Мне жыць прызначана яшчэ,
Яшчэ змагання і яшчэ сумлення,
Жыццё на месцы не стаіць, ярчэй
Няхай падасца гэты год сталення.
Мне сталасць рысаў надае
І выгляд мой змяняе ў люстры,
А роздум словаў дадае
Над чалавечым лёсам рушным.
Бо не на тым стаім, што ёсць,
Прызначаным адно пачаткам руху,
Мінулае паўстала ў гэту восень,
Цяпер наперад, прэч атруту скрухі!
Комментариев нет:
Отправить комментарий