четверг, 22 октября 2020 г.

***

  Магу глядзець у вочы людзям,

Бо толькі з праўдай і жыву,

Без крывадушша, без ілюзій

Я то маўчу, то гавару

Бо пасля доўгага маўчання

Няма нат страху гаварыць

Як жыць усё жыццё з адчайнай

Маўклівасцю, то ці патрэбна жыць?

Даўно напісана ў вышніх

Што "не жыву, як не пішу"

А я жыву, бо й нехта праўду піша,

А я выношваю, нашу,

Каб у свой час, са сваім Словам

Прыйсці ды не спазніцца ў свет,

А як паэт  дзе  - там аблога,

А ты бясстрашны - бо  паэт.

1 комментарий:

Unknown комментирует...

Моцна!!! Дзякуй!

Отправить комментарий