воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 30 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХ


Імператар вярнуўся ў Рым і быў злосны, што вярнуўся, і праз некалькі дзён ужо запалаў жаданнем зноў выехаць у Ахаю. Выдаў новы эдыкт, у якім сведчыў, што непрысутнасць яго не працягнецца доўга і што справам грамадскім гэта не прынясе шкоду.Пасля разам з аўгустыянамі, сярод якіх быў і Вініцый, ен падаўся на Капітолій, каб прынесці багам ахвяры за добрае будучае падарожжа.Але на другі дзень, калі  наведаў храм Весты, адбыўся з ім выпадак, які паўплываў на змену ўсіх намераў. Нярон не верыў у багоў, але пабойваўся іх, асбліва таямнічую Весту, якая працінала яго такім страхам, што ад яе выгляду і святога агню валасы раптам ўзняліся на яго галаве са страху, сашчапіліся зубы, дрыжыкі прабеглі па ўсяму целу і ен абапёрся на плячо Вініцыя, які выпадкова знаходзіўся побач, за ім.Яго вынеслі з храма і праводзілі да Палатыну, дзе ен неўзабаве прыйшоў цалкам у прытомнасць, але не пакідаў ложа яшчэ цэлы дзень. Сказаў да вялікага здзіўлення прысутных, што намер выезду адкладвае на пазнейшы час, бо нават баство яго таемна папярэдзіла, каб не спяшаўся. У позні час абвешчана ўжо было публічна людзям па ўсім Рыме, што  імператар, бачачы засмучаныя твары грамадзян, з прычыны любові да  іх, як бацькі да дзяцей, застаеца з імі, каб дзяліць іх уцехі і лёс. Люд, узрадаваны такім рашэннем і ўпэўнены, што будуць відовішчы і раздача збожжа, сабраўся натоўпам ля брамы Палатына.Былі чутныя крыкі ў гонар боскага Цэзара, той жа спыніў гульню ў косці, у якую ен забаўляўся з аўгустыянамі і сказаў:
-         Так, трэба было адкласці выезд; Егіпет і панаванне на Ўсходзе не можа мяне абмінуць паводле прадказанняў, таму і Ахая пачакае мяне. Я загадаю пракапаць карынфскі , а ў Егіпце мы ўзвядзем такія помнікі, побач з якімі піраміды здадуцца дзіцячай забаўкай. Я загадаю збудаваць сфінкса, большага у сем разоў, чым той, які ля Мемфіса пазірае ў пустыню і загдаю яшчэ надаць яго твару мае рысы. Вякамі нашчадкі будуць гаварыць толькі аб гэтым помніку і аба мне.
-         Ты ўжо збудаваў сабе помнік сваімі вершамі, большы не ў сем, а ў тры разы па сем, чым піраміды Хеопса, - сказаў Пятроній.
-         А спевамі? – спытаў Нярон.
-         Ну, канечне ж. Калі б можна было збудаваць такую статую, як статуя Мемнана, які б спяваў тваім голасам на ўсходзе сонца! Моры, што побач з Егіптам, поўніліся б заўседы караблямі, на якіх натоўпы з трох частак свету ўслухоўваліся б у твой спеў.
-         Але хто ж гэта здолее зрабіць? – прамовіў Нярон.
-         Яшчэ ты можаш загадаць высекчы з базальту сябе, кіруючага квадрыгай.
-         І праўда! Зраблю гэтак!
-         Ты зробіш падарунак чалавецтву!
-         У Егіпце вазьму за жонку Луну, удаву, і стану сапраўдным богам.
-         А нам дасі за жонак зоркі, мы створым новае становішча нябесных целаў і назавем яго канстэляцыя Нярона.Толькі Вітэлія ажані з Нілам, каб ён пладзіў гіпапатамаў, а Тыгеліну падары пустыню, і ен будзе каралём шакалаў...
-         А мне што прызначыш? – спытаў Вініцый.
-         Няхай цябе Апіс блаславіць! Ты  арганізаваў нам такія незабыўныя відовішчы ў Беневенце, што не магу табе пажадаць дрэннага: зрабі пару ботаў сфінксу, лапы якога дранцвеюць ад халодных начных росаў, а потым будзеш рабіць абутак для калосаў, якія ўтвараюць алею перад храмамі. Кожны знойдзе там адпаведны занятак.Даміцый Афр напрыклад будзе скарбнікам, як чалавек вядомы і паважаны. Люблю, Цэзар, калі ты марыш пра Егіпет, але засмучае мяне тое, што ты адклаў намер выезду.
Тады Нярон прамовіў:
-         Вашы вочы смяротных нічога не бачылі, бо баство робіцца нябачным, для каго захоча. Ведайце, што калі я быў у храме Весты, яна сама прадстала перада мной і сказала мне на вуха:”Адкладзі выезд!” сталася гэта так неспадзявана, што  я спужаўся, хаця за такую відавочную апеку багоў павінен быць ім удзячны.
-         Мы ўсе спужаліся, - сказаў Тыгелін, а вясталка Рубрыя дык увогуле самлела.
-         Рубрыя!... Якая ў яе беласнежная шыя...
-         Але яна чырванее, калі цябе бачыць, боскі імператар...
-         Так! Я таксама гэта заўважыў. Гэта дзіўна! Вясталка! Штосьці ад баства есць у кожнай вясталцы, а Рубрыя вельмі прыгожая.
Тут ен задумаўся на хвіліну, а потым спытаў:
-         Скажыце мне, чаму Весту людзі баяцца больш, чым іншых багоў? Што ў ей такога? Вось, мяне самога ахапіў страх, хаця я і найвышэйшы жрэц.Толькі памятаю, што падаў і рухнуў бы на зямлю, калі б мяне хтосьці не падтрымаў! Хто гэта быў?
-         Я, - адказаў Вініцый.
-         Ах, гэта ты, “суровы Арэс”? Чаму ты не быў у Беневенце? Мне казалі, што ты хварэў і сапраўды твар у цябе нейкі не такі.Але! я чуў, што Кратон хацеў цябе забіць? Гэта праўда?
-         Так – і зламаў мне плячо, але я абараняўся.
-         Зламаным плячом?
-         Мне дапамог адзін варвар, які быў мацнейшы за Кратона.
Нярон зірнуў на яго са здзіўленнем.
-         Мацнейшы за Кратона? Ты жартуеш? Кратон быў самы моцны з людзей, а цяпер гэта Сыфакс з Эфіопіі.
-         Кажу табе, Цэзар, што я бачыў уласнымі вачыма.
-         І дзе ж гэта перліна? Ен не стаў каралем Немарэнскім?
-         Я не ведаю, імператар.Я згубіў яго след.
-         Не ведаеш нават, з якога ен народу?
-         У мяне была зламаная рука, і я не мог ні пра што спытаць у яго.
-         Пашукай мне яго і знайдзі.
Уклініўся Тыгелін:
-         Я гэтым займуся.
Але Нярон звярнуўся зноў да Вініцыя:
-         Дзякуй табе, што ты мяне падтрымаў. Я мог бы ўпасці і разбіць галаву. Некалі добры з цябе быў таварыш, але з часоў вайны і службы ў Кабулона ты здзічэў і я рэдка цябе бачу.
Пасля ен памаўчаў і працягнуў:
-         А як жа тая дзяўчына, ... з занадта вузкімі бедрамі, у якую ты быў закаханы і якую я для цябе забраў у Аўлаў?
Вініцый не ведаў, што адказаць, і тады Пятроній прыйшоў яму на дапамогу:
-         Я табе скажу, што ен ужо забыўся пра яе.Бачыш, як ен задумаўся? Спытай яго лепш пра тое, колькі іх было з таго часу, і не абяцаю, што  ен зможа табе дакладна адказаць.З Вініцыяў добрыя воіны, а яшчэ лепшыя пеўні. Ім трэба статкі. Пакарай яго за гэта, боскі, і не запрашай на пір, які нам Тыгелін абяцае справіць у твой гонар на возеры Агрыпы.
-         Не, так я не зраблю. Я веру Тыгеліну, што там якраз хопіць статкаў...
-         Павінна было б не хапіць харытак там, дзе будзе Амур!
-         Мяне з’ядае нуда.Я застаўся па волі багіні ў Рыме, але я не магу яго зносіць, паеду ў Анцый. Я задыхаюся ў гэтых цесных вуліцах, сярод гэтых падаючых дамоў, сярод шэрых завулкаў.Смуроднае паветра залятае аж дасюль, у мой дом і мае сады. Ах, калі б які землятрус знішчыў Рым, ці які разгневаны бог зруйнаваў бы яго з зямлею, тады я паказаў бы вам, як трэба будаваць горад, які з’яўляеца цэнтрам свету і маей сталіцай.
-         Імператар, -адказаў на гэта Тыгелін, - ты кажаш: каб які разгневаны бог знішчыў горад – ці не так?
-         Так, і што ж?
-         А ты хіба не бог?
Нярон махнуў рукой з выразам суму і сказаў:
-         Убачым, што ты нам пакажаш на азерах Агрыпы.Потым я паеду ў Анцый.Вы ўсе малыя і не разумееце, што мне трэба вялікія рэчы.
Прыплюшчыў вочы, даючы гэтак ведаць, што хоча адпачыць.І аўгустыяне пачалі разыходзіцца. Пятроній выйшаў з Вініцыем і сказаў яму:
-         Ты ўсе ж запрошаны ўдзельнічаць у забавах.Меднабароды адмовіўся ад падарожжа, але шалеў больш, чым калі-небудзь і распараджаўся ў горадзе, як ва ўласным доме. Старайся і ты знайсці выйсце ў шаленствах і забыцца на ўсе. Няхай яго ліха! Мы перамаглі свет і можам дазволіць сабе павесяліцца. Ты, Марк, вельмі прыгожы хлопец і таму мне цябе шкада. Клянуся Дыянай Эфесскай! Калі б ты мог бачыць свае густыя бровы і свой твар, у якім пазнаецца старажытная кроў квірытаў! Астатнія выглядаюць побач з табой, як вызваленцы.Так! Калі б не гэта дзікае вучэнне, Лігія была б сення ў тваім доме І паспрабуй мне яшчэ раз даказаць, што яны не ворагі жыцця і людзей. Абышліся з табой добра і ты можаш быць ім удзячны, але на тваім месцы я ўзненавідзеў бы гэта вучэнне і шукаў бы задавальнення там, дзе яго магчыма знайсці.Ты прыгожы юнак, а Рым поўны разведзеных жанчын.
-         Я дзіўлюся толькі, што цябе гэта ўсе яшчэ не стамляе – адказаў Вініцый.
-         Хто табе гэта сказаў? Мяне стаміла гэта даўно, але ў мяне не твой узрост. У мяне, дарэчы іншыя есць прыхільнасці, якіх табе не хапае:я  люблю кнігі, якія ты не любіш, паэзію, якая цябе нудзіць, люблю прыгожы посуд, гемы і мноства рэчаў, на якія ты не пазіраеш нават, у мяне боль у пазваночніку, якога ў цябе няма, і нарэшце я адшукаў Эўніку, ты ж нічога падобнага не знайшоў...Мне добра ў доме сярод рэчаў мастацтва, з цябе ж ніколі не будзе эстэта.Я ведаю, што ў жыцці нічога ўжо больш не знайду,чым знайшоў, ты ж сам не ведаеш, што шукаеш і на што спадзяешся. Калі б да цябе прыйшла смерць, пры ўсей тваей адвазе і ўсіх засмучэннях ты б памёр са здзіўленнем, што ўжо трэба пакінуць свет, я ж прыняў бы яе, як неабходнасць, са сведчаннем, што ўжо няма на ўсім свеце такіх ягад, якія б я не пакаштаваў.
Я не спяшаюся са смерцю, але і цягнуць не буду, пастараюся толькі, каб мне было весела да апошняга. Есць на свеце вяселыя скептыкі.Стоікі для мяне дурні, але стаіцызм, як найменш, то хаця б загартоўвае, твае ж хрысціяне ўносяць у свет сум, які есць у жыцці тым, чым дождж у прыродзе. Ці ведаеш ты, аб чым я даведаўся?Што ў час урачыстасцяў, якія будзе праводзіць Тыгелін на берагах возера Агрыпы паставяць лупанарыі, а ў іх збяруць жанчын з найвядомейшых дамоў у Рыме. Ці ж не знойдзецца хаця б адна, досыць прыгожая, каб магла цябе суцешыць? Будуць і дзявіцы, якія ўпершыню выступяць у свеце, як німфы чароўныя... Такое ўжо наша рымскае імператарства... Ужо цепла! Паўдневы вецер нагрэе ваду і аблашчыць аголеныя целы.А ты, нарцысе, ведай, што не знойдзецца ні адной, якая б табе адмовіла, ніводнай – хоць бы была вясталкай!
Вініцый пачаў стукаць рукой па ілбе, нібы чалавек заняты вечна адной думкай.
-         Трэба шчасце, каб на такую адзіную патрапіць...
-         І хто гэта зрабіў з чалавекам, калі не хрысціяне!...Але людзі, у якіх сімвал – крыж, не могуць быць іншыя.Слухай мяне: Грэцыя была прыгожая і стварыла мудрасць свету, мы стварылі сілу, а што, як ты лічыш, можа стварыць гэта вучэнне? Калі ты ведаеш, то растлумач мне, бо клянуся Палуксам! – я не магу дадумацца.
Вініцый паціснуў плячыма:
-         Здаецца, што ты баішся, каб я не стаў хрысціянінам!
-         Я баюся, каб ты не сапсаваў сабе жыцце.Калі ты зможаш, то будзь Грэцыяй, будзь Рымам, валодай і ўжывай! Нашыя шаленствы маюць пэўны сэнс таму, што ў іх перадаецца якраз гэта думка. Меднабародым я пагарджаю, бо ен блазан-грэк. Калі б ен быў рымлянінам, я прызнаўся б яму, што мае рацыю, дазваляючы сабе шаленствы. Пакляніся мне, што калі цяпер вернешся дадому і там застанеш якога хрысціяніна, то пакажаш яму язык. Калі гэта будзе лекар Глаўк, то ен нават не здзівіцца. Да сустрэчы на возеры Агрыпы.


Раздзел 29 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХІХ

На гэты ліст Вініцый не атрымаў адказу, бо Пятроній не адпісваў, спадзеючыся відавочна, што імператар праз дзень загадае вярнуцца ў Рым. Паколькі вестка разыйшлася па горадзе і абудзіла вялікую радасць у сэрцах людзей, што засумавалі без відовішчаў і раздачы збожжа і алівы, вялікія запасы якіх былі ў остыі. Пелій, вызваленец Нярона, нарэшце абвясціў у сенаце пра зварот Цэзара.Але Нярон пагрузіўся з дваром на караблі каля пабярэжжа Мізен і вяртаўся не спяшаючыся, заходзячы ў партовыя гарады каб адпачыць і выступіць у тэатрах. У Мінтурне, дзе ен ізноў публічна спяваў, правеў некалькі дзён, і нават зноў падумваў, ці не вярнуцца яму ў Неапаліс і ці не пачакаць там надыходу вясны, якая была ранейшая, чым звычайна і больш цёплая. Увесь гэты час Вініцый жыў адной думкай аб Лігіі і ўсіх гэтых новых рэчах, якія займалі яго душу, і прыўносілі ў яе незнаемыя дасюль пачуцці і паняцці.Ен бачыўся толькі час ад часу з лекарам Глаўкам, кожнае наведванне якога напаўняла яго ўнутранай радасцю, бо мог размаўляць з ім пра Лігію.Глаўк не ведаў, праўда, дзе яна хаваецца, але запэўніваў яго, што старэйшыя вернікі абкружылі яе клапатлівай апекай. Аднойчы, узрушаны сумам Вініцыя, паведаміў яму, што Апостал Пётр зганіў Крыспа за тое, што выгаворваў Лігіі за яе зямное каханне.Малады патрыцый пачуў гэта і збялеў ад хвалявання, бо яму здавалася неаднойчы, што ен не абыякавы для Лігіі, але часам сумняваўся, цяпер жа ўпершыню пачуў пацверджанне сваіх надзей і спадзяванняў з чужых вуснаў і да таго ж з хрысціянскіх. У першую хвіліну ад удзячнасці ен хацеў бегчы да Пятра, але даведаўшыся, што таго няма ў горадзе, што ен прапаведуе ў ваколіцах, заклінаў Глаўка, каб той яго правёў да Пятра, абяцаў абдарыць за гэта шчодра беднату гміны. Яму цяпер здавалася, што калі Лігія яго кахае, то гэтым самым ўсе перашкоды пераадоленыя, і ен гатоў быў кожную хвіліну дзякаваць Хрысту. Але Глаўк, які ўгаворваў яго да хрышчэння, не мог яму заручыцца, што  адшукае адразу Лігію, і сказаў яму, што хрышчэння трэба жадаць дзеля яго самога і дзеля Любові Хрыста, ане для іншых мэт. “Трэба мець і душу хрысціянскую” – сказаў ен, і Вініцйы, паколькі кожная перашкода хвалявала яго, пачынаў ужо разумець, што Глаўк, як хрысціянін гаворыць тое, што павінен гаварыць.Сам ен не ўсведамляў дакладна, што адной з найглыбейшых змен у яго натуры было тое, што раней ен мераў людзей  і рэчы толькі праз уласны эгаізм, цяпер жа пакрыху прывучаў сябе да думкі, што іншыя вочы могуць па-іншаму бачыць, іншае сэрца інакш адчувае, і што слушнасць не заўседы азначае тое самае, што ўласная карысць.
Ен часта хацеў ўбачыць Паўла з Тарсу, словы якога зацікавілі яго і занепакоілі.Ен у душы шукаў доказы, якімі будзе перамагаць яго вучэнне, у думках супрацьстаяў яму, аднак хацеў яго ўбачыць і пачуць.але Павел выехаў у Арыцыю, а калі наведванні Глаўка сталі больш рэдкія, то Вініцыя ахапіла самотнасць. Тады ен пачаў зноў абыходзіць завулкі, прылеглыя да Субуры і вузкія вулачкі Затыбра, у надзеі, што хоць здалек убачыць Лігію, але калі і гэта надзея згасла, то ў сэрцы з’явіўся сум і раздражненасць.Прыйшоў час, калі ранейшая натура адазвалася ў ім з такой сілай, з якой хваля ў час прыліву вяртаецца да берага, ад якога аддалілася.Яму здалося, што быў дурнем і дарэмна забіў сабе галаву рэчамі, якія прывялі яго да самоты, і што павінен пэўна браць ад жыцця тое, што само ідзе ў рукі. Вырашыў забыць пра Лігію, а шукаць раскошы і задавальненняў.Аднак адчуваў, што гэта яго апошняя спроба, таму кінуўся ў вір жыцця з усей слепатой і ўласцівай яму энергіяй і палкасцю.Жыцце здавалася само заахвочвала яго да гэтага. Вымерлы і абязлюднены за зіму горад пачаў ажываць надзеяй хуткага прыезду Цэзара.Рыхтаваўся ўрачысты прыём.Пры гэтым ішла вясна і снег знік пад подыхам афрыканскіх вятроў з вяршынь Албанскіх гор. Клумбы ў парках пакрыліся фіялкамі. Форум і Марсава Поле зараіліся людзьмі, якіх грэла ўсе больш цеплае сонца. На Віа Апія, якая была звычайным месцам загарадных выездаў, запанаваў рух багата аздобленых вазоў. У горы Албанскія ўжо выязджалі. Маладыя жанчыны, ушаноўваючы Юнону ў Ланувіі ці Дыяну ў Арыцыі, выбіраліся з дамоў, каб за горадам шукаць уражанні, сяброўства, спатканні і задавальненні. Тут Вініцый сярод раскошных вазоў заўважыў аднойчы багаты воз, перад якім бегла два малосы.Гэта была карука Хрысатэміды, абкружаная цэлай грамадой моладзі і старэйшых сенатараў, якіх ўлада трымала ў горадзе.Хрысатэміда, кіруючы чатырма карсіканскімі коньмі, усміхалася ўсім і злегку падганяла іх залатой пугай, але заўважыўшы Вініцыя, яна затрымала коней і забрала яго да сябе, а потым на пір дадому, які працягваўся цэлую ноч.Вініцый напіўся так, што не памятаў нават, калі яго адвезлі дамоў, аднак успамінаў, што калі Хрысатэміда спытала яго пра Лігію, то ен моцна абражаны і п’яны, выліў ей на галаву келіх віна. Разважаючы аб гэтым на цвярозы розум, ен яшчэ ўсе адчуваў злосць, але днем пазней Хрысатэміда забылася відавочна пра абразу, наведала яго ў доме і забрала зноў на Апійскую дарогу, пасля была ў яго на вячэры, на якой прызналася, што не толькі Пятроній, але і яго лютніст надакучылі ёй ужо даўно і што сэрца яе вольнае. Увесь тыдзень іх бачылі разам, але адносіны не абяцалі стаць трывалымі.І хаця ад часу выпадку з віном імя Лігіі не ўспаміналася нават, Вініцый не мог пазбыцца думкі аб ей. У яго было адчуванне, што яе вочы глядзяць на яго і гэта адчуванне працінала яго нейкай бояззю.Злаваўся сам на сябе, бо не мог пазбыцца ні думкі, што Лігіі здраджвае, ні жалю,які  ад такіх думак з’яўляўся. Пасля першай сцэны рэўнасці, якую ўчыніла яму Хрысатэміда з-за дзвюх сірыйскіх дзяўчат, якіх ен набыў, ен яе адправіў досыць груба з яго дому. Праўда, адразу не перастаў паглыбляцца ў задавальненні і распусту, наадварот рабіў гэта нібы на злосць Лігіі, але нарэшце заўважыў, што думка аб ей не пакідае яго ні на хвіліну, што выключна яна – прычына яго добрых і дрэнных учынкаў, і што сапраўды нічога на свеце не праходзіць для яго без думак аб ей. У гэты час апанавалі яго перанасычэнне і стома. Раскоша яму абрыдла і пакінула толькі страты ў душы. Яму здавалася, што  ен жабрак, і што апошняе пачуцце напоўніла яго бязмежным здзіўленнем, бо раней ен лічыў добрым усё, што яму дагаджала. Нарэшце ен страціў свабоду, упэўненасць у сабе і апынуўся ў поўным здранцвенні, з якога не магла яго вывесці нават звестка аб звароце імператара.Нічога яго не цікавіла і нават да Пятронія ен выбраўся толькі калі той прыслаў яму запрашэнне і свой ўласны паланкін.Убачыўшы Пятронія, замест радаснага прывітання адказаў неахвотна на пытанні, але нарэшце доўга збіраныя думкі і пачуцці выбухнулі і паплылі з яго вуснаў шырокім патокам слоў. Яшчэ раз падрабязна расказаў гісторыю сваіх пошукаў Лігіі і побыту сярод хрысціян, усе, што ен там бачыў і чуў, усе, што праходзіла праз яго розум і сэрца і нарэшце пачаў жаліцца, што апынуўся ў хаасе, дзе страціў спакой, дар адрознення рэчаў і дар развагі.Нічога ен не хоча, нічога яму не падабаецца, і не ведае, што з сабой рабіць. Гатовы ўслаўляць Хрыста і следаваць яго вучэнню, разумее ўзнесласць яго вучэння і разам з тым не прымае яго.Разумее, што хоць бы ен і атрымаў Лігію, то атрымаў бы не цалкам, бо павінен будзе яе дзяліць з Хрыстом.Нарэшце, ен жыве, нібы і не жыве: без надзеі, без заўтрашняга дня, без веры ў шчасце, і навокал – цемень, з якой ен навобмацак шукае выйсце і не можа знайсці.
Пятроній глядзеў у час расповяду на яго, які змяніўся з твару, на рукі, якія ен прасцягваў перад сабой, нібы сапраўды шукаў выйсце ў цемнаце, і думаў.Раптам устаў і падыйшоў да Вініцыя ды пачаў разгладжваць пальцамі яго валасы.
-         ты ведаеш, - спытаў ен, - што ў цябе некалькі сівых валасоў на скроні?
-         Можа быць, - адказаў Вініцый.- Я не здзіўлюся, калі хутка ўсе пабялеюць.
Пасля гэтага настала ціша. Пятроній быў разумным чалавекам і неаднойчы задумваўся пра людскую душу і жыццё. Але ўвогуле жыцце ў гэтым свеце, дзе жылі яны абодва, магло быць звонку шчаслівым ці нешчаслівым, але ўнутры бывала часцей спакойнае. Як пярун ці землятрус маглі зруйнаваць храм, так няшчасце магло зруйнаваць жыцце, само па сабе аднак яно складалася з простых і гарманічных ліній, свабодных ад усялякіх паваротаў.Тымчасам штосьці іншае ен адчуваў у словах Вініцыя, і Пятроній упершыню спыніўся з-за шэрагу вузлоў у душы, якіх дасюль ніхто не разблытваў.Быў настолькі разумны, што  адчуваў іх вагу, але пры ўсей сваей спрытнасці не мог нічога адказаць на пастаўленыя пытанні і ўрэшце рэшт пасля доўгіх хвілін маўчання ен прамовіў:
- Напэўна гэта чары.
-         І я так лічыў спачатку, - адказаў Вініцый.  – неаднойчы здавалася мне, што зачаравалі нас абодвух 
– А калі б ты схадзіў напрыклад да жрацоў Серапіса.Без сумніву сярод іх шмат ашуканцаў, але есць і такія, якім вядомыя дзіўныя таямніцы.
Але гаварыў ен гэта і сам не верыў і быў няўпэўнены, бо адчуваў як з вуснаў яго парада можа падавацца марнай і нават смешнай.
Вініцый жа пацер лоб і сказаў:
-         Чары!... Я бачыў чараўнікоў, якія падземныя і невядомыя сілы ўжывалі для прыбытку, бачыў і такіх, якія ўжывалі іх на шкоду ворагам Але хрысціяне жывуць у беднасці, ворагам прабачаюць, прапаведуюць пакорлівасць, цноту і міласэрнасць, што ім тады можа быць ад чараў і чаму яны павінны адмаўляцца ад ўсяго іншага.
Пятронія раззлавала, што яго розум не можа знайсці на гэта ўсе адказ, не хацеў прызнацца ў гэтым і адказаў, каб што-небудзь адказаць:
-         гэта новая секта... праз хвіліну дадаў:
-         Клянуся боскай жыхаркай Пафійскіх гаёў! Як гэта ўсе псуе жыцце! Ты дзівішся з дабрыні і цноты гэтых людзей, а я табе кажу, што яны дрэнныя, калі яны ворагі жыцця, як той хваробы ці самой смерці. Досыць такіх у нас і без іх! Не трэба нам яшчэ і хрысціяне! Палічы толькі: хваробы, Цэзар, Тыгелін, вершы Цэзара, шаўцы, якія кіруюць нашчадкамі былых квірытаў, вызваленцы, якія засядаюць у сенаце.Клянуся Кастарам! Досыць гэтага! Гэта дрэнная і надакучлівая секта... Ты ж спрабаваў адмахнуцца ад гэтых смуткаў і крыху пажыць?
-         Спрабаваў, - адказаў Вініцый.А Пятроній рассмяяўся і сказаў :
-         Ах, здраднік! Ад нявольнікаў хутка разыйшліся звесткі, што ты звёў маю Хрысатэміду!
 Вініцый з непрыемнасцю махнуў рукой.
-         У любым выпадку, дзякуй табе, працягваў Пятроній.Я пашлю ей пару чаравікоў, абшытых перламі і на маей мове кахання гэта азначае: “ Ідзі!” 
   Я вінен табе двойчы: адзін раз за тое, што не прыняў ад мяне Эўніку, другі раз за тое, што вызваліў мяне ад Хрысатэміды. Паслухай, ты бачыш перад сабой чалавека, які ўставаў рана, купаўся, піраваў, валодаў Хрысатэмідай, пісаў сатыры і нават часам прозу пераплятаў вершамі, але які знудзіўся, як і імператар і часта не мог адмовіць вольным думкам.А ці ведаеш ты, чаму так было? Таму, што шукаў далека тое, што было побач... 
Прыгожая жанчына вартая заўседы столькі золата, колькі яна важыць, але жанчына, якая пры гэтым кахае, проста не мае цаны.Гэтага не купіш за ўсе скарбы Верэса.Цяпер я кажу сабе тое, што чуеш : я напаўняю жыцце шчасцем, як келіх – найлепшым віном, якое можа даць зямля і п’ю, пакуль не стоміцца трымаць яго мая рука і не пабялеюць вусны.Што будзе далей, я не дбаю, і гэта мая найноўшая філасофія.
-         Ты яе заўседы прапаведваў.Нічога няма ў ей новага.
-         Есць у ей змест, якога не хапала, - сказаў ен гэтак і паклікаў Эўніку, якая ўвайшла апранутая ў белае адзенне, залатавалосая, ужо не былая нявольніца, а нібы багіня кахання і шчасця.Ен жа раскрыў свае абдымкі і паклікаў зноў: - Хадзі сюды!
На гэта ў адказ яна падбегла да яго і села на яго калены, абвіла рукамі шыю, галаву паклала яму на грудзі. Вініцый бачыў, як пакрыху яе твар пачаў залівацца пяшчотным румянцам, як позірк паступова губляўся ў імгле жаданняў Разам яны стваралі цудоўную групу закаханых і шчаслівых. Пятроній дастаў рукой да плоскай вазы на стале і дастаў з яе поўную жменю фіялак ды стаў абсыпаць галаву, грудзі, шыю і адзенне Эўнікі, потым ссунуў з яе плячэй туніку і прамовіў:
-         Шчаслівы той, хто як я знайшоў каханне ў такім чыстым выглядзе...Часам мне здаецца, што мы як два баствы. Паглядзі сам: Ці Праксітэль, ці Мірон, ці Скопас, ці Лісіп стваралі калі больш цудоўныя лініі? Ці на Паросе ці ў Петэліконе існуе падобны мармур: цеплы, ружовы і палаючы ад кахання... Есць людзі, якія выцалоўваюць берагі ваз, але я хачу знайсці задавальненне там, дзе гэта магчыма сапраўды зрабіць
Сказаўшы гэта, ен пачаў пяшчотна цалаваць яе плечы і шыю, яна ж дрыжала і вочы яе то закрывваліся, то адкрываліся з выразам невыказальнага задавальнення.Пятроній узняў свой вытанчаны твар і сказаў Вініцыю:
-         А цяпер падумай, што ў параўнанні з гэтым  твае праведныя хрысціяне, і калі ты не зразумееш розніцы, то ідзі сабе да іх... Але гэты выгляд цябе вылечыць. Вініцый раздуў ноздры, праз якія да яго ішоў пах фіялак, які поўніў пакой і збялеў, бо падумаў, што калі б мог так кранацца вуснамі плячэй Лігіі, то была б асалода такая вялікая, што потым няхай бы свет знік.Але ен прывык ужо хутка ўсведамляць тое, што  ў ім адбываецца, заўважыў, што і ў гэту хвіліну думкі  аб Лігіі і толькі аб ей. Пятроній жа сказаў:
-         Эўніка, боская мая, загадай прыгатаваць нам вянкі на галовы і снеданне.Потым, калі яна выйшла, ен звярнуўся да Вініцыя:
-         Я хацеў яе вызваліць, яна ж ведаеш, што мне адказала: “Я хацела б быць лепш тваей нявольніцай, чым жонкай Цэзара”. І не згадзілася.тады я вызваліў яе без яе ведама. Прэтар зрабіў гэта для мяне, што не патрабавала нават яе прысутнасці, але яна не ведае аб гэтым, як і не ведае, што гэты дом і ўсе мае багацці, за выключэннем гемаў, будуць належаць толькі ей у выпадку маей смерці.
Ен устаў, прайшоўся па пакоі і сказаў: - каханне ператварае адных больш, другіх менш, але змяніла і мяне. Некалі я любіў пах вербены, але Эўніка хоча фіялкі, і я палюбіў іх цяпер больш за ўсе, і ад часу, як прыйшла вясна, мы дыхаем толькі водарам фіялак.Тут ен затрымаўся перад Вініцыем і спытаў:
-         А ты? Заўседы нюхаеш нард?
-         Адчапіся! – адказаў малады чалавек.
-         Я хацеў, каб ты прыгледзеўся да Эўнікі і кажу табе аб ей таму, што можа і ты шукаеш далека тое, што знаходзіцца блізка.можа і для цябе б’ецца дзесьці ў тваіх нявольніцкіх кубікулах вернае і простае сэрца. Прыкладзі такі бальзам да сваіх ран.Ты кажаш, што Лігія цябе кахае? Можа быць! Але што гэта за каханне, ад якога адракаюцца? Можа гэта значыць, што есць штосьці мацнейшае за яго? Не, дарагі мой, Лігія гэта не Эўніка.
На што Вініцый адказаў:
-         Усе толькі адно расчараванне.Я бачыў цябе, калі ты цалаваў плечы Эўнікі і падумаў, што калі б мне так Лігія адкрыла свае плечы, то няхай бы потым зямля разышлася пад нагамі.Але ад самой думкі аб гэтым ахапіў яго нейкі страх, нібы  я замахнуўся на вясталку ці хацеў зганьбіць баство... Лігія гэта не Эўніка, толькі што я інакш разумею гэтую розніцу, чым ты. Табе каханне змяніла ўспрыманне пахаў, таму табе больш падабаецца пах фіялкі, чым пах вербены, а мне змяніла душу, і таму нягледзячы на свой сум і жаданні я хачу, каб Лігія была такая, якая ёсць, а не падобная да іншых.
Пятроній павеў плячыма.
-         у такім выпадку не крыўдзіся. Але я гэтага не разумею 
А Вініцый палка адказаў:
-         Так! Так!.. мы ўжо не можам зразумець адзін аднаго.
Зноў настала ціша, пасля чаго Пятроній прамовіў:
- Няхай Гадэс паглыне тваіх хрысціян! Яны напоўнілі цябе непакоем і знішчылі сэнс жыцця. Няхай іх Гадэс паглыне! Ты памыляешся, думаючы, што гэта добрае вучэнне, бо дабрачынным есць тое, што людзям дае шчасце, гэта значыць прыгажосць, каханне і моц, яны ж называюць гэта марнасцю. Ты памыляешся, што яны справядлівыя, бо калі за зло мы будзем плаціць дабром, дык чым жа мы будзем плаціць за дабро? А пры гэтым калі і за тое, і за другое аднолькавая плата, то навошта людзям быць добрымі?
-         не, плата не аднолькавая, але яна пачынаецца паводле іх вучэння, у будучым жыцці, якое не так і далека.
-         Я ў гэта не паглыбляюся, бо ўбачым гэта толькі, калі штосьці можна ўбачыць    ... без вачэй.Тымчасам гэта проста недалугі.Урс забіў Кратона, бо ў яго рукі пэўна з бронзы, але гэта - недалугі, а будучыня не можа належаць такім, як яны.
-         Жыцце для іх пачынаецца адразу пасля смерці
-         Гэта нібы хтосьці сказаў бы мне, што дзень пачынаецца разам з ноччу. Ты збіраешся забіраць Лігію?
-         Не, я не магу злом за дабро адплаціць і прысягаў, што гэтага не зраблю.
-         Ты збіраешся прыняць вучэнне Хрыста?
-         Я хачу, але мая натура яго не пераносіць.
-         А ты зможаш забыць пра Лігію?
-         Не.
-         Тады падарожнічай.
Нявольнікі ў гэты момант далі знак, што снеданне гатова, але Пятроній, якому здавалася, што яго наведала нядрэнная думка, працягваў далей па дарозе ў трыкліній.
-         ты аб’ездзіў часткова свет, але толькі як воін, які спяшаецца на месца прызначэння і не затрымліваецца па дарозе. Паехалі з намі ў Ахаю. Імператар не кінуў дасюль думаць пра падарожжа.Ен будзе спыняцца ўсюды па дарозе, спяваць, збіраць лаўры, рабаваць храмы і нарэшце вернецца як трыумфатар у Італію. Гэта будзе штосьці накшталт паходу Бахуса і Апалона ў адной асобе.Аўгустыяне, аўгустыянкі, тысячы цытраў – клянуся Кастарам! Варта гэта ўбачыць, бо свет не бачыў дасюль нічога падобнага.
Тут ен лег на ложа перад сталом, каля Эўнікі, а калі нявольнік ўкладаў яму на галаву вянок з анемонаў, то працягваў:
-         што ты бачыў на службе ў Карбулона? Нічога! Ці ты наведваў грэцкія храмы, так як я, які амаль два гады пераходзіў з рук аднаго правадніка да рук другога? Ці ты пабыў на Родасе, бачыў месца, дзе стаіць Калос? Ці бачыў у Панопе ў фасідзе гліну, з якой Праметэй ляпіў людзей, ці ў спарце яйцы, якія знесла Леда, ці ў Афінах славуты шчыт сармацкі, зроблены з конскіх капытоў, ці на Эўбеі карабель Агамемнана, ці чашу, для якой формай паслужыла левая частка грудзей Алены? Ці ты бачыў Александрыю, Мемфіс, піраміды, волас Ізіды, які яна вырвала з жалю па Асірысу.Ці чуў енк Мемнана? Свет шырокі і не ўсе заканчваецца на Затыбры! Я буду з імператарам, а потым, калі ен будзе вяртацца, пакіну яго і паеду на Кіпр, бо гэта вось залатавалосая мая багінька жадае, каб мы разам ахвяравалі ў Пафасе галубоў Кіпрыдзе, і трэба ведаць табе, што чаго яна жадае, тое і адбываецца.
-         Я твая нявольніца, - азвалася Эўніка.
Ен жа паклаў увенчаную галаву ей на ўлонне і сказаў з усмешкай:
-         а я – нявольнік нявольніцы.Я падзіўляюся табе, боская, ад галавы да стоп. Пасля чаго ен звярнуўся да Вініцыя:
-         паехалі з намі на Кіпр! Перад гэтым аднак памятай, што мусіш убачыцца з імператарам.Дрэнна, што дасюль ты ў яго не быў. Тыгелін гатоў выкарыстаць табе гэта не на карысць. У яго няма да цябе асабістай нянавісці, аднак ен не можа цябе любіць хаця б таму, што ты мой пляменнік. Мы скажам, што ты быў хворы. Мы павінны прыдумаць, што ты яму адкажаш, калі ен спытае цябе аб Лігіі.Найлепш махні рукой і скажы, што была, пакуль табе  не надакучыла. Ен гэта зразумее. Скажы яму таксама, што хвароба затрымала цябе дома, што гарачку павялічылі сум і шкадаванне, што не змог быць у Неапалісе і чуць яго спевы, а ачуняць дапамагла табе адна надзея, што іх пачуеш. Не бойся перабольшыць. Тыгелін абяцае, што прыдумае для імператара штосьці не толькі вялікае, але і шырокае.Баюся ўсе ж, каб ен мяне не падкапаў, таксама баюся твайго настрою.
-         Ці ведаеш, - адказаў Вініцый, - што есць людзі, якія не баяцца імператара і жывуць так спакойна, быццам яго ніколі і не было на свеце?
-         Я ведаю, каго ты маеш на ўвазе: хрысціян,
-         Так! Яны адны! Наша ж жыцце чым есць, калі не пастаянным страхам?
-         Супакойся ты са сваімі хрысціянамі.Яны не баяцца імператара, бо ен можа і не чуў пра іх, а ў кожным выпадку нічога аб іх не ведае і яны яго цікавяць менш, чым зляжалае лісце. А я табе кажу, што гэта недалугі, што ты сам гэта адчуваеш, і што калі твая натура адклікаецца на іх вучэнне, то менавіта таму, што ты адчуваеш іх недалужнасць.Ты чалавек з іншай гліны і таму дай сабе і мне спакой з імі.мы зможам пажыць і памерці, а што яны паспеюць, гэта невядома.
Вініцыя ўразілі гэтыя словы і калі ен вярнуўся дадому, то пачаў думаць, што можа па сутнасці гэтыя дабрыня і міласэрнасць хрысціян вядзе да  недалужнасці іх душ. Яму здавалася, што людзі, якія маюць сілу і цвердасць духу не маглі б так прабачаць. Прыйшло яму на розум, што менавіта гэта можа быць прычынай непрыязнасці, якую яго рымская душа адчувае да гэтага вучэння.”Мы паспеем пажыць і памерці” – сказаў Пятроній.А яны? Яны ўмеюць толькі прабачаць, але не разумеюць ні сапраўднага кахання, ні сапраўднай ненавісці.


Раздзел 28 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХVIІІ

Пятроній да Вініцыя:
“Злітуйся, carissime, не цытуй больш у сваіх лістах ні Лакедэмонаў, ні Юлія Цэзара. Калі б ты як найменш мог напісаць так , як ен : veni, vidi, vici! – я разумеў бы яшчэ лаканізм.Але твой ліст азначае толькі наступнае: veni, vidi, fugi; што ж, такое заканчэнне справы проста супрацьлегла тваей натуры, бо каб ты быў паранены, ці каб рабіліся з табой незвычайныя рэчы... таму ліст твой патрабуе тлумачэнняў. Я не верыў вачам, калі прачытаў, што гэты лігіец так лёгка задушыў Кратона, як каледонскі сабака душыць ваўка ў ярах Гіберніі.Гэты чалавек варты столькі золата, колькі важыць, і ад яго толькі залежала б: стаць любімцам імператара ці не. Калі я вярнуся ў горад, то павінен буду з ім бліжэй пазнаёміцца і загадаю яго фігуру адліць сабе з бронзы.Меднабароды лопне ад цікаўнасці, калі я скажу яму, што гэта статуя з натуры. Сапраўдныя атлетычныя целы ўсе радзей сустракаюцца ў Італіі і ў Грэцыі, пра Ўсход няма чаго і казаць.Германцы хаця і рослыя, але мускулы ў іх зараслі тлушчам і ў іх больш вагі, чым сілы.Даведайся у лігійца, ці гэта ён выключэнне, ці ў яго краіне больш людзей, усе ж падобных да яго.Ну, калі табе ці мне выпадзе аднойчы па загаду арганізаваць відовішчы, добра было б ведаць, дзе шукаць найлепшыя целы.
Але хвала багам Усходу і Захаду, што ты выйшаў жывым з падобных рук.Застаўся цэлы толькі таму, што ты патрыцый і сын кансулярнага мужа, але ўсё, што цябе напаткала, мяне трывожыць у найвышэйшай ступені: і гэтыя могілкі, дзе ты быў сярод хрысціян, і яны самі, і іх учынак з табой, і наступныя ўцёкі Лігіі і нарэшце, гэты сум і непакой, якімі вее з твайго кароткага ліста. Растлумач мне, бо я шмат не разумею, а калі хочаш праўды, то скажу адкрыта, што не разумею ні хрысціян, ні цябе, ні Лігію.І не дзівіся, што я, якога акрамя маёй уласнай асобы мала што цікавіць на свеце, дапытваюся пра гэта так сквапна. Я прычыніўся да ўсяго гэтага, што адбылося, таму гэта і мая справа. Пішы хутчэй, бо я не магу дакладна прадбачыць, дзе і калі мы ўбачымся. У галаве імператара намеры мяняюцца, як вясеннія вятры. Цяпер, седзячы ў Беневенце, ен хоча ехаць проста ў Грэцыю і не вяртацца ў Рым.Тыгелін раіць яму, каб вярнуўся хоць на пэўны час, бо народ вельмі засумаваў па ім ( па хлебу і відовішчам), можа абурыцца.Не ведаю, як будзе, калі Ахая пераважыць, то можа нам захочацца ў Егіпет. Прасіў бы больш - каб ты прыехаў, бо лічу, што ў такім стане душы падарожжа і нашы забавы былі б лекамі, але можаш нас і не застаць.Падумай аднак, ці ў гэтым выпадку не хацелася б табе лепш адпачнуць у тваіх землях у Сіцыліі, чым сядзець у Рыме. Пішы больш аб сабе і пакуль! Нічога, апрача здароўя на гэты раз не жадаю, бо клянуся Палуксам, не ведаю, чаго табе пажадаць.”
Вініцый атрымаў гэты ліст і не хацеў зусім адказваць.У яго было пачуцце, што адказваць няварта, што гэта нікому нічога не зменіць, нічога не прасветліць і не вырашыць.Яго агарнула сапраўднае адчуванне марнасці жыцця.Яму здавалася пры гэтым, што Пятроній яго ніколі не зразумее і што адбылося штосьці, што іх аддаліла адно ад другога. Ен не мог паладзіць нават сам з сабой.Вярнуўшыся з Затыбра у сваю раскошную інсулу на Карынах, ен быў яшчэ аслабелы, стомлены і ў першыя дні атрымліваў пэўнае задавальненне ад адпачынку, выгод і дастатку, якія цяпер яго абкружалі. Але яго задаволенасць была кароткай. Ен адчуў, што жыве ў пустаце, што ўсе тое, што дасюль складала цікаваць у жыцці, ці зусім для яго не існуе, ці зменшылася да ледзь прыкметных памераў.У яго было такое адчуванне, нібы выцягнулі з яго душы тыя струны, якія да цяперашняга часу злучалі яго з жыццем, а на іх месцы не з’явілася ніякіх новых. З думкай, што ен мог бы паехаць у Беневент, потым у Ахаю і паглыбіцца ў жыцце і яго задавальненні і шаленыя выбрыкі, ен адчуў марнасць.”Навошта?” Што мне ад гэтага будзе? Гэта былі першыя пытанні, якія пранесліся у яго галаве.Таксама першы раз у жыцці ен падумаў, што калі б і паехаў, то размовы Пятронія, яго дасціпнасць, бляск, яго вытанчаныя, нібы высечаныя думкі і падбор патрэбных слоў для кожнай ідэі, маглі б цяпер яго раздражняць.
З іншага боку аднак пачала яго нудзіць і самота. Усе яго знаемыя бавілі час у Беневенце, а ён павінен сядзець у доме, адзін, з галавой, поўнай думак і сэрцам, поўным пачуццямі, з якім ен не мог справіцца. Бывалі хвіліны, калі ен лічыў, што калі б мог з кім паразмаўляць аб усім тым, што ў ім робіцца, то можа сам здолеў бы гэта ўсе зразумець неяк, папарадчыць і лепш пазнаць.Пад уплывам гэтай надзеі праз некалькі дзён вагання ен вырашыў адказаць Пятронію, і толькі быў не ўпэўнены, ці адашле яму гэты адказ, аднак усе ж у некалькіх словах ен напісаў:
“Ты хочаш, каб я пісаў больш, добра, ці атрымаецца больш, я зразумела, не ведаю, бо і сам не  магу паразблытваць шмат вузлоў. Я расказваў табе пра мой побыт сярод хрысціян, пра іх учынкі з ворагамі, да якіх маглі прылічыць і мяне, і Хілона, і нарэшце, пра дабрыню, з якой мяне даглядалі і пра знікненне Лігіі. Не, дарагі мой, не таму яны злітаваліся нада мною, што я- сын кансулярнага мужа.Такія погляды для іх не існуюць, бо прабачылі і Хілону, хоць я і сам ім раіў, каб яго закапалі ў садзе. Гэта людзі, якіх не  было раней на свеце, і вучэнне, пра якое свет раней не чуў.Нічога іншага я не магу табе сказаць, і калі хто-небудзь захоча іх мераць звычайнай меркай, то памыліцца.Я скажу табе цяпер; што калі б я ляжаў са зламанай рукой ва ўласным доме і калі б мяне даглядалі мае людзі ці нават мае родныя, у мяне было б больш выгод, але я не адчуў бы такога пра сябе клопату нават напалову, які атрымаў сярод іх. Я ведаў таксама аб тым, што  і Лігія такая, як і яны ўсе.Калі б яна была маёй сястрой ці маей жонкай, яна не магла б мяне лепш дагледзець.Неаднойчы радасць поўніла маё сэрца, бо я лічыў, што толькі каханне можа да падобнай сардэчнасці натхняць.Неаднойчы я чытаў па яе твары і позірку, і ў гэты час, ці паверыш, што сярод гэтых простых людзей, у беднай хаціне, якая служыла ім адразу і кухняй, і трыклініем, я адчуваў сябе шчаслівейшым, чым калі-небудзь.Не! Я не быў для яе абыякавы і яшчэ сення здаецца мне, што нельга нават думаць інакш.І аднак тая ж самая Лігія пакінула дом Мірыям тайна ад мяне. Я думаю аб гэтым усе дні, паклаўшы галаву на рукі і разважаю, чаму яна гэта зрабіла.Я пісаў табе, што абяцаў вярнуць яе да Аўлаў? Праўда, яна адказала мне, што гэта ўжо немагчыма і таму, што Аўлы выехалі на Сіцылію, і таму, што весткі, якія перадаюцца нявольнікамі з дому ў дом, дасягаюць хутка Палатына.І імператар мог бы яе зноў забраць ад Аўлаў. Праўда! Яна ведала, што далей яе данімаць не буду, што пакідаю дарогу сілы, але не магу ні перастаць яе кахаць, ні жыць без яе, я прывяду яе ў мой дом праз увенчаныя дзверы і пасаджу на асвечанай скуры ля вогнішча...Аднак яна ўцекла! Чаму? Ей нічога ўжо не пагражала. Калі яна мяне не кахала, то магла б мне адмовіць.За дзень да таго я пазнаў дзіўнага чалавека, нейкага Паўла з Тарсу, які размаўляў са мной пра Хрыста і пра Яго вучэнне і размаўляў так, што мне здалося, быццам кожнае яго слова міжвольна ператварае ў легкае пер’е ўсе першаасновы нашага свету. Гэты самы чалавек наведаў мяне пасля яе ўцекаў і сказаў мне:
-         Калі Бог адкрые вочы твае на святло і здыме з іх бельмы, як паздымаў з маіх вачэй, тады ты адчуеш, што яна зрабіла правільна і тады можа яе адшукаеш.
І вось я ламлю галаву над тымі словамі, нібы пачуў іх з вуснаў Рытыі ў Дэльфах.Хвілінамі мне здаецца, што ўжо штосьці я разумеюЯны любяць людзей і не прыймаюць нашых багоў, жыцце і ... нашы злачынствы, таму яна ўцекла ада мяне, як ад чалавека, які да гэтага свету належыць і з якім яна павінна была б падзяліць жыцце, якое хрысціяне лічаць грэшным.Скажаш, што калі магла мяне пакінуць, то няма патрэбы ей хавацца.А калі і яна мяне кахае?У такім выпадку яна хацела ўцячы ад кахання.Ад адной думкі пра гэта, я хачу паслаць нявольнікаў па ўсім завулкам Рыму і загадаць, кб яны крычалі па дамах:” Вярніся, Лігія!” Але перастаю разумець, чаму яна гэтак зрабіла. Я не забараняў бы ей верыць у яе Хрыста і сам нават узвёў бы Яму алтар у атрыі.Яшчэ адзін новы Бог не мог бы мне пашкодзіць і чаму б мне ў Яго не паверыць, мне, каторы не вельмі што і ў старых багоў верыць? Я ведаю і нават упэўнены, што хрысціяне ніколі не маняць, і кажуць, што Ен уваскрос.Чалавек жа не мог зрабіць гэтага. Гэты Павел з Тарсу, які з’яўляецца рымскім грамадзянінам, але як іудзей, ведае старыя іудзейскія кнігі, казаў мне, што прышэсце Хрыста было прадказана тысячу год таму прарокамі.Усе гэтыя рэчы незвычайныя, але незвычайнасць акаляе нас з усіх бакоў. Яшчэ не перасталі гаварыць і пра Апалонія з Тыяны.Тое, што пацвердзіў Павел, што няма цэлай грамады багоў, а есць адзін, здаецца мне разумным.Падобна і Сенэка прытрымліваецца такога ж погляду, а перад ім было шмат іншых. Хрыстос існаваў, даў сябе раскрыжаваць  для збаўлення ўсяго свету і ўваскрос.Усе гэта зусім пэўна, таму не бачу прычын, каб я  не мог не ўзвесці яму алтар, паколькі гатоў быў бы ўзвесці яго напрыклад Серапісу. Няцяжка мне нават было б адрачыся ад іншых багоў, бо ці толькі адзін разумнейшы розум і так у іх не верыць.Але здаецца, што ўсяго гэтага хрысціянам яшчэ не хапае. Недастаткова ўшаноўваць Хрыста, трэба і жыць паводле яго вучэння; і тут толькі ты стаіш нібы на беразе мора, якое табе загадваюць перайсці пехатой.Калі б я ім гэта паабяцаў, то яны самі адчулі б , што гэта пусты гук слоў з маіх вуснаў.Павел сказаў мне гэта адкрыта. Ты ведаеш, як я кахаю Лігію, і ведаеш, няма нічога такога, чаго  б дзеля яе я не зрабіў. Але я не мог бы нават па яе жаданні ўзняць на рукі Саракту  ці Везувій ці змясціць на далоні Тразіменскае Возера, ці змяніць колер вачэй маіх з чорнага на блакітны, як у лігійцаў.Калі б яна пажадала, я хацеў бы так зрабіць, але гэта не ў маіх сілах.Я не філосаф, але і не такі дурань, якім табе можа неаднойчы здаваўся. Вось так табе скажу: не ведаю, як хрысціяне так жывуць, але ведаю затое, што дзе пачынаецца іх вучэнне, там заканчваецца рымская ўлада, Рым, жыцце, розніца паміж пераможаным і пераможцам, паміж багатым і бедным, паміж гаспадаром і нявольнікам, заканчваецца імператар, закон і ўвесь парадак свету, а замест усяго гэтага прыходзіць Хрыстос і нейкая міласэрнасць, якой дасюль не было, і нейкая дабрыня, якая супярэчыць чалавечым і нашым рымскім інстынктам.
Для мяне сапраўды Лігія больш значыць, чым увесь Рым і яго панаванне і няхай бы лепш знікнуў увесь свет, каб толькі яна магла быць у маім доме. Але гэта ўжо рэч іншая. Для іх, для хрысціян, не дастаткова згадзіцца на словах, а яшчэ і адчуваць, што гэта добра і не мець ў душы нічога іншага. А я, і богі мне сведкі – не магу.Ці разумееш ты, што гэта значыць? Есць штосьці ў маей натуры, што пярэчыць гэтаму вучэнню і хоць бы  вусны мае яго славілі, хоць бы я карыстаўся яего парадамі, розум і душа казалі б мне, што ягэта раблю з-за кахання, з-за Лігіі і што, калі б не яна, то нічога ў свеце не было б для мяне больш супярэчлівага.І дзіўная рэч, што той Павел з Тарсу гэта разумее, нягледзячы на ўсю сваю простасць і нізкае паходжанне, і разумее той стары тэург, найвялікшы сярод іх, Пётр, які быў вучнем Хрыста. І ці ведаеш, што яны робяць? Яны моляцца за мяне і просяць для мяне чагосьці, што называюць ласкай Божай, а на мяне сыходзіць толькі непакой і ўсе большы сум па Лігіі.Я пісаў табе, што яна знікла таемна, але перад гэтым пакінула мне крыжык, які сама звязала з галінак самшыту. Калі я прачнуўся, то знайшоў яго ля ложка.Цяпер ен у маім ларарыі і сам не магу сабе растлумачыць, чаму я падыходжу да яго так, нібы ў ім ёсць нешта боскае, гэта значыць з пашанай і са страхам.Я люблю яго, бо яе рукі яго вязалі, і ненавіджу, бо ен нас падзяляе. Часам мне здаецца, што ва ўсім гэтым есць нейкія чары, і што тэург Пётр, хоць і гаворыць, што ен просты рыбак, есць больш вялікі, чым Апалон і чым усе, хто перад ім быў, і што гэта ен абблытаў чарамі іх усіх там, Лігію, Пампонію і мяне самога.
Ты пішаш, што ў маім папярэднім лісце непакой і сум. Сум павінен быць, бо я зноў яе страціў, а непакой прысутны таму, што  нешта ўсе ж змянілася ўва мне. Кажу табе шчыра, што нічога больш супярэчлівага маей натуры, як гэта вучэнне няма, і ўсе ж ад часу, калі я з ім сутыкнуўся, не магу сябе пазнаць.чары ці каханне?... Кірке змяняла дотыкам сваім чалавечыя целы, а ў мяне змянілася душа. Хіба Лігія адзіная магла гэта зрабіць ці хутчэй Лігія з дапамогай гэтага дзіўнага вучэння, якое вызнае. Калі я вярнуўся ад іх да сябе, ніхто мяне не чакаў. Усе думалі, што я ў Беневенце, і што вярнуся няхутка, таму ў доме быў непарадак, п’яныя нявольнікі і пір, які яны спраўлялі ў маім трыклініі. Хутчэй чакалі смерці, чым мяне, і менш бы ей здзівіліся.Ты ведаеш, як я моцнай рукой трымаю свой дом, таму ўсе хто быў здатны, кінуліся на калены, а некаторыя дык памлелі са страху.А я, ведаеш, што зрабіў? У першую хвіліну хацеў крычаць пра розкі і раскаленае жалеза, але потым ахапіў мяне нейкі сорам і паверыш ці – нейкі жаль да гэтых бедалаг. Між імі і старыя нявольнікі, якіх яшчэ мой дзед, Марк вініцый прывеў у часы Аўгуста з-над Рэйну. Я зачыніўся самотны ў бібліятэцы і там прыйшлі мне на думку дзіўныя рэчы, а менавіта, што пасля таго, што чуў і бачыў сярод хрысціян, нягожа мне так абыходзіцца з нявольнікамі, як абыходзіўся да гэтай пары, і што яны – таксама людзі. Яны ж некалькі дзен хадзілі ўстррывожаныя да смерці, лічачы, што я чакаю таму, каб прыдумаць больш страшнае пакаранне, а я не караў і не пакараў, бо не мог! Склікаў іх на трэці дзень і сказаў: “Я вас прабачаю, а вы за гэта добрай службай пастарайцеся загладзіць віну” Пры гэтым яны пападалі на калены, заліваючыся слязьмі, прасцягваючы рукі і называючы мяне гаспадаром і бацькам, я ж – з сорамам прызнаюся – таксама расхваляваўся.Мне здалося, што ў гэты момант я бачу дарагі мне твар Лігіі і яе вочы, залітыя слязьмі ад падзякі за гэты ўчынак. І пра пудар! .. я адчуваў, што вочы мае таксама сталі вільготныя... ведаеш, што я табе скажу: я не магу без яе і мне дрэнна аднаму, і што я проста няшчасны і што мой сум большы, чым ты можаш сабе ўявіць... Але што да маіх нявольнікаў, то я падумаў вось што. Прабачэнне, якое яны атрымалі, не толькі не разбэсціла іх, не толькі не аслабіла дысцыпліну, бо ніколі страх не пабуджаў іх да настолькі адданай службы, як натхніла ўдзячнасць. Яны не толькі служаць, а, здаецца, ведаюць наперад ўсе мае думкі, я ж узгадваю табе пра гэта таму, што калі за дзень, як пакінуць хрысціян я сказаў Паўлу, што свет разляцеўся б у выніку яго вучэння, як бочка без абручоў, то ен адказаў мне: “ Самы моцны абруч _ гэта Любоў, а не страх.” І цяпер я бачу, што ў пэўных выпадках гэта можа быць сапраўды так.Праверыў гэта і ў адносінах да кліентаў, якія даведаліся, што я вярнуўся і збегліся, каб мяне прывітаць. Ведаеш, я ніколі не быў надта сквапны, але яшчэ бацька мой абыходзіўся з імі як правіла добра і мяне да гэтага прывучыў.Цяпер жа, бачачы гэтыя выцертыя плашчы і галодныя твары, я зноў адчуў нібыта літасць.Я загадаў ім даць паесці і шмат гаварыў з імі, назваў некалькіх па іменах, некалькіх спытаў пра жонак і дзяцей і зноў бачыў слезы ў вачах і зноў мне здалося, што Лігія гэта бачыць, што радуецца і ўхваляе... Ці то мой розум пачынае мутнець ці каханне засцілае яго, не ведаю, аднак ведаю, што ў мяне есць адчуванне, што яна на мяне здалек пазірае, і я баюся зрабіць штосьці такое, што б яе магло засмуціць і абразіць. Так, Кай! Змянілася ў мяне душа і часам мне добра з такой, а часам зноў пакутую ад той думкі, што баюся, што забралі ў мяне ранейшую мужнасць, ранейшую энергію і што можа я ўжо няздатны не толькі да развагі, піроў, але нават і да ваенных дзеянняў. Гэта сапраўдныя чары! І так яны мяне змянілі, што скажу табе і тое, што яшчэ прыходзіла ў маю галаву  тады, калі я ляжаў хворы: калі б Лігія была падобная да Нігідыі, Папеі, Крыспінілы ці іншых нашых разведзеных, калі б была непрыгожая, неміласэрная і такая ж хуткая да ўцех, як яны, то я не пакахаў бы яе так, як кахаю. Але калі я кахаю яе за тое, што нас падзяляе, то напэўна зразумееш, які хаас з’яўляецца ў маей душы, у якім тумане я жыву, як я не бачу пэўных шляхоў перад сабой і наколькі я не ведаю, што рабіць Калі жыцце можна параўнаць з крыніцай, то ў маей крыніцы замест вады адзін непакой. Я жыву надзеяй, што можа яе ўбачу і часам мне здаецца, што вось-вось гэта павінна адбыцца.Але што са мной будзе праз год ці два, я не ведаю і не магу прадбачыць.З Рыму пэўна не выеду. Я не змагу вытрымаць таварыства аўгустыянаў, і пры гэтым адзінай палегкай у маім суме і непакою з’яўляецца думка, штоя побач з Лігіяй, што праз лекара Глаўка, які абяцаў мяне наведаць ці праз Паўла з Тарсу я можа што-небудзь пра яе даведаюся. Не! Я не пакінуў бы Рым, хоць бы мне прапанавалі кіраваць Егіптам. Ведай і тое, што я загадаў разьбяру апрацаваць магільны камень для Гулона, якога я ў гневе забіў. Позна дадумаўся, што ен жа мяне насіў на руках і першы вучыў, як стрэлы ў лук ўкладаць. Не ведаю, чаму цяпер прачнулася памяць пра яго, падобная да жалю і страты.Калі цябе гэта, што пішу, здзівіць, я адкажу табе, што мяне гэта здзіўляе не менш, але пішу табе шчырую праўду. Да пабачэння.”