воскресенье, 30 сентября 2018 г.

Сяброўству

Сяброўства,
лепш ніхто не напісаў бы,
Аб Новае Зямлі,
чым Колас наш Якуб
Не аднаму было прыпісана -
За красамоўства
Не стала шмат людзей
І там, і тут
А Новую Зямлю
З кім ладзіць, брацця,
Усе мары - болем са слязьмі людзей
А ў роднае сям'і
У роднай хаце
Бывае Лад усё радзей
А Лад- як Хлеб
хоць і не ім адзіным
Жывыя людзі й на старой Зямлі
Тады, як свет аслеплены - не дзіва,
Што мары - болем і слязьмі.


суббота, 29 сентября 2018 г.

Зямлі

Ты трапяткое шчасцейка маё,
Мой подых ветру, промень сонца
А я - я воблака тваё
Сняжынка у тваё, тваё ваконца
Ты ім Высоцкі тут, а там - Талстой,
І Дастаеўскі разам з Маякоўскім,
Ты станеш некалі адным маім лістом
Да сонца, дружа мой, да сонца...
Ты часам усё, што можа быць маім
У гэтым свеце, надта белым свеце,
Я - для цябе - на тым стаім,
І чысты вецер, твой адвечны вецер...


Братам

О мае Брацця, мае крылы!
Вам ў рукі - Неба ад мяне
Як Вы шчаслівыя -
 і я тады шчаслівая
Вы пэўна мой дарунак -
Прамянею
Ад Вашае Любові, мае брацця
І непатрэбна іншага мне шчасця!

Сынам

Вы - малыя хлапчукі -
Ўсім бы ў касманаўты!
Хлеба з мамінай рукі,
сонечнага заўтра,
рыбу вудзіць, падлічыць зоркі
на нябёсах...
Ранкі? можна залячыць трыпутнікам росным -
Каля сцежак расце тут -
Вам жа, дзіцяняты,
пажадаю й добрых рук
мам і тат у хатах!
А як вырасці? то толькі
З працай, вечнай працай
І ніколі, і ніколькі
працы не баяцца.

2017...-

Няхай жа будзе зерня многа,
Няхай жа будзе хлеба шмат
І белыя, усім белыя дарогі
І край каштоўнасцю на шмат карат
І людзям  - ды паболей каб здароўя
Ды перамог як мага больш ды над сабой
Я човен вам цяпер, як і паром я
Я неба ваша, воблакі з вадой
І сонца ваша, зоры вашы
Вы й самі ўсе-усе з нябёс
У дзяцінстве я, даўно, была Наташа
Цяпер для бальшыні - Наталля Лёс.

четверг, 27 сентября 2018 г.

Солнечный парфюм

Ну что же -
вместо освежителя
- парфюм -
немного солнца
в ледяной воде
в ненастную погоду
уже хотелось бы Д' этэ индьен
и спайс одновременно с таймзом зе
Бо Час Исци - ды "асадзи назад!"
А по "стране"
должно быть 36,6
и верхнее 120,
а нижнее -
ну, вероятно, близко к ноте "до"...
Как можно более естественно:
"Спасибо,
мы живём хорошо..."
ну то есть как обычно всё
не правда ль, други?