2.Жыццё ў Збарашове.
Збарашоў, які знаходзіцца за 4 мілі ад Ваютына, валодаў
той пажаданай у гэты час зручнасцю, што на мілю вакол яго амаль не меў
суседства. З аднаго боку аддзяляла яго ад суседніх вёсак бясконцае
балота Няпавы, з двух іншых межавала з абшырнымі воласцямі ключа Лабачоўскага,
якія належалі ў гэты час графу ардынату Замойскаму. Чацвёртую ж мяжу стварае другая частка той жа
вёскі, якая называецца Старым Збарашовам, што была ў гэты час уласнасцю князёў
Трынітарыяў Берэстэцкіх, якія трымалі там толькі аканома. Уласнасць ардынацкая прылягала аж да мяжы
галіцкай, якая працінае далейшую камунікацыю з поўднем, так як Непава працінае
яе з поўначчу. Гэтае выключнае
геаграфічнае становішча стварае са Збарашова такую зацішную гавань, што той
хіба да яе завітае, хто спецыяльна ў падарожжы
яе заплануе, бо нават ніводная дарога не праходзіць праз вёску і трэба
ехаць з чвэрць мілі вельмі вузенькай дарожкай, каб выбрацца на агульны гасцінец.
У новай гэтай рэзідэнцыі маці магла нашмат больш
прысвяціць выхаванню дзяцей, а асабліва магла ўладзіць парадак заняткаў
навучання, не баючыся штохвілінна новай перашкоды. Погляд яе на выхаванне і спосаб, якім
праводзіла яго на практыцы,
заслугоўваюць бліжэйшага разгляду, бо ў гэтай перадусім крыніцы належыць шукаць
растлумачэння пазнейшага развіцця характару Паўлінкі.
Абраўшы закон Божы
за адзіную норму практычнага жыцця, маці наша ацэньвала паводзіны сваіх дзяцей
не паводле зменлівых правіл прыстойнайсці ці
тленнай карысці, а паводле
заслугі ці віны кожнага ўчынку перад Богам. Адсюль, лічачы важнай рэччу толькі тое, што
ёсць цнота ці грэх, на ўсё іншае мала ўвагі звяртала, хоць бы погляды свету інакш пра гэта гаварылі. Ніколі да нас не звярталася з-за сваёй
амбіцыі, нашага кампанейства ці фальшывага сораму, але звярталася да нашага
адно сумлення, стараючыся ў сэрцы нашыя прышчапіць настолькі незалежныя ад
акалаічнасцяў правілы, што маглі заўсёды
і ўсюды кіравацца імі. Доўгіх і напышлівых настаўленняў аднак яна не
любіла, хаця і без таго паказвала нам недахопы і ўчынкі нашыя. Вычыткі гэтыя былі простыя і кароткія , а
паколькі з сэрца ішлі, лёгка да нашых сэрцаў траплялі.
Лічачы надта
вялікую адкрытасць дзяцей з погляду бацькоў галоўным рухавіком
выхавання, маці імкнулася так моцна ў нас
абудзіць давер, каб мы ўсё ёй аб сабе расказвалі. Для дасягнення гэтай мэты яна надта імкнулася
кіраваць сабой, так дакараючы нашыя ўчынкі, што
дзіця не магло думаць , што хвілінны гнеў ці асабістая абраза гаворыць
яе вуснамі. З адкрытым непакоем яна нам
выказвала, у чым учынкі нашы Бога абражалі і якую ўласным душам нашым шкоду
прыносілі. Пакаранне таксама прызначала
заўсёды ў выглядзе дастатковым, стасуючыяго цяжкасць адно са ступенню віны, а
не з матэрыяльнай шкодай , якой прынясенне
магло быць прычынай. Колькі разоў
выпадак ці нязграбнасць былі прычынай сумнага якога –небудзь выпадку, не толькі
не карала, але суцяшала, увогуле, вінаватага, калі лічыла, што не спецыяльна
зрабіў. У выпадку істотнай нават віны
шчырае прызнанне і скруха былі прычынай заўсёды змяншэння пакарання, так што
дзеці не мелі ніводнай нагоды хаваць свае ўчынкі, асабліва што гарачая
прывязанасць, якую мы адчувалі ў адносінах да маці, улацвяла абавязковае поўнае
адкрыццё сэрца перад ёй.
Не трэба аднак
лічыць, што наша маці належала да ліку тых асоб,якія прымаючы пакаранні
цялесныя за сродак, які прыніжае
годнасць чалавека, абіраюць глядзець на несправядлівыя ўчынкі ці парожні час
сваіх дзяцей, і такім варварскім чынам настаўляць іх на дарогу абавязку. Нааадварот, лічачы, што мэта выхавання –
навучанне дзіцяці як цнатлівага і
прыстойнага члена грамадства, а не трыумф той ці іншай педагагічнай методы, калі бачыла,
што толькі розгай перагнуць можна супраціўленне ці ляноту дзіцяці, не вагалася
яе практыкаваць насамрэч, не клапоцячыся аб тым, што паводзіны людзей пакаранні
цялесныя стрымліваюць. І слушна, бо
паколькі ўлада бацькоў паходзіць ад Бога, ане ад звычаяў у грамадстве, то перад
Богам, ане перад публічным рашэннем трымаць поле яе ўжытку патрэбна. Калі ж неразумным паблажаннем бацькі загубяць
сваё дзіця, ніводная сісітэма філасафічная апраўдаць іх перад Божым судом не
зможа. Шчыра кажучы, маці мела столькі
такту пры выхаванні дзяцей, што розга
была вельмі рэдка патрэбна, а ле ўсё ж некалі была і патрэбна абавязкова і
найлепшы ўплыў аказвала. Бо калі дзіця
закрыеццца ў благіх паводзінах і на сродкі маральныя аказваецца нячулым, у гэты
час ён нібы адказваецца ад сваёй
чалавечасці , і трэба уздзейнічаць на звярыную яго прыроду, каб у ім чалавека
абудзіць. Зрэшты сам здаровы розум
дыктуе, што калі чалавек складаецца з душы і цела, то ўтопіяй было б хацець ад яго выхаваннем аднаго толькі са
складнікаў займацца. Маці такую вялікую мела перавагу над намі і так умела
звязвацца з нашымі сэрцамі, што розга цэлымі гадамі не бывала ва ўжытку. Паўлінка ніколі яе не заслужыла, пра сябе ж прызнацца мушу,
што быў пакараны за ўпартасць на восьмым годзе жыцця, і навука гэта такі добры
вынік мела, што толькі на пятнаццатым годзе амаль паўторна не была ўжытая з
нагоды новай, але ўжо менш запамінанай прыкрасці. Але аднак не зменшыла гэта ні прывязанасці, ні
павагі маёй да маці, увогуле удзячнасць да
любові дадаючы.
У звычайным бегу жыцця прывязанасці нашай да маці і даверу,
які ў нас абудзіць умела, аж надта хапала для ўтрымання нас у межах абавязку. Любоў сыноўняя пабуджала нас больш у выніку,
чым боязь пакарання, да пазбягання ўсялякіх учынкаў, што ранілі сэрца маці. Калі аднак здарылася ўтварыць што небудзь
недазволенае, мы прызнаваліся шчыра, ведаючы, што махлярства і мана стокроць большую рану стварылі б ёй, чым нашы
самыя дзіцячыя правіннасці. Пэўныя
будучы пры гэтым, што маці поўную веру словам
нашым двала, найменшага не аказваючы нам недаверу, тым больш не маглі мы сардэчнасць
адплочваць ёй ашуканствам, адчуваючы асабліва, што добраахвотна створаная мана не
дазволіла б вінаватаму смела глядзець ў
гэтыя любыя вочы, з якіх такія чыстыя прамені шчасця да нас сплывалі. Маці таксама са свайго боку, надзвычайную
надаючы гэтаму вагу, каб на ўзаемным даверы будаваць свае стасункі з намі, не
толькі не ўжывала забіваючагай усякі даваер сістэмы надгляду, але ніякіх нават
таемных нагавораў паміж дзецьміі не прызнавала. Хто хацеў давесці крыўду сваю , павінен быў да
вінанаватага скаргу сваю звярнуць. Звычайна маці пасля заканчэння штодзённай
працы збірала нас вакол сябе вечарам, і
намілаваўшыся з намі даволі, прыступала да падсумоўвання дзённага сумлення, так
як кожнае па чарзе расказвала вельмі дакладна справы свае, не абмінаючы ніводнай,
хоць бы вельмі страшнай недазволенасці. Не скажу, каб гэтае прызнанне праходзіла
заўсёды ў нас з лёгкасцю. Вялікі гэта
быў увогуле боль і сорам немалы, калі што нядобрае прыходзілася сказаць аб
сабе, але думка нават схаваць не паўстала ніколі ў сэрцах нашых, хаця б ва
ўчынкаў нашых і не было ніводнага сведкі. Маці пры гэтым была так навучана ў адгадванні
таемных нашых думак і пачуццяў, што з першага ўжо позірку пры вітанні ўнутраны
стан душы адгадвала наш. І як толькі
заўважала, што якое з нас нясмела і нявесела да яе падступае, то адразу
апярэджвала вінаватага, даючы яму пазнаць, што усё ўжо ведае, а яе поўныя
спачування і памяркоўнасці словы нават самыя прыкрыя прызнанні аблягчалі.
Здаралася аднак некалі, што такі вялікі сорам вінаватага
агортваў, што не смеючы выбегчы на яе спатканне, у цёмных кутках з плачам
хаваўся, каб хоць на хвіліну прадстанне перад трыбуналам адцягнуць. У гэты час маці сама знаходзіла спужанага і
замест ругані, да таго часу яго да сэрца
туліла, і абсыпала азнакамі любові, што асмялеўшы на палову ўжо усцешаны
расказваў ёй нарэшце усё, чаго баяўся.
Прывязанасць і пяшчота маці былі для нас такім дарагаім
скарбам, што самая суровая кара менш наш хвалявала чым адзіны яе халодны позірк
ці сухім тонам сказанае слова. Але да
гэтых крайніх сродкаў прыбягала яна ў той час толькі, калі бачыла ўпартасць ці зачарсцвеласць
сэрца пасля ўчынку. Зброя гэтая была
такая моцная, што чаго ўгаворы і пагрозы не былы ў стане вырашыць, таго
адмаўленне адно пяшчоты рабіла.
У пачатку побыту ў Збарашове малодшыя дзеці мала яшчэ з
навук чаго выкарыстоўвалі, так што маці магла прысвячаць Паўлінцы увесь час ад
працы гаспадарскай вольны. А калі навукі
пайшлі рэгулярна, пачала яна рабіць у іх значныя поспехі, не
так з прычыны, што быў у яе не па ўзросту развіты розум,
як з-за рэдкай пільнасці сваёй.
Вечарамі, калі малодшая дзятва ўжо да спачынку клалася,
маці чытала з Паўлінкай адпаведныя яе ўзросту кнігі, і размовы, што у выніку
гэтага ў іх узнікалі, часта ад аднаго чытання навучалі. Не дзіва таксама, што
сэрца і розум Паўлінкі хутка развіваліся, так што неўзабаве сама ўжо магла
дапамагаць маці ў пільнаванні і навучанні малодшых, да якога ў Збарашова яшчэ
адна сястрычка прыбыла. Нягледзячы, што
на два гады толькі за нас старэйшая, Паўлінка такую бясспрэчную вышэйшасць маральную мела, што мы без упартасці яе вышэйшасць прымалі,
не патрабуючы нават, каб аўтарытэт
бацькоў паслушэнства нам наказваў. Яна першынствавала пры нашым апрананні, яна прамаўляла з намі
пацеры, раздавала сняданне, падвячоркі і дзяліла ўсялякія ласункі, якімі нас бацькі
абдаралі. Яна таксама вучыла нас
пазнаваць і складаць літары па буквары, яна ж увяла нам у сэрцы першыя правілы
катэхізісу. Яна ў рэшце рэшт даглядала
нас у час забаў і падарожжаў, заўсёды не стамлялася ў актыўнасці, працы і
ахвяраванні.
Хто не прыглядаўся зблізку спорай грамадцы дзятвы, якая
гуляла ці ела без нагляду старэйшых, той паняцця не мае, колькі тут патрэбна
такту, растаропнасці і ўпартасці ў роўнай па ўзросце амаль нам дзяўчынцы, каб
які-небудзь лад, згоду і парадак у грамадцы гэтай утрымліваць. А аднак Паўлінка ў найцяжэйшых нават выпадках
заставалася гаспадаром становішча, і гэта без данясення скаргаў да маці, без нецярплівасці
і прэтэнзіі, а што найцяжэй, без страты хоць бы на хвіліну любові і даверу тых,
каго дзіцячыя папраўдзе, але вельмі жыва мінаючыя споры рашаць была вымушана. Праўда, што кожны амаль трыумф ўласным
аплочвала коштам, ужо ці то саступаючы сваю частку пры падзеле ласункаў таму,
хто лічыў сябе пакрыўджаным, ці то
выручаючы няўмелага ў вельмі цяжкай працы, ці то ўрэшуце атульваючы пяшчотай
плач пакрыўджанага, што сам нерастараропна мацнейшага за сябе да няроўнай бойкі
вызваў, але ўсе гэтыя ахвяры праходзілі для яе так лёгка і натуральна, што,
здавалася, яна была шчаслівая, адмаўляючыся ад чаго-небудзь больш, чым іншыя
дзеці, атрымліваючы.
Тое поўнае забыванне
пра сябе і натуральная гатоўнасць да ахвяравання дзеля іншых стваралі з
самага дзяцінства найпрыкметнейшую рысу і нібы галоўны змест характару Паўлінкі.
Сама яе пакора падавалася абавязковым
толькі вынікам гэтага характару, бо ці магчыма мець упадабанне ў сабе ці
ўзвышацца над іншымі, калі думка і пачуццё у гэты час звяртаюцца адзін да
аднаго, калі прычыну да прыніжння знойдуць у сабе?
Так уроджаная жанчынам ахвота падабацца іншым і занятку
сабой, што не выключаючы нават і какецтва, столькі благіх і нізкіх пачуццяў ў
сэрцы простых дзяўчат нараджае, зусім чужымі былі для яе. Аб выглядзе сваім столькі дбала, наколькі звычай і
прыстойнасць гэтага вымагалі. Найвытанчаных строяў і штучных аздоб так
далёка па прыродзе не любіла, што было для яе сапраўднае катаванне, калі да
якога ўбрання дадаць што вымушана была, і то толькі па выразнаму жаданню маці
прымус той даць сабе была гатова. Памятаю, з якой напорыстасцю выпрошвала
адмаўленне ад нашэння кольчыкаў, не з прычыны болю праколвання вушэй, а адзіна
з-за супраціву да так непатрэбнай і праціўнай прыродзе аздобы: “Калі б
кольчыкі, казала яна маці, былі істотна для чаго-небудзь патрэбныя, то сам Пан
Бог дзюркі ў вушах бы стварыў”. Да
танцаў, лялек і ўсялякага роду дзіцячых забаў цягі не мела, не ўхілялася усё ж
ад іх, калі іншым прыемнасць гэта дастаўляла. Па натуральнай позве яна любіла
самотнасць, чытанне і прыгожую прыроду. Гай, раўчук, луг і прыгожае неба такую
невымоўную мелі для яе прыгажосць, што цэлымі гадзінамі ахвотна б над журлівым
раўчуком, сярод кветак і зелені аддавалася марам, але гэтага пазбягала, не
хочучы ані адной хвілі марнаваць. Але
паколькі да шумнай і ветрагоннай
весялосці нясхільная, нікому аднак сумнага тварыку не паказала і ніхто
кіслага настрою не заўважыў, увогуле, ў таварыстве яе бывалі мы заўсёды свабодныя і вясёлыя, бо
праз дзіўную сваю дабрату і далікатнасць усе нашы гульні ажывіць і ўпрыемніць
магла.
Стасункі Паўлінкі з маці былі цалкам іншыя, чым рэшты дзяцей. Усе папраўдзе любілі маці больш жыцця, і
шчасце быць з ёй разам абіралі больш за любую пацеху, але прывязанасць гэта, бо
жывая, не была аднак ад самалюбства вольнаю, бо прабівалася ў ім, апрача жадання
узаемнасці, увесь час дамаганне вонкавых азнак гэтага пачуцця. Адсюль рэўнасць, калі маці, здавалася, удзяляла каму іншаму больш пяшчоты, адсюль жаданне,
каб аб усім, што для яе робіцца, ведаць магла, адсюль большая няроўна гордасць
пры кожным занятку ў яе прысутнасці ці без яе. Паўлінка, наадварот, любіла маці з поўным
забыццём пра сябе, бо не хацела таго, каб у маці заслужыць якую азнаку і
спадабацца ёй, але каб ёй працу
аблягчыць і жыццё асаладзіць. З
уласцівай для абраных толькі душ далікатнасцю ўмела яна так дасканала прадчуць яе самыя
схаваныя жаданні і адгадаць стаёныя думкі, што ўсё ў яе паводзінах ішло паводле
жадання маці, як бы тая сама кожным яе крокам кіравала. Сказаць можна было б, што адмовіўшыся ад
уласнай асобы, стала як бы жывым выглядам любай маці, і то не праз вывучанае і
штучнае наследаванне, а праз дасканалае задзіночанне духоўнае, што чэрпаючы
змест жыцця з адных і тых жа крыніц, у аднастайную форму вымушаны зліцца. І не дзіва, што маючы з прыроды той жа настрой
розуму і душы, пачуцці Паўлінкі і яе
правілы адрозніваліся паступова, без найменшага з высілкаў, падобна да
пастаўленага праз саму Апеку Нябёс перад вачаміяе ўзору, як роднага для душы,
так прыгожага для ўяўлення.
Стаць падобнай да маці – вось адзінае жаданне гэтага сціплага
ў жаданнях сваіх дзіцяці, што не дапускала нават, каб магло быць на зямлі хто
найбольш дасканалы, чым маці. Ці існавала
вышэйшае якое шчасце , чым пастаянныя з ёй стасункі. Таксама найшчаслівейшыя хвіліны для Паўлінкі
былі тыя, якія ў таварыстве яе праводзіць магла. Вечарамі бывала, калі маці вярталася ад
заняткаў гаспадарскіх, а цэлая грамадка ўзрадаванай дзятвы выбягала весела яе
спаткаць, кідаючыся навыперадкі ў абдымкі, Паўлінка пазіраючы з чуласцю на гэта
свабоднае дзіцячых сэрцаў выліванне, чакала цярпліва з біццём сэрца, калі на яе
ўрэшце чарга прыйдзе. Калі ж пасля
каляцыі малодшыя родныя спаць укладуцца, прамовіўшы з ёй вечаровыя пацеры, з
якой жа любоўю садзілася яна на маленькім стуліку ля ног любай маці, і, паклаўшы
галаву на яе калены, сачыла з любоўю позіркам за кожным яе рухам, словам,
хочучы кожнае адценне думкі з выразу яе твару прачытаць. Хвіліна такая ўзнагароджвала яе шчырую
штодзённую працу і сілы да новых прац дадавала.
Не меншай таксама раскошай былі для яе святочныя шпацыры,
калі маці, карыстаючыся завяршэннем прац у полі і стадоле, выходзіла з намі ў
маляўнічыя ваколіцы Збарашова, ці то агледзець
ўрадлівую зямлю, ці нарваць кветак на лузе, ці ўрэшце па грыбы ці па ягады
да прылеглагалага сасняку. У гэты час
Паўлінка насычала сваю душу вольнай размовай з маці і падчас,калі іншыя дзеці,
якія хцівыя да багацейшай здабычы разбягаліся па межах і зарасніках, хочучы
найпрыгажэйшым, чым у іншых, пахваліцц а рыжыкам ці боль спелую знайсці ажыну,
Паўлінка, неадступная ад боку маці, адкрывала перад ёй усе таямніцы сваёй
маладой душы ці ўслухоўвалася ў яе парады, якія так ўмела патрапіла пазней у
жыцці прымяніць. Маці таксама пачала ўжо
ўспрымаць Паўлінку не як дзіця, а як сяброўку ,сапраўды, робячы з яе давераную
асобу ўсіх клопатаў і надзей сваіх.
Такому ранняму маральнаму развіццю таварышыў вельмі хуткі
яе рост: была яна не па ўзросту свайму слушная, але за тое такой далікатнай і
тонкай будовы, што здавалася хісталася ад найменшага павеву ветру. Тая павеўнасць яе стану, разам з абыякавасцю
да ўсялякіх глупстваў і гульняў, за якімі ўзрост дзіцячы так хціва звычайна
гоніцца, будзілі ў сэрцы бацькоў таемную трывогу аб яе жыцці, ды і яна таксама здавалася
прадчувала, што нядоўга ёй на зямлі пагасціць. Аднойчы, памятаю, на адным з тых знакамітых
шпацыраў , памяць пра якія на ўсё жыццё, мы спаткалі сціплую пахавальную
грамаду, якая праводзіла на апошні спачын парэшткі адной убогай старэнькай,
якую мы добра ведалі пры жыцці. Маці далучылася
з намі да жалобнай працэсіі, і праводзілі нябожчыцу на бліжэйшы я могілкі ды
кінулі прыгаршчу зямлі на яе труну, прамовіла разам з намі Анёл Божы за яе душу.
Пасля сканчэння сумнага абраду мы
прадаўжалі перапынены шпацыр, а маці, карыстаючыся свежым уражаннем, пачала нам
расказваць пра абавязковасць смерці для кожнага і пра жыццё вечнае замагільнае.
“Некалі і я , - сказала яна нам
узрушана, - пакінуць вас буду вымушана, і мяне таксама закапаюць у зямлю, як гэтую
старэнькую, але душа мая будзе заўсёды апекаваць вас, і калі міласэрны Божа да
хвалы сваёй мяне прыняць абярэ, то і для вас месца пры сабе вымалю ў Небе. Там чакаць вас буду ў таварыстве тых брацікаў і
сястрычак, што маленькімі памерлі, і даўно ўжо свецяць, як анёлкі, у раі, ды
некалі злучымся дзеля таго, каб ніколі ўжо не разлучыцца. ” Першы раз думка,
што мы можам страціць любую маці, уразіла дзіцячае ўяўленне наша; і нічога
дзіўнага, што ўражанне было такое моцнае, што мы ўсе ад плачу заходзіліся. І Паўлінкі таксама слёзы шчокі намачылі, але
ўзнімаючы праз хвіліну свае блакітныя вочы і як бы месца свайго шукаючы ўжо на
Небе , яна сказала са слязьмі: “Не, мама дарагая, я найпершая пайду да Бога і
разам з Нашымі Анёлкамі выйду некалі на спаткане тваё”. Маці не без таемнай трывогі прыціснула яе да
сябе, бо яе ўласнае срца сумным прадчуваннем задрыжала.
Адным з улюбёных заняткаў Паўлінкі было суправаджэнне
маці пры наведванні хворых, бо хоць маці
адбывала найчасцей адна такога роду выезды, калі ж аднак Паўлінка мела
час вольны, ахвотна брала яе з сабой, каб тая прывучалася служыць бліжнім . Трэба было бачыць, з якім спачуваннем, з якой
заклапочанасцю трымалася яна каля ложка хворага: здавалася б , што родная маці
клапоча. Таму прыстойныя валасныя усё
больш прывязваліся да яе, а пазнаўшы яе паслужлівасць, часта у інтарэсах саіх
яе прасілі, асабліва калі ішла справа
выстарацца прабачэння для якога вінаватага, што яна ахвотна рабіла, і
вельмі была шчаслівая, калі просьба яе пажаданы вынік набывала. Вясковыя таксама ўрачыстасці, як хрэсьбіны ці
вяселле, рэдка без удзелу Паўлінкі адбываліся, бо ў яе знаходзілася заўсёды
тое, што было патрэбна: ці то крыжык для дзіцяці, ці вяночак для маладой, ці
стужкі і букеты для дружбы. Дзіўлюся, бо
таксама ў яе быў талент адгадвання, што каму прыемнасць прынясе, а яшчэ больш
дзіўлюся ранняму забеспячэнню тым усім, што было патрэбным на вёсцы. Не ўспамінаем таксама пра падарункі для бацькоў, бабкі і ўсяго сваяцтва, якія так
трапна ўмела падбіраць, як калі б
падслухоўвала таемныя жаданні кожнага. І
для дворскай члядзі ды нямногіх збарашоўскіх
сялян, якіх хаты як дом уласных бацькоў ведала, умела заўсёды такі
выбраць падарунак, які б кожны сам для сябе выбраў. Запасы тыя
збірала такім малым коштам, што бацькі найменшага цяжару з поваду яе
шчодрасці не адчувалі. Не кажучы ўжо пра
тое, што ўсе цацкі, цукеркі і дробныя прэзенты, якія сама адбірала, пераходзілі
ў чужыя рукі, умела яна надта знайсці карысць з такіх нават прадметаў, якія дзе
ў іншым месцы толькі марнуюцца. Збірала напрыклад кавалкі стужак; кавалачкі
каляровай матэрыі, рэшткі цясьмы і гарусу і з гэтых розных кавалачкаў рабіла
такія густоўныя дзіцячыя вопраткі для вясковых дзяўчат, што выбягалі па іх
навыперадкі. Бацькі пры гэтым, хочучы
нас знаёміць паступова з ужыццём грошай, давалі нам звычайна на імяніны і дзень
народзінаў невялікую суму, якою мы павінны былі распараджацца па ўласным
жаданні, не аддаючы перад кім-небудзь справаздачы па зробленых выдатках. Вось у нас, хлопцаў, грошы тыя звычайна ішлі
на “ўзбраенне”, дудкі, палашыкі і іншыя такога віду цацкі. Паўлінка ж закупляла у першага вандруючага венгра
ці маркетана масу розных дробязяў, якія найбольш у валасцяных хатах
запатрабаваныя. І гэты увесь час
аднаўляны запас стужак, пацерак, заколак, крыжыкаў і іншых дробязяў уяўляў
бясконцую крыніцу багацця, з якога чэрпаючы, умела цэлую вёску ашчаслівіць
магла.
Святочныя заняткі Паўлінкі мелі таксама ўласцівыя толькі
ёй рысы. Амаль за чвэрць мілі ад
Збарашова, у вёсцы Галічаны, была драўляная каплічка, у якой мясцовы cвятар,
уніяцкага вызнання, публічныя набажэнствы вёў. Духоўная начальства, прымаючы
пад увагу надта вялікую адлегласць ад парафіяльнаг касцёла, прызнала гэтую
каплічку за філіял берастэцкай і дазволіла суседнім лаціннікам спаўняць у ёй
абавязкі рэлігійныя. Карыстаючыся гэтым
дазволам, наша сям’я таксама брала ўдзел ў святой Імшы ў галічанскай каплічцы,
бо не была ў стане штотыдзень трываць двухмільнае амаль падарожжа да Берастэчка.
Пасля наступлення вясны, як толькі сады і лугі кветкамі барвіцца пачыналі,
найсвяжэйшыя букеты і вянкі ішлі на аздобу нашай беднай святыні, а рукі
Паўлінкі з клопатам найвялікшым плялі гірлянды з валошкаў на сціплыя калоны
алтара, ці увенчвалі абраз Маці Божай каронай з руж і белых лілей. Паколькі гожае спрыяла надвор’е, мы выходзхілі
пешкі ў тыя святы на шэсце пад началам маці, ідучы бліжэйшай, недаступнай для
вазоў дарогай, праз палі і лугі, і збіраючы па дарозе валошкі. Як прыгожа выглядала Паўлінка, калі ў белай
сукенцы, уся ў кветках, укладала ля падножжа алтара свае сціплыя дары! Сівы
святар любіў яе вяельмі і для таго, каб паказаць, як цаніў яе працу, сам
займаўся размяшчэннем на алтары ахвяраваных кветак.
Але самым урачыстым
выпадкам у збарашоўскім жыцці Паўлінкі было яе прыняцце Першага Святога Прычасця. Даўно ўжо ўздыхаючы па такім шчасці, яна
рабіла ўсё, што было ў яе моцы, каб як належыць да такой важнай падзеі
прыгатавацца. Нягледзячы на тое, што
пайшоў ёй толькі дзесяты год, была яна такая дарослая сэрцам і розумам, што
бацькі не бачылі прычыны, каб спазніць спаўнененне найгарачэйшага яе жадання. Незнаёмасць з
праўдамі веры не магла стаць ёй перашкодай, бо не толькі сама прайшла ўвесь катэхізіс і Гістоыю Святую, але
і з малодшымі некалькі разоў курс паўтарыла. Паводзіны яе былі так узгоднены з правіламі
веры, што нават самыя блізкія не маглі заўважыць у ёй добраахвотнага выйсця за
межы ці нават занядбання якой-небудзь абавязваючай цноты. Таму паколькі сам
сівы святар, якія яе рыхтаваў, засведчыў, што можа ўжо да Святога Прычасця
прыступіць, маці прызначыла набліжаючуюся
ўрачыстасць на Узнясенне Найсвяцейшай Дзевы Марыі, як час, калі мелася
споўніцца найгарачэйшае жаданне гэтай столькі ж пакорлівай, як і нявіннай душы.
Каб нічога не занядбаць з таго, што б дабратворнае ўражанне Першага Прычасця
Свяітога ў душы Паўлінкі ўзмацніць
магло, маці вырашыла паехаць у гэты дзень да Берастэчка, каб пышнасць рэлігійных
абрадаў яшч больш ўзняла прыгажосць гэтай самай урачыстай у жыцці падзеі. Паўлінка таксама ўся занятая чаканым яе
шчасцем пра нішто іншае думаць не была ў стане і лічыла дні і гадзіны, якія яе
ад 15 жніўня аддалялі. Маці вызваліла яе на гэты час ад усіх звыклых абавязкаў,
каб без ніякай перашкоды набажэнствам
заняцца тая магла, і як бы для дадання ёй радасці бацька прыбыў у гэты час з
Жытоміра, жадаючы таксама ўзяць удзел у гэтай святой падзеі сямейнай.
Калі наблізіўся
нарэшце жаданы дзень, Паўлінка папрасіла дазволу пасціцца хлебам і вадой
напярэдадні Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі , а паколькіназаўтра вельмі рана
выехаць рашылі ў дарогу, выканала старадўні абавязак перапросін, які ў гэты час шмат яшчэ ў якіх дамах захаваўся. Пачаўшы
ад бацькоў, яна кленчыла пакорна перад кожным з сямейнікаў і тых, што жылі ў
доме, просячы, каб дзеля міласці Пана Ісуса прабачыць ёй мусілі ўсё, чым
супраць іх калі-небудзь правініцца магла, атрымаўшы ж прабачэнне, кожнаму ногі
цалавала.
А пятай ранкам ў дзень урачыстасці Маці Божай цэлы дом
ужо быў у руху, а жоўтая павозка, што ў важных толькі бралася выпадках, і
ўлюбёны бацькі вазок стаялі ўжо перад ганкам. Жанчыны селі ў павозку, мужчыны ў вазок, і
абедзве чацвёркі , падбадзёраныя трэсканнем біча, пасунуліся шпаркім клюсам па лабачоўскай дарозе. Для нас, хлопчыкаў, было гэта першае падарожжа
да Берастэчка, аб якім нам старая нянька
столькі дзіўных расказвала рэчаў, што невялікае гэта мястэчка прадстаўлялася
нашаму ўяўляенню, нібы прыгожы сталічны горад. Нам цікава асабліва было аглядаць
знакаміты прыгажосцю і багаццем касцёл
трынітарыяў, з яго мармуровымі алтарамі, з сярэбранай труной святога Валянціна
і аздобнымі фрэскамі, якія стваралі ўнутранае ўбранства касцёла. Яшчэ больш не давала нам спакою вядомая на ўсю
ваколіцу трынітарская капэла, якая грала на розных інструментах, сярод якіх
цікавілі нас асабліва літаўры і сурмы,
што як казалі, былі падобны да грымот. Доўга аднак мы напружвалі наш зрок, каб
убачыць хоць верхавіны вежаў касцельных , аж нарэшце, праехаўшы Лабачоўку, і
заглыбіўшыся ў цёмныя дубовыя бары, мы ўбачылі знянацку, з вяршыні высокага
ўзгорку, ўсё Берастэчка, як на далоні, за паўмілі. Занятыя разгляданнем розных будынкаў, якіх
прызначэнне бацька нам тлумачыў, мы мінулі рэшту дарогі. Восьмая гадзіна біла на вежавым гадзінніку,
калі абодва вазы затрымаліся перад
касцёлам і амаль усё наша сямейства ўвайшло ў прыгожую святыню. Але падчас калі мы, хлопчыкі, стралялі
цікавымі позіркамі на ўсе бакі, каб кожную па чарзе асаблівасць разгледзець, Паўлінка
выглядала толькі, перад якім якім алтаром палала лямпа, каб прынесці шанаванне
як найхутчэй Нябеснаму Айцу, што яе душу меўся хутка наведаць. Упаўшы тварам да Пранайсвяцейшага Сакрамента, доўга малілася яна са слязьмі, аж
нарэшце маці адцягнула яе ўвагу ад святога захаплення, асцерагаючы, што час ужо
наблізіцца да спавядальні. Пазіраючы на
пакору і скруху, з якой яна ўкленчыла каля месца пакуты, здавалася , што
найцяжэйшымі грахамі абцяжарана ў яе было сумленне і што такой грэшніцай лічыла
сябе яна насамроэч у глыбі сумлнення,адчытваючыся за найлягчэйшыя памылкі, як
бы за страшныя заганы. Калі пасля
скончанай споведзі святар ачысціў яе сумленне, слёзы жалю і ўдзячнасці плылі з
яе вачэй па шчоках, так глыбока яна адчувала атрыманую ласку.
Падчас Імшы, калі Паўлінка прымала Святое Прычасце, айцец
прэтар, будучы незвычайна ласкавы да бацькоў, зрабіў мілую для іх неспадзяванку,
бо не толькі загадаў іграць капэле, што звычайна ў час ўрачыстай імшы абдывалася,
але сабраў ў алтары грамадку ў белае
апранутых дзяўчынак, якія, у хвіліну, калі Паўлінка павінна была прыступіць да
Панскага Стала, абкружылі яе як бы
анёльскім вянцом і з палаючымі свечкамі ў руках суправаджалі яе аж да алтара. А калі святар паказаў сабраным Божага Агнца,
чыстыя дзяўчачыя галасы дзіцячыя так
прыгжа заспявалі: “Перад такой вялікай споведдзю”, што мала хто з прысутных ад
слёз стрымаўся. І сапраўды, вельмі
расчульвала гэта карціна. Гэтага дзіцяці
яшчэ па ўзросце, але такой сталай па веры дзяўчынкі, што сярод роўна пабожных
равеснічак, схіляла твар перад таемнай
Веліччу Божай, адкрываючы сваё сэрца на прыняцце Госця Нябеснага. Усе, пазіраючы на гэты твар, асветлены
незямной радасцю, адчувалі распаляючыся агонь душы сваёй у агонь любові Божай і
скараліся, вызнаючы нягоднасць сваю. Але
хто здолее апісаць захапленне і шчасце Паўлінкі? Хто паўторыць тыя, поўныя
пашаны, і найжывейшым палаючыя пачуццём словы, якія гэта упаёная душа прыбыламу
да яе ў наведзіны Збавіцелю гаварыла? Той толькі, хто сам меў падобную хвіліну
ў жыцці, здольны яе зразумець цалкам, гэту напоўненасць небяснай раскошай, якой
багабойнае сэрца пры Першым Святым Прычасці асвечваецца. Сіла, пачэрпнутая у гэты час, у самай крыніцы
Усемагутнасці, умацоўвае ў найцяжэйшых выпрабаваннях верным святым натхненнем
душу, а сама памяць гэтай хвіліны не адно ужо збалелае сэрца на дарогу цноты
вярнуць патрапіла.