четверг, 2 апреля 2015 г.

Для Базыля

ВАСІЛЬ
богдаў


ВАСИЛИЙ
богдаў


Магчымае прачытанне прозвішча Васіля Быкава

Чаму імя змяняецца? Таму што беларускі ВАСІЛЬ па-руску з вялікай павагай ВАСИЛИЙ
Для пасвечаных будзе няцяжка здагадацца, што значыць увогуле беларускі ВАСІЛЬ.
И почему для некоторых людей в России как человек он был просто Вася Быков.
Пустыя дні без Слова з Неба
Пустыя дні без размаўя
Пустыя дні - ды перажыць іх трэба
Так вырашаю я:
Што ёсць яшчэ надзея...

воскресенье, 8 марта 2015 г.

Праявы творчай індывідуальнасці Максіма Багдановіча - перакладчыка (друкавалася ў Весцях НАНБ)

ПРАЯВЫ ТВОРЧАЙ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ
М. БАГДАНОВІЧА - ПЕРАКЛАДЧЫКА З П. ВЕРЛЕНА (КАНТЭКСТАВЫ ФІЛАЛАГІЧНЫ АНАЛІЗ ПЕРАКЛАДАЎ).
Творчая індывідуальнасць перакладчыка – адно з найменш распрацаваных пытанняў тэорыі перакладу.  Існуе некаторая насцярожанасць у адносінах да яго, бо з пункту гледжання лінгвістычнага, гаворка ідзе аб сістэме адхіленняў ад тэкста арыгінала, якая ўзыходзіць да пэўных творчых прынцыпаў, падыходу да задач перакладу, а значыць да пэўнага метаду. Таму  неабходна паэтычныя пераклады разглядаць з філалагічнага пункту гледжання, разам з тым, вывучаючы іх у рознаўзроўневых кантэкстах..
Паколькі мастацкі пераклад – вынік стасункаў між дзвюмя (як мінімум) літаратурамі, то павінны даследавацца кантэксты гэтых літаратур;абавязковае ўвядзенне часава-гістарычнага кантэксту, як і агульнакультурнага.Існуюць кантэксты ўласнай творчасці самога перакладчыка і паэта, творы якога – матэрыял, абраны першым для перакладаў. А так як літаратура не існуе адасоблена ў агульным літаратурным працэсе свету, то побач з увядзеннем паняцця кантэксту сусветнай паэзіі патрэбна ўлічваць кантэксты суседніх літаратур, якія маюць прамы ці ўскосны ўплыў на даследуемую літаратуру.
Што датычыць перакладчыцкай спадчыны М.Багдановіча, то патрэбна заўважыць, што сярод яго перакладаў з розных літаратур і са шматлікіх аўтараў (Авідзій, Гарацый, Ф.Шылер, Г.Гейнэ, П.Верлен, Э.Верхарн, А.Пушкін, А.Майкаў, А.Крымскі, М.Чарняўскі, Й.-А.Рунеберг) вылучаюцца пераклады 22-х твораў французскага паэта к.ХІХст.  Поля Верлена (1844-1896).
Менавіта пераклады з П.Верлена вылучаў і сам М.Багдановіч, прычым іх вартасць ён вызначаў вышэй за вартасць некаторых ўласных вершаў, пра што сведчыць ліст паэта ў рэдакцыю газеты “Наша Ніва” ад 29.7.1912г. У гэтым жа лісце паэт вылучае пераклады з П.Верлена ў асобны падраздзел, што мела сэнс для стварэння цэласнасці структуры ўсяго зборніка “Вянок” (1913).Але ўся запланаваная аўтарам кампазіцыя была парушана пры выданні зборніка, з якога пераклады П.Верлена былі выключаны наогул.
. На самой справе вельмі адмыслова выбраныя для перакладу творы П.Верлена, відаць, на думку выдаўцоў, не неслі патрэбнай ідэйнасці, танальнасці, пафаснасці, і пры жыцці паэта былі надрукаваны ўсяго 2 з 22 перакладаў П.Верлена. Наконт верша “Млоснасць” трэба заўважыць, што ў спісе перакладаў, парадак друкавання якіх М.Багдановіч уласнаручна пазначыў у лісце ў рэдакцыю “Нашай нівы”ад 29.08.1912г.,  яго яшчэ не было: усіх вершаў  - 21. [6] М.Багдановіч размяшчае пераклады ў выглядзе пэўнай структуры – цыкла, і робіць ён гэта свядома, чым праследуе мэту - арганічнага ўключэння яе ў кампазіцыйную будову “Вянка”. Месца для “аддзела” перакладаў М.Багдановіч таксама вызначыў невыпадкова (ў лісце ў рэдакцыю “Нашай нівы”, кастрычнік-лістапад 1913) [6]. Але ніводзін перакладзены твор не быў надрукаваны ў “Вянку”, што збядняла ў свой час мажлівасць цэласнага ўспрыняцця зборніка.
У рускай паэзіі яшчэ да часу з’яўлення першага надрукаванага верша (1909) М.Багдановіча ўжо існавалі некалькі версій перакладаў з П.Верлена.У 1894г. В.Брусаў перакладае зборнік П.Верлена “Рамансы без слоў”. У 1904г. публікуюцца пераклады І Аненскага выбраных вершаў П.Верлена пад назвай “Ціхія песні”.У 1908г. Ф.Салагуб змяшчае пераклады  з французскай паэзіі ў  7-й кнізе ўласных вершаў, прычым падае некалькі варыянтаў пэўных вершаў. Пазней, у 1911г., выходзіць кніга “Поль Верлен.Збор вершаў у пер. В.Брусава.”
Пры аналізе перакладаў на беларускую мову вельмі каштоўна будзе разгледзець іх у кантэксце перакладчыцкага вопыту рускіх паэтаў.Зразумела, пры гэтым патрэбна ўлічваць рознасць сітуацый у літаратурных працэсах гэтых краін на пач. ХХст. і рознасць творчых індывідуальнасцей перакладчыкаў.
Асаблівае стаўленне да музычнага боку паэзіі як да роўнага з сэнсавым яе бокам збліжае М.Багдановіча і П.Верлена, таму мэтазгодна разгледзець багдановічаўскія пераклады з П.Верлена і з улікам кантэксту музычнага мастацтва.
Калі правесці аналогію між музычнай формай і пабудовай (аўтарскай) “Вянка”, то відавочным становіцца  месцапалажэнне перакладаў ў ім. Яны – 4-я частка класічнай сімфанічнай формы, г.зн. фінал., пасля якога ёсць яшчэ і кода – пераклады з іншых аўтараў.
 Мы маем справу з уключанасцю перакладаў у некалькіўзроўневы кантэкст магчымай адпаведнай музычнай формы.
Абапіраючыся на дадзеныя даследаванняў Ралько І. па метрыцы твораў М.Багдановіча[10] (перакладаў у тым ліку), можна прасачыць, як змяняецца рытм ад верша да верша, і што стварае рытмічны кантэкст раздзела ў цэлым, дзе рытм разумеецца ужо як суразмернасць яго частак прапарцыянальна іх значнасці.
Рытм ствараецца шляхам вар’іравання вершаваных памераў перакладзеных твораў. Асноўны рытм складаецца з колькасці націскных складоў у радках вершаў, а складовая даўжыня гэтых жа радкоў стварае мелодыку і тэмп. Раздзел пачынаецца і заканчваецца творамі з адной і той жа колькасцю націскаў у радку (6). Можна гаварыць аб цыклічнай структуры дадзенага раздзела, аб яго завершанасці (агаворымся, што заключны, 22-гі верш, прымыкае да апошніх чатырох вершаў, напісаных шасцістопным цэзураваным ямбам) і блізкасці па ўнутранай будове да сімфанічнай сюіты.           
Сюіта ў перакладзе з французскай мовы азначае “паслядоўнасць”, “рад”. Гэта  - “шматчастковы цыкл з самастойных, кантрасных п’ес са свабодай у колькасці і наяўнасцю праграмнай задумы”.[9]  
Цыкл перакладаў тэматычна разбіваецца на часткі. Вылучаюцца: першы верш – своеасаблівы ўступ да ўсяго цыкла, галоўная частка, дзе чаргуюцца вершы прысвечаныя каханню, вершы з урбаністычнай тэмай, вершы – пейзажы і так званыя “пейзажы душы”. Верш “Млоснасць” па абагуленасці зместу і вобразаў апраўдвае месца заключнага ў цыкле “З П. Верлена”.
“Самастойнасць” асобных вершаў у раздзеле падкрэсліваецца і наяўнасцю ў кожным з іх характэрнага “голасу”, часам нагадваючага гук музычнага інструмента: (срэбраны голас звона, скрыпак стогн, песня дажджа, спеў ласкавы, спеў пабедны, гук раяля, гул акіяну, шэпт, звон лютняў, гул шынкоў, рып колаў, - няпоўны пералік яўных гукавых эфектаў, не кажучы ўжо пра асаблівы гукапіс кожнага з перакладаў). У наяўнасці - прынцып сімфанізму, які характэрны і для ўласных твораў  М. Багдановіча , і для твораў П. Верлена.
 Галоўная ж задума гэтага цыкла раскрываецца найбольш ў першым і апошнім перакладах з  раздзела – моцных пазіцыях цыкла .   
У першым вершы цыкла перад намі карціна перанараджэння, пераўвасаблення паэта, ачышчэння чалавечай душы шляхам далучэння да Сутнасці. Апісанне крызіснага стану душы і выйсця з  яго. Апошні верш звязаны з першым, бо ў ім паказаны ізноў жа крызісны стан душы паэта, названы М. Багдановічам па-беларуску “млоснасць”. Але верш поўны расчаравання ад ўсёзведанасці, песімізму, безвыходнасці. Зробім акцэнт на двух вобразах, не цэнтральных, але важных для расшыфроўкі задумы цыкла перакладаў з П. Верлена. Вобраз “маскі” з першага верша і вобраз блазна “Баціла” з апошняга. Пад маскай іншага паэта М. Багдановіч падае магчымы варыянт успрыняцця свету, але падобна да блазна ён як бы іранізуе над чытачом, не даючы апошняму адчуць яўную мяжу між аўтарскім і перакладчыцкім “я”, у той жа час абагульняючы пераклады пад назву “З чужой глебы”, г.зн. прама ўказваючы не на сваё, хаця, магчыма і блізкае па духу светаўспрыняцце.
Важна, што апошні верш прадугледжвае працяг (нават, па рытмічнаму малюнку), але паэт – перакладчык пакідае нас на самай трагічнай ноце расповеду, паказаўшы ў першым вершы шляхі выйсця і  такім чынам ставячы чытача перад выбарам паміж выйсцем і безвыходнасцю, не падштурхоўваючы ні ў якім разе ні да першага, ні да другога.
Супастаўленне першага перакладу М. Багдановіча “Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…” [4]  з арыгіналам Bon chevalier masqué qui chevauche en silence.» [1] дае ўяўленне пра характэрныя рысы творчай індывідуальнасці перакладчыка.
            Пераклад датуецца 1912 г. Арыгінал узяты са зборніка П. Верлена 1881 года “Мудрасць”(Sagessе). Час стварэння перакладу гэтага верша – час у творчасці М. Багдановіча, калі той паралельна працуе і над стварэннем цыкла “Мадонны”, прысвечанага Г.Р. Какуевай. І адзін, і другі паэты знаходзяцца ў стане душэўнага крызісу. П.Верлен піша гэты твор, калі перажывае трагічны разрыў з А. Рэмбо і, пасля стрэлу ў апошняга, трапляе ў турму. М.Багдановіч звяртаецца да гэтага верша таксама перажыўшы душэўную драму – нераздзеленае каханне да Какуевай Г.Р.
            Загалоўка і эпіграфа верш не мае, таму моцныя пазіцыі тэкста – першая і апошняя фразы, ключавыя і дамінантныя словы.
Ключавыя словы ў перакладзе: няшчасце, старое сэрца, рана, памерці, уваскрэснуць, жыццё, бог. У арыгінале тыя ж словы, г.зн. апорныя для сюжэта словы захаваны перакладчыкам, чым захаваны і сам сюжэт.
Пераклад радкоў- моцных пазіцый - амаль даслоўны, за выключэннем слова “зіхацяшчы”, якога ў арыгінале няма і якое стварае зрокавае ўражанне святла, што зыходзіць ад рыцара, - гэтым перакладчык як бы ўраўнаважыў адсутнасць выразу “bon” (добры) у першай страфе перакладу.
            У сувязі з рытмам аналізуемага матэрыялу трэба зазначыць, што французскай паэзіі ўласціва дысметрычная, сілабічная сістэма вершаскладання, пабудаваная на колькасці складоў у радку, а айчынная паэзія, хаця і ведала перыяд сілабічнага вершаскладання, але па прыродзе сваёй сілаба-танічная, метрычная.
Таму гаворачы пра захаванне рытма ў перакладах М. Багдановіча мы будзем мець на ўвазе розныя рытмастваральныя кампаненты , а ў дачыненні да памера можна гаварыць толькі пра  традыцыйную ці нетрадыцыйную яго перадачу з сілабікі на сілаба-тоніку, бо руская і беларуская (пераклады з польскай) паэзія ўжо мелі досыць усталяваныя прынцыпы перадачы сілабічнага рытма сродкамі сілаба-танічнага. .
Рытмічная схема арыгінала “Bon chevalier…” ўяўляе сабой класічны французскі александрыйскі верш – дванаццаціскладовы  цэзураваны верш у форме дыстыхаў з рыфмоўкай ААввССdd
У М.Багдановіча александрыйскі верш перададзены нетрадыцыйна – пентаметрам, і  гэта ёсць новаўвядзенне  беларускага паэта, прычым, хутчэй за ўсё, наўмыснае. Мы маем справу з прамым паказальнікам праграмнасці гэтага перакладу ў шэрагу іншых ( побач з перакладамі М.Багдановіча непасрэдна з антычных аўтараў),  прыкметай таго, што сам паэт адносіць сябе да дзеячаў беларускага адраджэння пач. ХХ ст., а таксама  своеасаблівага адраджэння і ў айчыннай паэзіі творчасці П.Верлена.
М. Багдановіч падае узор чыстага пентаметра на аснове метрычнай схемы  
І- -І- -І//І- -І- -І, якая  нідзе не парушаецца, дзякуючы таму, што М.Багдановіч выкарыстоўвае такія прыёмы рытмічнай арганізацыі, як сінкапіраванне (4-ты радок : землю; 11 –ты радок: таркнуў), спалучэнне дыярэзы – пачатковы “у” пасля галосных не скарачаецца ;  сінярэзы – “у” скарачаецца пасля коскі і г.д.
М.Багдановіч перадае чаргаванне мужчынскіх і жаночых рыфмаў у французскім арыгінале толькі мужчынскай рыфмай на беларускай мове, што мае плён – так  гэта нагадвае націск у французскай мове на апошнім складзе ў слове, і да таго ж  мужчынскай рыфмы патрабуе памер пентаметра. П. Верлен часта выкарыстоўваў бедную рыфму, у якой не супадаюць пераднаціскныя зычныя (ma bouche faruche, divine poitrine), хаця есць і багатыя рыфмы (silence sa lance, bête - tête). М. Багдановіч таксама карыстаецца беднай рыфмай (пагас – ураз, ухадзіў - гаварыў). Гэта гаворыць аб меншым сэнсавыяўленчым значэнні рыфмы ў гэтым перакладзе, чым інтанацыі, якая ствараецца дзякуючы асаблівасцям вершаванага памеру. Створана апавядальная інтанацыя, якая і выклікае пэўны настрой. Ён узмацняецца шляхам акцэнтуацыі ўвагі  на гуку “р”, які суадносіцца з словам у тэксце “дрыжачы”, чым перадаецца амаль фізічна стан чалавека, у якога скаланаецца, дрыжыць сэрца ад вялікага ўражання.
            У вершы П. Верлена ўжыта 32 назоўнікі, 24 дзеясловы, 13 прыметнікаў, што тлумачыцца большай апавядальнасцю, чым апісальнасцю ў першатворы. М.Багдановіч захоўвае асаблівасці арыгінала: 36 назоўнікаў, 26 дзеясловаў, 12 прыметнікаў. І, нягледзячы на запаволены рытм, дзякуючы дзеясловам дзеяння, мы адчуваем рух сюжэта..
            У тэксце перакладу захавана паэтычная вобразнасць, тропы, прычым некаторыя французскія выразы М.Багдановіч па-майстэрску ўзнаўляе сродкамі беларускай мовы, а некаторыя – яго ўласныя новатворы, ад чаго вобразы  арыгінала паглыбляюцца. Услед за П. Верленам М.Багдановіч не ўводзіць у пераклад шмат экспрэсіўна афарбаванай лексікі.
            Галоўны вобраз – сімвал у перакладзе, як і ў арыгінале – “bon chevalier”, “ Malheur” – у М. Багдановіча – рыцар Няшчасце. Беларускі перакладчык нідзе не ўжывае азначэння “добры” ў дачыненні да рыцара, тым самым ён не дыктуе чытачу магчымай ацэнкі дзеянняў рыцара. У тэкстах аўтар і перакладчык расшыфроўваюць значэнне гэтага сімвалу – “бог”. Але ў кантэксце творчасці перакладчыка магчыма і іншае яго прачытанне. М.Багдановіч не мог не быць знаёмым з філасофскімі поглядамі У.Салаўёва, якія ўтрымліваюць паняцце аб рыцарскім кульце Сафіі. У перакладзе М.Багдановіча за прамоўленым выразам “бог” магчыма прыхавана неназванае, але на якое арыентуе перакладчык яшчэ першым радком  твора, дзе рыцар “пад маскай…” , г.зн. дапушчальная полізначная трактоўка гэтага вобраза.
            Тэкст перакладу пабудаваны са сказаў, роўных радкам. Калі сказ складаны, то ён упісваецца ў двухрадковую страфу – дыстых. Сказы апавядальныя, акрамя апошняга радка – рытарычнага воклічу. На фоне імпрэсіяністычнага спосабу падачы матэрыялу, характэрнага для П. Верлена і блізкага М. Багдановічу (чаму і без цяжкасці ўзноўленага) гэты апошні радок вылучаецца, але існаванне яго апраўдана, бо ён упісаны ў рад падзей, што ўдала перададзены ў перакладзе словамі “я чую ўвесь час”, чым сціраецца поклічнасць, а застаецца імпрэсіяністычнае гукавое ўражанне рэха голасу рыцара.
            М. Багдановіч перадаў і кампазіцыйную будову першатвора, якая блізкая да будовы эпічнага твора з сюжэтам, дзе ёсць завязка – развіццё падзей – кульмінацыя – развязка.
            У параўнанні перакладу М. Багдановіча з перакладамі І. Аненскага, В.Брусава  перакладчыкамі П.Верлена на рускую мову, мы заўважаем рознасць спосабаў кожнага з перакладаў. Кожны з іх – асаблівая версія твораў П. Верлена і мае каштоўнасць як факт літаратурны і эстэтычны.
Захаваўшы ў большасці семантыку арыгінала, В. Брусаў у перакладзе “Мне встретился рыцарь Несчастье, что скачетъ и ночью и днёмъ. .” [7]   падаў матэрыял у сваёй асаблівай манеры.У выніку П.Верлен паўстае перад намі зусім іншым, чым у перакладзе М. Багдановіча: знікла імпрэсіяністычная апісальнасць, прыглушыўся элемент таямнічасці і загадкавасці.В.Брусаў  неапраўдана ўводзіць у лексічны склад  перакладу архаізмы, змяняе сэнсавую афарбоўку апошніх радкоў:
У В.Брусава пераклад зроблены шасцістопным  цэзураваным амфібрахіем у форме астрафічнага верша з толькі мужчынскай рыфмоўкай ааввссdd..Такі памер ўплывае на большую, чым у арыгінале, расцягнутасць расповеду ў цэлым і кожнага радка ў асобнасці.Цэзура захавана, і яна дзеліць радок на 3 і 3 амфібрахіі, што надае кожнаму радку строгую двухчастковую структуру.За кошт яе і амаль ідэальнага выкарыстання памера ўзнікае своеасаблівы рытм, блізкі да рытма расповеду ліра-эпічнага кшталту, дзе вылучаецца  выразны эпічны пачатак, які ўзмоцнены тым больш, што пераклад насычаны частым выкарыстаннем дзеясловаў, якіх у брусаўскім перакладзе – 33 ( параўнаем у М.Багдановіча  - іх 26, у П.Верлена - 24).Больш яскрава паўстае  змена падзей у вершы, сюжэт больш дынамічны ,у той час як у МБагдановіча і ў П.Верлена  творы таксама сюжэтныя, але большая ўвага аддадзена фіксаванню настрояў, станаў і іх нюансаў, закошт чаго   і ствараецца дынаміка сюжэта. В.Брусава  ж захапляе паступальнае, з падрабязнасцямі апісанне падзей у творы.Гэта пацвярджае думку, што  творы  П.Верлена і яго перакладчыка М.Багдановіча  накіраваны ў першую чаргу ўнутр душы чалавека.
І.Аненскі пісаў пра М.В.Гогаля ў артыкуле “Эстэтыка “Мёртвых душ” і яе наследдзе”: “Гогаль пісаў плямамі.” [2] Гэта канстатацыя прымяніма і да перакладаў паэта, і гаворка ідзе аб характэрных для арыгінала рысах, якія паэт нібыта выхоплівае і на іх засяроджвае сваю ўвагу, перадаючы іх дакладна і ствараючы агульны фон, на якім больш яркія “плямы” вылучаюцца.Прыкладам гэтага можа быць  і пераклад І.Аненскага “Мне под маскою рыцарь с коня не грозил…”[3]
В.Брусаў яшчэ ў 1910 г. прыкмячаў, што манера пісьма ў арыгінальных вершах Аненскага рэзка імпрэсіяністычная.І мы бачым, што, перакладаючы, аўтар не парушае сваёй манеры – ён адлюстроўвае ўсё так, як гэта яму падаецца, прычым падаецца менавіта ў гэта імгненне.
Кожны з перакладчыкаў застаецца верным сваім уласным паэтычным прынцыпам, кожны з перакладаў нясе на сабе адбітак творчай індывідуальнасці яго стваральніка.
Мы разглядаем 22 пераклады М.Багдановіча як завершанае цэлае –цыкл, дзе  моцную пазіцыю пы аналізе займаюць і першы, і апошні вершы цыкла.
 Арыгінал “Langueur[1]   уключаны ў зборнік “Jadis et Naguére”  (“Калісь і нядаўна”) (1884). Аўтар падае  ў вершы вобраз паэта, які перажывае крызісны стан, і, верагодна, што сам П.Верлен адчуваў штосьці падобнае.У вершах, якія з’явіліся пасля зборніка “Мудрасць” назіраецца “заняпад таленту”(В.Брусаў) [8]   П.Верлена.Відаць, сам  паэт адчуваў гэта, а з біяграфіі паэта вядома, што ў гэты ж перыяд ад яго адвярнуліся сябры, кнігі яго не друкаваліся, а ў дадатак да таго ў радках “Langueur яўна бачыцца тая эпоха, ў якую ён жыў, а значыць і сацыяльны змест так ці інакш прысутнічае ў гэтым творы.
Пераклад М.Багдановіча “Млоснасць”[4]  быў надрукаваны ў газеце “Наша ніва”ў 1913годзе.Датуецца годам апублікавання, г. зн., што нават па часу стварэння ён нібы падсумоўвае ранейшыя пераклады, парадак іх размяшчэння.    
Пачынаўся цыкл перакладаў М.Багдановіча згадкай пра антычнасць, толькі на ўзроўні сэнсавага значэння памера, а ў “Млоснасці” – на ўзроўні вобразнай структуры твора, што дае права гаварыць пра адраджэнскія матывы творчасці самога Багдановіча, прысутныя і ў гэтым перакладзе.
Што стаяла за гэтым перакладам у беларускага паэта.?Расчараванне поўнае ва ўсім, якое выклікае стан млоснасці.?Сацыяльны змест?Магчыма. Прыём паралелізма дазваляе заўважыць, што лірычны герой, як дзяржава, што знаходзіцца ў крызісным стане..Менавіта ў гэты час, паралельна з перакладам “Млоснасці” паэт стварае арыгінальныя вершы, сярод якіх і “Народ, Беларускі Народ!”, дзе адбіліся горыч, абурэнне станам роднага краю.
У перакладзе “Млоснасць” М.Багдановіч услед за аўтарам арыгінала, гаворыць ад імя Паэта, тым больш важкі сэнс маюць усе магчымыя падтэксты гэтага твора.У Я.Лёсіка ёсць сведчанні, якія вельмі сугучныя апошняму трохрадкоўю перакладу: “…з адраджэнца пасьміхаліся ўсе, пачынаючы з папа і канчаючы хамам…нават сацыялісты не паважалі адраджэнца, бо лічылі работу яго шкадлівай для адзінства клясавай барацьбы”[8]
Чым канкрэтна выкліканы дадзены стан – прама не тлумачыцца, -ёсць толькі напаўнамёкі, характэрныя, дарэчы,  для твораў П.Верлена.Свае вершы  лірычны герой перакладу называе “вершыкі, што ўжо ў агні гараць”, а ў спалучэнні з вобразам “п’янага раба”, у якім праглядваецца вобраз народа-натоўпу, складваецца пэўная карціна, за якой крыецца вечная тэма: паэты-прарокі ва ўсе часы застаюцца незразуметымі натоўпам. Расчараванне ва ўсім чуецца ў кожным радку твора, але “indolent” “апатычнае” вершаскладанне ў П.Верлена перададзена  “лянівым ” у М.Багдановіча, што наводзіць на думку  пра пэўную рознасць прычын крызісу ў арыгінале і перакладзе, дзе зроблены акцэнт больш на прычыну ўнутраную, чым знешнюю , і таму ад сацыяльнага зместу магчыма перамясціцца да плану асабістага, не менш глыбока перажытага паэтам.
У перакладзе, як і ў першатворы, прысутны  выраз “acrostiches” –“акравершы”.Усамога М.Багдановіча ёсць арыгінальны твор  на рускай мове “Четверной акростих”, дзе першыя літары радкоў складваюцца ў імя Г.Р.Какуевай - “АННА”. Асабістая драма паэта таксама адгукаецца ў гэтым перакладзе млоснасцю, пусткі сумам, нудой густою.Паэт ізноў падобна “гуляе” з чытачом: напаўнамёк на акраверш і разлік на тое, ці заўважыць чытач у “ляніва” складзеным “залатым стылем” перакладзе беларускага паэта, які прама і ўскосна прысутнічае ў пераствораным вершы.
У П.Верлена радок “ Dun style dor où la langueur du soleil danse…” перакладаецца як “стылем залатым , дзе стомленасць сонца танцуе”.У М.Багдановіча пераклад не мае той метафары і перакладаеецца як “Стылем залатым… у блеску сонечным, стаміўшыся… ”Атрымалася , што ў арыгінале стомленае сонца, а ад яго стомленасць пераходзіць на стыль, а потым на самога паэта – гэта стомленасць ідзе не знутры, а ў М.Багдановіча выкарыстана зваротнае дзеепрыслоўе “стаміўшыся”,  якое мае значэнне  “стаміў сябе сам”.
Цікавасць у гэтым перакладзе ўяўляе сабой пераключэнне асоб, прычым вельмі рэдкі ў лірыцы выпадак  , калі  1-я асоба пераходзіць у 3-ю., што з’яўляецца паказчыкам арганічнай сувязі між суб’ектам і аб’ектам у творы.У арыгінале П.Верлена расповед ідзе ад імя 1-й асобы, гэта перадае беларускі перакладчык, але там, дзе ў перакладзе (у другім катрэне і ў першым тэрцэце) ўжыта 3-я асоба, у арыгінале магчымыя варыянты ўжытку любой асобы: O ny pouvoir, étant si faible aux voeux si lents,O ny vouloir fleurir un peu cette existence! O ny vouloir, ô ny pouvoir mourir un peu…(О немагчыма , будучы такім кволым,у жаданнях такім павольным, о не хочацца аздобіць крыху гэта існаванне! О не хочацца, немагчыма  паціху памерці…)
Пераключэнне асобы назіраецца яшчэ з першага радка верша, дзе “я”пераходзіць ў “ён”(Рым) і з гэтага часу аб сабе паэт гаворыць як аб некім.Упершым тэрцэце адбываеецца уключэнне 2-й асобы “ты”, што вырознівае гэты кавалачак тэксту і вобраз, выкарыстаны перакладчыкам услед за арыгіналам.Рытарычныя фігуры, сярод якіх і гэты зварот да другога чалавека рэзка адмяжоўвае адну частку верша – апісанні і развагі – ад другой –ацэнак і вынікаў.А ўжыты ў перадапошнім радку займеннік “вас” надае пэўную ступень абагуленасці іабстрактнасці адрасату твора ў цэлым.М.Багдановіч перанёс дынаміку асоб у тэксце арыгінала у свой пераклад і надаў ёй большую інтэнсіўнасць, што з’яўляецца значным ўнёскам у паэтычную культуру айчыннай літаратуры.
Беларускі пераклад, як і арыгінал, створаны ў форме санета. Вядома, што М.Багдановіч выступаў у свой час як тэарэтык па пытанню санетнай формы.У тэарэтычна-гістарычным нарысе “Санет”[5]   
Маючы на ўвазе гэтыя меркаванні перакладчыка, разгледзім   форму верша “Млоснасць”.Бачна, што пераклад быў зроблены з арыгінала, а не з падрадкоўніка, бо дакладна захавана рыфмоўка АbbA AbbA cDD cEE, а гэта даволі складана перадаць, бо патрэбна ўлічваць правілы рыфмоўкі ў французскай паэзіі, адрозныя ад тых жа ў беларускай. .
Гэта ўлічвалася беларускім перакладчыкам і ўмела перададзена сродкамі беларускай мовы. У арыгінале ёсць не толькі канцавыя рыфмы, а і шмат адзінапачаткаў – анафар, якія дакладна перададзены М.Багдановічам (радкі 8, 9; 10, 11 і 12, 13, 14).У французскай мове рыфмуюцца дзеясловы “хацець” (vouloir) і “магчы”  (pouvoir), што дае ў арыгінале міжрадковую (7 і 8 радкі), а ў 9-м радку унутраную рыфму.У беларускай версіі унутрырадковых рыфмаў няма, але ёсць лексічныя паўторы на працягу тэкста (не, кволы, адно, ёсць, зведана і інш.).Прыём радковага анжамбемана выкарыстаны і ў арыгінале (3-4радкі), і ў перакладзе (1-2 радкі).
Памер шасцістопны ямб часцей за ўсё выкарыстоўваецца для перадачы інтанацыі развагі ў творы.У нашым выпадку яна прысутнічае, але не на працягу ўсяго тэкста: тут ёсць пэўныя прыёмы, што выкарыстаў перакладчык, каб перадаць своеасблівы, не заўсёды роўны рытм арыгінала.Выразныя тут дадатковыя да цэзурнай паўзы ў пэўных  радках (1, 4, 5, 7, 9, 10, 11, 12, 13, 14), створаныя асаблівай сінтаксічнай будовай гэтага твора. Значна тое, што на першыя 8 радкоў прыпадае менш своеасаблівых сінтаксічных канструкцый , чым на апошнія 6.Гэта звязана ўжо са зместам санета, дзе ў двух катрэнах падаецца больш спакойная тэма, якая складаецца з тэзіса і антытэзіса,  а ў двух тэрцэтах – напружанае заключэнне- сінтэз.
Шляхам пераключэння асоб у розных частках санетнай формы перакладу дасягаецца  эффект позірку на сябе як бы збоку і не без долі іроніі, якая мае месца і ў арыгінале , але менш выяўлена.
З рускіх перакладаў пач.ХХ ст. верленаўскага “Langueur” вядомыя пераклады І.Аненскага «Томление» [3]   і В.Брусава «Истома» [8].
Пераклад І.Аненскага больш вольны, чым у беларускага паэта.Ён увогуле успрымаецца як аненкаўскі верш, бо ў ім шмат прыўнесенага перакладчыкам.У перакладзе І.Аненскага значныя стылістычныя зрухі на ўзроўні ў першую чаргу мікрастылістыкі г.зн моўнай пабудовы твора: адсутнасць характэрных сінтаксічных канструкцый, расповед толькі ад першай асобы, ўвядзенне новых вобразаў.
У параўнанні з арыгіналам, рускі пераклад утрымлівае іншыя вобразы, ад чаго мастацкая рэчаіснасць паўстае перад намі відазмененай. Замест вобраза Імперыі пададзены вобраз “римлянина эпохи Апостата”, ўведзены вобразы , поўнасцю адсутныя ў арыгінале: “портик”ціхі ад “гула бойни”, “медь тяжкая”, “кровавый стяг”, “венок, лишённый аромата”,  “паразит печальный”, “речь погребальная”, “скука жёлтая с усмешкой инфернальной”.
 Пераклад напiсаны ў форме санета, але  арыгінальная рыфмоўка ў двух тэрцэтах не захавана – AbbA AbbA cDE cDE.Выкананы ён шасцістопным цэзураваным ямбам, але рытм твора вельмі адрозны ад рытма таго ж  беларускага перакладу.Менш напружання ў мове лірычнага героя – выкарыстаны адзін клічны сказ  (у М.Багдановіча – 6 клічных, адзін пытальны), і то яго сэнсавае адценне блізкае да іранічнага ў адрозненне ад поўных горычы і адчаю адпаведных  радкоў М.Багдановіча.  Няма адзінапачаткаў, лексічных паўтораў,  гукапіс тут бяднейшы і не з’яўляецца  да таго ж  рытмастваральным сродкам. Галоўнае - няма духа арыгінала – духа той “langueur”(знямогі, стомленасці, млоснасці), і назва гэтага санета  “Томление”не такая выразная, як яе беларускі варыянт.
Не лепшы адпаведнік назве арыгінала знайшоўся і ў паэта В.Брусава. “Истома” – такі загаловак яго перакладу на  рускую мову. (“Истома” – гэта     яшчэ і сінонім слова “задавальненне”.)
Хаця пераклад досыць блізкі да арыгінала, але ён  хутчэй нагадвае недасканалы падрадкоўнік , чым творчае перастварэнне. Не стасуецца з задумай арыгінала, напрыклад, інтанацыя апошняга тэрцэта, дзе перакладчык ужывае адзінапачатак (што ёсць і ў арыгінале), але ён не нясе на сабе адпаведнай сэнсавыяўленчай функцыі і ўжываецца толькі ў 2 радках з 3: “Ах, лишь…”.Такі выраз не дае першапачатковай кандэнсацыі пачуцця, прыглушае стан безнадзейнасці лірычнага героя, выяўлены ў арыгінале і ў беларускім перакладзе.Пры выкарыстанні  вобразных сродкаў паэт намагаецца перадаць стан героя,але ў іх прысутнічае пэўная доля пафаснасці і таму перададзеныя пачуцці часам  не здаюцца натуральнымі: “но одинокий дух сгорает от томленья”( параўн. З бел. « ў самотным сэрцы – зло, ў душы – нуда густая»), або «грусть, что над душой своё воздвигла знамя»( параўн. «адно ёсць – пусткі сум, што сэрца уражае») і інш.
Рытмічны малюнак перакладу, нават набліжаны да першапачатковага, не можа адзін, без вобразнай структуры, увасобленай у канкрэтных лексемах, быць паказчыкам дасканаласці перакладу.
Такім чынам, творчая індывідуальнасць М. Багдановіча – перакладчыка з П.Верлена паўстае вельмі выразнай, асабліва пры разглядзе яго перакладаў у розных кантэкстах.
Калі б разглядаліся толькі багдановічаўскія пераклады, то пра іх можна сказаць, што яны вольныя, але ў параўнанні з рускімі перастварэннямі яны больш набліжаныя да арыгіналаў.  У кожным з разгледжаных прыкладаў назіраюцца зрухі на ўзроўні мікрастылістыкі, але пераклады М.Багдановіча знаходзяцца між « стылістычнай субстытуцыяй» і « стылістычнай індывідуалізацыяй» і часта бліжэй да першай, у той час як пераклады І.Аненскага бліжэй да другой, а  « стылістычнай нівеліроўкай» часам  характарызуюцца перастварэнні  В.Брусава. 

Менавіта творчы пачатак у перакладчыцкай дзейнасці паспрыяў зяўленню у М. Багдановіча самастойнага цыкла перакладаў з П. Верлена, арганічна спалучанага з яго уласнай паэтычнай творчасцю.

 У перакладах М. Багдановіча назіраецца той самы, часта недасягальны для іншых баланс паміж «літарай » і «духам» пры перадачы арыгінала, што стварае максімальную набліжанасць да першатвора і з’яўляецца абвяржэннем тэорыі неперакладаемасці з далёкіх моў. Беларускі перакладчык імкнецца перадаць мастацкую рэчаіснасць арыгінальнага твора разнастайнымі сродкамі айчыннай мовы.

У М. Багдановіча праявіўся рэдкі талент – не ўплываючы на адэкватнасць перадачы арыгінала часта нябачна прысутнічаць у сваіх перастварэннях.

Што датычыць пытання аб перакладзе М. Багдановіча з арыгінала ці з падрадкоўніка , то чаму пераклад з падрадкоўніка трэба лічыць заганай, калі ён не перашкаджае, а дапаўняе першаснае уражанне ад арыгінала, і максімальная дакладнасць перакладаў М. Багдановіча сведчыць пра выкарыстанне паэтам абодвух крыніц.
 Творчая індывідуальнасць перакладчыка М. Багдановіча досыць выразная, як і эстэтычная вартасць яго перастварэнняў не меншая, чым у ўжо прызнаных на пачатку ХХ-га стагоддзя перакладаў на рускую мову, што было недаацэнена у свой час,  і што ўводзіць яшчэ тагачасную беларускую літаратуру ў кантэкст сусветнай літаратуры.
РЕЗЮМЕ
В статье рассматриваются характерные черты творческой индивидуальности М. Богдановича – переводчика П. Верлена. Использован контекстный филологический анализ текстов избранных стихотворений, которые являются сильными позициями в цикле переводов белорусского поэта.



суббота, 7 марта 2015 г.

Што значыць Любоў да Радзімы?

Калі табе прызначана з нябёсаў Айчына ці па-іншаму твая Зямля, то нельга не любіць кожнага гаспадара свайго "Я" у гэтай айчыне сваёй уласнай існасці - ці-то ты творца, ці ты вытворца, ці ты васпан на непасрэдных зямных тэрыторыях - можна не гаварыць, што Вы любіце Зямлю - бо гэта існасць чалавечая, а не якая іншая.

Если тебе предназначено с небес Отечество или по-другому твоя Земля, то нельзя не любить каждого хозяина своего "Я" в этом отечестве уже своей собственности - то ли ты творец, то ли производитель, или ты хозяин на непосредственно земных территориях - можно не говорить, что Вы любите Землю - потому что это человеческая исность.

Что можно пожелать своим друзьям в бывший праздник 8 Марта?

Мира и добра! Каждый новый день

среда, 25 февраля 2015 г.

Мяне сурочыла вайна (с подстрочником)

Мяне сурочыла вайна
Кожная з мінулых
Каб ніколі не нарадзілася
А свет за мяне
Кожным новым зямным днём
І зменай яго новай зямной ноччу (часам)
Кожнай усмешкай, позіркам, словам
Свет - за мяне,
Я - за свет.



Меня прокляла война
Каждая из прошедших
Чтобы я никогда не родилась
А мир за меня
Каждым новым земным днём
И сменой его новой земной ночью (не всегда)
Каждой улыбкой, взглядом, словом
Мир - за меня,
Я - за мир.

среда, 18 февраля 2015 г.

Б.Прус Фараон том 1 раздзел 1

Раздзел 1

На 33 годзе шчаслівага панавання Рамзэса ХІІ Егіпет святкаваў дзве ўрачыстасці, якія вернападданых яго жыхароў напаўнялі гордасцю і слодыччу.
У месяцы мехір, у снежні, вярнуўся ў Фівы абсыпаны каштоўнымі дарамі бог Хонсу, які ўжо тры гады і дзевяць месяцаў падарожнічаў па зямлі Бехтэн, дзе вылечыў царскую дачку, якую звалі Бентрэш і выгнаў злога духа не толькі з сям’і цара, але нават з крэпасці Бехтэн.
Таксама ў месяцы фармуці, у лютым, валадар Верхняга і Ніжняга Егіпту, уладар Фінікіі і дзевяці народаў, Меры-Амон-Рамзэс ХІІ пасля таго, як параіўся з багамі, якім быў роўны, назваў сваім эрпатрам ці наступнікам трону дваццацідвухгадовага сына Хем-Семерэр-Амон Рамзэса.
Гэты выбар вельмі ўзрадаваў набожных жрацоў, годных намархаў, баявую армію, верны народ і ўсіх, хто жыў на егіпецкай зямлі.Бо старэйшыя сыны фараона, народжаныя з хетскай царэўнай, з-за чарадзейства, якога нельга было пазбавіцца, былі апанаваныя злым духам.Адзін сын, дваццацісямігадовы, ад часу паўналецця не мог хадзіць, другі ускрыў сабе жылы і памер, а трэці ад атручанага віна, да якога быў падкі, стаў шаленым і думаючы, што ен малпа, цэлымі днямі прападаў на дрэвах.
Толькі чацверты сын, Рамзэс, народжаны з царыцай Нікатрысай, дачкой вярхоўнага жраца Аменхатэпа, быў моцны, як бык Апіс, адважны, як леў. і мудры, як жрацы.З дзяцінства ен быў абкружаны вайскоўцамі, і калі  быў яшчэ звычайным царэвічам, то гаварыў:
-          Калі б богі замест таго, што я  малодшы сын цара, зрабілі б мяне фараонам, я падначаліў бы, як Рамзэс Вялікі, дзевяць народаў, пра якія ніколі не чулі ў Егіпце, пабудаваў бы храм большы, чым усе Фівы, а для сябе узнес бы піраміду, у параўнанні з якой грабніца Хеопса выглядалаб як куст ружы побач з высокай пальмай.
Атрымаўшы такі жаданы тытул эрпатра, малады царэвіч папрасіў ласкава бацькупрызначыць яго начэльнікам корпусу Менфі.На што яго свяцейшаства Рамзэс 12  пасля рады з багамі, якім быў роўны, адказаў, што зробіць гэта, калі наступнік трону прывядзе доказ, што зможа кіраваць вялікай масай войскаў падчас вайсковых дзеянняў.
Дзеля гэтага была сазвана рада пад начэльніцтвам ваеннага міністра Сен-амон-Херыхора, які быў архіжрацом найбольшага храма Амона ў Фівах.
Рада вырашыла: наступнік трону ў палове месяца месора(пачатак ліпеня) збярэ дзецяць палкоў, размешчаных уздоўж лініі, якая злучае горад Мемфіс з горадам Бута, што ляжыць каля Себеніцкага заліва.
З дзесяцітысячным корпусам, гатовым да бою, сабраным у лагер і ўзброеным ваеннымі махінамі, наступнік падасца на ўсход, да вялікага караваннага тракту, які пралягае ад Мемфіса да Хетэма уздоўж мяжы Гошэн і егіпецкай пустыні.
У гэты час генерал Нітагор, галоўнакамандуючы арміі, якая сцеражэ брамы Егіпта ад наездаў азіяцкіх народаў, павінен рушыць ад Горкіх Азераў насустрач наступніку трона.
Абедзве арміі: азіяцкая і заходняя, сустрэнуцца ў ваколіцах горада Пі- Байласа, але – у пустыні, каб працавітыя сяляне зямлі гошэн не атрымалі перашкодаў у сваіх занятках.
Наступнік трону пераможа, калі не дасць захапіць сябе знянацку Нітагору, гэта значыць, калі збярэ ўсе палкі і зможа іх трымаць у баявым стане для сустрэчы з непрыяцелем.
У лагеры царэвіча Рамзэса будзе знаходзіцца сам яго годнасць Херыхор, ваенны міністр, які аб хадзе манеўраў адрапартуе фараону.Мяжой зямлі Гошэн і пустыні былі дзве камунікацыйныя лініі.Адной быў судаходны канал ад Мемфіса да возера Тымса, другой – вялікі караванны шлях.Канал знаходзіўся яшчэ на зямлі гошэн, а шлях – ужо ў пустыні, якую абедзве лініі абкружалі паўколам. Са шляху амаль па ўсей яго даўжыні відаць быў канал.
Незалежна ад штучных межаў суседнія землі ў любым выпадку адрозніваліся.Зямля Гошэн , нягледзячы на хвалістую паверхню, здавалася раўнінай, пустыню ж утваралі вапнавыя пагоркі і пясчаныя даліны.Зямля Гошэн выглядала, як вялізнае шахматнае поле, зяленыя і жоўтыя палеткі на якім адрозніваліся колерам збожжа, а пальмы раслі па іх межах ;на рудым жа пяску пустыні і яе белых пагорках плямы зеляніны ці купы дрэў і кустоўя выглядалі, як заблуканыя падарожнікі.
На ўрадлівай зямлі Гошэн з кожнага пагорка збягалі гаі акацый, сікамораў і тамарындаў, якія здалек нагадвалі нашы ліпы, сярод якіх знаходзіліся палацы з радамі 
прысадзістых калон ці жоўтыя мазанкі беднаты.Дзе-нідзе каля гаю бялелася мястэчка з дамамі, у якіх былі плоскія дахі ці па-над дрэвамі ўзносіліся пірамідальныя пілоны храмаў, нібы падвойныя скалы, пакрытыя дзіўнымі знакамі.
У пустыні за першым шэрагам ледзь зяленых пагоркаў праглядаліся голыя узгоркі, засланыя грудамі камянеў.Здавалася, што перанасычаны лішкам жыцця заходні край з каралеўскай шчодрасцю кідае на другі бок каналу зеляніну і кветкі, але вечна галодная пустыня пажырае іх ,  а ў наступным годзе ператварае іх у попел.
Частка расліннасці, выгнанай на скалы і пяскі, трымалася ніжэйшых месцаў, дакуль з дапамогай канаў, прарытых у насыпе тракту, можна было дастаўляць ваду з каналу.Так паміж голых узгор’яў, паблізу тракту, пілі нябесную расу схаваныя аазісы, дзе раслі ячмень і пшаніца, вінаград, пальмы і тамарынды.У такіх месцах жылі  і людзі – асобнымі сем’ямі, якія спаткаўшыся ў Пі-Байласе, маглі нават не ведаць, што суседнічаюць у пустыні.
Шаснаццатага месорэ канцэнтрацыя войскаў была амаль скончана.Дзесяць палкоў наступніка трону, якія павінны былі сустрэць азіяцкія войскі Нітагора, ужо сабраліся на тракце, вышэй горада Пі-Байласа з абозам і часткай ваенных махін.
Іх рухам кіраваў сам наступнік.Ен арганізаваў дзве лініі разведкі , далейшая з якіх павінна была сачыць за непрыяцелем, бліжэйшая – пільнаваць уласную армію ад нападу, які быў магчымы ў гэтай ваколіцы, поўнай узгоркаў і яроў.Ен, Рамзэс, на працягу тыдня сам аб’ехаў і агледзеў рух палкоў па розных дарогах і пільна прыглядаўся: ці добра салдаты ўзброены і ці есць у іх цеплыя плашчы на ноч, ці ў абозе дастаткова сухароў, мяса і сушанай рыбы? Урэшце ен загадаў, каб жонак, дзяцей і нявольнікаў вайскоўцаў, якія ішлі да ўсходняй мяжы, перавезлі праз канал, што паўплывала на змяншэнне абозаў і ўлацвяла рух самой арміі.Найстарэйшыя генералы дзівіліся з дасведчанасці, запалу і асцярожлівасці наступніка трону, а перадусім яго працаздольнасці і простасці.Сваю вялікую світу, шацер, вазы і лектыкі ен пакінуў у Мемфісе , а сам у адзенні простага афіцэра ездзіў ад палка да палка конна, асірыйскім спосабам – у таварыстве двух ад’ютантаў.
Дзякуючы гэтаму канцэнтрацыя корпуса пайшла вельмі хутка , і войскі ў прызначаны час спыніліся пад Пі-Байласам.Інакш было з яго штабам , з грэцкім палком, які яго суправаджаў і з некалькімі ваеннымі махінамі.
У штаба, які сабралі ў Мемфісе, была найкарацейшая дарога, таму ен рушыў пазней, цягнучы за сабой вялізны абоз.Амаль кожны афіцэр, а гэта былі прадстаўнікі знакамітых родаў, меў лектыку з чатырма неграмі, двуколавы ваенны воз, багаты шацер і мноства скрынак з адзеннем і ежай ды жбаноў, поўных піва і віна.
Апроч гэтага за афіцэрамі выбралася ў падарожжа шматлікая трупа спявачак і танцорак з музыкамі; кожная з іх як знакамітая дама, хацела мець воз, запрэжаны адной ці дзвюмя парамі валоў і лектыку.Калі гэта шэсце выйшла з Мемфісу, то заняло на тракце больш месца, чым армія наступніка трону.Ішлі ж яны так павольна, што ваенныя махіны, якія былі пакінуты ў канцы, рушылі на суткі пазней пасля загаду. Да ўсяго спявачкі і танцоркі, убачыўшы пустыню, яшчэ зусім нястрашную ў гэтым месцы, спужаліся і сталі плакаць.Таму каб іх заспакоіць, трэба было прыспешыць начлег, разбіць шатры і ўладзіць відовішча, а потым пір.
Начное займішча ў прахалодзе, пад зорным небам, на фоне дзікай прыроды, так спадабалася танцоркам і спявачкам, што яны засведчылі, што цяпер будуць выступаць толькі ў пустыні. Тымчасам наступнік трону, даведаўшыся па дарозе аб справах свайго штабу, прыслаў загад, каб як можна хутчэй вярнулі жанчын у горад і аднавілі паход.
Пры штабе знаходзіўся яго годнасць Херыхор, ваенны міністр, але толькі ў якасці назіральніка.Ен не веў з сабой спявачак, але і не рабіў заўваг штабнікам.Ен загадаў вынесці сваю лектыку наперад калоны і, стасуючыся з яе рухам, пасоўваўся наперад ці адпачываў пад ценем вялікага апахала, якое трымаў над ім ад’ютант.
Яго годнасці Херыхору было сорак з лішкам гадоў, ен быў моцнага целаскладу, замкнуты ў сабе, рэдка абзываўся і рэдка пазіраў на людзей з-пад апушчаных павек.
Як у кожнага егіпцяніна, у яго былі аголеныя рукі і ногі, адкрытыя грудзі, сандаліі, кароткая спаднічка вакол бедраў, а спераду – фартушок ў белыя і блакітныя палоскі.Як жрэц ен галіў твар і валасы і насіў скуру пантэры праз левае плячо.Нарэшце, як салдат, ен пакрываў галаву малым гвардзейскім шлемам, з-пад якога на карак і плечы спадала легкая хустачка таксама ў белыя і блакітныя палосы.
На шыі  ен насіў патройны залаты ланцужок, а пад левым плячом крыху на грудзях – кароткі меч у каштоўных ножнах.
З яго лектыкай, якая рухалася з дапамогай шасці чорных  нявольнікаў, заўседы былі тры чалавекі: адзін трымаў апахала, другі – сякіру міністра, а трэці – скрынку з папірусамі.Гэтым трэцім быў Пентуэр, жрэц і пісец міністра, худы аскет, які нават у найбольшую спякоту не пакрываў галаву. Ен паходзіў з народу, але нягледзячы на нізкае паходжанне, займаў важнае дзяржаўнае становішча  ў краіне, дзякуючы выключным здольнасцям.
І хаця міністр са сваімі набліжанымі знаходзіўся спераду штабной калоны і не перашкаджаў яе руху, аднак нельга сцвярджаць, што ен не ведаў, што адбываецца за ім. Кожную гадзіну, а часам і праз паўгадзіны, да лектыкі вяльможы набліжаліся то просты каплан, звычайны слуга божы, то салдат, які адстаў, то перакуплены ці нявольнік, якія нібы проста праходзячы побач  з ціхай світай міністра, кідалі пэўнае слоўца.Гэтае слоўца Пентуэр часам запісваў, але часцей запамінаў, бо памяць у яго была незвычайная.
На гэтыя дробязі ніхто не зважаў у шумным натоўпе штабнікоў.Афіцэры гэтыя, вялікія людзі, былі занятыя занадта беганінай, гучнай размовай ці спевам, каб заўважыць, хто набліжаўся да міністра, тым больш што пастаянна мноства людзей снавала ўздоўж тракту.
Пятнаццатага месорэ штаб наступніка разам з яго годнасцю міністрам правеў ноч пад адкрытым небам на адлегласці аднойй мілі ад палкоў, якія ўжо расстаўляліся да бою папярок тракту, за горадам Пі-Байласам.
Каля першай гадзіны ранку, што адпавядае нашай шостай гадзіне, пагоркі пустыні сталі фіялетавага колеру.З-за іх выхілілася сонца, зямлю Гошэн заліла ружовасць, а мястэчкі, храмы, палацы магнатаўі мазанкі сялян выглядалі, як іскры полымя, у адну хвіліну запаленыя сярод зеляніны.
Неўзабаве заходні гарызонт абліла барва золата.І здавалася, што зеляніна зямлі Гошэн раствараецца ў золаце, а па незлічоных каналах замест вады цячэ вадкае серабро.Але узгоркі пустыні зрабіліся яшчэ больш фіялетавыміі, яны кідалі доўгія цені на пяскі, на якіх былі чорныя плямы ад расліннасці.
Вартавыя, якія стаялі ўздоўж тракту дакладна маглі бачыць пальмы на палях за каналам.На адных зелянелі лен, пшаніца, канюшына, на іншых залаціўся даспяваючы ячмень другога пасеву.Адначасова з хат, укрытых паміж дрэвамі, пачалі выходзіць на працу сяляне, амаль голыя людзі, са скурай меднага колеру, у якіх  з усяго адзення была кароткая спаднічка на бедрах і шапачка на галаве.Адны накіраваліся да каналаў, каб ачысціць іх ад ілу ці чэрпаць ваду і выліваць яе на палі з дапамогайй махін, падобных да нашых журавоў ля студняў.Іншыя рассыпаліся між дрэваў і збіралі спелыя фігі і вінаград.Там снавала мноства голых дзяцей і жанчын у белых, жоўтых ці чырвоных кашулях без рукавоў.
Паўсюль быў вялікі рухНа небе драпежнае птаства пустыні ганялася за галубамі і чайкамі зямлі Гашэн.Уздоўж каналу гойдаліся рыпучыя журавы з кубэлкамі вады з ілам, а людзі, якія  збіралі садавіну, паказваліся і знікалі сярод зеляяніны дрэваў, як каляровыя матылі.У пустыні ж, на тракце, ужо з’явілася войска і абозыПраімчаўся атрад коннікаў, узброеных коп’ямі.За імі прайшлі лучнікі ў чапцах і спаднічках.У іх былі лукі ў руках, калчаны за спіной і шырокія цесакі з правага боку.Лучнікам таварышылі прашчары, якія неслі торбы са снарадамі-камянямі ды былі ўзброены кароткімі мячамі.Праз сто крокаў за імі ішлі два невялікія атрады пяхоты: адзін узброены коп’ямі, другі – сякірамі.І тыя, і другія неслі ў руках прамавугольныя шчыты, на грудзях – тоўстыя нагруднікі, нібы панцыры, а на галаве – чапцы з легкімі хустачкамі, закрываючымі карак ад спякоты.Чапцы і нагруднікі былі ў палоску: блакітную з белай ці жоўтую з чорнымі, што рабіла салдат падобнымі да вялікіх шэршняў.
За пярэдняй вартай, абкружанай атрадам сякіраносцаў, пасоўвалася лектыка міністра, а за ей, у медных шлемах і панцырах – грэцкія роты, мерны крок якіх нагадваў удары цяжкіх молатаў.Ззаду было чутна рыпенне вазоў, рык жывел і крыкі вазніц, а з боку тракту прыбіўся барадаты гандляр-фінікіец ў лектыцы, якую везлі два аслы.Над усім гэтым узносіўся туман ад залацістага пылу і спякоты
Раптам ад варты, што была спераду, прыскакаў салдат і паведаміў міністру, што набліжаецца наступнік трону.Яго годнасць сыйшоў з лектыкі, у тую ж хвіліну на тракце з’явілася купка наезнікаў, якія пасаскоквалі з коней. Адзін з іх і міністр пачалі ісці насустрач адно аднаму, спыняючыся праз кожныя некалькі крокаў і кланяючыся
-          Будзь здаровы, сын фараона, які няхай жыве вечна, - азваўся міністр.
-          Будзь здаровы і жыві доўга, святы ойча, - адказаў наступнік, а потым дадаў,
-          Вы цягнецеся так марудна, нібы вам ногі адпілавалі, а Нітагор не пазней як праз дзве гадзіны стане перад нашым корпусам.
-          Ты сказаў праўду. Твой штаб пасоўваецца вельмі павольна.
-          А Энана гаворыць мне, - тут Рамзэс паказаў на воіна, які стаяў за ім і быў абвешаны амулетамі, - што вы не выслалі патрулеў да цясніны.А менавіта з гэтага боку ў выпадку рэальнай вайны непрыяцель мог бы на вас напасці.
-          Я не камандуючы, а ўсяго толькі суддзя, - спакойна адказаў міністр.
-          А што робіць Патрокл?
-          Патрокл з грэцкім палком эскартуе ваенныя махіны.
-          А мой сваяк і ад’ютант Тутмос?
-          Напэўна, ен яшчэ спіць.
Рамзэс нецярпліва тупнуў нагой па зямлі і замоўк.Гэта быў прыгожы юнак з амаль жаноцкім тварам, гнеў і загар якога дадавалі прывабнасці.На ім быў вузкі каптан з блакітнымі і белымі палосамі, такога ж колеру хустка пад шлемам, залаты ланцуг на шыі і каштоўны меч – злева.
-          Я бачу, - азваўся царэвіч, = што толькі ты адзін, Энана, дбаеш тут пра мой гонар.
Абвешаны амулетамі воін схіліўся да зямлі.
-          Тутмос – гэта пустэча, працягваў наступнік, - Вяртайся, Энана, на свае месца.Няхай хаця б пярэдняя варта будзе мець камандзіра.Потым, зірнуўшы на світу, якая яго ўжо абкружыла, нібы вырасла з-пад зямлі, дадаў:
-          Няхай мне прынясуць лектыкуЯ стомлены., як каменацес.
-          Хіба богі могуць стамляцца? – шапнуў яшчэ Энана, стоячы за ім.
-          Ідзі на свае месца, - сазаў Рамзэс.
-          А можа загадаеш мне, светлы месяц, цяпер праверыць цясніны? – ціха спытаў воін.- Я прашу цябе, загадай мне, бо дзе б я не знаходзіўся, мае сэрца спяшаецца за табой, каб адгадаць тваю волю і выканаць яе.
-          Я ведаю, што ты чуйны, - адказаў Рамзэс. – Ідзі ўжо і назірай за ўсім.
-          Святы ойча, - звярнуўся Энана да міністра, - я гатовы аддана і пакорліва служыць табе.
Ледзьве Энана ад’ехаў, як на хвасце калоны адбыўся яшчэ большы рух.Шукалі лектыку для наступніка трону, але яе не было.У гэты час паказаўся паміж грэцкіх салдат малады чалавек дзіўнай знешнасці.На ім была муслінавая кашулька, багата вышыты фартушок і залатая перавязь праз плячо.Перадусім яго вызначалі вялізны парык, які складаўся з мноства косак і штучная бародка, падобная да кацінага хваста.Гэта быў Тутмос, першы франт уМемфісе, які нават падчас маршу модна апранаўся і абліваўся парфумай.
-          Вітаю цябе, Рамзэс! – усклікнуў ен, гвалтоўна расштурхоўваючы воінаў. – Уяві сабе, што твая лектыка кудысьці падзелася. Тады ты мусіш перасесці ў маю, якая, праўда не роўная тваей, але і не найгоршая.
-          Ты мяне разгневаў, - адказаў царэвіч. – Ты спіш, замест таго каб пільнаваць войска.
Здзіўлены франт задумаўся.
-          Я сплю?.. – усклікнуў ен. – Няхай язык адсохне ў таго, хто гаворыць падобныя недарэчнасці.Я, ведаючы, што ты прыедзеш, ужо з гадзіну апранаюся, рыхтую табе ванну і парфуму.
-          А ў гэты час атрад рухаецца без камандзіра!
-          Як? Няўжо я павінен камандаваць атрадам, дзе знаходзяцца яго годнасць міністр і такі ваявода , як Патрокл?
Наступнік трону замоўк, а ў гэты час Тутмос наблізіўся да яго і прашаптаў:
-          Як ты выглядаеш, сын фараона? У цябе няма парыка, валасы і адзенне поўныя пылу, скура чорная і парэпаная, як зямля летам? Вялікая царыца-маці выгнала б мяне з двара, калі б убачыла, як ты выглядаеш..
-          Я проста стомлены.
-          Значыць сядай на лектыку.Там свежыя вянцы з ружаў, запечаныя птушкі і збан віна з Кіпра.Таксама я схаваў, - дадаў ен яшчэ цішэй, - Сенуру ў абозе...
-          Сапраўды?... – спытаў царэвіч.Блішчастыя мінуту таму вочы затуманіліся...
-          Няхай войска ідзе наперад, - гаварыў Тутмос, - а мы тут пачакайма яе...
Рамзэс нібы прачнуўся:
-          Адчапіся, спакушальнік!Праз дзве гадзіны  - бітва...
-          Якая там бітва!..
-          Як найменш – вырашаецца лес майго кіравання.
-          Пасмейся з гэтага, - усміхнуўся франт. – Я прысягнуў бы, што ўжо ўчора ваенны міністр паслаў рапарт да яго светласці з просьбай, каб ты атрымаў корпус Менфі.
-          Усе роўна.Сення я не здолеў бы думаць аб чым іншым, як аб арміі.
-          Моцная ў цябе гэта прага вайны, на якой чалавек не мыецца цэлымі месяцамі, каб аднойчы загінуць...Бр!..Калі б ты ўбачыў Сенуру... толькі зірнуў на яе...
-          Менавіта таму і не зірну, - адказаў Рамзэс рашуча.У хвіліну, калі з-за грэцкіх шарэнг восем чалавек вынеслі вялізную лектыку Тутмоса для наступніка трону, ад першага атрада прыскакаў наезнік.Саскочыў з каня і бег так хутка, што аж звінелі на яго грудзях вобразы багоў і дошачкі з іх іменамі.Гэта быў нібы ў гарачцы Энана.
Усе звярнуліся да яго, што, здавалася, было яму прыемна.
-          Эрпатр, голас зверху! – закрычаў Энана, схіляючыся перад Рамзэсам.- Калі, згодна з тваім боскім загадам, я ехаў на чале атраду, пільна прыглядаючыся да ўсяго, то заўважыў на тракце двух прыгожых скарабеяў.Кожны са свяшчэнных жукоў каціў перад сабой гліняны шарык папярок дарогі, да пяскоў...
-          І што гэта азначае? – перапыніў яго наступнік.
-          Трэба разумець, працягваў Энана, пазіраючы ў бок міністра, што я к патрабуе набожнасць, я і мае людзі, аддаўшы пашану залатым адлюстраванням сонца, затрымалі шэсце.Гэта такі важны знак, што без загаду ніхто з нас не асмеліўся ісці наперад.
-          Я бачу, што ты сапраўды набожны  егіпцянін, хоць рысы твару ў цябе хецкія, - адказаў годны Херыхор.А павярнуўшыся да некалькіх саноўнікаў, якія блізка стаялі, дадаў: - Мы не пойдзем далей па тракту, бо маглі б растаптаць свяшчэнных жукоў.Пентуэр, ці праз гэты яр, направа, можна абыйсці тракт?
-          Так, адказаў пісар міністра, - гэта цясніна  даўжынею з мілю і выходзіць зноў на тракт – амаль насупраць ПІ-Байласа.
-          Вялікая страта часу, - буркнуў незадаволена наступнік
-          Я ПРЫСЯГНУЎ БЫ, ШТО ГЭТА НЕ СКАРАБЕІ, А ДУХІ МАІХ ФІНІКІЙСКІХ ПРАЦЭНТШЧЫКАЎ, - АДАЗВАЎСЯ ФРАНТ Тутмос.
-          Не маючы магчымасці з прычыны смерці атрымаць грошы, яны змушаюць мянеў пакаранне ісці праз пустыню!..
Світа царэвіча з непакоем чакала рашэння, але Рамзэс сказаў Херыхору:-Што ты думаеш аб гэтым, святы ойча?
-          Паглядзі на афіцэраў, - адказаў жрэц, - і зразумееш, што мы павінны ісці праз цясніну.
Цяпер наперад выступіў начэльнік грэкаў генерал Патрокл і сказаў наступніку:
-          Калі ты, царэвіч, дазволіш, мой полк пойдзе далей па тракту.Нашы воіны не баяцца скарабеяў.
-          Вашы воіны не баяцца нават царскіх грабніц, - адказаў міністр. – Але відаць, што там небяспечна, паколькі ні адзін з іх адтуль не вярнуўся.
Збянтэжаны грэк вярнуўся да світы.
-          Прызнайся, святы ойча, - прашаптаў з найвялікшым гневам наступнік, - што такая перашкода нават асла не затрымала б  у падарожжы.
-          Асел ніколі не будзе фараонам, - спакойна адазваўся міністр

-          У такім выпадку ты, міністр, правядзеш атрад праз цясніну, - закрычаў Рамзэс. – Я не знаўца жрэчаскай тактыкі, ды і адпачыць мушу. Пойдзем са мной, кузін, - звярнуўся ен да Тутмоса і накіраваўся ў бок голых пагоркаў.