среда, 8 апреля 2015 г.

Б.Прус Лялька том 1 раздзел 7 - Галубка ляціць насустрач змяі

РАЗДЗЕЛ 7
Галубка ляціць насустрач змяі
Фамільныя сервіз і серабро  Ленцкіх былі ўжо прададзеныя і нават ювелір аднёс пану Томашу грошы, забраўшы сабе сто з нечым рублёў складовых і за пасярэдніцтва. Нягледзячы на гэта графіня Каралёва не перастала любіць панну Ізабэлу: так – яе энергія і ахвярнасць, аказаныя пры продажы фамільных каштоўнасцей, абудзілі ў сэрцы старой дамы новую крыніцу пачуццяў сямейных. Не толькі папрасіла панну Ізабэлу, каб тая прыняла прыгожы касцюм, не толькі штодзень бывала ў яе ці яе запрашала да сябе, але яшчэ (што было доказам нечуванай прыязнасці) на ўсю Вялікую Сераду ахвяравала ёй свій экіпаж.-       Праедзься, анёлак, па гораду, - гаварыла графіня, цалуючы пляменніцу – і паўладжвай дробныя справы. Толькі памятай, каб мне за гэта падчас збору ахвяраванняў выглядала дасканала… Так дасканала, як толькі ты здолееш!... Прашу цябе…
Панна Ізабэла не адказала нічога, але яе позірк і румянец даказвалі, што з усёй гатоўнасцю выканае волю цёткі.У Вялікую Сераду, роўна у адзінаццаць, панна Ізабэла ўжо сядзела ў адкрытым экіпажы разам са сваёй неадступнай таварышкай, паннай Фларэнтынай. Па Алеі веяла па-вясноваму, разносячы той асаблівае, вільготнае паветра, якое папярэджвае з’яўленне лістоты на дрэвах і цвіценне першацветаў; шэрыя траўнікі набылі зялёнае адценне; сонца грэла так моцна, што паненкі адкрылі парасонікі.- Прыгожы дзень, - уздыхнула панна Ізабэла, пазіраючы на неба дзе-нідзе ў белых аблоках.- Куды ясная паненка загадае ехаць? – спытаў лёкай , зачыняючы дзверцы экіпажу.- У лаўку Вакульскага, – з нервовай хуткасцю адказала панна Ізабэла.Лёкай ускочыў на козлы і сытыя гнядыя коні рушылі ўрачыстай рыссю, фыркаючы і ўдараючыся лбамі.- Чаму, Бэлачка, да Вакульскага? – запытала трохі здзіўленая панна Фларэнтына.- Я хачу сабе купіць парыжскія пальчаткі, некалькі флаконаў парфумы…- Гэта самае знойдзем так дзе-небудзь.- А я хачу там, - адказала суха панна Ізабэла.Ужо пару дзён яе мучыў асаблівы непакой, які ўжо аднойчы адчувала ў жыцці. Некалькі гадоў таму за мяжой у садзе акліматызацыйным убачыла ў адной з клетак вялікага тыгра, які спаў , абапёршыся аб краты такім чынам, што ў яго частка галавы і адно вуха выхіліліся з клеткі.Бачачы гэта, панна Ізабэла адчула неадольнае жаданне схапіць тыгра за вуха. Пах ад клеткі напаўняў яе агідай, моцныя лапы жывёлы – неапісальнай трывогай, але нягледзячы на гэта адчувала, што  - павінна як найменш дакрануцца да вуха тыгра.Гэтае дзіўнае жаданне падалося ёй самой небяспечным і нават смешным. Яна перамагла сябе, таму і пайшла далей; але праз пару хвілін вярнулася. Зноў адышла, прагледзела іншыя клеткі, старалася думаць аб чымсьці іншым. Дарэмна. Вярнулася, і хоць тыгр ужо не спаў, толькі мурчэў і лізаў свае страшныя лапы, панна Ізабэла падбегла да клеткі, прасунула руку і – дрыжачая і бледная – дакранулася да вуха тыгра.Праз хвіліну засаромелася свайго шаленства, але разам з тым адчувала тое горкае задавальненне, вядомае людзям, якія слухаюцца ў важнай справе голасу інстынкту.Сёння абудзілася ў ёй падобнага кшталту жаданне.З пагардай ставілася да Вакульскага, сэрца яе замірала ад аднаго дапушчэння, што гэты чалавек мог заплаціць за серабро больш, чым яно каштавала, і нягледзячы на гэта, адчувала неадольнае жаданне – увайсці ў лаўку, зірнуць у вочы Вакульскаму і заплаціць яму за пару дробязяў менавіта тымі грашыма, якія паходзілі ад яго. Страх яе ахопліваў ад думкі спаткацца, але невытлумачальны інстынкт падштурхоўваў.На Кракаўскім ужо здалёку ўбачыла шыльду з надпісам: Я. Мінцаль і С.Вакульскі, а праз адзін дом – новы склеп, яшчэ не дабудаваны з пяццю вокнамі спераду, з люстранымі вітрынамі. З некалькіх  рамеснікаў і рабочых адны знутры мылі вітрыны, іншыя залацілі і фарбавалі дзверы і касякі, іншыя ўмацоўвалі перад вокнамі вялізныя магутныя бар’еры.-       Што гэта за склеп будуюць? – спытала ў панны Фларэнтыны.
-       Напэўна для Вакульскага, бо я чула, што ён узяў вялікае памяшканне.
“Для мяне гэты склепік!” – падумала панна Ізабэла, тузаючы пальчаткі.Экіпаж спыніўся, лёкай саскочыў з козлаў і дапамог паненкам выйсці. Але калі потым з шумам адчыніў дзверы у лаўку Вакульскага, панна Ізабэла так аслабла, што ногі захісталіся пад ёй. На працягу хвіліны хацела вярнуцца ў экіпаж і ўцячы адсюль; аднак хутка апрытомнела і з узнятай галавой увайшла.
Пан Жэцкі ўжо стаяў на сярэдзіне лаўкі і, паціраючы рукі, вітаў яе нізкім паклонам. У глыбіні – пан Лісецкі, паціраючы бараду, акруглымі і поўнымі годнасці рухамі прэзентаваў бронзавыя кандэлябры нейкай даме, якая сядзела ў крэсле. Маленькі Клейн выбіраў кіі маладому чалавеку, які заўважыў панну Ізабэлу і хутка ўзброіўся маноклем – а Мрачэўскі з пахам геліятропу спапяляў позіркам і варушыў вусікамі ў бок двух ружовашчокіх паненак, якія таварышылі даме і аглядалі аксэсорыі строяў.Направа ад дзвярэй, за канторным сталом, сядзеў Вакульскі, схіліўшыся над рахаваннем.Калі панна Ізабэла ўвайшла, маладзён, які аглядаў кіі, паправіў каўнерык на шыі, дзве паненкі зірнулі адна на адну, пан Лісецкі спыніў на палове свой трапны маналог аб стылі кандэлябраў, але затрымаўся ў паклоне, і нават дама, якая слухала яго лекцыю, цяжка павярнулася ў крэсле. На працягу хвіліны магазін напаўняла ціша, якую толькі панна Ізабэла перапыніла, азваўшыся прыгожым кантральта:-       Ці засталі мы пана Мрачэўскага?...
-       Пане Мрачэўскі! – паклікаў пан Ігнацы.
-       Мрачэўскі ўжо стаяў каля панны Ізабэлы, чырвоны як вішня, з пахам як ад кадзільніцы, з нахіленай галавой, як пук воднага трыснягу.
-       Мы прыйшлі прасіць пана аб пальчатках.
-       Нумарок пяць з паловай – адказаў Мрачэўскі і ўжо трымаў скрыначку, якая ў яго руках амаль трымцела пад уплывам позірку на панну Ізабэлу.
-       Ды не… - перапыніла панна, смеючыся. – пяць і тры чвэрці… Ужо забыўся пан!...
-       Пані, ёсць рэчы, на якія я ніколі не забываюся. Аднак калі пані жадае пяць і тры чацвёртыя, я буду рад паслужыць з надзеяй, што неўзабаве зноў парадуе нас пані сваёй прысутнасцю. Бо пальчаткі пяць і тры чацвёртыя, - дадаў ён з лёгкім уздыхам, падсоўваючы ёй некалькі іншых скрыначак, - пэўна зсунуцца з ручак…
-       Геній! – ціха шапнуў пан Ігнацы, ківаючы Лісецкаму, які пагардліва варушыў вуснамі.
Дама, якая сядзела ў крэсле, павярнулася да кандэлябраў, дзве панны да туалетнага століка з аліўкавага дрэва, маладзён з маноклем пачаў зноў выбіраць кіі і – справы ў склепе пайшлі сваім чынам. Толькі разгарачкаваны Мрачэўскі саскокваў з драбінкі і узбягаў на драбінку, высоўваў шуфляды і даставаў усё новыя скрыначкі, а тлумачыў панне Ізабэле па-польску і па-французску, што не можа насіць іншых пальчатак, толькі пяць з паловай, і не ўжываць іншыя парфумы, акрамя толькі арыгінальных Аткінсона, ані аздабляць свой столік іншымі дробязямі, як толькі парыжскімі.Вакульскі нахіліўся над канторскім сталом так, што жылы павыступалі ў яго на лбе і – увесь час падлічваў у думках:“29 і 36 – гэта 65 і 15 гэта 80 і 78 – гэта… гэта….”Тут ён спыніўся і з-пад ілба паглядзеў у бок панны Ізабэлы, якая размаўляла з Мрачэўскім. Абое стаялі да яго профілем; заўважыў таму палаючы позірк распарадчага, прыкуты да панны Ізабэлы, на што яна ў дэманстратыўны спосаб адказвала усмешкай і позіркамі лагоднай прыязнасці “29 і 36 – гэта 65, і 15…” – лічыў у думках Вакульскі, але раптам пяро зламалася ў яго руцэ. Не ўзнімаючы галавы ён дастаў новае з шуфляды, і адначасова, невядома якім чынам, з падлікаў выскачыла ў яго пытанне:“І гэта яе я нібыта кахаю?... Глупства! На працягу года я хварэў на нейкую апантанасць мазгоў, і здавалася мне, што  я закаханы… 29 і 36… 29 і 36… Ніколі  не дапускаў, каб магла мне быць настолькі глыбока абыякавай… Як яна пазірае на гэтага асла… Ну, гэта відавочна асоба, якая какетнічнае нават з распарадчымі, а ці ж гэта самае не робіць з фурманамі і лёкаямі!... Першы раз ён адчувае спакой… о Божа… А так яго вельмі прагнуў”…Панна Ізабэла наблізілася да Вакульскага і паказваючы ў яго бок парасончыкам сказала выразна:-       Флора, будзь ласкавая заплаціць гэтаму пану. Мы вяртаемся дадому.
-       Каса вось тут, - азваўся Жэцкі, падбягаючы да панны Фларэнтыны. Ён узяў ад яе грошы і абое адышлі ўглыб склепа.
Панна Ізабэла паволі падышла да канторскага стала, за якім сядзеў Вакульскі. Яна была вельмі бледная. Здавалася, што выгляд гэтага чалавека аказвае на яе магнетычны ўплыў.- Ці я размаўляю з панам Вакульскім?Вакульскі ўзняўся з крэсла і адказаў абыякава:-       Я да паслуг пані.
-       Значыць гэта вы купілі наш сервіз і серабро? – прамовіла яна прыцішаным голасам.
-       Я, пані.
Цяпер панна Ізабэла завагалася. Праз хвіліну аднак слабая ружовасць вярнулася на яе твар. Яна працягвала далей:-       Напэўна вы прадасце гэтыя рэчы?
-       Для гэтага я іх і набыў.
Ружовасць панны Ізабэлы ўзмацнілася.-       Будучы уласнік жыве ў Варшаве? – пыталася яна далей.
-       Рэчы гэтыя не прадам тут, толькі за мяжой. Там… дадуць мне больш высокую цану, - дадаў ён, заўважыўшы ў яе вачах запытанне.
-       Вы спадзяецеся шмат зарабіць?
-       Таму я і купіў іх, каб зарабіць.
-       Ці і таму мой бацька не ведае, што серабро гэтае ў вашых руках? – прамовіла яна іранічна.
        У Вакульскага здрыгануліся вусны.-       Сервіз  і серабро я набыў у ювеліра. Сакрэту з гэтага я не раблю. Трэціх асоб у справу не ўмешваю, бо гэта не ў звычаях гандлю.
Нягледзячы на такія шорсткія адказы, панна Ізабэла ўздыхнула з палёгкай. Нават вочы яе крыху пацямнелі і страцілі бляск нянавісці.-       А калі б мой бацька падумаў і захацеў выкупіць назад гэтыя прадметы, то за якую цану аддаў бы іх пан цяпер?
-       За якую купіў. Зразумела з далічэннем працэнтаў…шасці-васьмі гадавых…
-       І вы б адмовіліся ад прыбытку, на які спадзяваліся?... Чаму?- перапыніла яна яго хутка.
-       Таму, паважаная пані, што гандаль грунтуецца не на прыбытку, на які спадзешся, а на сталым абароце наяўнасці.
-       Бывайце і… дзякуй за высвятленне – прамовіла панна Ізабэла, бачачы што яе таварышка заканчвае разлічвацца.
Вакульскі пакланіўся і зноў засеў за сваю бухгалтарскую кнігу.Калі лёкай забраў пакункі, і паненкі занялі месцы ў экіпажы, панна Фларэнтына азвалася тонам дакорлівым.-       Ты размаўляла з гэтым чалавекам, Бэла?...
-       Так, і не шкадую. Ён усё нахлусіў, але…
-       Што значыць гэта але?... – з непакоем запытала панна Фларэнтына.
-       Не пытай мяне. Нічога мне не кажы, калі не хочаш, каб я расплакалася на вуліцы…
А праз хвіліну дадала па-французску:-  Зрэшты, можа зрабіла дрэнна, прыязджаючы сюды, але… мне ўсё роўна!...- Я думаю, Бэлачка, - прамовіла, з павагай сціскаючы вусны, яе таварышка, - што належала б пагаварыць аб тым з бацькам ці з цёткай.- ты хочаш сказаць, - перапыніла панна Ізабэла, - што я павінна пагаварыць з маршалкам ці баронам? На гэта заўсёды будзе час; сёння ў мяне няма яшчэ адвагі.Спынілася размова. Паненкі моўчкі вярнуліся дадому; панна Ізабэла увесь дзень была  раздражнёная.Пасля выйсця панны Ізабэлы са склепу Вакульскі ўзяўся зноў за рахункі і без памылкі падсумаваў дзве вялізныя калонкі лічбаў. У палове трэцяй затрымаўся і здзіўляўся таму спакою, які запанаваў у яго душы. Пасля гарачкі цэлы год і сумавання, якое перарывалася выбухамі шалёнасці адкуль цяпер гэтая абыякавасць? Калі б можна было якога-небудзь чалавека раптам выкінуць з бальнай залы у лес ці з душнай турмы на халоднае шырокае поле, то не адчуў бы іншых уражанняў і больш глыбокага здзіўлення.“Відавочна, на працягу года, я падлягаў частковай адсутнасці розуму”, -  думаў Вакульскі. – Не было небяспечнасці, не было ахвяры, якой бы не сцярпеў для гэтай асобы, і ледзьве яе ўбачыў, ужо ніякай мне да яе справы…А як яна размаўляла са мной. Колькі там было пагарды для марнага купца…” Заплаці гэтаму пану!...” Смешныя  гэтыя знакамітыя дамы; пустазвон, шулер, нават злодзей, калі мае прозвішча, робіцца для іх добрым таварыствам, хоць бы выразам твару замест бацькі нагадваў лёкая сваёй маці. Але купец – парыя… Што мне ўрэшце да гэтага; можаце гніць сабе ў спакоі!”Зноў дадаў адну калонку не звяртаючы ўвагі нават на тое, што адбываецца ў склепе.“Адкуль яна ведае – думаў ён далей, - што я купіў сервіз і серабро?... А як высвятляла, ці не заплаціў больш, чым вартыя! З прыемнасцю я ахвяраваў бы ім гэтую памятную дробязь. Я павінен ёй быць удзячны да скону дзён, бо калі б не страціў розум з-за яе, то не зрабіў бы багацця і сплеснявеў бы за канторскім сталом. А цяпер можа мне сумна будзе без гэтага жалю, роспачы, надзеі… Дурное жыццё!... Па зямлі мы гонім мару, якую кожны носіць ва ўласным сэрцы, і толькі калі яна адтуль сыйдзе, мы даведваемся, што гэта была шалёнасць… Ну, ніколі не дапускаў бы, што могуць існаваць такія цудоўныя лекі. Гадзіну таму я быў поўны атруты, а ў гэту хвіліну я такі спакойны і – нейкі пусты, нібы ўцякла з мяне душа і вантробы, а засталася толькі скура і адзенне. Што я цяпер буду рабіць? Чым буду жыць?... Хіба паеду на выставу ў Парыж, а потым у Альпы…”У гэтую хвіліну наблізіўся да яго на пальчыках Жэцкі і прашаптаў:- Цудоўны гэты Мрачэўскі, ці не так? Як ён умее размаўляць з жанчынамі!- Як цырульнік, які мае дзёрзкасць, - адказаў Вакульскі, не адрываючы вачэй ад кнігі.-Нашы кліенткі зрабілі яго такім, - адказаў стары распарадчы, але ўбачыў, што перашкаджае гаспадару, і адступіўся. Вакульскі зноў паглыбіўся ў думкі. Нязначна паглядзеў на Мрачэўскага і толькі ў гэту хвіліну заўважыў, што малады чалавек мае штосьці асаблівае ў выразе твару.“Так, - думаў ён, - ён непапраўна дурны і пэўна таму падабаецца жанчынам.”Смяяцца яму хацелася і з позіркаў панны Ізабэлы, пасыланых у адрас прыгожага маладога чалавека, і з уласных мрояў, якія сёння так раптоўна яго пакінулі.Потым схамянуўся; пачуў імя панны Ізабэлы і заўважыў, што ў лаўцы няма нікога з гасцей.- Ну, але сёння-ткі пан не хаваўся са сваімі амурчыкамі – сказаў з сумным усмехам Клейн Мрачэўскаму.- Але ж як яна на мяне пазірала, то ах!... – уздыхнуў Мрачэўскі, адну руку прыкладаючы да грудзей, другой падкручваючы вусікі. – Я ўпэўнены, - сказаў ён, - што праз пару дзён я атрымаю білецік з водарам парфумы. Потым – першае спатканне, потым: “для пана я пазбываюся правіл, па якіх мяне выхоўвалі”, а потым: “ ці не грэбуеш мной?” Хвіліна ранейшая вельмі прыемная, але праз хвіліну чалавек такі заклапочаны…- Што пан выдумвае! – перапыніў яго Лісецкі. – Мы ведаем вашых заваяванак: называюцца Матыльдамі ці Эльзамі, ім пан імпануе з дапамогай порцыі смажанага мяса і куфля піва.- Матыльды – гэта на на кожны дзень, дамы ж – на святы. Але Іза будзе найбольшым святам. Слова гонару даю, што не ведаю жанчыны, якая б на мяне такое пякельнае рабіла ўражанне… Ну так, бо яна таксама паглядае на мяне!Грукнулі дзверы і ў магазін увайшоў сівы васпан; ён захацеў бірульку да гадзінніка, а крычаў і стукаў кіем так моцна, нібы меў намер скупіць усе японскія рэчы.Вакульскі слухаў продаж Мрачэўскага нерухома. У яго было ўражанне, нібы яму на галаву і на грудзі падалі камяні.- У выніку мяне гэта ніяк не датычыць, -  прашаптаў ён.Пасля сівога васпана ўвайшла у магазін дама, якая хацела парасон, потым пан сярэдняга ўзросту, які хацеў набыць капялюш, потым малады чалавек, які жадаў цыгарніцу, нарэшце тры панны, з якіх адна загадала падаць ёй пальчаткі Шольца, і толькі Шольца, бо іншыя не носіць. Вакульскі закрыў кнігу, павольна узняўся з крэсла і пацягнуўшыся за капелюшом, які ляжаў на канторскім стале, накіраваўся да дзвярэй. Ён адчуваў недахоп паветра і чэрап нібыта растрэскваўся.Пан Ігнацы стаў у яго на дарозе.
- Ты сыходзіш?... Можа зазірнеш у новы магазін, - прамовіў ён.- Нікуды не зазірну, я стомлены, - адказаў Вакульскі не пазіраючы яму ў вочы.Калі выйшаў, Лісецкі ударыў Жэцкага па плячы.- Штосьці стары нібыта трапіў у дрэннае матэрыяльнае становішча, - прашаптаў ён.- Ну, - адказаў пан Ігнацы, - запуск  такой справы як маскоўская гэта вам не хі-хі. Гэта зразумела.- Навошта ж ён у гэта ўдаецца?- Таму што , каб мець з чаго павялічваць нам заробак, - сурова адказаў пан Ігнацы.- Дык няхай жа сабе закладвае сто новых спраў, нават у Іркуцку, толькі б штогод павялічваў заробак,  -прамовіў Лісецкі. – Я з ім пра гэта спрачацца не буду. Але на свой розум лічу, што ён вельмі змяніўся, асабліва сёння бачна. Яўрэі, пане, яўрэі, - дадаў ён, - як прачуюць пра яго праект, до дадуць яму прачуханца.- Што тыя яўрэі…- Яўрэі, кажу табе, яўрэі!... Усіх трымаюць у кулаку і не дазволяць, каб ім перашкаджаў нейкі Вакульскі, не яўрэй і нават не выхрыст.- Вакульскі звяжацца са шляхтай,  -адказаў Ігнацы, - і там ёсць капітал.
- Хто ведае, што горш: яўрэй ці шляхціц – заўважыў мімаволі Клейн і прыўзняў бровы , што надало яго твару вельмі жаласлівы выраз.


Комментариев нет:

Отправить комментарий