воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 33 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХІІІ

Вініцый падаўся проста да дома, у якім жыла Мірыям. Перад брамай ен спаткаў Назарыя, які збянтэжыўся ад яго выгляду, але Вініцый ветліва павітаўся з ім і папрасіў праводзіць да дома маці.
У доме, апрача Мірыям, ен застаў Пятра, Глаўка, Крыспа і яшчэ Паўла з Тарсу, які толькі што вярнуўся з Фрэгел.Здзіўленне адбілася на тварах усіх, хто ўбачыў маладога трыбуна.
- Вітаю вас у імя Хрыста, якога вы шануеце.
- Няхай яго імя будзе праслаўлена на вякі.
- Я бачыў вашу дабрачыннасць і адчуў на сабе вашу дабрыню, таму прыйшоў да вас як сябар.
- І мы вітаем цябе як сябра, - адказаў Петр. – Садзіся, высакародны, і раздзялі з намі нашу ежу як госць наш.
- Я сяду і раздзялю з вамі ежу, толькі перш выслухайце мяне: ты, Пётр і ты, Павел з Тарсу, каб вы былі ўпэўненыя ў маей шчырасці.Я ведаю, дзе Лігія, вяртаюся ад дому Лінуса, які знаходзіцца побач з гэтай хацінай.У мяне ёсць права забраць Лігію, дадзенае мне імператарам, і ў мяне ў горадзе, у маіх дамах каля пяцісот нявольнікаў.Я мог бы абкружыць яе сховішча і захапіць яе, аднак я гэтага не зрабіў і не зраблю.
- За гэта няхай будзе на табе блаславенне Хрыста і няхай ачысціцца сэрца тваё, - прамовіў Пётр.
- Дзякуй табе, але паслухайце мяне далей. Я не зрабіў гэтага, хаця жыву ў пакутах і ў суме. Раней, калі я не ведаў вас, то абавязкова захапіў бы яе і ўтрымліваў бы супраць яе волі, але ваша дабрачыннасць і ваша вучэнне, хоць я яго і не вызнаю, змяніла штосьці і ў маей душы так, што не магу цяпер рашыцца на жорсткасць. Я сам не ведаю, чаму так адбылося, але гэта так. Чаму і прыйшоў да вас, бо вы замяняеце Лігі бацькоў, і кажу вам, аддайце мне яе як жонку, а я прысягаю вам, што не толькі не буду забараняць вызнаваць Хрыста, але і сам пачну вывучаць Яго праўду.
Гаварыў гэта з узнятай галавой, станоўчым голасам, але быў аднак усхваляваны і ногі ў яго дрыжалі пад плашчом, калі пасля яго слоў наступіла маўчанне.Загаварыў далей, нібы хочучы папярэдзіць неабдуманую адмову:
-         я ведаю, якія есць перашкоды, але кахаю яе як уласныя вочы і хаця я яшчэ не хрысціянін, я і не вораг ні вам, ні Хрысту. Я хачу перад вамі быць праўдзівым, каб вы маглі мяне паважаць. У гэту хвіліну гаворка ідзе пра мае жыцце, і я кажу вам праўду. Іншы сказаў бы вам можа:”Пахрысціце мяне!” Я ж кажу “Прасвятліце мяне”. Я веру, што Хрыстос уваскрос, бо гэта сцвярджаюць людзі, якія жывуць ісцінай і якія бачылі Яго пасля смерці. Я веру, бо сам бачыў, што ваша вучэнне параджае дабрачыннасць, справядлівасць і міласэрнасць, а не злачынствы, якія вам прыпісваюць. Пакуль я мала чаго ведаю пра вашу веру.Усяго столькі, колькі бачыў у вас, у вашых учынках, што чуў ад Лігіі ці ў размовах з вамі.І ўсе ж паўтару, што ваша вера штосьці змяніла ўва мне. Трымаў жалезнай рукой сваіх слуг – цяпер не магу. Я не ведаў літасці – цяпер яна мне знаема. Я любіў раскошу – цяпер жа збег з возера Агрыпы, бо не мог дыхаць ад агіды. Раней я верыў у жорсткасць, цяпер назаўседы ад яе адмовіўся. Я сам сябе не пазнаю, але мне абрыдлі піры, віно, спевы, кіфары і вянцы, мне спрацівеў імператарскі двор і аголеныя целы, і ўсялякія бясчынствы. І калі я думаю, што Лігія, як снег у гарах, я кахаю яе яшчэ больш, а калі думаю, што яна такая дзякуючы вашаму вучэнню, то люблю і яго і хачу яго спасцігнуць.Але я яго не разумею, і не ведаю, ці змагу я жыць паводле яго законаў і ці вытрывае яго мая натура, а таму жыву ў сумненнях і пакутах, нібы ў цямніцы. Тут бровы яго сышліся, стварыўшы на ілбе пакутніцкую маршчыну, на скулах з’явіўся румянец.Крыху памаўчаў і загаварыў ізноў, усе больш хутка і з усе большым хваляваннем:
-         Вось бачыце, я пакутую і ад кахання, і ад цемрашальства свайго. Мне казалі, быццам ваша вучэнне не прызнае ні жыцця, ні чалавечых радасцей, ні шчасця, ні закону, ні парадку, ні ўлады, ні панавання рымлян.Ці так гэта? Гаварылі мне, што вы апантаныя людзі. Дык скажыце ж, што вы нясеце свету? Ці грэшна кахаць? Ці грэшна адчуваць радасць? Ці грэшна жадаць шчасця? Ці сапраўды вы ворагі жыцця? Ці трэба хрысціяніну быць жабраком? Ці павінен я адмовіцца ад Лігіі? Якая ваша ісціна? Учынкі вашы  і словы празрыстыя, як крынічная вада, але якое дно ў гэтай крыніцы? Бачыце, я шчыры. Развейце ж мае цемрашальства.Бо мне сказана было яшчэ і так:” Грэцыя стварыла мудрасць і прыгажосць, Рым – сілу, а што нясуць яны?” Дык адкажыце тады, што вы нясеце? Калі за дзвярыма вашымі святло, тады адчыніце іх для мяне!
-         Мы нясем Любоў, - прамовіў Пётр.А Павел з Тарсу дадаў:
-         Калі б я гаварыў на ўсіх мовах чалавечых і анёльскіх, а любові не меў, то быў бы падобны да медзі, што толькі звініць...
Але сэрца старога Апостала кранулі пакуты гэтай душы, якая як птушка, замкненая ў клетцы, ірвалася на паветра і да сонца. Ен працягнуў Вініцыю абедзве рукі і сказаў:
-         хто стукае, таму адчыняць, і ласка божая на табе, таму я бласлаўляю цябе, тваю душу і каханне твае ў імя Збавіцеля свету.
Чуючы гэта блаславенне, Вініцый кінуўся да Пятра і тут адбылося штосьці незвычайнае. Нашчадак квірытаў, які да нядаўняга часу не прызнаваў у чужаземцу чалавека, схапіў руку старога галілеяніна і пачаў яе з удзячнасцю прыкладваць да вуснаў.
А Пётр узрадаваўся, бо зразумеў, што яшчэ адно зерне ўпала ў раллю і што яго рыбацкая сетка спаймала яшчэ адну душу.
Прысутныя ж таксама ўзрадаваліся такому пэўнаму доказу пашаны Божага Апостала, у адзін амаль голас усклікнулі:
-         Слава ў вышніх Богу!
Вініцый выпрастаўся, твар яго прасвятлеў.
-         я бачу, сказаў ен, што сярод вас можа існаваць шчасце, бо я адчуваю сябе шчаслівым і мяркую, што такім жа чынам вы зможаце мяне пераканаць і ў іншых рэчах. Але я павінен яшчэ сказаць вам, што адбудзецца гэта не ў Рыме, - імператар едзе ў Анцый, і я павінен ехаць разам з ім, так мне загадана. Вы пэўна ведаеце, што за непаслухмянасць – смерць.Але калі мне ўдалося адшукаць вашу прыхільнасць, то прашу вас паехаць са мной, каб вы навучалі мяне вашай ісціне. Там вам будзе бяспечней, чым мне самому, у тым вялікім натоўпе людзей вы зможаце расказваць пра вашу ісціну нават на самым двары імператара.Кажуць, што Акта – хрысціянка і срод прэтарыянцаў есць хрысціяне, бо я сам бачыў, як воіны кленчылі перад табой, Пётр, ля Наментанскай брамы. У Анцыі ў мяне есць віла, у якой мы будзем збірацца, каб пад бокам у Нярона слухаць ваша вучэнне. Казаў мне Глаўк, што дзеля адной душы вы гатовы ісці на край свету, дык зрабіце гэта для мяне, што зрабілі вы для тых, для каго вы прыйшлі сюды аж з Іудзеі, зрабіце і не адпускайце маю душу.
Яны, калі пачулі гэта, то пачалі раіцца, думаючы з радасцю пра перамогу іх вучэння і пра значнасць, якую будзе мець для паганскага свету зварот да іх вучэння аўгустыяніна і нашчадка аднаго са старэйшых родаў Рыму.І на самай справе яны гатовы былі ісці на край свету для адной душы чалавечай і ад часу смерці Хрыста нічога апроч гэтага і не рабілі, таму адказ адмоўны не прыйшоў ім на думку.Але Пётр у гэты час быў пастырам вялікай паствы, таму паехаць не мог, затое Павел з Тарсу, які нядаўна быў у Арыцыі і ў Фрэгелах і які збіраўся зноў у доўгае падарожжа на Ўсход, каб наведаць мясцовыя прыходы і ўдыхнуць у іх новы дух веры, згадзіўся суправаджаць маладога трыбуна ў Анцый. Там, дарэчы, было легка знайсці карабель, які накіроўваецца ў грэцкія моры.Хаця Вініцый засмуціўся, што Пётр, якому ен быў настолькі абавязаны, не будзе яму спадарожнічаць, шчыра падзякаваў Паўлу, а потым звярнуўся да старога апостала з апошняй просьбай.
-         Ведаючы, дзе жыве Лігія,- сказаў ен, я мог бы сам пайсці да яе і спытаць, калі гэта дазволена, ці захоча яна мець мяне за мужа, калі душа мая стане хрысціянскай, але лепш аб гэтым я папрашу цябе, Апостал: дазволь мне яе бачыць альбо праводзь мяне да яе.Не ведаю, як доўга прыйдзецца мне затрымацца ў Анцыі, і памятайце, што пры імператары ніхто не ўпэўнены у сваім заўтра. Ужо і Пятроній мне казаў, што мне не зусім будзе там бяспечна. Няхай жа ўбачу яе перад тым, няхай жа вочы мае насыцяцца ею і я спытаю яе, ці забудзе мне зло і ці падзеліць са мной дабро?
А Петр Апостал усміхнуўся лагодна і сказаў:
- І хто ж бы табе ў сапраўднай радасці мог адмовіць, сын мой?
Вініцый зноў схіліўся да яго рук, бо зусім не мог стрымаць свае апантанае сэрца. Апостал крануў яго скроні і прамовіў:
-         але ты не бойся імператара, бо скажу табе, што валасіна не ўпадзе з тваей галавы.
Пасля ен паслаў Мірыям па Лігію, наказваючы, каб не гаварыла ей, каго яна тут сустрэне, каб і дзяўчыне была большая радасць.
Было гэта недалека, таму праз хуткі час прысутныя ў доме ўбачылі сярод міртаў садка Мірыям, што вяла за руку Лігію.
Вініцый хацеў бегчы насустрач, але ад выгляду гэтай каханай постаці шчасце адняло ў яго сілы і ен стаяў з сэрцам, якое выскоквала, без дыхання, ледзьве трымаючыся на нагах; у сто разоў больш узрушаны, чым тады, калі ўпершыню ў жыцці пачуў посвіст стрэлаў партаўскіх каля сваей галавы. Яна ўбегла не спадзеючыся нікога ўбачыць і ад яго выгляду спынілася, як укапаная.Твар яе зачырванеўся і адразу ж потым збялеў, пасля яна пачала пазіраць са здзіўленнем і разам з тым са страхам на прысутных.
Але навокал бачыла светлыя, поўныя дабрыні позіркі, апостал жа Пётр наблізіўся да яе і сказаў:
-         Лігія, ты ж кахаеш яго даўно?
Настала ціша. Вусны яе задрыжалі, як у дзіцяці, якое збіраецца плакаць і якое адчувае віну ды бачыць, што яе трэба прызнаць.
-         Адказвай! – папрасіў яе апостал
Тады з пакорай і са страхам у голасе яна прашаптала, падаючы да кален Пятра:
-         Так...
Але Вініцый у адзін момант укленчыў ля яе, Пётр жа усклаў рукі на іх галовы і прамовіў:
-         Кахайце ж адно аднаго ў Хрысце і дзеля яго славы, бо няма граху ў каханні вашым.


Раздзел 32 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХІІ

Пятроній пайшоў дамоў паціскаючы плячыма і моцна незадаволены. Ен заўважыў цяпер, што яны з Вініцыем перасталі разумець адно аднаго і што душы іх разышліся зусім. Некалі Пятроній меў на маладога воіна вялікі ўплыў.Быў яму ва ўсім прыкладам і часта некалькі іранічных слоў з яго боку хапала, каб устрымаць Вініцыя ад чаго-небудзь ці наадварот падштурхнуць да чаго-небудзь. Цяпер ад гэтага нічога не засталося настолькі, што Пятроній не спрабаваў нават былыя спосабы, адчуваючы, што яго досціп і іронія саслізнуць безвынікова па новых выкладках, якія на душу Вініцыя наклала каханне і сутыкненне з незразумелым хрысціянскім светам. Дасведчаны скептык разумеў, што страціў ключ да гэтай душы, яго працінала незадавальненне і нават трывога, якую выклікалі яшчэ і выпадкі гэтай ночы.”Калі гэта з боку Аўгусты не хуткаімгненнае жаданне, а трывалае, - то будзе адно з двух: ці Вініцый ей не адмовіць і будзе пагублены, ці, што сення больш падобна да яго, адмовіць ей і ў такім выпадку бузе пагублены напэўна, а з ім і я, таму што я яго сваяк, і калі Аўгусце няміла ўся сям’я, то перакіне вагу свайго ўплыву на бок Тыгеліна.
І так, і гэтак было дрэнна.Пятроній быў чалавек адважны і смерці не баяўся, але не спадзеючыся ад яе нічога, не хацеў усе ж яе наклікаць.Пасля доўгага роздуму ен вырашыў, што найлепш і больш бяспечна будзе адправіць Вініцыя з Рыма ў падарожжа. Ах, калі б ен мог даць яму ў дарогу Лігію, то з радасцю гэта зрабіў бы. Але і так спадзяваўся, што не будзе яго надта цяжка ўгаварыць. Тады ен распусціў бы на Палатыне звестку пра хваробу Вініцыя і прадухіліў бы небяспеку ад яго і ад сябе.Аўгуста, не ведаючы, ці пазнаў яе Вініцый, магла дапускаць, што не пазнаў, тады яе самалюбства не надта пацярпела. Інакш магло быць аднак у будучым і трэба было і гэта прадухіліць. Пятроній хацеў перадусім выйграць час, разумеў, што адыйдзе на другі план і страціць свой уплыў. У Грэцыі Пятроній быў упэўнены ў перамозе над усімі сатаварышамі.
Тымчасам ен вырашыў кантраляваць Вініцыя і заахвочваць яго да падарожжа. Колькі дзен ен разважаў нават, што калі б выпрасіў у імператара эдыкт, які б выганяў хрысціян з Рыму, то Лігія пакінула б яго разам з іншымі вучнямі Хрыста, а за ей і Вініцый.Тады не трэба было б яго угаворваць. Увогуле ж рэч была магчымая. Не так даўно яшчэ, калі іудзеі пачалі пагромы з нянавісці да хрысціян, іператар Клаўдзій не мог адрозніць адных ад другіх ды выгнаў іудзеяў. Чаму б тады і Нярон не мог выгнаць хрысціян? У Рыме было б свабадней.Пятроній пасля гэтай плавучай вакханаліі бачыў штодня імпертара на Палатыне і ў іншых дамах.Падкінуць яму падобную думку было легка, бо імператар не адмаўляўся ніколі ад намераў, якія прыносілі каму-небудзь згубу і шкоду.Пасля выспелага рашэння Пятроній склаў для сябе цэлы план.Вось ен сазаве да сябе пір і на ім схіліць імператара да выдання эдыкта. У яго нават была легкая надзея, што імператар яму даверыць выкананне. Тады адправіў бы Лігію з усімі належнымі для каханай Вініцыя выгодамі напрыклад у Вайе і няхай бы там кахалі адно аднаго і гулялі ў хрысціянства, колькі б ім падабалася.
Тымчасам ен наведваў часта Вініцыя: хаця б па-першае таму, што пры ўсім сваім рымскім эгаізме не мог пазбыцца прывязанасці да яго, а па-другое, каб угаварыць яго да падарожжа.Вініцый здаваўся хворым і не паказваўся на Палатыне, дзе кожны дзень з’яўляліся новыя намеры. Аднойчы ўрэшце Пятроній пачуў з вуснаў самаго імператара, што той выбіраецца ўжо напэўна праз тры дні у Анцый і зараз жа назаўтра пайшоў паведаміць пра гэта Вініцыю.
Але той паказаў яму спіс асоб, запрошаных у Анцый, які ранкам прынес яму вызваленец імператара.
-         У ім есць мае імя,  есць і твае. Калі вернешся, знойдзеш такі ж і ў сябе.
-         Калі б мяне не было сярод запрошаных – адказаў Пятроній, - гэта азначала б , што трэба памерці, спадзеючыся, каб гэта адбылося перад падарожжам у Ахаю. А я буду там Нярону вельмі патрэбны.
Пасля гэтага ен прагледзеў спіс і сказаў:
-         Ледзьве мы прыбылі ў Рым, трэба зноў пакінуць дом і валачыся ў Анцый, але трэба! Бо гэта не столькі запрашэнне, колькі загад.
-         А калі б хто не паслухаўся яго?
-         Атрымаў бы запрашэнне іншага роду: выбрацца ў значна даўжэйшае падарожжа, у такое, з якога не вяртаюцца.Як шкада, што не паслухаў маей парады і не паехаў, пакуль быў час.Цяпер жа ты павінен ехаць у Анцый.
-         Цяпер я павінен ехаць у Анцый...Глядзі, у якія часы мы жывём і якімі з’яўляемся поўнымі нявольнікамі.
-         Ты толькі цяпер гэта заўважыў?
-         Не, але бачыш, ты мне даказваў, што вучэнне хрысціян – вораг жыцця, бо накладвае на яго путы.А ці могуць путы быць мацнейшыя за тыя, якія мы носім? Ты казаў: Грэцыя стварыла мудрасць і прыгажосць, а Рым – сілу” А дзе наша сіла?
-         Пакліч Хілона.У мяне няма ахвоты філасафаваць, клянуся Геркулесам! Не я стварыў гэты час, і не я за яго адказваю. Пагаворым лепш пра Анцый: ведай, што чакае цябе там вялікая небяспека і што лепш было б можа для цябе памерацца сілай з гэтым Урсам, што забіў Кратона, чым ехаць туды, але аднак Вініцый уздзеў рукі:
-         Небяспека! Мы ўсе ходзім пад ценем смерці і штохвіліны нечая галава пагружаеца цалкам у гэты цень.
-         Ці я магу табе назваць усіх, хто меў трохі розуму і таму нягледзячы на часы Тыберыя, Калігулы, Клаўдзія і Нярона дажылі да васьмідзесяці год ці да дзевяноста? Няхай прыкладам табе паслужыць хоць бы толькі той самы Даміцый Афр.Ен састарэў спакойна, хаця ўсе жыцце быў злачынцам і прайдзісветам.
-         Можа і таму! Можа якраз таму! – адказаў Вініцый.
Пасля гэтага прагледзеў спіс і сказаў :
-         Тыгелін, Ватыній, Сэкст Афрыканус, Аквілін Рэгулус, Сулій Нерулінус, Эпрый Марцэл і так далей! Што за зборышча галоты і прайдзісветаў! І сказаць, што яны кіруюць светам!Ці не лепш бы ім абводзіць якое-небудзь егіпецкае ці сірыйскае баство па мястэчках, ляпаць у сістры і зарабляць на хлеб варажбой ці скокамі?
-         Ці паказваць вучоных малпаў ці сабак, якія могуць лічыць, ці асла, што дуе ў флейту, – дадаў Пятроній. – усе гэта праўда, але пагаворым зараз аб нечым, што больш значнае.уважліва слухай мяне: я паведаміў на Палатыне, што ты хворы і не можаш выходзіць з дому, у гэты ж час тваё імя есць у спісе, што азначае, што нехта не паверыў маім словам і пастараўся пра гэта наўмысна. Нярону ад гэтага нічога, бо ты для яго воін, з якім як найбольш можна размаўляць пра гонкі ў цырках і які аб паэзіі і музыцы не мае паняцця.дык вось пра ўключэнне твайго імя ў спіс пастаралася хіба што Папея, а гэта азначае, што яе жаданне было і застаецца трывалым і што яна прагне цябе атрымаць.
-         Адважная ж яна аўгуста!
-         Занадта адважная, бо можа сябе загубіць без ратунку. А няхай бы Венус напоўніла яе як найхутчэй іншым каханнем, але пакуль яна жадае цябе, ты павінен захоўваць асцярожнасць. Меднабародаму яна ўжо пачала надакучваць, сёння яму патрэбна Рубрыя ці Піфагорас, але з-за ўласнага самалюбства ен бы вам страшна помсціў.
-         Але я не ведаў у гаі, што гэта яна, але ты ж падслухоўваў і ведаеш, што я ей адказаў: што я кахаю іншую і што яе не  жадаю.
-         А яцябе заклінаю ўсімі багамі падзем’я, не страчвай той рэшткі розуму, якую хрысціяне табе пакінулі. Як можна вагацца, маючы выбар паміж згубай непраўдападобнай і пэўнай? Ці ятабе ўжо не гаварыў, што калі б ты параніў самалюбства аўгусты адмовай, то не было б табе ратунку. Клянуся Гадэсам! Калі табе абрыдла жыцце, то лепш сабе зараз пусці кроў ці праткні сябе мячом, бо калі ты абразіш Папею свядома, то цябе можа спаткаць смерць менш легкая.Некалі з табой было прыемней размаўляць! Што менавіта табе перашкаджае? Ці ад цябе адымецца? Ці гэта табе перашкодзіць кахаць тваю Лігію? Памятай пры тым, што Папея бачыла яе на Палатыне і што ей няцяжка будзе здагадацца, дзеля каго ты адмаўляеш такія высокія ласкі А тады дастане яе хоць з-пад зямлі.загубіш не толькі сябе, але і Лігію, разумееш?
Вініцый слухаў, нібы думаючы пра штосьці іншае і нарэшце сказаў:
-         я павінен яе бачыць.
-         Каго? Лігію?
-         Лігію!
-         Ты ведаеш, дзе яна?
-         Не.
-         І зноў пачнеш шукаць яе па старых могілках і на Затыбры?
-         Не ведаю, але я павінен яе бачыць.
-         Добра. Паколькі яна хрысціянка, то можа аказацца, што яна разумнейшая, чым ты, і гэтак будзе напэўна, калі яна не  хоча тваей згубы.
Вініцый паціснуў плячыма:
-         Яна выратавала мяне з рук Урса.
-         У такім выпадку спяшайся, бо Меднабароды не будзе чакаць з выездам. Прысуды смерці можа аддаваць і з Анцыя.
Але Вініцый не слухаў яго - быў заняты толькі думкамі пра сустрэчу з Лігіяй і разважаў, як лепш гэта зрабіць?
Тым часам адбылася акалічнасць, якая магла пераадолець усе цяжкасці і перашкоды. Назаўтра прыйшоў неспадзявана да яго Хілон. Меў выгляд жабрака, абадранага, з адзнакамі голаду на твары, у падраных лахманах, аднак слугі, якія раней мелі загад прапускаць ягу ў любы час дня і ночы, не пасмелі яго затрымаць, таму ен увайшоў проста у атрый і стаўшы перад Вініцыем, сказаў:
-         няхай богі даюць табе бессмяротнасць і падзеляццаз табой ўладай над светам.
Вініцый у першыя хвіліны хацеў загадаць выкінуць яго за дзверы.але прыйшла думка, што можа грэк ведае што-небудзь пра Лігію і цікаўнасць перамагла гідлівасць:
-         Гэта ты? – спытаў ен. – што з табой?
-         Дрэнна, сын Юпітэра. Сапраўдная дабрачыннасць гэта тавар, пра які ніхто сення не запытаецца, і сапраўдны мудрэц павінен быць рады і таму, што калі раз за пяць дзен мае за што купіць авечую галаву ў мясніка, якую потым абгрызе на гарышчы, запіваючы слязьмі.Ах, выскародны! усё, што ты мне даў, я аддаў на кнігі ў Атрактуса, а потым мяне абрабавалі, забралі ўсё. Нявольніца, якая павінна была пісаць мае вучэнне, ўцекла забраўшы рэшту таго, чым твая вялікасць мяне абдарыў.Я жабрак, але падумай: да каго мне ісці, калі не да цябе, Серапіс, каго люблю і абагаўляю і з-за якога я рызыкававў сваім жыццем.
-         За чым прыйшоў і што прынес?
-         За дапамогай, ваал, а прынес мае жабрацтва, мае слезы, любоў і звесткі, якія з-за любові да цябе сабраў.ты памятаеш, высакародны, што я табе у свой час гаварыў, што аддаў нявольніцы боскага Пятронія адну нітку з пояса Венеры ў Пафасе? Я даведаўся цяпер, і ці ей гэтадапамагло, і ты, сын Сонца ведаеш, што ў тым доме робіцца, ведаеш і хто такая там Эўніка У мяне яшчэ ёсць адна такая ж нітка, я захаваў яе для цябе, шаноўны. Тут ен спыніў гаворку, бо заўважыў гнеў, які збіраўся ў бровах Вініцыя і хочучы апярэдзіць выбух, хутка прамовіў:
-         Я ведаю, дзе жыве боская Лігія, я пакажу табе, высакародны, дом і завулак.
Вініцый суцішыў хваляванне, якім працяла яго навіна, і сказаў:
-         Дзе яна?
-         У Лінуса, старэйшага жраца хрысціян.Яна там разам з Урсам, а той па-ранейшаму ходзіць да млынара, якога клічуць, як твайго вызваленца – Дэмас...Так, Дэмас! Урс працуе ў яго па начах, але абкружыўшы дом ноччу, калі яго не будзе... Лінус стары, а ўдоме апрача яго толькі яшчэ дзве старэйшыя жанчыны.
-         Адкуль ты гэта ўсе ведаеш?
-         Ты памятаеш, высакародны, што хрысціяне мелі мяне ў сваіх руках і злітасцівіліся.Глаўк памыляецца, думаючы, што гэта я прычна яго няшчасця, але ен паверыў у гэта, небарака, і дасюль яшчэ верыць, але аднак прабачыў мяне.Таму не дзівіся, што ўдзячнасць напоўніла мае сэрца.Я чалавек былых лепшых часоў.І я падумаў: чаму я павінен забываць сваіх сяброў і дабрадзеяў? Ці не было б чэрствасцю не запытаць пра іх, не даведацца, што з імі адбываецца і як іх здароўе і дзе жывуць зараз? Клянуся рэсінунцкай Кібелай! Я не здольны да гэтага.Стрымлівала мяне спачатку боязь, каб яны не ўспрынялі дрэнна мае намеры.але любоў, якая ў мяне есць да іх, аказалася большай, чым страх, і ўвогуле дадала мне адвагі тая хуткасць, з якой яны прабачаюць розныя крыўды.Перадусім жа я думаў пра цябе, высакародны.Апошняя наша справа скончылася няўдала, а ці ж такі сын Фартуны можа пагадзіцца з такой акалічнасцю? Тады я падрыхтаваў табе перамогу.Дом стаіць асобна, ты можаш загадаць абкружыць яго нявольнікам так, што і мыш не праслізне.О, высакародны і годны! Ад цябе толькі залежыць, каб яшчэ сення ноччу гэта вялікадушная каралеўна была ў тваім доме.Але калі гэта адбудзецца, падумай, прашу, што прычыніўся да гэтага вельмі бедны і галодны сын майго бацькі.
Вініцыю кроў прыліла да твару. Спакуса яшчэ раз ператрэсла ўсю яго істоту.Так! Гэта быў спосаб і на гэты раз пэўны. Калі Лігія ўжо будзе ў яго доме, то хто ж здолее у яго яе адабраць? Калі ўжо зробіць Лігію сваей каханкай, што ж ей застанецца іншае, як застацца ей назаўседы? І няхай згінуць розныя там вучэнні! Што будуць для яго значыць хрысціяне разам з іх міласэрнасцю і непераадольнай верай?Ці не час пазбавіцца ад усяго гэтага? Ці не час пачаць жыць, як жывуць усе людзі? Што потым зробіць Лігія, як звяжа свой лес з вучэннем, якога прытрымліваецца, гэта таксама рэч нязначная. Гэта рэчы без вагі! Спачатку яна стане ягонай, і гэта можа быць яшчэ сення. А і гэта пытанне, ці ў яе душы застанецца вучэнне, параўноўваючыся з гэтым новым для яе светам, задавальненнем і асалодай, якім павінна паддацца? А стаць гэта можа яшчэ сення.Досыць затрымаць Хілона і аддаць на змярканні загады. І потым бясконцая радасць! “Чым было мае жыццё? - думаў Вініцый – Пакутамі, незадаволеным жаданнем і задаваннем сабе пытанняў без адказу.” Такім чынам возьме яе сілком і на гэтым усе скончыцца. Але ж узгадваў, што абяцаў ей, што не ўзніме на яе руку. Але чым прысягаў? Не багамі, бо ў іх не верыў, не Хрыстом, бо ў яго яшчэ не верыў.Зрэшты, калі яна будзе адчуваць сябе пакрыўджанай, то ен возьме яе за жонку і так выкупіць яе крыўду, да таго ж ен адчувае сябе абавязаным, бо дзякуючы ей жывы. Тут ен успомніў той дзень, калі разам з Кратонам трапіў у яе дом, успомніў і кулак Урса над сабой і ўсе, што адбылося потым, убачыў зноў яе схіленай над яго ложам, апранутую, як нявольніца, прыгожую, як баство, дабрачынную і каханую.Вочы яго мімаволі перанесліся на ларарый і на той крыжык, які яна пакінула яму, адыходзячы.І што, за ўсе гэта ен заплоціць ей новым замахам? Ці будзе цягнуць яе за валасы ў кубікул, як нявольніцу? І як ен зможа гэта зрабіць, бо не толькі яе жадае, але і кахае, і кахае менавіта за тое, што яна такая, якая есць? І раптам ен адчуў, што не дастаткова яму мець яе ў доме, не дастаткова схапіць сілком у абдымкі і што яго каханне хоча ўжо чагосьці большага: яе згоды, яе кахання і яе душы. Блаславены той дах, калі яна ўвойдзе пад яго дабраахвотна, блаславеная хвіліна, дзень і жыцце.Тады шчасце абоіх будзе як невычэрпнае мора і як сонца.Але забраць яе сілай было б забіць назаўседы тое шчасце, а разам і знішчыць, сплюгавіць і апаганіць тое, што есць самае дарагое і самае любае ў жыцці.Страх працяў яго цяпер ад адной думкі пра гэта. Ен зірнуў на Хілона, які ўглядаўся ў яго, засунушы руку пад лахман і дрэпаючы сябе з непакоем, пасля чаго яго ахапіла невыказальная агіда і ахвота затаптаць гэтага ранейшага памочніка так, як топчуць плюгавых вошай ці ядавітую вужаку. Пасля ўжо ведаў, што павінен зрабіць.але не ведаючы меры ні ў чым і ідучы за сваей рымскай натурай, сказаў Хілону:
-         Я не зраблю гэтага, што ты мне раіш, каб ты аднак не пайшоў без узнагароды, якую заслугоўваеш, я загадаю даць табе трыста розак ў дамашнім эргастуле.
Хілон збялеў. На прыгожым твары Вініцыя было столькі халоднай рашучасці, што ні хвіліны не сумняваўся, што абяцаная плата не была жорсткім жартам. Тады ен укленчыў і,сагнуўшыся, пачаў енчыцьперарывістым голасам:
-         як гэта, кароль персідскі? За што? Піраміда ласкі! Калос міласэрнасці! За што? Я стары і галодны ды бедны.Я служыў табе.так ты мне аддзякуеш?
-         Як ты хрысціянам – адказаў Вініцый і паклікаў вызваленца.Але Хілон скочыў да яго ног і абняўшы іх сутаргава, яшчэ прасіў з смяртэльна бледным тварам:
-         Выскародны, годны! Я стары! Пяцьдзесят хаця, не трыста. Пяцьдзесят досыць! Сто хаця б! Літасці, літасці прашу!
Вініцый адштурхнуў яго нагой і аддаў загад.У імгненне вока за дыспенсатарам ўбеглі два квады, якія забралі Хілона за рэшткі валасоў, абкруцілі яму галаву ўласным яго лахманом і павалаклі у эргастул.
-         У імя Хрыста!.. – закрычаў грэк у дзвярах калідора.
Вініцый застаўся адзін. Аддадзены загад яго расхваляваў і ажывіў.Ен намагаўся сабраць заблытаныя думкі ў адно, каб прывесці іх да ладу.Ен адчуў вялікую палегку і перамогу, якую над сабой атрымаў, што яго напаўняла пэўнай надзеяй.Здавалася яму, што зрабіў пэўы вялікі крок да Лігіі і што за гэта можа чакаць узнагароджанне. У першую хвіліну не прыйшло яму нават на думку, што ен учыніў сапраўдную несправядлівасць у адносінах да Хілона і што загадаў адлупцаваць яго за тое ж, за што раней яму плаціў. Быў ен яшчэ надта рымлянінам, каб забалеў яму чужы боль і каб мог займаць сваю ўвагу адным бедным грэкам. Калі б ён нават падумаў аб гэтым, то палічыў бы, што зрабіў правільна, загадаўшы пакараць нікчэмніка. Але ен думаў аб Лігіі і гаварыў ей у думках:  “ Я не адплачу табе злом за дабро, а калі ты даведаешся, як я абыйшоўся з тым, хто хацеў мяне падбухторыць узняць на цябе руку, то будзеш удзячная мне за гэта”.
Тут ен задумаўся, а ці ўхваліла б яна яго ўчынак з Хілонам Бо вучэнне, якога яна прытрымліваецца, раіць прабачаць, і хрысціяне прабачылі жабраку, хоць у іх былі большыя прычыны да помсты. Тады толькі азваўся ў яго душы крык Хілона “У імя Хрыста!”.Ен узгадваў, што падобным вокрыкам Хілон адкупіўся з рук лігійца, і вырашыў дараваць яму рэшту кары.Таму зноў паклікаў вызваленца, і калі той з’явіўся і сказаў:
-         Высакародны, гэты стары самлеў, а можа і памер.Загадаць працягваць яго лупцаванне?
-         Прывядзіце яго да прытомнасці і дастаўце мне
Начальнік атрыя знік за заслонай, але не так хутка ішло прывядзенне Хілона да прытомнасці, бо Вініцый чакаў яшчэ доўгі час і пачынаў ужо нервавацца, калі нарэшце нявольнікі прывялі Хілона і па знаку зніклі з пакою.
Хілон быў белы, як палатно і па нагах яго сплывалі на мазаіку падлогі ніткі крыві.Быў аднак у прытомнасці, укленчыў і загаварыў з прасцягнутымі рукамі:
-         дзякуй табе, высакародны! Ты міласэрны і вялікі!
-         Сабака, - прамовіў Вініцый, - ведай, што я прабачыў табе з-за Хрыста, якому і сам удзячны за жыцце.
-         Я буду служыць, высакародны, яму і табе.
-         Маўчы і слухай! Устань! Пойдзеш са мной і пакажаш мне дом, дзе жыве Лігія.
Хілон усхапіўся, але ледзь трымаўся на нагах, збялеў яшчэ больш і прамовіў слабым голасам:
-         Шаноўны, я сапраўды галодны...я пайду, шаноўны, пайду! Але ў мяне няма сіл...Загадай даць мне хоць рэшткі з міскі твайго сабакі, і тады пайду!
Вініцый загадаў пакарміць яго і выдаць тысячу золатам, а таксама плашч. Але Хілон, якога знясіліла лупцоўка і голад, не мог ісці нават пасля сілкавання, хаця страх узнімаў валасы на яго галаве, каб Вініцый не ўспрыняў яго слабасць за адмову і не загадаў лупцаваць яго наноў.
-         няхай гэта віно мяне разагрэе, - паўтараў ен, стукаючы зубамі, - зараз я змагу ісці, хоць бы да Вялікай Грэцыі.
Праз пэўны час ен набраўся крыху сіл і яны выйшлі. Дарога была доўгая. Лінус жыў, як і большая частка хрысціян, на Затыбры, недалека ад дома Мірыям.Хілон нарэшце паказаў Вініцыю асобны домік, абкружаны мурам, пакрытым цалкам плюшчам і сказаў:
-         Гэта тут, шаноўны.
-         Добра, адказаў Вініцый , - ідзі цяпер прэч, але перш паслухай, што я табе скажу: забудзься і што мне служыў, і дзе жыве Мірыям, Пётр і Глаўк; таксама пра гэты дом і пра ўсіх хрысціян. Будзеш прыходзіць штомесяц у мой дом, дзе вызваленец Дэмас будзе выплочваць табе па дзве тысячы золатам.А калі ты і далей будзеш сачыць за хрысціянамі, язагадаю цябе адлупцаваць ці аддам у рукі прэфекта горада.
Хілон схіліўся і сказаў:
-Я забудуся.
Але калі Вініцый знік за паваротам вулкі, ен высцягнуў услед яму рукі і пагражаючы кулакамі, закрычаў:
-         Клянуся Атай і фурыяй! Я не забудуся!

Пасля гэтага зноў абяссілеў.

Раздзел 31 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХІ


Прэтарыянцы абкружылі гаі, што раслі па берагах возера Агрыпы, каб надта вялікія натоўпы гледачоў не перашкаджалі Цэзару і яго гасцям, бо і так казалі: што толькі 
было ў Рыме пазначана багаццем, розумам ці прыгажосцю, дастаўлялі на гэты пір, які не меў роўнага сабе за час інавання горада. Тыгелін хацеў замяніць імператару адкладзенае падаожжа у Ахаю, а разам з тым пераўзысці ўсіх, хто калі-небудзь узвялічваў Нярона, каб данесці да яго думку, што ніхто яго так не зможа ўсцешыць.З гэтай мэтай, яшчэ бавячыся з імператарам у Неапалісе, а потым у Беневенце, ен рабіў прыгатаванні і высылаў загады, каб з самых далёкіх частак свету прывезлі жывёл, птушак, рэдкіх рыб і расліны, не забываючыся на посуд, тканіны, якія павінны былі аздобіць пір.Прыбыткі цэлых правінцый ішлі на пагашэнне шалёных задум, але на гэта моцны фаварыт прасіў не звяртаць увагі.Яго ўплыў павялічваўся з кожным днем. Тыгелін можа не быў мілейшы Нярону, чым іншыя, але рабіўся ўсе больш неабходным. Пятроній пераўзыходзіў яго бясконца: густам, розумам, досціпам і мог размовамі лепш бавіць імператара, але на сваё няшчасце ён перавышаў ў гэтым і самога цэзара, у выніку чаго абуджаў яго зайздрасць. Ен не мог быць таксама паслухмяным ва ўсім, і мператар баяўся яго поглядаў, калі рэч заходзіла пра густ. З Тыгелінам жа ен ніколі не адчуваў сябе скутым.Само імя  арбітар элегантарыум – якое насіў Пятроній, дражніла самалюбства Нярона, бо хто ж як не ен сам павінен яго насіць? Тыгелін меў аднак столькі розуму, што здагадваўся пра свае недахопы і, бачачы, што ен не можа раўняцца ні з Пятроніем, ні з Луканам, ні з іншымі, якіх вырознівалі то род, то талент, то навука – вырашыў кампенсаваць усё прыдатнасцю саваіх паслуг, а перадусім з такім лішкам, каб і фантазія Нярона была ўражаная
Пір ен загадаў праводзіць на вялізным плоце, збудаваным з пазалочаных бэлек, краі яго аздоблены былі вельмі прыгожымі ракавінамі, злоўленымі у Чырвоным моры і Індыйскім акіяне.Яны гралі на сонцы ўсімі колерамі перлаў і вясёлкі. Бакі яго былі пакрыты купамі пальмаў, зараснікамі лотасаў і квітнеючых руж, сярод якіх былі ўкрыты фантаны з прыемнымі пахамі, статуі багоў і залатыя ці сярэбраныя клеткі, поўныя рознакаляровых птушак. Пасярэдзіне быў агромністы шацёр ці хутчэй, каб не закрываць агляд, толькі верх шатра з сірыйскага пурпуру, што трымаўся на сярэбраных слупках, пад ім жа, як сонца, блішчалі сталы для застолля, абцяжараныя александрыйскім шклом, крышталем і посудам проста бясцэнным, прывезеным з Італіі, Грэцыі і малой Азіі.
Плот, які меў ад сабранай колькасці раслін на ім выгляд вострава ці саду, быў злучаны залатымі шнурамі і шнурамі з пурпуру з чоўнамі у выглядзе рыб, лебедзяў, чаек і фламінга, у якіх за каляровымі вёсламі сядзелі аголеныя весляры і вясляркі дзівоснай прыгажосці з валасамі, паўкладанымі на ўсходні манер ці ўзятымі пад залатыя сеткі. Калі Нярон з Папеяй і аўгустыянамі прыбыў і сеў пад пурпуровым купалам, чоўны зрушыліся, вёслы пачалі кранацца вады, нацягнуліся залатыя шнуры і плот разам з прысутнымі пачаў рухацца і апісваць кругі па возеры.
Яго абкружылі іншыя чоўны і меншыя плоцікі, напоўненыя жанчынамі, якія ігралі на цытрах і арфах і ружовыя целы якіх на фоне блакіту неба і вады ды ў водблісках ад залатых інструментаў, здавалася, ўбіраюць ў сябе і гэты блакіт, і водбліскі і ператвараюцца ў кветкі,якія квітнеюць.
З прыбярэжных гаёў, з дзіўных збудаванняў, пабудаваных наўмысна і ўкрытых сярод гушчару, пачуліся гукі музыкі і спеваў. Зашумела наваколле, гаі, рэха разносіла гук ражкоў і труб.Сам імператар, з аднаго боку Папея, з другога – Піфагор, здзівіўся і асабліва, калі між чаўнамі з’явіліся маладыя нявольніцы, апранутыя ў сірэн, пакрытыя зялёнай сеткай, падобнай да лускі, не шкадаваў ухваленняў Тыгеліну. Як звычайна, паглядаў на Пятронія, чакаючы меркавання “арбітра”, але той трымаўся доўгі час абыякава і толькі, калі яго яшчэ раз запыталі, то адказаў:
-         Я лічу, боскі, што дзесяць тысяч аголеных дзявіц робяць меншае ўражанне, чым адна.
Імператару падабаўся усё ж “плавучы пір”, бо быў чымсьці новым.Падавалі, як звычайна, такія мудрагелістыя стравы, што і фантазія Апіцыя не магла б іх уявіць, і віны столькіх гатункаў, што Атон, які падаваў іх восемдзесят, схаваўся б ад сораму пад ваду, калі б мог бачыць такі размах. Да стала апроч жанчын селі самі аўгустыяне, сярод якіх Вініцый уражваў сваей прыгажосцю.Некалі і постаць, і твар яго паказвалі воіна, цяпер унутраныя перажыванні і фізічны боль, праз якія ен прайшоў, завастрылі так яго рысы, нібы па іх прайшлася далікатна рука майстра-разьбяра. Плечы яго страцілі ранейшую паставу, але засталіся на іх нібы залацістыя водбліскі нумідыйскага мармуру, вочы сталі большыя і сумнейшыя.Толькі торс яго захаваў былыя моцныя формы, нібы створаныя для вайскоўца, але над гэтым торсам легіянера была відаць галава грэчаскага бога ці як найменш вытанчанага патрыцыя, субтыльная і вельмі ж прыгожая. Пятроній, калі казаў яму, што ніводная з аўгустыянак і не здолее і не захоча яму адмовіць, гаварыў, як чалавек, упэўнены ў сваіх словах. Глядзелі на яго цяпер усе, не выключаючы ні Папеі, ні вясталкі Рубрыі, якую імператар таксама пажадаў запрасіць на свой пір.
Віно, ахалоджанае ў горных снягах, хутка разагрэла сэрцы і галовы прысутных.З прыбярэжнай зеляніны паказваліся ўсе новыя чоўны ў выглядзе конікаў і матылеў. Блакітная прастора возера выглядала так, нібы хто яе пасыпаў пялесткамі кветак ці нібы яе паабсядалі каляровыя матылі.Над чоўнамі ўзносіліся тут і там галубы, што былі прывязаныя сярэбранымі ці блакітнымі ніткамі ці шнурамі, іншыя птушкі з Індыі і Афрыкі. Сонца прайшло ўжо большую частку неба, але дзень, паколькі пір адбываўся ў пачатку мая, быў цеплы і нават спякотны.возера калыхалася ад усплескаў вёсел, якімі білі па вадзе ў такт музыцы, але ў паветры не было нават малога павеву ветру і гаі стаялі нерухомыя, нібы заслухаліся і загледзеліся на тое, што адбывалася на вадзе. Плот кружляў па возеры, везучы ўсе больш п’яных і шумлівых піруючых. Пір яшчэ не дайшоў да паловы, калі ўжо не дбалі пра пардак, у якім усе былі за сталом. Сам Цэзар падаў прыклад: устаў і загадаў памяняць яго месцамі з Вініцыем, які спачывваў каля Рубрыі, і заняўшы яго трыкліній пачаў шаптаць штосьці ей на вуха.Вініцый жа апынуўся каля Папеі, якая праз хвіліну працягнула да яго руку, просячы, каб ен зашчапіў ей наплечнік, а калі ен выканаў яе просьбу крыху дрыжачымі рукамі, кінула з-пад доўгіх вейкаў погляд, нібы саромеючыся, і страсянула сваімі залатымі валасамі, нібы камусьці адмаўляла. Тымчасам сонца стала больш чырвоным і паволі заходзіла за верхавіны гаёў, госці былі па большасці зусім п’яныя.Плот кружыўся цяпер паблізу берагоў, на якіх сярод дрэў і квецені былі відаць грамады людзей, прыбраных як фаўны ці сатыры, якія ігралі на флейтах, мультанках і бубнах, ды дзяўчаты, што прадстаўлялі німфаў, дрыяд і гамадрыяд.
Нарэшце змрок пакрыў п’яныя вокрыкі ў гонар Луны, што даносіліся з-пад шатра, тады ж гаі засвяціліся ад тысяч лямпаў. З лупанарыяў, што былі па берагах, паплылі патокі святла: на тэрасах з’явіліся новыя групы, таксама аголеныя, якія складаліся з жонак і дачок першых рымскіх дамоў.Яны ўголас і рухамі пачалі клікаць піруючых.Плот прыбіўся нарэшце да берага, імператар і аўгустыяне павыходзілі ў гаі, расселіся па лупанарыях, па шатрах, укрытых сярод гушчыні, у гротах, зробленых штучна сярод крыніц і фантанаў.Шаленства ахапіла ўсіх, і ніхто не ведаў, дзе падзеўся імператар, дзе сенатар, дзе воін, дзе танцор ці музыка.сатыры і фаўны пачалі з крыкам ганяцца за німфамі Лямпы разбіваліся. Некаторыя часткі гаёў агарнула цемра,аднак паўсюдна былі чуваць то моцныя крыкі, то смех, то шэпт, то шумныя выдыхі.Рым сапраўды не бачыў дасюль нічога падобнага.
Вініцый не быў п’яны, як на тым піры, што адбываўся ў палацы Цэзара, дзе была і Лігія, але і яго ўлагодзіў і напаіў выгляд ўсяго, што адбывалася і нарэшце на яго напала гарачка задавальненняў. Выйшаўшы ў лес, ён бегаў з іншымі, выглядаючы, якая з дрыяд будзе найпрыгажэйшай. Штохвіліны праносілася ля яго са спевамі і вокрыкамі ўсе новыя іх статкі, якія гналі фаўны, сатыры, рыцары, сенатары і музыкі. Убачыўшы нарэшце групу дзяўчат, якую ўзначальвала адна, прыбраная як Дыяна, ен скочыў да яе і хацеў бліжэй зірнуць на багіню і раптам сэрца замерла ў яго грудзях. Яму здалося, што ў багіні з месяцам на галаве ен пазнае Лігію.
Дзяўчаты ж абкружылі яго шалёным карагодам і танцавалі вакол з хвіліну, хочучы прымусіць яго да пагоні, як статак сернаў.
Але ен заставаўся на месцы з калоцячымся сэрцам, без дыхання, бо распазнаў, што Дыяна была не Лігіяй і зблізку не была нават да яе падобнай, надта моцнае хваляванне пазбавіла яго сіл.Раптам агарнуў яго сум па Лігіі, ды такі бязмежны, якога раней ніколі ў жыцці не адчуваў, і каханне нахлынула новай вялізнай хваляй у сэрца. Ніколі не здавалася яна яму даражэйшай, чысцейшай і больш каханай, як у гэтым лесе шаленства і дзікай распусты.Перад гэтым ен сам хацеў піць з гэтага ж келіха і браць удзел у гэтым спатольванні жаданняў і бессаромнасці, цяпер жа яго працяў страх і нуда. Ен адчуцў, што яго душыць агіда, што грудзям не стае паветра, а вачам – зорак, якія не закрываюцца гушчаром гэтага страшнага гаю, і вырашыў ўцячы адсюль. Але ледзь ен зрушыўся, паўстала перад ім некая постаць з тварам, закрытым так, што нельга было адрозніць яго рысы і, рукамі абапёршыся на яго плечы, пачала шаптаць, абдаючы твар яму гарачым дыханнем:
-         Я кахаю цябе!..Хадзі да мяне! Ніхто нас не ўбачыць. Хутчэй жа!
Вініцый нібы прачнуўся: - Хто ты?
Але яна прытулілася да яго грудзьмі і пачала прасіць:
-         Хутчэй жа! Паглядзі, як тут пуста, а я цябе кахаю!.. Пайшлі!
-         Хто ты?
-         Здагадайся!
Так сказаўшы, яна прыціснулася праз тканіну вуснамі да яго вуснаў, прыцягваючы адначасова да сябе яго галаву, аж нарэшце, калі ей не хапіла дыхання, адарвалася ад яго вуснаў.
-         ноч кахання! Ноч забыцця! – прашаптала яна, хутка хапаючы паветра. – Сення можна. Я твая!
Але Вініцыя проста апёк гэты пацалунак і напоўніў новай агідай. Душа і сэрца яго былі дзесьці, і на ўсім свеце не існавала для яго нікога апрача Лігіі.Тады ен адсунуў рукой таямнічую постаць і сказаў:
-         Хто ты ні есць, я кахаю іншую і не жадаю цябе.
А яна наблізіла свой твар да яго:
- Адкрый тканіну...
Але ў гэты момант зашалясцела лістота блізкіх міртаў, і постаць знікла, як сон, толькі здалек раздаўся яе смех, нейкі дзіўны і пагрозлівы. Перад Вініцыем стаяў Пятроній:
-         я чуў усё і бачыў, - сказаў ен.
Вініцый жа адказаў:
-         Пойдзем адсюль!...
І яны пайшлі. Прайшлі ўздоўж асветленых лупанарыяў, гаю, ланцуга конных прэтарыянцаў і знайшлі свае паланкіны.
 - я да цябе, - прамовіў Пятроній.І яны селі ў адзін паланкін.Але ўсю дарогу маўчалі абодва, толькі калі апынуліся ў атрыі Вініцыевага лому, Пятроній запытаў:
- ты хоць ведаеш, хто гэта быў?
- Рубрыя? – спытаў Вініцый, скаланаючыся ад адной думкі, таму што Рубрыя была вясталкай.
- Не.
_ А хто ж тады?
Пятроній панізіў голас:
-         Агонь Весты быў і так апаганены, бо Рубрыя была з Цэзарам.З табой жа размаўляла... – тут ен сказаў зусім ціха, - Дзіва Аўгуста!
Настала ціша.
-         Імператар не змог схаваць ад яе свайго жадання да Рубрыі, тады можа ей захацелася адпомсціць, а я перашкодзіў вам таму, што калі б ты пазнаў Аўгусту і пасля адмовіў ей, то былі б пагублены без ратунку: ты, Лігія, а можа нават і я.
Але Вініцый літаральна выбухнуў:
-         Досыць мне Рыму, Цэзара, піроў, Аўгусты, Тыгеліна і ўсіх вас! Я задыхаюся! Не магу так жыць, не магу! Зразумей мяне!
-         Ты страчваеш розум, галаву і меру! Вініцый!
-         Я кахаю адну яе ў свеце!
-         Ну і што?
-         І я не хачу іншага кахання, вашага жыцця, вашых піроў, вашай бессаромнасці і вашых бясчынстваў!
-         Ды што з табой? Ты што – хрысціянін?
-         А малады чалавек абхапіў галаву і пачаў з роспаччу паўтараць:

-         Яшчэ не! пакуль не!