Раздзел 1
На 33 годзе
шчаслівага панавання Рамзэса ХІІ Егіпет святкаваў дзве ўрачыстасці, якія
вернападданых яго жыхароў напаўнялі гордасцю і слодыччу.
У месяцы мехір,
у снежні, вярнуўся ў Фівы абсыпаны каштоўнымі дарамі бог Хонсу, які ўжо тры
гады і дзевяць месяцаў падарожнічаў па зямлі Бехтэн, дзе вылечыў царскую дачку,
якую звалі Бентрэш і выгнаў злога духа не толькі з сям’і цара, але нават з
крэпасці Бехтэн.
Таксама ў
месяцы фармуці, у лютым, валадар Верхняга і Ніжняга Егіпту, уладар Фінікіі і
дзевяці народаў, Меры-Амон-Рамзэс ХІІ пасля таго, як параіўся з багамі, якім
быў роўны, назваў сваім эрпатрам ці наступнікам трону дваццацідвухгадовага сына
Хем-Семерэр-Амон Рамзэса.
Гэты выбар
вельмі ўзрадаваў набожных жрацоў, годных намархаў, баявую армію, верны народ і
ўсіх, хто жыў на егіпецкай зямлі.Бо старэйшыя сыны фараона, народжаныя з
хетскай царэўнай, з-за чарадзейства, якога нельга было пазбавіцца, былі
апанаваныя злым духам.Адзін сын, дваццацісямігадовы, ад часу паўналецця не мог
хадзіць, другі ускрыў сабе жылы і памер, а трэці ад атручанага віна, да якога
быў падкі, стаў шаленым і думаючы, што ен малпа, цэлымі днямі прападаў на
дрэвах.
Толькі чацверты
сын, Рамзэс, народжаны з царыцай Нікатрысай, дачкой вярхоўнага жраца
Аменхатэпа, быў моцны, як бык Апіс, адважны, як леў. і мудры, як жрацы.З
дзяцінства ен быў абкружаны вайскоўцамі, і калі быў яшчэ звычайным царэвічам, то гаварыў:
-
Калі
б богі замест таго, што я малодшы сын
цара, зрабілі б мяне фараонам, я падначаліў бы, як Рамзэс Вялікі, дзевяць
народаў, пра якія ніколі не чулі ў Егіпце, пабудаваў бы храм большы, чым усе
Фівы, а для сябе узнес бы піраміду, у параўнанні з якой грабніца Хеопса
выглядалаб як куст ружы побач з высокай пальмай.
Атрымаўшы
такі жаданы тытул эрпатра, малады царэвіч папрасіў ласкава бацькупрызначыць яго
начэльнікам корпусу Менфі.На што яго свяцейшаства Рамзэс 12 пасля рады з багамі, якім быў роўны, адказаў,
што зробіць гэта, калі наступнік трону прывядзе доказ, што зможа кіраваць
вялікай масай войскаў падчас вайсковых дзеянняў.
Дзеля
гэтага была сазвана рада пад начэльніцтвам ваеннага міністра Сен-амон-Херыхора,
які быў архіжрацом найбольшага храма Амона ў Фівах.
Рада
вырашыла: наступнік трону ў палове месяца месора(пачатак ліпеня) збярэ дзецяць
палкоў, размешчаных уздоўж лініі, якая злучае горад Мемфіс з горадам Бута, што
ляжыць каля Себеніцкага заліва.
З
дзесяцітысячным корпусам, гатовым да бою, сабраным у лагер і ўзброеным ваеннымі
махінамі, наступнік падасца на ўсход, да вялікага караваннага тракту, які
пралягае ад Мемфіса да Хетэма уздоўж мяжы Гошэн і егіпецкай пустыні.
У
гэты час генерал Нітагор, галоўнакамандуючы арміі, якая сцеражэ брамы Егіпта ад
наездаў азіяцкіх народаў, павінен рушыць ад Горкіх Азераў насустрач наступніку
трона.
Абедзве
арміі: азіяцкая і заходняя, сустрэнуцца ў ваколіцах горада Пі- Байласа, але – у
пустыні, каб працавітыя сяляне зямлі гошэн не атрымалі перашкодаў у сваіх
занятках.
Наступнік
трону пераможа, калі не дасць захапіць сябе знянацку Нітагору, гэта значыць,
калі збярэ ўсе палкі і зможа іх трымаць у баявым стане для сустрэчы з
непрыяцелем.
У
лагеры царэвіча Рамзэса будзе знаходзіцца сам яго годнасць Херыхор, ваенны
міністр, які аб хадзе манеўраў адрапартуе фараону.Мяжой зямлі Гошэн і пустыні
былі дзве камунікацыйныя лініі.Адной быў судаходны канал ад Мемфіса да возера
Тымса, другой – вялікі караванны шлях.Канал знаходзіўся яшчэ на зямлі гошэн, а
шлях – ужо ў пустыні, якую абедзве лініі абкружалі паўколам. Са шляху амаль па
ўсей яго даўжыні відаць быў канал.
Незалежна
ад штучных межаў суседнія землі ў любым выпадку адрозніваліся.Зямля Гошэн ,
нягледзячы на хвалістую паверхню, здавалася раўнінай, пустыню ж утваралі
вапнавыя пагоркі і пясчаныя даліны.Зямля Гошэн выглядала, як вялізнае шахматнае
поле, зяленыя і жоўтыя палеткі на якім адрозніваліся колерам збожжа, а пальмы
раслі па іх межах ;на рудым жа пяску пустыні і яе белых пагорках плямы зеляніны
ці купы дрэў і кустоўя выглядалі, як заблуканыя падарожнікі.
На
ўрадлівай зямлі Гошэн з кожнага пагорка збягалі гаі акацый, сікамораў і тамарындаў,
якія здалек нагадвалі нашы ліпы, сярод якіх знаходзіліся палацы з радамі
прысадзістых
калон ці жоўтыя мазанкі беднаты.Дзе-нідзе каля гаю бялелася мястэчка з дамамі,
у якіх былі плоскія дахі ці па-над дрэвамі ўзносіліся пірамідальныя пілоны
храмаў, нібы падвойныя скалы, пакрытыя дзіўнымі знакамі.
У пустыні за
першым шэрагам ледзь зяленых пагоркаў праглядаліся голыя узгоркі, засланыя
грудамі камянеў.Здавалася, што перанасычаны лішкам жыцця заходні край з
каралеўскай шчодрасцю кідае на другі бок каналу зеляніну і кветкі, але вечна галодная
пустыня пажырае іх , а ў наступным годзе
ператварае іх у попел.
Частка
расліннасці, выгнанай на скалы і пяскі, трымалася ніжэйшых месцаў, дакуль з
дапамогай канаў, прарытых у насыпе тракту, можна было дастаўляць ваду з
каналу.Так паміж голых узгор’яў, паблізу тракту, пілі нябесную расу схаваныя
аазісы, дзе раслі ячмень і пшаніца, вінаград, пальмы і тамарынды.У такіх месцах
жылі і людзі – асобнымі сем’ямі, якія
спаткаўшыся ў Пі-Байласе, маглі нават не ведаць, што суседнічаюць у пустыні.
Шаснаццатага месорэ
канцэнтрацыя войскаў была амаль скончана.Дзесяць палкоў наступніка трону, якія
павінны былі сустрэць азіяцкія войскі Нітагора, ужо сабраліся на тракце, вышэй
горада Пі-Байласа з абозам і часткай ваенных махін.
Іх рухам
кіраваў сам наступнік.Ен арганізаваў дзве лініі разведкі , далейшая з якіх
павінна была сачыць за непрыяцелем, бліжэйшая – пільнаваць уласную армію ад
нападу, які быў магчымы ў гэтай ваколіцы, поўнай узгоркаў і яроў.Ен, Рамзэс, на
працягу тыдня сам аб’ехаў і агледзеў рух палкоў па розных дарогах і пільна
прыглядаўся: ці добра салдаты ўзброены і ці есць у іх цеплыя плашчы на ноч, ці
ў абозе дастаткова сухароў, мяса і сушанай рыбы? Урэшце ен загадаў, каб жонак,
дзяцей і нявольнікаў вайскоўцаў, якія ішлі да ўсходняй мяжы, перавезлі праз
канал, што паўплывала на змяншэнне абозаў і ўлацвяла рух самой
арміі.Найстарэйшыя генералы дзівіліся з дасведчанасці, запалу і асцярожлівасці
наступніка трону, а перадусім яго працаздольнасці і простасці.Сваю вялікую
світу, шацер, вазы і лектыкі ен пакінуў у Мемфісе , а сам у адзенні простага
афіцэра ездзіў ад палка да палка конна, асірыйскім спосабам – у таварыстве двух
ад’ютантаў.
Дзякуючы гэтаму
канцэнтрацыя корпуса пайшла вельмі хутка , і войскі ў прызначаны час спыніліся
пад Пі-Байласам.Інакш было з яго штабам , з грэцкім палком, які яго суправаджаў
і з некалькімі ваеннымі махінамі.
У штаба, які
сабралі ў Мемфісе, была найкарацейшая дарога, таму ен рушыў пазней, цягнучы за
сабой вялізны абоз.Амаль кожны афіцэр, а гэта былі прадстаўнікі знакамітых родаў,
меў лектыку з чатырма неграмі, двуколавы ваенны воз, багаты шацер і мноства
скрынак з адзеннем і ежай ды жбаноў, поўных піва і віна.
Апроч гэтага за
афіцэрамі выбралася ў падарожжа шматлікая трупа спявачак і танцорак з музыкамі;
кожная з іх як знакамітая дама, хацела мець воз, запрэжаны адной ці дзвюмя
парамі валоў і лектыку.Калі гэта шэсце выйшла з Мемфісу, то заняло на тракце
больш месца, чым армія наступніка трону.Ішлі ж яны так павольна, што ваенныя
махіны, якія былі пакінуты ў канцы, рушылі на суткі пазней пасля загаду. Да
ўсяго спявачкі і танцоркі, убачыўшы пустыню, яшчэ зусім нястрашную ў гэтым
месцы, спужаліся і сталі плакаць.Таму каб іх заспакоіць, трэба было прыспешыць
начлег, разбіць шатры і ўладзіць відовішча, а потым пір.
Начное займішча
ў прахалодзе, пад зорным небам, на фоне дзікай прыроды, так спадабалася
танцоркам і спявачкам, што яны засведчылі, што цяпер будуць выступаць толькі ў
пустыні. Тымчасам наступнік трону, даведаўшыся па дарозе аб справах свайго
штабу, прыслаў загад, каб як можна хутчэй вярнулі жанчын у горад і аднавілі
паход.
Пры штабе
знаходзіўся яго годнасць Херыхор, ваенны міністр, але толькі ў якасці
назіральніка.Ен не веў з сабой спявачак, але і не рабіў заўваг штабнікам.Ен
загадаў вынесці сваю лектыку наперад калоны і, стасуючыся з яе рухам,
пасоўваўся наперад ці адпачываў пад ценем вялікага апахала, якое трымаў над ім
ад’ютант.
Яго годнасці
Херыхору было сорак з лішкам гадоў, ен быў моцнага целаскладу, замкнуты ў сабе,
рэдка абзываўся і рэдка пазіраў на людзей з-пад апушчаных павек.
Як у кожнага
егіпцяніна, у яго былі аголеныя рукі і ногі, адкрытыя грудзі, сандаліі,
кароткая спаднічка вакол бедраў, а спераду – фартушок ў белыя і блакітныя
палоскі.Як жрэц ен галіў твар і валасы і насіў скуру пантэры праз левае
плячо.Нарэшце, як салдат, ен пакрываў галаву малым гвардзейскім шлемам, з-пад
якога на карак і плечы спадала легкая хустачка таксама ў белыя і блакітныя
палосы.
На шыі ен насіў патройны залаты ланцужок, а пад
левым плячом крыху на грудзях – кароткі меч у каштоўных ножнах.
З яго лектыкай,
якая рухалася з дапамогай шасці чорных
нявольнікаў, заўседы былі тры чалавекі: адзін трымаў апахала, другі –
сякіру міністра, а трэці – скрынку з папірусамі.Гэтым трэцім быў Пентуэр, жрэц
і пісец міністра, худы аскет, які нават у найбольшую спякоту не пакрываў
галаву. Ен паходзіў з народу, але нягледзячы на нізкае паходжанне, займаў
важнае дзяржаўнае становішча ў краіне,
дзякуючы выключным здольнасцям.
І хаця міністр
са сваімі набліжанымі знаходзіўся спераду штабной калоны і не перашкаджаў яе
руху, аднак нельга сцвярджаць, што ен не ведаў, што адбываецца за ім. Кожную
гадзіну, а часам і праз паўгадзіны, да лектыкі вяльможы набліжаліся то просты
каплан, звычайны слуга божы, то салдат, які адстаў, то перакуплены ці
нявольнік, якія нібы проста праходзячы побач з ціхай світай міністра, кідалі пэўнае
слоўца.Гэтае слоўца Пентуэр часам запісваў, але часцей запамінаў, бо памяць у
яго была незвычайная.
На гэтыя
дробязі ніхто не зважаў у шумным натоўпе штабнікоў.Афіцэры гэтыя, вялікія
людзі, былі занятыя занадта беганінай, гучнай размовай ці спевам, каб
заўважыць, хто набліжаўся да міністра, тым больш што пастаянна мноства людзей
снавала ўздоўж тракту.
Пятнаццатага
месорэ штаб наступніка разам з яго годнасцю міністрам правеў ноч пад адкрытым
небам на адлегласці аднойй мілі ад палкоў, якія ўжо расстаўляліся да бою
папярок тракту, за горадам Пі-Байласам.
Каля першай
гадзіны ранку, што адпавядае нашай шостай гадзіне, пагоркі пустыні сталі
фіялетавага колеру.З-за іх выхілілася сонца, зямлю Гошэн заліла ружовасць, а
мястэчкі, храмы, палацы магнатаўі мазанкі сялян выглядалі, як іскры полымя, у
адну хвіліну запаленыя сярод зеляніны.
Неўзабаве
заходні гарызонт абліла барва золата.І здавалася, што зеляніна зямлі Гошэн
раствараецца ў золаце, а па незлічоных каналах замест вады цячэ вадкае серабро.Але
узгоркі пустыні зрабіліся яшчэ больш фіялетавыміі, яны кідалі доўгія цені на
пяскі, на якіх былі чорныя плямы ад расліннасці.
Вартавыя, якія
стаялі ўздоўж тракту дакладна маглі бачыць пальмы на палях за каналам.На адных
зелянелі лен, пшаніца, канюшына, на іншых залаціўся даспяваючы ячмень другога
пасеву.Адначасова з хат, укрытых паміж дрэвамі, пачалі выходзіць на працу
сяляне, амаль голыя людзі, са скурай меднага колеру, у якіх з усяго адзення была кароткая спаднічка на
бедрах і шапачка на галаве.Адны накіраваліся да каналаў, каб ачысціць іх ад ілу
ці чэрпаць ваду і выліваць яе на палі з дапамогайй махін, падобных да нашых
журавоў ля студняў.Іншыя рассыпаліся між дрэваў і збіралі спелыя фігі і
вінаград.Там снавала мноства голых дзяцей і жанчын у белых, жоўтых ці чырвоных
кашулях без рукавоў.
Паўсюль быў
вялікі рухНа небе драпежнае птаства пустыні ганялася за галубамі і чайкамі
зямлі Гашэн.Уздоўж каналу гойдаліся рыпучыя журавы з кубэлкамі вады з ілам, а
людзі, якія збіралі садавіну, паказваліся
і знікалі сярод зеляяніны дрэваў, як каляровыя матылі.У пустыні ж, на тракце,
ужо з’явілася войска і абозыПраімчаўся атрад коннікаў, узброеных коп’ямі.За імі
прайшлі лучнікі ў чапцах і спаднічках.У іх былі лукі ў руках, калчаны за спіной
і шырокія цесакі з правага боку.Лучнікам таварышылі прашчары, якія неслі торбы
са снарадамі-камянямі ды былі ўзброены кароткімі мячамі.Праз сто крокаў за імі
ішлі два невялікія атрады пяхоты: адзін узброены коп’ямі, другі – сякірамі.І
тыя, і другія неслі ў руках прамавугольныя шчыты, на грудзях – тоўстыя
нагруднікі, нібы панцыры, а на галаве – чапцы з легкімі хустачкамі,
закрываючымі карак ад спякоты.Чапцы і нагруднікі былі ў палоску: блакітную з
белай ці жоўтую з чорнымі, што рабіла салдат падобнымі да вялікіх шэршняў.
За пярэдняй
вартай, абкружанай атрадам сякіраносцаў, пасоўвалася лектыка міністра, а за ей,
у медных шлемах і панцырах – грэцкія роты, мерны крок якіх нагадваў удары
цяжкіх молатаў.Ззаду было чутна рыпенне вазоў, рык жывел і крыкі вазніц, а з
боку тракту прыбіўся барадаты гандляр-фінікіец ў лектыцы, якую везлі два
аслы.Над усім гэтым узносіўся туман ад залацістага пылу і спякоты
Раптам ад
варты, што была спераду, прыскакаў салдат і паведаміў міністру, што набліжаецца
наступнік трону.Яго годнасць сыйшоў з лектыкі, у тую ж хвіліну на тракце
з’явілася купка наезнікаў, якія пасаскоквалі з коней. Адзін з іх і міністр
пачалі ісці насустрач адно аднаму, спыняючыся праз кожныя некалькі крокаў і
кланяючыся
-
Будзь
здаровы, сын фараона, які няхай жыве вечна, - азваўся міністр.
-
Будзь
здаровы і жыві доўга, святы ойча, - адказаў наступнік, а потым дадаў,
-
Вы
цягнецеся так марудна, нібы вам ногі адпілавалі, а Нітагор не пазней як праз
дзве гадзіны стане перад нашым корпусам.
-
Ты
сказаў праўду. Твой штаб пасоўваецца вельмі павольна.
-
А
Энана гаворыць мне, - тут Рамзэс паказаў на воіна, які стаяў за ім і быў
абвешаны амулетамі, - што вы не выслалі патрулеў да цясніны.А менавіта з гэтага
боку ў выпадку рэальнай вайны непрыяцель мог бы на вас напасці.
-
Я не
камандуючы, а ўсяго толькі суддзя, - спакойна адказаў міністр.
-
А што
робіць Патрокл?
-
Патрокл
з грэцкім палком эскартуе ваенныя махіны.
-
А мой
сваяк і ад’ютант Тутмос?
-
Напэўна,
ен яшчэ спіць.
Рамзэс
нецярпліва тупнуў нагой па зямлі і замоўк.Гэта быў прыгожы юнак з амаль
жаноцкім тварам, гнеў і загар якога дадавалі прывабнасці.На ім быў вузкі каптан
з блакітнымі і белымі палосамі, такога ж колеру хустка пад шлемам, залаты
ланцуг на шыі і каштоўны меч – злева.
-
Я
бачу, - азваўся царэвіч, = што толькі ты адзін, Энана, дбаеш тут пра мой гонар.
Абвешаны
амулетамі воін схіліўся да зямлі.
-
Тутмос
– гэта пустэча, працягваў наступнік, - Вяртайся, Энана, на свае месца.Няхай
хаця б пярэдняя варта будзе мець камандзіра.Потым, зірнуўшы на світу, якая яго
ўжо абкружыла, нібы вырасла з-пад зямлі, дадаў:
-
Няхай
мне прынясуць лектыкуЯ стомлены., як каменацес.
-
Хіба
богі могуць стамляцца? – шапнуў яшчэ Энана, стоячы за ім.
-
Ідзі
на свае месца, - сазаў Рамзэс.
-
А
можа загадаеш мне, светлы месяц, цяпер праверыць цясніны? – ціха спытаў воін.-
Я прашу цябе, загадай мне, бо дзе б я не знаходзіўся, мае сэрца спяшаецца за
табой, каб адгадаць тваю волю і выканаць яе.
-
Я
ведаю, што ты чуйны, - адказаў Рамзэс. – Ідзі ўжо і назірай за ўсім.
-
Святы
ойча, - звярнуўся Энана да міністра, - я гатовы аддана і пакорліва служыць
табе.
Ледзьве
Энана ад’ехаў, як на хвасце калоны адбыўся яшчэ большы рух.Шукалі лектыку для
наступніка трону, але яе не было.У гэты час паказаўся паміж грэцкіх салдат
малады чалавек дзіўнай знешнасці.На ім была муслінавая кашулька, багата вышыты
фартушок і залатая перавязь праз плячо.Перадусім яго вызначалі вялізны парык,
які складаўся з мноства косак і штучная бародка, падобная да кацінага хваста.Гэта
быў Тутмос, першы франт уМемфісе, які нават падчас маршу модна апранаўся і
абліваўся парфумай.
-
Вітаю
цябе, Рамзэс! – усклікнуў ен, гвалтоўна расштурхоўваючы воінаў. – Уяві сабе,
што твая лектыка кудысьці падзелася. Тады ты мусіш перасесці ў маю, якая,
праўда не роўная тваей, але і не найгоршая.
-
Ты
мяне разгневаў, - адказаў царэвіч. – Ты спіш, замест таго каб пільнаваць
войска.
Здзіўлены
франт задумаўся.
-
Я
сплю?.. – усклікнуў ен. – Няхай язык адсохне ў таго, хто гаворыць падобныя
недарэчнасці.Я, ведаючы, што ты прыедзеш, ужо з гадзіну апранаюся, рыхтую табе
ванну і парфуму.
-
А ў
гэты час атрад рухаецца без камандзіра!
-
Як?
Няўжо я павінен камандаваць атрадам, дзе знаходзяцца яго годнасць міністр і
такі ваявода , як Патрокл?
Наступнік
трону замоўк, а ў гэты час Тутмос наблізіўся да яго і прашаптаў:
-
Як ты
выглядаеш, сын фараона? У цябе няма парыка, валасы і адзенне поўныя пылу, скура
чорная і парэпаная, як зямля летам? Вялікая царыца-маці выгнала б мяне з двара,
калі б убачыла, як ты выглядаеш..
-
Я
проста стомлены.
-
Значыць
сядай на лектыку.Там свежыя вянцы з ружаў, запечаныя птушкі і збан віна з
Кіпра.Таксама я схаваў, - дадаў ен яшчэ цішэй, - Сенуру ў абозе...
-
Сапраўды?...
– спытаў царэвіч.Блішчастыя мінуту таму вочы затуманіліся...
-
Няхай
войска ідзе наперад, - гаварыў Тутмос, - а мы тут пачакайма яе...
Рамзэс
нібы прачнуўся:
-
Адчапіся,
спакушальнік!Праз дзве гадзіны -
бітва...
-
Якая
там бітва!..
-
Як
найменш – вырашаецца лес майго кіравання.
-
Пасмейся
з гэтага, - усміхнуўся франт. – Я прысягнуў бы, што ўжо ўчора ваенны міністр
паслаў рапарт да яго светласці з просьбай, каб ты атрымаў корпус Менфі.
-
Усе
роўна.Сення я не здолеў бы думаць аб чым іншым, як аб арміі.
-
Моцная
ў цябе гэта прага вайны, на якой чалавек не мыецца цэлымі месяцамі, каб аднойчы
загінуць...Бр!..Калі б ты ўбачыў Сенуру... толькі зірнуў на яе...
-
Менавіта
таму і не зірну, - адказаў Рамзэс рашуча.У хвіліну, калі з-за грэцкіх шарэнг
восем чалавек вынеслі вялізную лектыку Тутмоса для наступніка трону, ад першага
атрада прыскакаў наезнік.Саскочыў з каня і бег так хутка, што аж звінелі на яго
грудзях вобразы багоў і дошачкі з іх іменамі.Гэта быў нібы ў гарачцы Энана.
Усе
звярнуліся да яго, што, здавалася, было яму прыемна.
-
Эрпатр,
голас зверху! – закрычаў Энана, схіляючыся перад Рамзэсам.- Калі, згодна з
тваім боскім загадам, я ехаў на чале атраду, пільна прыглядаючыся да ўсяго, то
заўважыў на тракце двух прыгожых скарабеяў.Кожны са свяшчэнных жукоў каціў
перад сабой гліняны шарык папярок дарогі, да пяскоў...
-
І што
гэта азначае? – перапыніў яго наступнік.
-
Трэба
разумець, працягваў Энана, пазіраючы ў бок міністра, што я к патрабуе
набожнасць, я і мае людзі, аддаўшы пашану залатым адлюстраванням сонца,
затрымалі шэсце.Гэта такі важны знак, што без загаду ніхто з нас не асмеліўся
ісці наперад.
-
Я
бачу, што ты сапраўды набожны егіпцянін,
хоць рысы твару ў цябе хецкія, - адказаў годны Херыхор.А павярнуўшыся да
некалькіх саноўнікаў, якія блізка стаялі, дадаў: - Мы не пойдзем далей па
тракту, бо маглі б растаптаць свяшчэнных жукоў.Пентуэр, ці праз гэты яр,
направа, можна абыйсці тракт?
-
Так,
адказаў пісар міністра, - гэта цясніна
даўжынею з мілю і выходзіць зноў на тракт – амаль насупраць ПІ-Байласа.
-
Вялікая
страта часу, - буркнуў незадаволена наступнік
-
Я
ПРЫСЯГНУЎ БЫ, ШТО ГЭТА НЕ СКАРАБЕІ, А ДУХІ МАІХ ФІНІКІЙСКІХ ПРАЦЭНТШЧЫКАЎ, -
АДАЗВАЎСЯ ФРАНТ Тутмос.
-
Не
маючы магчымасці з прычыны смерці атрымаць грошы, яны змушаюць мянеў пакаранне
ісці праз пустыню!..
Світа
царэвіча з непакоем чакала рашэння, але Рамзэс сказаў Херыхору:-Што ты думаеш
аб гэтым, святы ойча?
-
Паглядзі
на афіцэраў, - адказаў жрэц, - і зразумееш, што мы павінны ісці праз цясніну.
Цяпер
наперад выступіў начэльнік грэкаў генерал Патрокл і сказаў наступніку:
-
Калі
ты, царэвіч, дазволіш, мой полк пойдзе далей па тракту.Нашы воіны не баяцца
скарабеяў.
-
Вашы
воіны не баяцца нават царскіх грабніц, - адказаў міністр. – Але відаць, што там
небяспечна, паколькі ні адзін з іх адтуль не вярнуўся.
Збянтэжаны
грэк вярнуўся да світы.
-
Прызнайся,
святы ойча, - прашаптаў з найвялікшым гневам наступнік, - што такая перашкода
нават асла не затрымала б у падарожжы.
-
Асел
ніколі не будзе фараонам, - спакойна адазваўся міністр
-
У
такім выпадку ты, міністр, правядзеш атрад праз цясніну, - закрычаў Рамзэс. – Я
не знаўца жрэчаскай тактыкі, ды і адпачыць мушу. Пойдзем са мной, кузін, -
звярнуўся ен да Тутмоса і накіраваўся ў бок голых пагоркаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий