мора, да пастухоў, спакойных, як галубы ці авечкі, якія там пасуцца сярод чабору і нарду. І ўсе большае жаданне цішыні і адпачынку , усе большы сум па возеры і Галілеі ахопліваў рыбацкае сэрца, усе часцей слезы наплывалі на вочы старога.
Але калі на хвіліну ен зрабіў ужо свой выбар, то ахапіў яго раптоўны страх і непакой. Як жа мне пакінуць гэты горад, у якім столькі крыві пакутніцкай упіталася ў зямлю і дзе столькі вуснаў паміраючых засведчыла ісціну? Ці ен адзін можа ўхіліцца ад гэтага? І што адкажа Богу, калі пачуе словы: “Вось яны памерлі за веру сваю, а ты ўцек?”
Ночы і дні праходзілі для яго ў перажываннях і непакоі. Іншыя, якіх параздзіралі львы, якіх папрыбівалі на крыжы, якіх папалілі ў садах цэзара, спачылі пасля хвілін пакуты ў Бозе, ен жа спаць не мог і адчуваў пакуту, большую за гэтыя ўсе, якія прыдумвалі каты для ахвяр. Світанак часта ўжо асвятляў дахі дамоў, калі ен клікаў яшчэ з глыбіні засмучанага сэрца:
 - Божа, няўжо сюды ты мне прыйсці наказваў і ў гэтым гняздзе бестыі закласці сталіцу тваю?
Усе трыццаць чатыры гады ад смерці Бога свайго я не ведаў спачынку. З кіем у руцэ я абыходзіў свет і прыносіў “добрую навіну”.
 Сілы яго вычарпаліся ў падарожжах і вымогах, аж урэшце, калі ў гэтым горадзе, які быў галавой свету, ужо прадоўжыў навуку Майстра, адно вогненнае дыханне Злосці спаліла яе, і ен бачыў, што барацьбу трэба ўздымаць наноў. І якую барацьбу! З аднаго боку цэзар, сенат, народ, легіены, што ахопліваюць жалезным вобручам увесь свет, незлічоныя гарады, землі, моц, якой вочы не бачылі, з другога боку ен, так сагнуты ўзростам і працай, што дрыжачыя яго рукі ледзь ужо могуць узняць падарожны кій.
Таму часам ен казаў сам сабе, што не яму мерацца з імператарам Рыма і што з гэтым можа справіцца хіба толькі сам Хрыстос.
Усе гэтыя думкі прабягалі зараз праз яго збалелы розум, калі ен слухаў просьбы апошняй горсткі сваіх вернікаў, яны ж абкружалі яго ўсе больш шчыльным колам і паўтаралі амаль молячы яго:
 - Абарані сябе і нас вывядзі з-пад моцы бестыі.
 Урэшце і Лінус пахіліў перад ім сваю спакутаваную галаву:
 - ПЁтр! – сказаў ен, - табе Збавіцель наказваў пасвіць авечак сваіх, але няма іх ужо тут ці заўтра іх не будзе, таму ідзі туды, дзе іх знайсці яшчэ зможаш. Жыве яшчэ слова Божае ў Іерусаліме, і ў Антыохіі, і ў Эфесіі, і ў іншых гарадах. Што ты зможаш, застаўшыся ў Рыме? Калі згінеш, то толькі павялічыш трыумф бестыі. Іаану Бог не прызначаў канца жыцця, Павел – жыхар рымскі , і без суда не могуць яго пакараць, але калі над табой, настаўнік, навісне моц пякельная, тады тыя, якія ўжо спужаліся, будуць пытаць: “Хто ж мацнейшы, чым Нярон?” Ты – апора, на якой збудаваны храм Божы. Дай мне памерці, але не дазваляй перамагчы Антыхрысту над Намеснікам божым і не вяртайся сюды, пакуль Бог не скрушыць таго, хто праліў кроў бязвінных.
 – Паглядзі на нашы слезы! – паўтаралі ўсе прысутныя.
 Слезы цяклі і па твары Пятра. Праз хвіліну ен узняўся і выцягваючы рукі над укленчыўшымі, прамовіў:

 - Няхай імя Божае будзе услаўлена і няхай будзе воля Яго!