понедельник, 24 августа 2020 г.

Багун-трава

Багун-трава растёт на ранах
Войны, для каждого своей...
А память нам дана упрямо
Из бесконечно мирных дней

Придёт тот день, когда не станет
Меня, такой, как я была
И журавли летят упрямо,
Оставив в небе взмах крыла

Бясконца я ў небе чую
Як рэха, іх бясконцы крык
Іх неба чуе, і пачуе
І вёсны поўніць неба смык

четверг, 30 июля 2020 г.

Як акіян...

Як акіян - з бяздоннай глыбінёй,
Як сонца - кожны дзень,
i як любоў да маці - сына,
Як дом - ля ганку з першаю травой,
Як ад бярозкі - цень,
Так я люблю цябе, мая Айчына

пятница, 10 июля 2020 г.

Трывожным шчасцем расцвіла вясна

Калі шыбуе ліпень з квеценню,
Калі на голлі сонца расцвітае,
І золата сустрэч нам не злічыць,
тады ты ведай - вось калі
Для Купалінкі
Трывожным шчасцем расцвіла вясна

І на дарогах Золата сустрэч

І на дарогах золата сустрэч
Як на парогах...
А сонца высветліць
Шляхі паветра, Час, пастой
Так з небыцця вакол ўзнікаюць
Першадрэвы
І першакветкі з першаю травой
Так кожнаму ізноў свае дарогі,
І чысціня дарог над галавой
Як Новым Часам
Ды не атруціцца,
не атруціцца
Першачысцінёй?
І век вучыцца, век вучыцца, век жывучы,
Чакаць Сустрэчы залатой

понедельник, 13 апреля 2020 г.

Залатыя дожджыкі

Я на палі, на  берагі
Рассыплю дажджы залатыя,
Мурожныя ранкі,
Туманы
Вятрыскамі будуць аблашчаны
І лета ўзнясецца
над полем і лугам,
над лесам і над пералескамі.
Вясёлкамі светлымі
пераліе
нябёсы
над любай
сваёю
зямлёй,
сонцамі
зазіхаціць,
зменіцца
ў золата
восені...
беллю аснежыць
пазней.

воскресенье, 22 марта 2020 г.

Золата Сустрэч

Ці ў праве сэнсу я дадаць
Залоту беларускаму?
Калі дажджом мне ападаць
Вясною на раллю сваю,
Як сустракаецца вада з зямлёй
У дзён-гадоў калавароце,
Так золата Сустрэч сапраўдных нада мной
І ўва мне бялее і залоціцца...

воскресенье, 23 февраля 2020 г.

"Жавароначкі, прыляціце..."

Мы Слова Роднае ўскладаем на алтар,
Малітваю ў вышніх каб гучала
Яшчэ з часоў Скарыны так бывала
І з чыстай белізной наш запавет і дар
Як у часы бяды пяро сваё, як зброю,
Нібы дзіця хатынскае Васіль насіў...
Раней жа тройцаю: Максім, Іван і Канстанцін,
пасля Кандрат, Рыгор і Пімен, Ніл...
слоў не злічыць...
І вечна юныя хоць сталыя дзяўчыны
Уголас мову аддалі Радзіме
І шчыры Уладзімір
Хрыста нібы ў Гародню прызямліў
Усім стомленым забруджаным эфірам:
У думках з вышнім алтаром пастой,
Паслухай сэрца - адзавецца роднай мовай міру
То наталі свой слых бруістай чысцінёй!