воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 45 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Ткач Макрынус, у дом якога прынеслі Вініцыя, абмыў яго, пераапрануў і падсілкаваў, пасля чаго малады трыбун прыйшоў цалкам у свядомасць і засведчыў, што ў гэтую ж ноч распачне далейшыя пошукі Лінуса.Макрынус, які быў хрысціянінам, падцвердзіў словы Хілона, што Лінус разам са старэйшым жрацом Клеменсам падаліся на Астрыянум, дзе Пётр павінен быў хрысціць мноства прыхільнікаў новага вучэння.У ваколіцы вядома было хрысціянам, што Лінус апеку над сваім домам даверыў два дні таму нейкаму Гаю. Для Вініцыя гэта быў доказ, што ні Лігія, ні Урс не засталіся ў доме і што яны павінны былі падацца таксама на Астрыянум.Думка аб гэтым дала яму вялікую палегку.Лінус быў старым чалавекам, якому цяжка было хадзіць штодзенна з Затыбра аж за далекую Наментанскую браму і вяртацца зноў адтуль на Затыбра, таму верагодна, што ен жыў гэтыя некалькі дзен у некага з адзінаверцаў, за сценамі горада, а разам з ім і Лігія, і Урс.У такім выпадку яны пазбеглі пажару, які ўвогуле не перакінуўся на другі схіл Эсквіліну.Вініцый бачыў у гэтым усім апеку Ісуса; Ен і над сабой адчуваў яго апеку і з сэрцам, поўным большай, чым калі-небудзь любові, прысягнуў яму ў душы заплаціць усім сваім жыццем за гэтыя відавочныя азнакі ласкі.Тым хутчэй яму трэба было на Астрыянум.Ён знойдзе Лігію, Лінуса, Пятра і забярэ іх куды-небудзь далека, у якую-небудзь са сваіх зямель, хоць бы аж у Сіцылію. Рым палае і праз некалькі дзен застанецца пасля яго толькі груда попелу, пасля чаго навошта ім тут заставацца, сярод бедства і сярод узбударажанага люду.Там абкружаць іх атрады пакараных нявольнікаў, ціша вескі і будуць яны жыць спакойна пад крыламі Хрыста і блаславеныя Пятром.Толькі б іх цяпер знайсці.Гэта было нялегка зрабіць.Вініцый памятаў, з якой цяжкасцю ен трапіў з Віа Апія на Затыбра. І як павінен быў кружляць, каб выйсці на Партовую дарогу, але вырашыў цяпер абыйсці горад з супрацьлеглага боку. Ідучы Трыумфальнай дарогай, можна было трапіць, пасоўваючыся ўздоўж ракі аж да маста Эмілія, адтуль мінаючы Пінцыус, уздоўж Марсавага поля, каля садоў Пампея, Лукула і Салюстыя, прабрацца на Віа Наментана. Гэта была найкарацейшая дарога, але і Макрынус, і Хілон не раілі па ей ісці. Агонь не ахапіў папраўдзе да гэтага часу той часткі горада, але ўсе рынкі і вуліцы маглі быць папросту запруджаныя людзьмі і іх рэчамі.Хілон раіў падацца праз Агер Ватыканус аж да Порта Фламіна, там перайсці раку і ісці далей – за мурамі, за садам Ацылія, да Порта Салярыя.Вініцый праз хвіліну ваганняў пагадзіўся з гэтай парадай. Макрынус мусіў застацца сцерагчы дом, але вынайшаў двух мулаў, якія маглі паслужыць і для далейшага падарожжа з Лігіяй. Ен хацеў даць таксама і нявольніка, але Вініцйы адмовіўся, лічачы, што як гэта ўжо здарылася раней, першы лепшы атрад прэтарыянцаў, напатканы па дарозе, стане яму падпарадкоўвацца.І праз хвіліну разам з Хілонам ен рушыў праз Пагус Янікулензіс да Трыумфальнай дарогі.на адкрытых месцах былі і тут бівакі, але яны праціскваліся паўз іх з меншай цяжкасцю, бо большая частка гараджан уцякала да мора Партовай дарогай. За брамай Септымянскай яны ехалі паміж ракой і знакамітымі садамі Даміцыі, моцныя кіпарысы якіх свяціліся чырванню ад пажару, нібы ад захаду сонца. Дарога станавілася больш свабоднай, часам толькі прыходзілася ім змагацца з вялікай плынню вяскоўцаў.Вініцый паганяў мула, наколькі мог, Хілон жа, едучы тут жа за ім, размаўляў усю дарогу сам з сабой: “Вось ужо і пажар застаўся ззаду і цяпер грэе нам спіны.Ніколі яшчэ на гэтай дарозе не было так бачна ўночы.О, Зеўс! Калі ты не спусціш лівень на гэты пажар, то значыць, ты не любіш Рым! Моц людская не спыніць гэты агонь.А такі быў  горад, якому служыла Грэцыя і ўвесь свет!А цяпер першы не самы лепшы грэк зможа пражыць свой боб у попеле ад Рыма.Хто б спадзяваўся, што будзе гэтак!.. І не будзе ўжо Рыма і яго валадароў...А хто захоча хадзіць па папялішчах, калі яны астынуць і пасвістваць, той зможа бяспечна зрабіць гэта.О богі! Свіст над такім велічным горадам! Хто б з грэкаў ці нават з  варвараў мог чакаць гэтага? Але аднак жа можна пасвістваць, бо груда попелу ці застаецца пасля кастра пастухоў ці пасля спаленага горада, гэта ўсяго толькі груда попелу, якую раней ці пазней разнясе вецер.” Так гаворачы ен паглядаў хвілінамі ў бок пажару і на хвалі агню з тварам адначасова злавесным і радасным. Пасля чаго гаварыў далей: “ Гіне! Гіне! І не будзе ўжо больш яго на зямлі. Куды цяпер свет будзе высылаць сваё збожжа, сваю аліву і свае грошы? Хто яму будзе выціскаць золата і слезы? Мармур не гарыць, але ад полымя становіцца крохкім.Капітолій ператворыцца ў руіны і Палатын таксама.О Зеўсе! Рым быў, як пастух, а іншыя народы як авечкі.Калі пастух быў  галодны, то рэзаў адну з авечак, з’ядаў мяса, а табе, бацька багоў, у ахвяру прыносіў толькі скуру.Хто, о Хмараўладны, будзе цяпер іх рэзаць і ў чые рукі ты аддасі пугу пастуха, бо Рым гарыць, бацька, так добра, нібы ты сам запаліў яго перуном
.- Паспяшайся! – падганяў яго Вініцый.- Што ты там робіш?- я плачу над Рымам, высакародны, - адказаў Хілон.- Такі горад Юпітэра! І нейкі час яны ехалі моўчкі, услухоўваючыся ў гукі ад пажару і ў шум ад птушыных крылаў.Галубы, якіх мноства гнездавала ля вілаў і ў мястэчках кампаніі, а разам і ўсялякага роду палявыя птушкі з берага мора і з гор бліжэйшых, відавочна ўспрымаючы бляск пажару за святло сонца, ляцелі цэлымі стаямі аслепленыя на агонь.
Вініцый першым перапыніў маўчанне. –Дзе ты быў, калі усчаўся пажар?
-Я ішоў да майго таварыша Эўрыцыя, высакародны, які трымаў краму каля Вялікага цырку і думаў пра вучэнне Хрыста, калі пачалі крычаць: “Агонь!” Людзі зграмадзіліся ля Цырку для ратунку і з- за цікаўнасці.Але калі полымя ахапіла увесь цырк, а апроч гэтага пачало паказвацца і ў іншых месцах, трэба было думаць аб уласнай бяспецы.
- Ці бачыў ты людзей, якія кідалі паходні ў дамы?
Вось гэтага я не бачыў, унук Энея! Я бачыў людзей, што прабіраліся праз натоўп з дапамогай мячоў, бачыў бойкі і растаптаныя па бруку вантробы чалавечыя. Ах, высакародны, калі  б ты на гэта глядзеў, то думаў бы, што варвары захапілі горад і ўтварылі разню. Людзі навокал крычалі, што надыйшоў канец свету,некаторыя страцілі цалкам розум і не ўцякалі, чакалі бяздумна,пакуль іх не ахопіць полымя. Іншыя паўпадалі ў паніку і вылі ў роспачы але я бачыў і такіх, якія вылі ад радасці, бо, шаноўны, шмат на свеце есць нядобрых людзей, якія не могуць ацаніць дабра ад вашай ўлады і тых слушных законаў, на аснове якіх вы адбіраеце ва ўсіх тое, што ў іх есць, і забіраеце сабе. Людзі не ўмеюць згаджацца з воляй багоў.
Вініцый быў надта заняты ўласнымі думкамі, каб заўважыць іронію, што прысутнічала ў словах Хілона.Дрыжыкі страху прабягалі па яго спіне ад адной думкі, што Лігія магла знаходзіцца сярод гэтага натоўпу, на гэтых страшных вуліцах, дзе тапталіся па вантробах людзей. І ўжо хаця можа дзесяць разоў запытваў Хілона аб усім, што той мог ведаць, звярнуўся да яго яшчэ раз:
-          А іх ты бачыў на Астрыянуме ўласнымі вачыма?
-          Я бачыў, сын Венеры, бачыў дзяўчыну, добрага лігійца, святога Лінуса і апостала Пятра.
-          Перад пажарам?
-          Так, перад пажарам, мітра!
Але ў душы Вініцый сумняваўся, ці не хлусіць Хілон і прытрымаўшы мула, пагрозліва паглядзеў на старога грэка і спытаў:
-          Што ты там рабіў?
Хілон замяшаўся. Папраўдзе, як большасці людзей, так і яму здавалася, што разам з пагібеллю Рыма надыходзіць канец рымскай ўлады, але тымчасам ен быў сам-насам з Вініцыем і успамінаў, як той загадаў яму пад страшнай пагрозай сачыць за хрысціянамі, а асабліва за Лінусам і Лігіяй.
-          Шаноўны, сказаў ен, - чаму ты мне не верыш, што я іх люблю? Гэта так! Я быў на Астрыянуме, бо я напалову хрысціянін. Пётр навучыў мяне цаніць дабрачыннасць больш, чым філасофію, і я ўсе больш належу да людзей дабрачынных. А пры гэтым я бедны, і калі ты, Юпітэр, бавіўся ў Анцыі, я часта паміраў ад голаду над кнігамі і сядзеў ля сцяны на Астрыянуме, бо хрысціяне, паколькі самі бедныя, больш падаюць ахвяраванняў, чым усе іншыя разам узятыя жыхары Рыма.Прычына такая здалася Вініцыю праўдзівай і ен спытаў менш пагрозліва:
-          - І ты не ведаеш, дзе цяпер спыніўся Лінус?
-          Ты пакараў аднойчы мяне за цікаўнасць, шаноўны, і жорстка пакараў, - адказаў грэк.
Вініцый замоўк і яны ехалі далей.
-          Шаноўны, - сказаў праз хвіліну Хілон, - не знайшоў бы ты дзяўчыну, калі б не я, але калі мы яе знойдзем цяпер, то не забудзь пра беднага мудрага старога.
-          У цябе будзе дом з вінніцай пад Амерыолай – адказаў Вініцый. – дзякую табе, геркулесе! З вінніцай? Дзякую! О, так! З вінніцай! Яны абміналі цяпер Ватыканскі узгорак, які свяціўся чырвоным колерам ад пажару, але за Наўмахіяй яны звярнулі направа, каб пасля Ватыканскага поля наблізіцца да ракі і пераправіцца праз яе, ды трапіць на Порта Фламінія.Раптам Хілон прытрымаў мула іпрамовіў:
-          Шаноўны! Да мяне прыйшла добрая думка.
-          Кажы, - адказаў Вініцый.
-          Паміж узгоркамі Янікульскім і Ватыканам, за садамі Агрыпіны есць падзем’і, з якіх выбіралі каменне і пясок для пабудовы цырку Нярона.паслухай мяне, высакародны, У апошні час іудзеі, якіх, як ты ведаеш, шмат на Затыбры, пачалі жорстка праследаваць хрысціян.ты памятаеш, што ўжо ў час боскага Клаўдзія такія там былі бойкі, што імператар вымушаны быў выгнаць іх з рыму.Сення ж, калі яны вярнуліся, і калі, дзякуючы апекаванню Аўгусты адчуваюць сябе бяспечна, тым больш настроены супроць хрысціян. Я гэта ведаю.Я бачыў! Ніводзін эдыкт не выдадзены супраць хрысціян, але іудзеі нагаворваюць на іх прэфекту горада, што нібыта яны  забіваюць дзяцей, шануюць асла і прапаведуюць вучэнне, неадобранае сенатам, а самі забіваюць іх і напаадаюць на дамы малітваў так заўзята, што хрысціяне мусяць хавацца ад іх.
-          І што ты хочаш гэтым сказаць? – спытаў Вініцый
-          А тое, што храмыі існуюць адкрыта на Затыбры, але хрысціяне, пазбягаючы праследаванняў, мусяць маліцца ў сховішчы і збіраюцца ў падзем’ях за горадам ці ў арэнарыях.Тыя, хто жыве на Затыбры, выбралі сабе гэта таму, што уздоўж Тыбра будуюцца дамы і цыркі.Цяпер, калі гіне  гэты горад, відавочна вернікі Хрыста моляцца .Верагодна, што мы знойдзем незлічонае мноства іх у падзем’ях, таму я табе раю, высакародны, пайсці па той дарозе.
-          Ты ж казаў, што Лінус падаўся на Астрыянум! – закрычаў нецярпліва Вініцый.
-          А ты мне паабяцаў дом з вінніцай пад Амерыелай, - адказаў Хілон. – таму я хачу шукаць дзяўчыну ўсюды, дзе есць надзея яе знайсці. Пасля выбуху пажару яны маглі вярнуцца на Затыбра...Маглі абыйсці горад, як яго абыходзім мы, у Лінуса есць дом, можа ен хацеў быць бліжэй да яго, каб наглядаць , ці не ахопіць пажар і гэтую частку горада.Калі яны вярнуліся, тады я клянуся табе, шаноўны, Персефонай, што мы адшукаем іх на малітве ў падзем’ях, а ў найгоршым выпадку атрымаем звесткі пра іх.
-          Ты маеш рацыю, і таму вядзі мяне! – сказаў трыбун.Хілон Хілон доўга не разважаючы звярнуў налева, да ўзгорка. На хвіліну схіл гэтага узгорка закрыў для іх пажар так, што паколькі бліжэйшыя ўзвышшы былі асветленыя, то самі яны апынуліся ў ценю.Прамінулі цырк і звярнулі яшчэ раз налева, пасля чаго увайшлі ў месца накшталт яру, дзе было зусім цемна. Але ў гэтай цемені Вініцый убачыў шмат міргаючых ліхтароў.
-          Гэта яны! – прамовіў Хілон – іх тут будзе больш, чым калі-небудзь, бо іншыя дамы малітвы пагарэлі ці запоўненыя дымам, як і ўсе Затыбра.
-          Так! І я чую спевы – сказаў Вініцый.
І сапраўды з цемнай пячоры ў гары даносіліся спевы людзей, ліхтары ж губляліся ў яе глыбіні адзін за адным. Але з бакавых праходаў з’яўляліся ўсе новыя постаці, так што праз некаторы час Вініцый і Хілон апынуліся сярод цэлай грамады хрысціян.
Хілон злез з мула і падаў знак падлетку, які ішоў побач, сказаўшы яму:
-          Я жрэц Хрыста і біскуп.Патрымай нашых мулаў і атрымаеш мае блаславенне і адпушчэнне грахоў.Потым не чакаючы адказу, усунуў яму ў рукі цуглі, сам жа далучыўся  з Вініцыем да грамады. Праз хвіліну яны ўвайшлі ў падзем’е і пасоўваліся пад малым бляскам ліхтароў па цемнаму калідору, пакуль не дайшлі да прасторнай пячоры, з якой відавочна раней выбіралі камень, бо сцены былі яшчэ з нядаўнімі адломамі. Там было святлей, чым у калідоры, бо акрамя ліхтароў і каганкоў гарэлі і паходні. Пры іх святле Вініцый убачыў цэлы натоўп, укленчыўшы з прасцягнутымі ўгору рукамі. Лігіі, Апостала Пятра і Лінуса ен нідзе не мог знайсці, затое навокал акружалі яго твары ўрачыстыя і ўзрушаныя.На некаторых відаць было чаканне, трывога, надзея.Бляск святла адбіваўся ва ўзнесеных позірках, пот сплываў па бледных, як крэйда, ілбах; некаторыя пелі, іншыя паўтаралі ліхаманкава імя Ісуса, некаторыя білі сябе ў грудзі.Па ўсім было бачна, што праз хвіліну яны чакаюць чагосьці надзвычайнага.Потым песні змоўклі і над сабранымі у нішы ад вынятага вялізнага каменя паказаўся знаемы Вініцыю Крысп, у якога быў твар напаўпрытомны, бледны, фанатычны і сур’езны. Позіркі ўсіх звярнуліся на яго, нібы ў чаканні слоў падтрымкі і надзеі, а ен перахрысціў прысутных і загаварыў хутка, хутчэй нават закрычаў:
-          Прасіце прабачэння за грахі вашы, бо час надыйшоў. Бо на горад распусты і зла, на новы Вавілон гасподзь пусціў знішчальны агонь.Прабіў час суду, гневу і бедства... Гасподзь прадказваў Прышэсце і зараз вы ўбачыце яго. Але Ен не прыйдзе ўжо як агнец, які ахвяраваў кроў за грахі вашы, а як суровы суддзя, які ў справядлівасці сваей адправіць у пекла грэшных і бязверных...Гора свету і гора грэшным, бо не будзе ўжо для іх прабачэння...Я бачу Цябе, Хрыстос! Зоркі падаюць дажджом на зямлю, сонца зацямняецца, зямля адкрывае бездань і памерлыя паўстаюць, а Ты ідзеш сярод гуку труб і сярод анелаў, сярод грымот і грукату. Я бачу і чую Цябе, о Хрысце! Тут ен замоўк, узняў твар і здавалася, углядаўся ў штосьці далекае і страшнае. І тады ў падзем’і пачулася глухое водгулле грымот, адно, другое, дзесятае. Гэта ў палаючым горадзе цэлыя вуліцы падпаленых дамоў пачалі валіцца з грукатам. Але большасць хрысціян успрыняла гэтыя гукі за відавочны знак таго, што страшны час настае, бо вера ў хуткае прышэсце Хрыста і ў канец свету былі і так паміж іх распаўсюджаныя, цяпер жа гэта ўзмацніў пажар у горадзе. Таксама трывога Божая ахапіла сабраных. Шматлікія галасы сталі паўтараць: “Судны дзень! .. Ідзе!” Некаторыя закрывалі далонямі твары з перакананнем, што зараз зямля затрасецца знутры і з яе павыходзяць пякельныя бестыі, каб кінуцца на грэшнікаў.Іншыя крычалі: “Хрысце, змілуйся! Збавіцелю, будзь ласкавы!... Іншыя ж выкрыквалі ўголас грахі, некаторыя кідаліся адно аднаму ў абдымкі, каб у страшную хвіліну блізкія сэрцы былі побач. Але былі і такія, твары якіх, нібы ў райскай асалодзе, неяк па –незямному ўсміхаліся і на іх не адбіваліся трывогі. У некалькіх месцах пачуліся галасы: гэта людзі у рэлігійным экстазе пачалі выкрыкваць незразумелыя словы на незразумелых мовах. Хтосьці з цемнага кутка пячоры закрычаў: “ Прачніся, хто спіць! Над усім гэтым стаяў крык крыспа:”Слухайце!Слухайце! Аднак часам надыходзіла ціша, нібы ўсе затрымлівалі дыханне ў грудзях і чакалі таго, што адбудзецца.а ў гэты час чуваць быў далекі гром ад падаючых у руіны гарадскіх пабудоў, пасля чаго разносіліся енкі, малітвы, галасы: “Збавіцель, злітуйся!! Хвілінамі Крысп крычаў : “Адрачыцеся ад зямных даброт, бо хутка не будзе  ў вас зямлі пад нагамі.Адрачыцеся ад зямнога кахання,бо Гасподзь пакарае тых, хто больш , чым яго , любіў жонак ці дзяцей.Гора таму, хто палюбіў божае стварэнне больш, чым самога творцу! Гора заможным! Гора і таму, хто мае лішкі! Гора распусным! Гора мужчыну, жанчыне і дзіцяці...”
Раптам мацнейшы, чым раней гук страсянуў каменаломню.Усе пападалі на зямлю, склаўшы накрыж рукі, каб так бараніцца ад злых духаў. Настала ціша, у якой чуваць было толькі перарывістае дыханне, поўнае страху і шэпты: “Ісус, Ісус, Ісус!, і дзе-нідзе чуўся дзіцячы плач.І тады па-над гэтай ляжачай людской грамадою пачуўся нечы спакойны голас:”Мір Вам!”Гэта быў голас Апостала Пятра, які хвіліну таму ўвайшоў у пячору. Ад гуку яго слоў страх рассеяўся ў адно імгненне, як рассейваецца страх статку, калі з’яўляецца пастух.Людзі паўзнімаліся з зямлі, хто быў бліжэй, той стаў гарнуцца да яго кален, нібы шукаючы апекі пад яго крыламі, ен жа высцягнуў над імі рукі і прамовіў:
-          Чаму трывога пасялілася ў сэрцах вашых? Хто з вас ведае, што яго можа напаткаць, калі прыйдзе яго час.? Гасподзь пакараў агнем Вавілон, але над вамі, каго абмыла хрышчэнне і чые грахі выкупленыя крывею агнца, будзе ласка Яго, і вы памрэце з імем Яго на вуснах вашых! Мір вам!
Пасля жахлівых і неміласэрных слоў Крыспа словы Пятра сышлі, як бальзам, на прысутных. Замест трывогі авалодала іх душамі ласка Божая. Людзі гэтыя спазналі такога Хрыста, якога палюбілі па расповядах апостала і не бязлітаснага суддзю, а добрага і цярплівага агнца, міласэрнасць якога у сто разоў перавышала чалавечае зло.Пачуцце палегкі ахапіла ўсіх прысутных, і надзея ў спалучэнні з удзячнасцю Апосталу перапоўніла іх сэрцы. Галасы з усіх бакоў загучалі так: “ Мы авечкі твае, пасі нас!” Бліжэйшыя ж гаварылі: “Не пакідай нас у дні бедства!” І кленчылі ля яго ног, што бачачы Вініцый наблізіўся, схапіў край плашча Апостала і пахіліўшы галаву, сказаў: - Гасподзь, выратуй мяне! Я шукаў яе ў дыме пажару і ў людскім натоўпе і нідзе не мог адшукаць, але я веру, што ты можаш мне вярнуць яе.

Пётр жа паклаў руку яму на галаву і  сказаў: “Веруй – і ідзі за мной!”

Раздзел 44 QUO VADIS? Г. Сенкевіч


Зарыва ад палаючага горада заліло неба так шырока, як толькі мог сягнуць чалавечы позірк.З-за ўзгоркаў выплыў месяц, вялікі і поўны, які разгараўся бляскам і набраўшыся барвы распаленай медзі, здавалася, паглядаў задуменна на горад, які гінуў, які раней валодаў светам. У паружавелай бездані неба свяціліся таксама ружовыя зоркі, але не як заўседы ў звычайныя ночы - зямля была святлейшая за нябесы. Рым асвятляў накшталт вялізнага кастра ўсю Кампанію.У крывавым бляску відаць былі узгоркі, далекія ад горада, вілы, храмы, помнікі і акведукі, якія беглі з усіх навакольных гор да горада, а на акведуках мноства людзей, якія хаваліся там ад небяспекі ці каб пазіраць на пажар здалек.Тымчасам страшная пачвара ахоплівала ўсе новыя часткі горада. Нельга было сумнявацца, што гэта нечыя злачынныя рукі падпальваюць Рым, бо ўсе новыя агні з’яўляліся раптам у далекіх ад галоўнага пажарышча месца. З узгоркаў, на якіх Рым быў збудаваны, полымя сплывала накшталт марскіх хваляў на даліны, шчыльна забудаваныя дамамі ў шэсць, сем паверхаў, поўныя прыбудоў, крам, драўляных рухомых амфітэатраў, якія будаваліся для розных відовішчаў, і нарэшце складоў з драўнінай, алівай, збожжам, арэхамі, шышкамі піній, зярняты якіх спажываў бедны люд і з адзеннем, якое часам з ласкі імператара раздавалася галоце, якая тулілася ў бедных завулках.Там пажар знаходзіў дастаткова матэрыялу для спалення і выбухаў з кожным разам мацней і з нечуванай хуткасцю ахопліваў цэлыя вуліцы. Людзі, якія стаялі лагерам за горадам ці на акведуках, адгадвалі па колеру полымя, што гэта гарыць. Шалены рух паветра выносіў з агністай тоні тысячы, мільены  печанага шкарлупіння ад арэхаў і мігдалаў, якія ўзнімаліся раптам ўгору як незлічоныя матылі, што свецяцца – і трэскаліся гучна ў паветра ці ганімыя ветрам, ападалі на новыя ўчасткі, акведукі і на палі навокал горада. Усялякая думка аб ратунку здавлася недарэчнай, мешаніна ўсе больш расла, бо з аднаго боку гарадскія жыхары ўцякалі праз усе брамы за сцены, а здругога – пажар дадаў тысячы людзей з ваколіц, жыхароў малых гарадкоў, так і халопаў, паўдзікіх пастухоў з Кампаніі, якіх вяла надзея на рабунак.

Вокрык”Рым гіне!” не сыходзіў з вуснаў натоўпу, пагібель горада здавалася ў гэты час разам і канцом уладарства і развязваннем усялякіх вузлоў, якія аж дасюль аб’ядноўвалі люд у адно цэлае. Натоўп, у якім большасць была прышлыя і нявольнікі, ад якіх не залежала нічога ў панаванні Рыму, і пераварот у якім мог толькі звольніць іх ад путаў, прымаў тут і там пагрозлівую паставу.Шырыліся гвалт і рабунак.Здавалася, што толькі адно відовішча гібелі горада прываблівае ўвагу людзей і стрымлівае выбух забойстваў, якія пачнуцца, як толькі горад стане папялішчам.Сотні тысяч нявольнікаў, якія забывалія на тое, што Рым апрача храмаў і сцен мае яшчэ дзесяткі легіенаў ва ўсіх баках свету – здавалася, чакалі толькі правадыра і закліку. Пачалі ўзгадваць імя Спартака – але Спартака не было – тады жыхары  пачалі групавацца і  ўзбройвацца, чым хто мог. Найжахлівейшыя весткі абляталі сабраных ля брамаў.Некаторыя сцвярджалі, што гэта Вулкан па загаду Юпітэра знішчае горад агнем, што здабываецца з-пад зямлі, іншыя,што гэта помста Весты за вясталку Рубрыю.Людзі, перакананыя ў гэтым, не хацелі нічога ратаваць, затое калі заходзілі ў храмы, то прасілі багоў аб літасці.Але найбольш усе ж паўтарлі, што гэта імператар загадаў спаліць Рым для таго, каб пазбыцца смуроду, што далятаў з Субуры і каб адбудаваць новы горад пад назвай Няронія.Ад гэтай думкі страх ахопліваў людзей і калі б, як гэта думаў Вініцый, знайшоўся правадыр, які хацеў бы выкарыстаць гэты выбух ненавісці, то час смерці Нярона прабіў бы на некалькі гадоў раней.Казалі таксама, што імператар страціў розум, што ен загадвае прэтарыянцам і гладыятарам ударыць па натоўпах і ўчыніць сапраўдную бойню.Некаторыя кляліся багамі, што жывелы з усіх віварыяў былі выпушчаны па загаду Меднабародага.Бачылі на вуліцах ільвоў з палаючымі грывамі і раз’юшаных сланоў, і тураў, якія тапталі статкам людзей.Была ў гэтым нават частка праўды, бо ў некалькіх месцах сланы ад выгляду пажару, які набліжаўся развалілі віварыі і апынуліся на волі , таму беглі дзіка перапалоханыя ў бок , супраціўны агню, нішчачы ўсе перад сабой,як бура. Звесткі публічныя падавалі лічбу ў дзесяткі тысяч асоб, якія загінулі ў агні.Сапраўды загінула мноства. Былі такія, што страцілі ўсю маемасць ці найдаражэйшых сэрцу істот, дабраахвотна кідаліся ў роспачы ў агонь.Іншыя гінулі ад удушша дымам.У сярэдзіне горада, Між Капітоліем з аднаго і Квірыналам, Віміналам і Эсквілінам з другога боку, як таксама між Палатынам і Цэліусам, дзе вуліцы былі найшчыльней забудаваныя, пажар усчынаўся ў шматлікіх месцах адразу, так што ўсе натоўпы людзей, уцякаючы ў адзін бок, траплялі неспадзявана на новую сцяну полымя з супрацьлеглага боку і гінулі страшнай смерцю сярод агністага мора.Пад страхам, у мешаніне і дыме яны не ведалі нарэшце, куды ўцякаць. Дарогі былі заваленыя рэчамі, а ў шмат якіх цесных месцах яны былі проста непралазныя. Тыя, хто хаваўся на рынку і пляцу, у месцы, дзе пазней паўстаў амфітэатр Флавіяў, клая храма Зямлі, каля портыка Лівіі і вышэй ля храмаў Юноны і Люцыны і паміж вуліцай Клівус Вібрыус і старой Эсквілінскай брамай, абкружаныя вакол морам агню, загінулі ад гарачыні.У месцах, да якіх полымя не дайшло, знайшлі пазней сотні целаў, папечаных на вуглі, хаця і тут, і там няшчасныя вырывалі каменныя пліты для сховішча ад гарачыні і закопваліся напалову ў зямлю. Ніводная амаль з сямей, якія жылі ў цэнтры горада, не ўцалела , таму ўздоўж муроў і каля ўсіх брамаў і на ўсіх дарогах чутны быў роспачны енк жанчын, якія называлі дарагія сэрцу імены загінулых у штурханіне ці ў агні. І так, калі  адны малілі багоў аб міласэрнасці, іншыя блюзнерылі наконт іх за гэта страшэннае бедства.Бачылі старых, што звярталіся у бок храма Юпітэра Лібератара, якія высцягваючы рукі, крычалі: “Ты збавіцель, выратуй свой алтар і горад!” Аднак роспач была скіравана галоўным чынам да старых рымскіх багоў, якія ў паняццях людзей павінны былі трывожыцца больш за іншых пра горад.Аказаліся яны бяссільныя, таму іх лаялі.Здарылася якраз, што калі на вуліцы Віа Азінарыя паказаўся атрад егіпецкіх жрацоў, якія суправаджалі статую Ізіды, якую ўратавалі з храма, які знаходзіўся ў ваколіцы Порта Цэлімантана, натоўп кінуўся да працэсіі, далучыўся да абозу, правеў яго аж да Апійскай брамы і забраўшы статую, паставіў яе ў храме Марса, патурбаваўшы разам з тым жрацоў і гэтага баства, якія асмеліліся супраціўляцца. У іншых месцах звярталіся да Серапіса, Ваала ці Іеговы, прыхільнікі якога, выйшаўшы з завулкаў у ваколіцах Субуры і з Затыбра, напаўнялі крыкам і заклікамі палі, якія ляжалі каля муроў горада. У крыках гэтых гучалі ноткі нібыта трыумфу, таму таксама, калі некаторыя з гараджан далучаліся да хору, славячы “ Уладара свету”, іншыя, абураныя ад такога радаснага гімну намагаліся яго перакрычаць. Дзе-нідзе чуваць было, што пелі мужчыны ў росквіце гадоў ці ва ўзросце, жанчыны ці дзеці песні дзіўныя і ўрачыстыя, змест якіх немагчыма было зразумець, але ў іх паўтараліся штохвілінна словы: “Вось надыходзіць суддзя ў дзень гневу і бедства” так рухомая і бязсонная людская хваля абкружала накшталт неспакойнага мора палаючы горад. Але нічога не дапамагала: ні роспач, ні блюзнерствы, ні песні. Бедства здавалася было непераадольнае, маштабнае і няўмольнае, як Лёс. Каля амфітэатру Пампея загарэліся склады з каноплямі і лінай, якіх шмат трэта было для цыркаў, арэн і дзеля ўсякага роду пабудоў, якія ўжываюцца на відовішчах і разам прылеглыя будынкі, у якіх стаялі  бочкі са смалой, якой намазваліся ліны.Праз некалькі гадзін уся гэта частка горада, за якой ляжала Марсава поле, свяцілася такім светла-жоўтым полымем, што паўпрытомным ад страху гледачам здавалася праз нейкі час, што пры поўнай пагібелі прадак дня і ночы перамяшаўся і што яны бачаць сонечны бляск. Але потым крывавы адно  колер перабіў усе іншыя колеры полымя.З мора агню стралялі да асветленага неба нібыта вялізныя фантаны і слупы полымя, якія развяваліся ўгары агністымі гронкамі і пер’ем, вецер жа быў парывісты і змяняў іх у залатыя ніці і гронкі іскраў і нес іх над Кампаніяй аж да Албанскіх гор.Ноч станавілася ўсе святлейшай; само паветра здавалася было працятае не толькі бляскам , але і полымем.Тыбр палымнеў жывым агнем.Няшчасны горад стаў суцэльным пеклам. Пажар ахопліваў усе больш прастору, браў наступам узгоркі, разліваўся па раўнінах, затапляў даліны, шалеў, трашчаў, грымеў.

Раздзел 43 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 43

Па меры таго, як Вініцый набліжаўся да сцен горада, аказвалася, што хутчэй было прыехаць да Рыма, чым трапіць у яго цэнтр.Па Апійскай дарозе цяжка было праціснуцца, бо там былі натоўпы людзей.Дамы, палі, могілкі, сады і храмы, што былі па абодва бакі дарогі, ператварыліся ў прыдарожныя лагеры бежанцаў. У храме Марса, які быў тут жа, каля Порта Апія, натоўп вынес дзверы, каб унутры яго знайсці прытулак на ноч. На могілках адваеўвалі боьшыя скляпенні, за іх ішлі бойкі нават да кровапраліцця.Устрынум са сваім легкім непарадкам быў толькі злегку падобны да таго, што рабілася ля сцен самога Рыма.Змяніўся сам погляд на павагу закону, на урад, на сямейныя адносіны, на розніцу станаў. Бачылі нявольнікаў, якія таўклі кіямі грамадзян.Гладыятары, п’яныя ад віна, нарабаванага у Эмпорыуме, злучыліся ў вялізныя грамады і прабягалі з дзікім крыкам прыдарожныя пляцы, расштурхоўваючы люд, б’ючы і калечачы яго.Мноства варвараў, выстаўленых на продаж у горадзе, паўцякала з месцаў продажу.Пажар і пагібель горада былі для іх разам і заканчэннем няволі і часам помсты, і асабліва калі гараджане, якія ў агні страчвалі ўвесь свой набытак, высцягвалі з роспаччу рукі з просьбай да багоў, каб тыя іх выратавалі, то “вызваленыя” з крыкамі радасці разбівалі натоўпы, сцягваючы з плячэй людскіх адзенне і забіраючы маладзейшых дзяўчат. Да іх далучаліся нявольнікі, якія даўно служылі ў Рыме, жабракі, якія не мелі нічога апрача ваўнянага пояса на бёдрах, яшчэ нейкія страшныя постаці з завулкаў, якія ўдзень не выходзілі ніколі на вуліцы і пра існаванне якіх у Рыме не здагадваліся.
Вось такі натоўп, які складаўся з азіятаў, афрыканцаў, грэкаў, тракаў, германцаў і брытанцаў і які лямантаваў на ўсіх мовах свету, дзікі і распаясаны, губляў розум, лічачы, што прыйшла тая хвіліна, калі можна сабе дазволіць узнагароду за ўсе гады пакутніцтва і нішчымніцы.Сярод гэтага людскога расхваляванага мора, у бляску дня і пажару мільгалі шлемы прэтарыянцаў, пад апекай якіх людзі былі больш спакойныя, а яны ў многіх месцах наступальным боем павінны былі ісці на раз’юшаны натоўп. Вініцый у сваім жыцці бачыў, як бяруць гарады, але ніколі вочы яго не бачылі такога відовішча, у якім бы роспач, слезы, боль, енк, дзікая радасць, шаленства, страх і распуста змяшаліся разам у такі непамерны бязлад. Над гэтым раскалыханым  і раз’юшаным морам людзей палымнеў пажар, на ўзгорках палаў найбольшы ў свеце горад, які дасылаў натоўпу свае вогненнае дыханне і прыкрываў яго дымам, над якім ужо не было бачна блакіту неба. Малады трыбун з найбольшай цяжкасцю, рызыкуючы штохвілінна жыццем, нарэшце дабраўся да Апійскай брамы, але тут ен заўважыў, што праз Порта Капэна не зможа патрапіць у горад не толькі па прычыне натоўпу на дарогах, але і з-за страшэннай гарачыні, ад якой за брамамі дрыжала паветра.Пры гэтым мост каля Порта Трыгеміна насупраць храма Боны Дые яшчэ не існаваў, а маючы намер трапіць на Затыбра трэба было пратэсціся аж да Палевага маста, гэта значыць праехаць каля Авентыну, праз частку горада, цалкам залітую морам полымя.Гэта было зусім неверагодна!Вініцый зразумеў, што павінен вярнуцца ў накірункуУстрынума, там павярнуць з Апійскай дарогі, перабрацца праз раку ніжэй горада і так толькі трапіць на Віа Партуэнзіс, якая вяла проста да Затыбра.Гэта нялегка было зрабіць і таму, што мешаніна на Апійскай дарозе станавілася ўсе большай. Там трэба было б прабіваць сабе шлях напэўна мячом, але Вініцый быў без зброі, бо выехаў з Анцыя тады, калі звестка пра пажар напаткала яго на віле імператара. Але каля Крыніцы Меркурыя ен убачыў знаемага цэнтурыена прэтарыянцаў, які на чале некалькіх дзесяткаў чалавек бараніў подступ да сцен храма і загадаў ехаць яму за сабой і той тут жа пазнаў трыбуна і аўгустыяніна і не пасмеў супраціўляцца загаду.
Вініцый сам узяўся кіраваць атрадам і забыўшыся у гэту хвіліну аб вучэнні Паўла пра любоў да бліжняга прабіваў перад сабой шлях у натоўпе з хуткасцю, вынікам якой для большасці была смерць, асабліва для тых, хто не паспеў ўратавацца.Ім наўздагон слалі праклены і град каменняў, але ен не зважаў на гэта і прагнуў апынуцца на больш свабодных месцах.Аднак жа пасоўвацца наперад можна было толькі з вялікай цяжкасцю.Людзі, якія ўжо размясціліся лагерамі, не  хацелі саступаць салдатам дарогу, пракліналі ўголас імператара і прэтарыянцаў.У некаторых месцах натоўп станавіўся небяспечным.Да вушэй Вініцыя дасягалі галасы, якія абвінавачвалі Нярона ў падпале  горада.Пагражалі смерцю і яму, і Папеі.Вокрыкі:Блазан, акцер, матказабойца, - РАЗНОСІЛІСЯ НАВОКАЛ.Некаторыя крычалі, каб яго завалачы ў Тыбр, іншыя, што Рым досыць быў цярплівым.Было відавочна, што гэтыя пагрозы могуць змяніцца ў адкрыты бунт, які, каб знайшоўся  кіраўнік, мог бы ў любы момант насамрэч выбухнуць.Тымчасам узбуджэнне і роспач натоўпу былі звернуты супраць прэтарыянцаў, якія і таму яшчэ не маглі выбрацца адтуль, што дарогу перагароджвалі цэлыя стосы рэчаў, выратаваных ад пажару: скрыні і бочкі са спажыўнасцю, найбольш каштоўныя хатнія рэчы,  посуд, дзіцячыя калыскі, пасцельная бялізна, вазы і клункі.Тут ітам успыхвалі  бойкі, але прэтарыянцы хутка распраўляліся з безабароннымі людзьмі. Праехаўшы з цяжкасцю дарогамі Лацінскай, Нуміцыйскай, Ардэйскай, Лавінійскай і Остыйскай, аб’язджаючы  вілы, сады, могілкі і храмы, Вініцый апынуўся нарэшце ў мястэчцы, што называлася Вікус Аляксандры, за якім і пераправіўся праз Тыбр.Там было свабадней і менш дыму.Ад бежанцаў, якіх і тут хапала аднак, ен даведаўся, што толькі некаторыя завулкі Затыбра былі ахопленыя пажарам, але  паколькі нішто не выстаіць перад моцным агнем, таму есць людзі, якія падпальваюць яго наўмысна і не дазваляюць ратаваць, крычаць, бо робяць гэта па загаду.У маладога трыбуна не было і ценю сумнення, што гэта імператар загадаў  сапраўды падпаліць Рым, і помста, якой патрабавалі натоўпы, падалася яму слушнай рэччу і справядлівай.Што ж больш мог бы зрабіць Мітрыдат ці хто-небудзь з найбольш вядомых ворагаў Рыма?Мера была перабраная, шаленства стала надта жахлівым, а жыцце чалавечае пагэтаму зусім немажлівае.Вініцый верыў таксама, што час Нярона надыйшоў, што тыя камяні, на якія распадаецца горад, павінны і мусяць знішчыць жудаснага блазна разам з усімі яго злачынствамі. Калі б знайшоўся чалавек досыць смелы, каб стаць на чале абуранага народу, знішчэнне Цэзара магло б адбыцца на працягу некалькіх гадзін.Тут смелыя і помслівыя думкі пачалі праносіцца ў галаве Вініцыя.А калі б гэта зрабіў ен, Вініцый? Дом Вініцыяў, які да апошняга часу налічваў цэлы шэраг консулаў, быў вядомым ва ўсім Рыме. Натоўпу патрэбна было толькі прозвішча. Якраз ужо аднойчы з прычыны прысуду смерці чатыромстам нявольнікам прэфекта Педанія Секунды амаль дайшло да паўстання і грамадзянскай вайны, што б тады было цяпер з-за страшэннага бедства, перавышаючага амаль усе, якія Рым на працягу васьмі стагоддзяў бачыў. Хто закліча да зброі квірытаў (думаў Вініцый), той абавязкова звергне Нярона і сам апранецца ў пурпур. І чаму б яму гэта не зрабіць? Ен быў мацнейшы, спраўнейшы і маладзейшы за іншых аўгустыянаў...Нярон кіраваў праўда трыма дзесяткамі легіенаў, якія стаялі на межах дзяржавы, але ці ж гэтыя легіёны з іх ваеначальнікамі не ўзнімуцца, даведаўшыся пра знішчэнне храма і яго святынь?..А ў такім разе ен, Вініцый, мог бы стаць імператарам.Паколькі хадзілі весткі сярод аўгустынаў, што маўляў вяшчун прадказаў пурпур Атону.А чым ен, Вініцый, горшы? Можа і Хрыстос дапамог бы яму сваей боскай сілай, можа гэта Яго натхненне? “Вось каб так і было!”, літаральна крычаў у душы Вініцый.Ен адпомсціў бы тады Нярону за небяспеку Лігіі і за свой непакой, абвясціў бы панаванне справядлівасці і праўды, пашырыў бы навуку Хрыста ад Еўфрата да туманных берагоў Брытаніі, а разам з тым апрануў бы ў пурпур Лігію і зрабіў бы яе каралевай зямлі. Але гэтыя думкі, выбухнуўшы з яго галавы, як сноп іскраў з палаючага дому, так жа  хутка згаслі. Перадусім трэба было ратаваць Лігію.Ён глядзеў на бедства зблізку і страх ахопліваў яго наноў, і гледзячы на гэта мора агню і дыму, на жахлівую рэальнасць, тая вера, з якой ен спадзяваўся, што апостал Пётр выратуе Лігію, загасала амаль цалкам ў яго душы.Роспач ахапіла яго другі раз, але аказаўшыся на вуліцы Віа Партуэнзіс, якая вяла проста на Затыбра, ен не апамятаўся нават ля брамы, дзе яму паўтарылі тое, што раней гаварылі бежанцы, што большая частка гэтага раену не была яшчэ ахопленая пажарам, хаця агонь у некалькіх месцах перакінуўся ўжо за раку. Затыбра аднак поўна было і дыму, і бежанцаў, таму цяжэй было патрапіць углыб, што людзі, маючы больш часу, выносілі і ратавалі больш рэчаў.Самая галоўная Партовая дарога была ў большасці сваей імі завалена, а каля Наўмахіі Аўгуста былі іх цэлыя стосы.Цяснейшыя завулкі, у якіх сабраўся гусцейшы дым, былі папросту непраходныя.Жыхары ўцякалі з іх тысячамі.Вініцый бачыў па дарозе карціны, якія ўражвалі. Амаль дзве людскія ракі, што плылі насустрач адна адной, спаткаліся ў цесным пераходзе, панесліся разам і змагаліся адна з адной насмерць. Людзі забівалі і тапталі адно аднаго. Сем’і губляліся ў мешаніне, маці з роспаччу клікалі дзяцей.У Вініцыя валасы варушыліся ад думкі, што ж рабілася блізка, ля самага агню. Сярод крыкаў і плачу цяжка было пра штосьці распытаць ці зразумець, каго клічуць.Хвілінамі з-за ракі прыбывалі новыя клубы дыму такія чорныя і такія цяжкія, што слаліся тут жа , пры зямлі, закрываючы і дамы, і людзей, і ўсе рэчы, як іх пакрывае звычайна ноч. Але вецер, выкліканы пажарам, іх рассейваў і тады Вініцый мог пасунуцца бліжэй да завулка, дзе быў дом Лінуса. Спякота ліпеньскага дня, павялічаная гарачыней, якая біла ад палаючых раенаў, стала невыноснай.Дым выядаў вочы, грудзям не хапала паветра. Нават і тыя жыхары, якія з надзеяй, што полымя не перакінецца праз раку, заставаліся да гэтага часу ў дамах, цяпер пачалі іх пакідаць і тлум станавіўся ўсе больш шчыльным з кожнай гадзінай. Прэтарыянцы, якія былі разам з Вініцыем, засталіся дзесьці ззаду.У штурханіне хтосьці молатам параніў яго каня, які пачаў трэсці акрываўленай мордай, уздыблівацца і перастаў слухацца наезніка.Па багатай туніцы ў Вініцыю пазналі аўгустыяніна і тады навокал раздаліся воклічы:” Смерць Нярону і яго падпальшчыкам” Надыйшла хвіліна страшэннай небяспекі, бо сотні рук цягнуліся да Вініцыя, але спуджаны конь панес, топчучы людзей і разам з тым наплыла новая хмара чорнага дыму, і вуліца апынулася ў цемені. Вініцый бачыў, што не праедзе і саскочыў нарэшце з каня, пабег, праслізгваючы ля сцен, а часам чакаючы, каб бежанцы яго абмінулі.У душы ен казаў сабе, што гэта пустыя высілкі.Лігіі магло не быць ужо ў горадзе, яна магла выратавацца ўцёкамі: Лягчэй было знайсці шпільку ў стозе сена, чым яе ў гэтым натоўпе і бязладзе. Ен хацеў усе ж хоць і цаной жыцця трапіць у дом Лінуса.Хвілінамі ен спыняўся, паціраў вочы.Адарваў край тунікі і завязаў ей нос і вусны ды бег далей.Па меры таго, як ен набліжаўся да ракі, гарачыня страшэнна павялічылася.Вініцый ведаў, што пажар усчаўся ля Вялікага Цырка, думаў спачатку, што гэты жар б’е ад яго папялішча ці ад Форума Баарыума і ад Велябрум, якія, лежачы паблізу, павінны былі таксама быць ахоплены полымем.Але гарачыня стала невыноснай.Нейкі ўцякач, апошні, якога Вініцый заўважыў, гэткі стары з клункамі, крыкнуў: “Не набліжайся да маста Цэстыя! Увесь востраў у агні!” Нельга было далей трываць.На павароце да Вікус Юдэорум, дзе стаяў дом Лінуса, малады трыбун убачыў сярод хмары дыму полымя: гарэў не толькі востраў, а і Затыбра, і як найменш – другі канец вулічкі, на якой жыла Лігія.
Вініцый аднак памятаў, што дом Лінуса быў абкружаны садам, за якім з боку Тыбра было не надта шырокае, незабудаванае поле.Гэта думка дадала яму надзеі.Агонь мог затрымацца на пустым месцы.З гэтымі думкамі ен бег далей, хаця кожны павеў прыносіў не толькі дым, але і тысячы іскраў, якія маглі узняць пажар з другога канца завулку і адрэзаць яму зварот. Нарэшце ен убачыў праз дымавую заслону кіпарысы ў садзе Лінуса.Дамы, што былі за незабудаваным полем палалі, як галіны дрэваў, але малая інсула Лінуса стаяла яшчэ некранутая.Вініцый з удзячнасцю паглядзеў на неба і скочыў да яе, бо само паветра пачало яго падаграваць. Дзверы былі толькі прызачыненыя, але ен штурхануў іх і апынуўся ўнутры.У садку не было жывой душы і дом здавалася, быў таксама цалкам пусты.”Можа яны памлелі ад дыму і гарачыні!” – падумаў Вініцый.І пачаў клікаць: -Лігія! Лігія!.Яму адказала маўчанне.У цішыні чутны быў толькі гук далекага пажару. – Лігія! Раптам да вушэй яго дайшоў той страшны голас, які ен чуў ужо аднойчы ў гэтым садку.на бліжэйшым востраве відаць запалаў віварыум, які знаходзіўся непадалеку ад храма Эскулапа, у якім усялякага роду жывелы, між якімі былі львы, пачалі рычэць ад страху. У Вініцыя дрыжыкі прабеглі з галавы да ног.гэта ўжо другі раз у хвіліну, калі ўся яго істота была сканцэнтравана на думцы аб Лігіі, гэтыя пагрозлівыя гукі раздаваліся, як прадвеснікі няшчасця, як дзіўнае прадказанне страшнай будучыні.
Аднак гэта было кароткае, хвіліннае ўражанне, бо яшчэ страшней, чым рык дзікіх жывел, гук пажару загадваў думаць аб чымсьці іншым. Праўда, Лігія не адказвала на яго голас, але ж яна магла знаходзіцца ў гэтым палаючым будынку, самлеўшы ці задыхнуўшыся ад дыму. Вініцый ускочыў у дом. У малым атрыі было пуста і цемна ад дыму.Шукаючы навобмацак дзверы, якія вялі да кубікулаў, ен заўважыў міргаючы агеньчык і наблізіўся да яго, тады і ўбачыў ларарый, у якім замест лароў, быў крыж. Пад крыжам гэтым гарэла лампадка.у галаве маладога чалавека пранеслася, як бліскавіца, думка, што гэты крыж пасылае яму гэтае маленькае святло, з якім ен можа знайсці Лігію, і ен узяў лампадку і пачаў абыходзіць кубікулы. Знайшоў адзін, адсунуў заслону і асвятляючы яго каганком, разгледзеўся.Але і тут не было нікога.Аднак Вініцый быў упэўнены, што ен трапіў ў кубікул Лігіі, бо на цвічках на сцяне вісела яе вопратка, на ложку ж ляжаў капітый, від адзення для жанчын, якое яны насілі непасрэдна на целе. Вініцый забраў яго, прыціснуў да вуснаў і перакінуўшы праз плячо, рушыў на далейшыя пошукі.Домік быў невялікі, таму праз кароткі час ен абыйшоў усе пакоі і нават падвалле, але нідзе не знайшоў ніводнай жывой душы.Было надта відавочна, што Лігія, Лінус і Урс былі вымушаныя разам з іншымі жыхарамі гэтай часткі горада шукаць ратунак ад пажару ва ўцеках.”Трэба іх шукаць сярод натоўпу, за брамамі горада.” – падумаў Вініцый. Не здзівіла яго таксама надта і тое што, што ен не напаткаў іх на Віа Партуэнзіс., бо яны маглі выйсці з Затыбра і з процілеглага боку, у накірунку Ватыканскага узгорка. У любым выпадку ўратаваліся хаця б ад агню. У Вініцыя нібы камень зваліўся з душы. Бачыў праўда, наколькі са страшнай небяспекай былі паяднаны ўцекі, але думка аб нечалавечай сіле Урса дадавала яму адвагі. “Мне трэба цяпер(казаў ен сабе) уцякаць адсюль і праз  сады Даміцыі трапіць ў сады Агрыпіны.Там я іх знайду.Дым там невялікі, бо вецер вее з гор Сабінскіх.Аднак прыйшоў той самы момант, калі трэба ўжо было думаць аб уласным ратунку, бо хваля агню наплывала ўсе бліжэй з боку вострава і клубы дыму заслалі амаль увесь завулак.Каганок, якім ен свяціў сабе ў доме, згас ад павеву ветра. Вініцый апынуўся на вуліцы і бег цяпер на ўсю моц на Віа Партуэнзіс, у той самы бок, адкуль прыйшоў, а пажар здвавлася, падганяў ягосваім агністым дыханнем, то абкружаючы яго штораз новымі хмарамі дыму, то абсыпаючы іскрамі, якія падалі яму на валасы, на шыю і вопратку. Туніка пачала тлець у некалькіх месцах, але ен не зважаў на гэта і бег далей з бояззю, што дым яго можа задушыць.паколькі ж на вуснах ен адчуваў смак попелу і сажы, то горла і легкія яго паліла агнем.Кроў стукала ў скронях так, што хвілінамі ўсе бачылася яму чырвоным і сам дым здаваўся яму таксама чырвоным.Тады ен казаў сабе ў душы: “Гэта жывы агонь! Лепш мне ўпасці на зямлю і загінуць!” Бег стамляў яго ўсе больш. Галава, шыя і спіна яго былі аблітыя потам. І гэты пот парыў яго, як кіпень.калі б не імя Лігіі, якое ен паўтараў у думках, і калі б не яе капітый, якім ен абкруціў сабе ніжнюю частку твару, то ен бы даўно зваліўся. Праз некалькі хвілін ен пачаў ужо не распазнаваць завулак, якім ен бег.Паступова пакідала яго свядомасць, ен памятаў толькі, што павінен уцякаць, бо на адкрытым полі яго чакае Лігія, якую яму паабяцаў апостал Пётр. І раптам ахапіла яго нейкая дзіўная напаўгарачкавая, падобная да перадсмяротнай упэўненасць, што ен павінен яе ўбачыць, узяць шлюб з ею, а потым адразу і памрэ. Бег ужо як п’яны, перабягаючы з аднаго боку вуліцы на другі.А потым штосьці змянілася ў жудасным вогнішчы, якое цалкам ахапіла горад.Усё, што дасюль яшчэ толькі тлела, выбухнула пэўна адзіным морам полымя, бо вецер перастаў прыносіць клубы дыму, тыя ж, якія сабраліся ў завулках, знесла шаленым хуткім распаленым паветрам Хуткасць гэта несла цяпер мільены іскраў, так што Вініцый бег, нібы ў агністай хмары. Затое мог лепш бачыць перад сабой і ў хвіліну, калі ўжо павінен быў упасці, убачыў канец завулка.Выгляд гэтага дадаў яму зноў сіл. Абмінуўшы вугал дому, ен апынуўся на вуліцы, якая вяла да Віа Партуэнзіс і Кадэтанскага поля.Іскры перасталі яго гнаць. Ен зразумеў, што калі здолее дабегчы да Партовай дарогі, то ўратуецца, хоць бы нават яму прыйшлося самлець на ей. У канцы вуліцы ен ізноў убачыў нібы хмару, якая закрывала выйсце.”Калі гэта дым, то я ўжо не прайду”. Бег з апошніх сіл. Па дарозе скінуў з сябе туніку, якая тлела ад іскраў і пачала пячы цела, як кашуля Несуса, і несся аголены, з капітыем на вуснах і на галаве.Падбег бліжэй і зразумеў, што гэта не дым, а хмара пылу, з якога даносіліся галасы, крыкі людзей.”Натоўпы рабуюць дамы”, - сказаў ен сам сабе.Але бег у накірунку гэтага шуму.Усе ж там былі людзі, якія маглі яму аказаць дапамогу. З гэтай надзеяй яшчэ крыху прабег і пачаў крычаць на ўсю моц просячы ратунку. Але гэта было яго апошняе намаганне: у вачах яшчэ больш пачырванела, у легкіх не хапіла паветра, у нагах – сілы, і ен зваліўся.Аднак яго пачулі ці хутчэй заўважылі і два чалавекі рушылі яму на дапамогу з емкасцямі, напоўненымі вадой.Вініцый, які упаў ад бяссілля, але не страціў прытомнасці, схапіў абедзвюмя рукамі посуд і выпіў яго дапаловы.
-          Дзякуй, - вымавіў ен, - падніміце мяне, а далей я сам пайду!
Адзін з падыйшоўшых абліў яму вадой галаву, удвох жа яны не толькі узнялі яго на ногі, але узнялі і панеслі яго да іншых, якія абкружылі яго вакол, з трывогай пытаючыся ці не атрымаў ен цяжкага пашкоджання.Трывога гэта здзівіла Вініцыя
-          Што вы за людзі? – запытаў ен.
-          Мы разбураем дамы, каб полымя не змагло дайсці да Партовай дарогі, - адказаў адзін з прысутных
-          Вы прыйшлі мне на дапамогу, калі я ўжо зваліўся.Дзякуй Вам!
-          Мы не можам адмовіць у дапамозе – азваліся некалькі галасоў.
Тады Вініцый, які раней  бачыў раз’юшаныя натоўпы, бойкі і рабунак больш уважліва прыгледзеўся да твараў прысутных і сказаў:
-          няхай вам аддзячыць Хрыстос.
-          Хвала Хрысту! – закрычаў цэлы хор галасоў. – Лінус? – запытаў Вініцый.
Але не мог гаварыць далей і нават не дачуў адказ, бо ад узрушэння і збытку прадузятых намаганняў самлеў.Абудзіўся ен толькі на Кадэтанскім полі, у садзе, абкружаны некалькімі жанчынамі і мужчынамі, і першыя словы, на якія ен ізноў быў здольны, былі:
-          Дзе Лінус?
З хвіліну адказу не было, пасля чаго нечы знаемы Вініцыю голас раптам прамовіў:
- за Наментанскай брамай, пайшоў на Астрыянум...ужо два дні таму...Мір табе, кароль персаў! Вініцый узняўся і сеў, калі неспадзявана ўбачыў над сабой Хілона.грэк жа гаварыў:
- дом твой, высакародны, згарэў напэўна, бо Карыны ў полымі, але ты заўседы будзеш багаты, як Мідас.О, што за няшчасце! Хрысціяне, сын Серапіса, даўно прадказвалі, што агонь знішчыць гэты горад...А Лінус разам з дачкой Юпітэра на Астрыянуме...О, што за няшчасце на гэты горад!.. Вініцыю зноў стала дрэнна.
- Ты іх бачыў? – спытаў ен
- Бачыў, высакародны!.. Няхай падзякуюць Хрысту і ўсім багам, што я табе мог добрай весткай адплаціць за ўсе твае дабрадзейства,але я табе, Азірысе, яшчэ аддзячу, клянуся гэтым палаючым горадам!

На вуліцы вечарэла, але ў садзе было светла, як удзень, бо пажар яшчэ больш узрос.Здавалася, што палаюць ужо не асобныя часткі горада, а поліс цалкам, доўгі і шырокі.Неба было чырвонае, як вокам кінуць, і на свет апускалася чырвоная ноч.

Раздзел 42 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел XLII

У Вініцыя было няшмат часу, каб загадаць некалькім нявольнікам ехаць за ім, пасля ўскочыў на каня і паскакаў сярод глыбокай ночы праз пустыя вуліцы Анцыя, у накірунку да Лаурэнтума..Ен апынуўся ад страшнай звесткі ў стане нейкага шаленства і дзікіх разважаняў, хвілінамі ен не мог сабе дакладна адказаць, што з ім адбываецца, толькі адчуваў, што на гэтым самым кані за яго спіной сядзіць няшчасце і , крычачы яму на вуха :”Рым гарыць!” – б’е яго самога, яго каня і кідае іх у гэты агонь. Паклаўшы сваю непакрытую галаву на шыю каня, ен скакаў у адной туніцы, усляпую, нягледзячы перад сабой і не зважаючы на перашкоды, якія маглі б яго клапаціць. Сярод цішы і ночы, спакойнай і зорнай, вершнік і конь, асветленыя бляскам месяца, рабілі ўражанне сонных відмаў.Ідумейскі огер, прыціснуўшы вушы і выцягнуўшы шыю, ляцеў, як страла, мінаючы нерухомыя кіпарысы і белыя, схаваныя сярод іх вілы. Грукат капыт аб каменныя пліты абуджаў тут і  там сабак, якія гаўканнем суправаджалі дзіўнае з’явішча, потым жа, занепакоеныя яго нахабнасцю, пачыналі выць, ўзнімаючы насы да месяца. Нявольнікі, якія скакалі за Вініцыем, маючы коней нашмат горшых, хутка засталіся ззаду.Ен адзін пранесся, як бура праз Лаурэнтум, які спаў, павярнуў да Ардэі, у якой таксама як і ў Арыцыі, у Бавіле і Устрынуме трымаў ад часу прыезду ў Анцый  расстаўленых коней, каб была магчымасць як найхутчэй пераадолець прастору, што аддзяляла яго ад Рыму.Памятаючы аб гэтым, ен выціскаў рэшткі сіл з каня.За Ардэяй яму здалося, што неба ў паўночна-ўсходнім баку завалаклося ружаватым водбліскам.Магло гэта быць і ранішняе світанне, але ж час быў позні, светла станавілася ў ліпені рана, але Вініцый не мог стрымаць вокрыку роспачы і страху, бо здалося яму, што гэта водбліск пажару.Яму ўзгадаліся словы Леканія: “Горад увесь адным морам палымнее.” – і праз хвіліну адчуў, што пагражае яму сапраўды шаленства, бо ен страціў цалкам надзею, што зможа ўратаваць Лігію ці нават паспець, пакуль горад не ператворыцца ў суцэльную гару попелу.Думкі яго сталі больш хуткія, чым бег каня, і імчалі перад ім, як стая чорнага птаства – роспачныя і жудасныя..Ен сапраўды не ведаў, якая частка горада пачала гарэць, аднак дапускаў, што за Тыбрам раён, поўны блізкаразмешчаных дамоў, складоў з дрэвам і проста драўляных пабудоў, у якіх прадавалі нявольнікаў, першым мог стаць ахвярай полымя.У Рыме пажары надараліся досыць часта, у час гэтага таксама часта бывалі гвалты і рабаванні, асабліва ў раёнах, дзе жылі людзі бедныя і напалову варвары – што ж магло адбывацца на тым самым Затыбру, якое было цэнтрам басоты, якая паходзіла з усяго свету. Тут Урс са сваей нечалавечай сілай прамільгнуў у думках Вініцыя, але што ж мог зрабіць хаця б і не чалавек, а тытан супраць знішчальнай сілы агню?
Боязь бунту нявольнікаў была таксама рэччу, што душыла Рым даўно.Казалі, што сотні тысяч гэтых людзей мараць пра час Спартака і чакаюць толькі зручнай хвіліны, каб схапіцца за зброю супраць улады і горада. І вось момант настаў.Быць можа, што там, у горадзе, разам з пажарам разня і вайна... Можа нават прэтарыянцы кінуліся на горад і забіваюць па загаду імператара.І раптам валасы ад страху паўсталі дыбам на галаве Вініцыя. Ен успомніў сабе ўсе размовы аб пажарах у горадзе, якія ад пэўнага часу з дзіўнай настойлівасцю вяліся ў двары імператара, узгадаў яго скаргі, што ен павінен апісваць палаючы горад не бачыўшы ніколі сапраўднага пажару, яго пагардлівы адказ Тыгеліну, які намерваўся падпаліць Анцый ці штучнае драўлянае збудаванне-горад, нарэшце яго нараканні на Рым і смурод ад завулкаў Субуры.Так! Гэта імператар загадаў спаліць горад! Ен адзін не мог на гэта рашыцца, так як і адзін Тыгелін мог выканаць падобны загад. А калі Рым палае па загаду імператара, то хто можа заручыцца, што і людзі не будуць пазабіваныя. Ен быў здольны і да такога.Значыць пажар, бунт нявольнікаў і разня! Нейкі страшэнны бязлад, мешаніна паміраючых жывел і людзей – і ў гэтым усім – Лігія! Енкі Вініцыя змяшаліся з храпаннем каня, які, бегучы па дарозе, што ўзнімалася ўгару аж да Арыцыі, рухаўся ўжо на апошнім дыханні. Хто яе выратуе з палаючага горада і хто зможа яе зберагчы? Тут Вініцый, цалкам спадзеючыся на каня, ухапіўся за яго грыву і гатовы быў ад болю кусаць конскі загрывак.Але ў гэту хвіліну нейкі вершнік, які імчаўся, як віхор, але з другога боку, у Анцый, крыкнуў: “Рым гіне!”, - і панёсся далей.Да вушэй Вініцыя даляцеў толькі выраз “богі”, а рэшту заглушыў тупат капыт.
Але гэты выраз працверазіў яго.О, богі! Вініцый узняў раптам галаву і высцягнуўшы рукі да неба, усыпанага зоркамі, пачаў маліцца.:”Я не да вас звяртаюся, тыя, чые храмы палаюць, а да Цябе! Ты сам пакутаваў, Ты адзіны міласэрны! Ты адзіны разумееш чалавечы боль! Ты прыйшоў на свет, каб людзей навучыць літасці, дык пакажы цяпер яе нам! Калі Ты сапраўды такі, як кажуць Пётр і Павел, то выратуй Лігію для мяне Вазьмі яе на рукі і вынесі з полымя.Ты можаш гэта! Аддай яе мне, а я аддам табе сваю кроў.А калі для мяне не захочаш зрабіць гэта, то зрабі для яе.Яна Цябе любіць і верыць табе! Ты абяцаеш жыцце пасля смерці, але шчасце пасля смерці не міне, а яна не хоча яшчэ паміраць.Дай ей пажыць! Вазьмі яе на рукі і вынесі з Рыма. Ты можаш, нават калі не хочаш...”
І спыніўся, бо адчуваў, што далейшая просьба можа ператварыцца ў пагрозу; а ен баяўся абразіць бога ў хвіліну, калі найбольш патрабаваў Яго літасці і ласкі. Спужаўся ад адной думкі пра гэта і каб не дапусціць у галаву ані ценю пагрозы, ен пачаў зноў падганяць каня, тым больш што белыя сцены Арыцыі, якая ляжала на палове дарогі да Рыма, засвяціліся перад ім у бляску месяца. Праз некаторы час ен праімчаўся на ўсім скаку каля храма Меркурыя, які знаходзіўся ў гаю, каля горада.Тут ужо відавочна ведалі пра няшчасце, бо перад храмам панаваў нязвыклы рух.Праносячыся, Вініцый заўважыў на сходах і між калон натоўпы людзей, якія асвятлялі сабе шлях паходнямі, якія туліліся пад апеку баства.Дарога не была ўжо ні пустая, ні свабодная, як за Адрэяй. Адзін за адным людзі пасоўваліся па гаю бакавымі сцежкамі, але і на галоўным гасцінцу бачныя былі групы людзей, якія расступаліся хутка перад коннікам, што імчаўся, як віхор.
З горада даносіўся гул галасоў.Вініцый уварваўся ў яго, як бура, зваліў і патаптаў некалькі чалавек па дарозе. Навокал цяпер абкружалі яго крыкі: “Рым палае! Горад у агні! Богі, ратуйце Рым!”
            Конь спатыкнуўся, але кіруемы моцнай рукой, спыніўся перад пастаялым дваром, дзе Вініцый трымаў іншага каня на змену гэтаму. Нявольнікі, нібы чакалі прыбыцця гаспадара, стаялі перад будынкам і на яго загад кінуліся навыперадкі, каб прывесці новага каня.
Вініцый жа, бачачы атрад з дзесяці конных прэтарыянцаў, якія відавочна ехалі з навінамі з горада ў Анцый, падскочыў да іх і спытаў:
-          Якая частка горада ў агні?
-          А ты хто такі? – спытаў дзесятнік.
-          Вініцый, вайсковы трыбун і аўгустыянін! Адказвай, табе кажуць!
-          Пажар, шаноўны, выбухнуў у крамах ля вялікага Цырку.калі нас выслалі, цэнтр горада быў ужо ў полымі.
-          А Затыбра?
-          Полымя не дайшло туды да цяперашняга часу, але з усе большай сілай ахоплівае новыя часткі горада.Людзі гінуць ад гарачыні і дыму і ніякі ратунак немагчымы.
У гэту хвіліну вініцыю падалі новага каня.Малады трыбун ускочыў на яго і паімчаўся далей.Ехаў цяпер да Албанума, абмінаючы Абалонгу і яе знакамітае возера. Дарога да Арыцыі ішла пад гару, якая засланяла цалкам кругагляд і размешчаны па другі яе бок Албанум. Аднак Вініцый ведаў, што ўзабраўшыся на гару, ен убачыць не толькі Бавілэ і Устрынум, у якіх чакалі яго новыя коні, але і сам Рым, бо за Албанумам цягнулася па абодвух баках Апійскай дарогі роўная нізіна Кампаніі, па якой беглі да горада толькі аркады акведукаў і нічога ўжо не перашкаджала ўбачыць пажар.
- З гары я ўбачу полымя, - казаў ен сабе.І пачынаў ізноў падганяць каня.Але потым узняўся на вяршыню гары і адразу адчуў на твары павеў ветру і разам з ім данесся да яго пах дыму.А потым і самы верх пагорка пачаў залаціцца.”Зарыва”, - падумаў Вініцый.Ноч аднак даўно ўжо бляднела, ружовасць ператваралася ў світанне і на ўсіх бліжэйшых пагорках ляглі таксама залатыя і ружовыя водбліскі, якія маглі мець паходжанне і ад пажару, і ад усходу сонца.Вініцый апынуўся на гары і страшная карціна ўразіла яго вочы.
Уся нізіна была ўкрыта клубамі дыму, якія стваралі нібы адну вялізную, што ляжыць тут жа , на зямлі, хмару, у якой зніклі абрысы акведукаў, вілаў, дрэў, у канцы ж гэтага шэрага злавеснага палатна гарэў на ўзгорках горад.
Пажар аднак не быў накшталт агністага слупа, як бывае тады, калі гарыць адзінкавы, хоць і самы вялікі будынак.Гэта хутчэй было доўгае, падобнае да світання зарыва.
Над гэтым зарывам узнімаўся вал дыму, месцамі зусім чорны, месцамі ружовы і крывавы, збіты, густы і шчыльны, віўся, як вужака, якая то скручваецца, то раскручваецца.Гэты жахлівы вал хвілінам, здавалася, прыкрываў нават агністае зарыва, так што яно рабілася вузкім, як стужка, але хвілінамі яно падсвечвала хмару знізу, ператвараючы ніжнія клубы ў вогненныя хвалі.Яны цягнуліся ад краю да краю гарызонту, закрываючы яго так, як часам закрывае яго паласа лесу. Гор Сабінскіх не было бачна зусім.
Вініцыю на першы погляд здалося, што палае не толькі горад, але ўвесь свет, і што ніводная жывая істота не зможа ўратавацца ў гэтым моры агню і дыму.
Вецер дзьмуў з кожным разам мацней з боку пажару, несучы пах пажарышча і дыму, які рабіў нябачнымі нават блізкія прадметы. Надыйшоў сапраўдны  дзень, і сонца асвятліла верхавіны гор, якія абкружалі Албанскае возера.Але залатыя ранішнія промні здаваліся праз смугу рудымі і кволымі.Вініцый спускаўся да Албанума і трапляў ў дым усе больш густы і ўсе менш пераадольны.Само мястэчка было цалкам паглыблена ў ім.Занепакоеныя жыхары павыходзілі на вуліцы і страшна было падумаць, што будзе з Рымам, калі ўжо тут так цяжка дыхаецца.Роспач ахапіла зноў Вініцыя і ад ўражання пачалі зноў узнімаца валасы на галаве.Але ен спрабаваў трымацца, як мог.”Непадобна, - думаў ен, - каб увесь горад запалаў адразу.Вецер вее з поўначы, і дым пасоўваецца толькі ў гэты бок. На другім баку яго няма.Затыбра, аддзеленае ракой, можа ўвогуле цалкам некранутае, і ў любым выпадку досыць будзе Урсу прайсці разам з Лігіяй браму Янікульскую, каб схавацца ад небяспекі. Зусім непадобна, каб загінулі ўсе жыхары і каб горад, які кіруе светам, быў выцерты разам з жыхарамі з зямной паверхні.
Нават у здабываемых гарадах, калі бойня і агонь разам нішчаць, пэўная лічба людзей застаецца заўседы жыць.Дык чаму б магла загінуць менавіта Лігія?” усе ж яна пад апекай Бога, які сам перамог смерць!” Так разважаючы, ен пачаў ізноў маліцца і паводле звычая, да якога прывык, услаўляць Хрыста разам з абяцаннямі Яму дароў і ахвяр.Праімчаўшыся па Албануму, жыхары якога амаль усе сядзелі на дахах і дрэвах, каб бачыць Рым, ен супакоіўся крыху і ацвярозіў розум.
Ен падумаў, што Лігіі дапамагае не толькі Урс і Лінус, але і Пётр Апостал.Ад думкі пра гэта новае адчуванне спакою з’явілася ў яго сэрцы. Пётр заўседы быў для яго чалавекам незразумелым, амаль недасяжным.Ад моманту, калі ен пачуў яго на Астрыянуме, у яго засталося дзіўнае ўражанне, аб якім на пачатку побыту ў Анцыі ен пісаў Лігіі: што кожнае слова гэтага старца – праўда ці павінна стаць праўдай.Бліжэйшае знаемства, якое ен атрымаў падчас хваробы, узмацніла яшчэ больш гэта ўражанне, якое потым змянілася ў непахісную веру.І паколькі Пётр блаславіў яго каханне і паабяцаў яму Лігію, то яна папросту не магла ўжо загінуць ў полымі.Горад няхай сабе згарыць, але ніводная іскрынка з пажару не ўпадзе на яе нават адзенне.Пасля бяссоннай ночы, шаленых скачак на кані і ўзрушэнняў Вініцыя апанавала дзіўная экзальтацыя, у час якой усе, здавалася, магло адбыцца: Пётр адкрые выйсце з полымя з дапамогай крыжа , і яны пройдуць бяспечна пасярод калідора, свабоднага ад агню. Пётр пры тым прарочыў і беспамылкова прадбачыў пажар, а ў такім разе як бы ен мог не перасцерагчы і не адправіць з горада хрысціян, а сярод іх і Лігію, якую любіў, як уласнае дзіця. І ўсе большая надзея пачала поўніць сэрца маладога трыбуна.Ен падумаў, што калі яны ўцякаюць з горада, то ен зможа іх знайсці ў Бавіле ці сустрэць па дарозе. Можа вось-вось пакажацца каханы тварык сярод гэтых дамоў, якіх усе больш з’яўлялася па ўсей Кампаніі. І гэта падалося яму праўдападобным таму, што па дарозе яму сталі сустракаццца людзі, усе больш і больш, якія пакінулі горад і ехалі ў горы Албанскія, каб ратавацца ад агню і дыму.Не даехаў ен і да Устрынума, як павінен быў запаволіць бег каня, бо дарога была перапоўненая.Каля пешых з катомкамі на спінах ен бачыў наўючаных коней, мулаў, вазы, нагружаныя скарбам і нарэшце паланкіны, у якіх нявольнікі неслі больш заможных жыхароў горада. Устрынум быў так напоўнены ўцекачамі з Рыму, што праз натоўп цяжка было праціснуцца. На рынку, ля калон храмаў і на вуліцах раіліся ўцекачы.
Тут і там пачалі ўжо разбіваць намёты, пад якімі маглі схавацца цэлымі сем’ямі.Іншыя групаваліся пад голым небам.Яны лямантавалі, малілі багоў і пракліналі лёс.Усе былі ўражаныя і таму цяжка было пра што-небудзь дапытацца.Людзі, да якіх Вініцый звяртаўся, ці не адказвалі зусім ці ўзнімалі на яго вытарашчаныя са страху вочы, адказваючы, што гіне горад і свет.З боку Рыма наплывалі з кожнай хвілінай усе новыя натоўпы, дзе былі і мужчыны, і жанчыны, і дзеці, якія павялічвалі лямант і таўканіну. Некаторыя, згубіўшыся ў сціску, шукалі ў роспачы тых, хто згубіўся.Іншыя натыкаліся на бежанцаў.Шмат напаўдзікіх пастухоў з Кампаніі прыцягнулся ў мястэчка, шукаючы навін ці здабытку ад рабаванняў, якія былі магчымыя ў тлуме.Тут і там натоўп з нявольнікаў розных народнасцей і з гладыятараў пачаў рабаваць дамы і вілы ў горадзе і біцца з салдатамі, якія выступілі ў абарону жыхароў.
Сенатар Юній, якога Вініцый заўважыў каля пастаялага двара, абкружанага атрадам батаў-нявольнікаў, першым падаў яму дакладныя звесткі пра пажар. Агонь усчаўся відавочна ля Вялікага Цырку, у месцы, якое побач з Палатынам і узгоркам Цэліус, але пашыраўся з незразумелай хуткасцю, так што  ахапіў увесь цэнтр горада.Ніколі яшчэ ад часу Брэнуса ў горадзе не было такога бедства.”Цырк згарэў увесь, таксама як і прылеглыя да яго крамы і дамы, - гаварыў Юній, - Авентын і Цэліус у агні.Полымя абкружыла Палатын і ахапіла Карыны”
Тут Юній, які на Карынах валодаў знакамітай інсулай, напоўненай творамі мастацтва, якія ен любіў, ухапіў жменю бруднага пылу, пасыпаў ім галаву і заенчыў роспачна.
Але Вініцый патрос яго за плечы.
-          І мой дом на Карынах, сказаў ен, - але калі ўсе гіне, то няхай і ен гіне.Пасля узгадаў, што Лігія па яго парадзе магла перасяліцца у дом Аўлаў, спытаў: - А Вікус Патрыкус?
-          У агні, - адказаў Юній
-          А Затыбра?
Юній зірнуў на яго са здзіўленнем.
-          Затыбра значна менш, -сказаў ен, сціскаючы скроні, у якіх стукала кроў.
-          Мяне больш цікавіць Затыбра, чым увесь Рым, - раптам закрычаў Вініцый.
-          Туды можа і патрапіш праз Віа Партуэнзіс, бо каля Авентыну цябе спаліць гарачыня...Затыбра?.. Я не ведаю. Агонь не мог напэўна туды дайсці, але можа ў гэту хвіліну і дайшоў, адны богі пра гэта ведаюць...
Тут Юній на момант замоўк, а потым сказаў нізкім голасам:
-          Я ведаю, што ты мне не здрадзіш, але я табе скажу, што гэта незвычайны пажар.Цырк не давалі ратаваць...Я сам чуў..Калі навокал пачалі палаць дамы, то тысячы галасоў крычалі:”Смерць тым, хто пачне ратаваць яго...!” Нейкія людзі бегаюць па горадзе і закідваюць ў дамы палаючыя паходні.З іншага боку люд абураецца і крычыць, што горад палае па загаду. Нічога болей не скажу.Бяда гораду, бяда ўсім нам і мне! Што там робіцца, таго мовай не выказаць...Людзі гінуць у полымі ці ў штурханіне...Гэта канец Рыму!
І зноў пачаў прычытваць:”Бяда! Бяда гораду! Бяда і нам!” Але Вініцый ускочыў на каня і рушыў наперад па Апійскай дарозе.

Але было гэта хутчэй павольнае пасоўванне сярод ракі людзей і вазоў, якая плыла з горада, які ляжаў цяпер перад Вініцыем як на далоні, ахоплены жахлівым пажарам...Ад мора агню і дыму біла страшэнная гарачыня, а людскія стогны і енкі не маглі заглушыць сычэння і шуму ад полымя.