РАЗДЗЕЛ 9
Прывід
Аднойчы,як звычайна
разбіраўся са справамі ў салоне прыёмаў. Ужо адправіў аднаго ягамосця, які ахвяраваў
сябе адкатаць за яго партыі, другога, што як чэрававяшчун хацеў адыграць ролю ў
дыпламатыі, і трэцяга, які абяцаў яму паказаць скарбы , закапаныя штабам
Напалеона І на беразе Беразіны, калі лёкай у блакітным фраку абвясціў:
- Прафесар Геіст.
- Геіст?... – паўтарыў Вакульскі і адчуў сапраўднае шчасце. Яму прыйшло на
думку, што жалеза падчас набліжэння да магніту павінна адчуваць падобнае
ўражанне.
- Прасіце…
Праз хвіліну
зайшоў чалавек вельмі малы і худы, з тварам жоўтым, як воск. У яго не
было ніводнага, нават сівога воласа.
“Колькі яму
можа быць гадоў?...” – падумаў Вакульскі.
Госць
тым часам імкліва на яго спаглядаў, і так адбывалася мо хвіліну, мо дзве, пакуль не пазнаёміліся. Вакульскі ўсё хацеў ацаніць узрост прыбылога, Геіст жа здавалася,
даследаваў яго.
- Што жадаеце, пане? – азваўся нарэшце Вакульскі.
Госць
зварухнуўся на крэсле.
- Што там я магу жадаць! – адказаў паводзячы плячыма. – Я прыйшоў
прасіць, а не загадваць…
- Чым я магу служыць? – спытаў Вакульскі, бо твар госця падаўся яму дзіўна
сімпатычным.
Гейст прыгладзіў рукой валасы.
- Я прыйшоў сюды з іншым пытаннем, -прамовіў ён, - і гаварыць буду пра
іншае. Я хацеў бы вам прадаць новую тканіну, гэта будзе выбух…
- Я яе не куплю, - перапыніў яго Вакульскі.
- Не?... – спытаў Гейст. – А аднак, - дадаў ён, - казалі мне, што пане, шукаеце чагосьці падобнага для марскіх куртак. Зрэшты не ў гэтым справа… Для вас у мяне
ёсць штосьці іншае…
- Для мяне? – спытаў Вакульскі, здзіўлены не столькі словамі, колькі
позіркам Гейста.
- Некалі вы, пане, пускалі шарам прывязны аэрастат, - казаў госць.
- Так.
- Вы чалавек разумны і маеце дачыненне да прыродазнаўчых навук.
- Так.
- І была хвіліна, што вы хацелі пакінуць гандлярства?... – пытаў Геіст.
Вакульскі
адсунуўся з крэслам.
- Няхай вас гэта не здзіўляе, - сказаў госць. – Я бачыў у жыцці амаль
тысячу прыродазнаўцаў, а ў маёй лабараторыі былі чатыры самагубцы, таму
я разбіраюся ў гэтых тыпах людзей… Занадта часта пазіралі вы на барометр, каб
я не разгледзеў у вас прыродазнаўцу, ну, а чалавека, які думае аб самагубстве,
пазнаюць нават пенсіянеркі.
- Чым я магу быць карысны? – спытаў яшчэ раз Вакульскі, аціраючы пот з твару.
- Скажу няшмат, - прамовіў Геіст. – Вы ведаеце, што такое арганічная
хімія?...
- Гэта хімія злучэнняў вугляроду…
- А што вы думаеце аб хіміі злучэнняў вадароду.
- Што яе няма.
- Наадварот, ёсць, - адказаў Геіст. – Толькі замест эфіраў, тлушчоў, рэчываў араматычных дае новыя сплавы… Новыя сплавы, пане Сузін, з вельмі цікавымі
ўласцівасцямі…
- Якое ж гэта да мяне мае дачыненне, - прамовіў глуха Вакульскі, - я купец.
- Вы не купец, а чалавек, які ахоплены роспаччу, - адказаў Геіст. – Купцы
не думаюць як саскочыць з шара… Ледзь я гэта ўбачыў, адразу ж падумаў: “Гэта
мой чалавек!...” Але вы зніклі ў мяне з вачэй пасля выхаду з ганку… Сёння
выпадак зблізіў нас паўторна… Пане Сузін, мы павінны пагаварыць пра злучэнні
вадароду, калі вы багаты…
- Перадусім, я не Сузін…
- Гэта мне ўсё адно, бо патрэбны мне заможны чалавек у роспачы, - прамовіў
Геіст.
- Вакульскі пазіраў на Геіста амаль з трывогай; у галаве выбухалі ў яго
пытанні: штукар ці тайны агент – вар’ят, а можа сапраўды, які прывід?... Хто
ведае, ці шатан сапраўды казка, і ці ў пэўныя хвіліны не паказваецца людзям?...
Аднак фактам ёсць тое, што гэты старац, у няпэўным узросце, выказаў тайную
думку Вакульскага, які ў гэты час марыў пра самагубства, але яшчэ так нясмела,
што сам перад сабой не меў адвагі сфармуляваць гэты праект. Госць не спускаў з
яго вока і ўсміхаўся з лагодным выразам лагоднай іроніі; калі ж Вакульскі
адкрыў вусны, каб запытаць яго пра штосьці, перапыніў яго:
- Не хвалюйцеся, пане… Са столькімі ўжо людзьмі я размаўляў пра іх характар
і пра мае вынаходжанні, што як найлепш раскажу пра тое, пра што вы хочаце
даведацца. Я прафесар Геіст, стары вар’ят, як кажуць ва ўсіх кавярнях ля
універсітэта і політэхнічнай школы. Калісьці мяне называлі вялікім хімікам,
пакуль… не выйшаў за мяжу абавязковых сёння поглядаў навукі для хіміі. Я пісаў даследванні,
рабіў вынаходжанні пад імем уласным ці маіх калег, якія нават сумленна дзяліліся
са мной прыбыткамі. Але ад часу, калі я адкрыў рэчы, якіх не было ў штогадовых
выданнях Акадэміі, мяне абвясцілі не толькі вар’ятам, але ерэтыкам і
здраднікам…
- Тут, у Парыжы?- шапнуў Вакульскі.
- Ага!- рассмяяўся Геіст, -тут, у
Парыжы. У нейкім Альторфе ці Неўстадзе вар’ятам і здраднікам з’яўляецца той,
хто не верыць у пастараў, Бісмарка, у дзесяць запаветаў і прускую канстытуцыю.
Тут можна кпіць з Бісмарка і канстытуцыі, але затое пад пагрозай адшчапенства
трэба верыць у табліцу множання, тэрыю хвалістага руху, у пастаянства вагі
грузаў і г. д.. Пакажыце мне, пане, адно месца, у якім не сціскалі сабе мазгі
якімі-небудзь догматамі, і – зраблю яго сталіцай свету і калыскай будучага
чалавецтва…
Вакульскі супакоіўся; быў пэўны, што мае справу з апантаным.
Геіст пазіраў на яго і ўвесь час усміхаўся.
-
Заканчваю, пане Сузін, -гаварыў ён
далей. – Я здзейсніў вялікія адкрыцці ў хіміі, стварыў новую навуку, вынайшаў
дасюль невядомыя матэрыялы прамысловыя, аб якіх ледзь смелі марыць перада мной.
Але… не хапае мне яшчэ некалькі вельмі важных фактаў, а ўжо ў мяне няма грошай.
Чатыры фартуны я заглыбіў у свае даследаванні, ужыў больш дзесятка людзей;
сёння ж патрэба ў мяне новай фартуны і новых людзей…
-
Адкуль жа да мяне вы маеце такі давер?
– пытаў Вакульскі ўжо спакойны.
-
Гэта проста, - адказаў Геіст.
-
Аб забойстве думае вар’ят, лайдак ці
чалавек вялікай вартасці, якому занадта цесна на свеце.
-
А адкуль, пане, вы ведаеце, што я не
гультай?
-
А адкуль, пане, вы ведаеце, што конь
не з’яўляецца каровай? – адказаў Геіст. – Падчас маіх прымусовых вакацый, якія
на жаль, працягваюцца па некалькі гадоў, я займаюся біялогіяй і спецыяльна
даследую від чалавека. У гэтай адной форме, з дзвюмя рукамі, я адкрыў больш
дзесяці тыпаў жывёл, пачынаючы ад астрыгі і гліста, заканчваючы савой і тыграм.
Скажу табе больш: я адкрыў гібрыды гэтых тыпаў: крылатыя тыгры, змеі з сабачымі
галовамі, сокалы ў панцырах чарапахі, што зрэшты ўжо прадчула фантазія
геніяльных паэтаў. І толькі сярод усёй гэтай разнастайнасці жывёл ці пачвар
дзе-нідзе знаходжу сапраўднага чалавека, істоту з розумам, сэрцам і энергіяй.
Вы, пане Сузін, маеце неаспрэчныя рысы чалавека і таму так адкрыта з
вамі гавару; вы адзін з дзесяці, можа на сто тысяч…
Вакульскі зморшчыўся, Геіст выбухнуў:
-
Што? Можа вы лічыце, што я ўжываю вас
для выпрошвання некалькіх франкаў?... Заўтра я буду яшчэ раз у вас і пераканаю
вас, як у гэту хвіліну несправядлівы і неразумны…
Усхапіўся са стула, але Вакульскі
затрымаў яго.
-
Не злуйцеся, прафесар, - прамовіў ён,
я не хацеў вас абразіць. Але ў мяне тут амаль штодзень візіты рознага кшталту
смешнікаў…
-
Заўтра я пераканаю пана, што я не
смешнік і не вар’ят, - адказаў Геіст. –
Я пакажу табе штосьці, што бачыла амаль шэсць ці сем чалавек, якія… ужо не
жывуць… О, калі б яны былі жывыя!... – уздыхнуў ён.
-
Чаму толькі заўтра?
-
Таму, што я жыву далёка адсюль, і няма
ў мяне фіякра.
Вакульскі паціснуў яго руку.
-
Вы не абразіцеся, прафесар?- спытаў
ён, - калі…
-
Калі дасі мне на фіякр?... Не. Значыць
дарэмна я сказаў вам, што я жабрак, і хто ведае, ці не самы бедны у Парыжы?
Вакульскі падаў яму сто франкаў.
-
Супакойцеся, - усміхнуўся Геіст, -
хопіць і дзесяці… Хто ведае, ці заўтра не дасцё мне сто тысяч… У вас вялікая
маёмасць?
-
Каля мільёна франкаў.
-
Мільён! – паўтарыў Геіст, хапаючыся за
галаву. – Праз дзве гадзіны вярнуся сюды. Я б мог стаць вам так патрэбным, як
вы мне…
-
У такім выпадку можа дазволіце,
прафесар, у мой нумар, на чацвёрты паверх. Тут афіцыйнае памяшканне…
-
Так, лепш, лепш чацвёрты паверх… Праз
дзве гадзіны буду, - адказаў Геіст і
хутка выбег з пакою. Праз хвіліну з’явіўся Жумар.
-
Вымусіў вас стары, - прамовіў ён
Вакульскаму, - ці не так?
-
Што ж гэта за чалавек? – спытаў хутка Вакульскі. Жумар адтапырыў ніжнюю губу.
-
Вар’ят гэта ён і ёсць, - адказаў ён, -
але яшчэ ў мае студэнцкія часы ён быў вялікім хімікам. Ну і зрабіў якіясьці
вынаходжанні, у яго нават відаць некалькі дзіўных выпадкаў, але…
Ён стукнуў сябе пальцам па лбе.
-
Чаму вы называеце яго вар’ятам?
-
Нельга інакш называць чалавека, -
адказаў Жумар, - які лічыць, што ўдасца яму зменшыць гатунковую вагу цел ці
толькі металаў, бо ўжо не памятаю…
Вакульскі развітаўся з ім і пайшоў у
свой нумар.
“Што ж гэта за дзіўнае месца, - думаў
ён, - дзе знаходзяцца шукальнікі скарбаў, наёмныя абаронцы гонару, вытанчаныя
дамы, якія гандлююць таямніцамі, афіцыянты, якія разважаюць пра хімію і хімікі,
якія хочуць змяншаць вагу гатунковую цел!...”
Каля пятай гадзіны ў нумары з’явіўся
Геіст; быў якісьці раздражнёны і замкнуў за сабой дзверы на ключ.
-
Пане Сузін, - прамовіў, - шмат у мяне
ад гэтага залежыць, калі б мы паразумеліся… Скажы мне, ці ёсць у цябе якія
абавязкі: жонка, дзеці?- Хаця – мне не здаецца…
-
Няма нікога.
-
І маёнтак ёсць? Мільён…
-
Так.
-
А скажы мне, - сказаў Геіст, - чаму ты
думаеш пра самагубства?...
Вакульскі схамянуўся.
- Гэта было хвілінна, - прамовіў ён. – Я адчуў, як кружыцца галава,
калі быў у шары…
Геіст круціў галавой.
- Маёнтак ёсць у цябе, - мармытаў ён,
- пра славу, як найменш да гэтага часу, ты не дбаеш… Тут павінна быць
задзейнічана жанчына!... – закрычаў ён.
- Можа, - адказаў Вакульскі, вельмі збянтэжаны.
- Ёсць жанчына! – прамовіў Геіст. – Гэта
дрэнна. Пра яе ніколі нельга ведаць: што зробіць і куды правядзе… У любым
выпадку слухай, - дадаў ён, пазіраючы яму ў вочы. – Калі б табе калі-небудзь
яшчэ прыйшла ахвота паспрабаваць… Разумееш?... То апамятайся і прыходзь да мяне…
- Можа зараз і прыйду… - прамовіў
Вакульскі, апускаючы вочы.
- Не зараз! – адказаў жыва Геіст. –
Жанчыны ніколі не знішчаюць людзей адразу. Ты ўжо скончыў з той асобай
рахункі?...
- Мне здаецца…
- Ага! Толькі здаецца вам. Гэта дрэнна.
На ўсялякі выпадак запомніце параду. У маёй лабараторыі вельмі лёгка можна
загінуць, і яшчэ як!...
- Штосьці прынеслі, прафесар? –
запытаў яго Вакульскі.
- Дрэнна! Дрэнна!... – бурчэў Геіст. –
Я вымушаны шукаць купца на мой матэрыял выбуховы. І думаў, што мы злучымся…
- Перш пакажыце, пане, што вы
прынеслі, - перапыніў Вакульскі.
- Маеце рацыю, пане, - адказаў Геіст і
дастаў з кішэні сярэдняй велічыні скрыначку.
–Паглядзі, - прамовіў ён, - за што гэта людзей называюць шаленымі.
Скрыначка была з бляхі, закрыта
своесаблівым чынам; Геіст па чарзе датыкаўся да шыфраў, нанесеных у розных
пунктах, час ад часу кідаючы на Вакульскага позіркі гарачкавыя і падазроныя.
Нават аднойчы завагаўся, і зрабіў такі рух, нібы хацеў схаваць скрыначку; але
апамятаўся, дакрануўся яшчэ да пары шыфраў і – вечка адскочыла. У гэтую хвіліну
апанавала яго новая атака падазронасці. Стары ўпаў на канапу, схаваў скрыначку
за сабой і трывожна пазіраў то на пакой, то на Вакульскага.
-
Я глупства раблю!... – мармытаў ён. –
Што за нонсэнс рызыкаваць усім дзеля першага сустрэчнага з вуліцы… Не давяраеце
мне, пане?... – спытаў не менш узрушаны Вакульскі.
-
Я нікому не давяраю, - сказаў з’едліва
стары. – Бо хто мне даць можа якую-небудзь паруку?... Я Клянуся ці даю слова
гонару?... Я занадта стары, каб верыць у клятвы… Толькі агульны інтарэс крыху
яшчэ забяспечвае ад самай подлай здрады, ды і то не заўсёды…
Вакульскі павёў плячыма і сеў на
крэсла.
-
Я не прымушаю пана, - прамовіў ён, -
каб ты дзяліўся са мной тваімі клопатамі. У мяне досыць уласных. Геіст не
спускаў з яго вока, але паступова супакойваўся. Нарэшце прамовіў:
-
Прысунься сюды да стала… Зірні, што
тут ёсць?
Ён паказаў яму металічны шарык цёмнага
колеру.
-
Мне здаецца, што гэта друкарскі метал.
-
Вазьмі ў руку… Вакульскі ўзяў шарык і
аж здзівіўся, такі быў цяжкі.
-
Гэта платына, - прамовіў ён.
-
Платына? – паўтарыў Геіст са
здзеклівай усмешкай. – Вось гэта платына…
-
І падаў яму гэтай самай велічыні шарык
з платыны. Вакульскі перакладаў абодва з рукі ў руку; здзіўленне яго ўзрасло.
-
Гэты напэўна ў два разы цяжэйшы за
платынавы? – прашаптаў ён.
-
А так… так!... – смяяўся Геіст. –
Нават адзін з маіх таварышаў акадэмікаў назваў гэта “канцэнтраванай платынай”…
Добры выраз, ці не так? Для азначэння металу, якога вага ўдзельная складае
30,7,… Яны так заўсёды. Колькі разоў ім удаецца вынайсці назву для новай рэчы,
зараз жа гавораць, што вытлумачылі яе на падставе ужо спазнаных законаў
прыроды. Сапраўдныя аслы… самыя разумныя з усіх, якімі напоўнена так званае
чалавецтва… А гэта ведаеце? – дадаў.
-
Ну, гэта крышталь шкла, - адказаў
Вакульскі.
-
Ха! Ха!... – смяяўся Геіст. – Вазьмі ў
руку, прыгледзься… Праўда, цікавае шкло?... Больш цяжкае чым жалеза, з зернепадобнай
фракцыяй, выключны праваднік цяпла і электрычнасці, магчыма яго абрабляць… Праўда,
што гэтае шкло добра падобна да металу?... Можа хочаш яго разагрэць ці каваць
молатам?...
-
Вакульскі працёр вочы. Не падлягае аспрэчванню,
што такога шкла свет яшчэ не бачыў.
-
А гэта?... – спытаў Геіст, паказваючы
яму іншы кавалак металу.
-
Гэта напэўна сталь…
-
Не натрый і не калій?... – запытваў
Геіст.
-
Не…
-
Вазьмі ж у рукі гэтую сталь…
Тут ужо здзіўленне Вакульскага
перайшло ў пэўнага кшталту непакой: так званая сталь была лёгкая, як шматок
папяроснай паперы.
- Пэўна яна пустая ўнутры?...
- а ты праткні гэты матэрыял, а калі
не маеш чым, то прыедзь да мяне. Убачыш там непамерна больш падобных асаблівых
рэчаў і зможаш рабіць з імі доследы, якія табе падабаецца. Вакульскі аглядаў па
чарзе гэты матэрыял, які цяжэйшы за платыну, другі метал празрысты, трэці,
лягчэйшы за пух… Пакуль трымаў іх у руках, яны здаваліся яму рэчамі, самымі
натуральнымі з усіх, што існуюць пад сонцам: што ж ёсць больш натуральнае за
прадмет, які ўплывае на органы пачуццяў? Але калі аддаў узоры Геісту, яго
ахапіла здзіўленне і недавер, здзіўленне і боязь. Таму ён зноў разглядаў іх,
круціў галавой, верыў і не верыў папераменна.
- Ну і што ж? – запытаў Геіст.
- Ці паказвалі , пане, вы гэта
хімікам?
- Паказваў.
- І што яны?...
- агледзелі, паківалі галовамі і
сказалі, што гэта падман і фокусы, якімі сапраўдная навука займацца не можа.
- Як гэта, значыць яны нават не рабілі
доследаў? – спытаў Вакульскі.
- Не. Некаторыя з іх папросту казалі,
што маючы выбар паміж зневажаннем “законаў прыроды” і даверу ўласным пачуццям, лепш
абіраюць не давяраць пачуццям. І яшчэ дадавалі, што правядзенне сапраўдных
доследаў з падобнымі штукарствамі можа паўплываць негатыўна на здаровы розум і цалкам
адмовіліся ад доследаў.
- І вы пра гэта не абвяшчаеце?
- І не думаю. Якраз, гэта бясілле
мазгоў дае мне найлепшую гарантыю бяспекі таямніцы маіх вынаходжанняў. У
адваротным выпадку іх бы схапілі, раней ці пазней адкрылі б метад вынаходжання
і знайшлі б тое, чаго я ім даваць бы не хацеў…
- А менавіта?... – перапыніў яго
Вакульскі.
- Знайшлі б метал, які лягчэй за
паветра, - спакойна адказаў Гейст.
Вакульскі асеў на крэсла, на працягу
хвіліны абодва маўчалі.
- Чаму ж вы хаваеце ад людзей гэты
трансцэдэнтальны метал? – прамовіў нарэшце Вакульскі.
- З-за розных прычын, - адказаў Геіст.
– Найперш я хачу, каб гэты прадукт выйшаў толькі з маёй лабараторыі, хоць бы
нават не я сам яго атрымаў. А па-другое, падобны матэрыял, які зменіць свет, не
можа стаць уласнасцю так званай цяперашняга чалавецтва. Ужо занадта шмат
няшчасцяў памнажаецца на зямлі з-за неабачлівых вынаходжанняў.
- Я вас не разумею.
- Дык паслухай, - гаварыў Геіст. – Так
званае чалавецтва, менш больш як на дзесяць тысяч валоў, бараноў, тыграў і
змей, у якіх чалавечыя формы, мае ледзь аднаго сапраўднага чалавека. Так было
заўсёды, нават у эпоху крэмніевую. На такое тады чалавецтва у ходзе часу
спадалі розныя вынаходжанні. Бронза, жалеза, порах, магнітная стрэлка, друк,
паравыя машыны і тэлеграфы электрычныя
траплялі без усялякага адбору ў рукі геніяў і ідыётаў, людзей шляхетных
і забойцаў… А які вынік гэтага?... Той, што дурнота і злачынствы, атрымліваючы
ўсё больш моцныя прылады, памнажаліся і ўзмацняліся, замест таго каб паступова
знікаць. Я, - працягваў далей Геіст, - не хачу паўтраць гэту памылку і калі
знайду абавязкова метал , які больш лёгкі за паветра, аддам яго толькі
сапраўдным людзям. Няхай яны узброяцца для свайго асабістага ўжытку; няхай іх
раса памнажаецца і расце яе сіла, а жывёлы і пачвары ў чалавечым вобразе няхай
паціху загінуць. Калі англічане мелі права выгнаць ваўкоў са свайго вострава,
то сапраўдны чалавек мае права выгнаць з зямлі як найменш тыграў, якія
паўстаюць у чалавечых вобразах…
“Аднак жа ён сапраўдны вар’ят”, -
падумаў Вакульскі. Пазней дадаў уголас:
-
Што ж вам перашкаджае выканаць гэтыя
намеры?
-
Недахоп грошай і памочнікаў. Да абавязковага
адкрыцця патрэбна выканаць каля васьмі тысяч доследаў, што, лёгка лічачы, у
аднаго чалавека забрала б дваццаць гадоў працы. Але чацвёра чалавек зробіць
гэта ж самае на працягу пяці ці шасці гадоў…
Вакульскі узняўся са стула і ў
задуменні пачаў хадзіць па нумары; Геіст не спускаў з яго вока.
-
Дапусцім, - азваўся Вакульскі, - што,
я мог бы даць вам грошы і аднаго, і нават… двух памочнікаў… Але дзе доказ, што
вашы металы не з’яўляюцца якойсьці дзіўнай містыфікацыяй, а вашы надзеі не падман
зроку?
-
Прыйдзіце да мяне, паглядзіце, што
ёсць, самі зрабіце некалькі доследаў, і пераканаецеся. Іншага спосабу я не
бачу, - адказаў Геіст.
-
І калі ж можна прыйсці?
-
Калі захочаце. Дайце мне толькі больш
дзесятка франкаў, бо няма за што мне купіць патрэбныя рэактывы. А вось мой
адрас, - закончыў Геіст, падаючы забруджаную запіску.
Вакульскі ўручыў яму трыста франкаў.
Стары запакаваў свае матэрыялы, закрыў скрыначку і прамовіў, адыходзячы:
-
Напішы мне ліст за дзень да прыбыцця.
Амаль увесь час я сяджу дома, выціраючы пыл з маіх рэторт!...
Калі Гейст выйшаў, вакульскі быў як
вар’ят. Пазіраў на дзверы, за якімі знік хімік, то на стол, дзе хвіліну таму
паказвалі яму звышнатуральныя прадметы, то зноў датыкаўся да сваіх рук і да
галавы ці хадзіў , стукаючы моцна абцасамі па падлозе, каб пераканацца, што ён
не ў сне, а ў рэчаіснасці.
“Але ж гэта факт, - думаў ён, - што
чалавек гэты паказаў мне якіясьці два матэрыялы: адзін цяжэйшы за платыну,
другі нашмат лягчэйшы за натрый. Нават расказаў мне, што шукае метал, які
лягчэйшы за паветра!...
Калі б у рэчах гэтых не прасочвалася
нейкае незразумелае махлярства, - сказаў ён уголас, - ужо была б у мяне ідэя,
для якой варта згадзіцца на цэлых некалькі гадоў няволі. Я не толькі знайшоў бы
паглынаючую працу і спаўненне самых смелых мараў маладосці, але яшчэ бачыў бы
перад сабой мэту, якая вышэйшая за ўсе, да якіх калі-небудзь імкнуўся чалавечы
дух. Пытанне паветранага карабля была б вырашана, чалавек бы атрымаў крылы.”
І зноў ён паціскаў плячыма, раскідваў
рукі і мармытаў:
“Не, гэта немагчыма!...”
Бярэмя новых праўд ці новых падманаў так
яго прыціскала, што ён адчуў неабходнасць падзяліцца ім з кім-небуддзь, хаця б
часткова, таму бег на другі паверх у парадную залу для прыёмаў і паклікаў туды
Жумара.
Якраз калі думаў над тым, як распачаць
з ім гэтую дзіўную размову, жумар сам пайшоў насустрач. Бо як толькі з’явіўся ў
зале, прамовіў з пераменнай усмешкай:
-
Стары Геіст выйшаў ад вас вельмі
ажыўлены. Ён вас пераканаў ці таксама атрымаў адмову?...
-
Ну, размовамі ніхто нікога напэўна не
пераканае, толькі фактамі, - адказаў Вакульскі.
-
Значыць і факты былі?...
-
Тымчасам толькі прадказанне іх…
Скажыце мне аднак, - працягваў Вакульскі, - што б вы думалі, калі б Геіст
паказаў вам метал, што па ўсім нагадвае сталь, але ў два ці тры разы лягчэйшы за
ваду?... Калі б вы падобны матэрыял бачылі на ўласныя вочы, дакраналіся да яго
ўласнымі рукамі?...
Усмешка Жумара ператварылася ў нейкую
іранічную грымасу.
- Што б я сказаў , добры Божа, больш
таго, што прафесар Пальміеры яшчэ большыя цуды паказвае за пяць франкаў з
чалавека…
- Што яшчэ за Пальміеры? – спытаў
здзіўлены Вакульскі.
- Прафесар гіпнозу, - адказаў Жумар, -
знакаміты чалавек… Жыве ў нашым атэлі і тры разы на дзень паказвае фокусы гіпнатычныя
ў зале, якая не бяды можа змесціць амаль шэсцьдзесят чалавек… Зараз роўна восем,
значыць у гэту хвіліну распачынаецца вечаровае прадстаўленне. Калі вы хочаце,
можам туды пайсці; у мяне бясплатны ўваход…
На твар Вакульскага выступіў такі моцны
румянец, што заліў яму нават лоб і шыю.
- Пойдзем, - сказаў ён, - да гэтага прафесара
Пальміеры. – У душы ж дадаў:
“Дык гэты вялікі філосаф, Геіст, фокуснік, а
я дурань, які плаціць трыста франкаў за відовішча, якое каштуе пяць франкаў… Як
жа ён мяне спаймаў!...”
Яны ўзышлі на трэці паверх у салон, прыбраны
таксама багата як іншыя ў гэтым атэлі. Большая яго частка ужо была запоўнена гледачамі
старымі і маладымі, жанчынамі і мужчынамі, прыбраныя элегантна і вельмі занятыя
прафесарам Пальміеры, які якраз скончыў кароткую прэлекцыю пра гіпноз. Гэта быў
мужчына сярэдняга ўзросту, з прыкметамі старэння, брунет, з калматай барадой і
выразнымі вачыма. Акружалі яго пара прыстойных жанчын і некалькі маладых мужчын
з худымі і апатычнымі тварамі.
- Гэта медыумы, - шапнуў Жумар. – На іх
Пальміеры дэманструе свае фокусы.
Відовішча, якое доўжыцца каля дзвюх гадзін,
грунтуецца на тым, што Пальміеры з дапамогай позірку уводзіў у транс сваіх
медыумаў, але такім чынам, што яны маглі хадзіць, адказваць на пытанні і
выконваць розныя дзеянні. Апрача гэтага тыя, хто былі ў трансе, праз гіпнатызёра
па меры яго загадаў паказвалі якую-небудзь незвычайную сілу мускулаў, ці яшчэ
больш нязвыклую неадчувальнасць ці наадварот звышадчувальнасць.
Паколькі Вакульскі ўпершыню бачыў падобныя
з’явішчы і як найменш не хаваў недавер, то Пальміеры запрасіў яго ў першы рад
гледачоў. Тут пасля некалькіх частак прадстаўлення Вакульскі пераканаўся, што
з’явішчы, на якія ён пазірае, не махлярства, а грунтуюцца на нейкіх невядомых
уласцівасцях нервовай сістэмы.
Але найбольш занялі яго, і нават уразілі яго
два фокусы,якія мелі пэўную сувязь з яго ўласным жыццём. Яны грунтаваліся на ўнушэнні медыуму рэчаў, якія не існуюць.
Аднаму з уведзеных у транс падаў
Падьміеры корак ад графіна, кажучы, што падаў яму ружу. У гэту хвіліну медыум
пачаў нюхаць корак, паказваючы пры гэтым вялікае задавальненне.
- што вы, пане, робіце? – закрычаў
Пальміеры медыуму, - гэта ж асафетыда…
І медыум у гэты час з незадавальненнем
адкінуў корак, выціраючы рукі і жалячыся, што дрэнна пахнуць. Іншаму ён падаў
хустачку насавую, а калі сказаў яму, што хустачка важыць сто фунтаў, гіпнатызаваны
пачаў згінацца, дрыжаць і пакрывацца потам пад яе цяжарам.
Вакульскі бачачы гэта сам успацеў.
“Я ўжо разумею, - падумаў ён, -
таямніцу Геіста. Ён мяне загіпнатызаваў…”
Але самае балючае было тады толькі,
калі Пальміеры, загіпнатызаваўшы нейкага худога юнака, абкрыў ручніком качаргу для вуголля і сказаў свайму медыуму, што гэта маладая і прыгожая жанчына, якую
трэба кахаць.
Загіпнатызаваны абдымаў і цалаваў качаргу, станавіўся перад ёй на калены і рабіў самыя чулыя выразы твару. Калі
яе паклалі пад канапу, ён папоўз за ёй на карачках як сабака, адштурхнуўшы
спачатку чатырох моцных мужчын, якія хацелі яго затрымаць. А калі нарэшце
Пальміеры схаваў яе, кажучы, што памерла, малады чалавек быў у такой роспачы,
што качаўся па падлозе і біўся галавой аб сцяну.
У гэту хвіліну Пальміеры падуў яму ў
вочы і юнак абудзіўся са струменямі слёз на шчоках, сустрэты воплескамі і
смехам прысутных.
Вакульскі ўцёк з залы страшна
раздражнёны.
“А аднак жа ўсё падман!... Расказаныя
вынаходніцтвы Гейста і яго розум, маё шалёнае каханне і нават яна… Яна сама
толькі падман зачараваных пачуццяў… Адной сапраўднасцю, якая не падманвае і не падводзіць,
з’яўляецца хіба толькі – смерць…”
Ён выбег з атэлю на вуліцу, забег у
кавярню і загадаў падаць каньяк. На гэты раз ён выпіў паўтра графіна, і п’ючы,
думаў, што гэты Парыж, у якім ён знайшоў найбольш розуму, найбольшыя падманы і
апошнія расчараванні, зробіцца напэўна яго магілай.
“Што я ўжо буду чакаць?... што
даведаюся?... Калі Гейст звычайны махляр і калі можна закахацца ў лапатку для
вуголля, як я кахаю яе, то што ж мне яшчэ застаецца?...” Ён вярнуўся у атэль,
размораны ад каньяку, і заснуў у адзенні. А калі прачнуўся а восьмай ранкам,
першай яго думкай было:
“Няма пытання, што Геіст з дапамогай
гіпнозу ашукаў мяне з гэтымі металамі. Але… хто гіпнатызаваў мяне ў той час,
калі я звар’яцеў з-за гэтай жанчыны?...”
Раптам бліснула ў яго ідэя, каб папрасіць
падзяліцца інфармацыяй у Пальміеры. Перабраўся і хутка сышоў на трэці паверх.
Майстар таямнічага мастацтва ўжо чакаў
гасцей; але паколькі гасцей яшчэ не было, то Вакульскага прыняў у гэты час,
узяўшы больш за дваццаць франкаў аплаты за кансультаванне.
-
Ці сапраўды, - запытаў Вакульскі, -
кожнаму пан можа ўнушыць, што качарга для вуголля гэта жанчына і што хустка
важыць сто фунтаў?...
-
Кожнаму, хто дае сябе ўвесці ў транс.
-
Тады я прашу загіпнатызаваць мяне і
паўтарыць на мне фокус з хусткай. Пальміеры пачаў свае практыкаванні; ён
углядаўся Вакульскаму ў вочы, датыкаўся яму да ілба, паціраў рукі ад пазногцяў
да далоні… Нарэшце ён адсунуўся ад яго з неахвотай.
-
Вы не медыум, - прамовіў ён.
-
А калі у мяне ў жыцці быў такі
выпадак, як у таго ягамаосця з хусткай? – спытаў Вакульскі.
-
Гэта немажліва, вас немагчыма
загіпнатызаваць. Зрэшты, калі б вас загіпнатызавалі, і вы былі б падмануты,
што хустка важыць сто фунтаў, то зноў
абудзіўшыся вы б не памяталі аб гэтым.
-
А ці не думаеце вы, пане, што хтосьці
лепш можа гіпнатызаваць…
Пальміеры абразіўся.
-
Няма лепшага гіпнатызёра, чым я! –
закрычаў ён. – Зрэшты я і вас загіпнатызую, але на гэта патрэбна некалькі
месяцаў працы… Гэта будзе каштаваць дзве тысячы франкаў… Я і не падумаю дарэмна
траціць хоць адзін мой флюід…
Вакульскі пакінуў гіпнатызёра цалкам
незадаволены.
Ён яшчэ не сумняваўся, што панна Ізабэла магла зачараваць
яго; у яе было досыць часу. Але зноў Геіст не мог яго загіпнатызаваць на працягу
пары хвілін. Зрэшты Пальміеры сцвярджае, што загіпнатызаваныя не памятаюць
сваіх мрояў; ён жа памятае кожную дэталь візіту старога хіміка.
Калі значыцца Геіст не загіпнатызаваў яго, то не
махляр. Значыць яго металы існуюць і… вынаходжанне металу, які лягчэйшы за
паветра магчымае!...
“Вось горад, - думаў ён, - у якім я перажыў больш на
працягу адной гадзіны, чым у Варшаве за ўсё жыццё… Вось дык горад!...”
На працягу некалькіх дзён Вакульскі быў вельмі заняты.
Перадусім ад’язджаў Сузін, які закупіў больш дзесятка
караблёў. Найбольш легальны прыбытак з гэтай аперацыі быў велізарны – такі
вялізны, што частка, якая выпадала Вакульскаму, пакрыла ўсе выдаткі, якія на
працягу апошніх месяцаў ён панёс у Варшаве.
За пару гадзін перад тым, як развітацца, Сузін і
Вакульскі елі сняданне ў сваім парадным нумары і натуральна размаўлялі пра
прыбыткі.
-
Табе казачна шчасціць, - прамовіў
Вакульскі.
-
Сузін пацягнуў глыток шампанскага і паствіўшы рукі, упрыгожаныя пярсцёнкамі, у бокі, прамовіў:
-
Гэта не шчасце, Станіслаў Пятровіч,
гэта мільёны. Ножыкам рэжаш іву, а сякерай – дубы. У каго ёсць капейкі, робіць
справы капеечныя і набывае капейкі; але у каго мільёны, павінен атрымліваць
мільёны. Рубель, Станіслаў Пятровіч, як заезджаная старая кляча: некалькі гадоў
мусіш чакаць, потым народзіць табе новы рубель; але мільён размнажаецца як
свіння: што год дае некалькі. За два ці тры гады, Станіслаў Пятровіч, і ты
збярэш кругленькі мільёнік, і тады пераканаешся, як затым пойдуць іншыя грошы.
Ды ну цябе!...
Сузін уздыхнуў, зморшчыў лоб і зноў
выпіў шампанскага.
-
што ж са мной? – спытаў Вакульскі.
- А я не ведаю, што
з табой, - адказаў Сузін. – Ты, замест таго, каб у такім месцы вырашаць справы
Для свайго гандлю, ты нічога не робіш…
Ты сабе носішся задраўшы галаву ці то ўніз, то ўверх, ні на што не гледзячы, ці
нават (сорам сказаць хрысціяніну!) лётаеш у паветры на шары… Што ж ты тут
цыркавым акрабатам хочаш стаць, а?... Ну і нарэшце, скажу табе, Станіслаў
Пятровіч, ты абразіў дарэчы адну вельмі высокую даму, гэтую баранэсу… А між
тым у яе можна было і ў карты пагуляць, і прыгожых жанчын знайсці; і даведацца
не пра адно што… Раю табе, дай ты ёй што зарабіць перад ад’ездам: не дасі
адвакату рубля, ён табе сто выцягне. Ах,
ты божа родны…
Вакульскі слухаў з увагай. Сузін зноў
уздыхнуў і працягваў далей:
-
І з чараўнікамі ты важдаешся (цьфу! Нячыстая
сіла...), на чым, кажу табе, не заробіш разбітай капейкі, а можаш абразіць Бога.
Нядобра!... Найгоршае, што ты думаеш,
што ніхто не ведае, чым ты цікавішся? Тымчасам усе ведаюць, што ў цябе якіясьці
маральныя пакуты, толькі адзін думае, што ты хацеў бы купляць тут фальшывыя
банкноты, а іншы здагадваецца, што ты рад бы збанкроціцца, калі яшчэ не
банкрут.
-
І ты ў гэта верыш? – спытаў Вакульскі.
-
Ай! Станіслаў Пятровіч, ужо каму, але
вам не годзіцца лічыць мяне дурнем. Ты думаеш: я не ведаю, што справа ў
жанчыне?... Ну, жанчына, смачная рэч і бывае, што нават іншаму саліднаму
чалавеку пераверне мазгі. Таму баўся і ты, калі ёсць грошы. Але я табе,
Станіслаў Пятровіч, я скажу адно слоўка, хочаш?...
-
Калі ласка.
-
Хто просіць, каб яму пагалілі бараду,
не гневаецца на драпіны. Вось жа, галубок, я раскажу табе прыпавесць. Існуе ў
гэтай Францыі нейкая цудоўная вада на ўсе хваробы ( не памятаю яе назвы). Таму
слухай мяне: ёсць такія, якія прыходзяць туды на каленах і амаль вочы не смеюць
узняць; а ёсць іншыя, якія гэтую ваду без цырымоніі п’юць і нават зубы
палошчуць… Ах, Станіслаў Пятровіч, ты не ведаеш, як той, хто п’е, груба кпіць з таго, хто моліцца… Дык зірні, ці ты не такі, а калі б і быў такім, плюнь на
ўсё… Але што табе?... Баліць? Праўда… Ну, пакаштуй віна…
-
Ці ты што чуў пра яе? – глуха спытаў
Вакульскі.
-
Я клянуся, што нічога надзвычайнага не
чуў, - адказаў Сузін, б’ючы сябе ў грудзі. – Купцу трэба прыказчыкі, а жанчыне
– тых, хто перад ёй б’е ілбом, хаця б дзеля таго, каб забыцца на таго зуха, які
паклонаў не б’е. Рэч цалкам натуральная. Толькі ты, Станіслаў Пятровіч, не ўваходзь у гэту чараду, а калі ўвайшоў, узнімі галаву. Паўмільёна рублёў
капіталу гэта зусім нядрэнна; з такога купца не павінны насміхацца людзі.
Вакульскі ўзняўся і прадоўжыў як
чалавек, якому зрабілі аперацыю распаленым жалезам.
“Можа так не быць, а можа… так
быць!... – падумаў ён. – Але калі так ёсць… частку багацця я аддам шчасліваму каханку
за тое, што мяне вылечыў!...”
Ён вярнуўся да сябе і першы раз цалкам
спакойна пачаў прабягаць у думках па ўсіх адаратарах панны Ізабэлы, якіх бачыў
у яе прысутнасці ці пра якіх толькі чуў. Ён узгадваў сабе іх шматзначныя
размовы, чулыя позіркі, дзіўныя паўнамёкі, усе справаздачы пані Мелітон, усе перасуды, якія насіліся аб панне Ізабэле сярод
грамадства, якое за ёй сачыла. Урэшце ён глыбока ўздыхнуў: яму здавалася, што
знайшоў якуюсьці нітку, якая можа вывесці яго з лабірынта.
“Я выйду з яго хіба ў майстэрню
Геіста”, - падумаў ён, адчуваючы, што ўжо запала яму ў сэрца першае зерне
пагарды. “Мае права, мае ўсе правы!... – бурчаў усміхаючыся ён. – Але ж выбар,
ці можа нават выбары… Эгей, якая ж я подлая жывёліна; а Геіст лічыць мяне
чалавекам!...”
Пасля ад’езду Сузіна Вакульскі ў другі
раз прачытаў сёння ўручаны яму ліст ад Жэцкага. Стары распарадчы мала пісаў пра
справы, але вельмі шмат пра пані Стаўску, няшчасную але прыгожую жанчыну, муж
якой дзесьці знік.
“Буду абавязаны табе да смерці, -
сказаў Жэцкі, - калі што-небудзь абдумаеш для апошняга высвятлення: ці Людвік
Стаўскі жывы, ці памёр?” Пасля чаго следаваў рэестр дат і мясцовасей, у якіх
зніклы знаходзіўся, пакінуўшы Варшаву.
“Стаўска?... Стаўска?... – думаў
Вакульскі. – А памятаю!... Гэта тая прыгожая пані з дачушкай, якая жыве ў маім
доме… Што за дзіўны збег акалічнасцяў: можа для таго я купіў дом Ленцкіх, каб
пазнаёміцца ў ім з гэтай, іншай?... У мяне да яе ніякіх спраў, асабліва калі
тут застануся, але чаму ж бы мне ёй не дапамагчы, калі просіць Жэцкі…
Ах!выключна… Зараз у мяне будзе нагода даць прэзент баранэсе, якую мне так
рэкамендаваў Сузін…”
Ён узяў адрас баранэсы і паехаў у
ваколіцы Сэн-Жэрмен.
У сенях дому, у якім яна жыла, была
крамка антыквара. Вакульскі, размаўляючы са швейцарам, мімаволі кінуў позірк на
кніжкі і з радасным здзіўленнем заўважыў экзэмпляр паэзіі Міцкевіча, таго
выдання, якое ён чытаў яшчэ на пасадзе ў склепе Хопфера. Пры выглядзе
выцертых вокладак і пажаўцелай паперы уся маладосць стала ў яго перад вачыма.
Тады ён купіў кніжку і амаль не
расцалаваў яе як рэліквію.
Швейцар, якога франк расчуліў, праводзіў яго аж да дзвярэй апартаментаў баранэсы, з усмехам жадаючы
прыемнай забавы. Вакульскі пазваніў і адразу на ўваходзе ўбачыў лёкая ў
пунцовым фраку. “Ага!” – буркнуў ён.
У салоне, натуральна, была пазалочаная
мэбля, карціны, дываны і кветкі. Праз хвіліну з’явілася баранэса з мінай асобы
абражанай, але гатовай усё ж прабачыць. Па сутнасці ўжо прабачыла яго. У
кароткай размове Вакульскі выклаў мэту візіту, напісаў прозвішча Стаўскага і
мясцовасцяў, у якіх ён знаходзіўся, моцна просячы, каб баранэса па сваіх
асабістых стасунках дала яму пра зніклага дакладныя звесткі.
- Гэта магчыма, - адказала
вялікасвецкая дама, - але… ці не спужаюць вас кошты?... Мы вымушаны будзем
звярнуцца да паліцыі нямецкай, ангельскай, амерыканскай…
- І значыць што?
- Значыць, ці выдасцё тысячы тры
франкаў?
- Вось чатыры тысячы, - адказаў
Вакульскі, падаючы ёй чэк, на якім выпісаў адпаведную суму.
- Калі ж я магу спадзявацца на
адказ?...
- Гэта я не ў стане вызначыць, -
прамовіла баранэса, - можа праз месяц, можа праз год. Я лічу аднак, - дадала
яна сурова, - што ў сапраўднасці вышукаў вы не сумняваецеся?
- Так настолькі не сумняваюся, што
пакіну ў Ротшыльда квіток яшчэ на дзве
тысячы франкаў, якія выплацяць пасля атрымання звестак пра гэтага чалавека.
- вы хутка выязджаеце?
- О не. Адпачну яшчэ нейкі час.
- Ах, захапіў вас Парыж!... –
прамовіла баранэса з усмешкай. – Спадабаецца вам ён яшчэ больш з вакон майго
салону. У мяне прыёмы штовечар.
Яны развіталіся абое вельмі задаволеныя:
баранэса з грашыма свайго кліента, Вакульскі, што адным замахам выканаў параду
Сузіна і просьбу Жэцкага.
Цяпер Вакульскі застаўся ў Парыжы
цалкам у самоце, без ніякага абавязковага занятку. Ён зноў наведваў выставы,
тэатры, невядомыя вуліцы, яшчэ не вывучаныя залы ў музеях… Зноў здзіўляўся з
вялізных сіл Францыі, правільнасці ў пабудове і жыцці мільённага горада, уплыве
мяккага клімату на прыспешанае развіццё цывілізацыі… Ён зноў піў кан’як, еў
каштоўныя стравы ці гуляў у карты ў салоне баранэсы, дзе заўсёды прайграваў…
Такі спосаб баўлення часу вычэрпваў
яго вельмі, але не даваў ні кроплі радасці. Гадзіны цягнуліся як суткі, дні не
мелі канца, а ночы - спакойнага сну. Бо хаця ён добра спаў, без аніякіх мараў:
прыкрых ці прыемных, хаця губляў свядомасць, аднак жа не мог пазбыцца пачуцця
неабгрунтаванай горычы, у якой патанала яго душа, якая пружна шукала там дна ці
берагоў.
“Дайце мне якую-небудзь мэту… ці
смерць!...” – сказаў ён неаднойчы, пазіраючы ў неба. А праз хвіліну ён смяяўся
і думаў:
“Каму я гавару?... хто мяне выслухае ў
гэтым механізме сляпых сіл, цацкай якіх я стаў? Што ж гэта за злая доля не быць
ні да чаго прывязаным, нічога не прагнуць, і так шмат разумець…”
Яму здавалася, што ён бачыць нейкую
велізарную фабрыку, адкуль з’яўляюцца новыя сонцы, новыя планеты, новыя
гатункі, новыя народы, а ў іх людзі і сэрцы, якія раздзіраюць фурыі: надзея,
каханне і боль. Якая ж з іх найгоршая? Не боль, бо ён як найменш не хлусіць.
Але гэта надзея, якая тым глыбей страчвае, чым вышэй ўзнялася… Але каханне, гэты
матыль, адно крыло якога называецца няпэўнасцю, а другое махлярствам…
“Усёроўна, - бурчаў ён. – Калі мы
павінны чымсьці задурваць галаву, то дурэйма ад чагосьці пэўнага. Але ад
чаго?...” У гэты час у глыбіні цемры, якая завецца прыродай, з’яўляліся перад
ім нібыта дзве зоркі. Адна бледная, але нязменная – гэта быў Геіст і яго
металы; другая – іскрыстая як сонца ці раптам згасаючая, і гэтай была яна…
“Што ж тут выбраць? – думаў ён. –калі
адна сумніўнае, а другая – недасяжная і неакрэсленая. Бо хоць бы я нават
дасягнуў яе, то ці паверу ў яе калі-небудзь?... ці нават мог бы паверыць?...” З
гэтым усім ён адчуваў, што набліжаецца часам да рашаючай бітвы паміж яго
розумам і сэрцам. Розум цягнуў яго да Геіста, сэрца – у Варшаву. Ён адчуваў,
што вось-вось штосьці з гэтага павінен выбраць: ці цяжкую працу, якая вяла да
незвычайнай славы, ці палымяную страснасць, якая абяцала хіба тое, што спаліць
яго да стану попелу.
“А калі і тое, і іншае – прывід, як
тая качарэжка ці хустка, што важыць сто фунтаў?...” Ён пайшоў яшчэ раз да
гіпантызёра Пальміеры і заплаціўшы належныя дваццаць франкаў за параду, пачаў
задаваць яму пытанні:
-
Дык вы сцвярджаеце, пане, што мяне нельга
загіпнатызаваць?
-
Што гэта значыць – нельга! – абурыўся
Пальміеры. – Нельга адразу, бо вы не медыум. Але можна з вас зрабіць медыума,
калі не за некалькі месяцаў, то за некалькі гадоў.
-
Таму Геіст зусім не атуманіў мяне, –
падумаў Вакульскі. Уголас жа сказаў:
-
А жанчына, пане Пальміеры, можа
загіпнатызаваць чалавека?
-
Не толькі жанчына, але нават дрэва,
клямка, вада, ну, словам, усё, чаму гіпнатызёр надае сілу. Я магу маіх медыумаў
гіпнатызаваць нават шпількай; кажу ім: у гэту шпільку я перамяшчаю свой флюід і
вы заснеце, калі на іх паглядзіце. Тым больш лягчэй я мог бы перадаць сваю сілу
нейкай жанчыне. Толькі б, зразумела, асоба гіпнатызаваная была медыумам.
-
І тады да гэтай жанчыны я прывязаўся б
так як ваш медыум да качарэжкі для вуголля?... – спытаў Вакульскі.
-
Вельмі натуральна, - адказаў
Пальміеры, пазіраючы на гадзіннік.
Вакульскі пакінуў яго і, туляючыся па
вуліцах, думаў:
“Што тычыцца Геіста, то у мяне ёсць
амаль доказ, што ён не падманваў мяне з дапамогай гіпнозу: не хапіла б яму на
гэта часу. Але што да яе, то няма пэўнасці, што не зачаравала мяне такім
спосабам. Часу было досыць, але… хто ж мяне зрабіў яе медыумам?”…
Чым больш параўноўваў сваё каханне да
панны Ізабэлы з пачуццямі большасці мужчын да большасці жанчын, тым больш
здавалася яно яму ненатуральным. Бо як можна закахацца ў кагосьці з аднаго
позірку? Ці як можна вар’яцець з-за жанчыны, якую ты бачыш адзін раз у некалькі
месяцаў, і толькі дзеля таго, каб пераканацца, што яна не думае пра цябе?
“Ба! – буркнуў ён, - рэдкія спатканні
якраз надаюць ёй характар ідэалу. Хто ведае, ці не расчараваўся б цалкам,
пазнаўшы яе бліжэй?”
Яго здзівіла, што ад Геіста у яго не
было ніякай звесткі.
“Ці вучоны хімік для таго ўзяў бы
трыста франкаў, каб ужо зусім мне не паказвацца… - падумаў ён. Але сам
засаромеўся гэтых падазрэнняў. “Можа ён хворы?” – шапнуў ён.
Узяў фіякр і паехаў па адрасу,
далёка за валы горада, у ваколіцу
Харэнтон.
На ўказанай вуліцы рамізнік затрымаўся
перад мураваным парканам; з-за яго відаць былі дах і верхняя частка вокнаў
дому.
Вакульскі выйшаў з экіпажу і
наблізіўся да жалезнай каліткі ў муры, пры якой вісеў малаток. Пасля больш чым
дзесятка ўдараў калітка раптам адчынілася і Вакульскі ўвайшоў на дзядзінец.
Дом быў двухпавярховы, вельмі стары;
гаварылі аб гэтым сцены, пакрытыя плесенню, гаварылі запыленыя вокны, дзе-нідзе
павыбіваныя. На сярэдзіне фасаднай сцяны знаходзіліся дзверы, да якіх вялі
некалькі каменных прыступак, досыць разбураных.
Паколькі калітка ўжо зачынілася з
глухім лязгатам, і не было відаць швейцара, які яе адчыняў, то Вакульскі стаяў
на сярэдзіне дзядзінца здзіўлены і заклапочаны. Раптам у вакне першага, і разам
з тым адзінага паверха паказалася нейкая галава ў чырвонай шапцы і знаёмы голас
прамовіў:
-
Гэта вы, пане Сузін?... Дзень добры!
Галава знікла, але адчыненая фортка
сведчыла, што яна не была прывідам. Урэшце пасля некалькіх хвілін скрыгатнулі
дзверы пасярэдзіне сцяне, адчыніліся і ў іх з’явіўся Геіст. Ён быў апрануты ў
падраныя блакітныя штаны, драўляныя сандаліі на нагах і брудны фланелевы
каптанік на плячах.
-
павіншуй мяне, пане Сузін! – сказаў
Гейст. – Я прадаў маю матэрыю англа-амерыканскай кампаніі і здаецца,
зрабіў неблагую справу. Сто пяцьдзесят тысяч франкаў наяўнасцю наперад і
дваццаць пяць сантымаў з кожнага прададзенага кілаграма.
-
Ну, у гэтых умовах пэўна пакінеце свае
металы, - прамовіў усміхаючыся Вакульскі. Геіст зірнуў на яго з паблажлівай пагардай.
-
Варункі гэтыя, - адказаў ён, -
настолькі змянілі маё становішча, што на пару хвілін не патрэбна клапаціцца пра
багатага кампаньёна. Але што да металаў, якраз у гэтую хвіліну працую над імі,
зірніце…
Ён адчыніў дзверы налева ад прыхожай.
Вакульскі ўбачыў шырокую, квадратную залу, вельмі халодную. На сярэдзіне яе
стаяў вялізны цыліндр, падобны да кадкі: сталёвая яго абалонка была з локаць
таўшчынёй і была ў чатырох месцах сціснута моцнымі абадамі. Да верхняга дна
былі прымацаваны якіясьці апараты: адзін падобны да клапана бяспекі, з-пад
якога час ад часу з’яўлялася аблачынка пары і хутка знікала ў паветры, другі
нагадваў манометр, стрэлка якога знаходзіцца ў руху.
-
Паравы кацёл?... – спытаў Вакульскі. –
Навошта ж такія тоўстыя сцены?
-
Дакраніся да яго, - прамовіў Гейст.
Вакульскі дакрануўся і аж шыкнуў ад
болю. На пальцах выскачылі ў яго пухіры, але не ад апёку, а ад абмарожання.
Кадка была страшна халодная, што дарэчы адчувалася і ва ўсёй зале.
-
Шэсцьсот атмасфер унутранага ціску, -
дадаў Геіст не зважаючы на выпадак з Вакульскім, які аж страсянуўся, пачуўшы
такую лічбу.
-
Вулкан!... – шапнуў ён.
-
Таму я ўгаворваў цябе, каб ты ў мяне
працаваў, - адказаў Геіст. – Як бачыш, лёгка тут трапіць у пераплёт… Хадзем
наверх…
-
Кацёл вы пакінеце без нагляду? –
спытаў Вакульскі.
-
О, для гэтай працы не патрэбна нянька;
усё робіцца само і не можа быць неспадзяванак. Увайшоўшы наверх, яны апынуліся
ў вялікім пакоі з чатырма вокнамі. Галоўнай яго мэбляй былі сталы, літаральна
закіданыя рэтортамі, місачкамі і трубкамі са шкла, фарфору, нават з волава і
медзі. На падлозе пад сталамі і ў кутах ляжала амаль два дзесяткі артылерыйскіх
снарадаў, сярод іх некалькі гільзаў. Пад вокнамі сталі каменныя ванначкі ці
медныя, напоўненыя каляровымі вадкасцямі; уздоўж адной са сцен цягнулася лава
ці то тапчан, а на ёй вялікая электрычная батарэя.
Толькі адвярнуўшыся, Вакульскі
заўважыў каля самых дзвярэй жалезную шафу, якая была ўмуравана ў сцяну, ложак,
засцелены падранай коўдрай, з якой вылазіла брудная вата, пад вакном столік з
паперамі, а перад ім крэсла, абабітае скурай, парэпанае і выцертае.
Вакульскі паглядзеў на старога,
абутага ў драўляныя сандаліі як найбяднейшы падзёншчык, потым на яго
прычындалы, з якіх проста вынікала жабрацтва, і падумаў, што відаць гэты
чалавек за свае вынаходніцтвы мог бы мець мільёны. Ён адрокся ад іх аднак для
карысці нейкага будучага, больш дасканалага чалавецтва… Геіст падаўся яму у
гэту хвіліну як Майсей, які у зямлю абяцаную праводзіць яшчэ не народжаныя
пакаленні.
Але стары хімік на гэты раз не адгадаў
думку Вакульскага; ён прыгледзеўся да яго хмура і прамовіў:
-
Што ж, пане Сузін, невясёлае месца,
невясёлая праца?... Сорак гадоў ужо я жыву такім чынам. У гэтых апаратах загрузла
ўжо некалькі мільёнаў і можа таму іх уладальнік не бавіцца, не мае працы, а
часам нават не мае чаго паесці… Гэта не для пана занятак, - дадаў ён, махнуўшы
рукой.
-
Ты памыляешся, прафесар, - адказаў
вакульскі. – Зрэшты ў магіле не весялей, чым тут…
-
Што тая магіла…глупства…
сентыменталізм! – прабурчэў Геіст. – У прыродзе няма магіл і смерці; ёсць розныя
формы быцця, з якіх адны дазваляюць нам быць хімікамі, іншыя толькі хімічнымі рэчывамі. Уся ж мудрасць грунтуецца
на тым, каб выкарыстаць выпадак, які здараецца, не страчваць час на блазноту, а штосьці рабіць.
-
Гэта я разумею, - адказаў Вакульскі, -
але… Выбачайце, пане, вашы адкрыцці настолькі новыя…
-
І я разумею, - перапыніў Геіст. – Мае
адкрыцці такія новыя, што… вы лічыце іх ашуканствам!... З гэтага погляду не
з’яўляюцца больш разумнымі за цябе члены Акадэміі, таму ў цябе добрае
таварыства… Ага!... Ты б хацеў яшчэ раз убачыць мае металы, выпрабаваць іх?...
Добра, вельмі добра…
Ён пабег да жалезнай шафы, адкрыў яе спосабам вельмі асаблівым і па чарзе пачаў даставаць кавалачкі металаў, цяжэйшага за платыну, лягчэйшага за ваду, то зноў - празрыстага… Вакульскі разглядаў
іх, узважваў, награваў, спрабаваў раскалоць, прапускаў праз іх электрычны ток,
рэзаў нажніцамі. На доследы гэтыя пайшла ў яго пара гадзін; у выніку аднак ён
пераканаўся, што як найменш з пункту гледжання фізічнага мае справу з сапраўднымі
металамі. Скончыўшы доследы, Вакульскі вычарпаны упаў на крэсла; Геіст пахаваў
свае ўзоры, зачыніў шафу і смеючыся запытаў:
-
Ну і што ж: факт ці падман зроку?
-
Нічога не разумею, - шапнуў Вакульскі,
сціскаючы рукамі скроні, - галава мая трашчыць!... Метал, што ў тры разы
лягчэйшы за ваду… немагчымая рэч!...
-
Ці метал, які на нейкія дзесяць
працэнтаў лягчэйшы за паветра, як табе? … - смяяўся Гейст. – Вага ўдзельная пераможаная… законы прыроды падкапаныя, як табе гэта?... Ха! Ха! Нічога з усяго
гэтага. Законы прыроды, наколькі іх ведаем, нават пры маіх металах застануцца
некранутыя. Пашыраюцца толькі нашы паняцці аб уласцівасцях целаў і іх унутранай
будове, ну і пашыраюцца межы чалавечай тэхнікі.
-
А ўдзельная вага? – спытаў Вакульскі.
-
Паслухай мяне, - перапыніў яго Гейст,
- і тады зразумееш, на чым грунтуецца сутнасць маіх адкрыццяў, хаця, спяшу
дадаць, ты не здолееш імі валодаць. Тут няма ані цудаў, ні ашуканства; тут рэчы
такія простыя, што зразумець іх мог бы вучань элементарнай школы.
Ён узяў са стала сталёвы шасціграннік
і падаўшы яго Вакульскаму, сказаў:
- Гэта дэцыметр шасцігранны, поўны,
адліты са сталі; вазьмі яго ў руку, колькі важыць?
- кілаграмаў з восем…
Ён падаў яму другі шасціграннік той
самай велічыні, таксама сталёвы, пытаючыся:
- А гэты колькі важыць?
- Ну, гэты важыць з паўкілаграма:… Але
ён пусты… - адказаў Вакульскі.
- Дасканала! А гэта шасцігранная
клетка са сталёвага дроту колькі важыць? – спытаў Гейст, падаючы яе
Вакульскаму.
- Гэта важыць больш дзесяці грамаў…
- Дык вось бачыш, - перапыніў Гейст. –
У нас тры шасціграннікі адной і той жа велічыні і з аднаго і таго ж матэрыялу,
якія аднак неаднолькава важаць. А чаму? Таму што ў поўным шасцігранніку
найбольш частак сталі, у пустым менш, а ў драцяным найменш. Уяві таму сабе, што
пашчасціла мне замест поўных частак будаваць часткі цел накшталт клеткі, і
зразумееш таямніцу вынаходніцтва. Яна грунтуецца на змене ўнутранай будовы
матэрыялаў, што нават для сённяшняй хіміі не з’яўляецца ніякай навіной. Што ж,
ну як там?...
- калі я бачу ўзоры, то веру, -
адказаў Вакульскі, - калі вас слухаю, то разумею. Але калі я выйду адсюль... Ён
раскінуў рукі ў роспачы.
Геіст зноў адчыніў шафу, пашукаў там штосьці і, дастаўшы малы кавалачак металу, які колерам нагадваў латунь, падаў Вакульскаму:
- Вазьмі сабе гэта як амулет супраць
сумніву ў маім розуме ці праўдзе маіх слоў. Гэты метал у пяць разоў лягчэйшы за
ваду, таму добра будзе табе нагадваць наша знаёмства. Пры гэтым, - дадаў ён,
смеючыся, - у яго вялікая дадатная рыса:
не баіцца ніякіх уздзеянняў хімічных... Хутчэй знікне, чым выдасць мой
сакрэт... А цяпер ідзі ўжо, пане Сузін, адпачні і падумай: што ты буддзеш
рабіць з сабой?
- Прыйду сюды, - шапнуў Вакульскі.
- О не! Не зараз!... – адказаў Геіст. –
Ты яшчэ зусім не скончыў свае рахункі са светам; а што і ў мяне ёсць на пару
гадоў грошы, то не прыспяшаю цябе. Прыйдзеш сюды, калі ў цябе ўжо нічога не
застанецца з ранейшых сумненняў...
Нецярпліва паціснуў яго руку і
паштурхаў да дзвярэй. На сходах ён развітаўся з ім яшчэ раз і адышоўся да
лабараторыі. Калі Вакульскі выйшаў на дзядзінец, калітка ўжо была адчынена, а
калі прамінуў яе, і стаў каля свайго фіякра, то зачынілася з шумам.
Вярнуўшыся ў горад, Вакульскі
перадусім купіў залаты медальён, змясціў у ім кавалачак новага металу і павесіў
на шыі як амулет. Ён хацеў пашпацыраваць, але заўважыў, што вулічны рух яму не
на карысць; таму ён пайшоў да сябе.
“Чаму я вяртаюся?” – шаптаў ён. – Чаму
не іду да Геіста на працу?...”
Ён сеў на крэсле і паглыбіўся ва
ўспаміны. Ён бачыў магазін Хопфера, сталовыя пакоі і кліентаў, якія
здзекаваліся з яго; ён бачыў сваю машыну вечнага руху і мадэль шара, якому ён
намагаўся надаць кірунак. Бачыў Касю Хопфер, якая мізарнела ад кахання да яго…
“На працу!... Чаму я не іду на
працу?...”
Позірк яго машынальна упаў на стол,
дзе ляжаў нядаўна куплены Міцкевіч.
“Колькі я гэта разоў чытаў!” –
уздыхнуў ён, беручы кніжку ў руку.
Кніжка адкрылася сама і Вакульскі
прачытаў:
“Зрываюся, бягу, успамінаю словы,
якімі я павінен асудзіць тваю жорсткасць, якія я складаў і забываў ужо па
мільёну разоў… Але калі цябе ўбачу, нічога не зразумею, чаму я зноў спакойны,
халаднейшы чым камяні, каб гарэць наноў, маўчаць па-ранейшаму”.
“Цяпер я ўжо ведаю, кім я так
зачараваны…”
Ён адчуў слязіну пад павекам, але
стрымаўся і яна не выцекла на твар.
“Вы змарнавалі маё жыццё… Атруцілі два
пакаленні!... – прашаптаў ён. – Вось вынікі вашых сентыментальных поглядаў на
каханне.”
Ён закрыў кніжку і кінуў яе ў кут
пакою, аж разляцеліся старонкі. Кніжка адбілася ад сцяны, упала на рукамыйнік і
з сумным шэлестам спаўзла на падлогу.
“Так табе і трэба! Там тваё месца… -
думаў Вакульскі. – Бо хто ж гэта каханне ўяўляў мне як святую таямніцу? Хто
навучыў мяне пагарджаць звычайнымі жанчынамі, а шукаць немажлівы ідэал?...
Каханне – радасць свету, сонца жыцця, вясёлая мелодыя ў пустцы а ты што з ёй
зрабіў?... Жалобны алтар, перад якім спяваюцца абрадавыя пахавальныя эгзэкві
над растаптаным чалавечым сэрцам!”
Тут надышло пытанне:
“Калі паэзія атруціла тваё жыццё, то
хто ж атруціў яе саму? І чаму Міцкевіч, замест таго, каб смяяцца і сваволіць як
французскія ваганты, умеў толькі сумаваць і быць у роспачы?
Бо ён, так як і я, кахаў панну
высокага паходжання, якая магла стаць узнагародай не розуму, не працы, не
прысвячэнняў, нават не генія, а… грошай і тытулу…”
“Бедны пакутнік! – шапнуў Вакульскі. –
Ты аддаў народу, што меў найлепшага; але што ж калі ты вінаваты, што пераліваючы
ў яго ўласную душу, разам з ёй пераліў і пакуты, якія насычалі цябе? Гэта
яны вінаваты ў тваіх, маіх і нашых
няшчасцях…”
Ён узняўся з крэсла і з пашанай сабраў
параздзіраныя старонкі.
“Не досыць таго, што ты быў замучаны
імі, але яшчэ павінен адказваць за іх учынкі?... Гэта яны вінаватыя, яны, што
тваё сэрца, замест таго, каб спяваць, енчыла, як разбіты звон”.
Ён лёг на канапу і зноў думаў:
“Дзіўная краіна, у якой так здаўна жывуць побач два зусім розныя народы:
арыстакратыя і просты люд. Адзін кажа, што з’яўляецца шляхетнай раслінай, якая
мае права смактаць гліну і арганіку, а той другі ці патакуе дзікім прэтэнзіям,
ці не мае сілы запратэставаць супраць крыўды. А як гэта ўсё складвалася на
вечную манаполію аднаго класа і прыгнёт у зародку кожнага іншага! Так моцна
верылі ў павагу роду, што нават сыны рамеснікаў і гандляроў ці куплялі гербы,
ці сыходзілі да нейкіх збяднелых родаў шляхетных.
Ніхто не меў адвагі назвацца дзіцем
сваіх заслуг, і нават я, дурань, аддаў некалькі соцен рублёў, каб купіць
шляхецкі патэнт.
І я павінен туды вяртацца?...
Навошта?... Тут як найменш народ, які жыве ўсімі здольнасцямі, якімі адораны
чалавек. Тут высокіх месцаў не кране плесень падазронай старажытнасці, але
вылучаюцца наперад сапраўдныя сілы: праца, розум, воля, творчасць, веды, нават
прыгажосць і зручнасць, і нават хаця б і шчырае пачуццё. Там жа праца не
ўхваляецца, а трыўмфуе распуста! Той, хто атрымлівае багацце, носіць тытул
скнары, скупога, прахіндзея; той, хто яго транжырыць, называецца: шчодрым,
бескарысным, высакародным… Там простасць з’яўляецца дзівацтвам, ашчаднасць –
сорамам, вучонасць – раўназначная вар’яцтву, мастацкасць сімвалізуецца
дзіравымі локцямі. Там, хочучы здабыць званне чалавека, трэба валодаць ці
тытулам з грашыма, ці талентам пранікнення ў чакальні прёмных зал. І я б
павінен быў туды вяртацца?...”
Ён пачаў хадзіць па пакоі і лічыць:
“Геіст адзін, я другі, Ахоцкі трэці… З
два яшчэ знойдзем і за чатыры ці пяць гадоў мы б вычарпалі гэтыя восем тысяч
доследаў, патрэбных да вынаходжання металу, лягчэйшага за паветра. Ну, а тады
што?... Што стане з сённяшнім светам ад выгляду першай машыны лятальнай, без
крылаў, без камплекту механізмаў, і трывалай як браня танкавая?”
Яму здавалася, што вулічны шум за яго
вокнамі пашыраецца і расце, агортваючы ўвесь Парыж, Францыю і Еўропу. І што ўсе
галасы людскія зліваюцца ў адзін вялізны вокрык: “Слава!... слава!...
слава!...”
“Я звар’яцеў?” – прабурчэў ён.
Ён хутка расшпіліў камізэльку і дастаў
з-пад кашулі залаты медальён адкрыў яго. Кавалачак металу, падобнага да медзі і
лёгкага як пух, быў на сваім месцы. Геіст не падманваў яго; дарога да вялікага
вынаходніцтва была насцеж адкрытая.
“Я застаюся! – шапнуў. – Ні Бог, ні
людзі не прабачылі б мне неналежнага стаўлення да падобнай справы”.
Цемра ужо гусцела. Вакульскі запаліў
газавыя лямпы над сталом, дастаў паперу і пяро і пачаў пісаць:
“Мой Ігнацы! Я хачу пагаварыць з табой
пра вельмі важныя рэчы, а паколькі ў Варшаву я ўжо не вярнуся, то прашу цябе
таму, каб ты як мага хутчэй…”
Раптам адкінуў пяро: якаясьці трывога
апанавала яго ад выгляду напісаных ім самім сказаў:”У Варшаву я ўжо не
вярнуся…”
“Чаму я не павінен вяртацца?...” –
прашаптаў ён
“А навошта?... Можа для таго, каб зноў
спаткаць панну Ізабэлу, зноў страціць энергію?...”
“Раз нарэшце я павінен звесці гэтыя
дурныя рахункі…”
Ён хадзіў і думаў:
“Вось дзве дарогі: адна вядзе да
незлічоных рэформ чалавецтва, другая да падабання, і нават, дапусцім, да
атрымання жанчыны. Што абраць?... Бо ўжо ёсць фактам, што кожны новы і важны
матэрыял, кожная новая сіла гэта новая ступень цывілізацыі. Бронза стварыла
цывілізацыю класіцызму, жалеза – сярэдневечча; порах закончыў сярэднія вякі, а
вугаль каменны распачаў дзевятнаццатае стагоддзе. Што ж тут вагацца: металы
Геіста дадуць пачатак такой цывілізацыі, пра якую і не марылі, і хто ведае, ці
папросту не зробяць больш шляхетным чалавецтва…
А з другога боку што ж я маю?... Жанчыну,
якая пры такіх як я парвеню не адважылася б купаць. Хто я ў яе вачак побач з
тымі вытанчанымі, для якіх пустая размова, канцэпт, камплімент становяцца
найвышэйшым зместам жыцця. Што гэтая чарада, не выключаючы яе саму, сказала б
пры выглядзе абадранага Гейста і яго бясконцых адкрыццяў? Яны такія цёмныя, што
нават не дзівіліся б з гэтага.
Дапусцім нарэшце, што я б з ёй
ажаніўся, і тады што?... Тады б у салон прадпрымальніка ўліліся ўсе тайныя і яўныя аматары, кузіны рознай
ступені, і чорт ведае яшчэ хто!... І зноў я мусіў бы закрываць вочы на іх
позіркі, быць глухім на іх кампліменты, пастаянна пазбягаць іх давяральных
размоў – пра што? Пра маю ганьбу ці дурноту?... Праз год гэткага жыцця яны б
мяне давялі так, што можа дайшоў бы да рэўнасці да падобных індывідуумаў…
Ах, ці не хацеў бы я кінуць сэрца
галоднаму сабаку лепш, чым аддаць яго жанчыне, якая нават не здагадваецца, якая
розніца паміж імі і мной.
Баста!”.
Ён зноў сеў за
стол і пачаў ліст Геісту. Раптам спыніўся:
“Добры ж я
дурань, - сказаў уголас, - хачу пісаць абяцанне, не ўрэгуляваўшы маіх спраў…”
“Вось дык
змяніліся часы! – думаў ён. – Раней такі Геіст быў бы сімвалам шатана, з якім
змагаецца за чалавечую душу ў вобразе жанчыны. А сёння… хто шатан, а хто
анёл?...”
Тут пастукалі ў
дзверы. Увайшоў гарсон і падаў Вакульскаму вялікі ліст.
“З Варшавы, -
прашаптаў ён. – Ад Жэцкага?... Прысылае мне якісьці іншы ліст… Ах, ад удавы
старшыні!... Што, можа раскажа мне аб шлюбе панны Ізабэлы?
Ён надарваў
канверт, але з хвіліну вагаўся перад прачытаннем. Сэрца пачало ў яго біцца
хутчэй. “Усё роўна!” – буркнуў ён і пачаў чытаць:
“Мой каханы пане
Станіслаў! Добра, відаць, бавішся, падобна нават у Парыжы, калі забываеш пра
сваіх сяброў. А магіла светлай памяці беднага дзядзькі твайго усё яшчэ чакае
абяцаны камень і я таксама хацеў бы парадзіцца з табой пра пабудову цукровага
завода, да якой падгаворваюць мае старыя гады. Пасаромейся, пане
Станіславе перш за ўсё пашкадуй, што не
бачыш румянцу на твары Бэлы, якая ў гэтую хвіліну знаходзіцца ў мяне і стала
падобнай на чырвонага рака, калі пачула, што я пішу да цябе. Любае дзіця! Жыве
ў цёткі па суседству і часта мяне наведвае. Я здагадваюся, што ты зрабіў ёй нейкую
вялікую непрыемнасць; не адцягвай жа з перапросінамі і як найхутчэй прыязджай
наўпрост да мяне. Бэла правядзе тут яшчэ некалькі дзён і можа ўдасца мне
выпраіць табе прабачэнне...”
Вакульскі
ўсхапіўся з-за стала, адчыніў вакно і пастаяўшы ля яго з хвіліну прачытаў другі
раз ліст удавы старшыні; вочы яго заіскрыліся, на твар выступіла ружовасць.
Ён пазваніў раз,
другі, трэці... Нарэшце сам выбег на калідор, крычачы:
-
гарсон!... Гэй, гарсон!...
-
Да вашых паслуг...
-
Рахунак...
-
Які?...
-
Увесь рахунак за апошнія пяць дзён... Увесь, не разумееце?...
-
Што, зараз?... – здзівіўся гарсон.
-
Так і... экіпаж на вакзал Паўночнай чыгункі... Хутчэй!
Комментариев нет:
Отправить комментарий