среда, 24 июня 2015 г.

З лістоў Сенекі да Луцылія

Ты скажаш: "Як жа ты, Сенека, раіш мне празднасць? Ты скочваешся да Эпікура!" Я раю табе празднасць, каб ты заняўся справамі, якія больш вялікія і прыгожыя, чым тыя, што ты пакінуў: стукацца ў дзверы магутнасных гардзяцоў, перапісваць па алфавіту бяздзетных старых, мець уплыў на форуме - можа быць, гэта і ўлада, але ўсім ненавісная, нядоўгая і, калі ацэньваць яе па-сапраўднаму, нячыстая. Хтосьці пераўзыходзіць мяне любоўю да сябе на форуме, хтосьці - тэрмінам вайсковай службы і здабытым праз яе санам, хтосьці - лікам кліентаў. Няхай усе трымаюць верх над табою - справа таго каштуе, калі ты сам трымаеш верх над фартунай, між тым як сярод натоўпу ты і ўпоравень з ёю не станеш: бо агульная любоў да яе мацнейшая...

Комментариев нет:

Отправить комментарий