Раздзел 10
Чалавек, што шчаслівы
ў каханні
Вярнуўшыся з Парыжа ў Варшаву, Вакульскі знайшоў ужо другі
ліст ад ўдавы па старшыні.
Пані настойвала, каб ён зараз жа прыязджаў і правёў у
яе пару тыдняў.
“Не думай, пане Станіславе, - заканчвала яна сваё дасланне, - што
запрашаю цябе з-за свежых кампліментаў у твой бок ці для таго, каб пахваліцца знаёмствам
з табой. Так часам бывае, але не са мной. Я хачу толькі, каб ты адпачыў пасля
сваёй цяжкай працы, а можа і забавіўся ў маім доме, дзе апрача гаспадыні,
старой нуды, ты знойдзеш яшчэ таварыства маладых і прыгожых жанчын.”
Вельмі патрэбныя мне маладыя і прыгожыя жанчыны! – буркнуў
Вакульскі. У наступную ж хвіліну прыйшло яму на думку: пра якія гэта
кампліменты піша ўдава? Ці гэта ўжо нават у правінцыі ведаюць пра яго заробак,
хаця сам я нікому пра гэта не гаварыў?
Словы ўдавы перасталі яго аднак здзіўляць, калі найперш
разгледзеўся ў справах. Ад дня выезду ў Парыж абароты яго гандлю зноў узраслі і
ўзрасталі з тыдня на тыдзень. У стасункі з ім увайшлі некалькі дзесяткаў новых
купцоў, а адышоў магчыма адзін, стары, які напісаў пры гэтым востры ліст, што ў
яго няма арсеналу, толькі звычайны скляпок тэкстыльных вырабаў, таму не
бачыць цікавасці далей ўтрымліваць стасункі з фірмай Вакульскага, з якім на Новы Год мусіць урэгуляваць ўсе рахункі. Рух тавараў быў такі вялікі, што пан Ігнацы на ўласную
адказанасць наняў новы склад, узяў восьмага падраспарадчага і двух экспедытараў.
Калі Вакульскі нарэшце перагледзеў бухгалтарскія кнігі (па настойлівай просьбе
Жэцкага ўзяўся за іх праз пару гадзін пасля вяртання з падарожжа чыгункай),
пан Ігнацы адчыніў вогнетрывалую шафу-касу і з урачыстым выразам твару дастаў адтуль
ліст Сузіна.
-
Што ж гэта за цырыманіял? – спытаў са
смехам Вакульскі.
-
Карэспандэнцыя ад Сузіна павінна быць
выключна пільнаваная, - адказаў Жэцкі з націскам. Вакульскі павёў плячыма і
прачытаў ліст. Сузін прапанаваў яму на зімовыя месяцы новую справу, амаль той
жа самай прыбытковасці, што і парыжская.
-
Ну і што ты адкажаш? – запытаў ён пана
Ігнацыя, растлумачыўшы, у чым справа.
-
Мой Стах, - адказаў распарадчы,
апускаючы вочы, - я так табе давяраю, што калі б ты нават спаліў горад, я яшчэ і
тады быў бы ўпэўнены, што зрабіў гэта з шляхетнай мэтай.
-
Ты невыпраўны летуценнік, стары! –
уздыхнуў Вакульскі і перапыніў размову. Ён не меў сумнення, што Ігнацы зноў далучыць
яго да нейкіх палітычных пытанняў.
Не адзін Жэцкі думаў такім чынам.
Зайшоўшы ў сваё жытло, Вакульскі знайшоў цэлы пачак візітовак і лістоў. За час
адсутнасці наведала яго мо сотня ўплывовых людзей, што мелі тытул і
багацце, з якіх як найменш палову да гэтага часу не ведаў… Яшчэ большай
асаблівасцю былі лісты. Гэта былі просьбы аб прыёме, ці просьба пратэкцыі ў дачыненні да
розных улад цывільных і вайсковых ці таксама ананімы, якія як найменш то выгаворвалі яму… Адзін называў яго здраднікам, іншы падраспарадчым, які так
паглыбляўся ў службу падчас працы ў Хопфера, а сёння добраахвотна апранае на сябе ліўрэю
арыстакратыі, і нават больш чым арыстакратыі. Іншы ананім абяцаў яму апеку над
жанчынай дрэнных паводзін, іншы даносіў, што пані Стаўска какетка і
авантурніца, а Жэцкі – махляр, які ў набытым доме выкрадае ў яго аплату за
пражыванне і дзеліцца з распарадчым, нейкім Вірскім.
-
“Відаць, шмат плётак пра мяне
ходзіць…” – падумаў ён, пазіраючы на стос папераў.
На вуліцы таксама, наколькі меў час
звяртаць увагу, заўважыў, што ён прадмет усеагульнай цікаўнасці. Мноства асоб
кланяліся яму; часам зусім чужыя людзі ківалі на яго, калі праходзілі непадалёку; былі
аднак і такія, што з відавочнай неахвотай адварочвалі ад яго галаву. Сярод іх
ён заўважыў двух знаёмых, яшчэ з Іркуцка, што яго закранула не лепшым чынам.
“Што ж яны зноў, - прашаптаў ён, -
звар’яцелі?...”
На другі дзень свайго побыту ў Варшаве
ён адпісаў Сузіну, што прымае прапанову і што ў палове кастрычніка будзе ў
Маскве. Познім жа вечарам ён паехаў да ўдавы, маёнтак якой знаходзіўся ў
некалькіх мілях ад нядаўна пабудаванай чыгункі.
На вакзале ён заўважыў, што і тут яго
асоба усіх уражвае. Сам начальнік цягніка прадставіўся і загадаў даць яму
асобнае купэ; галоўны кандуктар, праводзячы яго ў вагон, сказаў, што гэта ён
менавіта меў намер даць яму зручнае месца, дзе можна спаць, працаваць ці
размаўляць без перашкод.
Доўгі час цягнік стаяў а потым паволі
крануўся з месца. Была ўжо глыбокая ноч, безмесяцовая і бясхмарная, а на небе
больш зорак, чым звычайна. Вакульскі адчыніў вакно і прыглядаўся да пейзажаў.
Прыйшлі яму на думку сібірскія ночы, дзе неба бывае некалі амаль чорнае,
засеянае зоркамі, як сняжынкамі, дзе Малая Мядзведзіца кружляе амаль над
галавой, а Геркулес, чатырохкутнік Пегаса, Блізняты свецяць ніжэй, чым у нас над
гарызонтам.
“Калі б я сёння займаўся астраноміяй,
я, былы кельнер Хопфера, то ў тым выпадку, калі б там не слугаваў... – падумаў ён з горыччу. – А чуў бы што
пра адкрыцці Геіста, калі б мяне Сузін пад прымусам не зацягнуў у Парыж?”
І вачыма душы ён бачыў шырокае і
незвычайнае сваё жыццё, нібы размешчанае паміж далёкім Усходам і далёкім
Захадам. “Усё, што я ўмею, усё, што ў
мяне ёсць, усё, што я яшчэ магу зрабіць, не паходзіць адсюль. Тут я знаходзіў
толькі прыгнёт, зайздрасць ці сумніўнай вартасці воплескі, калі мне шанцавала;
але калі б мне не пашанцавала, растапталі б мяне тыя самыя ногі, якія сёння
згінаюцца ў каленах…”
“Я з’еду адсюль, - шаптаў ён, -
з’еду!... Хіба толькі яна мяне затрымае… бо што мне дасць нават гэта багацце,
калі я не магу яго ўжыць такім чынам, які мне найлепш пасуе? Чаго вартае жыццё,
якое плеснявее сярод тавараў, склепаў і прыватных салонаў, дзе трэба граць
у прэферанс, каб не абгаворваць, ці абгаворваць, каб не гуляць у прэферанс?...”
“Цікава мне, - сказаў ён сабе праз хвіліну, - з якой мэтай настолькі важна
запрашаць мяне ўдаве? А можа гэта панна Ізабэла?...” Яму зрабілася горача і
пакрысе ён адчуў пэўную перамену ў душы. Ён прыгадаў сабе свайго бацьку і дзядзьку,
Касю Хопфер, якая яго так кахала, Жэцкага, Леона, Шумана, князя і шмат, шмат
іншых людзей, якія прадэманстравалі яму доказы несумненнай прыязнасці. Чаго
вартая ўся яго навука і багацце, калі б вакол сябе не адчуваў любоў блізкіх яму
сэрцаў; навошта было б найбольшае вынаходніцтва Геіста, калі б яно не павінна
было стаць зброяй, якая запэўніць абавязковую перамогу расе чалавечай, найшляхетнейшай і найлепшай?
“Ёсць і ў нас нямала чаго рабіць, -
шапнуў ён. – Ёсць і ўнас людзі, якіх варта вылучыць ці падмацаваць… Я занадта
стары, каб рабіць вынаходніцтвы эпохі, няхай гэтым займаюцца Ахоцкія… Я абіраю
іншым прынесці шчасце і самому быць шчаслівым…”
Ён прымружыў вочы і яму здавалася, што
бачыць панну Ізабэлу, якая пазірае на яго дзіўным, толькі ёй уласцівым чынам і
лагоднай усмешкай ухваляе яго намеры.
У дзверы купэ пастукалі і праз хвіліну
з’явіўся галоўны кандуктар, гаворачы:
- Пан барон Дальскі пытаецца, ці можа
ён да вас прыйсці. Едзе ў гэтым жа вагоне.
- Пан барон?... – паўтарыў Вакульскі.
– Так, калі ласка, няхай заходзіць…
Галоўны кандуктар адышоўся і прычыніў
дзверы, а Вакульскі прыгадаў, што барон член таварыства гандлю з Усходам і
адзін з нямногіх ужо адаратараў панны Ізабэлы. “Чаго ён хоча ад мяне? – думаў
Вакульскі. – Можа і ён едзе да ўдавы, каб на свежым паветры прывітаць панну Ізабэлу?... Калі яго не перагнаў гэты Старскі…”
У вагонным калідоры чутныя былі крокі
і размовы; дзверы купэ зноў адчыніліся і з’явіўся галоўны кандуктар, а побач з
ім вельмі худы пан, з маленькімі сіваватымі вусікамі, яшчэ меншай бародкай амаль
сівай і добра сівой галавой.
“Пэўна гэта не ён? – думаў Вакульскі. –
Той быў зусім чорны…”
-
Вельмі перапрашаю, што вас непакою, - прамовіў
барон, хістаючыся ад руху цягніка. – Вельмі… Я не асмеліўся б
перапыняць вашу самоту, калі б не тое, што я хачу запытаць: ці вы не едзеце часам
да нашай шаноўнай удавы, якая вас ужо тыдзень чакае?
-
Якраз да яе еду. Вітаю вас, пане
барон. Сядайце.
-
Вось і добра! – усклікнуў барон, - бо
і я туды еду. Амаль два месяцы я там жыву. Гэта значыць… пане… не столькі жыву,
колькі часта прыязджаю. То ад сябе, дзе мой дом аднаўляюць, то з Варшавы… Цяпер
я вяртаюся з Вены, дзе я купляў мэблю, але правяду тут толькі пару дзён,
бо, пане, павінен замяніць усё абабіццё ў палацы, якое замянілі не раней як два
тыдні таму. Але што ж рабіць… не спадабалася, таму будзем аддзіраць, няма рады!...
Ён смяяўся і лыпаў вачыма, а
Вакульскага прабралі дрыжыкі. “Для каго ж гэтая мэбля?... Каму не спадабалася
абабіццё?...” – пытаў сам сябе з трывогай.
-
Шаноўны пане, - працягваў барон, - ужо
скончыў сваю місію. Віншую!... – дадаў, паціскаючы яму руку. – З першага, пане,
позірку вока я адчуў да вас прыхільнасць і сімпатыю, якая цяпер ператварылася ў
сапраўдную пашану... Так, пане. Наш адыход ад палітычнага жыцця зрабіў нам
шмат шкоды. Вы, пане, першы зламалі неразумнае правіла ўстрымання і за гэта,
пане, павага... Мы павінны цікавіцца справамі дзяржавы, у якой знаходзіцца наша
ўласнасць, дзе знаходзіцца наша будучае...
-
Я не разумею вас, пан барон, -
перапыніў яго раптам Вакульскі.
Барон так збянтэжыўся, што на працягу
хвіліны сядзеў без руху і голасу. Нарэшце прагаварыў:
- Перапрашаю!... Сапраўды, я не меў
намеру... Але лічу, што мая прыхільнасць да шаноўнай удавы па старшыні, якая,
пане, так...
- Скончым, пане, з высвятленнямі, -
прамовіў са смехам Вакульскі, паціскаючы яго руку. – Вы задаволены венскімі
справамі?
- Вельмі... пане... вельмі... Хаця, ці
паверыце, была хвіліна, што паводле парад шаноўнай пані ўдавы я меў намер
непакоіць вас у Парыжы...
- Ахвотна служыў бы вам... У чым жа
была справа?
- Я хацеў адтуль брыльянтавы камплект,
- сказаў барон. – Але ў Вене трапіліся мне прыгожыя сапфіры…
Якраз яны ў мяне пры сабе і калі вы
дазволіце… Вы знаўца каштоўных камянёў?...
“Для каго гэтыя сапфіры?” – думаў
Вакульскі. Ён хацеў пасунуцца на сядзенні, але адчуў, што не можа падняць ні
рукі, ні выпрастаць ногі.
Барон тымчасам выняў з розных кішэняў чатыры саф’янавыя
скрыначкі, паставіў іх на лаўцы і па чарзе пачаў адкрываць.
-
Вось бранзалет, - сказаў ён – праўда,
такі сціплы, адзін камень… Брошка і завушнічкі ўжо больш прыгожыя; я папрасіў
нават змяніць аправу… А гэта калье… Простае, але вельмі густоўнае і можа таму
прыгожае… Але бляск ёсць, ці не так, пане?...
Кажучы так, ён перасоўваў сапфіры перад вачыма
Вакульскага пад міргатлівы бляск свечкі.
-
Не падабаецца вам? – спытаў раптам
барон, заўважыўшы, што яго таварыш не адказвае.
-
Так, вельмі прыгожа. Каму ж гэта вы
вязеце такі падарунак?
-
Маёй нарачонай, - адказаў барон з
тонам здзіўлення. – Я лічыў, што ўдава гаварыла вам пра наша сямейнае шчасце…
-
Нічога…
-
А менавіта сёння пяць тыдняў, як я
зрабіў прапанову і яна была прынятая.
-
Каму ж вы зрабілі прапанову?...
Удаве?... – прамовіў ён ужо іншым голасам.
-
Ды не!... – закрычаў барон, адсоўваючыся.
- Я зрабіў прапанову панне Эвеліне
Яноцкай, унучцы ўдавы… Вы яе не памятаеце? Яна была ў графіні ў гэтым годзе на
прыёме ў гонар Вялікадня, вы не заўважылі яе, пане?...
Доўгая паўза працягнулася, перш чым Вакульскі ўцяміў, што
панна Эвеліна Яноцкая гэта не панна Ізабэла Ленцкая, што барон не рабіў прапанову панне Ізабэле і
што не для яе ён вязе сапфіры.
- Я перапрашаю вас, - звярнуўся ён да занепакоенага барона, - але я такі
разладаваны, што папросту не ведаў, што гавару...
Барон сарваўся з сядзення і хутка пачаў хаваць скрыначкі.
- Што за няўвага з майго боку! – усклікнуў ён. – Якраз я заўважыў у вачах
вашых стому і нягледзячы на гэта я асмеліўся патрывожыць ваш сон…
- Не, пане, спаць я не збіраюся і прыемна мне будзе быць рэшту дарогі ў
вашым таварыстве. Гэта хвілінная слабасць, якая ўжо прайшла.
Барон спачатку развітваўся і хацеў выходзіць, але бачачы, што Вакульскі
істотна ажывіўся, прысеў, запэўніваючы, што толькі на пару хвілін. Ён адчуваў
патрэбу расказаць камусьці аб сваім шчасці.
- Бо што гэта за жанчына! – гаварыў барон з усё большай жэстыкуляцыяй. Калі
я, пане, з ёй пазнаёміўся, яна мне падалася халоднай як статуя і занятая толькі
строямі. Толькі цяпер я бачу, якія гэта скарбы пачуццяў… Апранацца любіць як
кожная жанчына, але што за розум!... Нікому б гэтага не сказаў, што цяпер скажу
вам, пане Вакульскі. Я вельмі маладым пачаў сівець і не без таго, каб ад часу
да часу не кранаў вусы фіксатуарам. Ну і хто б, пане, падумаў: ледзь заўважыла
гэта, раз і назаўсёды забараніла мне фіксатуаравацца; сказала, што ёй вельмі
падабаюцца сівыя валасы і што для яе сапраўды прыгожым можа быць толькі сівы
мужчына. “А пра сіваватых што вы думаеце?”, - спытаў я. “Што яны толькі крыху
мне цікавыя!” – адказала яна… А як яна гэта гаворыць!... Я вам не надакучваю,
пане Вакульскі?
- Але ж, пане!... Вельмі мне прыемна спаткаць шчаслівага чалавека.
- Сапраўды я шчаслівы, і то такім чынам, які для мяне самога з’яўляецца
неспадзяванкай, - працягваў барон. – Бо пра жаніцьбу я заўсёды думаў, ужо
некалькі гадоў мне раяць яе дактары. Ну і планаваў, што вазьму сабе пані,
прыгожую жанчыну, добра выхаваную з прозвішчам і якая можа сябе падаць, и як
найменш не вымагаючы ад яе пэўнага рамантычнага кахання. Тымчасам маеце: само
каханне заступае мне дарогу і адным позіркам разводзіць пажар у сэрцы...
Сапраўды, пане Вакульскі, я закаханы... не – я вар’яцею... Я б нікому гэтага не
сказаў, але вам, да каго ад першай хвіліны я адчуў ледзь не братэрскую
сімпатыю... Я звар’яцеў...Я думаю толькі пра яе, калі сплю – яна мне сніцца,
калі яе не бачу – то, пане, нібыта хварэю. Няма апетыту, сумныя думкі, нейкае бясконцае разладаванне…
Тое, што вам зараз скажу, пане Вакульскі, малю, каб вы не паўтаралі нават
самому сабе. Я хацеў яе ўзяць з сабой на спробу; гэта нізка, ці не так, пане?
Але цяжка, чалавек амаль не верыць у шчасце. Хочучы яе тады ўзяць на спробу
(але нікому ані слоўца пра гэта, пане!), я загадаў напісаць праект інтэрна,
паводле якога, калі б шлюб не дайшоў да вянца па чыёй-небудзь віне (вы
разумееце?) – я заплаціў бы пяцьдзесят тысяч рублёў панне за працу. Сэрца ў мяне
дранцвела ад страху, што… а ну як пакіне мяне?... Але што вы скажаце? Калі ёй
удава узгадала пра гэты праект, панна ў плач… “Што ж гэта, - сказала яна, - ён
думае, што я адракуся ад яго дзеля нейкіх пяцідзесяці тысяч рублёў? Бо калі
разлічвае на зацікаўленасць і не знаходзіць ніякіх вышэйшых пабуджэнняў у сэрцы
жанчыны, то канечне павінен разумець, што за пяцьдзесят тысяч я не аддам
мільён…”
Калі мне гэта паўтарыла удава, я забег у пакой панны Эвеліны і не сказаўшы
ні слоўца, упаў да яе ног… цяпер у Варшаве я зрабіў запавет, а ў ім назваў яе
адзінай і выключнай спадкаемніцай, хоць бы я і памёр перад шлюбам. Уся мая
сям’я на працягу ўсяго жыцця не дала мне столькі шчасця, колькі гэтае дзіця на
працягу некалькіх тыдняў. А што будзе пазней?... Што будзе пазней, пане
Вакульскі?... Я нікому не задаў бы падобнага пытання, - закончыў барон, моцна торгаючы яго за руку. –
Ну, дабранач…
“Забаўная гісторыя! – буркнуў Вакульскі пасля таго як барон пайшоў. – Гэты
стары сапраўды загруз па шыю…” І не мог адкінуць вобраз барона, які як цень то
выплываў на амарантавым фоне сядзення. Таму пазіраў на яго худы твар, на якім
палаў румянец колеру цэглы, на валасы, нібы пасыпаныя мукой, на вочы вялікія і
запалыя, у якіх цяпліўся нездаровы бляск. Камічнае і разам з тым сумнае
ўражанне рабілі выбухі моцнага пачуцця ў чалавеку, які без супынку замотваў
сабе шыю, правяраў, ці добра зачынена вакно, і сядаў у купэ кожны раз на іншае месца з-за скразнякоў.
“Ну і вопратка! – думаў Вакульскі. – Ці магчыма, каб маладая панна магла
закахацца ў такую мумію? З пэўнасцю, ён на дзесяць гадоў старэйшы за мяне, а
які недалуга, які да таго наіўны!...
Добра, але калі гэтая панна сапраўды яго кахае?... Бо цяжка дапусціць, каб
яна яго ашуквала. Увогуле, жанчыны больш шляхетныя, чым мужчыны; не толькі менш
робяць дрэнных учынкаў, але і прысвячаюць сябе нашмат часцей за нас. Калі ж з
цяжкасцю знайшоўся б настолькі подлы мужчына, які ад раніцы да ночы маніў бы ёй
з-за грошай, то ці можна меркаваць што-небудзь падобнае пра жанчыну, маладую
панну, выхаваную сярод шляхетнай сям’і?
Відавочна штосьці ёй стрэліла да галавы і павінна быць таксама крыху вар’яткай,
калі не яго ўзроўню, то стану. Інакш яна павінна была б згадзіцца, што грае
камедыю, а барон павінен бы быў заўважыць гэта, бо каханне пазірае праз
мікраскоп. А калі маладая дзяўчына можа пакахаць такога дзеда, то чаму ж бы
мяне не магла б пакахаць тая?...”
“Заўсёды я вяртаюся да свайго! – шапнуў ён. – Гэтая думка стала ўжо
кшталтам навязлівай ідэі…”
Ён падняў вакно, зачыненае баронам і для таго, каб адкінуць клопатныя
ўспаміны, пачаў зноў прыглядацца да неба. Квадрат Пегаса апускаўся ўжо на
захад, а на ўсходзе ўзнімаўся Бык, Арыён, Малы Сабака і Блізняты. Ён
прыглядаўся да шматлікіх зорак, які былі густа рассеяны у гэтай частцы неба, і
прыйшла яму на думку гэта дзіўная, нябачная прыцягальная сіла, якая далёкія прасторы звязвае ў адно мацней, чым гэта маглі б зрабіць якія-небудзь матэрыяльныя
ланцугі.
“Прыцягненне – прывязанасць, гэта ж па сутнасці адно і
тое ж самае: сіла настолькі вялікая, што ўсё за сабой вядзе, і такая плённая,
што нараджаецца з яе ўсялякае жыццё. Калі мы пазбавім Зямлю ад яе прыцягнення да Сонца, то яна адляціць кудысьці ў касмічную прастору і праз пару гадоў стане
крышталем лёду. Змесцім жа нейкую зорку, якая туляецца, у сферу Сонечнай
сістэмы. І хто ведае, ці і на ёй не абудзіцца жыццё? Чаму ж тады барону
выходзіць з-пад закону прыцягнення, якое пранізвае ўсю прыроду? І ці паміж ім і
яго паннай Эвелінай большая бездань, чым паміж Зямлёй і Сонцам? Што тут дзівіцца
з вар’яцтва людзей, калі такім жа чынам вар’яцеюць іншыя прасторы…”
Тымчасам цягнік ішоў павольна, падоўгу затрымліваючыся на
станцыях. Паветра зрабілася халодным, на ўсходзе пачалі блякнуць зоркі.
Вакульскі зачыніў акно і лёг на квяцістай канапе.
“Калі, - думаў ён, - магла закахацца ў барона, то чаму ж
бы я … Бо яго ж я не ашукваю… Жанчыны ўвогуле больш шляхетныя за нас… менш
хлусяць…”
-
Калі ласка, тут вам выходзіць… Пан
барон ужо п’е гарбату.
Вакульскі падхапіўся: над ім стаяў кандуктар і абуджаў яго
вельмі ашчадным чынам. – Як гэта, ужо дзень?- спытаў ён здзіўлены. – О, ужо
дзевятая гадзіна і амаль паўгадзіны мы стаім на станцыі. Я не абуджаў вас, бо
пан барон не загадваў, але ж вось цягнік зараз рушыць далей…
Вакульскі хутка выйшаў. Станцыя была новая, яшчэ не
цалкам завершаная. Нягледзячы на гэта далі яму вады для ранішняга туалету і пачысцілі
аддзенне. Ён прачнуўся ўжо цалкам і ўвайшоў у малы буфет, дзе барон, прамянеючы
ад шчасця, піў ужо трэцюю шклянку гарбаты.
-
Дзень добры! – закрычаў барон, з
фамільярным пацісканнем рукі Вакульскага. – Пане гаспадар, гарбаты для пана…
Прыгожы дзень, праўда, акурат для шпацыру коннага. Але ж і ўчынілі нам фокус!
-
Што зрабілася?
-
Мы павінны чакаць коней, - працягваў
барон. – Шчасце, што а другой уночы адаслаў дэпешу пра ваш прыезд. Бо раней
таксама выслаў да ўдавы дэпешу з Варшавы, але кажа мне распарадчы, што я
памыліўся і замовіў коней на заўтра. Шчасце, пане, што я тэлеграфаваў сёння дарогаю. А трэцяй даслалі адтуль нарачнага,
а шостай удава атрымала тэлеграму, а восьмай самае позняе выслалі коней.
Пачакайма яшчэ з гадзіну, але затое лепш пазнаеце ваколіцу. Вельмі, пане,
прыгожая мясцовасць…
Пасля снедання выйшлі яны на перон.
Ваколіца з гэтага пункту здавалася плоскай і амаль без лесу; тут і там відаць
былі купы дрэў, а сярод іх групы мураваных будынкаў.
-
Гэта дваранскае жытло? – спытаў
Вакульскі.
-
А так… шмат шляхты жыве ў гэтай
ваколіцы. Зямля дбайна дагледжана; вось люпін, канюшына…
-
Вёскі я не бачу, - заўважыў Вакульскі.
-
Бо гэта дваранскія землі, а вы ж
ведаеце прыказку: На дваранскім полі шмат сціртаў, на сялянскім – шмат
людзей...
-
Чуў, - прамовіў раптам Вакульскі, -
што ва ўдавы збіраецца шмат гасцей.
-
Ах, пане! – закрычаў барон, - калі
трапіцца добрая нядзеля, то як бы вам патрапіць на баль дваран: з’язджаецца
каля дваццаці асоб. І нават сёння мы маглі б знайсці суквецце пастаянных гасцей. Ну, перадусім там
бавіцца мая нарачоная. Далей – пані Вансоўска, міленькая ўдоўка, гадоў
трыццаці, з вялікім багаццем. Мне здаецца, што ўвіваецца за ёй Старскі. Вы
ведаеце Старскага?... Непрыемная постаць: нахабнік, пане, вялікі нахабнік… Я
дзіўлюся, далібог, што жанчына з такім розумам і густам як пані Вансоўска можа
знаходзіць прыемнасць у таварыстве падобнага легкадумніка.
-
Хто ж больш? – пытаў Вакульскі.
-
Ёсць яшчэ Феля Яноцкая, стрыечная
сястра маёй пасіі; вельмі мілае дзіця, дзесьці гадкоў васемнаццаць ёй. Ну,
ёсць Ахоцкі…
-
Ёсць?... Што ж ён там робіць?
-
Калі я выязджаў, то цэлымі днямі лавіў
рыбу. Але паколькі густ змяняецца ў яго часта, то я не ўпэўнены, што не ўбачу
яго цяпер як паляўнічага… Але што ж гэта за шляхетны малады чалавек, што за розум!...
Ну і заслугі ўжо мае; зрабіў некалькі вынаходніцтваў.
-
Так, гэта няпросты чалавек, - прамовіў
Вакульскі. – Хто ж яшчэ бавіцца ва ўдавы?
-
Ды вось здаецца і ўсё, але вось яшчэ вельмі часта прыязджаюць на
некалькі дзён, часам на тыдзень, пан Ленцкі з дачкой. Вытанчаная асоба, - гаварыў далей
барон, - поўная рэдкіх рысаў. Пэўна ж вы
іх ведаеце? Шчаслівы той, каму яна аддасць сэрца і руку! Што там, пане, за манеры,
што за розум; далібог, пакланяцца ёй можна як сапраўднай багіні... Ці не так?
Вакульскі аглядаўся па баках, бо не
мог знайсці адказу. На шчасце, выбег у гэтую хвіліну служка станцыйны,
паведамляючы барону, што прыбыў экіпаж.
- Выключна! – закрычаў барон і даў яму
пару залатовак. – Аднясі, кахане, нашы рэчы, а мы, пане, паедзем... Праз дзве
гадзіны вы пазнаёміцеся з маёй нарачонай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий