Раздзел ХХІV
Вініцый пачаў асцерагацца, каб якая-небудзь нечаканая
дапамога звонку не спыніла яго радасць. Хілон мог паведаміць пра яго знікненне
прэфекту горада ці вызваленцам з яго дому – а ў такім выпадку з’яўленне вігілаў
было вельмі праўдападобным. У галаве яго пранеслася думка, што ён мог бы загадаць забраць Лігію і замкнуць яе ў сваім
доме, але адчуваў, што рабіць гэтага не павінен ды і не здолее. Быў ён
чалавекам самавольным, прадпрыймальным і
досыць сапсаваным, а пры вострай патрэбе – няўмольным, аднак гэта не быў ні
Тыгелін, ні Нярон.Жыцце вайскоўца пакінула яму пэўнае пачуццё справядлівасці,
веры і сумлення, таму разумеў,
што такі ўчынак быў бы чымсьці жудасна
подлым. Быў бы можа ўрэшце здольны дапусціць гэта ў прыступе злосці і пры наяўнасці
ў яго сіл, але ў гэту хвіліну быў і расчулены, і хворы, патрэбна яму было
толькі, каб ніхто не паўстаў між ім і Лігіяй.
Ен заўважыў са здзіўленнем, што ад часу, калі Лігія стала
на яго бок, ні яна сама, ні Крысп не хочуць ужо ад яго ніякіх доказаў, нібы
былі дастаткова ўпэўнены, што ў выпадку патрэбы іх абароніць нейкая сіла - незвычайная.
Вініцый, у думках якога ад часу, як пачуў вучэнне на Астрыянуме і расповед
Апостала – пачала губляцца і знікаць розніца паміж мажлівымі і немажлівымі
рэчамі, ён быў недалекі ад дапушчэння, што так сапраўды было, як казаў Пётр. Аднак, мяркуючы
пра рэчы больш цвярозым розумам, сам прыгадаў ім, што прасіў пра грэка, і зноў
пажадаў, каб прывялі да яго Хілона.
Крысп згадзіўся на гэта, і яны вырашылі паслаць
Урса.Вініцый, які ў апошнія дні перад Астрыянумам часта безвынікова высылаў
сваіх людзей па Хілона, расказаў лігійцу, як дакладна таго знайсці, потым
накрэсліў некалькі слоў на таблічцы і сказаў Крыспу:
-
даю таблічку, бо
гэта чалавек хітры і падазроны, які часта, пакліканы мною, загадваў адказваць
маім людзям, што яго няма дома, рабіў гэта заўсёды, калі не меў навін для мяне
і баяўся майго гневу.
-
Калі я знайду яго,
то прывяду, захоча ён ці не, - адказаў Урс.
Пасля ўзяў плашч і хутка выйшаў.
Знайсці каго-небудзь у
Рыме не было лёгкай справай, нават пры найлепшых тлумачэннях, але Урсу
дапамагаў у такіх выпадках інстынкт ляснога чалавека і добрае знаёмства з
горадам, так што праз некаторы час ён апынуўся ў доме Хілона.
Аднак не пазнаў яго.Раней бачыў грэка толькі аднойчы ў
жыцці і да таго ж ноччу. Урэшце той высакамерны і ўпэўнены ў сабе стары, які
яго падбухторваў забіць Глаўка, быў так непадобны да гэтага сагнутага са страху
ўдвая чалавека, што ніхто б не змог палічыць, што абодва – адна і тая ж асоба.
Хілон жа здагадаўся, што Урс глядзіць на
яго як на незнаемца і супакоіўся. Выгляд таблічкі са словамі ад Вініцыя супакоіў
яго яшчэ больш. Не пагражала яму падазрэнне, што ён нібыта наўмысна завёў таго
ў пастку. Падумаў і аб тым, што хрысціяне не забілі Вініцыя відавочна таму, што
не асмеліліся ўзняць руку на такую знакамітую асобу.”А потым Вініцый выратуе і
мяне, калі спатрэбіцца, - сказаў ён сабе ў думках, - бо напэўна ж не кліча
мяне, каб даць мяне забіць.” Сабраўся такім чынам з духам і спытаў:
-
Добры чалавеча, а
ці сябар мой, Вініцый, не прыслаў па мяне паланкін? Ногі мае паапухалі і ісці
так далёка я не змагу.
-
Не, - адказаў Урс,
- пойдзем пешшу.
-
А калі я адмоўлюся?
-
Не рабі гэтага, бо
ты павінен пайсці.
-
І пайду, але па
ўласнаму жаданню.Інакш ніхто б не прымусіў мяне, бо я чалавек вольны і сябар
прэфекта горада.Як мудры, валодаю таксама моцнымі спосабамі – і ўмею ператвараць
людзей у дрэвы і жывёл. Але ж пайду, пайду! Апрану толькі плашч крыху цяплейшы і
каптур, каб мяне не пазналі нявольнікі гэтага раёну, бо пастаянна нас
затрымлівалі б, каб цалаваць мае рукі...
Сказаўшы гэтак, ён апрануў іншы плашч, на галаву надзеў
галіцкі шырокі каптур, баючыся, каб Урс
не прыгадаў яго рысы, калі выйдуць на большае святло. – Куды ты мяне павядзеш?
– спытаў ён Урса.
-
За Тыбр.
-
Я нядаўна ў Рыме і
ніколі там не быў, але і там пэўна жывуць людзі, якія любяць цноту.
Але Урс, які быў чалавекам простым і чуў ад Вініцыя, што
грэк быў з ім на могілках Астрыянскіх, а потым бачыў, як з Кратонам яны
ўваходзілі ў дом, дзе жыла Лігія, спыніўся на хвіліну і сказаў:
-
не трэба хлусіць,
стары чалавек, бо сёння ты быў з Вініцыем на Астрыянуме і каля нашай брамы.
-
Ах, - усклікнуў
Хілон, - значыць ваш дом знаходзіцца за Тыбрам? Я нядаўна ў Рыме і не ведаю
добра, як называюцца розныя раёны. Так, сябар мой! Я быў ля вашай брамы і
заклінаў у імя цноты Вініцыя, каб туды не ўваходзіў. Быў і на Астрыянуме, і ведаеш, чаму? Ад пэўнага часу я працую над зваротам Вініцыя да веры, і хацеў,
каб ён паслухаў найстарэйшага з апосталаў.Няхай святло пранікне ў яго душу і ў
тваю! Паколькі ты хрысціянін і жадаеш, каб ісціна панавала над фальшам.
-
Так, - з пакораю
адказаў Урс.
Да Хілона вярнулася адвага:
– Вініцый чалавек заможны і сябар
імператара.Часта ён яшчэ слухае шэпт злога духа, але калі б хоць волас упаў з
яго галавы, імператар адпомсціў бы ўсім хрысціянам.
-
Нас аберагае
большая сіла.
-
Слушна! Слушна! Але
што вы хочаце зрабіць з Вініцыем? – спытаў ён з новым непакоем
-
Не ведаю. Хрыстос
прапаведуе міласэрнасць.
-
Гэта ты добра
сказаў. Памятай аб гэтым заўсёды! Інакш будзеш скварыцца ў пекле, як кішка на
патэльні.
Урс уздыхнуў.Хілон жа падумаў, што з гэтым грозным у
хвіліну першага парыву чалавекам можна зрабіць заўсёды тое, што патрэбна.
Але прагнучы ведаць, што адбылося, калі забіралі Лігію,
запытаў голасам суровага суддзі:
-
як вы паступілі з
Кратонам? Кажы і не выдумляй.
Урс ізноў уздыхнуў:
-
Гэта табе скажа
Вініцый.
-
Значыць, ты забіў
яго нажом ці палкай?
-
Я быў бяззбройны.
Грэк не мог супраціўляцца
подзіву з нечалавечай сілы варвара:
-
Няхай цябе
Плутон... Ці не, я хацеў сказаць, няхай цябе Хрыстос прабачае!
Нейкі час яны ішлі моўчкі, потым Хілон сказаў:
-
Не я цябе выдам,
але сцеражыся вігілаў..
-
Я баюся Хрыста, а
не іх.
-
І ты маеш рацыю.У
цябе самы цяжкі грэх – забойства.Я буду за цябе маліцца, але не ведаю, ці мая
малітва што зменіць – хіба дасі абет, што ніколі ў жыцці нікога не кранеш.
-
Я і так не забіваў
свядома, - адказаў Урс.
Хілон жа, які хацеў на ўсякі выпадак сябе забяспечыць, не
пераставаў ставіць у віну Урсу забойства і падгаворваць яго да абету. Выпытваў
і пра Вініцыя, але лігіец адказваў на ягопытанні неахвотна, паўтараючы, што з
вуснаў самога Вініцыя ён пачуе тое, што павінен пачуць. Размаўляючы гэтак, яны
пераадолелі вялікую дарогу, што была між жытлом грэка і Затыбрам , і апынуліся
перад домам. Сэрца Хілона пачало неспакойна біцца. Са страху падалося яму, што
Урс пачынае паглядаць на яго неяк дзіўна.”Малая яму будзе радасць, калі заб’е
мяне не хочучы, і я прасіў бы, каб яго
разбіў паралюш, а разам з ім і ўсіх лігійцаў, што дай, Зеўсе, калі можаш!”Так
разважаючы, ён туліўся ўсё мацней у свой галіцкі плашч, паўтараючы, што баіцца
холаду. Нарэшце, калі яны прайшлі праз сені і першы падворак, то апынуліся яшчэ
ў адным калідоры, які праводзіў у садок ля доміка, і ён спыніўся раптам, сказаўшы:
- Дазволь мне аддыхацца, бо не змагу размаўляць з
шаноўным Вініцыем і даць яму патрэбныя парады.
Спыніўся і ўгаворваў сябе, што ніхто яму не пагражае, аднак
ад думкі, што апынецца сярод гэтых таямнічых людзей, якіх бачыў на Астрыянуме,
калены яго пачалі дрыжаць. У гэты час з доміка пачалі даносіцца гукі спеваў.
-
Што гэта? – пытаўся
ен .
-
Ты кажаш, што
хрысціянін, а не ведаеш, што між намі есць звычай пасля кожнага посілку славіць
Збавіцеля нашага спевамі – адказаў Урс – Мірыям з сынам павінна ўжо вярнуцца, а
можа быць і Апостал з імі, бо кожны дзень ен наведвае ўдаву і Крыспа.
-
Правядзі мяне
проста да Вініцыя.
-
Вініцый у тым
пакоі, дзе і ўсе, бо ён адзін найбольшы, а зрэшты - самыя цёмныя кубікулы, дзе мы
адпачываем.Уваходзь ужо – там адпачнеш.
І яны ўвайшлі. Было цемнавата, вечар быў пахмурны,
зімовы, а полымя некалькіх каганцоў не вельмі рассейвала змрок. Вініцый хутчэй
здагадаўся, чым пазнаў у закаптураным чалавеку Хілона, той жа ўбачыў ложак у
куце пакоя, а на ім Вініцыя, пайшоў проста да яго, не пазіраючы на прысутных – нібы перакананы,
што пры ім будзе яму больш бяспечна.
- О высакародны! Чаму ты не паслухаўся маіх парад! –
усклікнуў ён, складаючы рукі.
- маўчы, - сказаў Вініцый, - і слухай!
Тут ён стаў хутка паглядаць на Хілона і гаварыць павольна
але адрывіста, нібы хацеў, каб кожнае яго слова было зразумета як загад і
засталося раз і назаўсёды ў памяці Хілона.
-
Кратон кінуўся на
мяне, каб забіць і абрабаваць – разумееш? Тады я і забіў яго, гэтыя ж людзі
перавязалі мне раны, якія я атрымаў у бойцы з ім. Хілон адразу зразумеў, што
калі Вініцый так кажа, то хіба што па дамоўленасці з хрысціянамі, а ў такім
выпадку хоча, каб яму верылі.Здагадаўся па ягоным твары, таму ў адзін момант, не здзівіўшыся, не спужаўшыся, узняў вочы і закрычаў:
-
Нягоднік гэта быў
сапраўдны! Я цябе папярэджваў, каб ты яму не давяраў.Усе мае павучэнні адляталі
ад яго галавы, як гарох ад сцяны. Ва ўсім Гадэсе няма для яго адпаведных
пакут.Бо хто не можа быць годным чалавекам, той мусіць быць нягоднікам, каму ж
цяжэй стаць годным, чым злачынцу? Але каб напасці на свайго дабрадзея і можна
сказаць гаспадара, такога разумнага… О, богі!..
Тут ён прыгадаў, што па дарозе прадставіўся Урсу хрысціянінам і змоўк.Вініцый жа сказаў:
-
Калі б не нож, які
быў у мяне з сабой, ён бы мяне забіў.
-
Бласлаўляю гэту
хвіліну, калі я параіў табе ўзяць хаця нож.
Але Вініцый дапытліва зірнуў на грэка і прамовіў:
-
Што рабіў сення?
-
Як гэта што? Ці я
табе, высакародны, не сказаў, што даваў абеты за твае здароўе.
-
І нічога больш?
-
І збіраўся наведаць
якраз цябе, калі гэты добры чалавек прыйшоў і сказаў мне, што ты мяне клічаш.
-
Вось
таблічка.Пойдзеш з ёй у мой дом, знойдзеш майго вызваленца і аддасі яму яе. На ёй напісана, што я выехаў у Беневент.Скажаш Дэмасу ад сябе, што я гэта зрабіў
ранкам, бо Пятроній мяне паклікаў пільным лістом.
Тут ен паўтарыў з націскам:
-
Я паехаў у Беневент
– ты зразумеў?
-
Ты паехаў,
высакародны! Ранкам я развітаўся з табою ля Порта Капэна – і ад часу твайго
выезду я так сумую, што калі твой красамоўны ліст не супакоіць мяне, то памру,
як няшчасная жонка Зетаса ад суму па Ітылю.
Вініцый, хоць хворы і прызвычаены да гнуткасці грэка, не мог
стрымаць усмешкі. Рады быў, што Хілон адразу ягозразумеў, і дадаў:
-
Таму дапішу, каб
высушылі твае слёзы.Дай мне каганец.
Хілон цалкам заспакоены, устаў і зрабіў некалькі крокаў да каміна, зняў адзін з палаючых на сцяне каганцоў.
Хілон цалкам заспакоены, устаў і зрабіў некалькі крокаў да каміна, зняў адзін з палаючых на сцяне каганцоў.
Але калі каптур ссунуўся з яго твару і святло ўпала проста
на яго, Глаўк усхапіўся з лавы і хутка наблізіўшыся, стаў перад ім:
-
Ты не пазнаеш мяне,
Цэфас?
У голасе яго было штосьці настолькі страшнае, што дрыжыкі
працялі ўсіх прысутных.Хілон прыўзняў каганок і выпусціў яго з рук амаль у гэты
ж момант на зямлю – пасля чаго сагнуўся ў тры пагібелі і пачаў енчыць:
- гэта не я! не я ! літасці!
Глаўк павярнуўся у бок вячэраўшых і сказаў:
-
Гэта чалавек, які
прадаў і загубіў мяне і маю сям’ю! Яго гісторыя была вядомая і ўсім хрысціянам, і Вініцыю, які таму толькі не здагадаўся, хто гэты Глаўк, што млеючы ад болю у
час перавязкі, не чуў яго імя.Але для Урса гэта кароткая хвілінка і ў дадатак
словы Глаўка былі як бліскавіца ў цемнаце.Пазнаў Хілона і ў адно імгненне
апынуўся каля яго, схапіў яго за плечы і выгнуўшы назад, закрычаў:
-
Гэта ён падгаварыў мяне, каб я забіў Глаўка!
-
Літасці! – енчыў
Хілон – аддам вам… Высакародны!, - закрычаў ен, паварочваючы галаву ў бок
Вініцыя, - ратуй мяне!Я табе верыў, дык заступіся за мяне!Твой ліст…
аднясу…высакародны! Шаноўны!
Але Вініцый, які найбольш абыякава з усіх пазіраў на ўсё,
што адбывалася, таму што па-першае, усе справы грэка былі яму вядомы, а
па-другое, сэрца яго не ведала, што такое літасць, то і сказаў:
-
Закапайце яго ў
садзе. Ліст аднясе хто-небудзь іншы.
Хілону здалося, што гэтыя словы – канчатковы прысуд.
Косці яго затрашчалі ў страшэнных руках Урса, вочы заходзіліся слязьмі ад болю.
-
Клянуся вашым
Богам! Літасці! – крычаў ен, - я хрысціянін! Мір вам! Я хрысціянін, а калі не
верыце мне, то пахрысціце мяне яшчэ раз, два, яшчэ дзесяць разоў! Глаўк, гэта
памылка! Дазвольце мне гаварыць! Зрабіце мяне нявольнікам… Не забівайце!
Літасці!..
І голас яго, працяты болем, ўсе больш слабеў, калі з-за
стала ўзняўся Апостал Пётр, які хвіліну нахіляў сваю сівую галаву да грудзей,
заплюшчыўшы вочы, а потым расплюшчыў іх і прамовіў сярод цішы:
- Вось што сказаў нам Збавіцель: “ Калі б твой брат
саграшыў супраць цябе, то пакарай яго, але калі ен прызнаў віну, то прабач яму.
І калі б сем разоў на дзень саграшыў супраць цябе і сем разоў звярнуўся да цябе
“Злітуйся!”, то прабач яму.”
Пасля гэтага настала цішыня яшчэ больш глыбокая.
Глаўк доўгі час стаяў з тварам, закрытым далонямі,
нарэшце адняў іх і сказаў:
-
Цэфас, няхай Бог
так прабачыць табе мае крыўды, як я прабачаю табе ў імя Хрыста.
А Урс адпусціў грэка і дадаў:
- Няхай да мяне Збавіцель будзе так літасцівы, як і я
табе прабачаю.
Хілон упаў на зямлю і, абапіраючыся рукамі на яе, матляў
галавой, як звер, што трапіў у пастку, разглядаючыся навокал, адкуль прыйдзе
смерць.Вачам і вушам яшчэ не верыў і не мог нават спадзявацца на прабачэнне.У
гэты ж час Апостал прамовіў:
-
Ідзі з мірам!
Хілон узняўся, але
гаварыць яшчэ не мог.Мімаволі ён наблізіўся да Вініцыя, нібы яшчэ шукаючы яго
апекі, бо дасюль не было часу паразважаць, што той, паколькі карыстаўся яго
паслугамі, быў да пэўнага часу яго супольнікам, але патапіў яго, а тыя, супраць
якіх ён служыў, яго прабачылі. Думка гэта павінна была прыйсці да яго
пазней.Цяпер жа ў позірку яго відаць былі толькі здзіўленне і недавер. Паколькі
ўжо дайшло да яго, што яго прабачылі, хацеў як мага хутчэй выбегчы ад гэтых незразумелых
людзей, дабрыня якіх уражвала яго так,
як уражвала б суровасць.Яму здалося, што калі б ён застаўся, то адбылося б зноў
што-небудзь неспадзяванае, таму стаў над Вініцыем і пачаў прасіць
перарывістым голасам:
-
Давай, шаноўны,
ліст! Давай ліст!
І ўхапіўшы таблічку, якую падаў яму Вініцый, адбіў паклон
хрысціянам, другі – хвораму і тулячыся да сцяны, выбег за дзверы.
У садку, калі апынуўся ў цемені, страх узняў яму валасы,
бо ён быў упэўнены, што Урс выбяжыць за ім і заб’е яго сярод ночы. Хацеў было
ўцякаць з усіх ног, але яны адмаўлялі яму і праз хвіліну зрабіліся зусім
непадуладныя, бо Урс сапраўды стаяў ля яго.
Хілон ўпаў тварам да зямлі і пачаў енчыць:
-
Урбане! У імя
Хрыста!...
Але той адказаў:
-
Не бойся! Апостал
загадаў вывесці цябе за браму, каб ты не заблукаў, а калі сіл не стае, то я
праводжу цябе дадому.
Хілон узняў позірк на Урса.
-
Што ты гаворыш?
Што? Ты мяне не заб’еш?
-
Не! Не заб’ю цябе,
а калі схапіў цябе надта моцна ды памяў косці, то прабач мне.
-
Дапамажы мне
ўстаць, - папрасіў грэк. – Не заб’еш мяне, так? Выведзі мяне на вуліцу, далей я
сам пайду.
Урс узняў яго з зямлі, як пярыну, паставіў на ногі ,
потым правёў праз цёмны пераход на другі падворак, з якога дарога ішла да сеняў
і на вуліцу.У калідоры Хілон зноў гаварыў сабе: “Ну вось і канец мне!” – і
толькі, калі яны апынуліся на вуліцы, ён супакоіўся і сказаў:
-
Далей я адзін
пайду.
-
Няхай мір будзе з
табой!
-
І з табой, і з
табой!..Дай мне аддыхацца…
І толькі, калі Урс пайшоў, то ўздыхнуў на поўныя грудзі,
рукамі абмацаў пояс, бёдры, нібы пераконваўся, што жывы, і рушыў хуткім крокам
наперад.Але калі адыйшоўся на колькі метраў, спыніўся і сказаў сабе:
- Чаму ж яны мяне не забілі?
І нягледзячы, што з Эўрыцыем ужо размаўляў пра вучэнне
Хрыста, і нягледзячы на размову з Урбанам ля ракі і нягледзячы на ўсё, што чуў
на Астрыянуме, ен не мог знайсці адказу на свае пытанне.