пятница, 24 февраля 2017 г.

Мае парогі

Мае парогі
Сутнасць парога застаецца
Адна і тая ж -
перайсці парог - тое ж,
што з быцця ў доме
ў нябыт бяздом'я
ці наадварот
парогі да праўды,
парогі да творчасці,
парогі да сябе,
парогі да Любові,
парогі да Сусвету,
парогі без кампрамісаў...
парогі без страт...
парогі за іншых

Комментариев нет:

Отправить комментарий