суббота, 7 февраля 2015 г.

Раздзел 57 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Тымчасам сонца пачало заходзіць і, здавалася, растваралася ў вечаровых водблісках. Відовішча было скончана. Натоўпы пачалі пакідаць амфітэатр і праходзіць праз выхады, якія называліся вамітарыі, у горад Аўгустыяне толькі чакалі, калі пройдзе гэта людское мора. Цэлая іх грамада, пасыходзіўшы з месцаў, сабралася ля подыума, дзе цэзар з’явіўся зноў, каб паслухаць ухваленні. Хаця гледачы не шкадавалі яму воплескаў, адразу пасля таго, як ен скончыў пець, для яго гэтага было недастаткова, бо ен спадзяваўся на такі запал, які даходзіць да шаленства. Цяпер ужо дарэмна гучалі хвалебныя гімны, дарэмна вясталкі цалавалі яго “боскія” рукі, а Рубрыя схілілася ля яго так, што аж крыху рудаватая яе галава кранулася яго грудзей. Нярон не быў задаволены і не ўмеў гэта схаваць.Яго здзівіла як і занепакоіла, што Пятроній захоўвае маўчанне. Якое-небудзь пахвальнае слова ці  падмечаныя трапна ўдалыя месцы  з песні  - было б яму ў гэту хвіліну вялікай уцехай. Нарэшце ен не вытрываў, зірнуў на Пятронія, а калі той узыйшоў на подыум, спытаў:
 - Скажы…
А Пятроній холадна адказаў: - Я маўчу, бо не знаходжу слоў. Ты пераўзышоў сам сябе.
 – Так і мне здавалася, але гэты народ?..
. – Ці можаш ты хацець ад чэрні, каб яны разбіраліся ў паэзіі?
 – Але ж і ты заўважыў, што мне не падзякавалі так, як я заслужыў.
 – Таму што ты выбраў дрэнны час.
– Чаму?
 – Таму што мозг, ачмурэлы дурманавым, насычаным крывею паветрам не можа слухаць уважліва. Нярон сціснуў кулакі і адказаў:
 - Ах, гэтыя хрысціяне! Яны спалілі Рым, а цяпер крыўдзяць і мяне. Якія ж яшчэ кары я для іх прыдумаю?
 Пятроній зазначыў, што рухаецца дрэннай дарогай і што словы яго ў выніку прывядуць зусім да супраціўнага таму, чаго ен хацеў дасягнуць, таму ен захацеў адцягнуць увагу цэзара ў іншы бок, таму нахіліўся да яго і шапнуў:
 - Песня твая – цуд, але зраблю табе толькі адну заўвагу: у чацвертым радку трэцяй страфы метрыка пакідае жадаць лепшага.
І Нярон заліўся сарамлівым румянцам, нібы схоплены у час ганебнага ўчынка, паглядзеў са страхам і адказаў таксама ціха
– Ты ўсе заўважыш! Я ведаю! Я дапрацую! Але як ты думаеш: ніхто больш не заўважыў? Праўда? Ты ж, клянуся міласцю багоў, не кажы нікому.. калі.. табе жыцце любае...
На што Пятроній наморшчыў лоб і адказаў, нібы выбухнуў абыякавсцю і неахвотай.
 – Можаш, боскі, аддаць мяне на смерць, калі я цябе нервую, але ты мяне не пужай смерцю, таму што богі ведаюць, ці баюся я яе.
 І кажучы гэтак, ен пазіраў проста ў вочы імператару, той жа жа праз момант адказаў:
- Не злуйся..Ты ж ведаеш, я цябе люблю...
“Дрэнны знак” – падумаў Пятроній.
 – Я хацеў бы вас запрасіць сення на пір, - працягваў далей Нярон, - але хачу яшчэ зачыніцца і адпаліраваць гэты пракляты верш з трэцяй страфы. Апрача цябе памылку мог заўважыць яшчэ Сенэка, а можа і Секунд Карын, але іх я хутка пазбудуся.
 Сказаўшы гэта, ен паклікаў Сенэку і абвясціў яму, што разам з Акратам і Секундам Карынам ен высылае яго ў Італію і ва ўсе правінцыі па грошы, якія загадвае ім сабраць з гарадоў, весак, славутых храмаў, - словам адусюль, дзе толькі можна іх будзе знайсці ці выціснуць. Але Сенэка, які зразумеў, што яму давяраюць справу скурадзера, злодзея святынь і рабаўніка, рэзка адмовіўся.
 – Я хацеў бы паехаць у веску, высакародны, - сказаў ен,  - і там чакаць смерць, бо я стары і нервы мае хворыя.
 Іберыйскія нервы Сенэкі мацнейшыя за Хілонавы можа і не былі хворыя, але здароўе яго было ўвогуле дрэннае, бо выглядаў ен, як цень,і галава яго цалкам зсівела у апошні час. Нярон жа зірнуў на яго і падумаў, што можа акурат нядоўга будзе чакаць яго смерці і адказаў:
 - Я не хачу выпраўляць цябе ў дарогу, калі ты хворы, але яшчэ і таму, што па маей міласці хачу, каб ты быў блізка, таму замест выезду ў веску ты зачынішся ў сваім доме і не будзеш яго пакідаць.
Пасля ен рассмяяўся  і дадаў:
 - Калі я пашлю Акрата і Карына адных, то гэта як бы я паслаў ваўкоў па авечак.Каго ж над імі паставіць?
 - Пастаў мяне, высакародны! – азваўся Даміцый Афр.
 – Не, я не хачу наклікаць на Рым гнеў Меркурыя, якога вы засароміце зладзействам. Мне патрэбен напэўна стоік, як Сенэка ці як мой новы прыяцель – філосаф Хілон.
Сказаў гэта і пачаў аглядацца, потым спытаў:
- А што адбылося з Хілонам?
Хілон жа прыйшоў у прытомнасць на свежым паветры, вярнуўся у амфітэатр на песню цэзара, наблізіўся і сказаў:
 - Вось я, светлы плод сонца і месяца.Я быў хворы, але твой спеў вылечыў мяне.
 – Я пашлю цябе у Ахаю. – сказаў Нярон. – Ты павінен ведаць усе да гроша, колькі там есць у кожным храме.
 – Зрабі так, Зеўсе, а богі прынясуць табе такую даніну, якой нікому ніколі не прыносілі.
 – Я зрабіў бы так, але не хачу пазбаўляць цябе агляду відовішчаў.
 – Ваал! – прамовіў Хілон.
 А аўгустыяне радасныя, што настрой цэзара палепшыўся, пачалі смяяцца і гаварыць:
 - Не, высакародны! Не пазбаўляй гэтага мужнага грэка агляду відовішчаў.
 – Але пазбаў мяне, высакародны, выгляду гэтых крыклівых капіталійскіх гусянят, мазгі якіх, разам узятыя, не запоўнілі б нават місачку з жолуду, - адказаў Хілон.- Я вось пішу, першародны сын Апалона, гімн па-грэцку у твой гонар, і таму я хачу правесці некалькі дзен у храме муз, каб іх прасіць аб натхненні.
 – О, не! – усклікнуў Нярон. – Ты хочаш адкруціцца ад наступных дзен відовішча.! Нічога не атрымаецца.
 – Я клянуся табе, цэзар, што пішу гімн.
 – Значыць будзеш пісаць яго ўночы. Малі Дыяну аб натхненні, бо гэта сястра Апалона.
 Хілон схіліў галаву, са злосцю зыркаючы на прысутных, якія зноў пачалі смяяцца. Цэзар жа звярнуўся да Сенецыена і Суілія Неруліна:
 - Уяўляеце сабе, што з прыгавораных на сення хрысціян мы справіліся толькі з паловай.
 На гэта стары Аквілус Рэгулус, вялікі знаўца ўсяго, што тычылася амфітэатру, падумаўшы з хвіліну, прамовіў:
 - Гэтае відовішча, дзе выступаюць людзі сінэ арміс эт сінэ артэ( без зброі і без правіл), заўседы зацягваюцца, але ад таго не менш займальныя.
 – Я загадаю выдаць ім зброю – адказаў Нярон.
 Але мысляр Вестынус выйшаў са свайго роздуму і спытаў таямнічым голасам:
- Ці лічыце вы, што яны бачаць штосьці, паміраючы? Яны ж пазіраюць уверх і гэтым нібы змяншаюць пакуты. Я ўпэўнены, што яны бачаць штосьці...
Сказаўшы гэта, ен узняў позірк да неба над амфітэатрам, над якім ноч пачала ўжо расцілаць свой зорны веларыум. Іншыя ж адказалі смехам і жартаўлівымі  дапушчэннямі, што хрысціяне могуць бачыць у хвіліну смерці. Тымчасам цэзар даў знак нявольнікам, якія трымалі паходні і пакінуў цырк, а за ім – вясталкі, сенатары, начэльнікі і аўгустыяне. Ноч была светлая і цеплая. Каля цырку снавалі яшчэ цікаўныя, якія хацелі паглядзець на ад’езд імператара, але якіясьці сумныя і маўклівыя. То тут, то там запляскалі ў далоні, але хутка ўсе сціхла. Са спаліарыя вазы з рыпеннем ўсе вывозілі акрываўленыя парэшткі хрысціян. Пятроній і Вініцый сядзелі падчас  дарогі моўчкі. Толькі калі наблізіліся да вілы , Пятроній спытаў :
 - Ты думаў пра тое, што я табе сказаў?
 – Так.
 – І ты верыш, што цяпер і для мяне гэта справа пераважная. Я павінен яе вызваліць насуперак імператару і Тыгеліну. Гэта нібы барацьба, у якой я вырашыў перамагчы, ці яшчэ нібы гульня, у якой я хачу выйграць хаця б і коштам уласнай скуры... сенняшні дзень яшчэ больш пераканаў мяне ў гэтым.
 – Няхай Хрыстос табе аддзячыць!
 – Паглядзім.
 Так размаўляючы, яны спыніліся перад дзвярыма вілы і выйшлі з лектыкі.У гэты момант нейкая цемная постаць наблізілася да іх і спытала :
 - Гэта ты, высакародны Вініцый?
 – Так, - адказаў трыбун, - а чаго ты хочаш?
 – Я Назарый, сын Мірыям; іду з турмы і нясу табе звестку аб Лігіі.
 Вініцый паклаў руку яму на плячо і пры святле паходні зазірнуў яму ў вочы і не мог прамовіць ані слова, але Назарый здагадаўся пра застыўшыя на яго вуснах пытанні і сказаў:
 - Яна яшчэ жывая. Урс паслаў мяне да цябе, высакародны, каб паведаміць табе, што яна ў гарачцы моліцца і паўтарае твае імя.
 А Вініцый адказаў:
 - Хвала Госпаду, які можа мне яе вярнуць.
 Пасля чаго ен забраў Назарыя і правеў яго ў бібліятэку. Праз хвіліну падыйшоў і Пятроній, каб паслухаць іх размову.
 – Хвароба зберагла яе ад ганьбы, бо каты баяцца хваробы – гаварыў хлопец. – Урс і Глаўк-лекар наглядаць за ей дзень і ноч.
 – Ахова засталаяс тая ж самая?
 – Так, пане, і яна ў іх пакоі. Тыя вязні, якія былі ў падзем’і, усе памерлі ад ліхаманкі ці пазадыхаліся без паветра.
 – Хто ты? – спытаў Пятроній.
 – Шляхетны Вініцый мяне ведае. Я сын удавы, у якой жыла Лігія.
 – І ты хрысціянін?
 Хлопец зірнуў на Вініцыя з запытаннем, але убачыў, што той моліцца ў гэты момант, узняў галаву і сказаў:
 - Так.
 – А як ты можаш свабодна ўваходзіць у турму?
 – Я наняўся на вынас целаў памерлых, і зрабіў гэта наўмысна, каб прыходзіць з  дапамогай да братоў маіх і прыносіць ім весткі з горада.
 Пятроній стаў прыглядацца ўважлівей да прыгожага твару хлопца, да яго блакітных вачэй і чорных густых валасоў, пасля спытаў:
 - З якой краіны ты, хлопча?
 – Я галілеянін, высакародны.
 – Ты хацеў бы, каб  Лігія была вызвалена?
 Хлопец узвеў погляд на неба. – Хаця б я сам павінен быў потым памерці…
 Тут Вініцый спыніў малітву і прамовіў:
 - Скажы стражнікам, каб паклалі яе ў труну як памерлую. Вазьмі памочнікаў, якія ўночы вынесуць яе разам з табой.Недалека ад Смуродных Ямін вы знойдзеце маіх людзей з паланкінам, якім і аддасце труну.Ахоўнікам паабяцай ад мяне, што дам ім столькі золата, колькі кожны зможа ў плашчы вынесці.
 І калі ен гэта гаварыў, то твар яго страціў звычайную скамянеласць, бо абудзіўся ў ім воін, якому надзея вярнула ранейшую энергію.Назарый жа расчырванеўся ад радасці і ўзняўшы рукі, усклікнуў:
 - Няхай Хрыстос дапаможа ей ачуняць, бо яна будзе вызвалена.
 – Ты думаеш, стража згодзіцца? – спытаў Пятроній.
 – Яны, высакародны? Калі будуць ведаць пэўна, што не напаткае іх за гэта кара і пакуты.
– Так! – гаварыў Вініцый. – Стража хацела згадзіцца нават на яе ўцекі, тым больш дазволяць вынесці яе як памерлую.
– Ёсць, праўда, чалавек, - загаварыў Назарый, - які правярае распаленым жалезам, ці сапраўды целы, якія мы выносім, мертвыя. Але  гэты бярэ нават па некалькі сестэрцый за тое, каб не дакранацца жалезінай да твараў памерлых. За адзін залаты ен дакранецца да труны, а не да цела.
 – Скажы яму, што ен атрымае поўную капсу залатых.- сказаў Пятроній. – Але ці атрымаецца ў цябе падабраць памочнікаў?
 – Я змагу падабраць іх такіх, якія б за грошы прадалі ўласных жонак і дзяцей.
 – А дзе ты іх знойдзеш?
 – Ды ў самой турме ці ў горадзе. Стражнікі, падкупленыя аднойчы, прапусцяць, каго мне патрэбна.
- У такім выпадку правядзеш як наемніка мяне, - сказаў Вініцый.
 Але Пятроній пачаў яго адгаворваць з усей душой, каб той не рабіў гэтага. Прэтарыянцы маглі б пазнаць яго нават преаапранутым і ўсе магло б быць дарэмна. “Ні ў турму, ні ля Смуродных Ямін, -сказаў ен. – Трэба, каб усе: і цэзар, і Тыгелін былі перакананыя, што яна памерла, інакш бы ў той жа момант выправілі пагоню. Падазрэнні мы можам выключыць толькі так, што калі яе вывязуць у Албанскія горы ці далей да Сіцыліі, мы застанемся ў Рыме. Праз тыдзень ці два толькі ты захварэеш і паклічаш Няронавага лекара, які параіць табе выехаць у горы. Тады вы і злучыцеся, а потым... тут ен на хвіліну задумаўся, потым махнуў рукой і дадаў: - Потым можа быць надыйдзе іншы час.
 – Няхай бог злітуецца над ею, - сказаў Вініцый, - бо ты гаворыш аб Сіцыліі, а яна хворая і можа памерці...
 – Змесцім яе тады бліжэй. Яе вылечыць само паветра, галоўнае каб мы яе вызвалілі з турмы. У цябе няма ў гарах якога –небудзь арандатара, вернага табе?
 – Есць, есць! Так!- хутка адказаў Вініцый. – есць каля Карыолі ў гарах пэўны чалавек, які мяне расціў і які любіць мяне да гэтага часу. Пятроній падаў яму таблічку.
 – Напішы яму, каб прыбыў сюды заўтра.Я зараз жа вышлю ганца.
 Сказаўшы гэта, тут жа паклікаў чалавека, які адказваў за атрый і аддаў яму адпаведныя загады. Праз некалькі хвілін конны нявольнік ужо рушыў ўночы у Карыолу.
– Я хацеў бы,  - прамовіў Вініцый, - каб Урс суправаджаў яе ў дарозе... Я быў бы спакайнейшы.
 – Высакародны,  - сказаў Назарый, - чалавек гэты непамернай сілы, ен праломіць краты і пойдзе за ей. Есць адно вакно над стромкай і высокай сцяной, пад якой няма аховы. Я прынясу Урсу вяроўку, а астатняе ен сам ўсе зробіць.
 – Клянуся Геркулесам! – сказаў Пятроній. – Няхай уцякае, як яму хочацца, але не разам з ей і не праз два ці тры дні пасля яе, бо пайшлі б за ім і выкрылі б яе сховішча. Клянуся Геркулесам! Калі вы не хочаце загубіць сябе і яе, я загадваю вам або не гаварыць яму аб Карыолі, або складваю рукі. Яны абодва зразумелі слушнасць яго заўвагі і замоўклі. Пасля Назарый пачаў развітвацца, абяцаючы прыйсці назаўтра на світанні. Са стражай спадзяваўся дамовіцца яшчэ гэтай ноччу, але перад тым хацеў зайсці да маці, якая ў гэтыя няпэўныя і страшныя часіны хвалявалася пра яго штохвілінна. Памочніка ен вырашыў наўмысна не шукаць у горадзе, але знайсці і падкупіць аднаго сярод тых, якія разам з ім выносілі трупаў з турмы. Ужо на самым выйсці ен затрымаўся яшчэ і адвеў Вініцыя у бок, шэпчучы:
 - Высакародны! Я не скажу аб нашым намеры нікому, нават маці, але апостал ПЁтр абяцаў прыйсці да нас з амфітэтра і яму я раскажу усе.
 – У гэтым доме можаш гаварыць уголас, - адказаў Вімніцый. – Апостал Петр быў у амфітэатры з людзьмі Пятронія. Зрэшты я сам пайду з табою.
 І ен загадаў падаць яму плашч нявольніка, пасля чаго яны выйшлі. Пятроній глыбока ўздыхнуў. “Я жадаў удумках, каб яна памерла ад гэтай ліхаманкі, бо для Вініцыя было б гэта хоць крыху менш страшным.Але цяпер я гатовы ахвяраваць залаты трыножнік Эскулапу, каб яна ачуняла..Ах ты, Вогнебароды, хочаш учыніць сабе відовішча з пакутаў кахаючага! Ты, Аўгуста, раней зайздросціла прыгажосці дзяўчыны, а цяпер пэўна з’ела б яе жывой, таму што загінуў твой Руфій... ты, Тыгелін, хочаш яе загубіць на злосць мне! Убачым яшчэ. Я кажу вам, што вочы вашы не ўбачаць яе на арэне, бо ці яна памрэ ўласнай смерцю, ці я яе адбяру у вас як у сабак з зубоў... І адбяру так, што вы не будзеце аб гэтым ведаць, а потым колькі разоў на вас пагляджу, столькі і падумаю: вось дурні, якіх абвеў вакол пальца Пятроній... І задаволены сабой, прайшоў у трыкліній, дзе разам з Эўнікай сеў вячэраць. Рытар чытаў увесь гэты час “Сялянак” Тэакрыта. На двары вецер нагнаў хмар з боку Сарактэ і раптоўная навальніца спыніла цішу пагодлівай летняй ночы. Час ад часу грымоты разносіліся над сямю узгоркамі, яны ж, лежачы побач за сталом, слухалі сельскага паэта, які на мілагучнай дарыцкай гаворцы апяваў каханне пастушкоў, а потым, заспакоеныя, сталі рыхтавацаа да салодкага адпачынку. Аднак яшчэ паспеў вярнуцца Вініцый. Пятроній даведаўся аб звароце і выйшаў да яго з запытаннем:
 - Ну што? Ці не прыдумалі вы чаго новага і ці Назарый пайшоў ужо у турму?
 – Так, - адказаў малады чалавек, прыгладжваючы валасы, намоклыя ад дажджу. – Назарый пайшоў дамовіцца з аховай, а я бачыў Пятра, які мне наказаў маліцца і верыць...
 – Гэта добра. Калі ўсе пойдзе, як надумалі, то ў наступную ноч можна яе будзе вынесці.
 – Верны чалавек з астатнімі людзьмі павінен быць на світанні.
- Гэта кароткая дарога. Адпачні цяпер.
Але Вініцый укленчыў у сваім кубікуле і стаў маліцца
. На світанні прыбыў з Карыолі верны чалавек, афрыканец, і прывеў з сабой згодна з пажаданнем Вініцыя, мулаў, паланкін і чатырох надзейных людзей, выбраных сярод брытанскіх нявольнікаў, якіх зрэшты  прадбачліва пакінуў у гасподзе на Субуры. Вініцый, які не спаў усю ноч, выйшаў, каб павітаць яго, той жа рушыў насустрач, убачыўшы маладога гаспадара і цалуючы яго руку і вочы, сказаў:
 - Дарагі мой, можа ты хворы, ці скруха забрала кроў з твайго твару, бо лдезь цябе пазнаў з першага погляду.
 Вініцый правеў яго ва ўнутраную каланаду, называную ксыст, і там даверыў яму таямніцу. Слуга слухаў вельмі ўважліва і на яго твары, абветраным і сухім, можна было заўважыць вялікую усхваляванасць, якую ен нават не намагаўся схаваць.
 – Значыць, яна хрысціянка? – закрычаў ен. І зазірнуў у твар Вініцыя запытальна, а той здагадаўся, пра што пытаецца ў яго позіркам селянін, бо адказаў:
- І я хрысціянін...
 У гэты час ў вачах служкі бліснулі слезы; хвіліну ен маўчаў, потым узняў рукі і сказаў:
 - Дзякуй табе, Хрысце, што ты зняў бяльмо з найдаражэйшых у свеце вачэй. Пасля ен абняў галаву Вініцыя і плачучы ад шчасця, пачаў цалаваць яго ў лоб
Праз хвіліну падыйшоў Пятроній, ведучы за сабой Назарыя.
 – Добрыя звесткі! – сказаў ен яшчэ здалек.
 Сапраўды яны былі добрыя. Раней яшчэ Глаўк-лекар заручаўся за жыцце Лігіі, паколькі яна змагалася з самой астрожнай ліхаманкай, ад якой і ў Туліянуме і ў іншых турмах паміралі сотнямі людзі. Што ж да аховы і чалавека, што пацвярджаў смерць распаленым жалезам, то не было ніякіх цяжкасцей. Памочнік, Атус, быў таксама ўлагоджаны.
 – Мы зрабілі дзіркі ў труне так, каб хворая магла дыхаць, - расказваў Назарый. - Уся небяспека ў тым, каб яна не застагнала ці не азвалася ў хвіліну, калі мы будзем праходзіць каля прэтарыянцаў. Яна вельмі слабая і зранку ляжыць з закрытымі вачамі. Дарэчы, Глаўк дае ей напой для сну, які сам гатуе з прынесеных мною з горада лекаў. Вечка труны не будзе прыбіта. Паднімеце яе легка і забераце хворую у паланкін, мы ж пакладзем у труну мех з пяском, які няхай будзе ў вас прыгатаваны.
 Вініцый, слухаючы гэтыя словы, быў белы, як палатно, але слухаў з такой увагай, што здавалася, чытае думкі Назарыя і яго словы.
 – А іншыя якія целы будуць выносіць з турмы? – запытаў Пятроній
 - Памерла за сенняшнюю ноч каля дваццаці чалавек, а да вечара памрэ яшчэ колькі дзесяткаў, - адказаў хлопец, - Мы павінны будзем ісці з усей працэсіяй, але будзем намагацца, каб застацца ззаду. На першым павароце мой таварыш наўмысна закульгае. Такім чынам адстане значна ад іншых. Вы чакайце нас каля малога храма Лібітыны. Хоць бы Бог даў ноч як мага цямнейшую.
 – Бог дасць, - сказаў слуга-афрыканец. - Учора быў вечар светлы, а потым рапоўна ўдарыла навальніца. Сення неба зноў пагодлівае. Але парыць ад ранку. Штоноч цяпер будуць дажджы і навальніцы.
 – Вы пойдзеце без ліхтароў? – спытаў Вініцый.
 - Наперадзе толькі нясуць паходні. Вы на ўсялякі выпадак будзьце ля храма Лібітыны, як толькі сцямнее, хаця мы і выносім звычайна трупы толькі перад самай апоўначчу.
 Замоўклі, чуваць было толькі кароткае дыханне Вініцыя. Пятроній звярнуўся да яго:
 - Я табе казаў учора, што лепш бы было , каб і мы абодва засталіся ў доме. Цяпер жа бачу, што сам я не змагу ўседзець. ..Дарэчы, калі б гаворка ішла пра ўцекі, трэба было б быць больш асцярожнымі, але паколькі яе выносяць як памерлую, то мне падаецца, што нікому нават малое падазрэнне не прыйдзе на думку.
 – Так! Так! – адказваў Вініцый. – Я павінен там быць. Я сам яе дастану з труны.
 – Калі яна будзе ў маім доме пад Карыолі, то я адказваю за яе,- прамовіў афрыканец.
На гэтым размова скончылася. Слуга падаўся да гасподы, да сваіх людзей. Назарый, забраўшы пад туніку мяшэчак з золатам, вярнуўся у турму. Для Вініцыя пачаўся дзень, поўны непакою, гарачкі, трывогі і чакання.
 – Справа павіна ўдацца, бо добра прадумана, - казаў яму Пятроній. – Лепш і немагчыма было усе ўладзіць. Ты павінен быць нібы без розуму і хадзіць у цемнай тозе. Але ў цыркі хадзіць не пакідай. Няхай цябе бачаць.. Так усе абстаўлена, што не можа быць памылак. Але! Усе ж ты сапраўды ўпэўнены у тваім чалавеку?
 – Гэта хрысціянін, - адказаў Вініцый. Пятроній пазіраў на яго са здзіўленнем, пасля чаго павеў плячыма і сказаў нібы сам сабе:
 - Клянуся Палуксам! Як гэта аднак пашыраецца! І як утрымлівае людскія душы! ..Пад такой пагрозай людзі выракліся б адразу усіх багаццяў рымскіх, грэцкіх і егіпецкіх. Аднак дзіўна... Клянуся Палуксам! Калі б я верыў, што яшчэ штосьці ў свеце залежыць ад нашых багоў, то абяцаў бы цяпер кожнаму з іх па шэсць белых быкоў, а капіталійскаму Юпітэру – дванаццаць. Але і ты не шкадуй абяцанняў твайму Хрысту...
 – Я Яму душу аддаў... – адказаў Вініцый.
 І яны разыйшліся. Пятроній вярнуўся у кубікул. Вініцый жа пайшоў паглядзець здалек на турму, адтуль падаўся аж на склон Ватыканскага узгорка, да той хаты фосара, у якой з рук Апостала атрымаў крыж. Яму здавалася, што ў гэтай хаце Хрыстос выслухае яго хутчэй, чым дзе-небудзь у іншым месцы, таму знайшоў хату і упаў на зямлю, сабраў усе сілы сваеў збалелай душы ў малітве аб літасці і паглыбіўся ў яе так, што забыўся, дзе ен і што з ім адбываецца. Пасля апоўдня яго вывелі з забыцця гукі труб, якія даносіліся з боку Няронавага цырку. Тады ен выйшаў з хаты і стаў аглядацца наўкол, нібы толькі што прачнуўся. Быў спякотны дзень, цішыню час ад асу парушалі ўсяго толькі трубы, ды не змаўкалі, стракочучы ў траве, конікі. Парыла, і неба на гарызонтам было яшчэ больш блакітным, але ў баку Сабінскіх гор нізка над самй зямлей збіраліся цемныя хмары. Вініцый вярнуўся дадому. У атрыі яго чакаў Пятроній.
 – Я быў на Палатыне, - сказаў Пятроній. - Я наўмысна паказаўся там і нават сеў пагуляць у косці. У Аніцыя вечарам пір, і я абяцаў, што мы прыйдзем, але толькі пасля апоўначы, бо мне патрэбна адаспацца.Ва ўсялякім выпадку, я там буду і было б добра, каб і ты пайшоў.
 – Не было ніякіх вестак ад слугі ці ад Назарыя? – спытаў Вініцый.
 – Не, не было. Мы іх убачым толькі апоўначы. А ты заўважыў, што збіраецца навальніца?
– Так.
– Заўтра нам учыняць відовішча з раскрыжаваннем хрысціян, але можа быць, дождж перашкодзіць. Пятроній падыйшоў да Вініцыя і дакрануўся да яго пляча:
 - Але яе ты не ўбачыш на крыжы, а толькі ў Карыолі.Клянуся Кастарам! Момант, у які мы яе вызвалім, я не прамяняю на ўсе гемы Рыма! Ужо вечар хутка...
Сапраўды вечарэла, а цямнець у горадзе пачало яшчэ раней звычайнага з-за хмар, якія ўкрылі ўвесь небасхіл. З наступствам вечара паліўся моцны дождж, і вільгаць, выпараючыся з распаленых дзеннай спякотай камянеў, запоўніла вуліцы туманом. Дождж то суцішваўся, то ізноў налятаў кароткімі парывамі.
 – Пойдзем! – сказаў нарэшце Вініцый. – З-за навальніцы могуць пачаць раней выносіць целы з турмы.
 – Так, час! – адказаў Пятроній. І накінуўшы гальскія плашчы з каптурамі, яны праз садовую калітку выйшлі на вуліцу. Пятроній узяў кароткі рымскі кінжал, сіку, які браў заўседы выходзячы ўночы. З-за навальніцы вуліцы былі пустыя. Час ад часу маланка рассякала неба, асвятляючы яркім бляскам новыя сцены нядаўна ўзведзеных ці яшчэ будуючыхся дамоў і мокрыя каменныя пліты, якімі былі павыкладаныя дарогі. Пасля даволі доўгага шляху яны пры святле маланак ўбачылі нарэшце ўзгорак, на якім стаяў маленькі храм Лібытыны, а ля падножжа ўзгорка – групу людзей з муламі і коньмі.
 – Слуга мой!- ціха паклікаў Вініцый.
 – Гэта я, гаспадар! – адазваўся голас сярод дажджавога шуму.
 – Усе падрыхтавана?
 – Так, мой дарагі! Як толькі сцямнелася, мы былі ўжо тут. Але вы схавайцеся пад адхонам, бо змокнеце да ніткі. Якая навальніца! Я думаю, будзе град. На самай справе, словы яго пацвердзіліся - у хуткім часе сыпануў град, спачатку малы, потым усе большы і гусцейшы.Адразу стала холадна. Стоячы пад адхонам, схаваныя ад ветру і ледзянога граду, Пятроній, Вініцый і служка ціха размаўлялі: - Калі нас хто-небудзь убачыць, - гаварыў слуга, - ен нічога не будзе падазраваць, бо мы падобныя да людзей, якія чакаюць, калі скончыцца навальніца. Але я баюся, як бы не адклалі вынас целаў на заўтрашні дзень.
 – Град хутка сцішыцца, - сказаў Пятроній. – мы павінны чакаць хоць да самага світання.
 І яны чакалі, прыслухоўваючыся, ці не данясецца да іх шум рухаючыхся людзей, якія нясуць труны. Град супыніўся, але адразу ж зашумеў лівень. Хвілінамі ўзнімаўся моцны вецер і даносіў з боку Смуродных Ямін жудаснае паветра з трупным пахам, бо целы закопвалі неглыбока і неахайна.Раптам слуга прамовіў:
 - Я бачу ў тумане аганек... адзін.. другі, трэці! Гэта паходні. І ен звярнуўся да сваіх людзей:
 - Сачыце, каб мулы не фыркалі!
 – Ідуць! – сказаў Пятроній.
 Агні станавіліся ўсе больш выразнымі. Праз хвіліну можна было ўжо адрозніць міргатанне ад павеваў ветра паходні. Слуга пачаў хрысціцца і маліцца. Тымчасам сумная працэсія набліжалася і нарэшце, параўняўшыся з храмам Лібітыны, спынілася. Пятроній, Вініцый і слуга прыціснуліся моўчкі да узгорка, не разумеючы, што гэта азначае. Але тыя спыніліся толькі таму, каб паабвязваць сабе твары і вусны тканінай, каб хоць неяк захаваць сябе ад задушлівага смуроду, які каля самых путыкулаў быў проста невыносны, пасля ўзнялі ношу  з трунамі і пайшлі далей. Адна толькі труна затрымалася насупраць маленькага храма. Вініцый падскочыў да яе, за ім Пятроній, слуга і два нявольнікі-брытанцы з паланкінам. Але як дабеглі, то ў цемнаце пачуўся поўны болю голас  Назарыя.
 – Высакародны, перанеслі яе разам з Урсам у Эсквілінскую турму. . Мы ж нясем іншае цела! А яе забралі перад апоўначчу!..
 Пятроній, калі вярнуўся дадому, быў, як хмара, і не спрабаваў нават суцяшаць Вініцыя. Ен разумеў, што аб вызваленні Лігіі з Эсквілінскіх падзем’яў няма зусім ніякай надзеі. Ен здагадваўся, што хутчэй за ўсе яе перанеслі з Туліянума, каб яна не памерла ад ліхаманкі і каб не абмінула прызначанага ей амфітэтра. Але гэта было і пацверджанне таго, што за ей сочаць і сцерагуць больш пільна, чым іншых.Пятронію было шкада да глыбіні душы і яе, і Вініцыя, але апрача гэтага мучыла яго і тая думка, што першы раз у жыцці штосьці яму не ўдалося і што першы раз у жыцці яго перамаглі. “Фартуна, здаецца, мяне пакідае, - казаў ен сабе, - але богі памыляюцца, калі лічаць, што я згаджуся на такое, напрыклад, жыцце, як у Вініцыя!” Тут ен зірнуў на пляменніка, які таксама глядзеў на яго шырокаадкрытымі вачыма.
 – Што з табой? У цябе ліхаманка? – спытаў Пятроній.
 Той жа адказаў нейкім дзіўным надтрэснутым і павольным голасам, нібы ў хворага дзіцяці:
 - А я веру, што Ен можа мне яе вярнуць.

 Над горадам жа заціхалі апошнія грымоты навальніцы.

Раздзел 56 (частка 2) QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Але ў гэты час загучалі трубы і значыць пярэрва відовішчаў была скончана.Людзі пачалі пакідаць месцы, у якіх збіраліся для адпачынку ног і для размовы.Пачаўся агульны рух і звыклыя перабранкі наконт занятага раней месца. Сенатары і патрыцыі спяшаліся на свае месцы.Паволі шум сціхаў, і амфітэатр прыходзіў да ладу. На арэне з’явілася грамада людзей, каб тут і там загрэбсці яшчэ злепленыя запечанай крывею груды пяску. Надыходзіла чарга хрысціян.Але паколькі гэта было новае для люду відовішча, і ніхто не ведаў, як яны будуць трымацца, то ўсе чакалі іх з пэўнай зацікаўленасцю Настрой гледачоў быў сканцэнтраваны, бо ўсе спадзяваліся ўбачыць незвычайныя сцэны, але настрой разам з тым быў непрыязны. Канешне, гэтыя людзі, якія павінны былі вось-вось з’явіцца, спалілі Рым і адвечныя яго скарбы. Яшчэ яны карміліся крывею немаўлят, труцілі ваду, пракліналі ўвесь род людскі і ўчынялі самыя страшныя злачынствы. Абуджанай нянавісці недастаткова было самых суровых пакранняў і калі што і хвалявала сэрцы гледачоў, то толькі тое, ці пакуты ахвяр будуць адпаведныя ўчынкам гэтых варожых асуджаных. Тымчасам сонца ўзнялося высока, і яго промні, якія прабіваліся праз пурпур веларыума, напоўнілі амфітэатр крывавым святлом. Пясок стаў агністага колеру і ў гэтых промнях у тварах людзей, як і ў пустцы арэны, якая праз хвіліну павінна была запоўніцца чалавечымі пакутамі і жывельнай жорсткасцю, было штосьці страшэннае. Здавалася, што ў  паветры носіцца навальніца і смерць. Тлум, звычайна вяселы, замоўк ад нянавісці. Твары былі азлобленыя.Тут прэфект даў знак: у гэты час з’явіўся той самы стары, апрануты, як Харон, які выклікаў на смерць гладыятараў і прайшоў павольным крокам праз усю арэну сярод глухой цішыні стукнуў тры разы молатам у дзверы. Па ўсім амфітэатры разляглося :”Хрысціяне” Хрысціяне” Скрыгатнулі жалезныя краты на цемных адтулінах, пачуліся звыклыя крыкі мастыгафораў “На пясок!” і ў адзін момант  арэна запоўнілася грамадамі нібыта пудзілаў, абшытых скурамі жывелаў. Усе беглі хутка, амаль як у ліхаманцы і, выбегшы на сярэдзіну кола арэны, падалі на калены адзін ля аднаго з узнятымі рукамі. Люд лічыў, што гэта просьба аб літасці і, усцешаны такой баязлівасцю, пачаў тупацець, свісцець, кідаць пустым посудам ад віна, паабгрызанымі касцямі і раўсці:” Жывел! Жывел!” але раптам адбылося штосьці нечаканае. Бо з сярэдзіны касматай грамады данесліся галасы, якія пелі , і ў гэты час загучала песня, якую першы раз чулі у рымскім цырку. “Хрыстос рэгнат!” У гэты час невыказальнае здзіўленне ахапіла люд. Асуджаныя на смерць спявалі з позіркамі, узнесенымі да веларыума. Бачныя былі збялелыя іх твары, але натхненыя. Усе зразумелі, што людзі гэтыя не просяць аб літасці, і што здаецца, не бачаць ані цырку, ані люду, ні сенату, ні імператара. “Хрыстос рэгнат!” - гучала усе больш выразна, а на лавах з нізу да верху між радамі гледачоў не адзін задаваў сабе пытанне: што гэта адбываецца і што гэта за Хрыстос, які пануе паводле словаў гэтых людзей, якія павінны памерці.але ў гэты час адчынілі новыя краты і на арэну выбеглі з дзікай хуткасцю і гаўканнем цэлыя стаі сабак: вялізных палевых малосаў з Пелапанесу, паласатых сабак з пірэнеяў і падобных да ваўкоў дварняг з Іберыі, наўмысна згаладалых, з запалымі бакамі і налітымі крывею вачыма.Выцце і скавытанне напоўніла ўвесь амфітэатр.Хрысціяне скончылі пець і стаялі, укленчыўшы нерухома, нібы скамянелі, паўтараючы толькі адным хорам”За Хрыста! За Хрыста” Сабакі пачулі людзей пад скурамі жывелі, здзіўленыя іх нерухомасцю, не смелі на іх накінуцца адразу. Адны лезлі на сцены ложаў, нібы хацелі дабрацца да гледачоў, іншыя бегалі навокал, галодна гаўкаючы, нібы гналі нейкага нябачнага звера. Гледачы ўгнявіліся. Загучалі тысячы галасоў: некаторыя перадражнялі жывел, іншыя гаўкалі накшталт сабак, іншыя ж натраўлівалі сапраўдных сабак на розных мовах. Амфітэатр скаланаўся ад крыкаў.Раздражненыя сабакі пачалі то нападаць на ўкленчыўшых, то яшчэ бадзяліся, клацаючы зубамі, аж нарэшце адзін з малосаў упіўся сваімі ікламі ў плячо жанчыны, якая была спераду, і пацягнуў яе да сябе. У гэты ж час дзесяткі сабак кінуліся ў цэнтр, нібы праз калідор. Тлум сцішыўся, каб прыгледзецца з большай увагай. Сярод выцця і скавытання чуваць яшчэ было , як жаласна гучалі мужчынскія і жаночыя галасы. За Хрыста” За Хрыста! Але на арэне паўтвараліся жывыя клубкі з целаў сабак і людзей. Кроў цякла струменямі з параздзіраных целаў. Сабакі адзін за адным адгрызалі чалавечыя ногі і рукі.Пах крыві і параздзіраных шлункаў заглушыў аравійскія водары і напоўніў увесь цырк. У канцы ўжо толькі дзе-нідзе былі бачныя адзінкавыя ўкленчыўшыя постаці, якія пакрываліся рухомай гарой, якая стагнала. Вініцый, які у момант, калі хрысціяне выбеглі на арэну, узняўся і павярнуўся, каб згодна з абяцаннем паказаць фосару бок, у якім сярод людзей Пятронія быў схаваны Апостал Пётр, сеў і сядзеў з тварам пакойніка, гледзячы шклянымі вачыма на жудаснае відовішча. Спачатку ен расхваляваўся, што фосар мог памыліцца і што Лігія можа знаходзіцца сярод ахвяр, і здранцвеў, але калі пачуў галасы За Хрыста! За Хрыста! І калі ўбачыў пакуты такой колькасці людзей, якія паміраючы, сведчылі праўду сваю і пра Бога свайго, яго агарнула іншае пачуцце, якое даймала яго як страшэнны бясконцы боль, што калі Хрыстос сам памер у пакутах і калі гінуць за яго тысячы, калі выліваецца мора крыві, то калі адной кропляй больш – нічога не азначае і што грэх нават папрасіць аб літасці.Гэта думка ішла да яго з арэны, працінала яго разам са стогнамі паміраючых. Аднак ен маліўся і паўтараў засмяглымі вуснамі Хрысце, Хрысце! Твой Апостал маліўся за яе. Пасля чаго ен трапіў у забыцце, страціў прытомнасць, адчуванне, дзе ен знаходзіцца.Яму толькі здавалася, што крыві на арэне усе больш і яе узровень узнімаецца, што хутка яна выцячэ з цырку на ўвесь Рым.Зрэшты, ен не чуў нічога: ні выцця сабак, ні крыкаў людзей, ні галасоў аўгустыянаў, якія раптам закрычалі: - Хілон самлеў.
 – Хілон самлеў! – паўтарыў Пятроній, паварочваючыся у бок грэка.
А той сапраўды самлеў і сядзеў белы, як палатно, з закінутай назад галавой і з шырока адкрытымі вуснамі, падобны да нябожчыка. У гэту самую хвіліну пачалі выпіхаць новых ахвяр у скурах на арэну.Яны кленчылі адразу ж, як і іх папярэднікі, але стомленыя сабакі не хацелі іх чапаць. Хіба што некалькі іх кінулася на тых, хто бліжэй стаяў, іншыя ж палеглі і пападнімалі акрываўленыя пашчы ды пачалі цяжка дыхаць і пазяхаць.У гэты час занепакоены ў душы але абпіты крывею і шалеючы люд пачаў пранізліва крычаць:
 - Ільвоў! Ільвоў! Выпусціць ільвоў!
Львоў павінны былі трымаць зачыненымі аж да наступнага дня, але ў амфітэатрах люд дыктаваў сваю волю усім і нават імператару. Адзін толькі Калігула, які быў сам па сабе і змяняў свае жаданні, асмельваўся супраціўляцца, і нават бывала, што загадваў суцішваць натоўпы кіямі, але і ен часта згаджаўся. Нярон жа, якому воплескі былі даражэй за ўсё на свеце, не супраціўляўся ніколі, тым больш не аспрэчваў гэта цяпер, калі справа ішла аб заспакаенні раздражненасці натоўпаў пасля пажару і аб хрысціянах, на якіх ен хацеў узваліць усю адказанасць за бедства. Таму ен падаў знак, каб адчынілі кунікул, што калі люд убачыў, то тут жа супакоіўся. Пачулася рыпенне кратаў, за якімі трымалі львоў. Сабакі, убачыўшы іх, збіліся ў кучу на процілеглым баку круга, скавычучы паціху, тыя ж пачалі адзін за адным выходзіць на арэну, вялізныя, жоўтыя, з вялікімі кудлатымі галовамі. Сам цэзар павярнуў да іх свой стомлены твар і прыклаў смарагд да вока, каб лепш бачыць. Аўгустыяне віталі іх воплескамі; тлум пералічваў іх па пальцах і сачыў хціва разам з тым, якое ўражанне робіць іх выгляд на ўкленчыўшых сярод арэны. Тыя ж зноў сталі паўтараць незразумелыя для большасці і раздражняючыя ўсіх словы “За Хрыста!” Але львы, хаця і галодныя, не спяшаліся да ахвяр. Чырванаваты бляск на арэне біў ім у вочы, таму яны іх прыжмурвалі, нібы плачучы; некаторыя высцягвалі ляніва свае залацістыя целы, некаторыя, разяваючы пашчы, пазяхалі, нібы хочучы прадэманстраваць гледачам жудасныя іклы.  Але потым пах крыві і параздзіраных целаў, мноства якіх ляжала на арэне, пачалі уздзейнічаць на жывел.Хутка рухі іх сталі неспакойнымі, грывы уздыбіліся, ноздры прагна ўцягвалі паветра. Адзін леў раптам прыпаў да трупа жанчыны з паабдзіраным тварам і, паклаўшы пярэднія лапы на яе цела, ен пачаў злізваць шурпатым языком запечаную кроў, другі наблізіўся да хрысціяніна, які трымаў на руках дзіця, абшытае скурай аляняці.Дзіця трэслася ад крыку і плачу, сутаргава абдымаючы шыю бацькі, той жа хацеў падоўжыць яму жыцце хоць на хвіліну, намагаўся адарваць рукі ад сваей шыі, каб перадаць яго далей, укленчыўшым. Але крык і рух раздражніў ільва. Ен раптам коратка рыкнуў, задушыў дзіця адным ударам лапы і схапіў у пашчу галаву бацькі ды зжэр яе у адзін момант Бачачы гэта, усе іншыя накінуліся на хрысціян.Некалькі жанчын не маглі стрымаць крыкаў страху, але гледачы заглушылі іх воплескамі, якія тут жа і сціхлі, бо ахвота паглядзець перамагла У гэты час можна было ўбачыць страшныя рэчы: галовы, якія знікалі цалкам у пашчах, грудзі, якія успарваліся адным ударам іклаў. Вырваныя сэрцы, лёгкія, чутна было , як трашчаць косці на зубах жывелін. Некаторыя львы, схапіўшы ахвяру за бок ці за паясніцу, леталі шаленымі скокамі па арэне, нібыы шукаючы месца больш закрытае, дзе маглі б зжэрці сваіх ахвяр. Іншыя бораліся, паўзлазіўшы адзін на аднаго, абхопліваючы лапамі, як атлеты і напаўняючы амфітэатр рыкамі. Людзі ўзнімаліся з месцаў. Іншыя пакідалі свае месцы, каб спусціца на сектар ніжэй, каб лепш бачыць, і тапталі там іншых да смерці. Здавалася, што узняўшыся, натоўпы кінуцца на самую арэну і пачнуць раздзіраць усіх разам з ільвамі.Часам чуцен быў нечалавечы крык, часам воплескі, часам рык, мырканне, клацанне іклаў. Выцце сабак, часам – толькі стогны.. Імператар трымаў смарагд ля вока і цяпер уважліва глядзеў.Твар Пятронія прыбраў выраз гідкасці і пагарды. Хілона раней ужо вынеслі з цырку. А з кунікулаў выпускалі усе новых ахвяр. З найвышэйшага раду ў амфітэатры пазіраў на іх Апостал Пётр.Ніхто на яго не глядзеў, усе былі захопленыя відовішчам на арэне і ен узняўся, як некалі ў Карнэлія вёсцы благаславіў на смерць і вечнае жыцце тых, якіх павінны былі схапіць, так цяпер ён ускладаў крыж на гінучых ад іклаў жывел і на іх кроў, на іх пакуты, на мертвыя целы, ператвораныя ў бясформенныя груды мяса і на душы, што адляталі з крывавага пяску. Некаторыя хрысціяне бачылі яго і тады святлелі іх твары і яны ўсміхаліся, бачачы уверсе над сабою знак крыжа. У яго разрывалася душа і ен прамаўляў:
 - О, Божа! Няхай будзе воля твая, бо ў хвалу Тваю, у сведчанне праўды гінуць гэтыя авечкі мае.Ты загадаў мне іх пасвіць, дык вось я і перадаю іх Табе , а Ты разлічыся з імі, Божа, вазьмі іх, загаі раны іх, супакой іх боль і дай ім яшчэ больш шчасця, чым тут яны паспыіалі пакутаў”
 І ен хрысціў адных, пасля другіх, грамаду пасля грамады, з такой вялікай любоўю, нібы яны былі яго дзецьмі, якіх ен перадаваў проста ў рукі Бога! У гэты час цэзар ці то забыўся, ці то хочучы, каб відовішча пераўзышло усе, што дагэтуль бачылі ў Рыме, шапнуў некалькі слоў прэфекту горада, той жа пакінуў подыум і падаўся да кунікулаў. І нават люд ужо здзівіўся, калі ўбачыў, як краты зноў адчыняюцца.Цяпер выпускалі розных жывел: тыграў з-над Еўфрату, намібійскіх пантэр, мядзведзяў, ваўкоў , гіен і шакалаў. Уся арэна ўкрылася нібы рухомай хваляй скур паласатых, жоўтых, палевых, цемных, карычневых і плямістых. Гэта было месіва, у якім вочы не маглі адрозніць нічога, акрамя непрыязных варушэнняў і хрыбтоў жывел. ВІДОВІШЧА СТРАЦІЛА ВЫГЛЯД РЭАЛЬНАГА І ПЕРАТВАРЫЛАСЯ НІБЫТА Ў ОРГІЮ КРЫВІ, НІБЫ  ў страшны сон, у жудаснае відма для страціўшых розум. Пэўная мера была перабраная.Сярод рыкаў, выцця і скавытання пачуліся тут і там на лавах гледачоў спужаныя спазматычныя смешкі ад жанчын, сілы якіх нарэшце вычарпаліся.Людзям стала страшна.Твары перамяніліся. На розныя галасы люд пачаўкрычаць: “Досыць” Досыць”” Але жывел лягчэй было выпусціць, чым загнаць назад.Цэзар аднак знайшоў выйсце як ачысціць ад іх арэну  - ен прыдумаў новую гульню. Ва ўсіх сектарах сярод лавак з’явіліся групы чорных, з пер’ем і завушніцамі намібійцаў з лукамі у руках.Люд здагадаўся, шт адбудзецца і прывітаў іх вокрыкамі задавальнення, тыя ж наблізіліся да краеў арэны і паўкладалі стрэлы ды пачалі цаляць па скучаных жывелах. Гэта было  прынцыпова новае відовішча. Стройныя чорныя целы адхіляліся назад, цэлячыся з гнуткіх лукаў  і пасылаючы дрот за дротам. Свіст дротаў з пер’ем і шум ад цеціваў перамешваўся з выццем жывел і вокрыкамі гледачоў. Ваўкі, мядзведзі, пантэры і людзі, якія яшчэ заставаліся жывыя, падалі ўпокат адзін ля аднаго. То тут, то там леў, адчуўшы дрот у баку, раптоўна паварочваў раптам перакрылеўную ад ярасці пашчу, каб схапіць і ператрушчыць дрэўка.Іншыя стагналі ад болю. Дробныя жывелы напалохаліся і насіліся, як сляпыя, па арэне ці біліся галовамі аб краты, а тымчасам дроты свісцелі і свісцелі так доўга, аж пакуль усе жывое не палегла у апошніх перадсмяротных сутаргавых рухах. Цяпер на арэну выбеглі сотні нявольнікаў з цырку, узброеных рыдлеўкамі, метламі, тачкамі, кашамі для вынасу унутранасцей і з мяхамі пяску. Адны выходзілі за другімі, і па ўсяму колу арэны закіпела шпаркая праца. Арэну ачысцілі ад трупаў, крыві і дзярма, перакапалі, разраўнялі і пацерушылі тоўстым слоем свежага пяску.Пасля паўбягалі амурчыкі, раскідаючы пялесткі ружаў, лілей і розных кветак. Зноў запалілі лямпы і знялі веларыум, бо сонца ўжо пачало заходзіць. Людзі пазіралі адно на аднаго са здзіўленнем і запытваліся, што за відовішча чакае іх яшчэ сення. Чакалі такога, на што ніхто не спадзяваўся. І вось цэзар, які ад пэўнага часу пакінуў подыум, з’явіўся раптам на уквечанай арэне прыбраны ў пурпурны плашч і залаты вянец. Дванаццаць спевакоў з цытрамі ў руках ішлі за ім, ен жа, трымаючы срэбную лютню, выйшаў урачыстым крокам на сярэдзіну і, пакланіўшыся некалькі разоў гледачам, скіраваў позірк да неба і нейкі час стаяў гэтак, нібы чакаючы натхнення. Пасля ен ударыў па струнах і пачаў спяваць:
 О, прамяністы сын Леты, уладар Тэнеду, Кіліі, Хрызы, Ты, у агні каго святы горад Іліену, мог яго гневу Ахіваў здаць і сцярпець, што святыя алтары, што вечна палаюць вечна ў твой гонар, запырскала кроў траянцаў? Да цябе дрыжачыя рукі старога, о срэбналукі, які скіраваны ў будучыню, Да цябе маці з глыбінь улонняў узносілі слезны голас, каб ты злітаваўся над іх дзецьмі; І камень бы ўзрушылі тыя скаргі, а ты быў менш нават чулы, чым камень, Смінтэй, да людскога болю!..
Песня ператваралася паволі ў жаласную, поўную болю элегію. У цырку зрабілася ціха. Праз хвіліну цэзар, сам узрушаны, заспяваў далей:
Ты ж мог боскай фармінгі гукамі Прыглушыць лямант сэрцаў і крык. Вока яшчэ і сення заходзіцца слязьмі, як кветка расою, на гук гэтай сумнай песні, якая уваскрашае з праху і попелу папялішча, бедства, дзень згубы... Смінтэй, дзе ты ў гэты час быў?

 Тут голас яго задрыжаў, вочы заблішчалі ад слез. На вейках вясталак таксама бліснулі слезы. Народ сядзеў ціха, потым раздалася бура авацый. А звонку праз адчыненыя для свежага паветра дзверы ваміторыяў даносілася рыпенне вазоў, на якія складвалі акрываўленыя парэшткі хрысціян: мужчын, жанчын і дзяцей, - каб вывезці іх і паскідаць у страшэнныя ямы, якія зваліся путыкулы. Апостал Пётр абхапіў рукамі сваю сівую галаву, якая трэслася, бязмоўна клікаў: “ Божа! Божа! Каму аддаў ты ўладу над светам! І ты яшчэ хочаш заснаваць у гэтым горадзе сваю сталіцу!”

Раздзел 56 (частка 1) QUO VADIS? Г. Сенкевіч


Пасля таго, як Флавіі ўзвялі Калізей, амфітэатры ў Рыме будаваліся пераважна з дрэва, таму амаль усе і згарэлі падчас пажару. Нярон аднак для таго, каб наладзіць абяцаныя відовішчы, загадаў узвесці яшчэ некалькі і сярод іх адзін вялізны, на які адразу пасля патушэння агня пачалі дастаўляць па мору і па Тыбру тоўстыя бярвенні з дрэваў, ссечаных на склонах Атласу. Паколькі відовішчы сваім размахам і лічбай ахвяр павінны былі пераўзысці ўсе папярэднія, былі дабудаваныя шырокія памяшканні для людзей і для жывел. Тысячы рамеснікаў працавалі над будоўляй ўдзень і ўночы. Будавалі і аздаблялі не шкадуючы сіл. У народзе разыходзіліся чуткі аб цудоўнай аздобе: аб сценах, выкладзеных бронзай, бурштынам, слановай косцю, пярлоўцам і панцырамі заморскіх чарапах. Каналы, якія беглі уздоўж сядзенняў, былі напоўненыя ледзяной вадой з гор, павінны былі ўтрымліваць у амфітэатры прыемную прахалоду нават у час моцнай спякоты.Вялізны пурпуровы велярый захоўваў ад сонечных промняў. Паміж радамі сядзенняў былі пастаўлены кадзільніцы для палення аравійскіх благавонняў.Уверсе змешчаны былі прылады для поліву гледачоў расой шафрану і вербены.Славутыя дойліды Северус і Цэлер аддалі ўсе свае веды, каб збудаваць амфітэатр непараўнальнай прыгажосці, і разам з тым, які мог бы змясціць такую колькасць цікаўных, якой дасюль ні адзін з вядомых не мог змясціць. Таму ў той дзень, калі павінны былі распачацца публічныя відовішчы, тлумы людзей чакалі ад світання адкрыцця варотаў, з любасцю ўслухоўваючыся ў рык ільвоў, галоднае выцце пантэр і скавытанне сабак. Жывелам не давалі есці ўжо два дні, а ў гэты час падсоўвалі ім кавалкі мяса з запечанай на іх крывею, каб хутчэй абудзіць у жывел шаленасць і голад. Часам раздавалася такая бура дзікіх галасін, што людзі, якія стаялі перад цыркам, гублялі мову, а найбольш уражлівыя бялелі ад страху. Але разам з усходам сонца загучалі ў глыбіні цырку песні ўзнеслыя, аднак спакойныя, якія слухалі са здзіўленнм, перадаючы з вуснаў у вусны :
 -“Хрысціяне!”, “Хрысціяне!”.
Паколькі шматлікія іх групы даставілі да амфітэатру яшчэ ўночы і не з адной турмы, як збіраліся раней, а з усіх патроху.Вядома было, што відовішчы будуць доўжыцца тыднямі і месяцамі, але гадалі, ці з гэтай часткай хрысціян, якая была прызначана на сення, здолеюць скончыць на працягу дня.Галасоў жа мужчын, жанчын, дзяцей, якія спявалі ранішнюю песню, было настолькі шмат, што знаўцы прытрымліваліся той думкі, што хаця б па сто ці па дзвесце целаў трэба адпраўляць за адзін раз, бо жывелы стомяцца, наядуцца і да вечара не паспеюць усіх параздзіраць.Іншыя сцвярджалі, што надта вялікая колькасць ахвяр, якія выступаюць адначасова на арэне, адрывае ўвагу і не дазваляе любавацца, як належыць, відовішчам.Паколькі набліжалася хвіліна, калі павінны былі адчыніць калідоры, што вялі ўнутр, так званыя ваміторыі, люд ажыўляўся, весяліўся і расказваў пра розныя рэчы, якія тычыліся відовішчаў. Прымалі той ці іншы погляд у дачыненні да таго, у каго большы спрыт: у ільвоў ці ў тыграў, калі тыя раздзіраюць людзей. Тут і там ставілі на заклады. Іншыя ўсе ж гутарылі пра гладыятараў, якія павінны былі выступіць перад хрысціянамі на арэне, і зноў хтосьці быў на баку самнітаў, а хтосьці – на баку галаў, - хтосьці – на баку мірмілонаў, хтосьці – за тракаў, хтосьці на баку воінаў з сеткамі. Ранкам большыя і меншыя іх аддзяленні пад началам ланістаў пачалі заходзіць у амфітэатр. Яны не хацелі стаміцца дачасна, таму ішлі без зброі, часта зусім голыя, а то – з зяленымі галінкамі ў руках, уквечаныя, маладыя, прыгожыя ў ранішнім святле і поўныя жыцця. Іх целы, якія блішчалі ад аліўкавага масла, моцныя, нібы выцесаныя з мармуру, прыводзілі ў захапленне разгублены ад размаітых формаў люд, які шмат каго з іх ведаў асабіста, таму штохвілінна даносіліся вокрыкі:
“Вітаем Рурнія, вітаем Лео, вітаем Максімуса, вітаем Дыямедаса!”
 Дзяўчаты паглядалі на іх вачамі, поўнымі замілавання, тыя ж выбіралі, дзе якая найпрыгажэйшая і адзываліся жартамі, нібы іх нішто не засмучала, дасылалі пацалункі ці крычалі : “Абдымі мяне хутчэй, чым смерць абдыме!” Пасля яны знікалі ў брамах, з якіх многім з іх ужо не дадзена было выйсці.А новыя ўсе ішлі і ішлі і займалі ізноў увагу натоўпаў.За гладыятарамі ішлі мастыгафоры, гэта значыць людзі узброеныя пугамі, абавязаныя лупцаваць і разгарачаць бораючыхся. Потым мулы цягнулі ў бок спаліярыума цэлыя шэрагі вазоў, на якіх былі паскладаныя стосамі труны. Ад гэтага люд радаваўся, уяўляючы па іх колькасці аб размху відовішчаў. Пасля ішлі людзі, якія павінны былі дабіваць параненых.Яны былі апранутыя так, каб кожны з іх быў падобны да Харона ці да Меркурыя, пасля іх – людзі, якія сачылі за парадкам у цырку, раздаючы месцы для сядзення, пасля – нявольнікі для паднясення страў, халодных напояў, і нарэшце ішлі прэтарыянцы, якіх кожны імператар заўседы трымаў  у амфітэатры пад рукой. Нарэшце адчынілі ваміторыі і тлумы рынуліся ўнутр.Але было так шмат сабраных, якія падыходзілі і падыходзілі  ўвесь час, што аж дзіўна было, як амфітэатр можа змясціць такую незлічоную колькасць чэрні. Рыкалі жывелы, якія чулі чалавечы дух і яшчэ больш звярэлі. Стаяў гул у цырку ад займання месцаў падобна як гудуць хвалі пад час буры.Нарэшце прыбыў прэфект горада са світай жрацоў, а пасля яго ланцугом пачалі рухацца паланкіны сенатараў, консулаў, прэтараў, эдылаў, гарадскіх і палацавых ураднікаў, старшынь прэтарыянцаў, патрыцыяў і жанчын вышэйшага свету.Перад некаторымі паланкінамі беглі ліктары, якія неслі сякіры сярод пукоў розак, ды іншыя натоўпы нявольнікаў. Пад сонцам паблісквала пазалота паланкінаў, белыя і рознакаляровыя адзенні, пер’е, завушніцы, упрыгожванні, сталь сякір. З цырку даносіліся вокрыкі, якімі люд вітаў вядомых знатных людзей. А вось жрацы ад розных храмаў прыбылі пазней, і толькі за імі неслі бязгрэшных вясталак, якіх суправаджалі ліктары.Да пачатку відовішча чакалі ўжо толькі прыбыцця імператара, які не хацеў трымаць народ у доўгім чаканні і жадаў звярнуць яго ўвагу да сябе, таму спяшаўся і неўзабаве з’явіўся разам з Аўгустай і аўгустыянамі.Пятроній быў сярод аўгустыянаў, у адным паланкіне з Вініцыем Той ведаў, што Лігія хворая і непрытомная, але паколькі ў апошнія дні доступ у турму быў найбольш асцерагаемы і паколькі ранейшых стражнікаў змянілі новымі, якім нельга было размаўляць з аховай, роўна як і гаварыць хаця б нязначныя звесткі тым, хто прыходзіў даведвацца пра вязняў, таму ен не быў упэўнены у тым, што яе няма сярод ахвяр, асуджаных на смерць у першы дзень відовішча. Для ільвоў яе маглі адаслаць і хворую ды нават і непрытомную. Але ахвяр павінны былі пераапрануць у скуры жывелаў і выпускаць цэлымі грамадамі на арэну, так каб ніхто з гледачоў не мог анікога пазнаць.Ахоўнікі і ўсе слугі амфітэатру былі падкуплены, з бестыярыямі была дамова, што яны схаваюць Лігію дзе-небудзь у цемным закутку амфітэатру, а ноччу перададуць яе ў рукі пэўнага вернага чалавека ад Вініцыя, які потым вывезе яе ў Албанскія горы. Пятроній, пасвечаны ў таямніцу, раіў Вініцыю, каб той адкрыта ехаў з ім да амфітэатра і толькі на ўваходзе выбраўся з натоўпу і паспяшаўся да падзем’я, дзе, каб выключыць мажлівыя памылкі, асабіста павінен быў паказаць стражнікам Лігію.Ахова прапусціла яго праз маленькія дзверы, якімі карысталіся самі.Адзін з іх, Сірус, правеў яго потым да хрысціян.Па дарозе ен гаварыў:
 - Не ведаю, высакародны, ці знойдзеш ты тое, што шукаеш.Мы запытваліся пра дзяўчыну, што завецца Лігія, і ніхто нам не адказаў, але быць можа, нам папросту не давяраюць.
 – Іх там шмат? – спытаў Вініцый.
 – Большасць застаецца яшчэ на заўтра.
 – А хворыя сярод іх есць?
 – Такіх, што не маглі б трымацца на нагах, няма.
Сказаўшы гэта, Сірус адчыніў дзверы, і яны ўвайшлі у вялізнае памяшканне з нізкай столлю і цемнае, бо святло прабівалася толькі праз закратаваныя вакенцы, што выходзілі на арэну. Вініцый спачатку нічога не бачыў, чуў толькі гул галасоў і вокрыкі народу, што даносіліся з амфітэатру. Але праз хвіліну, калі вочы абвыкліся ў цемнаце, ен убачыў вялікія грамады дзіўных істот, падобных да ваўкоў і мядзведзяў.Гэта былі хрысціяне, якіх паабшывалі скурамі жывелаў. Некаторыя з іх стаялі, іншыя маліліся, стоячы на каленах. Тут і там па доўгіх валасах паверх скураў можна было здагадацца, што гэта ахвяры – жанчыны. Маці, падобныя да ваўчыц, насілі на руках такіх жа “кашлатых” дзяцей.Але пад скурамі былі светлыя твары, вочы ў змроку паблісквалі ад радаснага святла ці ад ліхаманкі. Відавочна было, што большая частка гэтых людзей  апанавана адной думкай, выключна незямной, якая яшчэ пры жыцці знячуліла іх да ўсяго, што робіцца навокал і што іх магло напаткаць.Некаторыя на пытанне Вініцыя аб Лігіі пазіралі на яго так, нібы прачнуліся толькі што ад сну і не адказвалі яму, іншыя ж усміхаліся, прыкрываючы вусны пальцамі ці паказваючы на жалезныя краты, праз якія прабіваліся  промні святла. Толькі дзеці плакалі дзе-нідзе, напужаныя рыкам жывел, выццем сабак, верашчаннем натоўпу і ад выгляду постацяў уласных бацькоў. Вініцый, ідучы побач з ахоўнікам Сірусам, заглядаў у твары, шукаў і, распытваючы, хвілінамі натыкаўся на целы тых, якія памлелі ад духаты, гарачыні і даўкі ды праціскаўся  далей углыб цемнага памяшкання, якое здавалася, было такім  шырокім, як цэлы амфітэатр. Але раптам ен затрымаўся, бо яму падалося, што побач з кратамі пачуўся нейкі знаемы яму голас. Паслухаўшы яшчэ з хвіліну, ен развярнуўся і праціснуўся праз тлум, апынуўся бліжэй. Слуп святла падаў на твар таго, хто гаварыў і ў гэтым святле Вініцый пазнаў пад воўчай скурай схуднелы і няўмольны твар Крыспа.
 – Прасіце прабачэння за грахі вашы, - гаварыў Крысп, - бо вось-вось надыйдзе хвіліна.Але хто думае, што самой смерцю выкупіць віну, той чыніць новы грэх і будзе паглынуты вечным полымем.Кожным грахом вашым, што быў учынены за жыцце ваша, вы ўзнаўлялі пакуты Божыя, думаючы як смецце, што тая смерць, якая вас чакае, зможа выкупіць Яго смерць? Адной смерцю памром сення грэшныя і бязгрэшныя, але Бог адрозніць сваіх. Гора вам, бо іклы львоў раздзяруць целы вашы, але не знішчаць віны вашай і вашага рахунку перад Богам. Ен аказаў шмат міласэрнасці, калі дазволіў прыбіць сябе да крыжа.і толькі таму будзе суддзей, які  ніводнай віны без пакарання не пакіне. Таму тыя, хто думалі, што пакутаю згладзіце грахі вашы, блюзнерылі супраць справядлівасці Божай і тым глыбей будуць змешчаны.Скончылася міласэрнасць і прыйшоў час гневу Божага.І вось праз хвіліну вы прадстанеце перад страшным судом, ад якога толькі цнота пазбаўлена будзе.Перапрашайце за грахі, бо ўжо адкрыліся пякельныя бездані і бяда вам, мужы і жанкі, бяда , бацькі і дзеці!
І прасціраючы худыя рукі, трос імі  над пахіленымі галовамі, бясстрашны, але і няўмольны нават перад смерцю, на якую праз хвіліну павінны былі адправіцца ўсе гэтыя скажоныя. Пасля яго слоў пачуліся галасы:”Перапрашаем за грахі нашы” Пасля гэтага настала ціша і чуваць было толькі, як плачуць дзеці і як б’юць сябе некаторыя ў грудзі. У Вініцыя, здавалася, спынялася сэрца. Ен, які ўсю надзею усклаў на міласэрнасць Хрыста, пачуў цяпер, што надыйшоў дзень Яго гневу і што міласэрнасці не будзе нават пасля смерці на арэне. У галаве яго пранеслася папраўдзе светлая і хуткая, нібы бліскавіца, думка, што апостал Петр інакш бы гаварыў тым, хто павінен памерці, але тым не менш пагрозлівасць і поўныя фанатызму словы Крыспа і гэтае цемнае памяшканне з кратамі, за якімі было поле пакуты, і яе блізкасць і тлум ахвяраў, апранутых ужо на смерць, напаўнялі яго душу вялікім страхам.Усе гэта разам узятае здалося яму страшнейшым і ў сто разоў горшым за самыя крывавыя бітвы, у якіх ен прымаў удзел. Ад недахопу паветра і ад гарачыні ен пачаў губляць прытомнасць.Халодны пот выступіў на яго ілбе. Ен захваляваўся, што самлее, як і тыя, на целы якіх натыкаўся, шукаючы Лігію ўнутры памяшкання і таму яшчэ падумаў, што праз хвіліну могуць адчыніць краты і пачаў моцна гукаць Лігію і Урса з надзеяй, што калі не яны , то хто-небудзь іншы, хто іх ведае, адгукнецца на яго голас. І тады нейкі чалавек, апрануты ў скуру мядзведзя, пацягнуў яго за тогу і сказаў:
 - Высакародны, яны засталіся ў турме.Мяне апошняга выводзілі, і я бачыў яе хворую.
 – Хто ты ? – спытаў Вініцый. – Я фосар, у хаце якога Апостал хрысціў цябе. Мяне схапілі тры дні таму, а сення я ўжо памру.
 Вініцый глыбока ўздыхнуў.
 – Я бачыў Апостала за дзень да таго, як трапіў у турму. Ен блаславіў мяне і казаў, што прыйдзе ў амфітэатр перахрысціць тых, хто будзе гінуць.Я хацеў бы глядзець на яго ў хвіліну смерці і бачыць знак крыжа, бо ў гэты час лягчэй мне будзе памерці, таму, калі ты ведаеш, высакародны, дзе ен будзе, то скажы мне.
Вініцый панізіў голас і адказаў:
 - Ен сярод людзей Пятронія, пераапрануты ў нявольніка. Я не ведаю, дзе іх месца, але я вярнуся ў цырк і ўбачу.Ты пазірай на мяне, калі вы выйдзеце на арэну, я ж устану і павярну галаву у іх бок. Тады ты яго знойдзеш вачыма.
 – Дзякуй табе, высакародны, і мір табе.
 – Нязай будзе літасцівы да цябе Збавіцель.
 – Амінь.
 Вініцый выйшаў з кунікулума і падаўся да амфітэатра, дзе яго было месца побач з Пятроніем, сярод іншых аўгустыянаў.
 – Ну што, ёсць? – спытаў яго Пятроній.
 – Не няма. Яна засталася ў турме.
 – Слухай, што я яшчэ прыдумаў, але слухаючы, пазірай напрыклад на Нігідыю, каб збоку здавалася, што мы размаўляем пра яе прыгожа ўкладзеныя валасы... Тыгелін і Хілон пазіраюць на нас у гэту хвіліну... Таму слухай. Няхай Лігію ноччу пакладуць у труну і вынесуць з турмы, як памерлую, астатняе разумееш...
 – Так, - адказаў Вініцый.
 Далейшую размову перапыніў  ім Тулій Сенецыё, які нахіліўся да іх і пытаў:
 - Вы не ведаеце, ці дадуць хрысціянам зброю?
 – Не ведаем, - адказаў Пятроній.
 – Я хацеў бы, каб далі, - працягваў Тулій, - інакш арэна вельмі хутка стане падобнай да бойні.Але што за прыгажосць гэты амфітэатр!
Сапраўды, выглядаў ен раскошна.Ніжэйшыя рады сядзенняў, запоўненыя тогамі, бялелі, як снег. На вызалачаным подыуме уссядаў імператар у дыяментавым нашыйным упрыгажэнні і з залатым вянцом на галаве. Каля яго непараўнальная Аўгуста, па баках – вясталкі, вялікія начэльнікі, сенатары ў падбітых пурпурам плашчах, вайсковыя старэйшыны ў бліскучым убраннях, словам усе, што ў Рыме было моцнае, прыгожае і знакамітае ды багатае. У далейшых радах сядзелі воіны, а яшчэй вышэй чарнела кругам мора людскіх галоў, над якімі ад слупа да слупа звешваліся гірлянды, звітыя з ружаў, лілей, анемонаў плюшчу і вінаграду. Люд гучна размаўляў, перагукаўся, спяваў, часам выбухаў смехам над якім-небудзь дасціпным выразам, які пасля перадаваўся з раду на рад, і тупацеў ад нецярплівасці, каб наблізіць пачатак відовішча. Нарэшце тупат стаў падобны да грымотаў і не супыняўся.У гэты час прэфект горада, які раней ужо з бліскучай світай аб’ехаў арэну, падаў знак хустачкай, пасля чаго ў амфітэатры паўсюдна загучала: - Ааа..,  - што вырвалася з тысяч грудзей.
 Звычайна відовішча пачынался з ловаў на дзікіх жывел, у якіх цалялі размаітыя варвары з поўначы і з поўдня, гэтым жа разам жывел павінна было быць аж занадта, таму пачалося усе з андабатаў, гэта значыць з людзей, якім надзяваліся шлемы без адтулін для вачэй, таму яны біліся ўсляпую. Некалькі соцен іх выйшлі разам на арэну і пачалі размахваць мячамі ў паветры. Мастыгафоры з дапамогай доўгіх вілаў пасоўвалі адных да другіх, каб яны маглі нарэшце сутыкнуцца. Некаторыя гледачы пазіралі абыякава і з пагардай на такога кшталту відовішчы, але люд у большасці бавіўся з нязграбных рухаў фехтавальшчыкаў, калі ж траплялася, што яны дакраналіся спінамі – разносіўся гучны смех і крыкі: “ Направа! Налева! Наперад!”, што часта наўмысна заблытвала супраціўнікаў. Аднак некалькі пар счапіліся, і бойка станавілаяс крывавай. Найбольш заўзятыя атлеты кідалі зброю і, счапіўшыся левымі рукамі, каб ужо болей не разыйсціся, правымі ваявалі насмерць. Хто падаў, узнімаў пальцы ўверх, тым самым просячы літасці, але на пачатку відовішчаў люд звычайна дамагаўся смерці параненых, асабліва калі справа тычылася андабатаў, якія з закрытымі тварамі заставаліся непазнанымі. Паціху лічба змагароў змяншалася ўсе хутчэй, а калі нарэшце засталіся толькі два, то іх папіхнулі адзін да аднаго так, што сутыкнуліся і ўпалі абодва на пясок, закалоўшы адзін аднаго. У гэты час  пад вокрыкі : “Скончана!”, - слугі сцягвалі трупы, а хлапчукі заграбалі крывавыя плямы на арэне і пацярушвалі яе лісцем шафрану.
 Цяпер павінна была надыйсці бойка больш значная, якая абуджала цікавасць не толькі чэрні, але і людзей вытанчаных.Пад час яе маладыя патрыцыі рабілі неаднойчы вялікія заклады, часта прайграючы ўсе дашчэнту. Цяпер жа пачалі пераходзіць з рук у рукі таблічкі, на якіх выпісвалі імены фаварытаў, а разам з тым і лічбу сестэрцыяў, якую кожны ставіў на свайго абранца. Спектацы або атлеты, якія ўжо выступалі на арэне і атрымалі перамогі, набіралі больш балельшчыкаў, але сярод тых, хто гуляў былі і такія, хто ставіў значныя сумы на новых гладыятараў і зусім невядомых з той надзеяй, што  ў выпадку іх перамогі атрымаюць вялізны прыбытак.Заклады рабілі і цэзар, і жрацы, і вясталкі, і воіны, і сенатары, і народ. Прасталюдзіны, калі ім не хапала грошай, ставілі на заклад уласную вольнасць. Чакалі з сэрцабіццём і нават з трывогай з’яўлення фехтавальшчыкаў і не адзін ўголас прасіў багоў, каб тыя апекавалі менавіта ягонаму абранцу.І вось калі пачуліся характэрныя гукі труб, то ў амфітэатры настала цішыня чакання і тысячы вачэй былі звернуты да вялікіх засоваў, да якіх набліжаўся чалавек пераапрануты ў адзенне Харона і сярод агульнага маўчання тры разы ўдарыў па іх молатам, нібы выклікаючы на смерць тых, хто быў за імі. Пасля гэтага адчыніліся абедзве паловы брамы, паказалася чорная пашча, з якой пачалі з’яўляцца на светлай арэне гладыятары. Яны ішлі групамі па дваццаць пяць чалавек: асобна тракійцы, асобна мармілены, асобна самніты, галы, - усе цяжкаузброеныя, і нарэшце рэтыарыі, якія трымалі ў адной руцэ сетку, а ў другой – трызубец. Ад іх выгляду тут і там пачуліся па радах апладысменты, якія хутка змяніліся ў адну велічную і працяглую авацыю. Ад нізу да верху бачны былі расчырванелыя твары, пляскаючыя далоні, адкрытыя вусны, з якіх вырываліся вокрыкі. Яны ж абыйшлі ўсю арэну роўным крокам і спружыністым, пабліскваючы на сонцы зброяй і багатымі воінскімі строямі, пасля чаго затрымаліся перад імператарскім подыумам гордыя, спакойныя і прыгожыя. Нечаканы гук рогу сцішыў воплескі, а ўгэты час атлеты высцягнулі ўгару свае правыя рукі і звяртаючы позіркі і твары да імператара пачалі крычаць, а хутчэй гаварыць нараспеў: “Слаўся цэзар імператар! Тыя, хто ідуць на смерць, вітаюць цябе!”Пасля гэтага яны хутка разыйшліся, займаючы асобныя месцы на круглай арэне. Павінны былі змагацца цэлымі атрадамі, але перш за ўсе дазволена было самым славутым фехтавальшчыкам выклікаць за сабой шэраг адзінкавых боек, у якіх найлепш было відаць сілу, адпаведнасць і адвагу супраціўнікаў. І вось ад галаў выйшаў атлет, якога аматары амфітэтра добра ведалі пад імем Ланіо (Мяснік), пераможца шматлікіх спаборніцтваў. У вялікім шлеме на галаве і ў латах, якія закрывалі яго магутны торс спераду і ззаду, выглядаў у бляску на жоўтай арэне, як вялізны бліскучы жук.Не менш слынны рэтыарый, Календыо, выступіў супраць яго. Паміж гледачамі ужо рабіліся заклады.
 – Пяцьсот сестэрцыяў на гала!
– Пяцьсот на Календыо
– Клянуся Геркулесам, тысячу!
 – Дзве тысячы!
 У гэты час гал, дайшоўшы да сярэдзіны арэны, пачаў практыкавацца з мячом і схіляючы галаву ўважліва прыглядаўся праз адтуліны для вачэй да налобніка свайго супраціўніка, той жа легкі, з прыгожымі формамі статуі рэтыарый, аголены, толькі ў набедраным поясе, хутка кружляў вакол цяжкога непрыяцеля, памахваючы завабліваў у сетку, нахіляў ці уздымаў трызуб і спяваў звычайную песню рэтыарыяў.
    –Ты мне непатрэбны, я шукаю рыбу. Чаго стуліўся, гал?
 Але гал не закрываўся, бо праз хвіліну спыніўся і выбраў месца ды пачаў паволі паварочвацца вакол сябе, так, каб непрыяцель быў заўседы перад ім.У яго постаці  і да жудасці вялізнай галаве было штосьці страшнае. Гледачы добра разумелі, што гэта цяжкае, закутае ў медзь цела, збіраецца да раптоўнага выпаду, які можа вырашыць і вынік бойкі.Трымаючы сетку, воін то падскокваў да яго , то адскокваў, робячы сваім трызубам рухі такія хуткія, што чалавечае вока з цяжкасцю магло за імі прасачыць.Звон зубцоў аб шчыт разнесся колькі разоў, але гал не пахіснуўся, дэманструючы тым самым сваю непамерную моц. Уся яго ўвага здавалася была прыкута не да трызубца, а да сеткі, якая пастаянна кружляла над яго галавой, як смертаносны птах. Гледачы, стаіўшы дыханне, сачылі за майстэрскай гульней гладыятараў. Ланіо, выбраўшы момант, рынуўся нарэшце на супраціўніка, той жа з такой хуткасцю ўхіліўся ад яго мяча і з узнятай рукой, выпрастаўся і кінуў сетку. Гал, крутануўшыся на месцы, затрымаў яе шчытом, пасля абодва адскочылі.У амфітэатры загрымелі галасы:”Мактэ!” – на ніжэйшых радах пачалі зноў рабіць заклады. Сам цэзар , які спачатку размаўляў з вясталкай Рубрыяй і не вельмі зважаў на відовішча, звярнуў твар да арэны. Яны ж пачалі  зноў змагацца ды так спраўна і з такой дакладнасцю рухаў, што часам здавалася, што справа не ў смерці ці жыцці, а ў дэманстраванні сваей лоўкасці. Ланіо яшчэ два разы выблытваўся з-пад сеткі, пачаў зноў адыходзіць на край арэны. У гэты час тыя, хто былі супраць яго і не хацелі, каб ен адпачываў, пачалі крычаць:”Наступай!” Гал пачуў і адказаў сурова справай. Плячо сеткара раптам аблілося крывею, і сетка апусцілася.Ланіо сабраўся і скочыў усім целам, жадаючы нанесці апошні ўдар. Але ў гэты момант Календыо, які наўмысна паказаў, што сеткай ужо не валодае, адхіліўся ўбок і не атрымаў удар мячом, затое прасунуў трызуб між кален супраціўніка і зваліў таго на зямлю. Апошні хацеў узняцца, але ў імгненне вока яго спавілі фатальныя шнуры, у якіх ен з кожным рухам заблытваў усе мацней рукі і ногі. Тымчасам удары трызубца прыгважджалі яго усё больш да зямлі.Яшчэ раз ен намогся, абаперся на рукі і адштурхнуўся, каб устаць, але безвынікова! Паднес яшчэ да галавы млеючую руку, у якой ужо не трымаўся меч, і ўпаў на спіну.Календыо прыціснуў зубцамі яго шыю да зямлі і, абапершыся абедзвюмя рукамі на каранішча трызуба, павярнуўся у бок імператарскай ложы. Увесь цырк аж затросся ад воплескаў і людскога гоману. Для тых, якія ставілі на Календыо, ен быў больш значны, чым цэзар, таму менавіта і знікла ў іх сэрцах прадузятасць і супраць Ланіо, які коштам уласнай крыві напоўніў  іх кішэні.Жаданні народу раздвоіліся. На ўсіх лавах паказвалі напалову знакі  смерці, напалову – літасці, але сяткар пазіраў толькі на ложу імператара і вясталак, чакаючы іх рашэння. Да жалю Нярон не любіў Ланіо, бо на апошніх спаборніцтвах перад пажарам, робячы заклад супраць яго, прайграў Ліцынію значную суму, таму прасцягнуў руку з подыума і павярнуў яе вялікім пальцам да зямлі. Вясталкі паўтарылі тое ж. У гэты час Календыо стаў каленам на грудзі гала, дастаў кароткі нож, які насіў за поясам, і, адхіліўшы даспехі вакол шыі супраціўніка, забіў таму па рукаятку у горла трохграннае вастрые.
  – Перактум эст! – раздаліся галасы ў амфітэатры.
 Ланіо торгаўся яшчэ некаторы час, як завалены вол і капаў нагамі пясок, пасля чаго выпруціўся і застаўся нерухомы. Меркурый не патрабаваў правяраць распаленым жалезам, ці жывы ен? Таму яго сцягнулі з арэны і выйшлі новыя пары, пасля чаго толькі усчалася бойка усіх атрадаў.Гледачы ўдзельнічалі ў ей душой, сэрцам і вачыма: вылі, гырчэлі, свісцелі, пляскалі ў далоні, смяяліся, падахвочвалі змагароў, шалелі. На арэне падзеленыя на два лагеры гладыятары біліся, як дзікія жывелы: грудзьмі аб грудзі, целы спляталіся у смяротных сцісках, трашчалі косці ў дужых канечнасцях, мячы тапіліся ў грудзях і жыватах, збялелыя вусны выплесквалі кроў на пясок. Некалькі дзесяткаў навічкоў ахапіла нарэшце трывога такая страшэнная, што яны пачалі ўцякаць , але мастыгафоры загналі іх назад батагамі з алавянымі наканечнікамі. Пясок пакрыўся вялікімі цемнымі плямамі; усе больш голых і ў даспехах целаў ляжала покатам як непаўкладаныя снапы. Жывыя біліся на трупах, натыкаліся на даспехі, шчыты, крывавілі ногі аб паламаную зброю і падалі. Народ ад радасці паўзнімаўся і наталяўся выглядам смерці, дыхаў паветрам, насычаным ею, з задавальненнем набіраў у легкія гэта паветра. Пераможаныя злеглі нарэшце амаль усе. Хіба што некалькі параненых стаялі на каленах пасярод арэны і, хістаючыся, выцягвалі рукі да гледачоў з просьбай аб літасці. Пераможцам раздалі ўзнагароды, вянцы, галінкі алівы і настала хвіліна адпачынку, якая па загаду імператара перайшла ў пір.У вазах запалілі пахучы алей. Палівалі гледачоў шафранавым і фіялкавым дожджыкам Разносілі прахаладжальныя напоі, печанае мяса, салодкую выпечку, віно, алівы, садавіну.Люд жэр, размаўляў і славіў імператара, каб схіліць яго тым самым да яшчэ большай шчодрасці. І вось калі голад быў спражаны і жаданні таксама, сотні нявольнікаў вынеслі поўныя падарункаў карзіны, з якіх прыбраныя ў Амураў хлопчыкі выймалі розныя прадметы і абедзвюмя рукамі раздавалі іх сярод лавак. У хвіліну, калі раздаваліся латэрэйныя тэсеры, усчалася бойка: людзі давіліся, круціліся, тапталіся адно па адным, прасілі ратунку, пераскоквалі праз рады сядзенняў і душыліся ў страшным тлуме, а хто атрымаў шчаслівую лічбу, мог нават выйграць дом з садамі, нявольніка, багатае адзенне ці асаблівых дзікіх жывел, якіх потым можна было прадаць у амфітэатр. Па гэтай прычыне адбываліся такія бойкі, што прэтарыянцы павінны былі сачыць за парадкам і пасля кожнай такой раздачы выносілі з глядзельных месцаў людзей з паламанымі рукамі, нагамі ці, нават, затаптаных насмерць у натоўпе! Але багацейшыя не прымалі ўдзел у бойцы за тэсэры.Аўгустыяне забаўляліся на гэты раз выглядам Хілона і пасмейваліся з яго дарэмных высілак скіраваных на тое, каб паказаць людзям, што на бойку і праліцце крыві можа глядзець так, як і любы іншы. Аднак дарэмна няшчасны грэк моршчыў бровы, прыкусваў вусны і сціскаў кулакі так, што аж пазногці ўпіваліся яму ў далоні. І яго грэцкая натура і яго ўласная баязлівасць не вытрымлівалі такіх відовішчаў. Твар яго збялеў, лоб пакрыўся вялізнымі кроплямі поту, вусны пасінелі, вочы паўпадалі, зубы застукалі, а цела ахапіла ліхаманка. Пасля сканчэння бойкі ен прыйшоў у прытомнасць, але калі яго пачалі абгаворваць, ен угнявіўся і пачаў у роспачы адгрызацца.
 – Ха,грэк! Ты не пераносіш выгляду падранай чалавечай скуры, - гаварыў, торгаючы яго за бараду Ватыній.
 Хілон жа вышчарыў на таго свае два апошнія жоўтыя зубы і адказаў:
 - Мой бацька не быў шаўцом, таму я не ўмею лапіць скуру.
 – Мактэ! Хабэк! – закрычалі некалькі чалавек. Але іншыя здзекваліся далей.
 – Не ен вінаваты, што замест сэрца ў яго грудзях кавалак сыру! – закрычаў Сенецыё.
 – Не ты вінаваты, што замест галавы ў цябе бурбалка – адказаў Хілон.
 – Можа ты будзеш гладыятарам! Добра  ты выглядаў бы з сеткай на арэне.
 – Калі  б цябе у яе злавіў, то злавіў бы пустую дудку.
 – А як будзе з хрысціянамі? – пытаў Фестус з Лігурыі. – Можа ты хацеў бы стаць сабакам і кусаць іх?
 – Я не хацеў бы быць тваім братам.
 – Ты меоцкая кароста.
 – А ты лігурыйскі асел.
  – Скура ў цябе, відавочна, свярбіць, але не смей прасіць мяне, каб я цябе падрапаў.
 – Драпай ты хоць сам сябе, калі здзярэш уласныя болькі, то пэўна знішчыш усе, што ў табе есць найлепшае.
 І гэтак яны нападалі на яго, ен жа з’едліва агрызаўся , вакол жа быў паўсюдны смех. Імператар пляскаў у далоні і паўтараў “Мактэ!” і падахвочваў іх. Праз хвіліну аднак наблізіўся Пятроній і дакрануўся выразанай з косці слановай палачкай пляча грэка, холадна прамовіў.
 – Гэта добра, філосаф, але ты ў адным толькі памыліўся: богі стварылі цябе кішэнным злодзеем, а ты стаў чортам, і таму не вытрымаеш!
 Стары паглядзеў на яго сваімі пачырванелымі вочкамі, бо на гэты раз не знайшоў чамусьці гатовага адказу. На момант замоўк, пасля чаго адказаў нібы з пэўным намаганнем:
 - Вытрымаю!..

пятница, 6 февраля 2015 г.

РАЗДЗЕЛ 55 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Лігія ў доўгім, на скорую руку напісаным лісце, развітвалася назаўседы з Вініцыем. Ей было вядома, што ў турму ужо нельга нікому прыходзіць і што зможа ўбачыць Вініцыя толькі з арэны. Таму яна і прасіла яго, каб даведаўся, калі прыйдзе іх чарга, і каб ен быў на відовішчах, бо хацела яшчэ раз у жыцці ўбачыць яго.У лісце яе не адчувалася страху. Пісала, што і яна, і іншыя чакаюць ужо арэны, на якой знойдуць нарэшце вызваленне з турмы. Спадзеючыся на прыезд Пампоніі і Аўла, яна прасіла, каб і яны таксама прыйшлі. У кожным яе слове відаць былі мроі і адарванасць ад жыцця, у якой жылі ўсе палоннікі, але разам і незгасальная вера, што абяцанні споўняцца пасля смерці. “Ці Ісус (пісала яна) цяпер, ці пасля смерці мяне вызваліць, Ен табе абяцаў мяне вуснамі Апостала, і значыць я твая.” І заклінала яго, каб не шкадаваў яе і не даў апанаваць сябе жальбе. Смерць не была для яе скачэннем іх адносін. З надзеяй дзіцяці яна запэўнівала Вініцыя, што адразу пасля пакут на арэне яна скажа Хрысту, што ў Рыме застаўся яе нарачоны, Марк, які сумуе па ей усім сэрцам.І яна думала, што можа Хрыстос дазволіць  вярнуцца на хвіліну яе душы да яго, каб расказаць яму, што жывая, што не памятае пакут і што шчаслівая. Увесь яе ліст быў прасякнуты шчасцем і вялікай надзеяй. Была ў ім толькі адна просьба, звязаная з зямнымі справамі: каб Вініцый забраў са спаліярыума яе цела і пахаваў яе як сваю жонку ў склепе, дзе калісьці сам будзе спачываць. Ен чытаў гэты ліст душою, якая разрывалася, але разам з тым ен лічыў, што гэта няпраўда, каб Лігія магла загінуць на іклах дзікіх жывел і што Ісус не злітуецца над ей. Менавіта гэтым жывіліся яго надзея і вера.Калі ен вярнуўся дадому, то адпісаў, што будзе прыходзіць кожны дзень да муроў Туліянума і чакаць, пакуль Хрыстос не зруйнуе муры і не аддасць яму яе. Наказваў ей верыць, што Ен можа яму яе аддаць нават з цырку, што Вялікі Апостал моліць Яго аб гэтым і што хвіліна вызвалення ўжо блізкая. Цэнтурыен з ліку хрысціян павінен быў аднесці ей гэты ліст назаўтра. Але калі Вініцый прыйшоў на наступны дзень да турмы, сотнік, які выйшаў з шарэнгі і наблізіўся да яго першым, сказаў:
 - Паслухай мяне, высакародны! Хрыстос, які цябе пачуў, аказаў табе міласць сваю. Сення ўночы прыйшлі вызваленцы Цэзара і прэфекта, каб абраць дзяўчат-хрысціянак на ганьбаванне.Пыталіся пра тваю каханую, але Божа наш паслаў на яе ліхаманку, ад якой паміраюць вязні ў Туліянуме, і яе не забралі. Учора вечарам яна была ўжо непрытомная і няхай будзе блаславена імя Збавіцеля, бо гэта хвароба, якая яе выратавала ад ганьбы, можа яе выратаваць і ад смерці.
 Вініцый схапіўся рукою за наплечнік салдата, каб не ўпасці, той жа казаў далей:
- Дзякуй міласэрнасці Бога, Лінуса забралі і паклалі на пакуты, але бачачы, што ен канае, аддалі яго. Можа і табе аддадуць яе цяпер, а Хрыстос верне ей здароўе.
 Малады трыбун заставаўся яшчэ  хвіліну са схіленай галавою, пасля чаго ўзняў твар і ціха сказаў:
 - Так, сотнік. Хрыстос, які абараніў яе ад ганьбы, вызваліць яе і ад смерці.
 І даседзеў пад мурам турмы да вечара, потым вярнуўся дадому, каб выслаць сваіх людзей па Лінуса і загадаць яго перанесці ў адну са сваіх прыгарадных віл.
Аднак Пятроній, калі даведаўся пра ўсе, вырашыў дзейнічаць. Раней ен быў ужо ў Аўгусты, цяпер жа ен падаўся да яе ў другі раз. Ен застаў яе ля ложа малога Руфія.Дзіця з пакалечанай галавою кідалася ў ліхаманцы, маці ж ратавала яго з роспаччу і страхам у сэрцы, думаючы, што калі яго ўратуе, то можа толькі дзеля таго, каб хутка ен загінуў яшчэ больш страшнай смерцю.Занятая выключна сваім болем, яна не хацела нават слухаць пра Вініцыя, Лігію, але Пятроній напужаў яе:
 “Ты пакрыўдзіла,  - сказаў ен ей, - новае невядомае баство.Ты, Аўгуста, хутчэй за ўсе вызнаеш іудзейскага Іегову, але хрысціяне сцвярджаюць, што Хрыстос – гэта сын яго, дык падумай, ці не спасцігла цябе кара яго бацькі.Хто ведае, ці тое, што адбылося, не есць іх помста і ці жыцце Руфія не залежыць ад таго, што ты будзеш рабіць далей!”
 – А што ты хочаш, каб я зрабіла? – спытала з бояззю Папея.
 – Перапрасі ўгневанае баство.
- Як?
 – Лігія хварэе.Паўплывай на Цэзара ці Тыгеліна, каб яе аддалі Вініцыю.
 А яна спытала з роспаччу: - Ты думаеш, што я магу гэта зрабіць?
 – Ты можаш шмат.Калі Лігія ачуняе, то павінна будзе ісці на смерць.Ідзі ў храм Весты і прасі, каб Вірга Магна аказалася выпадкова каля Туліянума ў хвіліну, калі вязняў будуць выводзіць на смерць і загадала вызваліць гэту дзяўчыну. Вялікая вяшчуння не адмовіць табе ў гэтым.
 – А калі Лігія памрэ ад ліхаманкі?
 – Хрысціяне кажуць, што Ісус помслівы, але справядлівы: можа быць, што ты вымаліш яго адным жаданнем.
 – Няхай ен дасць мне які-небудзь знак, што абароніць Руфія.
 Пятроній паціснуў плячыма. – Я не прыходжу як яго пасланец, о, боская, і кажу табе толькі: будзь лепш у згодзе з усімі баствамі, рымскімі і чужымі.
 – Я пайду, - сказала ўпэўненым голасам Папея.
 Пятроній глыбока ўздыхнуў.”Нарэшце я штосьці зрушыў з месца,” – падумаў ен. І, вярнуушыся да Вініцыя, сказаў яму:
 - Прасі свайго Бога, каб Лігія не памерла ад ліхаманкі, бо калі не памрэ, то вялікая вяшчуння загадае яе вызваліць.Сама Аўгуста будзе яе аб гэтым прасіць
Вініцый паглядзеў на яго вачыма, якія ліхаманкава блішчалі, і адказаў
 – Яе вызваліць Ісус.
 А Папея, якая для выратавання Руфія гатова была паліць гекатомбы ўсім багам свету, у той жа вечар яшчэ падалася на форум да вясталак, даверыўшы прыглядаць за малым дзіцем вернай Сільвіі, якую і яе саму выняньчыла. Але на Палатыне прысуд дзіцяці ўжо быў вынесены.Бо ледзь паланкін жонкі імператара знік за Вялікай Брамай, у пакой, дзе спачываў малы Руфій, увайшлі два вызваленцы Цэзара, адзін з якіх кінуўся на старую Сільвію і закрыў ей рот, другі ж схапіў медную статуэтку Сфінкса і аглушыў яе першым жа ўдарам. Пасля яны наблізіліся да Руфія. Змучаны ліхаманкай і беспрытомны хлопчык не звяртаў увагі, што робіцца вакол яго, усміхаўся ім і прыжмурваў свае вачаняты, нібы намагаючыся адрозніць гэтых дваіх. А яны знялі з нянькі пояс, які называўся кінгулум, закінулі яму на шыю і пачалі заціскаць. Дзіця паклікала адзін раз маці і хутка сканала.Пасля яны закруцілі яго ў покрыва і сеўшы на прыгатаваных коней, паспяшаліся аж у Остыю, дзе скінулі цела ў мора. Папея не застала Вялікую Вясталку, якая разам з іншымі вясталкамі была ў Ватынія, вярнулася хутка на Палатын. Яна знайшла пустое ложа і халоднае цела Сільвіі, ад чаго самлела, а калі прыйшла ў прытомнасць, пачала крычаць, і яе дзікія крыкі чуліся ўсю ноч і наступны дзень. Але на трэці дзень Цэзар загадаў ей прыйсці на пір, таму яна апранула аметыставую туніку, прыйшла і сядзела з каменным тварам, залатавалосая, маўклівая, з тварам прыгожым і злавесным, як у анела смерці.