среда, 25 января 2012 г.

Св. памяці маёй бабулі Любы (І ўсё ж такі яна Любоўю верціцца...)

І ўсё ж такі яна Любоўю верціцца,
А сонца асвятляе шлях яе,
Каб не было дасветнае бяссэнсіцы,
Зямлю любіце, карані свае.

Жыццё напэўна сэнсу не пазбаўлена
Высокага і чыстага быцця
Як назаўжды Зямля Любоўю збаўлена,
так мы  на ёй ўзнікаем з небыцця

І доўжыцца, і доўжыцца вярцеліца,
Сусветны вецер песні ёй пяе,
І ўсё ж такі яна Любоўю верціцца,
Адной спрадвечнай, што жыццё дае

Наталля Лёс

1 комментарий:

Natallia Supei комментирует...

Бароўскай Любові прысвячаю

Отправить комментарий