Раздзел XIX
Толькі Вініцый скончыў чытаць, як у бібліятэку ціха ўвайшоў нікім не
абвешчаны Хілон, бо слугі мелі загад пускаць яго ў любы час дня і ночы.
-
Няхай боская маці твайго
вялікадушнага продка Энея, - прамовіў ён, - будзе да цябе ласкавая настолькі, высакародны,
як да мяне быў ласкавы боскі сын Маі.
-
Што гэта азначае? – спытаў Вініцый,
падхапіўшыся з-за стала, за якім сядзеў. А Хілон узняў галаву і крыкнуў:
“Эўрыка!”
Малады патрыцый усхваляваўся так, што не мог вымавіць доўгі час хоць
слова.
-
Ты яе бачыў? – спытаў ён нарэшце.
-
Я бачыў Урса і гаварыў з ім.
-
І ты ведаеш, дзе яны хаваюцца?
-
Не, выскародны, іншы з-за ўласнага
самалюбства даў бы ведаць лігійцу, што здагадаўся, хто ён, іншы стараўся б
выведаць, дзе ён жыве і атрымаў бы ў дар кулачышчам, пасля чаго ўсе справы
зямныя сталі б яму непатрэбныя ці абудзіў бы недавер асілка і, як вынік, для
дзяўчыны падшукалі б можа яшчэ ў гэту ноч іншае сховішча. Я не зрабіў гэтага,
высакародны.Досыць ведаць, што Урс працуе ў млынара каля Эмпорыя.Млынара
клічуць Дэмас, як твайго вызваленца, і досыць гэтага таму, што цяпер кожны з
тваіх нявольнікаў, якому ты давяраеш, можа пайсці следам за ім і адшукаць іх
сховішча.Я ж цябе толькі запэўніваю, высакародны, што калі Урс тут, то і боская
Лігія ў Рыме.І другая навіна: гэтай ноччу амаль напэўна яна будзе на Астрыянуме.
-
На Астрыянуме? Дзе гэта? –
перапыніў яго Вініцый, хочучы відавочна зараз жа бегчы на азначанае месца.
-
Гэта стары гіпагеум паміж ВІА
СаЛАРЫЯ і Наментанай. Той пантыфлекс максімус хрысціян, аб якім я узгадваў,
высакародны, і якога чакалі пазней, ужо прыбыў у Рым і сення ўночы будзе
хрысціць і прапаведваць на гэтых могілках. Хрысціяне хаваюцца са сваім вучэннем,
бо няма дасюль ніводнага эдыкта, які б яго ахоўваў, народ іх ненавідзіць, таму
і мусяць быць асцярожнымі. Сам Урс казаў мне, што ўсе да адной душы збяруцца
сення на Астрыянуме, бо кожны хоча бачыць і чуць таго, хто быў першым вучнем
Хрыста і каго яны называюць Пасланцом. У іх жанчыны разам з мужчынамі слухаюць
вучэнне, з жанчын можа хіба адна Пампонія будзе адсутнай, бо наўрад ці яна
змагла б апраўдацца перад Аўлам, які шануе старых багоў, чаму ноччу яна пакідае
дом.Лігія ж, о высакародны, якая знаходзіцца пад апекай Урса і старэйшын
абшчыны, пойдзе без сумніву з іншымі жанчынамі.
Вініцый, які жыў да гэтага часу нібы ахоплены агнем, якога
падтрымлівала толькі надзея, цяпер, калі тая надзея здаецца вось-вось спраўдзіцца, адчуў раптам такую слабасць, якую адчувае чалавек пасля падарожжа
побач з мэтай сваіх высілкаў Хілон заўважыў гэта і вырашыў выкарыстаць момант:
-
Брамы сапраўды сцерагуць твае людзі,
высакародны, і хрысціяне напэўна аб гэтым ведаюць.Але ім не патрэбны брамы.Тыбр
ім таксама не спатрэбіцца, і хаця ад ракі да тых дарог далёка, варта зрабіць
кола, каб убачыць Вялікага Апостала.Зрэшты яны могуць мець тысячы іншых спосабаў трапіць за муры горада
і ведаю, што яны іх маюць. На Астрыянуме, высакародны, ты знойдзеш Лігію, а калі
б нават, што малаверагодна, яе там не было, будзе Урс, бо ён паабяцаў там
забіць Глаўка.Ен сам мне гаварыў, што будзе там і яго заб’е, чуеш, высакародны
трыбуне? Вось і пойдзеш услед за імі, даведаешся, дзе жыве Лігія, ці загадаеш
яго схапіць сваім людзям як забойцу і, маючы ўжо яго ў руках, атрымаеш
прызнанне, дзе ён схаваў Лігію. Я сваё зрабіў. Іншы, о высакародны, сказаў бы,
што выпіў з Урсам дзесяць кантараў найдаражэйшага віна і атрымаў таямніцу, іншы
сказаў бы, што прайграў яму тысячу сестэрцыяў ці што за дзве
тысячы купіў у яго звестку…Ведаю, што ты
вярнуў бы мне гэта здвая, але акрамя гэтага адзін раз у жыцці… я хацеў сказаць,
як заўседы ў жыцці, я буду сумленным, бо як казаў вялікадушны Пятроній, усе мае
выдаткі і надзеі твая дабрачыннасць перавысіць.
Але Вініцый, які быў воінам і прывык не толькі разважаць аб любым
здарэнні, а і дзейнічаць зноў адчуў хвілінную слабасць і сказаў : - Ты не зменіш
свайго меркавання аб маёй дабрачыннасці, аднак перш пойдзеш са мной на
Астрыянум.
-
Я? На Астрыянум? – пытаў Хілон,
які не меў аніякай ахвоты туды ісці. – Я, выскародны трыбуне, абяцаў табе знайсці
Лігію, але ніяк яе не выкрадаць.. Падумай сам, што б са мной стала, калі б той
лігійскі мядзведзь, разадраўшы Глаўка, пераканаўся б адначасова, што не зусім
справядліва яго забіў? Ці не палічыў бы ён мяне ( дарэчы дарэмна)
падбухторшчыкам выкананага забойства.Памятай, высакародны, што чым большы хто
філосаф, тым яму цяжэй адказаць на дурныя
пытанні прасталюдзінаў, і што ж бы я яму адказаў, калі б ён спытаў мяне,
навошта ён абвінаваціў лекара Глаўка? Калі ты аднак лічыш, што я табе маню, то
кажу табе: заплаці мне толькі тады, калі
я табе пакажу дом, у якім жыве Лігія, а сёння прадэманструй мне толькі часткова
тваю шчодрасць, каб калі і ты, о высакародны, ад чаго няхай усе богі бароняць,
трапіў бы ў якое-небудзь здарэнне, то не застаўся б зусім без узнагароды. Твае
сэрца не знесла б гэтага ніколі. Вініцый пайшоў да скрыні, што стаяла на мармуровым
падножжы і звалася арка, дастаў з яе мяшэчак і кінуў яго Хілону.
-
Гэта скрупулы, - сказаў ён. – калі Лігія будзе ў
маім доме, атрымаеш такі ж, напоўнены залатымі.
-
Юпітэр! – усклікнуў Хілон. Але
Вініцый звёў бровы:
-
Тут атрымаеш ежу, пасля чаго можаш
адпачыць. Да вечара не рушыш адсюль, а калі ноч настане, будзеш маім
спадарожнікам на Астрыянум.
На твары грэка адбіваліся з
хвіліну страх і ваганне, пасля ён супакоіўся і сказаў:
-
Хто ж табе адмовіць, высакародны!
Прыймі гэтыя словы за добры знак, як прыняў падобныя вялікі наш герой у храме
Амона.Што ж да мяне, дык гэтыя скрупулы (тут ен патрос мяшэчкам) пераважылі усе
мае, не кажучы ўжо аб сяброўстве з табой, што для мяне і шчасце, і
задавальненне.
Але Вініцый перапыніў яго з нецярплівасцю і пачаў распытваць пра
падрабязнасці размовы з Урсам.Адна рэч вынікала ясна: ці месцасховішча Лігіі
будзе выкрыта яшчэ сёння ноччу, ці яе можна будзе выкрасці у час вяртання
з Астрыянума. І ад гэтай думкі Вініцыя поўніла шалёная радасць.Цяпер, калі ён
амаль быў упэўнены, што адшукае Лігію, і гнеў супраць яе і крыўда, якую
адчуваў, зніклі.За гэту радасць ён прабачаў ёй усё. Думаў толькі аб ёй, як аб
дарагой і жаданай істоце, і было такое ўражанне, нібы пасля доўгага падарожжа
яна павінна была вярнуцца.
Яму было ахвота сазваць
нявольнікаў і загадаць ім аздобіць дом гірляндамі. Не было ў гэты момант злосці
нават да Урса. Гатовы быў ўсё ўсім прабачыць.Хілон, да якога да гэтага часу, нягледзячы
на яго паслугі, адчуваў пэўную непрыязнасць, у першы раз здаўся яму чалавекам цікавым і нават няпростым.Нібы пасвятлела ў яго доме і засвяціліся яго вочы і
твар. Пачаў зноў адчуваць сваю маладосць і асалоду ад жыцця.Ранейшая панурасць
не ахапіла яго, дзякуй богу, цалкам з той пары, як пакахаў Лігію.Зразумеў гэта
толькі цяпер, калі яна магла быць хутка ў яго.Ен прагнуў яе і гэта прага
абуджалася ў ім, як вясной абуджаецца зямля, прыгрэтая сонцам, але жаданні яго
былі зараз менш сляпыя і дзікія, абольш радасныя і хвалюючыя..Ен адчуваў у сабе
бязмежную энергію і быў перакананы, што калі толькі ўбачыць Лігію ўласнымі
вачыма, тады ўжо не адбяруць яе ні ўсе хрысціяне свету, ні нават сам
імператар.Хілон аднак асмялеў, бачачы Вініцыя радасным і стаў голасам знаўцы
даваць парады.Па яго словах, справа яшчэ не была выйгранай і ён павінен быў
захоўваць як мага большую асцярожнасць, без якой уся задума магла пайсці на
марнае. Заклінаў Вініцыя, каб той не забіраў Лігію проста з Астрыянума.І што
яны павінны пайсці туды ў каптурах на галовах, з прыкрытымі тварамі і стаць для
назірання за ўсімі прысутнымі ў які-небудзь цёмны куток.Толькі калі яны
заўважаць Лігію, то найбольш бяспечна будзе пайсці за ёю паводдаль, прасачыць,
у які дом яна ўваходзіць, а заўтра на світанні абкружыць яго вялікай колькасцю
нявольнікаў і забраць яе пры дзённым святле. Паколькі яна заложніца і належыць
самому імператару, то можна зрабіць гэта не баючыся закону. У выпадку, калі б
мы не знайшлі яе на Астрыянуме, пайшлі б за Урсам, і вынік быў бы той самы. На
могілкі з вялікай колькасцю люду ісці нельга, бо так лёгка звярнулі б на сябе
ўвагу, і ў гэты час хрысціянам хапіла б толькі згасіць святло, як зрабілі гэта ў
час першага забрання Лігіі і рассеяцца ў цемені ці паўкрывацца па сховішчах,
толькі ім адным вядомым.Таму трэба і ўзброіцца, а яшчэ лепш узяць з сабою пару
моцных людзей, каб у выпадку чаго можна было бараніцца.Вініцый цалкам прызнаваў
слушнасць яго парад, а ўзгадаўшы яшчэ і парады Пятронія, аддаў загад
нявольнікам, каб прывялі да яго Кратона.Хілон, які ведаў усіх у Рыме, значна
супакоіўся, чуючы імя вядомага атлета, нечалавечая сіла якога нееаднойчы
была пацверджана на арэне і паведаміў, што пойдзе на Астрыянум. Мяшок, напоўнены
вялікім залатымі манетамі здаваўся яму нашмат лягчэйшым да атрымання з
дапамогаю Кратона. Таму сеў з добрымі думкамі за стол, да якога пазваў яго
галоўны па атрыю і ў час сілкавання расказваў нявольнікам, як прынёс іх
гаспадару цудадзейную мазь, якой досыць намазаць капыты коням, каб яны пакінулі
далёка за сабой усіх астатніх коней. Навучыў яго карыстацца гэтай маззю адзін
хрысціянін, бо старэйшыя хрысціяне нашмат больш разумеюць у чарах і цудах, чым
наавт тэсальцы, хаця іх краіна вядомая ўсяму свету сваімі чараўнікамі.Хрысціяне
яму вельмі давяраюць, таму ў яго яна і ёсць, але здагадацца лёгка кожнаму,
хто ведае, што азначае знак рыбы.Так кажучы, ён прыглядаўся да твараў
нявольнікаў з надзеяй, што можа выкрые сярод іх хрысціяніна і данясе аб гэтым
Вініцыю.Калі ж надзея знікла, ён пачаў есці і піць не шкадуючы ўхвал кухару і
запэўніваючы, што пастараецца выкупіць яго ў Вініцыя.
Яго весялосці адно
перашкаджала думка, што ноччу трэба будзе ісці на Астрыянум, аднак суцяшаў сябе
тым, што будзе пераапрануты, у цемнаце і разам з двума людзьмі, адзін з якіх
вядомы ўсяму Рыму як асілак, а другі – патрыцый і высокі вайсковы чын. Калі
Вініцыя і выкрыюць, - казаў ён сам сабе, то не асмеляцца ўзняць на яго руку,
што ж да мяне, то будуць разумныя, калі ўбачаць хоць дзюбку майго носа”.
Пасля чаго ён пачаў
узгадваць размову з Урсам, і ўспамін гэты зноў напоўніў яго адвагай. Ен нават не
сумняваўся, што гэта і быў Урс.Ведаў з расповедаў Вініцыя і тых, хто
суправаджаў Лігію з палацу імператара пра незвычайную моц гэтага
чалавека.паколькі ў Эўрыцыя ён распытваў пра людзей выключна моцных, то нічога
дзіўнага не было ў тым, што яму падказалі Урса.Ды і замяшанне і абурэнне
работніка ад напамінку пра Вініцыя і Лігію не дазвалялі сумнявацца, што гэтыя
асобы яму пэўна вядомы, і ён таксама ўзгадваў яшчэ пра пакуту за забойства
чалавека, і Урс забіў Атацына, нарэшце апісанне яго адпавядае цалкам таму, што
Вініцый расказваў аб лігійцу. Адно толькі змененае імя магло нараджаць сумнені,
але Хілон ужо ведаў, што хрысціяне часта пры хрышчэнні бяруць новыя імены.
Калі Урс заб’е Глаўка, - казаў сабе Хілон,- то будзе яшчэ лепш, а калі
не – то таксама нядрэнна, бо гэта будзе добры знак, які дэманструе, што
хрысціяніну цяжка забіць чалавека.Я прадставіў гэтага Глаўка як роднага сына
Іуды і здрадніка ўсім хрысціянам.Я быў такі красамоўны, што камень бы ўзрушыўся
і паабяцаў бы ўпасці на галаву Глаўку.І ўсе ж я схіліў гэтага лігійскага
мядзведзя, каб ён паабяцаў прыкласці да лекара сваю ручышчу.Ен вагаўся, не
хацеў, расказваў аб сваей жальбе і пакуце.Відавочна, сярод іх гэта не
прынята. Крыўды трэба прабачаць, нельга помсціць, значыць,
падумай, Хілоне, што табе можа пагражаць? Глаўк не можа табе помсціць… Урс,
калі не заб’е Глаўка за такую вялікую крыўду, як здрада ўсім хрысціянам, то тым
больш не заб’е цябе за такую малую, як здрада аднаму хрысціяніну. Зрэшты, калі я
ўсё ж пакажу гэтаму палаючаму страсцю маладзену гняздо той горліцы, то магу ўжо
спакойна скласці рукі і пераехаць назад у Неапаліс.Хрысціяне кажуць таксама аб
нейкім умыванні рук, гэта відавочна спосаб, з дапамогай якога, калі маеш справу
з імі, можна яе цалкам закончыць.Якія ж добрыя людзі гэтыя хрысціяне, а так
дрэнна пра іх кажуць! О, богі! Такая вось справядлівасць на свеце.Аднак я
люблю гэта вучэнне за тое, што не дазваляе забіваць. Але калі не дазваляе
забіваць, то пэўна што не дазваляе ні красці, ні ашукваць, ні сведчыць фальшыва,
а таму не скажу, каб было лёгкім.Вучыць яно відавочна не толькі з годнасцю
паміраць, як вучаць і стоікі, але і годна жыць.Калі я буду-ткі багатым і ў мяне
будзе такі дом, як гэты, і столькі нявольнікаў, то можа і стану хрысціянінам
настолькі, наколькі гэта мне будзе на руку. Бо багаты можа сабе ўсё дазволіць,
нават дабрачыннасць.Так! Гэта рэлігія для багатых, і таму я не разумею, як сярод
іх столькі бедных. Што ім ад гэтага прыбудзе, і чаму дазваляюць дабрачыннасці
звязваць сабе рукі? Павінен буду калі-небудзь над гэтым падумаць. Тымчасам
хвала табе, Гермес, што ты дапамог знайсці мне гэтага барсука…Але калі зрабіў
гэта за дзвюх цёлачак, белых аднагодачак з вызалачанымі рагамі, то я цябе не
пазнаю. Табе не сорамна, Аргазабойца? Ты ж разумны бог, каб не прадбачыць
наперад, што нічога не атрымаеш.Прыношу табе за гэта сваю падзяку, а калі хочаш
замест яе двух цялкоў, тады ты сам трэці з іх і ў лепшым выпадку павінен быць
пастухом, а не богам. Сцеражыся таксама, каб я як філосаф не давеў да людскога
вуха, што няма цябе, бо тады ўсе перасталі б прыносіць табе ахвяры.З філосафамі
трэба лепш жыць у згодзе.”
Так размаўляючы сам з сабой і з Гермесам, высцягнуўся на лаве, падклаўшы
плашч пад галаву, і калі нявольнікі прыбралі посуд, заснуў. Абудзіўся толькі, ці
хутчэй прабудзілі яго, калі прыйшоў Кратон.Тады ен падаўся у атрый і з
прыемнасцю пачаў аглядаць моцную фігуру атлета, былога гладыятара, якая сваей
велічынёй здавалася запаўняла ўвесь атрый. Кратон ужо было дамовіўся пра кошт
начнога паходу і казаў у гэты час Вініцыю:
-
Клянуся Геркулесам! Добра,
высакародны, што ты звярнуўся да мяне сёння, бо заўтра я падамся ў Беневент,
куды паклікаў мяне вядомы табе Ватыній, каб там для ўцехі цэзара спаборнічаць з
нейкім Сыфаксам, самым моцным афрыканцам, якога калі-небудзь ведала Афрыка. Ці
можаш уявіць сабе, высакародны, як яго хрыбет затрашчыць у маіх руках, але
акрамя гэтага, я звярну кулаком яго чэлюсць.
-
Клянуся Палуксам! – адказаў
Вініцый.- я ўпэўнены, што так і будзе, Кратоне!
-
І добра зробіш, дадаў Хілон, -
Так. Акрамя ўсяго, звярні яму чэлюсць.Гэта добры намер і годны цябе ўчынак. Я
гатовы заручыцца, што ты звернеш яму чэлюсць.Але натрыся аліўкавым алеем, мой
Геркулес, і падпаяшыся,бо ведай, што з сапраўдным Какусам можаш мець справу.
Чалавек, які сцеражэ гэту дзяўчыну, якая патрэбна шаноўнаму Вініцыю, валодае
напэўна выключнай сілай. Так Хілон казаў толькі, каб закрануць амбіцыі Кратона,
але Вініцый прамовіў:
-
- Так, я не бачыў яго, але мне
казалі, што схапіўшы быка за рогі, можа зацягнуць яго, куды захоча.
-
Вой! – усклікнуў Хілон, які не
ўяўляў сабе, каб Урс быў такі моцны.
Але Кратон з пагардай усміхнуўся.
-
Абяцаю, годны трыбун, сказаў ён, -
забраць вось гэтай рукой, каго ты загадаеш, а той другой абараніцца ад сямі
такіх лігійцаў і прынесці дзяўчыну табе дадому, хоць бы ўсе хрысціяне Рыму
гналіся за мной, як калабрыйскія ваўкі.Калі гэта не адбудзецца, то дазволю адлупцаваць сябе
батагамі на гэтым вось імплювіі.
-
Не дазваляй яму гэтага,
высакародны, - закрычаў Хілон.- пачнуць кідаць па нас каменнем, а тады чым
дапаможа нам яго моц? Ці не лепш забраць дзяўчыну з дому і не ствараць ні ёй ні
сабе небяспекі.
-
Так павінна быць, Кратон, - сказаў
Вініцый.
-
Твае грошы – твая воля.Толькі
памятай, што заўтра, годны трыбуне, я еду ў Беневент.
-
У мяне пяцьсот нявольнікаў у самім
горадзе – адказаў Вініцый. Пасля чаго даў ім знак, што яны пакуль вольныя, сам
жа падаўся ў бібліятэку і, сеўшы там за стол, напісаў Пятронію наступнае:
“ Хілон знайшоў Лігію.Сення
вечарам я іду з ім і з Кратонам на Астрыянум і забяру яе адразу адтуль ці
заўтра з дому.Няхай богі адораць цябе рознымі дабротамі.Будзь здаровы, карысіме,
бо радасць не дазваляе мне пісаць больш”.
І адклаў трысняговую палачку, пасля
чаго пачаў хадзіць хуткім крокам, бо апроч радасці, якая поўніла яго душу,
апаноўвала яго сапраўдная ліхаманка. Ен казаў сабе, што заўтра Лігія будзе ў
гэтым доме. Не ведаў, як з ёй абыйдзецца, але адчуваў, што калі яна будзе
згодная яго пакахаць, то ён стане яе служкай. Успамінаў запэўненні Акты ў
тым, што ён - ужо каханы Лігіі, і хваляваўся ад гэтага да глыбіні душы. Справа
будзе толькі ў пераадоленні яе пэўнага дзявочага сораму і пэўных правілаў, якія
хрысціянскае вучэнне прапаведуе.А калі так, то як Лігія будзе аднойчы у яго доме
і паддасца на ўгаворы ці нават сіле, то
тады ён зможа сказаць: “Адбылося!” і потым яна ўжо будзе спакойна кахаць.
Але ўвайшоў Хілон і перапыніў бег гэтых прыемных думак:
- Шаноўны, - сказаў грэк, - вось што
яшчэ прыйшло мне на думку.А калі ў хрысціян ёсць якія-небудзь знакі, без якіх
нікога не дапускаюць на Астрыянум? Я ведаю, што ў дамах малітвы так бывае і што
такі пропуск я атрымліваў ад Эўрыцыя; дазволь мне пайсці да яго, высакародны, і
распытаць дакладна ці адразу набыць тыя знакі, калі яны будуць абавязковыя.
-
Добра, годны мудрэц, - адказаў
весела Вініцый – Ты гаворыш, як прадбачлівы чалавек, і я цябе хвалю за гэта.
Пойдзеш да Эўрыцыя ці куды захочаш, але для пэўнасці пакінеш на гэтым вось
стале тую торбачку, якую атрымаў.Хілон, які заўсёды без ахвоты развітваўся
з грашыма, скрывіўся, аднак выканаў загад і выйшаў З Карын да цырку, ля якога
была лаўка Эўрыцыя, не было вельмі далёка, таму вярнуўся яшчэ надвячоркам.
-
Вось знакі, высакародны. Без іх
нас бы не пусцілі.Распытаў таксама добра і пра дарогу, і сказаў да таго ж
Эўрыцыю, што мне патрэбны знакі толькі для маіх таварышаў, сам жа я не пайду,
бо гэта для мяне, старога, далёка, і нарэшце, што заўтра ўбачу вялікага
Апостала, які мне паўторыць найлепшыя месцы са сваёй прамовы.
-
Як гэта – не пойдзеш? Мусіш ісці!-
сказаў пагрозліва Вініцый.
-
Ведаю, што мушу, але пайду добра
ўкрыты і вам раю зрабіць тое ж, бо інакш мы можам спужаць птушку.
-
Неўзабаве пачалі збірацца, бо
станавілася цёмна.Узялі гальскія плашчы з каптурамі, узялі ліхтары.Вініцый
узброіў сябе і спадарожнікаў кароткімі закрыўленымі нажамі.Хілон жа надзеў парык,
які набыў па дарозе ад Эўрыцыя, і яны выйшлі, спяшаючыся, каб да далёкай брамы
Наментанскай дайсці да яе закрыцця.