Знікае апошняя кропка-іскрынка
Здаецца, сціскае цябе назаўсёды
прутамі жалезнымі клетка
Палон прыцягальны
Аб'ём недасяжны
Адноснасць - свабода для крылаў
Мне страшна, што сцятая цемрай
У ёй раздрабнюся і знікну
А можа той страх безпадстаўны
Мяне спавівае папросту,
Што побач не ты, а цемра?
Вазьмі мае рукі,
Вазьмі хоць іх
Ды навошта табе мае рукі?
Апаленая адзінотай
Маўклівая сама атручана маўчаннем
Гляджу на парасткі-адбіткі
Святла аконннага ў рацэ маёй
Каму сказаць, што справы дрэнь
Здаецца б усім... і... анікому
Усё ўсім вядома без мяне
Комментариев нет:
Отправить комментарий