суббота, 7 февраля 2015 г.

Раздзел 71 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

І нарэшце прыйшоў час для абодвух Апосталаў. Але нібы на заканчэнне службы дадзена было Божаму рыбаку злавіць дзве душы нават і ў турме. Салдаты Працэсус і Мартыніанус, якія пільнавалі яго ў Мамертынскай турме, прынялі хрысціянства. Пасля надыйшла гадзіна пакуты. Нярона не было ў гэты час у Рыме. Прысуд выдалі Геліюс і Палітэт, два вызваленцы, якім цэзар даверыў на час сваей адсутнасці кіраванне Рымам. Старога Апостала прысудзілі раней прадпісаным законам да біцця, а на наступны дзень вывелі за муры горада, да ўзгорка Ватыканскага, дзе яго павінны былі раскрыжаваць. Салдаты дзівіліся з народу, які сабраўся перад турмой, бо ў іх паняццях смерць простага чалавека і да таго ж чужаземца не павінна была абуджаць столькі ўвагі, яны не разумелі, што гэта былі не проста цікаўныя, а вернікі, якія жадалі правесці да месца казні Вялікага Апостала. Пасля апоўдня адчыніліся брамы турмы, і Пётр паказаўся сярод атраду прэтарыянцаў. Сонца знізілася ўжо к Остыі, дзень быў ціхі і пагодлівы. Пятру ўлічылі яго ўзрост і не загадалі несці крыж, бо падумалі, што ен не здолее яго ўздзвігнуць, таксама не ўзялі яго шыю ў вілы, каб не абцяжарваць яму хаду. Ен ішоў свабодна і вернікі маглі яго бачыць добра. У хвіліны, калі сярод жалезных шлемаў салдат паказалася яго сівая галава, плач усчаўся сярод тлумаў, але хутка скончыўся, бо твар старога быў такі спакойны і так свяціўся радасцю, што ўсе зразумелі, што гэта не ахвяра ідзе на смерць, а пераможца трымае паход трыумфу. Так і было. Рыбак, звычайна пакорлівы і згорблены, ішоў цяпер выпрастаўшыся, вышэйшы ростам за салдат, поўны павагі. Ніколі ў яго паставе не бачылі столькі гордасці. Здавалася, што гэта манарх ідзе, абкружаны людзьмі і воінамі. З усіх бакой чуліся галасы: “ Вось Петр адыходзіць да Бога!” Усе забыліся нібы, што яго чакае пакута і смерць. Ішлі ўрачыста і спакойна, адчуваючы, што ад смерці на Галгофе не адбылося дасюль нічога такога велічнага і што як тая выкупіла ўвесь свет, так гэта павінна выкупіць гэты горад.
Па дарозе людзі спыняліся са здзіўленнем, пазіраючы на гэтага старога, вернікі ж абдымалі іх і спакойна гаварылі: “ Глядзіце, як памірае справядлівы чалавек, які ведаў Хрыста і правяшчаў Любоў на свеце” А тыя задумваліся, пасля адыходзілі, кажучы сабе: “ Сапраўды, гэты не мог быць несправядлівы”
Па дарозе змаўкалі вулічныя крыкі і воклічы. Працэсія пасоўвалася сярод дамоў, якія нядаўна адбудавалі, сярод белых калон храмаў, над налобнікамі якіх вісела неба, глыбокае, спакойнае і блакітнае.Яны ішлі ў цішыні, часам толькі бразгалі даспехі салдат ці ўзнімаўся гул малітваў. Петр слухаў іх, і твар яго асвятляўся усе большай радасцю, бо позіркам ен ледзь мог ахапіць гэтыя тысячы вернікаў. Ен адчуваў, што справу зрабіў і ведаў ужо, што гэта Ісціна, якую ўсе жыцце ен прапаведаваў, заліе ўсё, як хваля, і што нічога ўжо не здолее яе стрымаць. І так думаючы, ен узнімаў позірк уверх і гаварыў :
-          Божа! Ты казаў мне падтрымаць гэты горад, які пануе над светам, і я падтрымаў яго вянцом. Ты наказваў мне закласці ў ім сталіцу Тваю, і я яе заклаў. Гэта Твой горад цяпер, Божа, а я іду к табе, бо вельмі стаміўся.
 Праходзчы каля храмаў, казаў ім: “Хрыстовымі храмамі быць вам!” Гледзячы на раі людзей, якія праходзілі перад яго вачыма, казаў ім: “ Хрыстовымі слугамі будуць дзеці вашы.” І ішоў з пачуццем выкананага абавязку, усведамляючы свае заслугі і сваю моц, спакойны і велічны. Салдаты праводзілі яго праз Трыумфальны мост, нібы мімаволі аддаючы сведчанне яго трыумфу, і вялі далей к Наўмахіі і цырку. Вернікі з Затыбра далучыліся да працэсіі, і людзей стала так шмат, што цэнтурыен, які веў прэтарыянцаў, здагадаўся нарэшце, што праводзіць нейкага вярхоўнага святара, якога акружаюць вернікі, і занепакоіўся з-за невялікай колькасці салдат. Але ніводнага крыку абурэння ці злосці не чуваць было сярод сабраных. Твары іх былі ўзнеслыя ад велічнасці моманту, урачыстыя і разам з тым поўныя чакання, бо некаторыя вернікі прыгадвалі сабе, што ў хвіліну смерці Бога зямля расступалася ад уражання, а памерлыя ўзнімаліся з магіл, цяпер жа думалі, што і зараз будуць якія-небудзь бачныя знакі, пасля якіх на вякі застанецца памяць аб смерці Апостала. Іншыя казалі сабе нават: “ А вось калі Бог выбярэ хвіліну смерці Пятра, каб сыйсці з нябесаў, як і паабяцаў і ўчыніць суд над светам!” Ад гэтай думкі яны маліліся аб міласэрнасці Збавіцеля.
Але навокал было спакойна. Пагоркі, здавалася, выграваюцца і адпачываюць пад сонцам. Нарэшце ўсе спыніліся паміж цыркам і Ватыканскім пагоркам. Салдаты сталі капаць яміну, іншыя паклалі на зямлю крыж, малаты і цвікі, чакаючы, пакуль прыгатаванні закончацца, народ жа, заўседы ціхі і сканцэнтраваны, навокал паўставаў на калены.
Апостал, галава якога была ў промнях залатога святла, павярнуўся ў апошні раз да горада.
 Здалек, унізе, быў бачны Тыбр, які свяціўся на сонцы, на другім беразе – Марсава поле, вышэй – Маўзалей Аўгуста, ніжэй – вялізныя тэрмы, якія менавіта Нярон  пачаў узводзіць, яшчэ ніжэй – тэатр Пампея, а за ім месцамі бачнае, месцамі закрытае іншымі пабудовамі Сэпта Юлія, мноства портыкаў, храмаў, калон, гмахаў на некалькі паверхаў і нарэшце, у далечыні – пагоркі, аблепленыя дамамі, вялізнае сабранне людзей, ускрайкі якога знікалі ў блакітнай імгле, гняздоўе зладзейства, але і моцы, шаленства, але і ладу, якое стала вяршыняй свету, яго ж прыгнятальнікам, але разам з тым і законам і спакоем, усемагутнае непераможнае, вечнае.
Петр жа, абкружаны салдатамі, пазіраў на яго так, нібы валадар і цар на свае ўладанні. І казаў:
 “Выкуплены ты і мой” І ніхто не толькі сярод воінаў, што капалі яму, у якую павінны былі паставіць крыж, але нават сярод вернікаў ніхто не здагадваўся, што насамрэч стаіць між іх сапраўдны валадар гэтага горада і што мінуць цэзары, хвалі варвараў, вякі, а гэты стары будзе тут панаваць назаўжды.
Сонца хілілася яшчэ больш да Остыі і стала вялікім і чырвоным. Увесь заходні бок неба пачаў палаць недасяжным бляскам. Салдаты падыйшлі да Пятра, каб яго забраць. Але ен, молячыся, выпрастаўся раптам і высцягнуў высока правую руку. Каты затрымаліся, бачачы такую яго паставу, вернікі затрымалі дыханне ў грудзях, лічачы, што ен хоча прапаведаваць і настала ціша. Ен жа, стоячы на ўзвышэнні, пачаў высцягнутай рукой хрысціць, бласлаўляючы у час смерці:
 - Урбі эт орбі! Гораду і свету!
А ў гэты самы цудоўны вечар іншы атрад салдат веў Астыйскай дарогай Паўла з Тарсу к мясцовасці, называемай Аквэ Сальвія. І за ім таксама ішла грамада вернікаў, якіх ен звярнуў да веры Хрыста, а ен пазнаваў блізкіх знаемых, спыняўся і размаўляў з імі, бо як рымскаму грамадзяніну, стража дазваляла яму некаторыя крокі. За брамай, называемай Тэргеміна, ен сустрэў Плаўтылу, дачку прэфекта Флавія Сабінуса і, бачачы яе твар, заліты слязьмі, прамовіў:
“ Плаўтыла, дачка вечнага Збавіцеля, адыйдзі і супакойся. Пазыч мне толькі заслону, якая закрые мне вочы ў час, калі я буду адыходзіць да Бога” І ўзяўшы заслону, ен ішоў далей з тварам, настолькі поўным радасці, з якім працаўнік, што адпрацаваў цэлы дзень, вяртаецца дадому. Яго думкі, падобна да думак Пятра, былі спакойныя і добрыя, як гэта вячэрняе неба. Вочы пазіралі ў задуменні на раўніну, якая цягнулася перад ім, на Албанскія асветленыя горы. Ен успамінаў свае падарожжы, свае намаганні і працу, барацьбу, у якой ен перамагаў, і касцелы, якія па ўсіх землях і за ўсімі морамі паспеў закласці, і думаў, што добра зарабіў сабе на спачынак. І ен таксама справу скончыў. Адчуваў, што сяўбу яго не развее ўжо вецер зла. Адыходзіў з упэўненасцю, што ў барацьбе, калі яго Ісціна адкрылася свету, яна  пераможа і непамерная дабрыня сыходзіла на яго душу.
Дарога да месца казні была далекай і вечар настаў. Горы зрабіліся пурпурныя, а іх падножжы западалі паволі ў цень. Статкі вярталіся дадому. Дзе-нідзе ішлі грамадкі нявольнікаў з прадметамі працы на плячах. Перад дамамі на дарозе бавіліся дзеці, пазіраючы з цікавасцю на атрад салдатаў, які праходзіў. У гэтым вечары быў не толькі спакой і задавальненне, але і пэўная гармонія, якая, здавалася, ад зямлі ўзносіцца да неба. А Павел адчуваў яе, і сэрца яго перапаўнялася радасцю ад думкі, што да гэтай музыкі свету ен дадаў адзін гук, якога не было дасюль і без якога ўся зямля была “як бразгатанне медзі і як гук цымбалаў”. І ен прыгадаў, як вучыў людзей любіць, як гаварыў ім, што хоць бы ведалі ўсе мовы і таямніцы і ўсе навукі, то будуць нічым без любові, якая ласкавая, цярплівая, не пажадае дрэннага, не прагне пашаны, усе сцерпіць, усяму верыць, на ўсе спадзяецца і ўсе вытрымае.
Вось ягоны век і прайшоў ў навучэнні людзей такой Ісціне. А цяпер ен казаў сам сабе: “Якая ж сіла яе простая, і што яе пераможа? Няўжо яе здолее знішчыць цэзар, хоць бы ен удвая больш меў легіенаў, гарадоў, мораў, зямель і народаў?”
І ен ішоў расплочвацца як пераможца.
Атрад сыйшоў нарэшце з вялікай дарогі і звярнуў на ўсход вузкай сцежкай да Сальвійскіх Вод. На верасе ляжала чырвонае святло сонца. Ля крыніцы цэнтурыен спыніў жаўнераў, бо надыйшоў час.
Але Павел ускінуў на плячо заслону Плаўтылы, каб пасля завязаць сабе вочы, узняў позірк, дарэчы поўны непамернага спакою, у апошні раз да адвечных вечаровых зор і маліўся. Так! Хвіліна прыйшла, але ен бачыў прад сабою вялікі зорны шлях, які веў на неба, і ў душы ен казаў сабе тыя самыя словы, якія раней адчуваючы свой выкананы абавязак і блізкі канец, напісаў:

 “ Змаганнем добрым я змагаўся, веру захаваў, справу выканаў, на канец жа прызначаны мне вянец справядлівасці.”

Раздзел 70 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

На світанні наступнага дня дзве цемныя постаці пасоўваліся Апійскай дарогай к раўнінам Кампаніі. Адной з іх быў Назарый, другой – Апостал Пётр, які пакідаў Рым і замучаных у ім вернікаў-братоў. Неба на ўсходзе ўжо набірала легкае зеленаватае адценне, якое павольна ды ўсе выразней набірала знізу барву шафрану. Дрэвы, іх срэбная лістота, белыя мармуры вілаў і дугі акведукаў, што беглі праз раўніну к гораду, з’яўляліся з ценю. Асвятлілася паступова зеляніна неба, насычаючыся золатам. Пасля ўсход пачаў ружавець і асвятліліся Албанскія горы, якія падаліся дзівоснымі, ліловымі, створанымі нібы толькі з адных бляскаў.
Світанне адбівалася ў дрыжачых на лістоце дрэваў кроплях расы. Імгла разыходзілася, адкрываючы ўсе шырэйшы від на раўніну, на ляжачыя на ей дамы, могілкі, астраўкі, мястэчкі і купы дрэў, сярод якіх бялеліся калоны храмаў.
Дарога была пустой. Вяскоўцы, якія звозілі гародніну ў горад, не паспелі яшчэ відавочна пазапрагаць вазы. Ад каменных пліт, якімі аж да гор быў выкладзены гасцінец, ішло ў цішыні рэха драўлянага абутку, які быў у падарожных на нагах.
Потым сонца выйшла з-за гор, але разам з гэтым дзіўны від адкрыўся Апосталу. Яму здалося, што залацісты шар замест таго, каб узносіцца вышэй і вышэй на неба, скаціўся з пагоркаў і коціцца па дарозе. Тады Пётр затрымаўся і прамовіў:
 - Ты бачыш гэта святло, якое набліжаецца да нас?
 – Я нічога не бачу, - адказаў Назарый. Але Петр праз хвіліну азваўся , прыкрываючы далонню вочы. – Нейкая постаць ідзе да нас ў сонечным бляску. ..
Але вушы іх не чулі найменшага рэха ад крокаў. Навокал было зусім ціха. Назарый бачыў толькі, што ў далечыні дрыжаць дрэвы, нібы хтосьці іх патрос, а бляск разліваецца ўсе шырэй па раўніне. І паглядзеў на Апостала здзіўлена:
 - Што гэта? – усклікнуў ен занепакоена. А з рук Пятра падарожны кій выслізнуў на зямлю, позірк знерухомеў і быў скіраваны проста перад сабой, вусны прыадкрыліся, на твары адбіваліся здзіўленне, радасць, захапленне. Раптам ен кінуўся на калены з выцягнутымі перад сабой рукамі, а з вуснаў яго вырваўся вокліч:
 - Хрыстос! Хрыстос!
 І ен прыпаў галавой да зямлі, нібы цалуючы чыесьці стопы. Доўга цягнулася маўчанне, пасля чаго ў цішыні пачуліся перарываемыя слязьмі словы старога:
 - Куды ідзеш, Божа?
 І не чуў адказу Назарый, а да вушэй Пятра даляцеў голас сумны і прыемны, які мовіў:
 - Калі ты пакідаеш народ мой, то я іду ў Рым, каб мяне раскрыжавалі ў другі раз.
Апостал ляжаў на зямлі, з тварам ў пыле, без руху і слова. Назарыю падалося, што ен ці самлеў, ці памер, але Пётр нарэшце узняўся, дрыжачымі рукамі падняў падарожны кій і нічога не кажучы павярнуў да сямі узгоркаў горада. Хлапчук жа, бачачы гэта, паўтарыў, як рэха:
 - Куды ідзеш, Божа?
 – У Рым, - ціха адказаў Апостал.
 І вярнуўся. Павел , Іаан, Лінус і ўсе вернікі прынялі яго са здзіўленнем і з трывогай тым большай, што якраз на світанні, адразу пасля яго выйсця, прэтарыянцы абкружылі дом Мірыям і шукалі ў ім Апостала. Але ен на ўсе пытанні адказваў ім толькі з радасцю і спакоем:
 - Я бачыў Бога!
 І ў гэты ж вечар ен падаўся на могілкі Астрыянум, каб вучыць і хрысціць тых, якія хацелі абмыцца вадой жыцця. І ад той пары ен прыходзіў туды штодня, а за ім ішло з кожным днем усе больш людзей. Здавалася, што з кожнай пакутніцкай слязы нараджаюцца новыя вернікі і што кожны стогн на арэне адбіваецца рэхам ў тысячах грудзей. Цэзар плаваў у крыві, Рым і ўвесь паганскі свет вар’яцеў. Але тыя, якім досыць было забойстваў і шаленства, тыя, якіх тапталі, чые жыцце было жыццем нядолі і прыгнету, усе прыгнечаныя, усе засмучаныя, усе няшчасныя прыходзілі слухаць дзіўныя расповеды пра Бога, які з-за любові да людзей пайшоў на раскрыжаванне, каб выкупіць іх грахі.

Знаходзячы Бога, якога яны маглі любіць, знаходзілі тое, чаго не мог даць дасюль нікому сучасны свет – шчасце ад любові. А Петр зразумеў, што ні цэзар, ні яго легіены не перамогуць сапраўднай ісціны, што не шкадуюць ей ні слез, ні крыві, і што цяпер толькі пачынаецца яе перамога. Ен зразумеў таксама, чаму Бог вярнуў яго з дарогі: гэты горад гардыні, забойстваў, распусты і сілы пачынаў станавіцца Яго горадам і падвойнай сталіцай, з якой сыходзіла на свет панаванне над целамі і душамі. 

Раздзел 69 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Вестка аб цудоўным выратаванні Лігіі хутка разнеслася сярод лагераў хрысціян, якія засталіся дасюль нягледзячы на пагромы. Вернікі пачалі сыходзіцца ў меркаваннях на тым, што трэба паглядзець на тую, якую выратаваў Хрыстос. Спачатку прыйшоў малады Назарый з Мірыям, у якіх дагэтуль хаваўся Апостал Пётр, а за імі збіраліся і іншыя. Усе разам з Вініцыем, з Лігіяй і хрысціянамі-нявольнікамі Пятронія слухалі з увагай расповеды Урса аб голасе, які пачуўся ў яго душы і наказаў яму змагацца з дзікім зверам, і ўсе выходзілі з верай і надзеяй, што Хрыстос не дазволіць знішчыць на зямлі дарэшты сваіх усіх вернікаў, а пасля сам прыйдзе на страшны суд. І гэтая надзея падтрымлівала іх сэрцы, бо праследаванне дагэтуль не спынілася. На каго толькі голас грамадства указваў як на хрысціяніна, таго вігілы горада забіралі зараз жа ў турмы. Ахвяр папраўдзе было ўжо менш, бо шмат вернікаў пахапалі ўжо і замучылі, засталіся ж ці сыйшлі з Рыма тыя, хто вырашыў у далекіх правінцыях перачакаць буру, бо ўкрываліся ўжо старанней, не адважваючыся збірацца на агульныя малітвы інакш, чым на арэнах, якія былі за горадам. Аднак за імі яшчэ і сачылі, і хаця відовішчы ўжо скончыліся, схопленых трымалі на наступныя ці асуджалі асобна. І хаця рымскі люд ужо не верыў, што хрысціяне былі арганізатарамі падпалу горада, аднак жа іх абвясцілі ворагамі чалавецтва і краіны, і эдыкт супраць іх усе яшчэ дзейнічаў з былой моцай.
Апостал Пётр доўга не смеў паказвацца ў доме Пятронія, аднак нарэшце аднойчы вечарам Назарый паведаміў, што ен прыйдзе. Лігія, якая ўжо хадзіла сама, і Вініцый выбеглі яго сустрэць і пачалі абдымаць яго ногі, ен жа вітаў іх з узрушэннем тым большым, таму што няшмат засталося авечак у яго статку, над якім апеку дазволіў яму Хрыстос, і над лёсам якога плакала яго вялікае сэрца. Таму калі Вініцый прамовіў: “Высакародны! Дзякуючы табе Збавіцель вярнуў мне яе”, ен адказаў:” Ен вярнуў яе табе з-за веры тваей і яшчэ таму, каб не замоўклі ўсе вусны, якія ўслаўляюць Яго імя.”
 І відавочна ен думаў у гэту хвіліну аб тых тысячах сваіх дзяцей, якіх параздзіралі дзікія жывелы, аб тых крыжах, якімі былі пазастаўляныя арэны і аб тых вогненных слупах у садах “бестыі”, бо гаварыў ен гэта з вялікім смуткам. Вініцый і Лігія заўважылі таксама, што яго валасы ссівелі цалкам, постаць згорбілася, а на твары адбіліся столькі смутку і пакуты, нібы ен сам прайшоў праз усе, што прайшлі ахвяры жорсткасці і шаленстваў Нярона. Але абое разумелі ўжо, што калі Хрыстос сам пайшоў на пакуту і смерць, то не можа ад іх ўхіліцца ніхто. Аднак іх сэрцы сціскаліся ад выгляду Апостала, прыгнечанага бярэмем гадоў, высілкаў і болю. Таму Вініцый, які праз некалькі дзен збіраўся адвезці Лігію ў Неапаліс, дзе яны павінны былі спаткаць Пампонію і падацца далей на Сіцылію, ен пачаў яго прасіць, каб разам з імі Апостал пакінуў Рым. Але Пётр паклаў руку на яго галаву і адказаў:
 - Я чую ў душы словы Бога, які на возеры Тыберыяцкім гаварыў мне: “Калі ты быў маладзейшы, ты падвізаўся і ішоў, куды хацеў, але калі састарэеш, то прасцягнеш рукі твае, і іншы цябе паверне не туды, і правядзе, куды ты не хочаш.” Таму гэта слушна, каб я пайшоў за статкам маім.  А калі яны замоўклі, не разумеючы, пра што ен гаворыць, то дадаў:
 - Ідзе к канцу мая праца, але гасціннасць і адпачынак я знайду толькі ў доме Божым.
 Пасля звярнуўся да іх: “Памятайце мяне, бо я вас палюбіў, як бацька любіць дзяцей сваіх, а што ў жыцці рабіць будзеце, рабіце на славу Бога” . Так кажучы, ен узняў над імі свае старыя дрыжачыя далоні і блаславіў іх, яны ж туліліся да яго, адчуваючы, што гэта можа апошняе бласлаўленне, якое яны атрымліваюць з яго рук.
Аднак было прадвызначана ім убачыць яго яшчэ раз. Праз некалькі дзен Пятроній прынес грозныя весткі з Палатыну. Там стала вядома, што адзін з вызваленцаў імператара быў хрысціянінам і ў яго знайшлі лісты Апосталаў Пятра і Паўла з Тарсу, а таксама лісты Іакава, Іуды і Іаана. Пра знаходжанне Пятра ў Рыме было ўжо раней вядома Тыгеліну, аднак ен лічыў, што той загінуў разам з тысячамі іншых вернікаў. Цяпер жа аказалася, што два начэльнікі новай веры да гэтага часу жывыя і знаходзяцца ў сталіцы, таму вырашылі іх знайсці і захапіць любой цаной, бо спадзяваліся, што толькі з іх смерцю апошнія карэнні ненавіснай секты будуць знішчаны.
 Пятроній чуў ад Вестынуса, што сам цэзар выдаў загад, каб на працягу трох дзен і Пётр, і Павел з Тарсу былі ўжо ў Мамертынскай турме, і што цэлыя атрады прэтарыянцаў выслалі для вобыску па ўсіх дамах на Затыбры. Вініцый, пачуўшы гэта, вырашыў пайсці папярэдзіць Апостала. Вечарам разам з Урсам, накінуўшы гальскія плашчы, якія прыкрывалі твары, падаліся ў дом Мірыям, дзе Петр жыў і які знаходзіўся на самым ускраі затыбранскай часткі горада, ля падножжа Янікульскага ўзгорка. Па дарозе яны бачылі дамы, абкружаныя салдатамі, якіх праводзілі нейкія невядомыя людзі. Увесь раен быў узварушаны, а мецамі збіраліся групы цікаўных. Тут і там цэнтурыены дапытвалі схопленых наконт таго, дзе знаходзяцца Петр Сімяон і Павел з Тарсу.
Урс і Вініцый, апярэджваючы салдат, дайшлі спакойна да жытла Мірыям, дзе засталі Пятра, абкружанага невялікай колькасцю вернікаў.Таматэй, памочнік Паўла з Тарсу, і Лінус знаходзіліся таксама разам з Апосталам. На звестку аб небяспецы Назарый вывеў усіх схаваным праходам да садовай каліткі, а потым да пакінутых каменяломняў, якія знаходзіліся ў некалькіх сотнях крокаў ад Янікульскай брамы. Урс пры гэтым нес Лінуса, косці якога паламаныя пад час катавання, да гэтай пары не пазрасталіся. Аднак апынуўшыся ў падзем’і, яны адчулі сябе ў бяспецы і пры святле каганка, якое распаліў Назарый, пачалі ціха раіцца, як ратаваць дарагое ім жыцце Апостала.
 – Шаноўны, - сказаў яму Вініцый, - няхай заўтра на світанні Назарый выведзе цябе з горада к Албанскім гарам. Там мы цябе знойдзем і забяром у Анцый, дзе чакае карабель, які павінен нас пераправіць абоіх у Неапаліс і потым на Сіцылію. Шчаслівы будзе той дзень і часіна, калі ты ўвойдзеш у мой дом і блаславіш мае вогнішча.
Іншыя слухалі яго з радасцю і гаварылі Апосталу:
- Беражыся, пастыр наш, бо нельга табе заставацца ў Рыме. Схавай жывую ісціну, каб яна не загінула разам з намі і з табой. Паслухай нас, мы просім цябе як бацьку.
 – Зрабі гэта ў імя Хрыста! – казалі іншыя, кранаючыся яго адзення. Ен жа адказаў:
 - Дзеці мае! Хто ж ведае, калі яму Бог прызначыць канец жыцця?
Але не сказаў, што не пакіне Рым, і сам вагаўся, што рабіць, бо ўжо даўно закралася ў яго душу няпэўнасць і нават трывога. Бо статак яго быў раздроблены, справа раскіданая, сабор, які перад пажарам горада вырас, як прыгожае дрэва, ператварыла ў попел сіла “бестыі”. Не засталося нічога апрача слез, успамінаў, пакут і смерці. Сяўба дала плён, але шатан утаптаў яго ў зямлю. Атрады анелаў не прыйшлі на дапамогу гінучым , і вось Нярон уссядае ў славе над светам, страшны, мацнейшы, чым калі-небудзь, уладар усіх мораў і зямель. Неаднойчы ўжо Божы рыбак высцягваў у самоце рукі да неба і пытаўся: “Божа, што мне рабіць?” Ці мне заставацца? І ці я стары і немачны павінен змагацца з гэтай непераадольнай сілай зла, якому ты дазволіў валадарыць і перамагаць?”
І зваў гэтак з глыбіні бязмежнага болю, паўтараючы ў душы: “ У цябе няма ўжо тых авечак, якіх ты загадаў мне пасвіць, няма Твайго Храма, пустка і жалоба ў тваей сталіцы, таму што ж цяпер ты мне загадаеш? Ці я павінен застацца тут ці вывесці рэшту статку, каб мы дзесьці за морам славілі ва ўкрыцці Твае імя?” І вагаўся. Ен верыў, што праўда жывая не згіне і павінна пераважыць, але хвілінамі думаў, што не прыйшоў яшчэ яе час, які надыйдзе тады толькі, калі Бог сыйдзе на зямлю ў дзень суда ў славе і сіле стокроць мацнейшай за Няронаву. Часта яму здавалася, што калі сам ен пакіне Рым, вернікі пойдуць за ім, а ен завядзе іх тады аж да цяністых гаеў Галілеі, да ціхай гладзі Тыберыяцкага Мора, да пастухоў, спакойных, як галубы ці авечкі, якія там пасуцца сярод чабору і нарду. І ўсе большае жаданне цішыні і адпачынку , усе большы сум па возеры і Галілеі ахопліваў рыбацкае сэрца, усе часцей слезы наплывалі на вочы старога.
Але калі на хвіліну ен зрабіў ужо свой выбар, то ахапіў яго раптоўны страх і непакой. Як жа мне пакінуць гэты горад, у якім столькі крыві пакутніцкай упіталася ў зямлю і дзе столькі вуснаў паміраючых засведчыла ісціну? Ці ен адзін можа ўхіліцца ад гэтага? І што адкажа Богу, калі пачуе словы: “Вось яны памерлі за веру сваю, а ты ўцек?”
Ночы і дні праходзілі для яго ў перажываннях і непакоі. Іншыя, якіх параздзіралі львы, якіх папрыбівалі на крыжы, якіх папалілі ў садах цэзара, спачылі пасля хвілін пакуты ў Бозе, ен жа спаць не мог і адчуваў пакуту, большую за гэтыя ўсе, якія прыдумвалі каты для ахвяр. Світанак часта ўжо асвятляў дахі дамоў, калі ен клікаў яшчэ з глыбіні засмучанага сэрца:
 - Божа, няўжо сюды ты мне прыйсці наказваў і ў гэтым гняздзе бестыі закласці сталіцу тваю?
Усе трыццаць чатыры гады ад смерці Бога свайго я не ведаў спачынку. З кіем у руцэ я абыходзіў свет і прыносіў “добрую навіну”.
 Сілы яго вычарпаліся ў падарожжах і вымогах, аж урэшце, калі ў гэтым горадзе, які быў галавой свету, ужо прадоўжыў навуку Майстра, адно вогненнае дыханне Злосці спаліла яе, і ен бачыў, што барацьбу трэба ўздымаць наноў. І якую барацьбу! З аднаго боку цэзар, сенат, народ, легіены, што ахопліваюць жалезным вобручам увесь свет, незлічоныя гарады, землі, моц, якой вочы не бачылі, з другога боку ен, так сагнуты ўзростам і працай, што дрыжачыя яго рукі ледзь ужо могуць узняць падарожны кій.
Таму часам ен казаў сам сабе, што не яму мерацца з імператарам Рыма і што з гэтым можа справіцца хіба толькі сам Хрыстос.
Усе гэтыя думкі прабягалі зараз праз яго збалелы розум, калі ен слухаў просьбы апошняй горсткі сваіх вернікаў, яны ж абкружалі яго ўсе больш шчыльным колам і паўтаралі амаль молячы яго:
 - Абарані сябе і нас вывядзі з-пад моцы бестыі.
 Урэшце і Лінус пахіліў перад ім сваю спакутаваную галаву:
 - ПЁтр! – сказаў ен, - табе Збавіцель наказваў пасвіць авечак сваіх, але няма іх ужо тут ці заўтра іх не будзе, таму ідзі туды, дзе іх знайсці яшчэ зможаш. Жыве яшчэ слова Божае ў Іерусаліме, і ў Антыохіі, і ў Эфесіі, і ў іншых гарадах. Што ты зможаш, застаўшыся ў Рыме? Калі згінеш, то толькі павялічыш трыумф бестыі. Іаану Бог не прызначаў канца жыцця, Павел – жыхар рымскі , і без суда не могуць яго пакараць, але калі над табой, настаўнік, навісне моц пякельная, тады тыя, якія ўжо спужаліся, будуць пытаць: “Хто ж мацнейшы, чым Нярон?” Ты – апора, на якой збудаваны храм Божы. Дай мне памерці, але не дазваляй перамагчы Антыхрысту над Намеснікам божым і не вяртайся сюды, пакуль Бог не скрушыць таго, хто праліў кроў бязвінных.
 – Паглядзі на нашы слезы! – паўтаралі ўсе прысутныя.
 Слезы цяклі і па твары Пятра. Праз хвіліну ен узняўся і выцягваючы рукі над укленчыўшымі, прамовіў:

 - Няхай імя Божае будзе услаўлена і няхай будзе воля Яго!

Раздзел 68 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Пятроній пасля выратавання Лігіі не хацеў раздражняць імператара і падаўся за ім разам з іншымі аўгустыянамі на Палатын. Ен хацеў паслухаць, пра што там будуць гаварыць, і асабліва пераканацца, ці Тыгелін не прыдумаў чаго-небудзь новага на згубу дзяўчыне. І яна, і Урс былі цяпер былі пад апекай народу і без распальвання вайны ніхто цяпер не мог узняць на іх руку, аднак Пятроній, ведаючы аб нянавісці, якой палаў да яго ўсемагутны прэфект прэторыі, дапускаў, што хутчэй за ўсе той не мог папросту яго дасягнуць і будзе намагацца яшчэ адпомсціць якім-небудзь чынам яго пляменніку.
Нярон быў разгневаны і раздражнены, бо відовішча скончылася зусім інакш, чым ен таго хацеў. На Пятронія спачатку не хацеў нават глядзець, але той, застаючыся халодна-спакойным, наблізіўся да імператара з усей свабодай, уласцівай арбітру элегантарыум і сказаў:
 - Ці ведаеш ты, боскі, што прыходзіць мне на думку? Напішы песню пра дзяўчыну, якую загад валадара свету выратоўвае ад рагоў дзікага тура і аддае каханаму. У грэкаў чулыя сэрцы, і я ўпэўнены, што іх зачаруе такая песня.
Нярону, нягледзячы на раздражненасць, такая думка была даспадобы і нават удвая: спачатку як тэма для песні, а потым, ен жа мог праславіць у ей сябе самога як валадара свету, які думае прыгожа. Таму ен паглядзеў з хвіліну на Пятронія, пасля прамовіў:
 - Так! Можа ты і маеш рацыю! Але ці гэта добра – спяваць мне самому аб сваей дабрыні?
 – Можаш нават нічога не змяняць, кожны здагадаецца і так, аб чым пяецца, а з Рыму весткі разыходзяцца па ўсім свеце.
 – І ты ўпэўнены, што гэта спадабаецца ў Ахаі?
 – Клянуся Палуксам! – усклікнуў Пятроній.
І адыйшоў задаволены, бо ўжо цяпер ён быў упэўнены, што Нярон, жыцце якога ўсе было прыстасаваннем рэальнасці да літаратурных задумаў, не захоча сапсаваць сабе тэму, а тым самым звяжа рукі Тыгеліну. Не змяніла гэта яго намеру адправіць Вініцыя з Рыма, як толькі здароўе Лігіі перастане быць перашкодаю для гэтага. І калі ўбачыў пляменніка на наступны дзень, то сказаў яму:
 - Вывозь яе на Сіцылію.Адбылося штосьці такое, пасля чаго з боку імператара вам нічога не пагражае, але Тыгелін гатовы ўжыць нават атруту, калі не ад нянавісці да вас, то да мяне напэўна. Вініцый усміхнуўся на гэта і адказаў:
 - Яна была на рагах дзікага тура, а ўсе ж Хрыстос яе выратаваў.
 – То падзякуй Яму ахвярай, - адказаў з адценнем нецярплівасці Пятроній, - Але не прасі Яго выратоўваць яе ў другі раз... Ты памятаеш, як Эол прыняў Адысея, калі  той вярнуўся прасіць яго яшчэ раз аб добрым накірунку вятроў? Богі не любяць паўтарацца...
 – Калі вернецца яе здароўе, - адказаў Вініцый, - я адвязу яе да Пампоніі Грэцыны
 – І ты зробіш гэтым толькі горш, бо Пампонія ляжыць хворая. Казаў мне аб гэтым сваяк Аўлаў Антыстый. Тут будуць адбывацца такія рэчы, што людзі пра вас забудуць, а ў цяперашнія часіны самыя шчаслівыя тыя, аб кім не памятаюць. Няхай Фартуна будзе вам сонцам зімой і ценем летам!
Сказаўшы гэтак, ен пакінуў Вініцыя з яго шчасцем, сам жа пайшоў даведацца ў Тэокла аб здароўі і жыцці Лігіі. Але ей ўжо не пагражала небяспека. У падзем’ях, пры знясіленні , якое засталося пасля турэмнай ліхаманкі, яе б дабіла гнілое паветра і адсутнасць выгод, але цяпер абкружалі яе самай дасканалай апекай і не толькі дастаткам, але і раскошай.
 Па загаду Тэокла праз два дні пачалі яе выносіць у сады, якія былі вакол вілы і дзе яе пакідалі на доўгія гадзіны. Вініцый прыбіраў яе паланкін анемонамі і асабліва ірысамі, каб ей нагадаць пра атрый у доме Аўлаў. Неаднойчы схаваныя ў ценю разрослых дрэваў яны размаўлялі, трымаючыся за рукі аб мінулых болю і трывогах. Лігія гаварыла яму, што Хрыстос наўмысна правеў яго праз пакуту, каб змяніць яго душу і ўзняць яго да Сябе, ен жа адчуваў, што гэта праўда і што не засталося ў ім нічога ад былога патрыцыя, які не прызнаваў іншага закону над уласнымі жаданнямі. Але ў гэтых успамінах не было горычы. Абоім здавалася, што цэлыя стагоддзі пранесліся над іх галовамі, і што гэта страшнае мінулае ўжо далека ад іх. У гэты час іх апаноўваў спакой, якога яны не ведалі дасюль. Нейкае новае жыцце  - вялікае і добрае - ішло да іх і забірала іх да сябе.

 У Рыме мог сам сабе вар’яцець імператар і напаўняць трывогай свет, яны ж, адчуваючы над сабой апеку ў сто разоў мацнейшую, не баяліся ўжо ані яго злосці, ані яго шаленстваў, так, нібы ен перастаў быць гаспадаром іх жыцця ці смерці. Аднойчы, падчас заходу сонца, яны пачулі рэха ад рыкаў ільвоў і іншых дзікіх жывел з віварыяў. Некалі гэтыя водгаласы працялі трывогай Вініцыя, як злое прадказанне.Цяпер яны пазіралі толькі адзін на аднаго з усмешкай, а потым абое ўзнялі позіркі да вечаровых зор. Часамі Лігія, вельмі аслабленая так, што не магла яшчэ хадзіць, засынала сярод садовай цішы, ен жа не спаў над ей і, углядаючыся ў твар яе, думаў міжволі, што гэта ўжо не тая Лігія, якую ен спаткаў у Аўлаў, паколькі і турма, і хвароба згасілі часткова яе прыгажосць. У той час, калі ен бачыў яе ў Аўлаў і пазней, калі ен прыйшоў забраць яе дадому ад Мірыям, яна была такой цудоўнай, як статуя і кветка, разам узятыя. Цяпер жа твар яе стаў амаль празрысты, рукі схуднелі і цела таксама ад хваробы, вусны пабляднелі і вочы, здавалася, сталі менш блакітныя, чым раней. Залатавалосая Эўніка, якая прыносіла ей кветкі і раскошныя тканіны для прыкрыцця яе ног, выглядала побач з ей, як кіпрскае баство. Эстэт Пятроній пружна высільваўся, каб знайсці ў Лігіі былыя рысы і, паводзячы плячыма, думаў, што гэты цень з Елісейскіх Палеў не быў варты тых захадаў, тых боляў і пакут, якія амаль не забралі жыцце Вініцыя. Але Вініцый, які кахаў цяпер яе душу, любіў яе толькі тым больш, а калі назіраў за ей у час, калі яна спала, то яму здавалася, што назірае за цэлым светам.

Раздзел 67 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Чатыры абісінцы неслі асцярожна Лігію ў дом Пятронія, Вініцый жа і Урс ішлі побач, спяшаючыся, каб яе як найхутчэй аддаць у рукі грэцкага лекара. Яны ішлі моўчкі, бо пасля гэткага дня яны не маглі распачаць гаворку. Вініцый дасюль быў нібы напалову прытомны. Ен паўтараў сабе, што Лігія вызвалена, што ей не пагражае ўжо ні турма, ні смерць у цырку, што няшчасці іх скончыліся раз і назаўжды, і што ен забірае яе дадому, каб не разлучацца з ей больш. І яму здавалася, што гэта хутчэй пачатак нейкага іншага жыцця, чым рэальнага. Час ад часу ен нахіляўся над адкрытым паланкінам, каб паглядзець на гэты каханы твар, які пры святле месяца, падавалася, быў дзесьці ў снах, і паўтараў у думках: “Гэта яна! Хрыстос выратаваў яе!” Ен прыгадаў сабе таксама, што да спаліярыума, куды яны з Урсам аднеслі Лігію, прыйшоў нейкі невядомы яму лекар і запэўніў яго, што дзяўчына жывая і будзе жыць. Ад гэтай думкі радасць перапаўняла яму грудзі так, што хвілінамі ен слабеў і абапіраўся на плячо Урса, бо не мог ісці свамі сіламі. Урс жа глядзеў на ўсеянае зоркамі неба і маліўся.
Яны ішлі хутка сярод вуліц, на якіх наноў адбудаваныя белыя дамы блішчалі моцна ў месяцавым ззянні. Горад быў пусты. Дзе-нідзе толькі групкі людзей з вянцамі з плюшчу спявалі і танцавалі перад портыкамі пад ігру флейтаў, карыстаючыся цудоўнай ноччу і святочнай парой, якая доўжылася ад пачатку відовішчаў. Толькі калі ўжо яны былі недалека ад дому, Урс перастаў маліцца і загаварыў ціха, нібы баяўся разбудзіць Лігію.
 – Гаспадар, гэта Збавіцель выратаваў яе ад смерці. Калі я ўбачыў яе на рагах тура, я пачуў голас у душы:”Абарані яе!”, і гэта быў напэўна голас Агнца. Турма адабрала ў мяне сілы, але Ен мне іх вярнуў на гэты час і Ен натхніў гэты жорсткі народ заступіцца за яе. Няхай жа будзе воля Яго! А Вініцый адказаў:
 - Няхай будзе ўслаўлена Імя Яго!
 Але ен не мог гаварыць больш, калі раптам адчуў, што вялізны плач збіраецца ў яго грудзях. Яго апанавала жаданне кінуцца на зямлю і дзякаваць Збавіцелю за цуд і міласэрнасць.
Тымчасам яны дайшлі да дому. Слугі, папярэджаныя высланым наўмысна наперад нявольнікам, ўсе павыходзілі, каб сустрэць гаспадароў. Павел з Тарсу звярнуў да веры яшчэ ў Анцыі  большю частку гэтых людзей. Няшчасці Вініцыя цалкам былі ім вядомыя, таму радасць іх ад выгляду ахвяр, выратаваных ад злосці Нярона, была вялікая, і павялічылася яшчэ больш, калі лекар Тэокл пасля агляду Лігіі засведчыў, што яна не пакалечана, і што пасля таго, як пройдзе слабасць, якая засталася ад турэмнай ліхаманкі, яна вернецца да жыцця здароваю.
Прытомнасць жа вярнулася да яе гэтай самай ноччу. Абудзіўшыся ў прыгожым кубікуле, асветленым карынфскімі лямпамі, пад водар вербены, яна не разумела, дзе знаходзіцца і што з ею адбываецца. Яе памяць захавалася да хвіліны, калі яе прывязвалі на рогi стрыманага ланцугамі быка, цяпер жа яна бачыла над сабой твар Вініцыя, асветлены добрым каляровым святлом, і лічыла, што яна ўжо пэўна не на зямлі. Думкі яе яшчэ былі неўпарадкаваныя ў аслабелай галаве. Ей падалося натуральным, што яны затрымаліся дзесьці па дарозе на неба, бо яна стомленая і слабая.Не адчуваючы аднак ніякага болю, яна ўсміхнулася Вініцыю і хацела ў яго спытаць, дзе яны знаходзяцца, але з вуснаў яе сыйшоў толькі ціхі шэпт, у якім Вініцый мог ледзь адрозніць свае імя.
Але ен укленчыў ля яе і паклаў легка руку на яе лоб ды прамовіў:
 - Хрыстос цябе выратаваў і вярнуў цябе да мяне!
Яе вусны зварухнуліся зноў ад незразумелага шэпту, праз хвіліну яе павекі прыкрыліся, а грудзі ўздымаліся ад легкага дыхання і яна паглыбілася ў здаровы сон, якога чакаў лекар Тэокл і пасля якога ен прадказваў вяртанне да яе здароўя.

А Вініцый застаўся ля яе на каленах паглыблены ў малітву. Душа растапілася ў яго ад такога вялікага кахання, што ен цалкам забыўся. Тэокл некалькі разоў уваходзіў у кубікул, некалькі разоў з-за адхіленай заслоны паказавалася залатавалосая галава Эўнікі, нарэшце журавы, якія гадаваліся ў садах, пачалі курлыкаць, абвяшчаючы пачатак дня, а ен яшчэ ў думках абдымаў стопы Хрыста, не бачачы і не чуючы, што вакол яго робіцца, з сэрцам, ператвораным ў ахвярнае полымя падзякі, паглыблены ў захапленні, пры жыцці яшчэ напалову небажыхар.

Раздзел 66 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

За часы імператарства Нярона ўвайшлі ў звычай даўней рэдкія і выключна толькі вячэрнія прадстаўленні як у цырку, так і ў амфітэатры. Аўгустыяне любілі іх, бо часта пасля іх адбываліся піры і п’янкі аж да рання. Хаця люд быў перанасычаны праліццем крыві, аднак калі разыйшлася вестка, што надыходзіць канец відовішчаў і што апошнія хрысціяне павінны памерці вечарам, незлічоныя натоўпы сабраліся ля амфітэатра. Аўгустыяне былі ўсе як адзін, бо здагадаліся, што гэта будзе нязвыклае прадстаўленне і што цэзар вырашыў арганізаваць сабе трагедыйнае відовішча з болю Вініцыя. Тыгелін захаваў таямніцу, які спосаб пакут прызначаны для нарачонай маладога трыбуна, але гэта толькі павялічвала паўсюдна цікаўнасць. Тыя, хто некалі бачыў Лігію ў Плаўціяў, расказвалі цяпер цуды пра яе прыгажосць. Іншых жа займала перш-наперш пытанне, ці сапраўды яны ўбачаць яе сення на арэне, бо шмат паміж тых, хто чуў адказ цэзара Пятронію ў Нервы на піры, тлумачылі яго сабе па-рознаму. Некаторыя дапускалі проста, што Нярон аддасць ці можа ўжо аддаў дзяўчыну Вініцыю, успаміналі, што яна – заложніца, якой можна было менавіта таму шанаваць  тых багоў, якія ей падабаліся, і якую закон народаў не дазваляў караць. Няўпэўненасць, чаканне і зацікаўленасць ахапілі ўсіх гледачоў. Цэзар прыбыў раней, чым звычайна, і разам з яго прыбыццем пачалі зноў шаптацца, што напэўна адбудзецца штосьці надзвычайнае, асабліва калі з Няронам апроч Тыгеліна і Ватынія ўбачылі Касія, цэнтурыена з моцным торсам і непамернай сілай, якога цэзар браў з сабой толькі тады, калі хацеў мець пад бокам абаронцу, напрыклад, калі прыходзіла ахвота да начных прыгод на Субуры, дзе ен учыняў сабе забаву, званую сагаціо, па правілах якой трэба было падкідаць на вайсковым плашчы напатканых па дарозе дзяўчат. Наглядалі таксама, каб у самім амфітэатры былі прадузяты пэўныя сродкі перасцярогі. Стражнікаў, прэтарыянцаў павялічылі колькасць, камандаваў жа імі не цэнтурыен, а трыбун Субрый Флавій, вядомы да гэтага часу сваей сляпой адданасцю Нярону.У гэты час зразумелі, што цэзар прагне на ўсялякі выпадак забяспечыць ад выбуху роспачы Вініцыя, і тады цікаўнасць публікі ўзрасла яшчэ больш. Усе позіркі звярталіся наўмысна на месца, дзе сядзеў няшчасны закаханы. Ен жа, вельмі бледны, з ілбом, пакрытым кроплямі поту, быў няўпэўнены, як іншыя гледачы, але яшчэ і занепакоены да глыбінь душы. Пятроній сам не ведаў дакладна, што адбудзецца, не сказаў яму нічога, толькі спытаў, вярнуўшыся ад Нервы, ці гатовы ен да ўсяго, а потым, ці будзе прысутнічаць на відовішчы. Вініцый адказаў на абодва пытанні: “Так!”, але пры гэтым мурашкі прабеглі па яго целу, бо ен здагадаўся, што Пятроній не пытаецца без прычыны.
 Сам ен жыў ужо ад нейкага часу нібы толькі напалову, сам заглыбіўся ў смерць і згадзіўся са смерцю Лігіі, бо яна павінна была стаць для іх абоіх і вызваленнем і шлюбам, але цяпер даведаўся, што адна справа думаць здалек пра апошнюю хвіліну як пра спакойнае засынанне, і іншая справа – пайсці глядзець на пакутніцтва істоты, найдаражэйшай у жыцці. Усе даўней перажытыя болі адазваліся ў ім наноў. Сцішаная роспач зноў раскрычалася ў яго душы, ахапіла яго ранейшае жаданне ратаваць Лігію любой цаной. Зранку ен хацеў яшчэ трапіць у кунікулы, каб пераканацца, ці знаходзіцца ў іх Лігія, але стражнікі-прэтарыянцы пільнавалі ўсе ўваходы і загады ім былі такія суровыя, што салдаты, нават знаемыя, не давалі сябе ўгаварыць ні просьбай, ні золатам. Вініцыю здавалася, што  няпэўнасць заб’е яго раней, чым ен убачыць відовішча. Дзесьці на дне сэрца яшчэ жыла ў ім надзея, што можа Лігіі ўжо няма ў амфітэатры і што ўсе страхі не маюць сэнсу. Часам ен чапляўся за гэту надзею з усіх сіл. Ен казаў сабе, што Хрыстос мог яе ўжо забраць з турмы і не можа дазволіць ей пакутаваць у цырку. Раней ен згадзіўся ўжо было з усім на Яго волю, цяпер, калі яго адапхнулі ад дзвярэй кунікулаў, то вярнуўся на свае месца ў амфітэатры і калі з зацікаўленых позіркаў, якія кідалі на яго гледачы, здагадаўся, што найстрашнейшыя дапушчэнні могуць спраўдзіцца, пачаў маліць Яго ў душы аб ратунку з пачуццем, падобным амаль да пагрозы: “Ты можаш! – паўтараў ен, сціскаючы дрыжачыя рукі. “Ты можаш!”Перад гэтым ен нават не здагадваўся, што гэта хвіліна, калі пераўтворыцца ў рэчаіснасць, будзе такой страшнай. Цяпер не аддаючы сабе адказу, што з ім адбываецца, меў аднак адчуванне, што калі ўбачыць пакуты Лігіі, то яго любоў ператворыцца ў нянавісць, а вера – ў роспач. І ен баяўся гэтага адчування, бо баяўся абразіць Хрыста, якога прасіў аб літасці і аб цудзе. Ен ужо не прасіў пакінуць ей жыцце, хацеў толькі, каб яна памерла раней, чым яе  выведуць на арэну, і з непамернай бездані болю ен паўтараў у душы: “Хоць у гэтым мне не адмаўляй, а я буду любіць  Цябе яшчэ больш, чым любіў дасюль”. У канцы думкі яго разбушаваліся, як хвалі, узнятыя віхурай. У ім абуджалася жаданне адпомсціць і жаданне крыві. Яго адольвала шаленая думка кінуцца на Нярона і задушыць яго на вачах гледачоў, і адначасова ен адчуваў, што гэта думка абражае зноў Хрыста і ідзе супраць Яго запаветаў.Часам праносіліся ў яго галаве бліскавіцы надзеі, што гэта ўсе, перад чым дрыжала яго душа, яшчэ вернецца ўсемагутнай і міласэрнай рукой, але тут жа і згасалі, нібы з бязмерным шкадаваннем, што Той, Хто можа адным словам разбурыць гэты цырк і выратаваць Лігію, пакінуў усе ж  яе, хаця яна верыла Яму і любіла Яго з усіх сіл сваго чыстага сэрца. І ен думаў далей, што вось яна там ляжыць ў цемным кунікуле, слабая, безабаронная, пакінутая, аддадзеная на ласку ці няласку азвярэлых стражнікаў, трымаючыся адным дыханнем, ен жа павінен бяздзейсна чакаць у гэтым страшным амфітэатры, не ведаючы, якую прыдумалі ей пакуту і што праз хвіліну ўбачыць. Нарэшце, як чалавек, які падае ў бездань і хапаецца за ўсе, што расце па яе краю, так і ен аберуч трымаўся за тую думку, што толькі верай ен можа яе выратаваць. Такім чынам заставаўся толькі адзіны гэты спосаб. Пётр жа казаў, што вера зямлю можа зрушыць! Таму ен сабраў сілы, перамог у сабе сумненне, усей сваей істотай паўтараючы адно слова:”Верую!” і чакаў цуда. Але так як надта нацягнутая струна павінна парвацца, так і яго перамаглі гэтыя высілкі. Ен збялеў з твару, нібы труп, і цела яго стала вельмі цяжкім. У гэты час ен падумаў, што яго малітва пачутая, бо вось ен ужо памірае.Яму здалося, што Лігія павінна была ўжо таксама памерці, і што Хрыстос забірае іх такім чынам да сябе. Арэна, белыя тогі незлічоных гледачоў, святло тысячных лямпаў і паходняў, - усе разам знікла з вачэй. Але гэта немач не была доўгай. Праз хвіліну ен прыйшоў у прытомнасць, ці хутчэй яго абудзіў тупат нецярплівага люду.
 – Ты хворы, - сказаў яму Пятроній. – Загадай аднесці цябе дадому.
 І не зважаючы, што скажа на гэта цэзар, ен узняўся, каб падтрымаць Вініцыя і выйсці з ім разам. Сэрца яго напоўнілася літасцю і пры гэтым яго моцна раздражняла тое, што цэзар пазіраў праз смарагд на Вініцыя, атрымліваючы задавальненне ад болю апошняга, можа таму, каб потым апісаць яго ў патэтычных строфах і атрымаць апладысменты слухачоў. Вініцый страсянуў галавой. Ен мог памерці ў гэтым амфітэатры, але не мог з яго выйсці. А прадстаўленне павінна было праз хвіліну распачынацца. Менавіта ў гэту самую хвіліну прэфект горада махнуў перад сабой чырвонай хустачкай, і пасля гэтага знаку зарыпелі засовы насупраць цэзарскага подыума і з цемнай пашчы выйшаў на яркаасветленую арэну Урс.Асілак міргаў вачыма, аслеплены магчыма святлом арэны, пасля чаго выйшаў на яе сярэдзіну, разглядаючыся навокал, нібы хацеў здагадацца, з чым яму прыйдзецца спаткацца. Усім аўгустыянам і большасці гледачоў было вядома, што гэта чалавек, які задушыў Кратона, таму пры яго з’яўленні шум пранесся па ўсіх радах. У Рыме хапала гладыятараў, нашмат большых, чым звычайныя людзі, але падобнага яшчэ не бачылі вочы квірытаў. Касій, які стаяў на подыуме за цэзарам, здаваўся ў параўнанні з гэтым лігійцам маленькім чалавечкам. Сенатары, вясталкі, цэзар, аўгустыяне і народ глядзелі з захапленнем знаўцаў і аматараў на яго моцныя, як тоўстыя галіны, бедры, на грудзі, падобныя да двух злучаных шчытоў і на геркулесавы плечы. Шум узрастаў з кожнай хвілінай. Для гэтых сабраных не магло быць большага задавальнення, чым бачыць такія мускулы падчас гульні, напружання і бойкі. Шум ператвараўся паступова ў крык і ліхаманкавыя пытанні, дзе жыве народ, які нараджае падобных веліканаў, той жа стаяў пасярод амфітэатрра аголены і больш падобны да каменнага калосу, чым да чалавека са сканцэнтраваным і разам з тым сумным тварам варвара, і бачачы пустую арэну, ен пазіраў са здзіўленнем сваімі блакітнымі вачыма дзіцяці то на гледачоў, то на імператара, то на краты кунікулаў, адкуль чакаў сваіх катаў. У хвіліну, калі ен выходзіў на арэну, яго простае сэрца апошні раз закалацілася ад надзеі, што можа яго чакае крыж, але калі не ўбачыў ні крыжа, ні прыгатаванай ямы, то падумаў, што ен нягодны гэтай ласкі і што прыйдзецца яму памерці інакш, і напэўна, ад жывел. Ен быў без зброі і вырашыў загінуць, як вернік Агнца, спакойна і цярпліва. Тымчасам ен хацеў памаліцца яшчэ Збавіцелю, таму ўкленчыў на арэне, склаў рукі і ўзняў позірк да зорак, якія мігцелі і былі бачныя праз верхнюю адтуліну цырку. Гэта не спадабалася сабраным. Досыць ужо было гэтых хрысціян, паміраючых, як авечкі. Зразумела, што калі асілак не захоча абараняцца, то відовішча прападзе. Тут і там пачулася шыпенне. Некаторыя пачалі клікаць мастыгафораў, заданнем якіх было лупцаваць байцоў, якія не хацелі змагацца. Праз хвіліну ўсе сціхла, бо ніхто не ведаў, што чакае велікана і ці не захоча ен змагацца, калі спаткаецца сам-насам са смерцю.Доўга ўжо не трэба было чакаць. Раптам пачуўся пранізлівы гук труб, і пасля гэтага адчыніліся краты насупраць імператарскага подыума, і на арэну выбег пад крыкі бестыярыяў страшны  германскі тур, які нес на галаве аголенае жаночае цела.
 – Лігія! Лігія! – крыкнуў Вініцый. Пасля схапіўся рукамі за валасы на скронях, сагнуўся так, як чалавек, які адчувае ў сабе востры боль і хрыплым амаль нечалавечым голасам стаў паўтараць:
 - Верую! Верую!... Хрыстос! Цуда!
 І не чуў нават , што ў гэту хвіліну Пятроній закрыў яго галаву тогай. Яму здавалася, што гэта смерць ці боль засланяе яму вочы. Ен не глядзеў, не бачыў. Яго ахапіла пачуцце нейкай страшэннай пустэчы. У галаве не засталося ніводнай думкі, вуснамі толькі ен паўтараў, як вар’ят: - Верую! Верую! Верую!...
Потым амфітэатр змоўк. Аўгустыяне паўзнімаліся з месцаў усе як адзін, калі на арэне адбылося штосьці незвычайнае. Пакорлівы і гатовы памерці лігіец убачыў сваю каралеўну на рагах дзікай жывелы, сарваўся нібы апечаны жывым агнем і нагнуўшыся, пабег пад вуглом да раз’юшанага звера. З грудзей прысутных вырваўся кароткі крык здзіўлення, пасля чаго зрабілася ціха. Лігіец тымчасам дагнаў ў імгненне вока шаленага быка і схапіў яго за рогі.
 – Глядзі! – закрычаў Пятроній, зрываючы тогу з галавы Вініцыя. Той жа ўзняўся, адкінуў галаву назад і з бледным тварам стаў пазіраць на арэну шклянымі, амаль непрытомнымі вачыма. Усе затрымалі дыханне. У амфітэатры можна было пачуць, як пралятае муха. Людзі не хацелі верыць уласным вачам. Як Рым стаў Рымам, то не бачылі ніколі нічога падобнага. Лігіец трымаў дзікую жывеліну за рогі. Стопы яго зарыліся ў пясок вышэй костачак, хрыбет выгнуўся, як нацягнуты лук, галава схавалася ў плячах, мускулы напружыліся так, што скура амаль не лопалася , але ен асадзіў быка на месцы. І чалавек, і жывела трывалі ў такой нерухомасці, што гледачам здавалася, нібы яны бачаць нейкую карціну, дзе адвображаны дзеянні Геркулеса ці Тэсея ці групу, выкутую з камня. Але ў гэтым знешнім спакоі было бачна страшэннае напружанне дзвюх змагаючыхся між сабой сіл. Тур зарыўся таксама, як чалавек, нагамі ў пясок, а цемнае, касматае яго цела выгнулася так, што ен здаваўся вялізным снапом. Хто першым здасца, хто першым упадзе – гэта было пытанне, якое для аматараў падобных боек было больш значным, чым іх уласны лёс, чым увесь Рым і яго панаванне над светам. Гэты лігіец быў для іх амаль богам, годным пашаны і статуі. Сам цэзар таксама узняўся. Яны з Тыгелінам, чуючы пра сілу чалавека-лігійца, наўмысна арганізавалі такое відовішча і, пасмейваючыся, гаварылі паміж сабой: “Няхай гэты забойца Кратона пераможа тура, якога мы яму абяром.” Цяпер жа яны пазіралі здзіўлена на карціну, якая была перад імі, нібы не верачы, што гэта магла быць рэальнасць. У амфітэатры можна было бачыць людзей, якія ўзняўшы рукі, так і заставаліся. Іншыя абліваліся потам, нібы самі змагаліся са зверам. У цырку было чутна толькі сычэнне полымя ў лямпах і шоргат вугольчыкаў, спадаючых з паходняў. Словы застылі ў гледачоў на вуснах, сэрцы калаціліся ў грудзях, нібы хочучы іх разбіць. Усім падалося, што гэта ўсе доўжыцца вечна. А чалавек і звер стаялі доўга, моцна высільваючыся, ці як укапаныя ў зямлю , потым глухі, падобны да стогну рык пачуўся з арэны, пасля чаго з грудзей прысутных вырваўся крык і зноў стала ціха. Людзі думалі, што ім гэта сніцца, бо вось агідная галава быка пачала пакручвацца ў жалезных руках варвара. А твар лігійца, карак і плечы пачырванелі да колеру пурпуру, спіна выгнулася яшчэ больш. Бачна было, што ен збірае рэшту сваіх нечалавечых сіл, але што іх яму ужо хопіць ненадоўга. Усе больш глухі, хрыплы і жаласлівы рык тура змяшаўся са свісцячым выдыхам з грудзей асілка. Галава звера пакручвалася ўсе больш, а з пашчы высунуўся доўгі, успенены язык. Яшчэ хвіліна, і да вушэй бліжэйшых гледачоў даляцеў нібыта трэск зламаных касцей, пасля чаго звер паваліўся на зямлю са звернутай насмерць шыяй. У гэты час асілак ссунуў у імгненне вока вяроўкі з яго рагоў і , ўзяўшы дзяўчыну на рукі, пачаў хутка дыхаць. Твар яго збялеў, валасы зляпіліся ад поту, плечы і рукі, здавалася, палілі вадой. Хвіліну можа ен стаяў, як напалову прытомны, пасля ўзняў вочы і стаў пазіраць на гледачоў. А амфітэатр як звар’яцеў. Сцены будынку задрыжалі ад крыкаў некалькіх дзесяткаў тысяч гледачоў. Ад часоў распачынання відовішчаў не памяталі такога захаплення. Тыя, што сядзелі вышэй, паапускаліся ніжэй, таўкліся між лавамі, каб лепш разгледзець асілка. Адусюль чуліся галасы аб літасці, досыць упартыя галасы, якія хутка пераўтварыліся ў адзіны паўсюдны крык. Гэты асілак стаў цяпер дарагім для гэтага захопленага фізічнай сілай народу і першай асобай у Рыме.Ен жа зразумеў, што публіка дамагаецца, каб яму было даравана жыцце і вернута вольнасць, але відавочна не быў зацікаўлены ў гэтым толькі для сябе. Хвіліну ен разглядаўся навокал, пасля наблізіўся да подыума імператара і, калышучы цела дзяўчыны на высцягнутых руках узнес позірк з выразам просьбы, нібы хацеў прамовіць :
 - Над ей злітуйцеся! Яе выратуйце! Я для яе гэта зрабіў!
Гледачы зразумелі тое, чаго ен хацеў. Ад выгляду самлелай дзяўчыны, якая побач з гэтым агромністым целам лігійца здавалася малым дзіценкам, узрушэнне ахапіла ўсіх: народ, воінаў і сенатараў. Яе дробная фігура, такая белая, нібы выкутая з алябастру, яе непрытомнасць, страшная небяспека, ад якой яе выратаваў асілак, і ўрэшце яе прыгажосць і яго прывязанасць узрушылі сэрцы. Некаторыя лічылі, што гэта бацька просіць злітавацца над дзіцем. Літасць выбухнула раптоўна, нібы полымя. Досыць ужо было крыві, досыць смерці, досыць пакут. Здаўленыя ад слез галасы пачалі прасіць аб літасці для дваіх. Урс тымчасам пасоўваўся па кругу арэны, усе калышучы дзяўчыну на руках, рухамі і вачыма просячы жыцця для яе. І тады Вініцый сарваўся з месца, пераскочыў агароджу, што падзяляла першыя месцы  і  арэну, і, падбегшы да Лігіі, накрыў тогай яе аголенае цела. Пасля разадраў туніку на грудзях, адкрыў шрамы, якія засталіся ад ран, атрыманых у армянскай вайне, і высцягнуў рукі да людзей. У гэты ўжо момант узрушэнне народу пераўзышло ўсялякую бачаную ў амфітэатрах меру. Людзі пачалі тупаць і галасіць.Галасы, якія прасілі аб літасці, сталі проста пагрозлівымі. Люд прасіў ужо не толькі за лігійца, але станавіўся ў абарону дзяўчыны, воіна і іх кахання. Тысячы гледачоў звярнуліся да імператара з гнеўным бляскам у вачах і са сціснутымі кулакамі. Той усе чагосьці чакаў і вагаўся. Папраўдзе кажучы, да Вініцыя ў яго не было нянавісці, і ад смерці Лігіі ў яго нічога не залежала, але ен хацеў бы бачыць дзявочае цела працятым рагамі быка ці падраным ікламі жывел. І яго жорсткасць, як і яго страшная фантазія і страшныя жаданні знаходзілі пэўнае задавальненне ў сцэнах падобнага кшталту. І вось народ хацеў яго пазбавіць гэтага задавальненння. Ад гэтай думкі гнеў адбіўся на яго заплыўшым твары. Любоў да сябе не дазваляла яму таксама паддацца волі натоўпаў, а адначасова ен не мог ей, волі, супраціўляцца ад прыроджанай баязлівасці. Таму ен стаў прыглядацца, можа хоць сярод аўгустыянаў прыкмеціць звернутыя ўніз пальцы як знак смерці. Але Пятроній трымаў пальцы узнятымі ўверх, гледзячы пры гэтым амаль з выклікам у яго твар. Разважлівы, але схільны да ўзрушэнняў Вестынус, які баяўся духаў, але не баяўся людзей, паказваў таксама знак літасці. Тое ж рабіў сенатар Сцэвінус, тое ж і Нерва, тое ж – Тулій Сенецыё, тое ж  і  стары слынны воінскі начэльнік Асторый Скапула, тое ж самае Антыстый і Пізо, і Вестус, і Крыспінус, і Мінуцый Тэрмус, і Понцый Тэлезынус,і найбольш паважаны і шануемы людзьмі Тразея. Ад выгляду гэтага ўсяго цэзар адняў смарагд ад вока з выразам пагарды і знявагі, калі раптам Тыгелін, якому важна было, каб зрабіць назлосць Пятронію, нахіліўся і сказаў:
- Не саступай, боскі, у нас есць прэтарыянцы.

 У гэты час Нярон павярнуўся ў бок, дзе прэтарыянцаў узначальваў суровы і адданы яму дасюль усей душой Субрый Флавій, і ўбачыў незвычайную рэч. Твар старога трыбуна быў пагрозлівы, але заліты слязьмі, і руку ен трымаў з узнятым уверх пальцам як знак літасці. Натоўпамі пачала авалодваць нецярплівасць. Пыл узбіўся з-пад тупаючых ног і заслаў амфітэатр. Сярод розных крыкаў чуліся і такія: “Вогнебароды! Матказабойца! Падпальшчык!” Нярон спужаўся: народ быў усемагутным гаспадаром у цырку. Яго папярэднікі, а асбліва Калігула, дазвалялі сабе часам ісці супраць яго волі, што зрэшты выклікала заўжды хваляванні, якія  вялі да праліцця крыві. Але Нярон быў у іншым становішчы. Перадусім як камедыянт і спявак, ен патрабаваў прыхільнасці народу, па-другое, ен хацеў яго мець на сваім баку супраць сенату і патрыцыяў, і нарэшце пасля пажару ў Рыме ен намагаўся ўсялякімі спосабамі прыдбаць яго сабе і звярнуць яго гнеў на хрысціян. Ен урэшце зразумеў, што далейшае супраціўленне было б проста небяспечным. Хваляванні, якія пачаліся ў цырку, маглі ахапіць увесь горад і мець непрадбачаныя наступствы. Ен глянуў яшчэ раз на Субрыя Флавія, на цэнтурыена Сцэвінуса, сваяка сенатара, на саладат і, бачачы паўсюль насупленыя бровы, узрушаныя твары і звернутыя да яго позіркі, паказаў знак літасці. У гэты час гром воплескаў разыйшоўся ад верху да нізу. Народ ужо быў упэўнены ў дараванні жыцця асуджаным, бо ад гэтай хвіліны яны былі пад яго апекай і нават імператар не асмеліўся б помсціць ім далей.

Раздзел 65 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Аднойчы вечарам Пятронія наведаў сенатар Сцэвінус і пачаў з ім доўгую размову аб цяжкім часе, у які абодва жылі, і аб цэзары. І гаварыў ен так адкрыта, што Пятроній, хаця і меў прыязнасць да яго, пачаў цяпер яго асцерагацца. Сенатар скардзіўся, што свет ідзе не тым шляхам і шляхам шаленым і што ўсё разам ўзятае павінна скончыцца катастрофай, страшнейшай, чым пажар у Рыме. Ен казаў, што нават аўгустыяне незадаволены, што Феніус Руфус, другі прэфект прэтарыянцаў, церпіць з найбольшым прымусам агідныя загады Тыгеліна і што ўвесь род Сенэкі ўжо даведзены да апошняга выхадкамі таксама са старым майстрам думкі, як і з Луканам. У канцы ен пачаў узгадваць аб незадаволенасці люду і нават прэтарыянцаў, якіх значную частку Феніус Руфус змог звярнуць да сябе.
 – Навошта ты гаворыш гэта? – спытаў яго Пятроній.
-           Я перажываю за цэзара, - адказаў Сцэвінус. – У мяне далекі родны служыць прэтарыянцам, і яго клічуць Сцэвінус, як і мяне, і ад яго я ведаю, што адбываецца ў атрадзе... Незадаволенасць расце і там. Калігула, бачыш ты, быў таксама шалены, і паглядзі, што адбылося! Знайшоўся Касій Херэа... Страшны гэта быў учынак, і пэўна не знойдзеш сярод нас такога, хто б яго ўхваліў, але аднак Херэа вызваліў свет ад пачвары.
-           – Пэўна, - адказаў Пятроній, - ты гаворыш так: “Я Херэю не ўхваляю, але гэта быў дасканалы чалавек, і няхай бы богі далі нам такіх як найбольш.”
 Але Сцэвінус змяніў тэму гаворкі і пачаў неспадзявана ўхваляць Пізона: яго род, яго паходжанне, яго прывязанасць да жонкі, і нарэшце – розум, спакой і дзіўны дар аб’ядноўваць вакол сябе людзей.
 – У цэзара няма дзяцей, - сказаў ен, - і ўсе бачаць яго пераемнікам Пізона. Няма нічога дзіўнага, што кожны дапамог бы яму ад усей душы атрымаць уладу. Яго паважае Феніус Руфус, род Анеяў яму цалкам адданы. Плаўцій Латэранус і Тулій Сенецыё пайшлі б за яго ў агонь. І тое ж зрабілі б Наталіс і Субрый Флавій, і Супліцый Аспер, і Афраній Квінцыянус, і нават Вестынус.
 – З гэтага апошняга Пізону няшмат будзе карысці, - адказаў Пятроній, - Вестынус баіцца ўласнага ценю, баіцца духаў і сноў, але гэта чалавек справы, якога слушна хочуць прызначыць консулам. Што ў душы ен супраць праследаванняў хрысціян, таго ты не павінен ўлічваць яму за дрэнную рысу, бо і табе лепш было б, каб гэтыя шаленствы скончыліся.
 – Не мне, а Вініцыю, - сказаў Пятроній. – Дзеля Вініцыя я хацеў бы вызваліць адну дзяўчыну, але не магу , бо выпаў з міласці Вогнебародага.
 – Як гэта? Ты не заўважаеш, што цэзар зноў набліжаецца да цябе і пачынае з табой размаўляць? І скажу табе, чаму. Ен выязджае зноў у Ахаю, дзе павінен спяваць ўласнаскладзеныя грэцкія песні. Ен вельмі хоча ў гэтае падарожжа, але дрыжыць ад думкі пра з’едлівыя кпіны грэкаў.Ен уяўляе сабе, што можа яго напаткаць ці найвялікшы трыумф, ці найвялікшае зняслава. Яму патрэбны добрыя парады, і ен ведае, што лепшай, чым парада ад цябе, ніхто яму не зможа падаць. Гэта прычына, па якой ты вяртаешся да яго прыязнасці –
- Лукан не мог бы мяне замяніць.
 – Меднабароды ненавідзіць яго і ў душы ўжо вынес смяротны прысуд. Шукае толькі выпадак, бо ен заўседы іх шукае.
 – Клянуся Кастарам! – сказаў Пятроній. – Быць можа і так. Але я б хацеў яшчэ адзін спосаб хуткага звароту яго прыхільнасці.
 – Які?
 – Паўтарыць Меднабародаму ўсе тое, што ты хвілінай раней мне расказаў.
 – Я нічога не гаварыў! – ускрыкнуў занепакоена Сцэвінус. Пятроній жа паклаў яму руку на плячо.
– Ты назваў цэзара вар’ятам, прадказваў пераемніцтва Пізона і сказаў:” Лукан разумее, што трэба спяшацца!” З чым гэта вы хочаце паспяшыць, даражэнькі?
 Сцэвінус збялеў і хвіліну яны пазіралі адзін аднаму ў вочы.
 – Ты не паўторыш!
 – Клянуся бёдрамі Кіпрыды! Як ты мяне добра ведвеш! Не! Я не паўтару.  Я нічога не чуў, але таксама і не хачу нічога чуць... ты разумееш! Жыцце надта кароткае, каб быў час штосьці прадпрымаць. Я толькі прашу цябе, каб ты сення наведаў Тыгеліна і пагаварыў з ім так доўга, як са мною, аб чым хочаш.
 – Навошта?
 – Каб калі мне Тыгелін скажа: “Сцэвінус быў у цябе”, я б мог яму адказаць: “У гэты ж дзень ен быў і ў цябе”.
Сцэвінус, слухаючы гэта, аж зламаў кіек са слановай косці, які трымаў у руцэ і адказаў:
 - Няхай дрэннае сурочанне дастанецца гэтаму кійку. Я буду сення ў Тыгеліна, а потым на піраванні ў Нервы. Дарэчы, і ты ж там будзеш.У любым выпадку да пабачэння паслязаўтра ў амфітэатры, дзе адбудзецца пакаранне апошніх хрысціян!...
 - Да пабачэння. “паслязаўтра”, - паўтарыў, застаўшыся адзін, Пятроній. – Я не магу губляць час. Вогнебародаму я патрэбны напэўна ў Ахаі, таму можа ен будзе лічыцца са мной. І ен вырашыў паспрабаваць апошні сродак.
Сапраўды, на піраванні ў Нервы цэзар пажадаў, каб Пятроній размясціўся насупраць яго, бо хацеў размаўляць з ім аб Ахаі і аб гарадах, у якіх ен мог бы з найбольшым поспехам выступіць. Больш за ўсе хвалявалі яго афіняне, якіх ен баяўся. Іншыя аўгустыяне слухалі гэту размову з увагай, каб схапіўшы вяршкі меркаванняў Пятронія, падаваць іх пазней за свае ўласныя.
 – Мне здаецца, што дасюль я не жыў, - сказаў Нярон, - і што нараджуся толькі ў Грэцыі.
 – Народзішся для новай славы і бессмяротнасці, - адказаў Пятроній.
 – Я веру, што так будзе і што Апалон не апынецца зайздросным.Калі я вярнуся з трыумфам, я ахвярую яму шмат усяго, столькі, што ніводзін бог яшчэ дасюль не меў.
Сцэвінус пачаў дэкламаваць верш Гарацыя: “Сік тэ дзіва потэнс Кіпры, сік фратрэс Хеленэ, люцыда сідэра, вентарумквэ рэгат патэр...”
– Карабель стаіць ужо ў Неапалісе, - сказаў цэзар. – я хацеў бы выехаць хаця б заўтра.
 На гэта Пятроній узняўся і, гледзячы проста ў вочы Нярона, сказаў:
 - Ты дазволіш, боскі, каб я спачатку адсвяткаваў вясельны пір, на які цябе запрашаю перад іншымі.
 – Пір?  вясельны? Што за пір? – спытаў Нярон.
 – Вініцыя з дачкой караля лігійцаў, а тваей заложніцай. Яна праўда зараз у турме, але ж па-першае, як заложніца, яна не можа быць у турме, а па-другое, ты сам дазволіў Вініцыю ўзяць яе за жонку, а паколькі твае загады, як загады Зеўся, нельга не выконваць, ты можа загадаеш яе выпусціць з турмы, а я аддам яе Вініцыю.
Халоднакроўнасць і спакойная ўпэўненасць у сабе, з якой гаварыў Пятроній, збілі з панталыку Нярона, які быў няўпэўнены заўседы, калі хто-небудзь такім чынам звяртаўся да яго.
 – Я ведаю, - адказаў ен, апускаючы вочы. – Я думаў аб ей і аб гэтым асілку, які задушыў Кратона.
-           У такім выпадку абое выратаваны, - адказаў спакойна Пятроній.
 Але Тыгелін прыйшоў на дапамогу свайму гаспадару:
 - Яна ў турме па волі цэзара, ты ж сам казаў, Пятроній, што загады яго нельга парушаць.
Усе прысутныя, ведаючы гісторыю Вініцыя і Лігіі, ужо разумелі, у чым справа, таму замоўклі зацікаўленыя, чым жа размова скончыцца.
 – Яна ў турме з-за тваей памылкі і няведання закону народаў, супраць волі цэзара, - адказаў з націскам Пятроній. – Ты, Тыгелін – наіўны чалавек, але нават і ты не будзеш сцвярджаць, што яна падпаліла Рым, бо калі ты так і сцвярджаў, то цэзар табе б не паверыў.
 Але Нярон ужо прыйшоў у звычайны стан і прыкрыў свае блізарукія вочы з выразам неапісальнай злосці:
 - Пятроній мае рацыю, - сказаў ен праз хвіліну.
Тыгелін паглядзеў на яго са здзіўленнем.
 – Пятроній мае рацыю, - паўтарыў Нярон. Заўтра адчыняць для яе брамы турмы, а пра вясельны пір мы пагаворым паслязаўтра ў амфітэатры.

 “Зноў я прайграў!” – падумаў Пятроній І вярнуўшыся дадому, ен быў ужо так упэўнены, што прыйшоў канец жыцця Лігіі, што заўтра выслаў у амфітэатр вернага вызваленца, каб той дамовіўся са служыцелем спаліарыя аб выданні яе цела, бо хацеў аддаць яе Вініцыю.