среда, 18 января 2012 г.

Пераклад верша Віславы Шымборскай "Пад адзіным Небам"

Перапрашаю абставіны, што заву іх неабходнасцю,
Перапрашаю неабходнасць, калі нібы памыляюся
Няхай не абразіцца шчасце, што я неабходная свету,
Няхай мне даруюць памерлыя, што мала мне свецяць у памяці,
Перапрашаю час за далягляд прадстаўленага свету на секунду
Перапрашаю вышнюю Любоў, што новую я абіраю першай.
Прабачце мне, далёкія салдаты, што кветкі я нашу дадому...
Прабачце мне, адчыненыя раны, што пальцы я свае калю.
Перапрашаю я на станцыях за сон, што быў а пятай ранкам...
Даруй, пачутая надзея, што часам я смяюся,
Даруйце мне, пустыні,  што з лыжкаю вады я не бягу...
І ты, мой ястраб, так , як і раней, у той жа клетцы,
Што бачыш нерухомы пункт увесь час адно адным.
Не вінаваць мяне, душа, што я так рэдка ў табе,
Пакінь мяне, калі б ты нават птушкай быў, з гнязда выгнанай,
Перапрашаю ссечанае дрэва за ножкі, якіх мае стол чатыры,
Перапрашу й вялікія пытанні за дробныя адказы.
ты, існасць, не звяртай сваёй увагі на мяне.
Павага, будзь ласкавай да мяне,
Сцярпі, о таямніца, вось быцця, што ніткі дастаю з твае сярэдзіны,
перапрашаю ўсё, што не магу паўсюль я быць,
перапрашаю ўсіх, што і не ўмею быць кожным, кожнай...
ды ведаю, пакуль жа я жыву, нічога для мяне не апраўданне,
паколькі я сама сабе стаю як перашкода.
Не злуйся на мяне, о мова, што патэтычныя я словы пазычаю,
А потым паддаю іх працы, як заўжды, каб сталі лёгкімі яны.

Наталля Лёс
ноч, 06.01.2012 (цягнік Мінск-Санкт-Пецярбург)


Комментариев нет:

Отправить комментарий