Ад Сярэднявечча да Адраджэння: Рагвалод Полацкі, Рагнеда - ранняе сярэднявечча "Аповесць мінулых гадоў" - Рыцарства - Зах. Еўропа ( у літаратуры - "Дон Кіхот"), вайсковая шяхта ў ВКЛ (Хроніка Мацея Стрыйкоўскага + Аўдыё "Стары Ольса - "Едзе рыцар збройны") - зводы летапісаў - з устаўкай "Пахвала Вітаўту" (аўдыё "Стары Ольса") - дадатак да скарочанага наступнага
РАЗДЗЕЛ 3. БЕЛАРУСКАЕ БАРОКА ў літаратуры –
РАЗДЗЕЛ 3. БЕЛАРУСКАЕ БАРОКА ў літаратуры –
аўтэнтычнасць праз
талерантнасць
«…Гэта
праўда, што душа найдаражэйшая за ўсё, бо калі яе пацераеш, болі яе ня зышчыш…»
К. Марашэўскі
«Зорнае неба нада мной, маральны
закон ува мне» Рэнэ Дэкарт
Барока - выразная
эпоха праявы гуманістычных прынцыпаў мастацтва Беларусі, як і Еўропы гістарычна
ад пачатку Контррэфармацыi (2-я пал. XVI ст.) да з’яўлення
iдэй
Асветнiцтва
(XVIІІ ст.). Для прадстаўлення
экспазіцыйна літаратуры перыяду беларускага барока
важна ўсведамляць, што тэрмін не запазычвае для беларускай глебы ўсе
значэнні гэтага слова, як “вычварны”, напрыклад, затое ў беларускім яго варыянце бяруцца пад увагу значэнні
“мудрагелісты, няпросты, ускладнены”. Таму і сам падыход да стварэння
экспазіцыі па тэмах перыяду барока будзе сінкрэтычны, што спалучае погляды розных навук: гісторыі
літаратуры, тэорыі літаратуры, паэтыкі, культуралогіі, кампаратывістыкі, гісторыі
сусветнай філасофскай думкі ды іншых.
Для пабудовы “тэксту” экспазіцыі паводле
экспазіцыйных, кадыфікаваных семіятычна, комплексаў увядзем некалькі паняццяў:
Паняцце “талерантнасць”, як характэрная рыса
беларускага менталітэту (канфесійная т., культурная і г.д.), прымяніма і да
літаратуры беларускага барока.
Звязаны з гэтым паняцці “шматкультурнасць”і“паліфанізм”
тагачаснай айчыннай барокавай літаратуры, якая гучала на розных мовах, вобразы якой
ужо ў той час мелі шматзначныя прачытанні, якая абменьвалася матывамі і
сюжэтамі з іншымі сусветнымі
літаратурамі.
Паняцце “гіпертэкст” ці “тэкст у тэксце”,
характэрнае для літаратуры барока як еўрапейскай, так і беларускай у экспазіцыі
будзе адлюстравана на вобразна-сімвалічным узроўні:
1. Сярод
рознага кшталту экспаканструкцый “асноўнага экспазіцыйнага тэксту” створым аб’ёмны нататнік з вокладкай у стылі ракако
(модны напрамак у кнігадруку Еўропы), з ламінаванымі вялікімі старонкамі , якія
можна гартаць, які верціцца на восі, т.зв. “маленькі тэкст”, які змяшчае тэарэтычныя
азначэнні паэтыкі твораў, пазначанай N.B! на
палях – чытай - фоне для экспанавання
(накшталт, як даследчыкі робяць пазнакі на палях сапраўдных старонак).
2. Выносячы
цытаты з твораў, варта пазначаць ці то іншым колерам, ці то проста стылізавана,
кшталту інтэрнет-спасылак, падкрэсліваць, уласнабеларускую лексіку, якая
таксама стварала на той момант аўтэнтычны тэкст.
Паняцце “парадокс”, якое мае таксама і барочнае
паходжанне з мастацкага прынцыпу “сумяшчэнне несумяшчальнага, дваісты сэнс”,
гэтаксама павінна быць адлюстравана ў экспазіцыі як і ў эстэтыцы барока на
розных узроўнях: напрыклад, у каляровым афармленні фону для экспанавання, які
падаём праз спалучэнне двух колераў: бела- і шэра-перлавага ці бела- і
ружова-перлавага для кожнага фрагменту
экспазіцыі. Другі ўзровень – вобразна-сімвалічны: спалучэнне далікатнага
перлавага адцення фону і стылізавана “абпаленай старонкі” для паказу тэкста
М.Сматрыцкага “Трэнас” ці адначасовае выкарыстанне ў тэме “літаратурнага
тэатра” вобразаў “стылізаваны куточак карчмы побач з куточкам “блакітнай французскай гасцёўні”.
Адно са значэнняў слова “барока” – “перліна
няправільнай формы”, (г. зн. арыгінальная нешліфаваная, натуральная). Адсюль і
колеравае вырашэнне тэматычных экспазіцыйных комплексаў. Сімвалічнымі перлінамі можна пачынаць і заканчваць цытаты ў
якасці шматкроп’я. Праз гэты сімвал
адлюструем мудрасць і натуральнасць нашай жывой гутарковай мовы, да якой
звярнулася беларуская пісьмовая літаратура часу барока, з-за чаго і мае аўтэнтычнасць разам з далучанасцю да
еўрапейскай філасофска-культурнай традыцыі.
Сінкрэтызм мастацтва эпохі барока прадставім: музычным
матэрыялам да экспазіцыйных комплексаў, матэрыяламі па тагачаснай архітэктуры,
дызайну інтэр’ераў, выяўленчым мастацтве
і г.д.
З-за вялікага аб’ёму матэрыялаў па тэме абагульняючую
інфармацыю (напрыклад, па гісторыі сусветнага мастацтва, філасофіі і інш.
гэтага часу) мэтазгодна змясціць ці ў электроннай кнізе ці на насценных cэнсарных
планшэтах, якія змогуць выкарыстоўваць наведвальнікі без экскурсавода
самастойна.
Зыходзячы з гістарычнага, семіятычнага, герменеўтычнага падыходаў і іх сінтэзу пераход
ад эпохі Адраджэння да літаратуры Новага часу мэтазгодна зрабіць праз дэманстраванне
еўрапейскага агульнакультурнага кантэксту, а менавіта паказу ролі тагачаснай
навукі ў збліжэнні этнасаў.
Экспазіцыйны комплекс1. Еўрапейскі кантэкст беларускай навукі часу барока
Акустычны фон пры пераходзе
ад навуковых дасягненняў Адраджэння да
навукі Новага часу: “Гаудэамус ігітур…” - гімн студэнтаў на лацінскай мове.
Стылізацыя куточка бібліятэкі Мішэля Мантэня (яго
творчасць - пераходны момант ад рэнесансавых матываў да барокавых у Еўропе ,
што і дае падставу зрабіць пераход да ўсёй эстэтыкі барока менавіта такім
чынам), дзе на столі, сценах на прымацаваных рэечках былі выразаны цытаты з
антычных аўтараў на лацінскай, грэчаскай, а таксама сучасных яму еўрапейскіх
мовах. Напрыклад,
Сенэка:
“Жыві з людзьмі нібы цябе бачыць Бог; з Богам размаўляй
нібыта цябе чуюць людзі.”
Тут жа ствараем інтэрактыўнае “месца заняткаў шкаляра”, дзе наведвальнікі
маглі б і фатаграфавацца, і пабыць у вобразе творцы-шкаляра з пяром у руцэ і
атрамантам сярод фаліянтаў ды прыбораў
на стылізаваным вучнёўскім стале. Экспанаванне на стале: мікраскоп
Янсена, тэлескоп Галілея, барометр і тэрмометр, паветраная помпа(вынаходніцтвы
17 ст.), а таксама бюсты вучоных Галілея, Лейбніца, побач з Ньютанам - яблык.
(Можна выкарыстоўваць як дыдактычны матэрыял для пазнавальнай гульні).
Кнігамі праілюструем
тагачасную навуковую літаратуру, каб паказаць значны ўнёсак айчынных навукоўцаў
у развіццё, напрыклад, мовазнаўчай навукі. Экспануем выданнi па рэлігіязнаўству: Триодь постная (Вiльня, тыпаграфiя Мамонічаў. 1609);
Псалтирь (Гродзенская тыпаграфiя. 1786); Пролог
(Супраслеўская тыпаграфiя. 1791), навуковыя гуманітарныя выданні:Борейко Ю. Наука о красноречии. Из книг М.Т.Цицерона (Виленская типография иезуитской коллегии. 1763); Соарий К.
Риторика (Несвижская типография иезуитской коллегии. 1764); Альварий Э. Об
изучении грамматики латинского языка (Полацк,
типография иезуитской коллегии. 1794).
150 гадоў “Граматыка” (“Грамматики
словенския правильное синтагма”. 1618) М.Сматрыцкага (факсімільнае выданне 1978.) была
агульнапрызнаным школьным падручнiкам па стараславянскай
мове ў Беларусi, Pacii, Лiтве i Украіне, а гэта сведчаннне значнасці ўнёску ў
агульнаеўрапейскую навуку.
Адмежаванне навукі ад тэалогіі дае падставу апошняй больш
плённа карыстацца сродкамі літаратурнага слова. Фактычна сродкамі літаратуры
была дасягнута мірным шляхам канфесійная дамова.
Экспазіцыйны
комплекс 2: Літаратурнае слова ў рэлiгiйнай палемiцы як сродак
мірнай дамовы
Канфесійную
талерантнасць таго часу на беларускіх землях адлюструем з дапамогай экспанатаў:
крыж напрастольны (праваслаўны), ружанец
Св. Тэрэзы (каталiцкi).
Праз паказ
адрозненняў, якiя гiстарычна
склалiся ў праваслаўнай i каталiцкай дагматыцы,
літаратура імкнецца паказаць блiзкасць каталіцкага і
праваслаўнага веравызнанняў.
Пётр Скарга
“Аб адзiнстве царквы боскай” (1577)
(муляж).
Iпацiй Пацей “Уния альбо
выклад преднейшых артыкулов, ку зъедноченью греков з костелом рымким
надлежащых” (1595) (муляж).
Адказ
І.Пацею - “Казанье святого Кирилла, патриарха Иерусалимского, о антихристе и
знаках его з росширением науки против ересей розных” (1590) (муляж), аўтар Стэфан
Зiзанiй.
“Описанье и оборона събору руского берестейского” ,Вільня, 1597г.(муляж)
Хрыстафор Філалет “Апокрысiс, або
адказ на кнігі аб сiнодзе брэсцкiм, iменем людзей старажытнай рэлiгii грэчаскай” (муляж), 1597 г. - экспанат выяўляе прызнанне
адзiнства царквы з раўнапраўнымі ўзаемінамі
ўнутры яе.
Усе
вышэйпазначаныя кнігі размесцім як прадметны фонавы рад у стылізаванай палічцы, бо цэнтральны твор
палемічнай літаратуры напісаны пазней, у XVIІ ст.
2-я
частка: “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага. Пры экспанаванні выкарыстаем вобраз абпаленай кніжнай
старонкі на перлава-белым колеры фона. Цытата з тэксту тамсама. Мялецій Сматрыцкi
(1577-1633). Твор “Трэнас” напісаны з пазіцый праваслаўя.
Плач
усходняй царквы, напісаны на лацініцы з ужываннем значнага пласта беларускай
лексікі, лексічных зваротаў польскай мовы. Узыходзіць да ўсходнеславянскіх
галашэнняў разам са старажытнай традыцыяй малітоўных зваротаў. Унікальнасць беларускага
твора М.Сматрыцкага – у спалучэнні асноўных дагматаў праваслаўя з народна-паэтычнай
традыцыяй. Агульначалавечы кантэкст падкрэслены зваротам да ўсіх народаў, да
ўсіх пастыраў, што выводзіць твор на ўзровень узору высокамісіянерскай
праваслаўнай рыторыкі. Высокі стыль тропаў. Праваслаўную царкву сімвалізуе
вобраз маці, ад яе імя - высокая паэтыка твора.
“…З адным
мужам была пашлюбёна, за аднаго выдадзена замуж, ад аднаго зацяжарыла, у адным
чэраве насіла, адным малаком карміла, аднак (на жаль!) сыноў розных звычаяў на
пакуту і сорам свой, бачу.”
“О,
біскупы, біскупы! О сыны, занядбаўшыя бацьку і маці!... Дакуль вы будзеце спаць
непрабудным сном? Хіба ж вам мала той каштоўнай страты якую я зношу…”
Барокавасць
гэтага твора і ў шматмоўі – спалучэнні граматычных і лексічных сродкаў розных
моў, што выдзелім у тэксце цытаты мастацкімі сродкамі.
Суіснаванне
з рэлігійным ў гэты час моцнага свецкага напрамку ў літаратуры – доказ разгалінавання
і ажыўлення літаратурнага працэсу.
Экспазіцыйны комплекс 3. Свецкі
напрамак ў кніжным пiсьменстве
Роля
магнацтва ў культуры, у тым ліку літаратуры. У якасці мастацкага фона выкарыстаем
паменшаную копію параднага шляхецкага партрэта Януша Радзiвiла (каля 1652 г.).
Акустычны фон – музыка Радзівілаў- кампазітараў.
Частка
1.Гісторыка-мемуарная лiтаратура
Беручы
пачатак у летапісанні, з’яўляюцца побытаапісальныя дзённікі, так званыя
дыярыушы. Агульнаеўрапейскія гуманістычныя тэндэнцыі. Агульнаеўрапейскую з’яву
мімесіса ў эстэтыцы гэтага часу прадэманструем цытаваннем гутарковай мовы з каларытнай лексiкай, трапнымi эпiтэтамi i параўнаннямі.
Афанасiй Фiлiповiч (каля 1597-1648). Публiцыстычныя артыкулы, аб’яднаныя у “Дзіярыуш”. Тлумачым
назву “дыярыуш”праз N.B! Барокавасць твора: сінтэтызм і
сінкрэтызм. Жанр, паводле слоў даследчыка Дабрыніна М.К., “аўтабіяграфічнай
палемiчнай аповесцi”. Важна паказаць спалучэнне мастацкага, дакументальнага,
гістарычнага і тэалагічнага матэрыялаў у традыцыйным для праваслаўнай культуры
зводзе твораў праз цытатаванне тэксту кожнага кшталту:
Мастацкі: “…Будь же сыном православным, униате!Ест покута живым людем, милый
брате.Христос до тебе взывает И пречистая чекает”…
Дакументальны:
“…Зрозумевши омылность света того, чернцем зосталем року 1627 у Вилни при
церкви православной св.Духа рукоположением господина отца годной памети Иосифа
Бобриковича. И былем з послушенства в монастыру Кутеенском под Оршею и в
Межигорском под Киевом през час немалый, учачися воли Бозской и законного
живота”…
Гістарычны:
“…И гды князь Радивил, канцлер литовский, року 1636, именем Полоза утискуючи
церков православную, одбирал монастыр той Дубойский на езуиты барзо мудрие,
фундуючи их в мести Пинском, в тот час барзо страшнии видоки на неби и на земли
(не видилем: на небе – хмуры гневливые з войсками ушиковаными, на каране
готовыми, и на земли – седм огнюв пекелных, на седм грехов смертельных
зготованых…”
Тэалагічны:
“…маю заховати: Мерность зо всеми людми в пожитии розумне мети; Послушенство,
чистость и убозство заховати законное; На смерть двоякую памятати уставичне; Воли
Бозской завше-завше во всем се оддавати. Што я. паметаючи (дару Бозского ведлуг
часу таити не треба) и по сесь час выритое ласкою его святою, на сердцу своем
маю.
Если бы
што противного воли Бозской з немощи ся телесной притрафило. То споведю и
покутою досконалою себе очищати...”
Частка 2: Песенна-iнтымная лiрыка – і яе шляхецкае
паходжанне
Актыўнае
засваенне заходнееўрапейскай традыцыi і сувязь з роднай гутарковай
мовай у асяродку сярэдняга класа. Выконвалася ў суправаджэнне танцаў у дамах
шляхты i гараджан. Падрыхтавала з’яўленне
жанра гарадскога раманса (тлумачым значэнне раманс праз N.B!). Для адлюстравання свецкасці
тагачаснай сярэдняй шляхты пажадана падаць жаночы і мужчынскі святочныя касцюмы
ці музычныя інструменты той эпохі.
Экспанаты: польскi рукапісны зборнiк “Песнi, танцы i падваны” (1654) (муляж).
Выносім цытату: “…Красная
ў пані ўрода Харошая малода А ёй муж стар, нядуж. Ходзіма да хаты, Што б вясёла
пані было людзям забаўляці…”. Акустычны акцэнт - “Куранта” (“Стары Ольса”).
Прадметны
рад дапоўнім: прадметам для захавання духмяных рэчываў, падсвечнiкам з барочным арнаментам.
Частка 3:
Беларускі эпісталярны жанр – узор еўрапейскага ліставання.
Тэндэнцыя
да “алiтаратурвання” гiстарычных i дзелавых запісаў прывяла
да з’яўлення эпісталярнага жанра. Тлумачым паходжанне “эпісталярны жанр” N.B! Насценны фон - старонкі
ліставання з “Допiсаў” Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага
(1530-1587). Узор аднаго з першых дыпламатычных
захаваных ліставанняў з першымі асобамі
замежных дзяржаў, а таксама прыклад унутрыдзяржаўнага дзелавога ліставання: Пададзім
узоры тэкстаў прывітальных зваротаў у лістах 12, 1 і інш.
Лист 1 “…Найяснейшего
и незвитежоного великого господаря Стефана, божьею милостью короля польского и
великого князя литовского, руского, пруского, жемойтского, мазоветцкого и
лифлянского, княжати седмигродцкого и иных многих великих и славных панств
господаря, от воеводы смоленского, старосты оршанского Филона Семеновича Кмиты
чернобыльского в Смоленск наместнику смоленскому – князю Данилу Ондреевичу
Нохтеву-Суздальскому…”
Прадметны
рад: манеты – як сведчанне развітых знешніх эканамічных сувязяў у той час.
Экспазіцыйны комплекс 4: Парадыйна-сатырычныя
творы. Традыцыя ананімнасці
Выкарыстанне
вобразу “белых плям” у гісторыі літаратуры, што датычыцца аўтарства. Асаблiвасць - вострая палітычная сатыра выражана каларытнай народнай
мовай.
“Прамова Мялешкi”. “Белая
пляма” – аўтарства. На белым фоне акруглага аркуша (перлавае адценне) – цытаты
з тэксту – узор тропікі:
“Пришло
мне з вами радити, а я на таких зьездах николи не бывал и з королем его милостю
николи не засЂдал. Толко за князей наших, которие королевали и которые
воеводами бывали, сэнтэнтий тых не бывало, правым седцем просто говорили,
политыки не знали, а у рот правдою, як солею в очи, кидывали”…“Кажучи правду,
не так виноват король, як тые радные баламуты, што при ним сидят да крутять.
Много тутако таких ест, што хоть наша костка, однак собачим мясом обросла и
воняет!...”
Лiтаратурная пародыя -N.B! на сеймавую прамову.
“Лiст да Абуховiча” аўтарства – белая
пляма. Цытата як узор тропікі.
“Я так
разумею, коли Смоленск оддали, то и тытул продали… Лепей было, пане Филипе,
седзець табе у Липе. Увалявся есь в великую славу, як свиня у грась, горш то ся
стало, коли хто упадзе у новом кожусе у густое болото, у злом разуменю, у
обмовах людзких и у срамоти седзиць, як дзяцел у дупли…” Тлумачым паэтыку ў N-B!
Закадыфікуем
абагуленасць аўтарскага “я”, падаючы на фоне “белых плям”- белых аркушаў з цытаваннем люстэркі ў авальных партрэтных рамах, як
сімвал таго, што абагуленае аўтарскае “Я” дае падставу ўявіць кожнаму з наведвальнікаў
уласнае аўтарства таго ці іншага твора.
Экспазіцыйны
комплекс 5. Росквіт паэтычнай традыцыі.
Частка1. Панегiрычныя вершы-эпiкграмы.
Традыцыі барокавай
еўрапейскай паэтыкі. Фундатарства ў сферы кнігадрукавання - першая праява ідэй Асветніцтва.
З’яўленне жанра паэзіі “на выпадак”. Арыстакратычнае яе паходжанне, бо ішло ад празаiчных прадмоў-падзяк да панегiрыкаў (тлумачым
значэнне панегірык N.B!) на гербы магнатаў. Папулярнасць
ў беларускай кнiжнай паэзii “эпiкграмаў” (эмблематычных
вершаў), якія (даць N.B!) 1) патлумачвалі значэнне выяў на фамільных гербах 2) перадавалі ў сціслым
выглядзе змест кнігі.
Фон
насценны: выявы закамітых гербаў: “Астрог”
(род Астрожскiх), “Лiс” (род Сапегаў), “Грыф”
(род Хадкевічаў), “Агiнец” (род Агінскіх)
(графічныя копіі).
Прадстаўнік жанра - Андрэй Рымша.
Цытаванне: На
герб ясневельможного пана Остафея Воловіча, пана віленского і прочіх
Што две
стрелы, што врубы, што лелеі значат,
ТО всі люді
мудрые вельмі горазд бачать,
Которых
зацный тот дом за герб ужіваеть,
Верь мне,
іж там господу цнота свою маеть.
А.Р….”
Акустычны
акцэнт – прысвячэнне А.Рымшу (Стары Ольса)
Частка2:
Уласналітаратурная паэтычная традыцыя. Паэзія Сiмяона Полацкага (1629-1680)
Фонам на
сцяне - схема сілабічнага верша на стылізаваным
перлавым аркушы-чарнавіку. С.Полацкі прышчапляе усходнеславянскай паэзіі еўрапейскую
сілабіку ( N.B!).
Тры перыяды
творчасці (кіеўскі, беларускi i маскоўскі) праілюструем выявамі трох усходнеславянскіх барочных помнікаў
архітэктуры, а таксама пададзім прыклад барокавага беларускага іканапісу. Такі
фон праілюструе агульнаўсходнеславянскае значэнне С.Полацкага, выхадца з
беларускай зямлі.
Пададзім значэнне “элегічны верш”праз N.B!
Беларускi перыяд творчасцi - самы значны. Распрацоўка
новага для беларускай лiтаратуры жанра дэкламацыi ( N.B!). “Метры”, прысвечаныя прыезду цара Аляксея Мiхайлавiча ў Полацк (1656) Рифмы
вторые. Отрок 1.
“…Ты ны от
нужды вражия избавил, Россию Белу во свете поставил, Прежде напастей бурею
стемнену и оскорблену Тобою иго тяжкое зложено, Трудное бремя от нас
отвержено.”
Дыдактызм
паэзіі ў гэты перыяд пададзім праз
цытаванне верша “8 цудаў свету” (з іх графічнымі выявамі), а таксама верша
“Благородство редкостно”: “…Личное достоинство есть подлинное благородство на
земле…Так предков достоинства, если им не хочет придать Сын собственных,
гаснут, и их не видно…”
У маскоўскі
перыяд творчасці С.Полацкага праілюструем пошукі ім спалучэння формы і зместу выявамi графiчнай непаўторнай пабудовы
яго вершаў: “Орёл российский” (у форме сэрца), “Благоприятствование цару
Алексею Михайловичу з выпадку нараджэння
царэвiча Сiмяона” (у форме васьмiканцовай зоркі),
“Царствуй многа лета” (лабiрынт у форме радыяльнага
квадрата з пачатковай лiтарай Ц у цэнтры.
Маючы на
ўвазе барокавасць паходжання беларускага “літаратурнага тэатра”, заўважым, што другая
палова XVIІ ст. - час сталення беларускай
драматургii.
Экспазіцыйны
комплекс 6 (абагульняючая сценавая канструкцыя як фон для яе частак 1, 2): Для
раскрыцця зместу тэмы пры адноснай адсутнасці экспанатаў пажадана асноўны акцэнт
зрабіць на фон экспанавання: каб адлюстраваць барочнае па часе ўзнікненне
беларускага “літаратурнага тэатра” і спалучэнне “нізкага” барока з ідэямі
Асветніцтва выкарыстаем на сцяне а) дыярамны паказ куточка драўлянага інтэр’еру
карчмы з тагачасным шклом і керамікай, дзе звычайна адбывалася дзеянне інтэрмедый,
а побач б)“блакітныя шпалеры” моднай у той час у Францыі “блакітнай гасцёўні
мадам Рамбуе” – формы культурнага салона, дзе абмяркоўваліся культурныя падзеі
свету, нараджаліся і праводзіліся ў жыццё ідэі Асветніцтва. Культурнаасветніцкую
дзейнасць Ф.У.Радзівіл магчыма паказаць якраз на фоне такой “блакітнай
гасцёўні”- салона, як сімвалічную сувязь айчыннай традыцыі і
заходнееўрапейскай. У гэтай жа тэме як паказ наследавання барочных традыцый у
тым ліку і асветніцкай ва ўсе часы ролі
тэатра прадэманструем сучасныя афішы на тым жа двухколерным перлавым фоне.
Частка
1. Інтэрмедыi. Першыя беларускія камедыі
На фоне куточка драўлянай карчмы пакажам цытаты
з iнтэрмедый, дзе мове селяніна нададзім галоўную
ўвагу. Напрыклад:
“Селянін і вучань-уцякач”: Селянін: “…От
так трэба гэтых жэўжыкаў розуму наўчыць. Накідаў я яму добре. Нехай знае, што
то ад бакіламара ўцекаць. А такі ж не дармо прыходзіць і гэтое да дому. Да ўжо
ж я тут не вельмі буду прасушацса; калі б не было хвігель за хвігель с тым
часам і камедзея скончыцса”.
“Камедыя”
К.Марашэўскага. 40-50 гг. XVIІІ ст. Твор з рэпертуара тэатра
Забельскай дамiнiканскай
калегii – “Камедыя” К. Марашэўскага
(1787). Жанр камедыі - N.B! Сiнтэз
барочных і асветнiцкiх тэндэнцый. Пададзім на
асобным лісце спіс дзеючых асоб ( пры тлумачэнні звернем увагу на адсутнасці
жаночых вобразаў, выкарыстанні бiблейскiх матываў як прыналежнасці да барочнай традыцыі):
Дзеючыя
асобы: Селянін, Жыд, Д’ябал, Дзеці, Тры браты, Пакутнік.
Прыгадаем
сувязь сюжэту з матывамі заходнееўрапейскай літаратуры ( Гётэ “Фауст”). Цытаваннем
апошняй сцэны, калі д’ябал цягне селяніна Дзёмку ў пекла, той крычыць: “Квасу!
Дайце квасу!”, праілюструем адметнасць барокавай падачы нацыянальнага характару
ў беларускай камедыі. Каб паказаць повязь часоў, побач пададзім сучасную афішу
перапрацаванай на сучасны лад пастаноўкі “Камедыя”.
“Лекар
па прымусу” М.Цяцерскага. Перастварэнне камедыi Жана-Батыста Мальера
“Доктар па прымусу”. Пададзім асобным лістом кароткі змест, як раней на афішах:
“Жывучы ў няспынных сварках з братам, прыдумаў адзін з іх сродак помсты свайму
брату для таго, каб пазбавіцца ледзь не ад паўсядзённай яго лупцоўкі, але гэты
фокус прынёс яму ізноў “шчодрую ўзнагароду”. Звернем увагу на перакладчыцкую
прафесійную дзейнасць і самастойнае яго аўтарства што да беларускай ўстаўкі - “камедыі
ў камедыi”, значыць “тэкста ў тэксце” як рысы
барокавай беларускай інтэрмедыі ў кантэксце еўрапейскай асветніцкай драматургіі.
Частка 2: Асветніцтва праз прафесійны тэатр.Унёсак
Ф.У.Радзiвiл (1705-1753)
Стваральнiца першай прафесiйнай сцэны на тэрыторыi ВКЛ - нясвiжскага тэатра Радзівілаў
у 1746-1752 гг. Аўтар 16 драматургiчных твораў i оперных лiбрэта (“Каханне -
зацікаўлены суддзя”, “Золата ў агні”, “Суддзя без розуму”, “Дасцiпнае каханне”, “Шчаслiвае няшчасце”). Выданне “Камедыi i трагедыi” Ф.У.Радзiвiл, Жоўква, 1754 г. пададзім на фоне “блакітнай гасцёўні”,
чым падкрэслім сінтэз барока і Асветніцтва ў творчасці Ф.У.Радзiвiл. Веданне моў у тагачасным
арыстакратычным асяроддзі праілюструем “Невялiкім
польска-французскім слоўнікам” (Познань, 1746).
Спадкаемства
барокава-асветніцкіх традыцый у сучасным беларускім тэатры праэкспануем афішай Купалаўскага тэатра для сучаснай пастаноўкі
паводле твораў Ф.У. Радзівіл.
Экспазіцыйны
комплекс 7: Завяршальным пунктам тэмы стане спалучэнне дакументальных матэрыялаў з сімвалічным вобразам: укрыжаваным звонам,
без язычка, накрыж перавязаным вяроўкай, а па крыжы – кавалачкі абпаленых
старонак ( даць асацыятыўную сувязь з крыжом Е.Полацкай у тэме Сярэднявечча).
Такое спалучэнне будзе сведчаннем, што нягледзячы на афіцыйную забарону
беларускай мовы ў 1696 г. Соймам Рэчы Паспалітай (дакументальнае пацверджанне
за подпісамі – копія), а пасля 3-х падзелаў Рэчы Паспалітай нават не было
гаворкі пра існаванне беларускай дзяржаўнасці (копіі дакументаў падзелу), за
ўвесь перыяд Барока, здавалася б, неспрыяльны для яе развіцця, беларуская лiтаратура, несучы ў сабе характарны беларускі элемент
талерантнасці ў адносінах да іншых літаратур і моў, на якіх яны пісаліся, па-беларуску
назапасіла і прадставіла ўсяму свету і чытачам-суайчыннікам мноства аўтэнтычных
духоўна-мастацкіх каштоўнасцяў.
Ва ўмовах
ўзаемных стасункаў розных культур і адначасовага скасавання права беларускай
мовы на існаванне асаблiва плённым аказалася жыўленне
ужо аформленай на той час літаратурнай пісьмовай мовы паэтыкай гутарковай мовай, асабліва зваротам
да фальклору. Тут увядзем акустычны элемент
– этнамузыку гурта “Гуда”, што і стане
пераходным мастком да наступнага экспазіцыйнага комплексу па літаратуры з вельмі
выразным выкарыстаннем фальклорных традыцый.
Аўтар: на той час навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела ДМГБЛ Наталля Супей
Комментариев нет:
Отправить комментарий