суббота, 9 июля 2022 г.

Адчай

 А на вайне як на вайне

І цыгарэты йдуць як цыгарэты

Быць на вайне ужо па мне

І што яшчэ магло б тут быць сакрэтам

Не стрэл у твар, не стрэл у грудзі

А страх за блізкіх і дзяцей

Так лістапад прайшоў, пачнуцца снежань, студзень

Так шмат вакол людей і не-людзей...

Камусьці цяжка ўжо прамовіць прывітанне

Усё больш маўчком, як не з адной Зямлі,

Я восені скажу на развітанне

Малі Зямлю, Сусвет цяпер малі,

Каб нам зіма была аддайным снегам,

Каб нам вясна прыйшла, як і заўжды,

Каб летам жыць і радавацца спевам,

А там і ты ізноў - і без бяды

Вайна вайной, а у кагосьці дзеці

Вайна вайной, і хоць ужо па мне

Павінна так ўсталіцца ва ўсім свеце

што міру-мір, а ўся вайна -вайне.

Раство верагоднае

Бязвернікам і вернікам - набат

з-пад стрэхаў хат

Зазвоніць звон па кім?

Па мне, табе, па ім

Па мёртвым - ім баліць

 як і жывым...

Бі рэхам па мурах!

Руйнуй жывёльны страх!

Не думай, што цішэй паедзеш -

Будзеш ты цалей, далей...

Не бойся, не прасі.., а зразумей

Набат з па-за ўсіх дзвярэй - 

Ты проста чуй і зразумей,

Што той, хто нападаў і злосць сваю патоліў

Перамагчы не зможа аніколі!

Валодаць розумам не зможа аніколі!

Прабачаным не будзе аніколі!

воскресенье, 14 ноября 2021 г.

З мінулага бяссоння

 Не нада больш перакладаць

Нам хватіт перакладаў

Не трэба піць, не трэба спаць

Бо трэба - то вам нада

Як толькі вы, не толькі мы,

То ўсё адразу добра

А што, свае ва ўсіх дамы,

Жывецца ўсім тут добра

Як сам сабе ты гаспадар,

То можа самы лепшы дар?

Мне так пашэнціла, што я

Нязломная - нязломная сям'я.


суббота, 23 октября 2021 г.

Краіне

 Даруй цяпер, Мая Краіна,

Што не Цябе мне давялося

Назваць "неапалімая купіна"...

Даруй мне, бо Цябе я бачу

Нібы праклятай, як сябе

На гэты момант не магу іначай

Даруй, што не магу зрабіць

Нічога, каб не знік увогуле Народ...

Хаця б што Мову не забыць!

Я веру, што ўсё як мае быць -  часова

Купінай вольнай я Цябе убачу

Дай Бог уцелясніцца маім словам


пятница, 25 июня 2021 г.

Сабе

 Маўклівыя сябры - як я сама

А нехта гаваркі, а нехта на жыццё хварэе

Я ўсё жыццё жыву, як Беларусь

І сцяг ўва мне і чырванее, і бялее

Свабодным быць нам на зямлі лягчэй

Бо розум наш нам сілы дадае

Мы пераможам слекату яшчэ

Яшчэ не год, бо зверху вам відней

Вы, продкі, продкі, вы даеце нам

Усім жывым: не дам, не дам памерці,

Тваё - табе, і застаецца нам

Жыць і любіць, і не спыніцца сэрцу

І працаваць, да поту працаваць

пісаць, тварыць, нам продкамі даецца

Тваё - Табе, і застаецца нам

Жыць і любіць, і не спыніцца сэрцу

воскресенье, 6 декабря 2020 г.

За месяц да Святаў

 У вышніх прагучала наша мова,

І дзьме цяпер Сусветны вецер нам

У спіны, з вуснаў жа ліецца Слова

Навек ды будучым вякам

Мы свой алтар збудуем з словаў Праўды

І рэхам адзавецца з вышыні,

Наказам прагучыць: каб нелюдзем не стаў ты,

Любі, а Ён даўно ўсяліўся ў ны.

І кожны дзень пачуеш з вышніх Слова,

Ты сэрцам слухай: так аддзячыш мове!