среда, 29 октября 2014 г.

Частка думак пра беларускае барока ў літаратуры (з варыянтам перакладу кавалка "Трэнаса" М.Сматрыцкага)

Зала барока
Тэма: “Аўтэнтыка праз талерантнасць”
Мэта кампазіцыянаванння
1.     Дэманстраванне беларускага тэксту гэтага часу ў кантэксце суветнай літаратуры і культуры
2.     Сінкрэтыка-вобразнае паданне  контрапунктаў кампазіцыі для адлюстравання паэтыкі і філасофіі таго часу
3.     Дэманстраванне “талеранцыі”, “Шматкультурнай вектарнасці”, “паліфанізму”, “гіпертэкставасці” і іншых праяў навукі, культуры, літаратуры, мовы эпохі барока праз беларускі тэкст, уключаны ў кантэкст сусветны, з ілюстраваннем фону таго часу
4.     Фондавымі музейнымі набыткамі скампанаваць частку вобразнай структуры барокавалітаратурнагай кампазіцыі
5.     Контрапунктавыя месцы прадставім як спалучэнне тэкставага матэрыялу і рэчавага
6.     Падаць контрапунктавы матэрыял з дапамогай агучвання
  

Тэмарэматыка кампазіцыянавання

1.     Рэканструяванне вобраза нататніка-кнігі стылю ракако (з мэтаю паказаць дасягненні часу ў тым ліку паэтыкі як галоўнага літаратурнага складніка)
2.     Падаванне акустычным фонам студэнцкага гімна як сведчанне існавання студэнцкага і навуковага жыцця
3.     Дэманстраванне стылізацыі куточка бібліятэкі М.Мантэня як доказ уключанасці беларускай думкі барокавага перыяду ў фонавы для музейнай кампазіцыі  сусветны кантэкст. Шматвектарнасць тагачаснай думкі!
4.      Падаванне стылізаванага “месца заняткаў шкаляра” як адлюстраванне ролі шкалярства ў захоўванні лепшых традыцый навуковай творчасці датагачаснасці
5.     Кніжнае кампанаванне як доказ існай сувязі навуковай філасофіі і рэлігіі ў пераходны для гісторыі перыяд Адраджэнне-Барока.
6.     Контрапунктавая выява:
“Граматыка …” М. Сматрыцкага – доказ знакавага ўнёску беларускай філалогіі ў агульнаславянскі кантэкст – еўрапейскую навуку і сусветную
Фонавы сусветны кантэкст – кампазіцыя рэчавая (дыяпазітыў?) і кніжная як доказ ролі аб’яднаўчай беларускай філалогіі ў гэты час для рэлігій еўрапейскага і славянскага свету.

11. Роля духоўнай літаратуры і філалагічнай навукі гэтага часу, размежавання навукі ад тэалогіі  як сродка ўрэгулявання канфесійных пытанняў шляхам палемізавання і вывядзення высноў для гістарычнай навукі і для сусветнага кантэксту:
Пасля дэманстравання рэлігійных святыняў плаўны пераход  да паказу блізкасці веравызнанняў праз кніжную кампазіцыю
Кніжная кампазіцыя з маленькім падсвечаным дыяпазітывам берасцейскай вуніі на палічцы
Вобраз палічкі як вобраз схаластычна выкладзенай  і пададзенай гісторыі зямной як гістарычнага перыяду, які стаў для кожнага кшталту творчасці абмежавальнымі рамкамі, а ў кампазіцыі будзе адлюстраваны праз вышэйпаданы вобраз палічкі, з якой можна браць самае лепшае і творча пераствараць.
КОНТРАПУНКТАВЫМ ТВОРАМ на фоне вышэйпададзеным  прадставім “Трэнас” Мялеція Сматрыцкага  які гістарычна быў нібы пасланнем да караля, тэалогія трактавала б гэта як пасланне да Цара Нябеснага..
 Мялецій Сматрыцкі выступаў у гэты час як выразнік ідэі ўсходнеславянскай царквы якая пабудавана на філалогіі, філасофіі, тэалогіі, што з’яўляліся ў гэты час апірышчам для суседніх краін у сярэдзіне 16 стагоддзя. З’явіўся ўнікальны беларускі твор, які дэманструе і талеранцыю і філалагічную аснову, са зваротам як да ўсіх народаў і пастыраў, так і непасрэдна з нівеляваннем спрэчных пытанняў, якія паўставалі на той час паміж канфесійнымі коламі.
Высокамісіянерская роля прадстаўнікоў славянскай (усходнікі) філасофіі ў дасягненнях  часу.
Вобраз  абпаленай кнігі на бела-перлавым фонавым колеры = выраз гістарычнага схаластычнага падыходу да ўсяго вышэйпаданага шляхам знішчэння агнём існых слоў. Набытак датагачаснай навукі застаўся некранутым, бо “рукапісы не гараць”, што пазней хацеў сказаць М.Булгакаў у “Майстру і Маргарыце”.  Маючы тэалагічнае выхаванне аўтар пазнейшага сусветнавядомага твора знайшоў мажлівасць у паслярэвалюцыйныя неасхаластычныя гады МАСАЛІТу выказаць існыя словы на ўсе часы.
Нягледзячы на тое што схаластыка займала ў той час паступова  месца ў розуме, творчыя людзі навукі захоўвалі ў любых умовах рацыянальнае і эмацыянальнае для кожнае платанічнае рэчы ў сабе.  Фактычна сродкамі моўнымі праз пісьменства кожнай краіны, у якім захоўваецца  заўсёды надіснасць да таго на ўсе часы абяцаная, у час барокавага гістарычнага перыяду было заснована брацтва шкалярскае бурсы, якія мелі на мэце ідэю асветніцтва, якая перайшла з часу Адраджэння.
Што да стварэння “Трэнаса” Мялеціем Сматрыцкім, правеснікам надіснасці і ў тым ліку часу, які спадчыну адраджэнцаў захоўваў у выявах падчас творчасці з дапамогай сродкаў   моўных, даступных у той час: кірылічнага і лацінічнага алфавітаў, якія накладваліся на беларускі тэкст, у выніку чаго атрымліваўся твор, які адпавядаў і рымскай культуры і грэцкую не выключаў, да таго ж спалучаў асноўныя дагматы праваслаўя, якія часткова мелі апірышчам і песенна-паэтычную традыцыю краю, у якім тварыў. Да таго было выслоўе “няісны правеснік на Айчыне сваёй”. Гэта надае твору шматвектарную структуру, і   шматвымерную, што адлюстравана ў перакладзе сучасным “Фрынас” – як прароцтва на розных мовах 
Як прынята ў структураванні мастацкай літаратуры , твор пачынаецца назвай, якая гатычным шрыфтам  правяшчае на гоцкай мове новую эпоху, а ў той час Сматрыцкі занатоўвае тэкст:  “Імярэк 1”
Настаўнікам захавана надіснасць Любові, моваю божаю абяцаная царкве святой, якая сыходзіць на “манкуртаў”.
Тройча, ты існы і няісныя ў ёй без духоўнага свету, траякі ты, існа хросны, і ўвесь час Любоў! Слова Любові вышняй і зямной з Вамі, у гісторыі зямной стагоддзямі схаластыкай знішчанай з надісных кніг укрыжаваннямі абяцанымі. Дачуйцеся! Тройча, ты існы і няісны ў свеце, дзе творы майго пяра скрадаюць, настаўнікам маім з шатаў і пакрова надземнага прамоўленых! Існай і ня існай дай мне ісці неўміруча, як абяцана (апошні сказ -словы ў адносінах да Веры – заўвага аўтара Н.С.)
Вобраз усходнеславянскай праваслаўнай царквы паходзіць ад воБраза Маці Божае, адсюль вышняя паэтыка твора.
Духоўная літаратура ў час барокавы, што  існуе сімвалічна-завуалявана, дае мажлівасць узнікненню свецкага напрамку ў паэтыцы і яе праяве ў пісьменстве.
Еўрапейская і сусветная мастацкая эстэтыка распаўсюджваецца. Сувязь асветн іцтва Адраджэнцаў з духоўным змесцівам мастацтва.Роля магнатаў? З гэтым пытаннем  з’явілася паняцце парадокс барокавы, які пазней выявіўся ў асветніцкай ролі беларускага літаратурнага тэатра, створанага шкалярствам.  Насаджэнне нібыта асветніцтва даe выснову немагчымасці існавання адно ролі магнацтва ў развіцці і падтрымцы routе  baux letters.  Студэнцтва-шкалярства  захоўвае лепшыя  традыцыі  адраджэнства на фоне мецэнацкай дзейнасці парадаксальнага асветніцтва ў барокавы і пераходны да барокавага час, (ТЭП)! з высновай, якая сведчыць аб неўміручасці ідэі настаўніцтва  - сувязь шкалярства з сутнаснай беларускай думкай таго часу, якая жывіла сусветную філасофію – да таго ж духоўны змест асветніцтва захоўваецца і пры кляштарах і манастырах, дзе натхняльнае Слова таксама вядзе да высновы аб захоўванні сутнасці рэчаў пад закратаваннем  схаластыкай ва ўсіх сферах . Фанвізін “Недарасль!”, Рабле “Гарганцюа і Пантагруэль” – як у адным, так і ў другім творы прасочваецца правобраз усё той жа парадаксальнасці “асветніцтва”, 
Гісторыка-мемуарная літаратура (сх) –частка свецкай літаратуры
Панаванне схаластычнай навукі пры падаванні гістарычных фактаў як клішэ-схем гісторыі часу вядзе  да  неапраўдана спрошчанага падання гісторыі, з якая нібыта “не вучыць”.а да таго ж узнікаюць творы пад непасрэдна імёнамі, гэта значыць гісторыя падаецца з пункту гледжання таго або іншага творцы. Дыярыуш – тлумачым назву.падзённая запіс, дзённік з лац..Афанасій Філіповіч з сінтэтызмам і сінкрэтызмам закранае ў творы шматлікія аспекты тагачаснага быцця. Калі ён выкарыстоўвае некалькі стыляў угэтым сінкрэтызм стылістычны) то мае на ўвазе і праваслаўе якое звамянялася на уніяцтва, будь же сыном православным уніате – мастацкі стыль дае магчымасць завуалявана выказаць стаўленне творцы да тагачасных падзей і Пречістая чекает”  - культ маці божай у праваслаўі і тут дае аб сабе ведаць.тэалагічны стыль  падаецца як прысяга творцы
Гістарычны стыль у гэты час ізноў жа змешаны з мастацкім, што дае мажлівасць гаварыць аб мастацкай вартасці твора. Прысутны і дакументальны стыль, які сведчыць пра следаванне жанру твора – дыярыуша.
Частка 2 песенна-інтымная лірыка – яе шляхецкае паходжанне
Актыўнае засваенне заходнееўрапейскай традыцыi і сувязь з роднай гутарковай мовай у асяродку сярэдняга класа. Падрыхтавала з’ўленне жанра гарадскога раманса. Пададзім жаночы і мужчынскі касцюмы для адлюстравання свецкасці тагачаснай сярэдняй шляхты.
Беларускі эпісталярны жанр –узор еўрпаейскага ліставання
Тэндэнцыя да “алiтаратурвання” гiстарычных i дзелавых запісаў прывяла да з’яўлення эпісталярнага жанра. Тлумачым паходжанне “эпісталярны жанр”  N.B! Насценны фон - старонкі ліставання з “Допiсаў” Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага (1530-1587).  Узор аднаго з першых дыпламатычных захаваных ліставанняў з  першымі асобамі замежных дзяржаў, а таксама прыклад унутрыдзяржаўнага дзелавога ліставання: Пададзім узоры тэкстаў прывітальных зваротаў у лістах 12, 1 і інш.


Комментариев нет:

Отправить комментарий