понедельник, 11 июня 2018 г.

Праздничный шоколад

Я шоколаду нынче наварила:
Что в рот поела, а что мимо.
И что по лбу - в лоб
Я без году неделю говорила
С завесой дыма и без дыма
Будет толк
И хлеб из мУки и мукИ
и иже с ними
и время как всегда чуть-чуть застыло
и долг,
          и рок,
и полубог, и Бог...


четверг, 7 июня 2018 г.

Вернікам (ліпень 2017) For those who trust

Не ў золаце сутнасць,
А сутнасць у праве
на выбар -
каму што баліць -
не будзе, не будзе
больш дня ўсіхсуднага
Бо збаўлены мы
І зямлю нам круціць
Ад сябе!


Essence not in gold,
and in the right for the choice,
everyone will choose...
won't be, won't be
the Doomsday for all
long ago everything is expiated
and to turn the earth,
pushing from itself-determination

подстрочник
Для тех, кто верит
Суть не в золоте,
а в праве на выбор,
каждый выберет своё
не будет, не будет
дня, судного для всех
давно всё искуплено
и землю нам крутить
от себя

среда, 16 мая 2018 г.

В голубой гостиной (возможно будет еще чистовой вариант)

Я во дворцах почти что не бывала
вся жизнь - как оплатить жильё внаём
и о царях-царицах лишь читала
знать дело царское - уж точно не моё
Зашла я как-то во дворец один
- там отражения от потолка до пола...
возник мне образ сквозь "импрессьёдым"
да пара слов
под шелест кринолина
Слова так явно различимы,
что нет сомнения почти:
"Янтарную не обойди,
а ждать я буду в голубой гостиной..."
я в комнату янтарную вошла
там будто было
крещенье солнцем
в золотой смоле
и среди образов светила,
что в инкрустациях, узорах
через янтарь явились мне,
уже готовой к разговору...
прошла затем я к голубой гостиной
уже практически неслась туда
что ж - символично здесь присутствуют цвета
Я превратилась в слух - и вот случилось
Она: "всё суета сует и всяческая суета...
Ты без подсказок разгадала,
Что Эрмитаж - собраньем мифов был моим
и иногда я полагала жизнь - как миф,
- его, как многое, сама писала
того же, кто придет с разгадкой - ждала
его ль, ее ль -... теперь прошу помочь с одним
мне делом важным - я хотела видеть
Над верфию Адмиралтейской флаг
Андреевский, да верфь сияла чтоб...
и каждый оному был бы и рад, и горд
при виде верфи головной за флот.

- да кто послушает, я гостьей здесь бываю
как пригвоздят: вот полоумный гость совсем!
-но напиши, а ну кто почитает
и чем не шутит черт -
а ведь ничем
при мне здесь все годилось для работы:
что в одиночестве служило кабинетом
гостям бывало местом беззаботным
и мнения гостей важны были при этом

в гостиных русских зарождался плюрализм
а мифы - собирались в Эрмитаже
ты забегай, мой друг, и как трудилась, так трудись
а с верфью - жизнь, она разумная, покажет...


воскресенье, 6 мая 2018 г.

Просьба Неизвестного солдата

Мне как-то снился неизвестный дед
Сказал: "Ты в папиросах знаешь толк,
На праздник майский захвати, дружок,
С хорошим русским табаком кисет".

Я по табачным лавкам понеслась
и стыдно как-то, горько
что нет почти, перевелась сейчас
известная махорка...

Не представляю, как бы чей-то дед,
курил "Парламент" ли, "Сенатор"...
в своём окопе в свой последний день,
цигарку все же из газеты "Правда",
я знаю, он скрутил и счастлив был,
возможно даже без махорки -
бумаги просто покурил...

и вот теперь я для себя решила,
что на балконе выращу сама табак,
что этот сон не просто так,
а простенький кисет уже пошила

и вопреки всем мненьям общества, запретам
при том, что не кощунствуя нисколько,
я у Могилы Братской встану рядом где-то
скажу "Ну вот, я принесла, здорово, деда.."
и затянусь цигаркою с махоркой
 из кисета.







В моём 45-м...

В моём 45-м - май-долгождан,
вот-вот белоночье без сна,
И жаворонки с песнями по утрам,
И корюшкой пахнет - весна...

Ну что ж, первый тайм отыгран почти
И эти слова не новы
О, Господи, ты воровством не сочти
цитату с другой головы

Что вечно- то вечно, не вечны лишь мы,
и где-то парад и салют
А жизнь быстротечна, о прошлом - лишь сны,
кино или в песнях поют,

но вот ведь история как пошла:
кабы не сама война
и не победа потом, не пришла б
в моем 45-м - ко мне весна...

четверг, 3 мая 2018 г.

Б.Прус Лялька том 3 раздзел 3 Дзённік старога распарадчага


РАЗДЗЕЛ 3
ДЗЁННІК СТАРОГА РАСПАРАДЧАГА

Я ведаю, чаму так шырока распісаў справу пані Стаўскай. Вось чаму…
На свеце ёсць шмат недаверлівых людзей, ды і сам бываю часам недаверкам і сумняваюся ў Апекаванні Боскім. Неаднойчы , калі дрэнна ідуць палітычныя справы ці калі пазіраю на беднасць чалавечую і на трыумф лайдакоў (калі такое спалучэнне слоў магчыма вымаўляць), неаднойчы думаю сабе:
“Стары дурань, што называешся Ігнацыем Жэцкім! Ты ўяўляеш сабе, што Напалеоны вернуцца на трон, што Вакульскі зробіць штосьці надзвычайнае, бо ён здольны, і будзе шчаслівы, бо ён прыстойны?... Ты думаеш, асліная галава, што хоць гультаям адразу робіцца добра, а людзям прыстойным дрэнна, то аднак жа ў канцы дрэнныя будуць пакараныя, а добрыя славай надзеленыя?... Так ты сабе ўяўляеш!... На свеце няма ніякага парадку, ніякай справядлівасці, толькі бітва. Калі ў гэтай бітве перамагаюць добрыя, то добра, калі злыя, то дрэнна; але каб існавала якая-небудзь сіла, якая дапамагае толькі добрым, то гэтага сабе ніколі не ўяўляй… Людзі, як лісты, якія вецер ганяе: калісьці кіне іх на траўнік, ляжаць на траўніку, а калі кіне ў балота – ляжаць у балоце…”
Так сабе неаднойчы я думаў у хвіліны адчаю; але працэс пані Стаўскай давёў мяне да наўпрост адваротных вынікаў, да веры, што добрым людзям раней ці пазней адбудзецца справядлівасць.
Бо задумайся толькі… Пані Стаўска прыстойная жанчына, таму павінна быць шчаслівай; Стах – вышэйшы за кожную вартасць чалавек, таму – і ён павінен быць шчаслівы. Тымчасам Стах увесь час раздражнёны і сумны (аж мне часам плакаць хацелася, калі я на яго пазіраў), а пані Стаўска падазравалася ў крадзяжы… Дзе ж тады ёсць справядлівасць, якая ўзнагароджвае добрых?...
Зараз яе ўбачыш, о чалавек малой веры! Каб жа лепш пераканаць цябе, што на гэтым свеце парадак, я запісваю тут будучыя перадказанні:
Па-першае – пані Стаўска выйдзе замуж за Вакульскага і будзе з ім шчаслівая.
Па-другое – Вакульскі адмовіцца ад сваёй панны Ленцкай, а  ажэніцца з пані Стаўскай і будзе з ёй шчаслівы.
Па-трэцяе – малы Лулу яшчэ ў гэтым годзе стане каралём французаў пад імем Напалеона IV, паб’е немцаў у пер’е і ўчыніць справядлівасць на цэлым свеце, што мне яшчэ расказваў мой пакойны бацька.
Што Вакульскі ажэніцца з пані Стаўскай і што зробіць нешта надзвычайнае, аб тым ужо сёння я не маю найменшага сумнення. Яшчэ, праўда, не заручыўся з ёй, яшчэ нават не зрабіў прапанову, зрэшты… яшчэ нават ён сам аб гэтым не ведае. Але я ўжо бачу… Ясна бачу, як справы пойдуць, і галаву дам сабе адсячы, што так будзе… У мяне нюх на гэтыя справы!
Бо толькі падумай, што адбываецца.
На другі дзень пасля працэса Вакульскі быў вечарам у пані Стаўскай і сядзеў да адзінаццатай ноччу. На трэці дзень ён быў у магазіне ў Мілеровай, перагледзеў бухгалтэрыю і  вельмі хваліў пані Стаўску, што нават трохі закранула Мілерову. На чацвёрты ж дзень…
Ну, ён праўда не быў ані ў Мілеровай, ані ў пані Стаўскай, але затое ў мяне здарыліся дзіўныя выпадкі. Перад апоўднем (неяк не было гасцей у склепе) адкуль ні вазьміся прыходзіць да мяне хто?... Малады Шлангбаум, той старазапаветны, які працуе з рускімі тканінамі.
Гляджу, мой Шлангбаум пацірае рукі, вус да гары, галава пад столь… Думаю: “Звар’яцеў ці што?...” А ён – кланяецца мне, але з задранай галавой, і прамаўляе даслоўна такія словы:
-       Я спадзяюся, пане Жэцкі, што б не адбылося, мы будзем добрымі сябрамі…
Я думаю: “Д'ябал, ці Стах не даў яму звальнення?” Таму я адказваю:
- Можаш быць упэўнены, пане Шлангбауме, у маёй зычлівасці, што б ні адбылося, толькі б ты не зрабіў чаго непатрэбнага, пане Шлангбауме…
На апошнія словы я зрабіў націск, бо мой пан Шлангбаум выглядаў так, нібы меў намер ці наш магазін купіць (што падаецца мне непраўдападобным), ці касу абкрасці… Апошняе, хоць ён паважаны старазапаветны, я не лічыў бы немагчымай рэччу.
Ён гэта відаць зразумеў, бо ўсміхнуўся нязначна і выйшаў у свой аддзел. Праз чвэрць гадзіны я зайшоў туды нібы без ахвоты, але застаў яго як звычайна за працай.
Зрэшты, я сказаў бы нават, што ён працаваў больш жвава, чым звычайна, узбіраўся на драбінкі, даставаў скруткі рыпсу і аксаміту, укладаў іх назад у шафы, словам, круціўся як ваўчок.
“Не, - думаю я, - ужо гэты напэўна нас не абкрадзе…”
Я заўважыў, што мяне таксама прымусіла задумацца, што пан Земба рабалепна паважліва ставіцца да Шлангбаума, а да мяне – крыху нібы зверху, хоць і не вельмі:
“Ха! – думаю я, - ён хоча Шлангбауму адпомсціць за ранейшыя крыўды, а да мяне, найстарэйшага распарадчага, захоўвае ўласную годнасць. Вельмі пачціва робіць, бо заўсёды трэба крыху задзіраць галаву ў адносінах да вышэйшых, і быць далікатна ветлівым да ніжэйшых…”
Вечарком я зайшоў у рэстаранік на піва. Гляджу, тут пан Шпрот і радца Венгровіч. Са Шпротам ад таго выпадку, што я аб ім размаўляў, у нас адзін да аднаго пачуццё абыякавасці, а з радцам я вітаюся сардэчна. А ён да мяне:
-       Ну і што, ужо?...
-       Перапрашаю, - кажу я, - але не разумею. (Я думаў, што робіць намёкі на працэс пані Стаўскай). Я не разумею, - кажу, - пане радца.
-       Чаго не разумееце, - кажа ён, - таго, што магазін прададзены?...
-       Перажагнайся, пане радца, - кажу я, - які магазін?
Паважаны радца быў ужо пасля шостага куфля, таму пачынае смяяцца і кажа:
-       Фі! Я перажагнаюся, але вам то і перажагнацца не дазволяць, як з хрысціянскага хлеба пяройдзеш на яўрэйскую халу; гэта ж, як кажуць, яўрэі ваш магазін купілі…
Я думаў, што атрымаю апаплексічны ўдар.
- Пане радца, - кажу я, - вы, пане, вельмі паважаны чалавек, каб не маглі сказаць, адкуль гэтая звестка.
- Увесь горад гаворыць, - адказаў радца, - і зрэшты няхай прысутны тут пан Шпрот вам растлумачыць.
- Пане Шпрот, - кажу я, кланяючыся, - я не хацеў бы абразіць пана, тым больш, што я жадаў ад вас сатысфакцыі, а вы адмовілі мне ў ёй як гультай… як гультай, пане Шпрот… Я скажу вам аднак, што альбо разносіш, альбо сам фабрыкуеш плёткі…
- Што гэта?!... – ускрыкнуў Шпрот, зноў як некалі б’ючы кулаком па стале. – Я адмовіў, бо я не даў бы сатысфакцыі ні вам, ні каму іншаму. З гэтым усім паўтараю, што магазін ваш купляюць яўрэі…
- Якія яўрэі?
- Д’ябал іх ведае: Шлангбаумы, Хандбаумы, ці я іх зрэшты ведаю!...
Такая мяне разабрала злосць, што я загадаў прынесці піва, а радца Венгровіч кажа:
-       З гэтымі яўрэямі то можа быць некалі неразумная гісторыя. Так нас прыгнятаюць, так нас з усіх месцаў высаджваюць, так нас выкупляюць, што цяжка з імі паразумецца. Ужо іх не пераробіш, ды і няхай бы сабе, але як прыйдзецца памерацца ілбамі і кулакамі, то ўбачым, хто каго пераможа…
-       Вы, пане радца, маеце рацыю! – дадаў Шпрот. – Так усё гэтыя яўрэі забіраюць, што ўрэшце трэба будзе ў іх сілком адбіраць, каб утрымліваць раўнавагу. Бо паглядзіце толькі, панове, што адбываецца хаця б з тымі кортамі…
-       Ну, - кажу я, - калі наш магазін купяць яўрэі, то і я да вас далучуся; яшчэ мой кулак штосьці заважыць… Але тымчасам, на міласэрнасць боскую, не распускайце плётак аб Вакульскім і не дражніце людзей адносна яўрэяў, бо ўжо і без таго пануе раздражненне…
Я вярнуўся дадому з болем галавы, злуючыся на ўвесь свет. Я абуджаўся некалькі разоў на працягу ночы, а пасля кожнага засынання снілася, што яўрэі сапраўды наш магазін купілі і што я, каб не памерці з голаду, хадзіў па падвор’ях з катрынкай, на якой быў надпіс: “злітуйцеся над бедным, старым венгерскім афіцэрам!” Толькі ранкам трапілася мне адзіная правільная і простая думка, каб станоўча паразмаўляць са Стахам і калі насамрэч магазін ён прадае, то падумаць аб новым месцы.
Ладная кар’ера пасля столькіх гадоў службы! Калі б чалавек быў сабакам, то яму як найменш, то ў лоб стрэлілі б… Але паколькі ён чалавек, то павінен ацірацца па чужых вуглах, няпэўны зрэшты, ці не  скончыць жыццё ў канаве.
Перад апоўднем Вакульскі не быў у магазіне, таму каля другой я выбраўся да яго. Можа ён хварэе? Іду, і ў браме дома, дзе ён жыве, сустракаю доктара Шумана. Калі я паведаміў яму, што хачу наведаць Стаха, ён адказаў:
-       Не хадзіце, пане, туды. Ён раздражнёны і лепш пакінуць яго ў спакоі. Зайдзіце, пане, лепш да мяне на гарбату… дарэчы, ці ёсць у мяне вашы валасы?
-       Мне здаецца, - адказаў я,  -  што хутка я аддам вам свае валасы разам са скурай.
-     Хочаце сваё чучала?
-     Вымушаны пэўна буду, бо свет яшчэ не бачыў падобнага да мяне дурня.
-     Можаце, пане, усцешыцца, - адказаў Шуман, - ёсць дурнейшыя. Але ў чым справа?
-     Ды справа то не ўва мне, але я чуў, што Стах магазін прадае яўрэям… Ну, а я ўжо да іх у службу не пайду.
- Што ж гэта, ці і вас ахоплівае антысемітызм?
- Не; але адна справа не быць антысемітам, а іншая зусім – служыць яўрэям.
- Хто ж ім будзе служыць?... Бо я, хоць і яўрэй, таксама не апранаю ліўрэю гэтых паршыўцаў. Зрэшты, - дадаў ён, -  адкуль жа пану такія думкі прыходзяць? Калі магазін будзе прададзены, вы будзеце мець добрую пасаду пры прадпрыемстве гандлю з імперыяй…
- Гэта няпэўнае прадпрыемства, - заўважыў я.
- Вельмі няпэўнае, - адказаў Шуман, - бо занадта мала ў ім яўрэяў, а зашмат магнатаў. Але пана і гэта не тычыцца, бо… Толькі не выдай  сакрэт… Гэта ж вас гэта ніяк не тычыцца, што стане з магазінам і з прадпрыемствам, бо Вакульскі запісаў вам дваццаць тысяч рублёў…
- Мне?... запісаў?... што ж гэта значыць?... – выгукнуў здзіўлены.
Акурат мы ўвайшлі ў кватэру Шумана і доктар загадаў падаць самавар.
- Што значыць гэты запіс? – спытаў я, трохі нават занепакоены.
- Запіс… запіс!... – бурчаў Шуман, ходзячы па пакоі і паціраючы сабе патыліцу. – што значыць? Не ведаю, досыць, што Вакульскі зрабіў яго. Відавочна, ён хоча быць прыгатаваны на ўсялякі выпадак як прадбачлівы купец!...
- Калі б зноў паядынак?...
- Эх! Што ж зноў… У Вакульскага зашмат розуму, каб два разы рабіць адно і тое ж глупства. Толькі, даражэнькі пане Жэцкі, хто з такой пані мае справы, той мусіць быць прыгатаваны…
- З якой гэта?... з пані Стаўскай?... – спытаў я.
- Што там ваша пані Стаўска? – сказаў доктар. – Тут справа ў большай рыбачцы, у панне Ленцкай, у якую гэты вар’ят улялёхаўся без ратунку. Ужо пачынае разумець, што гэта за зёлачка, пакутуе, паядае сябе, але адарвацца ад яе не можа. Найгоршая рэч – позняе каханне, асабліва , калі спадае такому чорту, як Вакульскі.
- Што ж зноў адбылося? Учора ж быў у ратушы на балі?
- Якраз жа і быў таму, што яна была, а я там быў, таму што яны абое былі. Цікавая гісторыя! – прабурчэў доктар.
- Ці не маглі б вы, пане, гаварыць больш ясна? – спытаў я нецярпліва.
- Чаму ж бы не, тым больш, што ўсе бачаць тое самае, - сказаў доктар. – Вакульскі вар’яцее за ёй, яна яго вельмі разумна дражніць, а яе кавалеры… чакаюць.Прыгода, - працягваў Шуман, увесь час ходзячы па пакоі і церучы сабе галаву. – Пакуль панна Ізабэла была без гроша і без канкурэнта, ніхто на яе не звяртаў увагі. Але калі знайшоўся Вакульскі, багаты, з вялікай рэпутацыяй, стасункамі, якія нават пераацэньваюць, вакол панны Ленцкай сабраўся такі рой больш ці менш неразумных, бедных і прыгожых кавалераў, што праціснуцца паміж імі нельга. А кожны ўздыхае, кідае позіркі, шэпча чулыя паўслоўкі, з пачуццём сціскае ручку ў танцы…
- І што ж яна на гэта?
- Пустая жанчына! – прамовіў доктар, машучы рукой. – Замест пагарджаць галотай, якая яе ў дадатак па некалькі разоў кідала, яна атрымлівае асалоду ад іх таварыства. Усе гэта бачаць, а што найгоршае – бачыць сам Вакульскі…
- Дык чаму, да д’ябла, не адпусціць яе?... Ужо хто-хто, але ён пэўна кпіць з сябе не дазволіць.
Падалі самавар; Шуман адправіў слугу і наліў гарбату.
-       Бачыце, пане, - прамовіў ён, - ён бы яе абавязкова пакінуў, калі б мог ацэньваць рэчы розумам. Была такая хвіліна ўчора на балі, што ў нашым Стаху абудзіўся леў і калі ён прыйшоў да панны Ленцкай, каб з ёй перакінуцца парай слоўцаў, я пакляўся б, што ён ёй скажа: “Дабранач, пані, ужо ведаю вашы карты і абыгрываць сябе ў іх я не дазволю!” Такі меў выраз твару, калі ішоў да яе. Але і што ж з таго?... Панна адзін раз зірнула, шапнула, паціснула яго руку, і мой Стах быў такі шчаслівы на працягу ўсёй ночы, такі шчаслівы, што… сёння пэўна хацеў бы сабе ў лоб стрэліць, калі б не чакаў наступнага позірку, шэпту і поціску рукі… Ён не бачыць, дурань, што яна такімі ж самымі слодычамі надзяляла дзесяцярых, ды нават у большай меры.
-       Што ж гэта за жанчына?
-       Як сотні і тысячы іншых. Прыгожая, распешчаная, але без душы. Для яе Вакульскі столькі варты, колькі мае грошай і значнасці: падыходзіць для ролі мужа, натуральна, паколькі бракуе лепшага. Але для каханкаў то ўжо яна выбера сабе такіх, якія ёй больш падыходзяць. -       А тымчасам ён – працягваў Шуман, - ці то ў паграбку ў Хопфера, ці  то ў стэпах так быў сыты Альдонамі, Гражынамі, Марылямі і да таго падобнымі хімерамі, што ў панне Ленцкай бачыць баство. Ён ужо не толькі кахае, але абагаўляе яе, моліцца на яе, і падаў бы перад ёй тварам да зямлі… Непрыемнае абуджэнне яго чакае!... Бо хоць гэта рамантык чыстай вады, аднак не будзе следаваць Міцкевічу, які не толькі прабачыў той, што з яго здзеквалася, але яшчэ вар’яцеў па ёй пасля здрады, ды зрабіў яе бессмяротнай… Добрая навука для нашых дзявіц: калі хочаш быць праслаўленай, здраджвай самым палымяным кахаючым!... Мы, палякі, проста прыгавораныя быць дурнымі ў такой найпрасцейшай рэчы як каханне…
-       І вы думаеце, доктар, што Вакульскі будзе такі блазан?...- спытаў я, адчуваючы, што ўскіпае ўва мне кроў як пад Вілягас.
Шуман аж падскочыў на стуле.
-     О, да ліха, не!... – закрычаў ён. – Сёння можа шалець, пакуль кажа сабе: “А ну як мяне кахае, а ну як яна такая, як я думаю?...” Але калі б не апамятаўся, заўважыўшы, што з яго жартуюць, я… я першы, як яўрэй, плюнуў бы яму ў вочы…. Такі чалавек можа быць нешчаслівым, але нельга яму быць подлым…
Я даўно ўжо не бачыў Шумана настолькі раздражнёным. Яўрэй,як яўрэй, і аб гэтым гаворыць у ім усё ад галавы да пят, але прыемны таварыш і чалавек з пачуццём гонару.
- Ну, - прамовіў я, - супакойся, доктар. У мяне для Стаха ёсць лекі.
І расказаў яму ўсё, што ведаю аб пані Стаўскай, дадаючы:
- Я памру, кажу табе, доктар, памру ці… ажаню Стаха з пані Стаўскай. Гэта жанчына, у якой ёсць і розум, і сэрца, і за каханне заплаціць каханнем, а яму такая і трэба.
Шуман ківаў галавой і ўздымаў бровы.
-       Гм! Спрабуйце пане… На жаль пасля жанчыны адзінымі лекамі можа быць толькі другая жанчына. Хаця я баюся, ці лячэнне не запазняецца…
-       Гэта сталёвы чалавек. – заўважыў я.
-       І таму небяспечны, - адказаў доктар. – Цяжка сцерці, што аднойчы ў такім запішацца, і трудна склеіць, што трэсне.
-       Пані Стаўска зробіць гэта.
-       Няхай бы.
-       І Стах будзе шчаслівы.
-       Ого!...
Я развітаўся з доктарам, поўны надзеі. Як жа я люблю пані Хелену, але дзеля яго… адмоўлюся ад яе.Толькі б не было занадта позна! Але не…
Назаўтра апоўдні зайшоў у магазін Шуман; з  яго ўсмешак і са спосабу прыкусвання вуснаў я даведаўся, што чымсьці ён занепакоены і штосьці настройвае яго на іранічны тон:
- Вы, доктар, былі ў Стаха? – спытаў я. – Як жа сёння…
Ён пацягнуў мяне за шафы і пачаў гаварыць неспакойным тонам:
- Вось паглядзіце, пан, да чаго даводзяць пані нават такіх людзей як Вакульскі. Ведаеце, пане, чаму ён раздражнёны?...
- Ён пераканаўся, што ў панны Ленцкай каханак.
- Калі б жа пераканаўся!... то можа гэта б яго радыкальна вылечыла. Але яна занадта спрытная, каб такі наіўны адаратар заўважыў, што адбываецца за заслонай. Зрэшты, у гэтую хвіліну справа ў чымсьці іншым. Смешна сказаць, сорам сказаць!... – паціскаў плячыма доктар.
Ударыў сябе па лысіне, і сказаў цішэй:
- Заўтра баль у князя, дзе, натуральна, будзе панна Ленцка. І ці ведаеце, пане, што князь да гэтай хвіліны не запрасіў Вакульскага, хоць іншых паклікаў ужо два тыдні таму!... А ці паверыў бы, пане, што Стах хварэе па гэтай прычыне?...
 Доктар засмяяўся піскліва, вышчэрваючы папсаваныя зубы, а я далібог – зачырванеўся ад сораму!
- Цяпер разумееце, пане, ля якой бездані можа знаходзіцца чалавек?... – спытаў Шуман. – Ужо другі дзень паядае сябе, што яго нейкі князь не запрасіў на баль… Ён, гэты наш любы, гэты наш дзіўны Стах…
- І ён сам сказаў гэта пану?
- Гм! – буркатнуў доктар, - якраз што не сказаў. Калі б меў  сілу сказаць, то здолеў бы адмовіцца ад так запозненага запрашэння.
- Вы думаеце, што яго запросяць?
- Ох! Незапрашэнне каштавала б пятнаццаць працэнтаў у год ад капіталу, які князь мае ў прадпрыемстве. Ён запросіць яго, запросіць, бо, дзякуй Богу, Вакульскі мае сапраўдную моц. Але перш, ведаючы яго слабасць да панны Ленцкай, падражніць яго, пабавіцца з ім, як з сабачкам, якому паказваюць і хаваюць мяса, каб навучыць хадзіць на задніх лапах. Не бойся пане, яны яго не выпусцяць ад сябе, на гэта ў іх хапае розуму; але яго хочуць аддрэсаваць, каб прыгожа служыў, добра апартаваў, а хоць бы і кусаў тых, хто ім не даспадобы.
Ён узяў сваю бабровую шапку і кіўнуўшы мне галавой, выйшаў. Усё-такі дзівак. Увесь дзень прайшоў у мяне марна; нават пару разоў памыліўся ў рахунках.Калі я ўжо думаў, каб закрыць магазін, з’явіўся Стах. Мне здавалася, што за гэтыя пару дзён ён схуднеў. Абыякава прывітаўся з нашымі панамі і пачаў нешта перакладваць у стале.
-       Ты шукаеш чаго? – спытаў я.
-       Ці не было тут ліста ад князя?... – адказаў не пазіраючы мне ў вочы.
-       Я адсылаў табе ўсе лісты на кватэру…
-       Я ведаю, але мог якісьці застацца, заваліцца…
Я лепш бы вырваў зуб, чым пачуць гэтае пытанне. Значыць Шуман меў рацыю: Стах з’ядае сябе, што яго князь на баль не запрасіў!
Калі магазін зачынілі і панове выйшлі, Вакульскі прамовіў:
- Што ты сёння робіш? Не запросіш мяне на гарбату?
Натуральна, я запрасіў яго з радасцю і ўзгадаў сабе добрыя часы,калі Стах праводзіў у мяне амаль кожны вечар. Як жа далёка гэты час! Сёння ён быў пануры, я заклапочаны і хоць абодва мелі шмат адзін аднаму сказаць, ні адзін з нас не пазіраў другому ў вочы. Нават пачалі размаўляць аб марозе, і толькі шклянка гарбаты, у якой было паўшклянкі араку, развязала крыху мне язык.
- Усюды кажуць, - азваўся я, - што ты прадаеш магазін.
- Я ўжо яго амаль прадаў, - адказаў Вакульскі.
- Яўрэям?...
Ён сарваўся з крэсла і ўсадзіўшы рукі ў кішэні, пачаў хадзіць па пакоі.
- А каму ж я яго прадам?... – спытаў ён. – Ці тым, што не купляюць магазін, а маюць грошы, ці тым, якія б яго таму і купілі толькі, што не маюць грошай? Магазін варты са сто дваццаць тысяч рублёў, дык што я іх павінен кінуць у балота?
- Страшна гэтыя яўрэі нас ціснуць…
- Адкуль?... З гэтых пазіцый, якіх не займаем ці для займання якіх самі іх змушаем, пхаем іх. Молім, каб іх занялі. Майго магазіна не купіць ні адзін з нашых паноў, але кожны дасць грошы яўрэю, каб ён яго купіў  і… плаціў добрыя працэнты ад узятага капіталу.
- Ці сапраўды так?
- Натуральна, што так, бо я ведаю, хто Шлангбауму пазычае грошы…
- Дык купляе Шлангбаум?
- А хто ж іншы? Клйн, Лісецкі ці Земба?... Ці не знайшлі б крэдыту, а знайшоўшы, можа б яго змарнавалі.
- Будзе некалі авантура з гэтымі яўрэямі. – буркнуў я.
- Ужо былі, цягнуліся на працягу васемнаццаці стагоддзяў і які вынік?... У антыяўрэйскіх праследаваннях згінулі самыя шляхетныя, а засталіся толькі такія, якія маглі схавацца ад вынішчэння. І вось такія ў нас сёння яўрэі: упартыя, цярплівыя, хітрыя, салідарныя , спрытныя і па-майстэрску валодаюць адзінай зброяй, якая ў іх засталася – грашыма. Знішчаючы ўсё, што лепшае, яны зрабілі штучны адбор і выхавалі найгоршых.
- Ці ты аднак падумаў, што калі твой магазін пяройдзе ў іх рукі, то каля дваццаці яўрэяў атрымае добра аплочаную працу, а каля дваццаці нашых людзей страціць яе?
- Гэта не мая віна, - адказаў узрушаны Вакульскі. – Не мая віна, што тыя, з якімі мяне лучаць стасункі, дамагаюцца, каб я магазін прадаў. Праўда, што грамадства прайграе, але ж грамадства хоча гэтага.
- А абавязкі?...
- Якія абавязкі?! – выгукнуў ён. – Ці на думку тых, якія называюць мяне эксплуататарам, ці тых, якія мяне абкрадваюць? Споўнены абавязак павінен штосьці прыносіць чалавеку, бо інакш ён быў бы ахвярай, якой ніхто ні ад каго не мае права патрабаваць. А я што маю ў прыбытку? Нянавісць і махлярства з аднаго боку, знявагу з другога. Сам скажы: ці ёсць учынак, у якім бы мяне не абвінавачвалі і за што?... За тое, што я зрабіў уласнасць  і даў палёгку ў жыцці сотням людзей.
- Ашуканцы ёсць усюды.
- Але нідзе няма ў такой ступені, што ў нас. Дзе-небудзь у іншым месцы такі як я паважаны дарабкевіч меў бы ворагаў, але меў бы таксама славу, якая кампенсуе абразы… А тут…
Ён махнуў рукой.
Адным глытком я выпіў зноў паўшклянкі араку з гарбатай, на адвагу. Стах тымчасам, пачуўшы крокі ў сенцах, стаў каля дзвярэй. Я здагадаўся, што так чакае запрашэння князя!
Ужо ў мяне ў галаве шумела, таму я запытаў:
- А ці тыя, тыя, для каго ты прадаеш магазін, ацэняць цябе больш высока?...
- А калі ацэняць?... – спытаў ён, задумаўшыся.
- І будуць цябе лепш любіць чым тыя, якіх ты пакідаеш?
Ён падбег да мяне і кінуў на мяне хуткі позірк.
- А калі будуць любіць?... – адказаў ён.
- Ты ўпэўнены?...
Ён кінуўся на крэсла.
- Адкуль я ведаю?... – прашаптаў ён. – Адкуль я ведаю?... Што пэўнае ёсць на гэтым свеце?
      - І ці не прыйшло табе ніколі на думку, - казаў я ўсё больш смела, - што ты можаш быць не толькі экслуатаваны і ашуканы, але яшчэ высмеяны і зняважаны?... Скажы. Ты што, ніколі не думаў аб гэтым?... Усё магчыма на свеце, а ў такім выпадку належыць засцерагчыся, калі не ад банкруцтва, то як найменш ад выглядання смешным. Усё да д’ябла! – скончыў я, удараючы шклянкай па стале, - можна прыносіць ахвяры, калі ёсць з чаго, але нельга дазваляць здзеквацца з сябе…
- Хто з мяне здзекуецца? – крыкнуў ён, прахопліваючыся.
- Усе тыя, якія цябе не паважаюць так, як ты таго заслугоўваеш.
Я спужаўся ўласнай смеласці, але Вакульскі нічога не адказаў. Лёг на кушэтку і сплёў рукі пад галавой, што было праявай незвычайнага ўзрушэння. Потым пачаў гаварыць аб справах магазіну голасам цалкам спакойным.
Каля дзевятай адчыніліся дзверы і ўвайшоў лёкай Вакульскага.
- Ліст ад князя!... – абвясціў ён.
Стах прыкусіў вусны і не ўзнімаючыся выцягнуў руку.
- Дай, - прамовіў ён, - і ідзі спаць.
Слуга выйшаў. Стах паволі адкрыў канверт, прачытаў і – разадраўшы ліст на некалькі кавалкаў, кінуў яго пад печ.
- Што ж гэта? – спытаў я.
- Запрашэнне на заўтрашні баль, - адказаў ён суха.
- Не пойдзеш?
- І не думаю.
Я аслупянеў… І раптам у гэтым стане наведала мяне найгеніяльнейшая думка ў свеце.
- Ведаеш што? – прамовіў я. – а можа заўтра мы б пайшлі да пані Стаўскай на вечар?...
Ён сеў на кушэтцы і адказаў з усмешкай:
- А ведаеш, што гэта будзе нядрэнна!... Даволі мілая жанчына і даўно ўжо я там не быў. Трэба было б з аказіяй даслаць пару забавак гэтай малой.
Ледзяная сцяна, якая стварылася паміж намі, трэснула.
Абодва мы ўзнавілі ранейшую шчырасць і да поўначы мы размаўлялі аб мінулым. На дабранач ён мне сказаў:
- Чалавек некалі дурнее, але ж некалі і прасвятленні бываюць… Дай табе, Божа, мой стары!
Залаты, любы Стах!... Каб мне лопнуць, я ажаню яго з пані Стаўскай!...
У дзень балю ў князя ані Стах, ані Шлангбаум не былі ў магазіне. Я здагадаўся, што яны пэўна дамаўляюцца аб продажы нашай справы.
У кожным іншым разе падобны выпадак атруціў бы мне настрой на цэлыя суткі. Але сёння я не думаў аб знікненні нашай фірмы і замене яе на яўрэйскую шыльду. Што мне той магазін! Толькі б Стах быў шчаслівы, а як найменш пазбавіўся ад сваіх згрызот. Я павінен яго ажаніць, хоць бы перуны білі!...
Зранку я даслаў да пані Сташскай лісток, паведамляючы, што прыйдзем сёння на гарбату абодва з Вакульскім. Да ліста я адважыўся далучыць скрыначку з цацкамі для Хелечкі. Быў там лес з жывёламі, уся мэбля для лялькі, маленькі сервіз і вялікі самавар. Усё за 13 рублёў 60 капеек - тавар з пакаваннем.
Я павінен яшчэ штосьці прыдумаць для пані Місевічовай. Такім чынам я зраблю абцужкі з бабулькі і з унучкі і так імі прыгожую маму сцісну за сэрца , што павінна будзе капітуляваць напярэдадні Св. Яна…
(Aй, да д’ябла! a той муж, што за мяжой?... Ну, што там муж, няхай сябе пільнуе… Зрэшты, за які-небудзь дзесятак тысяч рублёў мы атрымаем развод з адсутным і пэўна ўжо нежывым).
Пасля зачынення магазіна я іду да Стаха. Лёкай адчыняе мне дзверы і трымае ў руцэ накрухмаленую кашулю. Праходзячы праз пакой спальны я бачу на крэсле фрак, камізэльку… Ой, ці з нашага візіту будзе што?...
Стах у кабінеце чытаў англійскую кнігу. ( Чорт ведае, навошта яму гэтая ангельшчына? Можна ажаніцца будучы нават глуханямым…) Ён прывітаў мяне  сардэчна, хаця не без пэўнага вагання. “Трэба ўзяць быка за рогі!” – падумаў я і не кладучы шапку на стол, кажу:
-       Ну, хіба няма чаго чакаць. Пойдзем, бо гэтыя пані спаць пойдуць. 
 Вакульскі закрыў кнігу і задумаўся.
-       Дрэнны вечар, - прамовіў ён – мяцеліца.
-       Некаторым гэта мяцеліца не перашкодзіць ехаць на баль, дык чаму ж яна нам павінна была б сапсаваць вечарок, - адказаў я, прыкідваючыся дурнем.
І нібы ўкалоў Стаха. Ён падхапіўся з крэсла і загадаў падаць футра. Слуга, апранаючы яго, гаварыў:
- Толькі вяртайцеся хутка, бо ўжо час апранацца ды фрыз’ер прыйдзе.
- Няма патрэбы, - адказаў Стах.
- Што вы не прычасаны  пойдзеце танцаваць…
- Я не іду на баль.
Слуга раскінуў са здзіўленнем рукі і расставіў ногі.
-       Што вы сёння вырабляеце? – усклікнуў ён. – Вы так робіце, нібы ў галаве памутненне… Пан Ленцкі так прасіў…
Вакульскі хутка выйшаў з пакою і зачыніў дзверы пад носам у назойлівага  слугі.
“Ага! – думаю я – значыць князь заўважыў, што Стах можа не прыйсці, і на перапрашэнне выслаў гэтага як бы цесця!...
Шуман мае рацыю, што яны яго не захочуць выпусціць, ну, але мы ў вас яго адбяром!” Праз чвэрць гадзіны мы былі ў пані Стаўскай. Прыём быў раскошны!...
Марыяна пасыпала кухню пяском, пані Місевічова  апранулася ў ядвабную сукенку колеру тытуню, а ў пані Стаўскай былі сёння такія прывабныя вочы, румянец, а вусны, што можна было да смерці зацалавацца з такой прыгожай жанчынай.
Я не хачу апераджаць падзеі, але далібог! Стах пазіраў на яе з вялікай цікавасцю ўвесь вечар… Не было яму нават часу заўважыць, што Хелечка апранула новы шарф.
Што гэта быў за вечар!... Як пані Стаўска дзякавала нам нам за цацкі, як яна саладзіла Вакульскаму гарбату, як яго пару разоў закранала берагам рукава… Сёння я ўжо перакананы, што Стах будзе прыходзіць сюды як мага часцей, спачатку са мною, пазней без мяне.
У сярэдзіне вячэры злы ці добры дух скіраваў вочы пані Місевічовай на “Кур’ер”
- Бачыш, Хеленка, - прамовіла яна дачцэ, - гэта ж сёння баль у князя.
Вакульскі спахмурнеў і, каб не глядзець на вочы пані Стаўскай, пачаў пазіраць на талерку. Адважыўшыся, я прамовіў не без іроніі:
-       Прыгожае павінна быць таварыства ў такога князя! Строі, элегантнасць…
-       Не так прыгожае, як здаецца, - адказала старэйшая пані. – Строі вельмі часта ўзятыя ў крэдыт, а элегантнасць!... Пэўна, іншая павінна быць у гасцінай з графамі і князямі, чым у гардэробе з беднымі працаўнікамі. (О! як жа ў час старая выступіла са сваёй крытыкай. “Слухай жа, Стах!” – падумаў я  і пытаю далей):
-       Значыць гэтыя велікасвецкія дамы не вельмі па-свецку адносяцца да сваіх працоўных?...
-       О, я вас папрашу!... – адказала пані Місевічова, трасучы рукой. - Мы ведаем тут адну загадчыцу склада, якой гэтыя пані даюць працу, бо яна вельмі зграбная і танная. Слязьмі неаднойчы заліваецца, калі ад іх вяртаецца. Колькі трэба начакацца з прымеркай сукенкі, з падпраўленнем. З рахункам… А які тон у размове, якая непавага, якія торгі… гэтая жанчына кажа (як дабра жадаю!), што лепш бы мела справу з чатырма яўрэйкамі, чым з адной вялікасвецкай дамай. Хоць цяпері яўрэйкі псуюцца: калі каторая разбагацее, зараз жа пачынае размаўляць толькі па-французску, таргавацца і мінкаваць. Я хацеў спытаць: ці панна Ленцка не апранаецца ў гэтай швачкі? Але шкада мне было Стаха. Ён так змяняўся з твару, бедалага!...
Пасля гарбаты Хелечка пачала растаўляць на дыване сёння атрыманыя цацкі, штохвіліны выгукаючы што-небудзь радаснае; пані Місевічова і я селі каля вакна (старэча не можа адзвычаіцца ад гэтых вокнаў!), а Вакульскі і пані Стаўска размясціліся на канапе: яна з якойсьці сеткай, ён з папяросай.
Паколькі старэча з вялікім захапленнем пачала мне расказваць , якім дасканалым начальнікам павету быў памерлы яе муж, то я не вельмі чуў, аб чым размаўлялі пані Стаўска і Вакульскі. А павінна гэта было быць цікава, бо гаварылі напаўголас:
“Я вас бачыў у мінулым годзе ў касцёле Кармялітаў падчас свята Гроба гасподняга.”
“А я вас найлепш запомніла, калі вы летам былі ў той камяніцы, дзе мы жылі. І я не ведаю чаму, мне здавалася…”
- А што гэта быў за клопат з гэтымі пашпартамі!... Бог ведае, хто браў, каму аддаваў, чыё выпісваў прозвішча… - расказвала пані Місевічова.
“… канешне, колькі захочаце, пане…” – гаварыла, чырванеючы пані Стаўска.
“… І не буду вам надакучаць?...”
- Прыгожая пара! – прамовіў я напаўголас пані Місевічовай. Яна паглядзела на іх і ўздыхаючы, адказала:
- Што ж з таго, хоць бы няшчасны Людвік ужо нават не жыў?
- Будзем спадзявацца на Бога…
- Што жыве?... – спытала старая, зусім не губляючы захаплення.
- Не, я не аб тым кажу… Але…
- Мама, я ўжо спаць хачу, - азвалася Хелечка.
Вакульскі ўзняўся з канапкі і мы развіталіся з дамамі.
“Хто ведае, - падумаў я, - ці гэты асётр не праглынуў ужо кручочак?...”
На вуліцы ўвесь час сыпаў снег; Стах адвёз мяне дадому і я не ведаю, з якой нагоды ён чакаў у санях, аж пакуль я зайду ў браму.
Я зайшоў, але затрымаўся ў пярэднім пакоі. І толькі калі вартаўнік замкнуў браму, я пачуў на вуліцы званочкі санак, якія ад’язджалі.
“Значыць ты вось так? – падумаў я. – Паглядзім, куды ты зараз пойдзеш…”
Я зайшоў да сябе, апрануў свой стары плашч, цыліндр і так апрануты, праз паўгадзіны выйшаў на вуліцу.
У кватэры Стаха было цёмна, значыць дома яго няма. А дзе ж ён?...
Я кіўнуў у бок санак, што праязджалі міма, і праз пару хвілін выйшаў непадалёку ад дома, у якім жыве князь.
На вуліцы стаяла некалькі карэт, іншыя яшчэ заязджалі; але другі паверх быў асветлены, музыка грала, а ў вокнах раз-пораз мільгалі цені танцуючых.
“Там панна Ленцка”, - падумаў я, і чагосьці сэрца ў мяне сціснулася.
Я разгледзеўся па вуліцы. Ух! Якія аблокі снегу… Ледзь можна ўбачыць хістанне ад ветру пламеньчыкаў газы. Трэба ісці спаць.
Я хацеў злавіць санкі, перайшоў на другі ходнік і… амаль сутыкнуўся з Вакульскім… ён стаяў пад дрэвам, засыпаны снегам, з засяроджаным позіркам на вокнах.
“Дык значыць гэтак?... О, каб ты здох, мой каханку, мусіш ажаніцца з пані Стаўскай!”
Зыходзячы з такой небяспекі я вырашыў дзейнічаць энергічна. Таму адразу ж на другі дзень я выправіўся да Шумана ды кажу:
-       А ведаеце, доктар, што зрабілася са Стахам?
-       Што, нагу паламаў?
-       Горш. Бо паколькі, нягледзячы на двухразовае запрашэнне, не быў на балі ў князя, а каля апоўначы выбраўся да яго дому і стоячы пад снегам, пазіраў на вокны. Вы разумееце?
-       Разумею. Для гэтага не трэба быць псіхіятрам.
-       Затым, - кажу я далей, - неадкладна я вырашыў ажаніць Стаха ў гэтым яшчэ годзе, нават перад Св. Янам.
-       З паннай Ленцкай? – падхапіў доктар. – Я раю не ўблытвацца ў гэта.
-       Не з паннай Ленцкай, але з пані Стаўскай.
Шуман пачаў біць сябе па галаве.
- Шпіталь вар’ятаў! – бурчэў ён. – Яшчэ крыху і ўсе… Пане, відавочна ў вас мякіна ў галаве, а , пане Жэцкі, - дадаў ён праз хвіліну.
- Вы мяне, пане, абражаеце! – крыкнуў я ўзрушаны.
Ён стаў перада мной і схапіўшы мяне за лацканы сурдута казаў зірытаваным голасам:
- Слухай, пане… Я ўжыву параўнанне, якое ты павінен зразумець. Калі ў цябе поўная шуфляда, напрыклад, партманэ, ці можаш у гэтую ж саму шуфляду накласці , напрыклад, гальштукаў?... Не можаш. Дык калі Вакульскі сэрцам кахае Ленцку, дык ці можаш ты туды ўціснуць пані Стаўску?...
Я адчапіў яго рукі ад маіх лацканаў і адказаў:
- Я дастану партманэ і пакладу гальштукі, разумееце, пане вучоны?...
І зараз жа выйшаў, бо ўжо мяне яго нахабнасць вывела з раўнавагі. Ён думае, што самы разумны.
Ад доктара я паехаў да пані Місевічовай. Стаўска была ў сваім магазіне, Хелечку я адправіў у другі пакой, з цацкамі, а сам прысеў да старой і без усялякіх уступаў пачынаю:
- Пані дабрадзейка!... Ці лічыце вы, пані, што Вакульскі годны чалавек?...
- Ах, добры пане Жэцкі, як ты можаш аб гэты нават пытаць?... У сваім доме ён знізіў нам каморныя, выбавіў Хеленку з такой ганьбы, даў ёй пасаду на семдзесят пяць рублёў, Хелечцы прыслаў столькі цацак…
- З дазвалення пані, - перапыняю я. – Калі вы пагодзіцеся, што чалавек прыстойны, то я мушу вам дадаць, пад найвялікшым сакрэтам, што ён вельмі няшчасны…
- У імя Айца і Сына!... – перажагналася старая. – Ён няшчасны, ён, у каго такі магазін, прадпрыемства, такое страшнае багацце?... Ён, што прадаў нядаўна камяніцу?... Хіба можа ў яго даўгі, пра якія я нічога не ведаю.
- Даўгоў ані гроша, - кажу я, - а пасля пазбаўлення ад справы мае яшчэ з шэсцьсот тысяч рублёў, хоць два гады таму  меў дзесьці з трыццаць тысяч рублёў, зразумела, апрача магазіна… Але, пані дабрадзейка!... грошы не з’яўляюцца ўсім, бо чалавек апроч кішэні мае яшчэ і сэрца…
- Але ж я чула, што ён жэніцца, нават з прыгожай асобай, з паннай Ленцкай?
- Тут якраз няшчасце; Вакульскі не можа, не павінен жаніцца…
- А што,у яго які дэфект?... Такі здаровы мужчына…
- Ён не павінен жаніцца з паннай Ленцкай, гэта не для яго партыя. Для яго патрэбна жонка такая:
- Такая як мая Хеленка… - заўважыла хуценька пані Місевічова.
- Дык вось жа!... – усклікнуў я. – Не толькі што такой, а менавіта той самай… Яе адной, пані Хелены Стаўскай, трэба нам у жонкі.
Старая расплакалася.
- Ці ведаеш, любы пане Жэцкі, - сказала яна, усхліпваючы, - што гэта мая найлепшая мара… Бо, паколькі паважаны Людвічак ужо памёр, за што я галаву даю на адсячэнне… Столькі разоў мне сніўся, і заўсёды ці аголены, ці якісьці іншы, не такі…
- Зрэшты, - кажу я, - хаця б і не памёр, мы зробім развод.
- Натуральна. За грошы ўсё можна зрабіць.
- Дык вось жа!... Уся справа ў тым, каб пані Стаўска не адмаўлялася…
- Мілы пане Жэцкі! – усклікнула старэча. – Але ж яна, клянуся, ужо сёння закаханая, бядачка, у Вакульскага… Настрой у яе сапсаваўся, па начах не спіць, толькі ўздыхае, худнее жанчынка, а калі вы тут былі ўчора, што з ёй рабілася… Я, маці, пазнаць яе не магла…
- Значыць – баста!... – перапыніў я. – Мая галава ў тым, каб Вакульскі быў тут як найчасцей, а пані… няхай добра падтрымлівае пані Хелену. Мы вырвем Стаха з рук гэтай панны Ленцкай і… бадай перад святым Янам вяселле…
- Бойся Бога, але ж Людвічак?...
- Памёр, памёр… - кажу я. – Галаву даю на адсячэнне, што яго няма ўжо жывога…
- Ну, у такім выпадку воля боская…
- Толькі… я папрашу пані трымаць гэта ў сакрэце. Гэта сапраўдная ігра.
- За каго ж вы мяне прымаеце, пане Жэцкі? – абразілася старая. – Тут… тут… - дадала яна, стукаючы сябе ў грудзі, - тут кожная таямніца ляжыць як у магіле. А тым больш таямніца майго дзіцяці і гэтага шляхетнага чалавека.
Мы абое былі глыбока ўзрушаны.
- Што ж, - сказаў я праз хвіліну, збіраючыся да выйсця, - што ж. ці дапусціў бы хто, што такая дробная рэч як лялька можа быць прычынай шчасця дваіх людзей?
- Як гэта лялька?
- Ну, а як жа?... Калі б пані Стаўска не купіла ў нас ляльку, не было б суда, Стах не быў бы зацікаўлены лёсам пані Хелены, пані Хелена не пакахала б яго, і значыць, не пабраліся б… Бо, беручы па сутнасці, калі ў Стаху абудзілася якоесьці больш гарачае пачуццё да пані Стаўскай, то толькі ад гэтага працэсу.
- Вы кажаце, абудзілася?
- Ба! Ці ж вы гэта не бачылі, як учора шапталіся на гэтай канапе?... Вакульскі даўно ўжо не быў такі ажыўлены, нават узрушаны як учора…
- Бог цябе спаслаў, каханенькі пане Жэцкі! – усклікнула старэйшая пані і на развітанне пацалавала мяне ў галаву. 
Сёння я задаволены сабою і хаця б не хацеў, то павінен прызнаць, што ў мяне метэрніхаўская галава. Як гэта я дадумаўся пра закаханне Стаха ў пані Хелену, як я гэта ўсё ўладзіў, каб ім не перашкаджаць!... Бо сёння ў мяне ўжо няма найменшага сумнення, што і пані Стаўска, і Вакульскі трапілі на пастаўленую на іх пастку. Яна за пару тыдняў схуднела (але яшчэ лепш выглядае, бестыя!), а ён натуральна страчвае галаву. Калі толькі не будзе вечарам у Ленцкіх, што зрэшты бывае з ім нячаста, бо панна ўвесь час балюе, то адразу ж хлопец ідзе да пані Стаўскай і сядзіць там а хоць бы да поўначы. А як тады ажыўляецца, як ёй расказвае гісторыі аб Сібіры, аб Маскве, аб Парыжу!... Я ведаю, бо хоць і не бываю па вечарах, каб ім не перашкаджаць, то зараз  на другі дзень  усё расказвае мне пані Місевічова, зразумела пад вялікім сакрэтам.
Адно мне толькі не падабалася.
Даведаўшыся, што Вірскі заходзіць часам да нашых пані і, натуральна, палохае пару, што варкоча, я выбраўся, каб яго перасцерагчы.
Якраз ужо апрануты выходжу з дому, як раптам сустракаюся ў калідоры з Вірскім. Натуральна, вяртаюся, запальваю святло, пагаварылі крыху аб палітыцы… Хутка я змяняю прадмет размовы і пачынаю здалёк:
-       Я хацеў вам тут па сакрэту паведаміць…
-       Я ведаю ўжо, ведаю!... – ён гаварыў, смеючыся.
-       Што вы ведаеце?
-       Што пан Вакульскі закаханы ў пані Стаўску.
-       Раны боскія!- усклікваю я. – А вам хто аб гэтым сказаў?...
-       Ну, перадусім не бойцеся, пане, раскрыцця сакрэту, - кажа ён з павагай. – У нашым доме сакрэт як у студні…
-       Але хто вам сказаў?
-       Мне, бачыце, сказала жонка, якая даведалася аб гэтым ад пані Калеровай…
-       А тая адкуль ведае?
-       Пані Калеровай паведаміла пані Радзіньска, а пані Радзіньскай пад найсвяцейшым словам даверыла гэтую таямніцу пані Дэнова, ведаеце пане, гэта сяброўка пані Місевічовай.
-       Якая ж неасцярожная пані Місевічова!...
-       Але! – сказаў Вірскі, - што ж ёй было рабіць, небарачцы, калі Дэнова напала на яе, што Вакульскі праседжвае ў іх да ранку, што тут якіясьці нячыстыя справы… Натуральна, затрывожаная старэча паведаміла ёй, што тут не афёры, але таямніца, і што можа пабяруцца да святога Яна...
     Аж у мяне галава забалела, але што ж рабіць? Ай, гэтыя пані, гэтыя пані!...       Што ж чуваць у горадзе? – пытаюся я ў Вірскага, каб назаўсёды скончыць клапатлівую размову.
-       Авантуры, - кажа ён – авантуры з баранэсай! Але дай мне, пане, цыгарэту, бо гэта доўгія гісторыі.
-       Я падаў яму цыгарэту, а ён  расказаў рэчы, якія цалкам мяне пераканалі, што дрэнныя людзі раней ці пазней павінны быць пакараныя, добрыя ўзнагароджаны і што ў самым закамянелым сэрцы тлее хоць іскрынка сумлення.
-       Даўно вы былі ў нашых пані? – пачынае Вірскі.
-       Дні чатыры таму… можа пяць… - адказаў я. – Разумееш, пане, што не хачу я перашкаджаць Вакульскаму, і… вам раю тое самае. Маладая з маладым хутчэй паразумеюцца, чым з намі, старымі.
-       З дазвалення! – спыняе мяне Вірскі. – Пяцідзесяцігадовы мужчына  не стары; ён толькі сталы...
-      ... Як яблык, які ўжо ападае.
-       Маеце, пане, рацыю: мужчына ў пяцьдзесят гадоў вельмі схільны да ўпадку. І калі б не жонка і дзеці… Пане Ігнацы!... пане Жэцкі!...
Няхай мяне д’яблы возьмуць, калі б я не ўгінаўся за маладымі. Але, пане, жанаты чалавек гэта калека: жанчыны на яго не пазіраюць, хаця… пане Ігнацы…
У гэтым месцы вочы ў яго заіскрыліся і зрабіў такую мінку, што калі сапраўды ён набожны, то заўтра павінен ісці на споведзь.
Ужо гэта зрэшты ведаю, што шляхта заўсёды так: да навукі і да гандлю не мае галавы, да працы яе не прымусіш, але да бутэлькі, да вайны і да распусты заўсёды гатовы, хоць бы нават паміралі. Паскуднікі!
- Усё гэта добра, - кажу я, - пане Вірскі, але што ж вы хацелі мне расказаць?
- Ага! Якраз аб гэтым думаў, - кажа ён і дыміць цыгарэтай як смалакурня. – Вось, памятаеш, пане, тых студэнтаў з нашай камяніцы, што жылі над баранэсай?...
- Малескі, Паткевіч і той, трэці. Яшчэ б не памятаць такіх чарцей. Цудоўныя хлопцы!
- Вельмі, вельмі! – пацвярджае Вірскі. – Няхай мяне Бог пакарае, калі пры гэтых нягодніках можна было ўтрымаць маладую кухарку даўжэй за восем месяцаў. Пане Жэцкі! Я кажу табе, што яны ўтрох залюднілі б усе турмы... Іх там, ва ўніверсітэце, відаць, гэтаму вучаць… Бо ў мае часы, на вёсцы, бацька, у якога быў малады сын, даваў тры ці чатыры каровы на жыццё пасля вяселля … фью! Фью!... і зараз бы нават пробашч абразіўся, калі б яму псавалі паству, а гэтыя, пане...
- Вы, пане, хацелі пра баранэсу..., - прамовіў я, бо не люблю, калі глупствы прамаўляюцца ў сталым узросце.
- Ага... дык... А найгоршы, бестыя, гэта той, Паткевіч, што малюецца ў нябожчыка. Як надыйшоў вечар, і той нягоднік вылез на сходы, то скажу табе, такі быў піск, нібы стада шчуроў там праносілася…
- Вы хацелі пра баранэсу…
- Ага ж… Дык вось, мой ты дабрадзею… Ну і Малескаму нічога не бракуе!... Гэта ж тады, як вам вядома, баранэса прысудзіла гэтым хлопцам, каб выязджалі восьмага. Тымчасам тыя нават не скрануліся… Восьмае, дзевятае, дзесятае… яны сядзяць, а ў пані Кшэшоўскай печань павялічваецца ад злосці. Урэшце, параіўшыся з гэтым сваім адвакатам і з Марушэвічам, на дзень 15 лютага яна ўвапхнула да іх каморніка з паліцыяй.
Ідуць гэта каморнік з паліцыяй на чацвёрты паверх, стук-грук! Дзверы ў хлопцаў зачыненыя, але знутры пытаюцца: “Хто там?” – “Імем закона, адчыніце!” – кажа каморнік. – “Закон законам, - кажуць яму знутры, але ў нас няма ключа. Хтосьці нас замкнуў, пэўна пані баранэса”. – “Панове жартачкі строіце з уладай, - сказаў каморнік, - а ведаеце, панове, што вы павінны выехаць”. – “Канешне, - кажуць знутры, - але ж праз дзірку ад ключа  мы не можам выйсці. Хіба паспрабаваць…”
Натуральна, каморнік пасылае вартаўніка па слесара і чакае на сходах з паліцыяй. Праз якіясьці паўгадзіны прыходзіць і слесар: адчыніў гэты звычайны замок адмычкай, але з ангельскім засовам не можа даць рады. Круціць, верціць – дарэмна… Цягнецца зноў па інструмент, з-за чаго праходзіць яшчэ паўгадзіны, а тымчасам на падворку натоўп, крык, а на трэцім паверсе пані баранэса страшэнна рыдае.
Каморнік увесь час чакае на сходах, аж тут падбягае да яго Марушэвіч. “Пане, - крычыць ён – паглядзі, што табе даказваюць…” Каморнік выбягае на дзядзінец і бачыць такую сцэну:
Акно на чацвёртым паверсе адчынена (мяркуйце, пане, у лютым!) і з гэтага акна ляцяць на падвор’е: сеннікі, коўдры, кнігі, чэрапы і гэтак далей, да ўсяго з’язджае на вяроўцы куфар, а пасля яго ложак.
Ну і што вы на гэта скажаце”- ускрыквае Марушэвіч.
“Трэба пісаць пратакол, - кажа каморнік, - Зрэшты яны ж выязджаюць, таму можа не варта ім перашкаджаць”. Тут – новая справа. У адчыненым вакне на чацвёртым паверсе паказваецца стул, на стуле сядзіць Паткевіч, два таварышы яго спіхваюць і – мой Паткевіч едзе са стулам на вяроўках уніз!... То ўжо і каморнік амаль што не самлеў, а адзін паліцэйскі перажагнаўся.
“Карак скруціць… - кажуць пані. – Езус Марыя! Ратуй душу яго…” Марушэвіч, як чалавек  нервовы, уцёк да пані Кшэшоўскай, а тымчасам стулік з Паткевічам затрымліваецца на вышыні трэцяга паверха, каля вакна баранэсы.
“Скончыце ж, панове, з гэтымі жартамі!” – кажа каморнік двум таварышам Паткевіча, якія яго спускалі.
“Але ж! калі ў нас шнур сарваўся…” – кажуць тыя.
“Ратуйся, Паткевіч!” – крычыць з верху Малескі.
На дзядзінцы авантура. Пані (колькі, дакладна не адна, моцна цікавіліся здароўем Паткевіча) пачынаюць верашчаць, паліцэйскія аслупянелі, а каморнік зусім страціў галаву.
“Стань пане, на карнізе!... Бі вакно…” – крычыць ён Паткевічу:
“Божа міласэрны! Патрэбныя гэта пану такія штукі”.
“Інакш бы не меў прыемнасці развітацца з шаноўнай пані”, - адказвае Паткевіч і я чую, што паказаў ёй такога нябожчыка, што тая кінулася на падлогу, крычачы:
“Няма каму мяне бараніць!... Няма ўжо мужчын!... Панове! Панове...”
Яна крычала так гучна, што яе было чуваць на ўсім дзядзінцы, і нават каморнік вельмі скажона вытлумачыў сабе яе крыкі, бо паведаміў паліцэйскім:
“Вось, у якую хваробу трапіла бедная жанчына!... Цяжка, ужо з два гады без мужа.”
Паткевіч, як медык, паслухаў пульс баранэсы, загадаў даць ёй валерыяны і як мага спакайней выйшаў. А тымчасам слесар узяўся да адбівання ангельскага засова. Калі ўжо скончыў свае дзеянні і добра пакалечыў дзверы, Малескі раптам прыгадаў, што абодва ключы ад замка і ад засова – у яго ў кішэні.
Ледзьве баранэса апамяталася, зараз жа гэты адвакат пачаў яе падмаўляць, каб распачала справу супраць Паткевіча і Малескага. Але яна ўжо  настолькі адмаўляецца ад працэсаў, што толькі вылаяла свайго дарадцу і прысягнула, што ад гэтага часу ніводнаму студэнту не здасць кватэру, хоць бы навечна стаяла пустой.
Потым, як мне сказалі, з вялікім плачам пачала падмаўляць Марушэвіча, каб ён схіліў барона, каб той у сваю чаргу перапрасіў яе і вярнуўся да яе.
“Я ведаю, - усхліпвала яна, - што ў яго няма ўжо ані гроша, што за пастаяліц не плаціць і нават са сваім лёкаем харчуюцца ў крэдыт. Нягледзячы на гэта, усё яму дарую, і павыплачваю даўгі, толькі б вярнуўся і прыйшоў дадаому. Без мужчыны я не магу кіраваць такім домам… памру тут за год…”
У гэтым я бачу кару боскую, - скончыў Вірскі, абдзьмухваючы  цыгарэту. – А выканаўцам гэтай кары будзе барон.
Другая карацейшая, але затое цікавейшая. Уяві, пане, сабе, што баранэса, баранэса Кшэшоўска, зрабіла візіт пані Стаўскай…
- Вось д'ябал... – шапнуў я. – Гэта дрэнны знак…
- Зусім не, - прамовіў Вірскі. – Баранэса прыйшла да пані Стаўскай, наплакалася, да рыданняў, і прасіла надта абедзвюх пані, каб забыліся пра яе той працэс аб ляльцы, бо інакш яна не будзе мець спакою да канца жыцця.
- І што. Не абяцалі забыць?
- Не толькі што абяцалі, але яшчэ пацалавалі яе і нават паабяцалі ёй вымаліць прабачэнне ў Вакульскага, якога баранэса вельмі паважае.
- Яны з ёй гаврылі аб Вакульскім?... Гатовая бяда…
- Але, што ты пан гаворыш! – перапыніў мяне Вірскі. – Гэта жанчына ў скрусе за свае грахі і абавязкова ачуняе.
Была ўжо поўнач, і ён развітаўся. Я не затрымліваў яго, бо ён мяне крыху ўразіў сваёй верай у скруху баранэсы. Зрэшты хто яе там ведае, можа і сапраўды адумалася?...
Пост скрыптум. Я быў упэўнены, што МакМахону ўдасца зрабіць замах на самога малога Напалеончыка. Тымчасам я даведваюся, што МакМахон паў, прэзідэнтам рэчыпаспалітай стаў мяшчанін Грэві, а малы Напалеончык паехаў на вайну, да якогасьці Наталю ў Афрыку.
Цяжкая парада –  але няхай хлопец вучыцца ваяваць. За якіясьці паўгода вернецца акрыты славай, так што яго самі французы гвалтам пачнуць цягнуць да сябе, а мы тымчасам – ажэнім Стаха з пані Хеленай.
О, бо я, калі вазьмуся за што, то маю метэрніхаўскія спосабы і разумею натуральны бег рэчаў. Няхай жа жыве Францыя з Напалеонамі, а Вакульскі з пані Стаўскай!