среда, 8 апреля 2015 г.

Б.Прус Лялька том 1 раздзел 6 - Якім чынам новыя людзі з’яўляюцца на старых гарызонтах

Раздзел 6
Якім чынам новыя людзі з’яўляюцца на старых гарызонтах

Пачатак красавіка, адзін з тых месяцаў, якія з'яўляюцца пераходам паміж зімой і вясной. Снег ужо знік, але не з'явілася яшчэ зеляніна; дрэвы чорныя, клумбы шэрыя і неба шэрае: выглядае як мармур, прашыты сярэбранымі і залацістымі ніткамі.
Цяпер каля пятай пасля апоўдня. Панна Ізабэла сядзіць у сваім кабінеце і чытае найноўшую аповесць Заля: Старонка кахання. Яна чытае без увагі, штохвіліны ўзнімае вочы, пазірае ў вакно і падсвядома фармулюе азнакі, што галінкі дрэў чорныя, а неба шэрае. Зноў чытае, разглядае кабінет і падсвядома думае, што яе мэбля абшыта блакітнай матэрыяй і яе блакітны капоцік маюць нейкае шэрае адценне і што фестоны белай фіранкі падобныя да вялікіх лядзяшоў са снегу. Потым забывае, пра што думала у гэту хвіліну, і пытаецца ў душы: “Пра што я думала?... Ах, праўда, пра збор ахвяраванняў на Вялікдзень…” І раптам адчувае жаданне праехацца карэтай, і адначасова - жаль да неба, што яно такое шэрае, што залацістыя жылкі на ім такія вузкія… Трывожыць яе нейкі ціхі непакой, нейкае чаканне, але яна не ўпэўнена, чаго яна чакае: ці то таго, каб хмары разышліся, ці таго, каб увайшоў лёкай і ўручыў ёй ліст, які запрашае на велікодны збор ахвяраванняў? Ужо так мала засталося да яго, а яе не запрашаюць.
Зноў чытае аповесць, той раздзел, калі падчас зорнай ночы пан Рамбо рамантаваў сапсаваную ляльку малой Іоасі, Хелена патанала ў слязах безпадстаўнага жалю, а  Юве раіў, каб яна выйшла замуж. Панна Ізабэла адчувае гэты жаль і хто ведае, ці калі б у гэту хвіліну паказаліся на небе зоркі, замест хмар, то ці не расплакалася б так, як Хелена. Ужо амаль пара дзён да збору ахвяраванняў, а яе яшчэ не запрашаюць. Што запросяць, аб гэтым ведае, але чаму марудзяць?...
“Гэтыя жанчыны, якія, здаецца, так апантана шукаюць Бога, бываюць часам нешчаслівымі істотамі, сэрца якіх узбунтавала гарачае пачуццё. Яны ідуць у касцёл, каб там любіць мужчыну, - кажа абат Жуў.
“Пачцівы абат, як ён хацеў супакоіць гэту бедную Хелену!” – думае панна Ізабэла і раптам адкідвае кніжку. Абат Жуў нагадаў ёй, што яна ўжо два месяцы вышывае пояс для касцёльнага звона і што яго яшчэ не скончыла. Узнімаецца з крэсла і прысоўвае да вакна столік з круглымі пяльцамі, са скрыначкай рознакаляровых ядвабных нітак, з каляровай расфарбоўкай; развінае пояс і пачынае старанна вышываць на ім ружы і крыжы. Пад уплывам працы ў сэрцы абуджаецца надзея. Хто так як яна служыць касцёлу, не можа быць забытым падчас велікоднага збору ахвяраванняў. Яна выбірае ядвабныя ніткі, прасоўвае у іглы і ўвесь час шые. Вока яе перабягае ад узору да вышыўкі, рука спадае з верху на ніз, узнімаецца знізу ўверх але ў думках пачынае нараджацца пытанне, якое тычыцца касцюму на свята гроба Гасподняга і выгляду на Вялікдзень. Пытанне гэта хутка запаўняе яе ўсю ўвагу, засланяе вочы і затрымлівае руку. Сукенка, капялюш, плашч і парасон, усё павінна быць новае, а тут так няшмат часу і не толькі нічога не замоўлена, але нават не выбрана!...
Тут яна ўзгадвае, што яе сервіз і серабро ўжо знаходзяцца ў ювеліра, што ўжо ёсць пэўны набыўца і што сёння ці заўтра будуць прададзеныя. Панна Ізабэла адчувае, як сціскаецца сэрца з-за сервізу і серабра, але атрымлівае пэўную палёгку ад думкі пра велікодны збор ахвяраванняў у новым строі. Можа быць вельмі прыгожы, але які?...
 Яна адсоўвае круглыя пяльцы і са стала, на якім ляжаць Шэкспір, Дантэ, альбом еўрапейскіх знакамітасцяў і таксама некалькі часопісаў, бярэ “Le Moniteur de la Mode” і пачынае яго праглядаць з найвялікшай увагай.
Вось туалет абедзенны; вось строі вясеннія для маладых паненак і больш старэйшых, замужніх пані і іх маці; вось сукенкі для візітаў, цырымоній, для шпацыру; шэсць новых форм капелюшоў, дзесяць матэрый, некалькі дзесяткаў колераў… Што тут выбраць, о Божа?... Немагчыма выбіраць без парады панны Фларэнтыны і са швачкай…
Панна Ізабэла з неахвотай адкідае часопіс моды і сядае на шэзлонгу крыху прылёгшы. Рукі складзеныя як да малітвы, абапіраецца на парэнчы, галава  - на руках і паглядае ў неба летуценным позіркам. Велікодны збор ахвяраванняў, новы туалет, хмары на небе – усё змешваецца ў яе фантазіях на фоне суму з-за сервізу і лёгкага пачуцця сораму, што яго прадае.  
“Ах, усё роўна!” – гаворыць яна сабе і зноў горача жадае, каб хмары разышліся хаця б на хвіліну. Але хмары збіраюцца, а ў яе сэрцы ўзнімаецца шкадаванне, сорам і непакой. Яе позірк трапляе на столік, які стаіць тут жа побач з шэзлонгам і на кніжку для малітваў, апраўленую ў слановую косць. Панна Ізабэла бярэ ў рукі кніжку і паволі, старонку за старонкай, адшуквае ў ёй малітву: Acte de résignation(малітва пакаяння), і калі знаходзіць пачынае чытаць:
"Que votre nom soit béni á jamais, bien qui avez voulu m'éprouver par cette peine." (Няхай будзе блаславёнае імя тваё на векі вякоў, хаця ты і спаслаў мне гэта выпрабаванне”)  Па меры таго, як яна чытае, шэрае неба раз’ясняецца, а падчас апошніх слоў… “et d'attendre en paix votre divin secours..." (спашлі мне мір у чаканні тваёй боскай дапамогі) хмары разыходзяцца, паказваецца кавалак чыстага блакіту, кабінет панны Ізабэлы напаўняецца святлом, а яе душа – спакоем. Цяпер яна ўпэўнена, што малітвы яе пачутыя, што ў яе будзе самы прыгожы строй і найлепшы касцёл для збору ахвяраванняў.
У гэтую хвіліну далікатна адчыняюцца дзверы кабінету; у іх з’яўляецца панна Фларэнтына, высокая, апранутая ў чорнае, нясмелая, трымае двума пальцамі ліст і кажа ціха:
- Ад пані Каралёвай.
- Ах, гэта па збору ахвяраванняў, - адказвае панна Ізабэла з чаруючай усмешкай.- Цэлы дзень не заглядала да мяне, Флора.
- Я не хачу табе перашкаджаць.
- Сумаваць?... – пытае панна Ізабэла. – Хто ведае, ці не было б нам весялей сумаваць у адным пакоі.
- Ліст… - кажа нясмелая асоба ў чорнай сукенцы, далікатна бярэ з пісьмовага століка ножычак і з найвялікшай асцярожнасцю разразае канверт.
- Я ведаю яго змест, - перапыняе панна Ізабэла. 
– Пасядзі крыху са мною і, калі табе няцяжка, будзь ласкавая,
 прачытай мне ліст.
Фларэнтына кладзе ножык на столік, потым канверт, разварочвае паперу і ціхім, меладычным голасам чытае ліст, напісаны па-французску:
“Дарагая Бэла! Выбачай, што закранаю справу, якую толькі ты і твой бацька маеце права вырашаць. Я ведаю, дарагое дзіця, што ты збываеш свой сервіз і серабро, сама мне зрэшты пра гэта казала. Я ведаю таксама, што знайшоўся пакупнік, які плоціць вам пяць тысяч рублёў, на мой погляд надта мала, хаця ў гэтыя часы цяжка спадзявацца на большае. Пасля размовы аднак, якая ў  мяне была на гэты конт з Кшэшоўскай, я пачынаю асцерагацца, каб гэтыя прыгожыя памятныя рэчы не перайшлі ў неадпаведныя рукі.
Я б хацела гэта прадухіліць, прапаную табе таму, калі ты згодная, тры тысячы рублёў пазыкі і пакінь узгаданы сервіз і серабро. Я лічу, што сёння зручней будзе яму ў мяне, калі бацька твой знаходзіцца ў такіх клопатах. Забраць іх зможаш, калі захочаш, а ў выпадку маёй смерці нават без вяртання пазыкі.
Я не навязваюся, толькі прапаную. Падумай, як табе будзе больш зручна, а перадусім падумай аб наступствах.
Наколькі я цябе ведаю, ты была б балюча закранутая, пачуўшы некалі, што нашы фамільныя каштоўнасці аздабляюць стол нейкага банкіра ці належаць да пасагу яго дачкі.
Я пасылаю табе тысячы пацалункаў.
Іаана.
Р. S. Уяві сабе, якое шчасце напаткала мой дзіцячы прытулак . Я была ўчора ў лаўцы гэтага знакамітага Вакульскага і дамовілася аб невялікім добраахвотным узносе для сірот. Я разлічвала на якія-небудзь дзесяткі рублёў, а ён, ці паверыш, ахвяраваў мне тысячу, цэлую тысячу рублёў, і яшчэ сказаў , што на мае рукі не пасмеў бы выдаць меншую суму. Некалькі такіх "вакульскіх", і адчуваю, што пад старасць я зрабілася б дэмакраткай”.
Панна Фларэнтына, скончыўшы ліст, не смела адарваць ад яго вачэй. Нарэшце адважылася і зірнула: панна Ізабэла сядзела на шэзлонгу бледная, са сціснутымі рукамі.
-Што ты на гэта скажаш, Флора? – спытала яна праз хвіліну.
- Я думаю, - адказала ціха тая, - што пані Каралёва ў пачатку ліста вельмі трапна апісала сваё становішча ў гэтай справе.
- Што за прыніжэнне! – прашаптала панна Ізабэла, нервова б’ючы рукой па шэзлонгу.
- Прыніжэнне – прапанаваць камусьці тры тысячы рублёў каб пакінуць серабро, і гэта ў той час, калі чужыя даюць пяць тысяч… Іншага я не бачу.
- Кім яна нас лічыць… Напэўна мы сапраўды жабракі…
- Што ты, Бэлачка!... – перапыніла, ажывіўшыся, панна Фларэнтына. – Менавіта гэты занадта жорсткі ліст гаворыць, што вы не жабракі. Цётка любіць быць суровай, але ўмее пашкадаваць у няшчасці. Калі б вам пагражала жабрацтва, вы б знайшлі ў ёй чуллівую і далікатную суцяшальніцу.
- Дзякуй ёй за гэта.
- І не патрэбна асцерагацца гэтага. Заўтра атрымаем пяць тысяч рублёў, за якія можна весці гаспадарку ўсяго дома на працягу паўгода…. Ці хаця б квартал. Праз пару месяцаў…
- Прададуць дом з аукцыёну…
- Простая фармальнасць і нічога больш. Дарэчы, можаце мець прыбытак, у той час як сёння дом з’яўляецца толькі цяжарам. Ну, а пасля цёткі Гартэнзіі атрымаеш амаль сто тысяч рублёў. Зрэшты – дадала праз хвіліну панна Фларэнтына, ўзнімаючы бровы – я сама не ўпэўнена, ці ў твайго бацькі няма яшчэ якога маёнтку. Усе так лічаць…
Панна Ізабэла выхілілася з шэзлонгу і ўзяла за руку панну Фларэнтыну.
-      Флорачка – прамовіла яна, зніжаючы голас – каму ты гэта гаворыш?... Сапраўды ты лічыш мяне толькі нявестай перад шлюбам, якая нічога не бачыць  і нічога не разумее?... Ты думаеш, што  я не ведаю, - дагаварыла яшчэ цішэй – што ўжо месяц, як грошы на ўтрыманне дому пазычаеш у Мікалая…
-      Можа менавіта бацька хоча гэтага…
-      Ці і таго хоча, каб яму штораніцы падкладала некалькі рублёў у пулярэс.
Панна Фларэнтына паглядзела ёй у вочы і пакруціла галавой.
-      Шмат ведаеш, - адказала тая, - але не ўсё. Ужо два тыдні, можа дзесяць дзён я бачу, што бацька выдаткоўвае больш, чым дзесяць рублёў…
-      Ён бярэ ў доўг…
-      Не. Бацька ніколі не пазычае ў горадзе. Кожны, хто пазычае, прыходзіць з пазыкай дадому і ў кабінеце бацькі атрымлівае распіску ці працэнт. Ты не ведаеш яго з гэтага пункту гледжання.
-      Тады адкуль жа ў яго цяпер грошы?
-      Я не ведаю. Бачу, што яны ёсць, і чую, што заўсёды былі.
-      Навошта ж у такім выпадку дазваляе прадаць серабро? – пытала настойліва панна Ізабэла.
-      Можа хоча здзівіць сям’ю.
-      А хто выкупіў яго векселі?
-      Панна Фларэнтына зрабіла рукамі рух, які азначае “няма слоў”.
-      Не выкупіла іх Кшэшоўская – прамовіла яна – гэта я ведаю напэўна. – Значыць – або цётка Гартэнзія, або…
-      Або?...
-      Або сам бацька. Ці ты не ведаеш, колькі рэчаў робіць бацька, каб даць клопатаў сям’і, а потым смяяцца…
-      Навошта ж яму  хацелася б мяне, нас клапаціць?
-      Думае, што ты спакойная. Дачка павінна неабмежавана давяраць бацьку.
-      Ах, так!...- шапнула панна Ізабэла, задумваючыся.
-      Апранутая ў чорнае кузінка павольна ўзнялася з крэсла і ціха вышла.
Панна Ізабэла зноў пачала пазіраць на свой пакой, які падаўся ёй шэраватым, на чорныя галінкі, якія гайдаліся за вакном, на пару вераб’ёў, якія швергаталі можа аб пабудове гнязда, на неба, якое стала аднаго колеру – шэрага, без ніводнай святлейшай паласы. У яе памяці зноў аджыла справа збору ахвяраванняў і новага строю, але абедзве справы падаліся ёй настолькі малымі, такімі амаль смешнымі, што  думаючы пра іх крыху варухнула плячыма.
Клапацілі яе іншыя пытанні: ці не аддаць сервіз графіні Каралёвай – і – адкуль у бацькі грошы? Калі былі яны раней, навошта дазволіў пазыкі ў Мікалая?... А калі не было іх, то з якой крыніцы бярэ іх сёння?...  Калі яна аддасць сервіз і серабро цётцы, можа страціць выпадак карысна іх збыць,  а калі прадасць за пяць тысяч, гэтыя памятныя рэчы сапраўды могуць патрапіць у нядобрыя рукі, як пісала графіня. Раптам перапыніўся гэты бег думак: хутка яе вуха пачула ў далейшых пакоях шум. Гэта былі мужчынскія крокі, мерныя, спакойныя. У салоне сцішыў іх крыху дыван, у пакоі сталовым узмацніліся, у яе спальні прыціхлі, нібы нехта ішоў на пальцах.
- Уваходзьце, тата, - азвалася панна Ізабэла, пачуўшы стук ў свае дзверы.
Увайшоў пан Томаш. Яна ўзнялася з шэзлонгу, але бацька не дазволіў гэтага. Абняў яе, пацалаваў галаву і потым сеў каля яе, кінуў вокам у вялікае люстра на сцяне. Убачыў там свой прыгожы твар, сівыя вусы, свой цёмны жакет без папроку, гладкія штаны, нібы толькі што выйшлі ад краўца, і засведчыў,  што ўсё добра.
- Я чую, - прамовіў дачцэ, усміхаючыся – што паненка атрымлівае карэспандэнцыю, якая ёй псуе настрой.
- Ах, тата, калі б ты ведаў, якім тонам размаўляе цётка…
- Напэўна тонам асобы, хворай на нервы. Таму не можаш яе шкадаваць.
- Калі б толькі шкадаванне. Я баюся, што яна мае рацыю і што наша серабро могуць сапраўды знайсці на нечым банкірскім стале.
Прытуліла галаву да пляча бацькі. Пан Томаш паглядзеў, не хочучы, у люстэрка на століку і прызнаўся ў душы, што абое ў гэту хвіліну ствараюць вельмі прыгожую карціну. Асабліва добра адрознівалася боязь на твары дачкі ад яго спакою. Ён усміхнуўся.
-      Банкірскія сталы… - паўтарыў ён. – Серабро нашых продкаў бывала ўжо на сталах татар, казакоў, узбунтаваных сялян, і не толькі нам гэта не шкодзіла, але нават прыносіла шанаванне. Хто змагаецца, рызыкуе страчваць.
-      Страчвалі з-за вайны і на вайне – заўважыла панна Ізабэла.
-      А сёння няма вайны?... Змянілася толькі зброя: замест касы ці ятагана ваююць рублём. Іоася добра гэта разумела, прадаючы не сервіз – а фамільную маёмасць, ці разбіраючы руіны замку для пабудовы свірана.
-      Мы пераможаныя, - шапнула панна Ізабэла.
-      Не, дзіця, - адказаў пан Томаш, разгінаючыся. – Мы толькі пачнём трыумфаваць і бадай ці не гэтага баіцца мая сястра і яе атачэнне.Яны так глыбока заснулі, што ўражвае іх кожная прыкмета жыцця, кожны мой смялейшы крок, - дадаў ён нібыта сам сабе.
- Твой, тата?
- Так. Яны думалі, што  я папрашу іх аб дапамозе. Сама Іаася ахвотна зрабіла б мяне сваёй даверанай асобай. Я ж падзякаваў ім за міласць і наблізіўся да мяшчанства. Я знайшоў у гэтых людзей павагу, якая пачынае адбудоўваць наш свет. Яны думалі, што я адыйду на другі план, а бачаць, што магу выйсці на першы.
- Ты, тата?
- Я. Да гэтага часу я маўчаў, не маючы адпаведных выканаўцаў. Сёння я знайшоў такога, які зразумеў мае ідэі, і пачну дзейнічаць.
- Хто ж гэта? – спытала панна Ізабэла, са здзіўленнем пазіраючы на бацьку.
- Нехта Вакульскі, купец, жалезны чалавек. З яго дапамогай я арганізую наша мяшчанства, ствару таварыства для гандлю з Усходам, такім чынам рушыць наперад прамысловасць…
- Ты, тата?
- І тады паглядзім, хто выйдзе наперад, хаця б падчас мажлівых выбараў у гарадскую раду…
Панна Ізабэла слухала з шырока адкрытымі вачыма.
- Ці гэты чалавек, - шапнула яна, - аб якім гаворыш, тата, не з’яўляецца якімсьці аферыстам, авантурнікам?...
- Значыць не ведаеш яго? – спытаў пан Томаш. Аднак ён адзін з нашых пастаўшчыкоў.
- Лаўку ведаю, вельмі прыгожая – сказала панна Ізабэла, задумаўшыся. – Там стары распарадчы, які выглядае трохі дзіваком, але надзвычайна ветлівы… Ах, здаецца мне, што некалькі дзён таму пазнаёмілася і з уласнікам… Выглядае хамам…
- Вакульскі хам?... – здзівіўся пан Томаш. – Ён сапраўды трохі суровы, але вельмі ветлівы.
Панна Ізабэла страсянула галавой.
- Непрыемны чалавек, - адказала яна з ажыўленнем. – Цяпер я прыгадваю яго сабе… Я была ў аўторак у лаўцы запытала яго пра цану веера… Трэба было бачыць, як ён паглядзеў на мяне!... Не адказаў нічога, толькі працягнуў сваю вялізную чырвоную руку да распарадчага ( нават досыць элегантнага хлопца) і буркнуў голасам, у якім быў чуваць гнеў: пане Мараўскі ці Марчэўскі (ужо не памятаю), пані пытаецца пра цану веера. А… нецікавага тата знайшоў супольніка!... – смяялася панна Ізабэла.
- Шалёнай энергіі чалавек, жалезны чалавек, - адказаў пан Томаш. – Яны такія. Пазнаёмішся з імі, бо думаю арганізаваць у доме пару сходаў. Усе арыгінальныя, але гэты самы арыгінальны з усіх.
- Тата гэтых паноў хоча прымаць?
- Я павінен параіцца з некаторымі. А што да нашых, – дадаў ён, пазіраючы ў вочы дачцэ, – я запэўніваю цябе, што калі пачуюць, хто ў мяне бывае, то не адзін прыбяжыць у салон.
У гэтую хвіліну ўвайшла панна Фларэнтына, запрашаючы на абед. Пан Томаш падаў руку дачцэ і перайшлі ўтраіх у сталовы пакой, дзе ўжо стаяла на стале супніца і знаходзіўся Мікалай, апрануты ў фрак і з вялікім белым гальштукам.
- Я смяюся з Бэлачкі, - прамовіў пан Томаш кузінцы, якая налівала бульён з супніцы. Уяві сабе, Флора, што Вакульскі зрабіў на яе ўражанне хама. Ці ты яго ведаеш?
- Хто ж сёння не ведае Вакульскага, - адказала панна Фларэнтына, падаючы Мікалаю талерку для гаспадара дому. – Ну, ён не элегантны, але – робіць уражанне…
- Пня з чырвонымі рукамі, - заўважыла са смехам панна Ізабэла.
- Ён мне нагадвае Тросці, памятаеш, Бэлачка, таго палкоўніка стралкоў у Парыжы, - адказаў пан Томаш.
- А мне – статую трыумфуючага гладыятара – меладычным голасам дадала панна Фларэнтына. – Памятаеш, Бэлачка, у Фларэнцыі, гэтага з узнятым мячом?Твар суровы, нават дзікі, але прыгожы.
- А чырвоныя рукі?... – запытала панна Ізабэла.
- Адмарозіў іх у Сібіры, - адказала панна Фларэнтына з націскам.
- Што  ж ён там рабіў?
- Пакутаваў за мары маладосці, - прамовіў пан Томаш. – Можна яму гэта прабачыць.
- Ах, значыць ён герой!...
- І мільянер, - дадала панна Фларэнтына.
- І мільянер? – паўтарыла панна Ізабэла. – Пачынаю верыць, што тата зрабіў добры выбар, беручы яго ў супольнікі. Хаця…
- Хаця што?... – спытаў бацька.
- Што скажа свет на гэты альянс?
- У каго сіла ў руках, у таго і свет ля ног.
Якраз Мікалай прынёс паляндвіцу, калі ў пярэднім пакоі зазванілі. Стары слуга выйшаў і праз хвіліну вярнуўся з лістом на сярэбраным, а можа
пасярэбраным падносе.
- Ад пані графіні, - прамовіў ён.
- Табе, Бэла,  -дадаў пан Томаш, беручы ліст у руку. – Ты дазволіш, я замяню цябе ва ўжытку гэтай новай пілюлі.
Раскрыў ліст, пачаў яго чытаць і са смехам падаў панне Ізабэле.
- Вось, - усклікнуў ён, - уся Іаася – у гэтым лісце. Нервы, заўсёды нервы!...
Панна Ізабэла адсунула талерку і з непакоем прабегла па паперы вачыма. Але паступова твар яе праясніўся.
- Слухай, Флорачка, - прамовіла яна, - бо гэта цікава.
“Дарагая Бэлачка! – піша цётка. Забудзь, анёлак, аб маім папярэднім лісце. У выніку твой сервіз мяне не хвалюе, знойдзем іншы, калі будзеш ісці замуж. Але справа ў тым, каб абавязкова прымала ўдзел у велікодным зборы ахвяраванняў са мной , і менавіта аб гэтым мела намер пісаць раней, не аб сервізе. Бедныя мае нервы! Калі не хочаш іх дарэшты расстроіць, павінна згадзіцца на маю просьбу.
Свята Гроба Гасподняга ў нашым касцёле будзе цудоўнае. Мой паважаны Вакульскі дае фантан, штучных птушачак, якія спяваюць, музычны куфэрак, які будзе граць самыя важныя кавалкі, і мноства дываноў.
Гозер прывязе кветкі, а аматары арганізуюць канцэрт для аргана, скрыпкі, віяланчэлі і голаса. Я ў захапленні, але калі б мне сярод гэтых цудаў не хапала цябе, я б расчаравалася. І таму ты згодна? … Абдымаю цябе і цалую тысячу разоў, цётка, якая цябе любіць.
Іаана.
Постскрыптум. Заўтра мы едзем у магазін замовіць для цябе вясенні касцюм. Я памру, калі ты яго не прымеш”.
Панна Ізабэла прамянілася. Гэты ліст выконваў усе яе спадзяванні.
- Вакульскі – непараўнальны! – прамовіў смеючыся пан Томаш. – Штурмам здабыў Іоасю, якая не толькі не будзе мяне адгаворваць ад супольніка, але нават гатова за яго змагацца са мной.
 Мікалай падаў куранят.
-      Павінен гэта аднак быць геніальны чалавек, - заўважыла панна Фларэнтына.
-      Вакульскі?... ну, не – сказаў пан Томаш. – Гэта чалавек з нястрымнай энергіяй, але што тычыцца дару камбінавання, не скажу, каб валодаў ім у высокай ступені.
-      Здаецца мне, што прыводзіць таму доказы.
-      Усё гэта – прычыны толькі энергіі, - адказаў пан Томаш. – Дар камбінацыі, геніяльны розум пазнаецца падчас іншых рэчаў, хаця б… у гульні. Я з ім досыць часта гуляю ў пікет, дзе абавязкова трэба камбінаваць. Вынік такі, што я прайграў ад васьмі да дзесяці рублёў, а выйграў каля сямідзесяці, хаця – да генія няма прэтэнзій! – дадаў ён сціпла.
-      У панны Ізабэлы выпаў з рукі відэлец. Пабляднела і схапіўшыся за лоб, шапнула:
-      А!... а!...
     Бацька і панна Фларэнтына ўсхапіліся з крэслаў.
-      Што з табой, Бэла?... – спытаў затрывожаны пан Томаш.
-      Нічога, - адказала яна, устаючы з-за стала, - мігрэнь. Ужо на працягу гадзіны адчувала, што яна пачнецца… Гэта нічога, тата…
Пацалавала бацьку руку і выйшла ў свой пакой.
-      Раптоўная мігрэнь павінна была б прайсці адразу, - прамовіў пан Томаш. – Ідзі да яе, Флорачка. Я на хвіліну выйду ў горад, бо павінен убачыцца з некалькімі асобамі, але раней вярнуся. Тымчасам ты назірай за ёй, любая Флорачка, прашу цябе пра гэта – сказаў пан Томаш са спакойным тварам чалавека, без просьбаў ці пажаданняў якога не можа быць добра на свеце.
-      Зараз я да яе пайду, толькі тут навяду парадак, - адказала панна Фларэнтына, для якой парадак у доме быў справай важнейшай за чыю б то ні было мігрэнь. Ужо цемра агарнула зямлю… Панна Ізабэла зноў адна ў сваім кабінеце; упала на шэзлонг і абедзвюмя рукамі закрыла вочы. З-пад каскаду тканін, якія апускаліся аж да падлогі, выхіліўся яе вузкі пантофлік і кавалачак панчошкі, але гэтага ніхто не бачыць і сама яна аб гэтым не думае. У гэту хвіліну яе душу зноў кранае гнеў, жаль і сорам. Цётка яе перапрасіла, яна сама будзе ўдзельнічаць у велікодным зборы ахвяраванняў пры найпрыгажэйшым свяце Гроба Гасподняга і ў яе будзе самы прыгожы касцюм; але нягледзячы на гэта – яна нешчаслівая… Вызнае такіе пачуцці, як калі б увайшла ў поўны салон убачыла раптам на сваім новым касцюме вялізную тлустую пляму страшнай формы і колеру, нібы сукенкай выціралі дзесьці на кухонных сходах. Думка пра гэта для яе такая агідная, што ёй аж млосна робіцца.
Што за страшнае становішча!... Ужо месяц як не плоцім свайму лёкаю, і ўжо дзесяць дзён яе бацька на свае дробныя выдаткі выйграе грошы ў карты… Выйграць можна; іншыя выйграюць тысячы, але не для забеспячэння першых патрэб, і канешне ж – не ў купцоў. Ах, калі б можна, упала б бацьку да ног і маліла яго, каб не гуляў з гэтымі людзьмі, і як найменш – не цяпер, калі іх становішча такое цяжкае. Праз некалькі дзён, калі атрымае грошы за свой сервіз, сама аддасць у рукі бацьку пару соцен рублёў, просячы, каб іх прайграў гэтаму пану Вакульскаму, каб заплаціў яму больш шчодра, чым яна заплоціць Мікалаю за пратэрмінаваныя даўгі.
Але ці ж у яе атрымаецца зрабіць гэта, і нават сказаць пра гэта бацьку?...
“Вакульскі?... Вакульскі?... – шэпча панна Ізабэла. – Хто ж ён – Вакульскі, які сёння так раптоўна паказаўся ёй адразу з некалькіх бакоў, у розных постацях. Што ў яго за інтарэсы ў адносінах з яе цёткай, з бацькам?...”
І здаецца ёй, што ўжо некалькі тыдняў нешта чула пра гэтага чалавека. Нейкі купец нядаўна ахвяраваў пару тысяч рублёў на дабрачыннасць, але не была ўпэўнена, ці гэта быў гандляр жаночым адзеннем, ці футрамі. Потым казалі, што таксама нейкі купец падчас балгарскай вайны зарабіў вялікія грошы, толькі не  памятала, ці зарабіў шавец, у якога яна бярэ боцікі, ці яе фрыз'ер? І толькі цяпер, прыгадвае сабе, што гэты купец, які даў грошы на дабрачыннасць, і той, які зарабіў вялікія грошы, з’яўляюцца адной асобай, што гэта менавіта той Вакульскі, які для яе бацькі прайграе ў карты, і якога яе цётка, вядомая гордасцю графіня Каралёва, называе: мой паважаны Вакульскі!...
У гэту хвіліну яна прыгадвае сабе нават фізіяномію гэтага чалавека, які ў лаўцы не хацеў з ёй размаўляць, толькі адышоўшы за вялізныя японскія вазоны, прыглядаўся да яе ўважліва. Як ён на яе пазіраў…
Аднойчы ўвайшла з паннай Фларэнтынай на шакалад у цукерню, жартам. Сеўшы каля вакна, за якім сабралася некалькі бедных дзяцей. Дзеці пазіралі на яе, на шакалад і на пірожныя з цікаўнасцю і прагнасцю галодных зверанят, а гэты купец – таксама на яе пазіраў.
Лёгкія дрыжыкі прабеглі ў панны Ізабэлы. І гэта будзе супольнік яе бацькі?... Навошта гэты супольнік?... Як яе бацьку прыйшло на думку завязваць нейкія таварыствы гандлёвыя, рабіць пэўныя далёкія планы, пра якія ніколі раней не марыў?... Ён хоча з дапамогай мяшчанства вылучыцца сярод арыстакратыі; хоча быць выбраным у гарадскую раду, якой не было і няма?...
Але ж гэты Вакульскі – гэта сапраўды нейкі аферыст, можа ашуканец, якому патрэбна гучнае прозвішча на шыльду для сваіх прадпрыемстваў. Былі ўжо такія выпадкі. Колькі прыгожых прозвішчаў нямецкай шляхты і венгерскай удзельнічала ў гандлёвых аперацыях, якіх яна нават не разумее, і бацька відаць таксама.
Зрабілася ўжо зусім цёмна; на вуліцы запалілі ліхтары, святло якіх трапляла ў кабінет панны Ізабэлы, малюючы на столі раму вакна і складкі фіранкі.” Выглядала гэта як крыж на фоне светлай плямы, якая паволі закрывае густое воблака. Дзе гэта я бачыла такі крыж, такую хмару і святло?...” – спытала сябе панна Ізабэла. Яна пачала ўспамінаць бачаныя ёй у жыцці ваколіцы і – марыць. Ёй здавалася, што на экіпажы едзе нейкай вядомай мясцовасцю. Краявід падобны да вялізнага кола, створанага з лясоў і зялёных гор, а яе экіпаж знаходзіцца на краі кола і з’язджае ўніз. Ці з’язджае? Бо не набліжаецца , ані аддаляецца, так нібыта стаіць на месцы. Але усе ж з’язджае: відаць гэта па выяве сонца, якое адбіваецца ў лакіраваным крыле экіпажу і рухаецца паволі назад. Зрэшты чуваць грукат … Гэта грукат дрожак на вуліцы?... Не, гэта грукочуць машыны, якія працуюць дзесьці ў глыбіні гэтага кола гор і лясоў. Відаць там нават, унізе, нібы возера чорных дымоў і белай пары, узятыя ў раму зеляніны.
Цяпер панна Ізабэла заўважае бацьку, які сядзіць каля яе і ўважлівае аглядае свае пазногці, час ад часу кідаючы позірк на краявід. Экіпаж увесь час стаіць на краі кола нібы нерухома, і толькі выява сонца, якое адбілася ў лакіраваным крыле, паволі рухаецца назад. Гэты ўяўны спакой ці таксама стоены рух у вышэйшай ступені раздражняе панну Ізабэлу. “Ці мы едзем, ці стаім?” – пытае яна бацьку. Але бацька нічога не адказвае, нібы яе не бачыў; аглядае свае прыгожыя пазногці і часам кідае вокам на ваколіцу.

Потым (экіпаж увесь час дрыжыць і грукоча) з глыбіні возера чорных дымоў і белай пары з’яўляецца напаўфігуры нейкі чалавек. У яго каротка падстрыжаныя валасы, смуглы твар, які нагадвае Тросці, палкоўніка стралкоў (а можа гладыятара з Фларэнцыі?), і вялізныя чырвоныя далоні.
Апрануты ў забруджаную кашулю з рукавамі, закручанымі вышэй за локаць; у левай руцэ, амаль каля грудзей, ён трымае карты, складзеныя ў веер, у правай, якую ўзняў над галавой, трымае адну карту, відавочна з той мэтай, каб яе кінуць на пярэдняе сядзенне экіпажу. Рэшты постаці не відаць сярод дыму. “Што ён робіць, тата”, - пытае спужаная панна Ізабэла.
“Гуляе са мной у пікет”, - адказвае бацька, таксама трымаючы ў руках карты.
“Але ж гэта страшны чалавек, тата!”
“Нават такія не робяць нічога дрэннага жанчынам” – адказвае пан Томаш.
Толькі цяпер панна Ізабэла заўважае, што чалавек у кашулі пазірае на яе нейкім праніклівым позіркам, увесь час трымаючы карту над галавой. Дым і пара, якія агарнулі даліну, часам закрываюць яго расшпіленую кашулю і суровае аблічча; патанае ў іх – і знікае. Толькі за дымам відаць бледны бляск яго вачэй, а над дымам аголеная да локця рука і – карта.
“Што азначае гэта карта, тата?” – пытаецца яна ў бацькі.
Але бацька спакойна пазірае ва ўласныя карты і не адказвае нічога, нібы яе не бачыў.
“Калі ж мы нарэшце выедзем з гэтага месца?...”
Але хоць экіпаж дрыжыць і сонца, адбітае ў крыле рухаецца назад, увесь час каля ступенькі бачнае возера дыму, а ў ім – заглыбленага чалавека, яго руку над галавой і – карту.
Панну Ізабэлу ахоплівае нервовы непакой, яна збірае ўсе успаміны, усе думкі, каб адгадаць: што значыць карта, якую трымае гэты чалавек?... Ці гэта грошы, якія прайграў бацьку ў пікет? Напэўна не. Можа ахвяра, якую ён прынёс таварыству Дабрачыннасці? І гэта не. Можа тысячу рублёў, якую даў яе цётцы на прытулак, а можа гэта распіска на фантан, птушак і дываны для упрыгожання свята гроба Гасподняга. Таксама не; усё гэта не непакоіла б яе.Паступова панну Ізабэлу напоўніў вялікі страх. Можа гэта векселі яе бацькі, якія хтосьці нядаўна выкупіў?... У такім разе, узяўшы грошы за серабро і сервіз, заплаціць гэты доўг у першую чаргу і пазбудзецца падобнага крэдытора. Але чалавек, які знаходзіўся ў дыме, увесь час пазірае ёй у вочы і карты не кідае. Таму можа… Ах!...
Панна Ізабэла усхопліваецца з шэзлонгу, натыкаецца ў цемры на табурэт і дрыжачымі рукамі звоніць. Звоніць другі раз, ніхто не адказвае, таму выбягае ў пярэдні пакой і ў дзвярах сустракаецца з паннай Фларэнтынай, якая хапае яе за руку і кажа са здзіўленнем:
-      Што з табой, Бэлачка?...
Святло ў пярэднім пакоі крыху прыводзіць у сябе панну Ізабэлу. Яна ўсміхаецца.
-      Вазьмі, Флорачка, лямпу у мой пакой. Тата ёсць?
-      Хвіліну таму выехаў.
-      А Мікалай?
-      Зараз вернецца, пайшоў аддаць ліст пасланцу. Ці ў цябе мацней баліць галава? – пытаецца панна Фларэнтына.
-      Не, - смяецца панна Ізабэла, - толькі задрамала і так мне штосьці трызнілася.
Панна Фларэнтына бярэ лямпу і ўдвох з кузінкай ідуць у яе кабінет. Панна Ізабэла сядае на шэзлонгу, засланяе рукой вочы ад святла і кажа:
-      Ведаеш, Флорачка, я надумалася, што не прадам майго серабра чужому. Сапраўды можа трапіць Бог ведае ў якія рукі. Сядзь зараз, калі ласка, каля майго століка і напішы цётцы, што… я прымаю яе прапанову. Няхай нам пазычыць тры тысячы рублёў і няхай забярэ сервіз і серабро.
Панна Фларэнтына пазірае на яе з найвялікшым здзіўленнем, нарэшце адказвае:
-      Гэта немагчыма, Бэлачка.
-      Чаму?...
-      Пятнаццаць хвілін таму я атрымала ліст ад пані Мелітон, што серабро і сервіз ужо купленыя.
-      Ужо?... Хто іх купіў? – ускліквае панна Ізабэла, хапаючы кузінку за руку.
Панна Фларэнтына у замяшанні.
-      Відаць, нейкі купец з Расіі… - кажа яна, але адчуваецца, што кажа няпраўду.
-      Ты штосьці ведаеш, Флорачка!... Я прашу цябе, скажы!... – просіць яе панна Ізабэла. Яе вочы напаўняюцца слязьмі.
-      Зрэшты табе скажу, толькі не раскажы тайну бацьку, - просіць кузінка.
-      Дык хто?... Ну, хто купіў?...
-      Вакульскі, - адказвае панна Фларэнтына.
Панне Ізабэле ў адну хвіліну высахлі вочы, прымаючы пры гэтым барву сталі. Адштурхоўвае з гневам рукі кузінкі, праходзіць туды і назад па сваім кабінеце, нарэшце сядае на крэселку насупраць панны Фларэнтыны. Яна ўжо не спужаная і знерваваная прыгажуня, але вялікая дама, у якой ёсць намер кагосьці са слуг пакараць, а можа выдаліць.
- Скажы мне, кузінка, - гаворыць яна прыгожым кантральта, -што гэта за смешная змова супраць мяне?
- Я? Змова? Паўтарае панна Фларэнтына, прыціскаючы рукі да грудзей. – Я не разумею цябе, Бэлачка…
- Так. Ты, пані Мелітон і гэты… смешны герой… Вакульскі…
- Я і Вакульскі?... – паўтарае панна Фларэнтына. На гэты раз здзіўленне яе такое шчырае, што сумнявацца нельга.
- Дапусцім, што ты не ў змове, - працягвае далей панна Ізабэла, - але штосьці ведаеш…
- Пра Вакульскага я ведаю тое, што і ўсе. У яго лаўка, у якой купляем, зрабіў багацце на вайне…
- А пра тое, што ўцягвае тату у гандлёвае таварыства, не чула?
Выразныя вочы панны Фларэнтыны зрабіліся вельмі вялікія.
- Бацьку твайго ўцягвае ў таварыства?... – прамовіла яна, паводзячы плячыма. – Да якога ж таварыства ён можа яго ўцягнуць?...
І ў гэту хвіліну пужаецца ўласных слоў…
Панна Ізабэла не магла сумнявацца ў яе невінаватасці; зноў пару разоў прайшлася па кабінеце з рухамі злоўленай ільвіцы і раптам спытала:
-      Скажы мне як найменш: што ты думаеш пра гэтага чалавека?
-      Я пра Вакульскага?... Я нічога пра яго не думаю, за выключэннем хіба таго, што шукае славы і адносін.
-      Таму для славы ахвяраваў тысячу рублёў на прытулак?
-      Напэўна. Даў два разы толькі на дабрачыннасць.
-      А чаму купіў мой сервіз і серабро?
-      Напэўна таму, каб з прыбыткам прадаць яго, - адказала панна Фларэнтына. – У Англіі за падобныя рэчы добра плацяць.
-      А чаму… выкупіў векселі таты?
-      Адкуль ведаеш, што гэта ён? У гэтым не было б у яго ніякага інтарэсу.
-      Нічога не ведаю, - сказала ліхаманкава панна Ізабэла, - але ўсё прадбачу, усё разумею… Гэты чалавек хоча наблізіцца да нас…
-      Значыць да мяне хоча наблізіцца! – усклікнула панна Ізабэла з выбухам. – Я даведалася пра гэта па… Сорам ёй было дадаць: “пасля яго позірку”.
-      Ты не памыляешся, Бэлачка?...
-      Не. Тое, што я адчуваю ў гэту хвіліну, не памылка, а хутчэй яснабачанне. Ты нават не здагадваешся, як даўно ён мяне пераследуе. Цяпер толькі узгадваю, што год таму не было прадстаўлення ў тэатры, не было канцэрту, лекцыі, на якіх бы я яго не сустракала, і толькі сёння гэта… бяздумная фігура здаецца мне страшнай…
Панна Фларэнтына аж адышла з крэселкам, шэпчучы:
- Ты дапускаеш, што ён бы асмеліўся…
- Упадабаць мяне?... – перапыніла са смехам панна Ізабэла.  – У гэтым нават не думала б ад яго бараніцца. Я не настолькі наіўная, ні настолькі фальшыва сціплая, каб не ведаць, што падабаюся… мой Божа! Нават слугам… Некалі гневала мяне тое, як жабрацтва, якое заступае нам дарогу на вуліцах, звоніць у кватэры ці піша лісты з просьбай аб падтрымцы. Але сёння – я толькі зразумела лепш словы Збавіцеля: “Каму шмат дадзена, ад таго шмат чакаць будуць”.
- Зрэшты, - дадала яна, зварухнуўшы плячыма, - мужчыны ў так бесцырымонны спосаб аказваюць гонар нам сваёй вялікай любоўю, што не толькі ўжо не дзіўлюся з іх дагаджэння ці дзёрзкіх позіркаў, але нават таму, калі гэтага няма. Калі ў салоне спаткаю чалавека, які мне не гаворыць аб сваёй сімпатыі і пакутах ці не маўчыць панура , чым яшчэ больш выдае сімпатыю і пакуты, ці не аказвае яму халоднай абыякавасці, што можа быць адзнакай найвышэйшай сімпатыі і пакут, тады  -адчуваю, што мне чагосьці бракуе, як калі б забылася на веер ці хустачку… О, я іх ведаю! Гэтых усіх донжуанаў, паэтаў, філосафаў, герояў, гэтыя ўсе чуллівыя, абыякавыя, зламаныя, летуценныя ці моцныя душы:… Я ведаю ўвесь гэты маскарад і запэўніваю цябе, што добра падчас яго бавяцца. Ха! Ха! Ха!... якія яны смешныя…
- Не разумею цябе, Бэлачка… - заўважыла панна Фларэнтына, разводзячы рукамі.
- Ты не разумееш?... Значыць ты не жанчына.
Панна Фларэнтына зрабіла жэст пярэчання, і потым –сумнення.
- Паслухай, - перапыніла панна Ізабэла.  – Год прайшоў, як мы страцілі становішча ў свеце. Не пярэч, бо так і ёсць, усе пра гэта ведаем. На сёння мы разарыліся…
- Ты перабольшваеш…
- Ах Флора, не супакойвай мяне, не мані!... Ці ж ты не чула падчас абеду, што нават гэтыя некалькі дзесяткаў рублёў, якія мае зараз мой бацька, выйграныя ў карты ды яшчэ ў…
Панна Ізабэла , кажучы гэта, дрыжала усім целам. Вочы яе блішчэлі, на твары быў румянец.
-      І ў гэты час прыходзіць гэты… купец, набывае нашы векселі, наш сервіз, затуманьывае галаву майму бацьку і цётцы, ці – з усіх бакоў абкружае мяне сеткамі як паляўнічы жывёлу. Гэта ўжо не сумны адарант, гэта не канкурэнт, якога можна адкінуць, гэта… здабыўца!... Ён не ўздыхае, але  трапляе ў ласку да цёткі, рукі і ногі абблытвае бацьку, а мяне хоча ўзяць гвалтам, калі не змусіць да таго, каб я яму сама аддалася… ці разумееш ты гэту выключную нікчэмнасць?
Панна Фларэнтына спужалася.
-      У такім выпадку ўсё вельмі проста. Скажы…
-      Каму і што?... Ці цётцы, якая гатова садзейнічаць гэтаму пану, каб мяне прымусіць аддаць руку маршалку?... Ці можа павінна паведаміць бацьку, ўразіць яго і рыспешыць катастрофу? Адно толькі зраблю: я не дазволю бацьку, каб ублытваўся ў якіясьці таварыствы, хаця б павінна была блытацца ў яго пад нагамі, хаця б павінна была… забараніць яму ў імя памерлай маці…
Панна Фларэнтына пазірае на яе з захапленнем…
-      Сапраўды, Бэлачка, - прамовіла, - ты перабольшваеш. З тваёй энергіяй і такой геніяльнай кемлівасцю…
-      Ты не ведаеш зусім гэтых людзей, а я бачыла іх падчас працы. У іх руках сталёвыя шыны звінаюцца як стужкі. Гэта страшныя людзі. Яны для сваіх мэт могуць парушыць ўсе зямныя сілы, якіх мы нават не ведаем. Яны здолеюць ламаць, прымушаць, прыніжацца, рызыкаваць усім, - нават – цярпліва чакаць…
-      Ты гаворыш на падставе прачытаных раманаў.
-      Я кажу на падставе сваіх адчуванняў, якія перасцерагаюць… крычаць, што гэты чалавек для таго ездзіў на вайну, каб мяне здабыць. І ледзьве вярнуўся, ужо мяне з усіх бакоў асаджае… Але няхай сцеражэцца!... Хоча мяне купіць? Добра, няхай купляе!... пераканаецца, што я вельмі дарагая… Хоча мяне злавіць у сетку?... Добра, няхай іх ставіць, але я выблытаюся, хоць бы – у абдымкі маршалка… О Божа! Я нават не думала, якая глыбокая бездань, у якую мы спадаем, пакуль не ўбачыла такое дно. З салонаў Квірынала да лаўкі… Гэта нават ужо не заняпад, гэта ганьба…Яна села на шэзлонгу і, абхапіўшы галаву рукамі, плакала.



Б.Прус Лялька том 1, раздзел 5 - Дэмакратызацыя пана і мары свецкай панны

Дэмакратызацыя пана  і мары свецкай панны

Пан Томаш Ленцкі з адзінай дачкой Ізабэлай і кузінкай паннай Фларэнтынай не жыў ва ўласным каменным доме, а наймаў памяшканне, складзенае з васьмі пакояў, у напрамку Алеі Уяздоўскай. Там быў салон з трыма вокнамі, уласны кабінет, кабінет дачкі, спальня для сябе, спальня для дачкі, пакой сталовы, пакой для панны Фларэнтыны і гардэробная, не лічачы кухні і памяшкання для слуг: старога камердынера Мікалая, яго жонкі, якая была кухаркай, і маладой служкі, Анусі.
У жытла было шмат выгод. Яно было сухое, цёплае, шырокае, светлае. Былі мармуровыя сходы, газ, электрычнасць і вадапровад.  Кожны пакой па меры патрэбы злучаўся з іншымі ці ствараў замкнёную ў сабе прастору. Мэблі была дастаткова: ні надта мала, ні надта шмат, а кожны прадмет вызначаўся хутчэй зручнай простасцю, чым аздобамі, што б’юць у вочы. Буфет абуджаў ў гледача адчуванне ўпэўненасці, што з яго не прападзе серабро; ложак прыводзіў да бяспечнай думкі пра добра заслужаны адпачынак; стол можна было адразу ж і серваваць, на стул  - сесці без боязі яго зламання, на мяккім крэсле – памарыць. Хто сюды ўваходзіў, меў свабоду руху; не трэба было баяцца, што ў яго штосьці стане на дарозе, ці што ён штосьці сапсуе. Чакаць гаспадара было не сумна, бо госця абкружалі яго рэчы, якія варта было агледзець. Тым больш што выгляд прадметаў, што створаны былі не ўчора і маглі служыць некалькім пакаленням, настройваў яго на якісьці ўрачысты тон.
На гэтым важным унутраным фоне добра вымалёўваліся яго жыхары.
Пан Томаш Ленцкі  быў  больш крыху за шэсцьдзесят гадоў чалавек, невысокі, мажнаваты, ружоваскуры. У яго былі невялікія белыя вусы і ўверх зачэсаныя валасы, такія ж сівыя. А таксама шэрыя разумныя вочы, постаць прамая, а хадзіў ён востра. На вуліцы саступалі яму дарогу – а людзі простыя гаварылі: гэта, напэўна, пан з паноў.
Сапраўды, пан Ленцкі налічваў у сваім родзе цэлыя шэрагі сенатараў. Бацька яго яшчэ валодаў мільёнамі, а ён сам у маладосці сотнямі тысяч. Пазней аднак частку маёмасці паглынулі падзеі палітычныя, рэшту – падарожжы па Еўропе і высокія стасункі. Пан Томаш быў перад 1870-м пры двары французскім, потым пры венскім і італьянскім. Віктор Эмануэль, зачараваны прыгажосцю яго дачкі, адорваў яго сваёй прыязнасцю і нават хацеў яму даць тытул графа. Не дзіва, што пан Томаш пасля смерці вялікага караля на працягу двух месяцаў насіў на капелюшы жалобу.
Пару гадоў пан Томаш не выязджаў з Варшавы, мала ўжо маючы грошай, каб блішчэць пры дварах. З-за гэтага яго жытло стала асяродкм свету вытанчанага і было так аж да часу распаўсюджвання чутак, што пан Томаш растраціў не толькі сваю маёмасць, але і пасаг панны Ізабэлы. Першымі адступіліся залётнікі, за імі дамы, якія маюць брыдкіх дачок, з астатняй часткай парваў сам пан Томаш і абмежаваў свае знаёмствы выключна да стасункаў з сямейнікамі. Калі і тут заўважыў зніжэнне пачуццёвай тэмпературы, цалкам адыйшоў ад свету, і нават, да расстройства шматлікіх шаноўных асоб, як уласнік дома ў Варшаве, запісаўся ў Купецкі Клуб. Хацелі яго там зрабіць старшынёй, але ён не згадзіўся. Толькі яго дачка бывала ў сівой графіні Каралёвай і пары яе сябровак, што зноў надало сілу чутцы, што пан Томаш яшчэ валодае маёмасцю і што парваў са свецкім грамадствам крыху з-за дзівацтва, крыху з-за таго, каб праверыць сапраўдных сяброў і выбраць дачцэ мужа, які б кахаў менавiта яе , а не яе пасаг.
Таму зноў вакол панны Ленцкай пачаў збірацца натоўп кавалераў, а на століку ў яе салоне – стосы  візітовак. Гасцей аднак не прымалі, што, дарэчы, сярод іх не выклікала вельмі вялікага абурэння, бо разышлася трэцяя чутка, што ў Ленцкага забіраюць пад заклад каменны дом. На гэты раз у свецкім грамадстве адбыўся перапалох. Адны сцвярджалі, што пан Томаш прызнаны банкрут, іншыя гатовыя былі прысягнуць, што прыхаваў маёнтак, каб забяспечыць шчасце адзінай дачцэ. Кандыдаты да шлюбу і іх сем’і апынуліся ў тумане няпэўнасці, таму каб нічым не рызыкаваць і не страціць нічога, выказвалі знакі пашаны панне Ізабэле не захапляючыся надта і паціху пакідалі ў яе доме свае картачкі, просячы Бога, каб іх часам не запрасілі ўсё ж да вырашэння сітуацыі.
Аб візітах у адказ  пана Томаш нават не гаварыў. Апраўдвалі яго эксцэнтрычнасцю і смуткам па Віктору Эмануэлю. Тымчасам пан Томаш днём шпацыраваў па Алеях, а вечарам гуляў у віст у клубе. Выраз твару яго быў заўсёды такі спакойны, а пастава такая гордая, што кавалеры яго дачкі амаль пагублялі розум. Больш разважлівыя чакалі, але больш смелыя пачалі зноў адорваць яе позіркамі з павалокай, ціхім прыдыханнем ці дрыжачым поціскам рукі, на што панна адказвала ледзяной і часам пагардлівай абыякавасцю.
Панна Ізабэла была незвычайна прыгожай жанчынай. Усё ў ёй было непаўторнае і дасканалае. Рост большы за сярэдні, вельмі прыгожая постаць, доўгія валасы, бялявыя з попельным адценнем, носік прамы, вусны крыху прыадкрытыя, зубы-перліны, рукі і стопы вытанчаныя. Асаблівае ўражанне рабілі яе вочы, часам цёмныя і з лунаннем у марах, часам поўныя іскраў весялосці, часам светла-блакітныя і халодныя як лёд.
Выразная была гульня яе твару. Калі гаварыла, гаварылі яе вусны, бровы, ноздры, рукі, уся фігура, а найперш – вочы, якімі, здавалася, што хоча пераліць сваю душу ў слухача. Калі слухала, то падавалася, што хоча выпіць душу суразмоўцы. Яе вочы ўмелі абдымаць, мілаваць, плакаць без слёз, спапяляць і марозіць. Часам можна было падумаць, што дзесьці ў марах абдыме кагосьці рукамі і пакладзе галаву яму на плячо; але калі шчаслівец патанаў ад пяшчоты, раптам рабіла нейкі рух, які гаварыў, што схапіць яе немагчыма, бо альбо вырвецца, альбо адштурхне, альбо папросту загадае лёкаю вывесці кавалера за дзверы…
Калі б яе хто шчыра запытаў: што ёсць свет, і хто яна сама? Безумоўна адказала б, што свет – гэта цудоўны сад, напоўнены чарадзейнымі замкамі, а яна – багіня ці німфа, што ўцеляснілася ў формы.
Панна Ізабэла з калыскі жыла ў свеце прыгожым і не толькі надчалавечым, але – наднатуральным. Спала на пуховых пярынах, апраналася ў ядвабы і вышыванае, сядзела на разьбяных і высланых эбенавым ці палісандравым дрэве, піла з крышталю, ела са срэбра і фарфору каштоўнага як золата. Для яе не існавала пары года, толькі вечная вясна, поўная лагоднага святла, жывых кветак і водару. Не існавала адрэзкаў дня, бо неаднойчы на працягу цэлых месяцаў клалася спаць у восем раніцы, а ела абед а другой ўночы. Не існавала розніцы становішча геаграфічнага, бо ў Парыжы, Вене, Рыме, Берліне ці Лондане знаходзіліся тыя самыя людзі, тыя самыя звычаі, тыя самыя прадметы, і нават тыя самыя стравы: супы з водарасцяў Ціхага акіяну, вустрыцы з Паўночнага мора, рыба з Атлантыкі ці Міжземнага мора, дзічына з усіх краёў, гародніна з усіх частак свету. Для яе не існавала нават сіла цяжару, бо крэслы ёй падстаўлялі, талеркі падавалі, а па вуліцы яе везлі, на сходы праводзілі, на горы заносілі.
Вуалька ахоўвала яе ад ветру, карэта ад дажджу, сабалі ад холаду, парасонік і пальчаткі - ад сонца. І так яна жыла штодзень, штомесяц, штогод, вышэйшая за людзей, і, нават, за законы прыроды. Два разы яе напаткала страшэнная бура, аднойчы ў Альпах, другі раз – на Міжземным моры. Баяліся самыя адважныя, але панна Ізабэла са смехам прыслухоўвалася да шуму хваль, што разбіваліся аб скалы, і да трэску карабля, нават не дапускаючы магчымасці небяспекі. Прырода ўладзіла для яе прыгожае відовішча з перуноў, берагавых камянёў і марской бездані, як у іншы раз паказала ёй месячык над Жэнеўскім возерам ці над вадаспадам Рэну разагнала хмары, якія закрывалі сонца. Гэта самае дарэчы робяць штодзень машыністы тэатраў і нават у знерваваных дам не выклікаюць асцярогі.
Гэты свет вечнай вясны, дзе шалясцелі ядвабы, раслі толькі разьбяныя дрэвы, а гліна пакрывалася мастацкімі карцінамі, гэты свет меў сваіх спецыяльных насельнікаў. Сапраўднымі яго жыхарамі былі княгіні і князі, графіні і графы, а таксама вельмі старая і заможная шляхта - і жанчыны, і мужчыны. Знаходзіліся там яшчэ замужнія дамы і жанатыя паны ў якасці гаспадароў дамоў, матроны, якія ахоўвалі вытанчанае абыходжанне і добрыя звычаі і старыя панове, якія сядзелі на першых месцах за сталом, абмяркоўвалі моладзь, бласлаўлялі яе і гулялі ў карты. Былі таксама біскупы, прадстаўнікі Бога на зямлі, высокія чыноўнікі, прысутнасць якіх забяспечвала свет ад народных абурэнняў і землятрусаў, і, нарэшце, дзеці, маленькія херувімы, дасланыя з неба для таго, каб старэйшыя маглі ладзіць дзіцячыя балы.
Сярод звыклых людзей цудоўнага свету з’яўляўся  час ад часу звычайны смяротны, які на крылах рэпутацыі патрапіў узляцець аж на вяршыні Алімпа. Звычайна быў ім пэўны інжынер, які злучаў акіяны ці дзюравіў ці нават будаваў Альпы. Быў пэўны капітан, які ў бітве з дзікунамі страціў сваю кампанію, а сам, паранены, уратаваўся дзякуючы каханню негрыцянскай княгіні. Быў гэта падарожнік, які падобна што адкрыў новую частку свету, разбіўся з караблём на бязлюдным востраве і бадай што не стаў ахвярай людаедаў.
Былі там нарэшце слаўныя мастакі, і перадусім натхнёныя паэты, якія ў альбомах графіням пісалі прыгожыя вершы, маглі закахацца безнадзейна і увекавечваць рысы сваіх бязлітасных багінь спачатку ў газетах, а потым у асобных томіках, друкаваных на вяленевай паперы. Уся гэта супольнасць, сярод якой асцярожна пасоўваліся расшытыя галунамі лёкаі, свецкія дамы, бедныя кузінкі і кузіны, якія жадаюць вышэйшых пасад, уся гэта супольнасць спраўляла вечнае свята.  
Пачынаючы ад апоўдня прымалі і здзяйснялі візіты ці візіты ў адказ а таксама з’язджаліся ў лаўках. Да вечара бавілі час так: да абеду, падчас абеду і пасля абеду. Потым ехалі на канцэрт ці ў тэатр, каб там убачыць іншы ненатуральны свет, дзе героі рэдка калі харчуюцца і працуюць, але затое увесь час размаўляюць самі з сабою, дзе нявернасць жанчын становіцца крыніцай вялікіх катастроф і дзе каханак, забіты мужам у пятым акце, на другі дзень уваскрасае ў першым акце, каб рабіць тыя ж самыя памылкі і размаўляць самому з сабою не будучы пачутым асобамі, якія стаяць побач. Пасля выхаду з тэатру зноў збіраліся ў салонах, дзе слугі разносілі халодныя і гарачыя напоі, нанятыя артысты спявалі, маладыя замужнія жанчыны слухалі апавяданні параненага капітана аб негрыцянскай прынцэсе, панны размаўлялі з паэтамі аб роднасці душ, старэйшыя паны выказвалі інжынерам свае погляды на інжынерыю, а дамы сярэдняга ўзросту паўсловамі і позіркамі змагаліся паміж сабой за падарожніка, які амаль не стаў ахвярай людаедаў. Потым рассаджваліся на вячэру, дзе вусны елі, страўнікі ператраўлівалі, а боцікі пад сталом размаўлялі аб пачуццях халодных сэрцаў і марах цвярозых галоў. А потым  - раз’яжджаліся, каб у сне сапраўдным набрацца сіл для сну жыцця.
Акрамя гэтага чароўнага быў яшчэ іншы свет – звычайны.
Аб яго існаванні ведала панна Ізабэла і нават любіла разглядаць яго з вакна карэты, вагона ці ўласнага жытла. У такіх рамках і з такой адлегласці ён здаваўся ёй маляўнічым і нават сімпатычным. Яна бачыла земляробаў, што паволі аралі зямлю – вялізныя вазы, якія цягнулі худыя канягі – разносчыкаў садавіны і гародніны – старога, які тоўк каменне на дарозе – пасланцаў, якія кудысьці ішлі спяшаючыся – прыгожых і надакучлівых кветніц – сям’ю , што складалася з бацькі, вельмі мажнай маці і чацвярых дзяцей, якія парамі трымаліся за рукі – модніка з ніжэйшага свету, які ехаў на дрожках, смешна разваліўшыся – ды часам - пахаванне. І казала сабе, што той свет, хоць і ніжэйшы, але прыгожы; нават прыгажэйшы за жанравыя карціны, бо рухомы і зменлівы штохвіліны.
І яшчэ ведала панна Ізабэла, што як у аранжарэях растуць кветкі, а ў вінаградніках – вінаград, так у тым, ніжэйшым свеце вырастаюць рэчы, патрэбныя ёй. Адтуль паходзіць яе верны Мікалай і Гануся , там робяць разьбяныя крэслы, фарфор, крышталь і фіранкі, там нараджаюцца палацёры, абіўшчыкі, садоўнікі і швачкі. Знаходзячыся аднойчы ў магазіне, загадала правесці яе у швейню і вельмі цікавым падаўся ёй выгляд некалькіх дзесяткаў працаўніц, якія выкройвалі, фастрыгавалі і ўкладалі на формах складкі адзення. Яна была ўпэўнена, што для іх гэта вялікая прыемнасць, паколькі гэтыя панны, якія здымалі з яе меркі ці прымяралі на яе сукенкі, заўсёды ўсміхаліся і вельмі былі зацікаўленыя ў тым, каб строй ляжаў на ёй добра. І яшчэ ведала панна Ізабэла, што на тым, звычайным свеце трапляюцца нешчаслівыя людзі. Таму кожнаму беднаму, калі ён спатыкаўся з ёй, загадвала даваць па некалькі злотых; аднойчы, калі спаткала маленькую маці з бледным як воск дзіцем на грудзях, аддала ёй бранзалет, а брудных жабракоў-дзяцей абдорвала цукеркамі і цалавала з пачуццём пабожнасці. Ёй здавалася, што ў якімсьці з гэтых гаротнікаў, а можа ў кожным, тоіцца Хрыстос, які стаў у яе на шляху, каб даць выпадак зрабіць добрую справу.
Увогуле да людзей з ніжэйшага свету мела чулае сэрца. Прыходзілі ёй на думку словы Святога Пісання: “ У поце твару працаваць будзеш”. Відавочна зрабілі яны нейкі цяжкі грэх, калі прыгаварылі іх да працы; але такія як яна анёлы не маглі не перажываць за іх лёс. Такія як яна, для якой найбольшай працай было дакрануцца да электрычнага званка ці аддаць загад.
Аднойчы толькі ніжэйшы свет зрабіў на яе цяжкае ўражанне.
Пэўнага разу, у Францыі, наведвала фабрыку жалеза. З’язджаючы з гары, у ваколіцы, поўнай лясоў і лугоў, пад сінім небам убачыла бездань, запоўненую аблокамі чорных дымоў і белага пару і пачула глухі ляскат, рыпенне і грукат машын. Потым бачыла печы, як вежы сярэднявечных замкаў, якія дыхаюць полымем – магутныя колы, якія вярцеліся з хуткасцю бліскавіц – рыштаванне, якое само кацілася па рэйках – струмені распаленага да белізны жалеза і паўголых працаўнікоў, падобных да бронзавыя статуй з панурымі позіркамі. Над гэтым усім – крывавы месяц, вярчэнне колаў, гукі мяхоў, грукат молатаў і нецярплівыя выдыхі катлоў, а пад стопамі – дрыжэнне спужанай зямлі.
Тады падалося ёй, што з вышынь шчаслівага Алімпа яна сышла у безнадзейную бездань Вулкана, дзе цыклопы куюць перуны, якія могуць разбіць сам Алімп. Прыйшлі ёй на думку легенды аб узбунтаваных веліканах, аб канцы таго прыгожага свету, у якім яна жыла, і ўпершыню ў жыцці яе, багіню, перад якой згіналіся маршалкі і сенатары, ахапіла трывога.
-      Гэта страшныя людзі, тата… - прашаптала яна бацьку.
Бацька маўчаў, толькі мацней абняў яе за плечы.
-      Але жанчынам яны нічога дрэннага не зробяць?
-      Так, нават яны, - адказаў пан Томаш.
У гэту хвіліну панну Ізабэлу ахапіў сорам ад думкі, што асцерагалася толькі за жанчын. Толькі хутка дадала:
- А калі нам, то і вам не зробяць нічога дрэннага…
Але пан Томаш усміхнуўся і патрос галавой. У гэты час шмат гаварылі аб набліжэнні канца старога свету, а пан Томаш глыбока адчуваў гэта, з вялікімі цяжкасцямі здабываючы грошы ад сваіх упаўнаважаных.
Наведванне фабрыкі сталі важнай падзеяй у жыцці панны Ізабэлы. З рэлігійным шанаваннем чытала яна паэзію свайго далёкага кузіна, Зыгмунта, і здавалася ёй, што сёння знайшла ілюстрацыю да “Нябоскай камедыі”. Ад таго часу часта марыла на змярканні, што на гары, якая купаецца ў сонечным святле, адкуль з’язджаў яе воз да фабрыкі, стаяць “Акопы Святой Троіцы”, а ў гэтай даліне, запоўненай дымам і парай быў лагер узбунтваных дэмакратаў, гатовых праз хвіліну рушыць на штурм і разбурыць яе прыгожы свет.
Толькі цяпер зразумела, як горача любіць гэту сваю духоўную радзіму, дзе крыштальныя павукі замяняюць сонца, дываны – зямлю, статуі і калоны – дрэвы. Гэту другую радзіму, якая ахоплівае арыстакратыю ўсіх народаў, вытанчанасць усіх часоў і найпрыгажэйшыя здабыткі цывілізацыі. І гэта ўсё павінна было б рухнуць, згінуць ці разбурыцца!... Рыцарская моладзь, якая спявае з такім пачуццём, танцуе з прыгажосцю, паядынкуе  з усмешкай ці скача на сярэдзіне возера ў ваду за згубленай кветкай?... Павінны згінуць гэтыя любімыя сяброўкі, якія абкружалі яе такой пяшчотай ці седзячы ля яе ног расказвалі ёй столькі дробных таямніц, ці, аддаленыя ад яе, пісалі такія доўгія, вельмі доўгія лісты, у якіх пранікнёныя пачуцці перамешваліся з надзвычай сумніўнай арфаграфіяй.

А гэтыя добрыя слугі, якія да сваіх гаспадароў ставяцца так, нібы прысягаюць ім у пажыццёвай любові, вернасці і паслушэнстве? А гэтыя мадысткі, якія заўсёды вітаюць яе з усмешкай і так памятаюць аб найдрабнейшым падрабязнасці яе адзення, так дакладна ведаюць аб яе перамогах? А гэтыя прыгожыя коні, якім ластаўка магла б пазайздросціць у хуткасці палёту, а гэтыя сабакі, мудрыя і прывязаныя як людзі, а гэтыя сады, дзе рука чалавечая насыпала пагоркі, налівала струмені, мадэлявала дрэвы?... І гэта ўсё павінна будзе некалі знікнуць?...
Ад гэтых роздумаў з’явіўся ў паны Ізабэлы на твары новы выраз лагоднага смутку, які яе рабіў яшчэ больш прыгожай. Казалі, што ужо зусім сталая. Разумеючы, што вялікі свет – гэта вышэйшы свет, панна Ізабэла  даведалася паволі, што да гэтых вышынь узняцца можна і доўгі час на іх знаходзіцца толькі з дапамогай двух крыл: паходжання і багацця. Паходжанне і маёнтак прывязаныя да пэўных выбраных сем’яў, як кветка і плод апельсіна да апельсінавага дрэва. Вельмі мажліва і тое, што добры Бог бачыць дзве душы з прыгожымі прозвішчамі, спалучаныя вузлом таямніцы, памнажае іх даходы і дасылае ім на выхаванне анёлка, які у далейшым падтрымлівае славу двух радоў сваімі паводзінамі, добрым выхаваннем і прыгажосцю. Адсюль вынікае абавязак асцярожна заключаць шлюбы, аб чым найлепш ведаюць старыя дамы і сівыя паны. Усё азначаецца трафным падборам прозвішчаў і багаццем. Каханне бо, не тое шалёнае, аб якім мараць паэты, а сапраўднае хрысціянскае, з’яўляецца толькі пасля таямніцы і найчасцей хапае таго, каб жонка магла прыгожа прэзентаваць сябе ў доме, а муж - з павагай суправаджаць яе ў свецкім грамадстве.
Так было раней і было добра, паводле згоднага рашэння ўсіх матрон. Сёння забыліся аб гэтым і таму стала дрэнна: памнажаюцца мезальянсы і знікаюць вялікія сем’і.
- І няма шчасця ў шлюбах? – дадавала паціху панна Ізабэла, якой маладыя замужнія жанчыны расказалі не адзін хатні сакрэт.
Дзякуючы нават гэтым апавяданням набралася вялікай агіды да шлюбу і лёгкай пагарды да мужчын.
Муж у халаце, які пазяхае пры жонцы, цалуе яе з поўнымі дыму ад цыгар вуснамі, часта адгукаецца: “пакінь мяне ў спакоі!”, ці папросту: “Ты дурніца!...” – гэты муж, які робіць сварку ў доме з-за новага жончынага капелюша, а па-за сценамі дома выдае грошы на экіпажы для актрыс – гэта ўвогуле нецікавае стварэнне. Што самае горшае, што кожны з іх перад шлюбам быў гарачым прыхільнікам, худнеў не бачачы доўга сваю любую, чырванеў, калі яе сустракаў, і нават не адзін абяцаў застрэліцца ад кахання.
Так, будучы сямнаццацігадовай, панна Ізабэла тыранізавала мужчын халоднасцю. Калі Віктар Эмануэль аднойчы пацалаваў яе руку, папрасіла бацьку, каб у гэты самы дзень выехалі з Рыму. У Парыжы наведаў яе пэўны багаты граф, француз, адказала яму, што яна полька і за іншаземца не выйдзе. Падольскага магната адштурхнула, калі сказала, што аддасць сваю руку толькі таму, каго пакахае, і чаго яшчэ не адбылося, а заляцанні нейкага амерыканскага мільянера спыніла выбухам смеху.
Такія паводзіны на некалькі гадоў стварылі вакол панны пустку. На яе паглядалі і любілі, але здалёк; бо ніхто не хацеў натрапіць на жорсткую адмову.
Пасля таго як прайшоў першы нясмак, панна Ізабэла зразумела, што шлюб трэба прыняць такім, які ён ёсць. Было ўжо вырашыла выйсці замуж, з той толькі ўмовай, каб будучы муж – падабаўся ёй, у яго было прыгожае прозвішча і адпаведнае багацце. Сапраўды, трапляліся ёй людзі прыгожыя, багатыя і тытулаваныя; на жаль аднак, ніводзін не спалучаў у сабе усе гэтыя тры ўмовы, таму – зноў прайшло некалькі гадоў.
Раптам разышліся звесткі аб дрэнным стане маёмасці пана Томаша і – з цэлага легіёна канкурэнтаў-залётнікаў – засталося ў панны Ізабэлы толькі два значных: адзін барон і адзін маршалак, багатыя, але старыя.
Цяпер заўважыла панна Ізабэла, што ў вялікім свеце правальваецца глеба ў яе пад нагамі, таму яна вырашыла знізіць шкалу патрабаванняў. Але паколькі і барон, і маршалак, нягледзячы на сваё багацце, абуджалі ў яе бясконцую агіду, то адкладала станоўчае рашэнне з дня на дзень. Тымчасам пан Томаш парваў са светам. Маршалак не змог дачакацца адказу і выехаў на вёску, засмучаны барон - за граніцу і – панна Ізабэла засталася зусім адна. Сапраўды ведала, што кожны з іх вернецца пры першым воклічы, але – каторага ж абраць?... як зменшыць агіду?... Найперш, ці патрэбна рабіць з сябе такую ахвяру, маючы нейкую пэўнасць, што некалі  атрымае багацце, і ведаючы, што тады зноў будзе магчыма выбіраць. На гэты раз ужо абярэ, даведаўшыся, як цяжка  жыць без таварыства салонаў…
Адна рэч у найвышэйшай ступені рабіла больш лёгкім яе выйсце замуж для становішча ў свеце. Што панна Ізабэла ніколі не была закаханая. Прычынай гэтаму быў яе халодны тэмперамент, вера, што шлюб абыйдзецца без паэтычных дадаткаў, нарэшце - ідэальнае каханне, найцудоўнейшае, пра якое калі-небудзь чулі. Аднойчы ўбачыла ў пэўнай галерэі скульптур статую Апалона, які на яе зрабіў такое моцнае ўражанне, што купіла прыгожую яго копію і паставіла ў сваім кабінеце. Пазірала на яго цэлымі гадзінамі, думала аб ім і… хто ведае, колькі пацалункаў апаліла  рукі і ногі мармуровага баства?... І адбыўся цуд: пяшчотай кахання жанчыны камень ажыў. І калі аднойчы ноччу заплаканая заснула, бессмяротны сышоў са свайго п’едэстала і прыйшоў да яе ў лаўровым вянцы на галаве, свецячыся містычна.
Сеў на краі яе ложка, доўга пазіраў на яе вачыма, з якіх праглядвала вечнасць, а потым абняў яе моцнымі абдымкамі і пацалункамі белых вуснаў асушаў слёзы і ахалоджваў яе гарачку.
З таго часу наведваў яе усё часцей і калі яна млела ў яго абдымках, шаптаў ён, бог святла, таямніцы неба і зямлі, якіх да гэтага часу не было на мове смяротных. А з дапамогай кахання да яе здзяйсняў яшчэ большае цуда, бо ў сваім боскім абліччы па чарзе паказваў ёй самыя найпрыгажэйшыя рысы тых людзей, якія некалі зрабілі на яе ўражанне.
Аднойчы ён быў падобны да памаладзелага генерала-героя, які выйграў бітву і з вышынь свайго сядла пазіраў на смерць некалькіх тысяч байцоў. У другі раз нагадаў тварам найзнакаміцейшага тэнара, якому жанчыны кідалі кветкі пад ногі, а мужчыны выпрагалі і дарылі найлепшых коней з павозак. Іншым разам быў вясёлым і прыгожым князем аднаго з найстарэйшых дамоў, што пануюць; а неяк - адважным пажарным, які за здабыванне з агню трох асоб на пятым паверсе атрымаў ордэн ганаровага легіёна; то вялікім мастакам, які упрыгожваў свет багаццем сваёй фантазіі, а то - венецыянскім  гандальерам ці цыркавым атлетам незвычайнай прыгажосці і сілы.
Кожны з гэтых людзей пэўны час займаў таемныя думкі панны Ізабэлы, кожнаму з іх прысвячала самыя затоеныя ўздыхі, разумеючы, што па тых ці іншых прычынах кахаць яго не можа, і – кожны з іх з дапамогай баства паказваўся ў яго постаці, у напаўрэчаісных марах. А ад гэтых бачанняў вочы панны Ізабэлы набылі новы выраз нейкага незямнога задумення. Некалі пазіралі яны недзе над людзьмі і па-за светам; а цяпер яшчэ яе попельныя валасы на ілбе ўклаліся так дзіўна, нібы іх развеяў таямнічы подзьмух, і тым,хто пазіраў на яе, здавалася, што бачаць анёла ці святую.
Год таму у адну з такіх хвілін убачыў панну Ізабэлу Вакульскі. З таго часу сэрца яго не ведала спакою.
Амаль у гэты самы час пан Томаш парваў са светам і ў азнаку сваіх рэвалюцыйных поглядаў запісаўся у Купецкі Клуб. Там з недаацэненымі раней гарбарамі, шчаціннікамі і вінаробамі гуляў у віст, расказваючы направа і налева , што арыстакратыя не павінна замыкацца і вылучацца, але быць у авангардзе адукаванага мяшчанства, а праз яго –народа. За што ў адказ на гэта гарбары, шчаціннікі і вінаробы, якім ён надаў гордасці, прызналі, што пан Томаш адзіны арыстакрат, які зразумеў свае абавязкі у дачынені да Радзімы і выконвае іх сумленна. Маглі б дадаць: выконвае штодзень з дзевяці гадзін вечара да апоўначы.
І калі такім чынам пан Томаш нёс бярэмя свайго становішча, панна Ізабэла пакутавала ад самоты і цішы свайго прыгажога жытла. Неаднойчы Мікалай ужо моцна драмаў у крэсле, панна Фларэнтына, заткнуўшы сабе вушы ватай, добра спала, а ў пакой панны Ізабэлы сон яшчэ не стукаў і затрымліваўся успамінамі. Тады яна ўсхоплівалася з ложка і, апранутая ў лёгкі капоцік, цэлымі гадзінамі хадзіла па салоне, дзе дыван сцішваў яе крокі і толькі ўсяго было святла, колькі яго кідалі два скупыя вулічныя ліхтары.
Яна хадзіла, а ўвялікім пакоі мітусіліся яе сумныя думкі і яна бачыла людзей, якія тут некалі бывалі. Тут дрэмле  старая княгіня; тут дзве графіні цікавяцца ў прэлата, ці можна дзіця ахрысціць ружовай вадой. Тут рой моладзі звяртае да яе сумныя позіркі ці спецыяльнай халоднасцю намагаецца узняць у ёй цікавасць; а там гірлянда дзяўчын, якія пазіраюць на яе і дзівяцца ці зайздросцяць. Поўна агнёў, шэлестаў, размоў, якіх большая частка, як матылі вакол кветак, кружлялі вакол яе прыгажосці. Дзе яна з’яўлялася, там побач з ёй усё станавілася фонам; як і іншыя жанчыны былі яе фонам, а мужчыны – нявольнікамі.
І ўсё гэта прайшло!... І сёння ў гэтым салоне – холадна, цёмна і пуста… Ёсць толькі яна і нябачны павук суму, які заўсёды заплятае сеткай тыя мясціны, дзе мы былі шчаслівыя і адкуль шчасце сплыло. Ужо сплыло!... Панна Ізабэла ламала рукі, каб затрымаць слёзы, якіх саромелася нават у пустаце і ў ночы.
Усе яе пакінулі, за выключэннем – графіні Каралёвай, якая, калі разбіраў яе дрэнны настрой, прыходзіла сюды і шырока рассеўшыся на канапе, гаварыла з уздыхамі:
-      Так, дарагая Бэлачка, ты мусіш прызнаць, што зрабіла некалькі памылак недаравальных. Я не кажу аб Віктару Эмануэлю, бо гэта быў мімалётны капрыз караля – крыху ліберальнага і зрэшты з вялікімі даўгамі. На такія стасункі трэба мець больш – не скажу  - такту, але – вопыту – працягвала графіня, сціпла апускаючы павекі. – Але выпусціць ці – калі хочаш – адштурхнуць графа Сэнт-Аўгуста, гэта ўжо даруй!... Чалавек малады, багаты, вельмі добры і яшчэ з такой кар’ерай!... Цяпер менавіта - старшыня адной дэлегацыі да святога Айца і напэўна атрымае спецыяльнае благаславенне для ўсёй сям’і, а графіня Шамбор называе яго шэр кузэн… Ах, Божа!
-      Я думаю, цётухна, што перажываць аб гэтым ужо вельмі позна – заўважыла панна Ізабэла.
-      Ці ж я хачу перажываць, беднае дзіця, і без таго чакаюць цябе ўдары, якія суцішыць можа толькі глыбокая вера. Напэўна не ведаеш, што бацька страціў усё, нават рэшту твайго пасагу?
-      Што ж я на гэта параю?
-      І аднак ты толькі можаш раіць і павінна – сказала графіня з націскам.
-      Маршалак канечне не Адоніс, ну – але… Калі б нашы абавязкі былі да выканання лёгкія, то не існавала б заслуг. Зрэшты, мой Божа, хто ж нам забараняе мець на дне душы пэўны ідэал, аб якім думка ўсцешвае самыя цяжкія хвіліны? Нарэшце, я магу цябе запэўніць, што становішча прыгожай жанчыны, у якой стары муж, не належыць да найгоршых. Усе цікавяцца ёй, гавораць аб ёй, складаюць знакі ўвагі яе ахвярнасці, і зноў жа стары муж  менш патрабавальны, чым муж у сярэднім узросце…
-      Ах, цётухна…
-      Толькі без экзальтацыі, Бэлачка! Табе няма шаснаццаці гадоў і на жыццё ты павінна пазіраць сур’ёзна. Нельга з-за нейкай ідыёсінкразіі ахвяраваць побытам бацькі, а хаця б Флоры і вашых слуг. Урэшце падумай, колькі ты пры тваім шляхетным сэрцайку магла б зрабіць добрага, распараджаючыся значным маёнткам.
-      Але ж, цётухна, маршалак брыдкі. Яму не жонка патрэбная , а нянька, якая б яму выцірала вусны.
-      Я не настойваю на маршалку, але ж барон…
-      Барон яшчэ старэйшы, фарбуецца, руменіцца і ў яго нейкія плямы на руках.
Графіня ўнялася з канапы.
-      Я не настойваю, мая дарагая, я не свацця, то належыць да пані Мелітон. Я звяртаю толькі ўвагу, што над бацькам вісіць катастрофа.
-      У нас яшчэ ёсць каменны дом...
-      Які прадаюць пасля свята Святога Яна, так што нават твая сума ўпадзе.
-      Як гэта – дом, які каштаваў сто тысяч, прададуць за шэсцьдзесят?...
-      Бо ен не каштуе больш, бо бацька зашмат выдаў. Я ведаю гэта ад будаўнічага, які аглядаў яго па даручэнні Кшэшоўскай.
-      Але ўрэшце ў нас ёсць сервіз… серабра… - выбухнула панна Ізабэла, заламваючы рукі.
Графіня пацалавала яе некалькі разоў.
-      Дарагое, любае дзіця, - сказала яна, плачучы – прабач, што  менавіта я мушу так параніць табе сэрца!... Слухай жа… У бацькі яшчэ доўгія векселі, нейкія пара тысяч рублёў... Гэта ж яшчэ даўгі… ўяўляеш… гэтыя даўгі хтосьці скупіў… некалькі дзён таму, у канцы сакавіка. Мы лічым, што гэта зрабіла Кшэшоўская.
-      Што за нікчэмнасць! –шапнула панна Ізабэла. – Але не будзем пра яе… На пакрыццё пары тысяч рублёў хопіць майго сервіза і серабра.
-      Яны вартыя непараўнальна больш, але – хто сёння купіць рэчы такія каштоўныя?
-      У кожным выпадку я спрабую – сказала разгарачкаваная панна Ізабэла. – Я папрашу пані Мелітон, яна мне дапаможа…
-      Падумай аднак, ці не шкада табе такіх прыгожых памятных рэчаў.
Панна Ізабэла рассмяялася.
- Ах, цётухна… Чаму я павінна вагацца паміж продажам сябе і сервізу?... І да  таго, каб забіралі ў нас мэблю, ніколі не дазволю… Ах, гэта Кшэшоўская… гэта выкуплянне векселяў… што за агіда!
- Ну, можа гэта яшчэ і не яна.
- Хіба знайшоўся якісьці новы непрыяцель, горшы за яе.
- Можа гэта цётка Ганарата – супакойвала яе графіня – ці ж я ведаю? Можа хоча дапамагчы Томашу, але павесіўшы над ім пагрозу. Але ж, будзь здаровенькая, маё каханае дзіця, бывай…

На гэтым скончылася размова на польскай мове, густа аздобленай французскімі выразамі, што рабіла яе падобнай да чалавечага твару, пакрытага высыпкай.

понедельник, 6 апреля 2015 г.

и не найти ключей

И не найти ключей
Бессмысленных ночей
И не найти замков
И замков не найти
Пожалуйста, вернись
Ведь невозможна жизнь
И смысл в дороге есть
Дорога - это здесь
Она нас не простит
И мы ей не простим
Что так уж свет стоит
И мы на нём стоим
И солнце без конца
А хочется дождей
Пошлю к тебе гонца
Ну где ты? Э -ге- гей!
Попробуй, дотянись
Ко мне издалека
Да это просто жизнь
Или Твоя рука?
И бесконечных дней
Так надоедив код
Боишься ты дождей
Наверно, сделан ход
Тобою ии мной
А может быть двумя
Ну что ж, Господь с тобой
Ну а со мной - лишь я.

З "Першацвета" 1993 - без рэдагавання

Знікае апошняя кропка-іскрынка
Здаецца, сціскае цябе назаўсёды
прутамі жалезнымі клетка
Палон прыцягальны
Аб'ём недасяжны
Адноснасць - свабода для крылаў
Мне страшна, што сцятая цемрай
У ёй раздрабнюся і знікну
А можа той страх безпадстаўны
Мяне спавівае папросту,
Што побач не ты, а цемра?


Вазьмі мае рукі,
Вазьмі хоць іх
Ды навошта табе мае рукі?
Апаленая адзінотай
Маўклівая сама атручана маўчаннем
Гляджу на парасткі-адбіткі
Святла аконннага ў рацэ маёй
Каму сказаць, што справы дрэнь
Здаецца б усім... і... анікому
Усё ўсім вядома без мяне

суббота, 4 апреля 2015 г.

Маме да 70-годдзя (с подстрочником - Это ты - моя Беларусь)

Ты -мая ластаўка з Белага Балота
Ты - мая настаўніца
Гэта ты - мая Украіна, Расія, Польшча - славянка,
а найбольш - Беларусь
Гаротная і шчаслівая
З адчаем і жаданнем жыць
З Вераю, Надзеяю і Любоўю
З памяццю пра вайну і першыя мірныя гады
Мудрая і як дзіця
З малітвамі да майго Неба
З вачыма - як лясы Беларусі
Гэта ты - мая Беларусь.


Ты - моя ласточка Белого Болота
Ты - мой учитель
Это ты - моя Украина, Россия, Польша
Но более всего - Беларусь
Терпеливая и Счастливая
С отчаяньем и желанием жить
С Верой, Надеждой и Любовью
С памятью о войне и первые мирные годы
Мудрая и как ребенок
С молитвами к моему Небу
С глазами - как леса Беларуси
Это ты - Моя Беларусь

пятница, 3 апреля 2015 г.

Калі памру...(с подстрочником)

Калі памру, прыйдзіце да мяне усе,
Хто пры жыцці мяне любіў ці так ці гэтак
Быць можа Вам удасца пакрысе
Мой вобраз сэрца вылепіць з аскепак

Быць можа хтосьці з Вас забудзе пра мяне
Быць можа нават нехта засмяецца
Я ж ападу дажджамі па вясне
І Вам пад дождж той трапіць застанецца

Дык не купляйце чорны парасон
Купіце колер золата з блакітам
А калі ў ваш з'яўлюся добры сон
То палічыце яго марай, мрояй, міфам.

2010 год

Когда умру, приходите ко мне все,
Кто при жизни любил меня так ли иначе
Быть может Вам удастся все же
Мой образ сердца вылепить из осколков

Быть может кто-то забудет обо мне
Быть может кто-то даже посмеется
Я же опаду дождями по весне
И Вам под дождь тот попасть остаётся

Так не покупайте черный зонт
Купите цвета золота с блакитом
А если в вашем появлюсь светлом сне
То посчитайте это мечтой, видмом, мифом.