суббота, 31 января 2015 г.

Раздзел 15 Quo vadis? Г.Сенкевіч

Раздзел XV

Пятроній да Вініцыя:
“Праз надзейнага нявольніка дасылаю табе з Анцыя гэты ліст, на які, паколькі рука твая больш прызвычаена да мяча і шчыта, чым да пяра, спадзяюся, адпішаш без лішніх клапот праз яго ж.  Я пакінуў цябе на верным шляху і поўнага надзеі і думаю, што або ты ўжо салодкія жаданні заспакоіў у абдымках Лігіі, або заспакоіш іх хутка, пасля чаго сапраўдная зімовая віхура павее на Кампанію з гор Саракта. О, мой Вініцый! Няхай табе дапамагае залатая багіня Кіпра, а ты будзь апекуном гэтай лігійскай Аўроры, якая ўцекла ад сонца кахання. І памятай, што мармур, хоць і самы дарагі – нішто, і што сапраўдная вартасць прыходзіць да яго, калі рука майстра ператворыць яго ў мастацкую рэч. Будзь такім майстрам і ты, …. !Кахаць недастаткова, трэба ўмець кахаць і трэба ўмець навучыць каханню. Кожны адчувае асалоду: і плебс, і нават жывёлы, але сапраўдны чалавек адрозніваецца ад іх тым, што яе ператварае ў высокае мастацтва, а любуючыся ім, усведамляе яго боскую прыкмету,  і гэтым не толькі цела , але і душу насычае. Неаднаразова, калі тут я думаю аб бессэнсоўнасці, няпэўнасці і нудзе нашага жыцця, прыходзіць мне на думку, што ты можа і лепшае выбраў, і што не двор імператара, а каханне і вайна – дзве рэчы, дзеля якіх варта нарадзіцца і жыць
На вайне ты быў шчаслівы, будзь жа такім і ў каханні, а калі табе цікава, што робіцца ў двары імператара, то я буду табе пра гэта час ад часу паведамляць. Цяпер мы сядзім у Анцыі і даглядаем наш нябесны голас, аднак адчуваем нянавісць да Рыма, а зімой збіраемся падацца ў Баі, каб выступіць публічна ў Неапалісе, жыхары якога, як грэкі, лепш змогуць нас ацаніць, чым воўчае племя, што жыве на берагах Тыбра. Збяруцца людзі з Баяў, Пампей, з Путэол, з Кум, са Стабій, і тады авацый і вянкоў нам хопіць, і гэта будзе стымулам да выезду ў Ахаю.
А памяць пра малую Аўгусту? Так! Яшчэ яе аплакваем. Спяваем гімны ўласнага сачынення так цудоўна, што сірэны ад зайздрасці пахаваліся у самых глыбокіх гротах Амфітрыты. Слухалі б нас дэльфіны, калі б не перашкаджаў ім шум мора.  Боль наш дасюль не суцішыўся, і мы паказваем яго людзям усялякім спосабамі, якім вучыць ваянне, назіраючы пільна, ці да твару нам жалоба і ці людзі могуць разумець гэту прыгажосць. Ах, мой дарагі! Памром, як блазны і камедыянты.
Тут усе аўгустыяне і аўгустыянкі, не лічаччы пяцісот асліц, у малацэ якіх купаецца Папея, і дзесяці тысяч слуг. Часам бывае весела. Кальвія Крыспініла старэе і, кажуць, што ўпрасіла Папею, каб ей дазволілі ёй прымаць ванну адразу пасля боскай. Нігідыі Лукан урэзаў па твары, падазраючы яе ў сувязі з гладыятарам. Спор прайграў жонку ў косці Сенецыену. Таркват Сілан даваў мне за Эўніку чатырох коней каштанавай масці, якія ў гэтым годзе напэўна выйгралі б гонкі. Я не згадзіўся. А табе таксама дзякую, што яе не прыняў. Таркват Сілан нават не здагадваецца, бядак, што ён ужо больш цень, чым чалавек. Смерць яго не за гарамі. А ведаеш у чым яго віна? Ен  - праўнук боскага Аўгуста, няма яму ратунку. Такі наш свет!
Мы спадзяваліся, што прыбудзе Тырыдат, а ў гэты час Валагез напісаў ліст з абразамі. Паколькі ен скарыў Арменію, просіць яму яе пакінуць для Тырыдата, а калі не, то і так яе не аддасць. Якое нахабства! Мы і вырашылі ваяваць. Карбулон атрымае такую ўладу, якую за час вайны з піратамі меў толькі вялікі Пампей.  Было імгненне, калі Нярон сумняваўся: баіцца славы, якую ў выпадку перамогі можа атрымаць Карбулон. Думалі нават ці не аддаць гэту пасаду нашаму Аўлу, але супроць была Папея, якой цнота Пампоніі як костка ў горле. Ватыній абяцаў нам нейкія незвычайныя баі гладыятараў, якія хоча арганізаваць у Беневенце. Глядзі, да чаго даходзяць, не звяртаючы на пагаворку ўвагі, шаўцы (Няхай шавец судзіць не больш, чым пра сапог) у наш час.  Вітэлій – патомак шаўца, а Ватыній – сын родны. Можа сам яшчэ сучыў дратву. Гістрыён Алітур цудоўна ўчора прадстаўляў Эдыпа. Я спытаў у яго як у іудзея, ці хрысціяне і іудзеі – гэта адно і тое ж? Ен адказаў мне, што яўрэі мелі адвечна рэлігію, а хрысціяне – новая секта, якая нядаўна ўтварылася ў Іудзеі. Раскрыжавалі там у часы Тыберыя пэўнага чалавека, шанавальнікі якога памнажаюцца з кожным днём і лічаць яго богам. Здаецца, што іншых ніякіх багоў, а тым больш нашых і ведаць не  хочуць. Не разумею, чым бы ім гэта пашкодзіла.
Тыгелін ставіцца да мяне варожа. Да гэтага часу не можа  мне даць рады, аднак мае ўжо адну перавагу. Ен больш дбае пра жыццё і разам з тым ён больш за мяне подлічае, што яго збліжае з Агенабарбам. Гэтыя два дагаворацца раней ці пазней, а ў гэты час настане мая чарга.  Калі гэта адбудзецца, я не ведаю, але усё роўна калісьці павінна адбыцца,можа і не так хутка. Трэба тымчасам бавіцца Жыцце само па сабе было б някепскім, каб не імператар Дзякуючы яму чалавеку часам брыдка ад самога сябе. Няварта лічыць бойку за яго прыхільнасць цыркавымі гонкамі, гульнёй ці спаборніцтвамі, у якіх перамога лашчыць уласнае самалюбства. Я праўда часта сабе так гэта тлумачу, але мне часам здаецца, што я гэткі Хілон і нічым не лепшы за яго.  Дарэчы, калі ён будзе табе непатрэбны, прышлі яго да мяне.  Мне падабаюцца яго павучальныя размовы.  Перадай прывітанне ад мяне тваёй боскай хрысціянцы, а лепш прасі яе ад майго імя, каб не была для цябе рыбай. Раскажы пра здароўе, каханне, умей кахаць, навучы кахаць і да пабачэння”.
М. Г.  Вініцый да Пятронія:
“Лігіі дасюль няма! Каб не надзея, што я хутка яе знайду, ты не атрымаў бы адказ, бо калі жыцце абрыдла, то і пісаць не хочацца. Хацеў праверыць, ці не ашуквае мяне Хілон, і ў тую ноч, калі ён прыйшоў па грошы для Эўрыцыя, я абкрыўся вайсковым плашчом і пайшоў непрыкметна за ім і за хлапчуком, якога яму даў у праважатыя.  Калі яны прыйшлі на месца, я назіраў здалёк, схаваўшыся за партовым слупам, і пераканаўся, што Эўрыцый не быў выдуманай асобай. Унізе, ля ракі, некалькі дзесяткаў чалавек выгружалі з паходнямі камні з вялікага плыта і складвалі іх на беразе. Я бачыў, як Хілон наблізіўся да іх і пачаў размаўляць з нейкім старым, які праз хвіліну упаў яму ў ногі. Іншыя абкружылі іх з вокрыкамі здзіўлення. На маіх вачах хлопчык аддаў мяшок Эўрыцыю, які схапіў яго і пачаў маліцца з узнятымі рукамі, а каля яго ўкленчыў яшчэ хтосьці, відавочна яго сын. Хілон гаварыў яшчэ штосьці, чаго я не мог чуць, і благаславіў усіх прысутных, робячы ў паветры знакі накшталт крыжа, які яны шануюць напэўна, бо ўсе пасталі на калені. Мне хацелася падысці да іх і паабяцаць тры такіх мяшэчкі таму, хто мне паведаміў бы пра Лігію, але я баяўся сапсаваць гульню Хілона і праз хвіліну вагання адыйшоў.
Гэта было на 12 дзень пасля твайго ад’езду. З той пары ён быў у мяне ужо некалькі разоў. Сам казаў мне, што карыстаецца даверам у хрысціян. Кажа, што калі Лігію дасюль не адшукаў, то гэта таму, што іх ужо незлічоная колькасць у самім Рыме, і не ўсе ведаюць адзін аднаго, і не ўсе могуць ведаць, што сярод іх адбываецца. У дадатак яны асцярожныя і ўвогуле мала гавораць, аднак ён заручыўся, што калі патрапіць да старэйшын, якіх клічуць прасвітарамі, то ад іх дабудзе ўсе таямніцы. З некалькімі ўжо пазнаёміўся і спрабаваў іх распытваць, але асцярожна, каб не выклікаць падазрэнняў і не ўскладніць справу. І хоць чакаць цяжка, хоць і не хапае цярплівасці, я адчуваю, што ён мае рацыю і чакаю
Я даведаўся таксама, што для сумесных малітваў у іх ёсць асобныя месцы, часта за брамай горада, у пустых дамах і нават у арэнарыях. Там жа яны і шануюць Хрыста, спяваюць і трапезуюць. Месцаў такіх шмат, і Хілон дапускае, што Лігія спецыяльна ходзіць у іншыя месцы, чым Пампонія Грэцына, каб тая у выпадку суда і следства смела магла прысягнуць, што аб ёй не ведае. Можа падказалі ёй гэта прасвітары. Калі Хілон даведаецца пра ўсе гэтыя месцы, я буду хадзіць з ім разам, і калі богі дазволяць мне ўбачыць Лігію, прысягаю табе Юпітэрам, што ў гэты раз яна не знікне з маіх рук.
Я думаю пра гэтыя месцы малітваў. Хілон не хоча, каб я з ім хадзіў. Баіцца, але я не магу сядзець дома. Я пазнаю яе адразу, хоць пераапранутую, хоць за заслонай. Яны збіраюцца ноччу, але я і тады пазнаю яе голас і рухі.  Сам пераапрануся і пайду назіраць за кожным, хто ўваходзіць і выходзіць. Увесь час пра яе думаю, таму пазнаю яе. Хілон павінен прыйсці заўтра, і пойдзем. Вазьму з сабой зброю. Некалькі маіх нявольнікаў, пасланых у правінцыі, вярнуліся ні з чым.  Але цяпер я ўпэўнены, што яна тут, у горадзе, і можа нават побач. Сам абыйшоў шмат дамоў пад прапановай найму. У мяне будзе ёй у сто разоў лепш, бо там жыве цэлы мурашнік галоты. Я ж ей нічога не пашкадую. Пішаш, што я зрабіў првільны выбар: я абраў хваляванні і згрызоты. Пойдзем спачатку у тыя дамы, што ў горадзе, а потым за браму. Надзея на лепшае з’яўляецца кожны новы дзень, інакш немагчыма было б жыць. Ты кажаш, што трэба ўмець кахаць, і раней я ўмеў гаварыць з Лігіяй пра каханне, а цяпер толькі сумую, толькі чакаю Хілона, і дома мне невыносна. Да пабачэння. ”


пятница, 30 января 2015 г.

РАЗДЗЕЛ 14 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Раздзел XIV

Некалькі дзен Хілон нідзе не паказваўся. Вініцый жа , які ад моманту, калі даведаўся ад Акты, што Лігія яго кахала, у сто разоў больш прагнуў яе знайсці, пачаў пошукі сам, бо не хацеў і не мог прасіць дапамогі ў імператара, які быў устрывожаны здароўем малой Аўгусты.
Калі ж не дапамаглі ахвяры, прынесеныя ў храмах, маленні, абеты, лекары і ўсялякія чарадзейскія сродкі, якіх з лішкам хапала. Праз тыдзень дзіця памерла. Жалоба была ў імператарскім двары і ў Рыме. Імператар, які пры нараджэнні дзіцяці шалеў ад шчасця, цяпер губляў розум ад гора і роспачы і, замкнуўшыся ў сабе, два дні нічога не еў, а паколькі ў палацы было мноства сенатараў і аўгустыянаў, што спяшаліся выказаць жальбу і спачуванні, не хацеў нікога бачыць.
Сенат сабраўся на надзвычайнае паседжанне, на якім памерлае дзіця было абвешчана багіняй, вырашылі пабудаваць ёй храм і прызначыць для служэння ў ім асобнага жраца. У іншых жа храмах у гонар яе прыносіліся ахвяры, адлівалі яе статуі з каштоўных металаў, а пахаванне стала вялікай урачыстасцю, на якой людзі бачылі невыказальны жаль, які адчуваў імператар, народ плакаў з ім разам, прасцягваў рукі за падаяннем і бавіўся ад нязвыклага відовішча.
Пятронія занепакоіла гэта смерць. Вядома было ўжо ва ўсім Рыме, што Папея прыпісвае яе чарам. Паўтаралі за ёй гэта і лекары, якія такім чынам маглі апраўдаць безвыніковасць сваіх намаганняў, і жрацы, ахвяры якіх аказаліся бяссільнымі, і знахары, якія дрыжалі за сваё жыццё, і ўвесь народ.  Пятроній быў цяпер рады, што Лігія ўцекла, бо не жадаў зла сям’і Аўлаў, гэтаксама сабе і Вініцыю. Калі ж знялі кіпарыс, пастаўлены ў знак жалобы перад Палатынам, Пятроній падаўся на прыём, прыгатаваны для сенатараў і аўгустыянаў, каб даведацца, наколькі Нярон узяў да галавы плётку аб чарах і прадухіліць мажлівыя наступствы.
Ен дапускаў таксама, ведаючы імператара, што той хоць і не паверыць у чары, будзе прыкідвацца, што верыць і каб ашукаць уласны боль і каму-небудзь адпомсціць, і, нарэшце, каб пазбегнуць думак, што богі пачынаюць яго караць за зладзействы. Пятроній не лічыў, што Нярон мог нават уласнае дзіця любіць па-сапраўднаму глыбока, але быў упэўнены, што той будзе доўга перажываць. І не памыліўся. Нярон слухаў спачуванні сенатараў і воінаў з каменным тварам, з вачыма, што пазіралі ў адну кропку, і было відаць, што калі нават ен і сапраўды перажывае, то разам з тым думае пра тое, якое ўражанне робіць яго боль на прысутных і разам з тым хоча быць падобным да Ніобы і прадстаўляе сцэну бацькоўскага гора, нібы камедыянт на сцэне.  Не ўмеў пры гэтым доўга маўчаць і смуткаваць, бо часам рабіў жэсты, нібы пасыпаў галаву зямлёю, а часам глуха енчыў, убачыўшы ж Пятронія, усхапіўся і трагічным голасам закрычаў так, каб усе маглі пачуць:
-         Шкада! І ты павінен у яе смерці! Па тваей парадзе з’явіўся ў гэтых сценах злы дух, які адным позіркам дастаў жыццё з яе грудзей…гора мне! І лепш бы вочы мае не глядзелі на святло Геліяса…гора мне!
І, узвышаючы голас усе больш, перайшоў на роспачны крык, але Пятроній у той жа момант вырашыў дзейнічаць, рызыкуючы, пасля чаго высцягнуў руку і хутка сарваў ядвабную хустачку, што Нярон насіў заўседы на шыі і прыкрыў яму ей вусны.
-         Пане! – сказаў ен з павагаю.  – Спалі Рым і свет ад гора, але захавай для нас свой голас!
Задумаліся прысутныя і сам Нярон, адзін Пятроній заставаўся спакойным. Ен добра ведаў, што робіць. Бо памятаў, што Тэрпнасу і Дыядору было загадана закрываць рот імператару, калі ён занадта павышаў голас.
-         Імператар, - казаў ён далей з той жа павагай і смуткам – мы панеслі непамерную страту, дык няхай нам застаецца на суцяшэнне хоць гэты скарб!
Твар Нярона задрыжаў, і праз хвіліну з яго вачэй паліліся слезы, раптам паклаў руку на плечы Пятронія, а галаву паклаў яму на грудзі і загаварыў праз слезы
-         Ты адзін з усіх падумаў аб гэтым, адзін ты. Пятроній! Ты адзін!
Тыгелін пажаўцеў ад зайздрасці, а Пятроній прамовіў:
-         едзь у Анцый! Там яна з’явілася на свет, там сышла на цябе радасць, там сыйдзе і спакой. Няхай марское паветра асвяжыць твае боскае горла, няхай твае грудзі насыціць саленая вільгаць Мы ж, верныя твае сябры, пойдзем усюды за табой і калі твой боль мы будзем суцяшаць сяброўствам, ты суцешыш нас песняй.
-         Так! – адказаў Нярон. - Напішу ў яе гонар гімн і да яго - музыку.
-         А потым пашукаеш цёплае сонца ў Баях.
-         А потым – забыцця ў Грэцыі
-         На радзіме паэзіі і песень!
І каменны цяжкі пануры настрой імператара паступова знікаў, як знікаюць хмары, што закрываюць сонца. так і пачалася размова, яшчэ поўная смутку, але з доляй спадзяванняў ужо на будучае, пра падарожжы, выступленні,і нават пра ўрачысты прыём, якога патрабавала прыбыцце Тырыдата, цара Арменіі. Тыгелін праўда намагаўся ўспамінаць пра чары, але Пятроній упэўнены ужо ў перамозе, проста спытаў яго:
-         Тыгелін! Ці лічыш ты, што чары могуць пашкодзіць багам?
-         Сам імператар гаварыў аб іх – адказаў прыдворны.
-         Гэта гаварыў смутак, а не імператар, але што ты пра гэта думаеш?
-         Богі вельмі моцныя, каб паддавацца сурокам
-         Ты будзеш адмаўляць боскасць імператара і яго сям’і?
-         Peractum est! (Гатовы!) – буркнуў Эпрый Марцэл, што стаяў побач і паўтараў вокрык, які звычайна гучаў, калі гладыятар на арэне атрымліваў такі ўдар, што дабіваць яго ужо не трэба было.
Тыгелін перамагаў у сабе гнеў Паміж ім і Пятроніем даўно існавала суперніцтва за ласку Нярона, і перавага Тыгеліна была ў тым, што перад ім Нярон ні ў чым не абмяжоўваў сябе, але пры ўсялякай сутычцы Пятроній перамагаў яго розумам і дасціпнасцю.
Так адбылося і зараз. Тыгелін змоўк і толькі адзначаў сабе твары сенатараў і пасаднікаў, якія ў хвіліну, калі Пятроній падаўся ў глыбіню залы, абкружалі яго, памятаючы, што пасля гэтага выпадку ён будзе напэўна першым чалавекам імператара.
Пятроній жа выйшаў з палацу і накіраваўся да Вініцыя, дзе расказаў яму пра наведванне імператара і пра Тыгеліна.
-         Я не толькі адвёў небяспеку ад Аўла Плаўція і Пампоніі, але і ад нас абодвух, і ад Лігіі, якую не будуць цяпер шукаць хаця б таму, што я запэўніў гэту меднабародую малпу, каб ехаў у Анцый, а адтуль у Неапаліс ці ў Баі. І ён паедзе, бо ў Рыме не асмельваўся дасюль публічна выступаць у тэатры, я ж ведаю, што даўно мае намер выступіць у НЕАПАЛІСЕ. Потым ён марыць пра Грэцыю, дзе яму хочацца спяваць ва ўсіх самых значных гарадах, а потым з усімі лаўрамі, што ахвяруюць яму грэкі, трыумфальна ўехаць у Рым. Увесь час  мы зможам свабодна шукаць Лігію і бяспечна яе схаваць. А што? Ці не было яшчэ нашага высакароднага філосафа?
-         Твой высакародны філосаф - ашуканец. Не было, не паказваўся і болей не пакажацца.
-         А ў мяне лепшае ўражанне , калі не пра яго сумленне, то пра яго розум. Ен ужо панадзіўся да твайго мяшэчка з грашыма, і прыйдзе хаця б таму, каб патрэсці яго ў другі раз.
-         Няхай сцеражэцца, каб я яму кроў не пусціў.
-         Не рабі гэтага і будзь з ім цярплівы, пакуль не пераканаешся ў яго ашуканстве. Не давай яму больш грошай, а паабяцай шчодра ўзнагародзіць, калі прынясе табе надзейную звестку.  Сам што-небудзь будзеш прадпрымаць?
-         Два маіх вызваленцы, Німфідый і Дэмас, шукаюць яе на чале шасці дзесяткаў людзей. Таму з нявольнікаў, які знойдзе яе, я абяцаў волю. Паслаў акрамя гэтага ганцоў на ўсе дарогі, што вядуць з Рыма, каб у прыдарожных гасцініцах распытвалі пра лігійца і дзяўчыну. Сам жа я даследую горад удзень і ўночы, разлічваючы на шчаслівы выпадак.
-         Калі аб чым даведаешся, дай мне знак, бо я павінен ехаць у Анцый.
-         Добра.
-         А калі пэўным ранкам прачнешся і скажаш сабе, што з-за адной дзяўчыны не варта так перажываць і рабіць столькі намаганняў, то прыязджай у Анцый. Там хопіць і жанчын, і ўцех.
Вініцый пачаў хутка крочыць, Пятроній жа назіраў за ім нейкі час, нарэшце сказаў:
-         Скажы мне шчыра, не як ашалелы юнак, які штосьці сабе прыдумаў і сам сябе распаляе, а як разумны чалавек, які давярае сябру: табе заўседы дарагая аднолькава гэта Лігія?
Вініцый  затрымаўся на хвіліну і так зірнуў на Пятронія, нібы ніколі не бачыў дасюль, пасля зноў пачаў хадзіць. Відавочна было, што стрымлівае ў сабе выбух. Нарэшце на вачах яго ад пачуцця ўласнага бяссілля, ад жалю, гневу і непамернага суму з’явіліся слезы, якія сказалі Пятронію больш, чым самыя выразныя словы.  Задумаўшыся на хвіліну, Пятроній прамовіў:
-         Свет нясе на сваіх плячах не атлант , а жанчына, і часам гуляе з ім, як з мячыкам.
-         Так! – сказаў Вініцый.
І яны пачалі развітвацца. Але ў гэты час нявольнік даў знаць, што Хілон Хіланід чакае ў прыхожай і просіць дапусціць яго да пана. Вініцый загадаў упусціць яго, а Пятроній сказаў:
-         Га? Хіба я табе не казаў?Клянуся Геркулесам!Толькі захоўвай спакой, інакш ён табой завалодае, а не ты ім.
-         Прывітанне і пашана, высакародны трыбун і табе, пане, - гаварыў, уваходзячы, Хілон.  – Няхай ваша шчасце будзе роўным з вашай славай, а слава няхай абляціць увесь свет – ад слупоў Геркулеса да  межаў зямлі Аршакідаў.
-         Прывітанне, заканадаўца цноты і мудрасці – адказаў Пятроній.
Але Вініцый спытаў спакойна:
-         Што прынёс?
-         У першы раз я прынёс табе надзею, а цяпер і ўпэўненасць, што дзяўчына будзе знойдзена.
-         Гэта значыць, што дасюль ты яшчэ яе не знайшоў?
-         Так, пане, але знайшоў, што значыць знак, які табе накрэсліла. Ведаю, хто тыя людзі, якія яе адбілі і ведаю, сярод шанавальнікаў якога баства трэба яе шукаць.
Вініцый амаль не ўсхапіўся з крэсла, на якім сядзеў, але Пятроній паклаў руку яму на плечы і звярнуўся да Хілона:
-         Кажы далей!
-         Ты цалкам упэўнены, што дзяўчына накрэсліла на пяску рыбу?
-         Так! – выбухнуў Вініцый.
-         Значыць яна хрысціянка, і адбілі яе хрысціяне.
Наступіла хвіліна маўчання.
-         Слухай, Хілон, - сказаў нарэшце Пятроній, - мой сваяк паабяцаў табе за адшуканне дзяўчыны добрыя грошы, але і не менш розак, калі ты захочаш яго ашукаць. У першым выпадку купіш не аднаго, а трох пісцоў, у іншым жа – філасофія ўсіх  сямі мудрацоў з дадаткам тваёй уласнай не стане табе гаючым бальзамам.
-         Дзяўчына – хрысціянка, пане! – усклікнуў грэк.
-         Падумай, Хілон! Ты чалавек не дурны. Мы ведаем, што Юлія Сілана разам з Кальвіяй Крыспінілай абвінавацілі Пампонію Грэцыну у шанаванні хрысціянскай прымхі, але мы ведаем і тое, што хатні суд апраўдаў яе.  Ты хацеў бы гэта цяпер зноў узнавіць? цІ хочаш нас запэўніць, што Пампонія, а з ёй і Лігія могуць належаць да ворагаў роду людскога, да атручвальнікаў фантанаў і студняў, да шанавальнікаў аслінай галавы, да людзей, што забіваюць дзяцей і аддаюцца найпаганейшай распусце. падумай, Хілон, як бы гэты тэзіс, што ты нам агучыў, не адбіўся антытэзісам на тваёй спіне.
Хілон развёў рукамі, маўляў, гэта не яго віна і сказаў:
-         Пане! Скажы па-грэцку наступныя словы: Ісус Хрыстос, Сын Божы, Збавіцель.
-         Добра. Ну, гавару, і што з гэтага?
-         А цяпер вазьмі першыя літары кожнага са слоў і складзі з іх адно слова.
-         Рыба – са здзіўленнем сказаў Пятроній
-         Таму рыба стала сімвалам хрысціян, - з гордасцю адказаў Хілон. Усе замоўклі У вывадах грэка было штосьці такое ашаламляльнае, што абодва не маглі справіцца са здзіўленнем
-         Вініцый, ты не памыляешся, сапраўды Лігія накрэсліла табе рыбу? – спытаў Пятроній.
-         Клянуся ўсісмі падземнымі багамі, можна ашалець, - закрычаў запальчыва малады чалавек.  – калі б яна накрэсліла птушку, я б сказаў, што птушку!
-         А значыць яна хрысціянка – паўтарыў Хілон. - гэта значыць, сказаў Пятроній, што Пампонія і Лігія атручваюць студні, забіваюць скрадзеных на вуліцах дзяцей і аддаюцца распусце! Глупства! Ты, Вініцый, даўжэй быў у іх доме, я не так доўга, але добра ведаю і Аўла, і Пампонію, нават Лігію, каб сказаць – абгавор і глупства.  Калі рыба – сімвал хрысціян, чаму сапраўды цяжка запярэчыць, і калі яны хрысціянкі, то клянуся Празерпінай, відавочна хрысціяне не тыя, за каго мы іх прымаем.
-         Ты гаворыш, як Сакрат, пане, - адказаў Хілон.  Хто і калі ведаў хрысціяніна? Хто даследаваў іх вучэнне? Калі я вандраваў тры гады таму з Неапаліса да Рыма (чаму я там не застаўся?), далучыўся да мяне чалавек, лекар, якога звалі Глаўк,пра якога казалі, што ён хрысціянін, але нягледзячы на гэта, я пераканаўся, што ён быў добры і цнатлівы чалавек.
-         А ты часам не ад яго даведаўся цяпер, што за знак рыба?
-         Не.  Па дарозе ў адным гасцінным двары яго ткнуў хтосьці нажом, а ягоных жонку і дзіця забралі гандляры нявольнікамі, я ж , абараняючы іх, страціў гэтыя два пальцы. Але паколькі сярод хрысціян хапае, як кажуць, цудаў, я спадзяюся, што яны зноў вырастуць.
-         Як гэта? Ты стаў хрысціянінам?
-         З учарашняга дня, пане! З учарашняга! Зрабіла мяне ім гэта рыба.  Глядзі, якая ў ёй сіла! І праз некалькі дзен я буду самым рэўнасным, каб яны дапусцілі мяне да ўсіх сваіх таямніц, а калі мяне туды дапусцяць, ужо буду ведаць, дзе хаваецца дзяўчына. Можа маё хрысціянства лепш акупіцца, чым мая філасофія. Паабяцаў Меркурыю, што калі мне дапаможа адшукаць Лігію, то ахвярую яму дзвюх цёлачак аднаго ўзросту і аднолькавай вагі, якім загадаю вызалаціць рогі.
-         Але як твае аднадзённае хрысціянства і твая даўнейшая філасофія дазваляюць табе верыць у Меркурыя?
-         Я заўседы веру ў тое, у што верыць есць патрэба, і гэта мая філасофія, дарэчы, Меркурыю павінна быць па густу. Да жалю, ведаеце, годныя паны, які гэта падазроны бог.  Ен не верыць абетам нават вядомых філосафаў і хацеў бы спачатку атрымаць цёлачак, а гэта вялікія выдаткі. Не кожны з’яўляецца Сенекам, і мне ім не стаць, але калі б высакародны Вініцый даў бы мне хоць частку той сумы, што абяцаў…хоць што-небудзь. .
-         Ні абола, Хілон! – сказаў Пятроній. - Ні абола! Шчодрасць Вініцыя перавысіць твае спадзяванні, але тады толькі, калі Лігія будзе знойдзена, калі ты пакажаш нам яе сховішча. Меркурый павінен табе крэдытаваць дзвюх цёлачак, хаця я не дзіўлюся, што ў яго няма ахвоты гэта рабіць, і пазнаю яго розум.
-         Паслухайце мяне, годныя паны! Адкрыццё, што я зрабіў, вялікае, і хоць я не знайшоў дзяўчыну, знайшоў шлях, як трэба яе шукаць. Вось вы разаслалі вызваленцаў і нявольнікаў па ўсяму гораду і ў правінцыі, а ці адзін з іх хоць прынёс вам якую вестку? Не! Адзін я прынёс.  І скажу больш: сярод вашых нявольнікаў могуць быць хрысціяне, пра якіх вы не ведаеце, бо вера тая ўжо паўсюдна, і тыя, замест дапамогі, будуць вам шкодзіць. Дрэнна нават, што мяне бачаць тут і таму ты, высакародны Вініцый, распаўсюдзь звестку, што я табе прадаю мазь, якой калі намазаць коней, то яны перамогуць у цырку…Я адзін буду шукаць і я адзін знайду беглых, вы ж давярайце мне і ведайце, што калі я атрымаю хоць колькі грошай наперад, то для мяне гэта будзе стымулам, калі я буду спадзявацца на большае і буду ўпэўнены, што абяцаная ўзнагарода мяне не абміне. О, так! Як філосаф я пагарджаю грашыма, хаця не пагарджае імі ні Сенэка, ні Музоній, ні Карнут, які аднак не страціў пальцаў, абараняючы каго-небудзь, і якія самі пішуць і імёны свае могуць перадаць патомкам. Але апроч нявольніка, якога я хачу купіць, і апроч Меркурыя, якому я абяцаў цёлачак (а ведаеце, як яны ўздаражалі апошім часам), самі пошукі патрабуюць шмат затрат. толькі паслухайце цярпліва. За гэтыя некалькі дзён на маіх нагах з’явіліся раны ад пастаяннай хады. Я хадзіў у вінную лаўку, каб пагаварыць з людам, да пекараў, да мяснікоў, да прадаўцоў масла з алівы, да рыбакоў. Абыйшоў усе вуліцы і завулкі, быў у сховішчах збеглых нявольнікаў, прайграў каля сотні асаў у мору, быў у пральнях, сушыльнях, харчэўнях, пагаварыў з пагоншчыкамі мулаў, сустракаўся з людзьмі, якія лечаць мачавы пухір і вырываюць зубы, размаўляў з перакупшчыкамі сушаных фіг, быў на могілках, і усе гэта для чаго? Каб крэслячы рыбу, глядзець людзям у вочы і слухаць, што яны скажуць на гэты знак. Доўгі час не мог заўважыць што-небудзь, але аднойчы сустрэў старога нявольніка, які з фантана чэрпаў ваду вёдрамі і плакаў. Я наблізіўся і спытаў яго аб прычыне слёз. На гэта ён мне адказаў, што збіраў усе жыцце сестэрцый да сестэрцыя, каб выкупіць любага сына, але гаспадар таго, нейкі Панса, калі ўбачыў грошы, адабраў іх у яго, а сына пакінуў у няволі. ”І так я плачу, бо хоць і паўтараю на ўсе воля божая, не магу, бедны грэшнік, стрымаць слезы. ” У гэты час нібы падштурхнула мяне нейкае пачуцце. Я памачыў палец у вядры і накрэсліў яму рыбу, а ен адказаў:”І мая надзея на Хрыста!” А я спытаў “Ты пазнаў мяне па знаку?” Ен адказаў:”Так, мір табе!” тады я пачаў яго распытваць і асцярожна аб усім даведаўся.
Яго гаспадар, той Панса, сам вызваленец вялікага пансы і перавозіць камяні па Тыбру ў Рым, а нявольнікі і наемнікі выгружаюць іх з плытоў і пераносяць да дамоў, што будуюцца па начах, каб удзень не перашкаджаць руху на вуліцах. І між іх працуе шмат хрысціян, а таксама яго сын, і паколькі гэта праца цяжкая, то ён хацеў бы яго выкупіць. Але Панса хацеў атрымаць і грошы, і нявольніка. Кажучы гэтак, ён зноў расплакаўся, і я таксама, бо ў мяне добрае сэрца і ногі баляць ад доўгай хады. Я пачаў пры гэтым наракаць, што прыйшоў з Неапаліса і нікога не ведаю з братоў, не ведаю, дзе яны збіраюцца, каб маліцца разам.  Ен здзівіўся, што хрысціяне з Неапаліса не далі мне лістоў да рымскіх братоў, але я яму сказаў, што іх скралі па дарозе.  Тады ён сказаў, каб ноччу я прыйшоў да ракі, а ён пазнаеміць мяне з братамі, тыя правядуць мяне да малітоўных дамоў і да старэйшых, якія кіруюць хрысціянскай абшчынай. Што пачуўшы я усцешыўся так, што даў яму тую суму, што патрэбна была для выкупу сына з надзеяй, што вялікадушны Вініцый верне мне яе ўдвая.
-         Хілон! – перапыніў яго Пятроній, у тваім расповедзе  хлусня плавае па паверхні праўды, як аліўкавы алей  па вадзе.  Так, ты прынес важныя звесткі, гэтаму няма пярэчання. Нават сцвярджаю, што на дарозе пошукаў Лігіі зроблены вялікі крок, але не змяншай сваей хлуснёй значнасці гэтых навін. Як імя гэтага старога, што расказаў табе, як хрысціяне пазнаюць адзін аднаго па знаку рыбы?
-         Эўрыцый, пане. Бедны, няшчасны стары! Ен нагадаў мне лекара Глаўка, якога я абараняў  ад забойцаў і гэтым мяне усхваляваў!
-         Я веру, што ты з ім пазнаёміўся і што ты зможаш выкарыстаць гэта знаёмства, але вось грошай ты яму не даваў. Разумееш мяне? Не даў анічога!
-         Затое дапамог яму насіць вёдры і пра яго сына гаварыў з вялікім спачуваннем. Так, пане! Што ж можа схавацца ад праніклівага Пятронія? Так на самай справе не даў яму грошай, але  даў іх яму ў душы, у думках, чаго, каб ён быў сапраўдным філосафам, павінна б было яму хапіць…Даў таму, што лічыў такі ўчынак абавязковым і выгадным, бо падумай, як ён злучыць мяне з хрысціянамі, якую дарогу адкрыў і які давер пасее ў іх.
-         Праўда, сказаў Пятроній, - і ты быў павінен гэта зрабіць.
-         Толькі таму сюды і прыходжу, каб мець магчымасць рабіць гэта.
Пятроній звярнуўся да Вініцыя:
-         Загадай адлічыць яму 5 тысяч сестэрцыяў, але ў душы і ў думках…
Але Вініцый прамовіў:
-         Дам табе хлопчыка, які панясе патрэбную суму, ты ж скажаш Эўрыцыю, што хлапчук – твой нявольнік і пры ім адлічыш старому грошы. Паколькі прынёс важную вестку, атрымаеш такую ж суму і для сябе. Прыходзь за хлопчыкам і за грашыма сёння вечарам

-         Вось сапаўдны імператар! – усклікнуў Хілон. - ты дазволіш, пане, каб я прысвяціў табе свае сачыненні, і дазволь каб сёння я атрымаў толькі грошы, бо Эўрыцый сказаў мне, што ўсе плыты разгружаны, а новыя будуць з Остыі толькі праз два дні Мір вам! Так развітваюцца хрысціяне…Я куплю сабе нявольніцу, ці, я хацеў сказаць, нявольніка Рыбы трапляюць на вуду, а хрысціяне на рыбу. Мір вам! Мір! Мір! Мір!

Раздзел 13 QUO VADIS? Г.Сенкевіч

Раздзел ХІІІ
Назаўтра Пятроній ледзь скончыў апранацца ва унктуарыі, калі прыйшоў пакліканы Тэйрэзіем Вініцый. Ен ужо ведаў, што ад брамаў ніякіх навін не было, і гэты факт замест таго, каб усцешыць яго, як доказ, што Лігія ў горадзе, засмуціў яго яшчэ больш, бо ён пачаў дапускаць, што Урс мог яе вывесці з горада адразу, а пасля нявольнікі Пятронія пачалі пільнаваць брамы. Праўда восенню, калі дні станавіліся карацейшыя, брамы замыкалі досыць рана, але адчынялі іх адпаведна для выязджаючых, якіх колькасць была значнай. За сцены горада можна было трапіць і іншымі спосабамі, аб якіх напрыклад нявольнікі, што хацелі ўцячы з горада, ведалі добра. Вініцый праўда паслаў сваіх людзей і на ўсе дарогі, што вялі ў правінцыі, да вігілій у меншых гарадах, з весткай аб збеглай пары нявольнікаў з дакладным апісаннем Урса і Лігіі і з абяцаннем узнагароды за іх спайманне. Аднак было спрэчным, ці можа тая пагоня іх нагнаць, а калі б і нагнала, то ці мясцовыя ўлады будуць адчуваць сябе паўнамоцнымі затрымаць іх па асабістаму жаданню Вініцыя, не засведчанаму прэтарам. Але на падобныя дазволы не было часу.  Са свайго боку Вініцый увесь учарашні дзень шукаў Лігію, адабраную нявольнікам, ва ўсіх завулках горада, не здолеў аднак знайсці нават малога следу ці падказкі. Бачыў праўда людзей Аўла, але тыя здавалася таксама чагосьці шукалі, і гэта толькі пацвердзіла яго думку, што не Аўлы яе адбілі і што таксама не ведаюць, што з ёй зрабілася.
Калі ж Тэйрэзій паведаміў яму, што ёсць чалавек, які абяцае яе адшукаць, паспяшаўся што было моцы да дому Пятронія і, ледзь павітаўшыся з ім, пачаў распытваць пра таго чалавека.
-         Зараз мы яго ўбачым, - сказаў Пятроній. - Гэта знаёмец Эўнікі, якая зараз прыйдзе укладаць фалды маёй тогі і якая паведаміць нам аб ім падрабязней.
-         Гэта тая, якую ты ўчора хацеў мне падарыць?
-         Тая, ад якой ты ўчора адмовіўся, за што дарэчы я табе ўдзячны, бо гэта лепшая вестыпліка ва ўсім горадзе.
Ен якраз замоўк, калі яна ўвайшла і, ўзяўшы тогу, пакладзеную на інкруставаным крэсле, расхінула яе, каб накінуць яе на плечы Пятронія. Твар яе быў светлы, спакойны, а ў вачах свяцілася радасць. Пятроній уважліва паглядзеў на яе і адзначыў сабе, што яна вельмі прыгожая. Пасля яна абкруціла яго ў тогу і пачала ўкладаць складкі на ёй, схіляючыся часам , каб выраўнаць іх, ён заўважыў, што яе рукі цудоўнага колеру бледнай ружы, а грудзі і плечы адсвечваюць празрыстымі паўтонамі перлін і алябастру.
-         Эўніка, - сказаў ен, - ці ёсць ужо той чалавек, аб якім ты гаварыла ўчора з Тэйрэзіем.
-         Так, гаспадар.
-         Як яго клічуць?
-         Хілон Хіланід, гаспадар.
-         Хто ён такі?
-         Лекар, мудрэц і варажбіт, які ўмее чытаць людскія лёсы і прадказваць будучае.
-         І табе прадказваў?
Эўніка залілася чырванню, нават вушы і шыя паружавелі.
-         Так, гаспадар.
-         І што ж ён табе наваражыў?
-         Што напаткае мяне боль і шчасце.
-         Боль напаткала цябе ўчора ад рук Тэйрэзія, а значыць, і шчасце павінна прыйсці.
-         Ужо прыйшло, гаспадар.
-         І якое ж?
-         Я засталася, - прашаптала яна ціха.
Пятроній паклаў далонь на яе залацістую галаву.
-         Добра сёння паўкладала фалды, і я задаволены табою, Эўніка.
У яе ж ад таго дотыку вочы ў адно імгненне затуманіліся слязьмі шчасця, а грудзі пачалі хутка ўздымацца ад частага дыхання.
А Пятроній з Вініцыем прайшлі у атрый, дзе іх чакаў Хілон Хіланід, які , убачыўшы іх, нізка пакланіўся. Пятроній узгадаў свае дапушчэнне, якое зрабіў учора, што гэта можа быць каханак Эўнікі, і ўсмешка з’явілася ў яго на вуснах. Чалавек, які стаяў перад імі, не мог быць нічыім каханкам. У гэтай дзіўнай постаці было штосьці і плюгавае, і смешнае. Ен  быў стары, у яго недагледжанай барадзе і кучаравай чупрыне дзе-нідзе прабіваліся сівыя валасы. У яго быў запаўшы жывот і згорбленая спіна настолькі, што на першы погляд ён здаваўся гарбатым, а над тым горбам узвышалася вялікая галава з малпападобным і лісіным тварам з праніклівымі вачыма. Жаўтаватая скура яго была ўся ў больках, а пакрыты імі нос мог падысці пад корак для бутэлькі. Старое адзенне яго складалася з цёмнай тунікі, сатканай з казінай воўны і такога ж дзіравага плашча і гаварыла аб сапраўднай ці прытворнай беднасці. Пятронію пры яго выглядзе прыйшоў на думку Тэрсіт Гамера, але ён таксама адказаў узмахам рукі на Хілонаў паклон і сказаў:
-         Вітаю цябе, боскі Тэрсіт! Як твае гузакі, якія набіў табе пад Трояй Уліс, і што ён сам робіць на Елісейскіх Палях?
-         Шляхетны пане, - адказаў Хілон Хіланід, - найразумнейшы з памерлых, Уліс, дасылае праз мяне найразумнейшаму з жывых, Пятронію, прывітанне і просьбу, каб прыкрыў новым плашчом мае гузакі.
-         Клянуся Гекатай Трохлікай! – усклікнуў Пятроній, - твой адказ варты плашча.
Але далейшую размову перарваў нецярплівы Вініцый, які спытаў :
-         Ці ведаеш ты дакладна, за што бярэшся?
-         Калі дзве сям’і у двух вядомых дамах не размаўляюць ні аб чым іншым, а за імі навіну паўтарае палова Рыма, няцяжка ведаць гэта, - адказаў Хілон.  – Учора ноччу адбілі дзяўчыну, выхаваную ў доме Аўла Плаўція, названую Лігіяй ці дакладней, Каліна, якую твае нявольнікі, о пане, праводзілі з палацу імператара да твайго дому, я ж бяруся яе знайсці ў горадзе ці, калі, што мала верагодна, пакінула горад, падказаць табе, шляхетны трыбун, куды яна ўцекла і дзе схавалася.
-         Добра, - сказаў Вініцый, якому спадабалася сцісласць адказу. - Якія ў цябе есць сродкі для гэтага?
Хілон хітра ўсміхнуўся:
-         Сродкі ў цябе, пане, а ў мяне – розум.
Пятроній таксама ўсміхнуўся,.  Бо быў цалкам задаволены сваім госцем.
“Гэты чалавек можа знайсці дзяўчыну” – падумаў ён.
Тым часам Вініцый звёў свае бровы і сказаў:
-         Калі ты, галадранец, падманваеш мяне дзеля нажывы, я загадаю прыбіць цябе палкамі да смерці
-         Я філосаф, пане, а філосаф не можа быць хцівым да грошай, асабліва да такіх, якія ты абяцаеш.
-         Ах, дык ты філосаф? – спытаў Пятроній. - Эўніка казала мне, што ты лекар і варажбіт. Адкуль ты ведаеш Эўніку?
-         Яна прыходзіла да мяне за парадай, калі слава пра мяне дасягнула яе вушэй.
-         Якой жа парады яна хацела?
-         Што датычыла кахання, пане. Хацела вылечыцца ад безадказнага кахання.
-         І ты яе вылечыў?
-         Зрабіў больш, пане. Даў ёй амулет, які прынясе ёй узаемнасць. У Парасе, на Кіпры, есць храм, дзе захоўваюць пояс Венеры. Я даў ей дзве ніткі з гэтага пояса, схаваныя ў шкарлупіне міндальнага арэха.
-         І шмат ты прасіў за гэта?
-         За ўзаемнасць ніколі нельга дастаткова заплаціць. Я ж не маючы двух пальцаў на правай руцэ збіраю грошы на нявольніка-пісца, які б запісваў мае думкі і захоўваў такім чынам маю навуку для свету.
-         Да якой жа школы ты належыш, боскі мудрэц?
-         Я кінік, бо ў мяне дзіравы плашч, я стоік, бо буду цярпліва ўсе зносіць і перыпатэтык, бо не маючы паланкіну, хаджу пехатою ад шынка да шынка і па дарозе павучаю тых, хто абяцае заплаціць за жбан віна.
-         А за чаркай значыць ты становішся рытарам?
-         Геракліт сказаў: “Усе цячэ...”, а ці можаш ты запярэчыць, што віно цячэ?
-         І сцвярджае, што агонь – гэта бог, бог жа гэты палымнее на тваім носе.
-         А боскі дыяген з Апалоніі сцвярджаў, што сутнасцю рэчы з’яўляецца паветра, а чым яно цяплей, тым больш дасканалыя ўзнікаюць з яго істоты, а з гарачага паветра ствараюцца душы мудрацоў. А паколькі восенню прыходзяць халады, то сапраўдны мудрэц павінен саграваць душу віном Бо ты таксама не можаш аспрэчыць, што жбан хаця б самага слабага віна распаўсюджвае цяпло да ўсіх костачак яго чалавечага цела.
-         Хілон Хіланід, а дзе твая радзіма?
-         На берагах Понта Эўксінскага. Я родам з Месэмбрыі.
-         Хілон, ты вялікі чалавек.
-         І непрызнаны! – дадаў з сумам мудрэц.
Аднак Вініцый зноў губляў цярплівасць. Паводле надзеі, якая заблішчэла для яго, хацеў бы, каб Хілон тут жа рушыў на пошукі, і ўся размова здалася яму толькі марнай стратай часу, з-за чаго ён быў злы на Пятронія.
-         Калі ты пачнеш пошукі? – спытаў ён грэка.
-         Ужо распачаў іх, - адказаў Хілон. - І калі я тут, і калі адказваю на твае пытанні, таксама шукаю. Ты толькі вер мне, шаноўны трыбун, і ведай, што калі б ты згубіў завязку ад абутку, я б здолеў яе адшукаць ці таго, хто яе падняў на вуліцы.
-         Ты ўжо аказваў падобныя паслугі?- спытаў Пятроній
Грэк узняў вочы да столі.
-         Вельмі нізка сёння каштуе дабрачыннасць і мудрасць, каб нават філосаф не быў вымушаны шукаць іншыя спосабы выжыць.
-         І якія ж твае?
-         Бачыць усё і забяспечваць навінамі тых, хто іх прагне.
-         І тых, хто за іх плаціць?
-         Ах, пане, мне патрэбны пісар. Бо мая мудрасць загіне разам са мной.
-         Калі ты не сабраў дасюль на цэлы плашч, твае заслугі напэўна не вельмі значныя.
-         Сціпласць перашкаджае мне хваліцца імі. Але падумай, пане, што няма сення такіх дабрадзеяў, якіх было шмат раней і якім абсыпаць золатам заслугі было так люба, як праглынуць вустрыцу з Пуцеол. Не заслугі мае малыя, а ўдзячнасць людская. Часам, калі ўцячэ добры нявольнік, хто яго знойдзе, калі не адзіны сын майго бацькі? Калі на сценах з’яўляюцца надпісы супраць боскай Папеі, хто падкажа вінаватых?Хто адкапае ў кнігатаргоўца вершыкі супраць імператара? Хто раскажа, што кажуць у дамах сенатараў і воінаў?Хто разносіць лісты, якіх не давяраюць нявольнікам? Хто падслухоўвае навіны ля дзвярэй цырульняў? Для каго няма таямніц у вінатаргоўцаў і хлебапекаў? Каму давяраюць нявольнікі? Хто Ўмее бачыць наскрозь кожны дом ад атрыя да саду?Хто ведае ўсе вуліцы, завулкі, хованкі? Хто ведае, аб чым гавораць у тэрмах, у цырку, на таржышчы, у школах ланіст, паміж гандляроў нявольнікамі і нават у арэнарыях?
-         Клянуся багамі, досыць, выскародны мудрэц! – усклікнуў Пятроній, - Бо мы патонем у тваіх заслугах, дабрачыннасці і мудрасці і красамоўстве. Досыць! Мы хацелі ведаць, хто ты, і ўжо ведаем.
Але Вініцый рады быў, бо падумаў, што чалавек гэты, як гончы сабака, спушчаны аднойчы па следу, не спыніцца, пакуль не знойдзе сховішча Лігіі.
-         Добра, - сказаў ен, - Ці патрэбны табе якія-небудзь указанні?
-         Мне патрэбна зброя.
-         Якая? – здзіўлена спытаў Вініцый. Грэк падставіў адну далонь, другой жа зрабіў жэст, нібыта лічыў грошы.
-         Такі цяпер час, пане – сказаў, уздыхаючы, ен.
-         Будзеш аслом, - сказаў Пятроній, які здабывае крэпасць з дапамогай мяшэчкаў з золатам.
-         Я ўсяго бедны філосаф, пане – адказаў з пакораю Хілон, - а золата ў вас.
Вініцый кінуў яму кашалек, які грэк спаймаў на ляту, хаця ў яго і не хапала двух пальцаў на правай руцэ. Пасля чаго грэк узняў твар і сказаў:
-         Пане, я ведаю ўжо больш, чым ты думаеш. Не прыйшоў сюды з пустымі рукамі. Я ведаю, што дзяўчыну адбілі не Аўлы, бо размаўляў ужо з іх слугамі. Ведаю, што яе няма на Палатыне, дзе ўсе занятыя малой Аўгустай, і можа нават здагадваюся, чаму вы хочаце шукаць дзяўчыну з дапамогай стражаў імператара ці яго салдат. Ведаю, што арганізаваў яе ўцёкі слуга, які родам з той жа краіны, што і яна. Ен не мог атрымаць дапамогу ў нявольнікаў, бо яны трымаюцца ўсе разам і не пайшлі б супраць тваіх. Маглі яму дапамагчы толькі адзінаверцы…
-         Слухай, Вініцый, - перапыніў Пятроній, - ці я табе не казаў слова ў слова?
-         Гэта гонар для мяне, - сказаў Хілон. - Дзяўчына, пане, - сказаў ён, звяртаючыся зноў да Вініцыя, - беспамылкова шануе тое ж баство, што і гэта найцнатлівейшая з рымлянак, гэта сапраўдная матрона, Пампонія. Чуў і тое, што апошняя была асуджана хатнім судом за пакланенне якімсьці чужым багам, аднак ад яе слуг не мог даведацца, што гэта за бог і як завуцца яго прыхільнікі. Каб я мог ведаць гэта, падаўся б да іх,стаў бы самым набожным з іх, атрымаў бы іх давер. А ты, пане, можаш даць мне якія-небудзь звесткі аб гэтым?
-         Не магу, - адказаў Вініцый.
-         Вы доўга распытвалі ў мяне шмат аб чым, шляхетныя панове, і я адказваў на пытанні, дазвольце ж цяпер я спытаюся. Ты не бачыў, шаноўны трыбун, ніякіх статуэтак, ніякіх ахвяр, знакаў ці амулетаў на Пампоніі або на тваёй боскай Лігіі?Ты не бачыў, каб яны крэслілі між сабой знакі, зразумелыя толькі для іх?
-         Знакі? Пачакай! Так! Я бачыў аднойчы, як Лігія накрэсліла на пяску рыбіну.
-         Рыбіну? Аа! Оо! Адзін ці некалькі разоў?
-         Адзін.
-         І ты ўпэўнены, што гэта была рыба? Оо!
-         Так! – адказаў зацікаўлены Вініцый. - Ты здагадваешся, што гэта значыць?
-         Ці здагадваюся я? – закрычаў Хілон. І пакланіўшыся на развітанне, дадаў:
-         Няхай Фартуна рассыпле на вас усе дары, годныя паны.
-         Загадай выдаць табе плашч! – сказаў на дарогу Пятроній.
-         Уліс дзякуе табе за Тэрсіта, - адказаў грэк і, пакланіўшыся яшчэ раз, выйшаў.
-         Што скажаш аб гэтым высакародным мудрацу, - спытаў Пятроній у Вініцыя.
-         Скажу, што ён знойдзе Лігію! – усклікну з радасцю Вініцый, - але скажу таксама, што калі б была краіна прахвостаў, то ён мог бы быць у ёй каралём.
-         Магчыма. Трэба з гэтым стоікам бліжэй пазнаёміцца, але тым часам я загадаю пасля яго праветрыць атрый.
А Хілон Хіланід, абкрыўшыся сваім новым плашчом, падкідваў на далоні пад яго складкамі атрыманы ад Вініцыя кашалёк і любаваўся ім і яго вагой і звонам манет. Ішоў павольна і аглядваўся, ці не сочаць за ім людзі Пятронія, мінуў портык Лівіі і, дайшоўшы да вугла Вербіевага склону, звярнуў на Субуру.
“Трэба пайсці да Спору, - гаварыў ен сабе, - і наліць трохі віна Фартуне. Знайшоў нарэшце, чаго даўно шукаў. Ен малады, запальчывы, шчодры, як кіпрскія рудовішчы, і за гэту лігійскую дурніцу гатовы быў аддаць палову багацця. Так, такога даўно шукаў. Але трэба быць з ім асцярожным, бо тое, як ён зводзіць бровы, не абяцае нічога добрага. Ах! Ваўчаняты пануюць сення над светам. Меньш я б баяўся гэтага Пятронія. О, богі! Відаць зводніцтва сёння лепш аплочваецца, чым дабрачыннасць! Ха! Накрэсліла рыбу на пяску?Калі я ведаю, што гэта азначае, няхай я ўдаўлюся кавалкам казінага сыра! Але я даведаюся! Паколькі рыбы жывуць у вадзе, а пошукі ў вадзе цяжэйшыя, чым на паверхні, значыць заплоціць мне за гэту рыбу асобна. Яшчэ адзін такі кашалек, і я мог бы пакінуць нішчымную суму і купіць сабе нявольніка…Але што б ты сказаў, Хілоне, каб я табе параіў купіць не нявольніка, а нявольніцу? Я цябе ведаю! Ведаю, што ты згодзішся! Калі б яна была прыгожая, як напрыклад Эўніка, сам бы пры ёй памаладзеў, а разам з тым меў бы з ёй сумленны і пэўны прыбытак. Прадаў гэтай беднай Эўніцы дзве ніткі са свайго ўласнага старога плашча…Яна дурніца, але каб яе Пятроній мне падараваў, то я б яе ўзяў. Так, так, Хілоне, сын Хілона. Ты страціў бацьку і маці!. .  Ты сірата, дык купі сабе на ўцеху хоць нявольніцу. Яна павінна, канечне, дзесьці жыць, дык Вініцый нойме ёй жытло, дзе і ты прытулішся, яна павінна апрануцца, дык Вініцый заплаціць за яе адзенне, і павінна есці, дык будзе яе карміць…Ох, якое цяжкае жыцце. Дзе тыя часы, калі за адзін абол можна было атрымаць столькі бобу з салам, што можна было мераць дзвюмя прыгаршчамі, ці кавалак казінай крывяной кілбасы такі доўгі, як рука дванаццацігадовага падлетка. Але вось і гэты злодзей, Спор! У віннай лаўцы лягчэй даведацца аб чымсьці. Так кажучы, увайшоў у лаўку і загадаў падаць яму жбан “цёмнага”, бачачы ж недаверлівы погляд гаспадара, выцягнуў залаты грош з мяшэчка і паклаў яго на стол, сказаўшы:
-         Спор, я працаваў сення з Сенэкам ад світання да апоўдня і гэта тое, чым мой сябар абдарыў мяне на дарогу.
Акругленыя вочкі Спора сталі яшчэ больш акруглыя, і віно аказалася перад Хілонам, той жа намачыў ім палец і накрэсліў рыбу на стале, потым спытаў:
-         Ведаеш, што гэта значыць?
-         Рыба? Ну, рыба – гэта рыба!
-         Дурань, хоць даліваеш столькі вады ў віно, што магла б у ім жыць і рыба. Гэта сімвал, які на мове філосафа значыць усмешка Фартуны. Калі б ты яго разгадаў, можа і табе ўсміхнулася б Фартуна. Шануй філасофію, кажу табе, бо інакш я змяню лаўку – мой уласны сябар Пятроній даўно ўжо угаворвае мяне гэта зрабіць.