Калі я адкіну апошнюю маску,
На свет белы выйду такая сапраўдная,
Калі распрану тыя строі, якія зусім недарэчы,
Істоту маю запалоніць
Такое сапраўднае Сонца,
І вочы напэўна адрозняць
Сапраўдную іншапрастору
Душа ўзнясецца у момант
Да неба - такога сапраўднага...
Абдыме мяне аберуч
Сапраўдная Зямля
Когда я отброшу последнюю маску
На свет белый выйду такая настоящая
Когда я сниму все одежды, которые совершенно ни к чему
Мою сущность заполнит
такое настоящее Солнце
И глаза наверняка отличат
Настоящее инопространство
Душа вознесется в момент
К небу - такому настоящему
Обнимет меня руками
Настоящая Земля.
пятница, 5 декабря 2014 г.
Як вышэйшае наканаванне (с подстрочником)
Як вышэйшае наканаванне
Як стыхія неўтаймаваная
Як другое цела астральнае
Для цябе я скрозь анамальная
Не маё - экзерсісы займальныя
Я - тваё раззбраенне татальнае
Без мяне ўвесь твой свет - постнатальны
Так, няздатная да падробнага
Ад бярэмя імя несвабодная
І табе не магу не быць роднаю
Акалічнасцей збег? Прызначэнне?
На Вялікдзень маё нараджэнне...
Натаваць... наталіць няўтольнае...
Прагну Шляху, шляхоў... і толькі..
Быць Наталляю Лёс няўмольны
Лёс Наталля я - і не нявольна.
Наталля Лёс (2000)
Как высшее предназначение
Как стихия
Как второе астральное тело
Для тебя я аномальна
Не моё - занимательные экзерсисы
Я - твоё тотальное разоружение
Без меня весь твой мир - постнатальный
Так, неспособная к фальши
Несвободная от бремени имени
Не могу и тебе не быть родной
Случайность или нет
Моё рождение на Пасху
Записывать... утолять жажду...
Жажду Пути, путей... и только...
Быть Наталляю Лёс (судьба, Рок) неумолимый
Лёс Наталля я - и не невольно.
Як стыхія неўтаймаваная
Як другое цела астральнае
Для цябе я скрозь анамальная
Не маё - экзерсісы займальныя
Я - тваё раззбраенне татальнае
Без мяне ўвесь твой свет - постнатальны
Так, няздатная да падробнага
Ад бярэмя імя несвабодная
І табе не магу не быць роднаю
Акалічнасцей збег? Прызначэнне?
На Вялікдзень маё нараджэнне...
Натаваць... наталіць няўтольнае...
Прагну Шляху, шляхоў... і толькі..
Быць Наталляю Лёс няўмольны
Лёс Наталля я - і не нявольна.
Наталля Лёс (2000)
Как высшее предназначение
Как стихия
Как второе астральное тело
Для тебя я аномальна
Не моё - занимательные экзерсисы
Я - твоё тотальное разоружение
Без меня весь твой мир - постнатальный
Так, неспособная к фальши
Несвободная от бремени имени
Не могу и тебе не быть родной
Случайность или нет
Моё рождение на Пасху
Записывать... утолять жажду...
Жажду Пути, путей... и только...
Быть Наталляю Лёс (судьба, Рок) неумолимый
Лёс Наталля я - и не невольно.
среда, 3 декабря 2014 г.
Раздзел 2 QUO VADIS? Г.Сенкевіч
Раздзел ІІ
Пасля снедання, за якое два таварышы ўзяліся у той час,
калі простыя смяротныя даўно паснедалі, Пятроній прапанаваў крыху падрамаць. На
яго думку было яшчэ вельмі рана для наведвання. Праўда, есць людзі, якія пачынаюць
наведваць знаемых на ўсходзе сонца, лічачы ў дадатак гэтакі звычай старадаўнім,
рымскім. Але ен, Пятроній, лічыць яго варварскім. Гадзіны пасля апоўдня найлепш
падыходзяць для гэтага, i не раней чым сонца пяройдзе у бок храма Юпіцера
Капіталійскага і не пачне глядзець з пагорка на Форум скоса. Восенню бывае яшчэ
спякотна, і людзі спяць пасля прыняцця ежы. У гэты час люба паслухаць шум
фантану ў атрыуме і пасля абавязковай тысячы крокаў падрамаць у чырвоным
святле, якое прасочваецца праз пурпурны, напалову зацягнуты навес. Вініцый не
пярэчыў, і яны пачалі прахаджвацца, размаўляючы аб тым, што чуваць на Палатыне і
ў горадзе, ды пакрыху філасафуючы пра жыцце. Пасля чаго Пятроній падаўся да
кубікула, але спаў нядоўга. Праз паўгадзіны ен выйшаў, і загадаўшы прынесці яму
вярбену, пачаў яе нюхаць і націраць ёю рукі і скроні.
-
Не паверыш, прамовіў ен, - як
гэта ажыўляе і адсвяжае. Цяпер я гатовы.
Паланкін чакаў іх ужо даўно, таму яны селі і загадалі
несці іх на вуліцу Патрыцыяў, да дому Аўла. Дом Пятронія знаходзіўся на
паўдневым склоне Палатыну, каля так званых Карынаў, таму найкарацейшы шлях ішоў
ніжэй Форума, але Пятроній хацеў яшчэ наведацца да залатара Ідомена, таму
загадаў, каб іх неслі праз вуліцу Апалона і Форум да Зладзейскай вуліцы, на рагу якой было поўна ўсялякага кшталту таверн.
Вялізныя негры ўзнялі паланкін і рушылі, перад імі беглі нявольнікі, называемыя
педзісеквы. Некаторы час Пятроній падносіў у маўчанні свае далоні, якія пахлі
вярбенай, да ноздраў і, здавалася, пра штосьці задумаўся. Праз хвіліну ен
прамовіў:
-
Прыходзіць мне на думку, што
калі твая лясная багінька не нявольніца, тады яна магла б пакінуць дом Плаўціяў
і перабрацца ў твой. . Ты акружыў бы яе каханнем і абсыпаў бы багаццем, як я
сваю любую Хрысатэміду, якой, гаворачы між намі, я надакучыў настолькі ж,
як і яна мне.
Марк кіўнуў галавой.
-
Не?- пытаўся Пятроній. - У
найгоршым выпадку справа дайшла б да Цэзара, і можаш быць упэўнены, што хаця і
дзякуючы майму на яго ўплыву, Меднабароды быў бы на тваім баку!
-
Ты не ведаеш Лігію! – адказаў Вініцый.
-
Дык дазволь жа запытацца, ці ты
ведаеш яе інакш, чым зрокава? Ты з ей размаўляў? Расказваў ей пра свае каханне?
-
Я бачыў яе спачатку каля
фантана, а потым сустракаў яе двойчы. Памятай, што ў час побыту ў доме Аўла я
жыў у бакавой віле для гасцей, і з пакалечанай рукою я не мог сядзець за
агульным сталом. Толькі перад днем, на які быў прызначаны мой ад’езд, я спаткаў
Лігію на вячэры і не змог ей сказаць ні слова. Я мусіў слухаць Аўла і яго
расповеды пра перамогі, якія той атрымаў у Брытаніі, а потым пра заняпад малых
гаспадарак у Італіі, чаму намагаўся перашкодзіць яшчэ Ліцыній Сталон. Увогуле,
я не ведаю, ці здолее Аўл гаварыць пра што-небудзь іншае, і не думай, што ты
зможаш ад гэтага адкруціцца, хіба што захочаш слухаць пра жанкападобнасць
цяперашніх нораваў. Яны там трымаюць фазанаў у птушніках, але іх не ядуць, бо лічаць, што кожны з’едзены фазан набліжае канец рымскай моцы.
-
Другі раз я спаткаў яе каля
садовай цыстэрны са свежавырваным чаротам у руцэ, кісць якой яна пагружала ў ваду і зрывала ірысы, што раслі навакол. Паглядзі на мае калены. Клянуся шчытом
Геракла, кажу табе, што яны не дрыжалі, калі на нас ішлі з ровам хмары партаў,
але дрыжалі каля той цыстэрны.
І збянтэжаны як хлопчык-служка, які носіць яшчэ булу на
шыі, я вачыма толькі прасіў аб літасці і доўга не мог вымавіць слова.
Пятроній зірнуў на яго з пэўнай зайздрасцю:
-
Шчаслівы! – сказаў ен. Хоць бы
свет і жыцце былі самыя горшыя, адно ў іх застанецца вечна добрае – маладосць.
Хвіліну памаўчаўшы, ен спытаў:
-
І ты не загаварыў з ей?
-
Так. Крыху апрытомнеўшы, я
сказаў, што вяртаюся з Азіі, што пакалечыў ля горада руку і пакутваў ад моцнага
болю, але ў хвіліну, калі я думаю пакінуць гэты гасцінны дом, я бачу, што пакута
ў ім лепш, чым асалода ў іншым месцы, і хвароба ў ім лепш, чым здароўе – у
іншым доме. Яна слухала мае словы таксама збянтэжаная і з нахіленай галавой,
крэслячы штосьці чарацінай на шафранавым пяску. Пясля чаго яна ўзняла вочы,
яшчэ раз паглядзела на гэтыя накрэсленыя знакі, потым яшчэ раз на мяне, нібы з
жаданнем запытаць пра штосьці – і раптам уцекла, як гамадрыяда ад блазнаватага
фауна.
-
Відаць, у яе прыгожыя вочы.
-
Як мора, - і я патануў у іх, як
у моры. Вер мне, што мора Архіпелага менш блакітнае. Праз хвіліну прыбег малы
Плаўцій і спытаў пра штосьці. Але я не разумеў, чаго ен ад мяне хоча.
-
О, Афіна! – закрычаў Пятроній. - Здымі з вачэй гэтага хлопца павязку, якую завязаў Эрас, бо інакш разаб’е сабе
галаву аб калону храма Венеры. Пасля чаго звярнуўся да Вініцыя:
-
О ты, вясенняя почка на дрэве
жыцця, ты, першая зяленая галінка вінаграду! Я павінен быў бы загадаць занесці
цябе не да Плаўціяў, а да дому Гелоцыя, дзе есць школа для несвядомых у жыцці
хлопчыкаў.
-
Чаго менавіта ты хочаш?
-
А што яна накрэсліла на пяску?
Ці не імя амура, ці не сэрца, прабітае яго дроцікам, ці не штосьці такое, па
чым ты мог пазнаць, што сатыры шапталі ўжо гэтай німфе на вуха пра розныя
таямніцы жыцця? Як можна было не паглядзець на гэтыя знакі?
-
Я апрануў тогу раней, чым ты
думаеш, - сказаў Вініцый, - і я пільна пазіраў на тыя знакі. Я ведаю, што і ў Грэцыі , і ў Рыме часта дзяўчаты могуць крэсліць на пяску прызнанні, якіх не
хочуць вымаўляць іх вусны. Але здагадайся, што яна накрэсліла?
-
Калі што іншае, чым я
здагадваўся, то я не ведаю. . .
-
Рыбу.
-
Як ты кажаш?
-
Я кажу – рыбу. Ці гэта азначала, што ў яе жылах цячэ
халодная кроў, - не ведаю. Але ты напэўна патрапіш зразумець гэты знак.
-
Дарагі мой! Пра такія рэчы
спытай Плінія. Ен разбіраецца ў рыбах. Каб стары Аніцый яшчэ жыў, можа б
таксама змог што-небудзь пра гэта табе расказаць, бо з’еў на працягу жыцця
больш рыбы, чым можа змясціць яе адразу Неапалітанская затока.
Далейшая размова перарвалася, бо ўнеслі іх на людныя
вуліцы, дзе ей перашкаджаў людскі гоман. Праз вуліцу Апалона звярнулі на Рымскі
Форум, дзе ў дні добрага надвор’я перад захадам сонца збіраўся бедны люд, каб
прайсціся паміж калон, пагаварыць пра навіны і паслухаць іх, паглядзець на паланкіны
са знакамітымі асобамі, і ўрэшце наведаць лаўкі з золатам, кнігарні, лаўкі, дзе
мяняюць манеты, лаўкі з тканінамі, бронзай і ўсялякія іншыя, якіх шмат было ў
дамах, што займалі частку Рынку насупраць Капітолія. Палова Форуму, якая
знаходзілася ля самых склонаў Капіталійскага
узгорка, была ўжо агорнута ценем, тады як калоны храмаў, размешчаных
вышэй, залаціліся ў бляску захаду на фоне блакіту. Тыя, што былі ніжэй, кідалі
доўгі цень на мармуровыя пліты, і ўсюды іх было так поўна, што разбягаліся
вочы. Здавалася, што гэтым будынкам і калонам ажно цесна адзін каля аднаго.
Надбудоўваліся адны над другімі, беглі ўправа і ўлева, узбіраліся на ўзгоркі,
туліліся да замкавага муру ці адны да другіх, падобных, толькі большых і
меншых, шырэйшых і танейшых, залатых і белых ствалоў, то квітнеючых пад
архітравамі і кветкамі аканту, то закручаных у іанічныя рогі, то завершаных
простым дарычным квадратам. Над гэтым лесам блішчалі каляровыя трыгліфы, з
тымпанаў выхіляліся фігуры багоў, акрыленыя залатыя квадрыгі з дахаў,
здавалася, хацелі ўзляцець у неба, у той блакіт, які спакойна навісаў над гэтым
месцам аб'яднання храмаў.
Пасярэдзіне Рынку і па яго баках плыла людская рака:
натоўпы прахаджваліся пад аркамі базілікі Юлія Цэзара, іншыя сядзелі на сходах
Кастара і Палукса ці снавалі вакол невялікага свяцілішча Весты, падобныя на
гэтай вялікай мармуровай паверхні да рознакаляровых матылькоў ці жукоў. Зверху,
па вялікіх сходах з боку храма, прысвечанага “Jovi Optimo Maximo!” наплывалі
новыя людскія хвалі і каля растральнай трыбуны слухалі выпадковых аратараў. Тут
і там чуваць былі воклічы гандляроў, якія прадавалі садавіну, віно ці ваду,
змешаную з сокам смокваў, махляроў, што прапаноўвалі цудоўныя лекі, варажбітоў
і тых, хто адгадвае, дзе схаваны скарбы, тлумачальнікаў сноў. Дзе-нідзе сярод
шуму размоў і воклічаў чуліся гукі сістра, егіпецкай самбукі ці грэчаскіх
флейт. Дзе-нідзе хворыя, набожныя і бедныя неслі да храмаў свае ахвяры. Сярод
людзей на каменных плітах збіраліся хцівыя да ахвярнага зерня, падобныя да
рухомых, пярэстых і цемных плям стайкі галубоў, то ўзлятаючы у адно імгненне з
разлягаючымся пошумам крылаў угару, то ізноў злятаючыся на свабодныя ад натоўпу
месцы.
Час ад часу людскія грамады расступаліся перад паланкінамі,
у якіх былі бачныя выхаленыя твары жанчын ці твары сенатараў і начэльнікаў з
рысамі нібы застыглымі і без прыкмет жыцця на іх.
Рознагалосы натоўп паўтараў услых іх імены, дадаючы з’едлівыя
ці хвалебныя прозвішчы. Паміж бязладнымі групамі праходзілі часам мерным крокам
жаўнеры ці стражнікі, што наглядалі за вулічным парадкам. Грэчаская мова была
чутная навокал, як і лацінская.
Вініцый, які даўно не быў у горадзе, глядзеў з пэўнай
цікаўнасцю на гэты людскі тлум і на гэты Рымскі форум, пануючы над хваляй
святла і разам з тым так ім заліты, што Пятроній, які адгадаў думкі свайго
спадарожніка, назваў яе “гняздом квірытаў – без квірытаў”. Істотна, што
мясцовыя жыхары губляліся ў гэтым тлуме, што складаўся з усіх рас і народаў. Убачыць
можна было тут і эфіопаў, і рослых, светлавалосых людзей з далекай поўначы,
брытанцаў, галаў, германцаў, касавокіх сераў, людзей з берагоў Еўфрату і Інду,
чые бароды былі пафарбаваны ў колер цэглы, сірыйцаў з берагоў Аронту з чорнымі
і томнымі вачыма, схуднелых жыхароў арабскіх пустынь, іудзеяў з запалымі
грудзьмі, егіпцян з вечнай абыякавай усмешкай на тварах, і нумідыйцаў, і
афрыканцаў, грэкаў з Элады, якія нараўне з рымлянамі ўладарылі ў горадзе, але
валодалі навукай, мастацтвам, розумам і махлярствам, грэкаў з выспаў і з Малой
Азіі, і з Егіпту, і з Італіі, і з Нарбонскай Галіі. У натоўпе нявольнікаў з
дзіркамі ў вушах хапала і вольнага беднага люду, якіх імператар бавіў, карміў і
нават апранаў; былі тут і вольныя прышлыя, якіх да вялікага горада звабіла
легкасць жыцця і прывід фартуны; хапала і перакупшчыкаў, і жрацоў Серапіса з
пальмавымі галінкамі ў руках, і жрацоў Ісіды, на алтар якой прынесена больш
ахвяр, чым Капіталійскаму Юпіцеру, і жрацоў Кібелы, што носяць у руках залатыя
каласы рысу, і жрацоў вандроўных багоў, і ўсходніх танцоўшчыц у яркіх мітрах, і
гандляроў амулетамі, і заклінальнікаў змей, і халдзейскіх магаў, і нарэшце
людзей без усякага занятку, якія штотыднева збіраліся ля зернясховішча на
беразе Тыбра па збожжа, біліся за латэрэйныя білецікі ў цырку, праводзілі ночы
у дамах, што амаль рушыліся у квартале за Тыбрам, а ў сонечныя і цеплыя дні – у
крытых порціках, у брудных харчэўнях Субуры, на мосце Мульвія ці перад
маенткамі заможных асоб, дзе ім час ад часу перападалі рэшткі са стала
нявольнікаў.
Пятронія гэтыя натоўпы добра ведалі. Да вушэй Вініцыя
даносілася: “Hic est!” Гэта ен!. Яго любілі за шчодрасць, а асабліва яго
папулярнасць узрасла ад часу, калі народ даведаўся, што ен гаварыў перад
імператарам супраць смяротнага прысуду усей фаміліі, гэта значыць без розніцы
полу і ўзросту, нявольнікам прэфекта Педанія Секунда за тое, што адзін з іх
забіў гэтага ізверга ў хвіліну роспачы. Пятроній праўда паўтараў уголас, што
яму было ўсе роўна, і што гаварыў ен з імператарам як прыватная асоба, як
арбітр элегантнассці, пачуцце прыгожага ў якім абурала тая варварская разня,
годная хіба што якіх-небудзь скіфаў, але не рымлян. Тым не менш, люд, які
паўстаў з поваду гэтай разні, любіў з таго часу Пятронія. Але ен не дбаў пра гэта.
Ен памятаў, што той жа народ любіў таксама і Брытаніка, якога Нерон атруціў, і
Агрыпіну, якую загадана было забіць, і Актавію, якую на пандатэрэі задушылі,
перш ускрыўшы ей жылы ў гарачай лазні, і Рубелія Плаўта, якога выгналі, і
Тразею, якому кожны ранак мог прынесці смяротны прысуд. Любоў народа можна было
ўспрымаць як дрэнную прыкмету, а скептык Пятроній быў прымхлівы. Натоўпам жа ен
пагарджаў удвая: як арыстакрат і як эстэт. Люді, што смярдзяць смажаным
бобам, пакладзеным за пазуху, заўседы асіплыя і потныя ад гульні ў мору на скрыжаваннях
вуліц і ў перыстылях, нягодныя былі на яго думку называцца людзьмі.
Ітак, не адказваючы зусім ні на апладысменты, ні на
пасылаемыя адусюль паветраныя пацалункі, ен распавядаў Марку аб справе Педанія,
пасмейваючыся пры гэтым над зменлівасцю вулічнага натоўпу, які назаўтра пасля
грознага паўстання асыпаў апладысментамі Нярона, што ехаў да храма Юпіцера
Статара. Але перад кнігарняй Авіруна Пятроній загадаў затрымацца і, выйшаўшы,
купіў аздоблены рукапіс, які аддаў Вініцыю.
-
Гэта падарунак табе! – сказаў
ен.
-
Дзякуй, - адказаў Вінііцый.
Пасля чаго паглядзеўшы на назву, спытаў: - Сатырыкон? Гэта штосьці новае? Чые гэта?
-
Мае. Але я не хачу ісці па слядах
Руфіна, гісторыю якога я табе расказаў, ані следам Веентона, таму ніхто пра
гэта не ведае, і ты таксама нікому не кажы.
-
А казаў, што не пішаш вершаў, -
заўважыў Вініцый, заглядваючы ў кнігу, - тут я бачу прозу, густа імі
пераплеценую.
-
Калі будзеш чытаць, звярні
ўвагу на баляванне Трымальхіена. Што ж да вершаў, дык абрыдлі яны мне ад часу,
як Нярон піша эпас. Вітэлій, бачыш, хочучы сабе апаражніць страўнік, карыстаецца
палачкамі са слановай косці, якія засоўвае сабе ў глотку, іншыя ўжываюць пер’е
фламінга, змочанае ў аліўкавым алеі ці ў звары чабрацу. Я ж чытаю паэзію Нярона, і яе дзеянне адпаведна імгненнае. Я змагу яе потым усхваляць – калі не з чыстым
сумленнем, дык з чыстым страўнікам.
Сказаўшы гэта, ен затрымаў зноў паланкін перад лаўкай
залатара Ідомена і, вырашыўшы справу наконт гем, загадаў несці іх проста да
дома Плаўція.
-
Па дарозе расскажу табе у
прыклад таго, да чаго прыводзіць ўласнае аўтарскае славалюбства, гісторыю
Руфіна, сказаў ен.
Але не
паспеў пачаць яе, як звярнулі яны на вуліцу Патрыцыяў і неўзабаве аказаліся
перад домам Аўла. Малады і пругкі брамнік адчыніў ім дзверы, што вялі да остыя,
першай прыхожай, над дзвярыма якой сарока, замкнутая ў клетцы, прывітала іх
словам “Salve!”
Па
дарозе з остыя да атрыя Вініцый сказаў:
-
Ці заўважыў ты, што брамнік тут
без ланцугоў?
-
Гэта дзіўны дом, - адказаў
напаўголаса Пятроній. – пэўна табе вядома, што Пампонію Грэцыну падазравалі ў
вызнанані усходняй прымхі, заснаванай на шанаванні якогасьці Хрыстоса. Здаецца,
што ўдружыла ей Крыспініла, якая не магла дараваць Пампоніі, што апошняй хапіла
аднаго мужа на ўсе жыцце. Унівіра. Хутчэй цяпер знойдзеш у Рыме міску рыжыкаў з
Норыка. Судзілі яе дамашнім судом.
-
Маеш рацыю, што гэта дзіўны
дом. Пазней раскажу табе, што я тут чуў і бачыў.
Тым часам яны аказаліся ў атрыі. Нявольнік, што
распараджаўся тут, паслаў наменклатара, каб той абвясціў пра гасцей, адначасова
іншыя слугі падалі ім крэслы і лаўкі для ног. Пятроній, які раней думаў, што ў
гэтым суровым доме пануе вечны смутак і ніколі ў ім не бываў, паглядаў навокал
з пэўным здзіўленнем і як бы з пачуццем прафесіянальным, бо атрый рабіў хутчэй
радаснае ўражанне. Зверху праз вялікую адтуліну ліўся сноп яркага святла, якое
праламлялася на тысячы іскр у фантане. Квадратны басейн, так званы імплювій, з
фантанам пасярэдзіне, быў прызначаны для збору дажджавой вады, якая трапляла
сюды ў час дрэннага надвор’я праз верхнюю адтуліну, і быў акружаны анямонамі і
лілеямі. Увогуле лілеі, відаць, асабліва любілі ў гэтым доме, бо яны тут былі ў
вялікай колькасці: і белыя, і чырвоныя, і нарэшце сапфірныя ірысы, далікатныя
пялесткі якіх былі нібы пасярэбраныя вадзяным пылам. Сярод вільготных імхоў, у
якіх былі схаваны гаршкі з лілеямі, і сярод пышнага лісця бачныя былі бронзавыя
статуэткі у выглядзе дзяцей і воднага птаства. У адным куце таксама адлітая з
бронзы лань нахіляла пазелянеўшую ад вільгаці галаву да вады, нібы хацела піць.
Падлога атрыя была з мазаікі, і сцены, часткова абліцаваныя чырвоным мармурам,
часткова размаляваныя дрэвамі, рыбамі, птушкамі, грыфамі, радавалі вока гульнёй
колераў. Вушакі дзвярэй да бакавых пакояў аздоблены чарапахавай і нават слановай
косцю, у прасценках стаялі фігуры продкаў Аўла. Усюды быў бачны спакойны
дастатак, далекі ад раскошы, але шляхетны і самадастатковы.
Пятроній, які жыў нашмат больш раскошна і элегантна, не
мог аднак знайсці тут ні адной рэчы, якая б была яму недаспадобы – і менавіта з
гэтай заўвагай ен звярнуўся да Вініцыя, калі нявольнік – вяларый адсунуў
завесу, аддзяляючую атрый ад таблінія, і ў глыбіні дома паказаўся Аўл Плаўцій,
які спяшаўся да гасцей. Гэта быў чалавек, век якога ўжо набліжаўся да захаду
жыцця, з сівой галавой, але хударлявы, з энергічныя тварам, крыху кароткім і
падобным чымсьці да арла. У гэты раз на ім адбівалася пэўнае здзіўленне і нават
непакой з прычыны неспадзяванага наведвання сябра, сатрапезніка і наперсніка
Нярона.
Але Пятроній быў даволі свецкім чалавекам і вельмі
разумным, каб гэтага не заўважыць, таму пасля першых прывітанняў ен патлумачыў
з усей натуральнасцю і красамоўствам, на якія быў здольны, што прыйшоў
падзякаваць за апеку, якую ў гэтым доме атрымаў сын яго сястры, і што толькі ўдзячнасць – прычына яго
наведвання, да якога зрэшты прывяла яго і даўняе знаемства з Аўлам.
Аўл запэўніў яго са свайго боку, што Пятроній для яго - любы
госць. А што да ўдзячнасці, дык і сам яе
адчувае, хоць Пятроній і не здагадваецца аб яе прычынах.
Дальбог жа Пятроній не здагадваўся аб іх. Безвынікова,
падняўшы свае арэхавыя вочы дагары, ен намагаўся ўспомніць самую малую паслугу,
аказаную ім Аўлу ці каму іншаму. Нічога не ўспаміналася, акрамя той хіба, якую
хацеў аказаць Вініцыю. Мімаволі тое магло б сапраўды здарыцца, але толькі
мімаволі.
-
Я люблю і цаню вельмі
Веспасіяна, - прамовіў Аўл, - якому ты выратаваў жыцце, калі аднойчы той
заснуў, слухаючы вершы Нярона.
-
Гэта было яго шчасце, што іх не
чуў, хаця я не аспрэчваю, што магло б гэта скончыцца няшчасцем. Меднабароды так
і хацеў абавязкова даслаць да яго цэнтурыена з таварыскай парадай ускрыць сабе
жылы.
-
А ты, Пятроній, высмяяў яго
тады.
-
Так, а хутчэй інакш: сказаў
яму, што калі Арфей умеў песняй усыпляць дзікіх звяроў, то яго трыумф такі ж, бо патрапіў усыпіць Веспасіяна.
Агенабарба можна ганіць, але з умовай, што ў малой ганьбе будзе вялікая
ліслівасць. Наша ўсеміласцівейшая Аўгуста, Папея, разумее гэта поўнасцю.
-
Так, такі ўжо наш час, -
адказаў Аўл – Не хапае мне двух зубоў спераду, што мне выбіў камень, кінуты
рукою брытанца, і таму мова мая стала з прысвістам, але аднак найшчаслівейшыя
хвіліны свайго жыцця я правеў у Брытаніі
-
Бо перамоганосныя, - дадаў
Вініцый.
Але Пятроній, баючыся, каб стары палкаводзец не пачаў
апавядаць пра свае мінулыя войны, змяніў прадмет размовы. - У ваколіцы Прэнесты,
кажуць, сяляне знайшлі мертвае ваўчаня з дзвюмя галовамі, а ў час мінулай буры
перуном абарвала вугал храма Месяца, што было рэччу, з пункту гледжання позняй
восені, нечуванай. Нейкі Кота, які яму гэта расказваў, дадаваў, што жрацы таго
храму прадказваюць заняпад горада, ці, што найменш, разбурэнне якога-небудзь
вялікага дому, што ўдасца папярэдзіць толькі надзвычайнымі ахвярамі.
Аўл, выслухаўшы навіну, выказаў думку, што такія знакі
трэба прымаць да ўвагі. Што багі могуць быць разгневаныя вялікай колькасцю злачынстваў
– няма ў гэтым нічога дзіўнага – а ў такім разе ахвяры досыць прыймальныя.
-
Твой дом, Плаўцій, невялікі,
хоць у ім жыве вялікі чалавек. Мой дом надта вялікі для такого дрэннага гаспадара,
як я, але ен таксама малы. А калі гаворка ідзе пра разбурэнне нейкага вялікага
будынка, як, напрыклад, Прахадны Дом, то ці трэба нам прыносіць ахвяры, каб
гэта разбурэнне папярэдзіць.
Плаўцій не адказаў на гэта пытанне, і яго асцярожнасць
закранула нават Пятронія, бо пры ўсім недахопе пачуцця розніцы паміж злом і
дабром, ен ніколі не быў даносчыкам і можна было з ім размаўляць з поўнай
бяспекай. Пасля гэтага ен ізноў змяніў прадмет размовы і пачаў хваліць дом
Плаўція ці лепш сказаць, добры густ, пануючы ў доме.
-
Гэта старая сядзіба, - адказаў
Плаўцій, у якой я нічога не змяняў ад часу, як атрымаў яе ў спадчыну.
Пасля таго, як адсунулі завесу, што падзяляла атрый і
табліній, дом стаў бачны ва ўсю дліну, так што праз табліній, праз наступны за
ім перыстыль і залу за ім, называемую эўкус, позірк бег аж да саду, які быў
бачны здалек як светлая карціна, змешчаная ў цемную рамку. Вяселыя дзіцячыя
галасы даносіліся адтуль да атрыя.
-
Ах, паважаны, - сказаў
Пятроній, дазволь нам паслухаць зблізку
гэты шчыры смех, якога цяпер так не стае.
-
З ахвотай, - адказаў, устаючы,
Аўл. – Гэта мой малы Аўл і Лігія гуляюць у мячык. Але што да смеху, дык мяркую,
Пятроній, што ў цябе ўсе жыцце з ім праходзіць
-
Жыцце смеху вартае, вось я і
смяюся, - адказаў Пятроній, - тут аднак смех гучыць інакш.
-
Пятроній, - дадаў Вініцый, - не
тое што смяецца цэлымі днямі, хутчэй смяецца цэлымі начамі.
Так гаворачы яны прайшлі па доме і аказаліся ў садзе, дзе
Лігія і малы Аўл гулялі ў мячыкі, якія нявольнікі-сферысты падбіралі з зямлі і
падавалі ім у рукі. Пятроній кінуў хуткі, уважлівы позірк на Лігію, малы ж Аўл,
убачыўшы Вініцыя, прыбег вітацца з ім, той жа праходзячы схіліў галаву перад
прыгожай дзяўчынай, якая стаяла з мячом у руцэ, з крыху рассыпанымі валасамі,
трохі задыхаўшыся і раскраснеўшыся.
Але ў садовым трыклініі, зацененым плюшчом, вінаградам і
капрыфоліяй, сядзела Пампонія Грэцына, і яны пайшлі прывітацца з ей. Пятронію,
які не часта бываў у іх доме, яна была знаемая – бачыў яе ў Антыстыі, дачкі
Рубелія Плаўта, а потым у Сенэкі і ў Паліена. Ен не мог супраціўляцца пэўнаму
здзіўленню, якое выклікаў у яго сумны, але спакойны твар і шляхетнасць яе
паставы, рухаў, слоў. Выгляд Пампоніі блытаў яго паняцце пра жанчын, так што
гэты разбэшчаны да мозгу касцей і ўпэўнены ў сабе , як ніхто ў Рыме, чалавек
адчуваў да яе пэўную павагу і пры ей нават страчваў сваю вядомую ўпэўненасць. І
цяпер, дзякуючы ей за апеку над Вініцыем, ен мімаволі ўжываў слова “даміна”,
якое ніколі не прыходзіла яму на думку пры размове з Кальвіяй Крыспінілай, са
Скрыбоніяй, з Валерыяй, Салінай і іншымі жанчынамі вялікага свету.
Пасля слоў прывітання і падзякі, ен пачаў наракаць, што
Пампонію бачаць так рэдка, што яе нельга спаткаць ні ў цырку, ні ў амфітэатры,
на што яна адказала спакойна, паклаўшы сваю далонь у далоні мужа:
-
Мы старэем і абое любім усе больш
хатнюю цішу.
Пятроній хацеў запярэчыць, але Аўл Плаўцій дадаў з
характэрным прысвістам у голасе:
-
І штораз нам усе больш адзінока
сярод людзей, якія нават нашых рымскіх багоў называюць грэчаскімі іменамі.
-
Багі з пэўных часоў сталі
толькі рытарычнымі фігурамі, - адказаў з бяспечнасцю Пятроній, - хоць рыторыцы
нас вучылі грэкі, і мне самому лягчэй сказаць напрыклад Гера, чым Юнона.
Сказаўшы гэтак, ен зірнуў на Пампонію нібы ў знак таго,
што ў яе прысутнасці ні адно іншае баство не магло прыйсці яму на думку, а
потым пачаў пярэчыць таму, што яна гаварыла пра старасць:
-
Людзі старэюць на самай справе
хутка, але гэта тыя, хто жыве іншым ладам жыцця, а акрамя гэтага есць твары,
пра якія Сатурн нібы забывае.
Пятроній гаварыў гэта з пэўнай доляй шчырасці, бо
Пампонія Грэцына, якая ўжо сыходзіла з поўдня жыцця, захавала нязвыклую
свежасць скуры, і ў яе была маленькая
галава і дробныя рысы твару, нягледзячы на сваю цемную сукенку, на паважны і
сумны выгляд, яна рабіла ўражанне досыць маладой жанчыны.
Тымчасам малы Аўл, які ў час побыту Вініцыя ў іх доме,
вельмі з ім пасябраваў, наблізіўшыся, пачаў запрашаць яго да гульні ў мяч. За
хлопчыкам у трыкліній увайшла і Лігія. Пад ценем ад плюшча, з блікамі ад
святла, што дрыжалі ў яе на твары, яна падалася зараз Пятронію прыгажэйшай, чым
на першы погляд і вельмі падобнай да якойсьці німфы. Дасюль ен не прамовіў ей
ні слова, таму цяпер падняўся, схіліў перад ей галаву і замест звыклых слоў
прывітання пачаў цытаваць словы, якімі Адысей вітаў Наўсікаю:
Не ведаю, ці ты баство, ці простая смяротная,
Але калі ты жыхарка зямной юдолі,
То блаславеныя бацька і маці твае,
Блаславеныя браты. . .
Нават Пампоніі падабалася вытанчаная ветлівасць гэтага
свецкага чалавека. Што ж да Лігіі, дык тая слухала яго збянтэжаная і
запалоненая, не ўзнімаючы вачэй. Але паступова ў куточках яе вуснаў пачала
дрыжаць усмешка, на твары яе відаць было змаганне між дзявоцкай сарамлівасцю і
ахвотай адказаць – і відавочна, апошняе перамагло, бо зірнуўшы раптам на Пятронія,
яна адказала яму словамі усе той жа Наўсікаі, цытуючы яе на адным дыханні і
крыху падобна да завучанага ўрока:
Ты не абы-хто, і розум твой не абы-які!
Пасля чаго, хутка павярнуўшыся на месцы, уцекла, як
спужаная птушка. Цяпер Пятроній у сваю чаргу здзівіўся – бо не спадзяваўся
пачуць вершы Гамера з вуснаў дзяўчыны, пра варварскае паходжанне якой ен ведаў
ад Вініцыя. Ен паглядаў таксама з запытаннем на Пампонію, але тая не магла яму
адказаць, бо пазірала ў гэтую хвіліну, усміхаючыся, на старога Аўла, на твары
якога адбілася гордасць. Ен не мог яе цяпер схаваць. Па-першае, прывязаўся ен
да Лігіі, як да ўласнага дзіцяці, а па-другое, нягледзячы на свае старарымскія
прымхі, якія дыктавалі яму пасылаць перуны і бліскавіцы супраць грэчаскага
ўплыву і яго распаўсюджвання, лічыў грэчаскую мову прыкметай, годнай свецкага
чалавека.
Сам ен так і не змог гэту мову вывучыць, па чым таемна
перажываў, ен тым больш быў цяпер радасны, што такому вытанчанаму госцю, і
дарэчы, літаратару, які гатоў быў лічыць дом Аўла варварскім, адказалі ў ім
моваю і вершамі Гамера.
-
У доме есць настаўнік грэк, -
прамовіў ен Пятронію, - які вучыць нашага хлопчыка, а дзяўчына прыслохоўваецца
да ўрокаў. Пліска яна яшчэ, але мілая пліска, да якой мы абое прывыклі.
Пятроній пазіраў цяпер праз спляценні плюшчу і капрыфолій
на сад і на тых траіх, што там гулялі. Вініцый скінуў тогу і толькі ў туніцы
падкідваў мяч, які Лігія, што стаяла насупроць з паднятымі рукамі, намагалася
злавіць. Дзяўчына не зрабіла вялікага ўражання на першы погляд Пятронія.
Падалася яму вельмі хударлявай. Але толькі калі ў трыклініі паглядзеў на яе
зблізку, падумаў пра сябе, што так аднак магла б выглядаць юная Аўрора. – і як
знаўца жанчын, зразумеў, што есць у ей штосьці нязвыклае. Ен усе заўважыў і ўсе
ацаніў: і твар ружовы і празрысты, і свежыя вусны, нібы складзеныя для
пацалунку, і блакітныя, як мора, вочы, і алябастравую белізну ілба , і буйныя
цемныя валасы, што паблісквалі на завітках бурштыном ці карынфскай меддзю, і
легкую шыю, і боскую лінію плячэй, і ўсю постаць гнуткую, тонкую, маладую, як
майская свежасць, як толькі што раскрыўшаяся кветка. Абудзіўся ў ім мастак і
знаўца прыгажосці, які адчуў, што пад скульптурай гэтай дзяўчыны можна было б
напісаць “Вясна”. Раптам ен успомніў Хрысатэміду, і разабраў яго дурны смех.
Здалася яму са сваей залатой пудрай на валасах і бровамі, якія яна фарбавала ў
чорны колер, безнадзейна звяўшай, чымсьці накшталт пажоўклай і асыпаючай
пялесткі ружы. А аднак таму, што ў яго есць Хрысатэміда, яму зайздросціў ці не
ўвесь Рым. Потым уявіў Папею – і гэтая славутая Папея таксама здалася яму
бяздушнай васковай маскай. У гэтай дзяўчыне з фігурай танагрскіх статуэтак
дыхала не толькі вясна – у ей была і прамяністая Псіхея, якая прасвечвала праз
яе ружовае цела, як праменьчык святла свеціцца ў лямпе.
-
Вініцый мае рацыю, - падумаў
Пятроній, - а мая Хрысатэміда старая, старая. . . як Троя!
Пасля чаго звярнуўся да Пампоніі грэцыны, паказваючы
рукою на сад:
-
Цяпер я разумею, даміна, што
маючы такіх дваіх, вы абіраеце дом, а не баляванні на Палатыне ці ў цырку.
-
Так, - адказала яна,
скіроўваючы позірк у бок малога Аўла і Лігіі. А стары палкаводзец пачаў
апавядаць гісторыю дзяўчыны і тое, пра што чуў раней ад Атэлія Гістра аб
народзе лігійцаў, што жыве на цемным поўначы.
Тыя ж у садзе скончылі гуляць у мяч і нейкі час
прагульваліся па пясчаных садовых сцежках, выдзяляючыся на цемным фоне міртаў і
кіпарысаў трыма белымі статуямі. Лігія трымала малога Аўла за руку. Пахадзіўшы
так, яны расселіся на лаўцы каля басейна, які быў пасярэдзіне саду. Але праз хвіліну
Аўл усхапіўся, каб папужаць рыбу ў празрыстай вадзе. Вініцый жа веў далей
размову, распачатую ў час прагулкі:
-
Было так, - гаварыў ен нізкім,
перарывістым голасам. – Ледзьве я скінуў прэтэксту, як мяне паслалі у азіяцкія
легіены. Таму я і не спазнаў ні жыцця, ні кахання. . . Трохі ведаю на памяць
Анакрэонта і Гарацыя, але не здолеў бы так, як Пятроній дэкламаваць вершы ў
час, калі розум нямее ад здзіўлення і ўласных слоў знайсці не можа. Будучы
юнаком, я хадзіў у школу Музонія, які гаварыў нам, што шчасце заключаецца ў
тым, каб хацець таго, чаго хочуць богі – і толькі ад нашай волі гэта залежыць.
Аднак я мяркую, што яно іншае, большае і даражэйшае, якое не залежыць ад волі,
бо яго можа даць толькі каханне. Шукаюць гэткага шчасця самі богі, так і я, о Лігія,
які не зведаў да гэтага часу кахання, ідучы па іх слядах, шукаю тую, якая б
хацела мне даць шчасце. . .
Ен змоўк і нейкі час быў чутны толькі плескат вады, у
якую малы Аўл кідаў каменьчыкі, пужаючы імі рыбу. Хвілінай пазней аднак Вініцый
пачаў гаварыць голасам яшчэ мякчэйшыя і цішэйшым:
-
Напэўна, ты ведаеш Ціта, сына
Веспасіяна? Кажуць, што ледзь выйшаўшы з хлапечага узросту, ен пакахаў Бераніку
так, што сум сардэчны амаль не адабраў у яго жыцце. Так бы і я змог пакахаць, о
Лігія! Багацце, слава, ўлада – усе гэта дым! Марнасць! На багатага знойдзецца
больш багаты, праслаўленага зацьміць іншая большая слава, моцнага пераможа яшчэ
мацнейшы. . . Але хіба сам імператар, ці нават богі могуць спазнаць большую
раскошу ці быць шчаслівейшымі, чым просты смяротны у хвіліну, калі побач з яго
грудзьмі дыхаюць дарагія яму грудзі ці калі ен цалуе каханыя вусны. . . Таму
каханне і раўнае нас з багамі , о Лігія!
А яна слухала з непакоем, са здзіўленнем і разам з тым
так, як слухала б гук грэчаскай флейты
ці кіфары. Здавалася ей хвілінамі, што Вініцый спявае дзівосную песню, якая
трапляе ў яе вушы, узрушвае яе кроў, і ў той жа час сэрца пачынае
млець,поўніцца страхам і нейкай незразумелай радасцю. . . Здавалася ей таксама,
што ен гаворыць штосьці такое, што ў ей раней ужо было, але што яна не магла
сама растлумачыць. Адчувала, што ен ў ей штосьці абуджае, што драмала дасюль, і
што ў гэту хвіліну няясны сон становіцца выразнейшым, больш прыгожым і
прыцягальным.
Тымчасам сонца ўжо перакацілася даўно за Тыбр і стаяла
нізка над Янікульскім пагоркам. На нерухомыя кіпарысы падала чырвонае святло, і
ўсе паветра было насычана ім. Лігія ўзняла свае блакітныя, нібы абуджаныя ад
сну вочы на Вініцыя і раптам , у вячэрніх промнях, нахілены над ей з просьбай,
што ўтрымлівалі яго вочы, падаўся ей прыгажэйшым за ўсіх людзей і ўсіх
грэчаскіх і рымскіх багоў, скульптуры якіх яна бачыла на франтонах храмаў. Ен
жа узяў яе за руку вышэй запясця і пытаўся:
-
Ты не здагадваешся, Лігія, чаму
я табе гэта гавару?
-
Не, прашаптала яна ў адказ так
ціха, што Вініцый ледзь пачуў.
Але ен не паверыў ей і, прыціскаючы штораз мацней яе
руку, хочучы прыціснуць яе да сэрца, што білася, як молат ад жадання,
разбуджанага ў ім цудоўнай дзяўчынай, хацеў проста да яе звярнуцца з гарачымі
словамі, калі б на сцежцы, абрамленай міртамі, не паказаўся стары Аўл, які, наблізіўшыся, прамовіў
-
Сонца садзіцца, таму
сцеражыцеся вячэрняй прахалоды і не жартуйце з Лібітынай.
-
Не, -адказаў Вініцый, - я не
надзеў дасюль тогу і не адчуў холаду.
-
Авос ужо і паўдыска з-за
ўзгорка выглядае, - прамовіў стары ваяр.
-
Калі б бог даў нам такі салодкі
клімат, як на Сіцыліі, дзе вечарамі люд збіраецца на рынках, каб харавым спевам
развітацца з заходзячым Фебам. І забыўшыся на тое, што хвіліну таму сам
перасцярагаў іх перад Лібітынай, ен пачаў распавядаць пра Сіцылію, дзе ў яго
былі свае ўладанні і вялікія земляробчыя гаспадаркі, якія ен вельмі любіў.
Успомніў таксама, што не раз прыходзіла яму на думку пераехаць на Сіцылію і там
дажываць спакойна век. Зімовы іней ужо не радуе таго, каму зіма выбеліла
галаву. Пакуль яшчэ лісце з дрэў не апала, і над горадам усміхаецца яснае неба,
але калі вінаград пажаўцее, калі ў Альбанскіх гарах выпадзе снег, багі нашлюць
на Кампанію пранізлівыя вятры, тады хто ведае ці не перабярэцца ен усім домам у
свае ўтульныя сельскія ўладанні.
-
Ты хацеў бы пакінуць Рым? –
спытаў з раптоўным непакоем Вініцый.
-
Хачу гэтага ўжо даўно, -
адказаў Аўл, - бо там спакайней і больш бяспечна. І пачаў зноў расхвальваць
свае сады, статкі, дом, укрыты ў зеляніне, пагоркі, парослыя тым'янам і чаберам,
сярод якіх гудуць раі пчол. Але Вініцый не зважаў на гэту букалічную карціну,
бо думаў толькі пра тое, што можа страціць Лігію, паглядаючы ў бок Пятронія, як
бы ад яго толькі чакаў ратунку.
Тымчасам Пятроній, седзячы ля Пампоніі, любаваўся відам заходзячага
сонца, саду і людзей, што стаялі ля басейна. Іх белае адзенне на цемным фоне
міртаў адсвечвала золатам ад вечаровых промняў. На небе захад пачаў
афарбоўвацца ў чырвоны і фіялетавы і змяняцца у колер апалу. Купал неба стаў
бэзавы. Чорныя плямы кіпарысаў сталі яшчэ больш выразныя, чым у белы дзень, і
нарэшце ў людзях, дрэвах і ва ўсім садзе запанаваў вячэрні спакой. Пятрогія
закрануў гэты спакой і асабліва, у людзях. У твары Пампоніі, старога Аўла, іх
хлопчыка і Лігіі было штосьці, чаго ен не бачыў у тых тварах, якія яго абкружалі
штодзень і штоноч: было ў іх нейкае святло, прыміранасць і яснасць, што
сплывалі проста з такога жыцця, якім тут жылі ўсе. І з легкім здзіўленнем ен
падумаў, што аднак жа можа існаваць прыгажосць і асалода, якіх ен, вечна ганяючыся
за імі, не спазнаў. Гэтай думкі не мог схаваць і звярнуўся да Пампоніі:
-
Разважаю ў душы, які адрозны
ваш свет ад таго свету, якім валодае наш Нярон.
Яна ж узняла свой дробны твар да вячэрняга неба і
адказала з прастатой:
- Светам валодае не Нярон, а Бог. Наступіла хвіліна
маўчання. Паблізу трыклінія былі чутны крокі старога ваеначальніка, Вініцыя, Лігіі, малога Аўла, але пакуль яны не падышлі, Пятроній спытаў яшчэ:
-
Значыць, ты верыш у багоў, Пампонія?
-
Я верую ў Бога, які есць
адзіны, справядлівы і ўсемагутны, - адказала жонка Аўла Плаўція.
Г.Сенкевіч QUO VADIS? Раздзел І (пераклад цалкам 2002-2006 гг.)
Пятроній
прачнуўся толькі каля апоўдня і, як звычайна, вельмі стомлены. Учора ён быў у
Нярона на піраванні, якое працягвалася да позняй ночы. Ад пэўнага моманту
здароўе яго пачало псавацца. Ен сам казаў, што не першы ранак прачынаецца
нібыта здранцвелы і не можа сабраць думкі ў адно. Але ранішняе купанне і
стараннае расціранне цела нанятымі спецыяльна дзеля гэтага нявольнікамі
паступова прыспешвалі зварот яго лянівай крыві, прабуджалі яго, прыводзілі ў
сябе, вярталі яму сілы, таксама як з элеатэзіума, з апошняга купальнага пакоя,
ен выходзіў як быццам уваскрашоны, з бліскучымі ад досціпу і весялосці вачыма,
памаладзелы, поўны жыцця, вытанчаны і такі недасяжны, што сам Оtho не мог бы з ім параўнацца – сапраўдны, як яго называлі, arbiter elegantarium.
У
публічных лазнях ен бываў рэдка. Хіба толькі калі надараўся які-небудзь
знакаміты рытар, пра якога гаварылі ў горадзе, ці калі ў эфебіях праходзілі
выключна займальныя спаборніцтвы. Зрэшты былі ў яго інсулі ўласныя купальні,
якія стварыў знакаміты паплечнік Северуса, Цэлер, пашырыў, перабудаваў і
ўладкаваў усе з такім надзвычайным густам, што сам Неро прызнаваў іх лепшымі,
чым цэзарыянскія, хаця тыя і былі шырэйшыя і створаныя з непараўнальна большай
раскошай.
Пасля
гэтага піравання, на якім, знудзіўшыся ад блазнавання Ватунія, Пятроній
удзельнічаў разам з Няронам, Луканам і Сенэкам у дыятрыбе: ці есць у жанчыны
душа, ен падняўся позна і прымаў, як звычайна, ванны. Два вялізныя балнеатары
паклалі яго на кіпарысавай менсе, пакрытай бялюткім егіпецкім бысам. І далоньмі, якія яны апускалі ў духмяны алей,
пачалі націраць яго прыгожа складзенае цела – затое ён чакаў з заплюшчанымі
вачыма, пакуль цяпло масці і цяпло іх рук перацячэ ў яго і прагоніць стому.
Толькі праз пэўны час ен азваўся і, расплюшчыўшы вочы, пачаў распытваць пра
надвор’е, а потым пра гемы, якія ювелір Ідомен абяцаў даслаць яму сення на
агляд. Аказалася, што надвор’е добрае, таму што напоўнена легкім павевам з
Албанскіх гор, і што гемы не прыйшлі.
Пятроній
зноў прыплюшчыў вочы і аддаў загад, каб яго перанеслі да тэпідарыума, калі з-за
заслоны выхіліўся наменклатар і
абвясціў, што малады Марк Вініцый, які толькі прыбыў з Малой Азіі, прыйшоў яго
наведаць.
Пятроній
загадаў запрасіць госця у тэпідарыум, куды перабраўся і сам. Вініцый быў сынам яго старэйшай сястры, якая
раней выйшла замуж за Марка Вініцыя, консульскую асобу з часоў Тыберыя. Юнак
служыў зараз пад Карбулонам супраць партаў і пасля заканчэння вайны вяртаўся ў
горад. Пятроній ставіўся да яго з прыхільнасцю, мяжуючай з прыязнасцю, бо Марк
быў прыгожым юнаком атлетычнага целаскладу і разам з тым мог захоўваць пэўную
эстэтычную меру у сапсаванасці, што Пятроній цаніў больш, чым што іншае.
-- Прывітанне,
Пятроній! – казаў малады чалавек, уваходзячы спружыністым крокам да тэпідарыума
– няхай усе багі адораць цябе здароўем, а менавіта, Асклепій і Кіпрыда, бо пад
іх падвойнай апекай нічога благога не можа здарыцца.
--
Вітаю цябе ў Рыме, і няхай адпачынак пасля вайны будзе табе салодкім – адказаў
Пятроній, выцягваючы руку між складак мяккай карбасавай тканіны, якой быў
абвернуты. Што чуваць у Арменіі і ці, бавячыся ў Азіі, не зачапіўся за Абісінію?
Пятроній некалі правіў Абісініяй і, што
добра, правіў энергічна і справядліва. Гэта стварала дзіўную супярэчнасць з
характарам чалавека, знакамітага сваей жанкападобнасцю і любоўю да раскошы. Таму
ен любіў узгадваць пра тыя часы, бо яны сведчылі пра тое, кім і якім ен мог і
ўмеў быць, калі тое было патрэбна.
--
Надарылася мне быць у Іракліі – адказаў Вініцый. – паслаў мяне туды Карбула з
загадам дастаць сілкаванне.
- Ах,
Іраклія! Ведаў я там адну дзяўчыну з Калхіды, за якую аддаў бы усіх тутэйшых
развядзенак, не выключаючы Папеі. Але гэта даўнія падзеі. Кажы лепш, што чуваць
ад партыйскай сцяны. Насамрэч, мне надакучылі ўсе гэтыя тырыдаты, тыгранезы і
ўсе гэтае варварства, якое, як сцвярджае малады Арулянус, у сябе дома ходзіць
на карачках, і толькі ў адносінах да нас прыкідваецца людзьмі. Але зараз пра іх
шмат гаворыцца ў Рыме, хаця б таму што небяспечна гаварыць аб чым-небудзь
іншым.
- Гэта
вайна ідзе блага і, каб не Карбула, мы б яе прайгралі.
-
Карбула! Дзеля Вакха!Гэта
сапраўдны бажок вайны, сапраўдны Марс: вялікі начэльнік, і разам з тым
запальчывы, упэўнены і дурны. Я люблю яго хаця б за тое, што Неро яго баіцца.
-
Карбула не дурны чалавек
-
Можа, ты і маеш рацыю, а зрэшты
- усе адно. Дурнота, як кажа Пірон, нічым не
горшая за мудрасць і нічым не адрозніваецца ад яе. Вініцый пачаў распавядаць
пра вайну, але калі Пятроній прыплюшчыў павекі, малады чалавек, бачачы яго
стомлены і крыху схуднелы твар, змяніў
прадмет размовы і пачаў распытваць яго з пэўным клопатам пра здароўе. Пятроній
расплюшчыў зноў вочы.
Здароўе! Не. Ен не адчуваў сябе здаровым. Праўда, ен не
дайшоў яшчэ да таго, да чаго дайшоў малады Сісэна, які страціў пачуцці да такой
ступені, што калі яго ранкам прыносілі да лазні, пытаўся : “Ці гэта я сяджу?”
Але і здаровым не быў. Вініцый пажадаў яму апекі Асклепія і Кіпрыды. Але ен,
Пятроній, не верыць у Асклепія. Невядома нават, чыім сынам быў гэты Асклепій,
ці то Арсіноі, ці то караніды, а калі маці невядома хто, што ж тады казаць пра
бацьку! Хто цяпер можа заручыцца нават за свайго ўласнага бацьку!
Тут Пятроній
засмяяўся, пасля чаго працягваў. Два гады таму я даслаў да Эпідаўра тры тузіны
пашкотаў кубак золата, але ведаеш чаму?
Гэта ж я сам сабе сказаў: дапаможа ці не, але ж не пашкодзіць. Калі людзі свету прыносяць ахвяры багам, то
мяркую, што ўсе разумеюць так, як я.
Усе! За выключэннем хіба што пагоншчыкаў мулаў, якіх наймаюць
падарожнікі пры Порта Капена. Акрамя Асклепія былі ў мяне справы і з
асклепіядам, калі ў мінулым годзе я хварэў трохі на пухір. Адпраўлялі за мяне
інкубацыю. Я ведаў, што гэта махляры, але усе роўна казаў сабе: хіба мне гэта
шкодзіць? Свет стаіць на махлярстве, а жыцце – гэта зман зроку. Душа таксама –
зман зроку. Трэба аднак мець столькі розуму, каб умець адрозніць раскошныя
зманы зроку ад прыкрых. У маім гіпакаустум я загадваю курыць кядровым дрэвам,
пасыпаным амбрам, бо аддаю перавагу ў жыцці пахам, а не смуроду. Што ж тычыцца
Кіпрыды, апекі якой ты мне таксама пажадаў, дык я спазнаў яе настолькі, што
коле мне ў правай назе. Але зрэшты, гэта добрая багіня. Дапускаю, што і ты
таксама панясеш цяпер рана ці позна белых галубоў да яе алтара.
-
Так, сказаў Вініцый, не дасягнулі
мяне стрэлы партаў, але патрапіў у мяне грот Амура. Неспадзявана, непадалеку ад
гарадской брамы.
-
Дзеля белых каленяў харытак!
Раскажаш мне гэта ў вольны час, – прамовіў
Пятроній.
-
Я якраз прыйшоў атрымаць ад
цябе параду, - адказаў Маркус.
Але ў гэтую хвіліну ўвайшлі эпілятары, якія заняліся
Пятроніем, Марк жа, скінуўшы з сябе туніку, увайшоў у ванну з летняй вадой, бо
Пятроній запрасіў яго да купання.
-
Ах, я не пытаюся нават, ці есць
у цябе ўзаемнасць, - прамовіў Пятроній, паглядаючы на маладое, нібы высечанае з
мармуру цела Вініцыя. Калі б цябе бачыў Лісіп, ен бы аздобіў тваей статуяй у
выглядзе маладога Геркулеса браму, што вядзе да Палатыну.
Юнак усміхнуўся з задавальненнем і пачаў даваць нырца ў
ванне, выплескваючы пры гэтым шмат цеплай вады на мазаіку, дзе Гера просіць
Сон, каб Зеўс заснуў. Пятроній глядзеў на яго задаволеным вокам мастака.
Але калі Марк скончыў купанне і аддаўся ў рукі
эпілятараў, увайшоў лектар з бронзавым футлярам на поясе і скруткамі паперы ў
ім.
-
Ты хочаш паслухаць? – запытаў
Пятроній.
-
Калі гэта твой твор, то з
ахвотай! – адказаў Вініцый, - але калі
не, дык лепш паразмаўляем. Паэты хапаюць зараз людзей па ўсіх кутках вуліц.
-
А як жа! Не пройдзеш ні каля
адной з базілік, каля тэрмаў, бібліятэкі ці кнігарні, каб не ўбачыць паэта, які
жэстыкулюе, як малпа. Агрыпа, калі прыехаў сюды з Усходу, прыняў іх за
апантаных. Але гэта зараз такі час. Цэзар піша вершы, і ўсе ідуць па яго следу.
Нельга толькі пісаць лепш, чым Цэзар, і таму я трохі пабойваюся за Лукана. Але
я пішу прозу, у якой не літую ні сябе самога, ні іншых. А лектар хацеў чытаць
нам “Запавет” гэтага бедалагі Фабрыцыя
Веентона.
-
Чаму бедалагі?
-
Таму што яму было загадана
сыграць ролю Адысея і не вяртацца дадому ажно да новага распараджэння. Гэта
адысея будзе для яго крыху лягчэй, чым для Адысея, бо яго жонка - гэта не Пенелопа. Я не патрабую ад цябе
гаварыць, што паступілі неразумна. Але тут ніхто інакш, чым з большага, не
спасцігае сутнасць. Гэта досыць нудная кніга, якую я пачаў чытаць толькі тады,
як аўтара выгналі. Цяпер паўсюдна чуваць : “Звадка!Звадка!” І можа быць
некаторыя рэчы Веентон выдумаў, але я, ведаючы горад, нашых айцоў сенатараў і
нашых жанчын, запэўніваю цябе, што ўсе гэтыя прыдумкі больш бледныя, чым
рэчаіснасць. Кожны шукае там цяпер –
сябе з бояззю, іншых – з задавальненнем. У кнігарні Авірыя сто пісцоў
перапісваюць кнігу пад дыктоўку – і поспех ёй забяспечаны.
-
Тваіх цемных спраў там няма?
-
Есць, але тут аўтар памыліўся,
бо я і горшы, і разам з тым менш прымітыўны, чым ен мяне прадставіў. Разумееш,
мы тут даўно страцілі адчуванне таго, што прыстойна, а што не, і мне самому
здаецца, што ў сапраўднасці гэтай розніцы не існуе, хаця Сенэка, Музоній, і
Тразея кажуць, што бачаць яе. Мне ўсе адно. Клянуся Геркулесам, я гавару, што
думаю. Але я ўсё ж пераўзыходжу іх, бо ведаю, што прыгожа, а што непрыгожа,
чаго , напрыклад, наш меднабароды паэт, вознік, спявак, танцор і акцер не
разумее.
Шкада мне аднак Фабрыцыя. Гэта слаўны чалавек. Загубіла
яго ўласнае каханне. Усе гэта падазравалі, ніхто добра не ведаў, але сам ен не
мог вытрымаць і паўсюдна расказваў пад сакрэтам. Гісторыю Руфінуса чуў?
-
Не.
-
Тады пройдзем да фрыгідарыума,
дзе прахалодзімся крыху, і я табе ўсе раскажу. Яны прайшлі да фрыгідарыума, пасярэдзіне якога біў фантан з
вадой, пафарбаванай у светла-ружовы колер, распаўсюджваючы пах фіялак. Там,
размясціўшыся ў нішах, высланых ядвабам, яны
прахалоджваліся. Цэлую хвіліну панавала цішыня. Вініцый нейкі час
глядзеў у задуменні на бронзавага фаўна, які, несучы на плячы німфу, хціва
шукаў вуснамі яе вусны, пасля чаго прамовіў:
-
Гэта слушна. Вось што ў жыцці есць найлепшае.
-
Трэба падумаць! Але ты апроч
гэтага любіш вайну, якую не люблю я, або ў наметах трэскаюцца пазногці і
перастаюць быць ружовымі. Зрэшты у кожнага свае замілаванне. Меднабароды любіць
спевы, асабліва свае ўласныя, а стары Скаўр – сваю карынфскую вазу, якая ноччу
стаіць каля яго ложа і якую ен цалуе, калі не можа заснуць. Выцалаваў ужо ей
край. Скажы мне, ты не пішаш вершы?
-
Не. Не склаў ніколі нават гекзаметра.
-
А не граеш на лютні і не
спяваеш?
-
Не.
-
А калясніцай не правіш?
-
Удзельнічаў у свой час у
рыстаннях у Антыохіі, але беспаспяхова.
-
Тады я за цябе спакойны. А да
каго належыш на іпадроме?
-
Да зяленых.
-
Тады я поўнасцю спакойны,
асабліва, што ў цябе маемасць вялікая, хаця і не такая як у Паланта ці Сенэкі.
Бо бачыш, у нас цяпер добрым лічыцца пісаць вершы, спяваць пад лютню,
дэкламаваць і імчаць на калясніцы ў цырку, але яшчэ больш бяспечна не пісаць
вершы, не спяваць пад лютню, не дэкламаваць і не спаборнічаць у гонках. Цяпер
найлепш умець захапляцца, як гэта ўсе робіць Меднабароды. Ты прыгожы юнак, таму
табе толькі можа пагражаць, што Папея закахаецца ў цябе. Але яна надта
дасведчаная ў гэтых справах. Кахання ў яе было зашмат яшчэ пры двух першых
мужах, а пры трэцім ей хочацца чагосьці іншага. Ці ведаеш, што гэты дурны Ота
кахае яе без памяці да гэтай пары. Ходзіць там па скалах Іспаніі і ўздыхае –
так страціў свае даўнія звычкі і настолькі перастаў дбаць пра сябе, што на
завіўку валос трэба яму цяпер па тры гадзіны штодня. Хто б чакаў гэтага ад
нашага Ота.
-
Я разумею яго, - адказаў
Вініцый. –Але на яго месцы я рабіў бы што-небудзь іншае.
-
Што менавіта?
-
Я ствараў бы верныя мне легіены
з тамтэйшых жыхароў. Добрыя салдаты гэтыя іберыйцы.
-
Вініцый! Вініцый! Я хачу табе
сказаць, што ты не быў бы здольны да гэтага. А ведаеш чаму? Такія рэчы робяць,
але пра іх не гавораць, нават выпадкова. Што ж тычыцца мяне, дык я б смяяўся на
яго месцы з Папеі, з Меднабародага і збіраў бы легіены, але не з іберыйцаў, а з
іберыек. Што далей, дык пісаў бы эпіграмы, якіх бы нікому не чытаў, не як гэты бедалага Руфін.
-
Ты хацеў мне расказаць яго
гісторыю.
-
Я раскажу яе табе ва
унктуарыуме. Але ва унктуарыуме увагу Вініцыя прыцягнула штосьці іншае, а
менавіта цудоўныя нявольніцы, якія чакалі іх там Дзве з іх, негрыцянкі,
падобныя да прыгожых эбенавых статуй, пачалі намашчваць іх целы далікатнымі
аравійскімі алеямі, іншыя, хуткія ў прычэсванні фрыгіянкі, трымалі ў руках,
мяккіх і гнуткіх, як змеі, паліраваныя сталевыя люстры і грэбні, дзве ж,
падобныя да багінь дзяўчаты-грачанкі з вострава
Коса, вестыплікі, чакалі хвіліну скульптурнага выкладання складак на
тогах абодвух мужчын.
-
Клянуся Зеўсам хмаразборцам! –
сказаў Марк Вініцый, - які тут у цябе адбор!
-
Лепш адбор, чым колькасць, -
адказаў Пятроній. Уся мая фамілія ў Рыме не перавышае чатырохсот асоб і мяркую,
што для асабістай прыслугі хіба толькі дарабкевічам патрабуецца большая
колькасць людзей.
-
Прыгажэйшых цел няма нават у
Меднабародага, - прамовіў, раздзімаючы ноздры Вініцый.
На што Пятроній адказаў з пэўнай прыязнай нядбаласцю:
_ Ты мой сваяк, і я не такі чэрствы чалавек, як Бас, і не
такі педант, як Аўл Плаўцій.
Але Вініцый, пачуўшы гэта апошняе імя, забыўся на хвіліну
пра дзяўчат з Коса і, узняўшы галаву, спытаў:
-
Адкуль прыйшоў табе да галавы
Аўл Плаўцій? Ці ведаеш ты, што я, пакалечыўшы руку каля горада, правеў колькі
дзен ў яго доме. Сталася так, што Плаўцій пад’ехахаў да мяне, і бачачы, што мне
балюча, забраў мяне да сябе, дзе яго нявольнік, лекар Мірыен, паставіў мяне на
ногі. Менавіта пра гэта я і хацеў з табой пагаварыць.
-
Чаго гэта раптам? Ці не
закахаўся ты часам у Пампонію? У такім выпадку мне цябе шкада: яна немаладая і
дабрачынная. Не магу сабе ўявіць горшага спалучэння. Бр-р!
-
Не ў Пампонію, адказаў Вініцый.
-
А ў каго?
-
Каб я сам ведаў, у каго? Але я
не ведаю нават добра якое яе імя: Лігія ці Каліна? Дома называюць яе Лігія, бо
паходзіць з народу лігаў, але мае і свае варварскае імя – Каліна. Дзіўны дом у
гэтага Плаўція: людна ў ім, а ціха, як у гаях Сублаквея. Жывучы там дзесяць
дзен, я не ведаў, што ў ім есць багіня. Але аднаго разу на світанні, я ўбачыў,
як яна купалася ў паркавым фантане. І прысягаю табе пенай, з якой паўстала
Афрадыта, што промні сонца праходзілі наскрозь праз яе цела. Я думаў, што калі
сонца ўзыйдзе, яна растворыцца ў святле, як раствараецца ранішняя зорка. З той
пары я бачыў яе два разы, і не ведаю цяпер ні спакою, ні іншых жаданняў, не
хачу ведаць, што можа мне даць горад, не хачу жанчын, не хачу ні золата, ані карынфскай медзі, ні бурштыну, ані перлаў, ані
віна, ні баляванняў, жадаю толькі Лігію. Кажу табе шчыра, Пятроній, што сумую
па ей, як сумаваў той Сон, што выкананы на мазаіцы твайго тэпідарыума, па
Пасіфеі, сумую ўдзень і ўночы.
-
Калі гэта рабыня, то выкупі яе.
-
Яна не нявольніца
-
Хто ж яна? Плаўцій яе вызваліў?
-
Яна ніколі не была нявольніцай
і не магла быць вызваленай.
-
Тады хто ж яна?
-
Не ведаю: ці каралеўская дачка,
ці штосьці гэткага кшталту.
-
Ты мяне інтрыгуеш, Вініцый!
-
Але ж, калі захочаш мяне
паслухаць, я у той жа момант здаволю
тваю цікаўнасць. Гісторыя не вельмі доўгая. Ты можа быць асабіста ведаў Ванія, цара свебаў, які, выгнаны з краіны,
доўгі час адседжваўся тут, у Рыме, і нават праславіўся ўдалай гульней у косці і
шанцаваннем. Цэзар Друз узвеў яго зноў на трон. Ваній, які па сутнасці сваей
быў складаным чалавекам, правіў спачатку добра і войны праводзіў паспяхова,
аднак пазней пачацў лупіць скуру не толькі з суседзяў, але і з уласных свебаў.
У гэты час Вангіен і Сіда – два яго
пляменнікі, сыны Вібілія, караля гермундураў, вырашылі змусіць яго ізноў
паехаць у Рым – паспрабаваць шчасця ў гульні.
-
Памятаю, гэта было пры
Клаўдзіі, нядаўна.
-
Так. Выбухнула вайна. Ваній
паклікаў на дапамогу Язігаў, яго мілыя пляменнікі – лігійцаў, якія пачуўшы пра
багацце Ванія і звабленыя надзеяй пажывіцца, прыбылі ў такой колькасці, што сам
цэзар Клаўдзій пачаў непакоіцца пра парадак на мяжы. Клаўдзій не хацеў
умешвацца ў войны варвараў, аднак напісаў да Атэлія Гістра, што ўзначальваў
наддунайскі легіен, каб той звярнуў пільную ўвагу на ход вайны і не дазволіў
засмуціць наш спакой. Гістр захацеў у гэты час
ад лігійцаў, каб тыя прысягнулі, што не пераступяць мяжы. На гэта
лігійцы не толькі згадзіліся, але і далі заложнікаў, сярод якіх знаходзіліся
жонка і дачка іх правіцеля. Табе пэўна вядома, што варвары выходзяць на вайну з
жонкамі і дзецьмі. Вось мая Лігія і есць дачка таго правіцеля.
-
Адкуль ты ўсе гэта ведаеш?
-
Мне гэта расказваў сам Аўл
Плаўцій. Лігійцы не перайшлі мяжы, але варвары налятаюць, як бура, і таксама сыходзяць.
Так зніклі і лігійцы, разам з рагамі тураў на іх галовах. Перабілі свебаў і
язігаў, але быў забіты іх цар, пасля чаго яны адступілі з нажывай, а заложніцы
засталіся ў руках Гістра. Маці ў хуткім часе памерла, дзіця ж Гістр, не ведаючы,
што з ім рабіць, адаслаў да правіцеля усей Германіі, Пампонія. Той пасля заканчэння
вайны з хатамі вярнуўся ў Рым, дзе Клаўдзій, як ты ведаеш, дазволіў яму
трыумфальнае шэсце. Дзяўчына ішла тым часам за возам пераможцы, але пасля
скончанай урачыстасці, паколькі заложніцу нельга было лічыць палонніцай, то і
Пампоній не ведаў, што з ей рабіць, ды нарэшце аддаў яе сваей сястры, Пампоніі
Грэцыне, жонцы Плаўція. У гэтым доме, дзе ўсе, пачынаючы ад гаспадароў і да іх хатніх
птушак дабрачыннае, яна і стала дзяўчынай, такой цнатлівай, як самаГрэцына, і
такой прыгожай, што нават Папея выглядала
б побач з ей як восеньская фіга каля яблыка Гесперыд.
-
І што?
-
І паўтараю табе, што ад хвіліны,
калі я бачыў, як промні праціналі яе цела каля фантана, я закахаўся без памяці.
-
Няўжо яна такая празрыстая, як
мядуза ці маладая сардзінка?
-
Не жартуй, Пятроній, а калі
цябе бянтэжыць свабода, з якой я гавару пра свае захапленне, дык ведай, што
празрыстая тканіна часта пакрывае глыбокія раны. Мушу табе расказаць, што
вяртаючыся з Азіі, я пераспаў адну ноч у храме Мопса, каб прысніць прадказальны
сон. І ўва сне з’явіўся перада мной сам Мопс і прамовіў, што ў жыцці маім
настане вялікая перамена праз каханне.
-
Я чуў, як Пліній гаварыў, што
не верыць у багоў, але верыць у сны і, можа быць, ен мае рацыю. Мае жарты не
перашкаджаюць мне таксама думаць часам, што сапраўды есць толькі адно баство,
адвечнае, ўсемагутнае, творчае, - Венера, што ўсе нарадзіла. Яна яднае душы,
яднае целы і рэчы. Эрас выклікаў свет з хаасу. Ці добра ен зрабіў, гэта іншая
справа, але калі так і есць, мы павінны прызнаць яго магутнасць, хаця мы можам
яе і не бласлаўляць.
-
Ах, Пятроній, на свеце хутчэй
пачуеш філасафаванне, чым добрую параду.
-
Скажы мне, чаго ты хочаш?
-
Я хачу, каб у мяне была Лігія!
Хачу, каб гэтыя мае рукі, якія абдымаюць цяпер толькі паветра, маглі абняць і
прыціснуць яе да грудзей. Я хачу дыхаць яе дыханнем. Калі б яна была
нявольніцай, я даў бы за яе Аўлу сто дзяўчат з нагамі, пабеленымі вапнай у знак
таго, што іх у першы раз выставілі на продаж. Я хачу мець яе ў маім доме да той
пары, пакуль мая галава не стане такой белай, як вяршыня Саракта зімой.
-
Яна не нявольніца, але цяпер
належыць да сям’і Плаўція, а значыць – яна пакінутае дзіця і можа быць
успрынята як выхаванка. Плаўцій мог бы уступіць яе табе, калі б хацеў.
-
Хіба ты не ведаеш Пампоніі
Грэцыны. Зрэшты, абое прывязаліся да яе, як да ўласнага дзіцяці.
-
Я ведаю Пампонію. Сапраўдны
кіпарыс. Калі б яна не была жонкай Аўла, можна было б наймаць яе плачкай. Ад
часу смерці Юліі не скінула цемнай столы
і ўвогуле выглядае так, нібы ўсе жыцце хадзіла па лузе, парослым асфадэлямі.
Пры гэтым яна – жонка аднаго мужа, і сярод нашых жанчын, што разводзіліся па
чатыры-пяць разоў – яна фенікс. Але ці чуў ты, што у горным Егіпце нібыта сапраўды
вылупіўся Фенікс, што здараецца не часцей, чым адзін раз у пяцьсот год.
-
Пятроній!Пятроній! Пра Фенікса
пагаворым калі-небудзь іншым разам.
-
Што ж я табе скажу, мой Марк. Я
ведаю Аўла Плаўція, які хоць і не прымае мой спосаб жыцця, але адчувае да мяне
пэўную прыязнасць, а можа нават паважае мяне больш за іншых, бо ведае, што я
ніколі не быў даносчыкам, як напрыклад Даміцый Афр, Тыгелін і цэлая зграя
таварышаў Агенабарба. Не з’яўляючыся стоікам, мне не аднойчы аднак было не па
сабе ад такіх учынкаў Нярона, на якія Сенэка і Бурус глядзелі праз пальцы. Калі ты лічыш, што я магу што-небудзь у Аўла
для цябе выхадайнічаць, то я рады дапамагчы табе.
-
Я мяркую, што можаш. Ты на яго
ўплываеш, і пры гэтым твой розум вельмі вынаходлівы. Калі б ты разабраўся ва
ўсім гэтым ды пагаварыў з Плаўціем...
-
У цябе перабольшаныя ўражанні
аб маім уплыве і дасціпнасці, але калі справа толькі ў гэтым, дык я пагавару з
Плаўціем, калі яны перабяруцца ў горад.
-
Яны вярнуліся дні два таму.
-
У такім выпадку хадзем у
трыкліній, дзе нас чакаюць на снеданне, а пасля, набраўшыся сіл, загадаем
занесці нас да Плаўція.
-
Я заўседы цябе любіў, - адказаў
на гэта з жывасцю Вініцый, - але цяпер я загадаю паставіць сярод маіх лараў і тваю статую, - вось такую прыгожую,
як гэта – і буду прыносіць ей ахвяры.
Сказаўшы гэта, ен адвярнуўся у бок статуй, якія аздаблялі
цэлую сцяну залы, напоўненай водарам, і
паказаў рукой на статую Пятронія ў выглядзе Гермеса з посахам у руцэ.
Пасля чаго дадаў:
-
Клянуся святлом Геліяса! Калі
“боскі” Аляксандр быў падобны да цябе, не здзівіла б мяне Алена.
І ў воклічы гэтым было больш шчырасці, чым ліслівасці, бо
Пятроній, хоць старэйшы і менш атлетычны, быў прыгажэйшым нават, чым Вініцыый.
Жанчыны ў Рыме захаплялісяя не толькі яго дасціпным розумам і густам, якія яму
надалі назву арбітра елегантнасці, але і яго целам. Захапленне гэта было
заўважна нават на тварах тых дзяўчат з Коса, што ўкладалі зараз складкі яго
тогі, і адна з іх, што звалася Эўніка і таемна яго кахала, глядзела яму проста
ў вочы з пакораю і захапленнем. Але ен не звярнуў нават на гэта ўвагі, толькі
ўсміхнуўшыся Вініцыю, пачаў цытаваць яму выраз Сенэкі аб жанчынах:
-
Аnimal
impudens etc.
А затым, абняўшы рукою яго за плечы, праводзіў да
трыклінія. У унктуарыі дзве грэцкія дзяўчыны, фрыгіянкі і дзве негрыцянкі
прыняліся прыбіраць сасуды з алеямі. Але ў гэту хвіліну з-за адхіленай шторы з
фрыгідарыума паказаліся галовы балнеатараў і раздалося ціхае “цс-с!” – і на
гэты прызыў адна з грэчанак, фрыгіянкі і дзве эфіопкі, хутка падскочыўшы, у
імгненне вока зніклі за шторай. У тэрмах пачынаўся час свавольства і распусты,
чаму не перашкаджаў надзіральнік. Бо сам
нярэдка прымаў удзел у падобных гульнях. Пятроній таксама ведаў пра гэта, але
як чалавек з розумам і не схільны да пакаранняў, глядзеў на гэта праз пальцы.
Ва ўкнктуарыме засталася толькі Эўніка. Пэўны час яна
слухала, аддаляючыяся ў накірунку лаконіка, галасы і смех, нарэшце, прыбраўшы
выкладзены бурштынам і слановай косцю столік, на якім хвілінай раней сядзеў
Пятроній, падсунула яго асцярожна да статуі свайго ўладара.
Унктуарый быў паўнюткі сонечнага святла і колераў, што
адбіваліся ад мармураў, якімі былі аздоблены сцены.
Эўніка ступіла на столік і, знаходзячыся на адной вышыні
са статуяй, раптам закінула ей на шыю рукі, пасля чаго, адкінуўшы назад свае
залатыя валасы і тулячы ружовае цела да белага мармуру, пачала прыціскацца
сваімі вуснамі да халодных вуснаў статуі Пятронія.