Раздзел 9
Кладкі, на якіх сустракаюцца людзі
У вялікую Пятніцу ранкам Вакульскі узгадваў, што сёння і заўтра графіня Каралёва і панна Ізабэла будуць збіраць велікодныя ахвяраванні .
У вялікую Пятніцу ранкам Вакульскі узгадваў, што сёння і заўтра графіня Каралёва і панна Ізабэла будуць збіраць велікодныя ахвяраванні .
“Трэба туды пайсці і што-небудзь даць, - падумаў і выняў
з касы пяць залатых паўімперыялаў. – Хаця – дадаў ён праз хвіліну, - даслаў ім
ужо дываны, птушачак механічных, музычны куфэрак, нават фантан!... Гэтага
напэўна хопіць для збавення адной душы. Не пайду”.
Пасля абеду аднак падумаў, што магчыма графіня Каралёва
разлічвае на яго. А ў такім разе не выпадае адступацца ці выдзеліць усяго пяць
паўімперыялаў. Ён дастаў з касы яшчэ пяць і ўсё закруціў у тонкую паперу.
“Папраўдзе, - сказаў ён сам сабе, - будзе там панна Ізабэла,
а гэтай нельга ахвяраваць дзесяць паўімперыялаў”.
Таму раскруціў свой скрутак, ізноў дадаў дзесяць штук
золатам і яшчэ разважаў: “Ісці ці не ісці?”…
“Не, - сказаў ён, - я не буду належаць да гэтай
кірмашовай дабрачыннасці”.
Кінуў скрутак у касу і ў пятніцу не пайшоў нікуды.
Але ў Вялікую Суботу справа ўявілася яму зусім з іншага
пункту гледжання.
“Звар’яцеў я! – гаварыў ён, - Гэта ж калі я не пайду ў касцёл, дзе ж яе спаткаю?... Калі не грашыма, чым звярну на сябе яе ўвагу?...
Страчваю розум…”
Але яшчэ вагаўся і толькі каля другой гадзіны пасля апоўдня, калі
Жэцкі з нагоды свята загадаў ужо магазін зачыняць, Вакульскі ўзяў з касы дваццаць пяць паўімперыялаў і пайшоў у
бок касцёла.
Ён не ўвайшоў туды
адразу; штосьці яго стрымлівала. Ён хацеў
убачыць панну Ізабэлу і адначасова баяўся гэтага і засаромеўся сваіх
паўімперыялаў. “Кінуць стос золата!... Як гэта значна ў папяровыя часы і – як
гэта па-нуварышску… Ну, але што рабіць, калі яны менавіта грошай чакаюць?...
Можа нават будзе занадта мала?...”
Ён хадзіў туды і назад па вуліцы насупраць касцёла, не
мог адарваць ад яго вачэй.
“Я ўжо іду, -думаў ён. – Зараз… яшчэ хвілінку… Ах, што са
мной зрабілася!...” – дадаў ён, адчуваючы, што яго наўпрост разадраная душа нават на
такое простае дзеянне не можа наразіцца без ваганняў.
Цяпер ён узгадаў сабе: як ён даўно не быў у касцёле. “Калі
гэта?... На шлюбе раз… На пахаванні жонкі другі раз…”
Але і ў тым, і ў гэтым выпадку ён не ведаў добра, што
вакол яго адбываецца; таму пазіраў у гэту хвіліну на касцёл як на рэч цалкам
новую для сябе. “Што гэта за вялізны гмах, у якім замест комінаў вежы, у якім
ніхто не жыве, толькі спачываюць даўно памерлыя?... Навошта гэта страта
месца і муроў, каму днём і ноччу паляць святло, з якой мэтай сыходзіцца сюды
мноства людзей?...
На рынак ідуць па харч, у магазіны па тавары, у тэатры па
забаву, а навошта сюды?...”
Мімаволі ён параўноўваў маленькі рост вернікаў, якія
стаялі каля касцёла, з вялізнымі памерамі святога будынку і прыйшла да яго думка
асаблівая. Што як некалі на зямлі працавалі магутныя сілы, узвышаючы з плоскага
мацерыка ланцугі гор, так некалі ў чалавецтве існавала іншая незраўнаная сіла,
якая ўзбудавала такога кшталту будынкі. Пазіраючы на падобныя гмахі, можна было
б думаць, што ў глыбіні нашай планеты жылі
веліканы, якія выбіраючыся дзесьці наверх, ўзрывалі зямную кару і
пакідалі сляды гэтых рухаў у форме значных пячор.
“Куды яны вырываліся? Да іншага, падобна, вышэйшага
свету. А калі марскія прылівы даказваюць, што месяц не з’яўляецца падманлівым
бляскам, а існай рэальнасцю, чаму гэтыя дзіўныя будынкі не могуць сцвярджаць
рэальнасць іншага свету?... Ці ж ён слабей цягне за сабой людскія душы, чым
месяц хвалі акіяну?...”
Ён увайшоў у касцёл і зараз жа на ўваходзе зноў уразіў
яго новы від. Некалькі жабрачак і жабракоў прасілі аб міластыні, якую Бог верне
літасцівым у будучым жыцці. Адны з вернікаў цалавалі ногі Хрыста, які
замучанага рымскай дзяржавай, іншыя ў
парозе пападаўшы на калені, узносілі да неба рукі і позіркі, нібы бачачы
незямное аблічча. Касцёл быў заглыблены ў цемнату, якую не мог рассеяць бляск
некалькі соцен свечак, якія палалі ў сярэбраных кандэлябрах. Тут і там на падлозе
храма відаць былі невыразныя цені тых, хто ляжаў крыжам ці тых, хто сагнуўся да
зямлі, нібы хаваліся са сваёй верай
поўнай пакоры. Пазіраючы на гэтыя нерухомыя целы можна было падумаць, што на
хвіліну пакінулі іх душы, трапіўшы у нейкі лепшы свет.
“Цяпер я разумею, - падумаў Вакульскі, - чаму наведванне
касцёлаў узмацняе веру. Тут усё створана так, што нагадвае вечнасць”.
Ад паглыбленых у малітву ценяў яго погляд пабег да
святла. І ён убачыў у розных пунктах храма сталы, пакрытыя дыванамі, на іх
падносы, поўныя банкнот, серабра і золата, а каля іх дамы, якія сядзяць на зручных
крэслах, апранутыя ў ядваб, пер’е і аксаміты, акружаныя вясёлай моладдзю. Больш
заўзятыя вернікі пастуквалі, заклікаючы мінакоў, усе размаўлялі і бавіліся як
на рауце.
Здавалася Вакульскаму, што ў гэту хвіліну ён бачыць перад
сабой тры светы. Адзін (даўно ужо сышоў з зямлі), які маліўся і ўзбудоўваў у
славу Бога магутныя гмахі. Другі, убогі і пакорны, які ўмеў маліцца, але
будаваў толькі мазанкі, і – трэці, які для сябе мураваў палацы, але ўжо забыўся
пра малітву і з дамоў божых зрабіў месца зборышчаў; як бестурботныя птушкі,
якія будуюць гнёзды і спяваюць песні на магілах загінулых герояў. “А хто ж я ,
чужы аднолькава ім усім?”…
“Можа ты – вочка жалезнага рэшата, у які я кідаю іх усіх,
каб аддзяліць паплеснелую мякіну ад зерня”, - адказаў яму чыйсьці голас.
Вакульскі агледзеўся. “Прывід хворай фантазіі”.
Адначасова каля чацвёртага стала, углыбіні касцёла, ён заўважыў графіню
Каралёву і панну Ізабэлу. Абедзве таксама сядзелі над падносам з грашыма і
трымалі ў руках кніжкі, напэўна для набажэнства. За крэслам графіні стаяў
служачы ў чорнай ліўрэі. Вакульскі пайшоў да іх, стукаючыся аб укленчыўшых і
абмінаючы іншыя сталы, каля якіх пастуквалі, каб прывабіць яго увагу. Ён
наблізіўся да падноса і пакланіўшыся графіні, паклаў свій рулон імперыялаў.
“Божа, - падумаў ён, - як па-дурному я выглядаю, напэўна,
з гэтымі грашыма”.
Графіня адклала кніжку.
-
Прывітанне табе, пане Вакульскі, -
прамовіла яна. – Ведаеш, я думала, што ты ўжо не прыйдзеш, і скажу табе, што
нават было мне крыху непрыемна.
-
Я казала цетухне, што прыйдзе, і да
таго ж з мехам золата, - азвалася па-ангёльску панна Ізабэла.
-
У графіні выступіў на твары румянец і
густы пот. Яна пабаялася слоў пляменніцы дапускаючы, што Вакульскі разумее
па-ангельску.
-
Прашу вас, пане Вакульскі, - хутка
працягвала яна, - прысядзьце тут на хвілінку, а то наш упаўнаважаны адышоўся
некуды… Дазвольце, я пакладу вашы імперыялы наверсе, каб навучыць і
пасарамаціць паноў, якія расходуюць грошы пераважна на шампанскае…
-
Ды супакойцеся ж, цётухна, - зноў
прагаварыла панна Ізабэла па-ангельску, – Ён пэўна не
разумее…
На гэты раз і Вакульскі зачырванеўся.
-
Я прашу цябе, Бэла, - прамовіла
графіня ўрачыстым тонам, - пан Вакульскі… які такую шчодрую ахвяру прынёс на
наш прытулак…
-
Я чула, - адказала панна Ізабэла
па-польску, у знак прывітання прыкрываючы павекі.
-
Пані графіня, - прамовіў трохі
жартаўліва Вакульскі, - хоча мяне
пазбавіць заслуг у будучым жыцці, ухваляючы ўчынкі, якія дарэчыя мог рабіць і з
мэтай зарабіць.
-
Я здагадвалася пра гэта, - шапнула
панна Ізабэла па-ангельску.
-
Графіня амаль не самлела адчуваючы,
што Вакульскі можа здагадацца аб значэнні слоў яе пляменніцы, хоць бы не ведаў
ніводнай мовы.
-
Можаце, пане Вакульскі, - прамовіла
яна з гарачкавай хуткасцю, -можаш лёгка зарабіць сабе заслугу ў будучым жыцці,
хоць бы… прабачаючы крыўды…
-
Заўсёды іх прабачаю, - адказаў крыху
здзіўлены.
-
Дазвольце вам паведаміць, што не заўсёды, - прадаўжала
графіня. – Я старая жанчына і ваша сяброўка, пане Вакульскі, - дадала яна з
націскам. – значыць зробіце мне пэўную саступку.
-
Я чакаю загадаў ад пані.
-
Колечы даў адстаўку аднаму з вашых …
чыноўнікаў, нейкаму Мрачэўскаму…
-
За што гэта?... – раптам азвалася
панна Ізабэла.
-
Я не ведаю, - прамовіла графіня. –
Падобна ішла гаворка аб розніцы палітычных перакананняў ці штосьці ў гэтым
кшталце…
-
Значыць у гэтага маладога чалавека
ёсць перакананні? – усклікнула панна Ізабэла. – Гэта цікава!...
-
Яна сказала гэта такім забаўным чынам,
што Вакульскі адчуў, як адступае ў яго з сэрца непрыязнасць да Мрачэўскага.
-
- Справа была не ў перакананнях, пані
графіня – ён адказаў, - а пра нетактоўныя заўвагі пра асоб, якія наведваюць наш
магазін.
-
Можа гэтыя асобы самі робяць
нетактоўныя ўчынкі, - заўважыла панна Ізабэла.
-
Ім можна, яны за гэта плацяць, -
адказаў спакойна Вакульскі. – Нам нельга.
-
Моцны румянец выступіў на твары панны
Ізабэлы. Яна ўзяла кніжку і пачала чытаць.
-
Але можа такім чынам вас можна
папрасіць, пане Вакульскі, - прамовіла графіня. – я ведаю маці гэтага хлопца, і
верце мне, што шкада пашіраць на яе роспач…
Вакульскі задумаўся.
- Добра, - адказаў ён, - я дам яму
пасаду, але ў Маскве.
- А яго бедная маці?
- Я павялічу яму зарплату на дзвесце…
на трыста рублёў, - адказаў ён.
У гэту хвіліну наблізілася да стала
некалькі дзяцей, якім графіня пачала раздаваць абразкі. Вакульскі устаў з
крэсла і каб не перашкаджаць боскім заняткам, перайшоў на бок панны Ізабэлы.
Панна Ізабэла ўзняла вочы ад кніжкі і
дзіўным позіркам пазіраючы на Вакульскага спытала:
- Пан ніколі не адступае ад сваіх
рашэнняў?
- Не, -адказаў ён. Але ў гэту хвіліну
ён апусціў вочы.
- А калі б я папрасіла за гэтага
маладога чалавека?...
Вакульскі паглядзеў на яе здзіўлены.
- У такім выпадку я адказаў бы, што
пан Мрачэўскі страціў месца, паколькі неналежным чынам адгукаўся аб асобах,
якія аказалі яму гонар крыху ласкавейшым тонам падчас размовы… Аднак калі пані
жадае…
Цяпер панна Ізабэла апусціла вочы,
збянтэжаная вельмі.
- А…а! усё
роўна мне ў выніку, дзе паселіцца гэты малады чалавек. Няхай едзе ў Маскву.
- Туды і паедзе, -адказаў Вакульскі. – Маё ушанаванне
паням, -дадаў ён, кланяючыся.
Графіня падала яму руку.
- Дзякуй вам, пане Вакульскі, за памяць і прашу, каб
прыйшоў да мяне на разгаўленне.
Раптам яна заўважыла нейкі рух на сярэдзіне касцёла і
звярнулася да служачага:
- Ізі ж, мой Ксаверы, да пані старшыні і прасі, каб нам
дазволіла пакарыстацца сваім экіпажам. Скажы, што наш конь захварэў.
- На які час ясная пані пажадае? – спытаў служачы.
- Так… праз паўтары гадзіны. Праўда, Бэла, мы не пасядзім
тут даўжэй?
Служачы падышоў да стала каля дзвярэй.
- Значыць да заўтра, пане Вакульскі, - прамовіла графіня.
– Спаткаеце ў мяне шмат занёмых. Будзе некалькі паноў з Таварыства
Дабрачыннасці…
“Ага!...” – падумаў Вакульскі, развітваючыся з графіняй.
Адчуваў да яе ў гэту хвіліну такую ўдзячнасць, што на яе прытулак аддаў бы
палову багацця. Панна Ізабэла здалёку кіўнула яму галавой і зноў пазірала так,
што погляд яму падаўся вельмі незвычайным. А калі Вакульскі знік у ценях
касцёла, прамовіла графіні:
- Цётачка какетнічае з гэтым панам. Вой, цёця, гэта
пачынае быць падазроным…
- Твой бацька мае рацыю, - адказала графіня. – гэты
чалавек можа быць карысны. Зрэшты за мяжой падобныя стасункі належаць да
добрага тону.
- А калі гэтыя стасункі перавернуць штосьці ў яго
галаве?... – спытала панна Ізабэла.
- У гэтым выпадку ён паведаміў, што ў яго слабая галава,
- адказала хутка графіня , беручыся за кніжку набожную.
Вакульскі не пакінуў касцёл, а паблізу дзвярэй павярнуў у
бакавы неф.
Тут, побач з гробам Хрыста, насупраць століка графіні,
стаяла ў куце пустая спавядальня. Вакульскі ўвайшоў у яе, прыкрыў дзверкі і
нябачны, прыглядаўся да панны Ізабэлы.
Яна трымала ў руцэ кніжку, пазіраючы час ад часу на
касцёльныя дзверы.
На твары яе малявалася стомленасць і сум. Часамі да
століка набліжаліся дзеці па абразкі; панна Ізабэла некаторым падавала іх сама
з такім рухам, нібы хацела сказаць: ах, калі ж гэта скончыцца!...
“І гэта ўсё
робіцца не з-за пабожнасці і не з-за любові да дзяцей, але для розгаласу і з
мэтай выйсці замуж, - падумаў Вакульскі. – Ну ія таксама – дадаў ён – нямала
раблю для рэкламы і жаніцьбы. Свет добра ўладжаны! Замест таго, каб па-просту
спытацца: кахаеш мяне ці не кахаеш? Ці: хочаш мяне ці не хочаш? Я выкідваю
сотні рублёў, а яна некалькі гадзін нудзіцца на выставе і прыкідваецца
верніцай.
А калі б адказала мне, што кахае мяне? Усе гэтыя цырымоніі
маюць добры бок: даюць і час і мажлівасць пазнаёміцца больш.
Аднак гэта дрэнна не разумець ангельскай… Сёння ведаў бы,
што ян пра мяне думае: бо я ўпэўнены,
што пра мяне гаварыла сваёй цётцы. Трэба вывучыць мову… Ці возьмем такое
глупства як экіпаж… Калі б у мяне быў экіпаж, я мог бы яе цяпер жа адаслаць
дадому з цёткай, і зноў завязаўся б паміж намі адзін вузел… Так, экіпаж
спатрэбіцца ў любым выпадку. Ён будзе вымагаць з тысячу рублёў выдаткаў на год,
але што ж рабіць?Я павінен быць гатовы па ўсіх пунктах.
Экіпаж… ангельская мова… пайшло дзвесце рублёў на адно
ахвяраванне!... І гэта раблю я, які гэтым пагарджаю… Аднак натуральна – на што
ж я буду траціць грошы , калі не на сваё шчасце? Што мне нейкія тэорыі
эканоміі, калі так баліць сэрца?”
Далейшую хаду думак перапыніла сумнае брынчанне мелодыі.
Была гэта музыка з музычнага куфэрка, пасля якой наступілі спевы штучных
птушак; а калі яны замоўклі, раздаваўся ціхі шэлест фантана, шэпт малітоўны і
ўздыханні вернікаў.
У нефе, ля спавядальні, каля дзвярэй капліцы –усыпальніцы відаць было
сагнутыя постаці на каленах. Некаторыя рухаліся да распяцця на падлозе і,
пацалаваўшы яго, клалі на паднос дробныя грошы, якія даставалі з хустачкі для
носа.
У глыбіні капліцы, у патоку святла, ляжаў белы Хрыстос
увесь у кветках. Здавалася Вакульскаму, што пад уплывам міргатлівых
пламеньчыкаў твар яго ажыўляецца, прымаючы выраз твару то пагрозлівыці
літасцівы і ласкі. Калі куфэрак найграваў Люцыю з Ламермуру ці калі з сярэдзіны
касцёла даляцеў стук грошай і французскія воклічы, аблічча Хрыста цямнела. Але
калі да распяцця наблізіўс нейкі бядак і расказваў Раскрыжванаму свае засмучэнні,
Хрыстос адкрываў мёртвыя вусны і ў шуме фантана паўтараў блаславенні і
абяцанні…
“Блаславёныя ціхія… Блаславёныя сумныя…”
Да падноса падышла маладая дзяўчына , упрыгожаная ружамі.
Паклала сярэбраную саракоўку, але не пасмела дакрануцца да крыжа. Тыя, хто
кленчылі побач, з неахвотай пазіралі на яе аксамітны кафтанчык і ярка-чырвоны
капялюш. Але калі Хрыстос прашаптаў: Хто з вас без граху, няхай кіне ў яе
камень”, упала на падлогу і пацалавала яго ногі як некалі Марыя Магдалена.
“Блаславёныя, хто жадае справядлівасці… Блаславёныя, хто
плача…”
З глыбокім узрушэннем прыглядаўся Вакульскі натоўпу, які
быў паглыблены ў касцёльны змрок, які з такой цярплівай верай ужо сямнаццаць
стагоддзяў чакае выканання боскіх абяцанняў.
“Калі ж гэта будзе!...” – падумаў ён.
“Пашле Сын Чалавечы анёлаў сваіх, і яны збяруць усе грахі
і тых, якія чыняць несправядлівасць, як збіраецца кукаль і паліцца агнём.”
Машынальна зірнуў на сярэдзіну касцёла. Каля
найбліжэйшага століка графіня драмала, а панна Ізабэла пазяхала, каля далейшага
– тры невядомыя яму дамы смяяліся з апавяданняў нейкага элегантнага маладога
чалавека.
“Іншы свет… іншы свет!... – думаў Вакульскі. – Што за
фатальнасць штурхае мяне ў гэты бок?”
У гэту хвіліну тут каля спавядальні спынілася, а потым
стала на калені маладая асоба, апранутая вельмі старанна, з малой дзяўчынкай.
Уразіў яго перадусім выраз яе твару, нібы да гэтага гробу
прыйшла не з малітвай, а з запытаннем і скаргай.
Перахрысцілася, але ўбачыўшы паднос дастала торбачку з
грашыма.
-
Ідзі, Хэленка, - прамовіла яна
напаўголас дзіцяці, - палажы гэта на
паднос і пацалуй Пана Езуса.
-
Дзе, прабачце мамачка, пацалаваць?
-
У ручку і ў ножку…
-
І ў вусны?
-
Не, у вусны нельга.
-
Эх, што там!... – Яна пабегла да
падноса і нахілілася над крыжам.
-
Бачыш мама, - закрычала яна,
паварочваючыся, - я пацалавала і Пан Езус нічога не сказаў.
-
Хэленка, будзь паслухмяная, - адказала
маці. – Лепш стань на калены і прачытай пацер.
-
Які пацер?
-
Тры разы Ойча наш, тры разы Багародзіцу…
-
Такі дужы пацер?... а я такая
маленькая…
-
Ну, тады прачытай толькі Багародзіцу…
Толькі стань на каленцы… Пазірай туды…
-
Ужо пазіраю. Будзь бласлаўлёная,
Марыя, поўная ласкі… Ці гэта, прабачце, мамачка, птушачкі спяваюць?
-
Птушачкі штучныя. Маліся.
-
Якія гэта штучныя?
-
Прачытай перш пацер.
-
Калі
я не памятаю, дзе скончыла…
-
Дык кажы за мамай: Будзь блаславёная,
Марыя…
-
Смерці нашай. Амін, - дакончыла
дзяўчынка. – А з чаго робяцца штучныя птушкі?
-
Хэленка, ціха, бо ніколі цябе не
пацалую, - шапнула спужаная маці. – Вось малітоўнік і разглядай абразкі, як Пан
Езус пакутаваў.
Дзяўчынка села з малітоўнікам на
ступенях спавядальні і сцішылася.
“Што гэта за мілае дзіця! – думаў
Вакульскі. – Калі б была мая, здаецца, што розум мой набыў бы раўнавагу, якую
сёння страчваю з дня на дзень. І маці прыгожая жанчына. Якія валасы, профіль,
вочы… Прасі Бога, каб уваскрэсла іх шчасце... Прыгожая і нешчаслівая; напэўна
удава. Вось, калі б я яе спаткаў год таму.
І гэта значыць ёсць лад на свеце?...
На крок ад цябе стаяць двое няшчасных людзей; адно шукае кахання і сям’і,
другое можа змагаецца з бядой і недахопам апекі. Кожнае знайшло б у другім тое,
што патрабуе, але – і не сыйдуцца... Адно прыходзіць прасіць Бога аб
міласэрнасці, другое выкідвае грошы дзеля адносін. Хто ведае, можа пара соцен
рублёў было б для гэтай жанчыны шчасцем?
Але яна іх не атрымае, - Бог у гэты час не слухае малітвы тых, хто мае патрэбу.
А калі б аднак даведацца, хто яна такая?... Можа б змог ёй дапамагчы. Чаіу
ўзнёслыя абяцанні Хрыста не могуць быць споўненыя; хаця б такімі як я
недаверкамі, у той час як вернікі займаюцца чымсьці іншым?”
У гэту хвіліну Вакульскаму зрабілася
горача... Да століка графіні наблізіўся элегантны малады чалавек і штосьці
паклаў на паднос. Пры яго выглядзе панна Ізабэла зачырванелася і вочы яе
прынялі той дзіўны выраз, які заўсёды так прывабліваў Вакульскага.
Па запрашэнню графіні элегант сеў на
тым самым крэсле, якое нядаўна займаў Вакульскі, і завязалася жывая размова.
Вакульскі не чуў яе зместу, толькі адчуваў, што ў мазгах яго выпальваецца
вобраз гэтага таварыства. Каштоўны дыван, сярэбраны паднос, засыпаны наверсе
прыгаршчай імперыялаў, два падсвечнікі, дзесяць пламеньчыкаў, графіня апранутая
ў тоўстую жалобу, малады чалавек, які заглядаецца на панну Ізабэлу і яна – што
аж праменіцца. Нават гэтыя падрабязнасці ён не мог не заўважыць, што ад бляску
пламеньчыкаў у графіні свеціцца твар, у маладога чалавека – кончык носа, а ў
панны Ізабэлы – вочы.
“ Можа яны кахаюць адно аднаго? –
думаў ён. – Тады чаму не пажаніліся?... – можа ў яго няма грошай… тады ў такім
выпадку што значаць яго позіркі?... Падобныя яна кідала сёння на мяне. Праўда,
што панна на выданні павінна мець некалькі або больш прыхільнікаў і вабіць
усіх, каб… прадацца таму, хто найбольш ахвяруе!”
Прыйшоў слуга. Графіня ўзнялася з
крэсла, тое самае зрабіла панна Ізабэла і прыстойны юнак, і ўсе трое з гучным
шэлестам пайўлі да дзвярэй, затрымліваючыся каля іншых столікаў. Кожны ў
прысутнай там моладзі горача вітаў панну Ізабэлу, а яна кожнага абдорвала тымі
самымі, цалкам тымі самымі позіркамі, якія Вакульскаму трывожылі розум. Урэшце
ўсё сціхла: графіня і панна Ізабэла пакінулі касцёл. Вакульскі апамятаўся і зірнуў
бліжэй да сябе. Прыгожай пані з дзіцем не было.
“Як шкада!” – шапнуў ён і адчуў, як
злёгку сціснулася сэрца.
Затое каля крыжа, што ляжаў на зямлі,
увесь час кленчыла маладая дзяўчына ў аксамітным кафтанчыку і чырвоным
капелюшы. Калі яна звярнула позірк да
асветленага гроба, у яе штосьуці таксама бліснула на ружовых шчочках. Яшчэ раз
пацалавала ногі Хрыста, цяжка ўстала і вышла. “Блаславёныя, хто плача… Няхай жа
прынамсі табе памерлы Хрыстос выканае абяцанні”, - падумаў Вакульскі і
выйшаў за ёй. У
У бабінцу
заўважыў, што дзяўчына раздае міластыню дзядам. І апанаваў яго жорсткі боль на
думку, што з дзвюх жанчын, з якіх адна хоча прадацца за багацце, а другае ўжо
прадаецца ад беднасці, тая другая, пакрытая ганьбай, згодна з нейкім вышэйшым
судом можа была б лепшай і чысцейшай. На вуліцы ён параўнаўся з ёй і запытаў:
- Куды ідзеш?
На яе твары відаць былі сляды слёз. Яна ўзняла на
Вакульскага апатычны позірк і адказала:
-
Я магу пайсці з вамі.
-
Сапраўды? … Дык хадзем.
Не было яшчэ пятай, дзень доўгі;
некалькі мінакоў пазірала на іх.
“Трэба быць поўным блазнам, каб рабіць
штосьці падобнае, - падумаў Вакульскі, ідучы ў бок магазіну. – Справа не ў
скандале, але што, да д’ябла, за праекты снуюць у мяне ў галаве?
Апостальства?... Верх глупства. Урэшце – мне ўсё адно; я толькі выканаўца чужой
волі.”
Увайшоў у браму дому, у якім знаходзіўся
магазін, і скіраваўся да пакою Жэцкага, а за ім дзяўчына. Пан Ігнацы быў у сябе
і, убачыўшы незвычайную пару, раскінуў рукі ад здзіўлення.
-
Ты можаш выйсці на некалькі хвілін? –
запытаў яго Вакульскі.
Пан Ігнацы не адказаў нічога. Узяў
ключ ад тыльных дзвярэй магазіну і пакінуў пакой.
- Мы удвох? – шапнула дзяўчына, вымаючы шпільку з
капелюша.
- Дазвольце, - перапыніў яе Вакульскі. – Толькі што ты
была ў касцёле, ці не так, мая пані?
- Пан мяне бачыў?
- Ты малілася і плакала. Ці магу я ведаць, па якой
прычыне?
Дзяўчына здзівілася і парушаючы плячыма адказала:
- Ці вы ксёндз, што пытаецеся пра гэта?
А прыгледзеўшыся уважлівей да Вакульскага, дадала:
- Эх! Таксама дурыце галаву… Дасціпны!
Яна збіралася выйсці, але Вакульскі яе затрымаў.
- Пачакай. Ёсць хтосьці, хто хацеў бы дапамагчы табе, таму не спяшайся і
адказвай шчыра…
Зноў прыгледзелася да яго. Раптам вочы яе ўсміхнуліся, і
на твары выступіў румянец.
- Я ведаю, - усклікнула
яна – пан напэўна ад гэтага старога пана!... Ён некалькі разоў абяцаў, што мяне
возьме… Ці ён вельмі багаты?... Пэўна, вельмі… Ездзіць на экіпажы і сядзіць у
першых радах у тэатры.
- Паслухай мяне, - перапыніў ён – і адказвай: чаго ты
плакала ў касцёле?
- Таму што, ці бачыце… - загаварыла дзяўчына і расказала
такую цынічную гісторыю пэўнай спрэчкі з гаспадыняй, што, слухаючы яе,
Вакульскі пабляднеў.
“Вось жывёла!” – прашаптаў ён.
- Я пайшла да гроба гасподня, - гаварыла далей дзяўчына,
- я думала, што крыху ўсцешуся. Дзе там, як я ўспамінала пра старую, то аж у
мяне слёзы пацеклі ад злосці. Я пачала прасіць Пана Бога, каб ці старую
спасцігла хвароба, ці каб я ад яе выйшла. І відаць Бог выслухаз, калі той пан
хоча мяне забраць. Вакульскі сядзеў нерухома. Урэшце запытаў:
- Колькі табе
гадоў?
- Кажуць, што шаснаццаць, але на самой справе мне
дзевятнаццаць.
- Ты хочаш адтуль пайсці?
- А – хоць бы ў пекла. Ужо так мне надакучылі… Але…
- Што ж?
- Напэўна нічога з гэтага не будзе… Як выйду сёння, то
пасля свят прывядуць мяне і заплацяць як тады ў карнавале, што я пасля тыдзень
ляжала.
- Не прывядуць.
- Акурат! У мяне ж доўг…
- Вялікі?
Ого… з пяцьдзесят рублёў. Я не ведаю нават, адкуль ён
узяўся, бо я за ўсё плачу падвойна. Але ёсць… У нас так заўсёды. А яшчэ як
пачуюць, што ў таго пана ёсць грошы, то скажуць, што іх абкрала, і налічаць, колькі
ім падабаецца.
Вакульскі адчуваў, што яго пакідае адвага.
-
Скажы мне, ты захочаш працаваць?
-
А што я павінна буду рабіць?
-
Навучышся шыць.
-
Не атрымаецца. Я была ўжо ў швейнай
майстэрні. Але на восем рублёў у месяц ніхто не выжыве. Урэшце – я столькі яшчэ
вартая, што магу нікога не абшываць.
Вакульскі падняў галаву.
-
Ты не хочаш выйсці адтуль!
-
Ды не, хачу!
-
Тады вырашай зараз. Ці зоймешся працай,
бо задарма ніхто на свеце хлеба не есць…
-
І гэта няпраўда, - перапыніла. – Гэты
стары пан нічога не робіць, а грошы мае. Неаднойчы таксама гаварыў, што ў мяне
ўжо аб нічым галава не забаліць…
-
Не пойдзеш ні да якога пана, а толькі
да сясцёр Святой Магдалены. Ці вернешся назад.
-
Сёстры мяне не возьмуць. Трэба
заплаціць доўг і мець рэкамендацыі…
-
Усё будзе дамоўлена, калі пойдзеш
туды.
-
Як жа я да іх пайду?
-
Дам табе ліст, які зараз аднясеш, і там застанешся. Хочаш ці не
хочаш?...
-
Ха, няхай пан дасць ліст. Я пагляджу,
як мне там будзе.
-
Яна села і азіралася па пакоі.
Вакульскі напісаў ліст, расказаў, куды
павінна ісці, і ў канцы дадаў:
-
Можаш выбіраць. Калі ты будзеш добрая
і працавітая, то будзе табе добра; але калі не выкарыстаеш выпадак, то рабі,
што хочаш. Можаш ісці.
Дзяўчына рассмяялася.
-
Вось старая будзе злавацца… Вось дык я
ёй нараблю… Ха… Ха!... Але… можа пан толькі жартуе?
-
Ідзі, - адказаў Вакульскі, паказваючы
на дзверы.
Яшчэ раз паглядзела на яго з увагай і выйшла,
паводзячы плячыма.
Праз хвіліну пасля яе выхаду паказаўся пан
Ігнацы.
-
Што гэта за знаёмства? – спытаў ён кісла.
-
Праўда!... – прамовіў задумаўшыся Вакульскі. – Я не бачыў яшчэ падобнага быдла,
хаця ведаю іх шмат.
-
У адной Варшаве іх тысячы, - адказаў Жэцкі.
-
Я ведаю. Іх знішчэнне ні да чаго не прывядзе, бо яны ўвесь час адраджаюцца,
таму мяркую, што раней ці пазней грамадства павінна перабудавацца ад фундаментаў да вяршыні. Ці згніе.
-
Ага!... – шапнуў Жэцкі. – Я ведаў гэта.
-
Вакульскі развітаўся з ім. Ён адчуваў сябе так, нібы быў хворы на гарачку,
ды аблілі нібыта яго халоднай вадой.
-
“Аднак перш чым перабудуецца грамадства, - думаў ён, - я бачу, што сфера
маёй філантропіі вельмі зменшыцца. Усяго майго багацця не хапіла б на тое, каб
зрабіць боль шляхетнымі нечалавечыя інстынкты. Я абіраю лепш пазяхаючую
ахвяравальніцу, чым пачвар, якія моляцца і плачуць.”
-
Вобраз панны Ізабэлы паказаўся яму абкружаны святлейшым чым калі-небудзь
бляскам. Кроў пульсавала ў яго галаве і ён вінаваціў сябе ў душы ад думкі, што
з падобным стварэннем мог яе супаставіць!
“Я лепш буду выкідваць грошы на экіпажы і
коней, чым на такога кшталту – няшчасці!...”
У Вялікую Нядзелю Вакульскі на нанятым
экіпажы прыехаў да жытла графіні. Застаў ужо доўгі шэраг экіпажаў вельмі рознай
вартасці. Былі там элегантныя дрожкі, якія абслугоўваюць залатую моладзь і
звычайныя дроэкі, узятыя на гадзіны пенсіянерамі; старыя карэты, старыя коні,
старая збруя і слугі ў выцертай ліўрэях, і новыя, проста з Вены экіпажыкі, пры
якіх у лёкаяў былі кветкі ў бутаньерках, а фурманы мелі пугу на бядры, як
маршалкаўскую булаву. Хапала і фантастычных казакоў, апранутых у такія шырокія
штаны, нібыта менавіта там іх гаспадары змясцілі сваё пачуццё ўласнай годнасці.
Заўважыў таксама мімаходам, што сярод
сабраных вазніц слугі вялікіх паноў трымалі сябе поўнымі годнасці, банкіраў –
хацелі вадзіць рэй, за што іх лаялі, а рамізнікі былі самыя дасціпныя.
Фурманы ж экіпажаў, што былі нанятыя,
трымаліся усе разам, пагарджаючы астатнімі і пагарджаныя астатнімі.
Калі Вакульскі ўвайшоў у вестыбюль, сівы
швейцар з чырвонай стужкай пакланіўся яму глыбока і адкрыў дзверы
ў гардэробную, дзе джэнтльмен у чорным фраку зняў з яго паліто.Адначасова стаў
у яго на дарозе Юзэф, лёкай графіні, які добра ведаў Вакульскага; гэта ён
пераносіў з яго лаўкі у касцёл музычны куфэрак і спяваючых птушачак.
-
Ясная пані чакае, - прамовіў Юзэф.
Вакульскі дастаў з камізэлькі і даў яму пяць
рублёў адчуваючы сябе, як парвеню.
“Ах, які ж я дурань! – думаў ён. – Не, я не
дурань. Усяго толькі дарабкевіч, які ў гэтай дзяржаве павінен аплочваць кожнаму
на кожным кроку. Але ж, выпраўленне сапраўдных грэшніц каштуе больш”.
Ён ішоў па мармуровых сходах, аздобленых
кветкамі, а Юзэф перад ім. На першым паверсе капялюш быў на галаве, на другім –
зняў яго не ведаючы, ці робіць правільна, ці няправільна.
“У выніку мог бы да іх усіх увайсці ў
капелюшы на галаве”, - прамовіў ён сабе.
Ён заўважыў, што Юзэф нягледзячы на свій
узрост, большы чым сярэдні, бег па сходах як лань і наверсе дзесьці падзеўся, а
Вакульскі застаўся адзін, не ведаючы, куды падацца і каму прадставіцца. Гэта
была кароткая хвіліна, але ў Вакульскім гнеў закіпаў.
“Якімі ж яны ўмоўнасцямі сябе абкружылі, га?
– падумаў. – А… калі б я гэта мог усё разбурыць!...”
І ўбачылася яму на працягу неклькіх секунд,
што паміж ім і гэтым паважаным светам вытанчаных форм павінна адбыцца бітва, у
якой ці гэты свет – разбурыцца, ці – ён згіне.
“ Але ж добра, загіну… Але пакіну пасля сабе
нейкі голас!...”
“ Пакінеш прабачэнне і літасць”, - шапнуў яму
нейкі голас.
“Ці ж я настолькі нікчэмны!”
“Не, ты настолькі шляхетны!”
Апамятаўся – каля яго стаяў пан Томаш Ленцкі.
-
Втаю цябе, пане Станіслаў, - прамовіў ён з уласцівай яму велічнасцю. – Тым
больш горача ввітаю цябе, што прыбыццё тваё да нас лучыцца з вельмі мілым
выпадкам у сям’і…
“Можа заручыны панны Ізабэлы?...” – падумаў
Вакульскі і пацямнела ў яго вачах.
-
Уявіце, пан, сабе, што з нагоды твайго сюды прыбыцця… Ці чуеш, пане
Станіславе?... З нагоды твайго візіту да нас я пагадзіўся з пані Іааннай, з маёй
сястрой… Але вы пабляднелі?... Знойдзеце тут шмат знаёмых… Не ўяўляйце сабе,
што арыстакратыя такая страшная…
Вакульскі апрытомнеў.
-
Пан Ленцкі, - адказаў ён холадна, - у маёй палатцы пад Плеўнай бывалі і
большыя паны. І былі да мяне так ласкавыя, што няпроста мяне ўзрушыць выглядам
нават такіх вялікіх, якіх… не знойдзецца ў Варшаве.
-
А… А!... – шапнуў пан Томаш і пакланіўся яму.
-
Вакульскі здзівіўся.
“Вось дык падлізнік! – прамільгнула ў яго
галаве. – І я… я!... павінен быў з такімі людзьмі цырымоніцца?...”
Пан Ленцкі ўзяў яго пад руку і вельмі
ўрачыстым чынам увёў у першы салон, дзе былі адны мужчыны.
-
Бачыце, пане: графы… - пачаў пан Томаш.
-
Ведаю, - адказаў Вакульскі, а ў душы дадаў: - Вінаваты мне каля трохсот
рублёў…”
-
Банкір… - тлумачыў далей пан Томаш. Але перш чым ён сказаў прозвішча,
банкір сам наблізіўся да іх і прывітаўшы Вакульскага, прамовіў:
-
Бойся пан Бога, з Парыжа вельмі хвалююць нас гэтымі бульварамі… Ці пан ім
адказаў?
-
Перш я хацеў бы паразумецца з панам, - адказаў Вакульскі.
-
Дык давайце сустрэнемся дзе-небудзь. Калі вы пане бываеце дома?
-
Пэўнага часовага тэрміну ў мяне няма. Таму я лепш хацеў бы зайсці да вас.
-
То прыходзьце, пане, да мяне ў сераду на сняданне ды там і разбяромся.
Развіталіся . Пан Томаш мацней паціснуў плячо
Вакульскага.
-
Генерал… - пачаў ён.
Генерал, убачыўшы Вакульскага, падаў яму руку
і яны прывіталіся, як старыя знаёмыя.
Пан Томаш станавіўся усё больш сардэчным да
Вакульскага і пачынаў дзівіцца, бачачы, што купец галантарэйны ведае самых знакамітых
асобаў у горадзе, і не ведае толькі тых, якія вызначаліся тытулам ці багаццем,
нічога дарэшты не робячы.
Калі ўваходзілі ў другі салон, дзе было
некалькі дам, стала на дарозе ў іх графіня Каралёва. Каля яе праслізнуў слуга
Юзэф.
“Расставілі пікеты, - падумаў Вакульскі, - каб
не скампраметаваць дарабкевіча. Міла гэта з іх боку, але…”
-
Як жа я ўсцешана, пане Вакульскі, - прамовіла графіня, забіраючы яго ў пана
Томаша, - як жа я ўсцешана, што вы выканалі маю просьбу… Тут знаходзіцца дарэчы
асоба, якая прагне пазнаёміцца з вамі.
-
У першым салоне з’яўленне Вакульскага зрабіла пэўную сенсацыю.
-
Генерал, - сказаў граф, - графіня
пачынае нам прыводзіць галантарэйных купцоў. Гэты Вакульскі…
-
Ён такі купец, як і я пан, - адказаў генерал.
-
Мой князь, - сказаў іншы граф, - адкуль жа ўзяўся тут нейкі Вакульскі?
-
Яго запрасіла гаспадыня, - адказаў князь.
-
У мяне няма прымхаў у дачыненні да купцоў, - працягваў далей граф, - але
гэты Вакульскі, які займаўся дастаўкай падчас вайны і зрабіў на ёй багацце…
-
Так… так… - перапыніў князь. – Такі кшталь багацця бывае звычайна няпэўны,
але я за Вакульскага б’юся аб заклад.
Графіня размашляла са мной, а я пытаўся ў афіцэраў, якія былі на вайне, таксама
і свайго пляменніка. Дык вось аб Вакульскім было адно суджэнне, што дастаўка,
якой ён меў дачыненне , была добрая. Нават салдаты, калі атрымлівалі добры
хлеб, казалі, што пэўна быў спечаны з мукі ад Вакульскага. Скажу графу больш, -
працягваў князь, -што Вакульскі, які сваёй добрасумленнасцю звярнуў на сябе
ўвагу асоб з высокім становішчам у
свеце; таму атрымліваў вельмі прывабныя прапановы. У студзені гэтага вось года давалі яму два разы сто тысяч
рублёў толькі за подпіс да пэўнага прадпрыемства і не прыняў…
-
Граф усміхнуўся і прамовіў:
-
У яго было б больш на два разы па
сто тысяч рублёў…
-
Было б, але яго б не было зараз тут, - адказаў князь і кіўнуўшы галавой
графу, адышоўся.
-
Стары вар’ят, - шапнуў граф, пагардліва назіраючы за князем.
У трэцім салоне, куды ўвайшоў з графіняй
Вакульскі, знаходзіўся буфет з мноствам большых і меншых столікаў, каля якіх па
двое, па трое, і нават па чацвёра сядзелі запрошаныя. Некалькі слуг разносілі
стравы і віны, а кіравала імі пані Ізабэла, відавочна замяняючы гаспадыню. На
ёй была бледнаблакітная сукенка і вялікія жамчужыны на шыі. Ян абыла такая
прыгожая і такая велічная ў рухах, што Вакульскі, пазіраючы на яе, скамянеў.
“Нават марыць пра яе не магу”, - падумаў ён з
роспаччу.
Адначасова ў фрамузе вакна заўважыў маладога
чалавека, які ўчора быў ля гроба, а сёння сядзеў адзін каля малога столічка, не
спускаючы вока з панны Ізабэлы.
“Натуральна, што ён яе кахае!” – думаў
Вакульскі і спазнаў такое ўражанне, нібы апанаваў яго магільны холад.
“Я загублены”, - дадаў ён у думках.
Усё гэта доўжылася некалькі секунд.
-
Ці бачыце, пане, тую старэнькую паміж епіскапам і генералам? – пачуўся голас
графіні. – Гэта ўдава па старшыні Заслаўская, мая найлепшая сяброўка, якая
абавязкова хоча з вамі пазнаёміцца. Яна вельмі вамі зацікавілася, - прадоўжыла графіня з усмешкай, - яна бяздзетная і ў яе пара прыгожых унучак. Зрабіце ж,
пане, добры выбар!... Тымчасам прыгледзьцеся да яе, а калі тыя панове адыйдуць,
я прадстаўлю вас. А… князь…
-
Вітаю пана, - звярнуўся князь да Вакульскага. – Кузінка дазволіць?...
-
Калі ласка, - адказала графіня. – У вас, панове, тут вольны столік… Я
пакіну вас на хвілінку…
Яна адышлася.
-
Сядзьма, пане Вакульскі, - сказаў князь. – Цудоўна усё склалася, бо ў мяне
да вас важная справа. Уявіце сабе, што вашы праекты выклікалі страшэнную
неразбярыху паміж нашымі баваўнянымі фабрыкантамі…. Добра ж сказаў –
баваўнянымі?... Яны сцвярджаюць, што вы хочаце знішчыць нашу прамысловасць… Ці
сапраўды канкурэнцыя, якую пан стварае, такая пагрозлівая?...
-
Сапраўды ў мяне, - адказаў Вакульскі, - у маскоўскіх фабрыкантаў крэдыт на тры, нават блізка чатыром мільёнам рублёў, але яшчэ не ведаю, ці пойдуць іх вырабы.
-
Страшэнная!... страшэнная лічба! – шапнуў князь. – Ці не бачыце, пане, у ёй
сапраўднай небяспекі для нашых фабрык?
-
Ах, не. Я бачу толькі нязначнае змяншэнне іх каласальных даходаў, што
дарэчы мяне не тычыцца. У мяне абавязак дбаць толькі пра ўласны прыбытак і пра
таннасць для спажыўцоў; наш тавар будзе таннейшы.
-
Ці вы, пане, прыйшлі да такога рашэння як грамадзянін?... – прамовіў князь,
сціскаючы яго за руку. – У нас ужо так няшмат засталося, каб страціць…
-
Мне здаецца, што гэта досыць па-грамадзянску – даставіць спажыўцу больш
танны тавар і разбурыць манаполію фабрыкантаў, якія зрэшты толькі маюць з намі
агульнага, што эксплуатуюць нашых спажыўцоў і работнікаў.
-
Вы так лічыце?... Я не падумаў аб гэтым. Мне зрэшты няма справы да
фабрыкантаў, а вось краіна, наша краіна, бедная краіна…
-
Чым магу быць для паноў карыснай? – сказала раптам, наблізіўшыся да іх,
панна Ізабэла.
Князь і Вакульскі прыўсталі з паклонам.
- Якая ты сёння прыгожая, кузінка, - прамовіў князь, сціскаючы яе руку. –
Мне шкада, што я - не мой уласны сын… Хаця – можа гэта і лепш! Бо калі б ты мне
адмовіла, што падобна на праўду, я быў бы вельмі няшчасны…. Ах, перапрашаю!... –
спыніў гаворку князь. – ты дазволіш, кузінка, прадставіць табе пана
Вакульскага. Энергічны чалавек, сапраўдны грамадзянін… гэтага табе хопіць, ці
не праўда?...
-
Я ўжо мела такую прыемнасць, - прашаптала панна Ізабэла, адказваючы на
паклон.
Вакульскі зірнуў ёй у вочы і знайшоў такі
страх, такі сум, што яго зноў апанаваў адчай.
“Навошта я сюды ўваходзіў?” – падумаў ён.
Ён паглядзеў на фрамугу вакна і зноў убачыў
маладога чалавека, які ўвесь час сядзеў адзін над некранутай талеркай,
засланяючы вочы рукой.
“Ах, навошта я сюды прыйшоў, няшчасны…” –
думаў Вакульскі, адчуваючы такі боль, нібы ў яго сэрца вырывалі абцугамі.
-
Можа пану хоць віна крыху? – пыталася панна Ізабэла, прыглядаючыся да яго
са здзіўленнем.
-
Што пані пажадае, - адказаў ён машынальна.
-
Мы павінны лепш пазнаёміцца, пане Вакульскі, - гаварыў князь. – Вы, пане,
павінны наблізіцца да нашай сферы, у якой , паверце мне. Ёсць розумы і
шляхетныя сэрцы, але – не хапае ініцыятывы…
-
Я дарабкевіч, у мяне няма тытулу… - адказаў Вакульскі, хочучы хоць
што-небудзь адказаць.
-
Насупраць, у вас ёсць … адзін тытул: праца, другі: паважлівае стаўленне, трэці:
здольнасці, чацвёрты: энергічнасць… Гэтыя тытулы нам вельмі патрэбныя для
адраджэння краіны, гэта нам дайце, і прымем вас як… брата…
Падышла графіня.
-
Ці дазволіце, князь? … - прамовіла яна. – Пане Вакульскі…
Яна падала яму руку і пайшлі удвох да крэсла ўдавы па старшыні.
-
Гэта, пані, пан Станіслаў Вакульскі, - звярнулася графіня да старэнькай,
апранутай ў цёмную сукенку і дарагія карункі.
-
Сядзь, прашу цябе, - прамовіла старэйшая пані, паказваючы яму на крэсла
побач. – Цябе клічуць Станіслаў, так?... А з якіх гэта Вакульскіх?...
-
З гэтых… невядомых нікому, - адказаў ён, - і найменш напэўна пані.
-
А ці не служыў твой бацька ў войску?
-
Бацька не, толькі дзядзька.
-
І дзе ж ён служыў , ты не памятаеш?... Ці не клікалі яго таксама Станіслаў?
-
Так, Станіслаў. Ён быў паручнікам, а пазней – капітанам у сёмым лінейным
палку…
-
У першай брыгадзе, другой дывізіі, - перапыніла удава. – Бачыш, маё дзіця,
што ты не такі невядомы… Ён яшчэ жывы?...
-
Памёр пяць гадоў таму.
У пані пачалі дрыжаць рукі. Яна адкрыла
маленькі флаконік і панюхала яго.
- Памёр, кажаш?... Вечны яму спакой…. Памёр…
А не застаўся ў цябе пасля яго які-небудзь напамінак.
- Залаты крыж…
- Так, залаты крыж… І нічога больш?
- Мініяцюра дзядзькі з 1828 году, намаляваная
на слановай косці.
Удава усё часцей падносіла флаконік; рукі
дрыжэлі ўсё мацней.
-
Мініяцюра… - паўтарыла яна. – А ведаеш, хто яе маляваў?... І нічога больш
не засталося?
-
Была яшчэ пачка папер і нейкая іншая мініяцюра…
-
Што ж зімі зараз? – пыталася ўсё больш неспакойна ўдава.
-
Гэтыя прадметы дзядзька сам апячатаў за некалькі дзён перад смерцю і
загадаў пакласці іх у сваю труну.
-
А… а!... – прашаптала старэнькая і
раптам расплакалася.
У зале пачаўся рух. Прыбегла ўстрывожаная
панна Ізабэла, потым графіня, узялі ўдаву пад рукі і паціху вывелі ў далейшыя
пакоі. У адзін момант на Вакульскага былі скіраваныя вочы ўсіх. Пачалі ціха
шаптацца.
Бачачы, што ўсе на яго пазіраюць і пра яго
гавораць, Вакульскі замяшаўся. Каб аднак паказаць прысутным, што гэта асаблівая
папулярнасць яго не кранае, выпіў адзін за адным два кілішкі віна, якія стаялі на століку і
тады заўважыў, што адзін кілішак, з венгерскім віном, належаў генералу, а
другі, з чырвоным, епіскапу.
“ Добра ж я ўладкаваўся, - сказаў я сам сабе.
– Гатовы яшчэ сказаць, што зняважыў старэнькую, каб выпіць віно яе суседзяў…”
Устаў з намерам выйсці і зрабілася яму горача
ад думкі аб праходзе праз два салоны, у якіх чакаюць яго розгі позіркаў і
шэптаў. Але перапыніў яго князь, кажучы:
-
Напэўна размаўлялі паньства пра вельмі далёкі час, калі
аж да слёз дайшло. Праўда, я здагадаўся?... Вяртаючыся да тэмы, якую
перапынілі, ці не лічыце, пане, што добра было б заснаваць у краіне польскую
фабрыку танных тканін?...
Вакульскі патрос галавой.
-
Я сумняваюся, каб гэта ўдалося, -
адказаў ён. – Цяжка думаць аб вялікіх фабрыках тым, што не могуць рашыцца на
малыя хаця б паляпшэнні на тых, што ўжо існуюць…
-
А менавіта?
-
Я кажу пра млыны, - працягваў Вакульскі.
– Праз пару гадоў мы будзем завозіць нават муку, бо нашы млынары не хочуць
замяніць камяні валкамі.
-
Першы раз чую!... сядайма тут, - прамовіў князь, цягнучы яго да шырокай
фрамугі- і раскажыце, пане, што гэта значыць?
У салонах тымчасам размаўлялі.
- Нейкая загадкавая фігура гэты пан, -
гаварыла па-французску дама ў брыльянтах даме з страусавым пер’ем. – Першы раз
я бачыла ўдаву па старшыні са слязьмі на вачах.
- натуральна, гісторыя кахання, - адказала
дама з пер’ем. – У кожным выпадку зрабіў хтосьці дрэнную паслугу графіні і ўдаве старшыні, праводзячы гэтага ягамосця.
- Вы дапускаеце, пані, што…
- Я ўпэўнена, - адказала тая, паціскаючы
плячыма. – Зрэшты паглядзіце на яго. Манеры вельмі дрэнныя, але што за выраз твару, якая гордасць!... Шляхетнага
паходжання не схавае ніхто нават пад лахманамі.
- Цікава!... – сказала дама ў брыльянтах. – Ды і гэта яго багацце, нібыта зробленае ў Балгарыі…
- Натуральна. Гэта разам з тым тлумачыць,
чаму ўдава старшыні нягледзячы на багацце так мала выдаткоўвае на сябе.
- І князь вельмі да яго ласкавы…
- Злітуйцеся, ці не мала гэтага? … Вы толькі
паглядзіце на іх абодвух…
- Я сказала б, што няма ні кроплі падабенства.
- Пэўна, але… гэта гордасць, упэўненасць у
сабе… З якой яны свабодай размаўляюць…
Каля іншага століка размаўлялі тры паны.
-
Ну, графіня зрабіла замах на клас, - сказаў брунет з грыўкай.
-
І ёй удалося. Гэты Вакульскі трохі ненатуральны, але ёсць у ім штосьці –
адказаў сівы пан.
-
У любым выпадку купец…
-
Чым жа купец горшы за банкіраў?
-
Купец галантарэйны, прадае партманеткі,
- працягваў брунет.
-
Мы часам прадаём гербы… - заўважыў трэці, шчуплы стары з сівымі
бакенбардамі.
-
Яшчэ захоча ажаніцца тут…
-
Тым лепш для паненак.
-
Я сам аддаў бы яму дачку. Чалавек, я адчуваю, прыстойны, багаты, пасаг не
прагуляе…
Каля іх хутка прайшла графіня.
- Пане Вакульскі, - прамовіла яна, выцягваючы
веер у кірунку нішы.
Вакульскі прыбег да яе. Яна падала яму руку і
ўдваіх яны пакінулі салон. Самотнага князя зараз жа абкружылі мужчыны;
некаторыя прасілі яго, каб пазнаёміў іх з Вакульскім.
- Варта, варта!... – гаварыў задаволены
князь. – Такога яшчэ не было сярод нас. Калі б раней зблізіліся з імі, то наш
нешчаслівы край выглядаў бы інакш.
Пачула гэта панна Ізабэла, якая якраз
праходзіла побач і пабляднела. Да яе падышоў малады чалавек з учарашняй квесты.
- Стамілася пані? – прамовіў ён.
- Крыху, - адказала яна з сумнай усмешкай. –
Прыходзіць мне на думку дзіўнае пытанне, - дадала яна праз хвіліну, - ці я
таксама здолела б змагацца?...
- Ці то з сэрцам? – спытаў ён. – Не варта…
Панна Ізабэла паціснула плячыма.
- Ах, дзе ж зноў з сэрцам. Я думаю аб
сапраўднай вайне з моцным непрыяцелем.
Паціснула яго руку і пакінула салон.
Вакульскі ў
суправаджэнні графіні праходзіў доўгім шэрагам пакояў. У адным з іх, здалёк ад
запрошаных гасцей, чуліся спевы і гукі фартэпіяна. Калі ўвайшлі туды, уразіў
яго асаблівы від. Якісьці малады чалавек іграў на фартэпіяна; з дзвюх вельмі
прыстойных дам, якія стаялі каля яго, адна іграла на скрыпцы, другая - на кларнеце;
пад гэтую музыку танцавала некалькі пар, паміж якімі знаходзіўся толькі адзін
мужчына.
-
Ой! Вы свавольнікі! – прыкрыкнула на іх графіня.
Адказалі выбухам смеху, не перапыняючы
забавы.
Яны мінулі і гэты пакой і ўвайшлі на сходы.
-
Вось, бачыш, - прамовіла графіня – гэта найвышэйшая арыстакратыя. Замест
таго, каб сядзець у салоне, уцеклі сюды падурэць.
“Які ў іх розум!”
– падумаў Вакульскі.
І здавалася яму,
што паміж гэтымі людзьмі жыццё праходзіць прасцей і весялей, чым паміж
надзьмутым мяшчанствам ці шляхтай, якая падкрэслівае сваю арыстакратычнасць.
На версе, у
пакоі, адрэзаным ад шуму і крыху зацемненым, сядзела ў крэсле ўдава старшыні.
-
Пакідаю вас тут, мае дарагія, - прамовіла графіня. – Пагаварыце, бо я
павінна вяртацца.
-
Дзякуй табе, Іаася, - адказала ўдава. – сядай жа, прашу цябе, - звярнулася
яна да Вакульскага.
А калі яны засталіся адны, дадала:
-
Нават не ведаеш, колькі ты абудзіў ўва мне успамінаў.
Толькі цяпер Вакульскі здагадаўся, што паміж яго дзядзькам і гэтай дамай было існавалі незвычайныя стасункі. Апанавала яго неспакойнае
здзіўленне.
“Дзякуй Богу, - падумаў ён, - што я законнае
дзіця сваіх бацькоў”.
-
Я прашу цябе, - пачала ўдава, - ты кажаш, што дзядзька твой памёр. Дзе ж ён, бядак,
пахаваны?
-
У Заславе, дзе ён жыў пасля вяртання з эміграцыі.
Удава зноў паднесла хустачку да вачэй.
-
Сапраўды?... Ах, я няўдзячная!... Ты быў калі-небудзь у яго?... Не гаварыў
жа ён табе нічога… Не паказваў табе горад?... бо там, на гары, руіны замку, праўда?
Яны яшчэ ёсць?
-
Менавіта туды, да замку, дзядзька штодзень хадзіў на шпацыр і цэлымі
гадзінамі мы праседжвалі з ім на вялікім камені…
-
Ты бачыш?... я ведаю гэты камень; мы сядзелі тады абое на ім і пазіралі то
на раку, то на аблокі, незваротны бег якіх вучыў нас, што так сыходзіць шчасце.
Я адчуваю гэта толькі цяпер. А студня ёсць у тым замку і ўсё яшчэ глыбокая?
-
Вельмі глыбокая. Толькі трапіць да яе цяжка, бо ўваход завалены камянямі.
Толькі дзядзька мне яго паказаў.
-
Ты ведаеш, - гаварыла ўдава, - што ў хвіліны апошняга развітання думалі мы
з ім: ці не кінуцца ў гэту студню? Ніхто б нас там не адшукаў і навечна
засталіся б разам. Натуральна – шалёная маладосць…
Яна выцерла вочы і працягвала далей:
-
Я вельмі… вельмі кахала яго; і думаю, што і ён мяне крыху… калі так памятаў
усё. Але ён быў бедны афіцэр, а я на няшчасце – багатая, і да таго яшчэ блізкая сваячка двух генералаў. Ну і
раздзялілі нас… Можа да таго ж яшчэ былі і занадта цнатлівыя… Але ціха!...
ціха!... – дадала яна, смеючыся і плачучы.
-
Такія рэчы можна гаварыць жанчынам толькі на сёмым дзесятку.
Рыданне перапыніла яе гаворку. Яна панюхала
свой флаконік, адпачнула і пачала зноў:
-
Бываюць вялікія злачынствы на свеце, але напэўна найбольшае з іх – забіць
каханне. Столькі гадоў сыйшло, амаль паўстагоддзя; усё прайшло: багацце,
тытулы, маладосць, шчасце… Адно толькі шкадаванне не прайшло і засталося, скажу табе, такое
свежае, нібы гэта было ўчора. Ах, калі б не вера, што ёсць іншы свет, у якім
узнагароджваюцца тутэйшыя крыўды, хто ведае, ці не пракляла б і жыццё, і яго правілы…
Але ты мяне не разумееш, бо вы сёння маеце мацнейшыя галовы, але больш халодныя
, чым у нас, сэрцы.
Вакульскі сядзеў з апушчанымі вачыма. Штосьці
ціснула яго, дрэпала ў грудзях. Ён паўпіваў пазногці сабе ў рукі і думаў, каб
як найхутчэй адсюль выйсці і ўжо не чуць скаргаў, якія аднаўлялі ў ім самыя
балючыя раны.
-
А ці ж ёсць у яго, бедалагі, які надгробак? – спытала праз хвіліну ўдава.
Вакульскі зачырванеўся. Ніколі не прыходзіла
яму на думку, каб памерлыя патрабавалі чагосьці большага, чым груда зямлі.
-
Не, няма, - працягвала удава, бачачы яго заклапочанасць. – Не з цябе
дзіўлюся, маё дзіця, што ты не памятаеш пра надгробак, але сабе выгаворваю, што
забылася пра чалавека.
Яна задумалася і раптам, паклаўшы на яго
плячо сваю худую і дрыжачую руку, прамовіла сцішаным голасам:
-
У мяне да цябе просьба… Скажы, што
яе выканаеш…
-
Можаце быць упэўненай, - адказаў вакульскі.
-
Дазволь, каб я яму паставіла надгробак. Але, паколькі сама ехаць туды не
магу, таму ты мяне выручыш. Вазьмі адсюль каменацёса, няхай разаб’е той камень,
ведаеш, той, на якім сядзелі на гары, каля замку, і няхай адну палову паставяць
на яго магіле. Колькі гэта будзе каштаваць, столькі і заплаціш, а я вярну табе
разам з пажыццёвай удзячнасцю. Зробіш гэта?
-
Зраблю.
-
Гэта добра, дзякуй табе… Я думаю, што яму прыемней будзе спачываць пад
каменем, які чуў нашы размовы і бачыў слёзы. Ах, як цяжка ўспамінаць… А надпіс
ведаеш які? – гаварыла яна далей. – Калі мы разлучаліся, ён пакінуў мне пару
радкоў з Міцкевіча. Напэўна чытаў іх калісьці.
Як цень тым даўжэйшы, калі падае здалёк,
Тым шырэй кола жалобнае расце,
Так памяць пра мяне: чым далей сплывае,
Тым таўсцейшым чорным сукном тваю душу
зацемніць…
О, гэта праўда!...
І студню, якая павінна была нас злучыць,
хацела б нейкім чынам увекавечыць…
Вакульскі схамянуўся і пазіраў некуды шырока адкрытымі
вачыма.
-
Што з табой? – запытала ўдава.
-
Нічога, - адказаў ён з усмешкай. –
Смерць зазірнула мне ў вочы.
-
Не здзіўляйся: кружляе каля мяне,
старой, таму мусяць яе бачыць мае суседзі. Дык зробіш, пра што я цябе папрашу?
-
Так.
-
Будзь жа ў мяне пасля свят і… часта
прыходзь. Можа крыху табе будзе сумна, але можа і я, недалуга, змагу прыдацца табе
для чаго-небудзь. А цяпер ідзі ўжо на ніз, ідзі…
Вакульскі пацалаваў яе руку, яна яго
пару разоў у галаву.; потым дакранулася да званка. Увайшлі слугі.
-
Правядзіце пана ў залу, - прамовіла
яна.
Вакульскі быў нібы ашалелы. Ён не ведаў,
куды ідзе, не аддаваў сабе справы з таго, аб чым размаўлялі з удавой. Ён
адчуваў толькі, што знаходзіцца ў нейкім хаосе вялікіх пакояў, старадаўніх
партрэтаў, ціхіх крокаў, незразумелых пахаў. Абкружалі яго каштоўная мэбля,
людзі, поўныя далікатнасці, пра якую ніколі не марыў, і над гэтым усім, як
паэма, узвышаліся успаміны старой арыстакраткі, прасякнутыя перарывістым дыханнем і
слязьмі.
“Што гэта за свет?... Што гэта за
свет?...”
І аднак чагосьці яшчэ яму не хапала.
Ён хацеў хоць раз паглядзець на панну Ізабэлу.
“Ну, у зале яе ўбачу…”
Лёкай адкрыў дзверы ў залу. Зноў усе
галовы пазаварочвалі ў яго бок і сціхлі размовы як шум птаства, якое адлятае.
Настала хвіліна цішы, у якой усе пазіралі на Вакульскага, а ён не бачыў нікога,
толькі гарачкавым позіркам шукаў бледна-блакітную сукенку.
“Тут яе няма”, - падумаў ён.
-
Ну, толькі паглядзіце, як ён на вас не
звяртае ўвагі!... – шапнуў , смеючыся, стары з сівымі бакенбардамі.
“Яна пэўна ў другой зале” – сказаў сабе Вакульскі.
Заўважыў графіню і наблізіўся да яе.
- Што ж, скончылі канферэнцыю? –
спытала графіня. – Праўда, якая гэтая мілая асоба, удава старшыні?... У яе
асобе маеце вялікую сяброўку, не большую аднак, чым з’яўляюся для вас я.Зараз
прадстаўлю вас… Пан Вакульскі!... – дадала, звяртаючыся да дамы ў брыльянтах.
- А я зараз прыступаю да выгаднай
справы, - прамовіла дама, пазіраючы на яго зверху, - Нашы сіроткі патрабуюць
некалькі штук палатна. …
Графіня лёгка зачырванелася.
- Толькі некалькі?... – паўтарыў
Вакульскі і паглядзеў на брыльянты высокай дамы, якія ўяўлялі вартасць некалькі
соцен штук найтанчэйшага палатна. – Пасля свят, - дадаў ён, - я буду мець гонар
ў рукі пані графіні прыслаць палатно…
Ён пакланіўся, нібы хацеў адыходзіць.
- Вы хочаце з намі развітацца? –
спытала крыху змяшаная графіня.
- Але ж і нахабнік! – прамовіла
дама ў брыльянтах сваёй сяброўцы з страусавым пер’ем.
- Бывайце, пані графіня і дзякуй за
гонар, які пані мне аказала!... – сказаў Вакульскі, цалуючы гаспадыні руку.
- Толькі да пабачэння, пане Вакульскі,
ці не так?... Шмат спраў будзе ў нас з вамі.
І ў другім салоне не было панны
Ізабэлы. Вакульскі адчуў непакой.
“Я павінен на яе паглядзець… Хто
ведае, як хутка спаткаемся ў падобных умовах.
- А, гэта вы, пане, - усклікнуў князь.
– Я ўжо ведаю, які склалі спіс з панам Ленцкім. Прадпрыемства для гандлю з
Усходам – выдатная ідэя! Павінны і мяне ў яго прыняць… Мы павінны пазнаёміцца
бліжэй… - І бачачы, што Вакульскі маўчыць, дадаў: - Праўда, які я нудны, пане
Вакульскі? Але гэта нічым не дапаможа; вы павінны наблізіцца да нас, вы і да
вас падобныя і – пойдзем разам. Вашы фірмы з’яўляюцца таксама гербамі, нашы
гербы з’яўляюцца таксама фірмамі, якія
гарантуюць добрасумленнасць ў вядзенні спраў…
Паціснулі адзін аднаму рукі і
Вакульскі штосьці адказаў, але што?... – не было яму вядома. Непакой яго
ўзрастаў; дарэмна шукаў панну Ізабэлу.
- Можа ў наступным, - шапнуў ён, з
трывогай ідучы ў наступны салон.
Тут сустрэў яго пан Ленцкі з
прыкметамі небывалай сардэчнасці.
- Ужо сыходзіце? Дык да пабачэння,
дарагі пане. Пасля святаў у мяне першая сесія і ў імя Бога пачнём.
“Няма яе!” – думаў Вакульскі;
развітваючыся з панам Томашам.
- Але ведаеце, - шапнуў Ленцкі – вы
зрабілі ашаламляльны эфект. Графіня не
валодае сабой ад радасці, князь гаворыць толькі пра вас… А яшчэ гэты выпадак з
пані ўдавой старшыні… ну… цудоўна! Нельга было марыць аб здабыцці лепшага
становішча…
Вакульскі стаяў ужо на парозе. Яшчэ раз
шклянымі вачыма правёў па зале і – выйшаў з роспаччу ў сэрцы.
“Можа атрымалася б вярнуцца і
развітацца з ёй?... Яна ж была на месцы гаспадыні…” – думаў ён, павольна
сыходзячы па сходах.
Раптам ён здрыгануўся, пачуўшы шэлест
сукенкі ў вялікай галерэі.
“Яна…”
Ён узняў галаву і ўбачыў даму з
брыльянтамі.
Хтосьці падаў яму паліто. Вакульскі
выйшаў на вуліцу, хістаючыся як п’яны.
“Што мне да добрага становішча, калі
яе там няма?”
-
Каня пану Вакульскаму!- закрычаў з
сеняў швейцар, пабожна сціскаючы трохрублёўку. Слязьмі напоўненыя вочы і крыху
ахрыплы голас сведчылі, што гэты грамадзянін нават на цяжкім пастарунку шануе
першы дзень Пасхі
-
Каня пана Вакульскага!... Каня Вакульскага!...
Вакульскі, заязджай! – паўтарылі фурманы, што стаялі.
Пасярэдзіне Алеі павольна каціліся два
шэрагі дрожак і экіпажаў у бок Бельведэру і ад Бельведэру. Хтосьці з тых, хто
ехаў, заўважыў на ходніку Вакульскага і пакланіўся яму.
“Сябар!” – прашаптаў Вакульскі і
зачырванеўся.
Калі пад’ехаў яго экіпаж, адразу хацеў
увайсці, але раздумаў.
-
вяртайся, браце, дадому, - прамовіў ён
фурману, даючы яму на піва.
-
Экіпаж ад’ехаў у горад. Вакульскі
змяшаўся з мінакамі і пайшоў у бок Уяздоўской плошчы. Ён ішоў паволі і
прыглядаўся да тых, хто ехаў. Шмат каго з іх ведаў асабіста. Вось рымар, які
дастаўляе яму скураныя вырабы, едзе на шпацыр з жонкай, мажнай, як бочка
цукру, і досыць прыгожай дачкой, з якой
хацелі яго пасватаць. Вось сын мясніка, які ў магазін, некалі Хопфера, дастаўляў
вяндліну. Вось багаты цесля са шматлікай сям’ёй. Удава дыстылятара, у якой
таксама вялікае багацце і якая таксама гатова аддаць руку Вакульскаму. Вось гарбар,
там два распарадчых па тэкстыльным вырабам, далей кравец мужчынскі, муляр, ювелір,
пекар, а вось – яго калега , купец галантэрэйны, у звычайных дрожках.
Большая іх частка не бачыла
Вакульскага, некаторыя аднак заўважылі яго і кланяліся яму; але былі і такія,
якія заўважыўшы яго, не кланяліся, а нават усміхаліся зларадна. З усяго мноства
гэтых купцоў, прамыслоўцаў і рамеснікаў, роўных яму па становішчы, некалі больш
багатых за яго і раней вядомых у Варшаве, ён толькі адзін быў сёння на прыёме у
гонар свят у графіні. Ніводзін з тых, ён толькі адзін!...
“Я перажываю невыказальнае шчасце, -
думаў ён. – За паўгода я зрабіў багацце ў сотні тысяч, праз пару гадоў у мяне
можа быць мільён… Нават раней… Сёння ўжо ў мяне магчымасць уваходу ў салоны, а
праз год?... Некаторым з тых, якія хвіліну таму былі побач са мной, я мог
сямнаццаць гадоў таму прыслужваць у магазіне, і не прыслужваў хіба толькі з-за таго,
што ніводзін не ўвайшоў бы туды. З каморкі пры магазіне да будуару графіні, што
за скок!... Ці я не надта хутка авансую?” – дадаў ён з таемнай трывогай у
сэрцы.
Ён быў ужо на шырокай Уяздоўскай плошчы, у
паўднёвай частцы якой знаходзіліся забавы для людзей. Перамешаныя гукі катрынак,
водгукі труб і шум дзесяткаў тысяч людзей абкружаў яго, як хваля прыбываючага
павадку. Ён бачыў, як на далоні, доўгі шэраг арэляў, якія гайдаліся ўправа і
ўлева, нібы вялізныя вагі з вялікім размахам. Потым другі шэраг - хутка кружляючых намёцікаў, з дахамі ў
рознакаляровыя палоскі. Потым трэці шэраг – будак зялёных, чырвоных і жоўтых,
дзе пры ўваходзе былі намаляваны жудасныя карціны, а на даху паказваліся ў
чырвоны колер апранутыя паяцы ці
вялізныя лялькі. А пасярэдзіне плошчы – два высокія слупы, на якія менавіта
цяпер ўзбіраліся аматары фракавых гарнітураў і некалькірублёвых гадзіннікаў.
Сярод гэтых усіх часовых і брудных будынкаў раіўся развясёлы люд.
Вакульскі ўспамінаў дзіцячыя гады. Як жа яму
тады, галоднаму, падабалася булка і сардэлька! Як уяўляў сабе, сеўшы на каня ў
каруселі, што ён вялікі вайсковец! Якое шалёнае задавальненне адчуваў падлятаючы
да гары на арэлях! Што гэта была за раскоша падумаць, што сёння нічога не
робіць і заўтра нічога не будзе рабіць – за ўвесь год. А з чым зраўнаецца гэта
ўпэўненасць, што сёння ляжа спаць у дзесяць і заўтра, калі б хацеў, устане
таксама у дзесяць, праляжаўшы дванаццаць гадзін запар!
“І гэта быў я, я?... - сказаў ён сабе, здзіўлены. – Мяне так цешылі
рэчы, якія ў гэту хвіліну толькі агіду абуджаюць?... Столькі тысяч абкружае
мяне радасных бедакоў, а я, багач у параўнанні з імі, што ў мяне ёсць?...
Непакой і сум, сум і непакой… Дарэчы, калі мог бы валодаць тым, што некалі было
маёй марай, то не маю нічога, бо ранейшыя жаданні зніклі. І так верыў у сваё
выключнае шчасце!...”
У гэту хвіліну моцны крык вылучыўся з тлуму. Вакульскі
адступіў назад і на вяршыні слупа ўбачыў чалавечую фігуру.
“Ага, трыумфатар!” – сказаў сабе Вакульскі, ледзьве
трымаючыся на нагах пад націскам натоўпу, які бег, пляскаў у далоні, вітаў,
паказваў пальцамі на героя, пытаўся пра яго прозвішча. Здавалася, што здабыўцу
фракавага гарнітура на руках занясуць у горад, потым – запал астыў. Людзі беглі
павольней, нават затрымліваліся, вокрыкі ціхлі, нарэшце зусім замоўклі.
Хвілінны трыумфатар злез з вяршыні і праз пару хвілін забыліся пра яго.
“Перасцярога для мяне”, - шапнуў Вакульскі, выціраючы пот
з ілба.
Плошча і вясёлы натоўп абрыдлі яму цалкам. Ён павярнуў да
горада.
Пасярэдзіне Алеі увесь час каціліся дрожкі і экіпажы. У
адным Вакульскі ўбачыў бледна-блакітную
сукенку.
“Панна Ізабэла?...”
Сэрца пачало біцца
ў яго мацней.
“Не, не яна”.
За пару соцен крокаў далей ён заўважыў нейкі прыгожы
жаночы твар і вытанчаныя рухі.
“Яна?... Не. Адкуль ёй тут узяцца?”
І так ішоў па ўсіх Алеях, пляцу Аляксандра, па Новы Свят, увесь час углядаючыся ў кагосьці і ўвесь час адчуваючы ілюзорнасць.
“Значыць гэта і ёсць маё шчасце?... Хто ведае, ці смерць
сапраўды ёсць такім злом, як уяўляюць сабе людзі.”
І першы раз ён адчуў сум па бясконцым, глыбокім сне,
якога не непакоілі б ніякія жаданні, нават ніякія надзеі.
У той самы час панна Ізабэла, вярнуўшыся ад цёткі дадому,
амаль з пярэдняга пакою закрычала да панны Фларэнтыны:
- Ведаеш?... быў на прыёме…
- Хто?
- ну, гэты, Вакульскі…
- Чаму б і не, калі яго запрасілі, - адказала панна
Фларэнтына.
- Але ж гэта дзёрзкасць… Гэта нечувана… і яшчэ ўяві
сабе, цётка ім зачараваная, князь ледзьве яму не навязваецца, і ўсе хорам лічаць яго нейкай знакамітасцю… І ты нічога на
гэта не скажаш?
Панна Фларэнтына усміхнулася сумна.
- Я ведаю гэта. Герой сезону. Зімой такім быў пан
Казімеж, а дзесяць гадоў таму нават… я, - дадала яна ціха.
- Але ж падумай, хто ён? Купец… купец…
- Мая Бэлачка, - адказала панна Фларэнтына, - я памятаю
сезоны, калі наш свет быў у захапленні нават ад цыркачоў. Пройдзе і гэта.
- Я баюся гэтага чалавека, - шапнула панна Ізабэла.
Комментариев нет:
Отправить комментарий