вторник, 26 июня 2012 г.

Частка 3 Зыгмунт Шчэнсны Феліньскі Паўліна-дачка Эвы Феліньскай (пераклад)


3. ПАЖАР,ВЯРТАННЕ ў ВАЮТЫН, ПАДАРОЖЖА ДА ГАЛІЦЫІ.  ХВАРОБА І СМЕРЦЬ БАЦЬКІ.
Манатоннае і працавітае, але поўнае сардэчнай абаяльнасці, збарашоўскае жыццё перарвана было пажарам, які далейшым падзеям цалкам іншы ход надаў.  Дом збарашоўскі, драўляны і саломай крыты, як амаль усе тагачасныя домікі ў гэтай ваколіцы, раздзелены быў доўгімі папярэчнымі сенямі на дзве роўныя паловы.  Сені тыя , з якіх усе печы тапіліся, канчаліся з абодвух бакоў вонкавым ганкам, з якіх адзін на дзядзінец, другі на сад выходзіў.  Кожная палова дому складалася з трох аднастайна размешчаных пакояў, з той розніцай, што адна старана аздобней была прыбрана і звалася гасціная, другая ж, найпрасцейшай абстаўленая  мэбляй, насіла назву “пакой насупраць”.  Бацькі спалі на баку гасціннай, бабка з дзятвой і двума слугамі ў пакоі насупраць.  Нанач усе дзверы былі зачынены знутры, вокны ж зачынены аканіцамі.  Перад пажарам дзеці пайшлі спаць, паводле звычаю, каля дзевятай гадзіны, шум паволі сціхаў, аж пакуль усё не супакоілася , пагружанае ў глыбокі сон.  Бацька, які нядаўна прыбыў з Жытоміра, хацеў шмат аб чым паразмаўляць з маці, так што бацькі не спалі даўжэй, чым звычайна, і поўнач ужо настала, калі яны сабраліся нарэшце спачываць.  Але толькі патушылі свечкі, як бацька заўважыў сярод цемры яскравы промень, які закрадаўся праз шчыліны аканіцы, і зараз жа ўцяміў, што гэта пажар.
Ён выбег на дзядзінец і ўбачыў  са страхам,што ўвесь саламяны дах нашага дому быў ужо ў полымі.  Бачачы што такая  пагрозлівая небяспека нападае ўжо на дом, і папярэдзіўшы некалькімі словамі маці, пачаў калаціць у дзверы пакоя насупраць, каб дзяцей, якія спалі, уратаваць.  Разбуджаная са страху нянька, спужаўшыся, што гэта злодзеі грукаюць, зачыніла дзверы яшчэ на адзін замок і сама схавалася ў гардэроб.  На шчасце, Паўлінка пазнала голас бацькі, і сарваўшыся з ложка, спешна дзверы адчыніла. Паколькі не было часу для страху, бо як толькі ўдалося павыносіць напаўразбудзжаных дзяцей, то  полымя ўварвалася  ўсярэдзіну дома з такой гвалтоўнасцю, і апрача шкатулкі і найкаштоўнейшых рэчаў нічога амаль уратаваць не ўдалося. На шчасце вецер дуў у бок саду, дзе не было іншых пабудоў, так што пажар не мог шырыцца, большым небяпекам не пагражаў.  Нас перанеслі ў пякарню, адкуль мы глядзелі, як шалеючае полымя, знішчыўшы саламяную страху,спаўзала паступова на кроквы, бэлькі, і нарэшце сам зруб дома, бушуючы чырвонымі языкамі з патрэсканых вокнаў і адбіваючыся круглай луной на спакойным небе.  Тысячы птаства,таямнічым святлом устрывожаныя, віліся вакол агню, перамешвачы свае страшныя крыкі з ляскатам бэлек, якія ламаліся, з тлумным крыкам людзей, што беглі з вёскі, і  з гукам разбуджаных і спалоханых жывёл, а агонь не адразу суцішыў сваю заўзятасць, аж знішчыў тое ўсё, што ў пыл магло быць пераўтворана.  Дарэмна прыбылі на ратунак валасныя і хацелі агонь апанаваць. Вада, якую лілі ў малой колькасці, здавалася, узмацняла яго сілу, сапраўдных жа сродкаў ратунку вясковыя рэсурсы не маглі задаволіць.  Увесь пажар доўжыўся так мала, што калі першыя прамяні усходу заружавеліся на гарызонце, толькі непрыгляднае папялішча ўразіла наш зрок: тырчэлі два коміны, купа ламачча і дзе-нідзе тлелі яшчэ галаўні –вось усё, што засталося ад гэтага доміка, у якім столькі салодкіх хвілін мы правялі.
Страта ў грашах не перавышала можа некалькі тысяч злотых, але вельмі адчувальнай была нязручнасць, ад якой мы,пазбаўленыя найпатрэбнейшых прадметаў, і нават адзення і пасцелі,  былі вымушаны трываць, і гэта ў пару года, калі асеннія халады моцна пачынаюць дакучаць.  Мы абыходзіліся, як умелі, і хутка неяк паразумеліся.  На часовае месца пражывання бацькі абралі вінакурню, ці бровар, дзе былі два вялікія пакоі, досыць светлыя і няблага забяспечаныя ад холаду.  Рэйкі з разабраных у свіране засекаў на тоўстых калодах замянілі нам добра ложкі, днём перавернутыя кадкі ігралі ролю сталоў, а некалькі зэдлікаў і пара лаваў, сабраных спешна ў вёсцы, складалі нашу імправізаваную мэблю.  Падобным чынам вырашалі таксама і іншыя патрэбы гаспадарскія: гаршчочкі і міскі гліняныя замянілі кухонны і сталовы посуд, з бурака выразалі ліхтар, месца шклянак і графінаў замянілі, не без шкоды для далікатнага водару, кварты і бляшанкі з карчмы, пазычаныя для гэтай мэты.
Аднак нядоўгім было гэта лагернае жыццё, бо з першымі санямі вялікім табарам мы рушылі ў Ваютын.  З жалем прыйшлося нам пакідаць мілае збарашоўскае жытло, дзе да кожнага кутка столькі прывязвала памятных падзей.  Паўлінка заўсёды ўзгадвала іх з моцным сумам, бо тут усёй душой дыхала вясковай свабодай, а сэрца яе заўсёды з маці і сям’ёй будучы, напаўнялася адзінай, якой у свеце жадалася, раскошай.
Калі мы прыехалі ў Ваютын, бацькі стараліся перадусім вырашыць усе невыгоды, звязаныя з нашым выхаваннем.  Для нас, двух старэйшых хлопцаў, бацька наняў гувернёра і змясціў нас пад яго апеку у асобным памяшканні, дзе без перашкоды  мы маглі займацца навукамі паводле складзенага маці плана.  Але нашмат цяжэй пайшло з заняткамі для Паўлінкі, якая сярод шматлікіх наведванняў і бясконцых перашкод амаль не мела вольнай хвілі для навукі.  Паколькі ад гэтага надта цярпела яе навуковае выхаванне, яна ўмела хаця б часткова кампенсаваць страту, карыстаючыся кожнай вольнай хвілінай і падвойваючы спрыт у навуцы.
Вясна і лета з 1830 года прайшлі ў нас у Ваютыне без ніякіх выпадкаў.  Восенню бацька, як звычайна, паехаў у Жытомір, а праз пару месяцаў падзеі лістападаўскія, якія ўстрасянулі краіну, адбіліся і на нашым побыце.  З пачаткам жа вясны ваколіцы Ваютына сталі тэатрам ваенных падзей, калі ў Луцку была галоўная кватэра генерала Крэйца, корпус якога размешчаны быў уздоўж Стыру, адолеў галоўныя на ім пераправы.
Значны атрад пяхоты размясціўся лагерам на скарэцкіх палях, амаль за паўмілі ад нашага дому, казакі ж снавалі па ўсіх вёсках.  У пачатку сакавіка, як генерал Дверніцкі перайшоў Буг і увайшоў на Валынь, усе кватаруючыя ў нашых ваколіцах расійскія войскі звярнуліся да таго, каб невялікі корпус яго абкружыць і дарогу да адступлення яму адрэзаць.  Пад Барэмлем была ўчынена страшная бітва, і хаця Дверніцкі пераправіцца праз Стыр не пусціў праціўніка, аднак узважыўшы цяжкасць становішча, вырашыў уступіць у Галіцыю.  Мястэчка Барэмель знаходзіцца усяго за паўмілі ад Ваютына, так што не патрэбен быў ніякі ганец, каб нам вестку аб распачынанні бітвы прынесці, бо кожны гарматны стрэл мы чулі вельмі выразна.  Паколькі гук падзей пачуўся ў баку Барэмля, мы ўсе выбеглі ў сад і там слухалі з самага высокага ўзгорка з сэрцам, што калацілася, такую нязвыклую для дзіцячага вуха гармонію.
Праз нейкі час у баку бітвы паказалася на гарызонце нібыта шэраватая імгла, якая пашыралася ўсё больш, і лёгкім туманом дайшла аж да нас, прыносячы за сабой злавесны пах пораху.  У той час калі мы, занятыя ўражаннямі ад бітвы, прыкладалі вуха да зямлі, каб ніводнага не страціць стрэлу, прыбягае хлапец з вёскі, задыханы і спужаны, расказваючы, што двор Пшыгоцкага рабуюць,і што бачны ўжо другі атрад на грэблі, які рухаецца ў наш бок.   Пачуўшы гэта, маці адддала ключы гуменнаму і загадала адкрыць усе пабудовы гаспадарчыя, забараніла, каб найменшага супраціву не аказвалася.  Сама ж з усёй дзятвой схавалася ў самым цёмным месцы саду, у глыбокім яры, які з абодвух бакоў  аброс агрэстам.  Паколькі страх наш быў вялікі, але не здолеў заглушыць дзіцячай цікавасці, так што увесь час праз высокія барыкады мы пазіралі на дарогу, выглядваючы, ці не з’явяцца госці, пра якіх гаварылі.  І нядоўга тыя заставілі сябе чакаць.  Праз хвіліну з’явіўся невялікі, нястройны конны атрад салдат з рознай зброяй складзены, так што побач з касматымі башкірскімі буркамі чырванелі гусарскія далманы, двухколерны прапорац уланскай ланцы міргаў каля бліскучага гроту казацкай пікі, а кароткія драгунскія штуцэры стукаліся аб дамасскія чаркесскія ручніцы.  Рознага кшталту шапкі і каскеты адпавядалі гэтай яркай мазаіцы мундзіраў і зброі, а адзін з жаўнераў меў нават абвязаную белай хусткай галаву.  Шум, таўканіна і грозныя вокрыкі таварышылі гэтаму нападу, які быў насамрэч скіраваны на наш дом.  Трапіўшы на дзядзінец, гэтая нястройная дружына рассыпалася па розных дваровых пабудовах, але калі яны заўважылі ўсё адчыненым, значна астыглі, і нават той, які быў галоўным, калі даведаўся, што уласнік маёнтку быў ураднікам і жыў у Жытоміры, загадаў, каб не дапускалі ніякага гвалту і надужыццяў сілы.  Калі жаўнеры нагрузілі некалькі вазоў спажыўнымі запасамі, то рушылі спакойна далей, нічога не ўзяўшы з рэчаў і гардэробу.  Гэта пэўна былі фуражыры, за якімі трэба было чакаць сапраўдную армію.  У ваенны час вядома, што такое пераход значнай узброенай сілы праз краіну, якая лічыцца варожай, асабліва калі толькі дзічына па стэпах таварышуе рэгулярным войскам.
Не дзіва таму, што маці ў атачэнні шасцярых малых дзетак і ў чаканні сёмага, не хацела рызыкаваць пры абавязковых у такім разе непрыемнасцях і небяспеках.  Таму, як толькі марадзёры пакінулі вёску, яна падалася за парадай да паньства Пшэўлоцкіх, а калі даведалася, што і там трывожная абстаноўка, прапанавала разам выехаць у Збарашоў і там дачакацца спакайнейшага часу.  Намер гэты ахвотна прынялі і пачалі рэалізоўваць, так што яшчэ ў гэты ж вечар абедзве нашы сям’і  вырушылі ў дарогу і пасля розных прыгод начнога падарожжа шчасліва нарэшце дабраліся да мяжы.  Але толькі крыху адпачылі пасля бяссоннай ночы, як прыехаў стараста з Лабачоўкі з трывожнай весткай, што Двярніцкі рухаецца да Галіцыі праз Збарашоў, цягнучы за сабой непрыяцельскія сілы.  З-за новай небяспекі сабралі нараду, з якой вынікла, што адпраўляемся яшчэ далей, шукаючы больш пэўнага сховішча у недалёкіх лабачоўскіх лясах.
Мы адправіліся зноў разам з Пшэўлоцкімі, і карыстаючыся тым, што расійскія пагранічнікі пакінулі свае месцы, мы перайшлі без перашкоды мяжу і на галіцкай зямлі размясціліся.  Паводле складзенага плана, мы павінны былі заставацца ў гэтым бяспечным сховішчы, пакуль не супакояцца ў ваколіцы, а потым вярнуцца зноў у Збарашоў.  Цёплая ўжо, хаця і сакавіцкая пара, амаль паўмільная адлегласць ад дому, адкуль штодзень можна было атрымліваць свежыя прадукты і звесткі, нарэшце пакінутая хаціна пагранічнікаў, якая нам адчыніла свае дзверы, усё гэта рабіла пазначаны план здзяйсняльным і лёгкім у выкананні, і нават надавала яму нейкі рамантычны шарм, які напаўняў нашу дзіцячую фантазію.  Нічыпар, адзін са збарашоўскіх парабкаў, аднаўляў штодзень нашы кухонныя запасы, высыланыя бабуляй, якая не хацела з намі ісці ў лес.  Тры дні прайшлі ў нас няблага і ўжо згодна з атрыманымі звесткамі мы хацелі вяртацца назаўтра дадому, як неспадзяваны выпадак змарнаваў усе нашыя намеры.  
Якраз мы размясціліся на траве, каб з’есці сняданне, як на наша спакойны лагер напалі збройныя жаўнеры, якія з дзікім крыкам і з голымі палашамі абкружылі нас у адзін момант.  Лёгка ўявіць, як напужаліся дзеці і жанчыны пры такіх абставінах.  Дарэмна наша маці, якая ледзь не страціла прытомнасць, спрабавала нас сабраць вакол сябе, глухія да яе прызываў, мы з крыкам уцякалі да бліжэйшых кустоў, зашываючыся як мага глыбей у гушчар.  Некаторыя жанчыны пераганялі дзяцей, іншыя млелі ці мелі спазмы, самыя ж адважныя падалі на калены іпрамаўлялі малітву Пад Тваю апеку… Усё гэта разам уяўляла карціну, поўную шуму і неразбярыхі, так што самі нападнікі аслупянелі ад здзіўлення і спынілі свае ваяўнічыя захады.  Гэта быў аўстрыйскі пагранічны аб’езд, складзены з гусараў і шволежэраў, які заўважыў наш табар і палічыў нас кантрабандыстамі, хацеў нас неспадзявана схапіць, не даючы часу ні ўцячы, ні абараніцца.  Наша маці, як толькі пазнала аўстрыяцкія мундзіры, не спужалася зусім іх узброенага нападу, і была ўпэўнена, што дзяцей і жанчын не заб’юць, але баялася толькі, каб каторае з нас не захварэла ад страху ці не пакалечылася ўцякаючы.  Таму хутка ў нас скончылася паніка, мы сабраліся зноў каля яе, усе цэлыя і здаровыя, яна ж цалкам супакоілася і чакала далейшага развіцця гэтай прыгоды.  
Падчас усяго гэтага пан Пшэўлоцкі, адзіны мужчына сярод нас, калі заўважыў пагранічны аб’езд, узгадаў што ў падарожнай кухні ў яго пара бутэлек араку, які ў Аўстрыі лічыўся кантрабандай.  Таму не зважаючы на крык дзяцей і лямант жанчын, ён дабег да свайго возу і не пакідаў яго да таго часу, пакуль абедзве бутэлькі не дастаў і не разбіў.  Яго прысутнасць усё ж была пажаданай, бо ён адзін толькі ведаў нямецкую мову, мог растлумачыць галоўнаму ў атрадзе пра прычыны нашага знаходжання ў лесе.  Разабраўшыся з аракам, ён наблізіўся да афіцэра і пасвяціў яго ў таямніцу нашага становішча, і паколькі, як здавалася, камандзір быў задаволены гэтым тлумачэннем, аднак загадаў праверыць нашы рэчы і засведчыў, што паводле парадку службы павінен нас праводзіць да Мікалаева і аддаць у рукі мясцовай улады, якая вырашыць наш далейшы лёс.  Ні просьбы, анічога не змагло ўлагодзіць афіцэра, трэба было падпарадкавацца, і хаця яны не знайшлі ніякай кантрабанды, нас правялі пад стражай у Мікалаеў.
Тут наша становішча пагоршылася яшчэ, калі мясцовыя ўлады, не вырашаючы наш лёс, выехалі у Львоў, трымаючы нас пад стражай.  Нашым жытлом была вялікая стадола, у якой апрача саломы не было ніякіх рэчаў, а кухняй нам служыла пакінутая кузня, а невялікі агарод з гароднінай, што быў побач са стадолай, быў адзіным дазволеным да наведвання месцам.  Два жаўнеры змяняліся кожныя дзве гадзіны, не дазваляючы нам наводзіць якія-небудзь стасункі з жыхарамі.  Другі тыдзень ужо ішоў гэтай няволі, а рэзалюцыя са Львова не прыходзіла.  Прывезеныя запасы прадуктаў вычарапліся цалкам, апусцеў і кашалёк, дзе ледзь некалькі злотых знайшлося, каб аднавіць запасы – не было мажлівасці.  Нястача адчувалася ўсё больш, і нарэшце сапраўдны голад нам пачаў дакучаць , так што шчаўе і лебяда ў гародзе былі галоўнымі складнікамі нашага стрававання.
Аднойчы, калі мы вярнуліся з паходу па траву, - кожнае з нас кухарцы аддавала назбіраную зеляніну,- убачылі дзеда з торбамі, які з нізкім паклонам набліжаўся да маці, выцягваючы рукі па падаянне.  Стража не звярнула на яго ўвагі, а мы прынялі яго за звычайнага жабрака, але якое ж было наша здзіўленне, калі пазней пазналі ў ім Нічыпара.  Вокрык радасці амаль не выдаў таямніцу, але на шчасце гэта было ўжо ў стадоле, дзе жаўнеры ўжо не сачылі.  Ён скінуў з сябе торбы і прыклееную бараду і паведаміў нам, як непакой апанаваў усіх у Збарашове пасля нашага знікнення з лесу, аж пакуль ён, высланы на разведку, не даведаўся пра нашыя прыгоды і месца нашага побыту.
Атрымаўшы гэтыя звесткі, бабуля здагадалася, што мы адчуваем нястачу і выправіла яго ў другі раз, як найлепш знаёмага з пагранічнымі справамі, каб як найхутчэй ратаваць нас з бяды.  Тут Нічыпар развязаў свае жабрацкія торбы і дастаў з іх розныя прыпасы і невялікі мяшэчак з грашыма.  Хто ніколі не адчуваў голаду, той не адразу зразумее нашу радасць ад выгляду шынкі, кілбас і сыру, якія, як па ўзмаху чарадзейнай палачкі, з’яўляліся з торбаў Нічыпара.  Пазіраючы на сапраўдныя праявы нашай дзіцячай радасці, сэрца не менш нашага ўсцешанай маці ўзрушана было найчуллівейшай удзячнасцю Богу за гэты новы доказ Бацькоўскай Яго Апекі.  Падзякаваўшы разам з намі Нябеснаму Айцу за атрыманую апеку, дзякавала таксама і паважанаму Нічыпару, які, рызыкуючы, прыйшоў нам на дапамогу.  З таго часу гэты жабрак стаў пасярэднікам паміж намі і Збарашовам, а хаця і пазней бедна было ў нашай кладоўцы, голаду больш усё ж не было.
Тымчасам прыйшла рэзалюцыя са Львова, якая дазваляла нам свабодны побыт у Галіцыі.  Знялі стражу і пакінулі нам самім выбраць месца для жытла.  Карыстаючыся гэтым дазволам, Пшэўлоцкія выехалі ў Львоў, каб атрымаць пашпарт для вяртання, маці ж наняла ў Мікалаеве сціплае памяшканне і вырашыла не кранацца з месца, пакуль не скамунікуецца з бацькам.  І толькі мы пераехалі ў новае памяшканне, як да бяды ваеннага ліхалецця і неўраджаю мор пачаўся.  Халера завітала ў Мікалаеў і абрала наш дом першым.  Паводле тагачасных звестак пра гэтую эпідэмію, забаранялася камунікаваць з жыхарамі дому, дзе была зараза.  Зноў мы былі пад стражай, але на гэты раз не надоўга, бо паколькі халера шырылася, то знялі стражаў пры дамах, і зноў аднавілася камунікацыя.  Апека Боская і тут дала аб сабе ведаць, бо нягледзячы на вялікую смяротнасць падчас эпідэміі, ніхто з нашай сям’і не пацярпеў.
Падчас гэтых падзей бацька звольніўся пасля вялікіх цяжкасцяў і клопатаў ад кіраўніцтва і паспяшыў да нас у Ваютын.  Вельмі заклапочаны нашым побытам, паехаў за намі ў Збарашоў, а калі даведаўся пра наш лёс, то даехаў аж да пагранічнага мястэчка Стрэмільча, заведамляючы нашу маці, каб са свайго боку як найхутчэй адказала, бо не маючы надзеі, што яго прапусцяць без пашпарту праз граніцу, хацеў хоць на мяжы ўбачыцца і паразмаўляць з намі.  Атрымаўшы гэты ліст ад бацькі, мы адправіліся ў дарогу, бо маці павінна была хутка нарадзіць.  Мы і не спадзяваліся, але пагранічная стража ўвайшла ў наша становішча і дазволіла бацьку пажыць часова ў Стшэмільчу.  Не трэба гаварыць, якой шчаслівай для нас была тая хвіліна, калі пасля столькіх пераходаў мы апынуліся нарэшце зноў у абдымках любага бацькі.
Пасля першых праяў радасці твар нашай маці засмуціўся, бо яе вопытнае вока заўважыла на твары даўно нябачанага мужа  нязвыклыя змены, і моцна аб здароўі яго трывожылася, асабліва калі часты і сухі кашаль нядобрае прадчуванне абуджаў у маці.  Гэта боязь узрасла асабліва , калі бацька, які не прыслухоўваўся да ўсіх просьбаў пачаць адпаведную праверку зусім адмовіўся, як звычайна ўсе сухотнікі, адказаўшы, што гэта даўняя прастуда, які з прыходам цяпла сама знікне.  Сярод нас адна толькі Паўлінка  была даверанай асобай для непакою маці, не дзіўна , што калі мы гулялі свабодна і весела, не заўважаючы ніводнай хмаркі на гарызонце, яе твар быў засмучаны, а душа сумавала.
Жывучы заўсёды планамі, бацькі нанялі ў Стрэмільчы адзін толькі пакой з шырокімі сенцамі і там з намі ўладкаваліся.  Пара была сапраўды цёплая, таму не адчувалі па гэтай прычыне невыгод, бо цэлы дзень маглі быць на паветры, а ноччу спалі на засланым сене.  І што нас непакоіла найбольш, што Вялікдзень надыходзіў, а ў нашай кладовай, акрамя круп і груба меленай мукі нічога не было.  Сродкі нашых бацькоў з кожным днём раставалі, дарагавізна ўзрастала увесь час па прычыне усеагульнага неўраджаю, які ў гэтым годзе прыйшоў як на Валынь, так і ў Галіцыю.  Перад святам цэны на збожжа так узраслі, што голад пачаў касіць найбяднейшых валасных і гарадскіх рамеснікаў.  Мала дзе можна было знайсці жытнюю муку, а хлеб усё больш пеклі з ячменнай ці аўсянай мукі, дамешваючы яшчэ вотруб’е, а некалі і нацёртую бярозавую кару.  Хлеб такі рассыпаўся, як попел, і не даючы падсілкавацца, вёў да ўзнікнення страшных хваробаў, так што смерць ад голаду не менш штодзень забірала ахвяраў, чым халера.  
У такіх вось абставінах маці наша нарадзіла 19 красавіка, у дзень Боскага Уваскрасення, дзяўчынку, якую па прычыне нязгасных яшчэ надзей назвалі Вікторыя.
Бацькі мелі намер вярнуцца ў краіну пасля выздараўлення маці.  Але сталася так, што пакінутая рускімі лінія мяжы зноў пачала ахоўвацца стражай, што ўскладняла вяртанне дадому без пашпарту.  А паколькі клопаты пра пашпарт вымагалі шмат часу і грошай, бацькі, прыціснутыя усё страшнейшай галечай, вырашылі паспрабаваць шчасця, пераходзячы граніцу незаконна.  Бацька рушыў конна, і ў яго атрымалася.  Потым я з Алоізам пайшлі пешшу, пад кіраўніцтвам Нічыпара, і нам таксама ўдалося прайсці ў Збарашоў.  Маці нарэшце пераехала граніцу на возе, з цэлай світай слуг і дзяцей, і ўжо была недалёка ад дому, калі пагранічная стража заўважыла свежыя сляды і пусцілася ў пагоню і дагнала воз амаль каля самага Збарашова.  Калі яны пераканаліся, што апрача дзяцей, жанчын і старых нікога больш не было, адвяла сваю невялікую здабычу да бліжэйшай мытні, дзе пасля следства маці адпусцілі, папрасіўшы паабяцаць, што па першым закліку ўлад не адмовіцца паўстаць перад сапраўдным судом, да чаго усё ж не дайшло.  Такім чынам пасля некалькі месяцаў туляцтва мы былі ўсе разам пад родным дахам у любым Збарашове.
Нягледзячы, што дом быў не адбудаваны, бацька, каб пазбегнуць непрыемных стасункаў, якіх пры змене абставін у краіне не маглі б пазбегнуць у Ваютыне, вырашыў жыць пастаянна ў Збарашове, церпячы лепш розныя невыгоды, чым той маральны прымус, які пры яго хваравітым самалюбстве здаваўся яму немагчымым.  І паколькі ён аддзяліўся так моцна ад знешняга свету, што закапаўся ў сваім улюбёным мястэчку і нікога не бачыў, акрамя сямейнікаў і хатніх слуг, гэта вельмі адпавядала яго тагачасным памкненням.  Пакуль доўжылася лета, недахоп адпаведных выгод не адчуваўся, бо гаспадарчыя пабудовы былі дастатковыя для часовага прытулку, але калі прыйшла восеньская слата, становішча стала вельмі непрыемным.  Маці перажывала за тое, што пры такіх санітарных неспрыяльных умовах здароўе бацькі пагаршалася, а каб пакінуць Збарашова , ён не хацеў і слухаць.  Бачачы гэтае цвёрдае рашэнне бацькі, маці старалася, наколькі магчыма, зменшыць невыгоды і пакуты хворага, забываючыся на сябе, у чым знаходзіла у Паўлінцы як клапатлівую, так і ўмелую памочніцу.   К вясне аднак, калі становішча ў краіне ўрэгулявалася паводле новага парадку рэчаў, а выхаванне наша абавязкова патрабавала іншых умоў, бацька згадзіўся нарэшце на выезд у Ваютын з умовай, што маці пазбавіць яго ад усіх нялюбых цікаўных і адведзін.  Паляпшэнне матэрыяльнага становішча не палепшыла увогуле стану здароўя бацькі, наадварот, хвароба яго бушавала, ды так гвалтоўна, што нгават з лекавымі сродкамі, якія ён нарэшце згадзіўся прымаць, не было магчымасці стрымаць яе знішчальны ход.  Восенню адчуваў сябе такім слабым, што сам не мог узняцца з ложка, і хаця маці з Паўлінкай дзяжурылі ўвесь час пры ім і рабілі ўсё, што яму якую-небудзь палёгку прынесці магло, жыццё яго ад таго часу стала пакутай.
Пад канец снежня доктар засведчыў, што дні бацькі злічаныя, бо арганізм быў так аслаблены, што не было мажлівасці далей яго падтрымліваць.  Трэба было папярэдзіць бацьку пра блізкі скон, каб ён мог па-хрысціянску прыгатавацца да спаткання гэтай урачыстай хвіліны.  Паўлінка, верная духу ахвяры, які яе заўсёды вылучаў, прасіла маці, каб дазволіла дапамагчы ў гэтым сумным абавязку.  Маці ведала яе далікатнасць і растаропнасць і не магла адмовіць, асабліва што баялася, каб у яе самой сіл да гэтага хапіла.  Назаўтра была Вігілія Божага Нараджэння а таксама імяніны маці.  
Шмат ужо гадоў у гэты дзень бацькі мелі звычай садзіцца за Божы Стол і бацька ўвесь час свайго кіравання ў Жытоміры стараўся вырвацца на святы, каб гэты дзень сустракаць сярод сям’і.  Паўлінка, карыстаючыся гэтым пабожным звычаем, запытала са звыклай простасцю ў бацькі, ці не загадае ён папрасіць ксяндза, каб той прыбыў заўтра з Панам Богам? Бацька адразу здагадаўся пра таемную думку Паўлінкі, твар яго спахмурнеў і прыняў выраз глыбокага смутку.  Паўлінка ўкленчыла, залітая слязьмі, каля ложка, ён жа праз хвіліну узняў позірк да Неба і прамовіў урачыста: “ Пане! Калі ты хочаш маё жыццё, я ахвярую Табе яго, будзь толькі Бацькам для маіх дзяцей, бо не смерць мне страшная, а іх сіроцтва”.  Слёзы з’явіліся ў яго вачах, але ён перамог узрушэнне і папрасіў у Паўлінкі, каб тая запрасіла да яго маці і астатніх дзяцей.
Калі мы ўсе ўвайшлі і абкружылі яго ложак на каленах, то ён быў ужо цалкам спакойны.  Звярнуўся спачатку да маці, і зірнуўшы на яе з выразам чулай прывязанасці, сказаў тым далікатным тонам, якім у самыя шчаслівыя хвіліны жыцця гаварыў ёй: “ Дзякуй табе, дарагая жонка за дваццаць гадоў нічым не засмучанага шчасця, якое ты дала мне спазнаць.  Прабач мяне, што неаднойчы цябе засмучаў, а некалі нават раніў тваё сэрца.  Гэта былі тольі хвілінныя слабасці, бо ў глыбіні душы я паважаў цябе і кахаў, як ніводную жанчыну ніколі не кахаў, бо ты была сапраўдным апекуном-анёлкам для мяне.  Заўтра дзень тваёй святой , вялікая б для мяне была радасць, калі б мы разам у апошні раз да Святой камуніі маглі прыступіць.  Паедзь заўтра з дзецьмі рана ў касцёл і прасі пробашча , каб на нашу інтэнцыю адслужыў імшу, а потым да мяне з Панам Богам прыбыў.  Але няхай таксама і алеі святыя возьме з сабой, бо не пашкодзіць дачасна падрыхтавацца да таго падарожжа, у якое неўзабаве я выправіцца мушу. ”
Потым абнімаў нас і блаславіў кожнага паасобку, а як мы пазаходзіліся ад плачу, то прамовіў узрушана:” Вялікія скарбы пакідаю на зямлі! Але веру, што Бог, які кліча мяне да сябе, не пакіне сірот і большай, чым мая, вас абкружыць апекай”.
Назаўтра усё адбылося паводле распараджэнняў бацькі.  Калі мы вярнуліся з касцёла, то былі сведкамі, з якім богабойным выглядам прымаў святыя сакраменты і з якой прыхільнасцю абяцаў сваю душу Богу.  Потым ён хацеў зрабіць тэстамент і адпісаць маці Збарашоў як у значнай частцы за яе ўнёсак набыты.  Аднак маці не дазволіла і нават не хацела, каб яе пасаг юрыдычна забяспечаным быў.  Бацька не пакінуў пісьмовай волі сваёй, толькі вусна выказаў свае пажаданні, засяроджваючыся асабліва на тым, каб нас, старэйшых, у школы абавязкова аддалі.  Паводле гэтага распараджэння маці адвезла нас у Луцк і размясціла там у гімназіі, якая толькі што пераехала з Крамянца.  Але толькі мы пачалі наведваць лекцыі, як прыслалі па нас коней са страшнай весткай, што ўжо не маем больш бацькі, які скончыў жыццё 10 студзеня 1833 года.
З ранаю ў сэрцы мы паспяшаліся дадому, каб хаця на катафалку пацалаваць яшчэ раз дарагія рукі, якія нас нядаўна бласлаўлялі, якія ніколі ўжо не змогуць быць над нашымі галовамі.  Маці абдымала нас плачучы і правяла моўчкі ў пакой, дзе спачывалі ўжо парэшткі бацькі.  Толькі страшнае схуднелае цела сведчыла пра яго доўгія і цяжкія пакуты, якія ён перажыў, выраз жа твару быў такі лагодны і спакойны, як нібы ў мілы сон быў заглыблены.  З енкам і плачам мы ўкленчылі, абліваючы слязьмі гэтае заўсёды любае, хоць цяпер застыглае цела, якое праз хвіліну павінна было схавацца назаўсёды пад вечкам труны.
Смерць бацькі не рабіла нас сапраўды поўнымі сіротамі, але тое, што застаецца, не здолее ніколі суцешыць кахаючае сэрца пасля таго, што страціць, як здароўе адной часткі цела не супакоіць болю пасля адсячэння іншай.  Погляды рэлігійныя, што так моцнае ўліваюць суцяшэнне  у пазнейшым узросце, не трапілі яшчэ досыць моцна ў дзіцячыя нашыя сэрцы, каб іх адарваць ад страшнага вобразу смерці, які мы мелі перад вачыма, і ўзняць да нябачных вышынь, дзе бессмяротная душа пераменлівую рэчаіснасць на вечнае жыццё змяніла.  Боль Паўлінкі толькі здаваўся трохі спакайнейшым, ці таму, што  ўмела больш валодаць сабой, ці што зрок яе душы глыбей у таямніцы сягаў, ці нарэшце таму што прырода яе пачуццяў была больш унутраная, чым у нас.   Чым менш боль яе быў нябачны перад людзьмі, тым мацней збіраўся ён у сэрцы, падкопваючы яе і без таго слабы арганізм.  Але больш уразіла нас, як трымалася маці, бо перад людзьмі намагалася схаваць таксама боль.  Калі яна вярнулася з пахавання, калі ўсе ужо раз’ехаліся, і дом стаў самотны, яна адчула вакол сябе такую вялікую пустэчу, а ў сэрцы такі невымоўны сум, што не магла нічога рабіць.  Кожнае месца, кожны прадмет, кожная праца нагадвалі ёй таго, з якім яе жыццё было так цесна звязана, і якога не магла ўжо бачыць на гэтай зямлі.
Адораная аднак моцным і практычным характарам, яна не дазволіла душы паддавацца доўга марным згрызотам пра тое, што прайшло беззваротна.  Думка, што тая ж самая смерць, што забрала яе мужа, некалі спалучыць яе з ім навечна, суцяшала боль, памяць жа была адзінай падпорай і апекай нашай, сілы ёй да працы дадавала.  І паколькі ўзялася зноў за сваю працу і кіраванне домам, моцнае гэта і глыбока кахаючае сэрца аж да магілы засталося верным адзінаму выбранцу свайму, які яе найпершы ашчаслівіў.  Да глыбокай старасці яснеў яе твар ад думкі пра любага Герарда і паводле яго вобразу пра мужчынскую прыгажосць мела суджэнне.
Цяжка дапусціць, каб на працягу дваццаці гадоў жыцця свайго з мужам нічога не стрывала ад яго, асабліва калі бацька меў уразлівы і хваткі характар.  Ніколі аднак ні перад намі, ні перад найбліжэйшымі сваімі сябрамі не ўзгадвала пра тое, што найменшы цень на памяць памерлага кінуць бы магло.  Любіла наадварот расказваць нам тыя асабліва выпадкі, у якіх адвага, шляхетнасць ці  выхаванасць  бацькі найяскравей былі бачныя, калі хацела, каб у сэрцах нашых памяць толькі аб цнотах яго абудзілася, увесь час захоўваючы пашану і прывязанасць да яго.  Усё жыццё таксама памятала пра душу памерлага, малітвы, спамінанніі і Імшу святую на інтэнцыю яго ахвяруючы, і нам нагадваючы заўжды пра гэты святы абавязак.  Перажыла мужа амаль на трыццаць гадоў і давала ўвесь час доказы прывязанасці і пасля яго смерці.  Як і тыя, якія атрымліваў ад яе пры жыцці.  Яна спачыла пасля смерці на тых жа скарэцкіх могілках, што і яе каханы, і я смею спадзявацца, што Бог літасцівы павянчаў іх агульнай каронай у вечнасці.

Частка 2 Зыгмунт Шчэнсны Феліньскі Паўліна - дачка Эвы Феліньскай (пераклад)


2.Жыццё ў Збарашове.
Збарашоў, які знаходзіцца за 4 мілі ад Ваютына, валодаў той пажаданай у гэты час зручнасцю, што на мілю вакол яго амаль не меў суседства.  З аднаго боку  аддзяляла яго ад суседніх вёсак бясконцае балота Няпавы, з двух іншых межавала з абшырнымі воласцямі ключа Лабачоўскага, якія належалі ў гэты час графу ардынату Замойскаму.  Чацвёртую ж мяжу стварае другая частка той жа вёскі, якая называецца Старым Збарашовам, што была ў гэты час уласнасцю князёў Трынітарыяў Берэстэцкіх, якія трымалі там толькі аканома.  Уласнасць ардынацкая прылягала аж да мяжы галіцкай, якая працінае далейшую камунікацыю з поўднем, так як Непава працінае яе з поўначчу.  Гэтае выключнае геаграфічнае становішча стварае са Збарашова такую зацішную гавань, што той хіба да яе завітае, хто спецыяльна ў падарожжы  яе заплануе, бо нават ніводная дарога не праходзіць праз вёску і трэба ехаць з чвэрць мілі вельмі вузенькай дарожкай, каб выбрацца на агульны гасцінец.
У новай гэтай рэзідэнцыі маці магла нашмат больш прысвяціць выхаванню дзяцей, а асабліва магла ўладзіць парадак заняткаў навучання, не баючыся штохвілінна новай перашкоды.  Погляд яе на выхаванне і спосаб, якім праводзіла яго  на практыцы, заслугоўваюць бліжэйшага разгляду, бо ў гэтай перадусім крыніцы належыць шукаць растлумачэння пазнейшага развіцця характару Паўлінкі.
 Абраўшы закон Божы за адзіную норму практычнага жыцця, маці наша ацэньвала паводзіны сваіх дзяцей не паводле зменлівых правіл прыстойнайсці ці  тленнай  карысці, а паводле заслугі ці віны кожнага ўчынку перад Богам.  Адсюль, лічачы важнай рэччу толькі тое, што ёсць цнота ці грэх, на ўсё іншае мала ўвагі звяртала, хоць  бы погляды свету інакш пра гэта гаварылі.  Ніколі да нас не звярталася з-за сваёй амбіцыі, нашага кампанейства ці фальшывага сораму, але звярталася да нашага адно сумлення, стараючыся ў сэрцы нашыя прышчапіць настолькі незалежныя ад акалаічнасцяў правілы, што  маглі заўсёды і ўсюды   кіравацца імі.   Доўгіх і напышлівых настаўленняў аднак яна не любіла, хаця і без таго паказвала нам недахопы і ўчынкі нашыя.  Вычыткі гэтыя былі простыя і кароткія , а паколькі з сэрца ішлі, лёгка да нашых сэрцаў траплялі.
Лічачы надта  вялікую адкрытасць дзяцей з погляду бацькоў галоўным рухавіком выхавання, маці імкнулася так  моцна ў нас абудзіць давер, каб мы ўсё ёй аб сабе расказвалі.  Для дасягнення гэтай мэты яна надта імкнулася кіраваць сабой, так дакараючы нашыя ўчынкі, што  дзіця не магло думаць , што хвілінны гнеў ці асабістая абраза гаворыць яе вуснамі.  З адкрытым непакоем яна нам выказвала, у чым учынкі нашы Бога абражалі і якую ўласным душам нашым шкоду прыносілі.   Пакаранне таксама прызначала заўсёды ў выглядзе дастатковым, стасуючыяго цяжкасць адно са ступенню віны, а не з матэрыяльнай шкодай , якой прынясенне  магло быць прычынай.  Колькі разоў выпадак ці нязграбнасць былі прычынай сумнага якога –небудзь выпадку, не толькі не карала, але суцяшала, увогуле, вінаватага, калі лічыла, што не спецыяльна зрабіў.  У выпадку істотнай нават віны шчырае прызнанне і скруха былі прычынай заўсёды змяншэння пакарання, так што дзеці не мелі ніводнай нагоды хаваць свае ўчынкі, асабліва што гарачая прывязанасць, якую мы адчувалі ў адносінах да маці, улацвяла абавязковае поўнае адкрыццё сэрца перад  ёй.
Не трэба  аднак лічыць, што наша маці належала да ліку тых асоб,якія прымаючы пакаранні цялесныя за сродак, які  прыніжае годнасць чалавека, абіраюць глядзець на несправядлівыя ўчынкі ці парожні час сваіх дзяцей, і такім варварскім чынам настаўляць іх на дарогу абавязку.  Нааадварот, лічачы, што мэта выхавання – навучанне дзіцяці  як цнатлівага і прыстойнага члена грамадства, а не трыумф  той ці іншай педагагічнай методы, калі бачыла, што толькі розгай перагнуць можна супраціўленне ці ляноту дзіцяці, не вагалася яе практыкаваць насамрэч, не клапоцячыся аб тым, што паводзіны людзей пакаранні цялесныя стрымліваюць.  І слушна, бо паколькі ўлада бацькоў паходзіць ад Бога, ане ад звычаяў у грамадстве, то перад Богам, ане перад публічным рашэннем трымаць поле яе ўжытку патрэбна.  Калі ж неразумным паблажаннем бацькі загубяць сваё дзіця, ніводная сісітэма філасафічная апраўдаць іх перад Божым судом не зможа.  Шчыра кажучы, маці мела столькі такту  пры выхаванні дзяцей, што розга была вельмі рэдка патрэбна, а ле ўсё ж некалі была і патрэбна абавязкова і найлепшы ўплыў аказвала.  Бо калі дзіця закрыеццца ў благіх паводзінах і на сродкі маральныя аказваецца нячулым, у гэты час ён нібы адказваецца ад  сваёй чалавечасці , і трэба уздзейнічаць на звярыную яго прыроду, каб у ім чалавека абудзіць.  Зрэшты сам здаровы розум дыктуе, што калі чалавек складаецца з душы і цела, то ўтопіяй было б  хацець ад яго выхаваннем аднаго толькі са складнікаў займацца. Маці такую вялікую мела перавагу над намі і так умела звязвацца з нашымі сэрцамі, што розга цэлымі гадамі не бывала ва ўжытку.  Паўлінка ніколі  яе не заслужыла, пра сябе ж прызнацца мушу, што быў пакараны за ўпартасць на восьмым годзе жыцця, і навука гэта такі добры вынік мела, што толькі на пятнаццатым годзе амаль паўторна не была ўжытая з нагоды новай, але ўжо менш запамінанай прыкрасці.  Але аднак не зменшыла гэта ні прывязанасці, ні павагі маёй да маці, увогуле  удзячнасць да любові дадаючы.
У звычайным бегу жыцця прывязанасці нашай да маці і даверу, які ў нас абудзіць умела, аж надта хапала для ўтрымання нас у межах абавязку.  Любоў сыноўняя пабуджала нас больш у выніку, чым боязь пакарання, да пазбягання ўсялякіх учынкаў, што ранілі сэрца маці.  Калі аднак здарылася ўтварыць што небудзь недазволенае, мы прызнаваліся шчыра, ведаючы, што махлярства і мана  стокроць большую рану стварылі б ёй, чым нашы самыя дзіцячыя правіннасці.  Пэўныя будучы пры гэтым, што маці поўную веру  словам нашым двала, найменшага не аказваючы нам недаверу, тым больш не маглі мы сардэчнасць адплочваць ёй ашуканствам, адчуваючы асабліва, што добраахвотна створаная мана не дазволіла б вінаватаму смела глядзець  ў гэтыя любыя вочы, з якіх такія чыстыя прамені шчасця да нас сплывалі.  Маці таксама са свайго боку, надзвычайную надаючы гэтаму вагу, каб на ўзаемным даверы будаваць свае стасункі з намі, не толькі не ўжывала забіваючагай усякі даваер сістэмы надгляду, але ніякіх нават таемных нагавораў паміж дзецьміі не прызнавала.  Хто хацеў давесці крыўду сваю , павінен быў да вінанаватага скаргу сваю звярнуць.  Звычайна маці пасля заканчэння штодзённай працы  збірала нас вакол сябе вечарам, і намілаваўшыся з намі даволі, прыступала да падсумоўвання дзённага сумлення, так як кожнае па чарзе расказвала вельмі дакладна справы свае, не абмінаючы ніводнай, хоць бы вельмі страшнай недазволенасці.  Не скажу, каб гэтае прызнанне праходзіла заўсёды ў нас з лёгкасцю.  Вялікі гэта быў увогуле боль і сорам немалы, калі што нядобрае прыходзілася сказаць аб сабе, але думка нават схаваць не паўстала ніколі ў сэрцах нашых, хаця б ва ўчынкаў нашых і не было ніводнага сведкі.  Маці пры гэтым была так навучана ў адгадванні таемных нашых думак і пачуццяў, што з першага ўжо позірку пры вітанні ўнутраны стан душы адгадвала наш.  І як толькі заўважала, што якое з нас нясмела і нявесела да яе падступае, то адразу апярэджвала вінаватага, даючы яму пазнаць, што усё ўжо ведае, а яе поўныя спачування і памяркоўнасці словы нават самыя прыкрыя прызнанні аблягчалі.
Здаралася аднак некалі, што такі вялікі сорам вінаватага агортваў, што не смеючы выбегчы на яе спатканне, у цёмных кутках з плачам хаваўся, каб хоць на хвіліну прадстанне перад трыбуналам адцягнуць.  У гэты час маці сама знаходзіла спужанага і замест ругані, да таго часу  яго да сэрца туліла, і абсыпала азнакамі любові, што асмялеўшы на палову ўжо усцешаны расказваў ёй нарэшце усё, чаго баяўся.
Прывязанасць і пяшчота маці былі для нас такім дарагаім скарбам, што самая суровая кара менш наш хвалявала чым адзіны яе халодны позірк ці сухім тонам сказанае слова.  Але да гэтых крайніх сродкаў прыбягала яна ў той час толькі, калі бачыла ўпартасць ці зачарсцвеласць сэрца пасля ўчынку.  Зброя гэтая была такая моцная, што чаго ўгаворы і пагрозы не былы ў стане вырашыць, таго адмаўленне адно пяшчоты рабіла.  
У пачатку побыту ў Збарашове малодшыя дзеці мала яшчэ з навук чаго выкарыстоўвалі, так што маці магла прысвячаць Паўлінцы увесь час ад працы гаспадарскай вольны.  А калі навукі пайшлі рэгулярна, пачала яна рабіць у іх значныя поспехі, не
так з прычыны, што быў у яе не па ўзросту развіты розум, як з-за рэдкай пільнасці сваёй.
Вечарамі, калі малодшая дзятва ўжо да спачынку клалася, маці чытала з Паўлінкай адпаведныя яе ўзросту кнігі, і размовы, што у выніку гэтага ў іх узнікалі, часта ад аднаго чытання навучалі. Не дзіва таксама, што сэрца і розум Паўлінкі хутка развіваліся, так што неўзабаве сама ўжо магла дапамагаць маці ў пільнаванні і навучанні малодшых, да якога ў Збарашова яшчэ адна сястрычка прыбыла.  Нягледзячы, што на два гады толькі за нас старэйшая, Паўлінка такую бясспрэчную  вышэйшасць маральную  мела, што мы без упартасці яе вышэйшасць прымалі, не патрабуючы нават, каб аўтарытэт  бацькоў паслушэнства нам наказваў.  Яна першынствавала пры  нашым апрананні, яна прамаўляла з намі пацеры, раздавала сняданне, падвячоркі і дзяліла ўсялякія ласункі, якімі нас бацькі абдаралі.  Яна таксама вучыла нас пазнаваць і складаць літары па буквары, яна ж увяла нам у сэрцы першыя правілы катэхізісу.  Яна ў рэшце рэшт даглядала нас у час забаў і падарожжаў, заўсёды не стамлялася ў актыўнасці, працы і ахвяраванні.
Хто не прыглядаўся зблізку спорай грамадцы дзятвы, якая гуляла ці ела без нагляду старэйшых, той паняцця не мае, колькі тут патрэбна такту, растаропнасці і ўпартасці ў роўнай па ўзросце амаль нам дзяўчынцы, каб які-небудзь лад, згоду і парадак у грамадцы гэтай утрымліваць.  А аднак Паўлінка ў найцяжэйшых нават выпадках заставалася гаспадаром становішча, і гэта без данясення скаргаў да маці, без нецярплівасці і прэтэнзіі, а што найцяжэй, без страты хоць бы на хвіліну любові і даверу тых, каго дзіцячыя папраўдзе, але вельмі жыва мінаючыя споры рашаць была вымушана.  Праўда, што кожны амаль трыумф ўласным аплочвала коштам, ужо ці то саступаючы сваю частку пры падзеле ласункаў таму, хто  лічыў сябе пакрыўджаным, ці то выручаючы няўмелага ў вельмі цяжкай працы, ці то ўрэшуце атульваючы пяшчотай плач пакрыўджанага, што сам нерастараропна мацнейшага за сябе да няроўнай бойкі вызваў, але ўсе гэтыя ахвяры праходзілі для яе так лёгка і натуральна, што, здавалася, яна была шчаслівая, адмаўляючыся ад чаго-небудзь больш, чым іншыя дзеці, атрымліваючы.
Тое поўнае забыванне  пра сябе і натуральная гатоўнасць да ахвяравання дзеля іншых стваралі з самага дзяцінства найпрыкметнейшую рысу і нібы галоўны змест характару Паўлінкі.  Сама яе пакора падавалася абавязковым толькі вынікам гэтага характару, бо ці магчыма мець упадабанне ў сабе ці ўзвышацца над іншымі, калі думка і пачуццё у гэты час звяртаюцца адзін да аднаго, калі прычыну  да  прыніжння знойдуць у сабе?
Так уроджаная жанчынам ахвота падабацца іншым і занятку сабой, што не выключаючы нават і какецтва, столькі благіх і нізкіх пачуццяў ў сэрцы простых дзяўчат нараджае, зусім чужымі былі для яе.  Аб выглядзе  сваім столькі дбала, наколькі звычай і прыстойнасць гэтага вымагалі.  Найвытанчаных строяў і штучных аздоб так далёка па прыродзе не любіла, што было для яе сапраўднае катаванне, калі да якога ўбрання дадаць што вымушана была, і то толькі па выразнаму жаданню маці прымус  той даць сабе была гатова.  Памятаю, з якой напорыстасцю выпрошвала адмаўленне ад нашэння кольчыкаў, не з прычыны болю праколвання вушэй, а адзіна з-за супраціву да так непатрэбнай і праціўнай прыродзе аздобы: “Калі б кольчыкі, казала яна маці, былі істотна для чаго-небудзь патрэбныя, то сам Пан Бог дзюркі ў вушах бы стварыў”.  Да танцаў, лялек і ўсялякага роду дзіцячых забаў цягі не мела, не ўхілялася усё ж ад іх, калі іншым прыемнасць гэта дастаўляла. Па натуральнай позве яна любіла самотнасць, чытанне і прыгожую прыроду.  Гай, раўчук, луг і прыгожае неба такую невымоўную мелі для яе прыгажосць, што цэлымі гадзінамі ахвотна б над журлівым раўчуком, сярод кветак і зелені аддавалася марам, але гэтага пазбягала, не хочучы ані адной хвілі марнаваць.  Але паколькі да шумнай і ветрагоннай  весялосці нясхільная, нікому аднак сумнага тварыку не паказала і ніхто кіслага настрою не заўважыў, увогуле, ў таварыстве  яе бывалі мы заўсёды свабодныя і вясёлыя, бо праз дзіўную сваю дабрату і далікатнасць усе нашы гульні ажывіць і ўпрыемніць магла.
Стасункі Паўлінкі з маці былі цалкам іншыя, чым  рэшты дзяцей.  Усе папраўдзе любілі маці больш жыцця, і шчасце быць з ёй разам абіралі больш за любую пацеху, але прывязанасць гэта, бо жывая, не была аднак ад самалюбства вольнаю, бо прабівалася ў ім, апрача жадання узаемнасці, увесь час дамаганне вонкавых азнак гэтага пачуцця.  Адсюль рэўнасць, калі маці, здавалася, удзяляла  каму іншаму больш пяшчоты, адсюль жаданне, каб аб усім, што для яе робіцца, ведаць магла, адсюль большая няроўна гордасць пры кожным занятку ў яе прысутнасці ці без яе.  Паўлінка, наадварот, любіла маці з поўным забыццём пра сябе, бо не хацела таго, каб у маці заслужыць якую азнаку і спадабацца ёй, але каб ёй  працу аблягчыць і жыццё асаладзіць.  З уласцівай для абраных толькі душ далікатнасцю  ўмела яна так дасканала прадчуць яе самыя схаваныя жаданні і адгадаць стаёныя думкі, што ўсё ў яе паводзінах ішло паводле жадання маці, як бы тая сама кожным яе крокам кіравала.  Сказаць можна было б, што адмовіўшыся ад уласнай асобы, стала як бы жывым выглядам любай маці, і то не праз вывучанае і штучнае наследаванне, а праз дасканалае задзіночанне духоўнае, што чэрпаючы змест жыцця з адных і тых жа крыніц, у аднастайную форму вымушаны зліцца.  І не дзіва, што маючы з прыроды той жа настрой розуму і душы,  пачуцці Паўлінкі і яе правілы адрозніваліся паступова, без найменшага з высілкаў, падобна да пастаўленага праз саму Апеку Нябёс перад вачаміяе ўзору, як роднага для душы, так прыгожага для ўяўлення.
Стаць падобнай да маці – вось адзінае жаданне гэтага сціплага ў жаданнях сваіх дзіцяці, што не дапускала нават, каб магло быць на зямлі хто найбольш дасканалы, чым маці.  Ці існавала вышэйшае якое шчасце , чым пастаянныя з ёй стасункі.  Таксама найшчаслівейшыя хвіліны для Паўлінкі былі тыя, якія ў таварыстве яе праводзіць магла.  Вечарамі бывала, калі маці вярталася ад заняткаў гаспадарскіх, а цэлая грамадка ўзрадаванай дзятвы выбягала весела яе спаткаць, кідаючыся навыперадкі ў абдымкі, Паўлінка пазіраючы з чуласцю на гэта свабоднае дзіцячых сэрцаў выліванне, чакала цярпліва з біццём сэрца, калі на яе ўрэшце чарга прыйдзе.  Калі ж пасля каляцыі малодшыя родныя спаць укладуцца, прамовіўшы з ёй вечаровыя пацеры, з якой жа любоўю садзілася яна на маленькім стуліку ля ног любай маці, і, паклаўшы галаву на яе калены, сачыла з любоўю позіркам за кожным яе рухам, словам, хочучы кожнае адценне думкі з выразу яе твару прачытаць.  Хвіліна такая ўзнагароджвала яе шчырую штодзённую працу і сілы да новых прац дадавала.
Не меншай таксама раскошай былі для яе святочныя шпацыры, калі маці, карыстаючыся завяршэннем прац у полі і стадоле, выходзіла з намі ў маляўнічыя ваколіцы Збарашова, ці то агледзець  ўрадлівую зямлю, ці нарваць кветак на лузе, ці ўрэшце па грыбы ці па ягады да прылеглагалага сасняку.  У гэты час Паўлінка насычала сваю душу вольнай размовай з маці і падчас,калі іншыя дзеці, якія хцівыя да багацейшай здабычы разбягаліся па межах і зарасніках, хочучы найпрыгажэйшым, чым у іншых, пахваліцц а рыжыкам ці боль спелую знайсці ажыну, Паўлінка, неадступная ад боку маці, адкрывала перад ёй усе таямніцы сваёй маладой душы ці ўслухоўвалася ў яе парады, якія так ўмела патрапіла пазней у жыцці прымяніць.  Маці таксама пачала ўжо ўспрымаць Паўлінку не як дзіця, а як сяброўку ,сапраўды, робячы з яе давераную асобу ўсіх клопатаў і надзей сваіх.
Такому ранняму маральнаму развіццю таварышыў вельмі хуткі яе рост: была яна не па ўзросту свайму слушная, але за тое такой далікатнай і тонкай будовы, што здавалася хісталася ад найменшага павеву ветру.   Тая павеўнасць яе стану, разам з абыякавасцю да ўсялякіх глупстваў і гульняў, за якімі ўзрост дзіцячы так хціва звычайна гоніцца, будзілі ў сэрцы бацькоў таемную трывогу  аб яе жыцці, ды і яна таксама здавалася прадчувала, што нядоўга ёй на зямлі пагасціць.  Аднойчы, памятаю, на адным з тых знакамітых шпацыраў , памяць пра якія на ўсё жыццё, мы спаткалі сціплую пахавальную грамаду, якая праводзіла на апошні спачын парэшткі адной убогай старэнькай, якую мы добра ведалі пры жыцці.  Маці далучылася з намі да жалобнай працэсіі, і праводзілі нябожчыцу на бліжэйшы я могілкі ды кінулі прыгаршчу зямлі на яе труну, прамовіла разам з намі Анёл Божы за яе душу.  Пасля сканчэння сумнага абраду мы прадаўжалі перапынены шпацыр, а маці, карыстаючыся свежым уражаннем, пачала нам расказваць пра абавязковасць смерці для кожнага і пра жыццё вечнае замагільнае.  “Некалі і я , - сказала яна нам узрушана, - пакінуць вас буду вымушана, і мяне таксама закапаюць у зямлю, як гэтую старэнькую, але душа мая будзе заўсёды апекаваць вас, і калі міласэрны Божа да хвалы сваёй мяне прыняць абярэ, то і для вас месца пры сабе вымалю ў Небе.  Там чакаць вас буду ў таварыстве тых брацікаў і сястрычак, што маленькімі памерлі, і даўно ўжо свецяць, як анёлкі, у раі, ды некалі злучымся дзеля таго, каб ніколі ўжо не разлучыцца. ” Першы раз думка, што мы можам страціць любую маці, уразіла дзіцячае ўяўленне наша; і нічога дзіўнага, што ўражанне было такое моцнае, што мы ўсе ад плачу заходзіліся.  І Паўлінкі таксама слёзы шчокі намачылі, але ўзнімаючы праз хвіліну свае блакітныя вочы і як бы месца свайго шукаючы ўжо на Небе , яна сказала са слязьмі: “Не, мама дарагая, я найпершая пайду да Бога і разам з Нашымі Анёлкамі выйду некалі на спаткане тваё”.  Маці не без таемнай трывогі прыціснула яе да сябе, бо яе ўласнае срца сумным прадчуваннем задрыжала.
Адным з улюбёных заняткаў Паўлінкі было суправаджэнне маці пры наведванні хворых, бо хоць маці  адбывала найчасцей адна такога роду выезды, калі ж аднак Паўлінка мела час вольны, ахвотна брала яе з сабой, каб тая прывучалася  служыць бліжнім .  Трэба было бачыць, з якім спачуваннем, з якой заклапочанасцю трымалася яна каля ложка хворага: здавалася б , што родная маці клапоча.  Таму прыстойныя валасныя усё больш прывязваліся да яе, а пазнаўшы яе паслужлівасць, часта у інтарэсах саіх яе прасілі, асабліва калі ішла справа  выстарацца прабачэння для якога вінаватага, што яна ахвотна рабіла, і вельмі была шчаслівая, калі просьба яе пажаданы вынік набывала.  Вясковыя таксама ўрачыстасці, як хрэсьбіны ці вяселле, рэдка без удзелу Паўлінкі адбываліся, бо ў яе знаходзілася заўсёды тое, што было патрэбна: ці то крыжык для дзіцяці, ці вяночак для маладой, ці стужкі і букеты для дружбы.  Дзіўлюся, бо таксама ў яе быў талент адгадвання, што каму прыемнасць прынясе, а яшчэ больш дзіўлюся ранняму забеспячэнню тым усім, што было патрэбным на вёсцы.  Не ўспамінаем  таксама пра  падарункі  для бацькоў, бабкі і ўсяго сваяцтва, якія так трапна ўмела  падбіраць, як калі б падслухоўвала таемныя жаданні кожнага.  І для дворскай члядзі ды нямногіх збарашоўскіх  сялян, якіх хаты як дом уласных бацькоў ведала, умела заўсёды такі выбраць падарунак, які б кожны сам для сябе выбраў.   Запасы тыя  збірала такім малым коштам, што бацькі найменшага цяжару з поваду яе шчодрасці не адчувалі.  Не кажучы ўжо пра тое, што ўсе цацкі, цукеркі і дробныя прэзенты, якія сама адбірала, пераходзілі ў чужыя рукі, умела яна надта знайсці карысць з такіх нават прадметаў, якія дзе ў іншым месцы толькі марнуюцца. Збірала напрыклад кавалкі стужак; кавалачкі каляровай матэрыі, рэшткі цясьмы і гарусу і з гэтых розных кавалачкаў рабіла такія густоўныя дзіцячыя вопраткі для вясковых дзяўчат, што выбягалі па іх навыперадкі.  Бацькі пры гэтым, хочучы нас знаёміць паступова з ужыццём грошай, давалі нам звычайна на імяніны і дзень народзінаў невялікую суму, якою мы павінны былі распараджацца па ўласным жаданні, не аддаючы перад кім-небудзь справаздачы па зробленых выдатках.  Вось у нас, хлопцаў, грошы тыя звычайна ішлі на “ўзбраенне”, дудкі, палашыкі і іншыя такога віду цацкі.  Паўлінка ж закупляла у першага вандруючага венгра ці маркетана масу розных дробязяў, якія найбольш у валасцяных хатах запатрабаваныя.  І гэты увесь час аднаўляны запас стужак, пацерак, заколак, крыжыкаў і іншых дробязяў уяўляў бясконцую крыніцу багацця, з якога чэрпаючы, умела цэлую вёску ашчаслівіць магла.
Святочныя заняткі Паўлінкі мелі таксама ўласцівыя толькі ёй рысы.  Амаль за чвэрць мілі ад Збарашова, у вёсцы Галічаны, была драўляная каплічка, у якой мясцовы cвятар, уніяцкага вызнання, публічныя набажэнствы вёў. Духоўная начальства, прымаючы пад увагу надта вялікую адлегласць ад парафіяльнаг касцёла, прызнала гэтую каплічку за філіял берастэцкай і дазволіла суседнім лаціннікам спаўняць у ёй абавязкі рэлігійныя.  Карыстаючыся гэтым дазволам, наша сям’я таксама брала ўдзел ў святой Імшы ў галічанскай каплічцы, бо не была ў стане штотыдзень трываць двухмільнае амаль падарожжа да Берастэчка. Пасля наступлення вясны, як толькі сады і лугі кветкамі барвіцца пачыналі, найсвяжэйшыя букеты і вянкі ішлі на аздобу нашай беднай святыні, а рукі Паўлінкі з клопатам найвялікшым плялі гірлянды з валошкаў на сціплыя калоны алтара, ці увенчвалі абраз Маці Божай каронай з руж і белых лілей.  Паколькі гожае спрыяла надвор’е, мы выходзхілі пешкі ў тыя святы на шэсце пад началам маці, ідучы бліжэйшай, недаступнай для вазоў дарогай, праз палі і лугі, і збіраючы па дарозе валошкі.  Як прыгожа выглядала Паўлінка, калі ў белай сукенцы, уся ў кветках, укладала ля падножжа алтара свае сціплыя дары! Сівы святар любіў яе вяельмі і для таго, каб паказаць, як цаніў яе працу, сам займаўся размяшчэннем на алтары ахвяраваных кветак.
Але  самым урачыстым выпадкам у збарашоўскім жыцці Паўлінкі было яе прыняцце  Першага Святога Прычасця.  Даўно ўжо ўздыхаючы па такім шчасці, яна рабіла ўсё, што было ў яе моцы, каб як належыць да такой важнай падзеі прыгатавацца.  Нягледзячы на тое, што пайшоў ёй толькі дзесяты год, была яна такая дарослая сэрцам і розумам, што бацькі не бачылі прычыны, каб спазніць спаўнененне найгарачэйшага яе жадання.  Незнаёмасць з  праўдамі веры не магла стаць ёй перашкодай, бо не толькі сама  прайшла ўвесь катэхізіс і Гістоыю Святую, але і з малодшымі некалькі разоў курс паўтарыла.  Паводзіны яе былі так узгоднены з правіламі веры, што нават самыя блізкія не маглі заўважыць у ёй добраахвотнага выйсця за межы ці нават занядбання якой-небудзь абавязваючай цноты. Таму паколькі сам сівы святар, якія яе рыхтаваў, засведчыў, што можа ўжо да Святога Прычасця прыступіць, маці прызначыла набліжаючуюся  ўрачыстасць на Узнясенне Найсвяцейшай Дзевы Марыі, як час, калі мелася споўніцца найгарачэйшае жаданне гэтай столькі ж пакорлівай, як і нявіннай душы. Каб нічога не занядбаць з таго, што б дабратворнае ўражанне Першага Прычасця Свяітога  ў душы Паўлінкі ўзмацніць магло, маці вырашыла паехаць у гэты дзень да Берастэчка, каб пышнасць рэлігійных абрадаў яшч больш ўзняла прыгажосць гэтай самай урачыстай у жыцці падзеі.  Паўлінка таксама ўся занятая чаканым яе шчасцем пра нішто іншае думаць не была ў стане і лічыла дні і гадзіны, якія яе ад 15 жніўня аддалялі. Маці вызваліла яе на гэты час ад усіх звыклых абавязкаў, каб без  ніякай перашкоды набажэнствам заняцца тая магла, і як бы для дадання ёй радасці бацька прыбыў у гэты час з Жытоміра, жадаючы таксама ўзяць удзел у гэтай святой падзеі сямейнай.
 Калі наблізіўся нарэшце жаданы дзень, Паўлінка папрасіла дазволу пасціцца хлебам і вадой напярэдадні Узнясення  Найсвяцейшай  Дзевы Марыі , а паколькіназаўтра вельмі рана выехаць рашылі ў дарогу, выканала старадўні абавязак перапросін, які  ў гэты час шмат яшчэ ў якіх дамах захаваўся. Пачаўшы ад бацькоў, яна кленчыла пакорна перад кожным з сямейнікаў і тых, што жылі ў доме, просячы, каб дзеля міласці Пана Ісуса прабачыць ёй мусілі ўсё, чым супраць іх калі-небудзь правініцца магла, атрымаўшы ж прабачэнне, кожнаму ногі цалавала.
А пятай ранкам ў дзень урачыстасці Маці Божай цэлы дом ужо быў у руху, а жоўтая павозка, што ў важных толькі бралася выпадках, і ўлюбёны бацькі вазок стаялі ўжо перад ганкам.  Жанчыны селі ў павозку, мужчыны ў вазок, і абедзве чацвёркі , падбадзёраныя трэсканнем біча, пасунуліся шпаркім  клюсам па лабачоўскай дарозе.  Для нас, хлопчыкаў, было гэта першае падарожжа да Берастэчка, аб якім нам старая нянька  столькі дзіўных расказвала рэчаў, што невялікае гэта мястэчка прадстаўлялася нашаму ўяўляенню, нібы прыгожы сталічны горад.  Нам цікава асабліва было аглядаць знакаміты  прыгажосцю і багаццем касцёл трынітарыяў, з яго мармуровымі алтарамі, з сярэбранай труной святога Валянціна і аздобнымі фрэскамі, якія стваралі ўнутранае ўбранства касцёла.  Яшчэ больш не давала нам спакою вядомая на ўсю ваколіцу трынітарская капэла, якая грала на розных інструментах, сярод якіх цікавілі нас асабліва  літаўры і сурмы, што як казалі, былі падобны да грымот.  Доўга аднак мы напружвалі наш зрок, каб убачыць хоць верхавіны вежаў касцельных , аж нарэшце, праехаўшы Лабачоўку, і заглыбіўшыся ў цёмныя дубовыя бары, мы ўбачылі знянацку, з вяршыні высокага ўзгорку, ўсё Берастэчка, як на далоні, за паўмілі.  Занятыя разгляданнем розных будынкаў, якіх прызначэнне бацька нам тлумачыў, мы мінулі рэшту дарогі.  Восьмая гадзіна біла на вежавым гадзінніку, калі абодва вазы  затрымаліся перад касцёлам і амаль усё наша сямейства ўвайшло ў прыгожую святыню.  Але падчас калі мы, хлопчыкі, стралялі цікавымі позіркамі на ўсе бакі, каб кожную па чарзе асаблівасць разгледзець, Паўлінка выглядала толькі, перад якім якім алтаром палала лямпа, каб прынесці шанаванне як найхутчэй  Нябеснаму  Айцу, што яе душу меўся хутка наведаць.  Упаўшы тварам да Пранайсвяцейшага  Сакрамента, доўга малілася яна са слязьмі, аж нарэшце маці адцягнула яе ўвагу ад святога захаплення, асцерагаючы, што час ужо наблізіцца да спавядальні.  Пазіраючы на пакору і скруху, з якой яна ўкленчыла каля месца пакуты, здавалася , што найцяжэйшымі грахамі абцяжарана ў яе было сумленне і што такой грэшніцай лічыла сябе яна насамроэч у глыбі сумлнення,адчытваючыся за найлягчэйшыя памылкі, як бы за страшныя заганы.  Калі пасля скончанай споведзі святар ачысціў яе сумленне, слёзы жалю і ўдзячнасці плылі з яе вачэй па шчоках, так глыбока яна адчувала атрыманую ласку.  
Падчас Імшы, калі Паўлінка прымала Святое Прычасце, айцец прэтар, будучы незвычайна ласкавы да бацькоў, зрабіў мілую для іх неспадзяванку, бо не толькі загадаў іграць капэле, што звычайна ў час ўрачыстай імшы абдывалася, але сабраў  ў алтары грамадку ў белае апранутых дзяўчынак, якія, у хвіліну, калі Паўлінка павінна была прыступіць да Панскага  Стала, абкружылі яе як бы анёльскім вянцом і з палаючымі свечкамі ў руках суправаджалі яе аж да алтара.  А калі святар паказаў сабраным Божага Агнца, чыстыя дзяўчачыя галасы  дзіцячыя так прыгжа заспявалі: “Перад такой вялікай споведдзю”, што мала хто з прысутных ад слёз стрымаўся.  І сапраўды, вельмі расчульвала гэта карціна.  Гэтага дзіцяці яшчэ па ўзросце, але такой сталай па веры дзяўчынкі, што сярод роўна пабожных равеснічак, схіляла твар перад таемнай  Веліччу Божай, адкрываючы сваё сэрца на прыняцце Госця Нябеснага.  Усе, пазіраючы на гэты твар, асветлены незямной радасцю, адчувалі распаляючыся агонь душы сваёй у агонь любові Божай і скараліся, вызнаючы нягоднасць сваю.  Але хто здолее апісаць захапленне і шчасце Паўлінкі? Хто паўторыць тыя, поўныя пашаны, і найжывейшым палаючыя пачуццём словы, якія гэта упаёная душа прыбыламу да яе ў наведзіны Збавіцелю гаварыла? Той толькі, хто сам меў падобную хвіліну ў жыцці, здольны яе зразумець цалкам, гэту напоўненасць небяснай раскошай, якой багабойнае сэрца пры Першым Святым Прычасці асвечваецца.  Сіла, пачэрпнутая у гэты час, у самай крыніцы Усемагутнасці, умацоўвае ў найцяжэйшых выпрабаваннях верным святым натхненнем душу, а сама памяць гэтай хвіліны не адно ужо збалелае сэрца на дарогу цноты вярнуць патрапіла.