Раманс
Яна была такой як снег зімой
У бруд - собалі - ідзі па іх сапраўднаю
Ды вось мне рукі апякае ліст ад той...
Даведваюся пра пакутлівую праўду...
Не ведаў я: цярпенне толькі маска
І маскарад тут скончыцца якраз
так, гэты раз было маё фіяска -
Я спадзяюся, гэта быў апошні раз.
Падумаў я: дні злічаны мае,
Дурная кроў лінула ў вены стратай
Я сціснуў ліст як галаву змяі -
Праз пальцы хлынула атрута здрады
Не ведаць мне пакутаў і агоній,
Сустрэчны вецер слёзы абатрэ
Маіх жа коней крыўда не здагоніць
Маіх слядоў мяцель не замяце
Дык вось, я пакідаю за сабой
Пад гэтым шэрым, найпрыгожым небам
Дурман фіялак, шчырасць гваздзікоў
І слёзы ўперамешку з талым снегам
Масква слязам не верыць і слязінкам
не маю я намеру больш рыдаць, -
Спяшаюся насустрач паядынкам
І, як заўжды, - намер перамагаць!
Пераклад Наталлі Лёс, заўсёды ўдзячнай дарэчы свайму лёсу
Яна была такой як снег зімой
У бруд - собалі - ідзі па іх сапраўднаю
Ды вось мне рукі апякае ліст ад той...
Даведваюся пра пакутлівую праўду...
Не ведаў я: цярпенне толькі маска
І маскарад тут скончыцца якраз
так, гэты раз было маё фіяска -
Я спадзяюся, гэта быў апошні раз.
Падумаў я: дні злічаны мае,
Дурная кроў лінула ў вены стратай
Я сціснуў ліст як галаву змяі -
Праз пальцы хлынула атрута здрады
Не ведаць мне пакутаў і агоній,
Сустрэчны вецер слёзы абатрэ
Маіх жа коней крыўда не здагоніць
Маіх слядоў мяцель не замяце
Дык вось, я пакідаю за сабой
Пад гэтым шэрым, найпрыгожым небам
Дурман фіялак, шчырасць гваздзікоў
І слёзы ўперамешку з талым снегам
Масква слязам не верыць і слязінкам
не маю я намеру больш рыдаць, -
Спяшаюся насустрач паядынкам
І, як заўжды, - намер перамагаць!
Пераклад Наталлі Лёс, заўсёды ўдзячнай дарэчы свайму лёсу
Комментариев нет:
Отправить комментарий