Калі табе прызначана з нябёсаў Айчына ці па-іншаму твая Зямля, то нельга не любіць кожнага гаспадара свайго "Я" у гэтай айчыне сваёй уласнай існасці - ці-то ты творца, ці ты вытворца, ці ты васпан на непасрэдных зямных тэрыторыях - можна не гаварыць, што Вы любіце Зямлю - бо гэта існасць чалавечая, а не якая іншая.
Если тебе предназначено с небес Отечество или по-другому твоя Земля, то нельзя не любить каждого хозяина своего "Я" в этом отечестве уже своей собственности - то ли ты творец, то ли производитель, или ты хозяин на непосредственно земных территориях - можно не говорить, что Вы любите Землю - потому что это человеческая исность.
суббота, 7 марта 2015 г.
среда, 25 февраля 2015 г.
Мяне сурочыла вайна (с подстрочником)
Мяне сурочыла вайна
Кожная з мінулых
Каб ніколі не нарадзілася
А свет за мяне
Кожным новым зямным днём
І зменай яго новай зямной ноччу (часам)
Кожнай усмешкай, позіркам, словам
Свет - за мяне,
Я - за свет.
Меня прокляла война
Каждая из прошедших
Чтобы я никогда не родилась
А мир за меня
Каждым новым земным днём
И сменой его новой земной ночью (не всегда)
Каждой улыбкой, взглядом, словом
Мир - за меня,
Я - за мир.
Кожная з мінулых
Каб ніколі не нарадзілася
А свет за мяне
Кожным новым зямным днём
І зменай яго новай зямной ноччу (часам)
Кожнай усмешкай, позіркам, словам
Свет - за мяне,
Я - за свет.
Меня прокляла война
Каждая из прошедших
Чтобы я никогда не родилась
А мир за меня
Каждым новым земным днём
И сменой его новой земной ночью (не всегда)
Каждой улыбкой, взглядом, словом
Мир - за меня,
Я - за мир.
среда, 18 февраля 2015 г.
Б.Прус Фараон том 1 раздзел 1
Раздзел 1
На 33 годзе
шчаслівага панавання Рамзэса ХІІ Егіпет святкаваў дзве ўрачыстасці, якія
вернападданых яго жыхароў напаўнялі гордасцю і слодыччу.
У месяцы мехір,
у снежні, вярнуўся ў Фівы абсыпаны каштоўнымі дарамі бог Хонсу, які ўжо тры
гады і дзевяць месяцаў падарожнічаў па зямлі Бехтэн, дзе вылечыў царскую дачку,
якую звалі Бентрэш і выгнаў злога духа не толькі з сям’і цара, але нават з
крэпасці Бехтэн.
Таксама ў
месяцы фармуці, у лютым, валадар Верхняга і Ніжняга Егіпту, уладар Фінікіі і
дзевяці народаў, Меры-Амон-Рамзэс ХІІ пасля таго, як параіўся з багамі, якім
быў роўны, назваў сваім эрпатрам ці наступнікам трону дваццацідвухгадовага сына
Хем-Семерэр-Амон Рамзэса.
Гэты выбар
вельмі ўзрадаваў набожных жрацоў, годных намархаў, баявую армію, верны народ і
ўсіх, хто жыў на егіпецкай зямлі.Бо старэйшыя сыны фараона, народжаныя з
хетскай царэўнай, з-за чарадзейства, якога нельга было пазбавіцца, былі
апанаваныя злым духам.Адзін сын, дваццацісямігадовы, ад часу паўналецця не мог
хадзіць, другі ускрыў сабе жылы і памер, а трэці ад атручанага віна, да якога
быў падкі, стаў шаленым і думаючы, што ен малпа, цэлымі днямі прападаў на
дрэвах.
Толькі чацверты
сын, Рамзэс, народжаны з царыцай Нікатрысай, дачкой вярхоўнага жраца
Аменхатэпа, быў моцны, як бык Апіс, адважны, як леў. і мудры, як жрацы.З
дзяцінства ен быў абкружаны вайскоўцамі, і калі быў яшчэ звычайным царэвічам, то гаварыў:
-
Калі
б богі замест таго, што я малодшы сын
цара, зрабілі б мяне фараонам, я падначаліў бы, як Рамзэс Вялікі, дзевяць
народаў, пра якія ніколі не чулі ў Егіпце, пабудаваў бы храм большы, чым усе
Фівы, а для сябе узнес бы піраміду, у параўнанні з якой грабніца Хеопса
выглядалаб як куст ружы побач з высокай пальмай.
Атрымаўшы
такі жаданы тытул эрпатра, малады царэвіч папрасіў ласкава бацькупрызначыць яго
начэльнікам корпусу Менфі.На што яго свяцейшаства Рамзэс 12 пасля рады з багамі, якім быў роўны, адказаў,
што зробіць гэта, калі наступнік трону прывядзе доказ, што зможа кіраваць
вялікай масай войскаў падчас вайсковых дзеянняў.
Дзеля
гэтага была сазвана рада пад начэльніцтвам ваеннага міністра Сен-амон-Херыхора,
які быў архіжрацом найбольшага храма Амона ў Фівах.
Рада
вырашыла: наступнік трону ў палове месяца месора(пачатак ліпеня) збярэ дзецяць
палкоў, размешчаных уздоўж лініі, якая злучае горад Мемфіс з горадам Бута, што
ляжыць каля Себеніцкага заліва.
З
дзесяцітысячным корпусам, гатовым да бою, сабраным у лагер і ўзброеным ваеннымі
махінамі, наступнік падасца на ўсход, да вялікага караваннага тракту, які
пралягае ад Мемфіса да Хетэма уздоўж мяжы Гошэн і егіпецкай пустыні.
У
гэты час генерал Нітагор, галоўнакамандуючы арміі, якая сцеражэ брамы Егіпта ад
наездаў азіяцкіх народаў, павінен рушыць ад Горкіх Азераў насустрач наступніку
трона.
Абедзве
арміі: азіяцкая і заходняя, сустрэнуцца ў ваколіцах горада Пі- Байласа, але – у
пустыні, каб працавітыя сяляне зямлі гошэн не атрымалі перашкодаў у сваіх
занятках.
Наступнік
трону пераможа, калі не дасць захапіць сябе знянацку Нітагору, гэта значыць,
калі збярэ ўсе палкі і зможа іх трымаць у баявым стане для сустрэчы з
непрыяцелем.
У
лагеры царэвіча Рамзэса будзе знаходзіцца сам яго годнасць Херыхор, ваенны
міністр, які аб хадзе манеўраў адрапартуе фараону.Мяжой зямлі Гошэн і пустыні
былі дзве камунікацыйныя лініі.Адной быў судаходны канал ад Мемфіса да возера
Тымса, другой – вялікі караванны шлях.Канал знаходзіўся яшчэ на зямлі гошэн, а
шлях – ужо ў пустыні, якую абедзве лініі абкружалі паўколам. Са шляху амаль па
ўсей яго даўжыні відаць быў канал.
Незалежна
ад штучных межаў суседнія землі ў любым выпадку адрозніваліся.Зямля Гошэн ,
нягледзячы на хвалістую паверхню, здавалася раўнінай, пустыню ж утваралі
вапнавыя пагоркі і пясчаныя даліны.Зямля Гошэн выглядала, як вялізнае шахматнае
поле, зяленыя і жоўтыя палеткі на якім адрозніваліся колерам збожжа, а пальмы
раслі па іх межах ;на рудым жа пяску пустыні і яе белых пагорках плямы зеляніны
ці купы дрэў і кустоўя выглядалі, як заблуканыя падарожнікі.
На
ўрадлівай зямлі Гошэн з кожнага пагорка збягалі гаі акацый, сікамораў і тамарындаў,
якія здалек нагадвалі нашы ліпы, сярод якіх знаходзіліся палацы з радамі
прысадзістых
калон ці жоўтыя мазанкі беднаты.Дзе-нідзе каля гаю бялелася мястэчка з дамамі,
у якіх былі плоскія дахі ці па-над дрэвамі ўзносіліся пірамідальныя пілоны
храмаў, нібы падвойныя скалы, пакрытыя дзіўнымі знакамі.
У пустыні за
першым шэрагам ледзь зяленых пагоркаў праглядаліся голыя узгоркі, засланыя
грудамі камянеў.Здавалася, што перанасычаны лішкам жыцця заходні край з
каралеўскай шчодрасцю кідае на другі бок каналу зеляніну і кветкі, але вечна галодная
пустыня пажырае іх , а ў наступным годзе
ператварае іх у попел.
Частка
расліннасці, выгнанай на скалы і пяскі, трымалася ніжэйшых месцаў, дакуль з
дапамогай канаў, прарытых у насыпе тракту, можна было дастаўляць ваду з
каналу.Так паміж голых узгор’яў, паблізу тракту, пілі нябесную расу схаваныя
аазісы, дзе раслі ячмень і пшаніца, вінаград, пальмы і тамарынды.У такіх месцах
жылі і людзі – асобнымі сем’ямі, якія
спаткаўшыся ў Пі-Байласе, маглі нават не ведаць, што суседнічаюць у пустыні.
Шаснаццатага месорэ
канцэнтрацыя войскаў была амаль скончана.Дзесяць палкоў наступніка трону, якія
павінны былі сустрэць азіяцкія войскі Нітагора, ужо сабраліся на тракце, вышэй
горада Пі-Байласа з абозам і часткай ваенных махін.
Іх рухам
кіраваў сам наступнік.Ен арганізаваў дзве лініі разведкі , далейшая з якіх
павінна была сачыць за непрыяцелем, бліжэйшая – пільнаваць уласную армію ад
нападу, які быў магчымы ў гэтай ваколіцы, поўнай узгоркаў і яроў.Ен, Рамзэс, на
працягу тыдня сам аб’ехаў і агледзеў рух палкоў па розных дарогах і пільна
прыглядаўся: ці добра салдаты ўзброены і ці есць у іх цеплыя плашчы на ноч, ці
ў абозе дастаткова сухароў, мяса і сушанай рыбы? Урэшце ен загадаў, каб жонак,
дзяцей і нявольнікаў вайскоўцаў, якія ішлі да ўсходняй мяжы, перавезлі праз
канал, што паўплывала на змяншэнне абозаў і ўлацвяла рух самой
арміі.Найстарэйшыя генералы дзівіліся з дасведчанасці, запалу і асцярожлівасці
наступніка трону, а перадусім яго працаздольнасці і простасці.Сваю вялікую
світу, шацер, вазы і лектыкі ен пакінуў у Мемфісе , а сам у адзенні простага
афіцэра ездзіў ад палка да палка конна, асірыйскім спосабам – у таварыстве двух
ад’ютантаў.
Дзякуючы гэтаму
канцэнтрацыя корпуса пайшла вельмі хутка , і войскі ў прызначаны час спыніліся
пад Пі-Байласам.Інакш было з яго штабам , з грэцкім палком, які яго суправаджаў
і з некалькімі ваеннымі махінамі.
У штаба, які
сабралі ў Мемфісе, была найкарацейшая дарога, таму ен рушыў пазней, цягнучы за
сабой вялізны абоз.Амаль кожны афіцэр, а гэта былі прадстаўнікі знакамітых родаў,
меў лектыку з чатырма неграмі, двуколавы ваенны воз, багаты шацер і мноства
скрынак з адзеннем і ежай ды жбаноў, поўных піва і віна.
Апроч гэтага за
афіцэрамі выбралася ў падарожжа шматлікая трупа спявачак і танцорак з музыкамі;
кожная з іх як знакамітая дама, хацела мець воз, запрэжаны адной ці дзвюмя
парамі валоў і лектыку.Калі гэта шэсце выйшла з Мемфісу, то заняло на тракце
больш месца, чым армія наступніка трону.Ішлі ж яны так павольна, што ваенныя
махіны, якія былі пакінуты ў канцы, рушылі на суткі пазней пасля загаду. Да
ўсяго спявачкі і танцоркі, убачыўшы пустыню, яшчэ зусім нястрашную ў гэтым
месцы, спужаліся і сталі плакаць.Таму каб іх заспакоіць, трэба было прыспешыць
начлег, разбіць шатры і ўладзіць відовішча, а потым пір.
Начное займішча
ў прахалодзе, пад зорным небам, на фоне дзікай прыроды, так спадабалася
танцоркам і спявачкам, што яны засведчылі, што цяпер будуць выступаць толькі ў
пустыні. Тымчасам наступнік трону, даведаўшыся па дарозе аб справах свайго
штабу, прыслаў загад, каб як можна хутчэй вярнулі жанчын у горад і аднавілі
паход.
Пры штабе
знаходзіўся яго годнасць Херыхор, ваенны міністр, але толькі ў якасці
назіральніка.Ен не веў з сабой спявачак, але і не рабіў заўваг штабнікам.Ен
загадаў вынесці сваю лектыку наперад калоны і, стасуючыся з яе рухам,
пасоўваўся наперад ці адпачываў пад ценем вялікага апахала, якое трымаў над ім
ад’ютант.
Яго годнасці
Херыхору было сорак з лішкам гадоў, ен быў моцнага целаскладу, замкнуты ў сабе,
рэдка абзываўся і рэдка пазіраў на людзей з-пад апушчаных павек.
Як у кожнага
егіпцяніна, у яго былі аголеныя рукі і ногі, адкрытыя грудзі, сандаліі,
кароткая спаднічка вакол бедраў, а спераду – фартушок ў белыя і блакітныя
палоскі.Як жрэц ен галіў твар і валасы і насіў скуру пантэры праз левае
плячо.Нарэшце, як салдат, ен пакрываў галаву малым гвардзейскім шлемам, з-пад
якога на карак і плечы спадала легкая хустачка таксама ў белыя і блакітныя
палосы.
На шыі ен насіў патройны залаты ланцужок, а пад
левым плячом крыху на грудзях – кароткі меч у каштоўных ножнах.
З яго лектыкай,
якая рухалася з дапамогай шасці чорных
нявольнікаў, заўседы былі тры чалавекі: адзін трымаў апахала, другі –
сякіру міністра, а трэці – скрынку з папірусамі.Гэтым трэцім быў Пентуэр, жрэц
і пісец міністра, худы аскет, які нават у найбольшую спякоту не пакрываў
галаву. Ен паходзіў з народу, але нягледзячы на нізкае паходжанне, займаў
важнае дзяржаўнае становішча ў краіне,
дзякуючы выключным здольнасцям.
І хаця міністр
са сваімі набліжанымі знаходзіўся спераду штабной калоны і не перашкаджаў яе
руху, аднак нельга сцвярджаць, што ен не ведаў, што адбываецца за ім. Кожную
гадзіну, а часам і праз паўгадзіны, да лектыкі вяльможы набліжаліся то просты
каплан, звычайны слуга божы, то салдат, які адстаў, то перакуплены ці
нявольнік, якія нібы проста праходзячы побач з ціхай світай міністра, кідалі пэўнае
слоўца.Гэтае слоўца Пентуэр часам запісваў, але часцей запамінаў, бо памяць у
яго была незвычайная.
На гэтыя
дробязі ніхто не зважаў у шумным натоўпе штабнікоў.Афіцэры гэтыя, вялікія
людзі, былі занятыя занадта беганінай, гучнай размовай ці спевам, каб
заўважыць, хто набліжаўся да міністра, тым больш што пастаянна мноства людзей
снавала ўздоўж тракту.
Пятнаццатага
месорэ штаб наступніка разам з яго годнасцю міністрам правеў ноч пад адкрытым
небам на адлегласці аднойй мілі ад палкоў, якія ўжо расстаўляліся да бою
папярок тракту, за горадам Пі-Байласам.
Каля першай
гадзіны ранку, што адпавядае нашай шостай гадзіне, пагоркі пустыні сталі
фіялетавага колеру.З-за іх выхілілася сонца, зямлю Гошэн заліла ружовасць, а
мястэчкі, храмы, палацы магнатаўі мазанкі сялян выглядалі, як іскры полымя, у
адну хвіліну запаленыя сярод зеляніны.
Неўзабаве
заходні гарызонт абліла барва золата.І здавалася, што зеляніна зямлі Гошэн
раствараецца ў золаце, а па незлічоных каналах замест вады цячэ вадкае серабро.Але
узгоркі пустыні зрабіліся яшчэ больш фіялетавыміі, яны кідалі доўгія цені на
пяскі, на якіх былі чорныя плямы ад расліннасці.
Вартавыя, якія
стаялі ўздоўж тракту дакладна маглі бачыць пальмы на палях за каналам.На адных
зелянелі лен, пшаніца, канюшына, на іншых залаціўся даспяваючы ячмень другога
пасеву.Адначасова з хат, укрытых паміж дрэвамі, пачалі выходзіць на працу
сяляне, амаль голыя людзі, са скурай меднага колеру, у якіх з усяго адзення была кароткая спаднічка на
бедрах і шапачка на галаве.Адны накіраваліся да каналаў, каб ачысціць іх ад ілу
ці чэрпаць ваду і выліваць яе на палі з дапамогайй махін, падобных да нашых
журавоў ля студняў.Іншыя рассыпаліся між дрэваў і збіралі спелыя фігі і
вінаград.Там снавала мноства голых дзяцей і жанчын у белых, жоўтых ці чырвоных
кашулях без рукавоў.
Паўсюль быў
вялікі рухНа небе драпежнае птаства пустыні ганялася за галубамі і чайкамі
зямлі Гашэн.Уздоўж каналу гойдаліся рыпучыя журавы з кубэлкамі вады з ілам, а
людзі, якія збіралі садавіну, паказваліся
і знікалі сярод зеляяніны дрэваў, як каляровыя матылі.У пустыні ж, на тракце,
ужо з’явілася войска і абозыПраімчаўся атрад коннікаў, узброеных коп’ямі.За імі
прайшлі лучнікі ў чапцах і спаднічках.У іх былі лукі ў руках, калчаны за спіной
і шырокія цесакі з правага боку.Лучнікам таварышылі прашчары, якія неслі торбы
са снарадамі-камянямі ды былі ўзброены кароткімі мячамі.Праз сто крокаў за імі
ішлі два невялікія атрады пяхоты: адзін узброены коп’ямі, другі – сякірамі.І
тыя, і другія неслі ў руках прамавугольныя шчыты, на грудзях – тоўстыя
нагруднікі, нібы панцыры, а на галаве – чапцы з легкімі хустачкамі,
закрываючымі карак ад спякоты.Чапцы і нагруднікі былі ў палоску: блакітную з
белай ці жоўтую з чорнымі, што рабіла салдат падобнымі да вялікіх шэршняў.
За пярэдняй
вартай, абкружанай атрадам сякіраносцаў, пасоўвалася лектыка міністра, а за ей,
у медных шлемах і панцырах – грэцкія роты, мерны крок якіх нагадваў удары
цяжкіх молатаў.Ззаду было чутна рыпенне вазоў, рык жывел і крыкі вазніц, а з
боку тракту прыбіўся барадаты гандляр-фінікіец ў лектыцы, якую везлі два
аслы.Над усім гэтым узносіўся туман ад залацістага пылу і спякоты
Раптам ад
варты, што была спераду, прыскакаў салдат і паведаміў міністру, што набліжаецца
наступнік трону.Яго годнасць сыйшоў з лектыкі, у тую ж хвіліну на тракце
з’явілася купка наезнікаў, якія пасаскоквалі з коней. Адзін з іх і міністр
пачалі ісці насустрач адно аднаму, спыняючыся праз кожныя некалькі крокаў і
кланяючыся
-
Будзь
здаровы, сын фараона, які няхай жыве вечна, - азваўся міністр.
-
Будзь
здаровы і жыві доўга, святы ойча, - адказаў наступнік, а потым дадаў,
-
Вы
цягнецеся так марудна, нібы вам ногі адпілавалі, а Нітагор не пазней як праз
дзве гадзіны стане перад нашым корпусам.
-
Ты
сказаў праўду. Твой штаб пасоўваецца вельмі павольна.
-
А
Энана гаворыць мне, - тут Рамзэс паказаў на воіна, які стаяў за ім і быў
абвешаны амулетамі, - што вы не выслалі патрулеў да цясніны.А менавіта з гэтага
боку ў выпадку рэальнай вайны непрыяцель мог бы на вас напасці.
-
Я не
камандуючы, а ўсяго толькі суддзя, - спакойна адказаў міністр.
-
А што
робіць Патрокл?
-
Патрокл
з грэцкім палком эскартуе ваенныя махіны.
-
А мой
сваяк і ад’ютант Тутмос?
-
Напэўна,
ен яшчэ спіць.
Рамзэс
нецярпліва тупнуў нагой па зямлі і замоўк.Гэта быў прыгожы юнак з амаль
жаноцкім тварам, гнеў і загар якога дадавалі прывабнасці.На ім быў вузкі каптан
з блакітнымі і белымі палосамі, такога ж колеру хустка пад шлемам, залаты
ланцуг на шыі і каштоўны меч – злева.
-
Я
бачу, - азваўся царэвіч, = што толькі ты адзін, Энана, дбаеш тут пра мой гонар.
Абвешаны
амулетамі воін схіліўся да зямлі.
-
Тутмос
– гэта пустэча, працягваў наступнік, - Вяртайся, Энана, на свае месца.Няхай
хаця б пярэдняя варта будзе мець камандзіра.Потым, зірнуўшы на світу, якая яго
ўжо абкружыла, нібы вырасла з-пад зямлі, дадаў:
-
Няхай
мне прынясуць лектыкуЯ стомлены., як каменацес.
-
Хіба
богі могуць стамляцца? – шапнуў яшчэ Энана, стоячы за ім.
-
Ідзі
на свае месца, - сазаў Рамзэс.
-
А
можа загадаеш мне, светлы месяц, цяпер праверыць цясніны? – ціха спытаў воін.-
Я прашу цябе, загадай мне, бо дзе б я не знаходзіўся, мае сэрца спяшаецца за
табой, каб адгадаць тваю волю і выканаць яе.
-
Я
ведаю, што ты чуйны, - адказаў Рамзэс. – Ідзі ўжо і назірай за ўсім.
-
Святы
ойча, - звярнуўся Энана да міністра, - я гатовы аддана і пакорліва служыць
табе.
Ледзьве
Энана ад’ехаў, як на хвасце калоны адбыўся яшчэ большы рух.Шукалі лектыку для
наступніка трону, але яе не было.У гэты час паказаўся паміж грэцкіх салдат
малады чалавек дзіўнай знешнасці.На ім была муслінавая кашулька, багата вышыты
фартушок і залатая перавязь праз плячо.Перадусім яго вызначалі вялізны парык,
які складаўся з мноства косак і штучная бародка, падобная да кацінага хваста.Гэта
быў Тутмос, першы франт уМемфісе, які нават падчас маршу модна апранаўся і
абліваўся парфумай.
-
Вітаю
цябе, Рамзэс! – усклікнуў ен, гвалтоўна расштурхоўваючы воінаў. – Уяві сабе,
што твая лектыка кудысьці падзелася. Тады ты мусіш перасесці ў маю, якая,
праўда не роўная тваей, але і не найгоршая.
-
Ты
мяне разгневаў, - адказаў царэвіч. – Ты спіш, замест таго каб пільнаваць
войска.
Здзіўлены
франт задумаўся.
-
Я
сплю?.. – усклікнуў ен. – Няхай язык адсохне ў таго, хто гаворыць падобныя
недарэчнасці.Я, ведаючы, што ты прыедзеш, ужо з гадзіну апранаюся, рыхтую табе
ванну і парфуму.
-
А ў
гэты час атрад рухаецца без камандзіра!
-
Як?
Няўжо я павінен камандаваць атрадам, дзе знаходзяцца яго годнасць міністр і
такі ваявода , як Патрокл?
Наступнік
трону замоўк, а ў гэты час Тутмос наблізіўся да яго і прашаптаў:
-
Як ты
выглядаеш, сын фараона? У цябе няма парыка, валасы і адзенне поўныя пылу, скура
чорная і парэпаная, як зямля летам? Вялікая царыца-маці выгнала б мяне з двара,
калі б убачыла, як ты выглядаеш..
-
Я
проста стомлены.
-
Значыць
сядай на лектыку.Там свежыя вянцы з ружаў, запечаныя птушкі і збан віна з
Кіпра.Таксама я схаваў, - дадаў ен яшчэ цішэй, - Сенуру ў абозе...
-
Сапраўды?...
– спытаў царэвіч.Блішчастыя мінуту таму вочы затуманіліся...
-
Няхай
войска ідзе наперад, - гаварыў Тутмос, - а мы тут пачакайма яе...
Рамзэс
нібы прачнуўся:
-
Адчапіся,
спакушальнік!Праз дзве гадзіны -
бітва...
-
Якая
там бітва!..
-
Як
найменш – вырашаецца лес майго кіравання.
-
Пасмейся
з гэтага, - усміхнуўся франт. – Я прысягнуў бы, што ўжо ўчора ваенны міністр
паслаў рапарт да яго светласці з просьбай, каб ты атрымаў корпус Менфі.
-
Усе
роўна.Сення я не здолеў бы думаць аб чым іншым, як аб арміі.
-
Моцная
ў цябе гэта прага вайны, на якой чалавек не мыецца цэлымі месяцамі, каб аднойчы
загінуць...Бр!..Калі б ты ўбачыў Сенуру... толькі зірнуў на яе...
-
Менавіта
таму і не зірну, - адказаў Рамзэс рашуча.У хвіліну, калі з-за грэцкіх шарэнг
восем чалавек вынеслі вялізную лектыку Тутмоса для наступніка трону, ад першага
атрада прыскакаў наезнік.Саскочыў з каня і бег так хутка, што аж звінелі на яго
грудзях вобразы багоў і дошачкі з іх іменамі.Гэта быў нібы ў гарачцы Энана.
Усе
звярнуліся да яго, што, здавалася, было яму прыемна.
-
Эрпатр,
голас зверху! – закрычаў Энана, схіляючыся перад Рамзэсам.- Калі, згодна з
тваім боскім загадам, я ехаў на чале атраду, пільна прыглядаючыся да ўсяго, то
заўважыў на тракце двух прыгожых скарабеяў.Кожны са свяшчэнных жукоў каціў
перад сабой гліняны шарык папярок дарогі, да пяскоў...
-
І што
гэта азначае? – перапыніў яго наступнік.
-
Трэба
разумець, працягваў Энана, пазіраючы ў бок міністра, што я к патрабуе
набожнасць, я і мае людзі, аддаўшы пашану залатым адлюстраванням сонца,
затрымалі шэсце.Гэта такі важны знак, што без загаду ніхто з нас не асмеліўся
ісці наперад.
-
Я
бачу, што ты сапраўды набожны егіпцянін,
хоць рысы твару ў цябе хецкія, - адказаў годны Херыхор.А павярнуўшыся да
некалькіх саноўнікаў, якія блізка стаялі, дадаў: - Мы не пойдзем далей па
тракту, бо маглі б растаптаць свяшчэнных жукоў.Пентуэр, ці праз гэты яр,
направа, можна абыйсці тракт?
-
Так,
адказаў пісар міністра, - гэта цясніна
даўжынею з мілю і выходзіць зноў на тракт – амаль насупраць ПІ-Байласа.
-
Вялікая
страта часу, - буркнуў незадаволена наступнік
-
Я
ПРЫСЯГНУЎ БЫ, ШТО ГЭТА НЕ СКАРАБЕІ, А ДУХІ МАІХ ФІНІКІЙСКІХ ПРАЦЭНТШЧЫКАЎ, -
АДАЗВАЎСЯ ФРАНТ Тутмос.
-
Не
маючы магчымасці з прычыны смерці атрымаць грошы, яны змушаюць мянеў пакаранне
ісці праз пустыню!..
Світа
царэвіча з непакоем чакала рашэння, але Рамзэс сказаў Херыхору:-Што ты думаеш
аб гэтым, святы ойча?
-
Паглядзі
на афіцэраў, - адказаў жрэц, - і зразумееш, што мы павінны ісці праз цясніну.
Цяпер
наперад выступіў начэльнік грэкаў генерал Патрокл і сказаў наступніку:
-
Калі
ты, царэвіч, дазволіш, мой полк пойдзе далей па тракту.Нашы воіны не баяцца
скарабеяў.
-
Вашы
воіны не баяцца нават царскіх грабніц, - адказаў міністр. – Але відаць, што там
небяспечна, паколькі ні адзін з іх адтуль не вярнуўся.
Збянтэжаны
грэк вярнуўся да світы.
-
Прызнайся,
святы ойча, - прашаптаў з найвялікшым гневам наступнік, - што такая перашкода
нават асла не затрымала б у падарожжы.
-
Асел
ніколі не будзе фараонам, - спакойна адазваўся міністр
-
У
такім выпадку ты, міністр, правядзеш атрад праз цясніну, - закрычаў Рамзэс. – Я
не знаўца жрэчаскай тактыкі, ды і адпачыць мушу. Пойдзем са мной, кузін, -
звярнуўся ен да Тутмоса і накіраваўся ў бок голых пагоркаў.
Б.Прус Фараон т.1 Уступ (Пераклад цалкам 2006-2009 гг.)
Уступ
У паўночна-ўсходнім
куце Афрыкі размешчаны Егіпет, айчына найстаражытнейшай ў свеце цывілізацыі. Тры,
чатыры і нават пяць тысяч год таму, калі ў Цэнтральнай Еўропе апранутыя ў
грубыя скуры варвары хаваліся па пячорах, Егіпет ужо валодаў высокай грамадскай
арганізацыяй, сельскай гаспадаркай, рамёствамі і літаратурай. Акрамя гэтага
ўсяго тут яшчэ выконваліся вялікія інжынерныя работы і ўзносіліся каласальныя
збудаванні, рэшткі якіх абуджаюць захапленне нават у сучасных тэхнікаў.
Егіпет – гэта
пладародная цясніна паміж Лівійскай і Аравійскай пустынямі.Яе глыбіня складае
некалькі соцен метраў, даўжыня – сто трыццаць міль, сярэдняя шырыня дасягае
амаль мілю. З захаду – палогія, але голыя лівіскія узгор’і, а з усходу –
высокія, падтрэсканыя аравійскія ўзвышшы, - гэта сцены калідора, па дне якога
цячэ рака Ніл.
Па цячэнню
ракі, на Поўнач, сцены цясніны паніжаюцца, а на адлегласці 25 міль ад
Міжземнага мора раптам разыходзяцца, і Ніл, замест таго каб цячы ў цесным
калідоры, разліваецца на некалькі рукавоў па шырокай раўніне, якая мае выгляд
трохвугольніка. У гэтага трохвугольніка, называемага Дэльтай Ніла, аснова –
бераг Міжземнага мора, у вяршыні ж ля выйсця ракі з цясніны – горад Каір і тут
жа разваліны дасветнай сталіцы – Мемфіса.
Калі б
хто-небудзь мог узняцца на дваццаць міль уверх і адтуль паглядзець на Егіпет,
то ўбачыў бы дзіўную форму яго мяжы і асаблівыя змены яе колеру.З такой вышыні
на фоне белых і аранжавых пяскоў Егіпет выглядаў бы, як вуж, які ў энергічных
звівах пасоўваецца праз пустыню да Міжземнага мора і ўжо апусціўся у яго
трохвугольную галаву, аздобленую двума вокамі: левым- Александрыяй, правым –
Даміэтай.
Гэты доўгі вуж
ў кастрычніку, калі Ніл залівае ўвесь Егіпет, быў бы колеру блакітнай вады.У
лютым, калі месца ападаючых вод займае вясновая расліннасць, вуж быў бы зялены,
з блакітнай стужкай уздоўж цела і мноствам блакітных пражылак-каналаў на
галаве, якія працінаюць Дэльту.У сакавіку
блакітная стужка звузілася б, а цела вужа ў выніку паспявання збожжа набыло б
залаты колер.Нарэшце ў пачатку чэрвеня стужка Ніла была б вельмі тонкай, а цела
вужа зрабілася б высахлым і, у выніку вялікай колькасці пылу над ім - нібы
пакрытым жалобным крэпам.
Уласцівай
асаблівасцю егіпецкага клімату з’яўляецца спякота: у студзені бывае дзесяць
градусаў цяпла, у жніўні – дваццаць сем; часам гарачыня дасянае сарака сямі
градусаў, што ў нас адпавядае тэмпературы рымскай лазні.Ад таго, што Міжземнае
мора знаходзіцца вельмі блізка, у Дэльце дождж ідзе ўсяго дзесяць разоў у год,
а ў Верхнім Егіпце – раз у дзесяць гадоў.
У такіх умовах Егіпет
замест калыскі цывілізацыі мог бы быць пустыннай далінай, якіх шмат у Сахары,
калі б штогод не ўваскрашалі яго воды святой ракі Ніл.Ад канца чэрвеня да канца
верасня Ніл пакрывае і залівае амальувесь Егіпет, ад канца кастрычніка да канца
мая наступнага года ен сыходзіць і паступова адкрывае усё глыбейшыя пласты
грунту.Воды ракі так перанасычанымінеральнымі і арганічнымі рэчывамі, што іх
колер становіцца злёгку карычневым, а па меры сыходжання вод на залітай глебе
асядае пладародны слой, які замяняе ўсялякія ўгнаенні.Гэты ж слой і гарачы
клімат спрыяе таму, што егіпцянін, зачынены паміж пустынямі, можа мець тры зборы
ўраджаю за год і каля трохсот зерняў з аднаго пасеянага зярняці!
Але Егіпет не
аднастайная раўніна, а зменлівая прастора, некаторыя яго землі толькі на
працягу двух ці трох месяцаў насычаюцца блаславёнымі водамі, іншыя ж не бачаць
іх на працягу цэлага года, бо паводка не дасягае пэўных пунктаў.Незалежна ад
гэтага трапляюцца гады невялікіх паводак, і тады частка Егіпта не атрымлівае
пладароднага слою. Нарэшце, у выніку спякоты зямля хутка высыхае і яе трэба
паліваць, як у вазонах.
Усе гэтыя
акалічнасці гавораць аб тым, што народ, які жыве ў даліне Ніла павінен альбо
загінуць, калі б быў слабым, альбо ўтаймаваць ваду, калі б быў геніем.
Старажытныя егіпцяне валодалі геніяльнасцю, таму стварылі цывілізацыю.
Ужо шэсць тысяч
год таму яны заўважылі, што Ніл разліваецца, калі сонца знаходзіцца пад зоркай
Сірыус, і пачынае спадаць, калі сонца набліжаецца да сузор’я Вагаў. Гэтыя
заўвагі падштурхнулі іх да назіранняў астранамічных і вымярэння часу.
Каб захаваць
ваду на працягу ўсяго года, яны выкапалі ў сваей краіне доўгую, на некалькі
тысяч міль сетку каналаў. Каб забяспечыць сябе ад празмерных паводак, яны
будавалі магутныя дамбы і капалі вадазборнікі, сярод якіх штучнае возера Моэрыс
займала трыста кіламетраў квадратных паверхні пры дванаццаці паверхах
глыбіні.Нарэшце уздоўж Ніла і каналаў яны пабудавалі мноства простых, але
выніковых гідраўлічных збудаванняў (махін), з дапамогай якіх можна было
вычэрпваць ваду і выліваць яе на палі, якія знаходзіліся на адзін ці два
паверхі вышэй. І яшчэ, у дадатак да ўсяго, трэба было штогод ачышчаць наносы
ілу з каналаў, падтрымліваць дамбы і будаваць высока насыпаныя дарогі для
войскаў, якія ў любы час павінны былі вытрымліваць маршы.
Гэтыя вялікія
работы вымагалі акрамя звестак з астраноміі, матэматыкі, механікі, будаўніцтва
яшчэ і дасканалай іх арганізацыі.Ці то ўмацаванне грэблі, ці то ачышчэнне
каналаў мусілі быць зроблены ў пэўны час і на вялікай плошчы.Адсюль паўстала
неабходнасць у стварэнні працоўнай арміі, якая налічвала дзесяткі тысяч чалавек
і працавала на вызначаную мэту і пад агульным кіраўніцтвам.Арміі, якая павінна
была мець мноства малых і вялікіх выканаўцаў, мноства аддзелаў, якія б вялі
размаітыя работы, накіраваныя на адзіны вынік, арміі, якая патрабавала шмат
жыццевых сіл, сродкаў і дапаможных сіл.
Егіпет валодаў
такой арміяй працаўнікоў, і ей ен абавязаны сваімі векапомнымі
шэдэўрамі.Здаецца, што іх стварылі, а потым апісалі іх планы, егіпецкія жрацы
ці мудрацы, кіравалі ж цары ці фараоны.У выніку гэтага егіпецкі народ у часы росквіту
ствараў як адна асоба, калі пласт жрацоў іграў ролю думкі, фараон быў воляй, народ
– целам, а паслушэнства – цэментам.
Такім чынам
сама прырода Егіпту, якая спрыяла вялікай, доўгай і крапатлівай працы, стварыла
шкілет грамадскай арганізацыі гэтай краіны: народ працаваў, фараон кіраваў,
жрацы планавалі.І як доўга гэтыя тры асновы ішлі ўзгоднена да мэт, якія
абумоўлівала прырода, так доўга грамадства магло квітнець і ствараць свае
вечныя шэдэўры.
Добры і вяселы,
зусім не ваяўнічы егіпецкі народ падзяляўся на два класы: земляробаў і
рамеснікаў.Між сельскімі жыхарамі напэўна павінны былі быць ўласнікі дробных
кавалкаў зямлі, пераважна аднак былі арандатары зямлі, якая належала фараону,
жрацам і арыстакратыі. Рамеснікі, якія шылі адзенне , выраблялі прылады працы,
посуд, інструмент былі незалежныя адзін ад аднаго.Тыя ж, хто працаваў на
вялікіх будоўлях, стваралі нібы армію.
Кожная галіна,
а галоўнае – будаўніцтва патрабавала цяглавую сілу і механічную: хтосьці
павінен быў вычэрпваць цэлымі днямі ваду з каналаў ці пераносіць каменне з
каменаломняў туды, куды было патрэбна.Гэтыя найцяжэйшыя механічныя заняткі, а
перадусім – працу ў каменаломнях, выконвалі злачынцы, прыгавораныя судамі, ці
захопленыя на вайне палонныя.
Знатныя
егіпцяне мелі скуру меднага колеру, чым і ганарыліся, пагарджаючы адначасова
чорнымі эфіопамі, жоўтымі семітамі і белымі еўрапейцамі.Гэты колер скуры, які
дазваляў адрозніваць свайго ад чужога, быў для іх чымсьці, што аб’ядноўвала
народ мацней, чым рэлігія, якую можна мяняць, мова, якой можна навучыцца.
З цягам часу
аднак, калі гмах дзяржавы пачаў расколвацца, у краіну усе больш з кожным разам
прыбывалі чужаземцы.Яны аслаблялі маналітнасць, рассейвалі знітаванасць і
нарэшце паглынулі ў сабе першародных жыхароў краіны.
Фараон кіраваў
дзяржавай з дапамогай пастаяннай арміі і паліцыі ды мноства кіраўнікоў, з якіх
паволі ўтварылася радавая арыстакратыя.Намінальна ен быў законатворцам,
галоўнакамандуючым, самым багатым, вышэйшым суддзей, жрацом і нават сынам божым
і богам.Боскую пашану ен атрымаў не толькі ад народу і чыноўніцтва, але некалі
сам сабе будаваў алтары і перад сваімі ўласнымі статуямі паліў вонні.
Побач з
фараонамі, а хутчэй і часцей над імі, стаялі жрацы:гэта быў клас мудрацоў, якія
кіравалі лёсамі краіны.
Сення амаль
нельга ўявіць сабе надзвычайную ролю, якую клас жрацоў выконваў у Егіпце.Яны
былі настаўнікамі маладых пакаленняў і прарокамі і таму дарадцамі дарослых
людзей, суддзямі памерлых, якім іх воля і веды гарантавалі бессмяротнасць.Яны выконвалі
не толькі дробныя рэлігійныя абрады пры багах і фараонах, а яшчэ лячылі хворых
як лекары,уплывалі на хаду грамадскіх работ як інжынеры і таксама на палітыку
як астролагі, а больш за ўсе – як знаўцы ўласнай краіны і яе суседзяў.
У гісторыі
Егіпту першаснае значэнне маюць стасункі, якія існавалі між жрацамі і
фараонамі.Найчасцей фараон саступаў жрацам, прыносіў багам шчодрыя ахвяры і будаваў
храмы.Паколькі жыў доўга, то яго імя і аблічча, выразаныя на помніках,
пераходзілі ад пакалення да паклення, поўныя хвалы. Аднак шмат фараонаў
панавалі нядоўга, а некаторых знікалі не толькі справы, а нават імены.Пару
разоў здаралася, што знікала дынастыя, а клаф, галаўны ўбор фараонаў , абвіты
вужам, апранаў жрэц.
Егіпет
развіваўся, пакуль маналітны народ, энергічныя цары і мудрыя жрацы супольнічалі
дзеля агульнга дабра.Але надыйшла эпоха, калі народ у выніку войнаў колькасна
паменшыўся, пад прыгнетам і прымусам страціў сілы, наплыў жа прышлых чужаземцаў
падарваў расавую еднасць.А калі яшчэ азіяцкая раскоша паглынула энергію
фараонаў і мудрасць жрацоў, і дзве гэтыя сілы пачалі між сабой барацьбу за
манаполію ў валоданні народам, тут жа Егіпет апынуўся пад уладай чужаземцаў , і святло цывілізацыі, якое на
працягу некалькіх тысяч гадоў зіхацела над Нілам, паменшылася.
Апавяданне
далейшае адносіцца да 11 стагоддзя да нараджэння Хрыста, калі заняпала
дваццатая дынастыя, і пасля сына сонца, вечна жывога Рамзэса 13, узыйшоў на
трон і лоб свой аздобіў урэем вечна жывы сын сонца Сен-Амон-Херыхор - жрэц
храма Амона.
понедельник, 16 февраля 2015 г.
Б. Прус Лялька том 1 раздзел 4 Вяртанне
Раздзел 4
Вяртанне
Нядзеля, халодны дзень сакавіка; набліжаецца
поўдзень, але вуліцы Варшавы амаль пустыя. Людзі не выходзяць з дамоў ці
хаваюцца ў брамах, ці згорбленыя ўцякаюць ад сякучага іх дажджу са снегам. Амаль
не чуваць рыпення дрожак, бо яны стаяць. Рамізнікі, пакінуўшы козлы, уваходзяць
пад дахі сваіх экіпажаў, а намочаныя дажджом і засыпаныя снегам коні выглядаюць
так, нібы прагнуць схавацца пад дышаль і накрыцца ўласнымі вушамі.
Нягледзячы на гэта, а можа і па прычыне такога брыдкага надвор'я пан Ігнацы, седзячы ў сваім закратаваным пакоі, вельмі вясёлы. Справы
лавачныя ідуць выдатна, выстава ў вітрынах на будучы тыдзень ужо складзена, а
найперш – з дня на дзень павінен вярнуцца Вакульскі. Нарэшце пан Ігнацы аддасць
камусьці рахункі і цяжар кіравання лаўкай, далей – праз два месяцы выедзе на
вакацыі. Пасля дваццаці пяці гадоў працы – і яшчэ якой! – належыць яму гэты
адпачынак. Будзе думаць толькі аб палітыцы, будзе хадзіць, бегаць і скакаць па
палях і лясах, будзе свісцець, і нават спяваць, як у маладосці. Калі б не гэтыя
рэўматычныя болі, якія зрэшты на вёсцы адступяць…
Таму хаця дождж са снегам б’е ў закратаваныя вокны, хаця ападкі
такія густыя, што ў пакоі цемра, пан Ігнацы з вясеннім настроем. Дастае з-пад
ложка гітару, настройвае яе і, узяўшы некалькі акордаў, пачынае спяваць пад нос
вельмі рамантычную песню:
Вясна адчуваецца ва ўсёй прыродзе
Яе вітаюць салаўі спевамі;
У зялёным гаі, над раўчуком
Квітнеюць дзве цудоўныя ружы.
Чароўныя гэтыя гукі абуджаюць пудзеля, які спіць на
канапе, і пачынае прыглядацца адзіным вокам да свайго гаспадара. Гукі гэтыя
робяць больш, бо выклікаюць на падвор’і нейкі вялізны цень, які з’яўляецца ў
закратаваным вакне і намагаецца зазірнуць унутр хаты, чым звяртае на сябе ўвагу
пана Ігнацыя.
“Так, гэта павінен быць Павел” – думае пан Ігнацы.
Але Ір мяркуе інакш; ён саскоквае з канапы і з непакоем
нюхае дзверы, нібы адчувае некага чужога.
Чутны шум у сенцах. Чыясьці рука шукае клямку, нарэшце
адчыняюцца дзверы і на парозе з’яўляецца хтосьці, апрануты ў вялікае футра,
абсыпанае снегам і кроплямі дажджу.
-
Хто гэта? – пытаецца пан Ігнацы, і на
твары яго выступае моцны румянец.
-
Ты ўжо пра мяне забыўся, стары?... –
ціха і паволі адказвае госць.
Пан Ігнацы усё больш бянтэжыцца.
Надзявае на нос акуляры, якія спадаюць, потым дастае з-пад ложка скрынку,
падобную да труны, хутка хавае гітару і тую ж самую скрыню разам з гітарай
кладзе на сваім ложку.
Тымчасам госць зняў вялікае футра і
барановую шапку, а аднавокі Ір, абнюхаўшы яго, пачынае махаць хвастом,
ласціцца і з радасным скавытаннем прыпадаць да яго ног.
Пан Ігнацы набліжаецца да госця ўзрушаны і згорблены
больш чым калі-небудзь.
-
Здаецца мне… - кажа ён, паціраючы
рукі, - здаецца мне, што маю прыемнасць…
Потым падводзіць госця да вакна,
міргаючы павекамі.
-
Стась… божа ты мой!...
Стукае яго па моцных грудзях, сціскае
левую і правую руку, і, нарэшце абапёршыся на яго пастрыжаную галаву сваёй
далонню, робіць такі рух, нібы хацеў бы ўцерці мазь у цемя.
- Ха! Ха! Ха!... – смяецца пан Ігнацы.
– Стась уласнай асобай… Стась з вайны!... Што гэта, толькі цяпер ты узгадаў,
што ў цябе ёсць лаўка і сябры? – дадае, моцна удараючы яго па плечуку. – Няхай
мяне возьмуць д’яблы, калі ты не падобны да жаўнера ці марака, але ніякі не да
купца… Восем месяцаў не было яго ў доме… Ох ты… Можа сядзеш?
Пан Ігнацы прысунуў да сябе крэсла.
- Можа з’ясі чаго? У мяне ёсць шынка і
крыху ікры.
- канечне.
- Можа вып’еш чаго? У мяне бутэлька
нядрэннага венгерскага, але толькі адзін цэлы кілішак.
- вып’ю са шклянкі, - адказаў госць.
Пан Ігнацы пачаў тупаць па пакоі, па
чарзе адчыняючы шафу, куфэрак і столік.
Дастаў віно і схаваў яго на іншы раз,
потым расклаў на стале шынку і некалькі булак. Рукі і павекі дрыжалі ў яго і
шмат часу сплыло, пакуль ён настолькі супакоіўся, што сабраў на адно месца
раней пералічаныя запасы.
Толькі кілішак віна вярнуў яму маральную
раўнавагу, якая моцна захісталася.
Вакульскі тымчасам еў.
- ну, што новага? – спытаў спакайнейшым
тонам пан Ігнацы, лупячы госця па калене.
- Я здагадваюся, што ты хвалюешся пра
палітыку, - адказаў Вакульскі. – Будзе мір.
- А навошта ўзбройваецца Аўстрыя?
- Узбройваецца за шэсцьдзесят мільёнаў
гульдэнаў?... Хоча забраць Боснію і Герцагавіну.
У Ігнацыя расшырыліся зрэнкі.
- Аўстрыя хоча забраць?... – паўтарыў ён. – За што?
- За што? – усміхнуўся Вакульскі. – За тое, што Турцыя не
можа ёй гэта забараніць.
- А што ж Англія?
- Англія таксама атрымае кампенсацыю.
- За кошт Турцыі?
- Зразумела. Заўсёды слабыя аплочваюць канфлікты паміж
моцнымі.
- А справядлівасць? – закрычаў Ігнацы.
- Справядлівае гэта тое, што моцныя памнажаюцца і
растуць, а слабыя гінуць. Інакш свет стаў бы домам інвалідаў, што толькі было б
несправядлівасцю.
Ігнацы пасунуўся з крэслам.
- І ты гэта кажаш, Стась?.... Сур’ёзна, без жартаў?
Вакульскі зшрнуў на яго спакойна.
- Я кажу, - адказаў ён. – Што ж у гэтым дзіўнага? Ці ж
гэты самы закон не стасуецца да мяне, да цябе, да ўсіх нас?... Я шмат плакаў па
сабе, каб расчульвацца па Турцыі.
Пан Ігнацы апусціў вочы і замоўк. Вакульскі еў.
- Ну, а як у цябе справы? – запытаў Жэцкі ужо звычайным
тонам.
У Вакульскага бліснулі вочы. Ён адклаў булку і абапёрся
на парэнч канапы.
- Памятаеш, - сказаў ён – колькі ўзяў я грошай, калі
адсюль выязджаў?
- Трыццаць тысяч рублёў, усё наяўнасцю.
- І як табе здаецца: колькі прывёз?
- Пяцьдзе… каля сарака тысяч… Угадаў? – пытаў Жэцкі,
няўпэўнена пазіраючы на яго.
Вакульскі наліў шклянку віна і выпіў яе паволі.
- Дзвесце пяцьдзесят тысяч рублёў, з гэтага большую
частку ў золаце, - прамовіў пераканаўча. – А паколькі загадаў закупіць
банкноты, якія пасля заключэння міру прадам, то буду мець больш за трыста тысяч
рублёў…
Жэцкі нахіліўся да яго і аж раскрыў рот.
- не бойся – працягваў Вакульскі. – Грошы гэтыя я зарабіў
сумленна, нават цяжка, вельмі цяжка. Увесь сакрэт у тым, што ў мяне
быў багаты кампаньён і што карыстаўся ў чатыры і пяць разоў меншым прыбыткам,
чым іншыя. Таму мой капітал увесь час узрастаў і быў увесь час рухомы. – Але –
дадаў ён праз хвіліну, - у мяне было шалёнае шчасце… Як гулец, якому дзесяць
разоў запар выпадае той самы нумар ў рулетцы. Грубая гульня?... амаль штомесяц
я ставіў ўвесь маентак, а штодзень – жыццё.
- І толькі для гэтага ездзіў туды? – запытаў ігнацы.
Вакульскі здзекліва паглядзеў на яго.
- Ці ты хацеў, каб я стаў турэцкім Валенродам?
- Рызыкаваць з-за маёнтку, калі маеш спакойны кавалак
хлеба!... – буркнуў пан Ігнацы, ківаючы галавой і ўзнімаючы бровы.
Вакульскі задрыжэў ад гневу і падхапіўся з канапы.
- Гэты спакойны хлеб – сказаў ён, сціскаючы кулакі, -
давіў мяне і душыў на працягу гадоў шасці!... Ці ты ўжо не памятаеш, колькі
разоў на дзень узгадваліся мне два пакаленні Мінцаляў, ці анёльская дабрыня
маёй жонкі? Ці быў хто з далейшых ці бліжэйшых знаёмых, за выключэннем цябе,
хто б мяне не дапякаў словам, рухам ці позіркам? Колькі ж разоў гаварылі пра мяне
і амаль мне, што я кармлюся з падолу жонкі, што ўсім абавязаны працы Мінцаляў,
а нічым, бо гэтае нічым – уласнай энергіі, - я і развіў гэту краму, падвоіў яе прыбыткі…
Мінцалі і толькі Мінцалі!... Сёння няхай мяне параўнаюць
з Мінцалямі. Сам адзін на працягу паўгода зарабіў у дзесяць разоў больш, чым
два пакаленні Мінцаляў за паўстагоддзя. На здабыванне таго, што я здабыў,
знаходзячыся паміж куляй, нажом і тыфам, тысячу Мінцаляў павінны былі б пацець
у сваіх лаўках і каўпаках.Цяпер я ўжо ведаю, наколькі я варты Мінцаляў, і як
Бог мне мілы, для падобнага выніку ў другі раз паўтарыў бы сваю гульню! Я хачу
лепш адчуваць боязь з-за банкруцтва і смерці, чым быць удзячным тым, хто купляе ў
мяне парасон, ці падаць да ног тых, хто ў маёй краме хоча забяспечыць сябе
ватэрклазетамі…
- Ты застаўся, якім быў! – шапнуў Ігнацы.
Вакульскі супакоіўся. Абапёрся на плячо Ігнацыя і
зазіраючы яму ў вочы сказаў лагодна:
- ты не гневаешся, стары?
- Чаго? Ці ж я не ведаю, што воўк не будзе пільнаваць
бараноў… Натуральна…
- Што ж у вас чуваць? – скажы мне.
- Акурат тое, пра што пісаў табе ў рапартах. Продаж добра ідзе, тавараў прыбыло, а яшчэ больш
замаўленняў. Трэба адзін распарадчы.
- Возьмем двух, лаўку пашырым, будзе прыгожа.
- Глупства!
Вакульскі паглядзеў на яго збоку і ўсміхнуўся бачачы, што
стары знаходзіцца ў добрым настроі.
- Але ж што чуваць у горадзе? У лаўцы, пакуль ты ў ёй,
павінна быць добра.
- У горадзе…
- Са старых пакупнікоў не сыйшоў хто? – перапыніў яго Вакульскі,
ўсё хутчэй ходзячы па пакоі.
- Ніхто! Прыбылі новыя.
- А… а…
Вакульскі стаў
нібы вагаючыся. Наліў зноў шклянку віна і выпіў залпам.
- А Ленцкі купляе ў нас?...
- часцей бярэ на рахунак.
- Але ж бярэ… - тут Вакульскі ўздыхнуў – Як жа ён трымаецца?
- Мне здаецца, што гэта скончаны банкрут і бадай што ў
гэтым годзе прададуць з таргоў нарэшце яго каменны дом.
Вакульскі нахіліўся над канапай і пачаў гуляць з Ірам.
- Скажы, калі ласка… А панна Ленцкая не выйшла замуж?
- не.
-А не выходзіць?...
- Я вельмі сумняваюся, што хто-небудзь ажэніцца з паннай,
у якой вялікія даўгі і ніякага пасагу. Састарыцца, хоць і прыгожая.
Натуральна…
Вакульскі выпрастаўся і працягваў. Яго суровы твар прыняў
выраз вельмі кранальны.
- мой любы стары, - сказаў ён, беручы Ігнацыя за руку, -
мой паважаны стары сябар! Ты нават не здагадваешся, які я шчаслівы, што цябе
бачу, ды яшчэ ў гэтым пакоі. Памятаеш, колькі я тут правёў вечароў і начэй… як
ты мяне карміў… як аддаваў мне самае лепшае адзенне… Памятаеш?... Жэцкі
ўважліва паглядзеў на яго і падумаў, што віно мусіць быць добрае, калі аж так
развязала язык Вакульскаму.
Вакульскі сеў на канапе і, абапёршыся галавой аб сцяну,
гаварыў нібы сам сабе:
- Ты не ўяўляеш, што я вытрываў, аддалены ад усіх,
няўпэўнены, ці ўжо каго ўбачу, так страшна самотны. Бо бачыш, самая горшая
самотнасць не тая, што абкружае чалавека, але гэта пустка ў ім самім, калі з
краіны не вынес ні цёплага позірку, ні сардэчнага слоўца, ні нават іскры
надзеі…
Пан Ігнацы паварушыўся на крэсле , гатовы пратэставаць.
- Дазволь узгадаць сабе, - азваўся ён, - што спачатку я
пісаў лісты вельмі зычлівыя, канечне, можа нават моцна сентыментальныя. Настроілі
супраць цябе мяне толькі твае кароткія адказы.
- Ці ж я да цябе што дрэннае маю? ...
- Тым менш можаш
мець яго да іншых працаўнікоў, якія не ведаюць цябе так, як я.
Вакульскі схамянуўся.
- Але ў мяне ні да аднаго з іх няма прэтэнзіі. Можа –
крыху – да цябе, што так мала пісаў пра… горад… У дадатак вельмі часта гінулі кур’еры пошты, рабіліся прабелы ў навінах і тады я пакутаваў ад найгоршых
прадчуванняў.
- З якой нагоды? У нас жа не было вайны, - адказаў са
здзіўленнем пан Ігнацы.
- Ах, так!... Нават добра бавіліся. Я памятаю, у снежні ў
вас былі выдатныя жывыя карціны. Хто гэта ў іх выступаў?...
- Ну, я на такія глупствы не хаджу.
- гэта праўда. А я ў гэты дзень даў бы , бадай, дзесяць
тысяч рублёў, каб іх ўбачыць. Глупства яшчэ большае!... Ці не так?...
- Пэўна – хаця шмат тлумачыцца самотнасцю, нудой…
- А можа сумам, - перапыніў Вакульскі. - З’ядала яна мяне кожную хвіліну, вольную ад
працы, кожную гадзіну адпачынку. Налі мне віна, Ігнацы.
Выпіў, пачаў зноў хадзіць па пакоі і гаварыць прыцішаным
голасам:
- У першы раз агарнула гэта мяне ў час пераправы праз
Дунай, якая доўжылася ад вечара да ночы. Я плыў адзін і цыган-перавозчык. Не
мог размаўляць, прыглядаўся да ваколіцы. Былі ў гэтым месцы пясчаныя
берагі, як у нас. І дрэвы, падобныя да нашых вербаў, узгоркі, парослыя ляшчынай
і купы сасновых лясоў. На працягу хвіліны здавалася мне, што я ў сваёй краіне і
што перш чым прыйдзе ноч , зноў убачу вас. Ноч прыйшла, але адначасова зніклі з
маіх вачэй берагі. Я быў адзін на вялізнай паверхні вады, у якой адбіваліся
нізкія зоркі. У гэты час прыйшло мне на думку, што так далёка ад дома, што сёння апошнім паміж мной
і вамі злучнікам з’яўляюцца толькі гэтыя зоркі, што ў гэту хвіліну ў вас можа
ніхто не пазірае на іх, ніхто пра мяне не памятае, ніхто!... Я адчуў нібыта
ўнутраны разрыў і тады толькі пераканаўся, якую глыбокую нашу рану ў душы.
- праўда, што ніколі не цікавілі мяне зоркі, - шапнуў пан
Ігнацы.
- З гэтага дня я паддаўся дзіўнай хваробе, - сказаў
Вакульскі. – Пакуль я распісваў лісты, рабіў рахункі, адбіраў тавары, рассылаў
сваіх агентаў, пакуль бадай што сам цягнуў і выгружаў сапсаваныя вазы ці сцярогся
ад злодзеяў, то быў амаль спакойны. Але
калі я адарваўся ад інтарэсаў, і нават калі на хвіліну склаў пяро, адчуў боль,
нібы мне – ці разумееш ты, Ігнацы, - нібы мне пясчынка трапіла ў сэрца. Бывала,
хаджу, ем, размаўляю, думаю свядома, разглядаю прыгожыя ваколіцы, нават смяюся
і вясёлы, а нягледзячы на гэта адчуваю нейкі тупы ўкол, нейкі дробны непакой, нейкую бясконцую
малую боязь. Гэты стан хранічны, ад якога пакутуеш больш, чым ад любога слова, які
акалічнасць раздзьмухвала ў буру. Дрэва знаёмай формы, нейкі пагорак, колер
хмаркі, палёт птушкі, нават павеў ветру без ніякай прычыны абуджаў ува мне
такую шалёную роспач, што ўцякаў ад людзей. Я шукаў месца такога пустога, дзе б
я мог упасці на зямлю і не падслуханы нікім выць ад болю, як сабака. Часам у
гэтых уцёках ад самога сябе спасцігала мяне ноч. Тады з-за кустоўя, зваленых
пнёў і расколін выходзілі насупраць мяне нейкія шэрыя цені і сумна ківалі
галовамі з паблёклымі вачыма. А ўсе шэлесты лісця, далёкі грукат вазоў, шум вод
зліваліся ў адзін жаласны голас, які мяне пытаў: Падарожнік наш, ах! Што з
табой адбылося?. Ах, што са мной стала…
- нічога не разумею, - перапыніў Ігнацы. – Што гэта за
шаленства?
- Што?... Сум.
- Па чым?
Вакульскі здрыгануўся.
-
па чым? Ну… па ўсім… па краіне…
-
Чаму ж ты не вяртаўся?
-
А што б мне дало вяртанне? … Дарэчы –
я не мог.
-
Не мог? – паўтарыў Ігнацы.
-
Я не мог… і баста! Не было для чаго
вяртацца – адказаў нецярпліва Вакульскі. – памерці тут ці там, усё адно… Дай
мне віна – закончыў ён раптам, прасцягваючы руку.
Жэцкі зірнуў на яго разгарачаны твар і
адсунуў бутэльку.
-
Супакойся, - прамовіў – ужо і так ты
раздражнёны…
-
Таму я хачу піць…
-
Таму ты не павінен піць, - перапыніў
Ігнацыю – Зашмат гаворыш… можа больш , чым хацеў бы, - дадаў ён з націскам.
Вакульскі схамянуўся. Задумаўся і
адказаў, паводзячы з боку ў бок галавой:
-
Ты памыляешся.
-
Зараз я табе дакажу, - адказаў Ігнацы
прыцішаным голасам. – Ты не ездзіў туды выключна для таго, каб зарабіць грошы…
-
Пэўна, - прамовіў Вакульскі,
падумаўшы.
-
Бо і навошта трыста тысяч табе, якому
хапала тысячы на год?...
-
Гэта праўда.
Жэцкі наблізіў свае вусны да яго вуха.
- Яшчэ скажу табе, што грошы
гэтыя прывёз не для сябе…
- Хто ведае, можа ты і здагадаўся…
- Я здагадваюся больш, чым ты думаеш…
Вакульскі раптам рассмяяўся.
- ага, значыць ты так думаеш? –
усклікнуў ён. – Я запэўніваю цябе, што нічога не ведаеш, стары летуценнік.
- Я баюся тваёй цвярозасці, пад
уплывам якой ты гаворыш, як вар’ят. Разумееш мяне, Стась?...
Вакульскі увесь час смяяўся.
- Ты маеш рацыю, я не прывык піць, і
віно ўдарыла мне ў галаву. Але – я ўжо сабраўся з думкамі. Скажу табе толькі, што
ты памыляешся у асноўным. А цяпер, каб зберагчы мяне ад поўнага спіцця, выпі
сам – за паспяховасць маіх намераў.
Ігнацы наліў кілішак і, моцна
сціскаючы руку Вакульскаму, прамовіў:
- За поспех вялікіх намераў…
- Вялікіх для мяне, а ў рэчаіснасці
вельмі сціплых.
- Няхай так і будзе, - сказаў Ігнацы.
– Я такі стары, што мне выгадней нічога не ведаць; я ўжо нават такі стары, што
прагну толькі адной рэчы – прыгожай смерці. Дай мне слова, што калі прыйдзе
час, ты паведаміш мне…
- Так, калі прыйдзе час, будзеш маім
сватам.
- Ужо быў і непаспяхова… - прамовіў
Ігнацы.
- З удавой сем гадоў таму?
- Пятнаццаць таму.
- Зноў ты сваё! – рассмяяўся
Вакульскі. – ты не змяніўся!
- і ты не змяніўся! За паспяховасць
тваіх намераў… Якія ні ёсць, ведаю адно, што мусяць быць годныя цябе. А цяпер –
я маўчу…
Сказаўшы гэта, Ігнацы выпіў віно, а
кілішак кінуў аб зямлю. Шкло разбілася са звонам, які абудзіў Іра.
- Хадзем у лаўку, - прамовіў Ігнацы. –
Бываюць размовы, пасля якіх добра гаварыць аб інтарэсах.
Ён дастаў са
століка ключ і выйшлі. У сенцах павеяла на іх мокрым снегам.
Жэцкі адчыніў
дзверы лаўкі і запаліў некалькі лямпаў.
- Што за тавары!
– закрычаў Вакульскі. – Хіба ўсё новае?
- Амаль што.
Хочаш паглядзець?... тут фарфор. Звяртаю тваю ўвагу…
- Пазней… Дай мне
бухгалтарскую кнігу.
- Прыбытковую?
- Не, даўжнікоў.
Жэцкі адкрыў столік,
дастаў кнігу і падсунуў крэсла. Вакульскі сеў і кінуўшы вокам на ліст, вынайшаў
у ім адно прозвішча.
- Сто сорак
рублёў, - прамовіў ён чытаючы, - ну, гэта ўвогуле няшмат…
- Хто ж гэта? –
запытаў Ігнацы. – А… Ленцкі…
- У панны Ленцкай
таксама адкрыты крэдыт… вельмі добра, - працягваў Вакульскі, наблізіўшы твар да
кнігі, нібы ў ёй было напісана невыразна. А… а… заўчора ўзяла партмане… Тры
рублі?... то хіба вельмі дорага…
- Зусім не, -
заўважыў Ігнацы. – Партмане дасканалае, сам выбіраў.
- З якіх жа гэта?
– спытаў між іншым Вакульскі і закрыў кнігу.
- З гэтай
вітрынкі. Бачыш, якія гэта цацкі.
-Павінна была
аднак шмат сярод іх перабраць… Яна падобна патрабавальная…
- зусім не
перабірала, чаму б ёй перабіраць? – адказаў Ігнацы… - Агледзела гэта…
- Гэта?...
- А хацела ўзяць
гэта…
- Ах, гэта… -
шапнуў Вакульскі, беручы ў руку партмане.
- Але я параіў ёй
іншае, гэтага кшталту…
- Ведаеш што, што
гэта аднак прыгожы выраб.
- Тое, якое я
выбраў, было яшчэ прыгажэйшае.
- Гэта вельмі мне
падабаецца. Ведаеш… я яго вазьму, бо маё ўжо ніякае…
- пачакай, знайду
табе лепшае, - закрычаў Жэцкі.
- Усё роўна.
Пакажы іншыя тавары, можа яшчэ што мне спатрэбіцца.
- Запанкі ёсць? …
Гальштук, калошы, парасон…
- Дай мне
парасон, ну… і гальштук. Сам выберы. Я буду сёння адзіным госцем і ў дадатак
заплачу наяўнасцю.
- Вельмі добры
звычай, - адказаў узрадаваны Жэцкі. Хутка дастаў гальштук з шуфляды і парасон з
вітрыны і падаў іх са смехам Вакульскаму. – Пасля заканчэння зніжкі, дадаў ён –
як гандляр, заплаціш сем рублёў. Прыгожы парасон… Дробязь…
- То ўжо вернемся
да цябе, - прамовіў Вакульскі.
- Не агледзіш
лаўку? – спытаў Ігнацы.
- Ах, якая мне
справа…
- не цікавіць
цябе твая ўласная лаўка, такая прыгожая лаўка?... – здзівіўся Ігнацы.
- Ну вось, зноў
ты, як ты мог дапусціць… проста я крыху стомлены.
- Слушна, -
адказаў Жэцкі. – Што праўда, тое праўда. То пойдзем.
Пазакручваў кноты ў лямпах і, прапусціўшы Вакульскага наперад, зачыніў лаўку. У сенцах зноў спаткаў іх мокры снег, а таксама Павел, які нёс абед.