четверг, 21 мая 2015 г.

Сярод камянёў (пераклад з К. Бальмонта) Прысвячэнне Максіму Багдановічу

Прысвячаю М.Багдановічу - перакладчыку

Ішоў па спаленай краіне
Якіхсьці казачных дарог
Я нешта думаў, што - руіны
А што не думаць  - я не мог
І напаўмёртвыя руіны
Напаўзабытых гарадоў
Былі ў бязмоўі - як карціны
Як голас памятных гадоў
Узгадваў я, я нахіляўся
Змяняўся я штодня, як міг
Ды блізка-блізка набліжаўся
Рашуча сам-насам двайнік
Настолькі стомлена міргалі
З напаўаслепшай высаты
З руінаў цемры, з яркай далі
Напаўзамоўклыя цвяты
Ды на крутым узнікшым склоне
Сярод камнёў, разумны зноў
І дыхае жыццё ў затоне
Як бессмяротная любоў.

среда, 8 апреля 2015 г.

Б.Прус Лялька том 1 раздзел 8 Медытацыі


Медытацыі


Апынуўшыся на вуліцы, Вакульскі стаў на ходніку, нібы ў роздуме, куды ісці. Не цягнула яго зусім ні ў адзін бок. Толькі калі выпадкова паглядзеў направа, на свой наноў створаны магазін, перад якім затрымліваліся людзі, адвярнуўся з агідай і пайшоў налева.
“дзіўная рэч, як мне мала да ўсяго гэтага справы”, - сказаў ён сам сабе. Потым думаў пра тых людзей,якіх больш за дзесятак, якім ужо дае занятак, і пра тых больш за дзесяць чалавек,  якія з першага мая павінны былі атрымаць у яго занятак, аб тых сотнях , для якіх на працягу года павінен стварыць новыя месцы працы, і пра тыя тысячы, якія дзякуючы яго танным таварам маглі паправіць бедны побыт- і – адчуваў, што ўсе гэтыя людзі і іх сем'і ніяк у гэту хвіліну яго не цікавяць.
“Магазін прадам, не буду ствараць прадпрыемства і выеду за мяжу”, - думаў ён.
“А непрыемнасць, якую зробіш людзям, якія ў цябе паверылі?”
“Непрыемнасць?... Ці ж мяне самога яна не напаткала?...”
Вакульскі, ідучы, адчуў нейкую нязручнасць; але толькі задумаўся,  то вырашыў, што ён пакутуе ад саступання з дарогі ўвесь час; перайшоў таму на другі бок вуліцы, дзе рух быў меншы.
“І аднак гэты Мрачэўскі не мае гонару! – думаў ён. – Як можна гаварыць такія рэчы ў магазіне? “Праз пару дзён атрымаю білецік, а потым – спатканне” Ха, сама вінаватая, не трэба какетнічаць з блазнамі… Зрэшты – мне ўсё адно”.
Адчуваў у душы дзікую пустку, а на самым дне яе нібы кроплю пякучай горычы. Ніякіх сіл, ніякіх жаданняў, нічога, толькі гэтую кроплю, такую малую, што яе не ўбачыш, і такую горкую, што ўвесь свет можна было б ёй атруціць.
“Хвілінная апатыя, вычарпанне, недахоп уражанняў… Зашмат я думаю пра справы” – сказаў ён.
Спыніўся і пазіраў. Перадсвяточны дзень і прыгожае надвор’е вывабілі мноства людзей на гарадскі брук. Шэраг экіпажаў і стракатыя хвалі людскога натоўпу паміж Каперніка і Зыгмунта выглядалі як стая птушак, якія менавіта ў гэту хвіліну ўзляталі над горадам, накіроўваючыся на поўнач.
“Цікавая рэч, -прамовіў ён. – Кожная птушка ў небе і кожны чалавек на зямлі ўяўляе сабе, што ідзе туды, куды хоча. І толькі хтосьці , хто стаіць збоку, бачыць, што ўсіх разам штурхае наперад пэўны фатальны рух, які больш магутны за іх прадбачанні і жаданні. Можа нават той самы, які ўзнімае кіпу іскраў, якія вылятаюць з лакаматыва ўночы?... Яны блішчаць на працягу аднаго імгнення, каб згаснуць на цэлую вечнасць, і гэта называецца жыццём.
Мінаюць людскія пакаленні
Як хвалі, калі вецер мора муціць;
І няма гадоў, каб іх успомніць
І няма болю іх успомніць.
Дзе я гэта чытаў?... Усё адно.”
Бесперапынны грукат і шум падаўся Вакульскаму невыносным, а ўнутраная пустка страшэннай. Хацеў чымсьці заняцца і ўзгадаў, што адзін з замежных капіталістаў пытаўся пра яго меркаванне наконт бульвараў на берагах Віслы. Меркаванне ўжо склалася: Варшава сваёй велічынёй абцяжарана і пасоўваецца да Віслы. Калі бераг ракі абнесці парапетамі, там паўстала б самая прыгожая частка горада: гмахі, магазіны, алеі…
“Трэба паглядзець, як бы гэта выглядала? – прашаптаў Вакульскі і звярнуў на вуліцу Карову.
Пры браме, якая вяла туды, убачыў босага, перавязанага вяроўкамі насільшчыка, які піў ваду проста з фантана; захлюпаўся ад стоп да галавы,
Але ў яго быў вельмі задаволены выраз твару і вясёлыя вочы.
“Ну вось, гэты ўжо мае, чаго прагнуў. Я, ледзьве наблізіўся да крыніцы, бачу, што не толькі яна знікла, але нават мае жаданні высыхаюць. Нягледзячы на гэта, мне зайздросцяць, а яму спачуваюць. Што за страшэннае непаразуменне!”
На Каровай аддыхнуў. Здавалася яму, што ёсць адна з мякін, якую адкінуў млын гарадскога жыцця, і што  паволі сплывае сабе кудысьці на дол па гэтым ірве, заціснутым адвечнымі мурамі.
“Ну і што ж парапеты?... – думаў ён. – Пастаяць пэўны час, а потым будуць разбурацца, зарослыя зеллем і абдрэпаныя, як гэтыя вось сцены. Людзі, якія іх будавалі з вялікімі высілкамі, мелі на мэце гэтаксама здароўе, бяспеку, багацце, а можа забавы і пяшчоты. І дзе яны цяпер?... засталіся пасля іх пабітыя муры, як ракаўка ад слімака старажытнай эпохі. А ўсяе карысці з гэтага стосу цэглы і тысячы іншых стосаў будзе, калі   ў будучыні геолаг назаве іх гарамі, створанымі чалавекам, як мы сёння каралавыя рыфы ці мел называем гарамі, створанымі прасцейшымі.
І што ж са сваёй працы мае чалавек?...
І з тых прац, якія ён пад сонцам распачаў
Знікомасць – яго робіць ганцом,
 а жыццё – адным імгненнем
Дзе я гэта чытаў, дзе?...  Не важна.”
Затрымаўся ён на палове дарогі і пазіраў на раён паміж Новым з’ездам і Тамкай, які цягнуўся пад яго стопамі. Уразіла яго падабенства да драбіны, якой адзін бок стварае вуліца Добра, другі – лінія ад Гарбарскай да Тапелі, і больш за дзесятак вулачак папярэчных фармуюць нібыта прыступкі.
“Нікуды не ўзыдзем па гэтай ляжачай драбіне, - думаў ён. – Гэта хворы куток, дзікі куток.”
І разважаў, поўны горычы, што гэты надзел зямлі над ракой, засыпаны смеццем з усяго горада, не народзіць нічога больш за аднапавярховыя, двухпавярховыя домікі колеру шакаладу і светла-жоўтага, цёмна-зялёнага і аранжавага. Нічога, апрача белых і чорных парканаў, якія абкружаюць пустыя пляцы, адкуль дзе-нідзе выскоквае некалькіпавярховая камяніца як сасна, якая ўцалела з вырубленага лесу, напужаная ўласнай самотнасцю.
“Нічога нічога!...” – паўтараў ён, туляючыся па вулічках, дзе відаць былі руіны, якія апускаліся ніжэй за брук, з дахамі, парослымі мхом, рэстарацыі з аканіцамі, днём і ноччу закрытымі, на перакрыцці, дзверы, забітыя цвікамі, наперад і назад пахіленыя сцены, вокны, залатаныя паперай ці пазатыканыя лахманамі.
Ён ішоў, праз брудныя шыбы заглядаў у памяшканні і насычаўся выглядам шаф без дзвярэй, крэсел на трох нагах, канап з выдраным сядзеннем, гадзіннікаў з адной стрэлкай, з паразбіванымі цыферблатамі. Ішоў і ціха смяяўся ад выгляду вырабнікоў, якія вечна чакаюць працу, рамеснікаў, якія займаюцца толькі тым, што латаюць старое адзенне, перакупшчыц, у якіх усё багацце складаецца з карзіны засохлых пірожных – ад выгляду абадраных мужчын, худых дзяцей і жанчын, незвычайна брудных.
“Вось мініяцюра краіны – думаў ён, - у якой ўсё рухаецца да заняпаду і знікнення расы. Адны гінуць ад нястачы, іншыя – ад распусты. Працоўныя адымаюць кавалак ад сваіх вуснаў, каб карміць недалугаў; міласэрнасць гадуе непапраўных гультаёў, а ўбогія, якія не могуць здабыць на самыя простыя рэчы, абкружаныя вечна галоднымі дзецьмі, якіх найбольшай добрай якасцю з’яўляецца ранняя смерць.
Тут не дапаможа адзін чалавек з ініцыятывай, бо ўсё ў змове, каб яго зблытаць і ўжыць у пустым змаганні – за нішто”.
Потым у вялікіх контурах прыйшла яму на думку яго ўласная гісторыя. Калі, быў дзіцем, вельмі прагнуў ведаў – аддалі яго ў магазін з рэстарацыяй. Калі паміраў ад начной працы, будучы прыказчыкам – усе здзекаваліся з яго/, пачынаючы ад кухаронка, заканчваючы інтэлігентамі, якія напіваліся ў магазіне. Калі нарэшце паступіў ва універсітэт – праследавалі яго порцыямі, якія нядаўна падаваў гасцям.
Уздыхнуў толькі ў Сібіры. Там ён мог працаваць, там здабыў вядомасць і прыязнасць Чэрскіх, Чэканоўскіх, Дыбоўскіх. Вярнуўся на Радзіму амаль вучоным, але калі ў гэтым напрамку шукаў занятку, яго спынілі і адаслалі да гандлю…
“Гэта такі добры кавалак хлеба ў такія цяжкія часіны!”

Ну і вярнуўся да гандлю, а тады трэба было стацца так, што прадаў сябе і жыве па ласцы жонкі, з працы Мінцаляў.
Шанец, што праз некалькі гадоў жонка памерла, заставіўшы яму досыць добрае багацце. Пахаваўшы яе, Вакульскі адышоў крыху ад магазіну, і зноў наблізіўся да кніжак. І можа з галантэрэйнага купца стаў бы добра адукаваным натуралістам, калі б, знаходзячыся аднойчы ў тэатры, не ўбачыў панну Ізабэлу. Яна сядзела ў ложы з бацькам і паннай Фларэнтынай, апранутая ў белую сукенку. Яна не пазірала на сцэну, якая ў гэту хвіліну была цэнтрам увагі для ўсіх, але дзесьці перад сабой, невядома куды і на што. Можа думала пра Апалона?
Вакульскі пазіраў на яе ўвесь час.
Яна зрабіла на яго асаблівае ўражанне. Яму здавалася, што ўжо некалі яе бачыў і што добра яе ведае. Угледзеўся лепш ў яе летуценныя вочы і невядома адкуль прыйшло яму на думку: бязмерны спакой сібірскіх пустак, дзе бывае некалі так ціха, што амаль чутнае шапаценне духаў, якія вяртаюцца на захад. Толькі пазней ён падумаў, што ён нідзе і ніколі яе не бачыў, але – што ёсць усё ж  штосьці – нібы яе даўно чакаў.
“Гэта ты ці не ты?...” – пытаў ён у душы,  ды не мог адарваць ад яе вачэй.
З таго часу мала узгадваў пра магазін і пра свае кніжкі, толькі ўвесь час шукаў выпадку ўбачыць панну Ізабэлу ў тэатры, на канцэртах ці на  публічных лекцыях. Пачуцці свае ён не назваў бы каханнем і ўвогуле не быў упэўнены, ці ў чалавечай мове існуе для іх акрэслення адпаведны выраз. Адчуваў толькі, што яна стала пэўным містычным пунктам, у якім збіраюцца ўсе яго ўспаміны, прагненні і надзеі, святлом, без якога жыццё не мела б стылю і нават сэнсу. Служба ў бакалейнай лаўцы, універсітэт, Сібір, жаніцьба з удавой Мінцаля, а ў канцы выпадковы паход у тэатр, калі ўвогуле не было жадання – усё гэта былі сцежкі і этапы, якімі лёс праводзіў яго да спаткання з паннай Ізабэлай.
Ад гэтай пары час меў для яго дзве фазы. Калі ён пазіраў на панну Ізабэлу, адчуваў сябе абсалютна спакойным і нібыта большым; не бачачы – думаў аб ёй і сумаваў. Некалі здавалася яму, што ў яго пачуццях пэўная памылка і што панна Ізабэла не з’яўляецца адзіным сродкам яго душы, але звычайнай, а можа нават вельмі простай паннай на выданні. І ў гэты час прыходзіць яму на думку дзіўны праект:
“Я пазнаёмлюся з ёй і папросту спытаю: ці ты - гэта тая, якую я ўсё жыццё чакаў?... Калі не, адступлюся без прэтэнзіі і шкадавання…”
Праз хвіліну ён заўважаў, што праект гэты праект ўяўляе сабой разумовае адхіленне . Пытанне ж : кім ёсць, а кім не ёсць, адклаў убок, і вырашыў, будзь што будзе, а пазнаёміцца з паннай Ізабэлай.
Тады пераканаўся, што паміж яго знаёмымі няма чалавека, які мог бы яго ўвесці ў дом Ленцкіх. Што горш: пан Ленцкі і панна былі кліентамі яго лаўкі, але такія адносіны, замест прынесці палёгку, толькі ускладнялі знаёмства.
Паступова сфармуляваў сабе ўмовы знаёмства з паннай Ізабэлай. Каб толькі мог нічога большага, акрамя шчырай размовы з ёю, належала:
Не быць купцом ці быць вельмі багатым купцом.
Быць як найменш шляхціцам і мець адносіны ў сферах арыстакратычных.
Акрамя ўсяго мець шмат грошай.
Пацвердзіць шляхецтва гэта не было цяжкай справай.
У маі мінулага года Вакульскі ўзяўся за гэту справу, якая яго выезд у Балгарыю настолькі прыспешыла, што ўжо ў снежні ў яго быў дыплом. З багаццем было значна цяжэй; у гэтым дарэчы дапамог яму лёс.
На пачатку ўсходняй вайны праязджаў цераз Варшаву багаты маскоўскі купец, Сузін, сябар Вакульскага яшчэ з часоў Сібіры. Ён наведаў Вакульскага і сілком заахвочваў яго да прыняцця ўдзелу ў пастаўках для войска.
- Збяры грошы, Станіслаў Пятровіч, колькі ўдасца, - гаварыў ён,  - і слова гонару, зробіш кругленькі мільёнчык!...
Потым напаўголас выклаў яму свае планы.
Вакульскі выслухаў яго праекты. Да выканання адных ён не хацеў належаць, іншыя прыняў, толькі вагаўся. Шкада яму было пакінуць горад, у якім як найменш бачыў панну Ізабэлу. Але калі ў чэрвені яна выехала да цёткі, а Сузін пачаў пасылаць яму дэпешы, Вакульскі  рашыўся і забраў усю наяўнасць пасля жонкі  колькасцю трыццаць тысяч, што нябожчыца трымала недатыкальнай у банку.
За некалькі дзён перад выездам зайшоў да знаёмага доктара Шумана, з якім нягледзячы на двухбаковую прыязнасць, бачыліся нячаста. Доктар, яўрэй, стары бабыль, жаўтлявы, маленькі; з чорнай барадой, меў рэпутацыю дзівака. Валодаючы багаццем, лячыў бясплатна і настолькі, наколькі яму гэта было патрэбна для урокаў этнаграфічных; сябрам жа сваім на любы выпадак даваў адзіны рэцэпт:
“Ужывай усе сродкі, ад найменшай дозы алею да найбольшай дозы стрыхніну, і штосьці табе з гэтага дапаможа , нават ад – сапу”.
Калі Вакульскі пазваніў у кватэру доктара, той якраз быў заняты рассарціроўкай валасоў розных відаў расы славянскай, германскай і семіцкай і пры дапамозе мікраскопу вымяраў больш доўгія і больш кароткія дыяметры іх у разрэзе.
-       А, гэта ты?... – прамовіў ён Вакульскаму, паварочваючы галаву. – Набі сабе трубку, калі хочаш, і кладзіся на канапе, калі памесцішся.
Госць запаліў трубку і ўлёгся, як яму казалі, доктар жа працягваў займацца сваёй справай. Пэўны час абодва маўчалі, урэшце азваўся Вакульскі:
-       Скажы мне: ці медыцыне знаёмы такі стан розуму, у якім чалавеку здаецца, што яго рассеяныя да гэтага часу веды і… пачуцці злучыліся нібыта ў адзін арганізм?
-       Так. Падчас працяглай працы розуму і добрым жыўленні могуць стварыцца ў мозгу новыя клеткі ці – злучыцца паміж сабой  старыя. Ну і ў гэты час з розных аддзелаў мозгу і розных раздзелаў ведаў ствараецца адна цэласнасць.
-       А што азначае такі стан розуму, у якім чалавек становіцца абыякавым да смерці, але затое пачынае сумаваць па легендах аб вечным жыцці?...
-       Абыякавасць да смерці – адказаў доктар, - гэта рыса сталага розуму, а цяга да вечнага жыцця – папярэджанне аб надыходзячай старасці.
Ён зноў замоўк. Госць паліў трубку, гаспадар круціўся над мікраскопам.
-       Ці думаеш ты, - спытаў Вакульскі, - што можна… кахаць жанчыну, яе ідэал, без жадання яе?
-       Натуральна. Гэта адна з масак, у якую любіць пераўтварацца інстынкт прадаўжэння роду.
-       Інстынкт – род – інстынкт прадаўжэння чагосьці і – прадаўжэння роду!... – паўтарыў Вакульскі. – Тры выразы, і чатыры глупствы.
-       Зрабі шостае – адказаў доктар не адрываючы позірк ад шкла – і ажаніся.
-       Шостае?... – прамовіў Вакульскі, узнімаючыся на канапе. – А дзе ж пятае?
-       Пятае ты ўжо зрабіў: закахаўся.
-       Я?... У маім узросце?...
-       Сорак пяць гадоў – гэта пара апошняга кахання, самага горшага – адказаў доктар.
-       Знаўцы кажуць, што найгоршае – першае каханне, - шапнуў Вакульскі.
-       Няпраўда. Пасля першага цябе чакаюць сто іншых, а пасля сто першага – ужо нічога. Ажаніся; гэта адзіны ратунак ад тваёй хваробы.
-       Чаму ж ты не ажаніўся?
-       Таму што мая нарачоная памерла, - адказаў доктар, адкінуўшыся да спінку крэсла і пазіраючы ў столь. – Я зрабіў, што мог: атруціўся хлараформам. Было гэта ў правінцыі. Але Бог паслаў добрага калегу, які высадзіў дзверы і ўратаваў мяне. Найгоршы род міласэрнасці!... Я заплаціў за дзверы сапсаваныя, а калега атрымаў у спадчыну маю практыку, абвясціўшы, што я вар’ят…
Зноў вярнуўся да валасоў і мікраскопу.
-       А які з гэтага сэнс маральны для апошняга кахання? – спытаў Вакульскі.
-       Такі, што самагубцам не трэба перашкаджаць, - адказаў доктар.
Вакульскі паляжаў яшчэ  чвэрць гадзіны, потым падняўся, паставіў у кутку файку і схіліўшыся над доктарам, пацалаваў яго.
-       Бывай здаровы, Міхал.
Доктар адарваўся ад стала.
-       Ну што ты?
-       Ад’язджаю ў Балгарыю.
-       Навошта?
-       Стану ваенным пастаўшчыком. Павінен зрабіць вялікае багацце!... – адказаў Вакульскі.
-       Ці?...
-       Ці… не вярнуся.
-       Доктар паглядзеў яму ў вочы і моцна паціснуў яго руку.
-       Sit tibi terra levis (няхай зямля будзе табе пухам. Лац.), спакойна сказаў ён. Правёў да дзвярэй і зноў узяўся за сваю працу.
-       Ужо Вакульскі быў на сходах, калі доктар выбег за ім і паклікаў , выхіляючыся праз парэнчы:
-       Калі усё ж вернешся, не забудзься прывезці мне валасы: балгарскія, турэцкія і гэтак далей, ад абодвух гендэраў. Толькі памятай: у асобных пакетах з нататкамі. Ну, ты ведаеш, як гэта рабіць…
… Вакульскі нібы прачнуўся ад тых старых успамінаў. Няма ні доктара, ні яго жытла, і нават іх ужо дзесяць месяцаў як не бачыў. Тут гразкая вуліца Радна, там Броварна. На гары з-за голых дрэў выглядаюць жоўтыя універсітэцкія будынкі; унізе аднапавярховыя домікі, пустыя пляцы і парканы, а ніжэй – Вісла.
Каля яго стаяў нейкі чалавек у вылінялым халаце з рудаватай барадой. Зняў шапку і пацалаваў руку Вакульскага. Вакульскі прыгледзеўся да яго больш уважліва.
-       Высоцкі?... – прамовіў ён. – Што ты тут робіш?
-       Тут жывём, вяльможны пане, у гэтым доме, - адказаў чалавек, паказваючы на нізкую мазанку.
-       Чаму ты не прыязджаеш па транспарт? – пытаў Вакульскі.
-       На чым жа я прыеду, пане, калі яшчэ на Новы год конь мой паў.
-       Што робіш?
-       А так – быццам бы і нічога. Зімавалі ў брата, дарожніка на Венскай чыгунцы. Але і ў яго бяда, бо са Скерневіц пераехалі пад Чэнстахову. У Скерневіцах у яго тры моргі зямлі і жыў як багацей, а сёння і ў яго дрэнна, і глеба выпустэльніцца без нагляду.
-       Ну а з вамі што цяпер?
-       Жонка так нібыта трохі прачкуе, але такім, што не вельмі маюць чым плаціць, а я – вось так… Бяднеем, пане… не першыя і не апошнія. Яшчэ пакуль Вялікі пост, то чалавек трымаецца, кажучы: сёння посцішся за душы памерлыя, заўтра у памяць таго, што Гасподзь Хрыстос нічога не еў, паслязаўтра з намерам, каб Бог бяду знішчыў. А пасля святаў не будзе нават спосабу і дзецям вытлумачыць, з якім намерам не ядуць… Але і вяльможны пан штосьці маркотна выглядае? Такі ўжо відаць час настаў, што ўсе павінны згінуць – уздыхнуў убогі чалавек.
-       Вакульскі задумаўся.
-       Каморныя вашы заплачаныя? – спытаў ён.
-       Нават няма, пане, чаго плаціць, бо нас і так выганяць.
-       А чаму ты не прыйшоў у склеп, да пана Жэцкага? – спытаў Вакульскі.
-       Не смеў, пане. Каня згубіў, экіпаж у яўрэя, куртка на мне як на дзяду… З чым жа было мне прыйсці і яшчэ людзям галаву дурыць?... Вакульскі дастаў партмане.
-       Вось табе , - прамовіў ён, - дзесяць рублёў на святы. Заўтра апоўдні прыйдзеш у магазін і атрымаеш картку на Прагу. Там у гандляра выбераш сабе каня, а пасля святаў прыязджай на працу. У мяне заробіш тры рублі на дзень, таму доўг сплоціш  хутка. Зрэшты сам разбярэшся.
-       Бедны чалавек, дакрануўшыся да грошай, пачаў трэсціся. Ён уважліва слухаў Вакульскага, і слёзы плылі яму па схуднелым твары.
-       Ці пану расказаў хто, - спытаў праз хвіліну, - што з намі адбываецца… вось так?... Бо ўжо нам хтосьці – дадаў шэптам – прысылаў сястру міласэрнасці, будзе з месяц як. Казала, што я вымушаны быць нягоднікам, і дала нам картку на пуд вугалю з Жалезнай вуліцы. Ці можа пан так, сам па сабе?...
-       Ідзі дадому, а заўтра будзь у магазіне, - адказаў Вакульскі.
-       Я іду, пане, - адказаў чалавек, кланяючыся да зямлі.
-       Ён пайшоў , толькі спыняўся па дарозе; відавочна раздумваў над неспадзяваным шчасцем.
У гэту хвіліну Вакульскага працяла дзіўнае пачуццё.
- высоцкі!... – паклікаў ён. – А твой брат як завецца?
- каспер, - адказаў чалавек, вяртаючыся бягом.
-На якой жыве станцыі?
- На Чанстахове, пане.
- Ідзі дадому. Магчыма Каспера перавядуць у Скерневіцы.
Але той, заместа таго каб пайсці, наблізіўся.
-       Я прашу прабачэння, вяльможны пане, - прамовіў ён нясмела – але як мяне хто зачэпіць: адкуль у мяне столькі грошай?...
-       Скажы, што на рахунак узяў ад мяне.
-       Я разумею, пане… Божа… Дай Божа…
Але Вакульскі ўжо не слухаў; ішоў у бок Віслы, раздумваючы:
“Якія ж яны шчаслівыя, тыя ўсе, у якіх толькі голад выклікае апатыю, а адзінай пакутай з’яўляецца холад. І як лёгка іх ашчаслівіць!... Нават маім сціплым багаццем я мог бы адрадзіць пару тысяч сем’яў. Непраўдападобна, але ж – гэта так.”
Вакульскі дайшоў да берага Віслы і здзівіўся. На прасторы на некалькі моргаў узнімаўся тут пагорак самага брыдкага смецця, смярдзючага, якое ляжала на сонцы, а праз некалькі дзесяткаў крокаў далей знаходзіліся зборы вады, якую піла Варшава.
“Вось, тут, -думаў ён, - крыніца ўсялякай заразы. Што чалавек сёння выкіне са свайго жытла, заўтра вып’е; пазней трапляе на Павонзкі і з другога зноў боку горада паражае бліжніх , яшчэ жывых. Парапет тут, каналы і вада крынічная наверсе і – можна было б ўратаваць год ад году некалькі тысяч людзей ад смерці, і некалькі дзесяткаў тысяч ад хвароб… Невялікая праца, а прыбытак неаблічальны; прырода ўмее ўнагароджваць”.
На сцёку і ў шчылінах вымерлага пагорка ён заўважыў нібыта постаці людзей. Гэта было некалькі задрамалых на сонцы п’яніц ці злодзеяў, дзве смяццяркі і адна пара закаханых, якая складалася з пракажонай жанчыны і сухотнага мужчыны, які быў без носу. Здавалася, што гэта не людзі, а відмы схаваных тут хвароб, якія апрануліся ў выкапаныя ў гэтым смецці лахманы. Усе гэтыя індывіды пачулі чужога чалавека; нават тыя, хто спалі, пападнімалі галовы і з выразам здзічэлых сабак прыглядаліся да госця.
Вакульскі ўсміхнуўся.
“Калі б сюды прыйшоў уночы, напэўна вылечылі б мяне ад меланхоліі. Заўтра ўжо адпачываў бы пад гэтым смеццем, якое – урэшце – такая зручная магіла, як і кожная іншая. Наверсе усчаўся б крык, хапалі б і выклікалі гэтых  “шчырых людзей”, а яны -  можа гэтым аказалі б мне ласку.
О, бо не ведаюць, у снах магільных
Хто спіць без цяжкіх клопатаў жыцця
І дух іх ужо не трапеча
Ад жаданняў – сумных, але бяссільных…
Але ж я станаўлюся сапраўды  сентыментальны?... відаць нервы мае добра папсаваныя. Парапет аднак не пазбавіў ад гэтакіх вось магікан; перабраліся б на Прагу ці за Прагу, займаліся б далей сваім рамяством, кахалі б адзін аднаго , як тыя двое, ба, нават размнажаліся б. Якое ж прыгожае, айчына, будзе ў цябе дзеці, народжаныя і выхаваныя на гэтым сметніку, ад маці з высыпкай і бязносага бацькі!...
Мае дзеці былі б іншыя; ад яе ўзялі б прыгажосць, ад мяне – сілу… Ну, але іх не будзе. У гэтай краіне толькі хвароба, жабрацтва і злачынства знаходзяць вясельнае ложа, нават прытулкі для нашчадкаў.
Жах, што тут адбудзецца праз некалькі пакаленняў… Але ж ёсць простыя лекі: абавязковая праца – добра аплочваемая. Яна адна можа ўзмацніць лепшых індывідуумаў, і паціху знішчыць дрэнных і… было б у нас грамадства моцнае, як сёння у нас яно галоднае ці хворае.”
А потым, невядома чаму, падумаў:
“Што з таго, што крыху какетнічае?... Какецтва у жанчын – як колер і пах у кветак. Такя ўжо ў іх натура, што кожнаму хочуць падабацца, нават  Мрачэўскім…
Для ўсіх какецтва, а для мяне: “заплаці гэтаму пану!...” Можа яна думае, што я ашукаў яе падчас куплі срэбра?... Гэта было б выдатна!”
На самым беразе Віслы ляжаў стос бэлек. Вакульскі адчуў  стомленасць, сеў і пазіраў. У спакойнай паверхні вады адбівалася Саская Кэмпа, якая ўжо зелянела, і пражскія дамы з чырвонымі дахамі; на сярэдзіне ракі стаяла нерухомая баржа. Не большым здаваўся гэты карабель, які мінулым летам бачыў Вакульскі на Чорным моры, спыненага з-за сапсавання машын.
“Ён ляцеў як птушка і раптам спыніўся; не хапіла магутнасці рухавіка. Я спытаў у гэты час: а можа і я калісьці спынюся на бягу? – ну, і спынюся. Якія ж простыя спружыны выклікаюць рух у свеце: няшмат вугалю ажыўляе карабель, крыху сардэчнага рытму – чалавека…”
У гэту хвіліну жаўтаваты, адзін з ранніх матылёў праляцеў у яго над галавой у бок горада.
“Цікава, адкуль ён узяўся? – думаў Вакульскі. – У прыроды ёсць капрызы і – аналогіі – дадаў ён. – Матылі існуюць таксама ў чалавечым родзе: прыгожы колер, лётанне над паверхняй жыцця, кармленне слодычамі, без якіх гінуць – вось іх занятак. А ты, чарвяк, рый зямлю і пераўтварай яе ў глебу для пасеву. Яны бавяцца, ты працуй; для іх існуе вольная прастора і святло, аты цешся адной толькі прывілеяй: зрастання, калі хто няўважліва цябе растопча.
І табе уздыхаць па матылі, дурань?... І дзівіцца, што у яго агіда да цябе?... Якая ж лучнасць можа існаваць паміж мной і ёй?...
Ну, вусень таксама падобны да чарвяка, пакуль не стане матылём. Ах, значыць гэта ты павінен стаць матылём, купец галантэрэйны?... Чаму ж бы не? Пастаяннае ўдасканаленне – закон свету, а колькі гэта купецкіх радоў у Англіі стала лордаўскімі.
У Англіі!... Там яшчэ існуе эпоха творчасці ў грамадстве; там усе удасканальваецца і узнімаецца на вышэйшую ступеньку. Так, там нават гэтыя вышэйшыя прыцягваюць да сябе новыя сілы. Але ў нас вышэйшая праслойка змацавалася як вада на марозе і не толькі ўтварыла асобны від, які не злучаецца з астатнімі, але мае да яе фізічную агіду, а яшчэ і ўласнай мартвасцю спыняе ўсялякі рух з нізу. Што тут думаць: яна і я гэта два розныя гатункі асоб істот, сапраўды як матыль і чарвяк. Я павінен дзеля яе крылаў пакідаць сваю нару і іншых чарвякоў?... Гэта мае – тыя, якія ляжаць там на сметніку, і можа таму яны жабракі, і будуць яшчэ больш бяднейшыя, што  я хачу выдаваць па трыццаць тысяч рублёў штогод на гульню ў матыля. Дурны гандляр, подлы чалавек!...
Трыццаць тысяч рублёў азначаюць столькі, колькі шэсцьдзесят дробных майстэрняў ці магазінчыкаў, з прыбытку якіх жывуць цэлыя сем’і. І гэта я павінен быццё іх знішчыць, высмактаць з іх чалавечае, душы і выкінуць на гэты сметнік?...
Ну добра, але калі б не яна, ці было б у мяне сёння багацце?... Хто ведае, што адбудзецца са мной і з гэтымі грашыма без яе? Можа менавіта толькі пры ёй набяруць яны  творчых уласцівасцяў; можа хоць некалькі сем’яў з іх пакарыстаецца?...”
Вакульскі адвярнуўся і раптам заўважыў на зямлі свій уласны цень. Потым прыгадаў сабе, што гэты цень ходзіць перад ім, за ім ці побач з ім заўсёды і паўсюдна, як думка аб той жанчыне хадзіла за ім пашсюдна і заўсёды, на яве і ў сне, умешваючыся ва ўсе яго мэты, планы і дзеянні.
Ён узняўся з бэлек і вярнуўся ў горад.
Ідучы па вуліцы Абознай, ён узгадаў фурмана Высоцкага, у якога паў конь, і яму здавалася, што бачыць цэлы шэраг экіпажаў, перад якімі ляжаць коні, якія палі, цэлы шэраг фурманаў над імі ў роспачы, і пры кожным – грамаду худых дзяцей і жонку, якая сцірае бялізну такім, што плаціць не могуць.
“Конь?...” – прашаптаў Вакульскі і чамусьці сэрца ў яго сціснулася.
Аднойчы ў сакавіку, праходзячы па Іерусалімскай Алеі ўбачыў натоўп людзей, чорны экіпаж вугальшчыка, які стаяў папярок дарогі пад брамай а праз пару крокаў – выпрэжанага каня.
-       Што здарылася?
-       Конь нагу паламаў, - адказаў весела адзін з мінакоў, у якога быў фіялкавы шалік на шыі і трымаў рукі ў кішэнях.
Вакульскі мімаходам паглядзеў на вінаватага. Худы конь з выцертымі бакамі стаяў прывязаны да маладога чалавека, паднімаючы ўверх заднюю нагу. Стаяў ціха, пазіраў вытрашчаным вокам на Вакульскага і жваў ад болю галінку, пакрытую шэранем.
“Чаму сёння толькі ўспомніўся мне гэты конь? – думаў Вакульскі, - чаму ахоплівае мяне такі жаль?”
Ён ішоў вуліцай Абознай пад гару, у думках, і адчуваў, што на працягу некалькі гадзін, якія ён правёў у калярэчным раёне, адбылася ў ім нейкая змена. Раней – дзесяць гадоў таму, год таму, учора яшчэ, праходзячы па вуліцах, ён не сустракаў на іх нічога асаблівага. Снавалі людзі, ездзілі дрожкі, магазіны адкрывалі гасцінныя абдымкі для мінакоў. Але цяпер прыйшоў да яго нібыта новы сэнс. Кожна абадранец здаваўся яму істотай, якая просіць аб ратунку тым гучней, чым больш маўчыць, толькі кідае трывожны позіркі як той конь са зламанай нагой. Кожная бедная жанчына здавалася яму прачкай, якая выедзенымі мылам рукамі утрымлівае сям’ю над краем беднасці і ўпадку. Кожнае галоднае дзіця здавалася яму прыгавораным да смерці заўчаснай ці на правядзенне дзён і начэй у сметніку каля вуліцы Добрай.
І не толькі тычылася гэта людзей. Ён адчуваў стомленасць коней, якія цягнуць цяжкія экіпажы і боль іх каркаў, якія націраюцб да крыві хамуты. Адчуваў страх сабакі, які гаўкаў на вуліцы, згубіўшы гаспадара, і роспач худой сукі з абвіслымі грудзьмі, якая дарэмна бегала ад канавы да канавы, шукаючы страву для сябе і шчанят. І яшчэ, да ўсіх цярпенняў, яму балела за дрэвы з абадранай карой, за брукі, падобныя да павыбіваных зубоў, з авільгаць на сценах, зламаныя рэчы і падранае адзенне.
Яму здавалася, што кожная такая рэч – хворая ці параненая, што скардзіцца: “паглядзі, як я цярплю…”, і што толькі ён чуе і разумее іх скаргі. І гэтая асаблівая здольнасць адчування чужога болю нарадзілася ў ім толькі сёння, гадзіну таму.
Дзіўная рэч! Ужо меў сталае назву шчодрага філантропа. Члены Таварыства Дабрачыннасці у фраках дзякавалі яму за ахвяру для вечна прагнучай установы; графіня Каралёва ва ўсіх салонах распавядала аб грошах, якія ўнёс на яе ахову;яго слугі і прыказчыкі хавалілі яго за павышэнне зарплаты. Але Вакульскаму гэтыя рэчы не прыносілі ніякай прыемнасці, так як ён сам не надаваў ім ніякай вагі. Кідаў тысячы рублёў у касы чыноўнікаўдабрачынцаў, каб купіць за гэта розгалас не пытаючыся, што будуць рабіць з грашыма.
І толькі сёння, калі дзесяццю рублямі выцягнуў чалавека з нястачы, калі ніхто не мог расказаць свету аб яго шляхетнасці, толькі сёння пазнаў, што такое ахвяраванне. Толькі сёння перад яго здзіўленым позіркам паўстала новая, невядомая да гэтага часу частка свету – жабрацтва, якому трэба дапамагаць.
“Так, ці ж я раней не бачыў жабрацтва?...” – прашаптаў Вакульскі.
І узгадаў сабе цэлыя шэрагі людзей абадраных, худых, і шукаючых працы, худых коней, галодных сабак, дрэў з абадранай карой і паламанымі галінамі.
Усё гэта ужо сустракаў без пачуццяў. І толькі калі вялікі боль асабісты закрычаў у ім і ўзадраў душу, на гэтай глебе, арошанай уласнай крывёй і палітай нябачнымі для свету слязьмі вырасла асаблівая расліна: спачуванне ўсяму, і ахопліваючае ўсё- людзей, жывёл, нават прадметы, якія называюць неадушаўлёнымі.
“Доктар сказаў бы, што ўтварылася ў маім мазгу новая клетка ці злучылася некалькі ранейшых”, - падумаў ён.
“Так, але што далей?...”
Да гэтага часу бо меў толькі адну мэту: наблізіцца да панны Ізабэлы. Сёння з’явілася ў яго другая мэта: выцягнуць з нястачы Высоцкага.
“Гэта лёгка!”
"Перавесці яго брата пад Скерневіцы…” – дадаў нейкі голас.
“Дробязі!”
Але за тымі двума людзьмі стаяла зараз некалькі іншых, за імі яшчэ некалькі, потым вялізны тлум, які змагаецца з усялякага кшталту жабрацтвам і ўрэшце – цэлы акіян цярпенняў штодзённых, які сваімі сіламі належала паменшыць, і як найменш стрымаць ад далейшага разліву.
“Прывіды… абстракцыі… нерваванне!” – шапнуў Вакульскі.
Гэта была адна дарога. На канцы другой бачыў рэальную мэту і ясна акрэслены – панна Ізабэла.
“Я не Хрыстос, каб прыносіць сябе ў ахвяру за ўсё чалавецтва”.
“ Таму спачатку забудзься пра Высоцкіх” – адказаў унутраны голас.
“Але ж глупства! Хаця я сёння раскалыханы, але не магу быць смешны, - думаў Вакульскі. – Я зраблю, што ўдасца і для каго магчыма, але ўласнага шчасця не адмоўлюся, гэта дарэмна…”
У гэту хвіліну ён спыніўся перад дзвярыма свайго магазіна і ўвайшоў туды.
У магазіне застаў Вакульскі толькі адну асобу. Была гэта высокая дама, у чорным адзенні, неакрэсленага ўзросту. Перад ёй ляжаў стос несэсэраў: драўляных, скураных, плюшавых і металічных, простых і аздобленых, самых дарагіх і самых танных, а ўсе прыказчыкі былі на службе. Клейн падаваў усё новыя нэсэсэры, Мрачэўскі хваліў тавар, а Лісецкі акампаніяваў яму рухамі рукі і барады. Толькі пан Ігнацы выбег насустрач гаспадару.
- З Парыжа прыйшоў транспарт, - прамовіў ён Вакульскаму. – Я думаю, што трэба адабраць заўтра.
- Як хочаш.
- З Масквы заказы на дзесяць тысяч рублёў, на пачатак мая.
- Я спадзяваўся на гэта.
- З Радама на дзвесце рублёў, але фурман запатрабаваў раней абяцанага на заўтра.
Вакульскі зварухнуў плячыма.
- Трэба аднойчы і назаўсёды парваць з гэтым дробным гандлем, - адазваўся ён праз хвіліну. – Ніякай выгады, а вымаганні велізарныя.
- Парваць з нашымі купцамі?... – спытаў здзіўлены Жэцкі.
- Парваць з яўрэямі, - заўважыў напаўголас Лісецкі. – Вельмі добра робіць шэф, адмаўляючыся ад гэтых недарэчных стасункаў. Неаднойчы аж сорамна выдаваць рэшту, так грошы смярдзяць цыбуляй.
Вакульскі нічога не адказаў. Засеў за сваю кнігу і рабіў выгляд, што лічыць, але на самой справе не рабіў нічога, бо не меў сілы. Узгадаў сабе толькі свае нядаўнія летуценні аб тым, як ашчаслівіць чалавецтва, і вырашыў, што напэўна моцна расхадзіліся яго нервы.
“Разыграўся ўва мне сентыменталізм і фантазія, - думаў ён. – Гэта дрэнны знак. Я магу быць абсмяяны, разарыцца…”
І машынальна прыглядаўся да незвычайнага твару дамы, якая выбірала несэсэры. Яна была сціпла апранутая, валасы былі гладка прычэсаныя. На яе белым твары і разам з тым жоўтым маляваўся глыбокі смутак; з-за сціснутых вуснаў праглядала злосць, а з апушчаных вачэй бліскаў часам гнеў, некалі пакора.
Яна гаварыда голасам ціхім і лагодным, а таргавалася як сто скнараў. Гэта было занадта дарагое, тое занадта таннае; тут плюш страціў колер, там зараз адыдзе скура, а вось тут паказваецца ржа на акоўцы. Лісецкі ужо адышоў ад яе раззлаваны, Клейн адпачываў, і толькі мрачэўскі размаўляў з ёй як са знаёмай асобай.
У гэту хвіліну адчыніліся дзверы магазіну і з’явіўся ў іх яшчэ больш арыгінальны ягамосць. Лісецкі сказаў пра яго, што ён падобны да сухотніка , у якога ў труне пачалі адрастацб вусы і бакенбарды. Вакульскі заўважыў, што у госця дзіўна адкрытыя вусны, а з ацёмнымі  акулярамі ў яго – вялікія вочы, з якіх праглядала яшчэ большае рассеянасць.
Госць увайшоў, заканчваючы размову з кімсьці на вуліцы, але раптам адступіўся, каб са сваім таварышам развітацца. Потым ўноў увайшоў і зноў адышоў назад задзіраючы галаву ўверх, нібы чытаў шыльду. Нарэшце ўвайшоў цалкам, але дзверы за сабой не зачыніў. Выпадкова паглядзеў на даму і – спаўзлі з яго носа цёмныя акуляры.
- А…а…а! – закрычаў ён.
Але дама раптам адвярнулася ад яго да несэсэраў і ўпала на крэсла.
Да пакупніка выбег Мрачэўскі і двузначна ўсміхаючыся, запытаў:
- Пан барон што жадае?
- Запінкі, ведае пан, звычайныя запінкі, залатыя ці сталёвыя… Толькі, ці разумее пан, яны павінны быць ў выглядзе шапкі жакейскай і – з бізуном…
- Вады…  - азвалася дама слабым голасам.
Жэцкі наліў ёй вады з графіна і падаў з знакамі суперажывання.
- Пані дабрадзейцы нядобра?... Можа б доктара…
- ужо мне лепш, - адказала яна.
Барон разглядаў запінкі, дэманстратыўна адварочваючыся спіною да дамы.
- А можа, ці не лічыць пан, што былі б лепшыя запінкі ў форме падкоў? – пытаў ён Мрачэўскага.
- Я думаю, што пану барону патрэбныя і тыя, і тыя. Спатсмены носяць толькі азнакі спартыўныя, але любяць іх мяняць.
- Скажыце мне, пане, - азвалася раптам дама, звяртаючыся да Клейна – на што падковы людзям, якія не маюць за што ўтрымліваць коней?...
- Дык вось, калі ласка, пане, - сказаў барон, - выберыце мне яшчэ пару дробязяў у форме падковы…
- Можа папяльнічку? – запытаў Мрачэўскі.
- Добра, папяльнічку,  - адказаў барон.
- Можа стыльную чарніліцу з сядлом, жакейскай шапачкай, прутом?
- Калі ласка стыльную чарніліцу з сядлом і шапачкай жакея…
- Скажы мне пане, - сказала дама Клейну узрушаным голасам, -ці вам не сорамна звозіць такія каштоўныя дробязі, калі краіна спустошаная?... Ці не сорам купляць скакуноў…
- Дарагі пане, - паклікаў не менш гучна барон Мрачэўскага, - запакуйце ўсе гэтыя камплекты, папяльнічку, чарніліцу і пашлі мне дадому. У вас найлепшы выбар тавараў… Сардэчна дзякую… Адз’ё!...
І выбег з магазіну, вяртаючыся пару разоў і паглядаючы на шыльду над дзвярамі.
Пасля адыходу арыгінальнага барона ў магазіне запанавала маўчанне. Жэцкі пазіраў на дзверы, Клейн на Жэцкага, а Лісецкі на Мрачэўскага, які знаходзячыся за спіной дамы крывіўся вельмі неадназначна.
Дама павольна ўзнялася з крэсла і наблізілася да канторскага стала, за якім сядзеў Вакульскі.
- Ці магу я спытацца, - прамовіла яна дрыжачым голасам – колькі пану вінен гэты пан, які толькі што выйшаў?...
- Рахункі таго пана са мной, шаноўная пані, калі б іх меў, належаць толькі да яго і да мяне, - адказаў Вакульскі, кланяючыся.
- Пане, - працягвала далей раздражнёная дама, - я Кшэшоўска, а гэты пан – мой муж. Даўгі яго тычацца мяне, паколькі ён забраў маю маёмасць, з-за якой у гэты час доўжыцца паміж намі працэс…
- Даруйце, пані, - перапыніў яе Вакльскі, - але стасункі паміж мужам і жонкай мяне не тычацца.
- Ах, значыць гэтак?... Напэўна, што для купца так больш выгадна. Адз’ё.
І пакінула магазін, грукнуўшы дзвярыма.
Праз некалькі хвілін пасля яе адыходу забег у магазін барон. Пару разоў вызірнуў на вуліцу, а потым наблізіўся да Вакульскага.
- Вельмі перпрашаю, - прамовіў ён, намагаючыся ўтрымаць акуляры на носе – але як сталы ваш госць, я асмелюся з надзеяй запытацца: што гаварыла дама, якая выйшла хвіліну таму?... Вельмі перапрашаю за маю смеласць, але з надзеяй…
- Нічога не гаварыла, што патрэбна было паўтарыць, - адказаў Вакульскі.
- Бо ведаеце, пане, гэта, на жаль! Мая жонка… Пан ведае, хто  я… Барон Кшэшоўскі… Вельмі высакародная жанчына, вельмі светлая, але ў выніку смерці нашай дачкі яна трохі расхваляваная і часам… Разумее пан?... Дык значыць, нічога?...
- Нічога.
Барон пакланіўся і ўжо ў дзвярах скрыжаваў позіркі з Мрачэўскім, які зірнуў на яго.
- Сапраўды так?... – прамовіў барон, пранізліва пазіраючы на Вакульскага.
І выбег на вуліцу. Мрачэўскі скамянеў і заліўся румянцам да каранёў валасоў. Вакульскі крыху пабляднеў, але спакойна засеў за рахункі.
- Што ж гэта за арыгінальныя д’яблы, пане Мрачэўскі? – спытаў Лісецкі.
- А гэта цэлая гісторыя! – адказаў Мрачэўскі, пазіраючы з-пад ілба на Вакульскага. – Гэта барон Кшэшоўскі, вялікі дзівак, і яго жонка, крыху неўраўнаважаная. Яны нават з’яўляюцца маімі кузінамі, але што ж! – уздыхнуў , пазіраючыся  ў люстра. – У мяне няма грошай, таму я мушу быць у гандлі; у іх яшчэ ёсць, таму яны мае пакупнікі.
- Ёсць без працы!... – заўважыў Клейн. – І гэта добры парадак свету, так?
- Ну, ну… ты ўжо мяне да сваіх парадкаў не прыплятай, - адказаў мрачэўскі. – Дык вось пан барон і пані баранэса ужо з год вядуць між сабой вайну. Ён хоча разводу, а яна не згаджаецца; яна хоча адвесці яго ад кіравання сваёй маёмасцю, на што не згаджаецца ён. Яна не дазваляе яму трымаць коней, а дакладней аднаго скакуна; а ён не дазваляе ёй купіць камяніцу Ленцкіх, у якой пані Кшэшоўска жыве і дзе страціла дачку. Арыгіналы!... Бавяцца людзі, выдумваючы адно за другім…
Гаварыў лёгкім тонам і круціўся па магазіне з выразам твару паніча, які прыйшоў сюды на хвілінку, і зараз выйдзе. Вакульскі мяняўся з твару, седзячы на крэсле; бо ўжо не мог вытрываць голасу Мрачэўскага.
“Кузэн Кшэшоўскіх, - думаў ён. – Атрымае білет любоўны ад панны Ізабэлы… Ах, мярзотнік!...”
І перамогшы сябе вярнуўся у свае кнігі. У магазін зноў пачалі ўваходзіць госці, выбіраць тавары, таргавацца, плаціць. Але Вакульскі бачыў толькі іх цені, заглыблены ў працу. І чым больш доўгія калонкі падсумоўваў, чым большыя атрымліваліся ў яго сумы, тым больш адчуваў, што ў сэрцы кіпіць ў яго якісьці бязмерны гнеў. За што? … на каго?... не важна. Досыць, што хтосьці за гэта заплаціць, першы скраю.
Каля сёмай магазін ужо абязлюднеў, прыказчыкі размаўлялі, вакульскі ўвесь час палічваў. І паколькі зноў пачуў невыносны голас Мрачэўскага, які гаварыў нахабным тонам:
-       Што мне пан, пане Клейн,  будзе дурыць галаву!... Усе сацыялісты – зладзеі, бо хацелі б дзяліцца чужым, і – ашуканцы, бо маюць на дваіх адну пару ботаў  і не карыстаюцца хусткамі для носа.
-       Не гаварыў бы пан так, - адказаў сумна Клейн,  - калі б прачытаў пан хаця з пару брашурак, нават невялікіх.
-       Блазенства,  - перапыніў Мрачэўскі, паклаўшы рукі ў кішэні. – Я буду чытаць брашуры, якія хочуць знішчыць сям’ю, веру і ўласнасць!... Ну, такіх дурных не знойдзеш пан у Варшаве.
Вакульскі закрыў кнігу і паклаў яе ў стол. У гэту хвіліну зноў увайшлі у магазін тры паненкі з пажаданнем купіць пальчаткі.
Торг з імі прадаўжаўся з чвэрць гадзіны. Вакульскі сядзеў на крэсле і пазіраў у вакно; калі дамы выйшлі, азваўся тонам вельмі спакойным:
-       пане Мрачэўскі.
-       Што пан жадае?... – спытаў прыгожы малады чалавек, бегучы да канторскага стала крокам контрэданса.
-       З заўтрашняга дня няхай пан падумае аб іншым месцы працы, - прамовіў коратка Вакульскі.
Мрачэўскі аслупянеў.
- Чаму, пан шэф?... Чаму?...
- таму, што  ў мяне ўжо пан не мае месца.
- Якая ж нагода?... Я здаецца нічога дрэннага не зрабіў? Куды ж я пайду, калі пан так раптоўна пазбаўляе мяне пасады?
- Рэкамендацыі атрымаеце добрыя,  - адказаў Вакульскі. – Пан Жэцкі выплаціць вам зарплату за наступны квартал, урэшце – за пяць месяцаў… А прычына тая, што я і вы не падыходзім адзін аднаму… Зусім не падыходзім. – Мой Ігнацы, зрабі з панам Мрачэўскім разлік да першага кастрычніка.
Сказаўшы гэта, Вакульскі ўстаў з крэсла і выйшаў на вуліцу.
Адстаўка Мрачэўскага зрабіла такое ўражанне, што прыказчыкі не прамовілі паміж сабой ні слова, а пан Жэцкі загадаў зачыніць магазін, хаця не было яшчэ восьмай. Ён пабег зараз жа у кватэраванне Вакульскага, але яго там не застаў. Ён прыйшоў у другі раз а адзінаццатай ночы, але ў вокнах было цёмна, і пан Ігнацы вярнуўся да сябе засмучаны.
На другі дзень, у Вялікі Чацвер, Мрачэўскі ужо не з’явіўся ў магазіне. Астатнія яго калегі былі сумныя і часам размаўлялі паміж сабой паціху.
Каля першай прыйшоў Вакульскі. Але, перш чым сеў за канторскі стол, адчыніліся дзверы і звыклым вагаючымся крокам забег пан Кшэшоўскі, прыкладаючы шмат намаганняў, каб акуляры трымаліся на носе.
-       пане вакульскі, - паклікаў расхваляваны госць, амаль ад дзвярэй. – У гэту хвіліну я даведаўся… Я кшэшоўскі… Я даведаўся, што гэты бедны Мрачэўскі па маёй віне атрымаў адстаўку. Але ж , пане вакульскі, я ўчора бадай не меў прэтэнзіі да пана… Я паважаю ўменне захоўваць тайну, якое прадэманстраваў пан у справе мяне і маёй жонкі… Я ведаю, што пан ёй адказаў, як належыць джэнтэльмену…
-       Пане бароне, - адказаў Вакульскі – я не прасіў пана засведчыць маю прыстойнасць. Нягледзячы на гэта – чаго пан жадае?...
-       Я прыйшоў прасіць прабачэння за беднага Мрачэўскага, які нават…
-       У мяне няма ніводнай прэтэнзіі да пана Мрачэўскага, нават гэтай, каб да мяне вяртаўся.
Барон прыкусіў вусны. Хвіліну маўчаў, нібы ашалеўшы ад шорсткай адмовы; нарэшце пакланіўся і ціха сказаўшы : “Перапрашаю…” пакінуў магазін. Паны Клейн і лісецкі адышлі да шафы і пасля кароткай нарады вярнуліся ў магазін, час ад часу кідаючы адзін на аднаго сумныя, але  выразныя позіркі.
Каля трэцяй пасля апоўдня з’явілася пані Кшэшоўская. Здавалася, што  яна больш бледная, жоўтая і яшчэ чарней апранута чым учора. Баязліва агледзелася па магазіне, а заўважыўшы Вакульскага, наблізілася да  яго стала.
-       Пане, - прамовіла яна ціха, -  сёння я даведалася, што пэўны малады чалавек, Мрачэўскі, па маёй віне страціў у пана месца. Яго няшчасная маці…
-       Пан Мрачэўскі ужо не ў мяне і не будзе, - адказаў Вакульскі з паклонам. – Дык чым я магу пані служыць?...
Пані Кшэшоўская мела відавочна складзеную лаўжэйшую размову. На жаль, яна зірнула Вакульскаму ў вочы і… з выразам”Прабачце…” выйшла з магазіна.
Паны Клейн і Лісецкі пераглянуліся паміж сабой больш выразна чым раней, але спыніліся на аднадумным руху плячыма.
Толькі каля пятай пасля абеду наблізіўся да Вакульскага Жэцкі. Ён бапёрся рукой на стол і прамовіў напаўголас:
-       Маці гэтага Мрачэўскага, Стасік, вельмі бедная жанчына…
-       Заплаці яму зарплату да канца года, - адказаў Вакульскі.
-       Я думаю… Стась, я думаю, што нельга аж так караць чалавека за тое, што ў яго іншыя чым у нас перакананні палітычныя…
-       Палітычныя?... – паўтарыў Вакульскі такім тонам, што пану Ігнацыю прайшоў мароз па касцях…
-       Зрэшты, скажу табе, - працягваў далей пан Ігнацы, - шкода такога прыказчыка. Хлопец прыгожы, жанчыны яго любяць….
-       Прыгожы? – адказаў Вакульскі. – Дык няхай пойдзе на ўтрыманне, калі такі прыгожы.
-       Пан Ігнацы адышоў. Паны Лісецкі і Клейн ужо нават не пазіралі адзін на аднаго.
Праз гадзіну прыйшоў у магазін нейкі пан Земба, якога Вакульскі прадставіў як новага прыказчыка.

Пану Зембу было каля трыццаці; ён быў можа такі прыстойны як мрачэўскі, але выглядаў больш паважліва і тактоўна. Пакуль магазін зачынілі, ужо пазнаёміўся, і нават здабыў прыязнасць сваіх калег. Пан Жэцкі адкрыў у ім заўзятага банапартыста; пан Лісецкі зразумеў, што ён сам побач з Зембам вельмі бледны антысеміт, а пан клейн дайшоў да думкі, што Земба павінен быць як найменш епіскапам ад сацыялізму. Словам, усе былі задаволеныя, а пан Земба  спакойны.