Раздзел
XII
Аднак
калі выйшлі ля дома Пятронія, галоўны па атрыю паведаміў, што ніводзін з
нявольнікаў, дасланых да брамаў, яшчэ не вярнуўся. Атрыён
загадаў занесці ім ежу і новы загад, каб пад пагрозай смерці яны пільна
наглядалі за ўсімі, хто выходзіць з горада.
-
Бачыш, - сказаў Пятроній, -
хутчэй за ўсё яны ў горадзе, а ў такім выпадку мы іх знойдзем. Загадай аднак і
сваім людзям наглядаць за брамамі, асабліва тым, якія былі пасланы па Лігію, бо
лёгка яе пазнаюць.
-
Я загадаў саслаць іх у вёску, -
прамовіў Вініцый,- але цяпер я адзаву загад, няхай ідуць да брамаў.
І
накрэсліўшы некалькі слоў на пакрытай воскам таблічцы, аддаў яе Пятронію, які
папрасіў аднесці яе ў дом Вініцыя. Пасля гэтага яны прайшлі да ўнутранага
портыку і там селі на мармуровай лаве і прадоўжылі размову.
Залатавалосая Эўніка і Іраіда
падсунулі ім пад ногі бронзавыя лаўкі, потым прыдзвінулі да лавы столік і
налілі ім віно ў чашы з цудоўных вузкагорлых жбанкоў, прывезеных з Валатэры і
Цэрэ.
-
Ці есць сярод тваіх людзей
хтосьці, хто ведаў бы таго вялізнага лігійца?
-
Яго ведалі Атацын і Гулон. Але
Атацын загінуў ля Палантыну, а Гулона забіў я.
-
Шкада мне яго, - сказаў Пятроній. – Ен насіў на руках не толькі цябе, але і мяне.
-
Я хацеў нават вызваліць яго, -
адказаў Вініцый, - але пакінем гэта. Пагаворым пра Лігію. Рым – гэта мора…
-
Перлы ловяць менавітв ў
моры…напэўна не знойдзем яе сёння ці заўтра, аднак калі-небудзь абавязкова
знойдзем. Вось ты мяне вінаваціш, што я падказаў табе такі спосаб, але спосаб
сам па сабе быў добры, а стаў дрэнны толькі цяпер, калі справа абярнулася злом.
Ты чуў пэўна ад самога Аўла, што ён збіраецца з усёй сям’ёй выехаць на Сіцылію.
У гэтым выпадку дзяўчына была б і так далёка ад цябе.
-
Я паехаў бы за імі, - адказаў
Вініцый, - і ў любым выпадку яна была б у бяспецы, цяпер жа, калі гэта дзіця
памрэ, Папея і сама паверыць і намовіць імператара, што гэта па віне Лігіі.
-
Так. Гэта мяне таксама занепакоіла.
Але гэта малая можа яшчэ ачуняць. Калі б памерла, знайшлі б і тады
нейкае выйсце. Тут Пятроній задумаўся на момант, пасля чаго сказаў: - Папея
прытрымліваецца рэлігіі іудзеяў і верыць у злых духаў. Імператар таксама
прымхлівы, і калі распусціць вестку, што Лігію забралі злыя духі, у гэта
павераць, тым больш, калі не адбіў яе ні імператар, ні Аўл, а знікла яна
спосабам даволі таямнічым. Адзін лігіец не змог бы гэта зрабіць, павінен быў
мець дапамогу, а адкуль бы нявольнік за адзін дзень мог сабраць столькі людзей?
-
Нявольнікі падтрымліваюць адзін
аднаго ва ўсім Рыме.
-
Які за гэта калі-небудзь заплаціць
крывёю. Так, падтрымліваюць, але сваім яны не шкодзяць, а тут было вядома, што
на тваіх будзе адказнасць і ім жа пакаранне. Калі ты падкінеш сваім думку аб
злых духах, яны ахвотна пацвердзяць, што бачылі іх на ўласныя вочы, бо гэта
адразу зробіць іх невінаватымі для цябе. Спытай якога-небудзь напрыклад, ці не
бачыў ён, як Лігію яны ўзнімалі ў паветра, і ён прысягне Зеўсам нават, што так
і было.
ВІНІЦЫЙ, ЯКІ ТАКСАМА БЫЎ ПРЫМХЛІВЫ, ПАГЛЯДЗЕЎ НА Пятронія з раптоўным вялікім непакоем
-
Калі Урс не мог мець людзей для дапамогі
і не мог сам яе адбіць, то хто тады яе забраў?
Але Пятроній засмяяўся.
-
Вось бачыш, - сказаў ен, -
павераць, бо і ты ўжо напалову верыш. Такі наш свет, які смяецца з багоў. Павераць
і не будуць яе шукаць, а мы гэтым часам змесцім яе дзесьці далёка ад горада, на
тваей ці маей віле.
-
Аднак хто мог ёй дапамагчы?
-
Яе адзінаверцы,- адказаў Пятроній.
-
Якія? Якому ж богу яна
пакланяецца?Я павінен бы ведаць гэта лепш за цябе.
-
Кожная амаль жанчына ў Рыме
пакланяецца ўласнаму богу. Рэч вядомая, што Пампонія выхавала яе ў пашане да
таго бога, якога шануе сама, якога ж, я не ведаю. Адна рэч пэўная, што ніхто не
бачыў, каб у якім-небудзь з храмаў яна прыносіла ахвяры нашым багам. Яе нават
вінавацілі ў тым, што яна хрысціянка, але гэта неверагодна. Хатні суд ачысціў
яе ад гэтага абвінавачвання. Пра хрысціян кажуць, што яны не толькі шануюць
асліную галаву, але і ворагі роду людскога і ўдзельнічаюць у небяспечных
зладзействах. Таму Пампонія не можа быць хрысціянкай, бо яе дабрачыннасць усім
вядомая,а вораг роду людскога не абыходзілася б так з нявольнікамі, як
абыходзіцца яна.
-
Ні ў адным доме не абыходзяцца з
імі так, як у Аўлаў, - пацвердзіў Вініцый.
-
Ну, вось бачыш! Пампонія узгадвала
мне пра нейкага бога, які павінен быць адзіны, усемагутны і міласэрны. Дзе падзела
яна ўсіх іншых, гэта яе справа, досыць, што гэты яе Логас не быў бы надта
ўсемагутным, а хутчэй павінен бы быць марным бажком, калі б меў толькі дзвюх
шанавальніц, гэта значыць Пампонію і Лігію, а разам з імі і Урса. Павінна іх
быць больш, тых яго шанавальнікаў, і вось яны і дапамаглі Лігіі.
-
Гэта вера загадвае прабачаць, -
сказаў Вініцый. – Спаткаў у Акты
Пампонію, якая сказала мне: “Няхай табе Бог прабачыць крыўду, якую ты ўчыніў
Лігіі і нам. ”
-
Відавочна іх бог вельмі міласэрны.
Няхай жа ён табе прабачыць, а ў знак гэтага няхай верне табе дзяўчыну.
-
Я ахвяраваў бы яму заўтра ж
гекатомбу. Не хачу ні есці, ні купацца, ні спаць. Вазьму ліхтар і пайду
бадзяцца па горадзе. Можа знайду яе. Я хварэю!
Пятроній паглядзеў на яго з пэўным спачуваннем. Сапраўды, пад вачыма
Вініцыя было цёмна, а самі вочы хваравіта блішчалі, а непаголеная ранкам
шчаціна цёмнай паласой адцяняла яго рэзка акрэсленыя сківіцы, валасы былі ў
беспарадку, і выглядаў ён сапраўды хворым. Іраіда і залатавалосая Эўніка
глядзелі на яго таксама са спачуваннем, але ен хацеў бы іх не бачыць і абодва
не зважалі на прысутнасць нявольніц так, як бы не зважалі на сабак, якія
круцяцца ля ног.
-
У цябе гарачка, - сказаў Пятроній.
-
– Так і есць.
-
Паслухай мяне…Я не ведаю, што б
прапісаў табе лекар, але ведаю, што рабіў бы я на тваім месцы. Пакуль тая
дзяўчына знойдзецца, я пашукаў бы ў іншай таго, чаго не хапіла з Лігіяй. Бачыў
на тваей віле прыгожыя целы. Не пярэч мне…Ведаю, што ёсць каханне і ведаю, што
калі жадаеш адну, іншая не можа яе замяніць. Але ў абдымках прыгожай нявольніцы
можна заўсёды знайсці хоць хвілінную ўцеху.
-
Не хачу! – як адрэзаў Вініцый.
Але Пятроній, у якога была да яго пэўная прыязнасць і які хацеў
сапраўды зменшыць яго пакуты, пачаў раздумваць, як бы гэта зрабіць.
-
Можа твае нявольніцы табе
надакучылі, - сказаў ен пасля хвіліны маўчання, - але (тут ён стаў паглядаць па
чарзе то на Іраіду, то на Эўніку і нарэшце паклаў руку на талію залатавалосай
Эўнікі) прыглядзіся да гэтай німфы. Некалькі дзён таму малодшы Фантэй Капітон
даваў мне за яе трох цудоўных юнакоў з Клазамен, бо прыгажэйшага цела нават
і Скопас не стварыў. Сам не разумею, чаму дасюль заставаўся да яе абыякавы, не
стрымлівае мяне нават думка пра Хрысатэміду. Вось я і дару яе табе, вазьмі яе
сабе!
А залатавалосая Эўніка, пачуўшы гэта, збялела ў адзін момант, як палатно,
і пазірала спужанымі вачыма на Вініцыя, не дыхаючы чакала яго адказу.
Але ён раптам усхапіўся з месца і, сціснуўшы рукамі скроні, загаварыў
хутка,як чалавек, які хварэе і не хоча нічога чуць.
-
Не!. . Не!. . Нікога мне пасля яе
не трэба!Не трэба мне іншыя…Дзякуй табе, але не хачу! Я іду шукаць тую па
гораду. Загадай мне даць гальскі плашч з капюшонам. Пайду за Тыбр. Калі б я мог
хоць Урса ўбачыць!
І хутка выйшаў. Пятроній жа бачачы, што Вініцый сапраўды не можа
ўседзець на месцы, не спрабаваў яго ўтрымліваць. Лічачы адмову Вініцыя за
хвілінную неахвоту да любой жанчыны, якая не была Лігіяй, і не хочучы, каб яго
жэст прайшоў марна, звярнуўся да нявольніцы:
-
Эўніка, выкупаешся, намасцішся і
апранешся, каб потым пайсці да дому Вініцыя.
Але яна ўкленчыла і склаўшы рукі, пачала прасіць, каб яе не аддаляў ад
свайго дому. Яна не пойдзе да Вініцыя і выбірае лепш тут насіць дровы да
гіпакаустэрыя, чым там быць першай служкай. Не хоча! Не можа! І моліць яго, каб
злітаваўся над ёю. Няхай загадае біць яе штодня, толькі не высылае з дому.
І трасучыся, як ліст, ад страху і ўзрушэння, прасцірала да яго рукі, ен
жа слухаў яе са здзіўленнем. Нявольніца, якая смее адмаўляцца ад выканання
загаду, якая гаворыць: “Не хачу і не магу”, была чымсьці такім неверагодным у
Рыме, што Пятроній не хацеў верыць вушам. Нарэшце ссунуў бровы. Ен быў вельмі выхаваным,
каб быць жорсткім. Яго нявольнікам, што тычыцца волі, было больш дазволена, чым
іншым з умоваю, каб узорна выконвалі службу і волю гаспадара шанавалі, як боскую.
У выпадку невыканання гэтых двух абавязкаў ен не шкадаваў пакаранняў, якім
падлягалі паводле агульных звычаяў. А пры гэтым не цярпеў, калі яму пярэчылі і
ўсяго, што перашкаджала яго спакою, і паглядзеўшы хвіліну на ўкленчыўшыю,
сказаў:
-
Пазавеш да мяне Тэйрэзія і
вернешся з ім разам. Эўніка ўзнялася, дрыжучы, са слязьмі на вачах і адыйшла,
праз хвіліну ж вярнулася з загадчыкам атрыя крыцянінам Тэйрэзіем.
-
Возьмеш Эўніку, - загадаў яму
Пятроній, - і дасі ей дваццаць пяць розак, але так, каб не папсаваць скуру.
Сказаўшы гэтак, ён прайшоў у бібліятэку і, сеўшы за стол з ружовага
мармуру, пачаў працаваць над сваім “Пірам Трымальхіена”. Але ўцёкі Лігіі і
хвароба малой Аўгусты надта займалі яго думкі, так што не мог доўга працаваць. Бо
хвароба тая была значным выпадкам. Пятронію прыйшло на думку, што калі
імператар паверыць, што Лігія навяла чары на малую, то адказнасць можа ўпасці і
на яго, бо па яго просьбе дзяўчыну прывялі да палацу. Лічыў аднак, што за гадзіну аднаго спаткання з
імператарам зможа яму як-небудзь патлумачыць усю недарэчнасць падобнага
дапушчэння і крыху разлічваў на пэўную прыязнасць Папеі, якую яна папраўдзе
старанна хавала, але не настолькі, каб ён не мог яе распазнаць. Пасля павёў
плячыма, думаючы гэтак, і вырашыў пайсці у трыкліній, каб падсілкавацца, а потым
загадаць занесці яго яшчэ раз да палацу, потым на Марсава Поле, потым да
Хрысатэміды.
Але па дарозе да трыклінія, перад уваходам у калідор, прызначаны для
слуг, убачыў раптам ля сцяны сярод іншых нявольнікаў стройную постаць Эўнікі і
забыўшыся, што не даў Тэйрэзію іншага загаду, як яе адлупцаваць, ссунуў зноў
бровы і пачаў шукаць вачыма слугу. Не знайшоў яго сярод іншых і звярнуўся да
Эўнікі:
-
Атрымала розак?
А яна зноў кінулася яму ў ногі, прыціснула на момант да вуснаў бераг
яго тогі, пасля чаго адказала:
-
О, так, гаспадар! Атрымала! О так,
гаспадар!. .
У яе голасе гучала нібыта радасць і ўдзячнасць. Відавочна, яна лічыла,
што розкі заменяць адданне яе з дому і што цяпер яна ўжо можа застацца. Пятронія,
які гэта зразумеў, здзівіла такое супраціўленне нявольніцы, але быў вельмі
добрым знаўцам чалавечай прыроды, каб не здагадацца, што хіба адно толькі
каханне можа быць прычынай усяго гэтага.
-
У цябе есць каханак у гэтым доме?
– спытаў ён.
А яна ўзняла на яго свае блакітныя, са слязьмі вочы і адказала так
ціха, што ледзь можна было пачуць:
-
Так, гаспадар!
І з гэтымі вачыма, з адкінутымі назад залатымі валасамі, з трывогай і
надзеяй на твары яна была такой прыгожай, глядзела на яго з такой просьбай,
што Пятроній, які, як філосаф, сам узвялічваў каханне, і як эстэт, шанаваў
сапраўдную прыгажосць, адчуў да яе пэўнага кшталту літасць
-
Хто з іх твой каханак? – зноў
спытаў ен, ківаючы на слуг. Але не атрымаў адказу, толькі Эўніка схіліла твар
аж да яго стоп і заставалася нерухомай.
Пятроній агледзеў нявольнікаў, сярод якіх былі прыгожыя і дужыя юнакі,
але па ніводным твары не мог нічога прачытаць, а ў гэты час усе неяк дзіўна
ўсміхаліся. Потым хвіліну глядзеў яшчэ на Эўніку, што ляжала ля яго ног і
пайшоў моўчкі да трыклінія. Падсілкаваўшыся, ен загадаў занесці яго да палацу,
апотым да Хрысатэміды, у якой і застаўся да позняй ночы. Але вярнуўшыся,
загадаў паклікаць да сябе Тэйрэзія.
-
Эўніка атрымала розак? – спытаў
яго Пятроній
-
Так, гаспадар. Не дазволіў аднак
псаваць ей скуру.
-
Хіба я больш нічога не загадваў
адносна яе?
-
Не, гаспадар, - з непакоем адказаў
атрыён.
-
Гэта добра. Хто з нявольнікаў яе
каханак?
-
Ніхто, гаспадар.
-
Што ты ведаеш аб ёй?
Тэйрэзій пачаў гаварыць крыху няўпэўненым голасам:
-
Эўніка ніколі не пакідае ноччу
кубікул, у якім спіць разам са старой Акрызіенай і Іфідай, ніколі пасля таго ,
як ты купаешся, не застаецца ў лазні. Іншыя нявольніцы смяюцца з яе і называюць
яе Дыянай.
-
Досыць, - сказаў Пятроній. Мой сваяк Вініцый, якому я падарыў сёння ранкам Эўніку, не прыняў яе, значыць, яна
застаецца ў доме.Можаш ісці.
-
Ці магу я яшчэ гаварыць пра
Эўніку, гаспадар?
-
Загадваў табе казаць усё, што
ведаеш.
-
Усе кажуць, гаспадар, аб уцёках
дзяўчыны, якая павінна была жыць у доме высакароднага Вініцыя. Пасля твайго
выйсця Эўніка прыйшла да мяне і сказала, што ведае чалавека, які зможа знайсці
тую дзяўчыну.
-
Вось як! Што гэта за чалавек?
-
Не ведаю яго, гаспадар, аднак
думаў, што павінен табе гэта сказаць
-
Добра. Няхай гэты чалавек чакае
заўтра у маім доме прыбыцця трыбуна, якога заўтра папросіш ад майго імя, каб
мяне наведаў.
Атрыён пакланіўся і выйшаў.
Пятроній жа пачаў мімаволі думаць пра Эўніку. Спачатку яму было ясна,
што маладая нявольніца жадае, каб Вініцый адшукаў Лігію толькі таму, каб не
быць прымушанай замяніць яе ў яго доме. Але потым прыйшло яму на думку, што
той чалавек, якога Эўніка дашле, можа быць яе каханкам, і гэта думка падалася
яму раптам прыкрай. Быў праўда просты спосаб даведацца праўду, хапіла б толькі
загадаць паклікаць Эўніку, але час быў позні, Пятроній жа адчуваў сябе
стомленым пасля доўгага гасцявання ў Хрысатэміды і яму вельмі хацелася спаць. Аднак
па дарозе да кубікулу ен узгадаў, чаму невядома, што ў куточках вачэй
Хрысатэміды прыкмеціў сення маршчынкі. падумаў таксама, што яе прыгажосць была
перабольшана ва ўсім Рыме, чым сапраўдная, і што Фантэй Капітон, які яму
прапаноўваў трох юнакоў з Клазамен за Эўніку, хацеў яе аднак купіць вельмі
танна.