Rygor Muraszka
Strzał nocny w lesie
Ciemno i cicho... Cicho i ciemno...
Noc. Las.
Sosny sędziwe cicho w ciemności stoją i szemrą. Myślą na serjo, rozmyślnie,-w brzody sędziwe ich oczy pogląd.
Czy myślą? Sypiają?
Sypiają, być może, nie myślą, sen widzą, nie słyszą, nie znają - nie wiedzą, że...
Szare i chłodne, w sędziwość ubrane, cicho w ciemności stoją.
Stoją, nie widzą, także nie słyszą, jak cicho powolnie złodziej by wąż ten, podpełzł, potrafił do środku ich- Przypełzł, przytulił się do niej, najstarszej - owca ze lzami dniami, a w nocy wilcze wężem.
Możeście spali biez słychu w objęciach ze mrozem, gdy ktoś do środku ich przypełzł.
Jaka potrzeba mu jest tu? W nocy co może potrzebnym być pośród ich?
Nie słyszeli, sen widzieli najpiękniejszy, sercem dalecy stąd.
By ż słyszeli, sna nie było b, ani spali b - by słyszeli...
Ciemno b cicho... Cicho i ciemno.
Noc. Las...
- Jaką ma on tu potrzebę?
By słyszeli, to nie spali b, nie widzieli nic we snach swych.
Ze skrzypcami b sosny rosły.
Noc nawet została b wzruszoną. Las by zaszemrał. Mróz by i miłość wówczas zapomniał.
Ni ciemno, ni cicho - ni cicho, ni ciemno by było. Jak złodziej by wąż ten nie przypełzł i ciałem wężowym oślizłym rozpacznym do czystego ciała sośnicy najstarszej ciałem by swym nie preślizgnął.
....
Ciemno i cicho... Cicho i ciemno. Lecz...
Kto tam ma śmiałość w ciche a ciemne ze ścieżki wązkiej wśród lasu w nocy pójść krokiem hucznym pod skrzypce mrozowe?
Kto tak odważnie biez myśli - przy ziemi, i biez bojązi żadnej zestąpa?
Późno po radzie w ręku z gazetą mroźnymi skrzypcami on nie przyśpiesza się-
W myślach pod rymy skrzypców mrozowych - wierność akordom experience - na ziemi. żadnych odrostków, żadnej bojązi - prosty, roskoszny - a prosto zestąpa-
O, mrozie, mrozie! Biez krzywdy akordom jesteś ty zdrajcem. Po co lulacie muzyką rymów, wówczas gdy idzie powolnie-powolnie.
Po co? To niech by oglądał, dale zobaczył, coś by wyróźniał, że...
Ciemno i cicho...cicho i ciemno...
...że w sosnach do ciała czystego najstarszej wężową oślizłą rospaczną przlepił się ktoś... Być może b wyróźnił, być może - zapytał, być może wtenczas by o coś pomyślił...
Biez krzywdy, wy, skrzypce, akordom wy - zdrajce.
Przyjemnie wam, pewnie, strummienić rymicznie, mrozu muzyką.
Skrzypce mrozowe, rymy biez krzywdy! Z muzyki skrzypców nie słyszycie pewnie, jak cicho, powolnie wąż lub wężowa od sosny odślizgnął.
Miałem się powstać...
- Hah -hy-hy-hy!
Nad to - przenikłym ze smutkiem zgnębionym wśród drzew wieczystych przepłył.
Na ścieżce wklęczył - zrobił odrezek sprawę nie swoją.
Dość wam sielkoryć!
Odskoczył od sosny, i zniknął ten drugi po nocy - owca ze lzami - dniami, a w nocy - wilcze - wężem.
Miłczą biez krzywdy skrzypce mrozowe, miłczy muzyka z rymami ich.
Cisza została. Cicho i ciemno. Sosny sędziwe tylko wśród nocy ciemnej powstają-
Czujcie - nie śpicie, nie widźcie snów pięknych w objęciach mrozowych.
Noc by wzruszoną! Las niech zaszemra!Mróz by w kochaniu z godzinę zapomniał!
Lecz śpią, nie słyszą, stoją, nie widzą, nie znają , nie wiedzą...
Zmiłkły biez krzywdy skrzypce mrozowe, zmiłkła rymowa muzyka ich...
Cicho i ciemno, wciąż ciemno i cicho.
Аллюзии с поэмой А.Блока "Двенадцать"!!!!
среда, 17 октября 2012 г.
среда, 15 августа 2012 г.
Перевод стих. Марины Цветаевой от Наталли Лёс "двух станаў не ваяр"
Пераклад з Марыны Цвятаевай
"Двух станаў не ваяр, а толькі госць выпадкам..."
Двух станаў не ваяр, а толькі госць выпадкам,
і госць - што ў глотцы костка,
госць - бы ў падэшву вострым...
Была мне галава прызначана - па ёй нападкам
З двух малатоў: адных - карысць, а іншых - злосць.
Вы з гэтай галавы - да творцавага цуда
Пакутлівасць маю бяссонную дадай,
Вы з гэтай галавы патрабавалі: Бруду!
Адказам здіўлены ўпартым: Галавы пазбаў!
Вы з гэтай галавы, зраўнанай быццам грады
гор, упісанай у вышынным чарцяжы,
Вы з гэтай галавы патрабавалі: Рады!
Адказам здзіўлены (бязмоўным): Пад нажы!
Вы з гэтай галавы, настроенай, як ліра:
На найвышэйшы лад, лірычны: На, спявай
на два лады: Ці Дамалад, ці Днепралад, на выбар
Адказам здзіўлены бязглуздым: Ліры лад!
І з гэтай галавы, лба - шэрага граніту
Патрабавалі: Нас-любі, тых - зненавідзь,
Ці ж ёй не ўсё адно, з якога боку быць забітай,
З якога профілю душы - глушыцца кімсь...
Бывае час такі, калі галоў - не наць бы
Ды слова карыстаць, як кармавы бурак,
Шчырэй бы з галавой Арфеевай - менады
Ірадыяда з Іаана галавой у руках!
Ты цар: жыві сам-насам, ды ў цароў наложніцай
Хвіліна. Бог - адзін. Той, бездані змагар.
Двух станаў не ваяр: суддзя - сутво - заложнік
Двух процівуваяр. Дух -процівузмагар.
"Двух станаў не ваяр, а толькі госць выпадкам..."
Двух станаў не ваяр, а толькі госць выпадкам,
і госць - што ў глотцы костка,
госць - бы ў падэшву вострым...
Была мне галава прызначана - па ёй нападкам
З двух малатоў: адных - карысць, а іншых - злосць.
Вы з гэтай галавы - да творцавага цуда
Пакутлівасць маю бяссонную дадай,
Вы з гэтай галавы патрабавалі: Бруду!
Адказам здіўлены ўпартым: Галавы пазбаў!
Вы з гэтай галавы, зраўнанай быццам грады
гор, упісанай у вышынным чарцяжы,
Вы з гэтай галавы патрабавалі: Рады!
Адказам здзіўлены (бязмоўным): Пад нажы!
Вы з гэтай галавы, настроенай, як ліра:
На найвышэйшы лад, лірычны: На, спявай
на два лады: Ці Дамалад, ці Днепралад, на выбар
Адказам здзіўлены бязглуздым: Ліры лад!
І з гэтай галавы, лба - шэрага граніту
Патрабавалі: Нас-любі, тых - зненавідзь,
Ці ж ёй не ўсё адно, з якога боку быць забітай,
З якога профілю душы - глушыцца кімсь...
Бывае час такі, калі галоў - не наць бы
Ды слова карыстаць, як кармавы бурак,
Шчырэй бы з галавой Арфеевай - менады
Ірадыяда з Іаана галавой у руках!
Ты цар: жыві сам-насам, ды ў цароў наложніцай
Хвіліна. Бог - адзін. Той, бездані змагар.
Двух станаў не ваяр: суддзя - сутво - заложнік
Двух процівуваяр. Дух -процівузмагар.
Перевод стихотворения М.Богдановича от Наталли Лёс
Пераклад верша М.Багдановіча "Разрытая магіла" (Пераклад Наталлі Лёс)
Gorze rozrzucone
Pada deszcz, leje się, siatką
Wiatrem zło do chaty wlata,
Ponad polem jenk się splata,
W okna huczy, bije w dach -
Serce strach odczuje wtenczas,
I przebudzi się w nim wtenczas,
I przebudzie w ruchu wtenczas
Wszystko, co w nim zmarło w snach.
Wspomnij serce, co lubiło
Wspomnij młodość, młode siły
Wszystko, znikło co i spłyło,
Wszystko przetrwaj nad sto lat...
Widzę: sercem jestem żywy
życie mego nie skrzyszyło
Gorzem rozrzuconym z siłą
Leci do mnie smutno wiatr.
Gorze rozrzucone
Pada deszcz, leje się, siatką
Wiatrem zło do chaty wlata,
Ponad polem jenk się splata,
W okna huczy, bije w dach -
Serce strach odczuje wtenczas,
I przebudzi się w nim wtenczas,
I przebudzie w ruchu wtenczas
Wszystko, co w nim zmarło w snach.
Wspomnij serce, co lubiło
Wspomnij młodość, młode siły
Wszystko, znikło co i spłyło,
Wszystko przetrwaj nad sto lat...
Widzę: sercem jestem żywy
życie mego nie skrzyszyło
Gorzem rozrzuconym z siłą
Leci do mnie smutno wiatr.
среда, 11 июля 2012 г.
Маме
Маме
Калі Табе балюча - мне баліць,
А як лягчэй - і мне лягчэй жывецца,
І чую я здалёк, як б'ецца сэрца,
І гэта сілы надае мне жыць
Калі Табе балюча - мне баліць,
А як лягчэй - і мне лягчэй жывецца,
І чую я здалёк, як б'ецца сэрца,
І гэта сілы надае мне жыць
четверг, 5 июля 2012 г.
Пераклад з Барыса Пастэрнака "Гамлет"
ГАМЛЕТ
Гул заціх. Я выйшаў на падмосткі,
Прыхіліўся да дзвярнога вушака
І лаўлю ў далёкім рэху лёсу,
Што рыхтуе нам жыцця рака.
На мяне накіравана цемра ночы
Тысяччу бінокляў ў небясі...
Калі можаш толькі, Ава Ойча!
Гэту чашу міма пранясі.
Я люблю тваёй задумы быць падданым
І іграць я згодны гэту ролю,
Але зараз тут ідзе другая драма,
І на гэты раз мне не іграць дазволь...
Не прадуманы ў цябе парадак дзеяў,
Усім нам суджана к свайму канцу прыйсці...
Я адзін, бы ў час улады фарысеяў,
А жыццё пражыць — не поле перайсці.
Пераклады з Ганны Ахматавай
З Ганны Ахматавай
***
Я не кахання ў цябе прашу,
Яно цяпер у надзейным месцы…
Павер, што да тваёй нявесты
Лістоў раўнівых не пішу.
Ды мудрыя прымі парады:
Дай ёй чытаць мае радкі
Захоўваць фотаздымкі-страты
Так безнадзейны жаніхі!...
А гэтым смешніцам значней
Усведамленне перамогі,
Чым гутаркі сяброў, дарогі
Ды памяць першых дзён, начэй...
Калі ж шчаслівыя грашы
Ты пражывеш з сяброўкай мілай
І для разбэшчанай душы
Усё стане раптам так пастыла
У ноч урачыстую маю
Ты не прыходзь. Я не чакаю.
У чым упэўнена – на тым стаю:
Ад шчасця лекаў я не маю.
***
Як саломінай п'еш маю душу
Пэўна смак яе горкі і хмельны
Катаванне мальбой не парушу
Бо спакой гэты стаў шматнядзельны.
Калі скончыш, скажы. Мне не сумна,
Што душы ўжо няма на свеце
Я пайду дарогай бясшумна
Паглядзець, як гуляюць дзеці
І спавіта плюшчом альтанка,
І цагліны вязуць за плотам
Хто ты: брат мой ці мой каханак
Мне не ўспомніць, а можа ўсё плёткі?
Як жа светла тут і як беспрытульна…
Цела тут адпачне з галавою…
Усе ж, праходзячы, думаюць пэўна:
Толькі ўчора стала ўдавою.
***
Вуголлем пазначыў на левым баку
Месца, куды страляць,
Каб птушку-сум адпусціць, прыкутую,
У пустэльную ноч вандраваць
Мілы! Не ўздрыгнуць тваёй руцэ
І мне нядоўга трываць
Вылеціць птушкаю сум мой з вачэй,
Каб на галінцы спяваць.
Каб той, хто спакойны ў доме сваім
Адчыніў вакно і сказаў:
"Голас знаёмы, а словы – як дым", —
Ды раптам з вачэй сляза.
My song
My song
Simple chords and strings
The covered with wounds hands...
Here are my legs run barefoot
Here are my eyes as dark the lakes
Here are my ears -
Where the apples are not the pears
For a clever brain enough two words
if the head is in "I-blocked" - any difference is not
Here is my shade no visible in sun-up
Here is my body - just about would fly up
Here is my heart - so fights, so fights
Here is my soul for you - and it is beautiful
текст 2011 г.
съёмка 2018 г.
текст 2011 г.
съёмка 2018 г.
суббота, 30 июня 2012 г.
Растут маленькие Нобелевские лауреаты!
Растут маленькие Нобелевские лауреаты!
Предложение от моей племяшки Дарьи (7 лет): Если в загрязненные речки бросать кремниевый камень, то вода очистится!
А так выглядит кремний : http://www.google.com/imgres?imgurl=http://clienty.org/images/7/1/9/c/a/lg_af962c375ad24da590098e29788bcec1.jpg&imgrefurl=http://ternopol.clienty.org/iskusstvo-kollektsionirovanie/kamen-kremniy-p103584.html&h=424&w=566&sz=36&tbnid=Mo7csRcmsPlI4M:&tbnh=91&tbnw=122&zoom=1&usg=__35PycY-RDbv9xbnIAxKeRF55fHI=&docid=jdwFy6fe727BpM&hl=en&sa=X&ei=kXzvT7L0I8vjtQaQvIiQDw&ved=0CGYQ9QEwCg&dur=4441
Предложение от моей племяшки Дарьи (7 лет): Если в загрязненные речки бросать кремниевый камень, то вода очистится!
А так выглядит кремний : http://www.google.com/imgres?imgurl=http://clienty.org/images/7/1/9/c/a/lg_af962c375ad24da590098e29788bcec1.jpg&imgrefurl=http://ternopol.clienty.org/iskusstvo-kollektsionirovanie/kamen-kremniy-p103584.html&h=424&w=566&sz=36&tbnid=Mo7csRcmsPlI4M:&tbnh=91&tbnw=122&zoom=1&usg=__35PycY-RDbv9xbnIAxKeRF55fHI=&docid=jdwFy6fe727BpM&hl=en&sa=X&ei=kXzvT7L0I8vjtQaQvIiQDw&ved=0CGYQ9QEwCg&dur=4441
среда, 27 июня 2012 г.
Спадзявайся на Неба...
Спадзявайся на Неба ўсім сэрцам тваім і не разлічвай на розум свой... (Цытата з "Бібліі")
Чалавеку належаць дапушчэнні сэрца...
Чалавеку належаць дапушчэнні сэрца, але ад Нябёсаў - моўны адказ (Цытата з "Бібліі")
вторник, 26 июня 2012 г.
Частка 12 - Допіс Зыгмунт Шчэнсны Феліньскі Паўліна - дачка Эвы Феліньскай (пераклад)
Допіс
Існуе ў жыцці кожнага чалавека пэўны духоўны паварот,
калі маральная спружыннасць, якая абуджае свабоду волі, вырываецца ці
разрэджваецца, а пекнасць жыцця разам з яго надзеямі раствараецца і зазямляецца.
Не кажу таго ж аб быцці душы, якое
магчыма зразумець праз сталае развіццё аж да найпазнейшай старасці, але маю сказаць
пра кшталт працы і дзеянняў, якія скіраваны
да здабыцця спрадвечнай раскошы, якія ў значнай колькасці людзей
паглынаюць усе адпушчаныя ім маральныя
сілы і здольнасці. Прыгледзеўшыся
ўважліва да сіл, хвалюючых дзеянні чалавецтва, заўважым, што нават падапечныя
боскія, хрысціяне, разам з надсутнаснымі памкненнямі, насычаюцца яшчэ і велічнасцю
працы з надзеяй на звеставанне ці раскошу, на якія адно з давядзення да выніку сваіх
спадзяванняў маюць надзею. А што ж
гаварыць аб агромністай масе зямной, якая выключна толькі спрадвечнымі
памкненнямі абуджацца прызвычаілася.
Пакуль надзея аб павадыры ажыўляе чалавека, усе цяжкасці,
перашкоды, самыя нават балючыя адчуванні толькі на хвіліну занепакоіць ці
адняць час могуць, але адвагі і трываласці замкнуць у ім не здолеюць. Кінецца чалавек часам да іншых сродкаў, змяняе
план і прылады, надзеі аднак не губляе і праца заўсёды для яго сваю адвечную
прывабнасць захоўвае.
Як у глыбіні душы народзіцца перакананне, што высілкі яго
парожнія, што даверанай мэты ніколі не пераадолее, тады ападаюць рукі, і жыццё
адно бярэмем яму падаецца. Якой жа веры,
якога моцнага ўсведамлення абавязку патрэба, каб не спаняверыць дух і вытрываць
сваё становішча, нягледзячы на прайгранае перакананне, той толькі ўсвядоміць,
каго жыццё і расчараванні ў школе пакутніцтва ўцвікавалі.
Такі духоўны паварот бывае часам спрычынены адной
хвілінай, адной незагойнай стратай, калі
на самым ужо вогнішчы крыж, да якога зліваліся ўсе промні прысягаючых
сэрцу надзей. Часцей аднак бывае ён
спрычынены доўгім шэрагам спружынавання волі, якое ў азначаны час пераўтварае ў
аскепкі ўсё несапраўднае, дзеля чаго ў маладосці сваёй чалавецтва ахвяравала
сабой, пакідае нарэшце ў душы невыказальную пустку, якая ўжо нічым бязладным
напоўніць сябе не дае. Так, у азначаны
час прыходзіла разуменне жыцця для маёй маці, якая яднала ў сабе велічную моц
пачуцця з рэдкай сілай волі, і таму нялёгка было яе адолець хвалям
супярэчнасцяў лёсу. Атрыманне колькі
разоў гэтай душой, адданай слугаванню раскошы чалавецтва, расчаравання ў сваіх
жыццёвых памкненнях і смерць любага мужа, побач з якім шчасце сямейнае
спадзявалася бясконца знаходзіць, паранілі да самага дна гэтае сутво, напоўненае
верай, якой жывіліся яе мары ўвесну жыцця аб жыццёвым самаахвярным шляху. Але хаця сталі прыжыццёвым яе вянком ружы і
лаўры, у спакутаванай ад пякельных промняў ведаў, яшчэ заставалася ў яе
дабравесце аб атрыманні адно плёну ад атачэння
сваёй нівы сабою, у чым знаходзіла ад гэтага часу адзінае да працы
памкненне.
Захаваць сваіх дзяцей цнатлівымі і дабрадзейнымі людзьмі,
скіраваць першыя іх на свеце крокі, а калі набяруцца сілы ўласнай, жыць з імі
іх маладым жыццём і цешыцца іх шчасцем – вось якія былі выніковыя яе пажаданні.
Гэта былі невялікія насамрэч, ад таго не
менш дарагія для маці сэрца палеткі, дзе нямала радасці, раскошы і імкнення да
працы будучай атрымлівала. Але дачасная
катастрофа, якая так неспадзявана вырвала яе з нашых абдымкаў і закінула
адзінотнай на іншы край зямлі, зруйнавала гэту ўтульную скарбонку сямейнага
шчасця, у якім апошнія яе надзеі замыкаліся і ўцелясняліся. Поўнячыся жыццём, ведамі і дабрадзейнасцю,
маці мая параўнацца магла б ў сваю маладосць з магутным дубам, у якога спрадвечнае сутво галін мае над сабой
зялёны велічны вянец. Сталасць і пясок
часу аднак, пад’ядаючы паволі яго карэніва, абівалі таксама і галіны з лістотай
і яе маладымі вянцамі, аж пакуль нарэшце выгнанне ў Сібір знішчыла апошні вянец
гэтага шляхетнага дубу, які, як знішчаны перуном, доўгі час узносіўся потым
аголены з раскрываўленай сэрцавінай без ніякай азнакі жыцця.
Аднак жа дабратворны ўплыў надзеі пачаў аджыўляць па волі
буры зламаныя вершалінкі і зноў маладыя пабегі пачалі на сталым дубе зеляніцца.
Вяртанне ў край і атачэнне дзецьмі стала
зноў найпершай марай маёй маці, а паколькі яе здзяйсненне цяжкім было, але ж не
было немагчымым увогуле, то крыніцы яе шчасця, раскіданыя папраўдзе, не
знішчаныя былі. Замужства Паўлінкі, а
потым пераезд маці ў Саратаў, пасля чаго і поўнай волі належала чакаць,
здавалася, закладвалі надта моцны падмурак, на якім без дарэмных высілкаў можна
было спадзявацца на больш прыймальнае лёсаванне, што і мець падставай будучыні.
Сапраўднае амаль поўнае знішчэнне нашай
фамільнай сядзібы не дазваляла думаць пра пасяленне наноў на Валыні, але незалежнае
становішча Шэмеша давала мажлівасць абраць яго дом для сямейнага вогнішча хоць
на той час, калі вакол яго раскіданая наша сям’я магла сабрацца, перш чым
кожнае з нас ўласнае для сябе гняздзечка звіе.
Пры гэтым Адам і Паўлінка былі парай такой стасоўнай,
якой адкрыты ўсе мажлівасці зямнога шчасця, а да таго маці так была ўпэўнена ў
сэрцах абоіх, што жыццё пры іх, а як найменш недалёка ад іх ў любых
надбярэзінскіх ваколіцах, цешыла яе мары, як утульны порт для спакутаваных ад
штармоў ветразяў марака.
Смерць Паўлінкі, крышачы вяршынны камень гэтага адзінага ўжо для яе мажлівага шчасця, параніла яе сэрца болем
невылечным. І хаця любоў да іншых дзяцей
не давала яе душы цалкам застыгнуць дачасна, радасць гэтая была ўжо
недастатковай для таго, каб далейшую яе працу прывабнасцю надзеі акрыліць. Насамрэч і пазней яна адчувала неаднойчы і
памкненне, і задавальненне, і радасць ад адчування хвіліннасці жыцця, але ўжо
не пасялялася ў яе надзея аб бясконцым шчасці сям’і, бо ў гэтым яе любым
вяночку найпрыгажэйшая кветачка застыгла ад смерці назаўсёды. Памяць аб страце пакрывала ценем жалобы кожнае
яе памкненне і атручвала горыччу самыя, нават, найсаладзейшыя хвіліны радасці. Вось як яна сама выказвае пачуцці свае на гэты
конт:
Ці ж праўда тое, - піша
яна ў сваіх Успамінах, - што час гоіць
усялякі боль, які не суцішыць? Ці ж абсалютная такая праўда? Дай жа мне
магчымасці азначыць для яе пэўныя абрысы. Бо не могуць жа быць хваробы душы таксама
невылечныя, як хваробы цела? Маладосць адчуавае моцна, вельмі моцна, больш
узрушліва чым сталасць; але ж у гэтым узросце атрыманыя сэрцам раны, хаця і
балючыя, калі толькі жыццё канешне не спынілася ад іх цяжару, могуць з часам
загаіцца, так што нават не застанецца і следу. Мы бачылі шмат у жыцці падобных прыкладаў. Пачуцці, хоць нават і самыя моцныя, могуць
замяніцца іншымі, бо спружыны жыццёвыя працуюць увесь час, каб адраджаць
сутнасць і касаваць бязладдзе, спрычыненае выпадковымі абставінамі. Але ж прыходзіць час, калі жыццё страчвае сілу
адраджэння свайго; як лямпа, у якой дагарае рэшта алею, якога ніхто не падлівае.
У такі час калецтва не гоіцца, хутчэй
пераходзіць у хваробы часовыя, накшталт як і жыццё само, а ў гэты час мураванне
раны - неаспрэчнае звеставанне набліжэння смерці.
Разбурэнне нашага маёнтку пры гэтым, які такой доўгай і
мазольнай працай падтрымлівала маці, прывяло да страты любой нават прыемнасці
ад заняткаў па гаспадарцы, да якіх ужо нават і фізічных сіл яе не ставала. Таксама з марамі аб вяртанні ў край свой,
устрэсвала яе ад адной нават думкі аб магчымасці пасяліцца ў Ваютыне, дзе
толькі непакой і бясконцыя клопаты перажыла. Не належыць аднак думаць, што гэтая прыгожая і
велічная душа схілілася пад цяжарам прызначэння яе і што сярод гнюснасці
наракання рэшту сваіх дзён адбывала. О
не! Мы ўбачым яе аж да апошняга подыху жыццёвага ў мужным змаганні з усё новымі
цяжкасцямі ані без скаргі, ані без наракання, з трываласцю і непахіснай вераю ў
дапамогу Божую. Адно, што не ў чалавечых
надзеях атрымлівала яна моц з таго часу для спаўнення належнага сваіх
абавязкаў, але ў звышсутнасных асновах веры. Погляд на тое, што патрэбна некалі справаздаць
нібыта сціслы рахунак з атрыманых ад Бога дарункаў, падтрымліваў яе заўжды
падчас працы з сумленнем, нягледзячы на тое, што ўжо кволая абалонка і рада б
была ўжо неаднойчы паддацца апатыі і апусціць крылы.
Якое цяжкае
жыццё, - піша яна ў сваім дзённіку, - якія цяжкія абавязкі, што яднаюць са светам! Душа, параненая смуткам,
рада была б паглыбіцца ў пакуты, замкнуцца ў іх, з імі і ў іх адно жыць. Але, як бачна, не такая воля Божая, калі ён
пасеяў на нашым шляху абавязкі і заклікае да іх голасам неаспрэчнасці. Дзіця, што з’явілася ў свеце з прыроджаным
сіроцтвам, адзінотным, сваім плачам нагадвае, што яму патрэбныя клопаты ад тых,
хто замяняе маці, і не дазваляе такім чынам заглыбляцца ў здранцвенне душы, а
спрычыняе дзеянні, працу. Беднае дзіця!
Сёння гаворка адно пра тое, каб знайсці карміцельку, якая б замяніла сэрцам
сваім, такім, як і ў грудзях маці, і ў гэтым столькі цяжкасці; што ж будзе,
калі душа захоча жыўлення? Чыёй рукой яно адбудзецца? Дарэмна будзе плакаць ды
енкам прасіць яго, бы жабрак літасці свету: толькі з лона, сагрэтага цяплом
любові матчынай, ідзе карыснае жыўленне, а з ім выпіваецца і сутво цнот, якія
пазней вырастаюць каб раскашаваць з імі падчас пакутлівага шляху жыцця. Любоў і ахвяраванне - вось падарункі маці,
прышчэпленыя пяшчотай, дзейсныя, бо маюць яе, маці, прыкладам.
Гэта
дзіця-сірата, ахрышчанае імем Паўлінак пры халодным целе маці, было найпершым
крэсівам, якое замяняла надзённымі абавязкамі мінулыя, нітавала зноў гэты святы
ланцуг прызначэння, які кожную божую душу на стромкіх сцежках цноты
падтрымлівае.
Дарэчы і мы таксама ўсе пачалі аб сутнасным сваім
узгадваць, так што паволі жыццё, звонку як найменш, ранейшым шляхам пайшло,
асабліва калі патрэбы матэрыяльныя нават аб хлебе надзённым думаць вымушалі, бо
інтарэсы ўсяго сямейства ў найкрытычнейшым былі становішчы. Галоўны даўжнік Адама абвясціў банкруцтва,
прыбыткі з Заліна ўжо былі забраны і пры чым, выдаткаваны, невялікая ж пенсійка
ад уладаў для маёй маці прызначалася, але нават для адной асобы была
недастатковай, а тым больш не магла забяспечыць усіх сямейнікаў. Адам праўда меў ад свайго таленту мастака
пэўны сродак для ўтрымання; але паколькі пэндзаль яго не любіў ліслівасці, то
мала меў замоў на партрэты, нягледзячы што выключна выхопліваў падабенства ў
рысах. Іншыя ж віды жывапісу яшчэ менш
знаходзілі аматараў.
З жаданнем пазбыцца цяжкасцей такога становішча мая маці
вырашыла яшчэ пры жыцці Паўлінкі паспрабаваць аўтарскага вопыту, і праца ёй ужо
было патрапілася, калі балючы ўдар, які атрымала, выхапіў пяро ў яе з рукі. Аднак патрэбы, што прыспешвалі ўсё больш, і
надзея вырашэння хоць крыху разумовай працай праблемы адзіноты схілілі яе да
распачынання ізноў працы з пяром у руцэ.
Дзве аповесці, якія раней яшчэ распачала, былі скончаны
за лета і перасланы пану Міхалу Грабоўскаму, які паабяцаў ўкласці ў выданне ў
Кіеве кніг і аплаціць гэтыя першыя творы невядомай яшчэ аўтаркі. У канцы кастрычніка, неспадзявана для ўсіх і
да вялікай нашай радасці, маці атрымала
дазвол вярнуцца на Радзіму і пасяліцца ў месцы, якое сама сабе абярэ. Але якой жа жаданай была гэтая перамена ў
жыцці, якім адрозным было пачуццё, з
якім прынята была вестка аб ёй, ад весткі, атрыманай некалькі гадоў таму ў Бярозаве.
Пасля першага
ўзрушэння ад радасці, - піша маці ва Ўспамінах – слёзы паліліся з вачэй маіх. Я падумала: чаму ж гэта шчасце ніколі не бывае
поўным? Год таму мы ўсе радаваліся б, ніводнай бы слязінкі не суправаджалі
радасць, а цяпер сэрца і памяць застануцца тут назазсёды, і бясконцае дыханне
сваё я буду пасылаць на берагі Волгі.
Абставіны пры гэтым так склаліся, што немагчыма было маёй
маці выкарыстаць адразу ж атрыманы дазвол. Паўлінку было толькі паўгодзіка, небяспечна
было з ім рушыць ў такую далёкую дарогу, пры гэтым пара для падарожжа была не
лепшай. Пакінуць яго пры бацьку, які
дазволу не атрымаў на выезд, было рэччу немажлівай, бо дзіця абавязковай
жаночай апекі патрабавала. Быў
перашкодай таксама недахоп запасаў грашовых, а падарожжа за ўласны кошт
надзённы трэба было адбыць, а тут ледзь на хлеб самім хапала. Нарэшце сама мэта падарожжа нялёгка
акрэслівалася. Абыходжуся тут яшчэ раз
словамі маёй маці, якая пад датай 30 кастрычніка сама распавядае тое ўнутранае
змаганне, якое з прычыны абрання месца для жыхарства ў душы яе адбывалася.
Да гэтага часу
захопленая надзеяй вяртання на Радзіму, магчымасцю абняць ды прытуліць да сэрца
усіх дарагіх людзей, адпускала сваю думку вольна, скачучы з месца на месца па
слядах тых, каго люблю, не затрымліваючыся на якім-небудзь пэўным прыпынку. Сёння мне далі запытанне ад улад, куды
менавіта я хачу выехаць? Гэта запытанне сапраўды ацверазіла маю фантазію,
панесла да маіх вачэй столькі складаных стасункаў, што я не была ў стане даць
адказ адразу ж. Прасіла таму, каб мне
дазволена было падумаць над гэтым больш дакладана. Атрымала без цяжкасцяў час, аб якім прасіла.
Вось і пачала
разважаць пра тое становішча, разглядаючы яго з усіх бакоў. Сапраўды, маёнтак майго мужа, як паводле права,
то стаў уласнасцю маіх жа дзяцей, але з прычыны іх малога ўзросту заставаўся
надалей пад уладай адміністрацыі ці то апекаваўся ёю. Быць можа, што пасля вяртання на радзіму не
сустрэла б цяжкасцяў, каб пасяліцца ў ім наноў і атрымаць кіраванне ім; але ад
гэтай думкі душа мая страсаецца, адчувае пэўны страх, нейкую неапісальную
асцярогу. Чатыры пажары без маёй
прысутнасці, перадача з рук да рук зрабілі з яго сапраўдную пустку. Апрача зямлі і вельмі нетрывалых сцен нічога
большага не засталося! Ёсць праўда пень ад дубу, на якім вывеліся птушаняты,
але галіны абсекла сякера, а гняздо навальніцаю раскідала. Я не адчувала адвагі ўзносіць яго наноў.
Каб мець
імкненне да працы, патрэбна вера, што гэта сябе апраўдае, я ж, бачачы, што плён
столькігадовага клопату пераўтварыўся ў нішто, страціла веру, а без яе
пачынаючы дзеянні, ніколі нічога дасягнуць немагчыма. Я адводзіла вочы са страхам, і нават з
нянавісцю ад месца, дзе столькі гадоў пражыла, дзе была калыска дзяцей маіх. Інстынктыўна я прадчувала, якіх бы там зараз
зазнала прац, непакою, нястачы, і не бачыла дастатковых прычын, якія б мяне
абуджалі да новага змагання.
Калі я страціла
мужа, а дзеці яшчэ былі малыя, бачыла выразна дарогу прызначэння свайго ,
вытканую перад сабой: Бог запавядаў мне абраць месца для сірот і бацькава, і
матчына, наколькі гэта было ў маёй моцы, і я не адступала ні перад адным
пераадоленнем. Сёння акалічнасці
змяніліся. Старэйшыя выраслі і могуць
самі клапаціцца аб сабе, астатнія дзеці знайшлі апекуноў і пасярэднікаў такіх,
што іх не была б і ў стане замяніць. Сама ж магу яшчэ працаваць і без дапамогі
агульных фінансаў не быць нікому
цяжарам, як найменш хапае мне добрай волі. Застаецца мне апекаваць толькі Зосю і
Паўлінка, да таго ж адчуваю наймацнейшую веру, што Бог, які не пакінуў нас
дасюль, не пакіне і надалей, і дасць нам столькі, колькі мы будзем патрабаваць
для жыцця.
На падставе
вышэйазначаных заўваг я лічу, што маю права распараджацца сабою свабодна, не
адчуваючы звязанай сябе аніякім прызначэннем. Аднак такое азначэнне непрымальнае. Няўдзячная праца і розныя перажыванні, якія, я
ўпэўнена, спаткаю ў маёнтку маіх дзяцей, адварочваюць мяне ад Ваютына, і не
ўказваюць мэтавай кропкі для мяне, якой
бы я хацела дасягнуць. У Ваютыне я не
мела ніякіх цесных стасункаў: сям’я майго мужа, да якой я прызвычаілася , як да
сваёй, закончылі жыццё сваё на зямлі, не засталося ні адной асобы з тых, з
якімі жыла цесна стасуючыся. Да каго ж
туды вяртацца мне? Наадварот жа ад думкі пра Літву душа праменіцца. Літва, мой родны край, на Літве ўсе мае мае
крэўныя, а хоць жыцця большую частку правяла на Валыні, Літва не спыніла сваё
быццё ўва мне як бацькаўшчына маёй душы. Пэўная блізкасць, амаль што братэрская, у
сімпатыях і поглядах збліжала мяне з Ліцвінамі. Значыць на Літву, на Літву!
Праўда, не было
ўжо на Літве ні маці, ні брата, якія б маё вяртанне ўшанавалі слязьмі радасці,
але ёсць столькі шчырых крэўных, з якімі расла і якія ўвесь час захоўвалі
прыязнасць да мяне. Гэтыя прывітаюць
мяне сардэчна, са шчырай радасцю, а нагаварыўшыся з імі і нацешыўшыся, калі мая
літаратурная праца каму небудзь спатрэбіцца, то можа пасялюся ў Вільні. Калі ж такая праца будзе незапатрабаваная, то
ёсць кавалак зямлі, што застаўся пасля майго брата і яшчэ не прададзены, таму
пасялюся ў ім сярод крэўных, а кіруючы ўласным гародчыкам і абыходзячыся толькі
неабходным, як можна найменшым, буду жыць спакойна, праводзячы паміж шаноўнымі
Ліцвінамі апошнія гады жыцця, якое сярод іх распачала.
Літва, Літва
каханая! Значыць яшчэ раз станеш маёй бацькаўшчынай, яшчэ буду блукаць па тваіх
лясах, шукаючы дзіцячыя ўспаміны, пазнаючы дрэвы, якія пры мяне саджалі, а
цяпер як і я састарэлі, ці размаўляючы каля камінка з вогнішчам з сасновых
трэсак з каторым-то таварышам дзяцінства, мы будзем выклікаць успаміны аб
маладосці, якія крыху адмалодзяць паважаны ўзрост. Мая фантазія такім жэўжыкам пусцілася шляхам
успамінаў аб мінулым, што марыла адно аб Літве, жадаючы як мага хутчэй
пераадолець затрымліваючыя мяне перашкоды. Я марыла ўвесь вечар і пайшла адпачываць з
гэтымі ўражаннямі, якія сон-гарэза яшчэ раз паўтарыў. Як заснула так і прачнулася з марамі аб Літве.
Ледзь крыж Гасподні прыклала да ілба,
ледзь прамовіла кароткую малітву, адразу Літва ўжо была перад маімі вачыма.
Але ранак
астуджае звычайныя намеры вечаровыя. Удзень розум працуе, вечарам стомленым ідзе
адпачываць, а таварышка яго фантазія адкрадае вынікі яго працы, каб ужыць на
хвіліну прыемнасць панавання, пакуль кароль дрэмле. Вось жа цяпер, калі розум уссеў наноў на трон,
учарашнія мары ў іншым святле з’явіліся. Сэрца заўсёды запрыязнена было да Літвы, але
розум пачаў рабіць сваю справу. А як жа
дзеці твае, і ці з імі хочаш назаўсёды развітацца? Яны, нарадзіўшыся на Валыні,
не стануць ніколі ліцвінамі. Сёння яны
раскіданыя па свеце, але раней ці пазней, калі ўзмацнеюць, вернуцца пэўна назад
да роднага гнязда, адладзяць яго, адновяць і вакол яго наноў гнездавацца
пачнуць. Ці ж ты схочаш добраахвотна
змясціць паміж імі і табою вялікую прастору краю? Гэтая думка, якая ўчора не
выходзіла на сцэну, пашкодзіла прамяністыя надзеі, з якімі заснула і з якімі
прачнулася, і калі не пазбавіла іх падставы, то як найменш моцна іх захістала,
і што горш яшчэ, наноў пусціла ў ваганне і няпэўнасць, што для мяне ёсць станам
самым непрыемным. Нягледзячы на гэта
непастаянства абранага погляду, страх і асцярога падчас успаміну пра
гаспадаранне ў Ваютыне не знікалі. Я
ведала дасканала дробязі абставінаў, у якія буду змешчана. З гэтых абставінаў паўставала відма, якое
трывожыла, з якім сувымяраць сілы не мела адвагі, як з відмам, на якое звыклая
зброя не дзейнічае. Паглыбілася наноў у
няпэўнасць і бачыла, што адна, сама, не адолею цяжкасцяў, вырашыла напісаць да
старэйшых дзяцей, просячы іх параіць мне. Я адаслала адразу ж лісты да Алоіза і
Шчэнснага і вырашыла з канчатковым вызначэннем пачакаць да атрымання іх адказу.
Але якраз слова “пачакаць” стала
вырашальным для ўсяго далейшага планавання. Трэба было чакаць на дазвол забраць Паўлінка,
чакаць паляпшэння дарогі, чакаць адказу ад сыноў, чакаць ліст ад пана Грабоўскага,
які ласкава паабяцаў ўладзіць справы патраплення маіх рукапісаў да
кнігавыдаўцоў. Апошняя акалічнасць была
неабыякавай для мяне і майго рашэння наконт абрання месца, дзе прыйшлося б жыць.
Адным словам, па ўсім відаць, трэба
чакаць. Таму чакаю з нецярплівасцю
падзей, а можа тымчасам непрадбачаныя акалічнасці выведуць да неспадзяванага
вырашэння.
У лісце да мяне маці піша сярод слоў да іншых:
Не ведаю, не
прадбачу, як і куды лёс мяне закіне зараз. Маё цяперашняее становішча мае для мяне толькі
інтарэс як сюжэт для аповесці, якой заканчэнне мы яшчэ не ў стане разгадаць. Ці гэта набытак, ці страта? Мне здаецца
хутчэй, што набытак, бо няўпэўненасць у наступным дні, жывячы нашыя надзеі,
дапамагае вельмі моцна вытрымліваць розныя выпрабаванні жыцця, якія калі б былі
спачатку прыадхіленыя таямнічай заслонай, то немагчыма іх і вытрываць было б.
Жаданнем усіх дзяцей было пасяленне нашай маці ў Ваютыне,
дзе мы ўсе мелі надзею хутка сабрацца побач з ёй. Саступаючы нашым угаворам, маці пераадолела
ўнутраныя супярэчнасці, суцішыла сваю ўласную запальчывасць што да Літвы і
вырашыла канчаткова вярнуцца ў Ваютын. Тымчасам прыйшлі таксама і грошы з Кіева ад пана Грабоўскага, так што заставалася
толькі дачакацца вясны, каб вырушыць у дарогу. Не было аднак той нецярплівасці, таго жывога
жадання знікнення перашкод, якія суправаджаюць кожную жаданую перамену,
паколькі ў яе здзяйсненні абставіны перашкаджаюць. Мая маці чакала спакойна, без засмучэння. Не адпускаючы нават уяўленне на сустрэчу з
маючымі адбыцца падзеямі. Здавалася
нават, што і няпільна зусім ёй было выязджаць з Саратава, бо калі надышла
нарэшце цёплая пара, сталася, што Шэмеш не скончыў яшчэ абраз, які маці павінна
была забраць у Кіеў. Гэта дробная,
здавалася б, акалічнасць была дастатковай для адкладання яшчэ на некалькі
тыдняў выезд. Пахаванне Паўлінкі тут
прывязвала яе сэрца да Саратава, а на Валыні нічога яе настолькі не прыцягвала.
Лісты, якія былі напісаны ў той час,
найлепей сведчаць, як рана ад смерці Паўлінкі ў сэрцы ўвесь час адкрытая і
балючая была.
Час ляціць, а з
ім набліжаецца гадзіна ад’езду, - піша яна 5 сакавіка 1844 года – там, пакуль выехаць з Саратава, мы вырашылі
якойколечы згадкай азначыць месца, дзе спачывае часам і душа Паўлінкі, і хаця
вядома, якія нетрывалыя ўсе помнікі, сэрца адчувае суцяшэнне, падаўжаючы памяць
аб ёй на некалькі хаця хвілін. Калона з
каменю мясцовых гор, на якой яе муж зрабіў просты надпіс ў выглядзе прозвішча,
даты нараджэння і скону. Вось і ўсё, чым
мы пасагавалі любоў душ нашых. Можа
некалі крэўны ці зямляк, што трапіць у гэты край, прачытае імя, набярэцца
натхнення і створыць пацер за яе душу. Хутка сэрцы, у якіх яе вобраз да гэтага часу
жывы, таксама знойдуць спачын пад каменем надмагільным, і тады няхай застанецца
на зямлі як найменш такая кароткая згадка аб яе быцці. А можа грабар, што рыхтуе месца спачыну для
новага прыбылога, ушануе зямлю, аддадзеную пад апеку каменнаму вартаўніку, і
парэшткі яе спазнаюць спакой, якога не спазнала душа.
Праз месяц, пад датай 18 красавіка, піша зноў да мяне:
Заўтра гадавіна
смерці маёй дарагой, маёй бясконца любай Паўліны. Яе кароткае, пакутніцкае жыццё было ўвенчана
смерцю такой жа пакутніцкай. О Божа! Пад
якімі ж выпрабаваннямі скончылася яе жыццё… Ці ж гэты анёл сваім усведамленнем
прызначэння свайго, цярплівасцю, ахвярнасцю, не заслугаваў таксама і вянца
пакутніцкага. О, калі яна з лепшага краю,
дзе зараз існуе, мае дазвол скіраваць зрок сваёй душы на нашу юдолю, то бачыць,
колькі слёз яе спамінанне выклікае! Пойдзем заўтра да яе магілы ды возьмем яе
сына. Не магу сэрцам усвядоміць, што яна
нібыта не адчуе нашага прыйсця. Хутка
нават пакінем і месца яе магілы, застаўляючы
яе сярод чужых. Ці некалі прыблукае да яе хтоколечы з тых, каго яна так любіла?
Нядаўна паставілі на яе магіле помнік з каменю з надпісам. Можа да суднага дня ніхто яго і не прачытае з
тых, у сэрцы каго памяць яе не знікла.
Нарэшце 17 мая, апекаваная блаславенствам шаноўнага
прэлата Шчыта, які ва ўсіх пераадоленнях нашых сямейных самы шчыры прымаў удзел,
мая маці разам з Зосяй, Паўлінкам і адной служкай выехалі з Саратава і
накіраваліся ў бок Кіева, з запасам грошай, якога хапала ледзьве на падарожжа і
без аніякай упэўненасці, на якія сродкі будзе жыць на радзіме. Яе ўласнае пяро захавала для нас вобраз яе
ўнутранага стану, з якім адпраўлялася ў дарогу тую, якая павінна была станоўча
паўплываць на далейшыя падзеі.
Ніколі, – піша
яна, – не адчувала так моцна, як сёння,
спакой, які даецца вераю ў апеку Бога. Хоць не ведаю, дзе затрымаюся, не ведаю, дзе
адшукаю месца для ўладкавання гняздзечка для маіх птушанят, не ведаю, з чаго
яго збудую, аднак адчуваю спакой і ніякай трывогі не маю. Хаця зямля не мая, але ж я дзіця Бога, а людзі
мяне цалкам пазбавіць спадчыны не могуць, бо свае правы не ад іх атрымала. Мае грудзі будуць дыхаць паветрам, вочы
пазіраць на свет і яго цуды, цела абагрэецца промнямі сонца, а жыўленне
здабудзе тая рука, якую Бог стварыў так сама, як і руку кожнага чалавека. Замкнуўшы браму раю перад першым чалавекам, ці
ж не паведаміў Ён, што з потам на ілбе чалавек будзе жывіцца хлебам сваім і
гэты закон хіба не распаўсюдзіўся на наступныя пакаленні? Я прызнаю закон і маю
волю для спаўнення запавету, ці ж Бог пазбавіць мяне дапамогі? З вераю
вырушаюся, куды мяне лёс кліча. Паеду,
прывітаюся з той зямлёю, якую люблю,да якой увесь час вярталася ў думках сваіх
і душою сваёй, зрашу яе слязьмі радасці, а потым стану перад Усясветным Бацькам
і скажу: “Пане, працы і хлеба прашу ў Цябе. Ты даў мне для ўзгадавання дваіх дзетак, і Ты
ведаеш, у чым нашыя патрэбы. Дай жа
столькі, колькі абярэ воля Твая”. Такая
просьба не будзе не заўважанай – маю наймацнейшую надзею, бо яна справядлівая і
ўсвечана словам Богам, які гаварыў: “Калі сын просіць пра хлеб бацьку, то няўжо
той падасць яму камень?” Гэтае абяцанне хіба не натхняе верніка найвышэйшай
вераю? Таму са зброяй такога кшталту веры я іду разам з дзецьмі пад апекаванне
Айца Нябеснага і Яго волі цалкам аддаюся. У дні гэтыя не ведаю чаму ўвесь час гучыць у
душы маёй песенька, якую чула я ў дзяцінстве, і якою маці мяне закалыхвала ці
то спявала, як штодзённую малітву:
“У пушчы
глыбокай і злыя звяры,
І львы, і грыфы,
і малыя птахі.
Не сеюць, ні
жнуць, ні ў снапы не складаюць,
А ежу маюць. ”
Можа быць дух
Маці нашэптвае мне яе на вушка, бо інакш, чаму ж бы яна прыгадвалася мне праз
столькі гадоў і ўвесь час гучала ў душы? Маці не прытуліць ужо да ўлоння
свайго дзіця, якое вярнулася з далёкай
вандроўкі, і брат не дазволіць схавацца ад нягод пад дахам сваім. Усё, што зямное, пакінулі на зямлі, але духам
жа ці разнітавалі сувязь з духам пакінутых? Калі яны не накормяць цела, дык ці не могуць
ўзмацніць дух? Калі б Касцёл не запавядаў верыць у старанні Святых, само сэрца
стварыла б такую веру, якая знітоўвае адной стужкай свет і іншасвет.
Дарога ў Кіеў сталася не надта выгоднай, бо заклапаціла
маю маці хваробай на ліхаманку, так што адразу пасля прыбыцця вымушана яна была
злегчы ў ложак. Аднак намаганнямі
паньства Нівіньскіх, якія ёй у сваім доме прыгатавалі месца для пражывання, а
асабліва памкненнямі атачаючых яе Юліка і Віктусі, вярнулася хутка да яе
здароўе. Неспадзявана прыехаў з Літвы
Алойзы, так што цэлае сямейства, апрача мяне аднаго, атрымалася сабраным ў
Кіеве. З часу смерці Паўлінкі былі гэта
пэўна самыя шчаслівыя хвіліны ў жыцці для маці, бо туліла да сэрца траіх
дзяцей, якіх сем гадоў ужо не бачыла. На
нарадзе сямейнай вырашыліся два найбольш значныя пытанні, якія неадкладна было
патрэбна ўзважыць, а менавіта: што рабіць далей з Віктусяй і ці прымаць на сябе
Ваютын, ці пасяліцца ў горадзе, дзе маці спадзявалася жыць са сваёй літаратурнай
працы?
Што да Віктусі, дык дыктавала сэрца забраць яе пад
матчынае крыло, але няўпэўненасць ва ўласным лёсе і цяжкасць заканчэння яе
выхавання на вёсцы ў час, калі настаўнікі яшчэ былі для яе вельмі патрэбнымі, раілі
пакінуць яе яшчэ ў пані Станзані, якая мела да яе шчырую ўжо прыязнасць і
няблага кіравала яе выхаваннем. Справа
была адно ў тым, што Юлік і Віктуся пабудуць толькі на вакацыях з маці, пасля
чаго зноў вернуцца ў Кіеў. Што да спраў
маёнтку і месца жыхарства, то маці вырашыла прыняць гаспадарства ў Ваютыне з
адной толькі прычыны, бо хацела захаваць рэшткі нашага маёнтачку, што апынуўся
ў такім стане зруйнавання, што далейшае яго пуставанне рабіла б адраджэнне
гаспадаркі немажлівым без укладвання вялікага капіталу, пра які ў нашым становішчы
думаць нават нельга было. Таму яшчэ раз
самаахвярнасць атрымала верх над ўласнымі інтарэсамі, нават над розумам, бо
кшталту энтузіязму было рушыць з такімі малымі запасамі і з надломленымі ўжо
сіламі на прадпрыемства, перад якім адступіў нават не адзін, хто ў маладым
узросце.
Але ці ж сэрца такой маці здольнае гандлявацца? Ці
здольнае яно адмовіць у дапамозе сваёй
там, дзе ахвяра якіколечы прыбытак для дзяцей прынесці можа? Наша
недасведчанасць не прадбачыла, на якія цяжкія выпрабаванні мы выракалі спакой,
сілы, і нават жыццё любай маці, вымагаючы яе рашэння пасяліцца ў Ваютыне. Мы лічылі, наадварот, што на ўласным кавалку
зямлі яе будучыня будзе як найлепш забяспечана.
Адпачыўшы пару тыдняў у Кіеве, маці разам з чатырма
дзецьмі і малым Паўлінкам рушыла ў далейшы шлях і пад канец чэрвеня прыбыла ў Ваютын.
Досыць было зірнуць на хату слуг, каб
пераканацца, што ўсе смутныя прадчуванні, якія яе наведвалі ў Саратаве,
уцелясніліся аж занадта ў рэчаіснасці. Сам выгляд гаспадарскіх пабудоў сведчыў несумніўна,
што спусташэнне было поўнае. Нядаўна пажар
панішчыў сховішча для збожжа, стайню і пабудову для вазоў: стадолы і абора не
адбудаваны яшчэ ад часу іншага ранейшага пажару; на месцы ранейшых будынкаў
узвышаліся толькі абвугленыя парэшткі ды ў бязладдзі зруйнавання ўсё
знаходзілася; пякарня стаяла напалову разбураная ад доўгага невыкарыстання, усе
платы і агароджы разваліліся. Толькі дом
для жытла быў яшчэ цэлы, але з абадраным тынкам, з дзіравым дахам і цалкам без
мэблі і неабходных прадметаў побыту. Да
ўсяго зруйнавання маёнткавага не было ані коней, ні жывёлы, ніякіх
інструментаў, не кажучы ўжо пра вазы, плугі, бароны і іншыя гаспадарчыя
прыладдзі, такіх неабходных у мясцовасці, беднай на рукі, але багатай на землі.
Палі пры гэтым, часткова дрэнна засеяныя, часткова
запушчаныя пад лугі, непамерна вялікім зборам аплочваліся. Адзіная крыніца наяўных грошай, карчомныя
арэнды, мала вельмі прыносілі, бо з дзвюх нашых карчом адна толькі была ў нармальным стане, а другая
цалкам разбурылася. Збарашоўскі да таго
ж арандатар, ад якога належала нам яшчэ з пару соцен рублёў рэнты, трапіў у
нейкую крымінальную справу і таму сядзеў ужо з месяц пад арыштам ва Уладзіміры.
Дадамо да гэтага, што адсутнасць коней
не дазваляла маці мець стасункі з суседзямі, ад якіх магла б атрымаць
якуюколечы дапамогу. Хаця ж зрэшты не
было да каго і падацца, бо яе найлепшая сяброўка, пані Ратэрмундава, жыла зараз
у Жытоміры, а пан Грахольскі, апякунца маёнтку, бавіўся на курорце ў Варшаве. Праўда Севярын Такарскі і сям’я паньства
Пшэўлоцкіх з усёй сардэчнасцю прымалі маю маці і ахвотна дапамагалі, чым маглі,
але і іх сродкі былі вельмі абмежаваныя.
Справы ж нашы вымагалі станоўчага, і
неадкладнага ратунку.
Уражаная такім станам рэчаў маці адчула, што бярэмя, якое
ўзваліла на сябе, перавышае яе сілы, і хаця рук не апусціла і рабіла, што
магла, хутка аднак пад прыгнётам такога цяжару і фізічна і маральна
змарнавалася. Пакуль яшчэ ўсе дзеці былі
побач з ёю, то іх атачэнне падмацоўвала яе як найменш суцяшэннем сэрца. Але калі ад’ехалі Юлік і Віктуся, то сум ад
растання з імі павялічыў толькі яе маральныя трывогі, мерка якіх зайшла так
далёка, што цяжкая хвароба падкасіла яе ў канцы жніўня цалкам. Паслухайма, як яна сама апісвае гэтае
выпрабаванне, ужо пасля невялікага паляпшэння, у лісце да мяне, датаваным 11
верасня 1844 года.
Я, у выніку
працяглых клопатаў, трывог, нястачы і бясконцага ланцуга штодзённых узрушэнняў,
ад чаго не ў стане вызваліцца, пры поўнай адсутнасці якіхколечы крыніц
прыбытку,падупала здароўем і духам. Два
тыдні змагалася з хваробаю. Страта
апетыту, адзінота, узрушэнне неапісальнае так мяне аслабілі, што жыццё мне
стала, як бярэмя, цяжкае. Да ўсяго
развілася цяжкая жоўцевая ліхаманка, што паўплывала на мозг. Шаноўны Севярын, бачачы, што я так цяжка хварэю,
прывёз з Арохава Захароўскага, які загадаў прыкласці сінапізму і дзесяць піявак
да галавы. Але гэта ніяк не дапамагло:
кроў увесь час ішла і з носу, і з горла, і боль галавы быў невыказальны.
У такім вось
была стане, калі прыехаў мяне наведаць Войцэх Патоцкі, ваш брат стрыечны па
цётцы, які спыніўся ў Луцку са сваім палком. Убачыўшы маю такую хваробу, прыслаў мне адразу
ж свайго вайсковага доктара, які выпісаў мне пяцьдзесят піявак да галавы,
везікаторыю на карак і сінапізму на ногі. Дзякуючы гэтаму гераічнаму лячэнню
унебяспечылася ад запалення мозгу, да якога ўжо ішло. Прымала крыху лекаў, а пасля двух тыдняў
хваробы ўзнялася ўчора з ложка, а сёння ўзялася за пісанне, хаця рука яшчэ
непаслухмяная, так што з цяжкасцю ледзь пішу літару. Але хоць і не прыйшла яшчэ да нармальнага
стану, аднак адчуваю сябе нашмат лепш, а перадусім мяне усцешвае, што розум
вяртаецца да нармальнага функцыянавання.
На пачатку,
пэўна ад жоўцевай хваробы, так упала духам, што не бачыла ніякага кшталту
вызвалення з-пад цяжару, які мяне прыгнятае. Сёння ж, хаця акалічнасці такія ж самыя, не
палепшыліся ні на ёт, аднак адчуваю сілы, дастатковыя для іх змены, і нават
думаю ісці з імі насуперак. А ў жыцці
маральным, як і ў фізічным, цяжар знікае прапарцыянальна адваротна ў адносінах
да жорсткасці сілы, якая ўздзейнічае. Зараз наракаю на сябе, што падала вам прыклад
маладушша, але ж кшталт хваробы, якой прычыну насіла ўжо ў сабе, павінен мяне
крыху апраўдваць.
Вельмі павольна да маёй маці вярталіся сілы, бо хаця
галоўная хвароба адступіла, засталося ўсё ж моцнае змарненне і расхістаныя
нервы, так што з месяц яшчэ рукі яе дрыжалі. Першая радасць, якую спазнала ў сваім
непрыемным становішчы, было спатканне з найлепшай сяброўкай сваёй на Валыні.
Пані
Ратэрмундава, – піша маці да
мяне, – прыехала на некалькі дзён ў
Блудаў, падчас пераезду з Жытоміра за мяжу: а перавярнуўшыся дарогаю, выцяла моцна нагу і не магла мяне
наведаць, таму прыслала павоззе, і я сабрала ўсе свае сілы ды рушыла да яе. Ты памятаеш наша даўняе сяброўства: аджыла
крыху пад яе натхненнем, узнялася духам. Была прынята з такой прыязнасцю, з такім
спачуваннем, як бы восем гадоў не прайшло, як калі б мы толькі ўчора бачылі
адна адну. Забавілася ў Блудаве два дні,
вярнулася толькі сёння і знайшла твой ліст, па якім так моцна ўжо сумавала. Узрадавлася вельмі, вычытаўшы ў ім надзею на
твой прыезд. Праўда гэта яшчэ няпэўна,
але я веру ў часавую азначанасць усялякіх добрых думак і трывог, і лічу, што
цяпер якраз павінна быць чарга вынікаў добрых думак. Выразы з твайго ліста аб тваёй да мяне любові
мяне суцешылі і ўваскрэсілі сэрца маё. Якая я ж няўдзячніца ў адносінах да Бога, што
маючы такую люоў дзяцей, з такімі пакутамі прымала тую ж хваробу, вельмі
нясцерпную папраўдзе, але якая не датычылася самога сутва сэрца.
Пішаш, мой любы,
каб я з’ехала з гаспадарства і пасялілася ў горадзе, каб не рызыкаваць здароўем.
Бачу ў гэтым доказ тваёй любові, але
зрабіць так не магу, пакуль хто з вас не возьме ў свае рукі кіраванне справамі.
Я б сабе ніколі не даравала, калі б не
зрабіла ўсё магчымае для захавання маёнтачку, які вам застаўся ад бацькі, дзе і
маіх укладзена нямала працоўных сіл. Калі
яго пакінуць на гэтай дарозе спусташэння, дзе зараз ёсць, то пэўна прыйшоў бы
да поўнага зруйнавання. Трэба скончыць,
калі распачалі: працаваць, пакуль мацнейшая рука не прыйдзе мяне вызваліць,
замяніць у працы.
Пакуль ліст гэты
адправіла, вярнуўся Алойзы з Сырнік і прывёз ад Збароўскага арандатара 200
рублёў. Гэта вялікія грошы на гэты час!
Трэба думаць аб адбудаванні гаспадаркі. Калі б такая дапамога прыйшла раней, не
засталося б можа поле напалову незасеяным. Бачыш, мае прадчуванні пачынаюць здзяйсняцца:
шалі пераважваюцца на бок добрага.
Атрыманая грашовая дапамога дазволіла маці зрабіць, як
найменш, невялікае планаванне на будучыню. Пачала з набыцця коней, бо яны не толькі былі
вялікай дапамогай у гаспадарстве, але давалі магчымасць рухацца, без чаго
таксама немажліва было выбрацца з цяжкага становішча. Галоўная і пэўна адзіная надзея наладжвання
спраў складалася з атрымання на Літве невялікай спадчыны пасля нябожчыка
дзядзькі; але паколькі прыналежнасць яго была пад пытаннем, таму патрэбна было
ці распачаць працэс, ці паразумецца палюбоўна; у абодвух выпадках прысутнасць
маці на Случчыне была патрэбнай.
І як толькі дарога для санак была адпаведнай, маці
выправілася ў Літву, дзе не толькі аджыла сэрцам у атачэнні зычлівых крэўных,
але і вырашыла палюбоўна справу гаспадарства і ўзяла пяць тысяч залатых
наяўнасцю, што для адбудавання нашага маёнтку спраўляла вялікую карысць. Таму як вярнулася, распачала з вялікім
жаданнем працу і вось як з надыходам вясны сама апісвае Віктусі, што зроблена з
часу ад’езду дачкі.
Маеш жаданне,
любае маё дзіця, каб я табе абмалявала падрабязна ўвесь наш дом, усё
гаспадарства. Праўда, і я пераканалася ў такім, найлепшым кшталце ажыўлення месца, у
якім прагненне быць аж да перанясення да адсутных. Таму распачну апісанне для цябе перамен, якія
адбыліся ў нас ад часу твайго апошняга наведвання. Домік наш, як і пры табе, з апалай столлю, з
паадпаданым тынкам, толькі ў той час глінай зашчыкатаваны і пабелены, не мае
ўжо такога страшнага фасаду, які ты бачыла. Апрача дванаццаці крэслаў і трох столікаў,
якія я набыла ў Луцку і якія ты ўжо бачыла, з’явіліся ў нас яшчэ два фатэлі,
чатыры табурэты і канторык з вельмі зручнымі скрынямі для захоўвання папераў. Бачыш, нашае багацце дапоўнілася. Нават ажыў мой густ да садовай працы: сцежкі
пасыпалі, траўнікі ўбраліся квеценню, усё стала іншым і нагадвае мінулы выгляд.
Сутнаснае не старэе.
Пасеку з лесу
перавезлі ў сад, бо ад больш за дзясятак пнеўя засталося толькі два. Учора знялі адзін рой. Дзядзінец яшчэ вельмі непрыстойны, як ты
бачыла: зруйнаванне на ім ўзносіцца рознымі кшталтамі, толькі што падмецены; бо
найперш вымушана была заняцца тым, што дазваляе з’явіцца прыбытку ў наступстве.
Адбудавала карчму на гасцінцы. Цяпер будую збожжыўню, якая згарэла, ты ж
ведаеш, узнімаю з попелу амаль што гаспадарскія пабудовы і набываю коней і
валоў для працы. Крыху аджывіла
гаспадарства па апекаванні зямлі, але шмат яшчэ трэба пабудаваць. Магчыма толькі праз два гады можа будзе
падумаць аб рэстаўраванні доміка на ўласны густ.
Усе прадукты з
малака маем толькі ад адной каровы, таму яшчэ не каштавалі свежага масла. Птушак гаспадарчых не маю ніякіх, адно курэй,
бо няма яшчэ ні хлявоў, ні пякарні. Але
ж каб ты ведала як сярод гэтых штодзённых клопатаў і дробязяў галава мая
занятая і да большага не здольная, таму ліст мне цяжка напісаць. Гаспадаранне, справы і маленькія справачкі так
рассяліліся па маёй галаве, так пазаймалі ў ёй усе куточачкі, так прызямлілі,
атакавалі, што розум з-пад іх бярэмя дарэмна намагаецца выбрацца, і пасля
кожнай спробы вызвалення амаль дранцвее, бо матэрыя яго прыгнятае.
Дарэмна вясна
ўлівае ў душу ўсю сваю паэзію: дрэвы набіраюцца зеляноты, кветкі розных барваў
з цікаўнасцю выглядваюць сваімі наймілейшымі пялёсткавымі, закрытымі яшчэ
вяночкамі, галінкі упрыгожыліся пуплікамі, што расквеццяцца вось-вось, ужо
напоўненыя будучай пекнатой і плёнам, цешаць фантазію, усё тут сціхае, заглушаецца
воклічам: “Хлеба, дапамогі!. . . ”. Няма
аніводнай хацін, ні тут, ні ў Збарашове, у якой бы не мелі патрэбы пад’есці,
каторым трэба даць насення для сяўбы ў полі і гародаў, асабліва ў Збарашове
галеча выключная. Шчаслівая ваколіца
ваша, што голад яе не крануў. Нягледзячы
на вельмі цяжкія абставіны апякуем нашых слуг, колькі моцы стае, з-за моцнага
спусташэння, якое Бог дапусціў. У
Ваютыне купляю на што маю магчымасць, і хлеб, і насенне, так што ўся грамада і
палі мае чым засеяць,і без хлеба не сядзіць. Як жа ўдзячныя яны за такую апеку, працуюць
шчыра, гарнуцца да двара, як бы мы былі сямейнікамі крэўнымі. Цяжэй са Збарашовам, бо што з аднаго боку
спадкадаўца дапаможа, тое з другога боку пасэсар выцісне. Кантракт, які мае ад адміністратара, вельмі
няпросты для сялян, а мае яго на тры гады і не хоча адступіць. Тымчасам насенне папрадаваў і тое нават, якім
павінен быў сеяць і да гэтага часу часткова толькі поле засеяна, а насення ўжо няма. Таму я ў вялікай роспачы, але няхай бы толькі
адступіў, то аднаразовыя выдаткі лягчэй кампенсаваць чым прыгнёт падданых і
зруйнаванне гаспадарства. Цяпер маем
контрагента на Збарашоў, вядомага і шануемага, які адпавядна прапануе вельмі
карысныя ўмовы, згодзен плаціць тры тысячы злотых штогод, кантракт гадоў на
шэсць, працадні нашмат вышэй ацэньвае і прымусовую працу, звыш паншчыны,
забараняе. Пры гэтым чалавек спраўны і
людскі, так што можна яму давяраць.
Была колькі дзён
таму ў Збарашове, першы раз пасля майго вяртання, але пасэсара не спаткала. Слугі пачапляліся на мяне, як ракі на мяса, з
плачам упрошваючы, каб выратавала іх ад прыгнёту. Столькі гадоў са мной пражылі. І плакалі, і радаваліся, а ў мяне сэрца болем
поўнілася, што я не магу зрабіць пакуль тое, што хацела, бо не дазваляюць
сродкі. Дадай да гэтага, што дзве раты
падаткаў не аплочаны, бо тых колькі грошай, якія ў мяне застаюцца, хопіць
ледзьве на пракорм слуг і сябе, і я іх на тое выдаткоўваю, а ты будзеш мець
якоеколечы ўяўленне пра стан нашых спраў. Небліскучы, канешне, але і за гэта няхай Богу
дзякуюць, бо ўжо час ідзе лепшы, і неяк можна ўжо з жыццём паразумецца.
Я прывёў усё гэтае падрабязнае апісанне, бо нідзе
чалавека нельга так спазнаць, як сярод дробных спраў штодзённасці, дзе ён сам
сябе не заўважае і іншыя аб ім не ведаюць, бо заняты цалкам ўражаннямі ад
пражывання момантаў. Хаця дно душы маёй
маці значна зазямлілася, сутво яе зусім не змянілася. Была гэта заўсёды усё тая ж, дзейная, жвавая,
ахвотная да слугавання і поўная самаахвярнасці асоба, толькі з крыху памененым
запасам сіл і сродкаў для дапамогі блізкім. Сяброўскія нават стасункі, паколькі
гаспадарскія справы ўпарадкаваліся, узышлі на ранейшы ўзровень. З той аднак жа розніцай, што безуважліва да
свайго ўзросту і скалечанага здароўя не змагла набыць ужо для сябе рэсорнага павоззя
і аж да смерці ездзіла ў адкрытай брычцы, запрэжанай рабочымі коньмі,а за
звозніка мела аднаго з парабкаў.
У сваіх падарожжах
таксама захавала ранейшую абачлівасць і строгія правілы падарожнага жыцця. На начлегах першаю заўсёды ўзнімалася, аглядала
пакорм коней, іх напойванне, усмараванасць брычкі, упарадкаванасць вупраства. Выязджала часта не паснедаўшы, каб не губляць
дарэмна час, і толькі падчас адпачынку коней піла гарбату ці малако. Найчасцей ездзіла без слугі і абыходзілася ў
дарозе ўзятым з дому запасам халодных страў.
Ані дарэмнасць, ні фальшывая сарамлівасць не мелі ніякага
дачынення да яе шляхетнай душы, і яна стасавалася адно з патрэбаю і ўласнай
заможнасцю. Простасць мэблявання, строяў
і рацыёну пасля вяртання з выгнання была яшчэ большай, чым перад ім. Сукенкі мела толькі дзве: адна на штодзень,
другая на візіты. Ад часу смерці бацькі
не насіла ніколі сукенак іншага як чорны колеру. Галаўныя ўборы і каўнерыкі сама сабе шыла,
мыла і прасавала. Апраналася за пяць
хвілін, аднак заўсёды чыста і ахайна. Служылі ёй толькі вясковыя дзяўчаты, з якімі
яна абыходзілася з такой матчынай дабрынёй, што тыя з найвялікшым даверам і
простасцю звярталіся да яе са сваімі патрэбамі, з просьбамі да яе нават
пакроіць ці пашыць тое, чаго самі не ўмелі. Нязграбнасць і няўмеласць ніколі не выклікалі
ў яе нервавання што да слуг, яна іх кшталціла, дарэчы з вялікай цярплівасцю,
хаця і ведала, што хутка пойдуць на ўласнае гаспадарства, а новых таксама
вучыць прыйдзецца.
Стасункаў суседскіх зусім не пазбягала і аж да смяротнага
часу прымала гасцей з найбольшай гасціннасцю, нягледзячы на тое што ў апошнія
гады боль у пазванках, раны на нагах і моцныя рэўматычныя болі ёй часта
дапякалі, а кожнае ўзрушэнне дадавала болю. Не нішчыла гэта аднак яе звыклых рыс
прыстойнасці, бо ўзнімалася падчас прывітання і праводзячы ад’язджаючых, ды
гэта з такой шчырай сардэчнасцю, што недасведчаныя пра стан яе здароўя нават не
здагадваліся, як пры гэтым пакутавала. Не забараняла сабе нават новых знаёмстваў,
паколькі тыя жывілі яе розум і сэрца. Карысталася напрыклад з вялікай ахвотай
суседствам з сям’ёй паньства Крашэўскіх і так шчыра цаніла гэты стасунак, што
хвіліны, спазнаныя ў Грудку і Губіне, залічвала да наймілейшых радасцяў жыцця. Нічога ёй не прыносіла столькі прыемнасці, як
спатканне цнатлівай і шляхетнай душы, а паколькі шчасціла ёй зрабіць такія
жаданыя адкрыцці, то спяшалася падзяліцца сваёй радасцю з дарагімі сэрцу
людзьмі, бо наколькі непрыемнымі для яе былі расповеды пра падзеі, неспрыяльныя
надалей для публічнага быцця бліжніх, настолькі мела радасці падчас аддання
агульнага прызнання цноце і слугаванню.
Разважлівасць, простасць і сардэчнасць былі прыкметамі яе
размоў аж да смерці, якія ішлі заўсёды ад жывасці духу і напоўненасці яго ад усведамлення
прызначэння. Ніколі ні плёткі, ні
зласлівых намоў, ані здзекавання і
кпінак, ніколі патэтычных і пыхлівых выслоўяў для таго, каб спадабацца
недалёкім. Кіравалася, наадварот, у
размовах сваіх укладаннем свядомасці і густам кожнага, каб нічога асабістага і
непаважлівага ў абранні прадмету для размовы
не было. Аб літаратурных сваіх
творах размаўляла толькі з найбліжэйшымі асобамі, парады якіх перад паданнем да
друку даводзіла да плёну. Сваё аўтарства
не вельмі цаніла і лічыла яго адно сродкам для заробку на хлеб надзённы. Калі пераканалася, што яе аповесці не надта
запатрабаваныя, спыніла іх напісанне, і распачала ўспаміны, якія сталі больш
каштоўным таварам. Не скажу, што
меркаванне аб яе творчасці было для яе цалкам абыякавым, наадварот, сама бачыла
ў ёй як недахопы, так і поспехі, асабліва калі меркаванне чула яшчэ і ад асоб,
талент і літаратурнае слугаванне якіх
высокага кшталту для яе былі. Трыумфаванні гэтыя аднак жа і няўдачы ў
літаратуры краналі адно паверхню яе душы, не трапляючы ўглыб, бо да гэтых ужо
скарбаў святых тое толькі магло трапіць, што яе нітавала прызначэннем з Богам і кожным блізкім.
“Нібыта нічога супярэчлівага да рэлігіі і маральнасці не
напісала, гаварыла маці, таму зрэшты цалкам сумленне маё аўтарскае не
хвалюецца, бо на Судзе Божым пэўна не тое падам за вынік жыцця, як кнігі
пісала, але якой была дачкой, жонкай, маці і грамадзянкай”.
Ды вось пасля
вяртання з выгнання наконт хрысціянскага прызначэння была больш строгай да
сябе, чым раней. Ні бездарожжы, ні
найгоршае надвор’е, ні перавыкананне працы не здаваліся ёй апраўдальнай
прычынай для непрамаўлення Імшы святой у дні нядзельныя і ўрачыстыя, паколькі
была матэрыяльная магчымасць трапіць у касцёл. Тое ж з поставаннем, якое аж да смерці
захоўвала з усёй строгасцю. Нават пасля шасцідзесцігадовага
ўзросту, і хіба што на выпадак выключнай хваробы аб пасярэдніцтве прасіла. Да спавядання і Камуніі святой далучалася
душой падчас усіх значных урачыстасцяў, штодзень прамаўляла Ружанец і
прачытвала хаця б абразок з якой-небудзь духоўнай кнігі, міласэрныя ж учынкі
сталі для яе надзённым хлебам.
Хворых яна лячыла і даглядала па-ранейшаму, прымаючы
дапамогу Зосі, як некалі Паўлінкі. Калі
халера надарылася ў Ваютыне, не толькі цэлымі днямі хадзіла па ўсіх хатах, дзе
былі хворыя, але і ноччу прасіла будзіць сябе стукам па шыбе, калі каму была
патрэбнай яе дапамога. А Пан Бог так
бласлаўляў яе намаганні, што сярод ратаваных ёю вяскоўцаў адна толькі дзяўчына
памерла. Вандроўным жабракам не мела
звычаю падаваць грашыма, бо пераканалася, што хадавыя грошы
заўсёды прап’юць, але кожнага карміла і на дарогу кавалак хлеба ў торбу яшчэ
ўкладвала.
Нават да чужых ставілася адно праз матчына сэрца, дык што
ж і гаварыць пра любоў яе да ўласных дзяцей? Ані пакалечаныя сілы, ні клопаты,
пад бярэмем якіх амаль валілася з ног, ні нашыя заганы і недахопы не былі ў
стане астудзіць сэрца яе пачуцці да нас.
Чуласць яе і клапатлівасць заставаліся
заўсёды аднолькавымі, і не для аднаго ці другога, найбольш нібыта любага, а для
ўсіх дзяцей без аніякага падзелу. Можна
сказаць, што любіла яна кожнага з нас найпрыгажэйшым пачуццём, невыказальным:
бо хаця адно і давала ёй магчыма больш радасці, чым другое, і нават адно і тое
ж дзіця ў розны час было то раскошай, то перажываннем, але такая была моц
любові ў гэтым болю сэрца, якое пакутуе над недахопамі дзіцяці, як у той жа
радасці, што цешыцца яго поспехамі. Паўсюдна і заўсёды яе аджыўляла тая ж самая
непараўнальная, поўная самаахвярнасці любоў, якая ўцелясняецца плёнам кожнай
патрэбы дзіцяці, прадбачыць кожную небяспеку, закрые з боку, адкуль пагражае
навальніца, хаця б сама найбольш пры гэтым павінна была пакутаваць. Любоў, якая ніколі не ашчаджае сябе, ніколі не
падлічвае страт, не дагаджае сабе, але спяшаецца заўсёды туды, дзе дзіця
найбяднейшае, дзе найбольш слёз ліецца, найбольшая праява нясення крыжа. Трэба было яе бачыць на каленах каля ложа
дачкі ці калыскі хворага дзіцяці днямі і начамі, затрывожаную, здавалася, што
гэта слуга, не маці, столькі ў ёй пакоры і простасці было. І аднак пад гэтай слугуючай паставай такая
непараўнальная самаахвярнасць малявалася, што вызначыць было цяжка, ці гэта
воля хрысціянкі, ці матчына любоў ў служку яе ператварала. Чытаючы паасобна якіколечы з яе лістоў да
дзяцей, здавалася б , што кожны любаму абранцу напісаны, столькі прыязнасці і
клапатлівасці адбіваецца ў кожным. Паслухайма, як звяртаецца да аднаго з сыноў,
падчас калі той быў хваробай і смуткам спакутаваны.
Калі ты быў
здаровы, шчаслівы, весела спаглядаў на свет,
ружовыя мары меў аб будучыні, я любіла цябе, ты быў для мяне суцяшэннем,
думкаю аб табе я саладзіла не адну горкую хвіліну. Але цяпер, калі ты хварэеш, пакутуеш, і
фізічна, і маральна, калі чорная хмара распласталася над тваім уяўленнем, не
магу нават выказаць пачуцця, якое адчуваю. Мая любоў да цябе зрабілася яшчэ больш моцнай,
яшчэ больш незямной. Я паляцела б да
цябе на крылах. Прытуліла б да свайго
ўлоння, мы паплакалі б, а можа і парадаваліся, але разам. О, ты яшчэ не ведаеш, як пераважвае ўсё
астатняе ў сэрцы маці дзіця хворае,
пакутнае. Маці збірае у гэты час над ім
усю сваю любоў, падвойвае яе пры гэтым. Ты - дзіця майго сутва, дзіця майго сэрца, і
пакутуеш… а я не магу прытуліць цябе да майго ўлоння.
Што ж дзіўнага, што пры такім пачуцці найбольшай, а ў
апошнія гады можна сказаць адзінай радасцю для маёй маці было наведванне яе
дзецьмі. І яна спадзявалася на сустрэчу
з кожным з нас, лічыла месяцы і тыдні, а як набліжалася дата сустрэчы, то і
радасць яе ўзрастала. Затое кожная наша
памылка для яе невыказальным болем была і кранала яе больш, чым найбольшая
матэрыяльная страта. Калі пасля
заканчэння навукі па настойванні майго апекуна я паступіў на дзяржаўную службу
ў Маскве і з-за гэтага спазніўся на цэлы год з маім прыездам на Валынь, то
атрымаў наступны ліст ад маці.
Значыць, ты
пазбаўляеш мяне надзеі, мой дарагі, надзеі, якую я расціла ў душы сваёй, што
прыедзеш да нас у гэтым годзе. Тая
надзея мне свяціла такой яснеючай зоркай, што цяжка,немагчыма з ёй развітацца. Але што ж зробіш! Не трэба забываць, што гэта
восень жыцця, а як увосень ападаюць лісток за лістком і да апошняга з усіх
дрэў, так і восенню жыцця усе радасці не трымаюцца пры пні струхлелым. Гэта натуральна, трэба усведамляць
неаспрэчнасць гэтага. І аднак я так міла
марыла пра гэтыя вакацыі, ад гэтай думкі неаднойчы пазбаўлялася трывог, якія
міжволі засмучаюць маё аблічча. О
наколькі ж было б мне лягчэй, калі б прытуліла цябе да майго сэрца, дзіця маё
дарагое! Калі б шчыра пагаварыць з табой аб усім, пра што думаю, што адчуваю,
што мяне непакоіць, што усцешвае. Адчуваю ў табе, хачу бачыць ў табе не толькі
сына, але ўцеляснення свайго, з магчымасцю адплаты наўзаем парадай за параду,
шчырасцю за шчырасць, за веру – верай. Здараецца час узросту, у якім стасункі дзяцей
з бацькамі натуральным чынам пераствараюцца цалкам. Адразу дзеці прымаюць толькі звыкла любоў і
клопаты бацькоў. Потым становяцца іх
сябрамі, а ўрэшце з праводжаных становяцца павадырамі. Зараз ужо адчуваю сябе сумнавата ад бясконцай
ролі павадыркі, патрэбна мне сяброўства, патрэбна мне і павадырства наўзаем.
Праз год пасля вяртання маці на радзіму малы Паўлінак,
які ад нараджэння быў вельмі няжыццяздольны, ды занямог моцна і пасля
двухтыднёвай хваробы перайшоў у свет лепшы, дзе злучыўся са сваёй маці, а
смерць яго перарвала апошнюю нітку, якая падаўжала нібыта быццё Паўлінкі на
зямлі. Мая маці перахварэла і гэтую
страту са звыклай для яе моцай пачуцця. А бедны бацька яго ў Саратавае атрымаў ад
гэтай навіны першы атак эпілепсіі, якая, зрабіўшыся немаччу, наведвала яго ўсё
часцей і, знішчаючы паволі жыццёвыя сілы, нарэшце давяла да смерці.
У наступным годзе мы сабраліся ўсе ў Ваютыне. Акрамя адно Віктусі, і гэта нарада ўсяго
сямейнага кола дала магчымасць нам адчуць некалькі сутнасных хвілін падчас
нічым не асамотненай раскошы. Хвілі
гэтыя нас, маладых, без планавання наступства і са шчодрым выдаткаваннем жыццю,
усёй паўнатой шчасця апойвалі, мы былі толькі для нашай маці і – як яна сама
параўноўвала – нібы ясныя промні падчас захаду сонца. Мы, напоеныя радасцю, не думалі аб тым, што
сілы дарагой маці пачынаюць вычэрпвацца, што некалі, і нават хутка, вымушаны
будзем яе страціць, што кожны дзень у яе атачэнні праведзены – гэта шчодры дар
Нябёсаў, кошт якога толькі тады спазнаем, калі гэта крыніца найчысцейшых
радасцяў высахне для нас назаўжды.
Для маладога нашага разумення гады, і нават дзясяткі
гадоў падаваліся такой дробнай часткай жыцця, што ў планах сваіх пра наступства
мы не бераглі гады, паколькі іх коштам спадзяваліся здабыць пэўныя карысці для
сябе. Але маці інакш глядзела на жыццё,
бо распачаўшы ўжо шосты крыжык і перажыўшы столькі шляхоў смутку, ужо не
спадзявалася доўга загасцяваць на зямлі. І хаця яе любоў да нас і непараўнальная
далікатнасць давалі ёй заўсёды сілы для ахвяравання ўласнымі жаданнямі дзеля
раскошы з намі, у сэрцы аднак абзывалася увесь час сумаванне па тым, каб мы
маглі быць усе каля яе.
Пытанне пра нашую кар’еру ў наступстве займала яе больш
чым нават нас саміх, бо баялася надта, каб мы, пакаштаваўшы марнатраўства, не
разленаваліся і не змарнавалі з такой цяжкасцю здабытых навуковых ведаў. Была гэта якраз пара, калі мы, старэйшыя,
павінны былі вырашыць на гэты конт штосьці пэўнае. Алойзы ад часу вяртання маці быў сапраўды пры
ёй і, як мог, дапамагаў ёй гаспадарыць. Але разам з тым не ўтойваў ніколі, што не
падабалася яму зусім працаваць на ніве і што рад бы быў знайсці для сябе іншую
якую, больш адпаведную сваім схільнасцям справу. Не магла таму паспадзявацца на яго як на
плённага памочніка і спадкаемцу.
Я не меў насамрэч непрыхільнасці да заняткаў
гаспадарствам. Але ж мой апякун з
жаданнем і надалей займацца маім лёсам, паабяцаў адаслаць мяне за свой кошт за
мяжу. Маладая ж фантазія ўхапілася за
гэты пражэкт, асабліва калі і маці лічыла, што не належала ў такім маладым
узросце закопвацца на вёсцы, калі такая неблагая надарылася аказія далей
павучыцца. Юлік нарэшце, маючы яшчэ
перад сабой два ўніверсітэцкія курсы, не
мог чыніць нічога пэўнага наконт сваёй кар’еры. Таму пасля доўгіх нарад і дарэмных разлікаў мы
раз’ехаліся зноў кожны ў свой бок, пакідаючы надалей маці адну ў змаганнях з
цяжкасцямі свайго становішча. Справы
аднак, дзякуючы яе таленту гаспадаравання і бясконцай працавітасці, пачалі
крыху паляпшацца, так што зімою магла зноў браць у руку пяро, і нават
літаратурная яе творчасць стала з таго часу адной з галоўных крыніц прыбытку.
Паволі жыццё ваютынскае пачало ўваходзіць у пойму
ўпарадкаванасці і азначанасці, праўда з бясконцай працай, але без вялікіх
узрушэнняў і непакою. На пачатку аднак
1847 года надарылася акалічнасць, якая спрычынілася да значнай перамены ў такім
жыцці. Апякунка Віктусі была вымушана
выехаць па справах у Пецярбург, дзе некалькі гадоў павінна была пражыць, і хаця
агаворвала момант забрання Віктусі з сабой і заканчэння ў сталіцы яе выхавання,
маці аднак занепакоілася наконт
карыснасці для яе паўночнага клімату, а яшчэ больш перарвання стасункаў з
родным краем і сям’ёю, і вырашыла забраць яе да сябе. З гэтаю мэтаю паехала ў Кіеў, і падзякавала
пані Станзані за дзевяцігадовую апеку, забрала усё ж Віктусю пад свае матчыны
крылы. Выхаванне яе было з гэтага часу
на першым плане і паглынала большую частку часу маёй маці, тым больш што пра
гувернантку фінансы не дазвалялі думаць. Пакінуўшы цалкам музыку і маляванне, далейшае
паглыбленне ў навуку якіх зрабілася ў тагачасных умовах цалкам немажлівым, маці
заняла ўвесь час Віктусі прадметамі навуковымі і чытаннем выбраных кніг, не
губляючы з-пад увагі жаночай працы і заняткаў па гаспадарстве, якое, як для
выхаванай ва ўмовах горада, амаль незнаёмым для яе было. Маючы дзвюх сапраўдных дачок у доме, немагчыма
таксама было ўхіляцца маці ад тых абавязкаў, якія гэта новае становішча
ўскладвала на яе ў іх атачэнні. У такім
стане рэчаў вырашэнне маёнткавых спраў на якога небудзь з сыноў больш выпадала.
І аднак жа маці была такой далікатнай, што
не толькі не ўгаворвала каторага з нас, каб ёй дапамог, але калі Юлік, заканчваў
універсітэт і напісаў, што мае ахвоту узяць у арэнду ў малодшых Збарашоў, калі
б маці згадзілася з ім жыць і падтрымліваць яго сваімі парадамі, то атрымаў ад
яе наступны адказ:
Аб гаспадараванні
на вёсцы баюся даць пэўны погляд. Я вяду
з такой цяжкасцю свае цяперашнія справы, што аж на душы святлей зрабілася ад думкі,
каб мець цябе за памочніка, знайсці каля цябе адпачынак на старасці гадоў, але
ж не хачу і на гэты конт даваць якой парады, нават паўпарады, нават ценю
парады, бо асцерагаюся, каб жаданне ўласнага сэрца, ці можа ўласнага разліку не
ашукала майго розуму. Не паверыш, як ад
часу атрымання твайго ліста сталі супярэчлівымі мае думкі, маранні і жаданні. Калі мне так лагодна ўсміхаецца здзяйсненне
жадання жыць побач з табою на вёсцы і ў той жа час думаю аб такім для сябе
насамрэч адпаведным стане, узгодненым з маімі пачуццямі і з натуральным сутвом:
працаваць для дзяцей, пакуль не падраслі, адпачываць каля іх, калі час узроставы
забірае сілы, не трымае ўжо амаль душу, цешачыся іх новай данасцю ў цнотах, іх
любоўю. Гэта такі натуральны стан, такі
раскошны, адзіны вянец старасці. У гэты
якраз час ахоплівае мяне памкненне напісаць упэўнена: прыязджай.
Але пазней
пачынаю сябе дакараць за свой эгаізм, пачынаю дапытвацца ў сябе, ці ў гэтым не
спрычыняецца больш мой, чым твой, інтарэс і зноў пачынаю разглядаць сябе нібы
на карціне, якая мне падае наўзамен то правы, то левы бок і пакідае ў няпэўнасці. Яшчэ раз паўтару: не асьмельваюся даць табе
пэўнай парады, толькі адпраўляюся сама пад Апеку і Разважлівасць Божую і маю
сталую веру, што калі якое рашэнне абярэш, знойдзеш яго пад шчытом гэтай Апекі,
будзе дабром, адпаведным твайму прызначэнню і твайму шчасцю.
Скажу табе
аднак, што калі б ты меўся быць гаспадаром, то няхай цябе Бог крые ад пасэсіі
Збарашова і ад кожнай іншай малой пасэсіі. Хто, як абірае невялікае арэндаванне, страчвае
дарэмна свой капітал, і страчвае яго пры найбольшых высілках, а працай найнепрыемнейшай. Няма ў гэтым сэнсу, каб працэнтам ад дзвюх ці
трох тысяч злотых, калі б яго падняць нават да дзесяці ці пятнаццаці адсоткаў,
што амаль немажліва, забяспечваць дастатак
ва ўмовах самых сціплых патрэб. Дадай да гэтага, што маладосць - гэта таксама
капітал, з якога пазбіраныя працэнты павінны быць на ўзрост пазнейшы. Калі ж бы ты вырашыў гаспадараваць, і не меў з
дзесяць-пятнаццаць тысяч на большую арэнду, то пажадала б табе лепш паразумецца
з малодшымі і пасяліцца ва ўласнай сядзібе, як найменш, дык не плаціў бы нікому.
Але і гэта табе параю як найменшае ліха
з двух.
Згаджаюся, што
не ўсе гады будуць настолькі цяжкія, як апошнія два. Згаджаюся, што маё вырашэнне на гэты час аб
гаспадараванні выклікана хвілінным узрушэннем, але ж і досвед трыццацігадовы
таксама мае важкасць. Мы жылі столькі
гадоў, выхавалі дзяцей на гэтым кавалку зямлі, гэта праўда: але калі б пры
прадпрыманнях, пры сталай працы, якой мы былі адданыя, застасаваць яе да іншага
прадмету, пэўна іншыя былі б і вынікі. Не трэба таксама губляць з-пад увагі, што
грунтоўныя цяжкасці былі на дзве траціны меншыя за сённяшнія, што гэтыя
цяжкасці растуць нібы з-пад зямлі, што ўсе стасункі грамадскія расхістаныя, што
значныя маюць быць перамены, але якога кшталту і з якім вынікам? – зараз
разлічыць немажліва. Праўда, з іншага
боку, што занятак вясковы ва ўласным доме не такое і дрэннае памкненне:
незалежнасць, дастатак хлеба, гародніны, садавіны; абсяг, свежае паветра, пры
абмежаваных жаданнях, гэтага можа хапіць нават без грошай. Але падаткі ж, аплата слугам, а асабліва
выхаванне дзяцей, патрабуюць абавязкова капіталу, той жа, хто мае быць некалі
галавой сям’і, павінен думаць наперад аб усім. Вось ты і маеш мае заўвагі, якія аддаю на
дапамогу тваім развагам.
Гэта змаганне сэрца, якое прагне затрымаць нас каля сябе,
з розуму бясконцымі падказкамі, асабліва наконт таго, што гэта не адпавядае
інтарэсам нашага наступства, закончылася як заўсёды сардэчнай ахвярай, але пры
першай мажлівасці пачуццё зноў нагадвала і пра свае правы, хаця розум змушаў
замаўчаць. Калі мой ад’езд за мяжу
канчаткова ўжо быў вырашанай справай, і крокі наконт пашпарту таксама
прадузяты, я напісаў аб гэтым маці і хутка атрымаў ад яе наступны адказ.
Ужо так мне было
невыказальна сумна без навін ад цябе, што мне гэта на настрой паўплывала. Дзякую Богу заўчора атрымала адразу два лісты
твае, ды такія паважлівыя, ды такія сардэчныя, што чытаючы іх, аж слёзы да
вачэй маіх падступілі, не ведаю ці то ад радасці, ці ад невыказальнага суму. О не! Пэўна што не ад радасці, бо ты далёка ад
паньства сэрца майго, хто цябе шчыра кахае, і мы далёка ад цябе. Ад чаго ж весяліцца? А можа праз два ці тры
месяцы ты будзеш яшчэ далей. А калі
з’явіцца хвілінаю праменьчык радасці, калі атрымаецца яшчэ прытуліцца сэрцамі
адно да аднаго, то нават такой радасці хопіць каб выкупіць растанне на доўгі
час… на доўгі час… Хто ведае?. . . Той,
хто набліжаецца да канца свайго быцця, так не любіць гэтага слова: на доўгі час.
Паходня яго надзеі не асвятляе далёкую мэту:
аддалены крэс заўсёды для яго чорны, як дно бездані, як ніша часу. Думаю часам, ці не марнуем мы добраахвотна
шчасця, адштурхоўваючы тое, што нам наканавана Богам, ды ў памкненні за
недасягальным, калі і сумна мне, і цяжка.
Але ж праз пэўны
час развага ў іншым святле падае мне наша становішча. Ты мужчына, сардэчнае жыццё не здолела
запоўніць тваю душу, не здолеў бы ты і замкнуцца ў цеснай акрэсленасці нашага
свету: табе патрэбны больш шырокі далягляд, патрэбны рух, жыццё, пераадоленне
свету…
Навошта гэтыя
мары? Чалавек, змешчаны ў вір свету, не здагадваецца, якая дарога выткана лёсам
для яго руху. Той, хто натхніў яго
жыццём, надаў імпульс руху ад калыскі, сам адзіны ведае шлях, які яму
накрэслены. Таму будзем плыць з вераю па
бяскрайніх прасторах, вырахоўваючы на Яго усемагутнае апекаванне.
Перапрошваю
цябе, мой дарагі, за гэтыя некалькі невясёлых слоўцаў, якія ўціснуліся міжволі
пад пяро; яны выдыхаюць такі брыдкі эгаізм, што аж сорамна мне перад табой. Я, маці, павінна была падаць прыклад, як
хадзіць з мужчынскай адвагай сцежкамі прызначэння, а я не ведаю слоў такіх, як
дзіця. О! Я адчуваю, што ўжо той час
мінуўся, за які была мне адкрыта моц для суправаджэння маіх дзяцей за ручку. Прызначэнне такое споўнена, моц небам дадзеная
– аднятая. Цяпер прыроджаная слабасць
падштурхоўвае мяне прытуліцца галавою да мужчынскага ўкрыжавання тых, са
слабасцю каго змагалася ў дзяцінстве і шукаю вакол сябе таго апірышча, і
натхняюся марамі аб ім, і сумую па ім.
Калі пазнейшыя швагры мае пачалі заляцацца да маіх сясцёр
– Вінцэнты Выджга да Віктусі, а Адам Панятоўскі да Зосі – маці захоўвала сярод
ўсіх гэтых падзей не менш далікатнасці, як і разважлівасці. Пасвячала яна недасведчаных паненак ў
сапраўдныя прычыны сямейнага шчасця, вынаходзіла дакладныя звесткі пра
характар, інтарэсы і мінулае залётнікаў,
а потым з найбольшай бесстароннасцю прадстаўляла і дрэнны, і добры бок
маючых быць партый, каб з поўнай інфармацыяй пра сутнасць такое важнае рашэнне
абраць маглі. Але калі падчас выбару
дачок шалі на бок шлюбу пераважылі, то не толькі ніводная з іх не пачула ніколі
аб сваім абранніку ніякага слову недаверу ці наракання,але ж спакойна і
тактоўна, роўна як і прадбачліва магла маці паменшыць кожнае недарэчнае
ўражанне, якое ў штодзённым быцці надарыцца часам магло. Яе правілам было, што ў час першых месяцаў
пасля шлюбу маладую сям’ю патрэбна
пакінуць сам-насам, каб муж і жонка не чужым зрокам, а ўласным разгледзець адно
аднаго маглі, бо ў развагах падчас больш блізкага спазнавання лацвей ім будзе,
без уплыву агульных паняццяў, паразумецца і з густам паставіцца да характараў
наўзаем, асабліва маючы за натхненне такое жывое, якое дае час нараджэння
ўзаемін, знітаванне.
Маці мае заўсёды
свой ўласны погляд на сутнасць рэчаў і з-за любові да дачкі не дазваляе сабе
ўплываць на маладую сям’ю паводле сваіх уласных паняццяў, што пры найлепшых
нават памкненнях ускладняе і так ужо нялёгкае становішча дачкі, якая не толькі
да мужа, але і да маці павінна наноў прыстасавацца. Пры гэтым дачка, якая ад часу дзяцінства
прывыкла дапамагаць маці, ніколі ў яе прысутнасці не навучыцца ні слухаць
належным чынам мужа, ні стаць сапраўднай гаспадыняй у доме. А аднак апошняе гэта права, першае ж –
прызначэнне жонкі. Але і пазней нават
мая маці не хацела ніколі пасяліцца на ўвесь час побач кожнай з дачок,
нягледзячы на тое, што абодва зяці ўгаворвалі і запрашалі яе.
І хаця часам і па пары месяцаў у іх знаходзілася, заўсёды
ў яе быў уласны свой домік, куды вярталася, як знікала прычына яе прыезду. Таму ж не толькі дочкамі, але і зяцямі была
так чаканая, што на ўколенцах прасілі яе іх наведваць і на ўколенцах жа малілі
падчас ад’езду, каб абрала яшчэ пабыць у іх доме. Як часам каторая з дачок хварэла, бывала, ці
мела які-небудзь клопат, тады маці не чакала запрашэнняў, але спяшалася пры
першай нядобрай звестцы, не зважаючы ні на якія перашкоды і небяспекі. І не ад’язджала, аж пакуль не адольвала зло,
ці як найменш усцешвала засмучаную дачку.
У 1851 годзе маці дачакалася нарэшце хвіліны, калі магла
канчаткова скласці свае клапаты па гаспадарству, калі пасля факту раздзела яго
паміж намі Алойзы атрымаў сабе Ваютын. Маці, бачачы незаможнасць дзяцей, ніякай
часткі прыняць не хацела, і нават не дазволіла таго, каб яе частка была
забяспечаная актам улад. Ледзь мы
ўгаварылі яе прыняць тысячу злотых гадавой выплаты ад дзяцей. Але і таго часта не брала, паколькі тыя, хто
меўся ёй плаціць, самі ў цяжкім становішчы былі.
Калі спачатку я, потым Юлік, абраўшы сан духоўны,
ад’язджалі з дому для атрымання тэалагічных навук, маці плакала, як і падчас
кожнага растання з намі, але ні адзіным словам не імкнулася нам даць
засумнявацца ў абраных намерах, так голас Божага прызначэння шанавала.
Пасля жаніцьбы Алойза, маці, верная свайму правілу, каб
маладую сям’ю заўсёды сам-насам пакідаць, не хацела жыць побач з імі і пачала з
плёну матэрыяльнага літаратурных сваіх прац будаваць сабе асобны домік ў тым
самым садзе, у якім на працягу сарака гадоў працавала. Падчас узбудавання, якое доўжылася амаль год,
абрала для часовага жыхарства дом у Пустамытах, у найбліжэйшым суседстве з
Блудавам размешчаны, які ёй заахвяраваны быў сям’ёй паньства Ратэрмундаў з
жаданнем мець яе як мага бліжэй. На
чатыры гады перадсмяротныя яна пераехала ў свой маленькі домік, дзе ўладзіла
сваю ўласную гаспадрку і займалася ёй з такой адданасцю, як кожная гаспадыня,
што з працы рук сваіх жыве. Бо хаця
літаратурная ніва і давала ёй некалькі соцен рублёў на год, але ўсе гэтыя грошы
былі прызначаны не для яе, таму для забяспечання ўласных патрэб вымушана была
дадаткова працаваць. Яе сэрца, неацэннае
аж да смерці, больш аб іншых, чым аб сабе памятала, і тое нават, што дазваляла
сабе выдаткаваць для сябе, сутнасцю слугавала патрэбам дзяцей.
Дочкі не мелі патрэбы насамрэч грошай ад яе, а толькі
парады, дапамогі, і асабліва радасці і раскошы ад яе з імі знітавання. Маці ж, жывучы на адлегласці міль чатырох ад
адной з іх, а ад ругой – шаснаццаці міль, мела патрэбу ў конях, каб у кожную
хвіліну мець магчымаць патрапіць туды, дзе яе прысутнасць была надта
абавязковай. Да таго ж я быў у гэты час
без гроша, і хаця семінарыя забяспечвала мае найпершыя патрэбы, для сэрца маці
гэтага было не дастаткова. Яна прагнула
наўпрост, каб і выгоды якія колечы меў, асабліва мела патрэбу, каб я мог
прыязджаць на вакацыі да яе, каб пасля працы навуковай сярод родных адпачыць. Дык вось на працягу ўсіх гадоў майго побыту ў
семінарыі і ў акадэміі дасылала мне з ашчаджэнняў сваіх сто рублёў штогод, што
для яе заробку было вялікімі грашыма.
Калі я прыязджаў у Ваютын у 1858 годзе, то меў шчасце
бачыць маці ў поўнай моцы розуму і сэрца, нягледзячы на шматлікія яе цялесныя
пакуты, на якія і не паскардзілася ніколі, больш за тое, для ўласных дзяцей
гэта было наўпрост таямніцай, калі яна імкнулася як мага менш займаць сабой іншых. Хіба што прыступ, ці вельмі нечаканая хвароба,
з якой не магла паразумецца, выдаваў блізкім яе немажлівыя пакуты. Затое ні адна з улад душы аслаблена не была,
памяць такую чыстую захавала, як у маладосці. Розум яе быў заўсёды светлы і свабодны, сэрца
заўсёды аднолькава чулае і да ахвяравання сабою гатовае, як усё жыццё было. Воля яе такой адданай была Богу, што ані
скарга, ані раптоўнае якоеколечы жаданне спакою не трывожылі гэту божую душу. Дзякавала, наадварот, Богу за ўсё, нават у
марах без жадання змяніць тое, што Яго апякунская мудрасць абрала.
Аднойчы, памятаю, калі мы размаўлялі аб мінулым, я спытаў
у яе, да якога перыяду жыцця яна хацела б вярнуцца, калі магчыма для нас было
паварочваць хаду часу паводле ўласнага жадання. “Ведаеш, - адказала яна з тым лагодным
смуткам, які ў апошнія гады рэдка яе пакідаў, – хаця я шмат перажыла шчаслівых
хвілін у жыцці і магу нават сказаць, што да мяне Бог быў болш шчодры, чым да
іншых што да адоранасці прызначэннем, так аднак рада, што ўжо каля выйсця стаю,
што буры і небяспекі жыцця якколечы перажыла, што не хацела б і вяртацца некуды
назад, хаця б гэта і было ў маёй моцы. ”
Падчас вяртання майго ў Пецярбург, маці, з жаданнем
даўжэй пабыць са мною і наведаць яшчэ раз сваіх сямейнікаў, якіх заўсёды
аднолькава чула кахала, суправаджала мяне аж на Літву, праз якую накіроўваўся і
я. Для ашчаднасці мы ехалі на брычцы,
запрэжанай малымі конікамі, амаль што волакам па глыбокіх палесскіх пясках, так
што ледзь па шэсць-сем міль за дзень пераязджалі. Бачыў яе ў гэты час такой жа, як заўсёды была
падчас падарожжаў: чуйную, цярплівую, свядомую, якая ўзнімалася на світанні,
клалася спаць апошняй, клапатлівая што да патрэб іншых, з запасамі бясконцымі
рознай ежы і на кожным адпачынку ці начлезе так гасцінна ўсё ўладжвала, як
нібыта падчас найлепшага адпачынку ва ўласным доме.
Мы звярнулі дарогаю наўмысна на Цапцэвічы, каб наведаць
Зосю, якая перасялілася была толькі што ў новы набыты ёю домік, куды запрашала
пажыць маці. Сядзібка гэта стаяла ў
вельмі прыгожым атачэнні, на высокім беразе Гарыні, але стары, недагледжаны
садок закрываў від на раку і надаваў усяму месцу цемнаватасць і запушчаны
выгляд. Мая маці адразу пасля прыезду
агледзела мясцовасць, склала план саду, загадала выкарчаваць непатрэбныя дрэвы,
пазакладвала траўнічкі, адкрыла віды на раку і найпрыгажэйшыя ваколіцы, так што
пад умелай яе рукой з дзікіх зараснікаў стварыўся хутка чароўны сад. Таксама карысным зменам паддаўся і інтэр’ер
дому, з якога за невялікі кошт зрабіла амаль цацку.
Калі мы выехалі з Цапцэвіч і трапілі ў яе родныя мясціны,
і асабліва ў ваколіцы Клецка, дзе яна правяла сваё дзяцінства, бачачы наноў
вёскі, расказвала розныя займальныя выпадкі, ці то з жыцця мясцовага грамадства,
ці то з падзей у доме, якія ажывалі ў яе ўспамінах. У Галынцы, у Вендорфаў, куды заехалі
перадусім, яна было так ажывілася, такая была гаваркая, так добра ўзгадвала
сабе кожную падрабязнасць з праведзенага там дзяцінства, як калі б нібыта не
праляцела пяцідзесяці гадоў ад таго часу над яе галавою. У Зубках развітаўся ў апошні раз з гэтым
неацэнным для мяне скарбам на зямлі, якога ўжо не змог болей ніколі ўбачыць. Дзіўнае прызначэнне Зубкоў! Там развітаўся
некалі назаўсёды з Паўлінкай, там жа апошнія абдымкі, апошняя сляза, апошняе
блаславенства атрыманыя былі мною ад той, знітаванне з якой было найбольшай
раскошай майго жыцця.
Вярнуўшыся ў Ваютын, маці скончыла пяты том сваіх
Успамінаў і адаслала выдаўцу з надзеяй хутка атрымаць дамоўлены раней ганарар. Аднак памылілася, бо грошы не прыходзілі, а
іншых прыбыткаў ніадкуль не было, бо справы дзяцей у гэты час былі ў такім
стане, што капейка аб капейку не пазвоньвала. Тымчасам ранейшыя фінансы вычэрпваліся усё
больш, так што усё больш ашчаджаць вымушана была пры сваіх і так сціплых
патрэбах, працу ў сваім садзе падвоіла, каб мець хаця б ежу для сябе і сваіх
чалядных. Замест кухаркі і пакаёўкі,
якіх адпусціла з-за нятаннага ўтрымання, узяла з вёскі адну бедную ўдавіцу з
дзвюма дзецьмі, якой не было дзе жыць, і з гэтай служкай пражыла аж да смерці.
На пачатку вясны
1859 года маці паехала ў Цапцэвічы, каб прысутнічаць падчас цяжарнасці Зосі. Вымушана была забавіцца там даўжэй, чым
спадзявалася, адправіла пасланца да
сваёй служкі з лістом, які ўтрымліваў парады па гаспадарству, якія я тут цытую,
каб даць доказ, як глыбока памятала яна аж да смерці пра дробязі гаспадаравання
домам і якая была дакладная ва ўсім.
Мая Насця! Да
гэтага часу яшчэ Пан Бог нічога не даў, а тут і вясна надыходзіць, таму пачынай
з гародаў з імем Божым. Найбліжэй да
дому, дзе былі грады мінулагоднія, пасадзі сінюю бульбу, за вішняй і да грады,
дзе былі агуркі, нічога не саджай, няхай пералетуе. На Баратыншчызне, ад сцежкі, пратаптанай
ўпоперак і налева, дзе была бульба, падрыхлі зямлю, узбі яе як след, ды пасей
мак, які я дасылаю, і няхай Ульян забарануе. На іншым баку, значыць уздоўж дарогі, будуць
грады і там таксама будуць, дзе былі ў мінулым годзе агуркі на Баратыншчызне. Вось, пасадзі цыбулю і часнок бліжэй да дому,
і пакінь тыя градкі, дзе ў мінулым годзе раслі агуркі на папары. Белую бульбу няхай Ульян заарэ і закідае
разоры, так каб калі я прыеду, поле было падрыхтаванае. Бульбу адкапай з бурту і пазнось для
прагравання ў закуток. Высадкі пасаджай.
Не ведаю, ці знайшла ты рассаднік?
Пасылаю крыху рассады капусты, якую пасадзі хаця б у адкрытую глебу, каб не
застацца без капусты. Пасей таксама з
кварту гароху, дзе-небудзь каля сіняй бульбы. Пасылаю насення: гароху, морквы, пятрушкі,
салаты, маку, буракоў. Радыскі папрасі
ад мяне ў пані Бярнацкай . Як будзе
патрэбна дапамагчы табе ўскопваць, то папрасі якуюколечы жанчыну, я расплачуся,
калі прыеду. Трэба хоць патроху пасеяць
ранніх гатункаў, а я як прыеду, то пасею астатняе. Перад святамі пастараюся быць абавязкова ў Ваютыне,
але калі Бог дасць, і не змагу выехаць яшчэ, то зрабіце для сябе свежаніну з
вепрука, а калі б ты палічыла, што гэтага не дастаткова будзе, то падрыхтуй да
вэнджання шынку. Чатыры гарнцы мукі і
сала фунтаў з два прашу ў пані Алойзавай, каб пазычыла. Усё гэта пішу на выпадак, бо спадзяюся, што
прыеду ўжо сама.
У верасні гэтага ж года яе наведалі абедзве дачкі і ў дзень
Нараджэння Маці Божай усе тры былі разам пры спавяданні. Вось, як пад датай 28 верасня маці апісвае
працу сваю на гаспадарстве:
Два тыдні
сядзела дома, ці то хутчэй у гародзе,
нават атрымала сонечны апёк твару, пасля чаго захварэла на рожу. Але праз тыдзень адпачынку наноў распачала
працу, не зважаючы на рожу, бо як марнавацца пачаў ураджай, то патрэбна было
аднаўляць распачатую працу. Вось жа
магу і пахваліцца яе вынікам: аднае бульбы назбірала дзевяноста кашалёў! Учора
закончыла працу ды паехала адпачыць крыху ў Блудаў, хаця і не надоўга, бо сёння
ўжо ад’язджаю дадому. Бярнацка мяне
надта ўпрошвала, каб я перасялілася ў Крамянец, што гэта будзе танней. Магчыма і так канешне, калі можна дах наняць
за пяць рублёў на месяц, і маючы служку. Можна нават дома гатаваць, што яшчэ ашчадней
для фінансаў. Але не буду зрушвацца з
месца, пакуль ўтрыманне ў Ваютыне, хоць мае вышэйшы кошт і больш забірае працы,
але ж і больш прыемнае для сэрца, не зробіцца цалкам немагчымым. У такім выпадку я заўважыла б абранасць яго
Богам.
Праз месяц піша зноў пад датай 6 лістапада:
Сёння градусаў
шэсць марозу. Холад усё больш
адчувальны, асабліва калі пасля тыднёвай адсутнасці я вярнулася ў неатоплены дом,
а дарэчы і дроў не маю. Абышліся
саломаю, але сцены зусім не прагрэліся. Да гэтага часу не маю заканчэння спраў з панам
Завадскім: пісала да яго з просьбаю аб грашах, а ён мне даслаў ліст да пана
Крашэўскага, які абяцае гэты доўг аддаць. Пасылаю гэты ліст у Жытомір, і ў той час
даведваюся, што пан Крашэўскі ў Варшаве, таму можа нават і не атрымае ліст. А тут гора! Прадала ўжо дзве кароўкі, каб
забяспечыць самыя пільныя патрэбы. Адно
веру Богу, што пакуль будзе мяне трымаць на гэтым свеце, то і патрэбы памятаць
будзе мае, а можа і недалёка ўжо хвіліна, кады ўсе патрэбы адпадуць. Бог, падзяляючы свае дары паміж людзьмі, не
аднолькавай манетай разлічваецца, як нам здаецца, але ж ніхто з нас не забярэ
золата з сабой у лепшы свет. Затое
шчодраю рукою сыпнуў нам згоды і любові родных. Я не наракаю на такі падзел, бо гэта наш
скарб! Крый жа Божа яго ад бур унутраных і ад навалы выпадкаў. Прытуляючы гэты скарб да майго сэрца, ніякіх
цяжкасцяў не баюся.
Ліст гэты пісала яна за шэсць тыдняў перад смерцю. Так да апошняй хвіліны вымушана яна была
змагацца з нястачаю, нягледзячы на нястомную працу, няўпэўненасць у наступстве,
замест грошай маючы адно патрэбы, прадаючы рэшткі набытку, які ёй хоць нейкую
выгоду забяспечваў. Прывяду гэтыя вельмі
магчыма і падрабязныя акалічнасці, бо хто ведае, што такое нястача, і асабліва
ва ўзросце, калі сілы ўжо не тыя і здароўе не ўсё можа перанесці, той найлепш
разважыць на падставе гэтых падрабязнасцяў, якой веры, якой моцы духу, якой
спагады характару патрэбна на тое, каб падобнае становішча пераносіць так, як
яна яго трывала. Наступны ліст, які
распачала адзінаццатага а закончыла чатырнаццатага снежня, гэта значыць за
шэсць дзён перад смерцю, найлепшы доказ, як сярод пакутлівых акалічнасцяў душа
яе адрывалася ад дробных, асабістых поглядаў, ставячы сябе на месца іншых і
ўзносячы вочы да нябёсаў, да лепшай, вечнай радзімы. Працытую ліст гэты цалкам, бо як мне вядома,
гэта быў апошні, які яна напісала ў
сваім жыцці:
Так даўно не
пісала да цябе, дзіця маё дарагое, бо мне не хапіла марак паштовых, а цяпер
вось набыла, таму найперш выкарыстаю свой набытак так, што сяду напісаць да
цябе, пагаварыць, адкрыць душу. Чамусьці
ўжо было вельмі сумна на свеце, але ад часу, як ты даў спадзявацца на твой
прыезд, усё павесялела, і я зноў спадзяюся, і зноў мару… Як пасля перамогі дня
над ноччу адразу ж робіцца весялей, калі набліжаецца лецейка, так і я пачынаю
лічыць месяцы да наступных вакацый, і неяк лягчэй на душы. Можа мне Бог дазволіць іх дачакацца. І здавалася, што час ужо спыніўся, бо яму ісці
больш не патрэбна, няма дзеля чаго. Так
вось чалавеку жыць на свеце! Ужо тыдзень, як выехала з дому ў Блудаў, а праз
пару дзён наведаў мяне тут Алойзы па дарозе ў Збарашоў, ды ўзяў мяне з сабою. Алойзы зараз часта наведвае Збарашоў, бо Віктуся
ўзяла Юрася на выхаванне, і той шмат набыў ад гэтага: выхаваны, прывучыўся да ўпарадкавання,
да сталай працы. Ужо чытае па складах,
навучыўся пляценню фрывалітэ ўжо на паўтара локця, і нават прызвычаіўся да
прамаўлення пацера, што спачатку для яго
было вельмі цяжкім і ва ўсім апірышчам мае добрую волю, як калі б сам быў
перакананы, нібыта выконваць усё, што яму раяць, гэта яго прызначэнне. У Збарашове не сустрэлася з Вінцэнтам, які як
звычайна падарожнічае па свеце. Віктуся
адчувае сябе няблага, яе хлопчык таксама. Гэта прадмет пяшчоты ўсяго дому, тварык у яго
такі вясёлы, такі ўдзячлівы, што кожны яго мілуе. Стэфка такая ж, як і была, толькі больш разважлівая, бо
займаецца дадзенымі ёй практыкаваннямі. Ужо чытае нядрэнна і разумее, што чытае. Зося пісала нядаўна, што Адам ёй прапануе
сабрацца ў Ваютыне на святы: ён з Жытоміра, а яна з Цапцэвіч. Аднак я на пражэкты Адама не разлічваю надта,
а ўсё ж чакаю. Інакш выехала б можа у
Збарашоў, каб пазбегнуць захадаў і непатрэбнай мітусні. А так не ведаю яшчэ, дзе збяромся купкаю, - як
найперш, то ў Ваютыне. Але дзеколечы
будзем, і ты будзеш сярод нас, хоць на адлегласці, але ў душы. Сямейства Алойзава жывыя-здаровыя ды разам са сваімі дзеткамі,
але бяда таварышуе ім як заўсёды: дзве раты падаткаў не аплочаныя. Маё здароўе, як на мой узрост, дык і
ніштаватае. Вярталася са Збарашова на
адкрытых санках, увесь дзень дождж прабіраў, і аднак жа нічога са мной не
здарылася. Дык гэта яшчэ няблага.
Віктуся
суправаджала мяне да Арахова, у самы дзень Небаўзнёслага З’яўлення, каб быць
разам са мной ў касцёле. Пасля
набажэнства мы раз’ехаліся, кожная ў свой бок. Ад Юліка ўжо даўно не мела ніякага апісання
апошніх з ім падзей. Такарскія
здаровенькія. А што там у цябе? Ты і
плённай працай, і малітваю Бога ўслаўляеш, а я замест поставання і трывання
пакут, прыехала ў Блудаў нічога не рабіць і пад’есці добрай рыбы ад добрага
кухара. Ой, бяда будзе! А тут запрашаюць
і прысылаюць за мною, і кажуць, што я тут патрэбна, што без мяне і сумна, і
здароўя няма. А я нібы вось прысягаю
табе ў любові, пакідаючы мой ціхі і мілы домік, а тым часам ліха ў праяве спраў
розных шэпча мне на вуха: паедзеш, то хаця на свечках паашчаджаешся адвентавымі
вечарамі і на цукры ды каве, і можа яшчэ на чым. І Хтосьці слухае гэты голас: марнуе час ды
выкарыстоўвае ўсё! Святы надыходзяць: няхай жа хоць сёння цябе абдыму ды Богу
перадаверу. Падчас урачыстасцяў можа не
будзеш мець часу падумаць пра мяне, але я, слухаючы Святую імшу ў Скурчу, духам
буду адзінай з той Ахвярай, якая будзе пераслана табою і буду зваць у сэрцы:
Божа, блаславі яго!
У суботу не
адсылала на пошту, таму аж да аўторка, і як вось застаецца чыстая староначка,
то яшчэ занатую на ёй некалькі слоў. У
суботу крыху адчаю спазнала, лічачы, што ніхто не будзе памятаць, што вось і
мае імяніны паводле рымскага календара, і таму засталася ў Блудаве, але
памылілася. У гонар гэтых імянінаў
старшыня даў абед, які мы каштавалі сярод сямейнікаў. Учора быў Алойзы на абедзе, а сёння загадала
падаць маіх коней і ад’язджаю ў Ваютын, дзе буду рыхтавацца да святаў ды чакаць
Зосю і Віктусю. Сёння шэсцьдзесят шэсць
гадоў з дня маіх народзінаў. Прабягаючы
ва ўспамінах гэтую доўгую стужку перажытых гадоў, узгадваю адны чыненні дабра
насамрэч Бога, і ніякіх заслуг з майго боку, толькі памылкі і грахі, калі не для
вачэй людскіх, то для вачэй Божых. О,
хіба заслугі і цноты маіх дарагіх дзетак, якімі Бог мяне так не за слугаванне
адарыў, міласэрнасцю да мяне не ўзнясуцца! Да сэрца майго цябе тулю, сыне мой
дарагі. Зрэшты гэта мне толькі і засталося за любоў, малітвы, надзеі
і мары, сэрцам маці ўкрываныя. І за гэта
няхай будзе ўслаўленне Богу. Не адна
маці зайздросціць майму Лёсу і мае слушнаць. Блаславі цябе Божа і ўзмоцняе высока сілы твае.
Вярнуўшыся з Блудава, мая маці яшчэ адчувала сябе цалкам
здаровай. А паколькі ішлі якраз
квартальныя Сухія Дні, то поставалася тры дні з шчырай адданасцю. У суботу, 19 снежня, правяла вечар з Алойзам і
яго жонкай, раскладвала пас’янс і размаўляла так вольна, што ніхто нават не
прадчуў, што насіла ў сабе ўжо пачатак смяртэльнай хваробы. А дзесятай вечарам разышліся ўсе на начны
адпачынак,і маці адразу ж легла таксама, ужо адчуваючы сябе блага. Не магла заснуць, ўзняла каля апоўначы,
абудзіла служку і сказала ёй: “Насця, сэрца, пастаў самавар, бо мне надта
блага”. Пасля чаго легла зноў. Пакуль самавар загатаваўся, то адчула такую
слабасць, што Насця вымушана была ўліваць ёй да вуснаў з лыжачкі лекі з зёлак,
якія тая прасіла. А трэцяй уночы
паглядзела на гадзіннічак, і абачыўшы, што час запозны, прамовіла да Насці:
“Ах, вось жа і трэцяя гадзіна, а ты па маёй міласці не спіш! Ідзі паспі, бо ты
вельмі ўжо стамілася”. Насця спытала, ці
не абудзіць Алойзага? Але маці не прадчувала яшчэ кшталту небяспекі, бо
адказала:”Няхай спіць, і ты ідзі спаць, бо мне ўжо лягчэй”. Праз нейкі час Насця прыслала сваю дачушку,
даведацца, ці можа ёсць патрэба чаго? Але і тая была адпраўлена з адказам, што ўжо
лягчэй. Так пакутавала самотна аж да святла. А восьмай гадзіне, калі ўвайшла Насця, маці
сказала ёй, што пакутуе ад атакаў унутранага болю, дадаючы, што асцерагаецца,
каб з ёю не сталася так, як з мужам Насці, які адчуваў падобны боль, а праз
колькі гадзін памёр. Спрабуючы яшчэ
хатніх сродкаў паратунку, паслала Насцю па Алойза, а як той прыйшоў, шчыра сказала,
што яна вельмі небяспечна хварэе і папрасіла, каб сын неадкладна паслаў па
ксяндза. Узрушаны такой неспадзяванкай
Алойзы споўніў волю маці, але паслаў адначасова і па доктара і па цырульніка на
выпадак, калі б трэба было зрабіць кровапусканне ці паставіць п’явак. Распачаў таксама ліст да Віктусі, клічучы яе,
прычым неадкладна, да сябе. Даведаўшыся
аб гэтым, маці прасіла Алойзага, каб нічога не ўзгадваў нават пра небяспеку, бо
гэта напужала б Віктусю, якая і сама не зусім добра сябе пачувала. Усё гэта гаварыла так спакойна, як быццам бы
нічога ўжо не адчувала. Заўважыла, што
ложак быў неўпарадкаваны і паабліваны лекамі, папрасіла сынаву, каб тая
дапамагла ёй хутка ўпарадкаваць пакой да сустрэчы з Панам Ісусам, з’яўлення
якога кожную хвіліну чакала. Узнялася
амаль ўласнымі сіламі, села ў крэсла і гаварыла сынавай, дзе і якую бялізну тая
павінна была ўзяць з камоду. Калі
пераслалі ложак, прытулілася да плечука сыновай, каб ўзняцца з крэсла, але атакавалі
яе раптоўныя болі, так што захісталася, стоячы усё ж на нагах, і бярэмем ужо
сваім амаль не паваліла сынаву. Праз
хвіліну аднак пераадолела пакуту і перапрасіла сынаву за гэту ўжо міжвольную
для яе невыгоду, нібыта было гэта яе хібай. Калі была ўжо ў ложку, сынова хацела
папрыкладаць прыпаркі, але тая адказала вельмі цвёрдым голасам: “Нічога мне не
патрэбна, нічога мне ўжо не дапаможа”. Разам з чаканнем ксяндза ды Пана Бога ўзгадала,
што была нядзеля і што пробашч, не маючы вікарыя, не зможа пэўна сысці з
касцёла не скончыўшы набажэнства. Прамовіла таксама з выявай глыбокага
засмучэння: “Пробашч прыедзе хіба пасля Суму, таму няхай жа станецца воля
Божая!”. Тут яна заплюшчыла вочы і
здавалася што заглыбілася ва ўспаміны ці малітву. Алойзы ў гэты час быў у другім пакоі, калі
хворая, з выразам на твары неапісальнага болю, першы за ўвесь час енк
выпусціла, які быў яе апошнім да нас натхненнем. Ад гэтага енку ўсе збегліся да ложка, і бачачы
смяртэльную белізну на твары, пачалі яе прыводзіць да памяці, церці
рукі,намагацца… дарэмна: былі гэта ўжо толькі мёртвыя парэшткі, душа ж стаяла
перад тронам Бога. Так закончылася гэтае
жыццё, аб якім гаварыць магу, бо было чысцюткім як дыямент, і як дыямент
трывалае.
У вігілію Божых Народзінаў, у сам дзень імянін памерлай,
пахавалі яе цела ў зямлі на скарэцкіх могілках, а дзеці і суседзі, якія
спадзяваліся прывітаць яе ў гэты дзень пажаданнямі здароўя і разумнага стаўлення
свету, узнеслі ды сыпанулі над магілаю яе па прыгаршчы зямлі і прашапталі
агульнае з сусветным плачам: “Вечнае стварэнне!”