воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 41 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

РаздзелXLI

Нярон іграў і сам спяваў гімн у гонар “Гаспадыні Кіпру”, да якога сам жа склаў вершы і музыку.Ён быў у гэты дзень у голасе і адчуваў, што яго музыка сапраўды кранае прысутных, і адчуванне гэтага так дадало сілы гукам, якія ен вынаходзіўу сабе, і так раскалыхала яго ўласную душу, што надавала яму натхнення.У канцы ен аж збялеў ад шчырага ўзрушэння. Першы раз у жыцці не хацеў слухаць ухваленняў ад прысутных.Хвіліну ен сядзеў, паклаўшы рукі на цытру і нахіліўшы галаву, пасля раптам узняўся і прамовіў:
-          Я стаміўся, і мне трэба паветра.Настройце цытры.Сказаў гэтак і абвязаў горла ядвабнай хусцінкай.- Вы пойдзеце са мной, - звярнуўся ен да Пятронія іВініцыя, якія сядзелі ў куце залы.- Ты,Вініцый, падай мне руку, бо ў мяне не хапае сіл, Пятроній жа будзе мне распавядаць пра музыку.
Пасля яны выйшлі разам на выкладзеную алябастрам і пасыпаную шафранам тэрасу палацу.
-          Тут лягчэй дыхаецца, - сказаў Нярон.- У мяне душа ўзрушаная і сумная, хоць я і бачу, што з тым, што я паспрабаваў вам праспяваць, я магу выступіць публічна і што гэта будзе трыумф, якога ніколі яшчэ ніводзін рымлянін не атрымліваў.
-          Ты можаш выступіць тут, у Рыме і ў Ахаі.
-          Я дзіўлюся з цябе ўсім сэрцам і розумам, боскі! – адказаў Пятроній.
-          Я ведаю.Ты вельмі лянівы, каб быць змушаным да пахвал.І шчыры, як Тулій Сенецыён, але ты лепш ва ўсім разбірашся, чым ён. Скажы, што ты думаеш пра музыку?
-          Калі я слухаю паэзію, калі гляджу на квадрыгу, якой ты кіруеш у цырку, на прыгожую статую, храм ці карціну, я адчуваю, што цалкам ўспрымаю  тое, што бачу, і што ў маім захапленні змяшчаецца ўсе, што гэтыя рэчы могуць даць.Але калі я слухаю музыку, асабліва тваю, то перада мной адчыняюцца ўсё новыя прыгажосць і даброты.Я бягу за імі, хапаю іх, але потым пускаю іх унутр сябе, а яны наплываюць зноў новыя і новыя, зусім, як марскія хвалі, якія ідуць бясконца.І тады я скажу табе, што музыка – яна як мора.Мы стаім на адным беразе і бачым далеч, але другі бераг убачыць немагчыма.
-          Ах, які ты глыбокі знаўца! – сказаў Нярон.
І хвіліну яны ішлі моўчкі, толькі шафран шапацеў ціха пад іх нагамі.
- Ты выказаў маю думку, - сказаў нарэшце Нярон.- І таму я заўседы кажу, што ва ўсім Рыме ты адзін можаш мяне зразумець.Так і ёсць. Гэтаксама я думаю пра музыку.Калі я граю і спяваю, я бачу такія рэчы, пра якія не ведаў, што існуюць у маей краіне ці на свеце ўвогуле.Я імператар і свет належыць мне, я магу ўсё. Аднак музыка адкрывае мне новыя царствы, новыя горы і моры, і новыя задавальненні, якіх я не ведаў дасюль.Найчасцей я не магу іх назваць ці зразумець – толькі адчуваю.Я чую багоў, бачу Алімп. Нейкі незямны вецер павявае на мяне; я заўважаю, як у сне нешта вялікае, нязмернае і спакойнае і такое светлае, як усход сонца...Сфера ўся іграе вакол мяне, і я табе скажу ( тут голас імператара задрыжаў сапраўдным здзіўленнем) ... што я, імператар і бог, адчуваю сябе такім маленькім, як пясчынка.Ты верыш мне?
- Так.Толькі вялікія мастакі могуць сябе адчуваць маленькімі ў параўнанні з мастацтвам...
 - Сення – ноч шчырасці, і я адкрыю табе душу, як сябру і скажу табе больш... Ты лічыш, што я сляпы і пазбаўлены розуму? Ці думаеш ты, што я не ведаю, што ў Рыме пішуць на мурах дрэннае пра мяне, што называюць мяне матказабойцам і жонказабойцам...што лічаць мяне пачварай і бессардэчным таму, што Тыгелін атрымаў ад мяне некалькі прысудаў смерці для маіх ворагаў...Так дарагі, лічаць мяне пачварай, і я ведаю гэта. Настолькі ўцямілі мне гэтую жорсткасць, да такой ступені, што я сам задаю сабе пытанне, ці не занадта я жорсткі .....Але яны не разумеюць таго, што справы чалавека могуць быць часам жорсткімі, а сам чалавек можа і не быць такім.Ах, ніхто не паверыць, і можа ты, мой дарагі, не паверыш, што ў хвіліны, калі музыка калыша маю душу, я адчуваю сябе такім добрым, як дзіця ў калысцы.Я клянуся табе гэтымі зоркамі, якія над намі свецяць, што я гавару шчырую праўду; людзі не ведаюць, колькі добрага схавана ў гэтым сэрцы і якія я сам заўважаю ў ім скарбы, калі музыка адчыняе да іх дзверы.
Пятроній, які не меў малейшага сумнення, што Нярон гаворыць шчыра і што музыка сапраўды можа вынаходзіць розныя выскародныя рысы яго душы, заваленыя гарамі эгаізму, распусты і злачынстваў, сказаў:
-          Цябе трэба ведаць так блізка, як ведаю я.Рым не мог цябе ніколі ацаніць.
Імператар абапёрся мацней на плячо Вініцыя, нібы сагнуўся ад бярэмя несправядлівасці і адказаў:
-          Тыгелін казаў мне, што ў сенаце перашэптваюцца, што Дыядор і Тэрпнас лепш іграюць, чым я на цытрах.Адбіраюць ў мяне нават і гэта.Але ты, хто заўседы гаворыць праўду, скажы мне шчыра: ці сапраўды яны граюць лепш, чым я , ці таксама добра, як я?
-          Ну не! У цябе больш далікатны дотык, і разам з тым, больш моцы.У табе відаць мастак, у іх – беглыя рамеснікі. Канешне!Пачуўшы спачатку іх гранне, лепш разумееш, кім ёсць ты.
-          Калі так, то няхай сабе жывуць.Яны ніколі не дадумаюцца, якую паслугу аказаў ім ты ў гэту хвіліну.Зрэшты, калі б я іх знішчыў, то павінен быў бы ўзяць на іх месца іншых.
-          І людзі казалі б у дадатак, што ад любові да музыкі знішчаеш ў краіне музыку. Не забівай ніколі мастацтва дзеля мастацтва, боскі!
-          Наколькі ты іншы, чым Тыгелін, - адказаў Нярон. – Але, бачыш, я ва ўсім майстар, і паколькі музыка адчыняе перада мной такія прасторы, пра якія я нават не думаў, што яны існуюць, краіны, якімі я не валодаю, задавальненне і шчасце, якіх не ведаў дасюль, я не магу жыць звычайным жыццем.Яна мне расказвае, што незвычайнае існуе, і я яе шукаю ўсей сілай улады, якую богі далі маім рукам.Часам мне здаецца, што каб апынуцца ў гэтых алімпійскіх прасторах, трэба зрабіць штосьці такое, што ніводзін чалавек дасюль ніколі не зрабіў, трэба пераўзысці чалавецтва ў добрым ці дрэнным.Я таксама ведаю, што людзі асуджаюць мяне за мае шаленствы.Але я не шалею, а толькі шукаю! А калі я шалею, то ад нуды і нецярплівасці, што не магу адшукаць.Я шукаю – разумееш мяне,- і таму я хачу быць больш вялікім, чым просты чалавек, бо толькі так я магу быць найвялікшым мастаком.(Тут ен панізіў голас, каб Вініцый не мог яго пачуць і пачаў шаптаць на вуха Пятронію:
-          Ці ведаеш ты, што я толькі таму аддаў на смерць маці і жонку? Ля брамаў невядомага свету я хацеў ўскласці найбольшую ахвяру, якую толькі мог прынесці чалавек.Я думаў, што потым штосьці адбудзецца і нейкія дзверы адчыняцца, а за імі я ўбачу штосьці невядомае дасюль нікому.Няхай бы гэта было самае цудоўнае ці самае страшнае людское  паняцце, абы яно было незвычайнае і велічнае...Але гэтай ахвяры было недастатковаДля адкрыцця эмпірэйсіх дзвярэй трэба відавочна больш – і няхай будзе так, як патрабуюць правілы.
-          Што ты збіраешся зрабіць?
-          Ты ўбачыш, убачыш хутчэй, чым думаеш. Гэтым часам ведай, што есць два Няроны: адзін такі, якім яго ведаюць людзі, другі – мастак, якога ведаеш толькі ты адзін і які, калі забівае, як смерць, ці шалее, як Бахус, то толькі таму, што яго душыць плоскасць і пустэча звычайнага жыцця і хацеў бы яе напоўніць, хоць прыйдзецца ўжыць агонь ці жалеза...О, які гэты свет будзе бясколерны, калі мяне не стане.!.. Ніхто яшчэ не дадумваецца, нават ты, дарагі мой, які я мастак.Але менавіта таму я пакутую і шчыра кажу табе, што душа бывае ў мяне часам такая сумная, як гэтыя кіпарысы, якія там цямнеюццца наперадзе. Цяжка чалавеку рухаць з легкасцю бярэмя найвышэйшай улады і найвышэйшага таленту...
-          Я табе спачуваю, імператар, ад усяго сэрца, а са мной зямля і мора не лічачы Вініцыя, які ў душы цябе абагаўляе.
-          Я заўседы і яго любіў, хоць служыць ен Марсу, а не музам.
-          Ен перад усім служыць Афрадыце, - адказаў Пятроній.І раптам вырашыў ў адзін заход ўладзіць справу пляменніка і разам з тым адвесці вялікую небяспеку, якая магла яму пагражаць.
-          Ен закаханы, як Троіл у Крэссыду.Дазволь яму, боскі, выехаць у Рым, бо ен ссохне.Ці ведаеш, што гэта лігійская заложніца, якую ты яму падарыў, знайшлася і Вініцый, выязджаючы ў Анцый, пакінуў яе пад апекай нейкага Лінуса?Я не прыгадваў табе пра гэта, бо ты складаў свой гімн, а гэта важней за ўсе астатняе.Вініцый хацеў мець яе як каханку, але калі яна аказалася цнатлівая, як Лукрэцыя, то ен закахаўся ў яе цноту і цяпер прагне з ей ажаніцца.Гэта каралеўская дачка і паніжэння яму не прынясе гэты шлюб, але ен сапраўдны воін: ўздыхае, сохне, енчыць, але чакае дазволу свайго імператара.
-          Імператар не выбірае жонак воінам..Навошта яму мой дазвол?
-          Я табе казаў, боскі, што ен цябе абагаўляе...
-          Тым больш можа быць упэўнены ў дазволе.Гэта прыгожая дзяўчына, але яна занадта вузкая ў бедрах.Аўгуста Папея скардзілася неяк на яе, што нібыта яна сурочыла дзіця ў садах Палатыну...
-          Але я сказаў Тыгеліну, што боскія асобы не падпадаюць пад дрэнныя сурокі.Памятаеш, боскі, як ен замяшаўся і сам крычаў:”Хабэт!”
-          Памятаю.
Тут ен звярнуўся да Вініцыя:
-          Ты кахаеш так, як гаворыць Пятроній?
-          Я кахаю яе, боскі! – адказаў Вініцый.
 – І тады я загадваю табе зараз жа адпраўляцца хоць заўтра ў Рым, ажаніцца з ей і не паказвацца мне на вочы без шлюбнага пярсценка.
-          Дзякуй табе, боскі, ад душы і сэрца дзякуй! – адказаў Вініцый.
-          О, як прыемна рабіць шчаслівымі, сказаў імператар. – я хацеў бы ўсе жыцце нічога іншага не рабіць.
-          Тады акажы нам яшчэ адну ласку,боскі, - папрасіў Пятроній, - і засведчы гэтым сваю волю ў параўнанні з Аўгустай.Вініцый ніколі  не асмеліўся б ажаніцца з дзяўчынай, да якой няма прыхільнасці ў Аўгусты, але ты, боскі, рассееш адным словам яе падазронасць, кажучы, што сам ты так загадаў.
-          Добра, - адказаў Цэзар, - табе і Вініцыю я ні ў чым не магу адмовіць.І звярнуў да сваей вілы, а яны пайшлі з ім разам, поўныя радасці ў сэрцах ад перамогі.Вініцый павінен быў стрымліваць сябе, каб не кінуцца на шыю Пятронію, бо цяпер усе небяспекі і перашкоды, здавалася, зніклі.
У атрыі вілы Цэзара малады Нерва і Тулій Сенецыё забаўлялі Аўгусту размовай, а Тэрпнас і Дыядор настройвалі цытры.Нярон увайшоў і сеў на чарапахавым крэсле і шапнуў на вуха грэчаскаму хлапчуку, потым стаў чакаць.Той вярнуўся неўзабаве з залатой скрыначкай. Нярон адчыніў яе і дастаўшы з яе нашыйнае ўпрыгожанне з вялікіх апалаў, прамовіў:
-          Гэта каштоўнасці, годныя сенняшняга вечара.
-          На іх блішчыць ранішняя зорка, - адказала Папея, перакананая, што яны прызначаны ей.
Імператар хвіліну то ўзнімаў, то апускаў ружовыя камяні і ўрэшце сказаў:
-          Вініцый, ты падаруеш ад мяне гэта маладой лігійскай каралеўне, з якой я загадваю табе ажаніцца.
Поўны гневу і нечаканага здзіўлення позірк Папеі пераходзіў з імператара на Вініцыя і ў канцы спыніўся на Пятронію. Але той, перахіліўшыся нядбала цераз парэнчы крэсла, вадзіў рукой па грыфу арфы, нібы хацеў запомніць яго будову.
Тады Вініцый падзякаваў за падарунак, наблізіўся да Пятронія і прашаптаў:
-          Чым жа я табе аддзячу за тое, што ты для мяне зрабіў?
-          Ахвяруй Эўтэрпе пару лебедзей, - адказаў Пятроній, - хвалі песні імператара і смейся з прадказанняў.Я спадзяюся, што рык ільвоў не будзе цяпер перапыняць сон ні табе, ні тваей лігійскай лілеі.
-          Не, - сказаў Вініцый, - цяпер я зусім спакойны.
-          Няхай жа Фартуна будзе да вас ласкавай! А цяпер сачы, бо імператар бярэ зноў фармінгу.Затрымай дыханне, слухай і плач.
-          І калі Цэзар сапраўды ўзяў фармінгу ў руку і ўзняў вочы, то ў зале сціхлі размовы, і людзі сядзелі нерухома, нібы пакамянелі. Толькі Тэрпнас і Дыядор, якія павінны былі акампанаваць імператару, пазіралі, паводзячы вачыма то адзін на аднаго, то на яго вусны у чаканні першых тонаў песні.
-          Потым ў остыі пачаліся рух і шум, а праз хвіліну з-за заслоны з’явіўся вызваленец імператара Фаон, а за ім консул Леканій.Нярон ссунуў бровы.
-          Выбачай, боскі імператар, - сказаў задыхаўшыся Фаон, - Пажар у Рыме! Большая частка горада ў полымі!
Ад гэтай звесткі ўсе ўсхапіліся з месцаў.Нярон паклаў інструмент і прамовіў:
-          богі...Я ўбачу палаючы горад і скончу “Троіку”…
Пасля звярнуўся да консула:
-          Калі я выеду зараз жа, то здолею яшчэ ўбачыць пажар?
-          Боскі! – адказаў бледны, як палатно, консул, - над горадам адно вялікае мора полымя: дым душыць жыхароў, і людзі млеюць ці кідаюцца ад шаленства ў агонь...Рым гіне, боскі!
Настала хвіліна цішы, якую перапыніў вокрык Вініцыя:
-          ВЭ МІЗЭРА МІХІ!
І малады чалавек скінуў тогу ды ў адной туніцы выбег з палацу.
Нярон жа ўзняў рукі к небу і закрычаў:

-          Гора табе, святы горад Прыяма!

Раздзел 40 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел XL

У Анцыі Пятроній атрымліваў амаль кожны дзень новыя перамогі над аўгустыянамі, якія чакалі ласкі імператара. Уплыў Тыгеліна знік зусім. У Рыме, калі трэба было пазбавіцца ад людзей, якія здаваліся небяспечнымі, знішчыць іх маёнтак, залатвіць палітычныя справы, відовішчы, якія ўражвалі б багаццем і дрэнным густам, і нарэшце, заспакойваць розныя жаданні імператара, Тыгелін, гатовы на ўсё, быў незамянімы.Але ў Анцыі, сярод палацаў, якія адбіваліся ў сінечы мора, імператар жыў жыццем эліна. З ранку да вечара чыталіся вершы, даследавалася іх структура і дасканаласць, захапляліся ўдалымі зваротамі, займаліся музыкай, тэатрам, - словам, выключна тым, што вынайшаў і чым прыаздобіў жыцце грэчаскі геній. Але ў такіх умовах непараўнальна больш адукаваны, чым Тыгелін і іншыя аўгустыяне, Пятроній, дасціпны, красамоўны, поўны тонкіх пачуццяў і густу, павінен быў атрымаць перавагу.
Імператар шукаў яго сяброўства, цікавіўся яго поглядам, пытаўся парад, калі сам тварыў і аказваў прыхільнасць большую, чым калі-небудзь.Яго акружэнню здавалася, што яго ўплыў атрымаў нарэшце перамогу, што прыязнасць між ім і імператарам стала пастаяннай і што будзе доўжыцца гадамі.Нават тыя, хто раней з неахвотай размаўляў з вытанчаным эпікурэйцам, пачалі яго цяпер абкружаць і шукаць яго ласкі. Не адзін з іх рад быў і нават шчыра ў душы, што перавагу атрымаў чалавек, які ведаў сапраўды, што і пра каго думаць, і прымаў са скептычным усмехам ліслівасць учарашніх ворагаў, але ці з-за ляноты,ці з-за выхаванасці не быў помслівы і моцы сваей не ўжываў дзеля згубы каго-небудзь ці ўчынення шкоды.Былі хвіліны, што ен мог бы загубіць і Тыгеліна, але ен хацеў яго высмеяць і паказаць недахопы яго адукацыі і недалекасць. Сенат у Рыме уздыхнуў, калі за паўтара месяца ніводзін прысуд смерці не быў абвешчаны.І ў Анцыі, і ў горадзе гаварылі пра дзівосы аб вычварнасці, да якой дайшла распуста імператара і яго фаварыта., аднак кожны хацеў бы, каб імператар быў лепш вытанчаны, чым азвярэлы, як у  руках Тыгеліна.Сам Тыгелін страчваў розум і вагаўся, ці не прызнаць прайгранай гульню, бо імператар шмат разоў гаварыў, што ва ўсім Рыме і ва ўсім двары есць толькі дзве душы, здольныя зразумець адна адну і два сапраўдныя эліны: ён і Пятроній.
            Выключная зручнасць гэтага апошняга зацвердзіла ў людзей перакананне, што яго ўплыў пераможа ўсе іншыя.Ужо не дапускалі больш, як бы імператар здолеў без яго абысціся, з кім бы мог размаўляць аб паэзіі, музыцы, гонках і ў чые вочы заглядаў бы з мэтай праверыць,ці ўсе тое, што стварае ен, сапраўды дасканалае.Пятроній жа са звыклай яму нядбаласцю здавалася, не надаваў асаблівай увагі свайму становішчу. Быў,як звычайна, павольны, лянівы, дасціпны і скептычны.Часта ен рабіў на людзей ўражанне чалавека, які кпіць з іх , з сябе, з імператара і з усяго свету.
            Хвілінамі ен асмельваўся ганіць ў вочы Цэзара і калі іншшыя лічылі, што ен заходзіць надта далека ці проста рыхтуе сабе відавочную згубу, ен мог ганьбу прыправіць раптам так, што усе выходзіла на яго карысць, у прысутных жа яна абуджала здзіўленне і перакананне, што няма становішча, з якога ен не выйшаў бы з трыумфам. Аднойчы, дзесьці праз тыдзень пасля вяртання Вініцыя з Рыму, імператар чытаў малому колу людзей кавалак са сваей “Троікі”, а калі скончыў і калі прагучалі вокрыкі захаплення, то Пятроній , запытаны позіркам іпрератара, сказаў:
-          нягодныя вершы, іх можна спаліць...
У прысутных ад страху спыніліся сэрцы, бо Нярон з дзіцячых гадоў не пачуў ніколі з чыіх бы то ні было вуснаў падобнага прысуду.Толькі твар Тыгеліна засвяціўся радасцю. Вініцый жа збялеў, лічачы, што Пятроній, які ніколі не напіваўся, на гэты раз выпіў лішак. А Нярон запытаў мядовым голасам, у якім дрыжала ўсе ж глыбока закранутае самалюбства:
-          А што ты знаходзіш у іх дрэннага?
Пятроній напаў на яго:
-          Не вер ім, - сказаў ен, паказваючы рукой на прысутных, - яны ні ў чым не разбіраюцца. Ты пытаеш, што дрэннага ў гэтых вершах? Калі ты хочаш праўды, то я табе скажу: добрыя яны для Вергілія, для Авідыя, нават, для Гамера, але не для цябе.Табе нельга пісаць такія. Гэты пажар, які ты апісваеш, недастаткова палае, твой агонь недастаткова паліць.Не слухай пахвал Лукана, яго за такія вершы я прызнаў бы геніем, але не цябе. А ведаеш чаму? Бо ты больш вялікі, чым усе яны. Каму богі далі столькі, колькі далі табе, ад таго можна больш патрабаваць. Але ты лянівы. Ты хочаш спаць пасля прандыума, а не праседжваць фалды.Ты можаш стварыць мастацкі твор, якога свет дасюль не чуў і таму я кажу табе ў вочы: напішы лепшыя!..
І гаварыў ен гэта з неахвотай, нібы з кпінамі, а разам з тым заўважыў, што ў вачах Цэзара з’явілася цень задавальнення, і ен прамовіў:
- Так, богі далі мне крыху таленту, але далі апроч гэтага больш, бо далі сапраўднага знаўцу і сябра, які адзіны ўмее сказаць праўду ў вочы.
Сказаўшы гэтак, ен працягнуў сваю тоўстую з рудым валоссем руку да залатога кандэлябра, здабытага ў Дэльфах, каб спаліць вершы.
Але Пятроній адабраў яго, перш чым полымя кранула папірус.
-          не, не! – усклікнуў ен, - нават такія дрэнныя, яны належаць чалавецтву.Пакінь іх мне.
-          Дазволь мне тады адаслаць табе іх  ў футляры на мой густ – адказаў , абдымаючы яго Нярон.
І праз хвіліну загаварыў:
- Так.Ты маеш рацыю. Мой пажар Троі недастаткова  палае, мой агонь недастаткова паліць. Я аднак думаў, што калі зраўняюся з Гамерам, то гэтага хопіць. Пэўная нясмеласць і малое разуменне сябе перашкаджалі мне заўжды.Ты мне адкрыў вочы.Але ці ведаеш, чаму так і есць, як кажаш ты? Вось калі разьбяр хоча стварыць статую бога, шукае ўзор, я ж не меў такога ўзору. Я не бачыў палаючага горада і таму ў маім апісанні бракуе праўды.
Я табе кажу, што трэба быць вялікім творцам, каб гэта зразумець.
Нярон задумаўся і адказаў:
-          Адкажы мне, Пятроній, на адно пытанне: ці шкадуеш ты, што Троя спалена?
-          Ці шкадую?... Клянуся кульгавым мужам Венеры, як найменш у мяне шкадавання! І я скажу чаму. Троя не была б спалена, калі б Праметэй не падарыў людзям агонь і калі б грэкі не абвясцілі Прыаму вайну, калі б не было агню, Эсхіл не напісаў бы свайго Праметэя, таксама як і без вайны Гамер не напісаў бы “Іліяду”, а я хачу лепш , каб былі і “Праметэй” , і “Іліяда”, чым каб захавалася мясціна злая і брудная, у якой цяпер па меншай меры сядзеў бы нейкі забаронены пракуратар і нудзіў цябе адносінамі з мясцовым арэапагам.
-          Вось што такое гаварыць разумна, - адказаў Цэзар. –Паэзіі і мастацтву можна і трэба ўсе прысвяціць.Шчаслівыя ахейцы, якія падказалі Гамеру змест Іліяды, і шчаслівы Прыям, які бачыў пагібель айчыны. А я? Я не бачыў палаючага горада...
Настала хвіліна цішы, якую перарваў нарэшце Тыгелін.:
-          Я табе ўжо казаў, імператар, - сказаў ен, - загадай, і я спалю Анцый.Бо ведаеш што? Калі табе шкада гэтых вілаў і палацаў, я загадаю спаліць прыгарады ў Остыі ці збудую табе ў даліне албанскай драўляны горад, які ты сам і падпаліш. Хочаш? 
Але Нярон кінуў на яго позірк, поўны пагарды.
-          Я буду пазіраць на палаючыя драўляныя будынкі? Твой розум зусім змізарнеў, Тыгелін! Я пры гэтым бачу, што ты не вельмі цэніш мой талент і маю “Троіку”, калі лічыш, што нейкая іншая ахвяра была б для яе надта вялікая.
Тыгелін замяшаўся, Нярон жа дадаў:
- Лета ідзе...О, як гэты Рым можа цяпер ўзяцца! ...А аднак на летнія відовішчы трэба будзе туды вярнуцца.
Тады Тыгелін прамовіў:
-          Калі ты адправіш аўгустыянаў, імператар, дазволь мне на хвіліну застацца з табой...
Праз гадзіну Вініцый вяртаўся з Пятроніем з імператарскай вілы і гаварыў сябру:
-Я хваляваўся за цябе. Я лічыў, што ты па п’янцы загубіў сябе беззваротна. Памятай, што ты гуляеш са смерцю.
- Гэта мая арэна, - адказаў Пятроній, - і мяне забаўляе пачуцце, што я на ей найлепшы з гладыятараў.Ты паглядзі, як усё скончылася.Мой уплыў узрос яшчэ больш ў гэты вечар. Ен адашле мне свае вершы ў футляры, які, зможаш упэўніцца, будзе вельмі багаты і безгустоўны.Я загадаю майму лекару трымаць у ім сродкі для ачышчэння.Я зрабіў гэта яшчэ і таму, што Тыгелін, бачачы, як робяцца такія рэчы, захоча абавязкова мяне перайграць, і я ўяўляю сабе, што адбудзецца, калі ен паварушыць розумам.Гэта будзе, нібы пірэнейскі мядзведзь захацеў бы хадзіць па праведзенай лініі. Я буду смяяцца, як Дэмакрыт.Калі б я захацеў, то змог бы загубіць і Тыгеліна і стаць на яго месца прэфекта прэтарыянцаў. Тады ў мяне быў бы ў руках сам Агенабарб. Але я лянуюся. На бяду,  хачу такога жыцця, якім жыву цяпер, і нават вершаў імператара...
- Што за  талент, які нават з заганы можа зрабіць ўхваленне? Але ці сапраўды тыя вершы настолькі дрэнныя? Я ў гэтым не разумею нічога.
- не горшыя за іншыя.У Лукана ў адным мізінцы больш таленту, але і ў Меднабародага есць штосьці.Есць перадусім бязмернае замілаванне паэзіяй і музыкай.Праз два дні мы павінны быць у яго, каб паслухаць музыку да гімна ў гонар Афрадыты, што ен сення ці заўтра збіраўся скончыць.Мы будзем у вузкім коле.Толькі я, ты, Тулій Сенецыён і малады Нерва.А што да вершаў, тое, што я табе казаў, што ўжываю іх пасля піра, як Вітэлій ужывае пер’е фламінга, гэта няпраўда!.. Бываюць часам вельмі  нядрэнныя вершы. Словы Гекубы узрушаюць.Яна скардзіцца на пакуты радзін, і Нярон змог знайсці трапныя выразы можа таму, што сам нараджае ў пакутах кожны верш... Часам мне яго шкада. Клянуся Палуксам! Што гэта за дзіўная мешаніна! Калігуле не хапала розуму, аднак не быў такім дзіватворцам.
- Хто прадбачыць, дакуль можа зайсці шаленства агенабарба? – сказаў Вініцый.
- Ніхто.Могуць яшчэ адбыцца такія рэчы, што людзям праз многія вякі яны будуць успамінацца і ад думкі пра іх будуць ўзнімацца валасы на галовах. Але гэта менавіта і цікава, займальна і хаця я зараз сумую, як Юпітэр амонскі ў пустыні, але думаю, што пад уладай іншага імператара я сумаваў бы яшчэ больш. Твой іудзей Павел вельмі красамоўны, гэта я прызнаю, і калі падобныя да яго людзі будуць прапаведаваць гэта вучэнне, то нашы богі мусяць сцерагчыся не на жарт, каб не сысці ў нябыт. Праўда, што калі б напрыклад імператар быў хрысціянінам, то ўсе адчувалі б сябе больш бяспечна.Але твой прарок з Тарсу, стасуючы свае погляды да мяне, не падумаў добра, ты бачыш, што для мяне гэта няўпэўненасць з’яўляецца сэнсам жыцця. Хто не гуляе ў косці, не прайграе маёнтак, аднак жа людзі гуляюць у косці. Есць у гэтым пэўнае задавальненне і пэўнае забыцце.Я ведаў сыноў рыцараў і сенатараў, якія добраахвотна сталі гладыятарамі.Ты кажаш, што я гуляю з жыццем, і так яно і есць, але я раблю гэта, бо мяне гэта бавіць, бо вашы правілы хрысціянскія знудзілі б мяне, як і развагі Сенэкі, за адзін дзень.Таму пропаведзь Паўла прайшла марна.Ен павінен разумець, што такія людзі, як я, не прымуць гэту навуку ніколі. Ты - гэта іншае! З тваім спосабам жыцця ты мог бы або ненавідзець імя хрысціяніна як заразу, ці ім стаць.Я прызнаю іх слушнасць, але пазяхаючы.Мы шалеем, спяшаемся да бездані, штосьці невядомае ідзе да нас з будучыні, штосьці ломіцца пад намі, штосьці памірае побач з намі, і добра! Але мы паспеем памерці, а тым часам я не хачу абцяжарваць жыцце і служыць смерці перш, чым яна нас забярэ.Жыцце існуе для самога сябе, а не для смерці.
- А мне шкада цябе, Пятроній!
Не шкадуй мяне больш, чым гэта раблю я сам.Раней табе было між намі нядрэнна і ваюючы ў Арменіі, ты сумаваў па Рыму.
- Я і цяпер сумую па Рыму.
- Так! Бо ты пакахаў хрысціянскую вясталку, якая цяпер на Затыбры. Я не дзіўлюся з гэтага, ні стаўлю табе гэта ў віну. Я дзіўлюся больш з таго, што нягледзячы на гэта вучэнне, аб якім ты гаворыш, што гэта мора шчасця, і нягледзячы на гэта каханне, якое хутка павінна быць увенчана, сум не сыходзіць з твайго твару.Пампонія Грэцына вечна сумуе , і ты ад часу, як стаў хрысціянінам, перастаў усміхацца. Не кажы тады, што гэта радаснае вучэнне.З Рыму ты вярнуўся яшчэ больш сумны, калі вы так кахаеце па-хрысціянску, то клянуся светлымі валасамі Вакха! Я не пайду па вашаму следу.
- Гэта штосьці іншае,- адказаў Вініцый. – Я табе клянуся не Вакхам, але душой майго бацькі, што ніколі раней я не адчуваў нават блізка такога шчасця, якім проста дыхаю цяпер.Але я сумую бязмерна і што дзіўна, калі я далека ад Лігіі, мне здаецца, што над ей завісла нейкая небяспека. Я не ведаю, якая, адкуль, але прадчуваю яе так, як прадчуваюць навальніцу.
-          праз два дні я абяцаю зрабіць для цябе дазвол пакінуць Анцый так надоўга, як ты захочаш. Папея цяпер крыху супакоілася і, наколькі я ведаю, з яе боку нічога не пагражае ні табе, ні Лігіі.
-          Сення яшчэ пыталася ў мяне, што я рабіў у Рыме, хаця мой ад’езд быў таемным.
-          Можа быць, што яна загадала сачыць за табой.Цяпер аднак і яна павінна са мной лічыцца.
Вініцый затрымаўся і сказаў:
-          Павел казаў, што Бог часам перасцерагае, але ў прадказанні верыць не дазваляе, таму я баранюся ад гэтай веры і не магу абараніцца.Я скажу табе, што адбылося, каб зняць цяжар з сэрца.Мы сядзелі з Лігіяй побач ноччу такой пагодлівай, як сенняшняя і марылі пра будучыню.Не магу табе расказаць, якія мы былі шчаслівыя і спакойныя.А потым пачалі рычэць ільвы. Гэта звычайная справа ў Рыме, але ад той хвіліны я не маю спакою.Мне здаецца, што была ў гэтым нібы пагроза, нібы прадказанне няшчасця...Ты ведаеш, што трывога мяне не ахоплівае так легка, але тады адбылося нешта такое, што трывога напоўніла ўсю цемру ночы. Так гэта прыйшло дзіўна і неспадзявана, што цяпер я пастаянна чую гэта рэха і пастаянны неспакой на сэрцы, нібы Лігія прасіла мяне абараніць яе ад чагосьці страшнага... хоць бы ад тых самых ільвоў.І я пакутую.Дапамажы мне атрымаць дазвол на выезд, бо інакш я паеду без дазволу.Я не магу тут сядзець, паўтараю табе, не магу!
Пятроній засмяяўся.
-          яшчэ такога не было – каб сыны мужоў кансулярных ці іх жонкі былі аддадзеныя львам на арэнах. Вас можа напаткаць любая іншая смерць, але не такая.Хто ведае зрэшты, ці гэта былі львы, бо германскія туры увогуле не горш за іх рыкаюць.Што ж да мяне, то я смяюся з прадказанняўі лёсу.Учора ноч была цеплая і я бачыў як зоркі падалі, нібы дождж.Не аднаму робіцца нядобра ў гэтым выпадку, але я падумаў пра сябе: калі між імі есць і мая, то мне хаця б хопіць таварыства!
Пасля гэтага ен замоўк на хвіліну і падумаўшы яшчэ сказаў:
-          Зрэшты, бачыш., калі ваш Хрыстос уваскрос, то можа і вас абоіх ен абароніць ад смерці.
-          Можа, - адказаў Вініцый, паглядаючы на неба, ўсыпанае зоркамі.


Раздзел 39 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел XXXIX

Урс чэрпаў ваду ў бачку і, цягнучы шнурам падвойныя амфары, ціха спяваў дзівосную лігійскую песню і радасна пазіраў на Лігію і Вініцыя, якія сярод кіпарысаў у садзе Лінуса выглядалі, як дзве статуэткі.Ціхуткі вецер не парушаў на іх адзення.На свет апускаўся залаты і ліловы змрок, і яны сярод спакою гэтага вечара размаўлялі, трымаючыся за рукі.
-          Ці нічога дрэннага не можа цябе напаткаць, Марк, за тое, што ты пакінуў Анцый без ведама імператара? – пыталася Лігія.
-          Не, мая дарагая, - адказваў Вініцый.- Імператар сказаў, што замкнецца на два дні з Тэрпнасам і будзе складаць новыя песні.Часта ен так робіць, і тады ні пра што іншае не хоча ведаць і памятаць. Зрэшты, што мне імператар, калі я побач з табой і пазіраю на цябе? Шмат я ўжо насумаваўся, а ў апошнія ночы не спаў. Неаднойчы, калі драмаў ад стомы, прачынаўся раптам з пачуццем, што над табой вісіць небяспека; часам мне снілася, што выкралі ў мяне коней, якія павінны былі мяне прывезці з Анцыя ў Рым і на якіх я прамінуў гэту дарогу так хутка, як ніколі ніводзін пасланец імператара.І больш ужо без цябе я не мог вытрымаць.Вельмі цябе кахаю, дарагая мая, найдаражэйшая мая!
-          Я ведала, што ты прыедзеш.Два разы Урс выбягаў на Карыны і пытаў пра цябе ў тваім доме.Лінус смяяўся з мяне і Урс таксама.
Але і было відаць, што спадзявалася яго ўбачыць, бо замест звычайнага цёмнага адзення яна была ў мяккай белай вопратцы, з прыгожых фалдаў якой яе рукі і галава былі нібы квітнеючыя першацветы з-пад снегу. Некалькі ружовых анемонаў аздаблялі яе валасы.
      Вініцый пацалаваў яе руку, пасля яны селі на каменнай лаве сярод дзікага вінаграду і кранаючыся адно аднаго плячыма маўчалі, пазіраючы на зоркі, апошнія водбліскі якіх адбіваліся ў іх вачах.
Паволі іх агарнула хараство вечара.
-          як тут ціха і які прыгожы свет!- сказаў Вініцый прыцішаным голасам.
-          Ноч надыходзіць вельмі цёплая Я адчуваю сябе вельмі шчаслівым, як ніколі ў жыцці.Скажы мне , Лігія, што гэта? Я ніколі не дапускаў, каб каханне магло быць такім. Я думаў, што гэта толькі агонь у крыві і жаданне, і цяпер толькі бачу, што можна кахаць кожнай кропляй крыві і кожным уздыхам і разам з гэтым адчуваць такі салодкі спакой і такі бязмежны, нібы ўжо супакоілі душу Сон і Смерць.Гэта для мяне штосьці новае.Я гляджу на гэты спакой дрэваў і мне здаецца, што ен ўва мне. Цяпер толькі я разумею, што можа быць шчасце, пра якое людзі дасюль не ведаюць. Цяпер толькі я разумею, чаму і ты, і Пампонія Грэцына такія заспакоеныя.Так!.. Гэта дае Хрыстос...
А яна ў гэту хвіліну паклала сваю прыгожую галаву на яго плячо і сказала:
-          Мой дарагі Марк...
І больш не магла гаварыць.Радасць, удзячнасць і пачуцце, што толькі цяпер можна ей кахаць, аднялі голас, а вочы напоўніліся слязьмі ўзрушэння.Вініцый абняў адной рукой яе дробную постаць, прытульваў яе з хвіліну да сябе, пасля чаго сказаў:
- Лігія! Няхай будзе блаславеная тая хвіліна, калі я ўпершыню пачуў Яго імя.
Яна ж ціха адккзала:
-          Я кахаю цябе, Марк...
-          Пасля чаго абое зноў змоўклі, бо не маглі знайсці слоў.На кіпарысавых верхавінах згасалі апошнія ліловыя водбліскі, і сад пачаў серабрыцца ад месяцовага святла.
Праз момант Вініцый загаварыў:
-          - Я ведаю, ледзь я ўвайшоў, як толькі пацалаваў твае дарагія рукі, я прачытаў у тваіх вачах пытанне, ці зразумеў я Боскае вучэнне, якога ты прыхільніца і ці пахрысцілі мяне?Не. яшчэ не пахрысцілі, але ведаеш, мая кветка, чаму? Павел мне сказаў:” Я цябе пераканаў, што Бог прыйшоў на свет і даў сябе ўкрыжаваць для збаўлення свету, але няхай ў крыніцы Яго ласкі абмые цябе Пётр, які першы выцягнуў над табой руку і першы цябе блаславіў” І я таксама хацеў , каб ты, мая самая дарагая, бачыла, як мяне хрысцяць, і каб хроснай маці мне стала Пампонія.Таму я дасюль не пахрышчаны, хаця і веру ў збавіцеля і ў яго вучэнне. Павел мяне пераканаў, падказаў мне, і ці магло быць інакш? Як я мог не паверыць, што Хрыстос прыйшоў на свет, калі так кажа Пётр, які быў яго вучнем, і Павел, якому ен з’явіўся Як я мог не паверыць, што ен  быў Богам, калі ен уваскрос? Яны бачылі яго раней і ў горадзе, і каля возера, і на гары, і бачылі людзей, вусны якіх не ведаюць маны.Сам ужо ў гэта верыў ад часу, калі чуў Пятра на Астрыянуме, бо я ўжо тады сказаў: на ўсім свеце хутчэй мог зманіць любы чалавек, чым гэты, які кажа “Я бачыў.”. Але вучэння вашага не баяўся Мне здавалася, што ў ім няма ні мудрасці, ні прыгажосці, ні шчасця.Аднак сення, калі  я яго спазнаў, што б я быў за чалавек, калі б не хацеў, каб на свеце панавала ісціна, а не мана, каханне, а не нянавісць, дабро, а не зло, вера, а не бязвер’е, літасць, а не помста? Кім бы я быў, калі б не  хацеў гэтага? А менавіта гэтаму вучыць ваша вучэнне.Іншыя таксама хочуць справядлівасці, а гэта адно робіць людское сэрца справядлівым.І апрача таго робіць яго чыстым, як тваё і Пампоніі, і верным, як тваё і Пампоніі.Я быў бы сляпым, калі б не бачыў гэтага.А калі пры гэтым Хрыстос бог абяцаў вечнае жыцце і шчасце настолькі сапраўднае, якое можа даць толькі ўсемагутнасць Бога, то чаго ж чалавек можа хацець больш? Калі б я спытаў Сенэку, па якіх прычынах ен шануе цноту, бо ператварэнне больш шчасця прыносіць, ен не змог бы мне нічога разумнага адказаць. Але я ведаю зараз, чаму я павінен быць цнатлівы.Таму што дабро і любоў сыходзяць ад Хрыста і тады, калі смерць закрые мне вочы, знайсці жыцце, шчасце, сябе самога і цябе, мая найдаражэйшая... як жа не палюбіць і не прыняць вучэнне, якое адразу дае ісціну і перамагае смерць Хто б не абраў лепш дабро, чым зло? Я думаў, што гэта вучэнне супрацьлеглае шчасцю, і тады Павел пераканаў мяне, што яно не толькі нічога не забірае, а яшчэ і дадае. Усе гэта ледзьве змяшчаецца ў маей галаве, але я адчуваю, што так і есць, бо ніколі раней я не быў такі шчаслівы і не мог быць, хаця б забраў цябе сілком , і ты была б у маім доме. Ты мне сказала хвілінаю раней:”Кахаю цябе”, - а гэтых словаў я не пачуў бы ад цябе за ўсю моц Рыму.О,Лігія! Розум кажа, што гэта вучэнне боскае і найлепшае, сэрца гэта адчувае, а такім дзвюм сілам хто можа супрацьстаяць?
Лігія слухала , гледзячы на яго сваімі блакітнымі вачыма, падобным пры бляску месяца да міфічных кветак і такіх жа вільготных, як кветкі з расою.
-          Так, Марк! Праўда! – сказала яна, тулячыся мацней галавой да ягонага пляча.І ў гэту хвіліну яны абое былі вельмі шчаслівыя, бо разумелі, што апрача кахання іх злучае іншая сіла, наколькі прыемная, настолькі непераадольная, праз якую само каханне становіцца невымерным, непадлеглым змяненням, правілам, здрадзе і нават смерці. Сэрцы іх перапоўніла ўпэўненасць, што калі што-небудзь здарыцца, то яны не перастануць кахаць і належаць адно аднаму..І таму ў іх душы запанаваў невыказальны спакой.Вініцый адчуваў пры гэтым, што гэта не толькі чыстае і глыбокае каханне, а зусім новае, такое, якога свет не ведаў і не мог даць.Звязвалася праз яго ў сэрцы ўсе: і Лігія, і вучэнне Хрыста, і святло месяца, што спала ціха на кіпарысах, і цеплая ноч, таму ўся прастора здалася ім адным перапоўненай.
Праз хвіліну ен зноў пачаў гаварыць перарывістым і ціхім голасам.
-          Ты будзеш душою маей душы і будзеш самай дарагой для мяне ў свеце.Разам у нас будуць біцца сэрцы, адна будзе малітва і ўдзячнасць Хрысту. О, мая дарагая! Жыць разам, шанаваць разам Бога і ведаць, што калі прыйдзе смерць, вочы нашы адкрыюцца зноў як пасля дрэннага сну на новае святло, чаго ж лепшага можна жадаць! Я дзіўлюся толькі, што я гэтага раней не зразумеў.І ведаеш, што мне цяпер здаецца? Што гэтаму вучэнню ніхто не адмовіць.Праз дзвесце ці трыста гадоў яго прыме ўвесь свет: людзі забудуць Юпітэра і не будзе іншых багоў, толькі Хрыстос, і не будзе іншых храмаў – толькі хрысціянскія. Хто ж не хацеў бы ўласнага шчасця? Ах, я чуў размову Паўла з Пятроніем і ты ведаеш, што Пятроній сказаў нарэшце? “Гэта не для мяне.” Але нічога больш ен адказаць не змог.
-          Паўтары мне словы Паўла, - папрасіла Лігія.
-          Адбывалася гэта вечарам.Пятроній легка жартаваў, як звычайна, і тады Павел сказаў яму:”Як ты можаш, мудры Пятроній, пярэчыць, што Хрыстос існаваў і ўваскрос, калі тады цябе не было на свеце, Петр жа і Іаан бачылі яго, і я бачыў Яго па дарозе ў Дамаск.Перш няхай твая мудрасць дакажа, што мы манім, а потым толькі запярэчыць нашым сведчанням.Але Пятроній адказаў, што пярэчыць і не падумае, бо ведае, што адбываецца шмат чаго незразумелага, што аднак пэўныя людзі сцвярджаюць.Але ен казаў, што іншая зусім рэч – адкрыцце нейкага новага чужаземнага Бога, і  іншая – прыняцце яго вучэння.”Я не хачу, сказаў ен, - ведаць пра што-небудзь, што магло б мне папсаваць жыцце і знявечыць яго прыгажосць.Менш значна для мяне, ці нашы богі сапраўдныя, бо яны прыгожыя, нам з імі весела і мы можам жыць з імі без клапот. “ Тады Павел так яму адказаў: “Ты адмаўляеш вучэнне любові, справядлівасці, міласэрнасці з боязі перад клопатамі жыцця, але падумай, Пятроній, ці ваша жыцце сапраўды вольнае ад клопатаў.І ты, паважаны, і ніхто з вас сярод найбагацейшых і наймагутнейшых не ведаеце, ці засынаючы вечарам вы не прачнецеся з прысудам смерці.
Але скажы мне, калі б імператар быў прыхільнікам гэтага вучэння, якое прапаведуе Любоў і справядлівасць, ці твае шчасце не было б больш упэўненым.? Ты баішся за свае радасці, але ці жыцце не было б тады весялейшым? А што да аздобы жыцця і прыгажосці, дык калі вы набудавалі столькі храмаў і статуй у гонар вашых бостваў, злосных, помслівых, несапраўдных і фальшывых, няўжо вы не зрабілі б таго ж у гонар адзінага Бога Любові і Ісціны? Ты хваліш свой лёс, калі ты багаты і жывеш у дастатку, але ты мог бы быць і бедным і пакінутым, хоць і са знакамітага дому паходзіш, а тады лепш бы табе было жыць у свеце, дзе людзі шанавалі б Хрыста. У вашым горадзе заможныя нават бацькі не хочуць клапаціцца пра сваіх дзяцей і выкідваюць іх часта з дому, і гэтыя дзеці называюцца алюмнамі.І ты, высакародны, мог бы быць такім алюмнам.Але калі б твае бацькі жылі паводле нашага вучэння, тады не магло б з табой гэта адбыцца.Калі б ты дасягнуў пэўнага ўзросту і ўзяў шлюб з каханай дзяўчынай, то ці хацеў бы, каб яна засталася вернай табе да смерці? А цяпер паглядзі, што ў вас адбываецца, колькі сараматы, колькі ганьбы, здрады сяменай вернасці.Калі вы ўжо самі дзівіцеся з таго, што трапляюцца дзяўчаты, якіх вы назывеце унівірамі.Але я табе кажу, што тыя, хто ў сэрцы будзе насіць Хрыста, не здрадзяць сваім мужам, так як  і хрысціянскія мужчыны захоўваюць вернасць да жонак. Але ж вы не ўпэўнены ні ў вашай ўладзе, ні ў вашых бацьках, ні ў вашых жонках, ні ў дзецях, ні ў слугах.Перад вамі дрыжыць увесь свет, а вы дрыжыце перад уласнымі нявольнікамі, бо ведаеце, што ў любы момант яны могуць паўстаць супраць вас страшэннай вайной, як ужо неаднойчы было. Ты багаты, а не ведаеш, ці заўтра не загадаюць табе пазбавіцца багацця, ты малады, але заўтра можа табе трэба будзе памерці. Ты кахаеш, але цябе падсцерагае здрада, ты аддаешся каханню у вілах і палацах, але заўтра ты можаш быць адпраўлены ў пустыні Пандатрыі, у цябе тысяча слуг, але заўтра гэтыя слугі могуць пусціць табе кроў.А калі так, то як вы можаце быць спакойнымі, шчаслівымі і жыць у радасці? Але я прапаведую Любоў і вучэнне, якое гаворыць валадарам любіць падданых, гаспадарам – нявольнікаў, нявольнікам- служыць з любоўю, чыніць справядлівасць і міласэрнасць, а ў канцы жыцця яно абяцае шчасце, бясконцае нібы мора.Якжа тады, Пятроній, ты можаш гаварыць, што гэта вучэнне псуе жыцце, калі яно яго падтрымлівае, ты быў бы сам стокроць шчаслівейшым і больш упэўненым, калі б яно ахапіла свет так, як ахапіла яго ваша рымская ўлада.
Так гаварыў Павел, о Лігія, а Пятроній адказаў:”Гэта не для мяне.”.І паказваючы ўсім выглядам, што хоча спаць, выйшаў, а пасля яшчэ дадаў выходзячы:”Я хачу больш сваю Эўніку, чым твае вучэнне, Іудзей, але я не хацеў бы пярэчыць табе ў размове”. Але я слухаў яго словы ўсей душой, а калі ен казаў аб нявестах нашых, то я ўсім сэрцам палюбіў гэту навуку, з якой ты вырасла, як вясной растуць лілеі з пульхнай глебы.І я думаў тады: вось Папея пакінула двух мужоў з-за Нярона, Кальвія Крыспініла, Нігідыя, усе амаль, каго я ведаю, апрача адной Пампоніі,  .таргавалі вернасцю і правіламі, і толькі адна гэта, гэта мая не адступіцца, не дасць згаснуць агню, хоць бы мяне пакінулі ўсе, у што я веру.я казаў табе ў душы: чым жа я табе аддзячу, калі не каханнем і павагай? Ты чула, што там у Анцыі я размаўляў з табой і доўга, без стомы, нібы ты была побач.У сто разоў больш я кахаю цябе за тое, што ты ўцекла з дому імператара.Я не хачу гэтага дому і я ўжо. не хачу раскошы і музыкі, толькі ты адна мне патрэбна.скажы слова, і мы пакінем Рым, каб апынуцца дзесьці далека.
Яна ж не ўзнімаючы галавы з яго пляча глядзела ў задуменні на пасярэбраныя верхавіны кіпарысаў і потым адказала:
-          добра, марк! Ты пісаў мне аб Сіцыліі, дзе і Аўлы хочуць пажыць на старасці гадоў.
І Вініцый перапыніў яе з радасцю:
-          Так, дарагая мая! Нашы землі знаходзяцца побач.Гэта дзівосны бераг, дзе клімат яшчэ саладзейшы, а ночы яшчэ цяплейшыя, чым у Рыме, з большым водарам і больш светлыя...Там жыцце і шчасце – гэта амаль адно і тое ж.
-          І ен пачаў марыць пра будучае.
-          - Там можна забыцца на клопаты.У гаях, сярод аліў,мы будзем хадзіць, адпачываць у ценю.О, Лігія! Што за жыцце: любіць адно аднаго, супакоеныя будзем любавацца морам, небам, разам будзем шанаваць свайго Бога, чыніць навокал сябе дабро і справядлівасць.
Яны замоўклі абое, гледзячы ў будучыню; ен толькі туліў яе ўсе бліжэй да сябе, а ў бляску месяца пабліскваў на яго руцэ рыцарскі залаты пярсценак.У раене, дзе жылі людзі бедныя і працоўныя, усе ўжо спала і ніводзін шум не парушаў цішыню.
-          ты дазволіш мне бачыцца з Пампоніяй? – спытала Лігія.
-          Так, дарагая.мы будзем запрашаць іх у дом да нас ці самі будзем ездзіць да іх.Ці ты хочаш, каб мы забралі з сабой Пятра Апостала? Ен ужо стаміўся ад узросту і працы.Павел будзе нас таксама наведваць, ен зверне да веры Аўла Плаўція, і як салдаты захопліваюць калоніі ў далекіх краінах, так і мы арганізуем калонію хрысціян. Лігія ўзняла руку і ўзяўшы далонь Вініцыя хацела яе пацалаваць, але ен прашаптаў, нібы баючыся спужаць шчасце:
-          - не, Лігія, не! Гэта я паважаю цябе і кахаю, дай ты мне рукі!
-          Я кахаю цябе.
Але ен ужо дакрануўся вуснамі да яе белых, як язмін далоней і з хвіліну яны чулі толькі біцце ўласных сэрцаў.У паветры не было найменшага павеву і кіпарысы стаялі такія нерухомыя, нібы таксама затрымалі дыханне ...
Раптам цішыню прарэзаў неспадзяваны гром, глыбокі, нібы з-пад зямлі.Дрыжыкі прабеглі па целу Лігіі, Вініцый жа ўзняўся і сказаў:
-          - Гэта рык ільвоў у віварыях.
-          І яны пачалі прыслухоўвацца.Потым за першым гукам быў другі, трэці, дзясяты, з усіх бакоў і раенаў горада.У Рыме часам было па некалькі тысяч ільвоў, змешчаных пры  розных арэнах і часта начамі, набліжаючыся да кратаў і абапіраючыся на іх сваімі вялізнымі галовамі, яны абвяшчалі так аб сваім суме па волі і па пустынях.Так яны засумавалі і цяпер, падаючы адзін аднаму голас ў начной цішыні, і так напоўнілі рыкам ўвесь горад.Было ў гэтым штосьці невыказальна пагрозлівае і пужаючае, і Лігія, у якой гэтыя галасы спужалі светлыя і спакойныя карціны будучыні, слухала іх, а сэрца ў гэты час сціскалася ад дзіўнай трывогі і суму.
-          Але Вініцый абняў яе і сказаў:
-          - Не бойся, дарагая.Хутка відовішчы, і ўсе віварыі перапоўненыя.

Пасля яны ўвайшлі ў домік Лінуса, а іх праводзіў ўсе больш моцны гук ільвінага рыку.