Ёсць такая пара года -
Месяц Вязень
Гэта - калі ты адчуваеш сябе Вязнем гэтай зямлі, гэтага Часу, увогуле Гэтага...
Я звязана вечнай повяззю
Ў месяцы Вязні з
усім, што можа звязвацца са мною:
з шэра-ружовымі камянямі,
з учэпістымі каранямі,
з чорна-белымі ластаўкамі,
з пухнатымі аблокамі,
з настойлівымі сухімі былінкамі,
са стромкімі дрэвамі,
з начным небам -
гэта ўсё звязваецца ў адзіны вузел,
нябачнымі ніткамі, абвіваецца вакол мяне, і тады наступае гэты час -
час месяца Вязня, якога я прагну, потым чакаю яго хутчэйшага заканчэння і
ізноў пачатку
У гэтым месяцы можна спазнаць сапраўдную асалоду - пабыць Вязнем Зямлі...Гэтага...
2001 год, восень
Комментариев нет:
Отправить комментарий