среда, 25 января 2012 г.

Уладзіміру Высоцкаму прысвячаю ў чарговы дзень яго народзінаў

Бяда
Несла я сваю бяду
ды па лёдзе ўвесну, тут
Падкрышыўся лёд, душа абарвалася,
Камнем пад ваду пайшла,
А бяда цяжкой была...
ды за вострыя краі затрымалася
І бяда з таго вось дня
У свеце там заўжды, дзе я
Чуткі ходзяць услед за мной
Разам з плёткамі,
А што не памерла я
Ведала адно вятла
ды перапёлкіны мужы
З перапёлкамі
Хто з іх усіх сказаў яму
Валадару ды майму
Толькі выдалі мяне, пастараліся,
І ад страсці сам не свой
Ён паехаў услед за мной
А за ім сам лёс з бядой
Ды ўвязаліся
Ён усё ж мяне здагнаў
Ды узняў, на рукі ўзняў,
А за ім у сядле бяда насміхалася
Вось застацца ён не мог,
Быў адно адзін дзянёк,
А бяда, бы век, знарок затрымалася.

Пераклад Наталлі Лёс, удзячнай усё жыццё У.Высоцкаму аўтаркі гэтага блога

Комментариев нет:

Отправить комментарий