Калі ад Неба дар табе - Сястра,
Яно адно сясцёр нам абірае,
Як з прыгаршчы, сыпне нам Бог дабра -
На ўсё жыццё дабра таго хапае.
Цані дарунак - родную душу,
Цані хвіліны еднасці жаночай,
Натую сэрцам, ў Вечнасці пішу:
У вачах сястры заўважыш мамы вочы...
Не дай нам Бог варожасці спазнаць,
Крый, Неба, нас адной на дзвюх хусцінкай!
У Кнізе Свету ўпісана, відаць,
Сястра - ад Неба дар - душы крывінка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий