понедельник, 31 октября 2016 г.

Месяц Шэрань

Абдымі туманом, месяц Шэрань,
Закалыхвай пад гукі спеву
Струнаў, цяжкіх самім сабе,
І бязлітасны гук агарне мяне
Застануцца зіхоткія мроі
Дзесьці там, за мяжою паўзмроку
Ды пад спевы ледзь-ледзь кружляючы
Узнясуцца бясслоўем ў блакіт
Не збірай у далоні смугу -
Гэта мой у ёй адзіны прытулак,
Дзе ты, Шэрань, і я, і туман
Беззваротна ты, шэрань-месяц,
Ад мяне нікуды не знікнеш
Бо я маю памяць на гукі
Струн тваіх, асаблівых, цяжкіх,
Гэты гук - хоць твая ўласнасць
Усе ж ён мой, хоць крыху ды мой
Твае зоркі ўжо дагарэлі
Вось адкуль гэты гук - такі цяжкі
Мне дарогі твае прадвядомы
Ты прытулку амаль не знойдзеш,
Так што лепш ты застанься, бадзяга,
Калі ж здолееш ўсё ж пакінуць,
Месяц-шэрань, тады абернешся
Шэрым голубам, шэрай хмарай,
Шэрым воўкам з вачыма суму
Ці то сівым каханым маім,
Я пазнаю цябе, пасярэбраны,
Будзе вабіць цябе твой гук,
На які ў мяне - усе правы
Ці не першая я, з тых каго ён
Закрануў і... закалыхаў...

Комментариев нет:

Отправить комментарий