воскресенье, 15 декабря 2019 г.

Братам пад Новы Год

Мы родныя усе -
Усе Зямляне
Прашу я па-сястрынску:
ў гэты год
Спыніце вайнаход.
Па-мацярынску
Зямля аддзячыць,
А сапраўдныя славяне
Заўсёды думалі: а як там брат-сусед?
Мне палыновы боль
адных
кранае моцна сэрца
Мне страшна за другіх -
там штучны часам сэнс,
як інтэлект
Глядзіце, брацця,
падрастаюць Вашы дзеці:
Ім неба мірнае дарыце,
Мір у свеце,
Я як сястра Вас папрашу
- які з мяне паэт...
Свае фарбуйце чысцінёю душы,
Каб будучае раптам не парушыць,
А фарбы Вам дадасць
Сам белы свет.

Комментариев нет:

Отправить комментарий